Трылогія Якуба Коласа "На ростаннях"
Знаёмства з гісторыяй вёскі Люсіна, якая стала месцам дзеяння ў трылогіі "На ростанях" Якуба Коласа. Рэальнае і выдуманае ў дадзеным творы. Славутасці дома-музея Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна Дзяржаўнай установе адукацыі "Люсінская сярэдняя школа".
Рубрика | Литература |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 06.11.2019 |
Размер файла | 18,6 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Уводзіны
Колькі гадоў вывучаецца ў нашых школах трылогія Якуба Коласа “На ростаннях” і кожны раз яна па-рознаму чытаецца і ўспрымаецца новымі пакаленнямі чытачоў. Асаблівую цікавасць выклікае першая частка “У палескай глушы”. Малады настаўнік прыязджае ў палескую вёсачку Цельшына. Цікавая назва, праўда? Я вырашыла знайсці гэту мясцовасць на карце, аднак не знайшла. Хутчэй за ўсё, што назва вёскі выдумка пісьменніка. І так яно і было б, калі б аднаго разу не пашчасціла мне ехаць у накірунку Баранавіч. На аўтамабільнай магістралі ў вочы кінуўся знак “Дом-музей Якуба Коласа”. Гэта здалося дзіўным, што сярод лясоў, маленькіх вёсак, тут знаходзіцца музей вядомага пісьменніка Беларусі. Мы вырашылі зайсці.
Кідаецца ў вочы і назва чыгуначнага прыпынку “Якуб Колас”. Чаму тут усё звязана з яго імем? Адказ прыходзіць вельмі хутка, калі чытаем назву мясцовай крамы “Ядвіся” і назву СПК “Цельшына”. Менавіта тут Якуб Колас упершыню паспрабаваў сябе ў ролі настаўніка.
У 1902 годзе Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і прыехаў працаваць у глухую палескую вёску Люсіна Пінскага павета Мінскай губерні. Тое, што ён тут убачыў, было маласуцяшальным: дрымучыя старадрэўныя лясы, камарыныя балоты…
Мэта даследавання: выявіць рэальнасць і вымысел у трылогіі “На ростанях”
Задачы:
-пазнаёміць вучняў з гісторыяй вёскі Люсіна;
-выявіць рэальнае і выдуманае ў творы;
- паказаць вучням, што цікавае побач
Каб прасачыць падабенства вёсак Люсіна і Цельшына, мы наведаліся ў дом-музей Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна. Музей знаходзіцца ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Люсінская сярэдняя школа”. Увагу наведвальнікаў коласаўскага музея прыцягваюць фотаздымкі і дакументы, якія расказваюць пра жыццё і творчасць народнага паэта, яго настаўніцкую і палітычную дзейнасць.
1.У палескай глушы
якуб колас трылогія на ростанях
Вёску Люсіна Якуб Колас апісвае ў сапраўднасці так: “ Вёска Люсіна, Пінскага павета. За 12 кіламетраў праходзіць мяжа са Слуцкім паветам. Нягледзячы на блізкасць вёскі са Слуцкім паветам, усе прызнакі палескага ландшафту: нізкарослы сасняк, хутарнікі, балоты і розная палеская благадаць.
Уся вёска размешчана на паляне, якая нагадвае форму круга. Вакол вёскі лясы. З паўднёвага боку праходзіць аднакалейная дарога. Недалёка ад вёскі знаходзіцца раз'езд Люсіна. З заходняга і ўсходняга бакоў прымыкаюць балоты, якія цягнуцца, амаль непрарыўна, да горада Роўна. У вёсцы працякае рака Цна, багатая рыбаю. Акрамя гэтага, тут працякаюць маленькія балотныя рэчкі: Струга, Дуб і іншыя (гэтыя назвы сустракаем і ў трылогіі). Бліжэй да поўчаны сярод лесу цягнецца града ўзгоркаў. Яны то павышаюцца, то паніжаюцца. Найвышэйшая кропка ўзгоркаў знаходзіцца за 7 верст ад вёскі і цягнецца да суседняга сяла Манькавічы. Гару называюць Яшуковай. Існуе легенда, што на гэтай гары адбыўся бой князя Яшука са шведамі.Князь быў забіты і пахаваны тут. Адсюль і назва гары.”
