Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
Вывучэнне тэарэтычных пытанняў мадэлявання сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Аналіз задавальнення патрэб карыстальнікаў у краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Стан і тэндэнцыі развіцця сістэмы бібліятэк Беларусі на сучасным этапе.
Рубрика | Краеведение и этнография |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 29.06.2015 |
Размер файла | 24,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў
Пытанні
Увядзенне
1. Паняцце "сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў" (СКБД)
2. Характарыстыка мадэляў сістэмы
3. Стан і тэндэнцыі развіццця сістэмы краязнаўчых дапаможнікаў ў бібліятэках Беларусі
Вывады
Літаратура
Увядзенне
Мэта - вывучэнне тэарэтычных пытанняў мадэлявання сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, стан сістэмы ў бібліятэках Беларусі на сучасным этапе.
1. Паняцце "сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў" (СКБД)
Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў - гэта арганізацыйна ўпарадкаваная сукупнасць бібліяграфічных дапаможнікаў, якая цэласна раскрывае дакументны краязнаўчы паток і забяспечвае дыферэнцыраванае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. СКБД уяўляе сабой складаную сукупнасць узаемазвязаных і падпарадкаваных падсістэм, кожную з якіх можна разглядаць як асобную сістэму са сваёй унутранай дыферэнцыяцыяй. Структура СКБД фарміруецца па розных прыметах. Важнейшымі з іх з'яўляюцца грамадскае прызначэнне і функцыі, змест аб'ектаў бібліяграфавання і асобныя тыпы дапаможнікаў.
З улікам грамадскага прызначэння і функцый звычайна ў СКБД вылучаюць дзве буйнейшыя падсістэмы. Гэта падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, або падсістэмы агульных і спецыяльных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Па прымеце зместу ў СКБД вылучаюць падсістэмы універсальных і комплексных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў. Кожная з гэтых падсістэм таксама можа мець складаную ўнутраную структуру, адносна якой з'яўляецца сістэмай. Напрыклад, сістэма галіновых дапаможнікаў уключае дапаможнікі па гісторыі, прыродзе, эканоміцы і іншых галінах. Акрамя таго большасць буйных галіновых комплексаў ахопліваюць больш вузкія галіны, па якіх таксама вядзецца падрыхтоўка краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.
СКБД уяўляла на кожным гістарычным этапе своеасаблівую бібліяграфічную мадэль актуальнага дакументнага патоку і масіву і структуры патрэбнасцей карыстальнікаў бібліятэк.
Паняцце "Сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў" узнікла ў 2 0 - 50-я гады ХХ ст., калі бібліёграфы-краязнаўцы прыйшлі да думкі, што выпуск краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў павінен быць не выпадковым працэсам, а змадэляваным. Пачалі выказваць прапановы аб стварэнні сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і распрацоўваць мадэлі гэтай сістэмы. Лічылася, што калі тая ці іншая бібліятэка прыменіць у дзейнасці па падрыхтоўцы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў у якасці эталона абгрунтаваную мадэль, то з цягам часу стане магчымым забяспечыць бібліяграфічнымі дапаможнікамі шырокі і зменлівы паток краязнаўчых запытаў усяго кантынгенту карыстальнікаў бібліятэк, поўна і ў адпаведнасці з чытацкімі патрэбнасцямі адлюстроўваць бягучую і рэтраспектыўную часткі краязнаўчага дакументнага патоку. Вывучэнне СКБД праводзілі такія вядомыя даследчыкі, як Г.А. Озерава, Л.Н. Трапоўскі, М.В. Здобнаў, В.А. Нікалаеў, А.І. Коган, І.І. Міхліна, Н.Ф. Гарбачэўская, А.А. Мамантаў, М.М. Шчэрба, Л.Я. Шрайберг, В.Е. Лявончыкаў, А.В. Прадзеіна, Р.М. Чыгірова і інш. Вынікі вывучэння праблемы СКБД адлюстраваны ў шматлікіх публікацыях.
