Фантастыка

Фантастыка — жанр мастацкай літаратуры, у якім з дапамогай дадання фіктыўных, уяўных элементаў ствараецца свет, адменны ад сённяшняга, рэальнага. Беларуская фантастычная проза — мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фантастыкі.

Рубрика Литература
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 16.10.2022
Размер файла 573,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

РЭФЭРАТ

па Беларускай лiтаратуры:

«Фантастыка

Фантастыка -- жанр мастацкай літаратуры, у якім з дапамогай дадання фіктыўных, уяўных элементаў ствараецца свет, адменны ад сённяшняга, рэальнага. Да фантастыкі не адносяцца казкі, накшталт «Ката ў ботах», і многія іншыя, бо апрача агульнай, павярхоўнай «казачнай» атмасферы, фантастыка мае свае тэмы, праблемы, якія яна раскрывае, -- «чалавек і прырода», «чалавек і Сусвет», «чалавек і грамадства», «чалавек і дабро (зло)». У залежнасці ад тэмы ўнутраны свет кожнага фантастычнага твора напаўняецца пэўнымі атрыбутамі. Напрыклад, у «чалавек і Сусвет» канечне маюць быць зоркалёты або іншыя касмічныя транспартныя сродкі, на якіх ён, гэта значыць чалавек, будзе баразніць абшары Галактыкі, у «чалавек і дабро (зло)» павінны быць выяўленыя элементы дабра і зла, накшталт эльфаў і оркаў у фэнтэзійных творах. Часта тэмы пераплятаюцца, утвараючы непаўторны кактэйль з каларытных вобразаў (напрыклад, у тэхнафэнтэзі, дзе магія спакойна існуе разам з высокімі тэхналогіямі).

Малюнак 1 - «Падарожжы Гулівера» -- фантастычная сатыра XVIII ст.

Героямі фантастыкі могуць быць не толькі людзі, у адным з такіх паджанраў як біяпанк галоўнымі героямі часта з'яўляюцца жывёлы, якія з прычыны генетычных эксперыментаў ці іншага збегу акалічнасцяў сталі разумнымі. Акрамя таго, героямі фантастычнага твора могуць стаць і робаты, і іншапланецяне (чужыя), што часта практыкуюць розныя аўтары, спрабуючы апісаць спецыфічную псіхалогію, сістэму каштоўнасцяў і логіку разумных істот (напрыклад, тры законы робататэхнікі, што прыдумаў Азімаў). У фэнтэзі (адным з паджанраў фантастыкі) выбар «герояў-нелюдзяў» вельмі шырокі -- ад невялікіх гномаў да гіганцкіх цмокаў.

Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна адзначыць, што фантастыка гэта асаблівы, своеасаблівы жанр літаратуры, які падахвочвае людзей задумвацца над жыццём, яго перспектывамі, рэаліямі і мэтамі.

Жанры

Малюнак 2 - «Вайна светаў» Герберта Уэлса -- класіка навуковай фантастыкі

Перад пачаткам класіфікацыі фантастыкі варта зазначыць, што тут няма нейкага выразнага падзелу на жанры. Адны, напрыклад, адносяць фэнтэзі да навуковай фантастыкі, іншыя наогул кажуць, што фэнтэзі зусім іншы жанр літаратуры, адменны ад фантастыкі. Такая супярэчнасць стымулюецца яшчэ і тым, што ў беларускай мове паняцці фантастыка (англ.: science fiction) і фэнтэзі (англ.: fantasy), вельмі падобныя і часта блытаюцца. Акрамя таго, жанры пераплятаюцца адзін з адным і вылучыць сярод іх вядучы напрамак даволі цяжка. Напрыклад, кіберпанк -- быццам з'яўляецца чыстым падвідам таймпанку, але калі прыгледзецца бліжэй, то там знойдуцца элементы і сацыяльнай фантастыкі, і антыўтопіі. Таму не варта ўспрымаць ніжэйпададзеную класіфікацыю як «бясспрэчную ісціну».

У фантастыцы можна вылучыць наступныя напрамкі:

Таймпанк;

Фэнтэзі;

Сацыяльная фантастыка;

Навуковая фантастыка;

Баявая і прыгодніцкая фантастыка;

Апакаліпсіс і постапакаліпсіс;

Альтэрнатыўная гісторыя і геаграфія;

Таксама ў спіс яшчэ можна дадаць такі жанр, як готыка, хоць такое далучэнне будзе досыць ўмоўным.

фантастыка літаратура проза

Беларуская фантастычная проза

Беларуская фантастычная проза -- мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры фантастыкі.

