Эксплікацыя сэнсавых апазіцый у паэзіі Змітрака Бядулі
Аўтарскім інварыянтам апазіцыі "жыццё - смерць" у Змітрака Бядулі. Аназіцыі "цяпло - холад" сіметрыя знешняга (прыроднага) і ўнутранага (чалавечага) холаду эксплікуюцца некалькімі семамі. Рэалізацыя сіметрыі прыроднага і чалавечага праз некалькі сем.
Рубрика | Литература |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 20.02.2022 |
Размер файла | 21,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Эксплікацыя сэнсавых апазіцый у паэзіі Змітрака Бядулі
Т. Я. Старасценка, кандидат філалагічных навук, дацэнт, Беларускі дзяржаўшл педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Упершыню паэтычны дыскурс ЗмітракаБядулі разглядаецца на аснове эксплікацыі сэнсавых апазіцый, якія мадэлююць ідыястыль праз супастаўленні і супрацьпастаўленні, характэрныя для паэзіі як другаснай моўнай сістэмы. Навізна артыкула заключаеццаў яго скіраванасці да праблем камунікатыўнай стылістыкі, якая вывучае дыялог паміж аўтарам і чытачом. Пры аналізе твораў Змітрака Бядулі ўлічваецца спецыфіка дэкадавання, залежная ад чытацкага ўспрыман- ня і разумення.
Ключавыя словы: сэнсавая апазіцыя, кан- траст, інварыянт, сема, сіметрыя, асіметрыя, ан- тытэза, паралелізм.
Уводзіны
Дэкадаванне мастацкага твора звязана з вылучэннем сэнсавых апазіцый, якія адлюстроўваюць асаблівасць кантраснай светабудовы і дазваляюць чытачу праз разііастайшчя моўныя сродкі і структуры тэксту мадэляваць ідыястыль пісьменніка на аснове яго разумення свету. Бінарныя аназіцыі з'яўляюцца дамінан- тамі экспрэсіўнага выражэння кантрастаў праз пэўныя прыёмы вылучэння ў мастацкім ды- скурсе - падманутае чаканне, канвергенцыя, падрабязна даследаваныя ў стылістыцы дэкадавання Майклам Рыфатэрам і І.У Арнольд. Актуалізацыя гэтых прыёмаў залежыць ад стылю, мастацкіх сродкаў і светаўспрымання паэта. Таму мэтай гэтага артыкула з'яўляецца разгляд моўнай рэпрэзентацыі сэнсавых апазі- цый у паэтычным дыскурсе 3мітрака Бядулі. Аналіз яго паэзіі звязаны з паняццем другаснай моўнай структуры і яе асноўнымі прынцыпамі - супастаўленнем і супрацьпастаўленнем.
Асноўная частка
Кампанент смерць апазіцыі “жыццё - смерць” Змітрака Бядулі дамінуе ў цыкле “Вайна 1914-1917”, які перасякаецца з цы- клам “3 году ў год”, дзе жыццё выступае як сэнсава-эмацыянальная аснова. “3астылая све- табудова запоўнена вобразамі вайны, смерці, калецтва” [1, с. 12], што эксплікуецца генітыў-нымі канструкцыямі мора полымя і крыкаў; мора слёз, крыві, касцей (“Юда жэніцца...”); стогн нядолі (“Ты слязамі і крыжамі...”); шаленства каламуць; пах гнілля (“І будзе на палях трывожная работа.”); аграмады аблом- каў (“Арліхі”); смерці адгалоскі (“Сухавеі”). Вобраз вайны набывае сему адушаўлёнасці: Смерць прымала строга жудасны парад (“Ад крыві чырвонай”); Смерць пачне ігрышча, дзікую гульню (“Вайна”); І страх /1 дрыготы / Абшар абвілі (“Мяцежнік”); Смерць касою піша мсцівы свой завет (“Шатан смерці”). Пра- мы парадак слоў вобраза вайны кантрастуе з інверсійным вобразам жыцця, у выніку чаго ён, апрача экспрэсіўнасці, набывае сэнсавае прырашчэнне непераможнасці праз дынаміку нрлдыкадаў: Скінуў вечны ланцуг сын бя- ды, сын няволі (“Воля”); Згінуў страх, згінуў страх (“Воля”); Змагацца ён пайшоў (“Хто гэта ідзе?”); Радзіўся бунтар (“3 налаючых квятаў-агнішчаў.”); Бухторацца моцныя гру- дзі; Праменіцца вока бясконца (“3 налаючых квятаў-агнішчаў”); Ідзём мы праз вякі (“Пятая гадавіна Кастрычніка”).
