Керамічныя вырабы. Кафля XIV-XVI ст.

Асаблівасці ляпны і ганчарнай керамікі, вынаходніцтва і пашырэнне ганчарнага круга. Асартымент ганчарных вырабаў, гісторыя ўзнікнення і распаўсюджвання паліванага керамічнага посуду ў гарадах і пасёлках. Характарыстыка рэльефнага арнаменту на посудзе.

Рубрика Производство и технологии
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 27.04.2019
Размер файла 151,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Керамічныя вырабы. Кафля XIV-XVI ст.

3 даўніх часоў у жыцці чалавека значную ролю адыгрывае звычайная гліна. Сучасная навука стварыла вялікую колькасць танных і трывалых матэрыялаў, без якіх нельга ўявіць побыт чалавека нашых дзён. Але адзін са старажытнейшых будаўнічых матэрыялаў - гліна, якая ў значнай ступені ўтрымлівае свае пазіцыі ў побыце (посуд і інш.), будаўніцтве (цэгла, дахоўка, трубы, пліткі), тэхніцы, скульптуры, прыкладным мастацтве і г. д. А ў мінулым значэнне гэтага трывалага і пластычнага матэрыялу было яшчэ большым.

На тэрыторыі Беларусі, як і на землях суседніх усходнеславянскіх народаў, ганчарства вядома з эпохі неаліту (IV--III тысячагоддзі да н. э.), калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную сасуды для гатавання ежы -- гаршкі. 3 часам набылі распаўсюджанне міскі, кубкі, амфары з ручкамі-вушкамі і інш. Практычна ўсе яны аздоблены штампаваным ці прадрапаным арнаментам з простых матываў -- ямак, наколаў, рысак.

Невыпадкова, што гліняныя вырабы складаюць большасць сярод знаходак, сабраных пад час раскопак. Асабліва многа іх у познясярэднявечных слаях. У побыце беларусаў шырока ўжывалася дрэва, але старажытныя вырабы з яго, у адрозненне ад гліняных, захоўваюцца далёка не ўсюды. Гэта таксама адна з прычын перавагі вырабаў з гліны сярод археалагічных знаходак.

Зразумела, мы знаходзім, за рэдкім выключэннем, рэчы, якія трапілі ў зямлю ў сапсаваным выглядзе. У выпадку з посудам мы маем справу з чарапкамі. Шмат часу займае рэканструкцыя начыння, калі трэба сярод дзясяткаў і сотняў вельмі падобных кавалкаў адшукаць патрэбныя і скласці які-небудзь гаршчок ці міску. Праўда, для рэстаўрацыі дастаткова сабраць толькі адзін бок начыння, але абавякова ад нізу да верху. Калі вядома дакладная вышыня і форма посуду, то няцяжка дарабіць недастаючыя часткі.

Кераміка - гэта вырабы з прыродных глін і іх сумесей з мінеральнымі і арганічнымі дамешкамі, абпаленыя да каменепадобнага стану.

Паводле прызначэння кераміка падзяляецца на посуд (сталовы, кухонны, тарная кераміка і інш.), будаўнічыя матэрыялы (плітка, цэгла, дахоўка, кафля), рэчы мастацтва або культу (дэкаратыўныя вазы, статуэткі, фігуркі, барэльефы, пахавальныя труны) і інш.

Па гатунках гліны - на звычайную (з афарбаванай, ажалезненай гліны) і фарфорава-фаянсавую (з белай гліны - кааліну).

Па дамешках у глінянае цеста - на тэракотавую (з чыстай чырнаватай гліны), з арганічнай (расліннай) дамешкай, з тоўчанымі ракавінамі, пяском (кварцам), жарствой (тоўчаным каменем), крывавіком (балотнай рудой), шамотам (раздробненымі кавалкамі посуду).

Старажытная кераміка змяшчае ў сабе тэхналагічную, храналагічную, тэрытарыяльную, культурна-археалагічную інфармацыю. Паводле складу фармовачнага цеста, рэжыму абпальвання нярэдка можна вызначыць час стварэння керамічнай рэчы. Тыпы, формы і арнаментацыя гліняных вырабаў (найперш посуду) з'яўляюцца асноўнымі вызначальнымі прыкметамі пэўнай археалагічнай культуры, а часам і этнічнай прыналежнасці.

Паводле спосабу вытворчасці кераміку падзяляюць на ляпную (вырабленую рукамі) і ганчарную (зробленую на ганчарным крузе).

Вынаходства і пашырэнне ганчарнага кругу.

Першапачаткова ганчары выкарыстоўвалі ганчарны круг, які з'яўляецца на тэрыторыі Беларусі не раней X ст., для загладжвання ўжо гатовага начыння ці частковай яго фармоўкі. Найбольш архаічны - ручны ганчарны круг (прыводзіўся ў рух рукамі) з нерухомай або рухомай воссю. Найпрасцейшы круг з нерухомай воссю быў аднадыскавым. Дыск з сасны ці бярозы дыяметрам 25 - 40 см, таўшчынёй 4 - 8 см выраблялі разам з ножкай , у цэнтры якой прасвідроўвалі адтуліны для восі (“шпяня”, “шворна”) з дубу або жалеза. У выніку развіцця канструкцыі ўзнік ручны ганчарны круг з крыжавінай, спіцамі, 2 дыскамі.

З сярэдзіны XVI ст. у Беларусі ў культурных пластах гарадскіх і сельскіх паселішчаў шырока фіксуецца кераміка, выкананая на нажным ганчарным крузе (прыводзіўся ў рух нагамі). Яго таксама цалкам выраблялі з дрэва. Складаўся з 2 дыскаў, злучаных на адлегласці 35-45 см 4-8 спіцамі. Праз адтуліну ў ніжнім дыску насаджваўся на вось, наглуха замацаваную ў зямлі або крыжавіне. Самым позднім з'яўляецца нажны ганчарны круг з рухомай воссю (“станок”, “варштат”, “пагон”), які выкарыстоўваўся ў фаянсавай вытворчасці, чым тлумачыцца яго пашырэнне ў Беларусі з сярэдзіны XVIII ст.

У X-XIII ст. асартымент ганчарных вырабаў шырокі: гаршкі, латушкі, карчагі, міскі, гарлачы, кубкі,галаснікі, каганцы, цацкі дзіцячыя і інш. Практычна ўсе вядомыя ў той час ганчарныя вырабы існавалі і на працягу наступных стагоддзяў.

