Малыя і мінімальньця формы ў сучаснай беларускай і замежнай паэзіі

Вывучэнне асаблівасцей жанравай дыферэнцыяцыі і функцыянавання малых і мінімальных форм у творчасці сучасных беларускіх аўтараў. Аналіз такіх формаў як вакуум-паэзію тэкстраў з рэдукцыяй фармальна значных кампанентаў, твораў з выкарыстаннем знакаў.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 23.03.2022
Размер файла 25,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Брэсцкі дзяржауны універсгот імя А.С. Пушкіна

Малыя і мінімальньтя формы у сучаснай беларускай і замежнай паэзіі

Л.М. Садко

кандыдат фшалапчных навук, дактарант

Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы і лггаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,

дацэнт кафедры рускай літаратурьі і журналістыкі

Артикул прысвечаны вывучэнню асаблівасцей жанравай дыферэнцыяцън і функцыянавання малых і мінімальна формау у творчасці сучасных беларускіх аутарау С. Мінскевіча, Г. Ціханавай, А. Бязлепкінай, у тэкстах рускіх паэтау Ры Ніканавай, В. Арэф'евай, у творах нямецкамоуных паэтау О. Гомрынгера, Э. Яндля. Прааналізавані такія формы, як вакуум-паэзЫ; тэксты з рэ- дукцыяй фармальна значных кампанентау; творы з выкарыстаннем аднаго слова/знака, магчыма, пауторанага як аднаразова, так і некалькі разоу; удэтэрона, ці аднастрока, мо- наверша.

Ключавыя словы: малыя і мшшальныя формы, мшшалыацыя, вакуум-паззія, рэдук- цыя фармальна значных кампанентау, паутор, удэтэрон, аднастрок.

Sadko L. SMALL AND MINIMAL FORMS IN CONTEMPORARY BELARUSIAN AND FOREIGN POETRY

The article examines the characteristics of genre differentiation and functioning of small and minimal forms in the works of contemporary Belarusian authors Serge Minskevich, G. Tikhonova, A. Bezlepkina, in the texts of Russian poets Ri Nikonova, О. Arefieva, in the works of German poets Eu. Gomringer, E. Jandl. The author analyzes such forms as vacuum poetry; texts with the reduction of formally significant components; texts with one word / symbol, possibly repeated singly or several times; udeterone, or single-liner, monopoem.

Keywords: small and minimal forms, mini- malization, vacuum poetry, reduction of formally significant components, repetition, udeterone, single-liner.

Уводзіньї

Адной з найменш распрацаваных праблем у сучасным беларускім і сус- ветным літаратуразнаустве з'яуляецца праблема спецыфікі вершаскладання. За перыяд мяжы ХХ-ХХІ стст. у практы- цы паэтычнага мастацтва назапашаны значны корпус тэкстау, якія імкнуцца да вершавай навацыі, у прыватнасцф да эстэтычнай і паэтычнай мінімалізацыі, разнастайнасці паэтычных тэхнік. Асаблівага вывучэння патрабуюць экс- перыментальныя творы, якія парываюць з традыцыяй рыфмаванай сілабатанічнай паэзіі, паколькі менавіта яны вызнача- юць шляхі развіцця, асаблшых транс- фармацый паэзіі будучыні. Мэта дасле- давання - выявіць асаблівасці жанравай дыферэнцыяцыі і функцыянавання малых і мшшальных формау у творчасці сучасных беларускіх і замежных паэтау. Аб'ектам вывучэння выступаюць малыя і мшшальныя творы сучасных беларускіх аутарау С. Мінскевіча, Г. Ціханавай,

А. Бязлепкінай, тэксты рускіх паэтау Ры Ніканавай, В. Арэф'евай, нямецкамоуных паэтау О. Гомрынгера, Э. Яндля. Мета- далагічная аснова даследавання - працы навукоуцау-гуманггарыстау Дж. Дж. Яне- чэка, М. Гаспарава, Ю. Тынянава, Ул. Бурыча. Даследаванне грунтуецца на культурна-пстарычных прынцыпах, метадах кампаратывютыш, фармальнай школы, а таксама методыцы структурна- га аналізу.

