Асаблівасці стварэння сэнсу і структуры у аутабіяграфічнай літаратурьі Беларусі ХХ ст.
Комплексны разгляд семантычных і структурных асаблівасцей аўтабіяграфічных тэкстаў на прыкладзе твораў беларускіх аўтараў Я. Васілевіч і І. Навуменкі. Выява значных гістарычных падзей і дзеячаў у аўтабіяграфічнай і дакументальнай форме мастацкіх твораў.
Рубрика | Литература |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.03.2022 |
Размер файла | 35,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Беларуска-Расійскі ушверштэт (Магшёу, Беларусь)
Асаблівасці стварэння сэнсу і структуры у аутабіяграфічнай літаратурьі Беларусі ХХ ст. (на прыкладзе творау Алены Васілевіч “Пачакай, затрымайся...” і Івана Навуменкі “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва”)
А.В. Шарапава
старшы выкладчык
Анатацыя
У артыкуле разглядаюцца сэнсавыя і структурныя асаблівасці тэкстау аутабіяграфічнага характару на прыкладзе творау беларускіх аутарау Алены Васілевіч і Івана Навуменкі. Сцвярджаецца, што згаданыя творы, уваходзячы у прастору дакументальна-мастацкай літаратурьі і гкторыка-лтаратурных традыцый, у літаратурна-мастацкім кантэксце узнауляюць эпоху і асобу у ёй. Творы Васілевіч і Навуменкі маюць агульныя вызначальныя прыкметы у змястоуным і фармальным планах. Разам з тым кожны з тэкстау мае і свае арыгтальныя асаблівасці, што тлумачыцца адметнасцямі аутарскага стылю, а таксама часам іх стварэння.
Ключавыя словы: аутабіяграфія, мастацкі змест, структура, аутар канкрэтны і абстрактны, наратар, нарацыйныя планы.
Sharapava A.
Characteristics of creating sense and structure in the autobiographical literature in Belarus of the 20th century (on the basis of the autobiographical works by Alena Vasilevich “Wait, Stay and ...” and Ivan Navumenka “Childhood. Teenager. Youth”).
Annotation
The article deals with semantic and structural features of autobiographical texts with reference to the works by the Belarusian authors Alena Vasilevich and Ivan Navumenka. It is stated that the mentioned works, entering the context of documentary fiction and historical and literary traditions, recreate the time period and the personality in fictional situations. The works by Vasilevich and Navumenka have common determining features in terms of the content and the form. However, each of the texts has its own characteristic features, which is explained by the peculiarities of the author's style and the time period the works were written.
Keywords: autobiography, content, structure, real and implied author, narrator, narrative plans.
Уводзіньї
аўтабіяграфічны тэкст беларускі аўтар
У беларускай прозе другой паловы ХХ ст. здзейснена адлюстраванне знакавых гістарьічньїх падзей і постацей у аутабіяграфічнай і дакументальнай форме мастацкіх творау. Такая з'ява тлумачыцца не толькі кан'юнктурай, што улічвае цікавасць чытачоу да невядомых ці малавядомых фактау найперш асабістага жыцця выбтгных асоб, а і логікай развіцця літаратурнага працэсу, спецыфікай абранай аутарамі мастацкай формы творау з пстарычнай праблематыкай. Аутабіяграфія, як ніякі іншы жанр, паказвае працэс фарміравання, самавыхавання асобы у варунках лёсу. Гэтая асаблівасць спрыяе далучэнню мастацкага твора такой формы да грамадска-выхаваучай прасторы, робячы яго вельмі важным у працэсе фарміравання чалавека і грамадзяніна. Апошняе з'яуляецца вельмі значным у кантэксце грамадскага функцыянавання лгтаратуры для дзяцей і юнацтва [1, с. 55].
