Жанрава-тэматычныя асаблівасці беларускай і украінскай эсэютыю

Выяуленне адметных і агульных рыс эсэістычных творау беларускіх і украінскіх аутарау. Тэндэнцыи развіцця жанра у беларускай і украінскай літаратуры. Залежнасць дамініравання жанравых уласцівасцей ад гісторыка-літаратурнага перыяду узнікнення твора.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 05.03.2019
Размер файла 51,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Гомельскі дзяржауны універсітзт імя Францыска Скарыны

ЖАНРАВА-ТЭМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ І УКРАІНСКАЙ ЭСЭЮТЫЮ

Бажок І.А., аспірантка

Нягледзячы на шматгадовую гісторьію эсэ, грунтоуныя даследаванні, прысвечаныя гэтаму жанру, пачалі з'яуляцца толькі у 21 стагоддзі. Знаходжанне эсэістыкі па-за межамі класічных родау эпасу, л^ык і драмы перашкаджае літаратуразнауцам “упісаць” яе у існуючую яшчэ са старажытнасц сістэму. Аднак спробы прааналізаваць эсэістычныя творы, выявіць іх спецыфку і раскрыць сутнасць жанра рабіліся неаднаразова. Унікальнасць і своеасаблівасць эсэютычных творау нарадзілі у лтаратуразнаучых і крытычных колах рознабаковыя трактоукі, разнастайныя крытычныя думкі і не звязаныя адной щэяй выказванні. Блытаніна у жанравых дэфініцыях прывяла да таго, што да эсэ адносілі творы, якія не адпавядалі жанравым канонам. З другога боку, гэтым жанрам падпюаныя сачыненні, якія адносяцца да Ышых жанравых разнавіднасцей (мемуары, люты, гутаркі, развагі, споведзі, трактаты, дзённм).

У беларускім літаратуразнаустве на сённяшн момант адсутнічае манаграфічнае даследаванне жанру эсэ, некаторыя заувагі і думкі наконт разглядаемай праблемы можна знайсці у артыкулах з перыядычнага друку, лгаратуразнаучых даведніках, а таксама у падручніках па тэорыі і исторыи літаратуры. Да разгляду эсэ у Беларусі звярталіся такія даследчыкі, як В. Акудовіч, Л. Баршчэуш, П. Васючэнка, М. Тычына, Г. Кшцына. Сярод расійскіх навукоуцау, якія займаліся распрацоукай тэмы, - Я. Зыкава, А. Мурауёу, А. Эльяшэвіч, А. Іваноу, М. Эпштэйн, В. Халізеу і інш.Ва украінскім літаратуразнаустве кароткія характарыстык жанру ёсць у падручніках па тэорыи літаратуры, крытычных даведніках, артыкулах (І. Булкіна, Л. Стефаніускі, А. Гнацюк, А. Баган, С. Квіт і інш.). Акрамя таго, эсэ з'явілася прадметам даследавання некалькіх кандыдацюх дысертацый.

Праблема вызначэння жанра эсэ і яго функцыянавання у мастацтве слова з'яуляецца актуальнай у літаратуразнаустве. Прадмет даследавання - эсэютычныя творы беларускіх і украінскіх пісьменнікау. Дадзеная работа знаходзіцца у полі кампаратывютычных даследаванняу і вызначае жанрава- тэматычныя асаблівасці эсэ суседніх усходнеславянскіх літаратур.

Вядомы беларускі даследчык М. Тычына адзначае, што “усходнеславянская і агульнаеурапейская гісторыка-культурная прастора, складовай часткай якой і з'яуляецца беларуска-украінская міжлітаратурная супольнасць, можа успрымацца як структурна-арганізаваная і дьінамічная сістэма з усімі прьїкметамі, характэрнымі для жывой цзласнасці” [6, 29]. Сапрауды, псторыя развіцця беларускай і украінскай літаратур цалкам пацвярджае гэты тэзіс. эсэістычный жанр літаратура беларускій

У апошняе дзесяцігоддзе паміж беларускімі і украінскімі творцамі назіраецца цеснае супрацоуніцтва. Здзяйсняюцца шматлікія пераклады з беларускай на украінскую мовы і наадварот паэзм, прозы, драматургіі і эсэістыкі. Асабліва цесныя перакладчыцкія кантакты наладжаныя паміж сучасным лщэрамщзвюх літаратур - А. Хадановічам і Ю. Андруховічам.

