Паэма Адама Міцкевіча "Дзяды" і беларуская літаратура ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

Мастацкая спецыфіка інтэрпрэтацыі рамантычных традыцый у беларускай літаратуры XIX - пачатку ХХ стагоддзя. Аналіз тыпалагічных і інтэртэкстуальных сувязяў твораў пісьменнікаў Беларусі дадзенага гістарычнага перыяду з паэмай "Дзяды" Адама Міцкевіча.

Рубрика Литература
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 37,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

Ўводзіны

У айчынным літаратуразнаўстве ўвага даследчыкаў да працэсаў, якія адбываліся ў грамадска-культурным жыцці Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. няўхільна ўзрастае. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у кантэкст беларускай літаратуры з дапамогай мастацкага перакладу была ўведзена значаная колькасць польскамоўных твораў пісьменнікаў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст.: паэма “Жыццё Сіраты” (пераклад Р. Барадуліна) і цыкл апавяданняў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага (пераклад М. Хаўстовіча); балады Я. Чачота; балады філарэтаў і філаматаў (пераклад К. Цвіркі); паэма “Апантаны” В. Дуніна-Марцінкевіча (пераклад П. Бітэля); вершы, гутаркі і паэмы У. Сыракомлі; творы В. Каратынскага; вершы і паэмы Янкі Лучыны; З. Манькоўскай; вершаваныя творы Янкі Купалы (пераклад У. Мархеля) і інш. У другой палове ХХ - пачатку ХХІ ст. былі перакладзены на беларускую мову і выдадзены праграмныя творы Адама Міцкевіча: паэма “Пан Тадэвуш” (пераклады Я. Семяжона і П. Бітэля, таксама былі зроблены перавыданні перакладу гэтай паэмы, выкананага Б. Тарашкевічам); убачылі свет многія вершаваныя творы А. Міцкевіча з абноўленым корпусам беларускіх перакладаў; асобнай кнігай надрукаваныя “Адэскія і Крымскія санеты” (пераклады У. Мархеля, І. Багдановіч), з'явіліся найноўшыя публікацыі “Крымскіх санетаў” (У. Мархель), а таксама выданне тых жа санетаў з расшыфроўкай чарнавіковых запісаў паэта (пераклад С. Мінскевіча), паэма “Конрад Валенрод” (пераклад П. Бітэля, К. Цвіркі), паэмы “Дзяды” (пераклады С. Мінскевіча, К. Цвіркі). Значная частка спадчыны беларускіх пісьменнікаў, якія пісалі як на беларускай, так і на польскай (а таксама і рускай) мовах, і праграмныя творы А. Міцкевіча зрабіліся даступнымі для вывучэння на сучаснай літаратурнай мове ў школьнай і студэнцкай аўдыторыях. Стала відавочным, што літаратурны працэс Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. меў даволі шырокі дыяпазон, ён перастаў уяўляцца як “пункцірная лінія” з паасобнымі фенаменальнымі з'явамі - беларускамоўнымі творамі з рознымі ўзроўнямі пісьменніцкага майстэрства, а ўтварае комплекс беларуска-польскіх, беларуска-рускіх і беларуска-ўкраінскіх адкрытых сістэм. Усе яны тым ці іншым спосабам карэлявалі паміж сабой. Таму ўзнікае неабходнасць аналізу і сістэматызацыі выяўленых фактаў з выкарыстаннем сучасных літаратуразнаўчых методык. Асабліва гэта датычыцца вызначаных узаемасувязей паміж творамі беларускіх аўтараў і творчасцю А. Міцкевіча, бо, несумненна, заўважаецца інтэнсіўнае развіццё беларускага літаратурнага працэсу ХІХ - пачатку ХХ ст., імпульс якому ў значнай ступені даў рамантызм.

Даследаванне рамантычных традыцый у беларускай літаратуры пры супастаўленні з паэмай “Дзяды”, якая з'яўляецца фактычна квінтэсенцыяй ідэй рамантызму, дасць магчымасць выявіць раней незаўважаныя заканамернасці развіцця беларускага літаратурнага працэсу і руху грамадскай думкі на шляху да самаідэнтыфікацыі.

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Дысертацыя звязана з выкананнем планавай навуковай тэмы “Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ - ХХ стст.” (БелІСА № 20013366 Паст. Прэзідыума НАНБ ад 5.07.2001 № 95) і планавай тэмы “Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ - ХХ стст.” (БелІСА № 2004589 Паст. Прэзідыума НАНБ ад 18.03.2004 №19.) Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Мэта даследавання - у святле сучасных літаратуразнаўчых канцэпцый вызначыць і прасачыць эвалюцыю рамантычных традыцый літаратуры Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. у супастаўленні з творчасцю Адама Міцкевіча, выявіць тыпалагічнае падабенства і разыходжанне ў творах беларускіх пісьменнікаў дадзенага перыяду з паэмай “Дзяды”.

Пастаўленая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных даследчых задач:

- вызначыць генезіс і ідэйна-мастацкую аснову драматычнай паэмы “Дзяды” як рамантычнага твора, ахарактарызаваць яго інспіратыўны патэнцыял у кантэксце беларускай літаратуры;

- выявіць тыпалагічныя і інтэртэкстуальныя сувязі твораў пісьменнікаў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. з паэмай “Дзяды” А. Міцкевіча як на гісторыка-генетычным, так і на інтэкстным узроўнях;

- раскрыць ідэйна-тэматычную сувязь твораў беларускіх пісьменнікаў ХІХ - пачатку ХХ ст. з паэмай “Дзяды” А. Міцкевіча;

- паказаць у гістарычным аспекце мастацкую спецыфіку інтэрпрэтацыі рамантычных традыцый у беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст.

Аб'ект даследавання - паэзія Адама Міцкевіча, яго паэма “Дзяды” з прыярытэтнасцю выяўленага ў ёй беларускага партыкулярнага элементу і нацыянальны літаратурны працэс (ХІХ - пачатак ХХ ст.) на этапе вылучэння беларускай літаратуры ў самастойны феномен еўрапейскай культуры, што выяўляецца ў беларускамоўных і польскамоўных тэкстах пісьменнікаў Беларусі адзначанага перыяду (Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, В. Каратынскі, Янка Лучына, З. Манькоўская, Ф. Багушэвч, Цётка, Янка Купала, Якуб Колас, М. Багдановіч і інш.).

Прадмет даследавання - тыпалагічныя і інтэртэкстуальныя сувязі твораў беларускіх пісьменнікаў ХІХ - пачатку ХХ ст. і паэмы “Дзяды”, а таксама рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя ідэйна-мастацкіх дасягненняў Адама Міцкевіча ў творах беларускай літаратуры акрэсленага перыяду.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону.

1. Паэма “Дзяды”, якая ўтрымлівае ў сабе беларускія партыкулярныя элементы, з'яўляецца важным фактарам літаратурнага працэсу Беларусі. Гэта выяўляецца ў тыпалагічных і інтэртэкстуальных сувязях з ёй твораў Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Лучыны, З. Манькоўскай, Янкі Купалы і інш.

2. Пісьменнікамі Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. падтрымліваецца пераемнасць літаратурнага засваення фальклору, адпаведнага рамантычнай метадалогіі Адама Міцкевіча, а пры іх звароце да беларускіх народных абрадаў і вераванняў прасочваецца тыпалагічная сувязь з паэмай “Дзяды”.

3. У творах беларускіх аўтараў адзначанага перыяду адбываецца пазіцыянаванне вобраза Айчыны (Радзімы) з вобразам Айчыны (Радзімы) Міцкевіча з выразнай яго эвалюцыяй ад гістарычнай Літвы (Вялікага Княства Літоўскага) да Беларусі.

