Эмпатычны вектар у беларускім рамане канца ХХ ст.

Аналіз дынамікі зместу рамана канца ХХ стагоддзя: наватарскія праблемна-тэматычныя характарыстыкі, імкненне ўключыць чытача ў працэс мастацкай рэфлексіі. Асаблівасці звароту да падсвядомасці героя ў вядомых творах Алеся Асіпенкі і Аркадзя Марціновіча.

Рубрика Литература
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 28.03.2022
Размер файла 31,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Віцебскі дзяржауны універсітзт імя П.М. Машэрава

Эмпатычны вектар у беларускім рамане канца ХХ ст.

Г.В. Навасельцава,

кандыдат фшалапчных навук, дацэнт

Анатацыя

Динаміка змястоунай формы рамана канца ХХ ст. выяуляецца у наватарскіх праблемна-тэматычных характарысты - ках, адметнай філасофскай кащэпцън, імкненні уключыць чытача у працэс мастац - кай рэфлексИ. Увага найперш скіравана на галоунага героя, якому перададзена шмат з аутарскага светабачання і які высту - пае тыповым прадстауніком свайго часу і свайго пакалення. Пахалагтны партрэт паказваецца праз зварот да падсвядомасці героя, у прыватнасщ, Алесь Асіпенка і Ар - кадзь Марціновіч па-мастацку даследуюць феномен страху. У пс^лаг^ным рэчышчы пісьменнікі вытлумачваюць як маральна - этычнае развщцё асобы, так і вызначальныя грамадскія працэсы.

Ключавыя словы: раман, галоуны герой, мастацкі псіхалагізм, эмпатычны вектар, Алесь Асіпенка, Аркадзь Марціновіч.

Abstract

Navaseltsava G.

Empathy in the belarusian novel of the late ХХ century

The dynamics of the content of the novel in the late twentieth century is manifested through its innovative problem-thematic characteristics, distinctive philosophical conception, desire to involve the reader in the process of artistic reflection. Primary attention is paid to the main character who renders much of the author's worldview and acts as a typical representative of his time and of his generation. Psychological portrait is depicted through the subconscious mind of the hero. For example, Ales Asipenka and Arkady Martinovic explore the phenomenon of fear. Psychologically the writers explain moral and ethical development of the individual and determine social processes.

Keywords: novel, main character, artistic psychology, empathy vector, Ales Asipenka, Arkady Martinovic.

Уводзіньї

У беларускай літаратурьі апошняга дзесяцігоддзя XX ст. акгавізуецца пра - блемны пошук, які абумоулівае у тым ліку жанравую эвалюцыю рамана. Роз - ныя аутары аддаюць перавагу аднагерой - най змястоунай форме, што вызначаецца устаноукай на мастацкі суб,ектывізм. разам з тым выступае значнай эстэтыч - ная спроба адлюстраваць рэчаіснасць у «падкрэслена чалавечых» каардынатах, прадставіць аутарскую версію, якая не прэтэндуе на вычарпальнае асэнсаван - не эпохг Індывідуальная доказнасць, псіхалагічна-філасофская рэцэпцыя героя, пераацэнка аксіялагічных маральна - этычных паняццяу у кантэксце часу, што падаецца як выклж чытачу, рэпрэзентуе прозу гэтага перыяду.

Паказальна, што Н.С. Лейцес вылучае у рамане аб'ектыуны і суб'ектыуны змест, сцвярджаючы, што раман развіваецца як суб'ектыунае быццё аутарскай думкі, так і аб'ектыунае быццё характарау, падзей. калі браць раман у цэлым, то яго можна разумець як разгорнутае выказванне аутара у дыялогу з чытачом [1]. Як вядо - ма, мастацкі пошук новай формы рамана нязменна спрыяе выяуленню новай тэмы, праблемы, адкрывае новыя мажлівасці эстэтычнага пазнання рэчаіснасці. У сваю чаргу, адкрыццё і засваенне новага зме - сту прадвызначае пошук новай мастац - кай формы. У прыватнасщ, аутар пазбя - гае цэласнага адлюстравання рэчаюнасщ у постмадэрнісцкім рамане, якому характэрна змена класічнай формы, штэрпрэтацыя хаатычнай плыні жыцця. У неклаачным рамане асоба застаецца галоуным прадметам мастацкага даследа - вання, аднак асэнсоуваецца пісьменнікам не столькі ва узаемастасунках з грамад - ствам, колькі адасоблена ад акаляючага свету, у вышку чаго узнікае новы тып адносін паміж аутарам і персанажам. Узмацненне суб'ектыунага пачатку дэтэрмінуе змены жанравай формы.