Апісанне вёскі ў трылогіі: “Сама вёска стаяла на невялічкай палянцы сярод лесу і хмызнякоў, і Лабановіч усе гэтыя дні чуў сябе як бы чымсьці звязаным, як бы на ім была надзета цесная адзежына, бо густыя сцены пушчы адусюль націскалі на гэту вёску, насядалі з пагрозай, нібы яна намервалася на парушэнне яго законных правоў. Край палянкі прарэзваўся чыгункай. Дарога ішла каля самай вёскі, захопліваючы нават адзін канец вуліцы. Зараз жа за пераездам пачынаўся лес.
Нізкае сонца ледзь прабілася скрозь макушы лесу. Неба праяснялася, падыхаў усходні вецер; лёгкі марозік зацягаў лужынкі тонкай пялёнкай лёду. Вісеўшы ўсе гэтыя дні туман развеяўся, усюды пасвятлела і павесялела. Нават гэты пануры лес крыху праясніўся і меў больш прыветны выгляд.”
Занятак сялян у вёсцы быў розны. Некаторыя ў вольны час лавілі рыбу, многія займаліся борніцтвам. Борніцва вядзецца першабытным чынам. Вуллі ставілі ў лесе на дрэвах. Многія заняткі на вёсцы складаюць характэрны прызнак Палесся. Часта ходзяць цішком на паляванне”.
…Усе яны былі заўзятыя паляўнічыя, захапляліся адным толькі выглядам стрэльбы і былі выдатнымі стральцамі. Сялян іншых вёсак, якія жылі больш пры палях, яны называлі палянамі і гэтым самым як бы адрознівалі іх ад сябе, жыхароў лесу. А лесу і балот тут быў непачаты край.
Своеасаблівая пабудова хаты. Замест падмурка кладзецца чатыры камня ці ўкопкаецца восем тоўстых калод: чатыры па вуглах і па адной пад кожнай прыступкай. Дзверы з тарцовага боку, але не пасярэдзіне.
Колькасць вокан з правага боку - шэсць. На гумно выходзіць не больш двух. Вокны двухстворчаныя. Зімою ў моцныя марозы вокны зачыняліся саламянымі дыванчыкамі.
Упрыгожванне дома ўвогуле адсутнічае. Толькі на двух хатах ёсць нешта падобнае на ўпрыгожванне, якое хутчэй нагадвае драўляную пілу.
“Хаты былі пераважна новыя, пабудаваныя з тоўстага і гладкага лесу. У размяшчэнні гаспадарскіх будынін на дварэ таксама не было пэўнага парадку і сістэмы, а ўсё было навалена як папала.”
Дахі хат двухскатныя, у асноўным саламяныя, хоць і сустракаюцца цесавыя. Дахі кладуцца на кроквы. Кроквы кладуцца ў выглядзе трохвугольнікаў на зрубы.
Мэбля простая. Уся мэбля складаецца ў асноўным з лавак. Лаўкі прысоўваюцца да стала, калі ўся сям'я садзіцца за стол.
“Невялікая вёска ў адну вуліцу выглядала непрыветліва і непрытульна. Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвенняў і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць сваёй хаты, каб можна было прайсці праз балота, у якім тапілася гэта вуліца. Але палешукі звыкліся з гэтай граззю і не зварачалі на яе ўвагі. Хаты былі пераважна новыя, пабудаваныя з тоўстага і гладкага лесу. У размяшчэнні гаспадарскіх будынін на двары таксама не было пэўнага парадку і сістэмы, а ўсё было навалена як папала”, - пісаў пазней Якуб Колас пра вёску Люсіна ў трылогіі “На ростанях”.
Якубу Коласу быў па душы гэты глухі куток Палесся, аб якім ён наслухаўся дома. І гэты народ з яго асабліваю моваю і звычаямі, так непадобнымі да мовы і звычаяў тых беларусаў, з гушчы якіх выйшаў Лабановіч.
Працуючы ў Люсіне, Я. Колас рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў вусную народную творчасць. Нарыс “О крестьянских постройках деревни Люсино Минской губернии Пинского уезда Хотыничской волости” напісаны маладым настаўнікам на рускай мове ў звычайным вучнёўскім сшытку, які зараз з'яўляецца экспанатам Пінскага краязнаўчага музея. У гэтым творы можна сустрэць знаёмыя люсінцам назвы: Яшукова гара, Шведава гара, рэчкі Целяшоў Дуб, Струга, Дубаўское возера, рака Цна, вёска Макава і іншыя. Магчыма, ад назвы адной з рачулак, што ўпадала ў раку Цна, пісьменнікам прыдумана назва нашай вёскі ў аповесці “У палескай глушы” - Цельшына.