4. Тэма паэта і паэзіі, якая мае ў “Дзядах” асноватворнае значэнне, адлюстроўваецца і развіваецца беларускімі пісьменнікамі ХІХ - пачатку ХХ ст. Кампаратывісцкі аналіз раскрывае шматіпастаційнасць гэтай тэмы: паэт - прарок, прыклад для свайго і наступных пакаленняў; паэт - збіральнік і захавальнік народнай мудрасці; паэт - суразмоўца, настаўнік; паэт - люстра душы чалавека, прамоўца яго патаемных дум; паэт - абаронца гонару чалавека; паэт - выразнік агульнанацыянальных памкненняў і спадзяванняў. Адбываюцца змены мэт і задач паэзіі як сацыяльна значнай галіны дзейнасці чалавека ў пэўных гістарычных умовах.

5. Развіццё рамантычных традыцый у літаратуры Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. адлюстроўвае прагрэсіўны характар беларускага рамантызму і сведчыць пра адметнасць нацыянальнай літаратуры ў агульнаеўрапейскім культурным кантэксце.

Асабісты ўклад прэтэндэнта.

Даследаванне з'яўляецца вынікам самастойнай навуковай працы аўтара з арыгінальнымі палажэннямі і высновамі. Навуковыя артыкулы, у якіх змешчаны яе вынікі, напісаны дысертантам самастойна, за выключэннем аднаго артыкула “Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды”: праблема адэкватнасці яе беларускага перакладу” (напісаны ў сааўтарстве з Кур'ян І.У.).

Апрабацыя вынікаў дысертацыі.

Асноўныя палажэнні дысертацыі прайшлі апрабацыю на 10 міжнародных (у тым ліку замежных) і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: IV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства” (Віцебск, 24-26 красавіка 1997 г.); Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова. Літаратура. Культура” (Мінск, 22-23 верасня 1998 г.); II Mкdzynarodowa konferencja naukowa “Sіowo. Tekst. Czas.” (Шчэцін (Польшча), 24-25 верасня 1998 г.); Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Янка Лучына ў кантэксце самаідэнтыфікацыі беларускай літаратуры” (Мінск, 25 мая 2001 г.); Навукова-практычная канферэнцыя “Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур” (Мінск, 3-4 кастрычніка 2002 г.); Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння польскага і беларускага паэта і этнографа Уладзіслава Сыракомлі (Мінск-Любань, 29-30 верасня 2003 г.); Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Сучасны літаратурны працэс: пісьменнікі і жыццё” (Мінск, 11 мая 2006 г.); Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Вінцэсь Каратынскі ў беларуска-славянскім літаратурным узаемадзеянні” (Мінск, 29 верасня 2006 г.); Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя” (Мінск, 27-29 верасня 2007 г.); Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце” (Мінск, 5-6 лютага 2008 г.).

1. Выбар тэмы, яе актуальнасць, тэарэтычная база і метадалагічныя асновы, матэрыял для практычнага аналізу

рамантычны міцкевіч паэма

Адзначаецца, што паміж творамі Адама Міцкевіча і творамі беларускіх аўтараў ХІХ - ХХ ст. (напісаных як па-польску, так і па-беларуску) выяўляюцца рознаўзроўневыя інтэртэкстуальныя і тыпалагічныя сувязі, якія ў айчынным літаратуразнаўстве ўсебакова не вывучаны. Падкрэсліваецца, што творчасць Адама Міцкевіча мела выключнае значэнне для літаратурнага працэсу Беларусі.

Даследаванне абапіраецца на канцэпцыю “польскамоўнай плыні ў беларускай літаратуры” (вызначаную паводле літаратуразнаўчых прац А. Мальдзіса, У. Мархеля, І. Багдановіч, Г. Тычко). Гэтае паняцце разглядаецца як вынік дыфузіі польскай і беларускай літаратур; робіцца выснова, што без польскамоўнага набытку творчасці вядучых пісьменнікаў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. (білінгвальных - дэфініцыя У. Мархеля) немагчыма ахапіць цэласнасць усяго працэсу фарміравання айчыннай культуры ўвогуле і літаратуры ў прыватнасці. Паэма “Дзяды” А. Міцкевіча як сукупнасць літаратурных ідэй першай трэці ХІХ стагоддзя, уздзеянне якіх адчувалі на сабе пісьменнікі Беларусі, выступае праекцыйным матэрыялам, на фоне якога вылучаюцца раней незаўважаныя літаратурныя з'явы.

Выяўленне “дыялагічных узаемадачыненняў” (М. Бахцін) між творамі еўрапейскіх пісьменнікаў і паэмай “Дзяды” вядзе да разумення яе ідэйна-мастацкай адметнасці ў кантэксце еўрапейскага рамантызму, а даследаванне інтэртэкстуальных сувязей твораў беларускіх пісьменнікаў заяўленага перыяду з “Дзядамі” дае магчымасць прасачыць развіццё рамантычных традыцый ў літаратуры Беларусі.

Вызначэнне як “гісторыка-генетычных” інтэртэкстуальных сувязей твораў беларускіх пісьменнікаў і паэмы “Дзяды” (першы ўзровень сувязей), так і “інтэкстных” (“цытатных”, “пераймальных”, “алюзійных”, “рэмінісцэнтных”) (другі ўзровень) у дыялектычным адзінстве дазваляе больш поўна раскрыць карціну станаўлення і развіцця беларускай літаратуры, выявіць вытокі яе патэнцыялу, якія абумовілі фарміраванне і трывалае існаванне гэтага культурнага феномену.

2. Паэма А. Міцкевіча “Дзяды” ў даследаваннях айчыннага і замежнага літаратуразнаўства

Прыводзіцца агляд літаратуразнаўчых прац па абранай тэме, аналізуецца праблематыка айчыннага, расійскага і еўрапейскага міцкевічазнаўства.

Вывучэнне паэмы “Дзяды” ў польскім літаратуразнаўстве прайшло вялікі шлях. Заўважаецца паступовы адыход даследчыкаў ад збору тэксталагічнай фактаграфіі і назіранняў над гісторыяй напісання паэмы (у чым неацэнная заслуга міцкевічазнаўцаў Ю. Клейнера, Г. Масціцкага, Я. Мацяеўскага, С. Піганя, С. Свіркі і інш.) і паглыбленне ў вобразна-мастацкую тканіну і кантэкстуальнае поле твора (В. Кубацкі, Р. Пшыбыльскі, З. Стэфаноўска, М. Цесьля-Карытоўска і інш.).

У расійскім літаратуразнаўстве даследаванні вядомага твора А. Міцкевіча ў асноўным датычацца тыпалагічных сувязей паміж “Урыўкам” “Дзядоў” і “Медным коннікам” А. Пушкіна, а таксама інспіратыўнага ўплыву, які зрабіў песняр Літвы на русскага паэта (працы В. Аляксандрава, Д. Благога, Б. Гарадзецкага, А. Гурэвіча, М. Ізмайлава, Л. Камарова, А. Луначарскага, Г. Макагоненка, Б. Мейлаха, Б. Тамашэўскага, Т. і М. Цяўлоўскіх, М. Эпштэйна і інш.).

У раздзеле разглядаюцца працы беларускага літаратуразнаўства, прысвечаныя біяграфіі і творчасці Адама Міцкевіча (даследаванні І. Багдановіч, С. Брагі, А. Брусевіча, С. Дразда, В. Каваленкі, А. Лойкі, У. Мархеля, С. Мусіенкі, С. Станкевіча, Г. Тычко, В. Цімафеевай і інш.). У беларускім міцкевічазнаўстве можна прасачыць эвалюцыйны рух ад паасобных канстатацый фактаў біяграфіі і творчасці вялікага рамантыка, звязаных з малой радзімай паэта - Навагрудчынай або з тэрыторыяй Беларусі да шырокага абагульнення феномена паэта як прадвесніка нацыянальнага адраджэння, творчая спадчына якога стала падмуркам новай беларускай літаратуры.