Апазіцыя “жыццё - смерць” уключае супрацьпастаўленне я/ён, дзе “я”, сінанімічнае жыццю, узмацняецца паралелізмам клічных сказаў: Я - гнеўны паўстанец! / Я - вольны мяцежнік! / Я - славай кірую! / Я - сонечны воін! / Я - гром-зоратканец! / Я - з цемрай вячыстай ваюю! (“Мяцежнік”). Анафарычны паўтор я “будзіць чуйнасць адрасата, накіроўвае яго рэ- Н'інцыю ўражлівасці” [2, с. 74]. Уздзеянне на чытача мае таксама парушэнне правіл пункту- ацыі ў сказах Я - славай кірую!; Я - з цемрай вячыстай ваюю! Пагаджаемся з меркаваннем Э.М. Берагоўскай, што такое парушэнне “мо- жа быць неабходным - дзякуючы яму паміж словамі і фразамі ўзнікаюць новыя, нечака- ныя збліжэнні, асацыяцыі, і ў выніку ўзнікае гіперсемантызацыя” [3, с. 133]. Ненарматыў- ная пунктуацыя садзейнічае сэнсавай і эма- цыянальна-экспрэсіўнай значнасці знешняй і ўнутранай моцы вобраза “я”, які, з аднаго боку, зліты са светам у яго станоўчых праявах, а з другога - супрацьстаіць адмоўнаму. Паралелізм апавядальных сказаў вобраза “ён” экс- плікуе тоеснасць рэляцыйнай пары “я - ён” і, разам з тым, яе супрацьпастаўленасць: Ён - / Шчасце, / Ён - / Мара / Адважных людзей. / Ён - песня / Старых і дзяцей (“Мяцежнік”). Кантраст паміж “я” і “ён” узнікае ў выніку акдуалізацыі апазіцыі актыўнасць/пасіўнасць (я - акдыўны суб'ект, ён - толькі памяць ін- шых) на аснове розных па стылісдычнай афар- боўцы сінтаксічных канструкцый. Для паэ- тычнага дыскурсу Бядулі характэрна жыццес- цвярджальная дынаміка лірычнага “я” нават у прыналежных формах: Мой скарб - ад зор, мой скарб - ад неба, /Мой скарб - ад гор, мой скарб - ад глебы (“Мой скарб”).
Аўтарскім інварыянтам апазіцыі “жыццё - смерць” у Змітрака Бядулі выступае верх/ ніз, паміж якімі ўзнікаюць розныя адносіны. Верх і ніз аб'ядноўваюцца семай смерці: Неба запалала, неба разарвецца, - / А зямля ў трывозе, як дрыгва, дрыжыць (“Шатан смер- ці”), семай жыцця: Ад нябёсаў да зямліцы / Доўгі, роўны шлях мігціцца (“Вяселле”); Над папялішчамі смела / Воля на крыллях ляцела (“Воля”), кантэкстуальным варыянтам якой выступае жаўранак: Паляцеў на зямлю і астаўся вісець /Паміж небам і нізкай зямлёю (“Палескія байкі”), семай чалавечага імкнення спасцігнуць таямніцы свету: Хачу дастаць вады з няведамых крыніцаў, / Хачу дастаць агню з высокіх зараніцаў (“Я - спадчына вякоў, сын даўніх пакаленняў...”). У такім лірычным руху кампанент верх сінанімізуецца з даллю. Словазлучэнне імчуся ўдаль выступае сін- таксічнай кагезіяй фрагментаў верша “Ван- дроўка”, якія на лексічным узроўні звязваюц- ца з родавым паняццем даль праз градацый- ную сістэму гарызантальных і вертыкальных паняццяў даліны - стэп - узгоркі - горы, што сімвалічна рэпрэзентуюць імкненне лірычнага “я” да вышыні не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай. Апазіцыя верх/ніз эксплікуецца супрацьпастаўленасцю зорка - вясковае жыццё: акузатыў з адценнем шчасця кампанента зорка кантрастуе з месным склонам кампанента вя- сковае жыццё, які разам з лакальным і аб'ект- ным значэннямі вербалізуе безнадзейнасць: бядак пры табе забывае нядолю; на зорку, на ангела зрэ ён ахвотна (“Зорка”) - у пары глухой, у людскім сяленні няма ніводнага; у той песні - зверства глоткі п'янай; у той песні - ёнкі жызні дрянной і сумнасць люда-бедака (“На небе зорка маладая.”).
