Асаблівасці краязнаўчай працы ў раённай бібліятэцы Беларусі

Знаёмства з асноўнымі асаблівасцямі краязнаўчай працы ў раённай бібліятэцы Беларусі. Разгляд спосабаў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці. Аналіз выданняў і дакументаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця краю ад старажытных часоў да нашых дзён.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 26.01.2015
Размер файла 56,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

1.Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці

Пад краязнаўствам падразумяваецца вывучэнне на навуковай аснове гістарычных, палітычных, сацыяльна-эканамічных, геаграфічных, культурных, прыродных і інш. фактараў, якія характарызуюць пэўную тэрыторыю. Такім чынам тэрмін «краязнаўства» разглядаецца як комплекс навуковых дысцыплін і усебаковае вывучэнне краю мясцовымі жыхарамі, а таксама, як грамадскі рух, які аб`ядноўвае мясцовае насельніцтва.

Адной з арганізацыйных формаў краязнаўства з'яўляецца дзяржаўнае краязнаўства. Састаўной часткай дзяржаўнага краязнаўства з'яўляецца бібліятэчнае краязнаўства як адзін з каналаў дакументнага і інфармацыйнага забеспячэння краязнаўчага руху.

У нашай бібліятэцы адсутнічае спецыялізаванае краязнаучае падраздзяленне, таму краязнаўчай работай займаецца інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел які размяшчаецца ў чытальнай зале.

Бібліятэчнае абслугоўванне краязнаўчай сферы ажыццяўляецца, як правіла у рамках двух структур абслугоўвання: абанемента і чытальнай залы.

У сваёй дзейнасці Драгічынская РЦБ кіруецца «Палажэннем аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь» зацверджаным Міністэрствам культуры у 1993 годзе.

Пункт 2.4.” Палажэння…” сведчыць:

«Цэнтральная бiблiятэка ЦБС вядзе краязнаўчую дзейнасць у межах свайго рэгiёна, бiблiятэкi-фiлiялы збiраюць матэрыялы аб тэрыторыях, якiя яны абслугоўваюць (мiкрараёнах, сельскiх населеных пунктах)».

Таксама ў краязнаўчай рабоце супрацоўнікі бібліятэкі карыстаюцца метадычнымі рэкамендацыямі НБ Беларусі “Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк.” Такім чынам, асноўнымі задачамі па арганізацыі краязнаўчай работы Драгічынскай РЦБ з`яуляюцца:

ствараць і рпаўсюджваць веды аб сваёй мясцовасці

выяўляць краязнаўчыя і мясцовыя дакументы

збіраць краязнаўчыя і мясцовыя дакументы і забяспечваць іх пастаяннае захаванне

адлюстроўваць з найбольшай паўнатой краязнаўчыя і мясцовыя дакументы

абслугоўваць краязнаучымі і мясцовымі дакументамі карыстальнікаў сваёй бібліятэкі і іншых.

інфармаваць аб краязнаўчых і мясцовых дакументах каррыстальнікаў бібліятэкі, аказваць ім кансультацыйную дапамогу.

распаўсюджваць веды аб краязнаўчых і мясцовых дакументах сярод жыхароў краю.

Каб паспяхова выконваць гэтыя задачы, бібліятэка арганізуе сваю работу па наступным напрамкам:

­ выяўленне,сістэматызацыя і арганізацыя краязнаўчага фонда

­ сістэматычнае вывучэнне краязнаўчай літаратуры супрацоўнікамі бібліятэкі;

­ стварэнне краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата;

­ наладжванне сувязей з арганізацыямі і установамі,якія вядуць краязнаўчую работу (музеямі, школамі і інш.) для яе каардынацыі і вырашэння пэўных задач;

­ арганізацыя метадычнай дапамогі бібліятэкам нізшага звяна.

2.Фарміраванне, склад і арганізацыя краязнаўчага фонду

Наша бібліятэка сістэматычна займаецца камплектаваннем і арганізацыяй фонду літаратуры аб краі. Стварае адпаведны даведачна-бібліяграфічны апарат. У межах бібліятэчнага краязнаўства вядзецца і бібліяграфічная краязнаўчая работа.

У Драгічынскай РЦБ асноўнымі крыніцамі аператыўнага выяўлення дакументау аб сваім краі служаць бібліяграфічныя дапаможнікі: “Летапіс друку Беларусі”, “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, прыкніжная і прычасопісная бібліяграфія.

Да літаратурных крыніц адносіцца вялікая група дакументаў, у якіх прысутнічаюць краязнаўчыя матэрыялы. Яны павінны быць выяулены і раскрыты. Да іх адносяцца дакументальныя, статыстычныя, геаграфічныя, гістарычныя, публіцыстычныя, мемуарныя, навуковыя працы, даведачныя выданні. Для выяўлення краязнаўчых матэрыялаў у Драгічынскай РЦБ выкарыстоўваюцца такія літаратурныя крыніцы: “Этнаграфія Беларусі.” ”Прырода Беларусі”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва”,”Гарады Беларусі”, якія змяшчаюць цікавыя апісанні, факты, паведамленні аб краі, яго вядомых людзях.

Такім чынам фонд краязнаўчых і мясцовых дакументаў уключае розныя віды інфармацыі. Асаблівасць краязнаўчага фонду бібліятэк складаецца у тым, што тут собраны краязнаўчыя дакументы рознай тэматыкі, відаў, тыпаў.

