Беларуская і брытанская літаратурная балада канца XVIII – пачатку XX стагоддзяў: спецыфіка вобразна-сімвалічнай сістэмы
Роль і месца сімвала ў паэтыцы літаратурнай балады, класіфікацыя і характеристкиа баладных сімвалаў. Традыцыйны сімвалаў, характэрныя для беларускіх і брытанскіх балад. Адметныя рысы і нацыянальны спецыфіка матыўна-сімвалічнай сістэм.
Рубрика | Литература |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 62,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Аўтарэферат
дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
Беларуская і брытанская літаратурная балада канца XVIII - пачатку XX стагоддзяў: спецыфіка вобразна-сімвалічнай сістэмы
Агульная характарыстыка работы
Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі
Дысертацыйнае даследаванне выканана на кафедры беларускай літаратуры УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» ў рамках Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў «Літаратура і духоўна-гістарычны вопыт беларускага народа і славянскія традыцыі» (2006-2010 гг., № дзярж. рэгістрацыі: 20072251); «Дыялектыка нацыянальнага і агульначалавечага ў беларускай і славянскіх літаратурах, праблемы ідэнтычнасці і працэсы культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння» (2011-2015 гг. № дзярж. рэгістрацыі: 20111168).
Мэта і задачы даследавання
Мэта дысертацыйнага даследавання - выявіць агульнае (універсальнае) і адметнае (нацыянальнае) у сістэме сімвалаў і матываў літаратурнай балады канца XVIII - пачатку XX стагоддзяў на падставе супастаўляльна-тыпалагічнага і кантэкстнага аналізу беларускай і брытанскай балады.
Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
1. Раскрыць светапоглядную і тэарэтычную аснову твораў, разгледзеўшы сістэму сімвалаў і матываў з абавязковым улікам гістарычных умоў і жанрава-тэматычных асаблівасцяў балад пераходных эпох.
2. Вызначыць ролю і месца сімвала ў паэтыцы літаратурнай балады, ахарактарызаваць баладныя сімвалы і правесці іх класіфікацыю.
3. Даследаваць у сінхранічным і дыяхранічным зрэзах сімвалічнае афармленне самых значных баладных матываў; выявіць розначасовыя суадносіны (аналогіі, адпаведнасці і кантрасты) у матыўна-сімвалічнай сістэме літаратурнай балады Беларусі і Брытаніі.
4. Вызначыць кола традыцыйных сімвалаў, характэрных для беларускіх і брытанскіх балад; даследаваць варыятыўнасць сімвалічных значэнняў, абумоўленую індывідуальна-аўтарскай трансфармацыяй фальклорных сімвалаў.
5. Выявіць адметныя рысы і нацыянальную спецыфіку матыўна-сімвалічнай сістэмы беларускай і брытанскай літаратурнай балады канца XVIII - пачатку XX стагоддзяў.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца літаратурныя балады Беларусі і Брытаніі, створаныя ад канца XVIII да пачатку XX стагоддзя. Творы, напісаныя ў іншыя эпохі, а таксама фальклорныя і іншамоўныя літаратурныя балады, выкарыстоўваюцца як фон, які дазваляе выявіць адметныя рысы асноўнага аб'екта даследавання і заканамернасці жанравага развіцця.
Прадмет даследавання - сістэма матываў і сімвалаў беларускай і брытанскай літаратурнай балады канца XVIII - пачатку XX стст.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону
1. Балада - арыгінальны жанр еўрапейскай літаратуры, якому ўласцівыя сінкрэтычнасць, шырыня тэматыкі, трагічнае ўспрыняцце свету, выкліканае разладам паміж ідэалам і рэчаіснасцю, і які, дзякуючы генетычным фальклорным вытокам, адлюстроўвае менталітэт таго ці іншага народа. Паэтыка балады сугучная светапогляду крызісных, пераходных этапаў гісторыі. Менавіта таму дадзены паэтычны жанр выступае інструментам для адлюстравання складаных філасофскіх і светапоглядных пытанняў, што абумоўлівае яго асаблівую запатрабаванасць і чарговы «рэнесанс» на мяжы стагоддзяў. У спрыяльныя для развіцця чалавецтва перыяды гісторыі згаданы жанр, як правіла, займае перыферыйнае месца ў іерархіі літаратурных жанраў.
2. Структура балады ўключае некалькі сэнсавых пластоў: літаральнае і сімвалічнае прачытанне, якія абумоўліваюць шматузроўневасць прачытання тэксту, узмацняюцца глыбокім філасофскім падагульненнем, што неабходна для паўнавартаснага функцыянавання жанру. Веданне комплексаў сімвалічных значэнняў, кола традыцыйных і «скразных» сімвалаў (а таксама сімвалаў - «падказак») з'яўляецца абавязковай умовай для аб'ектыўнага разумення твора.
3. Супярэчнасці пераходных эпох у баладзе знаходзяць сваё выяўленне ў сімволіцы і матывах мяжы, якія адлюстроўваюць характэрныя апазіцыі пераходнага часу (Бог - чалавек, парадак - хаос, ідэал - рэальнасць), псіхалагічную адчужанасць ад грамадства, прыроднага свету. Пэўная агульнасць (акцэнт на архетып героя, міфалагізацыя гістарычнай рэчаіснасці) аб'ядноўвае творы беларускіх, шатландскіх і ірландскіх паэтаў. Супастаўленне ў дыяхранічным аспекце дазваляе канстатаваць значнае падабенства на ўзроўні матываў і сімвалаў паміж раннімі баладамі Я. Купалы і баладамі У. Вордсварта, Р. Саўці (сацыяльная праблематыка, зварот да ўніверсальных вобразаў ахвяры, сіраты), С. Кольрыджа (рэлігійна-філасофская сімволіка). Паралелі паміж беларускімі і брытанскімі тэкстамі выяўляюцца і ў сінхранічным зрэзе: праблема лёсу нацыі, нацыянальнага самавызначэння (Я. Купала - Р. Кіплінг), канфлікт гарадскога / вясковага ладаў жыцця, сямейная трагедыя ў сучасных умовах (А. Гурыновіч - Т. Гардзі), стылізацыя, арыентацыя на традыцыйную вобразнасць і песенны фальклор (творы М. Багдановіча - О. Уайльда, У. Ейтса).
4. У беларускіх і брытанскіх баладах прысутнічаюць падобныя групы матываў і сімвалаў, заснаваныя на агульнаеўрапейскіх фальклорных уяўленнях (дэндралагічныя, фларыстычныя, арніталагічныя, каларыстычныя і інш.), аднак ёсць значныя разыходжанні па відах раслін і жывёл, якія набываюць сімвалічнае значэнне ў тым ці іншым тэксце. Група ўніверсальных сімвалаў параўнальна невялікая, гэта, перш за ўсё, каларыстычныя і ландшафтныя вобразы. Агульнасць прысутнічае ва ўспрыманні і сімвалічным асэнсаванні асноўных хрысціянскіх катэгорый: любові, граху, даравання, пакарання і г.д.
5. Беларуская літаратурная балада мае ярка выяўлены нацыянальны характар, яна арыентаваная на адлюстраванне менталітэту і культуры свайго народа. Раннія беларускія ўзоры жанру развіваюцца ў рэчышчы рамантычнай «балады жахаў», пра што сведчыць перавага ў іх звышнатуральных элементаў, персанажаў фальклорнай дэманалогіі. Аднак у іх няма адкрытага пераймання або адаптацыі сюжэтаў заходнееўрапейскіх аўтараў (у параўнанні з рамантычнымі творамі Р. Саўці ці В. Скота) або антычнай міфалогіі (руская рамантычная балада). Наадварот, актыўна распрацоўваецца матэрыял мясцовых легенд, казак і песень. Такім чынам, можна канстатаваць пэўную кансерватыўнасць і закрытасць сістэмы сімвалаў беларускай балады, якая пазбягае нязвыклых або экзатычных вобразаў (за выключэннем некаторых тэкстаў М. Багдановіча), у адрозненне ад балады брытанскай.