Асабліва шмат ганчарнай керамікі ў культурных пластах гарадоў XII-XIIIст. З выгляду яна шэрая, для абястлушчвання гліны ў цеста дабаўлялася многа пяску, выкарыстоўвалася для гэтага і дробная жарства. Паводле прызначэння гліняны посуд гэтага часу падзяляецца на кухонны (пячныя гаршкі розных тыпаў, накрыўкі, патэльні), сталовы (міскі, кубкі), тарны (карчагі, сярод іх і таўстаценныя амфары, якія прывозілі XI-XIII ст. разам з віном у гарады Беларусі з Прычарнамор'я). Адметная рыса гаршкоў XI ст. - складанапрафіляваны, адагнуты вонкі патоўшчаны венчык, што мае форму “карнізіка” ці “манжэты”; XII-XIII стст. - ускладнены венчык, закруглены край якога загнуты ўнутр і прыстасаваны да прылягання накрыўкі. Шыйкі іх высокія, злёгку прафіляваныя. На плечуках гаршкоў лінейны ці хвалісты арнамент, часам спалучэнне 2 арнаментаў.

Некаторыя гаршкі маюць на донцах рэльефнае кляймо ў выглядзе канцэнтрычных акружнасцей, колаў са спіцамі, пяціканцовых зорак, трызубца і інш.

Клеймы ганчарныя - рельефныя адбіткі разнастайных знакаў на донцах ганчарнага посуду. Аб прызначэнні клеймаў ёсць некалькі меркаванняў, але найбольш, верагодна, што гэта знак ганчара, а не заказчыка. Такое меркаванне пацвярджаюць матэрыялы раскопак гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Мінскага р-на. На тэрыторыі Усходняй Еўропы посуд з ганчарнымі клеймамі быў пашыраны ў XI-XV стст. На землях, што былі заселены славянамі, сімволіка ганчарных клеймаў даволі стабільная, што сведчыць пра іх культавае адзінства ў сярэдневякоўі.

Керамічны посуд, знойдзены ў познясярэднявечных гарадах і мястэчках, можна падзяліць на тры вялікія групы: непаліваны, паліваны і мораны (ці дымлёны).

Гэты падзел абапіраецца на асаблівасці абпалу і апрацоўкі паверхні начынняў. Мораны посуд у адрозненне ад непаліванага і паліванага абпальваўся ў закупораным горне без доступу паветра. Паліваны посуд пакрываўся тонкім слоем спецыяльнага рэчыва, якое называецца палівай. Гэта рабілася галоўным чынам для паляпшэння якасці вырабаў, каб сценкі не прапускалі вільгаці, каб гліняны пыл не дамешваўся да харчовых прадуктаў. Выкарыстоўвалі паліву і з мэтай аздаблення начынняў.

Гаршкі XIV - XVI стст. адрозніваюцца якасцю глінянай масы. Яны зроблены з тлустай гліны з дамешкам жарствы ці пяску. Абпал нераўнамерны, і чарапок у разломе трохслойны, паверхні посуду абпалены якасней, чым сярэдзіна. Гаршкі XVII ст. выраблены з лепш перамешанай глінянай масы, абпал раўнамерны, разлом мае аднастайны чырванаваты колер.

Сярод знаходак у слаях XIV-XVII стст. першае месца па колькасці займае керамічны посуд, і сярод посуду больш за ўсё непаліваных начынняў. Асноўную масу непаліванага посуду складаюць гаршкі. Менавіта яны найбольш прыдатныя на ролю датуючага матэрыялу, бо ў кожны больш-менш працяглы адрэзак часу гаршкам была ўласціва свая асаблівая форма. Найбольш характэрная прыкмета для датавання форма верхняй часткі посуду (венца). На вялікай тэрыторыі ў побыце выкарыстоўваліся гаршкі з амаль аднолькавай формай. Такія-сякія нязначныя асаблівасці ў выраб мог унесці кожны майстар, але тыповыя формы былі традыцыйна агульнымі. Акрамя формы венца, датаваць гаршчок дапамагаюць форма тулава, склад глінянай масы, з якой зроблены посуд, характар апрацоўкі паверхні і г. д.

Застаецца толькі вызначыць, якія гаршкі характэрны для розных часоў. Гэта вельмі складаная задача, бо багацце формаў стварае значныя цяжкасці.

У набор непаліванай керамікі з нашых раскопак уваходзяць, акрамя гаршкоў, макотры, рынкі, латкі, накрыўкі, міскі, талеркі, збаны, стопкі.

Макотры, інакш макацёры ці цёрлы, служылі для прыгатавання расліннай ежы, замесу цеста, захавання сыпучых прадуктаў. Дыяметр іх дасягае звыш 30 см, а таўшчыня сценак 1 см і болей. Некаторыя макотры з вонкавага боку ўпрыгожваліся арнаментам з прамых або хвалістых ліній, часам замест ліній налепвалі валік з зашчыпамі. Некаторыя макотры арнаментаваліся хвалістымі лініямі прама па адагнутаму венчыку.

Рынкі - гэта патэльні на трох ножках і з ручкай у выглядзе ўтулкі. Ножкі прырабляліся, каб зручна і роўна паставіць патэльню на вуголлях. Дарэчы, вядомы і знаходкі гаршкоў на ножках. У ручку рынкі можна было ўставіць драўляную рукаятку.

Латкі - тыя ж патэльні толькі без ножак. Для гаршкоў і рынак вырабляліся накрыўкі. Некаторыя рабіліся са спецыяльнай ручкай, якую можна было выкарыстоўваць і ў якасці ножкі. Тады сама накрыўка пры патрэбе станавілася міскай. Значна радзей гаршкоў і макотраў сустракаюцца непаліваныя міскі, талеркі, збаны, кубкі. Яны часцей за ўсё рабіліся паліванымі ці моранымі.