У Драгічынскай РЦБ фарміраванне краязнаўчага фонду, як састаўной часткі бібліятэчнага фонду, ажыцяўляецца з улікам гістарычных, эканамічных, прыродных, культурных і сацыяльных асаблівасцей края, тыпу, віду, задач бібліятэкі.

Без арганізаванага краязнаўчага фонда сур'ёзная краязнаўчая работа немагчыма. Наша бібліятэка не толькі збірае і арганізоўвае, але і захоўвае краязнаўчы фонд для наступных пакаленняў. Краязнаўчы фонд павінен ахопліваць усе пытанні аб краі, якія могуць зацікавіць чытачоў.

У Драгічынскай РЦБ краязнаўчы фонд існуе пры чытальнай зале, для для гэтага выдзелены полкі, стэлажы. Фонд краязнаўчых і мясцовых дакументаў з'яўляецца асновай краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі. Першапачаткова быў прадстаўлены краязнаўчым вугалком, а на дадзены момант -- гэта “Гісторыка-краязнаўчы цэнтр.Драгічынскі раён.” Асноўная мэта цэнтра -- збор і апрацоўка інфармацыі аб г. Драгічыне і раёне.

Чытальная зала стала своеасаблівым цэнтрам краязнаўчых даследаванняў і пошукаў. Пошукавая работа па збору матэрыялаў спрыяла больш глубокаму вывучэнню “малой радзімы.” А гэта ў сваю чаргу патрабавала новых крыніц папаўнення фонда. Адной з такіх крыніц сталі архіўныя матэрыялы, у выніку чаго работа бібліёграфаў адлюстравалася ў папцы “Из истории Дрогичинского раёна.” Для запаўнення папкі матэрыяламі, бібліёграфы шматразова звярталіся ў Музей Партызанскай славы г. Драгічына, у аддзел краязнаўчай літіратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М.Горкага,у іншыя бібліятэкі.

У фонд краязнаўчых дакументаў уключаны:

-- апублікованыя дакументы аб Драгічынскім раене--незалежна ад фізічнай формы(друкаваныя,электронныя выданні,аудыевізуальныя матэрыялы) тыпа і віда выдання,мовы, часу і месца выдання.

-- неапублікаваныя дакументы аб нашай тэрыторыі(нарматыўна-прававыя акты мясцовых органаў улады і кіравання;рукапісы,зборы выяўленчых матэрыялаў, фотаздымкі і інш.).

Краязнаўчы фонд раённай бібліятэкі складаецца з :

- кніг і брашур;

- матэрыялаў выяўленчага мастацтва, фотаздымкаў, атласаў, карт, нотных выданняў і грампласцінак;

- машынапісных і рукапісных матэрыялаў;

- тэматычных папак, часопісных выразак, альбомаў і кніжак- самаробак, складзеных работнікамі бібліятэкі, чытачамі- краязнаўцамі.

Фонд краязнаўчай літаратуры ўваходзіць у склад адзінага фонду цэнтралізаванай сістэмы. Краязнаўчы фонд не з'яўляецца самастойнай адзінкай, але ў складзе асноўнага, кнігі і іншыя выданні, прысвечаныя краю, вылучаюцца на асобныя паліцы. Краязнаўчая літаратура з гэтага фонду выдаецца і ў іншыя аддзелы бібліятэкі і філіялы сістэмы, калі гэтага патрабуе выкананне запытаў чытачоў ці арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

Усе падраздзяленні цэнтральнай бібліятэкі і філіялы пры выяўленні новай літаратуры і выданняў мінулых гадоў звяртаюць увагу на літаратуру аб горадзе ці раене. Не рэдкасцю з'яўляецца папаўненне фонда краязнаўчай літаратуры матэрыяламі падараванымі бібліятэцы чытачамі. Часцей за ўсё гэта фотаздымкі, ці кнігі з уласных бібліятэк.

У наш час бібліятэка ўзяла на сябе місію па выяўленні, назапашванні і зберажэнні духоўных скарбаў, папулярызацыі іх значнасці і самабытнасці, высокай выхаваўчай ролі. Пачынаючы з 1993 года у нашай бібліятэцы збіраецца матэрыял у тэматычныя папкі:

“Да вытокаў душой дакрануцца “

“ Бацькаўшчына - гэта мы !

Яны фарміруюцца на аснове ведаў якімі валодаюць знаўцы мясцовага побыту, фальклору, абраднасці і дыялекту, сведак памятных падзей, родзічаў і знаёмых славутых землякоў.

Дзякуючы стараннай працы работнікаў бібліятэкі з'явілісь зборнікі матэрыялаў :

- “ Фальклорная скарбонка Драгічыншчыны “ - песні , прыпеўкі , калыханкі , абрады , павер'і .

- кніга мясцовых рэкордаў “ Вось дык вёска ! Вось дык мы!”(Самы, самая, самае , ў Драгічынскім раёне).

- паіменная кніга памяці ахвяр рэпрэсій жыхароў г. Драгічына і вёсак.

- кніга успамінаў Драгічынцаў - сведак памятных падзей.

Краязнаўчыя зборнікі ЦБ карыстаюцца папулярнасцю і шырокім попытам у школьнікаў, студэнтаў завочных і дзённых форм навучання, настаўнікаў, краязнаўцаў аматараў. Водгук карыстальнікаў выбранымі матэрыяламі ЦБ улічваюцца ў кнізе водгукаў. Самы высокі рэйтынг папулярнасці ў раённай кнігі ўспамінаў землякоў - сведак памятных падзей.