Малюнак 3 - Вокладка «Шляхціц Завальня» выдання 1884 года

Да аднаго за жанраў фантастычнай літаратуру -- фэнтэзі, адносіцца твор аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага -- «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-46). Гэтая кніга, якую без сумневу можна назваць падмуркам беларускай літаратуры, распачала жанр фантастыкі, фэнтэзі, у нашай літаратуры. Твор, напісаны на падставе беларускіх народных казак і легенд, прываблівае сваімі паганскімі фантазіямі, сваім, калі так можна выказацца, беларускім гафманізмам. Прытчы-апавяданні звязаны ў творы пры дапамозе вядомага са старажытных часоў прыёму, дзе ёсць апавядальнік і слухач. Гасцінны шляхціц Завальня сустракае ўсіх падарожных, шчодра частуе іх, і ўважліва слухае жыццёвыя гісторыі і казкі. Нешта падобнае можна бачыць і ў «Тысячы і адной ночы»[1]. У некралогу, размешчаным у часопісе «Przegl№d Poznaсski» (1851. T. III. Poszyt 3. S. 362.), Я. Баршчэўскага назвалі «вядомым беларускім пісьменнікам», які «апранае фантастыку ў беларускія шаты»[2].

XX стагоддзе

У 1923 годзе выходзіць філасофска-фантастычная аповесць Вацлава Ластоўскага «Лабірынты», напісаная ў духе мастацкай містыфікацыі гісторыка-міфалагічнага напрамку.

Калі разглядаць навукова-фантастычны жанр, то тут абавязкова трэба ўзгадаць Янку Маўра, заснавальніка навукова-пазнавальнага жанру ў беларускай літаратуры, і стваральніка першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. У 1925 годзе ў часопісе «Беларускі піянер» з'явілася яго аповесць на беларускай мове «Чалавек ідзе», якая, як лічыцца, паклала пачатак навукова-фантастычнаму жанру ў беларускай літаратуры. Тым не менш некаторыя гэтую аповесць адносяць хутчэй да прыгодніцкага жанру. А далей былі фантастычная казка «Вандраванне па зорках» (1927) і «Аповесць будучых дзён» (1932), якую ўжо смела можна аднесці менавіта да фантастыкі. І ў 1954 годзе выйшла яго навукова-фантастычная аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», у якой сумешчана рэальнае і фантастычнае -- на энергіі дзіцячай фантазіі ўнукі прафесара Цылякоўскага Святазар і Святлана адпраўляюцца ў далёкае вандраванне -- напачатку ў Амерыку, а потым на Месяц і на Марс.

У 1932 годзе ў часопісе «Маладняк» (№ 7-8) з'явілася першая частка навукова-фантастычнага раману «Вызваленне сіл» Змітрака Астапенка. Але ў 1933 годзе аўтар быў арыштаваны НКУС па справе «Беларускай народнай грамады», і, верагодна, што раман так і не быў скончаны.

У 1959 годзе выйшла кніга Міколы Гамолка «Шосты акіян» -- навукова-фантастчыны раман пра касмічны акіян. А ў 1962 была выдана аповесць пра пра касмічную экспедыцыю на Марс і Плутон «Апошняя арбіта», аўтара Ўладзіміра Шыціка. А за ёй выйшлі яго зборнікі «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Трансплутонавыя Афеліі» (1982). Іх асноўная тэма -- бясконцыя абшары космасу і яго адважныя даследнікі і пакарыцелі.

У лютым 1981 года ў газеце «Знамя юности», пісьменнік Уладзімір Цвяткоў падрыхтаваў першы выпуск «Клуба аматараў фантастыкі» (з аўтараў і чытачоў клубу ўтварыўся першы ў Беларусі клуб аматараў фантастыкі «Цыялкоўскі»). Рубрыку пазней змяніла «Фантастыка. Гіпотэзы. Прагнозы», затым з'явіўся «ФАЭТОН» (Фантастыка. Эксперыменты. Тэорыі. Досведы).

У сярэдзіне-канцы 1980-х моцна а сабе заявіў творчы дуэт Юрыя Брайдэра і Мікалай Чадовіча. Пачатак іх доўгаму і плённаму супрацоўніцтву паклаў аповяд «Парушальнік» (1983) у газеце «Знамя юности». Вядомасць ім прынеслі «Тэлепатычная стрэльба» (1987) і «Евангелле ад Цімафея» (1991). У суаўтарстве, якое працягнулася і ў пачатку 2000-х, імі былі напісаны цэлыя цыклы твораў: «Светы пад лязом сякеры», «Сцежка», «Адмысловы аддзел», «Паляванне на Мінатаўра».

У вясёлай і нязмушанай форме Павел Місько распавядае дзецям у фантастычнай аповесці «Эрпіды на планеце Зямля» (1987) пра жывёльны і раслінны свет Зямлі ад імя робатаў-выведнікаў. Частку сваіх твораў у прагодніцка-фантастычным жанры прысвяціў дзецям і Аляксей Якімовіч у сваіх кніжках «Эльдарада просіць дапамогі» (1989 г.), «Сакрэт Тунгускага метэарыта» (1993 г.). Звярнулася да дзіцячай фантастыкі і Раіса Баравікова -- «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990 г.) і «Дзве аповесці пра міжпланетнага пажарніка» (1996 г.).