Некласічны раман як мастацкую з'яву неадназначна ацэньваюць даследчыш розных нацыянальных літаратур. На - прыклад, венгерскі літаратуразнауца Міклаш Беладзі вылучае іншасказальны раман, дзе карэнным чынам змяняецца функцыя апавядальніка, эпічны элемент прадстаулены мінімальна, героі могуць станавіцца сімваламі, а кампазщыю тво - ра можна назваць абстрактнай. Разам з тым, тое, «што гэты тып рамана губляе, ігнаруючы эпічную асязальнасць, ён можа вярнуць удумлівай маральна-этыч - най сур'ёзнасцю пастаноукі актуальных пытанняу. І такім чынам ён выконвае самае сучаснае прызначэнне рамана» [2, с. 105]. У цэлым мастацкая форма рамана выяуляе эстэтычную тэндэнцыю да за - глыблення філасофскай праблематыкі, да інтэлектуальнай размовы, дыскусн з чыта - чом. Думаецца, існує пэунае тыпалагічнае падабенства паміж штэлектуальным і іншасказальным раманам.

Асноуная частка

Аднагеройны раман Алеся Асіпенкі «Лабфынты страху» (1991) вызначаец - ца гльїбокім псіхалагізмам як на узроуні партрэта галоунага персанажа, так і аутарскага асэнсавання калектыуных паводзін, грамадскіх узаемаадносін. Твор адрозніваецца складанай струк - турнай арганізацмяй, пры гэтым сю - жэтная лінія пра мінулае больш значная у дойна-мастацкіх адносінах, чым аповед пра сучаснасць героя. Як зазна - чае В. Локун, «наколькі першы пласт, у якім апавядаецца пра дзень сённяшні, напісаны публщыстычна, месцамі плакатна-інфармацыйна, настолькі

рэтраспектыуны пласт вылучаецца во-бразнай пластыкай і тонкім лфызмам» [3, с. 288]. Думаецца, стылёвая спецыфіка не столькі выяуляе мастацкія недахо - пы, колькі ілюструе прынцып адзінства формы і зместу, адметны у рамане гэтай жанравай разнавіднасці. Ацэньваючы творчы вопыт Алеся Асіпенкі як пра - цяг трацыцый філасофскай прозы, дас - ледчыца слушна звяртае увагу на тое, што пісьменнік паспрабавау разгледзець «пстарычную з'яву сталінізму як пэуную філасофію - філасофію, якая спарадзіла яшчэ і чарнобыльсш генацыд» [3, с. 288]. Мастак слова канцэптуальна скіраваны на духоунае даследаванне мінулага, пошук і вызначэнне тых чалавечых фактарау, якія і сфарміравалі нормы грамадскіх паводзін у пісьменніцкай сучаснасці. Аутар асэнсоувае складанае і актуальнае пытанне: чаму небяспека чарнобыльскай трагецыі хаваецца ад грамадства, калі ава - рыя ужо адбылася. Вытлумачэнне злачын - ных адносін кіруючых колау знаходзіцца у мінулым, якое у значнай меры абумовіла маральна-этычнае аблічча сённяшняга. такім чынам, сучаснасць сама па сабе мала цікавая чытачу, яна выступае пры - чынай і кропкай адліку мастацкага зваро - ту у мінулае, што паслядоуна заяуляецца і на узроуні стылёвых сродкау. На пры - кладзе выбранага героя Алесь Асіпенка раскрывае уласную версію грамадскага працэсу у псіхалагічных, маральна-этыч - ных, гістарычных каардынатах, што даз - валяе вызначыць «Лабфынты страху» як інтэлектуальны раман.