Павышаную цікавасць да гэтага бібліятэчнага выдання можна патлумачыць тым, што яна змяшчае ўспаміны панарамнага ахопу лёсавызначальных для кожнага жыхара раёна падзей. Занатаваныя ўспаміны землякоў закранаюць балявыя кропкі мінулага жыцця: каллектывізацыі, Вялікай Айчыннай вайны, Чарнобыля.

У 2010-2013 гадах кніга ўспамінаў пашырылася ўвядзеннем рубрык за кошт запісу ўспамінаў салдат - франтавікоў, партызан - падпольшчыкаў, жыхароў горада і вёсак у час нямецка- фашысцкай акупацыі гадоў Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячыя успаміны пра ўбачанае і перажытае ў вайну.

З 2010 гада пачалося напаўненне раздзелаў “Крывавы крыж рэпрэсій”, “Каллектывізацыя: як гэта было”, “Рэха Чырнобыля.”

Дадатковую інфармацыю аб краязнаўчым фондзе бібліятэкі чытачы абанемента і іншых аддзелаў атрымліваюць з тэматычных выставак, якія арганізуюцца ў чытальнай зале і на абанеменце. Яны прадстаўляюць кнігі, артыкулы і іншыя краязнаўчыя матэрыялы бібліятэкі. У распараджэнне карыстальнікаў чытальнай залы, абанемента і іншых аддзелаў прадастаўляюцца бібліяграфічныя матэрыялы краязнаўчага зместу. Гэта дапамагае чытачу атрымаць поўнае ўяўленне аб наяўнай літаратуры краязнаўчай тэматыкі, забяспечыць больш актыўнае выкарыстанне краязнаўчых выданняў, спрыяе прапагандзе ведаў аб краі.

У галіновых раздзелах чытальнай залы, абанемента і іншых аддзелаў бібліятэкі ствараюцца для чытачоў унутрыполачныя выставы краязнаўчай тэматыкі. На абанеменце ЦБ вылучаецца раздзел «Літаратура аб краі», у якім прадстаўлены выданні якія ўтрымліваюць інфармацыю пра вобласць ў цэлым, раен, народную гаспадарку, грамадскае жыццё, гісторыю, а таксама мастацкую літаратуру аб краі.

Для прапаганды краязнаўчай літаратуры ў чытальнай зале прадстаўлена пастаянная выстава «Мой край -Драгічыншчына.» Цэнтральная бібліятэка арганізуе і метадычна забяспечвае ўзаемадзеянне бібліятэк і іншых устаноў рэгіену ў галіне бібліятэчнага краязнаўства. Узаемадзеянне з сельскімі бібліятэкамі рэгіена абумоўліваецца становішчам цэнтральнай бібліятэкі, як метадычнага цэнтру гэтай сістэмы бібліятэк. Аснову краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі складае фонд краязнаўчых дакументаў i мясцовых выданняў. Яны фарміруюцца ў цэнтральнай бібліятэцы па прынцыпе максімальнай паўнаты, з мэтай актыўнага выкарыстання і пастаяннага захоўвання.

Краязнаўчая літаратура з'яўляецца шматгаліновай. Яна прадстаўлена кнігамі і артыкуламі па розных галінах ведаў і тэмах, неабходных для вывучэння мясцовага краю. Па відах друкаванай прадукцыі краязнаўчая літаратура прадстаўлена:

1) асобна выдадзенымі творамі (кнігамі, перыядычнымі выданнямі, брашурамі ,буклетамі;

2) матэрыяламі, апублікаванымі ў зборніках, часопісах і газетах.

Бібліятэка распрацоўвае і ажыццяўляе праграму забеспячэння захаванасці фондаў краязнаўчых дакументаў i мясцовых выданняў, якая прадугледжвае:

1) рэгулярнае абследаванне фізічнага стану ( з вылучэннем дакументаў, якія патрабуюць рэстаўрацыі, абмежавання выкарыстання, першачарговага капіравання і пераносу на іншыя носьбіты інфармацыі).

2) кантроль умоў захоўвання і выкарыстання.

3) рэгуляванне ўмоў прадастаўлення карыстальнікам унікальных (неапублікаваных, рэдкіх і наяўных у бібліятэцы ў адзіным экзэмпляры) краязнаўчых дакументаў i мясцовых выданняў.

3. Характарыстыка краязнаўчай універсальнай картатэкі і краязнаўчай БД Драгічынскай РЦБ

Дзякуючы сучасным тэхналогіям наша бібліятэка таксама выдае некаторыя дакументы, якія датычацца нашага раена, тым самым, папаўняючы фонд па краязнаўству.

Выдавецкая дзейнасць:

1. «Біялагічныя заказнікі Драгічыншчыны"(«Спораўскі», «Званец», «Радостовский») Драгічын ,2011.

2. «З крыніц адвечнай прыгажосці»,Драгічын, 2008.

3. “Бездзежский фартушок” - Музей народнай творчасці, Драгічын, 2007.

4. гісторыка - геаграфічны даведнік “ Вёскі - сведкі памятных падзей “

5. “ Так жылі людзі драгічынскіх вёсак раней”- гісторыка - этнаграфічный даведнік.

Таксама выдаюцца і іншыя буклеты, лістоўкі

Базы даных.

На сучасным этапе актыўна ствараюцца і выкарыстоўваюцца краязнаўчыя бібліяграфічныя, фактаграфічныя і поўнатэкставыя БД.