Асноуная частка

жанравая дыферэнцыяцыя паэзія

Мшшалпацыя, або мінімізацыя, як тэрмш і з'ява знайшла распаусюджанне у жыватсе, скульптуры, трохмерных візуальных мастацтвах, а таксама у му- зыцы. У дачыненні да паэзі за рабочую дэфшщыю прымаецца тэзіс аднаго з самых аутарытэтных сучасных навукоуцау- вершазнауцау Джэральда Дж. Янечэка, які заяуляе, што “мінімалізм выкарыстоувае вельмі сціплы лінгвістычны матэрыял, вербальны эквівалент гатовых аб'ектау, ствараючы з дапамогай яго яркія, часам правакуючыя нечаканыя высновы творы” [1, с. 257]. Акрамя таго, М.Л. Гаспарау, аутар манаграфіі “Очерк истории европейского стиха”, аналкзуючы шляхі развіцця сучаснай паэзіі, адзначае наяунасць “двух нетрадиционных стихотворных форм: стихов для слуха и стихов для глаза” [2, с. 262]. Далей аутар падкрэслшае: “... поэзия из искусства слышимого слова стала искусством читаемого слова и что как при своём начале поэзия смыкалась с пением и музыкой, так и теперь смыкается с графическим искусством” [2, с. 265].

Калі пад тэндэнцыяй мінімізацмі разумець жаданне аутара у мінімальнай колькасці знакау-інфарматарау данесці наибольшую колькасць сэнсу, то варта выдзяляць тэксты, створаныя сучаснымі аутарамі па мадэлях традыцыйных, часта шшамоуных культур, як заходніх, так і усходніх. Напрыклад, яшчэ у эпоху антычнасці фарміруецца культура эшграфш, кароткага надпісу на прадме- це. Антычная эпіграма створана да са- май рознай нагоды і звернута да самых розных адрасатау. У позняй рымскай лггаратуры фарміруецца цэлая плеяда аутарау, якія звяртаюцца да фармаль- ных эксперыментау, рапалічнай паэзіі, мшшалютычнай эпітафіі, прыказак і мо- наверша (у прыватнасці, “Тэхнапегнп” Дэцымса Магна Аусонія, вядомасць атрымау монаверш гэтага рымскага паэта у перакладзе В. Брусава “Рим золотой, обитель богов, меж градами первый”). У культуры Усходу распаусюджанне ат^Е^лі кароткія жанры хайку і танка, што прыйшлі у еурапейскую паэзш яшчэ у канцы ХІХ ст.

Традыцыі эксперыментальных тэкс- тау, якія аперыруюць мінімальнай колькасцю лінгвістычных адзінак, працягваліся у паэзіі сярэдніх вякоу (“Трактат аб усхваленні крыжа” абата Фульда), Адраджэння (малітва да чароунай бутэлью і шклянкі у канцы рамана Ф. Рабле “Гарганцюа і Пантагру- эль”) і барока (“Папараць” Й. Карста). Сімяон Полацкі стварыу вершы “От избытка сердца уста глаголят” у форме сэрца, “Благоприветствие царю Алексею Михайловичу по случаю рождения царевича симеона“ у форме зоркі і некаторыя шшыя. Рускія паэты XVIII ст. таксама выкарыстоувалі у сваіх творах аптычныя эксперыменты: А. Сумарокаву належыць верш у выглядзе крыжа, Г. Дзяржавіну - у форме шрамвды.

Адзначым, што распаусюджаным ма- тэрыялам для стварэння мшшалютычных вершау з'яуляецца гук, фанацыйныя до- сведы. Гукавая абалонка слова таксама прыцягвала увагу яшчэ на ранніх стадыях існавання чалавецтва. У паганскіх культах, шаманскіх абрадах велізарную ролю адыгрывае пэуным чынам прамоуленае слова і тэкст. У старажытных артэфактах утрымліваюцца неаднаразовыя указанні на магічную прыроду слова, ливры, гука.

