Сітуацыя культурнага памежжа у творах Вацлава Ластоўскага

Аналіз поглядаў аднаго з ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя В. Ластоўскага на праблему памежнага становішча Беларусі. Ўплыў культурнага памежжа на гістарычныя лёсы нацыі, спецыфіку культуры, нацыянальную ідэнтычнасць.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 08.02.2019
Размер файла 27,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

С1ТУАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА ПАМЕЖЖА У ТВОРАХ ВАЦЛАВА ЛАСТОУСКАГА

Анжела Мельнікава

Гомельскі дзяржауны утверстэт імя Ф. Скарыны

Анжела Мельнікова

СИТУАЦІЯ КУЛЬТУРНОГО ПРИКОРДОННЯ У ПРАЦЯХ ВАЦЛАВА ЛАСТОВСЬКОГО

Проаналізовано погляди одного з ідеологів білоруського національного відродження початку ХХ сторіччя Вацлава Ластовського на проблему прикордонного положення Білорусі, його впливу на історичні долі нації, специфіку культури, національної ідентичності.

Ключові слова: національна ідентичність, історія, концепція, ідея, публіцистика, міфологізація, колонізація.

Anzhela Melnikava

THE SITUATION OF CULTURAL FRONTIER IN THE WORKS BY VACLAV LASTOVSKY

The article analyzes the views of one of ideologists of the Belarusian national revival at the beginning of ХХ century, Vaclav Lastovsky on the problem of the border position of Belarus, its impact on the historical destinies of the nation, the specifics of culture, national identity.

Key words: national identity, history, concept, the idea, journalism, mythologization, border position, colonization.

Анжела Мельникава

СИТУАЦИЯ КУЛЬТУРНОГО ПОГРАНИЧЬЯ В ПРОИЗВЕДЕНИЯХ ВАЦЛАВА ЛАСТОВСКОГО

Проанализированы взгляды одного из идеологов белорусского национального возрождения начала ХХ столетия Вацлава Ластовского на проблему пограничного положения Беларуси, его влияния на исторические судьбы нации, специфику культуры, национальной идентичности.

Ключевые слова: национальная идентичность, история, концепция, идея, публицистика, мифологизация, пограничное положение, колонизация.

ластоўскі культурнае памежжа ідэнтычнасць

У беларускай культуралогіі яшчэ ад пачатку ХХ стагоддзя аутарытэтнай з'яуляецца выснова філосафа Ігната Канчэускага пра памежны геапалітьічньї і культурны характар Беларусі. І. Канчэуск (псеуданім І. Абдзіраловіч) адным з першых паспрабавау вы- значыць сутнасць беларускага на светапоглядным узроуні (эсэ «Адвечным шляхам», 1921, Вільня). Асноун^імі прыкметамі беларускай ідзтьічнасці, паводле І. Канчэускага, з'яуляюцца становішча паміж Усходам і Захадам, хістанні паміж гэтымі культурамі, а таксама адначасовае непрыманне іх: «Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяуляецца полем змаганьня двох кірункау эурапэйскай, пэуне - арыйскай, культуры - заходняга і усходняга. Граніца абодвух уплывау, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Украіну і хаваецца у балканскіх краёх» [1, 44].

Уладзімір Самойла (1878-1941), беларускі публіц^іст, лггаратурны крытык, філосаф у артыкуле «Про старую и новую унию» выказвае аналапчныя меркаванні: «Белорусский мир, заявляющий в наши дни всё настойчивее и убедительнее стремление к полноте национального самоопределения, исконно находится, как известно, материально и духовно между двумя, значительно сильнейшими его во всех отношениях, империалистически устремленными на него мирами - русским и польским. Оба соседа Белоруссии вот уже пять веков с лишком ведут между собой смертельную войну, в первую очередь - за землю и душу белорусского народа, подвергая и ту и другую, как объект и поле борьбы, беспрерывному и систематическому опустошению» [цыт. па: 5, 160].