Аналізуецца ступень даследаванасці “Дзядоў” Адама Міцкевіча ў айчынным літаратуразнаўстве. Паэма згадвалася ў асноўным у сувязі з літаратурным засваеннем беларускага фальклору і выяўленнем уласна беларускіх рэалій, разглядам некаторых мастацкіх феноменаў, а таксама з'яўлялася аб'ектам кампаратывісцкіх прац (даследаванні С. Мусіенкі “Традыцыі містэрыі ў драматычных паэмах Адама Міцкевіча “Дзяды” і Янкі Купалы “Адвечная песня”, “Рух героя ў сюжэце драматычнай паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды”; праца Г. Тычко “Роля сну ў драме А. Міцкевіча “Дзяды”). А. Верабей у кнізе “Максім Танк і польская літаратура” супастаўляе паэму “Дзяды” з некаторымі творамі беларускага паэта; А. Бураў прадставіў “спробу параўнальнага аналізу” “Дзядоў” і “Фаўста” Ё.В. Гётэ. Аднак манаграфіі, прысвечанай непасрэдна гэтай паэме А. Міцкевіча, у беларускім літаратуразнаўстве не існуе.

На сучасным этапе пасля выхаду ў свет двух перакладаў паэмы “Дзяды” на беларускую мову наспела неабходнасць у комплексным літаратуразнаўчым аналізе гэтага твора, а таксама ў вызначэнні важнасці паэмы для айчыннай літаратуры і культурна-грамадскай думкі ХІХ - пачатку ХХ ст. Тэарэтычным і метадалагічным падмуркам дысертацыйнага даследавання паслужылі навуковыя канцэпцыі беларускіх літаратуразнаўцаў (І. Багдановіч, В. Каваленкі, А. Лойкі, А. Мальдзіса, У. Мархеля, С. Мусіенкі, С. Станкевіча, В. Рагойшы, Г. Тычко, М. Хаўстовіча, І. Чароты, Ж. Шаладонавай, Я. Янушкевіча і інш.), расійскіх (М. Бахціна, Н. Валодзінай, В Жырмунскага, М. Эпштэйна і інш.), замежных (А. Віткоўскай, А. Дзімы, Ю. Кляйнера, А. Макміліна, С. Піганя, Р. Пшыбыльскага, З. Стэфаноўскай, М. Цесьлі-Карытоўскай, М. Яніан і інш.).

Адным з ідэйна-мастацкіх дасягненняў і наватарстваў паэмы “Дзяды” Адама Міцкевіча з'яўляецца “патрыятычны рамантызм”, які фактычна пастулюецца як рамантызм неэкзатычны, а “прыроджаны”, бо грунтуецца на саміх культурных пластах краю паэта. Калі “Пан Тадэвуш” выступае як вянец творчасці Адама Міцкевіча, то паэма “Дзяды” - гэта яе стрыжань. І тое, што здзіўляла польскіх даследчыкаў - павышаная ўвага аўтара да правінцыйных, лакальных з'яў, ужыванне беларусізмаў, узнёслае апісанне рэгіянальнага ландшафту, назіранне за побытам мясцовай шляхты і сялян, іх паводзінамі, выхаванасцю, звычаямі і вераваннямі (напрыклад, звычай прыносіць на магілы сваякоў ежу), - беларускія літаратуразнаўцы ўспрымалі як прыналежныя маркеры, што ўказвалі на тыя рэаліі краю, якія па-мастацку ўзнаўляў аўтар, каб стварыць адметную вобразную карціну.

Аднак каштоўнасць паэмы “Дзяды” для Беларусі не толькі ў тым, што ў яе аснову пакладзены беларускі фальклор і народныя вераванні і ў ёй падаецца зрэз нашай гісторыі, назіранні над побытам і жыццём насельнікаў краю, але перш-наперш у тым, што яна адкрывае шляхі да самаідэнтэфікацыі і самаўсведамлення беларусаў. І гэтымі шляхамі за пакаленнем Адама Міцкевіча на землях Беларусі ішлі яго творчыя спадкаемцы.

3. Генезіс паэмы “Дзяды” ў еўрапейскім і айчынным культурным кантэксце

Разглядаецца працэс крэацыі твора, яго ідэйна-мастацкага напаўнення, тыпалагічныя і інтэртэкстуальныя сувязі з іншымі літаратурнымі творамі; асобная ўвага надаецца рамантычным творам другой паловы ХVIII - пачатку ХІХ ст. Раздзел падзяляецца на два падраздзелы: “Структурна-кампазіцыйныя асаблівасці паэмы “Дзяды” і “Ідэйна-эстэтычныя аспекты паэмы “Дзяды” ў дыскурсе рамантызму”. Такі падзел тлумачыцца тым, што працэс напісання і публікацыі твора ў храналагічным парадку і эвалюцыя ідэйна-эстэтычных аспектаў у розных частках паэмы ўзаемазалежныя.

У падраздзеле 2.1 “Структурна-кампазіцыйныя асаблівасці паэмы “Дзяды” апісваецца працэс стварэння і публікавання частак паэмы, які асноўваецца на прыкладных версіях, аднак, нягледзячы на тое, што дакладныя звесткі пра час іх напісання да нас не дайшлі, можна вызначыць часавыя межы ўзнікнення. Вядомы парадак публікацыі частак паэмы. У дадзеным падраздзеле дысертацыйнай працы падаюцца некаторыя варыянты першапачатковай аўтарскай задумы твора, паводле чарнавых накідаў паэмы, аналізуюцца асаблівасці структуры твора. Найперш Міцкевіч напісаў ІІ частку, пасля ІV, затым пачаў І, але не закончыў і замест яе напісаў баладу “Здань”. У паслядоўнасці “Здань”, ІІ частка, затым ІV паэма была апублікавана ў другім томе “Паэзіі” ў Вільні (1823 г.). Гэтыя часткі паэмы прынята называць “віленска-ковенскімі “Дзядамі” (сустракаецца сінанімічная назва “ковенска-віленскія “Дзяды”). Вясной 1832 года ў Дрэздэне на працягу некалькіх тыдняў была створана новая, трэцяя па чарзе напісання частка, якая ў літаратуразнаўстве атрымала назву - “дрэздэнскiя “Дзяды”. Толькі ў 1861 годзе было апублікавана некалькі ўрыўкаў, вядомых як “фрагменты І часткі “Дзядоў”, пад назваю “Відовішча”, што належалі да “віленска-ковенскага” перыяду творчасці Міцкевіча. Такі “алагічны” парадак, паводле часу напісання асобных частак - ІІ, ІV, ІІІ, І, - традыцыйна захоўваецца пры публікацыі твора. Незакончанасць, фрагментарнасць паэмы абумовіла адкрытую кампазіцыю, што дазволіла аўтару ўключыць у драматургічны тэкст творы розных жанраў: балады “Здань” (Уступ да ІІ часткі), “Зачараваны юнак” (І частка “Відовішча”); імправізацыі, асобныя вершы (“Урывак” ІІІ часткі). Нягледзячы на, здавалася б, неверагодную рознастылёвасць, кампазіцыя падпарадкавана ўнутранай логіцы. Паэма “Дзяды” фактычна становіцца “творам жыцця паэта”, бо на працягу ўсёй сваёй літаратурнай дзейнасці Адам Міцкевіч спрабаваў дапісаць яго, паведамляў пра гэтыя спробы сваім сябрам у лістах, прызнаваўся, што разважае над праблемамі, пастаўленымі ў “Дзядах”. Гэта падтрымлівала ўвагу грамадскасці да паэмы і стварала моцны інспіратыўны патэнцыял гэтага твора для новага пакалення літаратараў.

У дадзеным падраздзеле важнае значэнне надаецца судзеянню філаматаў і філарэтаў пры напісанні некаторых частак “Дзядоў”, асобна гаворыцца пра рэдактарскую працу над ІІ і ІV часткамі паэмы (“віленска-ковенскіх “Дзядоў”), праведзеную Янам Чачотам. Аналізуецца ліставанне Адама Міцкевіча і Яна Чачота на гэту тэму, якое пераконвае, што апошні быў сааўтарам некаторых радкоў. Больш таго, намаганнямі Яна Чачота былі ўратаваныя ад цэнзуры пэўныя фрагменты тэксту паэмы. Той факт, што адзін з прызнаных пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Ян Чачот браў удзел у стварэнні тэксту паэмы “Дзяды”, сведчыць пра выключную ролю гэтага твора для прадстаўнікоў беларускага літаратурнага працэсу першай паловы ХІХ ст.