Крайняя крытычнасць да моунага матэрыялу можа праяуляць сябе і у выкарыстанні у мінімалістычных тэк- стах параграфемных знакау (знакі пры- пынку, розныя шрыфты, надрадковыя і малыя графюныя знакі і г. д.), якія атрымліваюць асаблівы статус у тэксце. Паказальнывш у сувязі з гэтым могуць служыць кельцкія арнаменты, рунічнае пісьмо, арабскі алфавіт, Кабала, некато- рыя раннехрысщянсшя вучэннг

Тэндэнцыі мінімалізму выразна праяуляюць сябе і у сучаснай вакуумнай паэзіі, якая розныгш спосабамі дэманструе фармант пустэчы у тэксце. Маучанне, эліпсіс як эквшалент маулення - адзін з самых распаусюджаных прыёмау стварэння выказвання у сучаснай паэзіі. У сувязі з гэтым неабходна адзначыць, што у свой час Ю. Тынянау прапанавау тэорыю “эквшалентау тэксту”: “Эквивалентом поэтического текста я называю все так или иначе заменяющие его вне- словесные элементы, прежде всего частичные пропуски его, затем частичную замену элементами графическими и т. д.... Момент такой частичной неизвестности заполняется как бы максимальным напряжением недостающих элементов, данных в потенции, и сильнее всего динамизирует развивающуюся форму. При этом ясно отличие эквивалента текста от паузы - гомогенного элемента речи, ничьего места, кроме своего, не заступающего, между тем как в эквиваленте мы имеем дело с эквивалентом гетерогенным, отличающимся по своим функциям от элементов, в которые он внедрен. Эквивалент акустически непередаваем; передаваема только пауза” [3, с. 298].

Адзначым, што вербальная кампрэсгя праявіла сябе і у паэзп найноушага перыяду - у творчасці французскіх кубістау, італьянскіх футурыстау, рускіх кубафутурыстау, артыстау руху “дада” (гэта “калйрамы” Г. Апалінера, “цём- ныя вершы” С. Малармэ). Цікавымі уяуляюцца і саунд-паэтычныя пошукі К. Маргенштэрна, X. Баля, Г. Арпа, Р. Хаусмана, Т. Марынэці, а такса- ма “сштэтычныя” эксперыменты, якія спалучаюць у сабе практыкаванні як з візуальньїм складнікам, так і з гукавой абалонкай слова у творчасці А. Белага, В. Гнядова, В. Кручоных, В. Маякоускага, В. Каменскага, Г. Стайн, Э. Паунда і інш.

Пэуную мадэль жанравай дыфе- рэнцыяцыі лірычнага роду сучаснай славеснасці можна намеціць зыходзячы з лагічнага колькаснага прынцыпу. За пункт адліку можна прыняць тэкст, які складаецца з нуля знакау, тэкст-эл1пс, тэкст-вакуум. прычым па колькасці тфармацый падобны тэкст можа быць штэнцыяльна шматслоуным, аб'ёмным. Адзначым, што такое несупадзенне адрознівае “цвёрдыя” традыцыйныя формы (той жа арыентальнай паэзіі), якія валодаюць характарыстыкай фразавай і канцэптуальнай завершанасці, ад нава- цыйных тэхнік сучаснасці.

У сучаснай беларускай лтаратуры тэкстаадсутнасць як жанр і прыём характэрны для перформансау аб'яднання “Бум-бам-літ” (аутары - З. Вішдау, A. Туровіч, А. Бахарэвіч, Ю. Барысевіч, B. Жыбуль, І. Сін, У. Гарачка,

C. Мінскевіч, В. Морт, М. Башура, Ж. Васанская, Г. Ціханава, І. Туровіч, Дз. Хвастоускі). Назва “Бум-бам-літ”, як указвае Ю. Барысеви, “нарадзілася з гукау алюміневага тазіка - рэшкарнацый шаманскіх тамтамау і вядзьмарскіх бубнау” [4]. Замест тэарэтычных маніфестау, грунтоуных артыкулау удзельнікі аб'яднання звярнуліся да экс- перыментальнага пошуку “новай” мовы, дзе адсутнасць звыклага, відавочнага - крок да адкрыцця новых шляхоу развіцця мастацтва. Такім чынам тэкстаадсутнасць стала назвай аднаго з самых характэрных неаавангардных рухау у сучаснай беларускай літаратурьі.