Адной з галоуных задач кампаратывістыкі з'яуляецца “выяуленне мастацкай і эстэтычнай вартасці, каштоунасці пэунай нацыянальнай літаратуры у кантэксце дасягненняу літаратуры сусветнай” [4, 7]. Так, толькі пры супастауленні становіцца відавочнай унікальнасць таго ці іншага твора.

Мэтай даследавання з'яуляецца выяуленне адметных і агульных рыс эсэістычных творау беларускіх і украінскіх аутарау. Мэта можа быць дасягнута пры вырашэнн наступных задач: прасачыць тэндэнцыи зараджэння, станаулення і развіцця жанра у беларускай і украінскай лтаратуры; вызначыць залежнасць дамініравання жанравых уласцівасцей ад гісторыка-літаратурнага перыяду узнікнення твора; ахарактарызаваць жанрава-тэматычныя асаблівасці эсэістычных творау дзвюх літаратур у розныя перыяды іх развіцця.

Зараджэнне эсэістычных традыцый у мастацтве слова звязана з антычнасцю. Ужо у працах Цыцэрона, Плутарха, Сенэкі, Платона, Ісакрата, Марка Аурэлт з'яуляюцца першыя рысы эсэ: яскрава выражаны аутарскі пачатак, асацыятыунасць, вобразнасць, аргументаванасць (сістэма тэзісау і доказау). Эсэ як самастойная жанравая форма склалася у эпоху Адраджэння, калі цэнтрам мастацтва і філасофіі стау Чалавек. Сучаснае літаратуразнауства амаль адзінагалосна прызнае першым творам у жанры эсэ “Essai” французскага пісьменніка-філосафа Мішэля дэ Мантэня. Аднак памылкова будзе сцвярджаць, што гэты тэкст пауплывау на зараджэнне беларускай (ды і украінскай) эсэістыкі. Першы пераклад “Вопытау” на рускую мову быу ажыццёулены толькі у 1954 годзе. Магчыма, што усходнеславянскімі культурнымі дзеячамі быу прачытаны арыгінал, але гэта можна уявіць гіпатэтычна.

Імкненне старажытных пісьменнікау да яскрава акрэсленых жанравых канонау стрымлівала узнікненне новых жанрау. В. А. Чамярыцкі лічыць, што “для старажытнага часу больш характэрна імкненне да традыцыйнага і умоунага, да усталяваных норм і узорау, да гатовых мастацкіх форм і стылютычных трафарэтау, да старога захавання агульнапрынятых, асвечаных часам і аутарытэтам продкау этычных і эстэтычных правіл і прынцыпау, літаратурнага этыкету” [7, 55]. Старажытная літаратура мае канкрэтныя жанры (жыціі, пасланні, словы, мальвы і інш.), сярод якіх эсэ не сустракаецца.

Самая відавочная прычына, якая стрымлівала эсэізацыю тэкстау, - хрысцтызацыя. У літаратуры дзейнічау прынцып: не “Я” гавару, а Бог гаворыць вуснамі прамоуцы. У жанры ж эсэ “Я” - галоуны і адзЫы суб'ект. Робячы пстарычны агляд украінскай эсэютым, С. Шэбелют зауважае сітуацьію, аналагічную беларускай. Па словах даследчыка, эсэ доугі час не было уласціва украінскай літаратурь і публіцыстыцы, паколькі у ім на першы план выходзіць аутарская індывідуальнасць з дамінантньм “Я”, уласньмі перакананнямі і манерай выказвання. Акрамя таго, даследчык выказвае і яшчэ адну арыпнальную і слушную думку: “Людина, котра вільно мислить і вербалізує свої думки, була небезпечною для імперської чи тоталітарної влади. Крімтого, есей не приживався на східнослов'янських теренах, позаяк його вважали “чужим”, суто західноєвропейським жанром. Натомість панував споріднений і популярний нарис” [9, 86].

Аднак можна з упэуненасцю гаварыць пра адзнакі эсэютычнага жанру у старажытных тэкстах, вызначыць базу, на якой ствараліся першыя беларускія і украінскія эсэ. Вылучаць “нацыянальных пісьменнікау” у старажытнай у сходнеславянскай літаратуры прыблізна да 17 стагоддзя (да часу фарміравання асобных моу) не варта. Таму і жанрава-тэматычныя асаблівасці творау былі прыкладна аднолькавымі.