Бібліяграфічныя БД. Тыповымі бібліяграфічнымі БД з'яўляюцца універсальныя БД аб рэгіёне/населеным пункце, а таксама шырока распаўсюджаны БД па актуальных тэмах рэгіянальнага развіцця ў мінулым і на сучасным этапе.

У беларускіх ЦБС і абласных бібліятэках ў 1993 - 1995 гг. пачалі стварацца бібліяграфічныя БД "Краязнаўчая літаратура", якія з'яўляюцца падбазамі універсальных БД "Аналітыка". Гэтыя БД дазваляюць выпускаць друкаваныя універсальныя паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, выкарыстоўваць матэрыял на дыскетах і інш. У БД забяспечаны пошук матэрыялаў па многіх прыметах (палях уводу). Зараз абласныя бібліятэкі ахопліваюць каля 25 тысяч бібліяграфічных запісаў.

ЦБС вядуць бібліяграфічныя картатэкі афіцыйных дакументаў мясцовых органаў улады і кіравання, картатэкі па экалагічных праблемах рэгіёнаў і па іншых актуальных тэмах. Адметнасцю бібліяграфічных краязнаўчых картатэк з'яўляецца шырокае адлюстраванне матэрыялаў з мясцовай перыёдыкі і іншых рэгіянальных выданняў

Фактаграфічныя БД ствараюцца па актуальнай тэматыцы, адлюстроўваюць старанна сабраныя звесткі, якіх не хапае ў наяўных даведачных выданнях. Як правіла, збор звестак вядзецца па многіх крыніцах і патрабуе шмат часу і апрацоўкі.

Да ліку распаўсюджаных фактаграфічных БД можна аднесці: "Установы і арганізацыі края", "Дзеячы края", "Навучальныя установы края", "Хроніка края" ("Летапіс края"), "Край ў лічбах і фактах", "Помнікі і памятныя мясціны края" і інш. Асноўнымі элементамі інфармацыйнага паведамлення ў іх з'яўляюцца фармалізаваныя фактаграфічныя даныя: звесткі біяграфічнага характару, апісанні падзей, даты і інш. Дадаткова указваюцца крыніцы звестак, г. зн. бібліяграфічныя звесткі.

Фактаграфічныя картатэкі прысвечаюцца хроніцы рэгіёнаў, падзеям, асобам. Гэта картатэкі народных лекараў, майстроў, тапанімічных назваў, дзелавой інфармацыі, дзяцей інвалідаў, народных замоў, прыкмет і інш. У залежнасці ад тэматыкі ў такіх картатэках каротка фармулююць асноўныя фактычныя даныя.

Поўнатэкставыя БД ствараюцца ў мэтах захавання найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў і забеспячэння даступнасці да іх. (Многа такіх дакументаў знаходзіцца не толькі ў бібліятэках, а ў музеях, архівах, прыватных зборах. Рассеянасць дакументаў, іх дрэнны стан і адзінкавасць экземпляраў вельмі актуалізуюць пытанне алічбоўкі). Падчас генерацыі паўнатэкставых БД паралельна ствараюцца графічныя БД, якія адлюстроўваюць тэксты і бібліяграфічныя БД, якія спрыяюць удасканаленню пошукавых магчымасцей поўнатэкставых БД.

Уключаныя ў БД артыкулы магчыма шукаць па шэрагу прымет: аўтару, назве, тэме, назве мерапрыемства, назве арганізацыі, прымеце персаналіі, па ключавому слову. Класічных поўнатэкставых краязнаўчых БД у беларускіх бібліятэк пакуль яшчэ няма.

Многія БД сумяшчаюць бібліяграфічную, фактаграфічную і поўнатэкставую інфармацыю і даныя ў пэўных суадносінах. Такія БД уключаюць тэкставую інфармацыю, фатаграфіі, аўдыёматэрыялы і інш.

Часта такія БД ствараюцца абласнымі бібліятэкамі сумесна з ЦБС, г. зн., перадаюць у АБ масівы даных, створаныя імі аб гарадах і раёнах і могуць карыстацца агульным інфармацыйным рэсурсам.

Прызначэнне гэтых БД даць комплекс даных рознага зместу аб раёнах і гарадах

Важнейшая частка КДБА -- краязнаўчая картатэка, якая ў сваю чаргу складаецца з асобных частак “Наша воблаць” і “Наш раён”. Яна найбольш поўна адлюстроўвае дакументы, якія па зместу адносяцца да края.

1.Краязнаўчая картатэка называецца “Краязнаўчая літаратура аб вобласці і раёне”

2.Колькасць бібліяграфічных запісаў складае каля 3.000.

3.Прырост за апошні год склаў каля 130 БЗ.

4. Адказны за вядзенне краязнаўчай картатэкі бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела бібліятэкі.

5. Нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы, на аснове якіх бібліятэкар вядзе работу з дадзенай картатэкай, наступныя - “ПАЛАЖЭННЕ АБ КРАЯЗНАЎЧАЙ РАБОЦЕ БIБЛIЯТЭК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ” (1993г.); распрацаваная на аснове гэтага палажэння службовая інструкцыя бібліёграфа -краязнаўца, схема картатэкі (рабочая), а таксама пашпарт картатэкі.

6. Дадзеная картатэка не з'яўляецца зводнай. Яна адлюстроўвае БЗ на дакументы толькі свайго краязнаўчага фонда.

7. У аснову структуры краязнаўчай картатэкі пакладзена"Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь", якая бесперапынна дапрацоўваецца як рабочая класіфікацыйная схема.