Асабісты ўклад суіскальніка
Даследаванне з'яўляецца вынікам самастойнай навуковай працы, асноўныя палажэнні і высновы якой маюць арыгінальны характар. Усе навуковыя артыкулы напісаны самастойна і без суаўтараў.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены на наступных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре, посвященная 200-летию со дня рождения Николая Гоголя» (Гомель, ГДУ імя Ф. Скарыны, 2009 г.); «Славянские литературы в контексте мировой» (Мінск, БДУ, 2009); «Пісьменнік - Асоба - Час» (Мозыр, МДПУ, 2009); X Міжнародная канферэнцыя маладых вучоных (Кіеў, Інстытут літаратуры імя Т.Г. Шаўчэнкі, 2009 г.); «Новейшие научные достижения» (Днепрапятроўск, 2009); «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», міжнар. навуковыя чытанні (Гомель, ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010); «Куляшоўскія чытанні» (Магілёў, МДУ імя А.А. Кулешова, 2010 г.); «Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання» (Мінск, БГУ, 2010 г.); Навуковая канферэнцыя, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі акадэміка І.Я. Навуменкі (Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Мінск, 2010 г.); Рэспубліканская навукова-тэарэтычная канферэнцыя «Выяўленча-мастацкія, арганізацыйна-творчыя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі» (Мінск, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, Мінск, 2009 г.), «III Машеровские чтения» (Віцебск, 2009); XI Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных (Кіеў, Інстытут літаратуры імя Т.Г. Шаўчэнкі, 2011 г.); «Імагологічна проблематика польської, білоруської, російської та української літератур і європейський контекст» (Луцьк, ВНУ ім. Лесі Українки, 2011).
Апублікаванасць вынікаў даследавання
Асноўныя вынікі дысертацыі прадстаўлены ў 27 публікацыях. Сярод іх: 7 артыкулаў у навуковых выданнях, рэкамендаваных ВАК Беларусі, і ў замежных выданнях (2,7 аўт. аркуша), 5 артыкулаў у навуковых зборніках (1,3 аўт. аркуша), 15 матэрыялаў навуковых канферэнцый (3,9 аўт. аркуша). Агульны аб'ём апублікаваных навуковых матэрыялаў -7,9 аўт. аркуша.
Структура і аб'ём дысертацыі
Дысертацыйнае даследаванне складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі работы, трох раздзелаў, заключэння і бібліяграфічнага спісу, які налічвае 183 наймення. Агульны аб'ём дысертацыі складае 126 старонак; Асноўны тэкст займае 110 старонак, спіс літаратуры - 16 старонак.
Асноўны змест дысертацыі
лірыка балада нацыянальны
Першы раздзел дысертацыі «Тэарэтычныя пытанні развіцця і асаблівасці паэтыкі жанру балады ў беларускім і брытанскім літаратуразнаўстве» складаецца з чатырох падраздзелаў.
Падраздзел 1.1 «Жанравыя прыкметы балады» прысвечаны даследаванню адметных жанравых характарыстык дадзенай літаратурнай з'явы. Прыводзіцца агляд літаратуразнаўчых прац па тэме, аналізуюцца аспекты вывучэння разглядаемага жанру, якія засталіся па-за межамі айчыннага літаратуразнаўства і патрабуюць дэталёвага разгляду. Адзначаецца гнуткасць і разнастайнасць формы балады, што часта вядзе да неадназначнага і супярэчлівага ўжывання самога тэрміна.
Як сведчыць уся гісторыя вывучэння балады, стварэнне ўніверсальнага вызначэння наўрад ці магчыма па прычыне вялікай унутрыжанравай разнастайнасці, яе выключнай зменлівасці на канкрэтным гістарычным этапе існавання. Аднак можна вылучыць некалькі вызначальных прыкмет, уласцівых жанру на ўсіх этапах яго эвалюцыі: сюжэтнасць і спалучэнне эпічных, лірычных і драматычных элементаў; аднаканфліктнасць, калі апавяданне засяроджваецца на адной яркай і незвычайнай падзеі. Развязка наступае раптоўна і амаль заўсёды мае трагічны характар. Твор часцей за ўсё завяршаецца гібеллю асноўных дзеючых асоб, што павінна сцвердзіць ідэю «панавання зла ў рэальным жыцці». Колькасць персанажаў абмежавана, яны тыпізуюцца, нярэдка не маюць імя (альбо абіраецца імя, найбольш распаўсюджанае ў дадзенай культуры). Гэтая рыса характэрна, напрыклад, для балад Я. Купалы і Д. Дэвідсана, якія дзеючых асоб называюць проста «чалавек», «маці», «сын», «poet», «artist's wife». У выніку яны становяцца абагульненымі сімваламі, а сам тэкст па сэнсе і структуры прыпадабняецца да філасофскай прыпавесці. Аб'ём твораў можа значна вагацца ў сярэднім ад 12 - 60 радкоў да 600 і больш (тэксты Я. Чачота, С. Кольрыджа і інш). З пункту гледжання кампазіцыі дадзенаму жанру ўласцівая фрагментарнасць выкладу. Апісваюцца толькі самыя напружаныя моманты дзеяння, частка падзей застаецца за рамкамі апавядання, учынкі герояў не заўсёды матывуюцца, з прычыны чаго ўзнікае адчуванне сюжэтнай незавершанасці. Усё гэта надае тэксту сцісласць і экспрэсіўнасць. І фальклорная (традыцыйная), і літаратурная балады ўяўляюць сабой пэўныя стадыі развіцця блізкіх жанраў, таму можна сцвярджаць пра перайманне літаратурнымі творамі жанравых характарыстык балады фальклорнай, зразумела, асобныя прыкметы могуць узмацняцца ці паслабляцца ў адпаведнасці з мастацкай задумай аўтара.
У падраздзеле 1.2 «Агульная характарыстыка станаўлення літаратурнай балады ў Беларусі і Вялікабрытаніі» выяўляецца падабенства і адрозненне гістарычнага шляху развіцця гэтага жанру ў адзначаных краінах.
Нараджэнне ўласна літаратурнай балады звязана з Вялікабрытаніяй, дзе фальклорныя наратыўныя песні былі агульнавядомымі і папулярнымі пачынаючы з эпохі Сярэднявечча. Значны ўплыў на станаўленне і развіццё жанру ў Еўропе зрабіла выданне спачатку «Паэм Асіяна» («The Poems of Ossian») Дж. Макферсана, а потым і «Помнікаў старажытнай англійскай паэзіі» («The Reliques of Ancient English Poetry») Т. Персі, таму менавіта даследаванне паралеляў з брытанскімі тэкстамі уяўляе найбольшую цікавасць. З'яўленне беларускай літаратурнай балады непасрэдна звязана з дзейнасцю Я. Чачота, А. Міцкевіча, Я Баршчэўскага, якія захоўвалі скарбы беларускай фальклорный спадчыны, калі абіралі для сваіх твораў сюжэты мясцовых народных казак, легенд, павер'яў, а таксама актыўна ўводзілі беларусізмы ў мову твораў. Нягледзячы на тое, што тэксты напісаныя па-польску, яны арганічна ўвабралі ў сябе і адлюстравалі беларускі традыцыйны светапогляд.
У падраздзеле 1.3 «Адметнасці балад канца XVIII - пачатку XX ст. ст.» сцвярджаецца цыклічнасць адраджэння адпаведнага жанру, а таксама абгрунтоўваецца пашырэнне яго папулярнасці ў пераходныя, крызісныя моманты гісторыі (вайна, рэвалюцыя, дэгуманізацыя грамадства). Прасочваецца несумнеўная сувязь названага жанру з рамантычным тыпам творчасці, які адраджаецца на мяжы XVIII-XIX і XIX-XX стагоддзяў. Падобная заканамернасць непасрэдна абумоўліваецца такімі жанравымі асаблівасцямі, як сінкрэтычнасць, шырыня тэматыкі, трагічны позірк на свет, выкліканы разладам паміж ідэалам і рэчаіснасцю. Дзякуючы генетычным сувязям з нацыянальнай духоўнай традыцыяй, балада найбольш яскрава адлюстроўвае менталітэт народа, а таму натхняе на стварэнне арыгінальных твораў, у якіх увасоблены ўнікальны нацыянальны характар.