У падраздзеле 2.2 “Ідэйна-эстэтычныя аспекты паэмы “Дзяды” ў дыскурсе рамантызму” звернута ўвага на задачы, якія стаялі перад аўтарам у час напісання “віленска-ковенскіх” і “дрэздэнскіх “Дзядоў”. У рэчышчы рамантычнай традыцыі другой паловы XVIII - пачатку ХІХ ст. даследуюцца ідэйна-эстэтычныя інавацыі Адама Міцкевіча, выкладзеныя ў паэме. Пясняр Літвы свядома ўключае свае творы ў кантэкст еўрапейскага рамантызму. Літаратура разглядалася рамантыкамі як сродак волевыяўлення і рэагавання народа, які, у сваю чаргу, успрымаўся як асаблівы аўтаномны індывідуум у чалавецтве. У прадмове да І тома “Паэзіі”, што выйшаў у 1822 г. у Вільні, Адам Міцкевіч піша: “Неабходна шукаць прамую залежнасць і паслядоўнасць падзей, паказваць, як услед за пераменамі пачуццяў, характару і меркаванняў народа адбываюцца перамены і ў самой паэзіі, якая і ёсць найпраўдзівейшым выказнікам векавечных імкненняў народаў”. Паводле пераканняў рамантыкаў, твор мастацтва павінен канцэнтраваць не толькі адкрытыя, відавочныя імкненні, але і тыя, што ўтоены ў свеце народнай душы. Выявіць, асэнсаваць і выпрабаваць патаемную моц душы народа і разам з тым моц духу асобнага чалавека наважыўся аўтар “Дзядоў”.

У падраздзеле праводзіцца тыпалагічны і інтэртэкстуальны аналіз паэмы “Дзяды” ў супастаўленні з шэрагам буйных літаратурных твораў другой паловы ХVIII - першай паловы ХІХ ст. (“Юлія, альбо Новая Элаіза” Ж.-Ж. Русо, “Пакуты маладога Вертэра”, першая частка “Фаўста” Ё.В. Гётэ, “Разбойнікі” Ф. Шылера, “Манфрэд” і “Карсар” Дж.Г. Байрана і інш.). Разглядаюцца ідэйна-мастацкія паралелі з творчасцю Шэкспіра, Дантэ. Характарызуецца фактар інспіратыўнага ўплыву “Урыўку” да паэмы “Дзяды” на паэму “Медны коннік” А. Пушкіна, пры гэтым асэнсоўваюцца аўтарскія пазіцыі ў вызначэнні грамадзянскага, маральна-ўзвышанага.

З аднаго боку, Міцкевічаў твор упісаны ў кантэкст еўрапейскага рамантызму, а з іншага, - выступае ў якасці яго наватарскага ўзору, дзе рамантызуюцца не падзеі, што адбыліся ў старажытнасці або ў экзатычных краінах, але рэальныя, што мелі месца ў недалёкім мінулым Айчыны аўтара (у раздзеле прыводзіцца меркаванне Жорж Санд, якая ставіць паэму “Дзяды” ў адзін шэраг з “Фаўстам” Гётэ і “Манфрэдам” Байрана). Разам з тым падкрэсліваецца, што Адам Міцкевіч меў яшчэ адну важную літаратурную крыніцу, да якой звяртаўся пры напісанні “Дзядоў”: творчасць яго калег па Віленскім універсітэце - філаматаў і філарэтаў. Даследуючы і апрацоўваючы этнаграфічна-фальклорны матэрыял, яны назапашвалі той эстэтычны патэнцыял, які спрыяў станаўленню творчых інтарэсаў Адама Міцкевіча. Асабліва трэба адзначыць літаратурную дзейнасць блізкага сябра і рэдактара паэмы “Дзяды” Яна Чачота. У яго баладах, напісаных, паводле перакананняў польскага даследчыка С. Свіркі, у 1818-1819 гг., можна прасачыць тыя ж вобразы і матывы, што пасля будуць выкарыстаны і развіты ў баладах Міцкевіча і паэме “Дзяды”. Ужо ў пачатку Чачотавай балады “Наваградскі замак” мы сустракаем краевугольнае паняцце рамантызму - “зрок душы”. Аднак яе аўтар яшчэ не напаўняе гэту з'яву магутнасцю пазнання і ўзвышэннем над светам рэальным, як гэта будзе ў Міцкевіча, і апелюе да павучальнай сентэнцыі прымірэння сэрца і розуму, спадзяецца на веру ў вучоную мудрасць. Таксама ў паэме “Дзяды” ёсць прамое запазычанне з балады Яна Чачота “Узногі”. Гаворка ідзе пра вобраз злоснага пана, які жорстка сёк розгамі сялян за тое, што яны без дазволу збіралі ягады і грыбы ў яго лесе (у “Дзядах” сяляне збіраюць плады ў панскім садзе). Аднолькавая кара спасцігае пана-ліхадзея ў баладзе Чачота і паэме Міцкевіча - яго рвуць на часткі птушкі. Праўда, у “Дзядах” вядома, што гэта душы замучаных панам сялян. Фактычна Адам Міцкевіч выкарыстаў гэты фальклорны сюжэт для ілюстрацыі адной з ідэй паэмы - вызначэнне разнастайных праяў узаемазалежнасці свету рэальнага і метафізічнага, падпарадкаваных усеагульнаму маральнаму закону.

У канцы падраздзела робіцца выснова, што генезіс паэмы “Дзяды” па некаторых крытэрыях супадае з вытокамі беларускага рамантызму, вызначанымі К. Лецкам:

- беларускі фальклор і народныя вераванні;

- біблейская традыцыя і рэлігійная літаратура;

- пісьмовая славеснасць сярэднявечча;

- літаратура Асветніцтва і класіцызму.

Да гэтага неабходна дадаць антычныя міфы, антычную літаратуру і сусветную гісторыю, дзе таксама можна выявіць крыніцы рамантычнага светаадчування, якія ўздзейнічалі на кніжную славеснасць Беларусі і непасрэдна на стварэнне паэмы “Дзяды”. Адам Міцкевіч, будучы ўважлівым даследчыкам літаратуры, безумоўна, выкарыстоўваў у сваёй творчасці лепшыя ідэі папярэдніх літаратурных эпох. У якасці найважнейшых фактараў, што паўплывалі на генезіс паэмы “Дзяды”, у дысертацыі адзначаюцца наступныя:

- гісторыка-культурнае і літаратурнае становішча краю;

- рамантычныя ідэі нямецкай філасофскай школы;

- еўрапейскі літаратурны кантэкст;

У раздзеле 3 “Дзяды” А. Міцкевіча і рамантычныя традыцыі беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст.” разглядаюцца тыпалагічныя і інтэртэкстуальныя сувязі твораў пісьменнікаў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. і паэмы Адама Міцкевіча. Паказваецца, што “Дзяды” прыцягвалі да сябе ўвагу аўтараў, якія пісалі як на польскай, так і на беларускай мовах. Гэты твор атрымаў у нашчадкаў паэта статус узорнага, бо дакладнасць і архетыповая адпаведнасць “духоўнаму космасу” краю, прапанаваных Міцкевічам літаратурна абумоўленых канцэптаў уводзіла мастакоў слова ў іх арбіту. Новае пакаленне літаратараў выкарыстоўвала вынайдзены і апрабаваны песняром Літвы інструментарый, вырашаючы пастаўленыя часам і сацыяльна-палітычнай сітуацыяй новыя творчыя задачы, узбагачаючы і польскую, і беларускую культурную прастору.