Дадаткова ў структуру картатэкі ўключаны рубрыкі якія цікавяць чытачоў бібліятэкі: “Аграгарадкі”, “Іх прозвішчамі названы вуліцы”, “Юныя пісьменнікі Драгiчыншчыны” і інш.

8. Краязнаўчая картатэка вядзецца па "Тыпавой схеме класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Матэрыял унутры рубрык падзяляецца на: кнігі, брашуры, іншыя асобныя выданні і артыкулы з перыядычнага друку. Унутры гэтых груп дзейнічае адваротна-храналагічная групоўка картак. Апісанні аднаго года ставяцца ў алфавітным парадку.

9. У краязнаўчай картатэцы адлюстроўваюцца:

- кнігі: Памяць: гіст.- дакум. хроніка Драгiчынскага. р-на.- Мн.: БЕЛТА, 2000. - 592с.: іл.;

- часткі кніг: Князева, В. Брэсцкая вобласць: гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева // Падарожжа па Беларусі.- Мн.: Беларусь, 2005.-Раздз. 1.- С.10-43. ;

- фрагменты кніг: Шрубок, С.М. Дрогичин / С.М. Шрубок // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. / Редкол.: Г.П. Пашков и др.- Минск: БелЭн, 2006.- Т. 3.- С.664-665. ;

- брашуры: Дунькович, А. Твоё окно.- Брест: ААТ Брэсцкая друкарня, 2001.- 10с.

- артыкулы: Шафран,Г. Возвращение святыни: возврвщение Святого Евангелия в Свято-троицкий храм д. Бездеж / Г. Шафран // Дрогичинский вестник.- 2011.- 30 июля.- С.1.

- лістоўкі: Званец [Изоиздание]: [буклет] / Дрогичинская районная библиотека .- Дрогичин, 2009.- 1л.: илл., цв.;

- рэцэнзіі: Дулевiч, В. Наш табе паклон / Васiль Дулевiч // Драгiчынскi вестниiк.- 2004.- 3 жнiуня.- С.2.

- Рэц. на кн.: Вяночак: зборнік твораў / уклад. В. Панізнік, С. Дулевiч; маст. І. Бокій.- Брэст, 2004.- 124с.: іл.;

- нотныя выданні: Василенко, В. [Ноты] : / Сергей Стельмах ; [крат. предисл. И. Мартынова и В. Дулевича]. - Партитура. - Брест, 2007. - 94 с.

- CD-ROM і DVD дыскі: Моя малая родина [Электронный ресурс]: Дрогичинский район. - Электрон. текстовые, граф., зв. дан. и прикладная прогр. (546 Мб). - Минск, 2009. - 1 электрон. опт. диск (DVD) : зв., цв.; 12 см + рук. пользователя (1 л.) + открытка (1 л.).

- картаграфічныя выданні: Драгiчынскі раён [Карта]: экан. карта / Раённы кам. па зям. рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі; саст. і падрыхт. да друку ў 1999г.- 1: 300000, 3 км. у 1 см.- Драгiчын, 2000.- 1л. у агульн. рамцы: дыягр.: каляр.;

- выяўленчыя дакументы, афішы: Зараначка [Выяўленчы матэрыял]: канцэртная праграма фальклорнага калектыва: [плакат] / маст. А. Майбародзiн.-Драгiчын, 2006.- 1л.: афсет. каляр.; 59х44 см.;

- паштоўкі: Я табою мой край намагнiчаны! [Выяўленчы матэрыял]: [паштоўка] / маст. М. Мыслiвец.- Брэст, 2008.-1л.: афсет каляр. і чорн.; 15х10 см.;

- альбомы: Дрогичинский край [Изоиздание]: [альбом] / фото Бориса Осовцова.- Минск: АРТ ДИЗАЙН, 2009.- 51с.: илл., цв.;

- плакаты: Детский ансамбль танца “Шалунишки” [Изоиздание]: [плакат] / худ. А. Майбородин.- Дрогичин, 2008.- 1л.: цв.; 61х46 см.

10. У краязнаўчай картатэцы дакументы адлюстраваны на рускай і беларускай мовах.

11. Крыніцамі папаўнення картатэкі з'яўляюцца першасныя і другасныя дакументы.

Да першасных крыніц адносяцца:

кнігі, брашуры, лістоўкі, часопісы, газеты, выяўленчыя матэрыялы (альбомы, плакаты, фотаздымкі і інш.), кінафотафонадакументы, нотныя выданні, картаграфічныя выданні, неапублікаваныя дакументы, афішы. Усе гэтыя дакументы выяўляюцца шляхам прагляду новых паступленняў у бібліятэку, праз: кніжныя магазіны, выдавецтвы, бібліятэкі, якія маюць абменныя фонды, аукцыёны, прыватныя асобы, якія перадаюць КД у бібліятэку за плату або бясплатна.

Да другасных крыніц адносяцца:

бягучы бюлетэнь “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”,”Летапіс друку Беларусі” а таксама бібліяграфічныя БД Брэсцкай АУНБ "Краеведческая литература. Книги" і "Краеведческая литература. Статьи".

Для больш якаснага вядзення краязнаўчай картатэкі не хапае крыніц рэтраспектыўнай бібліяграфіі, толькі БД Брэсцкай АУНБ.

12. Якасць бібліяграфічных апісанняў выканана ў залежнаці з ДАСТам: 7.1 2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления.