Адзнакі эсэістычнага жанру у беларускім пісьменстве з'явіліся у 12 стагоддзі. Найбольш спрыяльнымі умовамі для выказвання асабістага меркавання аутара варта лныць творы палемічнай літаратуры.

Адной з яскравых постацей старажытнай беларускай лтаратуры з'яуляецца К. Тураускі. У сваіх творах ён выкарыстоувау звароты, разгорнутыя Уводзіны, лагічную структуру, параунанні, паралелі, прыклады. У тэкстах назіраецца яскравы падзел на думкі аутара і словы Госпада. Самы эсэЬаваны твор К. Тураускага - “Прытча пра чалавечую душу і цела, або пра сляпога і бязногага”. Тэматыка творауне проста біблейская, але і дапоуненая аутарскімі выказваннямі пра карысць чытання кніг (“Прытча”), місію зямнога існавання чалавека (“Слова пра чалавека і пра нябесныя сты”), рысы характару чалавека - сціпласць, мтасэрнасць, спагаду (“Слова на Пяцідзесятніцу”), выхаванне добрых норавау (“Парада”).

На тэрыторыи сучаснай Украіны у 12 стагоддзі з'явілася “Аповесць мінулых гадоу”, напісаная манахам Кіева-Пячорскага манастыра Нестарам. Адзнакі эсэ - у тлумачальнай манеры апавядання. Тэматыка твора лстарычная, але з моцным патрыятычным пафасам. Так, у “Павучанні Уладзіміра Манамаха сваім дзецям” аутар дае настауленні нашчадкам быць мудрымі, дзейснымі, любіць прасвету.

У эпоху Адраджэння развіццё літаратуры стала больш дынамічным і дэмакратычным. Увага да чалавека праявілася у двух асноуных варыянтах: па-першае, літаратура станавілася больш свецкай з'явай, па-другое, у цэнтры увагі аутара знаходзілася асоба чалавека.

Ф. Скарына у “Прадмове да усёй “Бібліі” тлумачыць карысць кнігі з боку практычнага, свецкага яе прымянення. Пісьменнік выкарыстоувае разгорнутыя параунанні, сінтаксічны паралелізм.

У станауленні ідэі самапазнання у беларускай лтаратуры этапным творам стау “КатэхЫс, або Навука старадауняя хрьісціянская ад святога пісьма, для простых людзей мовы беларускай у пытаннях і адказах сабраная” С. Буднага. Структура твора уяуляе сабой чаргаванне пытанняу і адказау. Такая форма дае магчымасць аутару не толькі звярнуць увагу на хвалюючыя пытанні, але і выказаць уласную думку, якая выглядае заусёды правільнай.

Яшчэ адна форма, якая дае магчымасць выказаць уласны погляд на праблемы рэчаіснасці - спрэчка. У “Апісанні сінода у Іуі 1568 г.”, запісаным С. Будным, вядзецца дыскуая паміж аутарытэтны^ асобамі пра “падданых і нявольную чэлядзь”. Традыцыі С. Буднага працягнуу Л. Зізаній.

Украінская эсэ^аваная літаратура перыяду Адраджэння мала адрознівалася жанрава, але значна разнастайней была тэматычна. На гэта пауплывалі гістарычныя падзеі. Палемічная літаратура акрамя спрэчак на рэлігійную тэматыку, раскрывала глабальныя пытанні барацьбы украінскага народа з польскімі акупантамі (напрыклад, “Апокрысіс або водпаведзь на кніжкі пра сабор берасцейскі” Хрыстафора Філалета, псеуданім). Літаратура набліжалася да публщыстыкк У тэкстах гучала сатыра, іронія, якая значна адрознівала украінскія творы ад падобных беларускіх.

“Палінодыя, або кніга абароны” Захарыя Капісценскага - выдатны па сістэматычнасці выкладу і абгрунтаванасці доказау эсэістычны твор, напюаны жывой повай з мноствам прымавак і сатырычных выказванняу.

