Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi

Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця. Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны. Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе. Адраджэнне святкаванне Гукання вясны на Беларусi.

Рубрика Краеведение и этнография
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 21.09.2015
Размер файла 96,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Факультэт завочнага навучання

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят.

Курсавая работа

Гуканне вясны. Традыцыi i пераемнасцi.

Выканала: студэнтка ФЗН 314 групы

Валько Наталля Віктараўна.

Загадчык кафедрай рэжысуры абрадаў і свят

Прафесар Гуд Пётр Адамавіч

Мінск 2011

Змест

гукання вясна свято культ

Уводзіны

1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця

1.1 Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны

1.2 Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята

1.3 Свята Гукання вясны ў iншых краiнах

2. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе

2.1 Адраджэнне свята Гукання вясны на Беларусi

2.2 Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясны

Бібліяграфічны спіс

Заключэнне

Дадатак

Уводзіны

Актуальнасць тэмы дыпломнай работы

Адным з найважнейшых складальнікаў любой нацыянальнай культуры з'яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды.

Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. Веснавыя абрады з'яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Сучаснае грамадства, накіраванае на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцей, усё менш і менш надае ўвагу суевер'ям. Але сучасныя псіхолагі падцвердзілі, што з прыходам вясны адзначаецца павышэне настрою. Можа менавіта таму інстынктыўна людзі не толькі чакаюць вясну, але і матэрылізуюць думкі ў рэальныя справы.

Сёння мы назіраем разбурэнне згаданных сістэм, за гады атэістычнага нігілізму шмат чаго загублена. Цяпер свята Гуканне вясны больш ператварылася ў відовішча, якое арганізуюць работнікі культуры, якія фармальна і абыякава ставяцца да стварэння свята, значнае месца ў якім займае гандль, існуе істотны падзел на гледачоў і артыстаў, што стварае спажывецкія адносіны да культуры. У выніку чаго гледачы неахвотна прымаюць удзел у свяце, робяцца больш пасіўнымі. У той час калі раней удзельнікі з'яўляліся стваральнікамі свята і удзельнічалі ў абрадавых дзеях, гульнях і ігрышчах.

Але тое, што засталося ў памяці людзей, несумненна, дапаможа аднавіць страчаныя звычаі і абрады.

Мэта даследавання:

Вызначыць рэгiянальныя асаблівасцi святкавання свята Гукання вясны;

Задачы:

1. Раскрыць гісторыю свята Гуканне вясны;

2. Выявіць агульнасць, рэгіянальную асаблівасць і адметнасць свята Гуканне вясны;

3. Выявiць новыя святочныя формаутварэннi ў сучасным свяце Гуканне вясны;

4. Вызначыць асаблівасці свята Гуканне вясны ў розных краiнах свету;

5. Вызначыць захаванне і развіццё традыцый свята Гуканне вясны;

Метады даследвання:

1. Этнаграфічны агляд і аналіз развіцця свята;

2. Аналіз артыкулаў прэссы;

3. Аналіз навуковай, фальклорнай i публіцыстычнай літаратуры па святу Гуканне вясны;

4. Этнаграфiчны агляд i аналiз развiцця свята Гукання вясны;

5. Прагляд i аналiз з носбiтамi даследавання свята Гукання вясны на сучасным этапе;

Аналіз літаратуры

Энцыклапедычны даведнік “Народная культура Беларусі” пад агульнай рэдакцыяй Цітова В.С. змяшчае каля 700 артыкулаў, якія асвятяюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У кнізе прапануецца асноўная даведачная інфармацыя па гісторыі і тэорыі свята Гуканне вясны, абрадавыя дзеi, скiраваныя на развiтанне з зiмой i на сустрэчу вясны.

У кнізе В. Ліцьвінкі “Святы і абрады беларусаў” падаюцца метадычныя парады па арганізацыі святкавання свята Гуканне вясны, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Выданне ілюстравана фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтага свята.

Кніга Катовіч А., Крук Я. “Веснавыя святы: нарысы” прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа - веснавым рухамым святам. У тым ліку разглядаюць і Гуканне вясны. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядення, абрадавай паэзіі.

Аўтар кнігі “Жывая спадчына” Пятроўская Г.А. аналізуе, як складваліся звычаі і абрады беларусаў і з цягам часу многія ператварыліся ў народныя гульні, як царква дарэмна імкнулася падпарадкаваць іх сваім мэтам. У кнізе раскрываецца роля і значэнне народнай творчасці ў сучасных абрадах і рытуалах, даецца апісанне народных свят і абрадаў гадавога кола і сямейнай абраднасці.

У сваёй працы “Беларускі народны каляндар” А.Ю. Лозка ў храналагічнай паслядоўнасці апісвае народнае свята Гуканне вясны, звязаныя з ім абрады, гульні і ігрышчы. Апісанне дапаўнеюцца прымаўкамі, песнямі, якія паэтызуюць розныя этапы працы і адпачынку чалавека. Асвятляе пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з культурнымі традыцыямі народаў Еўропы.

У том “Гульні, забавы, ігрышчы” А.Ю. Лозка ўключаны гульні, забавы, ігрышчы святочнай культуры беларусаў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў.

Энцыклапедыя “Беларуская міфалогія” С.Санька з'яўляецца першай у гісторыі нашай краіны, спробай сістэматычнага і найболш поўнага апісання і аналізу традыцыйна-культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу.

У кнізе В. Ліцьвінкі “Веснавыя святы і абрады” раскрываецца роля і значэнне свята Гуканне вясны ў веснавых абрадах і рытуалах, прасочваюцца яе вытокі і развіццё на розных гістарычных этапах. Даецца апісанне веснавых свят і абрадаў.

У кнізе У.М. Сысова “З крыніц спрадвечных” раскрываецца вясенняя абраднасць нашых продкаў-язычнiкаў у якой знайшоў прадаўжэння i сваеасаблiвы рэзананс сонечны культ. Праз прызму вясеннiх свят Саракоў, Вялiкдня, Дабравешчання, тэматычны спектар гукання вясны ўсё актыўней факусiруецца на рытуалах, прысвечаных сонцу i яго жыватворнай сiле цяпла.

Прааналізаваўшы дадзены пералік можна зрабіць выснову, што на сённяшні дзень існуе шмат выданняў па традыцыйнай культуры беларусаў. Аднак навуковай літаратуры, каб раглядзець сітуацыю аб беларускай традыцыйнай культуры на сучасным этапе ў пэўным аб'еме, амаль што няма. Па гэтаму маё даследванне з'яўляецца актуальным i саццыяльна значымым.

1. Свята Гукання вясны: гісторыя і тэндэнцыя развіцця

1.1 Гістарычныя аспекты ўзнікнення свята Гуканне вясны

Адным з найважнейшых складнікаў любой нацыянальнай культуры з'яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Веснавыя абрады з'яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Прыход вясны ва ўсе часы быў чаканым i жаданым у народе. Адраджэнне прыроды да новага вiтка жыцця, хараство i непаўторнасць вясеннiх колераў успрымалiся чалавекам, як Божы дар, якiм надзялялi яго жыццёванеабходная энергiя сонца, нараджаючая моц мацi-зямлi i жыватворныя сiлы вады.

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба.

Менавіта вясною ўсё жывое адчувае ўздым жыццёвых сіл, расце, квітнее, імкнецца да новага і лепшага. Дык як жа ж падштурхнуць вясну-красну, каб хутчэй прыходзіла, прыносіла дабрабыт і парадак? Гукаць, зваць, клікаць! І чым вышэй забрацца, чым далей разнясецца песня-заклічка, тым лепей. Таму і збіраліся звычайна на высокіх адкрытых месцах: пагорках, беразе ракі ці возера, на ўскрайку лесу ці на дахах хат і лазняў, ды складалі вогнішча, каб сагрэць зямельку, каб зазваць сонейка. А яшчэ спальвалі ў ачышчальным агні старызну і непатрэбшчыну, каб пазбавіцца ад ўсякага ліхога і марнага. Сам жа веснавы карагод валодаў магічнай сілай, бо кола - старажытны сімвал абароны, захаванасці. Наспяваўшыся-нагукаўшыся, моладзь ішла на арэлі гушкацца, ды чым вышэй, тым лепей! Гэта ж не проста забава - вышэйшы лён уродзіцца, ды ўраджай багацейшы будзе.