13. Афармленне картатэкі правiльнае. Знешняе афармленне: назва картатэкі, надпісы на яшчыках зроблены на беларускай маве. Унутранае афармленне: правільныя раздзяляльнікі (цэнтральныя і бакавыя) на якіх бібліятэчным шрыфтам напісаны раздзелы ў адпаведнасці з "Тыпавой схемай класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь".

Рэдагаванне картатэкі вядзецца рэгулярна ў залежнасці ад плана работы бібліятэкі - планавае, 1 раз у квартал і бягучае, кожны тыдзень, калі ўліваюцца новыя карткі.

14. Краязнаўчая картатэка знаходзіцца ў чытальнай зале бібліятэкі. Яе размяшчэнне зручнае і даступнае для выкарыстання. Краязнаўчая картатэка поўна адлюстроўвае ў розных аспектах краязнаўчы фонд і матэрыялы з перыядычнага друку.

Як і кожная бібліятэка, мы імкнемся да таго, каб больш назапасіць інфармацыі аб сваім родным краі, а затым забяспечыць ёю сваіх карыстальнікаў.

Характарыстыка фактаграфічнай картатэкі Драгічынскай РЦБ бібліятэкі:

1.Фактаграфічная картатэка называецца “Картатэка народных умельцаў Драгiчынскага раёна”.

2. Аб'ём картатэкі складае 278 картак.

3. Прырост за апошні 2013 год склаў 29 картак.

4. Адказны за вядзенне фактаграфічнай картатэкі бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела.

5. Бібліятэкары працуюць на аснове “ПАЛАЖЭННЯ АБ КРАЯЗНАЎЧАЙ РАБОЦЕ БIБЛIЯТЭК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ” (1993г.), распрацаванай службовай інструкцыі бібліятэкара-краязнаўца, а таксама пашпарта фактаграфічнай картатэкі.

6. На картках указваецца поўнае імя умельца, звесткі аб дзейнасці, якой вызначыўся чалавек, яго адрас, нумар тэлефона, узнагароды.

7. Карткі ў фактаграфічнай картатэцы размешчаны ў алфавіце персаналій.

8. На картках дадаткова ўказваюцца крыніцы звестак.

4.Формы прапаганды краязнаўства

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыі праводзяцца шматлікія масавыя мерапрыемства. Гэта і экскурсіі, лекцыі, кансультацыі, “гадзіны пытанняў і адказаў” у якіх прымаюць удзел і дапамагаюць у арганізацыі правядзення мясцовыя краязнаўцы (Астапук М.І. Хоміч В.І.), дырэктар Музея Партызанскай славы г. Драгічына (Гранік С.В.), настаўнікі гісторыі.

У чытальная зале дзейнічае пастаянная кніжная выстава “Драгічыншчына:гісторыя і сучаснасць”, дзе прадстаўлены краязнаўчыя дакументы па самым актуальным тэмам.

Бібліятэкарамі чытальнай залы ажыццяўляецца, як масавае, так і індывідуальнае інфармаванне па краязнаўстве. У асноўным карыстальнікамі краязнаўчай інфармацыі з'яўляюцца кіраўнікі мясцовых аргнізацый, студэнты, настаўнікі.

Нядаўна створаны ў бібліятэцы мультымедыйны цэнтр таксама аказвае значны ўплыў на абслугоўванне карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыяй. Праз мультымедыяпрэзентацыі, слайд-шоу, караткаметражныя фільмы адлюстроўваецца інфармацыя краязнаўчага характару. У асноўным гэта звесткі пра горад Драгічын, прадпрыемствы, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, вядомых жыхароў, біялагічныя заказнікі і інш.

Бібліятэка цесна супрацоўнічае і з сродкамі масавай інфармацыі. Праз аб'явы ў мясцовай газеце, на радыё карыстальнікі даведваюццца аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, навінках літаратуры. Каля бібліятэкі знаходзіцца рэкламны стэнд, дзе размяшчаюцца анонсы правядзення культурных мерапрыемстваў. Таксама рэкламу размяшчаюць і на вокнах самой бібліятэкі.

Праца з краязнаўчай літаратурай прадугледжваецца ва ўсіх асноўных дзяленнях схемы гадавога плана работы бібліятэк цэнтралізаванай сістэмы. У некаторых дзяленнях выразна сфармуляваны краязнаўчы кірунак, у іншых дадзены агульныя фармулеўкі кірункаў і відаў работ адлюстроўвамых ў плане, і ад работнікаў бібліятэкі залежыць ступень дэталізацыі таго ці іншага напрамку ў дзейнасці бібліятэкі ў дачыненні да задач работы з краязнаўчай літаратурай. Пры планаванні напрамкаў варта мець на ўвазе, што ў кожны з іх уваходзіць праца з краязнаўчай літаратурай. Віды, тэмы работы з краязнаўчай літаратурай, такім чынам, размяркоўваюцца па розных раздзелах плана. Планаванню, як доўгатэрміноваму, так і на год, павінен папярэднічаць глыбокі аналіз праведзенай працы, супастаўленне атрыманых вынікаў з патрабаваннямі, якія прад'яўляюцца да таго, ці іншага напрамку дзейнасці бібліятэк, у тым ліку да працы з краязнаўчай літаратурай, да яе зместу і арганізацыі.

Метадычныя матэрыялы краязнаўчага характару разпрацаваныя Драгічынскай РЦБ:

“ Хто мы ? Якія мы ? “

(Матэрыялы да вуснага часопіса )

1 Старонка. Спачатку было слова .