Вялікую ролю ў абгрунтаванні паняцця СКБД адыгралі абласныя і іншыя бібліятэкі ў перыяд СССР, якія распрацавалі многія тыпы і жанры краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, што папоўнілі тыпалагічную структуру гэтай сістэмы. Былі распрацаваны нарматыўныя дакументы, якія змяшчалі апісанні мадэляў СКБД. Галоўныя цэнтры краязнаўчай бібліяграфіі павінны былі развіваць СКБД, як адзін з асноўных кірункаў бібліяграфічнай дзейнасці.
Бібліятэкамі былі распрацаваны наступныя мадэлі СКБД:
1) Мадэль, апублікаваная ў "Положении о краеведческой работе областных, краевых, республиканских (АССР) библиотек" (1959)
2) Мадэль у праекце "Положения о краеведческой деятельности краевых и универсальных научных библиотек" (1991).
3) Мадэль, адлюстраваная ў "Палажэнні аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь" (1993).
Акрамя мадэляў, адлюстраваных у пералічаных дакументах, былі аўтарскія мадэлі, створаныя вядомымі бібліяграфазнаўцамі А.В. Мамантавым, М.М. Шчэрбай, Л.Я. Шрайбергам, А.В. Прадзеінай і інш.
На працягу другой паловы ХХ ст. рэалізацыі той ці іншай сістэмы ў практычнай дзейнасці асобных бібліятэк надавалася вялікая ўвага. Выйшла многа публікацый, прысвечаных вывучэнню дасягнутага стану СКБД.
У апошні час у сувязі з укараненнем аўтаматызаваных тэхналогій, уплывам рынкавых эканамічных умоў, патрабаванні да праблемы СКБД змяніліся. Па-першае, магчымасці электронных рэгіянальных бібліяграфічных рэсурсаў дазваляюць ўзбуйніць звёны, якія ў мадэлях СКБД, распрацаваных для друкаваных бібліяграфічных дапаможнікаў, даволі дробна раздзяляліся. Па-другое, сучасныя бібліятэкі не могуць забяспечыць функцыянаванне бібліяграфічных дапаможнікаў па ўсіх прапанаваных звёнах сістэмы па эканамічных прычынах. Бібліятэкі пачалі працаваць дакладна па выяўленні і задавальненні інфармацыйных патрэб рэгіянальнага зместу. Таму рашэнне аб фарміраванні СКБД, яе асобных звёнаў вырашаецца кожнай бібліятэкай з улікам актуальнасці пэўнай тэматыкі, адпаведнасці інфармацыйным патрэбнасцям насельніцтва рэгіёна і магчымасцям самой бібліятэкі. Такім чынам СКБД канкрэтнай бібліятэкі цяпер утвараць звёны, на якія існуе попыт. З пераліку тыпаў, жанраў і формаў краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі канкрэтная бібліятэка можа выбіраць найбольш адпаведныя. Немалаважна, што асобныя бібліяграфічныя дапаможнікі - каляндары знамянальных і памятных дат, паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры становяцца асновай для БД.
2. Характарыстыка мадэляў сістэмы
Мадэль, прапанаваная буйнейшымі спецыялістамі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства А.В. Мамантавым і М.М. Шчэрбай, ахоплівае 2 падсістэмы: рэкамендацыйных і навукова-дапаможных дапаможнікаў. Сістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў у сваю чаргу ўключае такія падсістэмы, як універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі (аб абласцях, гарадах, раёнах, вёсках) і комплексныя дапаможнікі, каляндары знамянальных і памятных дат, тэматычныя і персанальныя дапаможнікі. Універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі з'яўляюцца асноўным звяном гэтай сістэмы. Гэтыя дапаможнікі могуць быць прызначаны аматарам краязнаўства, шырокім колам чытачоў, якія прыступаюць да вывучэння края. Другая іх разнавіднасць адрасуецца краязнаўцам, спецыялістам, кіраўнікам, выкладчыкам, студэнтам старэйшых курсаў і іншым чытачам, якія маюць пэўны ўзровень ведаў аб краі. Адлюстроўваюць лепшую літаратуру апошніх год, характарызуюцца грунтоўна распрацаванай структурай і цікавымі характарыстыкамі ўключаных дакументаў.