На Беларусі ў розных мясцінах гуканне вясны адбывалася ў розны час. У адрозненне ад пераважнай большасці каляндарных свят, якія маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфічных зонах і нават невялікіх лакальна-рэгіянальных традыцыях у розны час. Амплітуда ваганняў часавой прымеркаванасці была даволі значнай -- ад Масленіцы да другога дня Вялікадня. Такі вялікі дыяпазон рухомасці можна патлумачыць двума прычынамі. Па-першае, геаграфічна-кліматычнымі ўмовамі; па-другое, значным уплывам хрысціянскага календара і ўвядзеннем Вялікага посту.

Фактычна, вясну на Беларусі пачыналі клікаць з 1 сакавіка, на Аўдакею (Аўдоцця-вясноўка).

у некаторых раёнах гукалі вясну 9 сакавіка, на Саракі, дзень, у які, на думку беларуса, павінныя былі прыляцець сорак выраяў - вестуноў лета.

У некаторых мясцовасцях вясну пачыналі клікаць на Звеставанне (Дабравешчанне), якое адзначалася 25 сакавіка.

Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю) (Аўдоцця-вясноўка, Аўдакея, Яўдоха, Аўдоння).

Калi гэты дзень туманны, то будзе ўраджай на стручковыя раслiны; калi ж мяцелiца i завiруха, то ў гэтым годзе трэба чакаць вялiкага холаду.

Аўдоцця пагодна -- усё лета прыгодна.

Еўдакiя красна i вясна красна (цёплая).

На Аўдоццю снег, па старажытным павер'i, набывае асаблiвую лекавую моц. Яго збiраюць па пагорках, якiя ўжо сагрэтыя сонейкам, i пасля гэтага даюць хворым для пазбаўлення ад розных немачаў.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.

У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Асноўны матыў песняў-гуканняў зводзіўся да проціпастаўлення састарэлай зімы доўгачаканаму лету.

Зіма з летам сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца:

- Ой, чалом, чалом, да цёпла лецечка!

- Ой, здарова была, да халодна зімачка!

- Што цябе, лецейка, узвелічаюць,

Мяне, зімачку, праклінаюць?

- Бо ты, зімачка, халодная,

Лугі, балоты памарозіла,

Ой, я, лецечка, да вясёлае,

Лугі, горы ізмачыла,

Лугі, горы ўзвесяліла;

Ой, там хлопчыкі збіраюцца

Да на мёд, віно складаюцца;

Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,

Твая Ганначка лепш за ўсіх.

Заспяваная на пагорку песня далёка неслася ў чыстым паветры. Спявачкі з дзвюх вёсак па чарзе выконвалі па адным радку. Кожны радок песні заканчваўся працяглым рэфрэнам-гуканнем: "у-у-у".

- У вяснянках малюецца вясна, якая ўрачыста прыбывае ў карэце, у адрозненне ад зімы, якая адбывае “ў вазочку па белым сняжочку”.

- А ты, вясна, ты красна,

Што ж ты нам прынесла?

- А прынесла, прынесла

Цёпла лета, ціхае,

Цёпла лета, ціхае

І цёплую вадзіцу,

І цёплую вадзіцу,

З зямліцы травіцу,

Старым бабкам па кійку,

А пастушкам па яйку.

Людзі верылі, што прырода будзе спрыяць ім:

Дай, божа, на жытачка род,

На статачак плод,

Людзям на здароўе.

Гукалі вясну і на Саракі. А святочным гэты дзень стаў не дарма. Па-першае, асаблівае спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне. 22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ўшаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые ймя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.

Галоўнай ідэяй веснавога цыклу народных свят была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган скаціны ў поле.

Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу. На гэты час выпадае самы працяглы Вялікі пост. Як бы просячы прабачэння ва ўсяго жывога, селянін не толькі не забіваў у пост ніякай скаціны, але не гатаваў малочных і мясных страў.

Нашы продкі лічылі пачаткам года вясну. Год пачынаўся альбо 1 сакавіка па старому стылю, альбо 21 сакавіка - з тыдня веснавога раўнадзенства.

-- Да вясна красна,

Дзе ты была?

Да што ты нам прынясла?

-- Прынясла хлопцам па лясачцы,

А малым дзецям па кружочку,

Малоданькам па чэпчыку,

А дзевачкам па кветачцы.

Каб хлопчыкі ў войска пайшлі,

А малыя дзеткі хутка раслі,

Малоданькі ўбраны былі,

Красны дзеўкі замуж пайшлі.

Ты, пчолачка ярая,

Ды вылець за мора,

Ой, ляло, ляло,

Ты вылець за мора.

Ты вынесі ключыкі,

Ключыкі залатыя,

Ой, ляло, ляло,

Ключыкі залатыя.

Адамкні лецечка,

Лета цёплае,

Ой, ляло, ляло,

Лета цёплае.

Замкні зіманьку,

Зіму сцюдзёную,

Ой, ляло, ляло,

Зіму сцюдзёную.

Асноўны матыў песняў-гуканняў зводзіўся да проціпастаўлення састарэлай зімы доўгачаканаму лету.

Зіма з летам сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца:

- Ой, чалом, чалом, да цёпла лецечка!

- Ой, здарова была, да халодна зімачка!

- Што цябе, лецейка, узвелічаюць,

Мяне, зімачку, праклінаюць?

- Бо ты, зімачка, халодная,

Лугі, балоты памарозіла,

Ой, я, лецечка, да вясёлае,

Лугі, горы ізмачыла,

Лугі, горы ўзвесяліла;

Ой, там хлопчыкі збіраюцца

Да на мёд, віно складаюцца;

Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх,

Твая Ганначка лепш за ўсіх.

Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь.

Пэўную абрадава-магічную ролю грала і гушканне на арэлях. Чым вышэй арэлі падляталі, тым вышэй, паводле павер'яў, будзе расці лён і іншыя расліны.Існаваў цыкл “арэльных” песень, які выконваўся падчас гушканняў.

У Салігорскім раёне Мінскай вобласці захаваўся абрад “затанцоўвання” вясны. Па структуры ён падобны да калядных і валачобных абыходаў. Моладзь збіралася ў гурт і абыходзіла кожны двор, дзе вадзіла карагод. Гаспадарам зычылі добрага ўраджаю і дабрабыту. Самому карагоду таксама прыпісваліся магічная сіла: па-першае, кола - старажытны сімвал абароны, захаванасці; па-другое, падчас яго выконвалася абрадавая песня-замова: “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць...”

У іншых славянскіх і еўрапейскіх народаў не было звычаю выдзяляць сустрэчу вясны ў асобны абрадава-святочны комплекс. Гуканне вясны уваходзіла ў іншыя святы, таму было рухомым па часе. У заходнееўрапейскіх народаў яно перакрывалася масленічнымі карнаваламі, не без уплыву хрысціянскай традыцыі.

У сучасным сьвеце, дзе пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.

1.2 Культ раслiннасцi i традыцыйныя вобразы свята Гукання вясны

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення - прыроднага і чалавечага - вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.