Знакавай падзеяй старабеларускай лтаратуры эпохі барока стала творчасць Юрылы Транквіліёна-Стауравецкага. Спалучаючы у сабе талент літаратара, філосафа, прапаведніка і багаслова, гэты чалавек карэнным чынам змяніу уяуленні тагачаснага чытача аб законах прыроды, духоунага свету і ведах. К. Транквілюн-Стауравецкі не навязвау уласнае меркаванне, не напауняу свае творы дыдактычнымі павучаннямі, а вельмі лагічна, доказна, разумна выкладау прынцыпы уласнага светабачання. Навуковыя высновы аб колазвароце вады у прыродзе, аб марскіх прыл^ах і адлівах, аб эвалюцыйным развіцці жыцця на Зямлі сталі вядучым і аднымі з першых у Еуропе. Да жанру эсэ прымыкае навукова-папулярны твор К. Транквілюна-Стауравецкага “Люстра Багаслоуя”, надрукаваны у 1618 годзе.

Ва украінскай літаратуры такой знакавай постаццю стау Іван Вішанскі. Аднак творы пісьменніка былі больш публіцыстычныя, напісаныя жывой украінскай мовай, насычанай неалагізмамі. Пісьменнік выкрывае багацце украінскай шляхты, царкоуных магнатау, выступае супраць усяго новага з Захаду, негатыуна адносіцца да фальклору, свецкай навукі, тэатральных пастановак. Смеласць аутара, доказнасць, індывідуальнасць высноу набліжае творы І. Вішанскага да эсэютычных.

Вытокі украінскай эсэістыкі можна прасачыць у пропаведзях І. Галятоускага, Л. Барановіча, Д. Туптала, Р. Скаварады і інш.

Новымі філасофскімі поглядамі узбагаціу літаратуру Сімяон Полацкі. У сваіх вершаваных сентэнцыях пісьменнік прапагандуе доі розуму, навукі, працы і інш.

Ад старажытных тэкстау беларуская і украінская эсэютыка 20-21 стагоддзяу пераняла структурызацыю, выкарыстанне пачатковага тэзіса (парадокса), разгалінаваную і прадуманую сістэму доказау, разважлівасць, звароты да чытача, эмацыянальнасць.

Адзнакі і элементы эсэістычнага стылю у 19 стагоддзі сустракаюцца у дзённікавых і літаратурна-крытычных творах Т. Шаучэню, І. Нячуя-Лявіцкага, І. Франко. У беларускай літаратурьі такіх прыкмет жанру у гэты час амаль не было.

Станауленне і развщцё украінскай і беларускай эсэістыкі пачалося у пачатку 20 стагоддзя, калі і у Беларусі, і ва Украіне адбывалася нацыянальнае адраджэнне. С. Шэбелют адзначае, што “Провідніінтелектуали того часу прагнули до оновлення культури,а відтак активно засвоювали нові стилі та жанри” [9, 86]. Важным сродкам у справе развіцця эсэютык стау часопіс “Літературно-науковий вісник”, з якога выйшла цэлая школа эсэютау - Я. Маланюк, Ю. Ліпа, Л. Мосендз, Д. Віконска. 1дэнтычная атуацыя адбывалася і у беларускіх культурных колах. Эсэш характэрны публщыстычным творам Я. Купалы (“Вера і нацыянальнасць”), Я. Коласа (“Думкі у дарозе”), М. Багдановіча (“Краса і сіла”, пра творчасць Т. Шаучэнка), Цётк (“Аб душы маладзёжы”), А. Бабарэка (“Разважанні N-скага”). Тэматыка тэкстау - грамадзянская, філасофская і літаратуразнаучая, а для стыля характэрны эмацыянальнасць і рытарычнасць.

Першы беларускі твор, напюаны у жанры эсэ, - “Адвечным шляхам” (1921) І. Абдзіраловіча. Гэта кніга з'яуляецца унікальнай у псторыи беларускай літаратуры. Даследчыкі вызначаюць жанр твора як мастацка-філасофскае эсэ, аднак тэкст настолькі разнастайны, што уключае у сабе адзнакі тэарэтычнага, спрэчнага, апавядальнага, тлумачальнага, апісальнага, Ыфарматыунага і крытычнага эсэ. Твор структурыраваны, складаецца з загалоука, эпіграфа, прысвячэння, уступу і чатырох частак. Падзагаловак “Даследзіны беларускага светагляду” вызначае накірунак інтэлектуальнага асэнсавання праблемы, г. зн. беларускай щэнтычнасц і менталітэту. Пралемы, якія аутар закранае у эсэ, вельмі разнастайныя: феномен сацыяльных і пстарычных форм, аутарытэты, мода, дысцыплщ інертнасць, традыцыі, щэалы, выхаванне, мастацтва, масавасць, пал^ыка, ахвяраванне, трансфармацыя біблейскіх прынцыпау і інш. Эсэ было перавыдадзена толькі у 1989 годзе, таму атрымалася парадаксальная сітуацыя: кніга, якая мае ключавое значэнне у фарміраванні нацыянальнай эсэістычнай традыцыі, у самы плённы перыяд літаратурнага развіцця у Беларусі - 20 ст. - заставалася схаванай і невядомай.