Верх у паэтычным асэнсаванні Бядулі - гэта вышыня творчага духу, якая “здымае” апазіцыю верх/ніз, у выніку чаго суб'ектна-прэдыкатныя кантрасныя адзінкі месяц - глеба, хмары - поле сінанімізуюцца: Мне будзе месяц медна-гучнай глебай; А пада мною хмары стануць полем (“Мары паэта”). футуральныя індыкатывы з рэпрэзентацыяй мар і жаданняў фарміруюць сэнсавую значнасць ролі паэзіі ў духоўнай вышыні. Прэдыкат руху пачатку верша - пэўна-асабовага сказа З ха- ціны курнай выйду - імплікуе ўнутраны стан развітання з нізам, у якім вобраз хаціны кур- най з постпазіцыйным азначэннем сімвалізуе спустошанасць жыцця.
У адрозненне ад дыскурсу Цёткі, дзе музычныя інструменты маюць сіметрыю ў прыналежнасці толькі да кампанента святло апазіцыі “святло - цемра”, паэзія Бядулі па-рознаму асэнсоўвае сутнасць музыкі. Так, вобраз скрыпкі ў вершы “Вячэрнія гаснуць зарніцы.” нейтралізуе апазіцыю духоўнае/ матэрыяльнае, сінанімізуючыся з бедным сялянскім побытам. Танальнасць слова- злучэння хасідская сумная песня стварае аса- цыятыўную кагезію самоты гукаў з абяздо- ленасцю жытщя: У шыбах пабітых - анучы, / Праз шыбы працэджаны змрокі; Падлогу з'еў грыб аж дашчэнту, якое эксплікуецца семай галечы ў выніку сінанімізацыі меснага склону і акузатыву рэляцыйных структур з акалічна- сным і аб'ектнымі значэннямі. Градуальнасць вобраза дудкі рэалізуецца праз эмацыяналь- на-экспрэсіўную нарастальнасць: жаласна - у суладдзі з прыродай - моцна. Кампанент жаласна ўключаны ў імперфектныя формы: Удзень тут хлапчына туліўся маленькі / І жаласна ў дудку свістаў (“Ля срэбнай за- токі”), а сувязь гукаў з прыродай мае формы цяперашняга пастаяннага: Плывуць гукі ў прастор, нібы птушкі нябёс, / Разлягаюцца пошчакам дробным. / Рады краскі, трава; ў яркіх кропельках рос / Апранаюцца пышна, аздобна (“Палескія байкі”). Паколькі “гра- матыка таксама можа стымуляваць мноства прачытанняў аднаго тэксту” [4, с. 69], тэмпаральная апазіцыя асіметрычнага вобраза дудкі эксплікуе яе цесную сувязь з лёсам беларускага народа - прыгнечаным фізічна, але багатым духоўна. Сіметрыя вобраза гусляў як рэпрэзентанта кампанента святло вербалізу- ецца фанетычным супастаўленнем: фанема з аб'ядноўвае ў адну групу лексемы звініць - зайгралі - загавары - зарніца - залатое - званы. У карэляцыйнай пары за - зв найбольш моцную семантычную пазіцыю выяўляе гука- вы комплекс за з імплікацыяй узнёсласці і ўз- дзеяння. У паэзіі “словы збліжаюцца не толькі па сэнсе, але і па гуку, і гэты гук падказвае не- каторы агульны сэнс, які міргае і не паддаецца дакладнаму вызначэнню” [5, с. 265]. Апазіцыя “святло - цемра” нейтралізуецца архісемай `моцнае пачуццё' праз паралельныя канструк- цыі вобраза гусляра: На кожнае гора, / На кожную радасць / Знаходзіцца водгук / У сэр- цы гуслярскім. / У словах у шчырых, / У