Аутабшграфшныя творы Алены Васілевіч (нарадзілася у 1922 г.) і Івана Навуменкі (нарадзіуся у 1925 г.) абраны для даследавання па пэуных прычынах. Яны ахопліваюць практычна адзін і той жа перыяд ХХ ст. і даюць панараму складаных гістарычных падзей: ад першых гадоу пасля рэвалюцыі да Вялікай Айчыннай вайны уключна. Гэ- тыя тэксты паказваюць, як маладыя людзі у пошуку уласнага жыццёвага шляху су- тыкаюцца з падобнымр нават аднолькавымі выпрабаваннямі, праблемамі, питаннямі побытавага і экзістэнцыйнага характару
У артыкуле вылучаюцца паказальныя структарна-сэнсавыя і жанравыя асаблівасці названых аутабшграфлных творау, што асабліва выразна праяуляюцца пры адлюстраванні такіх спецыфлных элементау аутабіяграфічнай лгтаратуры, як: а) дзяцінства, падлетка- вы узрост, юнацтва, б) прататыпная гістарнчная аснова, а таксама выяулены асаблівасці наватарскіх пошукау аутарау гэтых творау у праекцып на аутабіяграфічны тэкст.
Прапанаваныя для аналізу творы дазваляюць, акрамя іншага, прасачыць пэуны этап развіцця мастацкай аутабіяграфіі аповесцевай будовы у айчыннай лттаратуры другой паловы ХХ ст. (асобнае выданне тэтралогіі “Пачакай, затрымайся...” Васілевіч датуецца 1972 г, а трылопя “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” Навуменкі - 1997 г).
Асноуная частка
У сучасных лггаратуразнаучых даследаваннях айчынных (В. Стральцова, Т. Та- расава, Н. Сівакова і інш.) і замежных (Г Раманава, Н. Ніколіна, А. Пагодзіна, М. Ме- дарыч, А. Златар і інш.) аутарау усё часцей звяртаецца увага на праблему вылучэння аутабіяграфіі у асобны празаічны жанр, што адносіцца да такога міжродавага утварэння, як дакументальна-мастацкая (мемуарна-аутабіяграфічная, мемуарыстычная) літаратура.
Названае утварэнне, вядомае яшчэ з антычных часоу, на працягу свайго доугага развіцця сфарміравала разгалінаваную жанравую сісгаму. Гэта аутабіяграфія, споведзь, мемуары, дзённш і іншыя жанравыя формы, межы паміж якімі дастаткова умоуныя і рухомыя. Уласна літаратурная аутабіяграфія - гэта аб'ёмны празаічны твор, у якім аутар рэтраспекцыйна адлюстроувае падзеі уласнага жыцця. “Автобиография - это повествовательный текст с ретроспективной установкой, в котором реальная личность рассказывает о собственном бытии, и притом ударение ставит на свою личную жизнь, собственно историю становления своей личности ” [2, с. 7]. У аутабшграфшным жанры “<-... > автор теряет ценностную точку вненаходимостигероя” [3, с. 273], г зн. у гэтым жанры аутар і апавядальнік тоесныя. Блізкасць названых камушкацыйных шстанцый на- дае тэксту суб'ектыунасць, робіць яго люстрам канкрэтнай пстарычнай эпохі.
“Автобиографические произведения неоднородны. Развитие жанра, его взаимодействие с воспоминаниями и мемуарами, наконец, проникновение этой жанровой формы в художественную литературу привели к возникновению разветвленной внутрижанровой системы, в которую входят: 1) собственно автобиографии <...>; 2) автобиографические тексты, включающие одновременно развернутые воспоминания о прошлом, связанных с ним реалиях, лицах и т. п.; 3) автобиографии и воспоминания, тяготеющие к беллетризованной форме <...>; 4) художественные произведения, использующие жанровую форму автобиографии и опирающиеся на реальные факты жизни автора (см., например, повесть С.Т. Аксакова “Детские годы Багрова- внука”, роман И.А. Бунина “Жизнь Арсеньева”, тетралогию Б.А. Зайцева “Путешествие Глеба” и др.) ” [4, с. 12]. У кантэксце чацвёртай групы аутабгяграфшных творау паказальншмі у беларускай лггаратуры з'яуляюцца “Камароуская хроніка” Максіма Га- рэцкага, “У дрымучых лясах” Змітрака Бядулі, “Шлях з цемры” Янкі Маура, “Муштук і папка” Янкі Брыля і інш. Сюды ж неабходна аднесці таксама чатыры аповесці Алены Васілевіч, аб'яднаныя пад агульнай назвай “Пачакай, затримайся...”, і тры аповесці Івана Навуменкі “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва”.