Сёння беларускія даследчык шмат і плённа займаюцца вывучэннем спецыфт на- цыянальнай ідэнтычнасці: работы «Генэалёгш беларускай ідэі: уводзіны» І. Бабкова, «История белорусского национализма» В. Булгакава, «Пошук спрадвечнай існасці» І. Чароты, «Код адсутнасці» В. Акудовіча, «Паустаньне Беларусі» П. Рудкоускага, «Прэтэнзш на іншасьць: да структуры нацыянальнага дыскурсу» Ул. Малахава, работы А. Анціпенкі, А. Астапенкі, С. Дубауца, С. Санько, В. Казакевіча, А. Белага, А. Латы- шонка, А. Крауцзвіча, А. Чобата, С. Харэускага, публікацмі на старонках часопісау «Фрагмэнты» і «ARCHE». Таксама варта назваць публікацьіі польскага даследчыка Р Радзіка і рускага пісьменнніка і публщыста Ю. Сурауцава.

Значнае месца у гэтых работах прысвечана асэнсаванню праблемы памежнага становішча Беларусі.

Адзін з найбольш глыбошх сучасных беларускіх даследчыкау, І. Бабкоу, тлумачыць прычыны транскультурнасці беларускай Лтуацын якраз памежным становішчам і каланшльным статусам краю апошніх стагоддзяу: «Калі паспрабаваць вызначыць крышцы транскультурнасьці у беларускай арады^и, дык у розныя гютарычныя эпохі яны будуць рознымт Але дзьве фундамэнтальныя рэчы застаюцца у якасьці канстанты: існаваньне у зоне цывшзацыйнага разлому і каляшяльныя - нэа- і посткаляшяльныя практыкі» [4, 75].

Сучасныя беларускія культуролагі вызначаюць сённяшнюю культурную спуацыю у Беларусі як вайну культур (І. Бабкоу, В. Акудовіч, А. Чобат і ін.). І. Бабкоу падкрэслшае: «Адным словам, культурная рэальнасьць апошняга стагодзьдзя у Беларусі - гэта вайна культурау, з усімі яе эмпірычнымі і мэтафізычнымі наступствамі» [4, 76].

Падваліны нацыянальнага самаусведамлення закладваліся нашаніускімі пісьменнікамі-адраджэнцамі. Газета «Наша ніва» выдавалася у Вільні (1906-1915) і адыграла выключную ролю у фармуляванні нацыянальнай ідэі, станауленні беларускай дзяржаунасці, у вербалізацмі стратзгіі развіцця нацыянальнага руху і асноуных прыкмет беларускай ідэнтычнасці на цэлае стагоддзе.

Істотная роля у фармулёуцы спецмфікі беларускага належыць Вацлаву Ластоускаму (1883-1938), таленавітаму пісьменніку, публіцысту, вучонаму, дзяржаунаму дзеячу, «пачынальніку беларускага фундаменталізму», згодна з вызначэннем Ул. Конана [6, 240]. В. Ластоускі быу адным з арганізатарау газеты «Наша ніва», яе адказным сакра- таром, правадзейным членам 1нстытута Беларускай Культуры, пазней - вучоным сакра- таром Беларускай Акадэмн навук. Менавіта В. Ластоускі стау адным з вдэолагау Нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. У сваіх артыкулах ён пісау: «Рэдакцыя мае на мэце <...> прылажыць усіх высшкау да адшукання шляхоу к самавызначэнню Беларусі у сферы духовасці» [7, 323], «мы павін^! знайсці саміх сябе у кожнай дзедзіне духовай і матэрыяльнай творчасці, у сацыяльным укладе, у рэл^ і мастацтве» [7, 399].

Таксама В. Ластоускі - аутар шамтлікіх публіцыстычных артыкулау, дзе сфармуляваны асновы праекта нацыянальнага адраджэння і самаусведамлення: артыкулы «Нацыянальнае пытанне», «Нашы цэннасщ», «Уступны артыкул да № 1 часопіса “Крывшанш”», «Прадмова да № 1 часопіса “Крыви”», «Прамова у Жэневе», «Прадмова да “Падручнага расшска-крыускага (беларускага) слоуніка”», «Што спрыяе разросту і упадку народау і дзяржау», «Патрыятычны малітвеннік», «Прадмова да “Гісторыі беларускай (крыускай) кнігі”»).

