Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Вывучэнне мэтаў, задач, асноўных напрамкаў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных. Асаблівасці дзейнасці асноўных структурных падраздзяленняў універсальных абласных бібліятэк.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 29.06.2015
Размер файла 27,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

1. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк паводле "Палажэння аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь" (1993 г.)

Для эффектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб'яднанне рознах відаў кразнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі края і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе "Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк", якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства.

За шматгадовую практыку КДБ у СССР, а потым у Расіі былі распрацаваны два такіх дакумента:

-- "Положение о краеведческой работе областных краевых, республиканских (АССР) библиотек" (1959 г.);

-- праект "Положение о краеведческой деятельности краевых и областных универсальных научных библиотек" (1991 г.).

У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым "Агульныя палажэнні" вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел "Арганізацыя краязнайчай дзейнасці" раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел “Палажэння…” прысвечан асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонда універсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы “Палажэння…” - арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк.

Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя "Палажэнні" у рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская -- павінны мець свае "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце", якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць.

Структурна такое "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце" складаецца з наступных асноўных раздзелаў:

Агульныя палажэнні.

Арганізацыя краязнаўчай работы.

Фарміраванне краязнаўчага фонда.

Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі.

Краязнаўчая бібліяграфічная работа.

Папулярызацыя краязнаўчых ведаў.

Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства.

Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Акрамя агульнага Палажэння ў бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца кразнаўчыя абавязкі:

уставы і палажэнні аб бібліятэках;

палажэнні аб аддзеле, або сектары ці групе краязнаўства;

палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле;

палажэнні аб сектары дэпазітарнага захавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў;

палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д.

2. Арганізацыя краязнаўчай работы універсальных абласных бібліятэк і ЦБС. Штат краязнаўчага аддзела, функцыянальныя абавязкі супрацоўнікаў аддзела

Універсальныя абласныя бібліятэкі распрацоўваюць “Палажэнні аб аддзеле краязнаўства” з улікам мясцовых умоў і практыкі сваёй краязнаўчай работы, або іншых бібліятэк. Структурна Палажэнне складаецца з трох частак:

І. Агульныя палажэнні (дзе вызначаецца месца аддзела ў арганізацыйнай структуры бібліятэкі; задачы, кірункі ўзаемадзеяння з іншымі бібліятэкамі і ўстановамі, якія займаюцца краязнаўчай дзейнасцю).

ІІ. Функцыі аддзела (выдзяляюцца асноўныя напрамкі дзейнасці):

стварэнне падсобнага краязнаўчага фонда аддзела;

абслугоўвання абанентаў краязнаўчымі дакументамі са свайго падсобнага фонда і фонда асноўнага захавання бібліятэкі;

папулярызацыя краязнаўчых дакументаў, правядзенне масавых краязнаўчых мерапрыемстваў;

арганізацыя і вядзенне зводнага краязнаўчага каталога і зводнага каталога мясцовых выданняў, картатэк;

падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных;

бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве;

навукова-метадычнае забеспячэнне і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства;

складанне планаў і справаздач аб рабоце і г.д.

ІІІ. Упраўленне аддзелам (звесткі аб структуры аддзела, наяўнасці сектароў, груп, штата, абавязкі супрацоўнікаў аддзела суадносна са службовымі інструкцыямі). Палажэнне зацвярджаецца Саветам пры дырэктары абласной бібліятэкі.

Распрацоўваюцца службовыя інструкцыі з мэтай рацыянальнага раздзялення працы і спецыялізацыі.

У гэтых інструкцыях фіксуюцца абавязкі супрацоўнікаў краязнаўчага аддзела ўніверсальнай абласной бібліятэкі, які налічвае ад трох да пяці чалавек.

Пры штаце ў 5 чалавек вылучаюцца пасады: загадчыка аддзела, вядучага (галоўнага) бібліятэкара, метадыста, бібліёграфа, бібліятэкара.