Дзякуючы этнаграфічным запісам, зробленым Якубам Коласам, мы маем уяўленне аб розных баках жыцця люсінцаў на мяжы 19-20 ст.ст.
У час працы ў вёсцы малады настаўнік знаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай. Даваў яе настаўніку адзін яўрэй, па прафесіі сталяр, недалёкі зямляк са Стоўбцаў. “Гэтыя брашуркі далі ход маім разважанням у зусім новым кірунку і моцна зацікавілі мяне. Яны зрабілі ў мяне цэлы пераварот”, - успамінаў Я.Колас.
У Люсіне і ў наваколлі вёскі ў паэта былі любімыя мясціны, дзе ён нярэдка блукаў, пісаў вершы. Адно з такіх мясцін - Дубаўское возера. Панарама возера знаходзіцца у школьным музеі.
Па роду службы Канстанцін Міхайлавіч быў вымушаны ездзіць у цэнтр воласці - вёску Хатынічы. Дарога туды была цяжкапраходнай: кругом лясы і балоты. А недзе пасярэдзіне шляху, на адносна высокім месцы, знаходзіўся фальварак Пакамер. Гэтая прыгожая і маляўнічая мясціна ўзгадваецца пісьменнікам ў аповесці “У палескай глушы” пад назвай Завітанкі.
2.Сапраўдны настаўнік
Жыў Я. Колас пры школе. Кватэра складалася з трох пакояў: кухні, сталовай і спальні. На кухні размяшчалася старожка бабка Мар'я. Менавіта, дыялогам настаўніка з бабкай Мар'яй пачынаецца аповесць “У палескай глушы”.
У Люсіне разам з Якубам Коласам жыла адну зіму яго сястра Юзэфа. “Костусь, - успамінае яна, - працаваў многа. З некаторымі вучнямі займаўся і пасля абеду. Часта вечарамі да яго прыходзілі дарослыя мужчыны. З імі ён гутарыў, чытаў кнігі”.
“Шчыльнай сцяной абступілі клопаты маладога настаўніка. Трэба было думаць пра добраўпарадкаванне школы. Яна была зусім старая: шыбы ў вокнах выбіты, паколаты, дах увагнуты, аброс сівым мохам, бярвенні пагнілі і ў сценах зеўралі вялікія дзіркі. Адным словам, школа была самай нуднай будовай ва ўсёй вёсцы.”
Цемра, адсталасць, галеча… Юнаку хацелася вырашыць гэтыя пытанні не адкладваючы. Яго цягнула да сялян. Настаўнік часта заходзіць у хаты, гутарыць з імі, спачувае. Тыя сустракаюць яго з недаверам, дзяцей у школу не пускаюць. “Пражылі, - кажуць, - нашы дзяды, бацькі без навукі, жывём мы, то пражывуць і нашы дзеці”. Але пазней палешукі пазнаюць у маладым настаўніку “свайго” чалавека з сялянскага асяроддзя і недавер гэты знікае. Яны сталі адпраўляць у школу сваіх дзяцей, заходзіць да яго на кватэру са сваімі скаргамі, крыўдамі, бедамі.
Люсінскае народнае вучылішча, як у той час называлася школа, наведвала 35 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. Вялікіх цяжкасцей каштавала Канстанціну Міхайлавічу, каб насуперак закаранелым традыцыям пераканаць палешукоў у тым, што школу павінны наведваць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі.
“Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Многа трэба было энергіі і старання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Удзень вучні распускаліся на паўтары гадзіны для абеду. Пасля лекцыі зноў ішлі да самага вечара, пакуль не цямнела. Часта са старэйшымі вучнямі лекцыі вяліся вечарамі пры лямпе. Потым настаўнік яшчэ доўга сядзеў над сшыткамі і папраўляў іх. Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы.
Але ў сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік і поўную чару высокага задавальнення, назіраючы, як дзеці набіраліся знання, лёгка асільвалі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і трудным. Больш разбітных і здольных любіў ён той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў. Ім і дазвалялася шмат таго, чаго не павінны былі рабіць звычайныя вучні, бо ў Лабановіча ў школе наогул быў строгі парадак. Хоць патуранне было і шкодна з педагагічнага боку, Лабановіч гэта ведаў, але падолець гэту сваю слабасць не мог ніякім чынам. З другога боку, трэба сказаць, што ад лепшых вучняў і вымагалася болей. І нейкая ўцеха брала маладога настаўніка, гледзячы на гэтых маленькіх змыслых палешучкоў.”