Паліваны керамічны посуд у гарадах і мястэчках увайшоў ва ўжыванне з другой паловы XV ст. Гэта вызначана на першых яго знаходках у культурных наслаеннях гэтага часу. Знаходкі паліванага посуду не такія шматлікія ў параўнанні з непаліваным. Гэта галоўным чынам гаршкі з ручкай, міскі, талеркі, кубкі, рынкі, збаны. Ужывалася паліва двух колераў: зялёнага і карычневага. Сустракаюцца разнастайныя адценні колеру. Яны залежалі ад хімічнага складу паліва. Якасць пакрыцця добрая, паліва не разбурылася нават пасля шматгадовага знаходжання ў зямлі, толькі ў некаторых начынняў яна адслойваецца, калі трохі націснуць пальцам на сценку. У большасці выпадкаў паліва наносілася толькі на ўнутраную паверхню посуду, што пацвярджае яе ўтылітарную функцыю, гэта значыць, галоўнай мэтай была не прыгажосць, а лепшая якасць вырабаў. Абпал паліванага посуду раўнамерны, сценкі тонкія, добра адгладжаныя. Арнамент лінейны (з прамых ліній) і сетчаты (наносіўся спецыяльным штампам). 3 другой паловы XVII ст. вядомы паліхромны і распісны посуд з раслінным арнаментам.

Найбольш раннія знаходкі моранага посуду выяўлены ў культурных наслаеннях канца XVI - пач. XVII стст. Праз спецыяльныя ўмовы абпалу без доступу кіслароду начынні набывалі цёмна-шэры, блізкі да чорнага колер. Такую кераміку называюць яшчэ дымлёнай. Сценкі моранага посуду добра прагладжаны, абпал раўнамерны па ўсёй іх таўшчыні. Часам бывае цяжка адрозніць моранае начынне ад закопчанага непаліванага. Дапамагае колер разлому чарапка. У дымлёнага посуду ён шэра-сталёвы. Асартымент моранага посуду складаецца з гаршкоў, макотраў, місак, талерак, збаноў. Часта дымлёныя начынні ўпрыгожаны глянцаваным арнаментам у выглядзе елачак, розных камбінацый прамых і хвалістых ліній.

Арнаментацыя керамікі - гэта аздабленне керамічных вырабаў (посуду, кафлі) арнаментам, выкананым у розных тэхніках - гравіравання (рыфлення), глянцавання, рэльефу, роспісу.

Гравіраванне (рыфленне) - тэхніка заглыбленага дэкарыравання сырых ці злёгку падсушаных вырабаў наколваннем, прадрапваннем арнаменту з дапамогай драўляных кіёчка, нажа ці пласціны, грабеньчыка, драцяной пятлі ці скрабка. У X-XII стст. на раннеганчарную кераміку ў тэхніцы гравіравання наносілі суцэльны лінейны арнамент кіёчкам ці драўлянай пласцінай; у XV-XVI стст. шматраднае рыфленне і хвалісты арнамент грабеньчыкам (Гродна). Разнавіднасць гравіравання: з дапамогай рэльефнага штампа-пячаткі - інструмента з дрэва, косці ці гліны рознага памеру і формы, які меў заглыблены арнамент на рабочай паверхні. У XII ст. такі арнамент выкарыстоўвалі для нанясення рэльефнага дэкору на керамічны посуд (Гродна), цагліны (Мірскі замак), пячныя дугі (Полацк). З дапамогай корбу (валіка з дрэва ці косці з выразаным на ім геаметрычным арнаментам) наносілі штампаваны арнамент на паліваны і дымлены посуд канца XVI-сяр. XVII стст. ў тэхніцы накату (т.зв. карбоўка); часам пакрывалі паліваю.

Глянцаванне - спосаб механічнай апрацоўкі спецыяльным інструментам (крамушкай) з косці ці крэменя паверхні тэракотавых ці дымленых начынняў з тэхналагічнымі і дэкаратыўнымі мэтамі. Вядома з жалезнага веку (зарубінецкая культура), але знікла. Аднавілася толькі з 2-й паловы XVII ст. на дымленай кераміцы зах. Палесся, Панямоння, Падняпроўя. ганчарная кераміка арнамент посуд

Рэльефны арнамент на посудзе ў выглядзе наляпных валікаў, зашчыпаў, гафрыраваных вянцоў. Валікамі прамавугольнай формы і з пальцавымі адбіткамі ўпрыгожвалі макотры ў XIV - XVI стст. (Віцебск, Мірскі замак). Наляпнымі шышачкамі аздаблялі паліваныя збаны канца XVI ст. на Падняпроўі (Магілёў, Крычаў). Рэльефны арнамент найбольш распаўсюдзіўся ў кафлярстве (каробчатая кафля канца XVI ст.).

Роспіс па сырым чарапку ці па ангобным фоне з дапамогай ражка распаўсюдзіўся ў канцы XVI - сяр. XVII стст., пэндзлем - у канцы XVII - сяр. XVIII стст. У тэхніцы фляндроўкі (адмысловай разнавіднасці роспісу), нанесенай эмалямі, рабілі керамічныя пісанкі ў XII ст.

Яшчэ адзін з відаў керамічных вырабаў - гэта падлога, характэрная для мураваных будынкаў. У Беларусі керамічная падлога вядома з XI ст. У XI-XII стст. падлогу масцілі паліванымі пліткамі розных колераў (карычневы, зялёны, жоўты, салатны, чорны) і форм, таўшчынёй 1,8 - 2,5 см. У час раскопак Полацкага Верхняга замка знойдзены керамічныя пліткі, пакрытыя шэрай палівай з каляровымі кружочкамі. Фрагменты керамічнай падлогі захаваліся ў Навагрудскай Барысаглебскай царкве, пліткі XII ст. знойдзены пры раскопках у Віцебску, Друцку, Лагойску, Пінску. У Гродзенскіх храмах XII ст. (Каложская царква, Ніжняя царква, Прачысценская царква) выяўлены ўчасткі падлогі з маёлікавых плітак. У XIV-XVI стст. падлогу мураваных будынкаў рабілі з цэглы прамавугольнай ці квадратнай формы. Яна знойдзена пры раскопках Мураванкаўскай царквы (Шчучынскі р-н).

Свайго росквіту гарадское ганчарнае рамяство дасягае ў XVI--XVII стст., што звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб'яднанняў-- цэхаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў той час ганчарныя цэхі (асобныя ці аб'яднаныя з іншымі) былі ў многіх гарадах Беларусі: Гродне, Брэсце, Полацку, Мінску, Капылі, Міры, Слуцку, Шклове, Віцебску, Дзісне, Стрэшыне, Камянцы і інш. Будучыя майстры (чаляднікі) рабілі «вандроўку» ў іншыя ганчарныя цэнтры ці нават за мяжу, што дазваляла пазнаёміцца з навейшымі дасягненнямі рамяства ў Заходняй Еўропе, зменамі ў тэхналогіі ганчарства і характары дэкору вырабаў. Садзейнічалі гэтаму і шырокія гандлёвыя сувязі беларускіх зямель з суседнімі краінамі. Многія формы ганчарнага посуду гарадскіх рамеснікаў сведчаць, з аднаго боку, пра пераемнасць традыцый Кіеўскай Русі, з другога -- пра ўплыў заходнееўрапейскіх мастацкіх дасягненняў.