Менавіта вясною ўсё жывое адчувае ўздым жыццёвых сіл, расце, квітнее, імкнецца да новага і лепшага. Дык як жа ж падштурхнуць вясну-красну, каб хутчэй прыходзіла, прыносіла дабрабыт і парадак? Гукаць, зваць, клікаць! І чым вышэй забрацца, чым далей разнясецца песня-заклічка, тым лепей. Таму і збіраліся звычайна на высокіх адкрытых месцах: пагорках, беразе ракі ці возера, на ўскрайку лесу ці проста на дахах хат і лазняў, ды складалі вогнішча, каб сагрэць зямельку, каб зазваць сонейка. А яшчэ спальвалі ў ачышчальным агні старызну і непатрэбшчыну, каб пазбавіцца ад ўсякага ліхога і марнага. Сам жа веснавы карагод валодаў магічнай сілай, бо кола - старажытны сімвал абароны, захаванасці. Наспяваўшыся-нагукаўшыся, моладзь ішла на арэлі гушкацца, ды чым вышэй, тым лепей! Гэта ж не проста забава - вышэйшы лён уродзіцца, ды ўраджай багацейшы будзе.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару.

У шмат якіх мясцовасцях у абрад гукання вясны ўваходзіў звычай пячы “жаваранкаў”. Увогуле, абрадавае печыва ў выглядзе больш ці менш стылізаваных птушак ці бусліных лапак характэрна для ўсіх славянскіх народаў. Птушкі з'яўляюцца часта сустракаемым вобразам, да якога звяртаюцца ў вяснянках.

Выпяканне птушак і найперш “жаўранкаў” тлумачыцца тым, што якраз гэтыя птушкі з'яўляліся першымі і самымі раннімі вестунамі набліжэння цяпла.

-- Ой ты, жаваранку, ранняя пташка,

Чаго так рана з выраю вылецеў?

-- Мяне пташкі белыя з выраю ганілі:

Ляці, жаваранку, у сваю старонку,

Там табе вадзіцы па самыя крыльцы,

Там табе гарошку па самы дзюбочак,

Там табе травіцы па самы каленцы.

Назіранні за паводзінамі птушак дапамаглі нашым продкам бездакорна арыентавацца ў зменах прыроды. Яны маглі прадказаць надвор'е як на некалькі дзён наперад, так і на больш аддаленую перспектыву, што было для селяніна надзейным прадказальнікам для правядзення адпаведных земляробчых работ. Напрыклад, ранні прылёт ластавак прадказваў дружную вясну. Лічылі, калі гракі прыляталі раней святой Аўдакеі (14 сакавіка) -- быць лету мокраму. Лепшым тэрмінам прылёту гракоў лічылі 17 сакавіка -- дзень ушанавання святога Герасіма, на Беларусі казалі так: “Святы Герасім гракоў прыгнаў”; “Калі гракі сядзяць ужо ў гнёздах -- вясна будзе дружная, праз тры дні можна выходзіць на поле; калі лётаюць бязмэтна або іх увогуле не відаць -- вясна будзе позняя”.

Вялікая колькасць прымет звязана з бусламі, шпакамі, варонамі, жураўлямі і некаторымі іншымі відамі птушак. Паралель прасочвалася самая непасрэдная. З далёкага выраю птушкі прыляталі ў пэўнай паслядоўнасці: “На Саракі, паводле народнага павер'я, вылятае з цёплага краю вястун вясны жаваранак; пасля яго - гракі, што бывае за 12 дзён да адкрыцця вады; потым качкі і журавы і нарэшце зязюля, якая, як кажа народ, пачынае кукаваць за 12 дзён да святога Георгія (6 мая)”. Апошнімі прыляталі салаўі -- птушкі кахання.

Да птушак беларусы ставіліся як да істот, якія звязаны з выраем -- месцам знаходжання душ памерлых продкаў. Таму іх прылёт з Выраю ўспрымаўся абвесткай новага жыцця, адушаўлення-ажывання прыроды. Разуменне зместу дадзенай міфалагемы дазволіць нам патлумачыць некаторыя асаблівасці пэўных абрадавых дзеянняў.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.

У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Відавочнік гэтага свята ў Гомельскім павеце ў 1880-х гадах этнограф З. Радчанка ўспамінала:

Дзяўчаты збіраюцца ўвечары па канчатку сваіх прац і становяцца групамі на беразе ракі, а калі няма ракі ці возера, то за вёскай, на пляцоўцы, часам жа на ўзгорку. Гэтыя групы ўсталёўваюцца на далёкай адлегласці адна ад другой; калі адна група скончыць свой куплет і ледзь суціхае яе апошняя нота, тады ў аддаленні іншая група працягвае свой куплет". Далей этнограф заўважае: "Вяснянкі адрозніваюцца ад усіх іншых песень сваім прыпевам, накшталт гукання (у сярэдзіне песні), што гучыць вельмі хораша, калі песня раздаецца ў лесе, пранясецца па вясновым разліве і адгукнецца далёкім рэхам.

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з'яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

А зімачку забярыце - у-у-у-у!

Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся падкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны.

Цікава апісваў гэты момант Г. Цітовіч у каментарыі да лепшай з такіх песен “Жавароначкі, прыляціце”: -- “адной з тых песен, якімі беларускія дзяўчаты клікалі жаданую вясну. У час выканання песні яны падкідвалі ўгару выпечаных з цеста жаўрукоў, а мужчыны “скампанугавалі” гэтаму магічнаму абраду на берасцяных трубах” (у в. Ланская Маларыцкага раёна).

Мы рабілі моста

На пана старосту.

Перша капуста,

Друга распуста.

Сцежкамі запускалі,

Аднаго з іх застаўлялі

Перша малявана,

Друга затрымана.

Ты куды ідзеш -- улева ці управа?

Гэта сігнал для ўдзельнікаў гульні. Завадатары -- два хлопцы -- утвараюць браму, стаўшы твар у твар і паклаўшы рукі адзін аднаму на плечы, пачынаюць спяваць. Удзельнікі праходзяць гужам пад брамай, на словах "затрымана" брама зачыняецца -- гэта значыць, нехта апынуўся паміж рук завадатараў, якія пытаюцца: "Ты куды ідзеш -- улева ці управа?" Затрыманы адказвае і адпаведна становіцца за правым або левым "шулам брамы", кладучы далоні выцягнутых рук на плечы таго, каго ён выбраў. Гульня пачынаенца зноў, але удзельнікі праходзяць гужам у абедзве аркі брамы. Потым у 3-ю, 4-ю і г. д., пакуль не застанецца адзін удзельнік.

Ён абвяшчае новы строй -- ручаёк, і першы праходзіць ззаду праз ручаёк, выцягваючы наперад абранага ім. Новая гульня-працяг суправаджаецца новым спевам.

Такім чынам, магічныя дзеянні спалучаюцца з побытам святочнага дня -- гульнямі, забавамі, узнагародамі. Але надзвычай важна, каб не было сімволікі і рытуалаў іншых каляндарных абрадаў, акрамя пазначаных вышэй. Таму да месца будуць узоры выцінанак-вяснянак. Іх можна выкарыстоўваць як паштоўкі-вітанкі і віншаванні. Паводле ўзораў выцінанак можна распісваць валачонне -- велікодныя фарбаваныя яйкі. Найлепшыя узоры пісанак можна запоўніць расплаўленым воскам. Абавязкова сфатаграфуйце пісанкі і збярыце альбом з подпісам аўтара.

Звонкія, радасныя песні разносіліся паўсюль. У абрадах задавала тон няўрымслівая, вясёлая моладзь, асабліва дзяўчыны. Яны збіраліся на самім высокім месцы ў вёсцы, слалі тамака салому і сеўшы спявалі вясновыя песні да позняй ночы. Кожны дзень гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях яны не толькі прывіталі прыход цёплых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы паведамлялі ўсім аб сваёй гатовасці да кахання, шлюбу.