У сучаснай рускай лггаратуры майстрамі вакуум-паэзй, нулявога пісьма з'яуляецца Ры Ніканава, В. Казакоу, М. Сапега. Адзін з самых вядомых тэкстау Ры Ніканавай “Свободный алфавит” складаецца усяго з дзвюх літар, між якімі - загадкавая бездань, адзначаная адсутнасць:

У тэкстах сусветнай неаавангарднай канкрэтнай паэзй Э. Яндля, О. Гомрынге- ра, Ф. Мона, М. Бензэ таксама адзначаюц- ца тэксты з рэдукцыяй фармальна значных кампанентау. У вершы неаавангарднага паэта-канкрэтыста О. Гомрынгера “чорная таямніца” (“dasschwarzegeheimnis”1) на старонцы літаральна намаляваны абрысы нейкага куфэрка, які, павод- ле тэксту, утрымлівае у сабе “чорную таямніцу”. Пустэчы, вакуумныя лакуны, аформленыя у вершы, не з'яуляюцца па- казчыкам адсутнасці знака або прыкметы, але семантычна і наумысна структурна пазначаны: dasschwarzegeheimnis ist hier hier ist das schwarze geheimnis па ступені колькаснага пры- рашчэння аб'ёму вылучаюцца тэк- сты з выкарыстаннем аднаго слова/знака, магчыма, пауторанага як аднаразова, так і некалькі разоу. Гэта творы Л. Сільнавай, Г. Ціханавай, С. Мінскевіча, А. Кавалеускага у беларускай лтаратуры, У. Някрасава у рускай і э. Яндля у нямецкамоунай. У гэтай групе вершау могуць знайсці рэалізацыю жан- равыя прыкметы амбіграмы, паліндрома, лагагрыфа.

Так, асемантычныя эксперыменты з гукавой канстытуцыяй мінімалізаванага тэксту сустракаюцца у творчасці Сержа Мінскевіча у выглядзе вершауцыклафонау, у якіх пры шматразовым паутарэнш словаформы пераходзяць адна у адну, як у вершы “Ваколщы Браслава”. Тэкст разлічаньї менавіта на вакаральнае выкананне, пры якім і выяуляюць сябе кампаненты твора, адбываецца трансля- цыя яго семантыкі:

У творчасці У. Някрасава, адна- го з прадстаунікоу “ліанозаускай школы”, неафщыйнай рускай лггаратуры другой паловы XX ст., прыём паутору, эканоміі лексшных сродкау, выкарыстан- ня паузы як экываленту тэксту даволі распаусюджаны. Патрэбна адзначыць, што сціплая колькасць знакау у тэкстах гэтага паэта дазваляе выйсщ на першы план інтанацыйнаму афармленню, гучан- ню слова. Так, наступны мінімалістычны тэкст, складзены з паутору некалькіх лексем, прымушае чытача прыслухацца, углядзецца у тэкст, а апошні радок, змеш- чаны на некаторай адлегласці, гучыць асабліва выразна: весна веснавеснавесна весна веснавеснавесна весна веснавеснавесна И правда весна

Лексічна многія творы тэарэтыка і практыка канкрэтнай паэзіі Э. Яндля зведзены да аднаго-двух параграфшных знакау, што дэманструе крайнюю кры- тычнасць прадстаунікоу канкрэтызму у адносінах да моунага матэрыялу. На- прыклад, тэкст “продак і нашчадак” (“vorfahreundnachkomme”) заснаваны на двайным пауторы аднаго знака (лиары), адрозніваюцца знакі толькі наяунасцю кропкі пасля аднаго з іх:

З улікам адсутнасці у іншых творах паэта традыцыйнай пунктуацыі кроп- ка у гэтым вершы набывае дадатковую семантычную нагрузку, выказвае дою канечнасці, здзейсненасці, ідэю “продка”, а адсутнасць знака прыпынку у другім радку пазначае наяунасць будучыні, перспектыу, адсутнасць абмежаванняу у “нашчадка”.