словах гарачых, / У думках трывожных, / У думках бунтарскіх - / Крыніца пакуты, / Крыніца надзеі (“Гусляр”). Антонімы гора - радасць, слова - думка, пакута - надзея становяцца паэтычнымі сінонімамі экспрэсіўнага вобраза гусляра - асобы, здольнай абуджаць інших. Вобраз гармоніка рэалізуецца сіметрыяй гра- донімаў-дзеясловаў, якая “здымае” аспектуальную апазіцыю ўсхліпнуў, заспяваў/рэзаў і актуалізуе працягласць дзеяння. Неабходна таксама адзначыць антанімічны характар гра- дацыі ўсхліпнуў - заспяваў - рэзаў: У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік; Ён рэзаў, бы касою, цішыню начы (“Абліта ззяннем зо- рак росная паляна”), у якой сярэдняе, стылі- стычна нейтральнае звяно заспяваў з'яўляец- ца пераходным паміж крайнімі стылістычна афарбаванымі кампанентамі ўсхліпнуў, рэзаў Такая кантэкстуальная антанімія на ўзроўні сіметрычнасці сінтаксічнай фігуры садзейні- чае мастацкай экспрэсіі вобраза гармоніка.
Чалавечы і прыродны свет Бядулі зліваюцца ў асэнсаванні апазіцыі “святло - цемра”, якая выяўляе градуальнасць рані- ца - дзень - вечар - ноч. Граматычная катэго- рыя склону (творны і акузатыў) мае адценне еднасці прыроды і чалавека: Пахне раніца сняданкам / І дымком над вёскай (“Грала, грэлася заранка...”); Змрокі цэдзяцца праз вокны / На мой стол (“Вечар”); Ноч мільгае вялізнаю рыбай, / Адарванай галінаю кратае / Цёмна-сінюю мокрую шыбу (“Восень”); Лезе ў вочы ззянне месяца (“Лезе ў вочы ззянне месяца”); Вось і поўнач б'е ў акенцы (“Госць”); Месяц пляміць сцены, лавы (“Госць”); Зоркі з неба зірк праз шыбы (“Госць”); Ясны месяц ззяў у вочы (“Вяселле”); Як шустра міргаеш нам, зорка, у ночы, / Як вельмі чаруеш слязлі- выя вочы (“Зорка”). Праз суб'ектна-аб'ектныя адносіны прыроды і чалавека выражаецца дамінантнае становішча прыроднага свету: назіцыя суб'екта эксплікуе ўсеабдымнасць і ўсепранікальнасць. Сіметрыю прыроднага і чалавечага імплікуюць трапеічныя сродкі, ся- род якіх субстантыўныя і дзеяслоўныя метафары: Згубіла зарніца чырвоную хустку (“На раніцу з неба пакралі ўсе зоркі”); А галасы - рачулкі (“Начлежнікі пяюць. Над вогнішчам туман.”); Ночу кажуху туманным (“Успамі- ны”); А вось і воблачка - далонь (“Успаміны”); А на рэчцы - кроў зары (“Плача птушка ў пу- стыры...”); Закашляла хрыплаў імбрычку вада (“Пастушка”), параўнанні: Прытульна, бы ў хаце, было пад туманам (“На раніцу з неба пакралі ўсе зоркі”); Туман нада мною ваўня- най кудзеляй (“Пастушка”); А воддаль бабу- ляй шапоча сасна (“Пастушка”); Зоркі зірк навакол, нібы вочы людзей (“Жалезны воўк”); Ззялі вочы, як зарніцы (“Вяселле”). У выніку кантрасныя кампаненты святло і цемра зблі- жаюцца архісемай `гармонія свету', што яшчэ раз пацвярджае адметнасць мадэлявання дру- гаснай сістэмы мастацкага тыпу і яе адрознен- не ад структур першаснага (моўнага) тыпу.