Храналагічна беларускія рамантычныя ўзоры згаданага жанру паўсталі пазней брытанскіх. Зборнік «Lyrical ballads» У. Вордсварта і С. Кольрыджа (своеасаблівы маніфест англійскага рамантызму) выйшаў у 1798, першыя баладныя спробы беларуска-польскіх паэтаў адносяцца да 20-40-х гадоў XIX стагоддзя. Яны ствараліся ў рэчышчы фантастычнай рамантычнай балады, у той час як брытанскім тэкстам гэтага ж гістарычнага перыяду ўласціва больш шырокая разнастайнасць тэм і матываў. Вобразна-сімвалічная сістэма брытанскіх твораў актыўна адгукалася на актуальныя грамадскія падзеі - урбанізацыю, разбурэнне традыцыйнага ўкладу жыцця, знікненне звыклага ландшафту, дэгуманізацыю грамадства. Падобная праблематыка з'яўляецца ў беларускіх баладных творах у пачатку XX стагоддзя і глыбока распрацавана ў творчасці Я. Купалы, А. Гурыновіча. Існуе значнае падабенства на матыўна-сімвалічным узроўні паміж тэкстамі Я. Купалы і У. Вордсварта (драматычнасць канфлікту, акцэнтаванне ўвагі на тэме кахання, вобразах вясковых жыхароў), Я. Купалы і Р. Саўці (зварот да фальклорнай сімволікі, архетыпаў сіраты, удавы, немаўляці). Адметная рыса брытанскіх тэкстаў - наяўнасць у іх алюзій на шырока вядомыя народныя тэксты, пераемнасць вобразаў, сімвалаў, матываў больш ранніх баладных твораў, пераасэнсаванне розных тыпаў традыцыйных балад («border ballads» у творчасці Р. Кіплінга, народных любоўных песень у Т. Гардзі), зварот да балады як формы грамадскай палемікі («The Last of the Light Brigade» Р. Кіплінга).
Вобразы баладнай фантастыкі (прывіды, мерцвякі) на пачатку XX стагоддзя адраджаюцца як сродак стварэння гумарыстычнага эфекту (Я. Купала, Я. Колас) альбо ўводзяцца для ўзмацнення іншасказальных, алегарычных элементаў (У. Ейтс, Я. Купала, Т. Гардзі, Я. Колас). Значнае падабенства на матыўна-сімвалічным узроўні назіраецца паміж тэкстамі беларускіх, шатландскіх і ірландскіх аўтараў. Перш за ўсё, гэта яўная рэтраспектыўнасць, спасыланне сюжэта да падзей легендарнага мінулага, увага да тэмы свабоды, пераемнасці пакаленняў, вывядзенне абагульненага вобраза нацыянальнага героя. Балада ў гэтым выпадку ўдзельнічае ў стварэнні (узнаўленні) нацыянальнага міфа пра незалежны моцны народ. Прасочваецца відавочная сувязь паміж ростам папулярнасці названага жанру і перыядамі «нацыянальнага адраджэння», ўзмацнення патрыятычных настрояў.
У падраздзеле 1.4 «Асноўныя рысы баладнай сімволікі» адзначаецца, што сімвалізм гэтага жанру абумоўлены некалькімі фактарамі: фальклорным паходжаннем жанру і, як вынік, прысутнасцю ў ім элементаў міфалагічнага светапогляду; важкасцю філасофскага падтэксту, што збліжае жанр з прыпавесцю або казкай. Баладзе ўласцівыя алегарычнасць, сімвалічнасць і міфалагічнасць, складанае ўзаемадзеянне рамантычнага светапогляду і аўтарскіх мастацкіх канцэпцый.
Менавіта з эпохай рамантызму звязаная асаблівая цікавасць да сімвала і сімвалічнай творчасці. Названы тэрмін для рамантыкаў быў не проста фігурай мовы, але спосабам асэнсаваць сувязь паміж чалавекам, Богам, прыродай і мастацтвам. С. Кольрыдж адстойваў пункт гледжання, што ў сімвале судакранаецца боская і чалавечая творчасць. У той час як метафары ці алегорыі - вынік свядомага перакладу абстрактных паняццяў на мову канкрэтных вобразаў на падставе іх вонкавага падабенства, сімвал характарызуецца перш за ўсё тым, што ў ім вечнае прасвечвае ў часовым і праз часовае, прычым сімвалічнае значэнне ніколі не знішчае сам сімвал. І калі няма веры ў іншую, вечную рэальнасць, то няма і сімвала. Акрамя таго, рамантычная ўвага да згаданага паняцця цесна звязана з імкненнем адкрыць незвычайнае ў звыклым, і тым самым змяніць наша ўспрыманне навакольнага свету (або палепшыць якасць гэтага ўспрымання).
У літаратурнай баладзе прадстаўлены розныя групы вобразаў-сімвалаў. Частка з іх адносіцца да катэгорыі ўніверсальных, якія валодаюць агульным значэннем для прадстаўнікоў розных культур (салярная і месяцовая сімволіка, архетыпічныя вобразы паэта, песняра, немаўляці). Прадстаўлены таксама традыцыйныя сімвалы, семантыка якіх запазычаная з фальклору і міфалогіі. Яны падзяляюцца на этнаспецыфічныя і сацыякультурныя. Аўтарскія сімвалы, як правіла, функцыянуюць толькі ў межах пэўнага тэксту, значная частка з іх - традыцыйныя або ўніверсальныя сімвалы, якія выступаюць у незвычайным кантэксце або значэнні (сімволіка «папараць-кветкi», бусла ў тэкстах Я. Купалы, ціса ў С. Кольрыджа і У. Вордсварта). Ёсць прыклады пераходу аўтарскіх сімвалаў у культурныя (вобраз альбатроса з «The Rhyme of the Ancient Mariner» С. Кольрыджа). Існуе таксама шэраг скразных сімвалаў, якія прысутнічаюць у канкрэтных узорах жанру розных аўтараў альбо ўласцівыя творам аднаго паэта на якім-небудзь часовым адрэзку (сімволіка грушы, ліпы, ястраба ў баладах Я. Купалы).
Асаблівасцю баладных тэкстаў з'яўляецца адсутнасць у іх нязначных дэталяй. Усе элементы (прыродны фон, прасторава-часавыя рэаліі) маюць пэўны сэнс, неабходны для паўнавартаснага ўспрымання тэксту і раскрыцця цэнтральнага вобраза. Жанравая сімволіка нярэдка амбівалентная, вобраз атрымлівае як станоўчыя, так і адмоўныя канатацыі часам нават у рамках аднаго твора (лес, рака могуць з'яўляцца і сродкам збавення, і месцам гібелі). Часта складана правесці выразную мяжу паміж сімвалам і алегорыяй. Сімвалы могуць выступаць у тэксце ў дыялектычных парах (зямля - неба, сонца - месяц (зоркі), зямля - мора (гара). Развіццё сюжэта звычайна прадказваецца праз шэраг перыферыйных вобразаў-сімвалаў.
У раздзеле 2 «Сімволіка мяжы ў літаратурнай баладзе» аналізуецца сімвалічнае афармленне аднаго з найважнейшых скразных жанравых матываў - матыву мяжы. Яго з'яўленне цесна звязана з вобразамі і ідэямі цэласнасці ў рамантычным мастацтве і абумоўлена асаблівасцямі баладнага канфлікту, які непасрэдна звязаны з паняццем нормы. Гэты матыў узнікае як адлюстраванне канфлікту чаканага (некаторага эталоннага стану) і рэальнасці; становіцца вынікам мастацкага асэнсавання асноўных перашкод і абмежаванняў, якія з'яўляюцца для чалавека крыніцай пакут.