Жанчыны па-свойму сустракалі вясну. Яны выпякалі з тэста фігуркі птушак, лічачы, што такім чынам яны пасадзейнічаюць іх хуткаму прылёту. Дзяўчыны бралі гэтых птушак і, выконваючы вяснянкі, падкідвалі іх уверх: "Жаўраначкі прыляціце, вясну прынясіце".

Хлопцы раскладвалі вогнішча, на якім палілі розныя старыя рэчы. Да дзяўчын яны далучаліся толькі познім увечар, калі пачыналі разам вадзіць карагоды. Хлопцы рабілі арэлі, на якіх моладзь гушкалася парамі, імкнучыся разгайдацца як мага вышэй, каб паказаць сваю сілу, уменне, спрыт. Існавала прымета, што чым вышэй разгайдаеш арэлі, тым вышэй вырасце лён і іншыя расліны сёлета. Дзеці таксама павінны былі пагушкацца на арэлях хоць бы адзін раз, каб быць здаровымі і моцнымі ўвесь год.

Дзяўчыны і хлопцы ў першы дзень вясны абыходзілі ўсе хаты, жадаючы добрага ўраджая, прыплода статку, здароўя ўсім жыхарам.

У некаторых сёлах на неараным полі раскладвалі агонь і выбіралі "вясноўку" - прыгожую дзяўчыну. На галаву ёй апраналі вянок, саджалі на барану і з песнямі вазілі вакол вогнішча.

Дзеці таксама цешыліся прыходу вясны. Яны збіраліся сваёй групай. Бегалі па вёсцы, не прапускаючы ні адной хаты. Спявалі вяснянкі з пажаданнем здароўя і добрага ўраджая. Гаспадары давалі дзецям хлеб, яйкі, каўбасу, гарбузікі, сушаную чарніцу і яблыкі. Потым дзеці збіраліся ў адной хаце, уладкоўвалі пачастунак, спявалі, песціліся, распавядалі смешныя гісторыі.

Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. Часам, як і на купальскія ігрышчы, моладзь ладзіла скокі праз агонь. У Чачэрскім раёне існаваў звычай падпальваць старое кола і пускаць яго на плыце па рэчцы. У рытуале раскладання агню мы бачым адгалоскі старажытных магічных дзеяў: пазбаўленне ад непатрэбнай рэчы па прынцыпе падабенства цягне за сабою пазбаўленне ад непажаданай з'явы; таксама ўзнікаюць асацыяцыі з ахвярным полымем.

К. Кабашнікаў запісаў на Палессі Чачэрскага раёна тэатралізаваны элемент Гукання вясны на Звеставанне: “звязваюць плот”, на яго кладуць старое калясо, запальваюць, пускаюць па рэчцы і ідуць з песнямі вяснянкамі ў край сяла, да маста, потым сустракаюцца з другім сялом, вуліцай, святкуюць”. Запаленае кола тут магічна “гукала” разгаранне сонца.

На Звеставанне клікалі і буслаў: “Бусел, бусел, на табе галёпу (пірог), а ты мне дай жыта копу, на табе сярпа, а ты мне жыта снапа”, дражнілі іх: “Буселклекатун цягаў бабу за каўтун”.

1.3 Святкаванне Гукання вясны ў іншых краінах

Кожны год 1 сакавіка святкуецца адзін з найбольш любімых нацыянальных свят - Мэрцішор. Сябры і калегі ў першыя сакавіцкія дні дораць адзін аднаму маленькія бутаньеркі ў выглядзе кветачак, абавязкова спалучаюх белы і чырвоныя колеры. Завуцца яны мэрцішорамі. Іх носяць на адзежы ўвесь месяц, а 31 сакавіка здымаюць і развешваюць на дрэвах. Хто гэта зрабіў, таму ўвесь год будзе спадарожнічаць поспех.

Народжана гэта прыгожая традыцыя легендай. У першы дзень сакавіка выйшла на ўзлесак лесу прыгажуня Вясна, агледзелася і ўбачыла на праталінцы, у зарасніках цярноўніка першацвет які прабіўся з-пад снега. Вырашыла яна дапамагчы яму і пачала расчышчаць вакол зямлю, вызваляючы яго ад калючых галін. Убачыла гэта Зіма і раз'юшылася. Узмахнула рукамі, заклікала халодны вецер са снегам, і адправіла яго знішчыць першацвет. Слабая кветка ўнурылася пад жорсткім ветрам. Нахілілася Вясна, закрыла рукамі слабы парастак і ўкалолася цярноўнікам. З параненай рукі звалілася кропля гарачай крыві, і кветка ажыла. Так Вясна перамагла Зіму.

У гэтыя ж дні з 1967 года праходзіць і галоўны музычны фэст краіны, які таксама носіць назва «Мэрцішор». На свята запрашаюцца аматарскія калектывы, прафесійныя артысты з розных краін.

У Румыніі існуе выдатны вясновы звычай: першага сакавіка людзі дораць сваім каханым, родным і блізкім невялікі падаруначак - Мэрцішор. Гэта чырвона-белае плеценае ўпрыгожванне, якое носяць на грудзі ўвесь сакавік, а ў красавіку яго завязваюць на квітнеючае фруктовае дрэва і загадваюць запаветнае жаданне. Так людзі адзначаюць прыход вясны.

З гэтай традыцыяй злучана паэтычная легенда. Аднойчы Сонца спусцілася на зямлю ў выяве выдатнай дзяўчыны. Сонцу жадалася паскакаць і павесяліцца на танцах. Злы Змей выкраў і зачыніў яго ў сваім палацы. Птушкі перасталі спяваць, дзеці забыліся, што такое весялосць і смех. Свет пагрузіўся ў смутак і засмучэнне. Адзін адважны юнак выклікаўся выратаваць Сонца. Цэлы год шукаў ён палац Змяя, знайшоў і выклікаў Змея на бой.

Змагаліся яны цэлымі днямі і юнак перамог Змея. Ён вызваліў прыгожае Сонца. Яно паднялося на неба, асвятліўшы ўвесь свет. Ажыла прырода, людзі ўзрадаваліся, але адважны юнак не паспеў убачыць вясну. Яго цёплая кроў сцякала на снег. Звалілася апошняя кропля крыві. Памёр мужны юнак. Там, дзе снег раставаў, вырасталі белыя кветкі - пралескі, веснікі вясны і кветкі, белыя пялёсткі якіх былі ўсеяныя чырвонымі, як кроў, плямкамі.

З той пары ў гонар вызваліцеля свету ад цемры і суму маладыя людзі сплятаюць два тонкіх шнурочка: адзін белы і адзін чырвоны.

1 сакавіка Балгары вельмі маляўніча святкуюць прыход вясны і дораць адзін аднаму марцяніцы ў знак яе наступу.

Марцяніцы - звычай, які мае дрэўнефракійскае паходжанне. Першыя марцяніцы ўяўлялі сабою белую і чырвоную ваўняную нітку, да якой часам прывязвалі срэбную ці залатую манету.

Марцяніцы робяць жанчыны напярэдадні свята. Па традыцыі марцяніцы прывязваюць на рукі, ногі, шыю, пояс, верхнюю адзежу. Мартяніцы носяць на целе на працягу трох, дзевяці, 25 дзён. Затым іх здымаюць і хаваюць пад камень, вешаюць на зазелянелае ў двары пладовае дрэва, кідаюць у раку, закідваюць на дах хаты.

Нярэдка марцяніцы носяць датуль, пакуль не ўбачаць першую вясновую птушку, часам змяю.

Схаваўшы марцяніцу пад камень, на наступны дзень па ёй варожаць пра пладавітасць скаціны. Па павер'ях з Пірынскага края, прыліплае да марцяніцы насякомае абяцае поспех у гадоўлі скаціны, пры гэтым мяркуюць, што мурашкі на марцяніцы азначаюць мноства коз ці авечак, багоўкі - буйная рагатая скаціна, павук - гадоўля аслоў. Падобнай выявай (па наяўнасці на марцяніцы насякомых, саломінак, друзачак) дзяўчыны варожаць пра замужжа.