У суадносінах са службовымі абавязкамі, загадчык аддзела, як правіла, выконвае наступныя абавязкі:

ажыццяўляе арганізацыйнае і навуковае кіраўніцтва аддзелам;

кіруе работай па арганізацыі краязнаўчай дзейнасці ў самой абласной бібліятэцы і ў межах вобласці;

стварае планы і справаздачы аб КДБ;

прымае непасрэдны удзел у фарміраванні краязнаўчага фонда і забяспечвае паступленне мясцовага абавязковага экземпляра твораў друку;

каардынуе краязнаўчую работу іншых аддзелаў бібліятэкі;

налажвае сувязі аддзела з іншымі бібліятэкамі вобласці, а таксама ўстановамі і арганізацыямі, якія працуюць у галіне краязнаўства;

арганізуе навукова-даследчую работу па пытаннях бібліятэчнага краязнаўства;

прымае ўдзел у падрыхтоўцы і рэдагаванні краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў;

забяспечвае рэкламу дзейнасці аддзела, удзельнічае ва ўсіх накірунках дзейнасці аддзела.

Вядучы (галоўны) бібліятэкар у суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі:

арганізуе выкананне планавых заданняў аддзела, дыференцыраванае абслугоўванне абанентаў і правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў;

фарміруе краязнаўчы фонд, стварае краязнаўчы ДБА;

ажыццяўляе прагляд мясцовых перыядычных выданняў з мэтай вядзення краязнаўчых каталогаў, картатэк і БД;

прымае ўдзел у падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў;

арганізуе пастаянна дзейнічаючыя выставы;

прымае ўдзел у правядзенні масавых мерапрыемстваў, ажыццяўляе бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству;

вывучае вопыт краязнаўчай работы бібліятэк вобласці і аказвае ім неабходную метадычную дапамогу.

Метадыст краязнаўчага аддзела абласной бібліятэкі:

аказвае ўсебаковую метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам абласной бібліятэкі;

забяспечвае ўкараненне ў практыку работы бібліятэк вобласці перадавога вопыту;

распрацоўвае метадычныя матэрыялы і дае кансультацыі па асноўных напрамках КДБ;

аналізуе краязнаўчую работу ЦБС і іншых бібліятэк вобласці;

вывучае краязнаўчыя патрэбнасці і запыты карыстальнікаў;

вядзе картатэку метадычных матэрыялаў па бібліятэчным краязнаўстве і інш.

Бібліёграф адказвае за бібліяграфічны кірунак краязнаўчай дзейнасці абласной бібліятэкі і бібліятэк края; складае бібліяграфічныя дапаможнікі; вядзе зводны краязнаўчы каталог, ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве; вядзе работу па бібліяграфічнаму інфармаванню, у т.л. у рэжыме выбарачнага распаўсюджання інфармацыі і інш.

Бібліятэкар краязнаўчага аддзела ў суадносінах са сваімі службовымі абавязкамі непасрэдна ўдзельнічае ў абслугоўванні абанентаў краязнаўчымі дакументамі; вядзе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне; прымае ўдзел у арганізацыі краязнаўчага ДБА; арганізуе адкрыты доступ да краязнаўчага фонду; адказвае за яго расстаноўку і захаванасць; праводзіць масавыя мерапрыемства па краязнаўству і інш.

Для забеспячэння паслядоўнасці і пераемнасці выканання краязнаўчай работы распрацоўваюцца тэхналагічныя і і ншыя палажэнні і інструкцыі: зводны профіль краязнаўчых фондаў бібліятэк края; інструкцыя аб парадку адбора і перадачы краязнаўчых і мясцовых выданняў на дэпазітарнае захоўванне; шлях краязнаўчага дакумента ў працэсе фарміравання краязнаўчых фондаў; палажэнне аб зводным краязнаўчым каталозе і інш.