Творам Васіля Гігевіча, у якіх ён даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце, уласцівыя псіхалагізм і філасафічнасць. Найбольш да навукова-фантастычнага жанру набліжана яго аповесць «Марсіянскае падарожжа» (1990 г.) у якой галоўны герой, журналіст, вырашыў назаўжды пераехаць на Марс і жыць там пад кіраўніцтвам штучнага інтэлекту. У 2012 годзе ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» выйшла кніга «Крах цывілізацыі», у якую ўвайшлі чатыры яго найбольш яркіх твора «Карабель», «Марсіянскае падарожжа», «Палтэргейст», «Страчанае шчасце».

Нечакана звярнуўся часткова да фантастыкі і вядомы беларускі дэтэктыўшчык Мікалай Чаргінец, у рамане «Ілоты вар'яцтва» (1995). У ім апавядаецца пра кіраўніка міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі, які марыць пра бязмежную ўладу над светам. Сярод герояў кнігі прысутнічаюць, апроч іншых, і прышэльцы з Космасу, якія аб'ядналіся разам з людзьмі і супрацьстаяць сілам Зла ў барацьбе за выратаванне чалавецтва ад катастрофы.

Плённа на ніве фантастыкі працуюць Аляксандр Сілецкі і Наталля Новаш -- муж і жонка. Ён піша навуковую, сацыяльную фантастыку, яна -- больш казкі і раманы-фэнтэзі, але мае і навукова-фантастычныя творы. Сілецкі аўтар больш за 70 фантастычных аповядаў.

XXI стагоддзе

Адметнай з'явай стаў постмадэрністкі раман Андрэя Федарэнкі «Рэвізія» (2004). Аўтар пачаў яго пісаць яшчэ ў 1987, працягнуў у 1992, і завяршыў у 2003. Галоўны герой, Алесь Трухан, у канцы 1980-х гадоў на аснове сваіх бачанняў ці сноў, якія яго перыядычна наведваюць, піша раман а 1920-х гадах. А галоўны персанаж рамана Трухановіча, Алесь Трухановіч (кантужаны чырвонаармеец з амнезіяй), «успамінае» сваё будучае жыццё, жыццё Трухана ў канцы 1980-х.

Далучыўся да кола фантастаў і Алесь Бадак, які апублікаваў у часопісе «Маладосць» (2004 г. № 12) аповесць «Не глядзіце ў снах на поўню». Твор таксама ўвайшоў у анталогію «У зеніце -- Антарэс» (2008).

Знакаміта сваёй шматграннай творчасцю Людміла Рублеўская. Яе фантастычнае апавяданне пра Ведзьмака «Адзінка» увайшло ў зборнік беларускай фантастыкі «Люстэрка Сусвету» (2007). Але найбольш вядомы яе фантастычна-містычныя аповесці «Дзеці гамункулуса» (1999), у якую пакладзена легенда пра чарнакніжніка пана Твардоўскага, раманы «Скокі смерці» (2005), у якой журналістка і рэстаўратар разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, і «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), у якой група маладых людзей знаходзіць партал, праз які яны адпраўляюцца ў 1930-е гады.

Добра вядомы ў Беларусі і за яе межамі творы Андрэя Жвалеўскага, які напісаў вялікую колькасць раманаў у суаўтарстве з Я. Пастарнак і І. Мыцько. Апроч цыклу фантастычнай пародыі «Поры Гатэр» (у суаўт. з І. Мыцько), аўтар напісаў фантастычныя раманы «Майстар сурокаў» (2005) і «Майстар сілы» (2005). За іранічны раман жахаў «Тут вам не прычыняць ніякай шкоды» (2006) Жвалеўскі і Мыцько атрымалі ў 2007 г. на Міжнароднай літаратурнай канферэнцый па пытаннях фантастыкі «РасКан» прэмію «Аліса» (за лепшы фантастычны твор для дзяцей).

Яшчэ адна беларуская пісьменніца, добра вядомая за межамі Беларусі -- Вольга Грамыка, аўтар Беларыйскага цыклу пра ведзьму Вольхе, піша кнігі ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі. Яе раман «Прафесія: ведзьма» на міжнародным фэсце «Зорны мост-2003» (г. Харкаў) атрымаў прыз «Меч Без Імя» за лепшы дэбютны раман у жанры гумарыстычнай і вострасюжэтнай фантастыкі.