Адкрыць часопіс лепш за ўсё расказам пра беларускую мову, старажытную літаратуру і рукапісныя кнігі, першадрукароў і асветнікаў нашай Бацькаўшчыны . Як на гэтай старонцы, так і на наступных асаблівую ўвагу трэба звярнуць на матэрыялы і факты, якія маюць дачыненне да краю, на мясцовыя дыялекты .

2 Старонка. Лёс зямлі , лёс людзей

Гэтая старонка прысвячаецца гістарычным падзеям і асобам розных часоў, якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі Беларусі і краю .

3 Старонка. Каб нязгасла , каб вечна жыло .

Заключная старонка раскажа пра жыццё і дзейнасць народных майстроў мінулага. Трэба звярнуць ўвагу на тое, што беларускае старажытнае мастацтва было вельмі разнастайным: жывапіс, скульптура, мастацкае ткацтва. Дапоўніць расказ пра мастацтва могуць мясцовыя ўмельцы, якіх можна запрасіць на сустрэчу, затым трэба пазнаёміць прысутных з іх майстэрствам і вырабамі. Мэтазгодна прымеркаваць да правядзення часопіса выстаўкі прадметаў прыкладнога мастацтва, старых фотаздымкаў, што магчыма захаваліся ў каго-небудзь з жыхароў. Назва часопіса і яго старонак можа паслужыць тэмай для выстаў, аглядаў, гутарак, вечароў .

Праз далеч стагоддзяў.

(Праграма краязнаўчага вечара )

Частка 1 Праз час далёкі летапісны ....

У першай частцы ўдзельнікаў вечара трэба пазнаёміць з гісторыяй краю і матэрыяламі на гэтую тэму, якія маюцца ў бібліятэцы. Выступленне будзе лепш успрымацца, калі тэкст дапоўняць цікавыя і займальныя факты, ўрыўкі з гістарычных і мастацкіх кніг, вершы і песні звязаныя з краем .

Частка 2 Паданні даўніны глыбокай .

Другую частку можна пабудаваць як успамін людзей старэйшага пакалення пра мінулае, пра тыя паданні і легенды аб краі, традыцыі і звычаі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і захаваліся ў глыбінях памяці народнай .

Частка 3 Мой род не забыты .

У заключнай частцы лепш за ўсё, каб выступілі дзеці і расказалі, кім былі і чым займаліся іх дзяды і прадзеды, пра свае сямейныя традацыі і звычаі. Заданне: абзоры такіх звестак трэба даць ім задоўга да правядзення вечара. Гэтыя матэрыялы затым могуць стаць асновай дла складання радаводаў .

Высновы

Краязнаўства з'яўляецца адметнай з'явай у сучаснай культуры. Цікавасць да гістарычнага мінулага роднай зямлі, цікавасць да людскіх лесаў з года ў год павялічваецца. Шкада, што многае незваротна зышло, а тое, што зберагла чалавечая памяць і мудрасць, мы імкнемся адзначыць і перадаць іншаму пакаленню. Важна, каб людзі ведалі свае мінулае, дзень сенняшні, каб любілі і ганарыліся зямлей, на якой нарадзіліся і жывуць.

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі не абмяжоўваецца названымі тэмамі і формамі працы. Увагу на іх засяроджана мэтанакіравана, таму што да нядаўняга часу гістарычнае мінулае Беларусі не заўседы дастаткова і праўдзіва асвятлялася ў літаратуры, і бібліятэкі па гэтай і іншых прычынах не маглі адвесці гэтыму напрамку належнае месца ў сваей працы. На сённяшні дзень краязнаўства становіцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці. Трэба яшчэ адзначыць, што неад'емнай часткай нашай гісторыі з'яўляецца гісторыя іншых народаў.

Аднолькавая ўвага павінна надавацца ўсім выданняў і дакументаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі жыцця краю ад старажытных часоў да нашых дзен. Бібліятэка мае добрыя традыцыі ў рабоце па асвятленні падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія шмат у чым сення таксама пераасэнсоўваюцца. Многія аўтары цікава працуюць у галіне літаратурнага краязнаўства. І гэтая праца не павінна спыняцца і згортвацца. Разам з тым наша імклівае і супярэчлівае жыццё будзе падказваць усе новыя і новыя тэмы. Несумненна, што і бібліятэчная практыка створыць некаторыя іншыя формы працы і напоўніць новым зместам старыя. Краязнаўчая работа бібліятэкі будзе больш пленнай, калі праводзіць яе сумесна з музеямі, установамі адукацыі, краязнаўчымі арганізацыямі і краязнаўцамі-аматарамі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

краязнаўчы бібліятэка выданне

1. ГОСТ 7.1-2003. Библиографическая запись. Библиографическое описание. Общие требования и правила составления [Текст]: изд. офиц.-Введ. 2004-07-01.- М.: Межгос. совет по стандартизации, метрологии и сертификации, 2004.- (Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу).

2. ГОСТ 7.40-82. Библиографическое описание аудиовизуальных материалов [Текст]: изд. офиц.- Введ. 1984-01-01.- М.: Государственный комитет СССР по стандартам, 1984.- 27с.- (Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу).

3. ГОСТ 7.34 - 81. Библиографическое описание изоизданий [Текст]: изд. офиц.- Введ. 1983-01-01.- М.: Государственный комитет СССР по управлению качеством продукции и стандартам, 1982.- 35с.- (Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу).

4. ГОСТ 7.16-79. Библиографическое описание нотных изданий [Текст]: изд. офиц.- М.: Государственный комитет СССР по стандартам, 1979.- 33с.- (Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу).