Краязнаўчая работа ажыццяўляецца практычна ўсімі структурнымі падраздзяленнямі мясцовай публічнай бібліятэкі, таму паказчыкі КДБ адлюстроўваюцца ў комплексных планах работы: перспектыўных, унутрыбібліятэчных, рэгіянальных аддзелаў, сектароў, асобных супрацоўнікаў.

Самастойнае планаванне і справаздача КДБ вядуцца тады, калі ў бібліятэцы створана спецыяльнае краязнаўчае падраздзяленне (аддзел, сектар, група), або калі бібліятэка ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай або рэгіянальнай краязнаўчай праграмы.

Усе аддзелы мясцовай публічнай бібліятэкі займаюцца краязнаўчай работай, але кожны па свайму профілю, кожны супрацоўнік бібліятэкі ўдзельнічае ў КДБ незалежна ад пасады і ўчастка работы.

Сістэмная цэласнасць КДБ не столькі арганізацыйна-аформленага, колькі сутнасна-функцыянальнага парадку. Стварэнне ва ўсіх цэнтрах бібліятэчнага краязнаўства цэласнай сістэмы КДБ не павінна звязвацца толькі са стварэннем структурнага подраздзялення па краязнаўстве.

У той жа час краязнаўчая сфера не выключае наяўнасці асобнага краязнаўчага падраздзялення і паглыбленную спецыялізацыю супрацоўнікаў публічных бібліятэк па краязнаўстве. У абласных бібліятэках Беларусі, дзе створаны комплексныя краязнаўчыя аддзелы, або ў ЦГБ, ЦРБ -- дзе ў структуры маюцца сектары, групы па краязнаўству -- КДБ развіваецца комплексна, а яе узровень і маштабы значна вышэй, чым у бібліятэках, дзе не выдзелены спецыяльныя структурныя адзінкі па краязнаўству.

Некаторыя спецыялісты лічаць, што наяўнасць краязнаўчага аддзела вядзе да "самаізаляцыі" і адасобленнасці КДБ. Але гэта не падцвярджаецца ні гісторыкамі, ні сучаснай практыкай КДБ. Напрыклад: шматгадовая практыка публічных бібліятэк Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі і іншых краін, якія маюць багатыя краязнаўчыя традыцыі і асобныя краязнаўчыя аддзелы, сведчыць, што гэтыя аддзелы рэалізуюць дакладныя задачы і кірункі дзейнасці, што дазваляе сфакусіраваць намаганні і забяспечыць найлепшыя ўмовы для комплекснага і якаснага ажыццяўлення КДБ пры удзеле ўсіх астатніх структурных падраздзяленняў бібліятэкі.

Шматгадовы вопыт арганізацыйнага выдзялення КДБ у бібліятэках Беларусі характаразуецца шматлікімі арганізацыйнымі формамі: кабінет краязнаўства, краязнаўчы аддзел, сектар, група, сектар краязнаўчай бібліяграфіі, сектар дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых выданняў, чытальная зала краязнаўчай літаратуры.

Арганізацыю краязнаўчай работы і яе каардынацыю ажыццяўляе: у ЦБС -- сектар або група краязнаўства, які ўзначальвае бібліёграф-краязнавец; у абласных бібліятэках -- можа існаваць адна з чатырох арганізацыйных формаў КДБ: комплексны аддзел краязнаўства; сектар краязнаўчай бібліяграфіі пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле; сектар краязнаўства, які арганізуецца ў структуры гэтага ж аддзела (але ён вядзе краязнаўчую работу па ўсіх напрамках); супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую дзейнасць. Аптымальны варыянт -- выдзяленне комплекснага аддзела краязнаўства, што дазваляе забяспечыць работу па ўсіх напрамках КДБ, а таксама дазваляе кіраваць і каардынаваць работу па краязнаўстве ў регіёнах. У абласных бібліятэках Беларусі функцыянуюць комплексныя аддзелы і сектары краязнаўчай літаратуры і гэта сведчыць аб аптымальнай арганізацыі краязнаўчай дзейнасці. Сектары краязнаўства дзейнічаюць і ў шэрагу ЦБ буйных сістэм публічных (масавых) бібліятэк.