У цэнтры мастацкага дзеяння не - тыповыя асоба з гаворачым прозвішчам, што выяуляе нейкую ступень аутарскай іроніі. Біблейскае імя Серафім акцэн - туе увагу на таленавітасці героя, яго абранасці або патэнцыйнай гатоунасці стаць носьбітам духоунай іцэі, павесці за сабой шшых. Паказальна, што менавіта на прыкладзе такога перса - нажа, які вызначаецца чуллівасцю, спагадлівасцю, шчырасцю, чым прык - метна адрозніваецца яшчэ у маленстве, па-мастацку даследуецца феномен страху. Як прызнаецца Алесь Асіпенка у ад - ным з інтэрв'ю, яго цікавіць не столькі фізічны страх, а страх як пскалапчны стан, вытош якога - у падсвядомасці: «Я імкнууся прааналізаваць страх як вышк разгубленасці і згубы нармаль - нага чалавечага супраціулення, часам згубы свядомай, якая суправаджала - ся стратай маральных каштоунасцей. Лабфынты такога страху неабсяжныя» [4, с. 8]. Пісьменнікам прасочваец - ца светапоглядная цынаміка Серафіма Недасейкі, яго развщцё і выхаванне у розныя перыяды ж^іцця, за чым угад - ваецца не толькі аутарскае «я», але і зборны вобраз пакалення, якое, калі на метафарычным узроуні разглядаць ма - тывацыю прозвішча, штосьці не дасеяла, не дазрабіла і г. д. Псіхалагічны феномен духоуна абяздоленага пакалення мае сур'ёзныя сацыяльныя прычыны, якія разглядаюцца пісьменнікам пачынаючы з сямейнага выхавання.

Як вядома, страх пачынаецца тады, калі з'яуляецца спрыяльная глеба. У рамане паслядоуна прасочваецца, што змя - няецца роля сям'і, якой спрадвеку на - канавана быць духоуным апірьішчам у станауленні асобы. Так, калі Серафіму спауняецца чатыры гады, маці выходзщь другі раз замуж. Айчымам становіцца Марк Удоеу, першае успрыманне якога эмацыйна дакладнае, паколькі хлопчык па знешнасці прадчувае яго характар: «Ча - лавек быу нечым страшны: даугатвары, круталобы, з чорнымі вусамі, гарбатым носам, вельмі жорсткімі вачамі [курсіу наш. - Г.Н.] і вялізным гарляком на худой шыГ [5, с. 57]. Напачатку маленькі герой крыудуе, што айчым адбірае у яго маці, яе увагу, і у гэтай дзіцячай наіунасці схаваны глыбой сэнс. Сапрауды, Удоеу пасту - пова адбірае у Серафіма здольнасць давя - раць, выяуляць спагаду, імкнецца зрабіць з пасынка сваё падабенства. Маленькі хлопчык яшчэ не умее адрозніваць дабро і зло, і уся складанасць заключаецца у тым, што Удоеу здольны увайсці у давер, падабацца, напрыклад, за тое, што змага - ецца з бандытамі. Пісьменнік раскрывае антаганістычную супрацьпастауленасць асацыятыуна, напрыклад, праз эпізадычныя згадкі пра роднага бацьку Серафіма. З асобных дыялогау чытач да - ведваецца, што ён расстраляны і што да гэтай справы мае непасрэднае дачыненне Удоеу. Трагічнасць сямейнага становішча пісьменнік давярае асэнсоуваць чытачу, які задаецца філасофскім пытаннем: ці мае забойца маральнае права выхоуваць сына сваёй ахвяры? Успаміті галоунага героя выразна адлюстроуваюць, што айчым не шкадуе хлопчыка: выкарыстоувае яго для высочвання сховішча чыкуноускай банды, не звяртаючы увагу на небяспеку.