Слушна зауважыць В. Ластоускі абгрунтоувае нацыянальную ідэю як палгтычны, сацыяльны і культурної феномен. Важнай у гэтай дактрыне выступае палажэнне прапамежны характар Беларусі і вьінікі такога становішча. В. Ластоускі пастаянна гаворыць пра розныя геапалпычныя устаноукі у адносінах да Беларусі: успрыманне нашай крашы ці як Пауночна-Заходняга краю Расіі ці як Усходніх межау з боку Польшчы, выкрывае палітьїку русіфікацыі і паланізанш (артыкулы «Беларусь пад Расеяй», «Паленне кніг на Беларусі», «Аб назовах “Крывш” і «Беларусь», «Прамова у Жэневе», «Унія»: «І раайцы, і палякі абходзяцца з беларускім народам так, як калісь памешчык абходзіліся са сваімі сялянамьпрыгоншкамЬ>) [7, 355].

Пра памежнае становішча Беларусі і яго адмоуны уплыу на пстарычны лёс краін^і піша В. Ластоускі і у мастацкіх тэкстах: у аповесці «Лабірынты», у апавяданні «Троцкі замак»: «Яны, як і мы, жылі і мучыліся на узмежжы двух светау, дзвюх культур, двух процшеглых сабе светаглядау, уяуленняу. Яны не маглі прыклеіцца да усходу ані прымфыцца з захадам» [7, 123].

Узгадвае пісьменнік нацыянальна-вызваленчыя паустанні («капец гэты узарвалі маскалі у часе польскага паустання» [7, 52]), войны з Масковіяй, аблогу і вышшчэнне Полацка Іванам Жахлівым, закрыццё уніяцкіх цэрквау і манастыроу Пра актуальнасць для В. Ластоускага пытання русіфіканш сведчыць пастаянны зварот да яго пісьменніка: «... было яшчэ моднае і паплатнае для чыноунщкай кар'еры русіфікатарства» [7, 48]. У аповесці В. Ластоускага Беларусь паустае як краіна поліканфесійная, дзе мірна суіснуюць праваслауе, каталіцызм, пратэстантызм («у архіве віцебскай лютэранскай кірхі» [7, 52]), юдаізм («знау ён гэбрайскую мову і любіу час ад часу пайсці у жыдоускую сінагогу падыскутаваць» [7, 48]), уніяцтва («бацька яго меу нейкія блізкія адноЛны да Васільянау» [7, 48]), надзвычай моцны уплыу паганства. Прычым паганскія арады^и, на думку пісьменніка, у беларусау вельмі уплывовыя, пра што сведчаць веды у галіне астраноміі, «уласныя назовы важнейшых нябесных знакау».

Ва умовах каланіяльнай палітыкі перад дзеячамі нацыянальна-культурнага адраджэння стаяла задача перш за усё абгрунтаваць уласна беларускі пункт погляду на гісторыю, культуру, мову, сцвердзіць самастойны характар беларускай культуры, яе незалежнасць ад культуры рускай і польскай. У «Прадмове да “Падручнага расійска- крыускага (беларускага) слоуніка” В. Ластоускі заяуляе пра нацыянальна-самабытны характар Беларусі: «Мы крывічы, а не Русь Літоуская, Варажская ці Маскоуская, Белая ці Чорная, мы асобны славянскі народ, не правшцыянальная чыясь адмена» [7, 366]. Пісьменнік як вдэолаг нацыянальнай незалежнасці гаворыць пра неабходнасць усвядоміць «сваю індывідуальнасць (у мове, у абычаях, у мастацтве і пісьменнасці» [7, 384]), нагадаць пра мінулую незалежнасць.

Таксама В. Ластоускі падкрэслшае важнасць для паунацэннага быцця нацыяналь- нага самаусведамлення, адмежавання сябе ад іншага, захавання уласнай адметнасці, а не пераймання чужых узорау: «Будучыню перад сабой мае колькі той народ, каторы мае ясна выражаныя індывідуальныя рысы, а не рысы, якія з'яуляюцца адбіццём чужой індывідуальнасці у мове, у псторын, у творчасці і сваім нацыянальным імені» [7, 386].