Дзень вясны ў Эстоніі адзначаецца 1 траўня

Ў сярэднявечча (да сярэдзіны ХVI стагоддзі) у траўні спраўлялася прыгожае свята, сімвалізуючы прыход вясны. У гэты дзень праводзіліся розныя турніры па стральбе і скачкам.

Пераможца турніру па скачкам і стральбе ў цель станавіўся травеньскім графам, які выбіраў сярод дзяўчын сабе травеньскую графіню. Прыбраная кавалькада на чале з імі заязджала ў горад, і арганізоўваўся вялікі баль і пір да ночы. Цяпер гэта традыцыя адноўлена падчас Дзён Старога горада напачатку чэрвеня.

2. Свята Гукання вясны на сучасным этапе

2.1 Адраджэння i святкавання свята Гукання вясны на Беларусi

У пачатку 1990-х сталі актыўна адраджацца абрады "гукання" вясны.

Гуканне вясны -- спалучэнне гэтых слоў лажыцца на слых паэтычным фраiгалагiзмам, але тэта i шматвечаровае (пачыналася яно апоўднi) народнае свята. Сама назва яго ўздзейнiчае на свядомасць энергiяй абуджэння i абвастрэння пачуц-цяў.

Гуканне вясны -- народнае свята, якое мае глыбокiя, цi глыбiнныя, каранi, што прараслi i прарастаюць у нашу сучаснасiдь з сiвога язычнiцтва праз стагоддзi хрысцiянiзацыi.

Гуканне вясны пранесла праз тыя самыя стагоддзi i дзе больш, дзе менш, а ўсё ж данесла да нас абрад з аграрна-магiчнымi рысамi. У пэўным сэнсе -- гэта светапогляд i дух культуры нашых продкаў. Распачыналася i выконвалася Гуканне вясны дзяўчатамi.

У розных месцах Беларусi адпаведна з геаграфiчна-клiматычнымi ўмовамi ў асноўным Гуканне вясны звязвалася з тым часам, калi сонца пачынала хадзiць вышэй, цяплей цалаваць зямлю i вызваляць з-пад снегу на схiлах узгоркаў першыя лапiкi праталiн. Гэтыя праталiны ўсцiлалiся саломаю, на яе садзiлiся гукальнiцы-дзяўчаты i пачыналi спяваць песнi-вяснянкi. «У раўнiннай мясцовасцi гукальнiцы вясны ўзбiралiся на iуменныя стрэхi -- толькi б кiнуць песню сваю вышэй у неба, далей у прасцяг»1. Гэтымi песнямi яны гукалi Вясну, заклiкалi, просячы: «Ой, вясна-мацi, хадзi к нам гуляцi!» Прасiлi прыйсцi хутчэй i прынесцi цёплыя дзянёчкi, чыстыя дажджочкi, каб абудзiць зямлю, прыроду, наблiзiць тэрмiн палявых работ, даць жыццё новаму ўраджаю.

Згодна з працаю Е. Раманава «Народны каляндар», спяваць вяснянкi, «клiкаць вясну» на Беларусi пачыналi 1 красавiка, што ў мiнуўшчыне супадала з пачаткам года, але гэта быў i першы дзень вясны. Калi браць Беларусь у цэлым, час «гукання вясны» супадае са святам Дабравешчання або Звеставання (25 сакавiка па ст. ст.)2, цi 7 красавiка па н. ст. i да першай баразны ў полi.

Рытуал Гукання вясны ў розных месцах спраўляўся па-рознаму. Недзе вадзiлi “танкi” з веснавымi песнямi, недзе, як на Чэрыкаўшчыне, збiралiся каля лазнi, дзе з iльнянога i пяньковага мялення раскладвалi агонь i спявалi пры iм вяснянкi. А на Рагачоўшчыне «дзяўчаты дзялiлiся на два гурты, займалi кожны паасобку два ўзгоркi, дзе зямля ўжо падсохла, i пачыналi так “гукаць вясну”, падаючы голас адны другiм»

У перыяд Гукання вясны спраўлялiся Саракi (прыпадаюць на 9 сакавiка). Па народнаму павер'ю, у гэты дзень з поўдня вяртаецца 40 выраяў птушак У некаторых месцах выпякалiся «жаваранкi» з цеста, а дзецi падкiдвалi iх угару i прасiлi, каб хутчэй прыляцелi птушкi»4. У вёсцы Малая Вольса на Клiчаўшчыне трэба было да ўсходу сонца праз дах хаты на свой двор перакiнуць 40 трэсак Лiчылася, што пашанцуе знайсцi шмат гнёздаў птушак Трэба сказаць, што дзецi вельмi старалiся, хаця i не проста было перакiнуць трэску праз дах вясковай хаты. Патрэбна была трэнiроўка -- i трэнiравалiся, развiваючыся фiзiчна. 3 поўдня было абавязкова гушканне на арэлях у гумне. Там выпрацоўвалася смеласць узлятаць так высока, што дух займала. А калi хто i перастараўся -- то падаў у салому. Вакол такога геройсгва шмат было смеху, захаплення, а то i кпiнаў.

3 першых жа веснавых дзён вялася аграрная варажба па прыкметах. Лiчылася, што першыя чатыры сакавiцкiя днi прадракаюць надвор'е на ўвесь год, адпаведна: першы -- вясну, другi -- лета i г. д.

Напрыклад Жыткавiцкае Гуканне вясны бьшо зладжана агульнымi сiламi раённых i абласных структур Мiнiстэрства культуры з непасрэдным удзелам самога мiнiстэрства. Жыткавiцкае «гуканне» як народнае свята спраўлялася 25 красавiка. Канешне ж, пазнавата, бо ўжо была ўзарана не адна баразна i нават не адно поле. Але, згодна з народнай мудрасцю, лепш позна, чым нiколi, бо бьшо гэтае свята вясёлым i карысным шмат у якiх накiрунках культурнага развiцця i адраджэння.

Стала вiдавочным, што тут вясну ўжо дагукалiся, але неяк само сабою прыйшло да ўсiх жаданне таксама «гукнуць вясну», i «гукнулi» на ўскрайку цудоўнага сасняку легендарнай зямлi, што недалёка ад помнiка славутым братам Цубам. Нарэшце апынулiся на краi гукальнага поля», даволi шырокага i святочнага. Раскiнулася яно, прымыкаючы да шашы, на некалькiх дзесятках гектараў, можа, на адлегласцi якiх трох кiламетраў ад Жыткавiч, i зноў вярнула ўсiх да свята.

Цэнтральная вулiца i плошча, як нацягнутая цецiва лука, стрымлiвала няў-рымслiвыя гурты аўтэнтычных калектываў раённай самадзейнасцi. Вазы былi шыкоўна расквечаныя строямi гуртоў. А строi гэтыя з'явiлiся адбiткам шматвякавога мясцовага ўмельства майстрыц i майстроў. Можна сказаць, што кожная веска мела свой каларыт, сваю гаму колераў i душэўнага настрою. Гэтая адметнасць знешняга i ўнутранага складу ўсё ж злiвалася ў цэльную фандыёзную карцiну сiмпатычнага Палесся з адметным тварам Жыткаўшчыны. I глядзелася яна вясёлай, ласкавай, тэмпераментнай, маладжавай, задорнай, iскрыстай

Агульная ўзбуджанасць людскога настрою перадалася ўся-му наваколю. У яго святочнай атмасферы мы з прыемнасцю сустрэлi прыехаўшых сюды раней Анатоля Сабалеўскага, Нiну Загорскую, Уладзiмiра Крука i Мiколу Макарцова -- галоўнага рэжысёра гэтага свята. Яны разам з раённым кiраўнiцтвам апошнi раз абыходзiлi тэатральна-аматарскае войска, гатовае ў секунду рушыць да «гукальнага поля».