У літаратурнай крытыцы паслядоуна зазначаецца, што Удоеу мэтасшравана, хоць і малазауважна, уплывае на хлоп - чыка, чым нявечыць яго духоуны свет. Думаецца, гэта уздзеянне варта разгля - даць на сэнсаутваральным узроуні, ацэнь - ваць ідзйнае наватарства пісьменніка. Марк Удоеу у рамане сімвалічна увасабляе бязлітаснасць, жорсткасць у імя ідзі, непрымірыма супрацьстаіць гуманістычнай канцэпцыі свету. Як вя - дома, галоуны жыццёвы прынцып гэта - га персанажа - вялікая мэта апраудвае любыя сродкі, а любыя сродкі ён гатовы ужываць хутка і безаглядна. Не будзе пе - рабольшваннем сказаць, што Удоеу вы - ступае маральным антыподам маленькага Серафіма. Аутар ненавязліва ілюструе няроунасць герояу-антаганістау, у вышку чаго раскрывае выток страху, яго пшхалапчныя прадумовы.

У Серафіма надзвычай трывалая повязь са спагадай, дабрынёй і чалавеч - насцю. Гэта повязь атрымлшае духоунае падмацаванне, калі хлопчыка забірае на выхаванне родны дзед. Малы трапляе у заможную для тых часоу сялянскую сям'ю, якая прытрымлшаецца спрадвеч - ных нормау паводзін. Духоуную надла - манасць героя выразна раскрывае выпа - дак са смалянымі карчамі, якія падманам падгаварыу падпаліць дваюрадны брат Сцёпка. Серафім церпіць яго здзекі, але баіцца прызнацца дарослым. Калі урэшце адкрываецца прауда і дзед з лёгкасцю прабачае гэты учынак, тады для героя пачынаецца новае жыццё, актыунае паз - нанне свету, творчасць, вучоба. Аднак сацыяльныя рэаліі не дазваляюць асобе сфарміравацца у спрыяльных абставінах. Раскулачана дзедава сям'я, і герой робіцца беспрт'ульнікам, вымушаны красці, хавацца. Як прызнаецца самому сабе, усё больш люцее, адчувае гэту зме - ну да горшага, але не можа нічога зрабіць. Трапляе у рукі праваахоуных органау, дзе выпадкова сустракае Удоева, які вызва - ляе пасынка.

Здавалася б, праяулены клопат павінен пайсці на карысць, абудзіць леп - шыя памкненні у спакутаванай душы. На самай справе хлопец апынууся у яшчэ горшым становішчы: зноу патрапіу пад негатыуны уплыу, у вышку чаго кан - чаткова акажацца, так бы мовіць, па той бок барыкады ад спагады і чалавечнасці. Серафім уступае у камсамол, актыуна выконвае грамадскія даручэнш, але выяуляе сваю маральную аморфнасць. Напрыклад, хоць і з унутранай нязгодай, але удзельнічае у пераадоленні так зва - нага кулацкага сабатажу. Так, калгаснікі у Бялынавщкш сельсавеце позняй ха - лоднай вясной не пачалі сяубу у запла - наваны час, у вьініку некалькіх чалавек арыштоуваюць. Паказальны момант, калі Серафім з Удоевым едуць у вёску Бабшчы: «Серафім усё гадау: сказаць Марку ці змоучаць, што у гэтай вёсцы жыу ягоны дзед, што тут яго, мабыць, ведае кожны сабака - не забыуся за тры гады. Рашыу - памаучу. Авось на яго забышся» [5, с. 299]. Аднак вяскоуцы маюць трывалую памяць: адзін з іх гаво - рыць Серафіму, што ніколі б не падумау, што той павязе яго у турму. Маральная трагедыя - у невінаватасці арыштава - ных людзей, у тым, што сярод іх такса - ма дваюрадны брат Серафімавага дзеда, а вынесены канваірам прысуд гучыць як праклён: «Яны не людзі, калі і роднага бацьку могуць за панюх табакі прадаць» [5, с. 301-302]. Гэтыя успамшы выразна праектуюцца на сучаснасць, прадвызна - чаюць паводзшы ужо сталага героя, між шшым, уганараванага званнямі і пашанай пісьменніка.