В падраздзеле 2.1 «Асоба - грамадства» разглядаецца варыянт рэалізацыі матыву мяжы, які выказвае ідэю адчужэння, адсутнасці ўзаемаразумення паміж чалавекам і навакольным светам.
Баладныя тэксты канца XVIII - пачатку XX стагоддзяў нязменна адлюстроўваюць супярэчнасць паміж замкнёным быццём асобнага чалавека і патрэбай быць уключаным у жыццё іншых людзей, што мае на ўвазе неабходнасць пераадолець крайнасці індывідуалізму. Навакольны свет паказваецца як чужы і варожы. Дыскамфорт і ўнутраная супярэчнасць, выкліканыя раз'яднанасцю і адзінотай людзей, выяўляюцца ў сімвалах псіхалагічнай або фізічнай перашкоды (вобразы турмы, падзямелля). Горад як цэнтр цывілізацыі часта становіцца сканцэнтраваным сімвалам усіх негатыўных характарыстык, асноўнымі з якіх з'яўляюцца крызіс любові, што вядзе да адзіноты і смерці. Р. Саўці, У. Вордсварт, Р. Кіплінг асноўнай хваробай грамадства называюць чэрствасць і абыякавасць. Т. Гардзі падкрэслівае наступствы ператварэння ахвярнай любові ў спажывецкае пачуццё. У Я. Купалы асноўная прычына трагедыі - боязь і духоўная апатыя народа, які сваёй бяздзейнасцю разбурае сябе («Забытая скрыпка», «У Купальскую ноч», «Заклятая кветка», «Забытая карчма», «Рунь», «Песня»). Не знайшоўшы месца сярод іншых людзей, герой становіцца выгнаннікам, які нават не мае надзеі дасягнуць сваёй мэты. Вобразы вандроўнікаў і вар'ятаў выказваюць ідэю немагчымасці спазнання сэнсу жыцця, шчасця, праўды («The Complaint of a Forsaken Indian Woman», «The Female Vagrant» У Вордсварта, «Калека» Я. Купалы). Агульным для тэкстаў як беларускіх, так і брытанскіх аўтараў з'яўляецца адчуванне нестабільнасці жыццёвых выгод. У межах дадзенага матыву актуальнай для беларускай балады застаецца апазіцыя «свой - чужы» (вобразы «чужынцаў» з твораў Я. Баршчэўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы). Пытанне самавызначэння, разумення, «хто ж сапраўды «свой?», ляжыць у аснове канфлікту шматлікіх балад беларускіх паэтаў. Атрымлівае далейшае развіццё традыцыйны для твораў згаданага жанра матыў сямейных адносін, з дапамогай якога брытанскія паэты адлюстроўваюць дамінуючыя ў грамадстве прагматызм і крывадушнасць, а Я. Купала, Я. Лучына выкарыстоўваюць яго для асэнсавання лёсу беларускай нацыі.
У падраздзеле 2.2 «Чалавек - прырода» аналізуецца баладны матыў мяжы паміж чалавечай цывілізацыяй і навакольным светам. Імкненне да гарманізацыі адносін з прыродай у літаратурнай баладзе перарастае ў праблему пошуку духоўных скарбаў і арыенціраў, таму прыроднае асяроддзе становіцца крыніцай натуральнага пазнання (творы Я. Чачота, Я. Купалы, У. Вордсварта, С. Кольрыджа). Калі С. Кольрыдж спрабуе «ачалавечыць», прыручыць прыроду, якая падаецца далёкай і недасяжнай («Foster-Mother's Tale»), то Я. Купала падкрэслівае небяспеку, што тояць у сабе дзеянні чалавека. Падабенства ж заключаецца ў сцвярджэнні абодвума аўтарамі няздольнасці двух сусветаў аб'яднацца, зразумець адзін аднаго. Прырода нярэдка выступае ў згаданым жанры своеасаблівым ахоўнікам таямніцы, якую чалавеку пакуль не дадзена зразумець. Яе сімвалічным увасабленнем у Я. Купалы становіцца кветка папараці («У Купальскую ноч», «Заклятая кветка», «Забытая скрыпка»). Прыродныя вобразы ў тэкстах Купалы - гэта, у першую чаргу, носьбіт і выразнік ісціны, у якім гучыць голас аўтара. У творах У. Вордсварта прырода і чалавек амаль заўсёды знаходзяцца ў відавочным або прытоеным антаганізме. Вобраз прыроды, што спачувае, суперажывае герою (асаблівасць беларускіх балад), не сустракаецца ў брытанскай баладзе, для якой характэрны кантраст паміж трагедыяй чалавека і радасным прыродным фонам. У беларускіх тэкстах матыў падзелу чалавека і навакольнага свету не мае такой вастрыні.
У падраздзеле 2.3 «Жыццё - смерць» разглядаецца мастацкае адлюстраванне антаганізму жыцця і смерці - адной з вядучых праблем у творах С. Кольрыджа, У. Вордсварта і Я. Купалы.
Павышаная ўвага да тэмы смерці ў жанры канца XVIII і на пачатку XX стагоддзя заканамерная і звязана з асаблівасцямі крызіснага светаадчування, так званым «fin de siecle», які, па заўвазе М. Эпштэйна, чалавецтва стала адчуваць і перажываць з канца XVIII ст. Сімволіка смерці ў літаратурнай баладзе адлюстроўвае разбуральныя грамадскія тэндэнцыі, смерць індывідуальнасці ў масавым грамадстве, страту лепшай часткі чалавечай душы (праз сімволіку смерці дзіцяці), негатыўны вопыт і страхі аўтара. Смерць у дадзеным жанры - вызначальны момант, які становіцца вынікам жыцця героя. У імкненні наблізіцца да разумення сутнасці канца чалавечага існавання паэты засяроджваюць увагу на мастацкім асэнсаванні мяжы паміж жыццём і смерцю, таму ў жанры і ўзнікае матыў пераходу, дзе гэтыя два паняцці адлюстроўваюцца ў апазіцыі, часам праз дыялектычныя пары сімвалаў: сонца і месяц, дзень і ноч, ваду (холад) і цяпло («The Lake of the Dismal Swamp» Т. Мура, «Як Базыль у паходзе канаў» М. Багдановіча). Адметнай рысай беларускіх балад з'яўляецца тое, што канфлікт не знаходзіць канчатковага вырашэння, прыкметай чаго з'яўляецца вобраз героя-здані, асуджанага на вечнае блуканне («Русалка-спакусніца» Я. Баршчэўскага, «Матчына прычытанне» Я. Коласа, «Забытая карчма», «Зімою», «Страшны вір» Я. Купалы, «Мейсца нячыстае» А. Гурыновіча). Трэнас - гэта сімвалічнае адлюстраванне больш песімістычнага погляду на жыццё, канстатацыя таго факту, што трагедыі не застаюцца ў мінулым, але паўтараюцца, хай і ў новай форме. У творах Я. Купалы выявы смерці нярэдка суправаджаюцца вобразамі фізічнай мяжы (ганак, плот і інш.) як сімвалічнае акцэнтаванне непрымання гэтай з'явы («Забытая Карчма», «Буслы», «Рунь»).
Тэма пераадолення смерці часцей за ўсё вырашаецца з дапамогай узгаднення жыцця чалавека з прыродным цыклам «памірання-адраджэння». У. Вордсварт выкарыстоўвае вобраз зліцця чалавека з прыродай, матэрыяй як спосаб здабыць нейкае падабенства неўміручасці (цыкл балад пра Люсі). Я. Купала супрацьпастаўляе вечнасць прыроды і смяротнасць чалавека («Я бачыў», «Ліпа», «Голуб і дзяцюк»).