У Навагрудку сабрана вялікая калекцыя археалагічнага матэрыялу XII-XIX стст. Значную частку знаходак складае непаліваны керамічны посуд - гэта гаршкі, макотры, накрыўкі. Некаторыя ўпрыгожаны прамымі або хвалістымі лініямі. Цікавы фрагмент кубка з хвалістымі сценкамі. Сярод знаходак ёсць два фрагменты рэдкага ў нас посуду, прывезенага з берагоў Рэйна.

Археалагічныя знаходкі:

Ш У Крэўскім замку (Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл.) знойдзены бытавы посуд (керамічны: непаліваны, паліваны, мораны, ф-ты гаршковай кафлі). Сярод кафлі вылучаецца тэракотавая 2-й пал. 16-17 стст. з выявай кветкі ў вазе, а таксама паліваная кафля з дывановым арнаментам («сонца»).

Ш Знойдзеная кераміка ў Гродна мае характэрнае дробнае рыфленне паверхні пасудзін і венчыкі з карнізікам. На донцах ёсць клеймы. Астатняя кераміка па структуры цеста і характары апрацоўкі падзяляецца на шэра-, чырвона-гліняную, задымленую, глянцаваную і паліваную. Арнаментацыя пасудзін разнастайныя: шматрадная грабеньчатая хваля, рыфленне трэскай, геаметрычня ўзоры, сетка, зігзаг, наколы, насечкі, штампаваны арнамент.

Ш Знойдзеная кераміка выключна ганчарная, пераважная яе большасць - рэшткі гаршкоў з дамешкамі жарствы, слюды, маленькіх каменьчыкаў; часткова акрамя лінейнага і хвалістага арнаменту ўпрыгожана штампам. На некалькіх донцах - клеймы: крыж у крузе. (Кульбачына - археалагічны помнік-гарадзішча X-XIII стст.)

У Пухавіцкім раёне, дзе я пражываю, няма звестак аб ганчарнай вытворчасці ў мінулым, акрамя в. Цагельня, дзе ладзіўся выраб цэглы. Адсутнасць якаснай гліны не спрыяла развіццю гэтага старажытнага рамяства. Насельніцтва набывала ганчарны посуд на кірмашы. Але Пухавіцкі раён багаты на старажытныя помнікі розных эпох (шмат знаходак на берагах р. Свіслач, р. Балачанкі, р. Цітаўкі). Але, на жаль, яны амаль не вывучаны, яшчэ не ўсе старонкі гісторыі далёкага мінулага нашага краю раскрыты.

Зараз у раёне займаюцца керамікай некалькі майстроў, у тым ліку А.З. Тамразаў, кіраўнік гуртка. Яны вырабляюць дэкаратыўную кераміку, дробную пластыку (цацкі, дэкаратыўны ляпны посуд, керамічныя пано і г.д.)

У Пухавіцкім раёне, недалёка ад г. Мінска, у жывапісным месцы каля ракі Пціч у паўтары кіламетрах ад в. Дудзічы знаходзіцца музейный комплекс старынных народных рамёсел і тэхналогій «Дудуткі»

Самыя цікавыя са звычайных рэчаў, якія трапляюцца пры раскопках, гэта кафляныя вырабы. Вызначыць час іх вырабу даволі лёгка, таму сама кафля добры датуючы матэрыял для другіх рэчаў, знойдзеных разам з ёй. Акрамя гістарычнай каштоўнасці, старажытныя кафляныя вырабы выклікаюць зацікаўленасць як творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Кафля - керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў.

У Беларусі кафля вядома з пачатку XIV ст. Трапіла з Еўропы, магчыма, з Германіі. Беларускае слова «кафля» паходзіць ад нямецкага «Kachel». Самыя раннія кафліны знойдзены ў Навагрудку, Полацку, Лідскім замку і ўяўляюць сабой цыліндры вышынёй 24-26 см, зробленыя з грубага глінянага цеста з дамешкам буйной жарствы. Выраблялі кафлі метадам ляпной тэхнікі, потым падпраўлялі на прымітыўным маларухомым ганчарным коле і абпальвалі на адкрытым агні. Некаторыя кафлі XVI ст. на сваіх донцах мелі ганчарныя клеймы. Самая старажытная кафля падобна на гаршчок. Падабенства настолькі вялікае, што яшчэ 30-40 гадоў назад нават археолагі лічылі гэтыя кафліны посудам.

Відавочна, першымі кафлямі былі гаршкі. На жаль, немагчыма ўстанавіць, якому разумнаму чалавеку прыйшло ў галаву ўмуроўваць іх у глінянае тулава печы. Аднак практычная выгода ад такой канструкцыі яўная - гаршкі, устаўленыя ў печ донцам уніз, вусцем вонкі, выконвалі ролю своеасаблівага каларыфера - нагнятальніка цёплага паветра з печы ў памяшканне.

Раннія “гаршковыя” кафлі (XIV - XVI ст.), якія мелі функцыю галаснікоў-каларыфераў, паводле тэхнікі фармоўкі былі ляпныя, падпраўленыя або поўнасцю адфармаваныя на ганчарным крузе. Паводле саставу фармовачнай масы - з гліны без дамешкаў, з гліны з дамешкамі жарствы, жвіру, пяску, бітага камення; паводле памеру - вялікія, сярэднія і малыя; па форме - цыліндрычныя, усечанага конуса, высокія і нізкія; па канфігурацыі вусця - квадратныя, круглыя, 3- або 4-пялёсткавыя; па тэхналогіі вытворчасці - тэракотавыя, задымленыя, паліваныя, з дэкорам і без яго.