Усю сваю душу аддаваў малады настаўнік школе. Ён быў патрабавальны не толькі да вучняў, але і да сябе, усімі сіламі імкнуўся прывіць дзецям любоў да школы, да роднага краю. Нягледзячы на цяжкасці, настаўнік працаваў з дзецьмі настойліва. З успамінаў вучняў вядома, што ў школе вучыліся арыфметыцы, пісьму, чытанню, спевам, чыстапісанню. Дзеці вывучалі і закон Божы. Законавучыцелем быў Іосіф Аўксенцьевіч Ціхановіч. Вучні Я.Коласа мелі трывалыя веды. Яны паспяхова вытрымлівалі экзамены, можна было б вучыцца далей. “Але, каб паехаць вучыцца, - успамінаў былы вучань Я.Коласа Сямён Цялушка, - трэба было “вывесці” карову з хлява”.
3.Бывай, абуджаная сэрцам дарагая…
Кацярыне Андрэеўне Цялушка пашчасціла жыць у той час, калі ў Люсіне працаваў К.М.Міцкевіч. Кацярына Андрэеўна пражыла больш за сто гадоў (1888-1991). Яна ўспамінала, што бліжэйшымі суседзеямі настаўніка з'яўлялася сям'я аб'ездчыка Ігната Баранцэвіча ( у трылогіі пан Баранкевіч).
“Я - ліцвін», - з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы і сваю належнасць да ліцвіноў даводзіў, паміж іншым, і тым, што яго прозвішча - Баранкевіч - мела канчатак на «іч», тады як чыста польскія прозвішчы канчаюцца на «скі»: Жулаўскі, Дамброўскі, Галонскі. Даведаўшыся, што прозвішча новага настаўніка Лабановіч, падлоўчы пры спатканні з ім прыметна выказаў адзнакі здавальнення, як гэта бывае тады, калі нам на чужыне прыходзіцца спаткацца з земляком.”
У яго было дзве дачкі, Габрыня і Ядвіся, і сын Чэсь. Ядвіся была прыгожай дзяўчынай, з вялікай чорнай касой, карымі вачамі і цёмнымі бровамі. Са стану танклявая, але вельмі стройная. Настаўнік часта хадзіў да іх вечарамі. Было відаць, што Ядвіся і Кастусь кахалі адзін аднаго.
“Лабановіч сеў за вучнёўскія сшыткі. Перагледзеўшы, палажыў іх на месца і колькі разоў прайшоўся па пакоіку. Усе гэтыя часы ён чуў, што яму як бы чагось не стае. Чаго? Рэч вядомая: яму трэба пабачыць панну Ядвісю. Не: гэта не так. Яму проста хочацца пабачыць яе. Якая ж тут патрэба? Хіба ён мае сказаць ёй што?.. А чаму ж не мае? Ці ж гэта не была б праўда, каб ён прыйшоў і сказаў да яе: «Я прыйшоў да цябе, бо хачу бачыць цябе, хачу чуць твой голас: ён гучыць для мяне, як вясна; хачу пачуць твой смех, бо ён, як промень сонца асвятляе мне душу. Я прыйшоў да цябе, бо прывяло мяне сэрца”.
“Чаму я, як злодзей, таюся ад яе і ад людзей? - думаў, ідучы вуліцаю, настаўнік. - Чаму не сказаць ёй, што я так шчыра і так моцна палюбіў яе. І праўда: чаго я так віляю, нашто замятаю свае сляды, збіваю яе з тропу? Нашто гэта лганнё? Няўжо так робяць і іншыя? Проста няма ў мяне смеласці. Я баюся тае абразы, якая будзе для мяне тады, калі яе сэрца не адгукнецца майму сэрцу... А ўсё ж такі гэта каханне ёсць нейкая хвароба, боль і пакута. Яно захапляе ўсяго, не дае спакою, параджае нейкія няясныя парыванні і вялікі смутак”.
“Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Лабановіч доўга шукаў маладую грушку. Ён хацеў знайсці прыгожаньку грушку і пасадзіць яе на памяць аб сваёй каханай.