Першапачаткова ў літаратурнай баладзе смерць паказваецца як нейкі этап, пераход. У гэтым выпадку выкарыстоўваюцца фальклорныя паралелі «смерць-вяселле», «смерць-падарожжа», «смерць-жніво». Але паступова ў згаданым жанры з'яўляецца раней не ўласцівая захопленасць матывам смерці, які афарбоўваецца пачуццём страху і бяссілля, мяжа «жыццё-смерць» становіцца непераадольнай. Я. Купала ў некаторых выпадках даводзіць усхваленне смерці да абсурду, каб вярнуць у свядомасць чытача разуменне каштоўнасці жыцця («Вісельнік», «Нябожчык», «Русалка»). Узнікаюць творы, цалкам прысвечаныя даследаванню смерці як з'явы («The High-Born Ladye» Т. Мура, «The Silver Penny» У. дэ ла Мара, «A Ballad of Euthanasia» Дж. Дэвідсана). Губляе сваю адназначна станоўчую семантыку паняцце любові, якое перастае несці выратаванне, а, наадварот, спрыяе хуткай гібелі героя («Два браты», «Ваяк» Я. Купалы, «Максім і Магдалена» М. Багдановіча).
У падраздзеле 2.4 «Ідэал - рэальнасць» аналізуецца адлюстраванне ў баладзе распаду цэласнага ўспрымання рэальнасці, уласцівага мяжы стагоддзяў. Свет падзяляецца на рэальны і сакральны, недасяжны для чалавечага ўспрымання. Матыў пераадолення мяжы звыклай рэчаіснасці становіцца спробай змяніць або выправіць яе недасканаласць. Характэрным элементам жанравай карціны свету пераходных эпох з'яўляецца вобраз ідэальнай краіны, які выступае носьбітам утапічных матываў. Яна можа існаваць у іншай рэальнасці як снабачанне, што пераважае ў брытанскіх тэкстах («The Crystal Cabinet», «The Land of Dreams» У. Блэйка, «The Soldier's Dream» Т. Кэмпбэла). Баладныя сны-ўтопіі не маюць шчаслівага завяршэння. Мастацкі матыў сну аказваецца найлепшай формай для выяўлення чароўнай нязбыўнай мары.
Пытанне аб тым, што з'яўляецца праўдзівым і вечным, а што хуткаплынным - шчасце ці пакута - вырашаецца з дапамогай кашмару, у якім ажываюць горшыя страхі героя («Целесціна» Я. Баршчэўскага, «Варожба» А. Гаруна). У баладах «The Female Vagrant» У. Вордсварта, «The Ruined Maid» Т. Гардзі паэты таксама прыпадабняюць трагічны перыяд жыцця герояў цяжкаму вядзьмарскаму сну-трансу. Для беларускіх твораў, за рэдкім выключэннем, не характэрны вобраз сну як сродку сыходу ў іншую рэальнасць, наадварот, ён з'яўляецца сімвалам цяжкага, непрадуктыўна стану, больш блізкага да смерці («Забытая скрыпка», «Дудар» Я. Купалы). Беларускія паэты ствараюць карціну ідэальнай прасторы і часу праз звярот да фальклорнага вобраза «вырая» («Жураўліны вырай» Я. Коласа, «Буслы», «Забытая скрыпка» Я. Купалы). Калі сны-ўтопіі брытанскай балады звернутыя да сучаснасці або будучыні, то супрацьпастаўленне ідэалу і рэальнасці ў беларускіх тэкстах звычайна адбываецца па прынцыпе мінулае - сучаснасць. Ідэал змяшчаецца ў далёкім мінулым, пазачасавым «залатым стагоддзі» («Жураўліны Вырай», «Рыну» Я. Коласа, «Травіца брат-сястрыца» В. Дуніна-Марцінкевіча). Падобная рэтраспектыўнасць характэрная і для тэкстаў шатландскіх і ірландскіх паэтаў, дзе на першы план нярэдка выводзяцца героі старажытных хронік і сцвярджаецца былая веліч народа («The Battle of Sheriff-Muir» Р. Бернса). Гісторыя ўспрымаецца песімістычна, як рэгрэс, рух ад стану дабрабыту і раўнавагі да згасання і заняпаду. Падобным для беларускіх і брытанскіх узораў жанру з'яўляецца ўспрыманне гэтага свету як месца пакутаў, а таксама канстатацыя недасяжнасці ідэалу для чалавека. Разбуральныя тэндэнцыі дамінуюць над гармоніяй. У тэкстах Я. Купалы вобразы мары, «казкі» практычна заўсёды суседнічаюць з выявамі смерці.
З дапамогай матыву мяжы паэты звяртаюцца да найбольш складаных светапоглядных пытанняў. Аднак у большасці выпадкаў высновы песімістычныя, праблемы, што ўздымаюцца аўтарамі, застаюцца без пэўных адказаў, дасягненне балансу і аднаўленне страчанай раўнавагі ўяўляецца немагчымым.
Раздзел 3 «Трансфармацыя традыцыйнай сімволікі» складаецца з пяці падраздзелаў.
У падраздзеле 3.1 «Сімвалічнае значэнне ландшафтных вобразаў» прасочваецца трансфармацыя значэнняў асноўных баладных топасаў. У жанравым хранатопе пераважаюць элементы міфалагічнай карціны свету. Прасторавыя і часавыя вобразы ў баладзе перадаюць не толькі літаральны, але і іншы, сімвалічны сэнс. Указанне на пару года, напрыклад, не толькі стварае пэўную атмасферу, але і прадказвае лёс героя: восень, зіма, вечар, туман - смерць і скруху; вясна - надзею. Небяспечнымі пагранічнымі топасамі становяцца лес, рака, пагорак, вада (мора, рака, возера, калодзеж, балота), скрыжаванне. Гэтыя вобразы з'яўляюцца скразнымі для жанру, і рэалізацыя іх сімвалічнага значэння практычна ідэнтычная ў брытанскіх і беларускіх творах.
У падраздзеле 3.2 «Фларальная сімволіка» аналізуюцца найбольш значныя дэндралагічныя і фларыстычныя сімвалы літаратурнай балады. Сярод дэндралагічных вобразаў дамінуюць дуб, хвойныя дрэвы (звязаныя з сімволікай смерці, неўміручасці і ажыццяўленнем медыяльнай функцыі). Вярба і бяроза сімвалізуюць смутак, смерць, падарожжа. У брытанскіх тэкстах з любоўнай і сямейнай тэматыкай звязаны бук («The Beech Tree's Petition» Т. Кэмпбэла, «The Romance of the Swan's Nest» Э. Браўнінг, «Ellen Irwin, or the Braes of Kirtle» У. Вордсварта). У беларускіх тэкстах гэтую ж ролю выконваюць вобразы ліпы, грушы і каліны. Брытанскай бузіне адпавядае асіна ў беларускіх творах. Вобраз баладнага лесу цесна звязаны з матывам блукання, сімвалізуючы духоўную спакусу, страту сэнсу жыцця («Русалка-спакусніца» Я. Баршчэўскага, «The Wild Huntsman» В. Скота, «У Купальскую ноч», «Заклятая кветка» Я. Купалы). Раслінная сімволіка брытанскіх узораў жанру значна больш разнастайная, і мова раслін у іх атрымлівае значную ролю ў развіцці сюжэта і раскрыцці ўнутранага стану і характару героя ў параўнанні з беларускімі баладамі. Акрамя ўжо згаданых раслінных вобразаў, у іх шырока выкарыстоўваюцца рабіна, вастраліст, ціс, кіпарыс, глог (цярноўнік), вяз, з травы - мірт, чабор, гарошак і інш. Беларускія аўтары не надаюць такога вялікага значэння назвам канкрэтных відаў і часта абмяжоўваюцца найбольш агульным словам «пушча», «лес», «трава», «кветачка». Параўнальны аналіз гэтай групы вобразаў паказвае досыць вялікае разыходжанне па відах раслін, якія набываюць сімвалічнае значэнне.