На працягу XIV і XV ст. бачны вельмі марудныя, але ўпартыя няспынныя пошукі і вынаходніцтвы не толькі ў вытворчасці, але і ў канструкцыі самой кафлі. Ад адзінкавых умураваных у глінабітную печ кафляў-гаршкоў пачаўся пераход да печаў, цалкам складзеных з кафлі. Гліна - асноўны напаўняльнік канструкцыі і будаўнічы матэрыял - цяпер ужываецца як звязак паміж кафлямі. Жаданне шчыльней паставіць цыліндрычныя кафлі з круглым вусцем адну да аднае вымушала мяняць іх форму. Адмаўленне ад грубай масы, пераход да больш тонкай і пластычнай дазволіў надаць вусцю выразны трох- ці чатырохпялёсткавы малюнак, абрысы роўнабаковага трохкутніка ці квадрата. З'яўляецца мноства розных варыянтаў гаршковай кафлі ад высокіх і вузкіх да шырокіх і нізкіх. Узнікаюць кафлі гэтак званага міскавага, талфкавага і іншых тыпаў.

Увага да выяўленчых сродкаў, пошук мастацкай мовы не маглі прайсці без рэканструкцыі формы кафлі, якая і адбываеццаў канцы ХV - пачатку XVI стагоддзя. Асновай такой перабудовы паслужылі міскавыя і талфкавыя кафлі з традыцыйнымі да ганчарных вырабаў малюнкамі на дне ў выглядзе прамых ці хвалістых ліній або слядоў ад пальцаў рук пасля выпрацоўкі на коле. На дне такой кафлі было зручна рабіць узоры, бо яе невысокія борцікі не перашкаджалі гэтаму. Але такую кафлю было нязручна мацаваць у будове печы. Менавіта тады і пачалі да донца прырабляць гэтак званую «румпу»- гліняны цыліндрык такога ж дыяметру, зроблены на ганчарным коле.

У выніку з'яўляецца новы тып кафлі, так званы «каробкавы», дзе дно кафлі ранейшага тыпу наблізілася да вусця, а венца вусця стала выконваць ролю высокай рамкі. Па баках румпы рабіліся дзіркі для ўмацавання кафлі ў сценцы печы. Наблізіўшыся да вонкавай паверхні, ранейшае дно стала вонкавай пласцінаю з нанесеным на яе паверхню малюнкам.

Па агульных характэрных рысах каробкавую кафлю можна класіфікаваць:

паводле спосабу вытворчасці - ручнога, саматужнага або машыннага, фабрычнага вырабу;

паводле фармовачнай масы - без дамешкаў, з дамешкамі жвіру, пяску, са складанай масы з дамешкамі белай гліны і інш. рэчываў;

па форме пласціны і памерах румпы;

па канструкцыйным прызначэнні - кафля палявая, цокальная, паясная, карнізная (гзымсавая), франтонная, перамычкі, каронкі, гарадкі, балясіны, рашотчатыя дэкаратыўныя картушы, медальёны, дахоўкі;

па відах дэкору - плоская, рэльефная, гарэльефная, скульптурная, прасторавая;

па тэхналогіі вытворчасці - тэракотавая, ангабаваная, паліваная зялёная (“мураўлёная”), бясколернай ці каляровымі празрыстымі палівамі, пакрытая непразрыстымі каляровымі палівамі - эмалямі, т.зв. “кунштоўныя”, або “цанінныя” вырабы з выкарыстаннем белых эмалей, з размалёўкай па эмалі (галандскі стыль), мяшаныя тэхнікі з выкарыстаннем люстранных пакрыццяў, золата, падпаліўных фарбаў;

па тэматыцы дэкаратыўных выяў - з геаметрычным, раслінным, геам.-раслінным арнаментамі, з выявамі жывёл, людзей, у т.л. воінаў, коннікаў, з салярнымі знакамі, выявамі на бытавую і гістарычную тэматыку, з выявамі гербаў, картушаў, кампазіцыямі з ужываннем абрэвіятур, надпісаў і лічбаў, з рэлігійнай атрыбутыкай;

па кампазіцыйных сувязях - адзінкавыя самастойныя выявы, рапортныя (дывановыя) або поўнасцю падпарадкаваныя адзінаму кампазіцыйнаму прыёму і архітэктурнаму стылю.

Варта зазначыць, што ў Беларусі працэс пераходу ад гаршковай да каробкавай кафлі ішоў марудна, на працягу XV - першай паловы XVI стагоддзя. Ужывалася гаршковая кафля, аднак, і пазней, у XVII ст. і, магчыма, у пачатку XVIII ст., асабліва ў вёсках і мястэчках. Першапачаткова рэльефную каробкавую кафлю выраблялі толькі ў буйных рамесных асяродках, дзе кафляры былі добра знаёмыя з тэхналогіяй вырабу тэракотавай, а потым і паліванай кафлі ў гарадах Заходняй Еўропы. Шмат міскападобнай кафлі пазнейшага часу знойдзена ў Віцебску. Яна мела круглае донца і квадратнае вусце з бокам квадрата 15,5-18,5 см.

Самыя старажытныя экземпляры каробкавай кафлі знайшоў П. Рапапорт у час раскопак княскага палаца ў Полацку. Вонкавая паверхня гэтай кафлі мае квадратныя або прамакутныя абрысы. Памеры вонкавай пласціны нязначныя, даўжыня не болей за 10 см. Яна аздобленая высокімі рэльефнымі выявамі фантастычных цмокаў або чалавечых фігур. Цікавасць уяўляе фрагмент непаліванай бязрамкавай кафлі з выявай галавы скамароха. Гэта першая вядомая нам антрапалагічная выява на беларускай кафлі, уласцівая для познегатычнага мастацтва. У Полацку знойдзена і кафля, вонкавая пласціна, якая мае выяву фляйціста. Датуецца яна канцом XV - першай паловай XVI ст. Такі тып кафлі існаваў да сярэдзіны XVI стагоддзя. Найбольшую цікавасць з іх уяўляе фрагмент непаліванай кафлі з выявай Св. Юрыя (Георгія) на кані, які забівае цмока.

Асноўная частка ўсіх кафлін датуецца канцом XVI - першай паловай XVII стст. - часам найбольшага росквіту Мірскага замка. Прычым час бытавання некаторых з іх можна дакладна вызначыць па датах, якія на іх маюцца. Так, напрыклад, у калекцыі маецца датаваная 1583 г. кафля-каронка.