Не застаюцца ў баку і самі выдавецтва. Так, «Мастацкая літаратура» выдала дзве анталогіі, у якіх сабраны фантастычныя аповяды -- ужо ўзгаданыя «Люстэрка Сусвету» (2007 г.) і «У зеніце -- Антарэс» (2008 г.). Выдавецтва «Харвест» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, у серыі «Беларуская сучасная фантастыка», выдала зборнікі Алеся Аляшкевіча «Дзеці зорак» (2009 г.), Генадзя Аўласенка «Дзікія кошкі Барсума» (2009 г.), аповесць Зінаіды Дудзюк «Аднарог» (2010 г.). У выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» выйшаў зборнік казак і аповядаў пра космас для дзяцей «Касмічная кніга» (2010 г.). У 2014 годзе выдавецтва «Харвест» выдала кнігі пераможцаў конкурсу «Новая беларуская фантастыка» Кацярыны Войнікавай «Дарункі цмока», Андрэя Балотава «Панацэя» і Зміцера Саўчыка «Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры».

У 2010 годзе Саюз пісьменнікаў Беларусі праводзіў конкурс маладых літаратараў «Новая беларуская фантастыка» з мэтай прыцягнуць увагу чытачоў да беларускай фантастычнай літаратуры і адкрыць новых таленавітых аўтараў твораў фантастычных жанраў. Журы конкурсу ўзначальваў старшыня секцыі «Прыгоды і фантастыка» СПБ Уладзімір Кулічэнка, аўтар фантастычных аповесцяў «Катамаран „Уцякач“» (1994 г.) і «Клуб горада N» (2004 г.). Па выніках конкурсу былі вызначаны фіналісты, а іх творы былі выдадзены асобнымі кніжкамі ў 2014 годзе ў выдавецтве «Харвест» у серыі «Новая беларуская фантастыка». Гэта «Панацэя» Андрэя Болатава, «Дары Дракона» Кацярыны Войнікавай і «Незлічоныя скарбы таямнічай пячоры» Дзмітрыя Саўчыка.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе. Мастацкія магчымасці слова. "Нярэчыўнасць" вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай сям’і і ў сучасным тэхнізаваным свеце.

    реферат [30,6 K], добавлен 25.02.2011

  • Ядвігін III (Антон Іванавіч Лявіцкі) — адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы — жыў на пераломе двух стагоддзяў, двух сацыяльных эпох. Рэвалюцыя 1905 г. - пераломная вяха у гісторыі ўсёй беларускай літаратуры і ў жыцці і творчасці Ядвігіна III.

    реферат [39,0 K], добавлен 13.12.2011

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Задача прозы – "прадметная", "зямная", бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі.

    реферат [39,6 K], добавлен 25.09.2011

  • Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця. Летапіс як найбольш значный жанр беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. Арыгінапьны твори жанра царкоўна-рэлігійнага пісьменства.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 24.02.2011

  • Вывучэнне біяграфіі Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (Цёткі) - пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры. Псеўданімы, якімі яна карысталася ў сваёй творчасці. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка), яе значэнне ў беларускай літаратуры.

    реферат [39,3 K], добавлен 26.03.2013

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Напрамкі і стылі ў еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры і літаратуры XVI-ХХ ст.: Барока, класіцызм, сениментализм, рамантызм. Агульнае паняцце пра сацыялістычным рэалізме, развіццё сусветнай і беларускай літаратуры, сучасныя думкі і погляды.

    курсовая работа [57,7 K], добавлен 25.02.2011

  • Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог. Стаўленне аўтара да сваіх персанажаў, асаблівасці автобиографичекиого творы.

    реферат [45,8 K], добавлен 23.03.2011

  • Роля паэзіі ў агульнай сістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны. Кантраснае спалучэнне ў творах любові і нянавісці, традыцыйных вобразаў-сімвалаў і лірычна-песенных інтанацый. Значэнне сатырычнай камедыі ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [65,2 K], добавлен 23.02.2011

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.

    реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў эпоху Асветніцтва. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы другой паловы XVIII ст. Тэматычна бурлескная паэзія эпохі Асветніцтва. Развіццё школьнай драматургіі.

    реферат [36,9 K], добавлен 24.02.2011

  • Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род. Пародыя, эпіграма, працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі.

    курсовая работа [49,0 K], добавлен 05.03.2010

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Сложившиеся в процессе развития художественной словесности виды произведений как основные жанры в литературоведении. Общая характеристика документально-публицистических жанров. Эссе как жанр, находящийся на пересечении литературы, публицистики, науки.

    реферат [29,6 K], добавлен 18.06.2015

  • Спавядальная проза Святланы Алексіевіч, спавядальнасць як адзнака кнігі "У вайны не жаночы твар". Псіхалагізм адлюстравання рэчаіснасці ў творах С. Алексіевіч. Боль вайны ў кнізе "Апошнія сведкі" і чарнобыльская трагедыя ў кнізе "Чарнобыльская малітва".

    курсовая работа [50,3 K], добавлен 18.01.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.