Для аутабгяграфшных творау характэрна наяунасць двух часавых планау: пер- шасны план (як правіла, ён зведзены да мінімуму) сучасны таму апавядальніку, які непасрэдна стварае тэкст; другасны план (галоуны) максімальна выяулены, гэта план мінулага, пра які вядзецца аповед. Менавіта наяунасць двух нарацыйных фокусау і з'яуляецца сэнса- і формаутваральным цэнтрам аутабіяграфічнага твора. Згаданыя нарацыйныя планы дазваляюць ствараць у тэксце дыялог паміж апавядальнікамі розных узроуняу, што набліжаецца да своеасаблівага унутранага дыялогу у свядомасці абстрактнага аутара: “Кожны раз, калі я азіраюся у тую, цяпер ужо даунюю далячынь, кожны раз я пытаю у сябе: “Няужо гэта там, за тым засмужаным ружовым туманам ранкам, жывой галінкай зелянееш ты сама? <... >.
І цяпер, калі між намі лягла такая неабсяжная прастора часу і узросту, калі лягло столькі камення на той дарозе, якая насразвяла іраз'яднала, я пытаюся, дзівячьіся і спадзеючыся:
-- Тая дауняя з таго далёку ТЫ -- гэта Я? ІЯ цяперашняя -- гэта ТЫ таксама?
І я заву цябе са смуткам і надзеяй адтуль, з тае ратцы:
-- Пачакай, затрымайся...” [5, с. 3].
Блізкасць аутара з апавядальнікам праяуляецца у паказальнай інфармаванасці пра падзеі, дакладным паказам унутранага жыцця і перажыванняу галоунага героя: “У хаце трое хлопцау ядуць на поуную шчаку так, што дзвюх, часам нават трох буханак хлеба не хапае. Зарплату між тым прьіносіць адзін бацька. Зарплата старшага стрэлачтка вядо- мая -- сто дваццаць шэсць рублёу Ну, прырабатвае з паусотню бацька, часам прагрэауку палучыць. Маці бялізну старым жанчынам мые. Вася за лета сотні паутары заробіць. Але гэта дробязі. Грошай у асноуным хапае толькі на хлеб” [6, с. 245-246]. Якраз у гэ- тым, адным з многіх, этзодзе адлюстраваны канкрэтныя факты з біяграфіі пісьменніка Навуменкі, пацверджаныя дакументамі, яго і сваякоу успамінамі.
Аутабіяграфічньїя творы з'яуляюцца аб'ектыунай крьініцай звестак пра пэуны час і прастору, бо у іх узнауляецца побыт, карціны працы і святау, гістарычныя аспекты, мауленчыя асаблівасці: “Мая мясцовасць -- Прыдняпроуска-Прыпяцкае Палес- се з гарадамі Рэчыца, Мазыр, Пінск, Брэст, у акупацыю была далучана да Украты. Для насельніцтва гэта не мела ніякага значэння. Вёсю немцы палілі гэтак жа, як і ва усіх другіх мясцінах, дзе былі партызаны, вывозш моладзь на работу у Германію. Тут, у Роуне, сядзеу гауляйтар Украты Эрых Кох, а у ровенскім банку выпускался украінскія карбованцы. На карбованцах усе надтсы былі зроблены па-нямецку і толькі на другой палавіне банкноты, маленькімі літаркамі, -- па-украінску” [6, с. 478-479]. “Можа, паглядзімо [тут і далей падкрэслена намі. - А.Ш.] на іх, ды мы і самі будзем ставіць...” [5, с. 68], “От любата вам, дзяукі, на печы! -- гукнула на печ цётка Фя- дора, расштльваючы здубянелымі пальцамі паушубак” [5, с. 309], “Не утаукуса ніяк адна з гэтаю сваёю плоймаю. Не накармлюса ніяк” [5, с. 310].