У творах пісьменнікаў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ ст. выяўляюцца шматлікія алюзіі, рэмінісцэнцыі, перайманні, цытаты з паэмы “Дзяды”. Гэта дае падставы, абапіраючыся на канкрэтныя прыклады, сцвярджаць, што рамантычныя традыцыі ў беларускай літаратуры развіваліся ў шчыльным узаемадзеянні з творчасцю вялікага рамантыка, і, у прыватнасці, з кантэкстуальным полем “Дзядоў”. У сувязі з гэтым вылучаюцца тры асноўныя тэматычныя кірункі, што атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст., у якіх знайшлі выяўленне ўзаемадачыненні суб'екта літаратуры (творцы) і аб'екта літаратуры (творчасці):

1. Хто я як творца ў гісторыка-культурным, духоўна-аксіялагічным плане (самарэфлексія над сваімі “каранямі” і паходжаннем), адсюль - паэтычнае даследаванне фальклору, вераванняў і гістарычнай памяці народа, выяўленне і прапаганда маральных каштоўнасцей беларуска-літоўскага краю, а праз тое і ўзвелічэнне яго.

2. Хто я ў цяперашнім часе, праблема самаідэнтыфікацыі і вызначэння свайго культурнага арэала, адсюль - тэма Айчыны і звязаныя з ёй антыпрыгонніцкія, адраджэнскія і дэмакратычныя матывы.

3. Асэнсаванне мэты творчасці, адсюль - тэма паэта і паэзіі, станаўленне рамантычнага героя як высокамаральнай адзінкі грамадства, самавыхаванне творцы, яго адказнасць за лёс народа. Праблема паэта і грамадства, паэзіі (літаратуры) і грамадства.

Паводле гэтых тэматычных кірункаў дадзены раздзел падзяляецца на тры падраздзелы: “Фалькларызм А. Міцкевіча і творчасць беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст.”, “Вобраз Айчыны ў “Дзядах” і ў творах беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст.”, “Тэма паэта і паэзіі ў паэме “Дзяды” і ў творах беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст.”

У падраздзеле 3.1 “Фалькларызм А. Міцкевіча і творчасць беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст.” разглядаецца стратэгія літаратурнай апрацоўкі і засваення фальклору беларускімі пісьменнікамі адзначанага перыяду ў супастаўленні са спосабамі выкарыстання фальклору, прапанаванымі А. Міцкевічам у паэме “Дзяды”. Для разгляду былі абраныя творы з тэматычна падобным матэрыялам, дзе апісваецца народны абрад Дзяды або выкарыстоўваюцца падобныя народныя заклёны, вусна-паэтычныя формулы. Сярод такіх твораў - “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага, вершаванае апавяданне “Стаўроўскія дзяды” В. Дуніна-Марцінкевіча, верш “Быў у чысцы” Ф. Багушэвіча. Тыпалагічная сувязь з “Дзядамі” А. Міцкевіча прасочваецца ў многіх вершах Янкі Купалы (“Сон”, “З маіх песень”, “Сельскія могілкі”, “У бяссоную ноч”, “Цару неба й зямлі” і інш.), яго паэмах “На куццю”, “Зімою”, “На Дзяды” і інш. З асаблівай яскравасцю тыпалогія выяўляецца пры супастаўленні “Урыўка драматычнай паэмы” Янкі Купалы з І і ІІ часткамі і ІХ сцэнай ІІІ часткі паэмы Адама Міцкевіча, дзе паказваецца святкаванне Дзядоў. Як у “Дзядах”, так і ва “Урыўку драматычнай паэмы” апісваюцца абрады народных вераванняў - пакланенне продкам (“Дзяды”) і пакланенне Перуну (“Урывак...”). Калі Адам Міцкевіч “рэканструяваў” сучасны яму абрад - спалучэнне старажытнага язычніцкага павер'я з хрысціянскім светабачаннем, то Янка Купала звярнуўся да дахрысціянскіх вераванняў продкаў. У абодвух творах выкарыстоўваюцца падобныя слоўныя звароты дзеючых асоб і хора, напрыклад, даслоўна-інтэрлінгвальна супадае рэфрэн: co to bкdzie, co to bкdzie (Міцкевіч) што-та будзе, што-та будзе (Купала). Дзеянне адбываецца на ахвярным месцы: у Адама Міцкевіча - гэта капліца на могілках, у Янкі Купалы - святы дуб (дарэчы, у дзевятай сцэне ЙЙЙ часткі “Дзядоў” варажба старога Гусляра адбываецца таксама каля старога дуба, што сведчыць пра блізкасць этнаграфічных крыніц абодвух твораў).

Элементы паэтычнага засваення беларускага фальклору і вераванняў, тыпалагічнага міцкевічаўскаму, выяўляюцца ў творчасці беларускіх пісьменнікаў першай паловы ХХ ст. Цёткі, Якуба Коласа, М. Багдановіча і інш.

Прасочваецца развіццё фалькларызму ў беларускай літаратуры: ад засваення фальклору з дыдактычнай скіраванасцю (В. Дунін-Марцінкевіч), крытычнага ўспрымання існуючага ладу (Ф. Багушэвіч) да “фалькларызму мастацкага” (паводле М. Тычыны), які характэрны для творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча. Гэты фалькларызм быў “цесна звязаны з высокай грамадзянскай місіяй літаратурнай творчасці гэтых аўтараў. Пісьменнікі адраджэння бачылі ў народных песнях і казках выяўленне народнай псіхалогіі, “беларускай душы”.

Творчасць Адама Міцкевіча, несумненна, была прыкладам для літаратурнага засваення фальклору, яна стварыла актыўны доўгатрывалы гуманітарны дыскурс, дзе сінтэзаваліся этнагенетычная вербальная спадчына краю і літаратурныя інавацыі.

У падраздзеле 3.2 “Вобраз Айчыны ў “Дзядах” і ў творах беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст. - разглядаюцца партыкулярныя праблемы ў дадзенай паэме і ва ўзорах беларускай літаратуры адзначанага перыяду.

Тэма Айчыны - галоўная ў Адама Міцкевіча. Ён адзін з першых у еўрапейскім рамантызме ўзняў яе, напоўніў змагарным пафасам і наймацнейшым пачуццём любові. Паэт скіроўваў чытача да адкрыцця і глыбокага разумення сваёй Айчыны. У сваіх творах Адам Міцкевіч задаваў каардынаты гэтага адкрыцця, вызначаў ідэйна-мастацкае бачанне Айчыны ў святле гістарычных, маральных, этнічных каштоўнасцей і, як піша І. Багдановіч, “замацаваў у свядомасці пакаленняў ліцвінска-беларускую канцэпцыю Айчыны, упершыню назваўшы яе і абвясціўшы такім чынам шлях яе адраджэння”. З іншага боку, Адам Міцкевіч акрэсліў кодэкс гонару рамантычнага героя ў паэме “Дзяды”. Паэт прапанаваў у ёй светапоглядныя арыенціры і маніфеставаў праграму станаўлення героя, ідэал якога - служэнне радзіме. Жыццё і творчасць самога паэта павінны былі стаць прыкладам здзяйснення гэтай праграмы, натхненнем і ўзорам для наступнага пакалення. Служэнне Айчыне (а гэта значыць служэнне і яе народу) і паступовае разуменне, што служыць трэба не якому-небудзь аднаму, няхай і самаму актыўнаму саслоўю - сярэдняй і заможнай шляхце, але і малапісьменным сялянам, скіроўвала пісьменнікаў, выхаваных на польскай кніжнай традыцыі, да ўжывання беларускай мовы.