Вялікім попытам карысталіся кафлі, палітыя глазурай, якая надавала вырабам большую трываласць, яны лепей адпавядалі гігіенічным патрабаванням, мелі большае мастацкае ўздзеянне за кошт колеру і бляску. Склад глазуры трымаўся ў сакрэце, а майстар, які яго ведаў, карыстаўся пашанай і лічыўся лепшым сярод ганчароў. З канца XV стагоддзя спачатку для посуду, а потым і для кафлі ўжываецца сырая свінцовая глазура.

Адфармаваная ў глінянай, а пазней у драўлянай форме, і добра высушаная кафля змазвалася «шлімфай» - спецыяльна разведзеным клейстарам, дзёгцем ці іншым клейкім рэчывам і адразу праз дробнае сіцечка прысыпалася сухой глазурай, складзенай з перапаленага свінцу, рачнога пяску і глею. Дзеля колеру дадавалі вокіс медзі, які пасля абпальвання надаваў вырабам празрысты зялёны колер. Такія кафлі атрымалі назву «мураўлёных» - за падабенства да колеру травы-муравы.

Першая, найбольш старажытная паліваная кафля, знойдзеная ў Беларусі, датуецца канцом XV - першай паловай XVI стагоддзя.

У Беларусі ў XVI стагоддзі існавала і пераходная форма ад гаршковай да каробкавай кафлі, у якой вонкавая пласціна была прарэзанай. Кафлю з прарэзанай вонкавай пласцінай (кратавую) часта вылучаюць у асобны тып. Кавалкі такой кафлі знойдзены ў Полацку і Клецку.

§ Вельмі цікавую кафлю з выявамі пешых і конных вояў, пакрытую цёмна-зялёнай палівай, квадратнай формы, адкапаў Г. Штыхаў на паселішчы блізу вёскі Гарадзішча Мінскага раёна. Па краях вонкавай пласціны праходзіць надпіс кірыліцай, дзе можна прачытаць словы «К великому Новугороду...».

§ Цікавая зялёнапаліваная кафля з выявай анёла (датуецца канцом XV - першай паловаю XVIстст.),знойдзена на паселішчы блізка каля вёскі Берагаўцы Шчучынскага раёна.

§ Глыбокімі насечкамі ў выглядзе сеткі (зробленыя вострай трэскай па сырой гліне для лепшага мацавання кафліны ў аблямоўцы печы) пакрытыя і бакі румпаў паліванай кафлі з развалу печы сярэдзіны XVI стагоддзя, знойдзенай пры раскопках Замкавай гары ў Мазыры.

§ Зялёная паліваная кафля першай паловы XVI ст. з круглай румпай з насечкамі і рэльефнай вонкавай пласцінай сустрэлася ў час будаўнічых прац у Мінску.

Менавіта, у сярэдзіне другой паловы XVI ст. у Беларусі з'яўляецца кафля з партрэтнымі выявамі. Такая кафля знойдзена ў выніку археалагічных раскопак у Лагойску, Заслаўі, Мінску, Горадні, Дзяржынску, Полацку, Маладзечне і Мазыры.

Паводле памераў, формы і характару выяў «партрэтную» кафлю можна падзяліць на тры групы, якія прадстаўлены тэракотавымі і зялёнапаліванымі экземплярамі.

Да першай групы можна далучыць і прамакутную кафлю, на якой ёсць паясная выява сталага мужчыны з барадою (або маладой жанчыны) у рэнесансавых строях, упісаная ў вялікі аркавы праём. Кафлі з выявай мужчыны маюць абрэвіятуру АМНІВ, якую пакуль нерасшыфравалі.

«Партрэтная» кафля другой групы ўпрыгожана профільнай выявай барадатага мужчыны ў рэнесансавым берэце і мае квадратныя памеры.

Кафлі трэцяй групы знойдзены пакуль толькі ў Гродне і Мінску. На іх вонкавай пласціне з двухпрыступкавай рамкай па краях маецца малюнак чалавека ў профіль, які трымае ў руках рэчы, падобныя да атрыбутаў каралеўскай улады (дзяржава і скіпетр).

У першай палове ХVІ стагоддзя беларускія кафляры авалодалі высокім мастацтвам вырабу шматколернай паліхромнай кафлі. Вытворчасць такой кафлі была нятаннай, печку з паліхромнай кафлі мог мець толькі вельмі заможны чалавек. Таму і знаходзяць такую кафлю пры раскопках магнацкіх палацаў або дамоў заможных гандляроў ды рамеснікаў.

Адкуль трапіла паліхромная кафля ў Беларусь, адказаць цяжка, але несумненна, што гэта была адна са шматлікіх плыняў італьянскага Адраджэння, якія дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI стагоддзя. Мы бачым не імгненна створаную вытворчасць, а яе паступовае развіццё. Гэта рысы так званай «мецца-керамікі» - пераход да белага колеру з дапамогаю надглазуравых ангобных пакрыццяў. Дагэтагатыпу належаць кафлі, пакрытыя зялёнай палівай на белай ангобнай падкладцы, што надавала паліве большую насычанасць і яркасць. Шмат такіх кафляў знойдзена ў Полацку. У кантэксце варта зазначыць паступовае ўжыванне белай заглушанай глазуры разам з празрыстымі зялёнымі палівамі і, нарэшце, кафлі з рэльефнымі малюнкамі, вельмі часта яшчэ з ангобным белым пакрыццём, размалёваныя каляровымі эмалямі.

Каларыт складаўся з белага, жоўтага, светлага і цёмна-зялёнага, блакітнага, цёмна-сіняга і карычневага колераў. Вельмі паказальна і тое, што сюжэты малюнкаў, размалёваных фарбамі, на першым часе паўтаралі старыя выявы на тэракотавай кафлі або адпавядалі мінуламу «мураўлёнаму» перыяду.

Называлі паліхромную кафлю «цаніннаю» або «кунштоўнаю», «цаніннаю» - ад назвы вокісу волава «цыны», што надавала глазуры заглушаны белы колер, а «кунштоўнаю» - з прычыны яе высокага кошту, абумоўленага складанай тэхналогіяй, сыравінай, высокім узроўнем майстэрства і, безумоўна, мастацкім выглядам. Варта зазначыць, што ў Міры, акрамя кафлін з найбольш распаўсюджаным арнаментам (сіметрычны ўзор у выглядзе кветак, сцяблін, галін і інш.), адкапаны кафліны з узорам у выглядзе фантастычных жывёлін, ільвоў, рыбы, са стылізаваным геральдычным арнаментам. Нярэдка сустракаюцца выявы арла, радавога знака ўладальнікаў Міра князёў Радзівілаў, буйнейшых магнатаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства.