У падразделе 3.3 «Вобразы птушак і жывёл» аналізуюцца арніталагічныя і анімалістычныя сімвалы літаратурнай балады. Кола жывёл і птушак, якія згадваюцца ў названым жанры, досыць абмежавана, іх мастацкія функцыі (памочніка, правадыра, весніка, прадказальніка) за рэдкім выключэннем цалкам запазычаюцца з фальклору. Найбольш важную сэнсавую нагрузку ў беларускіх тэкстах адыгрываюць вобразы птушак (голуба, зязюлі, ястраба, пугача, крумкача, дзікіх гусей, лебедзя, ластаўкі). У творах Я. Купалы вобраз апусцелага гнязда ці птушкі, якая адбілася ад чарады, перадае хваравіты стан безвыходнасці і раз'яднанасці ўнутры сям'і, народа («Першы снег», «Песня», «Страшны вір»). Алень або лань ў брытанскай баладзе трывала звязаны з семантыкай боскага, трансцэндэнтнага («Hart-Leap Well» У. Вордсварта, «Thomas the Rhymer», «Alice Brand», «The Wild Huntsman» В. Скота). У баладных вершах Я. Купалы скразным вобразам-сімвалам з'яўляецца воўк: «Над магiламi» (1905-1907), «Воўк» (1910 г.), «Зазімак» (1908-1910 гг.). Гэта істота - зборны вобраз невядомых людзей, якія пакутуюць і не маюць надзеі на збаўленне, а самотнае выццё звера, якое застаецца без адказу, можна інтэрпрэтаваць як пытанне аб прычыне зямных няшчасцяў чалавека. За рэдкім выключэннем, сімволіка жывёльнага свету адрозніваецца высокай ступенню паўтаральнасці і досыць універсальная па сваім характары.
У падраздзеле 3.4 «Колеравая сімволіка» аб'ектам кампаратыўнага аналізу з'яўляецца каларыстычная сімволіка балады. Асаблівае месца ў жанры займаюць ахраматычныя адценні. Іх універсальнай характарыстыкай з'яўляецца сувязь з мяжой паміж сусветамі, яны пераважаюць у апісаннях жывёл і прадметаў, якія выконваюць пасярэдніцкія функцыі. Гэта ластаўка, белыя або шэрыя гусі, (творы Я. Баршчэўскага) чорны крумкач, «белы агністы» або чорны конь («Страшны вір» Я. Купалы, «The Old Woman of Berkeley» Р. Саўці, «Christabel» С. Кольрыджа). Белае каноэ / човен, белыя бярозы, белы снег адлюстроўваюць сувязь са светам мёртвых у тэкстах Т. Мура, Р. Саўці, С. Кольрыджа, Я. Баршчэўскага, К. Буйло, Я. Купалы і іншых, што абумоўлена самой прыродай святла. Каляровасць з'яўляецца характарыстыкай свету жывых. У сімволіцы і вобразах смерці прысутнічаюць толькі ахраматычныя адценні. Таму асаблівае месца ў жанры займае сімволіка месяцовага святла. Сонца надае рэчам колер і пачуццёвасць, месяц, наадварот, пазбаўляе ад іх, пераводзячы прадметы ў манахромныя адценні іншасвету. Станоўчая семантыка белага (боскасць, радасць, а таксама святасць або нявіннасць) прыкметна слабее да пачатку XX стагоддзя.
Чырвоны колер супрацьпастаўляецца беламу як сімвал жыцця. У баладзе Я. Купалы «Буслы», «Першы снег» драматызм дзеяння падкрэсліваецца спалучэннем чырвонага і белага (палоскі крыві на снезе, якія адлюстроўваюць шлях ад жыцця да смерці). Нівеліроўка каляровых адрозненняў, пераход ад чырвонага да менш насычанага адцення з'яўляецца прыкметай блізкай смерці героя («La Belle Dame sans Merci» Дж. Кітса, «Белым цветам адзета каліна» М. Багдановіча). Чырвоны колер таксама сімвалізуе каханне, мужнасць і пакутніцтва, але можа мець і негатыўную семантыку, указваючы на заганы героя або здзейсненае злачынства (адценне «scarlet» у брытанскіх тэкстах). Адценні «purple» і «crimson» асацыююцца са смерцю і пакутамі.
Сімволіка зялёнага амбівалентная, але часцей за ўсё негатыўная. Жоўты і залаты колеры ў баладзе раўназначныя па семантыцы і звычайна нясуць станоўчае значэнне. Сіні колер мала прадстаўлены ў жанры.
Ступень значнасці і распаўсюджанасці розных каларастычных вобразаў у жанры (белы - чорны - зялёны - жоўты - сіні) адпавядаюць схеме, характэрнай для большасці культур і моў. Значэнні найменняў колеру найбольш універсальныя ў параўнанні з іншымі групамі сімвалаў.
У падраздзеле 3.5 «Рэлігійна-міфалагічная сімволіка» даецца параўнальная характарыстыка міфалагічнай і рэлігійнай сімволікі літаратурнай балады, якая выяўляецца ў творах на некалькіх узроўнях. Можна вызначыць шматлікія прыклады прамога выкарыстання біблейскіх сімвалаў і матываў у афармленні баладнага тэксту (вобразы раю і пекла, увасабленне зла ў выглядзе змяі, а нявіннасці як голуба, вобразы пустэльнікаў і манахаў - сімвалаў супрацьстаяння недасканаласці свету і г.д). Алюзіяй на біблейскае паданне аб Садоме і Гаморы з'яўляецца сюжэт аб узнікненні возера (мора) на месцы загінулага «праклятага» места («Дзве бярозы» Я. Баршчэўскага, «Свiцязь», «Падземны звон на горцы ў Пазяневічах» Я. Чачота. «The Foster-Mother's Tale» У. Вордсварта). Царкоўныя паданні і манастырскія летапісы становяцца адной з крыніц баладных сюжэтаў (творы Дж. Байрана, Р. Саўці, Т. Гардзі Я. Баршчэўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, У. Вордсварта, С. Кольрыджа, Р. Кіплінга). Нярэдка храналогія мастацкага тэксту будуецца паводле рэлігійнага прынцыпу: дзеянне адбываецца нядзельнай раніцай або ў царкоўнае свята, калі мяжа паміж боскім і зямным светам аказваецца тонкай і пакаранне знаходзіць вінаватых. Апазіцыя пакут зямнога жыцця і нябеснай асалоды, характэрная для рамантычных балад XIX стагоддзя, на пачатку XX стагоддзя паступова знікае, як і сімвалы ўваскрэсення, замагільнага жыцця і шчаслівага ўз'яднання закаханых герояў пасля смерці. Рэлігійныя матывы ярка выяўляюцца на тэматычным узроўні. У асобных тэкстах вядучай становіцца тэма спакусы і наступстваў уздзеяння на чалавека пэўнай грахоўнай схільнасці («The Eve of St John» В. Скота (пралюбадзейства), «Хцівец, альбо скарб на святога Яна» Ф. Багушэвіча (сквапнасць), «Lines Left upon a Seat in a Yew Tree» У. Вордсварта (ганарыстасць). У фінале такіх твораў нярэдка прысутнічае яўная мараль.
Не заўсёды выкарыстанне хрысціянскіх вобразаў азначае, што тэкст перадае традыцыйную рэлігійную ідэю. Паэта можа цікавіць сацыяльна-палітычны патэнцыял сюжэту (творы Дж. Байрана аб Валтасары або Сеннахерыбе). У. Блэйк шырока выкарыстоўвае біблейскую сімволіку для стварэння ўласных міфалагічных канцэпцый. Акрамя таго, як для беларускіх, так і для брытанскіх узораў жанру характэрны эклектызм язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый. Беларускія, шатландскія і ірландскія аўтары актыўна звяртаюцца да дахрысціянскай міфалогіі, культу продкаў, народнай дэманалогіі.