Эфект абсурдысцкай нечаканасці і паутору ляжыць у аснове так званых “Schьttelreime” - кароткага жанру нямец- кага фальклору і лггаратуры, таксама рас- працаванага у творчасці Э. Яндля. У вершы “o/i” Э. Яндля абыгрываецца сітуацьія “сустрэчы” двух падобных слоу, момант якой дорыць чытачу магчымасць для асацыятыунай працы:

Асобнай гутаркі патрабуе жанр, вызначэнне якога прапануе сучасны літаратуразнауца У. Бурыч. Гаворка ідзе пра удэтэрон - верш, які “ні тое ні гэта” [5, с. 143], г. зн. не з'яуляецца, на думку даследчыка, ні паэзшй, ні прозай. С. Бірукоу прапануе удакладненне, звяза- нае з разуменнем аднастрока і як паэзн, і як прозы, інакш кажучы, як гібрыднага жанру, які спалучае у сабе прыкметы гэ- тых сістэм [6].

Цікавую рэалкзацыю удэтэрон знаходзіць у творчасці сучаснага бела- рускага аутара Г. Ціханавай, якая экспе- рыментуе з прыёмамі перараскладання вербальнага матэрыялу з эфектам не- чаканага прырашчэння сэнсу, часцяком у фашчным ключы. Гульнявая паэтыка творау гэтага аутара у большасці выпадкау набліжаецца да з'явы параніміі, грунтуец- ца на зблшэнш паронімау у мауленчым ланцужку, дзякуючы чаму узнікаюць розныя эфекты семантычнай блізкасці. У зборніку Г. Ціханавай “Марскія шпількі” гранічна далёкш, пазбауленыя семантычнай і словаутваральнай супольнасці словы літаральна “зрастаюц- ца” у цесным кантэксце, які імкнецца да монаверша, перасякаюцца у нечаканым асацыятыуным полі, нараджаючы у да- статковай ступені яркія і свежыя вобразы:

Бессэнсоуныя перажьіванні -Бессэнсоунае пяра жаванне.

Экспрэсемы, якія з'яуляюцца у тэкстах Г. Ціханавай, нараджаюц- ца на скрыжаванш сэнсу слова і ма- стацкага кантэксту, пераводзячы лексічную адзінку з узроуня мовы на узровень маулення, гучання, ужыван- ня, ажыуляючы слова. Адзін з такіх звышкаротшх тэкстау можа служыць своеасаблівай шюстрацыяй аутарскага крэда паэткі, чыя эксперыментальная камбінаторыка - гэта шлях да мэты, а не гульня дзеля гульні:

Парушэнні дзеясловау,

Парушэнні - дзея словау.

А. Бязлепкіна аднастрокам дае на- звы, якія уступаюць з тэкстам у адносшы эпіграматычнага досціпу, начаканага пра- цягу. Так, тэкст з загалоукам “Страснае” настройвае чытача на рамантычную хвалю, а аднарадкоуе кпліва расчароувае: “Аплявуха да самага вуха”. “Спатканне у кавярні” абарочваецца зусім не пры- емным рандэву, а драматычным прыз- наннем лірмчнай гераіні, што стамілася ад адзіноты: “Я заплачу сама. Ты толькі запрасі!”.

У сучаснай рускай лтаратуры жанр аднастрока развіваецца, у прыватнасці, у творчасці У. Вішнеускага і В. Арэф'евай. Гэтыя аутары традыцыйна разглядаюц- ца у каардынатах катэгорыі камічнага. Іх аднастрокі у мінімальнай колькасці знакау дэманструюць асаблівасці су- часнай смехавой культуры, дзе вы- разна праяуляе сябе тэндэнцыя да амбівалентнага смеху, што спалучае гумарыстычнае і філасафічнае, лёгкае і сур'ёзнае. Напрыклад, некалькі тэкстау

В. Арэф'евай: “Непобедим, поскольку не играет”; “Как трудно делать вид, что мы знакомы...”; “Уйди, я одинока не настолько!”, “Я всё могу - тогда, когда не надо”.