Сістэма краязнаўчых навукова-дапаможных дапаможнікаў ахоплівае такія падсістэмы, як паказальнікі новай краязнаўчай літаратуры, рэтраспектыўныя універсальныя паказальнікі, галіновыя і тэматычныя дапаможнікі, персанальныя дапаможнікі, паказальнікі мясцовых перыядычных выданняў, паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. краязнаўчы бібліяграфічны дапаможнік бібліятэка
Мадэль НББ, аўтар Р.М. Чыгірова. У якасці галоўнай вылучана прымета зместу аб'ектаў бібліяграфавання. Сістэма адлюстравана ў пункце 53.1. "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Сістэма дапаможнікаў па зместу павінна ахопліваць усе бакі жыцця рэгіёнаў, задавальняць патрэбы ў краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі, будавацца з улікам стану і напрамкаў развіцця іншых сістэм бібліяграфічных дапаможнікаў рэспублікі. Уключае 2 падсістэмы: 1) бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі і 2) бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў.
Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры аб краі ўключае:
Ш універсальныя бягучыя паказальнікі краязнаўчых дакументаў (тыпу "Новая літаратура аб ...вобласці";
Ш бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі тыпу "Каляндар знамянальных і памятных дат";
Ш універсальныя рэтраспектыўныя паказальнікі тыпу "Што чытаць аб краі", аб асобных гарадах;
Ш персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі (паказальнікі і слоўнікі).
Ш паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў.
Падсістэма бібліяграфічных паказальнікаў мясцовых дакументаў уключае:
Ш паказальнікі кніг.
Ш паказальнікі перыядычных выданняў.
Ш паказальнікі зместу перыядычных выданняў.
Мадэль сістэмы рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў (СРБД), прапанаваная беларускай даследчыцай А.В. Прадзеінай, складаецца з двух падсістэм: 1) краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і 2) бібліяграфічных дапаможнікаў мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў. Першае падсістэма ўключае зместавыя, функцыянальныя, суб'ектыўныя звёны. Другая - колькасныя і фармальныя. Па прымеце грамадскага прызначэння СРБД таксама падзяляецца на 2 падсістэмы: агульную і спецыяльную. Падсістэму агульных рэгіянальных дапаможнікаў утвараюць наступныя звёны:
Ш зводныя краязнаўчыя каталогі,
Ш паказальнікі мясцовых дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў,
Ш паказальнікі іх зместу,
Ш зводныя рэтраспектыўныя паказальнікі мясцовых дакументаў,
Ш крыніцы масавай рэгіянальнай бібліяграфічнай інфармацыі (аб новых паступленнях мясцовых дакументаў у бібліятэку).
Падсістэма спецыяльных рэгіянальных дапаможнікаў уключае
наступныя звенні па прымеце мэтавага і чытацкага прызначэння:
Ш навукова-вытворчыя,
Ш прафесійна-упраўленчыя,
Ш вучэбна-дапаможныя,
Ш папулярныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі.
Падсістэма спецыяльных рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў дыферынцыруецца таксама па змесце (шматгаліновыя, тэматычныя і інш.)
Недахоп мадэлі СРБД А.В. Прадзеінай - дапаможнікі мясцовых інфармацыйных рэсурсаў могуць разумецца ў якасці краязнаўчых бібліяграфічных прадуктаў.
3. Стан і тэндэнцыі развіццця сістэмы краязнаўчых дапаможнікаў ў бібліятэках Беларусі
Бібліятэкі Беларусі ўнеслі важкі ўклад у стварэнне СКБД. У яе стварэнні ўдзельнічаюць абласныя бібліятэкі, а таксама і шэраг ЦБС. Пэўны ўклад уносяць і спецыяльныя навуковыя бібліятэкі, якія ствараюць звенні сістэмы адпаведна профілю бібліятэк і патрэбнасцям карыстальнікаў.
Падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў знаходзяць прыкладна роўную рэалізацыю. Пераважна развіваюцца пэўныя звёны ў абодвух падсістэмах.
У ліку навукова-дапаможных зрэдку з'яўляюцца універсальныя рэтраспектыўныя паказальнікі: "Дубровенскі край на старонках газеты "Дняпроўская праўда" Дубровенская ЦБС, "Указатель исторических материалов из "Могилевских губернских ведомостей" (1838-1898)". Адметным стаў "Сводный каталог литературы о Могилевской губернии" - першае ў беларускай краязнаўчай бібліяграфіі выданне, у якім прадстаўлены 887 дакументаў аб гістарычнай адміністрацыйна-тэрытарыльнай адзінцы, выдадзеных у перыяд яе існавання. Дакументы выяўлены па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі, ЦБ НАН Беларусі, ФБ БДУ, Магілёўскай АБ і іншых крыніцах. Фондатрымальнікі, а таксама мікрафільмы пазначаны ўмоўнымі знакамі. Сярод адлюстраванай літаратуры многа выданняў, здзейсненых у Магілёве, што спрыяе папулярызацыі ведаў аб мінулым кнігавыдання ў краі. Алфавітная групоўка зрабіла відавочным уклад асобных аўтараў у вывучэнне губерні, напрыклад, П.С. Горючко апублікаваў 20 брашур, прысвечаных гісторыі царквы і пытанням адукацыі на Магілёўшчыне.
Улік мясцовых дакументаў вядзецца абласнымі бібліятэкамі ў выглядзе картатэк і БД. Перспектыўным кірункам з'яўляецца ўдасканаленне гэтых картатэк і БД: неабходна дасягнуць больш высокай паўнаты адлюстравання мясцовых дакументаў, у т.л. надрукаваных на замежных мовах, надрукаваных ў мінулыя стагоддзі. Гэта дзейнасць патрабуе складанай пошукавай працы і з'яўляецца па-сутнасці даследчай. Выяўленыя дакументы вывучаюцца як гісторыка-культурныя феномены, факты рэгіянальнай гісторыі кнігавыдавецтва. Важна таксама генерыраваць поўнатэкставыя БД мясцовавых дакументаў. Гэта дзейнасць вельмі актыўна вядзецца ў замежных краінах, у т.л. у Расіі. Алічбоўваюцца каштоўныя кнігі, газеты і часопісы. Напрыклад, у ХІХ ст. і ў даваенны перыяд у гарадах і мястэчках Беларусі выходзілі газеты і часопісы, якіх зараз няма не толькі ў ЦБС, але і ў абласных бібліятэках ("Лідская зямля", "Пінская зямля" і інш.)
Паспяхова функцыянуюць універсальныя навукова-дапаможныя паказальнікі тыпу "Новая літаратура аб вобласці". Выпускаюцца ўсімі АБ з канца 60-х - пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Маюць аптымальную штоквартальную перыядычнасць, за выключэннем Гомельскай АБ, якая выдае паказальнік раз у год. Гэтыя дапаможнікі - асноўная звяно ў падсістэме навукова-дапаможных краязнаўчых паказальнікаў. Мадэлююць бягучы дакументны паток аб вобласці. Змяшчаюць бібліяграфічныя апісанні кніг, зборнікаў, артыкулаў з перыядычных выданняў і выданняў з працягам, са зборнікаў на беларускай і рускай мовах. Асабліва важна адзначыць шырокае адлюстраванне матэрыялу з раённых і іншых мясцовых газет, якія не распісваюцца ў "Летапісе газетных артыкулаў". На жаль, не арыентуюць у навінках замежнага друку. Бібліяграфічныя запісы групуюцца ў сістэматычным парадку.