У дадзеным падраздзеле даследавання супастаўляецца вобраз Айчыны ў “Дзядах” А. Міцкевіча з вобразам Айчыны ў такіх творах беларускіх пісьменнікаў, як “Думкі самотніка” (апавяданне з цыклу “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”) Я. Баршчэўскага (у гэтым выпадку разглядаюцца тыпалагічная і інтэртэкстуальная сувязі твораў А. Міцкевіча і Я. Баршчэўскага з паэмай “Сон” Т. Шаўчэнкі і “Медным коннікам” А. Пушкіна, што абумоўлена кантэкстуальнымі ўзаемадачыненнямі); “Халімон на каранацыі” і каментары да перакладу “Пана Тадэвуша” В. Дуніна-Марцінкевіча; прадмова да зборніка “Дудка Беларуская” Ф. Багушэвіча; вершы “Над сваёй Айчызнай”, “З песень аб сваёй старонцы”, “Гэта крык, што жыве Беларусь”, “Беларушчына”, “Брату ў чужыне”, “Мой край”, “Над Нёманам” Янкі Купалы. Гаворыцца пра вобраз роднай зямлі ў творах М. Багдановіча, Якуба Коласа. Робіцца выснова, што тэма Айчыны, распрацаваная А. Міцкевічам і па-новаму прыўнесеная ім на еўрапейскую літаратурную арэну, на радзіме паэта набыла трывалую літаратурную традыцыю. Разам з пераасэнсаваннем паняццяў грамадзянскага і нацыянальнага, якое адбывалася ў Беларусі на працягу ХІХ ст., на фоне паэтычнай канстанты вобраза малой радзімы прасочваецца эвалюцыя вобраза вялікай Радзімы - Айчыны: ад агульнарэчыпаспалітаўскага, гістарычна-сентыментальнага, літоўска-старасвецкага да адраджэнскага, этна-нацыянальнага, беларускага. Нягледзячы на звужэнне геаграфічных, вонкавых межаў, адыход ад інтэрнацыянальнасці ў разуменні краіны, бо, відавочна, інтэрнацыянальнае ў той перыяд (маецца на ўвазе грамадзянскі інтэрнацыяналізм Рэчы Паспалітай - Рэч Паспалітая абодвух народаў) размывала адметнасць краю, тармазіла працэс самаідэнтыфікацыі беларусаў, агульны для славянскіх народаў у ХІХ ст., паэтычнае даследаванне феномена Айчыны, здзейсненае пісьменнікамі Беларусі, паспрыяла фарміраванню нацыянальнай арыентацыі беларусаў, што каштоўна не толькі для беларускага народа, але і для еўрапейскай супольнасці як выяўленне, рэпрэзентацыя і ахова ад нівеліравання адметнай этнаграфічнай, этна-лінгвістычнай, аксіялагічнай, сацыяльна-палітычнай, гістарычнай і культурастваральнай прасторы.

У падраздзеле 3.3 “Тэма паэта і паэзіі ў паэме “Дзяды” і ў творах беларускіх пісьменнікаў ХЙХ - пачатку ХХ ст.” разглядаецца пазіцыя Адама Міцкевіча ў дачыненні да літаратуры як акта дзейнасці асобы. Паэт (пісьменнік, творца) - гэта прадстаўнік свайго пакалення, які мае дар прарока і можа быць прыкладам для паслядоўнікаў і нашчадкаў. Мэта паэзіі, паводле “Дзядоў” Міцкевіча, - абудзіць, трапіць у рэзананс, скарэктаваць і ўзмацніць лепшыя пачуцці чалавека - адзінкі народу. Аднак, вобраз паэта, прадстаўлены ў “Дзядах”, меў своеасаблівую інтэрпрэтацыю ў айчыннай літаратуры. Калі для Міцкевіча беларускі гусляр - народны пясняр і жрэц, які прамаўляе люду “праўды свету”, гэта толькі першы этап да самапазнання, трывалы падмурак для далейшага ўзвышэння на шляху паэтычнага майстэрства, то для літаратараў краю вобраз гусляра (лірніка) на доўгі час становіцца сімвалам народнага паэта-прарока. Часткова гэта можна растлумачыць тым, што ІІІ частка паэмы “Дзяды”, дзе выкладаецца праграма паэзіі Міцкевіча (“Вялікая імправізацыя”), напісаная і выдадзеная ў эміграцыі, была ў Беларусі менш вядомая, чым ІІ і ІV часткі паэмы, што былі апублікаваныя ў ІІ томе “Паэзіі”, надрукаваным у Вільні. З іншага боку, тым літаратарам, якія засталіся ў краі і маглі бачыць знутры ўсе сацыяльна-палітычныя праблемы, вобраз гусляра - блуканца, мудраца і настаўніка - падаваўся больш арганічным. Літаратары Беларусі сярэдзіны ХІХ стагоддзя відавочна разумелі, што для пераважнай большасці насельнікаў краю - дробнай шляхты і сялянства, гэты народны вобраз выклікаў большы давер, чым вобраз “летуценнага” паэта, які імкнецца “адарвацца ад зямлі” і ісці да “вышэйшых сфераў”.

У гэтым падраздзеле з паэмай “Дзяды” супастаўляюцца такія творы беларускіх пісьменнікаў, як цыкл апавяданняў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” і драма “Жыццё сіраты” Я. Баршчэўскага; верш “Не я пяю - народ Божы” У. Сыракомлі; паэма “З гісторыі жыцця і песні” Янкі Лучыны; паэма “Фрагмент” З. Манькоўскай; верш “На магіле” Цёткі; вершы “Я не паэта, о крый мяне Божа!”, “Песняру-беларусу”, “З вячэрніх дум”, “У бяссоную ноч” Янкі Купалы; вершы “Не пытайце, не прасеце”, “Пясняр”, “Песняру”, паэма “Сымон-музыка” Якуба Коласа, вершы “Песняру”, “Змоўк пясняр, затаіў свае песні” М. Багдановіча.

Вызначаецца паступовая, эвалюцыйная змена паняцця паэта ў беларускай літаратуры ад паэта-настаўніка, паэта-вешчуна, паэта-прарока да паэта, носьбіта і прамоўцы нацыянальных пачуццяў і спадзяванняў. Пры супастаўляльным аналізе вышэйназваных твораў пісьменнікаў Беларусі і “Дзядоў” Адама Міцкевіча выяўляецца, як рамантычная паэзія паступова пранікала ва ўсе слаі грамадства. Калі спачатку яе носьбітамі і рэцыпіентамі былі прадстаўнікі патрыятычна настроенай шляхты, то пазней, дзякуючы намаганням Яна Баршчэўскага, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, яна ўключае ў сферу сваіх ідэй дробную шляхту і сялянства. Янка Лучына і Адам М-скі (Зоф'я Манькоўская) выступаюць у якасці выразнікаў дум беларускай разначыннай інтэлігенцыі. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч звяртаюцца да ўсяго беларускага народа.

Феномен доўгатрываласці ў беларускай літаратуры рамантызму ў тым, што ён быў здольны на працягу значнага перыяду выконваць этна-, нацыя-, лінгва- і асобаахоўчую функцыю. Энергія імкнення да самаідэнтэфікацыі падсілкоўвала менавіта рамантычныя ідэі, і, наадварот, рамантызм з першапачатковай увагай да самабытнага, неардынарнага і самастойнага падштурхоўваў беларусаў да самаідэнтыфікацыі. У выніку атрымлівалася самаактывізацыйная гуманітарная сістэма.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі.

Драматычная паэма “Дзяды” Адама Мiцкевiча - шэдэўр сусветнай лiтаратуры - задуманы i часткова напiсаны на тэрыторыi Беларусi. У аснову гэтага твора пакладзены вераванні беларускага народа, а большасць герояў паэмы мае сваіх рэальных прататыпаў - сучаснікаў Міцкевіча, што жылі і дзейнічалі ў тагачаснай Беларусі. Відавочная грамадзянская мэта “Дзядоў” - інфармаванне еўрапейскай супольнасці аб палітычным стане Літвы і Рэчы Паспалітай, зварот аўтара да равеснікаў і нашчадкаў дзеля Адраджэння краю. Лакальны патрыятызм паэмы - падмурак для пераканання беларусаў, спрадвечных насельнікаў гэтай зямлі - у роўнасці паміж народамі. Мова твора насычана беларускімі элементамі, якія Міцкевіч ужываў свядома, што ў сваю чаргу падрыхтоўвала зварот беларускай інтэлігенцыі да мовы народа. Усё гэта дае падставы разглядаць славутую паэму Міцкевіча ў якасці ідэйна-мастацкага базісу для развіцця новай беларускай літаратуры.