Такім чынам, Алесь Асіпенка рас - крывае праблему у аксіялагічным кантэк - сце. Асоба, якая маукліва прымала удзел у такой ганебнай справе, пазней становіцца творцам, а значыць, трэтэндуе на тое, каб сцвярджаць маральны прыклад, выхоуваць іншых. Ужо сталы Серафім Іванавіч перакананы, што маучанне - золата, усведамляе сябе прадстауніком «дужа напужанага» пакалення, пры гэтым бачыць сваю працу у тым, каб павышаць аутарытэт улады. Галоуны герой дбае пра пасаду, ужо маючы вядомасць, а зна - чыць, нейкую незалежнасць. Важна, што матывацыя хаваецца не у кар'ерысцк1х памкненнях: герой успрымае пасаду як гарант сваёй бяспекі, у выніку відавочна, што ім па-ранейшаму кіруе страх. пісьменнік перадае пачуццё падсвядомай бояззі, якая скіроувае учынш героя, праз супастауленне Серафіма Іванавіча з яго дваюрадным братам Алегам Максімавым.

Высланы у маленстве разам з сям'ёю, Алег страціу родных, памяць пра малую радзіму і адчуванне сваяцкіх сувязей, у чым выяуляецца тыповая сацыяльная з'ява таго часу. Нягледзячы на «кулацкае» паходжанне, здолеу стаць аутарытэтным вучоным, ён бачыць сваю мэту у тым, каб займацца навукай, а не служ^іць уладзе. Гэты вобраз успрымаецца чы - тачом як лепшы, больш смелы варыянт Серафіма: нездарма апошні, чытаючы братавы нікому не вядомыя мастацкія творы, вымушаны прызнацца, што гэта напісана нібы ім самім, толькі лепш. Грамадскія умовы не дазвалялі надру - каваць напісанае, аднак Алег працягвау тварыць, не афішуючы свой аматарскі за - нятак, а значыць, не страціу здольнасці да маральнага супраціулення.

Браты аказваюцца зусім побач з мес - цам чарнобыльскай трагедыі, становяцца яе непасрэднымі сузіральнікамі, яшчэ не усведамляючы усёй сур'ёзнасщ сітуацыі. Алег праяуляе ініцыятыву да дзеяння, пад яго уплывам імкнецца нешта зрабіць і Серафім, які, карыстаючыся сваім пісьменніцкім аутарытэтам, спрабуе пага - варыць з вядомым Мікітам Леанідавічам. Гэта гістарычная асоба у чалавечых адносінах вызначаецца «бессаромнай нахрапістасцю», не церпіць крытый, а таму зварот каштуе Серафіму пасады. разгубленасць, няведанне, што рабіць, затоены страх наж^іць непрыемнасщ выяуляюць стан галоунага героя і рэпрэ - зентуюць грамадскую сггуацыю у цэлым, што і абумовіла найгоршыя наступствы трагедыі.

Калі Алесь Асіпенка выяуляе спа - лучанасць розных перыядау, то Аркадзь Марціновіч рэпрэзентуе мінулае, па - мастацку даследуе грамадскую атмасфе - ру падазронасці даваеннага і пасляваенна - га часу у маральна-этычных каардынатах. У аднагеройным рамане «Цень крумка - човага крыла» (1991) паказаны тыповы прадстаунік свайго пакалення, якое мае сялянскія карані, у трыццатыя гады на - бывала адукацыю, напоуніцу зведала ва - еннае ліхалецце. Іван Яворскі добрасум - ленны, адданы савецкай уладзе чалавек, у пасляваенны час працуе журналістам. Пісьменнік адлюстроувае першыя гады мірнага жыцця, калі у свядомасці асо - бы яшчэ жыве свежае усведамленне доугачаканай, здабытай вялікай крывёй перамогі, а таксама цвёрдае спадзяван - не, што новае жыццё будзе лёгким і бес - клапотным. Яворскі, які зведау фінскую, Вялікую Айчынную войны, быу неадной - чы паранены, страціу усю сваю сям'ю, перакананы, што самы вялікі жах - гэта жах смерці. Здаецца, што у мірны час, калі не будзе неабходнасці рызыкаваць жыццём, каб выканаць свой абавязак, нішто не перашкодзіць яму самому, як і многім іншьім, стаць шчаслівым. Гэтым простым чалавечым чаканням, аплоча - ным вялікімі пакутамі, не суджана збыцца (як па асабісгах прычынах, так і незалежных ад героя, абумоуленых грамадскімі фактарамі).