Да універсальных паказальнікаў аб вобласці прымыкаюць бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі ЦБС, прысвечаныя гарадам. Напрыклад, Мінская ГЦБ імя Я.Купалы выпускае бягучы спіс "Мінск на старонках перыядычнага друку".
Сярод комплексных неабходна адзначыць паказальнік "Палессе" ЦБ НАН, які сёння існуе як БД.
Сярод галіновых і тэматычных пераважаюць рэтраспектыўныя дапаможнікі, якія рыхтуюцца ўсімі АБ. Яны прысвячаюцца галінам і тэмам мастацтва, літаратурнага жыцця, гісторыі, прыроды і інш. З найбольшай паўнатой адлюстроўваюць розныя бакі мінулага і сучаснасці Віцебская і Магілёўская АБ, якія выпусцілі дзесяткі такіх бібліяграфічных дапаможнікаў: "Памятники славы и бессмертия Витебщины", "Віцебшчына ў творах мастацкай літаратуры. 1970-1998", "Прырода і прыродныя рэсурсы Віцебскай вобласці. 1945-1985" і інш.
Бягучы ўзровень галіновых і тэматычных дапаможнікаў прадстаўлен рэдкімі выданнямі, напрыклад, інфармацыйны бюлетэнь Мазырскай ГЦБС "Экологический портрет Мозыря".
Звяно персанальных і біябібліяграфічных прадстаўлена дапаможнікамі, прысвечанымі вучоным, выкладчыкам ВНУ, мясцовым арганізацыям і ўстановам, якія звычайна разглядаюцца ў складзе галіновых бібліяграфічных рэсурсаў. Уключэнне ў такія дапаможнікі структурных падраздзялянняў з бібліяграфічнымі запісамі аб саміх дзеячах і ўстановах, павялічыла іх ролю як крыніц краязнаўства. Вельмі пажадана, каб на даны аспект звярнулі ўвагу бібліёграфы як пры падрыхтоўцы, так і пры выкарыстанні бібліяграфічнай прадукцыі (натуральна, што ён добра адлюстраваны ў дапаможніках, прысвечаных даследчыкам края).
У 2005 г. ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна" выпусціла бібліяграфічны паказальнік "Освобождение Витебщины: путь мужества и славы". Паказальнік негледзячы на тэматычную назву з'яўляюцца біябібліяграфічным. Прысвечаны тым воінам, хто за вызваленне Віцебшчыны быў узнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Уключае дакументы за 1944 па май 2004 г., якія маюцца ў фондах АБ. У аснове групоўкі матэрыялу адміністрацыйна-тэрытарыльны прынцып. Першы раздзел паказальніка прысвечаны героям, якія праявілі мужнасць і адвагу пры вызваленні усёй тэрыторыі вобласці. Другі раздзел уключае матэрыялы аб героях-вызваліцелях Віцебска. Наступныя раздзелы групуюцца ў алфавіце раёнаў вобласці. Выключэнне складаюць Верхнядвінскі, Чашнікскі і Шаркаўшчынскі раёны, у якіх воінаў-вызваліцелеў, Герояў Савецкага саюза не выяўлена. Унутры раздзелаў матэрыял размяшчаецца ў алфавіце персаналій, кожная з якіх суправаджаецца тэкставай даведкай і фтаграфтяй (пры наяўнасці).
У біябібліяграфічным паказальніку "Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны", падрыхтаваным аддзелам мастацтва абласной бібліятэкі, уключаны звесткі аб 377 асобах. Матэрыял размеркаваны ў двух раздзелах паводле прафесійнай прыналежнасці, унутры - у алфавітным парадку. У біяграфічных даведках прыведзены звесткі аб месцы нараджэння і жыхарства, адукацыі, членстве ў творчых саюзах, назвы створаных архітэктурных праектаў і мастацкіх твораў, узнагародах і інш. Спісы літаратуры аб творцах уключаюць розных віды дакументаў з фондаў Магілёўскай абласной бібліятэкі. У канцы змешчаны спісы прафесійных і непрафесійных мастакоў, аб якіх яшчэ няма публікацый (28 асоб).
Падсістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў. Актыўна займаюцца выпускам гэтых дапаможнікаў Магілёўская і Віцебская АБ, многія ЦБС: Ваўкавыская Гродзенскай вобласці, Мазырская ГЦБС і інш.
Універсальныя і комплексныя выходзяць рэдка. Некаторыя ЦБС рыхтуюць папулярныя дапаможнікі тыпу "Новая літаратура аб раёне (горадзе)", "Што чытаць аб раёне (горадзе)" і адлюстроўваюць, як правіла, дакументы за год.
Адносна стабільным звяном з'яўляюцца каляндары знамянальных і памятных дат. Некаторыя з іх носяць фактаграфічны характар (без спісаў літаратуры), як каляндары Гродзенскай АБ. Вельмі пажадана, каб фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя выкарыстоўваліся для характарыстыкі дат і прыцягнення ўвагі спажыўцоў да крыніц іх дакументнага адлюстравання. Так, напрыклад, складаюцца "Каляндары знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці" Магілёўскай АБ. Менавіта класічныя метадычныя прыёмы падрыхтоўкі каляндароў памятных дат дазваляюць развіваць чытанне зыходзячы з узнікнення інтарэсу да рэгіянальных падзей.
Галіновыя і тэматычныя. Рыхтуюцца АБ і ЦБС, але назіраецца памяньшэнне іх выдання. Шэраг такіх дапаможнікаў выпусціла на сучасным этапе Магілёўская АБ ("Музеі Магілёва" і інш.); у сектары краязнаўства Мазырскай ГЦБС падрыхтаваны паказальнік "Путешествие по литературному Мозырю" і інш.
Персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі ў сучасных умовах належаць да найбольш стабільных звенняў у дзейнасці АБ і ЦБС. Павялічыўся выпуск грунтоўных біябібліяграфічных дапаможнікаў, што сведчыць аб важкасці персанальнага аспекту краязнаўчых ведаў. Сярод іх выдадзены дапаможнікі, якія адлюстроўваюць персаналіі за ўвесь гістарычны перыяд, дапаможнікі, у якіх склад персаналій абмежаваны гістарычным перыядам, падзеяй, галіной творчай, прафесійнай і навуковай дзейнасці, родам заняткаў. Апошнія з'яўляюцца неад'емным элементам бібліяграфічных рэсурсаў галін краязнаўства (галіновую афарбоўку маюць назвы такіх дапаможнікаў). Да лепшых належаць біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ "Земляки: История Светлогорска в лицах"; паказальнікі Віцебскай АБ "Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны", Магілёўскай АБ "Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны". Аналіз даных бібліяграфічных прац сведчыць аб іх высокай якасці, аб умелым выкарыстанні складальнікамі метадычных навацый, аб майстэрстве бібліяграфічнага і фактаграфічнага пошуку.
Біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ "Земляки: История Светлогорска в лицах", створаны на аснове БД "Знаменитые люди города". З метадычнага пункту гледжання дапаможнік заслугоўвае высокай ацэнкі і з'яўляецца інавацыйным прадуктам. У прыватнасці, для выяўлення асоб і біяграфічных даных праведзена вялікая пошукавая работа, сабраны даныя з друкаваных крыніц, выкарыстана інфармацыя, прадстаўленая аддзеламі кадраў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, музеем гісторыі Светлагорска, матэрыялы перапіскі і вусныя звесткі, атрыманая падчас асабістых сустрэч з вядомымі людзьмі складальніцы слоўніка Г.І. Захаранка. Усе групы матэрыялаў і крыніц інфармацыі чотка структураваны, дадаткова маркіруюцца ўмоўнымі знакамі.
Віцебская АБ выдае бібліяграфічную серыю "Нашы землякі - дзеячы мастацтва". Падобныя серыі выпускалі ў той ці іншы перыяд і астатнія АБ.