Праведзенае навуковае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя высновы:

1. Да працэсу стварэння і публікацыі паэмы А. Міцкевіча “Дзяды” былі далучаныя перадавыя людзі Літвы-Беларусі (напрыклад, прафесар Віленскага універсітэта Іаахім Лялевель), а таксама прадстаўнікі таварыстваў філаматаў і філарэтаў; рэдактарам выдання ІІ і IV частак “Дзядоў” стаў Ян Чачот - пісьменнік, які мэтанакіравана ствараў літаратурныя ўзоры на беларускай мове. У паэме шырока выкарыстоўваюцца беларускія партыкулярныя элементы - апісанне мясцовых краявідаў і рэальных падзей; выяўленне ў ёй пачуццяў, мараў і жаданняў прадстаўнікоў сучаснага аўтару пакалення; ужыванне беларусізмаў; выкарыстанне фальклору і вераванняў беларусаў. “Дзяды” Адама Міцкевіча былі добра вядомыя на тэрыторыі Беларусі, бо ў беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст. заўважаюцца цытаванні, рэмінісцэнцыі, наследаванні і перакліканні з гэтай паэмай (творы Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Лучыны, З. Манькоўскай, Янкі Купалы і інш.). “Дзяды” сталі кантэкстуальным полем для літаратурнага працэсу Беларусі [2; 3; 8].

2. Літаратурнае засваенне фальклору, якое ўпершыню на землях Беларусі прадэманстраваў Адам Міцкевіч (узорам выкарыстання ў паэзіі беларускіх абрадаў і народных вераванняў з'яўляецца паэма “Дзяды”), атрымала дзейсны працяг у творах беларускіх пісьменнікаў (Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч) і дасягнула апагею ў творчасці Янкі Купалы. Фалькларызм у нацыянальнай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя стаў адным з вытокам такой з'явы, як неарамантызм (пераасэнсаванне рамантызму ў новых умовах (Цётка); спалучэнне рэалістычнага і рамантычнага светаадчування (Якуб Колас); мадэрнісцкі падыход - сінтэз неакласіцызму, неарамантызму, імпрэсіянізму і сімвалізму (М. Багдановіч)) [3; 8; 15; 20].

3. У беларускім літаратурным працэсе адбывалася выкрышталізоўванне паняцця Айчыны ў этнанацыянальным аспекце, з аднаго боку, відавочна звужаліся геаграфічныя межы - вылучэнне з Рэчы Паспалітай і гістарычна абумоўленага паняцця Літвы ўласна Беларусі, аднак, з іншага боку, паступова пераасэнсоўваліся паняцці народа і нацыянальнай культуры, што спрыяла пераходу літаратуры на беларускую мову [2; 3; 8; 5].

4. Пазіцыяванне твораў айчынных пісьменнікаў адзначанага перыяду з паэмай “Дзяды”, дзе раскрываецца тэма паэта і паэзіі (паўстае праблема адказнасці творцы за лёс Айчыны і свайго народа) дэманструе спіральнападобнае развіццё рамантычных ідэй у Беларусі: значны ўздым у 20-30-я гады ХІХ ст. з апагеем у 1830 годзе, далейшая лакалізацыя на ўнутрыкраёвых і ўнутрысоцыумных праблемах, паступовае назапашванне новага патэнцыялу, кульмінацыя 1863-1864-х гадоў, крызіс 1870-1890-х гадоў, моцны ўздым пачатку ХХ ст. з увабраннем новых літаратурных з'яў [3; 5; 8].

5. У беларускай літаратуры ХІХ - пачатку ХХ ст. склаліся рамантычныя традыцыі, асноўныя з якіх - засваенне беларускага фальклору, асэнсаванне паняцця Айчыны і зварот да тэмы паэта і паэзіі. Першая ўздымала праблемы самапазнання, самаідэнтыфікацыі, самавыказвання народа ў гістарычным зрэзе, адказваючы на пытанні “адкуль мы?”, “якія мы былі?”, “якія нашы спрадвечныя маральныя каштоўнасці?”; другая - асэнсоўвала тагачасны стан у геаграфічнай, палітычнай, этнанацыянальнай сітуацыі: “хто мы цяпер?”, “якое наша месца ў сусветнай супольнасці?”; трэцяя, ахопліваючы і першую і другую традыцыю, спрабавала вызначыць шляхі развіцця, мэты будучыні: “якім быць нашаму грамадству, краіне?”, “якім быць кожнаму з нас?”, “якімі нам быць?” Перапыненні і заняпады ў развіцці гэтых традыцый у пэўным гістарычным перыядзе сведчаць пра складанасці, з якімі сутыкалася беларуская літаратура як выразнік грамадскай думкі. Аднак, трыадзінства гэтых традыцый у беларускай літаратуры паказвае паўнавартаснасць нацыянальнага літаратурнага працэсу ХІХ - пачатку ХХ ст., яго агульнаеўрапейскую значнасць і выяўляе заканамернасць літаратурнага і дзяржавастваральнага ўздыму ў Беларусі пачатку ХХ ст. [3; 5; 8; 10].

Палажэнні даследавання могуць быць выкарыстаны для далейшай распрацоўкі ў фундаментальнай беларускай навуцы праблемы эвалюцыі нацыянальнай літаратуры, яе станаўлення і вылучэння як асобнага феномена еўрапейскай культуры ХІХ - пачатку ХХ ст.

Атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы курсаў лекцый па беларускай і польскай літаратурах ХІХ - пачатку ХІХ ст., спецкурсаў, семінараў у ВНУ Рэспублікі Беларусь, а таксама ў магчымасці далейшага даследавання сувязей твораў Міцкевіча і твораў беларускіх пісьменнікаў, польскай і беларускай літаратур у цэлым. Вынікі даследавання важныя для ўдакладнення карціны беларускага літаратурнага працэсу ХІХ - пачатку ХХ ст.

Літаратура

1. Мінскевіч, С.Л. Пасланне з Парыжа: Перастварэнні верша Адама Міцкевіча “Да прыяцеляў маскалёў” / С.Л. Мінскевіч // Роднае слова. - 2002. - № 2. - С. 25-29.

2. Кур'ян, І. У., Мінскевіч, С.Л. Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды”: праблема адэкватнасці яе беларускага перакладу / І.У. Кур'ян, С.Л. Мінскевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гум. нав. - 2002. - № 4. - С. 91-101.

3. Мінскевіч, С.Л. Генезіс паэмы “Дзяды” Адама Міцкевіча ў еўрапейскім і ўнутракраёвым кантэксце / С.Л. Мінскевіч // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гум. нав. - 2005. - № 4. - С. 97-104.

4. Мінскевіч, С.Л. Як прасачыць палёт стралы і песні? / С.Л. Мінскевіч // Роднае слова. - 2006. - № 7. - С. 28-29.

5. Мінскевіч, С.Л. “Май сэрца, глядзі ў сэрца!..” Рамантызм Адама Міцкевіча ў агульнаеўрапейскім філасофскім кантэксце / С.Л. Мінскевіч // Роднае слова. - 2006. - № 9. - С. 20-22.

6. Мінскевіч, С.Л. Філасофія кахання ў паэтычных інтэрпрэтацыях. Праблема перакладу верша Персі Шэлі на беларускую мову / С.Л. Мінскевіч // Роднае слова. - 2009. - № 3. - С. 30-31.

7. Мінскевіч, С.Л. Прыклад узаемапранікнення сілабікі і сілабатонікі ў беларускіх перакладах санета “Do Niemna” / С.Л. Мінскевіч // Pogranicza jкzykуw pogranicza kultur. Studia ofiarowane Elїbiecie Smuіkowej. Pod redakcj№ Anny Engelking i Romualda Huszczy. - Warszawa : Wydziaі polonistyki Un-ta Warszawskiego, 2003. - S. 272-279.