У артыкуле «Шляхам творчасці» В. Ластоускі гаворыць пра розныя уплывы (культурныя, палтгычныя, бытавыя), якія перажываюць народы у сваім гютарычным жыцщ, зазначаючы пры гэтым неабходнасць уключэння у пантэон беларускіх культурных дзеячау і тых асоб, якія пісалі на іншьіх мовах, але «характар далі у творах сваіх, уласщвы нашаму народу» [7, 312]. В. Ластоускі адносіць да беларускай культуры тых пісьменнікау, выхадцау з Беларусі, якія пісалі па-польску, паколькі у іх творах увасоблена спецыфша беларускай ментальнасці: «Гэтак і мы, беларусы, саусім справядліва можам шукаць адбіцця сваёй народнай душы у творах шмат якіх польскіх пісьменнікау, што былі родам з Беларусі» [7, 268] («Шляхам творчасці»). Гэтыя падыходы В. Ластоускага знайшлі свой працяг у работах беларускіх даследчыкау толькі у 70-80-х гадах мінулага стагоддзя, калі была прызнана канцэпцыя полілінгвістачнага характару беларускай літаратуры XVI-XIX стагодзьдзя.

Асэнсоуваючы генеалогію беларускага праекта нацыянальнага адраджэння, І. Бабкоу, падкрэслшае: «Беларуская рэфлексія першай тращны XX стагодзьдзя апазнае каляніяльнае сутыкненьне паміж той рэальнай прасторай і тым кантэкстам, у якім вымушана знаходзіць сябе беларуская вдэнтычнасьць. Беларуская вдэнтычнасьць набывае рысы выразна антыкаляніяльнага праекту, з базавымі задачамі апазнаваньня і дэканструкиш калянізатара» [5, 159]. Так, В. Ластоускі асэнсоувае вынікі калашзацып для Беларусі. Перш за усё, гэта перапісванне гісторыі: «Няма больш занядбанай дзедзін^і у светавой пісьменнасці, як псторыя паняволеных народау» [7, 424]. У артыкуле «Нацыянальнае пытанне» В. Ластоускі піша пра небяспеку духоунага нівелявання: «... з утратай незалежнасці кожної народ трапляе пад уплыу пераможцы і памалу загубляе сваю шдытдуальнасць, а разам з ёй і сваю індывідуальную культуру» [7, 316].

В. Ластоускі даследуе мехашзмы калашзацык забарона беларускай мовы, уніяцкай веры, кніг на беларускай мове, русіфікац^ія царквы, паланізацыя касцёла («Канкардат»), сацыяльны прыгнёт: «Гэтак стогадовае наша жыццё у Расіі не дало нам з нацыянальнага боку ніякіх карысцяу, адно уціск і абмаскоуленне» [7, 320] («Беларусь пад Расеяй», «Паленне кніг на Беларусі», «Новы падзел Беларусі», «Прамова у Жэневе», «Патрыятычны малітвеннік», «Прадмова да “Псторып беларускай (крыускай) кнігі”)». У артыкуле «Новы падзел Беларусі» В. Ластоускі выказвае рашучую нязгоду з падзеламі Беларусі пры Саветах (Рыжская змова 1921 года).

В. Ластоускі акрэслшае сутнасць палітыкі каланізанш: абвясціць каланяльны народ шжэйшым у культурных адносінах, вынішчаючы нацыянальную адметнасць і навязваючы уласную як вышэйшую: «Каб падсаладзіць горкую пігулку, вынішчаючы нацыянальны тып, паніжаючы арыгшальнасць перасіленага народа, усе дэнацыяналттары кажуць, быццам ад іх работы узрастае культура і багацце паднявольных народау» [7, 257].

Істотным фактарам нацыянальнай ідэнтычнасці выступае сістэма рэлігійных поглядау Вучоны ставіць пытанне пра неабходнасць «самаакрэсліцца з рэлігійнай старанні»: «Патрэбна утварэнне такой формы хрысціянскай царкоунай аргашзацш, якая бы, не аглядаючыся ні на усход, ні на захад, стаяла на грунце нашых нацыянальных ^арэсау» [7, 414]. В. Ластоускі гаворыць пра важнасць для нармальнага культурнага, дзяржаунага жыцця нацыянальнай царквы, царкоунай аутаноміі («Новагародская аутакефальная мітраполія», «Канкардат»). Выступае супраць паланізацыі касцёлу («Канкардат», «Унія»: «Для беларусоу, калі іх хочаце захаваць беларусамі, а не перарабіць на палякау, трэба вярнуць права на іх родную мову у касцёле» [7, 262], «палякі даводзілі, што беларускае адраджэнне - гэтая хітрая інтрьіга правіцельства, каторае хоча, збудзіушь беларусау да новага жыцця, зрабіць іх расейцамі, а расейцы казалі, што беларускі рух - гэта польская інтрьга» [7, 267].