3. Асаблівасці дзейнасці асноўных структурных падраздзяленняў універсальных абласных бібліятэк і ЦБС у галіне краязнаўства

Астатнія структурныя адзінкі не маюць магчымасці забяспечыць сістэмнае ўтварэнне КДБ, аб'яднаць намаганні ўсіх структурных падраздзяленняў бібліятэкі і бібліятэк края ў сферы краязнаўства.

У практычнай краязнаўчай дзейнасці існуе наступнае размеркаванне абавязкаў у ЦБС і УНАБ:

1. Аддзел камплектавання па дамоўленнасці з іншымі аддзеламі бібліатэкі і, незалежна ад таго, ёсць ці не аддзел краязнаўства -- займаецца мадэліраваннем, камплектаваннем і размеркаваннем краязнаўчых і мясцовых дакументаў па структурных падраздзяленнях бібліатэкі.

2. Аддзел апрацоўкі ажыццяўляе першасную аналітэка-сінтэтычную апрацоўку дакументаў; супрацоўнікі аддзела адлюстроўваюць звесткі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах у агульнай сістэме каталогаў і картатэк (службовых і чытацкіх); прадстаўляе неабходную колькасць картак у краязнаўчы аддзел для адлюстравання іх у краязнаўчых каталогах і картатэках. Аддзел апрацоўкі, як правіла, займаецца апрацоўкай і арганізацыяй каталогаў айчынных краязнаўчых кніг. Іншыя віды краязнаўчых мясцовых дакументаў нотныя, выяўленчыя выданні, кінафота-фонадакументы, спецвіды тэхнічнай літаратуры і дакументацыі, рэдкія і рукапісныя выданні, а таксама дакументы на замежных мовах -- апрацоўваюцца ў аддзеле апрацоўкі, або ў адпаведных аддзелах абласной бібліятэкі згодна іх профілю.

3. Аддзел арганізацыі і выкарыстання фондаў ЦБС; аддзел захавання асноўнага фонда УНАБ -- маюць асноўную частку краязнаўчых і мясцовых дакументаў (ажыццяўляюць гарантаванае захоўванне дакументаў); даюць на пастаяннае або часовае захаванне гэтыя дакументы ў падсобныя фонды аддзелаў бібліятэкі, або часовае карыстанне абанентам непасрэдна; даюць ў часовае карыстанне абанентам бібліятэкі праз МБА і іншым бібліятэкам; вывучаюць выкарыстанне краязнаўчых і мясцовых дакументаў і перадаюць ў аддзел камплектавання прапановы па дакамплектаванні фонда і інш. У структуры асноўнага фонда (фондасховішча), як правіла, вылучаецца дэпазітарны фонд.

4. Аддзел абслуговання:

-- абслугоўвае абанементаў дакументамі з падсобнага фонду;

-- арганізуе часовыя або пастаянныя выставы гэтых дакументаў, праводзіць масавыя мерапрыемствы, арганізуе адкрыты доступ да фондаў і г.д.

5. Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ЦБС (калі адсутнічае краязнаўчы сектар) -- стварае сістэму краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, падсобны даведачна-бібліяграфічны фонд; вядзе сістэму краязнаўчых каталогаў і картатэк; ажыццяўляе даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне абанентаў па краязнаўстве; каардынуе краязнаўчую бібліяграфічную дзейнасць у бібліятэцы і за яе межамі.

6. Навукова метадычны аддзел -- гэта цэнтр метадычнай і навуковай работы у галіне краязнаўства; арганізуе краязнаўчую дзейнасць па ўсіх напрамках; аказвае метадычную дапамогу супрацоўнікам бібліятэкі края па ўсіх напрамках акрамя бібліяграфічнага; распрацоўвае метадычныя матэрыялы у дапамогу КДБ; ажыццяўляе навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэчнага краязнаўства; арганізуе вывучэнне і абагульненне перадавога візіта; робіць штогод абзоры КДБ края; ажыццяўляе перападрыхтоўку бібліятэчных спецыялістаў у галіне бібліятэчнага краязнаўства, праводзіць семінары, канферэнцыі і г.д.