Святочная працэсiя расцягнулася на добры кiламетр. I ўся гэтая афамадзiна спявала або прыпявала, iфала, танцавала. А ўсё перасыпалася жартамi, смехам, воклiчамi. У такой атмасферы можна не заўважыць i некалькiх кiламетраў ходу. Але «галава» калоны паволi паварочвала на «гукальнае поле». Там яе ўзначалiўса сваей пеўчай свiтай iерэй айцец Леанiд, настаяцель Свята-Троiцкай царквы. Ен па-майстэрску адпраўляў царкоўны рытуал, ведучы калону па намечаным маршруце да цэнтральнага месца «гукання вясны». Спачатку да паўсмерцi напалохалi чародку авечак, якiя немаведама адкуль узялiся тут i з актыўным бляяннем кiдалiся ў розныя бакi, дратуючы маладую траву. Ад авечак эстафету прыняла карова, каля якой завi-хаўся ў пастухоўскiх строях не слабы мужчына, але ледзьве ўтрымлiваў яе на вяроўцы. Пазней высветлiлася, што ўсё гэта рабiлася па рытуале Гукання вясны. Карова, цi то ад перапуду, цi ад радасцi, што людзi запрасiлi яе адну ад усёй шматчароднай раднi на гэтакае важнае свята, сустракаючы калону, зычна i з нейкiм надрывам пасылала ў нябёсны блакiт свае магутнае «му». Грэшнай справай мне падумалася.- «Цi не да бугая гэтае рыканне. Усё ж такi вясна». А можа, i карова ад такой да сябе ўвагi пераўвасобiлася ў «гукальнiцу вясны» i з захапленнем дэ-манстарвала прынародна свой артыстычны парыў. Хто яго ведае, мо, яно так i было. Даўно ўжо вядома, што там, дзе свята ладзiць Мiкола Макарцоу, як правiла, у артыстах ходзяць не толькi людзi, але i козы, конi, авечкi, каровы. Усё гэта гарманiч-на завязваецца ў святочны вузел цi вузлы i стварае непаўторны святочны каларыт i настрой. Так было i на Жыткавiцкiм Гуканнi вясны.

А тым часам калона павольна пасоўвалася да галоўнага, йггучна змайстраванага ўзгорку свята. Сiмвалiзаваў ён дах гумна, накрытага залатой саломай. Узбiрацца на гэты дах трэба было па лесвiцы. Непадалёк ад галоўнага былi змайстраваныя два меншыя ўзгоркi. Гурты гукальнiкаў зладжана размяркоўвалiся каля сваiх пляцовак. На пастаўленых к святу платах, агароджах i дрэвах размясцiўся дружны вырай птушак, адмыслова зробленых з дзеркачоў (галенчыкаў) i галiнак лазы. Сiмвалiзаваў гэты вырай Саракi. Былi i арэлi для малых, падлеткаў i дарослых. А каржакаваты моцны стары дуб мусiў трымаць некалькi калод-вулляў. Адным словам, iдылiя натуральнай гаспадаркi i амаль поўны набор гукальнай атрыбутыкi i сiмволiкi.

Людзi радавалiся кожнаму цёпламу веснавому дню, якi год кормiць, шчыравалi з ранку да ночы, дайамагалi сусед суседу i, як бы цяжка нi было, заўсёды радавалiся першым усходам, вееялiлiся i спявалi народныя песнi.

Потым, расказаўшы пра супярэчнасцi i складанасцi жыцця ў апошнiя гады, пра чарнобыльскую бяду, якая зачапiла сваiм крылом i Жыткавiцкi раён, сказаў пра тое, што жыццё не стаiць на месцы i што толькi супольна можна перажыць i боль, i нягоды, i чарнобыльскую катастрофу, выканаўшы такiм чы-нам свой абавязак перад нашчадкамi. «Але гэта проста немагчыма без адраджэння забытых i яшчэ не забытых намi народных традыцый, свят i абрадаў. А таму вельмi шмат трэба зрабiць усiм нам для таго, каб адрадзiць у нашых душах, душах нашых дзяцей i ўнукаў цiкавасць i любасць да роднай культуры. I знамянальным з'яўляецца тое, што словы Аляксея Сцепаненкi не разыходзяцца са справай. Нам памятаецца яго актыўны i непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi рэспублiканскага Тураўскапi Купалля, якое таксама ладзiў Мiкола Макарцоў, а Сцепаненку «асаблiва радавала яно сваей прыгажосцю, вясновасцю i багатай абраднасцю». Для яго i Гуканне вясны -- гэта свята непарыўнай знiтаванасцi нашых продкаў з прыродай i яе з'явамi, якiя, несумненна, аказвалi iстотны ўпльгў на iх светапогляд i духоўны свет. А вясна -- гэга не толькi наступленне цёплых i сонечных дзён, абуджэнне прыроды, але i вельмi цяжкая праца на нiве, каб забяспечыць будучы ўраджай. А таму няхай гэта цудоўнае свята хутчэй прынясе нам цяпло i сонца, прагрэс зямлю, якая чакае вашых шчырых працавiтых рук.

Калi б такое разуменне важнасцi справы прыйшло да кожнага кiраунiка цi хаця б праз аднаго, то наш культурны побыт хутка паляпшаўся б. Сардэчнае пачуццё ўдзячнасцi ён выказаў галоўнаму рэжысёру свята Мiкалаю Макарцову, Мiнiстэрству культуры i ўсiм, хто сабраўся на свята. А потым, паведамiўшы, што на гэтым вялiкiм свяце адбудзецца яшчэ адно -- прэзентацыя часопiса «Тэатральная Беларусь», перадаў слова яго галоўнаму рэдактару Анатолю Сабалеўскаму.

У канве агульнага свята разыгралiся мiзансцэны прэзентацыi часопiса. На стылiзаваную страху гумна на фоне бадзёрай музыкi ўзляталi два вялiкiя птахi, якiя трымалi ў дзюбах свежыя нумары часопiса. Неслi птахаў на доўгiх кiях дзяўчынкi-падлеткi. Яны ж, як i ў лялечным тэатры, агучвалi гэтую мiзансцэну словамi:

-- Мы, птахi палескай зямлi, прынеслi новья нумары часопiса «Тэатральная Беларусь». Хай заўсёды жыве «Тэатральная Беларусь» i нясе мастацтва ў народ.

Птахi калыхалiся над пляцоўкай з часопiсамi ў дзюбах, а каля мiкрафона быў галоўны рэдактар. Ён павiтаўся з шаноўным грамадствам, парадаваўся таму «вялiкаму сэнсу, што на гэтай прыгожай, багатай i, на жаль, пакутнай зямлi сёння ладзiцца свята вясны. Ладзiцца якраз тады, калi ўсё абуджаецца, калi з зямлi iдуць жыватворныя сокi i ўсё жывое цягнецца да святла ласкавага сонейка, запаўняе зямлю прыгажосцю i прыбыткам. Гэтак i часопiс «Тэатральная Беларусь», як i гэта старажытнае свята, стараецца напаўняцца сокамi тэатральнага жыцця Беларусi.

У неба з усiх ўзгоркаў-пляцовак шуганула аж да небасхiлу, ажда сонца Гуканне вясны. Вiдовiшчнымi i захапляльнымi былi выступленнi фальклорных гуртоў, ансамбляў, калектываў. Кульмiнацыя свята пачалася. Сыпалiся прыпеўкi, плылi песнi, адсюль неслася мастацкае слова, старалiся музычныя гурты: былi i сола, i дуэты, i квартэты, i квiнтэты. Былi i «нячыстыя сiлы». Яны весялiлi сваiм нязвычным рэпертуарам i адмысловымi строямi. Бойка працаваў гандаль.