Заключэнне

Адзначым, што вершы, якія грун- туюцца на міншалістьічньїх стратэпях, служаць сродкам імгненнага данясення шфармацын і пачуцця на розных узроунях чалавечага успрымання, гарманізацыі узаемадачыненняу асобы і тэхнічнага асяроддзя ва умовах перавытворчасщ і фарміравання грамадства спажы- вання. Малыя і мшшальныя формы могуць рэалпоуваць як вертыкаль- ную форму рыфмізацыі і ры^^лцый, так і гарызантальную, суадносячы- ся то з сілабатонікай, то з верлібрам, выкарыстоуваючы багатую палітру су- часных сродкау эстэтыкі і паэтыкі (сродкі візуалізацыі, лінгвакрэацыі, вакаральныя эксперыменты, рысы перформансу і г. д.). Дух нонканфармізму, пераутварэння тра- дыцыйных нормау эстэтыкі і паэтыкі, лінгвістычны крытыцызм, у цэлым уласцівы лггаратуры авангарду і неа- авангарду, вызначыу асноуныя прыёмы і сродкі фарміравання мастацкай прасторы у сучаснай мшшалютычнай паэзіі.

Спіс выкарыстаных крынщ

1. Лнечек, дж. д. Минимализм в современной русской поэзии: Всеволод Некрасов и другие / Дж. Д. Янечек // Новое литературное обозрение. - 1997. - № 23. - С. 246-257.

2. гаспаров, м. л. Очерк истории европейского стиха / М. Л. Гаспаров. - М.: Наука, 1989. - 271 с.

3. тынянов, Ю. И. Поэтика. История литературы. Кино / Ю. Н. Тынянов; отв. ред.: В. А. Каверин, А. С. Мясников. - М.: Наука, 1993. - 574 с.

4. Барьісевіч, Ю. Бум-бам-літ: не пытай

ся, па кім бомкае тазік / Ю. Барысеви // Альманах сучаснае беларускае культуры p ART isan [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://

partisanmag.by/?p=12624. - Дата доступа: 03.04.2019.

5. Бурич, В. П. Тексты: Стихи. Удетеро- ны. Проза / В. П. Бурич. - М.: Советский писатель, 1989. - 176 с.

6. Блиц-интервью // Дети Ра [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http:// www.detira.ru/arhiv/nomer.php?id_ pub=1130. - Дата доступа: 03.04.2019.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры.

    реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011

  • Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасці, агульная характреистимка і аналіз твораў, іх праблематыка. Імпрэсіянізм як галоўная якасць лірыкі.

    курсовая работа [56,9 K], добавлен 25.03.2013

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры з пункту погляду розных навуковых пазіцый. Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах, шчасце з пункту погляду этыкі, філасофіі, псіхалогіі. Вобразна-выяўленчы, патэнцыял канцэпту шчасце ў мове сучаснай паэзіі.

    дипломная работа [100,1 K], добавлен 04.03.2010

  • Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль, яго характарыстыка як канцэпта сучаснай мастацкай свядомасці. Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму. Чарнобыльская міфатворчасць, яе рысы.

    курсовая работа [68,4 K], добавлен 10.12.2013

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Вывучэнне біяграфіі і творчасці Якуба Коласа (сапраўднае імя і прозвішча Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), вядомага беларускага савецкага пісьменніка. Якуб Колас - адзін з класікаў і заснавальнікаў беларускай літаратуры, народны паэт Беларускай ССР.

    реферат [35,8 K], добавлен 22.02.2011

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.

    реферат [16,4 K], добавлен 28.08.2011

  • Неаавангардныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай лiтаратуры. Паэзія Зм. Вішнёва і В. Жыбуля. Апісанне навакольнай рэчаіснасці праз "тэхнізаваную" свядомасць. Спробы літаратараў спалучыць літаратуру з іншымі відамі мастацтва. Пытанне пра постмадэрн.

    реферат [35,6 K], добавлен 06.03.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Аналіз жыццёвага і творчага шляху Рыгора Барадуліна - народнага паэта Беларусі. Сацыяльны і лірычны аспект яго творчасці. Выкарыстанне мастацкіх сродкаў у яго паэзіі. Тэматыка, асноўныя вобразы і матывы яго творчасці. Сакрэт яго паэтычнага майстэрства.

    реферат [31,9 K], добавлен 18.12.2013

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.