Шчыры і чуйны па характа - ры, таленавіга, чым падобны на асіпенкаускага Серафіма, Яворскі шчммліва перажывае з-за таго, што вы - мушаны хаваць таямніцу. Ён не указвае у анкетах, а таксама нікому не гаворыць, нават блізкім сябрам, што з'яуляецца сынам «ворага народа». Гэта, як вядо - ма, было сур'ёзнай плямай у біяграфіі. Галоуны герой, як і чытач, не сумнява - ецца у невінаватасці бацькі, які сумлен - на выконвау даручэнні савецкай улады, хутчэй за усё быу арыштаваны з-за да - носу нядобразычл^ца. Яворскі падсвя - дома імкнецца уцячы ад сваёй бяды, не жадае перажываць несправядлівага гань - бавання - выключэння з камсамолу, у выніку вырашае маучаць: «Чалавек з ця - гам часу звыкаецца з усім - з хваробай, з бядой, з нягодамі; звыкся і Яворскі са сваім страхам, толькі страх гэты залез глыбей у нутро яму, шбы схавауся там ад усіх і ад усяго» [6, с. 78-79]. Яворскі паступова аддаляецца ад свайго сябра - Віктара Раманіцкага, у якога асуджа - ны брат, пра што усім вядома. Галоуная прычына - боязь, што такое сяброуства можа кінуць цень на яго самога, прынесщ непрыемнасці. Іван і Віктар сустракаюц - ца пасля вайны, яны удвух ацалелі тады, калі многія іх таварышы загінулі. Яворскі у хвіліну шчырасці адкрывае прауду - і траціць сябра, які палшыу такія паводзіны здрадлівымі.

Аркадзь Марціновіч імкнецца уключыць чытача у працэс самарэфлекси галоунага героя, прадмет якой даволі складаны, паколькі сам Яворскі адчу - вае сябе часткай існуючай астэмы. Ужо маральна пасталеушы, галоуны герой успамінае, што у маленстве яму вялікую радасць даравалі кнігі, якія бацька прыносіу пасля раскулачвання заможных гаспадароу. Зведаушы цану крыві і паку - там, Яворскі задаецца пытаннем: ці меу ён права карыстацца гамі кнігамі. Пы - танне тым больш справядлівае, паколькі сам герой у вышку адчувае сябе мала ка - рысным грамадству. Хоць ён і працуе з захапленнем, аднак паказвае рэчаіснасць прыхарошанай, замоучвае праблемы, гучна рэкламуе нязначныя поспехі, як таго і патрабуюць няпісання правілы. Газетная праца вымушае шмат падарожнічаць, што дазваляе раскрыць розныя лакальныя спуацыц пра якія нельга было расказаць чытачам, але яны успрымаюцца як тыпо - выя для свайго часу.