Заключэнне
1. Балада з'яўляецца зменлівай жанравай адзінкай, якая пастаянна эвалюцыянуе. Яна здольная адлюстроўваць патрабаванні і каштоўнасці многіх гістарычных эпох дзякуючы незвычайнай варыятыўнасці і шырыні тэматыкі, сінкрэтычнасці, непарыўнай сувязі з культурнай традыцыяй народа. У канцы XVIII - пачатку XX стст. балада, эстэтыка якой адлюстроўвае трагічнае ўспрыманне свету, выкліканае разладам паміж ідэалам і рэчаіснасцю, дазваляе асэнсаваць складаныя рэаліі пераходнага перыяду, чым тлумачыцца цыклічнасць яе папулярнасці і ўзмацненне цікавасці да жанру менавіта ў падобных складаных гістарычных умовах. Відавочная сувязь існуе паміж распаўсюджваннем названага жанру і адраджэннем рамантычнага тыпу творчасці ў акрэслены перыяд. Нягледзячы на некаторую экзатычнасць або стылізаванасць баладных тэкстаў, у іх дэманструецца спроба асэнсавання надзённых праблем у сімвалічнай форме, што выразна набліжае адпаведны жанр да казкі ці прыпавесці [4; 9; 13; 23].
2. Філасофскі падтэкст, іншасказальнасць выступаюць тымі спецыфічнымі характарыстыкамі, што ўваходзяць у глыбінную сутнасць літаратурнай балады, таму разуменне прыхаванага сэнсу неабходна для паўнавартаснага ўспрымання твора і яго аб'ектыўнай інтэрпрэтацыі. Жанравая сімволіка разнастайная і ўключае некалькі груп і відаў сімвалаў (універсальныя, традыцыйныя, аўтарскія; па тэматыцы - дэндралагічныя, арніталагічныя, фларыстычныя, ландшафтныя), якія нярэдка пераплятаюцца з алегорыяй або адлюстроўваюць уласныя міфалагічныя ўяўленні аўтараў. Асаблівасцю баладных тэкстаў з'яўляецца адсутнасць у іх нязначных дэталяў, цэнтральны вобраз-сімвал звычайна ствараецца і ўзбагачаецца праз шэраг перыферыйных сімвалаў. Баладныя творы Я. Купалы прапануюць філасофскае асэнсаванне шляху беларускага народа праз вобразы адзінокай птушкі, забытай карчмы, купальскай ночы. Вобразы вандроўнікаў у тэкстах С. Кольрыджа, Р. Саўці, У. Вордсварта ілюструюць духоўныя пошукі чалавека. Матылькі, якія ляцяць на агонь у баладах Т. Гардзі, - сімвал крохкасці сучаснай сям'і і нядоўгатэрміновасці любых сімпатый. Амбівалентнасць значэнняў, не характэрная для народных тэкстаў, дзе сімвал заўсёды мае адно значэнне ў пэўным кантэксце, выступае адметнай рысай большасці баладных вобразаў. Ясная або адназначная інтэрпрэтацыя магчымая толькі для некаторых скразных або традыцыйных сімвалаў, звязаных з рэлігіяй і фальклорам. Аўтарская сімволіка нярэдка грунтуецца на частковым або поўным пераасэнсаванні, разбурэнні традыцыйных або ўніверсальных сімвалаў (вобраз бусла, кургана, «папараць-кветкi» ў творах Я. Купалы, крумкача, дуба ў С. Кольрыджа). Вобразна-сімвалічны ўзровень брытанскіх тэкстаў пачатку XIX ст. увасабляе пошук адказаў на вострыя сучасныя праблемы: урбанізацыю, разбурэнне традыцыйнага сельскага ладу, знікненне прыроднага ландшафту, дэгуманізацыю грамадства. Падобныя матывы і праблематыка распрацаваныя ў баладнай творчасці Я. Купалы, А. Гурыновіча на пачатку XX ст. Дадзены факт абумоўлівае падабенства паміж творамі Я. Купалы і У. Вордсварта, Я. Купалы і Р. Саўці на матыўна-сімвалічным узроўні, нягледзячы на кардынальна розныя часы напісання іх тэкстаў [1; 8; 14; 17; 19; 24].
3. Сусвет у баладзе паказваецца як нешта пашкоджанае, недасканалае, дзе трагедыя - заканамернае адлюстраванне логікі жыцця, як правіла, жорсткай і несправядлівай да героя. Падкрэсліваецца нетрываласць уяўнага дабрабыту чалавека і непрадказальнасць лёсу. Малюнак неадольнай супярэчнасці паміж чаканнем і рэчаіснасцю, што вырастае з трагічнай эстэтыкі жанру, а таксама канфлікту, выкліканага парушэннем нормы, становіцца характэрнай рысай названага жанру і сімвалічна афармляецца ў выглядзе матыву мяжы. Ён рэалізуецца ў чатырох асноўных тэматычных накірунках: мяжа паміж чалавекам і грамадствам, чалавекам і прыродай, жыццём і смерцю, ідэалам і рэальнасцю. Асноўныя адрозненні паміж беларускай і брытанскай баладай існуюць ва ўспрыманні дыхатаміі чалавека і яго асяроддзя, а таксама ў спосабе раскрыцця вобраза смерці. Матыў антаганізму жыцця і смерці ўсё больш звязваецца з індывідуальнымі перажываннямі аўтараў і пачынае дамінаваць над матывамі кахання і ўваскрэсення. Праз апазіцыю «ідэал-рэальнасць» у баладзе адлюстроўваюцца ўніверсальныя супярэчнасці і трагедыя чалавечага існавання, індывідуальнае імкненне да боскай рэальнасці, спалучанае з незадаволенасцю паўсядзённым. Жанравая сімволіка ў гэтым выпадку становіцца сродкам стварэння ўласнай, альтэрнатыўнай і фантастычнай рэальнасці. Сон выступае як сродак апісання складаных адносін паміж праўдзівай (ідэальнай) і ілжывай рэальнасцю. У баладах не даецца станоўчага адказу на магчымасць пераадолення мяжы зямнога існавання і дасягнення раю, гэта толькі выяўленне тугі душы па ідэалу, таму мара нязменна заканчваецца расчараваннем. У цэлым, паэты не даюць адказу на пастаўленыя праблемы, абмяжоўваючыся толькі іх канстатацыяй [3; 5; 7; 10; 12; 20; 26]
4. Значная група фонавых сімвалаў пераносіцца ў літаратурную баладу з фальклору (раслінная, каларыстычная, арніталагічная, анімалістычная сімволіка). Гэтыя вобразы валодаюць адноснай устойлівасцю характарыстык. У беларускіх творах асобую значнасць набывае арніталагічная сімволіка. Міфалагічныя ўяўленні пра сувязь птушак з небам абумовілі іх успрыманне як нябесных пасланнікаў, звязаных з тагасветным, душой чалавека і важным для беларускай балады паняццем свабоды (як фізічнай, так і ўнутранай). У брытанскіх узорах жанру асноўную ролю адыгрываюць раслінныя сімвалы. Каларыстычная сімволіка з'яўляецца найбольш універсальнай. Хрысціянства, якое складае аснову еўрапейскай культуры, вызначыла агульнасць рэлігійнай сімволікі ў тэкстах, напісаных у розныя гістарычныя перыяды. Рысы рэлігійнага светапогляду выяўляюцца не толькі ў кампазіцыі твораў, але і на ідэйна-тэматычным узроўні. Нягледзячы на ??тэндэнцыю да эстэтызацыі рэлігіі, усё больш свецкае ўспрыманне асобных хрысціянскіх вобразаў і сюжэтаў, а таксама імкненне асобных паэтаў да творчага пераасэнсавання Бібліі, адзіным застаецца разуменне ключавых паняццяў праўды, граху, міласці, пакарання. І ў беларускіх, і брытанскіх тэкстах звяртаецца аднолькавая ўвага на даследаванне вытокаў зла ў душы чалавека, пастаноўку пытанняў аб сэнсе жыцця, канфлікце матэрыяльнага і духоўнага [6; 11; 21; 22; 27].