8. Мінскевіч, С.Л. Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” ў кантэксце еўрапейскага рамантызму і яе традыцыі ў беларускай літаратуры (ХІХ - пач. ХХ ст.) / С.Л. Мінскевіч // Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ - ХХ стст. - Мінск : Беларуская навука, 2006. - С. 105-166.

9. Мінскевіч, С.Л. Ідэйнае пераўвасабленне Міцкевічавай рамантычнай традыцыі ў беларускай паэзіі другой паловы 80 - 90 гг. ХХ ст. / С.Л. Мінскевіч // Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта: навуковы зборнік / пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск восьмы; Белдзяржуніверсітэт. - Мінск : Права і эканоміка, 2007. - С. 23-33.

10. Мінскевіч, С.Л. Традыцыі Адама Міцкевіча ў беларускай паэзіі ХХ стагоддзя / С.Л. Мінскевіч // Еўрапейскі рамантызм і беларуская літаратура ХІХ - ХХ стст. - Мінск : Беларуская навука, 2008. - С.123-186.

11. Мінскевіч, С.Л. Досвед перакладу паэмы Адама Міцкевіча “Дзяды” на беларускую мову / С.Л. Мінскевіч // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства : матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Віцебск, 24-26 красавіка 1997 г), Ч.2. - Віцебск : Выд. Віцебск. дзярж. ун-та, 1997. - С. 345-347.

12. Мінскевіч, С.Л. Супастаўляльны аналіз перакладаў верша Адама Міцкевіча Do przyjaciуі Moskali на рускую і беларускую мовы // С.Л. Мінскевіч / Sіowo. Tekst. Czas : мateriaіy II Mкdzynarodowej konferencji naukowej (Szczecin, 24-25 wrzeњnia 1998 r.). - Szczecin : Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Szczeciсskiego 1999. - S. 198-202.

13. Мінскевіч, С.Л. Ілюстрацыя некаторых перакладчыцкіх праблем на прыкладзе перакладаў паэмы “Дзяды” Адама Міцкевіча на беларускую і рускую мовы / С.Л. Мінскевіч // Мова. Літаратура. Культура : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 22-23 верасня 1998 г.), Ч. 1. - Мінск : Выд. Бел. дзярж. ун-та, 1999. - С. 48-50.

14. Мінскевіч, С.Л. “З гісторыі жыцця і песні” Янкі Лучыны і “Вялікая імправізацыя” Адама Міцкевіча / С.Л. Мінскевіч // Янка Лучына ў кантэксце самаідэнтыфікацыі беларускай літаратуры : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25 мая 2001 г.). - Мінск : РІВШ БДУ, 2002. - 102-106.

15. Мінскевіч, С.Л. “Урывак драматычнай паэмы” Янкі Купалы і “Дзяды” Адама Міцкевіча / С.Л. Мінскевіч // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 3-4 кастрычніка 2002 г.). - Мінск : Бел. нав. 2002. - С. 228-232.

16. Мінскевіч, С.Л. Прысутнасць Міцкевічавых “Дзядоў” у паэзіі Сыракомлі / С.Л. Мінскевіч // Матэрыялы Міжнар. навук. канф., прысвеч. 180-годдзю з дня нараджэння пол. і бел. паэта і этнографа Уладзіслава Сырак 29-30 верас. 2003 г.) / Рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. - Мінск : Беларускі кнігазбор, 2004. - С. 64-69.

17. Мінскевіч, С.Л. Адам Міцкевіч і Уладзімір Караткевіч: праблема пераемнасці ідэйна-эстэтычных традыцый / С.Л. Мінскевіч // Сучасны літаратурны працэс: пісьменнікі і жыццё : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Мінск, 11 мая 2006 г.). - Мінск : Беларуская навука, 2006. - С. 207-214.

18. Мінскевіч, С.Л. Адам Міцкевіч і Вінцэсь Каратынскі: ідэйна-эстэтычныя паралелі / С.Л. Мінскевіч // Вінцэсь Каратынскі ў беларуска-славянскім літаратурным узаемадзеянні : матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі (Мінск, 29 верасня 2006 г.). - Мінск : Беларуская навука, 2006. - С. 140-145.

19. Мінскевіч, С.Л. Кантэкстуальная сувязь цыклу “Крым” Янкі Купалы і “Крымскіх санетаў” Адама Міцкевіча / С.Л. Мінскевіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў ХХІ стагоддзя : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 26-27 верасня 2007 г.). - Мінск : Права і эканоміка, 2007. - С. 231-234.

20. Мінскевіч, С.Л. Міцкевічаў рамантызм у творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / С.Л. Мінскевіч // Вінцэнт Дунін Марцінкевіч у еўрпайскім кантэксце : матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю В. Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г.). - Мінск : Беларуская навука, 2008. - С. 249-254.

21. Мінскевіч, С.Л. Ноч вялікай імправізацыі Адама Міцкевіча / С.Л. Мінскевіч // Першацвет. - 1999. - № 2-3.- С. 24-27.

22. Мінскевіч, С., Стэфаноўска, З., Каментары і заўвагі / С. Мінскевіч, З. Стэфаноўска // Міцкевіч, А. Дзяды. У 2-х т. Т 1.- Мінск : Медысонт, 1999. - С. 239-261.

23. Мінскевіч, С., Стэфаноўска, З. Каментары і заўвагі / С. Мінскевіч, З. Стэфаноўска // Міцкевіч, А. Дзяды. У 2-х т. Т 2. - Мінск : Медысонт, 1999. - С. 429-477.

24. Мінскевіч, С. Ён мог стаць такім жа, як і яны / С. Мінскевіч // Першацвет. - 2000. - № 2-3.- С. 40-41.

25. Мінскевіч, С.Л. Зорка Адама Міцкевіча / С.Л. Мінскевіч // Першацвет. - 2001. -№ 12. - С. 46-47.

26. Мінскевіч, С.Л. Вяртанне вялікага эмігранта / С.Л. Мінскевіч // Зямля N. - 2002. - № 1.- С. 68-74.

27. Мінскевіч, С.Л. Папяровы помнік Адаму Міцкевічу / С.Л. Мінскевіч // Маладосць. - 2004. - № 2. - С. 122-126.

28. Мінскевіч, С.Л. Прастора Задзір'е // С.Л. Мінскевіч / Тэксты. - 2004. - № 1. - С. 125-131.

29. Кур'ян, І., Мінскевіч, С. Каментары і заўвагі / І. Кур'ян, С. Мінскевіч // Міцкевіч, А. Крымскія санеты. - Мінск : Медысонт, 2004. - С. 64-137.

30. Мінскевіч, С.Л. Заўвагі па прынцыпах перакладу / С.Л. Мінскевіч // Міцкевіч, А. Крымскія санеты. - Мінск : Медысонт, 2004. - С. 138-154.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.

    конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і творчай дзейнасці Адама Міцкевіча - вядомага польскага паэта, яго роля і значэнне ў развіцці польскай і сусветнай літаратуры. Аацэнка ўплыву беларускіх, польскіх і літоўскіх народных песень на творчасць вялікага паэта.

    реферат [13,0 K], добавлен 25.03.2013

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.

    курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Значэнне творчасці польскага паэта Адама Міцкевіча для развіцця нацыянальнай і сусветнай літаратуры. Кароткі аналіз і змест паэмы "Конрад Валенрод". Характарыстыка выявы галоўнага героя - адважнага рыцара Конрада, які верна служыць сваёй радзіме.

    реферат [14,1 K], добавлен 25.03.2013

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • З'яўленне барока як вядучага мастацкага кірунку шматмоўны літаратуры Беларусі, які злучыў у сабе рэнесансную і сярэднявечную традыцыі. Характарыстыка стылю: шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць і парадаксальнасць. Творчасць Сімяона Полацкі.

    курсовая работа [58,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.

    реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.