Часава-прасторавая, а таксама ацэначная маркіраванасць выразна праяуляецца нават у назвах аутабшграфшных тэкстау Напрыклад, значэнне часу увасабляе назва таго ці іншага адрэзку жыцця: “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва” (Навуменка); семантычны кампанент ацэню праяуляецца як у агульнай назве тэтралогп, так і у назвах трох першых яе частак “Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе”, “Новы свет” (Васілевіч). Цікава, што і падзагаловак твора “Пачакай, затрымайся...” Васілевіч - “Крыху выдуманае апавядан- не” - таксама утрымлшае пэуную аутарскую ацэнку жанравай формы. Дарэчы, элемент прасторы, дзе утрымлшаецца канцэпцыйны вобраз “шляху жыцця”, можна убачыць у назве аповесці Янкі Маура “Шлях з цемры”; прасторавая пазщыя апавядальніка адлю- стравана і у загалоуку твора Змітрака Бядулі “У дрымучых лясах”.
Любая аутабіяграфія з'яуляецца даведачным матэрыялам пра жыццё пэунага героя тэксту. Таму абавязковымі элементамі такіх творау будуць наступныя паняцці: нараджэнне, сям'я персанажа, занятак бацькоу, вучоба, захапленні, сталенне, працяг адукацыі і г. д.: “Так, ёсць на свеце і непрыемнасщ, але Вася на іх не зважае. Не надта добра жывуць між сабой дзед Піліп і Васеу бацька. Дзед гневаецца на сына за тое, што не захацеу жыць на хутары, кінууся на чыгунку. <...> Але бацьку, відаць, больш, чым хутар і зямля, вабіла чыгунка. Затое папаездзіу бацька па свеце ” [6, с. 15].
Аутабшграфшныя творы вызначаюцца маркіраванасцю тэксту словамі са зна- чэннем “памяць”, “успамін”, “мінулае”. Цікава, што часам успамін не з'яуляецца паслядоуным. Чалавечая свядомасць з ранняга дзяцінства узгадвае самае яркае і вы- разнае: “Зякога часу Вася сябе памятае. <...> Яму здаецца, ён не нараджауся, а быу на свеце заусёды” [6, с. 11]. “З паасобных пробліскау памяці, якія успыхваюць, тбы маланкі у цемені начы, вымалёуваецца карцінаранейшага Васевага жыцця ” [6, с. 13].
Важнае значэнне у аутабшграфшных творах набывае ацэначна-рэфлексшны кампанент, у якім спалучаюцца планы апавядальнікау абодвух узроуняу Падобныя элементы у тэксце насычаны словамі, якія характарызуюць эмацыйны стан, штэлектуальныя здольнасці, эмпацшныя якасці не толькі галоунага героя, а таксама і шшых персанажау тэксту: “Васілю робіцца горка. Ён лічьіу, што добра уладкавауся: жыве у бацькавай хаце, мае няхай невялікі заробак і вучыцца у школе. Але у параунанні з Алесяй ён лайдак і няздара. Прыгожае, шустрае дзеучанё не пабаялася адарвацца ад бацькавай хаты, паехалау невядомую даль іяшчэу тэхткумуладкавалася ” [6, с. 372]. У падоб- ным кантэксце вельмі паказальныя старонкі, што адлюстроуваюць трагедыю Ганькі Гурновіч - смерць маці. Дзяучынка заусёды адчувае яе прысутнасць. Напрыклад, яна наведвае могілкі і, нібы з жывой, гаворыць з маці: “А я ужо у школу пайду заутра, -- кажа яна маці, прыб^аючы яе магілку кветкамі. -- Я ужо і торбачку склала сваю, і сукенку, і хустку падрыхтавала” [5, с. 116]. Хоць маці маучыць, але Ганька добра ведае, што сказала б ёй матуля, і чытачы нібьі чуюць тыя словы (так наратар мадэлюе гэты дыялог): “Глядзі ж, дачушка, старайся, добра вучыся. Не лянуйся, глядзі. Настауніка слухайся і з дзецьмі сябруй” [5, с. 116]. Часам здаецца ёй, што “маці ідзе услед за Гань- кай лёгюм нячутным крокам. ІГаньцы зноу жыць добра і лёгка” [5, с. 197].