Падкрэслшае В. Ластоускі полЬтнічньї характар Беларусі, беларускую талерантнасць, ізноу жа абумоуленую спуацыяй культурнага памежжа («Назова Беларусі па-жыдоуску»): «Тэрыторыя “Rajsen”, уласціва Беларусь, займае выдатнае месца у гісторьі духовага жыцця усходнееурапейскіх жыдоу. Згэтуль выйшлі найслаунейшыя шёны жыдоусшх тэолагау і талмудзістау, з Магшёушчыны чэрпау духовае цяпло хасвдызм, а валожынсшя духоуныя школы выдавалі найбольш паважаных за вучонасць паміж жыламі усёй Еуропы рабінау» [7, 318]. На гэты конт І. Бабкоу с лушна зауважае: «Беларусь як праект канца дзевятнаццатага стагодзьдзя, праект культуры нацыянальнай, г. зн. мэта-культуры і быу запачаткаваны як спроба мэта-наратыву, як спроба культурнай цзльнасьці і цэласнасьці, у якім усе гэтыя узаемавыключныя рознасьці знайшлі б сваё мейсца» [4, 75-76].

Беларусь - краіна поліканфесійная. Беларусь пазбегла рэлЫйных войнау. У нашай традыцш - адносна мірнае суіснаванне розных канфесій, як хрысціянскіх (праваслауе, каталіцызм, пратэстантызм), так і не хрысцшнсшх (іудаізм, мусульманства). Што сведчыць пра еурапейскі характар нашай культуры і ментальнасці, бо менавіта талерантнасць - вызначальны паказчык, маркер еурапейскай ментальнасці. Піша В. Ластоускі пра адноснасць канфесійнага размежавання у адносінах да нацыянальнага: «Хаця розныя гэтыя святыні, розныя веры, аднак племя тут жыве адно, адзінкавы скрозь народ беларускі» [7, 253], негатыуныя моманты гэтага размежавання («Раздзелы і сваркі»). В. Ластоускі падкрэслшае важнасць паганскага мінулага у фармаванні нацыянальнага светапогляду беларусау («Колькі слоу аб дауняй веры беларусау», «Каляды», «Да шукання крыніц народнай творчасці», «Унія»). Такія погляды абумоулены В. Ластоускага вынікалі з яго апоры на аутэнтычную народную культуру.

У скрупулёзным артыкуле «Унія» В. Ластоускі даследуе гісторыю станаулення і вышшчэння уніі на беларускіх землях. В. Ластоускі наступным чынам акрэслшае каталіцкую матывацыю пры ажыццяуленні уніі: «Палякі глядзелі на унію толькі як на спосаб да палітмчнага аслаблення Літвы і Русі, як на пераходную стадыю зліцця абодвух народау у польскім каталіцтве» [7, 405].

Сіла нацып, на думку В. Ластоускага, залежыць ад глыбш самаусведамлення сваёй далучанасці да супольнасці, што адпавядае навуковым уяуленням пра працэс ідэнтыфікацыі: «Найбольш сілы мае той народ, каторы патрапіу усіх сваіх членау злучыць у адно, дзе усе думаюць і пачуваюць, як адзін чалавек, а кожын - так, як усе, хто належыць да гэтай нацмі, творачы, аднак, такую гарманічную цэласць, што аддзельныя асобы могуць найшырэй виявіць усе свае асобеннасці, усю арыпнальнасць сваёй творчасці» [7, 256].