У час земляных прац у 1931 годзе на тэрыторыі былога замчышча ў Воршы сустрэліся рэшткі вытворчасці паліхромнай кафлі. Былі сабраны недаробленыя, бітыя і цэлыя кафлі. Усе яны пакрыты блакітнай, жоўтай, сіняй і карычневай палівамі. Іх вонкавыя пласціны ўпрыгожвалі выявы вершнікаў, чалавека з канём, мядзведзя, каня і іншых жывёл. Частку кафляў аздабляў раслінны арнамент (малюнкі валошак, рамонкаў або сланечнікаў). Знойдзеныя побач манеты сведчаць, што майстэрня існавала ў XVI стагоддзі.

Самая старажытная, вядомая нам паліхромная кафля знойдзеная ў г. Друі. Яе вонкавая пласціна выканана ў тэхніцы высокага рэльефу і аздобленая выявай мадонны з немаўляткам. Барэльеф выявы пакрыты белай глухой, жоўтай і светла-зялёнай празрыстай палівамі. Датуецца выраб першай паловай XVI стагоддзя.

Аналагічныя кафлі знойдзены М.Ткачовым у час раскопак у Мядзельскім замку. Гэта фрагменты вялікай паўцыркульнай кафлі, упрыгожанай рэльефным біблейскім сюжэтам (выява Ісуса Хрыста, над галавой якога лунае Святы Дух у выглядзе белага голуба), кафлі рознай формы з выявамі кветак ці кругоў. Яны цікавыя тым, што тут спалучаюцца празрыстая паліва і белая эмаль.

Тыпалогія развіцця кафлі ў XIV-XVII ст. на прыкладзе знаходак у Лідскім замку (малюнак).

малюнак

назва

час

1

гаршковая

кафля

пачатак XIV ст.

2, 4, 5

сярэдзіна XIV ст.

6

канец XIV ст.

3, 7

пачатак XV ст.

8

канец XV ст.

12

каробкавая

кафля

пачатак XVI ст.

13, 16

сярэдзіна XVI ст.

9, 10, 14

канец XVI ст.

11

рубеж XVI - XVII ст.

17, 19

пачатак XVII ст.

18, 20

сярэдзіна XVII ст.

15, 21, 22

3-я чв. XVII ст.

Ганчарны горан - спецыяльная печ для абпальвання бытавой і архітэктурна- дэкаратыўнай керамікі.

Археолагі адкапалі рэшткі ганчарных горнаў, дзе абпальвалі кафлю розных тыпаў. На тэрыторыі Беларусі найбольш ранні ганчарны горан выявіў У.Е. Собаль у Мінску. Ён выраблены з чырвонай, добра абпаленай гліны. Таўшчыня сценак 12 см. Паўтарае архаічную канструкцыю 2-яруснага цыліндрычнага горана, вядомага па матэрыялах раскопак па-за межамі Беларусі помнікаў эпохі Кіеўскай Русі. У ніжнім ярусе знаходзілася топка, у верхнім змяшчалася прадукцыя для абпальвання, у перагародцы паміж ярусамі зроблены адтуліны для паступлення гарачага паветра. Прадукцыю загружалі і вымалі праз адтуліну ўверсе, якая на час абпальвання замазвалася глінай.

Вытворчасць кафлі была развіта ў многіх беларускіх гарадах, у т.л. Віцебску, Гродне, Івянцы, Капылі, Крычаве, Магілёве, Мінску, Міры, Мсціславе і інш. Аб дзейнасці кафляроў сведчаць археалагічныя знаходкі.

Печы, складзеныя з кафлі, пачалі надаваць вырашэнню інтэр'ераў мастацкі духоўна-вобразны змест, займаць вядучае кампазіцыйнае гучанне. Як бы падводзячы рысу пошукам гэтага перыяду на мяжы XV - пачатку XVI стагоддзяў, сталі ўжываць паліву, якая ўзбагаціла мастацкую палітру кафлі, палепшыла яе ўтылітарныя якасці, надала кафлі большую каштоўнасць.

Сапраўдны росквіт кафлярскай справы прыйшоўся на XVII ст. Выраблялася тэракотавая, зялёная паліваная, паліхромная кафля. Апошняя была самай дарагой, для яе вытворчасці ўжываліся зялёная, белая, сіняя, жоўтая, карычневая палівы. Печы са шматколернай кафлі станавіліся каштоўным аздабленнем жылога памяшкання ці параднай залы. Мець такія печы маглі толькі вельмі багатыя людзі.

У XVII ст. назіраецца ўплыў беларускага кафлярства на рускае. Беларускія майстры наладзілі ў розных гарадах Расійскай дзяржавы выраб пячной і архітэктурнай паліхромнай керамікі, якой аздаблялі фасады храмаў і грамадзянскіх будынкаў.

Я спадзяюся, што людзі яшчэ ўспомняць аб харастве і зручнасці кафляных печак. Дарэчы, гэта ўжо адбываецца ў Еўропе, у прыватнасці, на нямецкіх землях, адкуль прыйшла да нас кафля. Даволі проста ажыццявіць прамысловы выпуск арнаментаванай кафлі. Яе можна з поспехам выкарыстаць у гарадскіх дамах з цэнтральным ацяпленнем. Калі рабрыстыя ацяпляльныя батарэі, якія не вызначаюцца асаблівай эстэтычнай каштоўнасцю, пакрыць кафлінамі з рознымі ўзорамі, то атрымаецца невялікая печка - сапраўднае ўпрыгожанне нашага дома.

Няма неабходнасці ў пошуках арнаментальных сюжэтаў. Археолагі могуць прапанаваць прамысловасці дзесяткі відаў арнаментаў, распрацаваных старажытнымі майстрамі і апрабаваных на працягу некалькіх стагоддзяў. Яны добра падыдуць да любога інтэр'еру.

ЛІТАРАТУРА

1. Бялова, Т.У., Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах

/Т.У.Бялова і інш. Аўтары. - Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя

Пятруся Броўкі", 2009.

2. Здановіч, Н.І., Трусаў, А.А., Беларуская паліваная кераміка XVI - XVIII стст. /Н.І.Здановіч, А.А. Трусаў. - Мінск: 1993.

3. Здановіч, Н.І., Краўцэвіч, А.К., Трусаў, А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка /Н.І. Здановіч, А.К. Краўцэвіч, А.А. Трусаў - Мінск: Навука і тэхніка, 1994.