У абраных для аналізу аутабмграфшных творах ключавое значэнне набыва- юць граматычныя формы цяперашняга часу, якія выцясняюць формы прошлага часу. Мінулае шбыта ствараецца на вачах у рэцытента, а апавядальнік пры гэтым перажы- вае яго яшчэ раз і таму здольны найбольш дакладна узнавіць эмацыйны фон свайго дзяцінства і маладосці. Можна параунаць: “Ганька з кожным днём адчувае, як жыццё яе, тбыта тая лодка, што выбшася з твані на вольную ваду, шыбуе па гэтай лёгкай вадзе наперад” [5, с. 219]. “Школьная навука ідзе звычайна, размерана, і тут Вася не падкачае. Яму лёгка, добра вучыцца” [6, с. 226]. “Кіно Васю захапляе. Трохі менш, чым птушкі, кнігі, але захапляе ” [6, с. 229].
Тыпы аповеду у аутабмграфшных тэкстах выкарыстоуваюцца дастаткова стандартным - ад 1-й асобы і ад 3-й асобы. Паказальна, што творы, абраныя для аналізу, выкарыстоуваюць абодва варыянты нарацык і ад 1-й асобы, і ад 3-й. Аповесці тэтралогп А. Васілевіч натсаны у рознай манеры: першыя дзве ад імя імпліцытнага апавядальніка, а дзве апошнія ад “Я” самой Ганькі. Першыя дзве аповесці І. Навуменкі нашсаны ад 3-й асобы, а апошняя - ад 1-й. Ствараецца уражанне, што пакуль яшчэ персанажы маленькія, то пісьменнікі “баяцца” даць ім самастойнасць. Апавядальнік шбыта апранае маску дзіцяці, і праз гэта аповеду надаецца свежасць дзіцячага светауспрымання: “На стол кладзецца лыжка, якой ніхто не карыстаецца. Рэштю яды, міскі, талеркі так і застаюцца на стале. Ноччу пасядуць за стол дзяды...
Дзіуна яны ядуць: усё на стале як было, так і засталося. Але дзядоу усё адно “кормяць”. Інакш яны засярдуюць і могуць наклікаць бяду ” [6, с. 29].
Або: “Ганьцы на печы гэтыя Салаукі і Мурманскуяуляюцца не інакш як нейкай за- марожанай снежнай пустыняй, з якой, калі чалавек трапіу туды, жывым ужо ніколі не выйдзе. Няма сонца, няма свету, няма зямлі пад нагамі. (Калі няма жыта, значыць, няма і зямлі.) Кругом толькі ледзяная ноч... ” [5, с. 146].
Пры гэтым аповед ад 3-й асобы напоунены дакладнымі шёнаму падзеямі і фактамі, а таксама у ім, у лфычных адступленнях, сустракаюцца пераходы да 1-й асобы: “... У вас яна таксама ёсць -- гэта чароуная краіна з нетутэйшай назвай -- 1дылЫ. Прауда, у вас яна свая. У мяне свая.
Хочаце ведаць, дзе яна знаходзіцца?
З гэтым, прауда, крыху цяжэй. Справа у тым, што дзівакі, якія складаюць геаграфЫныя карты, чамусьці заусёды забываюць маю 1дылт нанесці на карту.
Але нічога. Я раскажу вам пра яе без карты” [5, с. 6]. Дадзены прыклад адлюстроувае яшчэ адну спецыфшную асаблівасць аутабіяграфічнага жанру - прамы зварот да шплщытнага нарататара аповеду.
Заключэнне
Такім чынам, аналіз аутабшграфшных творау А. Васілевіч і І. Навуменкі дазваляе прьійсці да наступных высноу.