7. Аддзелы бібліятэчнага маркетынгу. Іх супрацоўнікі вызначаюць кірункі інавацыйных працэсаў па краязнаўстве, ствараюць інавацыйныя прадукты (краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі, зборнікі матэрыялаў краязнаўчых даследаванняў, сабраных бібліятэкарамі ЦБС, зборнікаў твораў мясцовых паэтаў, сцэнарыяў краязнаўчых мерапрыемстваў.)

8. Спецыялізаваныя аддзелы (аддзел абслуговання працоўнікаў сельскай гаспадаркі; аддзел тэхнічнай літаратуры, літаратуры па мастацтву, па замежных мовах) працуюць з краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі па свайму профілю (абслугоўваюць абанентаў, шукаюць прабелы "лакуны" у фондзе, удзельнічаюць у аналітычным роспісу краязнаўчых мясцовых дакументаў па сваёй тэматыцы і г.д.).

Гэта ідэальны варыянт арганізацыі КДБ ва універсальных абласных бібліятэках. Такім чынам, пры наяўнасці асобнага комплекснага краязнаўчага аддзела, іншыя структурныя падраздзяленні бібліятэкі удзельнічаюць у краязнаўчай рабоце суадносна свайму профілю, у цесным узаемадзеянні друг з другам, а таксама з іншымі бібліятэкамі края згодна свайму профілю.

У некаторых ЦБС ствараюць спецыяльныя групы краязнаўства, куды уваходзяць прадстаўнікі розных аддзелаў для правядзення КДБ пастаяннай аснове або часова. Можна выдзеліць і пасаду менеджера па краязнаўству, які павінен вывучаць краязнаўчы “рынак”, каардзініраваць краязнаўчую дзейнасць як у самой бібліятэцы, так і за яе межамі.

Мноства арганізацыйных форм забяспечвае гібкасць, прыярытэтнасць і сістэмнае развіццё ўсіх напрамкаў КДБ. Характар КДБ абумовіў лакалізацыю асноўнага кіруючага звяна ў універсальных абласных бібліятэках рэспублікі, арганізуючая і каардзініруючая роля якіх будзе ў перспектыве ўзрастаць.

Спецыфіка КДБ у тым, што выбар арганізацыйнага рашэння залежыць ад статута і асаблівасцей дзейнасці бібліятэкі у гэтым крае. Краязнаўчая дзейнасць дазваляе набыць мясцовым публічным бібліятэкам самабытнасць, рэгіянальную спецыфіку і мясцовы каларыт. Комплексны характар КДБ прадугледжвае шматварыянтнасць яе арганізацыі з улікам рэальных умоў канкрэтнай бібліятэкі.

Вывады

1. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк спрыяе шэраг дакументаў: палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк, палажэнні аб аддзеле, сектары, групе краязнаўства, тэхналагічныя інструкцыі і г.д.

2. У штат краязнаўчых аддзелаў уваходзяць 3 - 5 чалавек (загадчык аддзела, вядучы бібліятэкар, метадыст, бібліёграф, бібліятэкар), якія выконваюць суадносныя службовыя абавязкі.

3. У ЦБС і ўніверсальных абласных бібліятэках існуюць разнастайныя арганізацыйныя формы КДБ.

4. Краязнаўчая работа ажыццяўляецца практычна ўсімі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі і паміж імі існуе дакладнае размеркаванне абавязкаў у галіне краязнаўства.

Ключавыя паняцці: “арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”, “краязнаўчы аддзел, сектар, група”, ”менеджер па краязнаўстве”.

Літаратура

краязнаўчы бібліятэка дапаможнік

1. Библиотечное краеведение: терминолог. словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. - СПб., 1998. - 85 с.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НБ Беларусі; склад. Р.М. Чыгірова, М.У. Сокал. - Мн., 1994. - 102 с.

3. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 1. Основы краеведения / А.В.Мамонтов. - СПб., 1996. - 37 с.

4. Зыгмантовіч, С.В. Краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк: камплектаванне і выкарыстанне/ С.В.Зыгмантовіч, В.І.Саітава // Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы Міжнарод. навук.-практ. канф. (23 - 26 мая 2000 г., Мінск). - Мн., 2000. - С. 91-94.

5. Краеведческая работа современных библиотек: сб. науч. тр. / РНБ. - СПб., 1997. - 247 с.

6. Проблемы краеведческой деятельности библиотек: материалы Всерос. науч.-практич. семинара (Великий Новгород, сентябрь 2002 г.). - СПб., 2003. - 258 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.

    реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014

  • Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.

    курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016

  • Характеристика этапов решения важнейших социальных задач Забайкалья: повышения уровня образования населения, его просвещения и медицинского обслуживания. Начало развития социальных структур декабристами и казачеством. Открытие военно-фельдшерской школы.

    реферат [20,5 K], добавлен 17.08.2011

  • Теоретический анализ сущности и задач школьного краеведческого музея. Особенности образовательной деятельности музея (познавательной, творческой и социальной). Образовательная программа по краеведческой направленности: "Школьный краеведческий музей".

    контрольная работа [40,0 K], добавлен 27.05.2010

  • Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.

    реферат [29,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Агульная характарыстыка бібліяграфічнай прадукцыі і класіфікацыя бібліяграфічных дапаможнікаў. Вывучэнне асноўных формаў выданняў і публікацый бібліяграфічных матэрыялаў. Тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў, іх класіфікацыя па розных прыкметах.

    контрольная работа [34,4 K], добавлен 07.02.2014

  • Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні. Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці. Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг, цэнаўтварэнне, прасоўванне.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 24.08.2011

  • Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.

    реферат [28,2 K], добавлен 21.08.2011

  • Юрыдычныя нормы як адзін з асноўных элементаў механізму сацыяльна-прававой абароны. Асаблівасці сацыяльнай абароны работнікаў падатковай міліцыі. Роль правасвядомасці і прававой культуры ў жыцці і прафесійнай дзейнасці работнікаў падатковай міліцыі.

    реферат [34,7 K], добавлен 04.10.2012

  • Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні. Віды планаў бібліяграфічнай работы, задача стратэгічнага планавання в інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле. Практычна працэс падрыхтоўкі гадавога плана і тэрміны выканання заданняў.

    реферат [25,3 K], добавлен 18.08.2011

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Агульная характарыстыка аграсядзіб. Праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Аграсядзіба "Чарэшля": размяшчэнне, паслуги, зялены маршрут "Сцежкамі Любчанскага краю". "Ранча-радэа" як маленькі хутарок, віды дзейнасці.

    курсовая работа [35,3 K], добавлен 06.01.2014

  • Дзейнасць К.Г. Юнга, прычыны яго адрозненняў у псіхааналітычнай тэорыі з З. Фрэйдам. Асноўныя псіхалагічныя працы К.Г. Юнга і кірункі яго даследчай дзейнасці. Навуковае значэнне дзейнасці вучонага для розных галін навукі. Вучэнне Карла Юнга аб анхетипы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 11.06.2012

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Вывучэнне гісторыі зараджэння мастацтва на тэрыторыі Паўднёвай Урала як новай формы дзейнасці чалавека. Разгляд асаблівасцяў наскальных малюнкаў першабытных людзей. Апісанне малюнкаў у пячорах Шульган-Таш і Ямазы-Таш як ачагоў паліалітычнаў жывапісу.

    реферат [4,4 M], добавлен 16.04.2010

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

  • Творчы характар мастацтва як з'явы эстэтычнага. Асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва. Пазнавальны аспект мастацтва, аўтарскі пачатак у ім. Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці, творчай дзейнасці людзей.

    реферат [74,2 K], добавлен 25.02.2011

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.