У аназіцыі “цяпло - холад” сіметрыя знешняга (прыроднага) і ўнутранага (чалавечага) холаду эксплікуюцца некалькімі семамі. Па-першае, семай `няпэўнасць існавання' ў канструкцыі са злучнікам і, які аб'ядноўвае сцвярджэнне і адмаўленне: Пад гурбамі-заховамі /Жыву і не жыву (“Гараць сняжынкі кво- лыя.”). У прыведзеным прыкладзе злучнік і робіць аднародным неаднароднае, у выніку чаго ствараецца эфект нечаканасці. Сіметрыя прыроднага і чалавечага рэалізуецца, па-дру- гое, семай `радасць жыцця' праз лексічныя паўторы і рыфму ў вершы “Снег”. Рыфма па- дае - грамадаю; кружыцца - дужацца дазва- ляе зразумець сэнсавы аспект супастаўлення семантычных груп “Прырода” і “Чалавек”: снег... падае, падае, падае - лёгкай вясёлай грамадаю лыжнікі лес аплялі; снег. кружыц- ца, кружыцца, кружыцца - скінулі лыжы і дужацца. “Прыродная” семантыка пранікае ў “чалавечую” і наадварот праз трапеічныя сродкі: Лыжнікі лес аплялі, /Мчацца удаль, як завея; Дрэвы, кусты і стагі /Раптамубраліся ў світы.
Такім чынам паэт мадэлюе сіметрыю свету, імкнучыся да гармоніі і зладжанасці. Прыроднае цяпло эксплікуецца месным склонам з адценнем радасці і абуджэння: Чуем сонца на сасонцы, / Над травою ды ў траве. // У спяванні птушкі малай, / У журчанні ручаін, / У казанні хвойкі мшалай, / У ружовасці далін (“Гэй, на золак рана ўстаньце.”), су- працьпастаўленым прыроднаму холаду, выра- жанаму месным склонам з адценнем жаху: І ад страху зіма, ад спалоху зіма / У шаленстве марозным замеліцца (“Зімовая казка”). У межах аднаго склону кантрастуюць ацэначныя семы `радасць' - `жах'.
Апазіцыя “цяпло - холад” звязваецца ў Бядулі з прыродай чужога краю і радзімы.
Верш “Тут неба - даль бязбрэжная, як мора...” пабудаваны на антытэзе тут - там, першы кампанент якой анафарычна наладжвае паралелізм. На яго фоне ўзмацняецца роля антыменабалы ў стварэнні сіметрычнага вобраза далёкага цёплага краю, у якім “здымаецца” прасторавая апазіцыя верх/ніз: Тут неба - даль бязбрэжная, як мора, / А мора - даль блакітная нябёс; Тут краскі каляруюць, нібы зоры, / А зоры - нібы коўшыкі мімоз. Неабходна адзначыць ролю гукаў у і а антытэзы тут - там, якія ўзмацняюць кантраст, прычым калі гук у належыць сірканстанту-лакатыву і, такім чынам, удзельнічае ў структурнай арганізацыі вобраза сонечнай чужыны, то гук а лакатыва там аб'ядноўвае лексемы з семай холаду род- нага краю: мяцеліца; мароз; хмары-зграі.
Заключэнне
Для паэзіі Змітрака Бядулі характерна рэалізацыя апазіцый “жыццё - смерць” з інварыянтам верх/ніз і супрацьпастаўленнем я/ ён, “святло - цемра” (у адносінах да асіме- трычнага вобраза Бацькаўшчыны), “цяпло - холад” (у адносінах да чужыны і Бацькаўшчыны). У адрозненне ад дыскурсу Цёткі, скрыпка Змітрака Бядулі нейтралізуе апазіцыю духоўнае/матэрыяльнае і сінанімізуецца з беднасцю. У апазіцыі “цяпло - холад” для Змітрака Бядулі характэрна рэалізацыя сіметрыі прыроднага і чалавечага праз некалькі сем, прычым такая сіметрыя пашыраецца антытэзай тут - там як супрацьпастаўленнем Бацькаўшчыны і чужога краю.