У 1924 годзе было выдадзена эсэ Сулшы (У. Самойлы) “Гэтым пераможаш!..”. Тут знайшлі адлюстраванне ідэіФіхтэ з яго “філасофіяй свабоды”, біблейская філасофія, тэорыя Духа па Гегелю, развагі Канта пра “абсалютнае зло”, схема “злачынства - пакаранне” Ф. Дастаеускага і інш.

У. Конан у прадмове да другога выдання вызначае жанр твора па-рознаму. Так, спачатку гэта “философско-этический очерк” [2, 154], затым - “пророческое эссе” [2, 156], далей - “философское эссе” [2, 156] і яшчэ - “лекции” [2, 156]. Аутар твора - Суліма - у падзагалоуку тэкста дае спасылку на жанр - “Очерк критического оптимизма” [5, 158], хаця ужо у трэцяй частцы Суліма даказвае неабходнасць для беларусау “лекций сознательного критического оптимизма” [5, 160].

Прыкладам жанру у беларускай лтаратуры з'яуляюццасуб'ектыуныя эсэ У. Жылкі. Іх вылучае парадаксальнасць. Тэмы смерці, Хаосу і Космасу, самащэнтычнасщ Хараства, дня і начы значна узбагачаюцьпалітру эсэістыкі.

Калі у беларускай літаратуры пачатку 20 стагоддзя у жанры эсэ з'яуляліся адзінкавыя, але значныя творы, то ва украінскай літаратуры эсэістыка развівалася паступова і станавілася традыцыйнай. Напрыклад, “Книга спостережень” Я. Маланюка уключае шэраг арыгінальных суджэнняу пра літаратуру, праблемы украінска-расійскіх кантактау, развіцця украінскай культуры і нацыи.

Класіку украінскага сацыял-нацыяналізму Юрыю Ліпе належыць адметнае эсэ “Українська жінка”. Аутар разважае над ункальным вобразам першамаці, якая з'яуляецца выключным щэалам і арыен^рам для украінскага народа: “Бо жіночий первень, ця українська духовність-мати, має більше почуття власності на Україну, як первень чоловічий, більш фантастичний і поривистий” [3]. Пісьменнік прыводзщь мноства лапчных доказау, важкасць факталагічнага матэрыялу нарастае паступова. Аутар аддзяляе сябе ад патэнцыяльных чытачоу, займаючы пазіцыю “верную” на яго погляд. Ю. Ліпа вылучае, што украінка адрозніваецца ад астатніх жанчын фізічнай любоую да свайго і фізічнай нянавісцю да чужога у светаглядзе і духоунасці. Ёсць ва украінскай літаратуры эсэ Ю. Лты “Призначення України” (1937) падобнае да беларускага эсэ “Адвечным шляхам”. Аутар разгледзеу паняцце геапалітычных межау украінскай тэрыторыі, гістарычных і пахалалчных асноу фарміравання украінскай ментальнасці. Твор складаецца з 14 раздзелау, у кожным з якіх раскрываецца адна падтэма з прыкладамі і цытатамк Падобная праблема разглядаецца у публщыстычным эсэ “Г еополітичні орієнтири нової України”.

У далейшым украінская эсэютыка выдавалася за мяжой. Большасць беларускіх творчых інтэлектуалау была расстраляна.

Для беларускай савецкай несюжэтнай прозы характэрна лозунгавасць, дыдактызм, бесканфліктнасць, апісальнасць, л^ызм. Тэматыка эсэістычных творау у асноуным літаратуразнаучая і гістарычная. Сярод пісьменнікау, творы якіх пазначалі тэрмінам “эсэ”, можна назваць М. Стральцова, Н. Гілевіча, У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Я. Брыля. Варта адзначыць, што у творчасці апошняга з'яуляецца дзіцячае эсэ, якое не атрымала далейшага развіцця.