Традыцыйна гасцiнныя гаспадары запрасiлi гасцей на святочнае застолле. Але гэта ужо асобная тэма, таму адзначым гэтакае важнае мерапрыемства толькi некалькiмi штрыхамi. Святочныя застоллi, як вядома, праводзяцца на сваей рэжысуры. Яны маюць i сваiх майстроў i сваiх герояў. Гэтакiм было i Жыткавiцкае «гукальнае» застолле. Там таксама былi свой пачатак, свая кульмiнацыя i свой фiнал. Пачалося са страў i да страў. Зарад станоўчай энаргii, якi атрымалi ўдзельнiкi на свяце, абавязкова зробiць сваю добрую справу ў нялёгкiя працоўныя буднi. Але самым важным трэба лiчыць тос, што на свяце было мора дзяцей. Магчыма, якраз ужо тут перадавалася культурная эстафета продкаў нашчадкам. А калi i не, дык намячалiся шляхi яе перадачы, гэта знамянальна.

У сучасным сьвеце, дзе пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.

2.2 Стрктурныя асаблiвасцi свята Гукання вясн

Вясна -- гэта час, калі дзеці і моладзь могуць знайсці вольную хвіліну для сустрэч і забаў на прыродзе. Таму цяжка вылучыць нейкі пэўны дзень святкавання вясновага каляндарна-абрадавага цыкла, асабліва цяпер, калі ў жывой традыцыі напластаваны і памяць продкаў, і царкоўныя каноны, і жорсткія дырэктывы атэістычных уладаў. Праўда, і хрысціянская царква з яе тысячагадовай традыцыяй на Беларусі, і камуністычная дзяржава за восем дзесяцігоддзяў здолелі толькі перайменаваць спрадвечныя святы, адцягнуць ад іх увагу ды далучыць да сваіх ідэй і сімвалаў. Пошукі Гармоніі, адзінства чалавецтва з прыродай або перамагалі -- і тады этнасы квітнелі, або занепадалі -- і тады народ пачынаў выраджацца.

Выкарыстаньне выключна традыцыйных механізмаў гуканьня вясны на сучасным этапе малаэфектыўнае. Узровень разьвіцьця грамадства, дзе большая частка насельніцтва жыве ў гарадах і вызначае надвор'е не па народных прыкметах, але па інтэрнэце, вымагае творчага спалучэньня традыцый і інавацый. Зразумела, што перш, чым гукаць вясну, трэба належным чынам запалохаць і прагнаць зіму.

Ва ўмовах гарадскіх школ, калі дзеці прывязаны да абмежаванай прасторы і памяшканняў, святкаванне вясны набывае надзвычай важнае выхаваўчае і аздараўленчае значэнне. Кожны дасведчаны чалавек разумее, што горад перанасычаны электрамагнітнымі палямі, ад якіх нават прыборы трэба ізалёўваць. Дзіцячы ж арганізм - гэта цэлая сістэма біялагічных, хімічных, электрамагнітных працэсаў. Вось чаму арыентацыя дзіцячай душы і розуму на Сонца і Сусвет -- элементарная ўмова функцыянавання асобы. На жаль, плануючы школьны працэс, мы не заўсёды вывяраем яго па гэтым аспекце.

Перш чым вывесці дзяцей і падлеткаў на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці. А для масавых мерапрыемстваў можна выбраць адзін-два дні ў школе ці на прыродзе. Свята вясны, вядома, можна разглядаць і як мастацкае азнаямленне з фальклорна-міфалагічнай спадчынай народа. Але ў кожным выпадку варта па магчымасці ўзмацняць містычны пачатак, рытуальны бок дзейства. Адчуваць жывы голас абраду, самому рухацца ў рытуале, трымаць у руках сімвалы адраджэння прыроды -- гэта санацыя, аздараўленне псіхікі і цела.

Геаграфія Беларусі вымагае прывязваць Гуканне вясны да раўнадзенства. Сапраўды, 18 -21 сакавіка вясну яшчэ трэба клікаць. Ды і на Вялікдзень не кожны год можна ступіць босымі нагамі на зямлю. Таму Сонца набывае самы жыццярадасны змест як носьбіт цеплыні.

Што датычыцца падрыхтоўкі мерапрыемстваў, то яна традыцыйна ўтрымлівае некалькі абавязковых момантаў:

- Адбор аўдыёзапісаў абрадавых спеваў.

- Апісанне карагодаў і гульняў.

- Падбор святочнага адзення.

- Падрыхтоўка абавязковых сімвалаў з разнастайных матэрыялаў: птушачак з паперы, цеста, саломкі, гліны; сонейка ў малюнках, адзежы, выпечках, драўляным коле, пісанках, выцінанках, вырабах з саломкі.

Вясновыя святы - гэта дэманстрацыя святочных убораў. Можна прапанаваць гледачам ацаніць найпрыгажэйшых удзельнікаў. Акрамя таго, трэба адзначыць прызам найлепшы святочны строй гледачоў і удзельнікаў, які найбольш адпавядае вясноваму настрою і сведчыць пра творчы падыход гаспадара да яго падрыхтоўкі.

Нельга прапусціць надзвычай спрыяльны момант для паказу ўзораў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і творчасці ў іншых жанрах, усяго, зробленага сваімі рукамі. Трэба заахвоціць кожнага і асабліва адзначыць лепшыя творы. Атмасфера павінны быць такая, каб ніводная праява творчасці не засталася незаўважанай, няўхваленай!

На вясновых святах у школе абавязкова павінна быць кола, найлепш ад калаўрота, бо яно -- увасабленне Сонца. 3 галінак дрэў трэба рабіць не букеты, а святочныя сімвалы для кожнага ўдзельніка -- на каляровых стужках падвешваць птушачак з саломкі і цеста. Акрамя жаваранкаў, з паперы можна рабіць і іншыя прадметы: кошычкі, місачкі, ручнікі і да т. п.

Да месца папяровыя, саламяныя ці зробленыя з лучынак ветракі, іншыя цацкі. Кожны дарослы ці малы павінен у гэтыя дні патрымаць у руках сонечныя святочныя сімвалы 15 сакавіка у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбылося абрадавае свята «Загуканне вясны», арганізаванае Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Гэта абрадавае свята праводзіцца ўжо другі год і выклікае вялікую цікавасць у спеўных фальклорных калектываў устаноў адукацыі горада Мінска. «Сцэнарый» абрадавага свята падпарадкаваны даўняму звычаю -- дабраслаўлення старых людзей, выхаду на высокае месца, паленню агню, спявання гукальных песень. Дзяўчаты і хлопцы чакалі прылёту птушак, звярталіся да іх у песнях, прасілі хутчэй прынесці вясну. Сёлета ўдзельнікамі свята сталі фальклорныя калектывы «Квецень», «Зорачка», «Гронка», «Верас» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, «Пралеска», «Ярыла», «Сунічка», «Росніца», «Мілавіца», «Джамбібум» устаноў пазашкольнага выхавання і навучання г.Мінска, агульнаадукацыйных школ №№ 11 і 89, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і «Кроса» Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Перад пачаткам мерапрыемства можна было пачуць вяснянкі ў выкананні аўтэнтычных фальклорных калектываў Міншчыны, Падняпроўя, Палесся з радыёрэтранслятара парку. «Жывыя» песні загучалі ў выкананні ўдзельнікаў абрадавага свята, калектывы «гукалі» вясну на асобных пагорках. На час свята пагоркам былі нададзены свае імёны гара Святая, Сасновая, Красная і Дзявочая горка, Вясновая альтанка, Ярылавы мост… Веснавыя песні, асабліва заклічкі, часта разлічаны на эфект рэха. Акустычныя эфекты закліканы адухавіць прыроду, зрабіць яе саўдзельніцай абраду, імітаваць дыялог з вясной.