Спіс выкарыстаных крыніц
бядул цяпло холад сіметрыя
1. Гаспаров, М. Л. О. Мандельштам: гражданская лирика 1937 года. - 2-е изд. - СПб.: Свое издательство, 2013. - 168 с.
2. Dluska, М. Prace wybrane / M. Dluska; pod red. S. Balbusa. - Krakow: Universitas, 2001. - T. 3: Poezja wierszem i prozq. - 501 s.
3. Береговская, Э. М. Очерки по экспрессивному синтаксису / Э. М. Береговская. - М.: Рохос, 2004. - 208 с.
4. Панова, Л. Г “Мир”, “пространство”, “время” в поэзии Осипа Мандельштама / Л. Г. Панова. - М.: Языки славянской культуры, 2003. - 808с.
5. Гаспаров, М. Л. Марина Цветаева: от поэтики быта к поэтике слова / М. Л. Гаспаров // Русская словесность. От теории словесности к структуре текста. Антология / М. Л. Гаспаров; под ред. В. П. Нерознака. - М.: Academia, 1997. - 320 с.
Starastienka T. EXPLICATION OF SEMANTIC OPPOSITIONS IN THE POETRY OF ZMITROK BIADULIA
For the first time, the poetic discourse of Zmitrok Biadulia is considered on the basis of the explication of semantic oppositions, which model idiostyle through comparisons and contrasts, peculiar to the poetry as a secondary language system. The novelty of the article lies in its focus on the problems of communicative stylistics, studying the dialogue between the author and the reader. When analyzing the works of Zmitrok Biadulia, the decoding specificity is taken into account, depending on the reader's perception and understanding.
Keywords: semantic opposition, contrast, invariant, seme, symmetry, asymmetry, antithesis, parallelism.
Размещено на Allbest.ruР
...Подобные документы
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага "сярэдняга" эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.
реферат [34,3 K], добавлен 23.02.2011"Наша Ніва" — беларуская газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове. Вобразна-выяўленчая, стылёвая і жанравая палітра паэзіі Я. Купалы. Аўтабіяграфічная аповесць "У дрымучых лясах" — апошні значны твор З. Бядулі. Аповесць-казка "Сярэбраная табакерка".
курсовая работа [122,8 K], добавлен 23.02.2011Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.
курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.
реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці. Фігуры паэтычнага сінтаксісу: анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне.
курсовая работа [41,1 K], добавлен 22.08.2013Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.
курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.
курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013Развіццё літаратуры і драматургіі Заходняй Беларусі. Пачатак, першыя старонкі паэзіі Заходняй Беларусі. Першыя публікацыі паэта Алеся Салагуба. Зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча "Веснавыя мелодыі". Індыферэнтнасць Н. Арсенневай у яе творчасці.
реферат [44,9 K], добавлен 24.02.2011Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.
дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.
дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.
курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013Робинзонивське суголосся ў літаратуры. Характэрныя рысы асветніцкага рамана Даніэля Дэфо "Рабінзон Круза". Раман як сюжэтная мадэль сусветнай робинзонады. Сістэма адносін у рамане. Мірнае суіснаванне, жыццё на востраве Роспачы. Уплыў рэлігіі на Рабінзона.
курсовая работа [35,1 K], добавлен 12.06.2012Кароль Артур - герой вялікага цыклу сярэднявечных паданняў, якія зарадзіліся ў Брытаніі і распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе. Гістарычны прататып легендарнага караля - кельцкі ваенны правадыр Артур, які жыў у V-VI ст. і атрымаў некалькі перамог над саксам.
курсовая работа [39,1 K], добавлен 27.07.2012Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".
курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014Азнаямленне з жыццёвым і творчым шляхам А. Письмякова. Лірыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму і глубь любові да свайго роду, якія адлюстроўваюць праз апісанне прыгажосці Беларускага краю ў творах "Балада роду", "Трызненне паўстанца".
курсовая работа [35,5 K], добавлен 05.03.2010Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.
реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011