Г. Швец у сваім дысертацыйным даследаванні адзначае, што асноуная тэматыка украінскай эміграцыйнай прозы - гэта “осмислення особливостей українського менталітету, національної свідомості, причин трагічних моментів історії народу, русифікаторської політики більшовиків, послідовності в розвитку національних організмів” [8, 14]. Калі супаставіць эсэютыку Я. Брыля (беларускага пісьменніка) і В. Баркі (украінскага мастака слова), відавочнай становіцца жанрава-тэматычная процілегласць творау: асаблівасці стылю першага выяуляюцца праз рытарычнасць, узнёсласць, адпаведную лексіку, а тэксты другога не вылучалюя камунікатыунасцю, пазбаулены павучальных элементау, зваротау, заклікау, не закранаюць надзённых пытанняу. Такім чынам, пакульбеларуская эсэютыка “працуе” на карысць існуючай ідэалогіі, украінскія эсэісты распрацоуваюць сваё кола тэм, не надта хвалюючых грамадства. У другой палове 20 ст. абедзве літаратурьі перажываюць колькасны уздым эсэістычных творау, але губляюць іх мастацкую вартасць.

Сапраудны усплёск эсэ адбыуся у канцы 1980-1990-х гг., у перыяд станаулення незалежнасці абедзвюх краін. Таму актуальнымі становяцца праблемы мовы, культуры, гістарычнай памяці, нацыянальнай ідэнтычнасці.

Знакавай з'явай у пстсрым беларускай эсэістыкі стала эсэ У. Арлова “Незалежнасць - гэта...”, выснова твора гучыць наступным чынам: “Незалежнасць - гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі” [1]. Твор быу напісаны у лютым 1990 года і перакладзены больш як на 20 моу свету. Як справядліва зауважыу украінскі пісьменнік А. Ірванец, стыль эсэ У. Арлова вельмі нагадвае маніфест.

Моцная нацыянальная щэя гучыць і ва украінскай эсэістыцы. Прыкладам можа служыць эсэістыка Густава Вадзічкі (“Анафема республіці”, “Ворог не візьме наш гордий народ!”, “Кордони раю”, “Немовлята гриль”, “Портрет грядущого Цезаря”, “Селекція за грозою”).

Сёння эсэютыка - з'ява масавая, папулярная і актуальная. Сярод мноства эсэютычных тэкстау сустракаюцца як грунтоуныя, “прыкладныя” эсэ, так і выпадковыя, напюаныя спецыяльна для адпаведных конкурсау. Назіраецца эсэізацыя усіх лтаратурных жанрау (напрыклад, раманы-эсэ А. Бахарэвна, Ю. Андруховіча), літаратуразнаучая крытыка таксама стала эсэюаванай (І. Штэйнер, І. Шаулякова, Л. Галубовіч, О. Бойчанка, І. Бондар-Цярэшчанка), філасофскія развагі пазначаюць тэрмінам “эсэ” (В. Акудовіч, М. Марыновіч), гістарычныя пытанні разглядаюцца у форме эсэ (В. Казько, Ю. Шапавал) і інш.

Псторыя беларускай і украінскай эсэістыкі мае парабалнны характар. Характэрныя рысы жанра былі уласцівыя ужо старажытным тэкстам. У ранніх творах пераважала гютарычна-рэлюйная тэматыка. Эпоха Адраджэння узбагаціла літаратуру гуманістычнай праблематыкай, у эсэістычных творах выказвалюя уласныя меркаванні аутара наконт анталалчных пытанняу, мова стала больш метафарычнай. Украінскія эсэізаваныя творы гэтага перыяду значна багацейшымі былі тэматычна, тэксты адрозніваліся наяунасцю сатыры і іроніі. Эсэістычны пачатак у творах узнацніуся у эпоху барока. Першыя прыклады жанра з'явіліся у пачатку 20 стагоддзя - разгорнутыя структурыраваныя мастацкія эсэ, прысвечаныя нацыянальнаму адраджэнню. Расстрэлы беларускай інтэлігенцыі прывялі да таго, што творы у жанры эсэ былі адзінкавымі, украінская ж эсэютыка паступова развівалася у эмюрацык У савецкі перыяд назіраецца жанрава- тэматычная процілегласць творау. Пачынаючы з канца 1980-х гадоу эсэ становіцца папулярным жанрам, асноуная частка тэкстау прысвечана праблеме нацыянальнай ідэнтычнасці. Сучасныя украінскія і беларускія эсэ характарызуюцца плюралізмам стылей, тэм і праблем.