Напрыклад, узмоцненымі тэмпамі праводзіцца калектывізацыя у заходніх раёнах Беларусі, што асвятляе у тым ліку газета «Голас селяніна», дзе пра - цуе Яворскі. На адзін са сходау, дзе бу - дуць запісваць у калгас, вяскоуцы не збіраюцца, а, дакладней, хаваюцца у лесе, што яскрава выяуляе як адносіны люд - зей да гэтай справы, так і усведамленне імі сваёй пасіунай ролі. Яшчэ адзін рэ - спандэнт, франтавік, узнагароджаны ордэнам славы, гаворыць журналісту Яворскаму не тое, што той хоча пачуць, а «нязручную» прауду: чаму у немцау не было так у сорак пятым, як у нас у сорак першым. Так, немцы у сорак пер - шым наступалі, іграючы на губных гармоніках, а нашы у сорак пятым шмат крьіві пралілі, нягледзячы на тое, што ужо было больш і танкау, і самалётау. Пака - зальным эпізодам, які выуляе грамадскія настроі, выступае здарэнне у газеце, што прыносщь шмат душэуных пакут галоунаму герою: у прозвішчы Сталіна на першай старонцы выпадкова зроблена памылка. Яворскі маральна рыхтуецца да горшага: «Даводзілася чуць яму ад старых газетчыкау, што у трыццаць сёмым за па - добную памылку давалі пяць ці дзесяць гадоу. ды і цяпер не гладзяць па галоуцы за памылш» [6, с. 437]. Цяпер жа, тлума - чыць галоуны рэдактар, які сам вельмі баіцца, кожнаму забяспечана суровая вымова, калі толькі не дойдзе да джан - джгавы, бо тады кара можа быць якой заугодна. пад такім прозвішчам пададзе - ны сумна вядомы Цанава, які на той час узначальвау дзяржбяспеку у рэспублщы.

Яворскі асабіста не кантактуе з джан - джгавам, яго злавесны вобраз складаецца ва уяуленні галоунага героя з аповедау іншых людзей. Так, калі яго чорная ма - шына імчыць па галоуным мінскім пра - спекце, ад яе збочваюць іншмя машыны. пісьменнікам праводзіцца асацыятыуная паралель з крумкачом, які шукае сабе ах - вяры. У цяні крумкачовага крыла, інакш кажучы, у вечным страху, прыходзщца жыць усяму грамадству, у тым ліку Явор - скаму, які навучыуся хаваць сваё пачуц - цё. Фінал рамана сімвалічна шматзначны: Яворскага збівае тая самая чорная машы - на, за чым угадваецца не столькі няш - часны выпадак, колькі сэнсавая закана - мернасць. Затоены страх урэшце знішчае духоуны свет асобы, як сцвярджае аутар сваёй філасофскай канцэпцыяй - забівае яе саму. 1 ншасказальны змест у рамане «Цень крумкачовага крыла» акцэнтуецца на ідэйна-мастацкім узроуні.

Заключэнне

Такім чынам, Алесь Асіпенка і Акрадзь Марціновіч па-мастацку увасабляюць шдыввдуальнае бачанне гра - мадскага ладу, выбфаюць прадметам асэн - савання рэаліі, якія на час напісання творау патрабавалі чытацкай ацзнкі. Пісьменнікі звязваюць агульнавядомыя маральна - этычныя шператывы з псіхалагічнымі катэгорыямф ствараюць партрэт асобы, паслядоуна рэканструюючы яе падсвядо - масць, у пахалапчным рэчышчы вытлу - мачваюць не толькі матывацыю учынкау, але і вызначальныя грамадскія працэсы. Такі канцэптуальны падыход раскрывае новую ступень узаемаадносін «чалавек і свет»: ва усёй складанасці узаемауплывау, дзе кожны аспект мае сваё значэнне. Змястоуная форма беларускага рамана кан - ца XX ст. паказальна ілюструе эмпатычны вектар: мастацкая увага акцэнтуецца на галоуным героі, за якім угадваецца асоба аутара і які пры гэтым не суадносіцца з пе - раважна станоучымі якасцямі, а надзелены і паказальныкш заганамі. У выніку мастакі слова адлюстроуваюць праблему «зну - тры», далучаюць чытача да яе актыунага палемічнага успрымання.

Спіс выкарыстаных крынщ

раман мастацкі чытач

1. Лейтес, Н.С. Роман как художественная система / Н.С. Лейтес. - Пермь: Перм. гос. ун-т, 1985. - 80 с.