5. Бородина В. А. Библиотечное обслуживание : Учебно-методические материалы. - СПб.:Питер, 2002. - 88 с.

6. Картатэка народных умельцаў Драгiчынскага раёна [Тэкст]: фактаграфічная краязнаўчая картатэка / Драгiчынская раённая дзіцячая бібліятэка.- Драгiчын, 1991- 2010.

7.Краязнаўства Берасцейшчыны:стан і перспектывы развіцця:матэрыялы “круглага стала”, Брэст,12 снежня2006 г./Брэсц.абл.бібліятэка імя М.Горкага;Брэсц.дзярж.ун-т імя А.С.Пушкіна;[рэдкал.:Т.П.Данілюк,А.М.Мяснянкіна,Т.С.Кавенька].--Брэст :Выдав-ва БрДУ,2007.--56с.

8.Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі/ Р.М.Чыгірова , М.У.Сокал .- Мн., 1994 .- 102с.

9. Краязнаўчая літаратура аб вобласці і раёне [Тэкст]: краязнаўчая картатэка / Драгiчынская раённая дзіцячая бібліятэка.- Драгiчын, 1975- 2010.

10. Леончыкаў, В.Е. Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў / В.Е. Леончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І. Саматыя.- Мн.: Выш. шк., 2003.- 224с.

11. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография : учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. - М.: Кн. палата, 1989. - С.162 - 171.

12. Справочник библиотекаря / науч. ред. А.Н.Ванеев, В.А.Минкина.- 3-е изд., перераб. и доп.- СПб.: Профессия, 2006. - С.155-165. - ( Библиотека).

13. Стрыжонак, І.М. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства: тэксты лекцый для студэнтаў V курса ФІДК і III - ІV курсаў ФЗН / Стрыжонак Ірына Міхайлаўна, Саітава Валянціна Іванаўна.- Мінск, 2007.- 98с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.

    реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Свідоцтва життя і діяльності людей у епоху бронзи на території Оренбурзького краю. Кочівники раннього залізного віку та розпад родової громади. Племінні союзи та державні утворення степових кочовиків у IV-XIII ст. Поява першопоселенців на берегах Яїка.

    реферат [25,4 K], добавлен 09.04.2011

  • Відомості про село Селець, розташоване на лівому березі річки Горинь. Історія села від стародавності до наших днів. Визначні народні умільці та легенди краю, духовні храми села. Особливості місцевого фольклору. Опис природної краси Поліського краю.

    творческая работа [647,6 K], добавлен 08.05.2019

  • Коротка історична довідка появи міста Гуляйполе. Походження назви міста. Дві гімназії в степовому Гуляйполі. Головні особливості архітектури будівель в місті. Видатні особистості міста. Роль діяльності Нестора Івановича Махно в розвитку Запорізького краю.

    курсовая работа [1,9 M], добавлен 22.10.2012

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.

    курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014

  • Ознаки загальнонаціонального культуротворення в регіональній культурі полтавського краю. Посилення впливу в суспільстві місцевого українського дворянства, досягнення в освіті, культурі та мистецтві. Пропаганда національних ідей, просвітництва й освіти.

    статья [27,2 K], добавлен 22.02.2018

  • Опис найвизначніших осередків культури Глухова - одного з найдавніших міст України. Музична культура. Діяльність місцевих меценатів — Александровичів, Амосових, Дорошенків, Міклашевських, Неплюєвих, Скоропадських, Терещенків. Архітектура і пам'ятки.

    реферат [29,2 K], добавлен 16.05.2013

  • Исследование природных условий, истории, культурных памятников исторического района Тушино. Патриотическое и экологическое воспитание молодого поколения. Разработка программ развития туризма. Составление проекта экскурсионного тура по родному краю.

    творческая работа [200,2 K], добавлен 23.01.2016

  • Історична пам’ятка. Культура і освіта краю. Місто Дніпропетровськ. Дніпропетровська область. Архітектура міста. Нагірний Дніпропетровськ. З Дніпропетровщиною пов’язані імена багтьох видатних діячів науки, культури, мистецтва, громадських діячів.

    реферат [23,4 K], добавлен 03.02.2008

  • Розгляд архітектури Поділля – мальовничого краю з багатою історією, унікальними пам’ятками, красивою природою. Роль палаців в комплексі архітектурних пам’яток. Опис найвидатніших пам’яток культури і архітектури, храмових комплексів, ландшафтних парків.

    презентация [7,3 M], добавлен 28.08.2019

  • Географічне положення села Щедрогір на березі р. Прип'ять, Ратнівський район, Волинська область. Найважливіші обряди краю: хрестини, весілля і засівання поля. Політичний й економічний розвиток села. Роль династії Лук'яновичів в історії школи і церкви.

    реферат [432,9 K], добавлен 26.02.2015

  • Перша письмова згадка про Поділля та його сучасна територія. Героїчна історія краю: пам'ятники великим полководцям, солдатам, декабристам, музеї та меморіали. Ландшафтні пам'ятки: Вінницький міський парк культури i відпочинку та ботанічний сад "Дружба".

    реферат [8,5 M], добавлен 08.02.2011

  • Загальні географічні відомості, історія заснування та походження назви міста Бершадь, а також опис основних історичних пам'яток. Опис архітектурних споруд пана Януша Збаражського на території Бершаді. Характеристика водних ресурсів бершадського краю.

    доклад [1,1 M], добавлен 18.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.