5. Адметнасцю беларускай літаратурнай балады з'яўляецца яе прыярытэтная арыентацыя на нацыянальную тэматыку, зварот да ўласнай фальклорнай спадчыны. Ад дамінуючай маральна-этычнай праблематыкі і матыву спакусы ў творчасці Я. Баршчэўскага, Я. Чачота, Ф. Багушэвіча беларуская балада паступова звяртаецца да больш шырокага кола матываў, на першы план вылучаецца сімволіка шляху, пошуку будучыні, волі, асэнсавання месца свайго народа ў гісторыі. Падобныя тэмы і матывы адначасова актуалізуюцца і ў брытанскіх творах згаданага жанру, што яшчэ раз сведчыць аб пэўным адзінстве ладу мыслення памежных эпох. Вялікае падабенства тэм і матываў назіраецца паміж творамі беларускіх, шатландскіх і ірландскіх паэтаў, у прыватнасці рэтраспектыўнасць, міфалагічнасць, зварот да дахрысціянскай язычніцкай міфалогіі, актыўнае выкарыстанне вобразаў народнай дэманалогіі, матыву культу продкаў, і найбольш значных традыцыйных сімвалаў дзеля стварэння (альбо адраджэння) нацыянальнага міфа пра незалежны і моцны народ. [2; 15; 16; 18; 25].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Атрыманыя высновы прадстаўляюцца актуальнымі і значнымі для вывучэння беларускай літаратуры ў еўрапейскім кантэксце. Матэрыялы дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаныя для далейшага параўнальна-супастаўляльнага вывучэння асаблівасцяў літаратурнай балады, а таксама сімволікі і сістэмы матываў гэтага жанра. Аб практычнай значнасці вынікаў даследавання сведчыць магчымасць іх выкарыстання ў навучальным працэсе пры распрацоўцы курсаў лекцый па замежнай (англійскай) і беларускай літаратурах, напісанні студэнтамі курсавых і дыпломных работ, падрыхтоўцы вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вышэйшых навучальных устаноў, у практыцы спецкурсаў і спецсемінараў.
Спіс апублікаваных прац па тэме дысертацыі
1. Лиденкова, О.А. Балладная символика в славянской и европейской традиции / О.А. Лиденкова // Известия ГГУ им. Ф. Скорины. - 2008. - №6 (51). - Ч. 1 - С. 115 - 119.
2. Лиденкова, О.А. Религиозные мотивы и символы в европейской литературной балладе / О.А. Лиденкова // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя філалагічных навук. Літаразнаўства. Мовазнаўства. - Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна, 2008. - №2 (10). - С. 33 - 42.
3. Лиденкова, О.А. Символическое выражение мотива границы в литературной балладе / О.А. Лиденкова // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна. - 2009. - №2 (23). - С. 147-152.
4. Лідзянкова, В.А. Народная і літаратурная балада: пераемнасць традыцыі і наватарства / В.А. Лідзянкова // Роднае слова. - 2010. - №3 (267). - C. 27 - 30.
5. Лиденкова, О.А. Символика «вырая» в белорусской литературной балладе / О.А. Лиденкова // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. Випуск 16. - К.: Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України, 2010. - C. 112 - 116.
6. Лиденкова, О.А. Символизация образа природы в белорусской и английской литературной балладе / О.А. Лиденкова // Наукові записки: Серія «Філологічна». Матеріали міжнародної науково-практичної конференції 22 - 23 квітня 2010 року Міжкультурна комунікація: мова - культура - особистість. - Острог: Видавництво Національного університету «Острозьска академія». - Вип. 15. - 2010. - С. 176 - 180.
7. Лиденкова, О.А. Символика смерти в белорусской и английской литературной балладе / О.А. Лиденкова // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 3, Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. - 2011. - №2 (113). - С. 5 - 11.
8. Лиденкова, О.А. Особенности фольклорных символов европейских традиционных баллад / О.А. Лиденкова // Міжнародная навуковая канферэнцыя «VIII Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу», Гомель, 18 мая 2007 г.: зборнік навуковых артыкулаў: у 2 ч. / рэдкал.: А.А. Станкевіч [і інш.]. - Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - Ч. 2. - С. 213 - 216.
9. Лиденкова, О.А. Особенности эстетики литературной баллады XIX века / О.А. Лиденкова // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: сборник научных статей, посвящ. 200-летию со дня рождения Н.В. Гоголя. Вып. 1 / М-во образования РБ, ГГУ им. Ф. Скорины; редкол.: Т.Н. Усольцева (гл. ред.) [и др.]; - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. - С. 139 - 140.
10. Лиденкова, О.А. Формы реализации мотива границы в литературной балладе / О.А. Лиденкова // Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: Мiжнар. навук. чытаннi, прысвеч. памяцi Iвана Навуменкi: зб. навук. арт. / М-ва адук. Рэсп. Беларусь, УА «Гомел. дзярж. ун-т iмя Ф. Скарыны», Гомельск абл. Савет депут., Гомельская спецыялiз. слав. бiбл-ка; редкал.: I. Ф. Штэйнер (гал. рэд) [i iнш.] - Гомель: ЦДIР, 2009. - C. 253 - 257.
...Подобные документы
Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.
дипломная работа [91,3 K], добавлен 19.06.2010- Філасофскія паэмы Джона Мільтана "Страчаны Рай" і "Каін" Джорджа Байрана: тыпалагічнае супастаўленне
Асаблівасці і прынцыпы развіцця філасофска-сімвалічнай паэмы. Сінтэз і сімвал - асноўныя сродкі мастацкага ўспрымання і прайграванні рэальнасці. Тыпалогія філасофска-сімвалічнай паэмы на прыкладзе супастаўлення тэкстаў "Страчанага Рая" і "Каіна".
дипломная работа [77,2 K], добавлен 28.05.2012 Навейшыя літаратуразнаўчыя метады, школы. Агульная характарыстыка развіцця літаратурнай навукі ў ХХ ст. Псіхааналітычная, фенаменалагічная школа. Літаратурная тэорыя экзістэнцыялісцкага накірунку. Структуралізм, постструктуралізм, дэканструктывізм.
контрольная работа [61,4 K], добавлен 25.02.2011Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.
реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.
реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011Ян Баршчэўскі - вялікая і знакавая постаць беларускай літаратуры, адметная фігура ў літаратурнай спадчыне славян. "Нарыс Паўночнае Беларусі" як этнаграфічны помнік. Нацыянальныя рысы ў аповесцях "Драўляны дзядок і кабета Інсекта" і "Душа не ў сваім целе".
курсовая работа [41,8 K], добавлен 26.03.2013Термін "балада" в українській літературі. Основні риси романтизму як суспільного явища. Балада і пісня - перші поетичні жанри, до яких звернулися українські письменники-романтики. Розвиток жанру балади в другій половині XIX - на початку XX сторіччя.
контрольная работа [106,2 K], добавлен 24.02.2010Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.
курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011Романтизм як літературно-мистецька течія в Англії наприкінці XVIII – початку XIX століття. Жанр балади в європейській літературі. Провідні мотиви та особливості композиції балад у творчості поетів "озерної школи" Вільяма Вордсворта та Семюела Кольріджа.
курсовая работа [49,0 K], добавлен 16.12.2013Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.
курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016"Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".
курсовая работа [122,8 K], добавлен 23.02.2011Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Вивчення традиції стародавніх народних шотландських балад у творчості англійських поетів "озерної школи". Визначення художніх особливостей літературної балади початку XIX століття. Розгляд збірки "Ліричні балади" як маніфесту раннього романтизму.
курсовая работа [53,6 K], добавлен 15.12.2014Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.
реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011