Знайшоўшы маладое, крэпенькае і стройнае дрэва, ён доўга і асцярожна капаўся каля яго, пакуль акуратненька не было яно выкапана разам з зямлёю. Сам нёс яго дамоў, пасадзіў у куточку на школьным двары, дзе найболей свяціла сонца, і два разы паліў вадою ў гэты дзень. Пасля агарадзіў гэтую грушку высокімі коллямі, каб не патаптала і не паламала яе жывёла.
На кожнае дрэва вызначыў ён вучняў, даручыўшы ім догляд за выхаванцамі.”
Незадоўга да смерці ён напісаў ліст да былога вучня М.В.Занькі:
“Дарагі Міхаіл Васільевіч! Атрымаў я, браток, тваё пісьмо. Я вельмі рад прыгадаць былое, свае маладыя гады, сваю першую школу, дзе я быў настаўнікам, і сваіх вучняў, у тым ліку і цябе, мой дарагі Міхалка. Многа гадоў прайшло з таго часу. Многа ўсякіх падзей і змен у жыцці адбылося за гэты час. Люсіна я ніколі не забуду. Я памятаю школу… Усё думаў паехаць, пабываць на месцы і ўсё пабачыць сваімі ўласнымі вачамі. А цяпер для мяне такія паездкі не пад сілу… А цікава было б пабачыць хоць адно дрэўца, што калісь садзілі мы вакол Люсінскай школы. Перадай, браток, маё шчырае прывітанне ўсім, хто помніць мяне…”
Але каханым не было суджана злучыцца . Ядвіся не верыла ў шчырасць пачуццяў маладога чалавека і выехала з Люсіна.
У хуткім часе пакінуў Люсіна і Якуб Колас. “Вас ужо няма тут. Вы паехалі, разам з сабою забралі ўсё, што звязвала мяне з гэтым месцам, з гэтым кутком Палесся. Цяпер ён не жыве для мяне, бо ўсё тое, што прыдавала яму прыгоства і нейкую чароўнасць, забралі вы. Я тут адзін, усё тут стала няміла для мяне, як бы тое, што раней гарнула і вабіла мяне, памерла і знікла.” Пасля заканчэння экзаменаў Канстанцін Міхайлавіч напісаў прашэнне аб пераводзе з Люсіна ў іншую школу. Калі летні адпачынак заканчваўся, ён атрымаў паведамленне аб прызначэнні ў Пінкавіцкую школу.
Заключэнне
У 1922 годзе Я.Колас напісаў аўтабіяграфічную аповесць “У палескай глушы”, у якой яскрава і праўдзіва адлюстраваў жыццё і быт сялян вёскі Люсіна.…
Цэлымі днямі малады настаўнік працаваў з вучнямі. Шчырым юнацкім сэрцам ён палюбіў сваіх выхаванцаў. Дзеці таксама цягнуліся да настаўніка. У Люсіне Канстанцін Міхайлавіч пакахаў маладую прыгожую дзяўчыну, дачку падлоўчага Ядвісю. Але лес склаўся так, што дарогі маладых людзей разышліся. Ядвіся выехала з Люсіна. У хуткім часе пакінуў нашу вёску і будучы пісьменнік.
Прайшло шмат гадоў з таго часу, калі Якуб Колас настаўнічаў у гэтай вёсцы. А людзі не забылі яго. Пісалі пісьмы, расказвалі пра тыя змены, што адбываліся ў палескай вёсцы. У 1948 годзе люсінцы звярнуліся да Канстанціна Міхайлавіча з просьбай дапамагчы пабудаваць новую школу. Якуб Колас адказаў ім:
“Мае дарагія сябры-прыяцелі, мае былыя вучні і суседзі-люсінцы. Я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб у вас на месцы старой драўлянай школы была пабудавана новая, прасторная, светлая школа…”
Наведаць Люсіна, тыя сцежкі, па якіх ён хадзіў, калі працаваў настаўнікам, і дзе сустракаўся з героямі сваёй аповесці “У палескай глушы”, Канстанціну Міхайлавічу не давялося.
У 1966 годзе на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка Якубу Коласу.
Больш за сто гадоў мінула з таго часу, калі ў Люсіне працаваў настаўнікам Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас). Час ідзе, а імя застаецца…
Многія мясціны вёскі нагадваюць аб тым, што на люсінскай зямлі жыў і працаваў знакаміты паэт.