Жанравы склад СКБД даволі аднастайны. Пераважаюць паказальнікі, агляды, спісы літаратуры, памяткі, лістоўкі. Так, памяткі "Знакамітыя мазыране" выпусціў сектар краязнаўства Мазырскай ГЦБС. Няшмат краязнаўчых бібліяграфічных даведнікаў, нарысаў, няма энцыклапедый і іншых распаўсюджаных у замежнай практыцы жанраў.
Вывады
1. Праблема СКБД набыла навуковую і практычную актуальнасць, атрымала грунтоўную тэарэтычную распрацоўку, практычную рэалізацыю і нарматыўную распрацоўку. Навукова абгрунтаваная мадэль СКБД была і застаецца эталонам (узорам) для бібліятэк, арганізацый і ўстаноў пры планаванні падрыхтоўкі тыпаў і відаў дапаможнікаў аб краі.
2. Мадэлі СКБД былі прапанаваны расійскімі і беларускімі бібліяграфазнаўцамі, бібліятэкамі. Некаторыя з іх маюць нарматыўнае значэнне, як мадэль, уключаная ў "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь".
3. На сучасным этапе на развіццё СКБД у канкрэтных бібліятэках уплываюць такія фактары, як устойлівы попыт карыстальнікаў на пэўную тэматыку, эканамічная мэтазгоднасць падрыхтоўкі дапаможніка, рэсурсныя магчымасці бібліятэкі. Асобныя бібліяграфічныя дапаможнікі пераўтвараюцца ў БД.
4. Усведамляючы сваё месца ў рэгіянальным краязнаўчым руху, а таксама ролю ў сістэме інфармацыйных і сацыяльна-культурных цэнтраў рэгіёнаў, абласныя і публічныя масавыя бібліятэкі вызначылі кірункі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дасягнення грамадска значных мэт. Абласныя бібліятэкі і многія ЦБС вялі бібліяграфічнае інфармаванне аб новай літаратуры, прысвечанай абласцям, раёнам і гарадам. Выйшаў шэраг рэтраспектыўных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў.
Ключавыя словы: "сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў", "сістэма рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў", "падсістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў", "звёны сістэмы".
Літаратура
Асноўная
1. Мамонтов А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В. Мамонтов, Н.Н. Щерба. - М.: Кн. палата, 1989. - С. 90-133.
2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ. - Мн., 1994. - С. 88-89.
Дадатковая
1. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. - 2-е изд., перераб. и доп. - СПб.: Профессия, 2003. - 420-428.
2. Прадзеіна А.В. Сістэма рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў абласных універсальных навуковых бібліятэк Рэспублікі Беларусь (на прыкладзе Віцебскай абласной бібліятэкі) / А.В. Прадзеіна // Сучасныя праблемы культуры і мастацтва: зб. прац аспірантаў. - Мн., 1999. - Вып. 2. - С. 26-38.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.
реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011Падрахункі даследавання беларускіх земляў як перадумовы і прычыны фарміравання "западнарусізма". Асноўныя тэндэнцыі, якія склаліся гістарычна фарміравання этнічнай і нацыянальнай самасвядомасці. Кансерватыўныя вялікадзяржаўны шавіністычны кірунак.
курсовая работа [61,1 K], добавлен 20.05.2014Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.
реферат [13,2 K], добавлен 22.03.2002Шлюбны касцюм як адзін з найважнейшых кампанентаў традыцыйнай і сучаснай беларускай абраднасці. Знаёмства з асноўнымі элементамі жаночага і мужчынскага шлюбнага ўбору. Разгляд матэрыялаў і тэхнічнага выканання касцюмаў, аздаблення, асаблівасці нашэння.
реферат [44,4 K], добавлен 25.02.2014Каляровае аздабленне традыцыйнага беларускага касцюма і яго рэгіянальныя асаблівасці. Асноўныя колеры, якія выкарыстоўваліся сялянамі для пашыву адзення і далейшай яго арнаментацыі. Традыцыйнае адзенне дзяўчат і хлопцаў, жанчын і мужчын у Беларусі.