4. Трусаў, А.А. Беларускае кафлярства / А.А. Трусаў. - Мінск, 1993.

5. Гаўрылаў, В.Г. Беларуская кераміка /В.Г. Гаўрылаў. - Мінск, 1984.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Основные особенности обработки деталей плоским шлифованием торцом круга на токарно-винторезном станке 1К62. Анализ интенсивности и глубины распространения наклепа, величины и характера остаточных напряжений. Частота вращения шлифовального круга.

    доклад [36,0 K], добавлен 06.02.2012

  • Організаційно-економічна характеристика підприємства. Розрахунок площі приміщень для споживачів, підбір обладнання, посуду, приборів. Організація праці обслуговуючого персоналу. Визначення площі мийної та сервізної. Складання графіку реалізації страв.

    курсовая работа [286,8 K], добавлен 30.11.2012

  • Вимоги щодо сортування, транспортування та зберігання фарфорового посуду. Сировинні матеріали, що використовуються у виробництві керамічних виробів. Приготування фарфорової маси. Утільний випал виробів. Виготовлення поливи та способи глазурування.

    курсовая работа [44,6 K], добавлен 13.03.2013

  • Особенности воды, её химические и физические свойства, определение жёсткости и методы ее устранения. Неблагоприятное воздействие жесткой воды на техническое и промышленное оборудование, а также на ткань, посуду, продукты питания и кожу человека.

    курсовая работа [33,5 K], добавлен 16.05.2009

  • Розвиток склоробного виробництва. Класифікація, асортимент, фактори формування споживчих властивостей й асортименту скляних товарів та маркування. Особливості дегустаційного посуду. Обробка пресованих виробів. Келихи для червоного, білого, рожевого вина.

    курсовая работа [956,1 K], добавлен 21.11.2008

  • Процеси, що протікають в посудомийних машинах. Шляхи поліпшення якості миття. Пристрої автоматизації миття посуду. Розробка лабораторного стенду для дослідження характеристик посудомийної машини. Опис гідравлічної принципової схеми, порядок роботи.

    курсовая работа [721,1 K], добавлен 20.06.2013

  • Способы повышения эффективности процесса шлифования, основные схемы, обзор оборудования и инструментов. Абразивные материалы. Связка шлифовального круга. Смазочно-охлаждающие жидкости. Форма и маркировка шлифовальных кругов. Автоматизация процесса.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 04.11.2014

  • Технологическая и техническая характеристика основного и вспомогательного оборудования стана 350. Организация работы на участке стана. Метрологическое обеспечение измерений размеров проката. Составление калькуляции себестоимости прокатного профиля круга.

    дипломная работа [170,7 K], добавлен 26.10.2012

  • Особенности и понятие обработки методом шлифования, способы и режимы. Зернистость абразивных материалов и структура шлифовального круга, его назначение, применение и выбор. Типы круглошлифовальных станков, их строение и конструктивные особенности.

    курсовая работа [6,0 M], добавлен 07.03.2010

  • Різання монокристалів кремнію та напівпровідникових злитків на пластини. Приклейка монокристалу до оснащення і установка його на відрізні верстати. Підвищення якості відрізаних пластин через використання алмазного круга з внутрішньої ріжучої крайкою.

    практическая работа [38,0 K], добавлен 14.01.2011

  • Схема резания при протягивании шпоночных пазов. Параметры формообразующей части протяжки, ее термообработка. Выбор и расчет конструктивных и геометрических параметров, типа и материала метчика. Подбор шлифовального круга, его технические характеристики.

    курсовая работа [419,3 K], добавлен 26.03.2016

  • Исследование особенностей гончарного производства. Анализ состава массы, употребляемой для выделки керамических изделий. Обзор процесса подготовки глины. Характеристика конструкции и принципа работы гончарного круга. Обжиг и сушка керамических изделий.

    презентация [8,4 M], добавлен 23.03.2016

  • Выбор режущих инструментов для фрезерования плоской поверхности и цилиндрического зубчатого одновенцового колеса. Подбор шлифовального круга для обработки вала. Определение режима резания и основного технологического времени, затрачиваемого на заготовку.

    контрольная работа [427,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Шлифование с продольной подачей на внутришлифовальном станке, его полный цикл. Геометрия шлифовального круга, определение ее окружной скорости и продольной подачи. Основное время, эффективная мощность. Проектирование основных операций по шлифованию.

    контрольная работа [346,9 K], добавлен 14.06.2012

  • Технологические и конструктивные особенности станка, требования к электроприводу. Расчет мощности, выбор электродвигателя. Расчет инвертора, выпрямителя, фильтра. Синтез системы автоматического регулирования электропривода, описание замкнутой системы.

    курсовая работа [1,5 M], добавлен 18.12.2011

  • Чистовая обработка плоских и фасонных поверхностей на деталях; проект станочного приспособления и режущего инструмента для плоскошлифовального станка с прямоугольным столом и горизонтальным шпинделем. Расчет абразивного круга на точность и прочность.

    курсовая работа [3,1 M], добавлен 07.04.2012

  • Нарізання черв’яків різцем: архімедова, евольвентного та конволютного. Нарізання циліндричного черв’яка дисковою фрезою. Шліфування евольвентного черв’яка одним боком круга. Шліфування черв’яка пальцевим та чашковим кругом. Нарізання черв’яків довб’яками.

    реферат [580,6 K], добавлен 23.08.2011

  • Напряжения и деформации при сдвиге. Расчет на сдвиг заклепочных соединений. Статический момент сечения. Моменты инерции сечений, инерции прямоугольника, круга. Крутящий момент. Определение деформаций при кручении стержней с круглым поперечным сечением.

    реферат [3,0 M], добавлен 13.01.2009

  • Тэхналагічны і мастацкі аспекты развіцця керамікі. Мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі праекта "Віцьба" за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання. Тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамікі.

    дипломная работа [58,9 K], добавлен 04.06.2015

  • Рознанакіраваныя працэсы ў совеременной рэлігійнай сітуацыі і роля рэлігіі ў грамадстве. Прычыны ўзнікнення і распаўсюджвання нетрадыцыйных вераванняў, іх тыпы. Дэструктыўныя арганізацыі ў краіне, іх характарыстыка і дыферэнцыраваны падыход да вывучэння.

    реферат [34,8 K], добавлен 30.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.