Літаратура

1. Арлоу У. Незалежнасць - гэта...: [эсэ] [Электронны рэсурс] / У. Арлоу. Рэжым доступу: http://library.by/portalus/modules/belprose/readme.php?subaction=showfull&id=1096216187& archive=&start_from=&ucat=23&.

2. Конон В. Пророк в своём отечестве / В. Конон // Нёман. 1992. № 1. С. 154-157.

3. Липа Ю. Українська жінка [Електронний ресурс] / Ю. Липа // Жінка. № 7-8 (квітень). 1938. С. 2-4. Режим доступу: http://www.vatra.cc/rasa/yuriy-lypa-ukrayinska-zhinka.html.

4. Мельнікава А. Беларуская літаратура 20 стагоддзя у еурапейскім кантэксце / А. Мельнікава. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. 124 с.

5. Сулима. Сим победиши!.. / Сулима // Нёман. 1992. № 1. - С. 158-187.

6. Тычына М. Карані: культуралагічньї дыскурс / М. Тычына // Нарысы беларуска-украінскіх літаратурньїх сувязей: культ.-гістар. і літ. аспекты праблемы. Мінск: Беларуская навука, 2002. С. 10-64.

7. Чамярыцю В. Літаратура XIV - пачатку XVI ст. / В. Чамярыцю. 3-е выд. стэрыятып. // Псторыя беларускай лггаратуры: старажытны перыяд: [вучэб. дапам. для філал. фак. пед. ВНУ]. Мінск: Выш. шк., 1997. С. 53 - 85.

8. Швець Г. Ессеїстика Василя Барки: жанрова специфіка та проблематика: автореф. дис.... к. філол. н.: 10.01.01 “Українська література” / Г. Швець. Київ, 2006. 20 с.

9. Шебелист С. Сучасна українська есеїстика (1990-2000 рр.) [Электронны рэсурс] / С. Шебелист // Журналістка. 2007. Рэжым доступу: http://elib.bsu.by/handle/123456789/ 19154.

Аннотация

В статье выявлены историко-литературные особенности и общие черты эссеистических произведений белорусских и украинских авторов. Отражены тенденции зарождения, становления и развития жанра в двух славянских литературах. Автор определяет зависимость доминирования жанровых черт от историко-литературного периода возникновения произведения. Приведена характеристика жанрово-тематических особенностей эссеистических произведений белорусской и украинской литератур в разные периоды развития искусства слова.

Ключевые слова: эссе, жанр, тематика, становленне, характерные черты.

Анотація

У статті виявлені історико-літературні особливості та загальні риси есеітичних творів білоруських та українських авторів. Відображені тенденції зародження, становлення і розвиття жанру в двух славянських літературах. Автор визначає залежність домінування жанрових рис від історико-літературного періоду виникнення твору. Приведена характеристика жанрово- тематичнихособливостейесеітичних творів білоруської та української літератур в різні періоди розвитку мистецтва слова.

Ключові слова: ессе, жанр, тематика, становлення, характерні риси.

Summary

The article reveals the historical and literary features and general features of essay works of Belarusian and Ukrainian authors. Trends of origin, formation and development of the genre in the two Slavic literatures are reflected. The author defines the dependence of the dominance of the genre features of the historical and literary period of work. The characteristics of the genre and thematic features essay works of Belarusian and Ukrainian literatures in different periods of development of the art of the spoken word are shown.

Keywords: essays, genre, themes, development, characteristic features.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Паэмы А. Александровіча "Цені на сонцы", "Паэма імя вызвалення", "Паэма пра ворага". Эстэтычны ўзровень твораў на гісторыка-рэвалюцыйную тэму. Захады па ўзмацненню гуманістычнага пафасу прозы. Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў.

    курсовая работа [50,0 K], добавлен 23.02.2011

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Літаратурная творчасць Янка Маўр. Напісання прыгодніцкага рамана "Амок", першага ў беларускай літаратуры. Ідэйна-эстэтычнае рэчышча маўраўскай прозы. Эвалюцыя жанру прыгодніцкай аповесці, мастацкая навізна. Пасляваенны перыяд у творчасцs пісьменніка.

    реферат [31,1 K], добавлен 24.02.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

    дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.