2. Белади, М. Возможности и перспективы романа. Есть ли у романа будущее… / М. Белади // Судьбы романа: сб. ст.; пер. с англ., фр., итал., исп., нем., болг., рум. и словац. яз. - М.: 1975. - С. 99-105.

3. Локун, В. Творчы вопыт Алеся Асіпенкі / В. Локун // Полымя. - 1996. - №7. - С. 270-293.

4. марціновіч, а Праз лабфынты страху і хлусні. Раман «Лабфынты страху» чы - таюць аутар Алесь Асіпенка і крытык Алесь Марціновіч / А. Марціновіч // ЛіМ. - 1992. - 15 мая. - С. 8-9.

5. Асіпенка, А. Лабфынты страху: раман / А. Асіпенка. - Мінск: Маст. літ., 1992. - 447 с.

6. марціновіч, А Цень крумкачовага крыла: раман / А. Марціновіч. - Мінск: Маст. літ., 1991. - 493 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Праява своеасаблівасці дыялектных лексем ў сістэме мовы рамана Б. Сачанкі "Вялікі лес" ў непаўторнасці спалучэння дыялектных і агульнанародных элементаў. Роля дыялектызмаў у мове рамана пісьменніка. Семантыка-граматычны аспект даследавання мовы рамана.

    курсовая работа [59,0 K], добавлен 12.01.2016

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Раман у вершах як жанр. Кампазіцыйная структура твора. Тэматыка і праблематыка рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". Характарыстыка вобразаў рамана "Родныя дзецi". Вобраз галоўнага героя. Другарадныя вобразы і іх роля ў творы. Вобраз аўтара ў рамане.

    курсовая работа [55,7 K], добавлен 22.02.2016

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Асвятленне дзіцячага свету ў творах англійскага пісьменніка Чарльза Дзікенса. Вобразы Палі і Флорэнс - увасабленне дабра і ўсёдаравання з рамана "Домби і Сын". Барацьба дабра і зла у рамане "Прыгоды Олівер Твіст", які апавядае пра жыццё дзяцей з прытулку.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 11.06.2012

  • Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства ў літаратурным працэсе, яго рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства, асаблівасці яго працякання.

    реферат [24,7 K], добавлен 28.08.2011

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Цішка Гартны як песняр працы і змагання, першы пралетарскі паэт Беларусі, аўтар першага закончанага беларускага рамана. Кароткі нарыс жыцця , этапы асобаснага і творчага станаўлення дадзенага аўтара. Аналіз самых вядомых твораў і зборнікаў Цішки Гартны.

    курсовая работа [47,3 K], добавлен 20.03.2013

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Робинзонивське суголосся ў літаратуры. Характэрныя рысы асветніцкага рамана Даніэля Дэфо "Рабінзон Круза". Раман як сюжэтная мадэль сусветнай робинзонады. Сістэма адносін у рамане. Мірнае суіснаванне, жыццё на востраве Роспачы. Уплыў рэлігіі на Рабінзона.

    курсовая работа [35,1 K], добавлен 12.06.2012

  • Змалювання персонажа Дон Жуана в багатьох художніх творах як вічного героя-коханця та найвідомішого підкорювача жіночих сердець. Перші згадки про існування реального історичного прототипу героя. Різні інтерпретації образу у творах письменників та поетів.

    творческая работа [16,5 K], добавлен 28.12.2010

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.

    реферат [17,9 K], добавлен 04.10.2009

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Беларусь і беларусы ў вершах Алеся Пісьмянкова. Метафізіка кахання. Лірычны герой Алеся Пісьмянкова. Асаблівасць мастакоўскага почырку. Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў. Гармонія колераў і фарбаў. Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова.

    дипломная работа [108,2 K], добавлен 24.12.2014

  • Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

    курсовая работа [26,2 K], добавлен 15.05.2012

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

    курсовая работа [88,9 K], добавлен 24.03.2013

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.