У артыкулах В. Ластоускага мы наглядаем выразнае размежаванне паміж «Я» і «1ншы»: «...беларус можа вытварыць сваю уласную культуру, пачаць жыць сваім асобным жыццём» [7, 266], спробу узняць нацыянальную самапавагу: «Ёсць такія, што папярэдзш нас, але ёсць і такія, што далёка такі за намі асталіся ззаду» [7, 272]. Асэнсоуваючы Беларусь у кантэксце Расіі і Польшчы, падкрэслшае перавагу Беларусі у м1нулым: «Маскоушчына была тады вельмі адсталай старонкай...» [7, 285].

Звяртаецца В. Ластоускі і да праблемы страты нацыянальнай памяці, нават назвы зямлі («Аб назовах «Крывш» і «Беларусь», «Прадмова да “Падручнага расійска- крыускага (беларускага) слоуніка”», «Што спрыяе разросту і упадку народау і дзяржау»). У «Прадмове да “Падручнага расійска-крьіускага (беларускага) слоуніка” В. Ластоускі праводзіць так званую крыускую даю: «... наша сапрауднае племянное і нацыянальнае найменне ёсць крывічы» [7, 364]. У артыкуле «Аб назовах “Крывш” і “Беларусь”»: «Таксама і наш народ у сваёй тысячалетняй псторын насіу тры імені: крывшы, літвіны, русь. Разбіраючы гэтыя тры імені па іх гютарычнаму значэнню, згодна усім даным, толькі першае імя ёсць нашым уласным. Самім народам сабе дадзеным (крывічы - родныя сабе па крыві, сваякі), а два другія былі нам пашнуты са стараны» [7, 384].

Паказчыкам сфармаванай, сталай нацыянальнай дантычнасщ з'яуляецца імкненне да нацыянальнай незалежнасці. Так, згодна даследчыку Бенедікту Андерсану, галоунае у нацыянальнай дантычнасщ - гэта усведамленне уласнай адметнасці і натуральнасці уласнай дзяржаунасці. В. Ластоускі ствіць пытанне пра дзяржауную незалежнасць Беларусі: «Мы думаем, што Беларусь мае усе эканамшныя шансы да незалежнага дзяржаунага будавання.» [7, 314].

Такім чынам, В. Ластоускі быу адным з першых беларускіх ідэолагаУ нацыянальнага. Ключавое месца у яго разважаннях над спецыфшай беларускага шляху была канцэпцыя памежнага становішча Беларусі у сістэме каардынат «Захад-Усход».

Трэба адзначыць, што не усе даследчык згодныя з канцэпцыяй памежнага харак- тару беларускай тоеснасці, напрыклад, Анатоль Астапенка [2]. Таксама не усе пры- маюць сютэму каардынат «Беларусь паміж Захадам і Усходам». Так, Сяргей Санько у артыкуле «Беларусь паміж Поуднем і Поуначчу: падставовыя складнікі аутэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу» прапануе разглядаць спец^іфіку беларускай ідэнтычнасці не толькі у сютэме каардынат Захад-Усход, але і Поудзень-Поунач [8].

Список використаної літератури

1. Абдзіраловіч І. Адвечным шляхам / І. Абдзіраловіч // Вобраз - 90: літ. крытычн. арт. / [уклад. С. Дубавец; рэд. кал.: Н. Пашкевіч (рэд.) і інш.]. - Мінск: Маст. літ., 1990. - С. 43-86.

2. Астапенка А. Аб беларускай нацыянальнай даі і так званай «беларускай штэлектуальнай прасторы» / А. Астапенка // ARCHE. - 2008. - № 7-8. - С. 95-102.

3. Бабкоу І. Гегоалегія беларускай даі / І. Бабкоу: уводзшы / І. Бабкоу // Фрагмэнты. - 1996. - № 1. - С. 39-43.

4. Бабкоу І. Этыка памежжа: транскультурнасьць як беларускі доьсвед / І. Бабкоу // Авнталегія сучаснага беларускага мысленьня. - Санкт-Петербург: Невский Простор, 2003. - С. 64-78.

5. Бабкоу І. Гегоалегія беларускай даі / І. Бабкоу // ARCHE. - 2005. - № 3. - С. 136-166.