Дакументальныя, бгяграфшныя і аутабіяграфічнья творы маюць даунія лп'аратурна-пстарычныя традыцыц з'яуляюцца своеасаблівым люстэркам эпохі. Акрамя дакладнасці узнаулення разнастайных падзей эпохц такія творы звяртаюцца найперш да адлюстравання розных праяу духоунага фарміравання і сталення асобы, што робіць іх актуаль^ші у кантэксце выхавання маладога пакалення.
Аутабгяграфшныя творы маюць наступныя агульныя вызначальныя прыкметы: у змястоуным плане - насычанасць семантычнымі элементамі са значэннем “памяць”, “час”, “шлях”; увага да пэуных перыядау жыцця дзіцяці; у фармальным плане - варыяцыи у выражэнні формы асобы апавядальніка; выкарыстанне розных формау часу з перавагай цяперашняга; лірызм і суб'ектвізм аповеду.
Аутабшграфшны твор Алены Васілевіч, а таксама творы Янкі Маура, Змітрака Бядулі і інш. падрыхтавалі глебу для развіцця падобнага жанру у айчыннай лггаратуры, вызначыушы найбольш традыцыйныя яго прыкметы.
І. Навуменка па-наватарску узбагаціу дакументальна-аутабшграфшны жанр. Пісьменнік імкнууся да аб'ектывацыи аповеду, пазбягаючы часавых лакун; ён стварау аповед, арыентуючыся на логіку пстарычных падзей, а не на плынь уласнай свядомасці. Выкарыстоуваючы лірычны па сваёй сутнасці жанр аповесці, І. Навуменка здолеу ства- рыць маштабнае палатно эпохі.
Спіс выкарыс таных крыніц
1. Шарапава, А.В. Вывучэнне творчасці Алены Васілевіч у кантэксце вучэбнай дысцыплшы “Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура”: тэарэтычна-жанравы аспект / А. В. Шарапава // Куляшоускія чытанш: мат-лы Міжнар. навук.-практ. канф., 21 красавіка 2016 г. / пад агул. рэд. С.Э. Сомава. - Магілеу: МДУ імя А. А. Куляшова, 2016. - С. 53-59.
2. Медарич, М. Автобиография / автобиографизм / М. Медарич // Автоинтерпретация: сб. статей ; под. ред. А.Б. Муратова, Л.А. Иезуитовой. - СПб.: Изд-во СПбГУ, 1998. - С. 5-32.
3. Бахтин, М.М. Эстетика словесного творчества / М.М. Бахтин. - М.: Искусство, 1979. - 424 с.
4. Николина, Н.А. Поэтика русской автобиографической прозы / Н.А. Николина. - М.: ФЛИНТА: Наука, 2011. - 424 с.
5. Васілевіч, А. Пачакай, затрымайся...: Аповесці / А. Васілевіч. - Мінск: Юнацтва, 1994. - 526 с.
6. Навуменка, І.Я. Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва / І.Я. Навуменка. - Мінск: Маст. літ., 2008. - 622 с.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы. Лексічныя, лексіка-семантычныя, сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту.
дипломная работа [112,1 K], добавлен 24.04.2013Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага.
дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).
дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012Ужыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў аднаго з самых цікавых класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа. Культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля". Віды фразеалагізмаў, сродкі стварэння гумару ў коласаўскай паэме.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 22.01.2016Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.
курсовая работа [65,0 K], добавлен 08.12.2016Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.
курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.
реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.
реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.
реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011- Філасофскія паэмы Джона Мільтана "Страчаны Рай" і "Каін" Джорджа Байрана: тыпалагічнае супастаўленне
Асаблівасці і прынцыпы развіцця філасофска-сімвалічнай паэмы. Сінтэз і сімвал - асноўныя сродкі мастацкага ўспрымання і прайграванні рэальнасці. Тыпалогія філасофска-сімвалічнай паэмы на прыкладзе супастаўлення тэкстаў "Страчанага Рая" і "Каіна".
дипломная работа [77,2 K], добавлен 28.05.2012 Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-Беларусі ў новых гістарычных умовах. Апяванне "казкі прышлага часу". Пастаральнасць і фальклорны лірызм.
реферат [31,5 K], добавлен 24.02.2011Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.
курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.
курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014