курсовая работа [67,1 K], добавлен 27.07.2016Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.
реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.
реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011Стан наукової розробки проблеми історії розвитку гідроархеології Дніпра 1967-1997 р. та перспективи розвитку насьогодні. Дослідження конструкції корпусу хортицької бригантини та козацької чайки. Використання гідрографічних служб, підводних фотозйомок.
курсовая работа [51,8 K], добавлен 25.06.2008Історія розвитку міста Сарни як історичного і культурного центру українського народу, його географічне розташування. Стан міста в періоди татарської навали, правління гетьмана Хмельницького і російської юрисдикції. Сучасний економічний розвиток Сарн.
доклад [24,1 K], добавлен 04.06.2014Загальна характеристика Тернопільської області, історія її формування та сучасний стан. Краєзнавчі об’єкти Тернопільської області, оцінка їх історичної цінності, значення в збереженні пам'яті прогероїв. можливості краєзнавчих досліджень у даному регіоні.
контрольная работа [24,7 K], добавлен 20.11.2010Київські мости - цінна спадщина киян. Історія київського мостобудування. Жахливий сучасний стан деяких мостів - загроза великих збитків та транспортних проблем. Пошук нових форм сполучення між двома берегами. Відсутність допомоги від влади міста.
реферат [7,3 M], добавлен 09.04.2009Етнонаціональні процеси та рухи як чинник розвитку цивілізації. Наукове трактування термінів етнос і народ. Формування території сучасної Болгарії, походження та мовна приналежність болгар. Стан міжетнічних відносин на сучасному етапі розвитку країни.
курсовая работа [539,4 K], добавлен 31.08.2010Історія та географічне розташування міста Крижопіль. Загальна характеристика демографічної ситуації. Причини виникнення інфекційних захворювань. Навчальні заклади населеного пункту. Стан міста під час Великої Вітчизняної війни. Ліквідація неписьменності.
реферат [24,7 K], добавлен 15.11.2010Загальні відомості про населений пункт Кременець. Історія виникнення, походження назви. Найважливіші події з історії села. Найважливіші історико-культурні пам’ятки та об’єкти. Сучасний стан туристичної інфраструктури. Легенди та перекази про Кременець.
научная работа [31,8 K], добавлен 24.03.2013Особливості історичного розвитку Росії. Політико-правова система, політичні процеси в Російській Федерації. Економічний розвиток Росії: сучасний стан, проблеми, перспективи. Геополітичний статус РФ, його вплив на формування зовнішньої політики держави.
контрольная работа [24,6 K], добавлен 03.10.2008Сучасний стан природно-заповідного фонду Волинської області. Ландшафтний заказник "Березовий гай", "Лопатинська діброва", гідрологічний заказник "Турський", заповідне урочище "Папики". Лісові масиви водоохоронних високобонітетних лісових насаджень сосни.
курсовая работа [43,8 K], добавлен 18.01.2013Национально-культурные объединения и этнокультурное образование. Роль СМИ в освещении национальной политики и межэтнических отношений. Развитие толерантности на современном этапе. Культура национального взаимодействия и плюрализм в национальной политике.
реферат [27,7 K], добавлен 23.03.2009Апісанне лексіка-семантычнай групы, якая абазначае кухонны та сталовы посуд, яе ўнутраная структура і змест. Назвы сталовага і кухоннага посуду: словаўтварэнне. Галоўныя прынцыпы і этапы дадзенага працэсу, яго сучасны стан і ацэнка далейшых перспектыў.
курсовая работа [33,6 K], добавлен 01.01.2014Краткая история основания села М-Александровка. Социальный состав населения. Борьба против контрреволюции на Дону. Коллективизация, ликвидация кулачества как класса. Подвиг Героя Советского Союза И.М. Удовиченко. М-Александровка на современном этапе.
реферат [24,3 K], добавлен 30.11.2010