6. Конан Ул. Эстэтычныя погляды Вацлава Ластоускага / Ул. Конан // Беларусіка=А1Ьат1йепіса. - Мінск: Навука і тзхніка, 1995. - Кн. 4. - С. 239-251.

7. Ластоускі В. Выбраныя творы / В. Ластоускі. - Мінск: Беларускі кнігазбор, 1997. - 512 с.

8. Санько С. Штудьгі з кагнітьіунай і кантрастыунай культуралёги / С. Санько. - Мінск: БГАКЦ, 1998. - 190 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Творчасць В. Ластоўскага. Археалогія культуры ў аповесці "Лабірынты" Ластоўскага. Якія актуальныя праблемы ставіў і вырашаў пісьменнік у творы. Наватарскія здабыткі Ластоўскага ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці лабірынтаў як вобразаў-сімвалаў.

    курсовая работа [54,6 K], добавлен 12.01.2016

  • Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Я. Купалы і М. Багдановіча, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. У нацыянальнай гісторыі В. Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.02.2011

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Актывізацыя кнігавыдавецкай справы ў Беларусі. Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі. Характэрныя штрыхі беларускай літаратуры пачатку XX ст. Вытокі светаўспрымання аўтара "Ад-вечнай песні". Унутраная логіка развіцця беларускага крытычнай думкі.

    реферат [39,3 K], добавлен 11.12.2011

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

  • Паэзія адраджэння і чалавечыя пачуцці, вялікія страсці і гуманныя думкі ў тэматыці санетаў. Дыялектычны характар формы, структурныя прыкметы; кампазіцыйныя і сэнсавыя асаблівасці у санетнай творчасці Шэкспіра; вобразна-тэматычны аналіз цыкла "Санеты".

    курсовая работа [45,6 K], добавлен 11.06.2012

  • Максім Іванавіч Гарэцкі як выдатный дзеяч беларускай культуры, гонар і сумленне нацыі, яе духоўны настаўнік, які ўнёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў. Літаратурный дэбют Гарэцкага, праяўлення наватарства в яго творах.

    контрольная работа [44,9 K], добавлен 22.02.2011

  • Эстэтычная поглядаў А.В. Дружыніна канцы 40-х гадоў XIX стагоддзя. А.В. Дружынін аб аповесці Ф.М. Дастаеўскага "Слабае сэрца". Аповесць Дастаеўскага "Белыя ночы" ва ўспрыманні крытыка. Незавершаныя раман "Неточка Незванова" у ацэнцы А.В. Дружыніна.

    дипломная работа [100,7 K], добавлен 27.04.2012

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Біяграфія Самуіла Іванавіча Маскевіча - беларускага пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча. Асоба Маскевіча ў гістарычным кантэксце. Развіцця культури Вялікага Княства Літоўскага ў XVI - пачатку XVII ст. Тэматыка і змест мемуараў С.І. Маскевіча.

    реферат [25,1 K], добавлен 29.04.2011

  • Ля вытокаў беларускай літаратурнай навукі, яе развіццё ў 1920-1930 гг. Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства, яго стан ў 1940 - першай палове 1950 гг. Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950 - 1990 гг.

    реферат [36,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст.

    реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Нацыянальная драматургія ў Беларусі у XIX-XX ст. Перыяд легалізацыі беларускай адраджэнскай справы. Прапагандысцкая нацыянальная тэндэнцыйнасць у п'есах беларускіх драматургаў пачатку XX ст. Светапоглядныя та грамадзянскія пазіцыі Ф. Аляхновіча.

    реферат [33,1 K], добавлен 10.12.2011

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016

  • Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".

    курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010

  • Проблема впливу неореалізму та неоромантизму на малу прозу В.Винниченка. В творах "Раб краси" і "Біля машини" аналізуються такі модерністські особливості як конфлікт індивіда і середовища, роздвоєєня особистості, символізм в творах. Сучасне літературознав

    статья [11,7 K], добавлен 16.10.2004

  • Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.

    реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011

  • Метафора як ефективний засіб вираження художньої думки письменника. Вживання метафори в творах М. Коцюбинського, її типи та роль для розуміння тексту. Аналіз контекстуальної значимості метафор для позначення природних явищ, кольору, емоційного стану.

    реферат [51,1 K], добавлен 18.03.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.