Праз вёску праходзіць чыгунка. На пасажырскіх цягніках усё едуць і едуць пасажыры, кожны па сваёй справе. Хтосьці мімаволі кіне свой позірк на прыпынак. Не, ён не называецца так, як і вёска: ён носіць імя Якуба Коласа.
Пасля праведзенага рамонту ў праграме будаўніцтва аграгарадка адна з крамаў вёскі атрымала назву “На ростанях”, як і трылогія Я. Коласа. Пабудаванай на вуліцы І.Крупеніча краме далі назву “Ядвіся” у гонар гераіні аповесці “У палескай глушы”.
Для народнага песняра Я.Коласа люсінская зямля стала крыніцай натхнення, моцным штуршком для творчага пошуку. Памяць пра Коласа перадаецца ад пакалення да пакалення, не згасае ў сэрцах люсінцаў любоў да паэта.
Літаратура
1. Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа. - Мн., 1959.
2. З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы / Уклад., уступ. артыкул і імян. паказ. Г. В. Кісялёва; Рэд. В. В. Барысенка, М. І. Мушынскі. - Мн., 1982.
3. Казбярук, У. М. Колас Якуб // Беларуская энцыклапедыя. У 18т. Т. 8. - Мн., 1999. С. 382--384.
4. Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе. -Мінск, 1982.
5. Мацюх, М. Д., Мушынскі, М. І. Колас Якуб // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 3 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. В. Мальдзіса. - Мн., 1994. С. 299--304.
6. Мушынскі, М. І. Коласазнаўства // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. - Мн., 1999. С. 386--387.
7. Мушынскі, М. І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. - Мн., 1982.
8. Мушынскі ,М. І. Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа. -- Мн.: Беларуская навука, 2012. -- 1127 с. -- ISBN 978-986-08-1460-9.
9. Навуменка, І. Я. Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці. - Мн., 1982.
10. Тычына М. Колас Якуб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. - Мн., 1997. С. 225--227.
11. Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур. -- Мн., 2002.
12. Эл.рэсурс «Беларуская Палічка»
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Антычная літаратура (літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма) - першая з еўрапейскіх літаратур. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне генія паэта Якуба Коласа. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія.
курсовая работа [103,7 K], добавлен 19.01.2016Сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры. Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі; аналіз ягоных твораў: трылогіі "На ростанях", аповесцяў "Дрыгва" і "На прасторах жыцця".
дипломная работа [118,8 K], добавлен 18.06.2012Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры. Разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Фанетычныя, лексіка-семантычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.
дипломная работа [96,7 K], добавлен 17.06.2012Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
курсовая работа [111,2 K], добавлен 16.06.2016Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім дахам; "мужычы ўніверсітэт. Вясковы настаўнік, турэмнае зняволенне. Песні роднага краю; шлях да сталасці.
презентация [3,2 M], добавлен 20.09.2011Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі Я. Коласа. Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем. Ахраматычныя і храматычныя каларонімы ў прыродаапісальнай лірыцы Я. Коласа.
курсовая работа [42,8 K], добавлен 05.03.2010Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.
реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011Характарыстыка творчасці Я. Коласа, разгляд спецыфічных асаблівасцяў навэл. Навела як малы празаічны жанр, супаставімы па аб’ёме з апавяданнем, спецыфічныя рысы: лаканічнасць і строгая кампазіцыя, непрадказальная развязка, дынамічнае развіццё падзей.
курсовая работа [103,4 K], добавлен 02.01.2013Я. Колас - пісьменнік-настаўнік. Коласавы творы: герой, які вучыцца і вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць "На прасторах жыцця"). На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць "Дрыгва").
реферат [18,4 K], добавлен 27.11.2009Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць аб’ектыўнага і аналізу зборніка "Казкі жыцця" і ў савецкі перыяд.
курсовая работа [43,7 K], добавлен 16.05.2015Состояние и перспективы развития сети библиотек. Характеристика Центральной научной библиотеки имени Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси. Описание основных направлений деятельности ведущих библиотек. Формирование современного библиотечного мира.
курсовая работа [35,6 K], добавлен 01.03.2010Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
контрольная работа [16,3 K], добавлен 01.03.2010Казкі пра жывёл як творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў казок про жывёл. Этапы эвалюцыі, вытокі беларускіх казок. Сатырычнае гучанне в ніх сацыяльной няроўнасці, адносін народа да рэлігіі.
реферат [32,1 K], добавлен 13.01.2010Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.
реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011