На наступным этапе абрадавага свята, калі ўсе ўдзельнікі збіраюцца на абедзвюх набярэжных Свіслачы, імітацыя рэха ствараецца шляхам пераклікання асобных хораў. Калектывамі выковаюцца вяснянкі па чарзе, антыфонам і супольна. Вяснянка -- песня якая мае магічнае прызначэнне, таму яна з'яўляецца самастойнай і не патрабуе дадатковых абрадавых дзеянняў, сама песня -- абрад. Для супольнага выканання былі выбраны заклічкі «Агу, вясна» і «Вясна на калочку». Абавязковай на любым свяце лічыцца атрыбутыка. Гэты вясновы дзень не стаў выключэннем -- шэра_халодны паркавы ландшафт маляўніча ўпрыгожылі народныя строі дзяўчат і хлопцаў, галінкі дрэў з птушкамі, штандары са стужкамі і дэкарытаўнай аздобай, птушкі_амулеты. Падчас пераходу ад ракі Свіслач да «Гульнёвага пляцу» ўдзельнікамі было наведана дрэва «Вяртання».

Пад супольнае выкананне вяснянкі «Жавароначкі, прыляціце» фальклорныя калектывы аздобілі дрэва сваімі птушкамі -- з паперы, саломы, цеста. А наперадзе іх чакала вогненная дзея -- спаленне Марэны, вобраза зімы і «смяротнага духа». Пачалася заключная, гульнёва_танцавальная, частка абрадавага свята пад назвай «Свята раўнадзенства». Сёлета да ўдзельнікаў абрадавага свята далучыліся вядомыя дзіцячыя фальклорныя калектывы Мінскай вобласці -- «Куманёк» з Міханавіцкага Дома фальклору Мінскага раёна (кіраўнік Ларыса Рыжкова) і «Вянок» з Ракаўскага «Цэнтра культуры і вольнага часу» Валожынскага раёна (кіраўнік Лізавета Пятроўская). Яны прывезлі з сабою абрадавыя гульні і традыцыйныя танцы свайго рэгіёну для супольнага выканання ўдзельнікамі свята. Гэта танцы «Кракавяк», «Акуліна», «Падэспан», «Лявоніха», абрадавыя гульні «Мак», «Проса», «Цар», «У карагодзе мы былі», «Явар». Студэнты і выкладчыкі факультэта традыцыйнай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў ужо не першы год ладзяць фальклорныя дыскатэкі для моладзі ў сучасных дыскаклубах г.Мінска. На абрадавым свяце яны паказалі ўжо папулярныя побытавыя танцы «Ойра», «Картузэ», «Базар», «Какетка». Свае танцы паказалі і ўдзельнікі фальклорнага калектыва «Мілавіца» Цэнтра пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г.Мінска.

...

Подобные документы

  • Календарні свята та обряди. Свят-вечір. Колядування. Зірка. “Коза”. Вертеп. Новий рік. “Маланка”. Ряджені. Щедрування. Засівання. Хрещення. Кулачні бої. Жорно. Масляна. Благовіщення. Великдень. Писанки. Зільницький обряд. Купала. Зелені свята.

    реферат [1,2 M], добавлен 12.02.2003

  • Етапи формування. Обрядовість зимового циклу. Весняні свята та обряди. Літні свята. Осінні звичаї та обряди. Трудові свята й обряди - органічна складова святково-обрядової культури українського народу.

    контрольная работа [17,9 K], добавлен 04.06.2003

  • Особливості святкування свята Великодня в різних регіонах України і в інших країнах: історія виникнення, легенди та повір’я, народні прикмети, ставлення до головних обрядів. Підготовка до святкування: випікання пасок, приготування писанок та крашанок.

    курсовая работа [4,9 M], добавлен 24.10.2011

  • Звичаї та обряди як органічна складова святково-обрядової культури українського народу. Свята, які належать до різних природних циклів: зимових, весняних, осінніх, літніх. Обрядовість зимового та весняного циклу. Літні та осінні звичаї та обряди.

    реферат [18,8 K], добавлен 28.11.2010

  • Місце печі в інтер'єрі української хати. Календарно-обрядові звичаї, традиції, свята, пов'язані з українською піччю. Технологічні прийоми готування їжі та особливості українського посуду. Основні традиційні та святкові страви України, їх приготування.

    статья [297,2 K], добавлен 17.12.2015

  • Духовна та культурна спадщина слов’янських народів. Веснянки та народні забави. Свято сорока мучеників. День Олексія. Благовіщення. Вербна неділя. Страсний тиждень. Великдень. Радуниця - великоднє поминання померлих. Свято Юрія. Весняний Микола.

    реферат [15,6 K], добавлен 17.01.2007

  • Витоки українських традицій, що об'єднують в собі вірування християнства і язичництва. Виготовлення оберегів, здатних захистити людину. Традиції, пов'язані з новосіллям, весільні обряди. Головні народні свята: Різдво, Масляна, Коляда, Івана Купала.

    презентация [3,3 M], добавлен 23.11.2017

  • Двоєвірство на Русі: язичницькі та християнські основи. Зв'язок календарних свят та обрядів із зимовим і літнім сонцеворотами, весняним і осіннім рівноденням, з циклами землеробських робіт. Система церковних свят. Колядування, масниця, день Івана Купала.

    реферат [21,3 K], добавлен 15.06.2009

  • "Домострой" як своєрідний кодекс соціально-економічних норм цивільного життя російського суспільства. Жінка епохи Домострою. Будні та свята російських людей XVI століття. Праця в житті російської людини. Унікальність "Домострою" в російській культурі.

    реферат [31,9 K], добавлен 25.08.2010

  • Аспекти розвитку народних звичаїв та побуту населення Слобожанщини протягом XVII-XIX століть. Житло на Слобожанщині, місцеві традиції народного будівництва. Особливості народного вбрання слобожан. Традиції харчування українців. Свята та обряди Слобожан.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 14.05.2011

  • Шматгадовая і вельмі цікавая гісторыя беларускай кухні. Павага і беражлівасць да хлеба. Злучэння бульбы з мясам та грыбамі - традыцыйная і найбольш распаўсюджаная беларуска страва. Застольны этыкет, які існавае у сем’ях рабочых і сялян Беларусі.

    реферат [21,6 K], добавлен 10.05.2011

  • Даклад пра старажытнае насельніцтва Беларусі. Быт шляхты і беларускага сялянства ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі. Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў і славянская каланізацыя, умовы для жыцця.

    реферат [28,2 K], добавлен 18.06.2011

  • Разнообразие мира деревьев Крыма, причины и история их обожествления коренными народами. Факторы, влияющие на присуждение дереву статуса "святого". Культ поклонения дубам в Иософатовой долине. Принципы государственной охраны деревьев-"тысячелетников".

    реферат [40,4 K], добавлен 19.04.2010

  • Вірування про гадів, яке виникло під впливом оповіді Біблії про гріхопадіння наших прабатьків. Варіанти розповідей про гадюк, що викладені в Сумському і Старобільському повіті. Українські повір'я про вужей, культ змій. Легенди про ящірок, жаб та черепах.

    реферат [37,0 K], добавлен 16.12.2010

  • Истоки возникновения культа сяо в Китае как политической и конфуцианской категории, его место в социальной системе страны. Роль траура и культа предков в развитии семейных отношений, его значение в формировании императорской власти и в жизни чиновников.

    дипломная работа [94,2 K], добавлен 28.06.2011

  • Основные этапы истории и развития Крыма, характеристика древних памятников материальной культуры разных эпох. Культ Девы и Артемиды, периоды истории Харакса. Организация санаторно-курортной помощи и отдыха в стране. Крым во время второй мировой войны.

    реферат [30,6 K], добавлен 16.01.2010

  • Феномен язичництва: головна особливість слов’янських вірувань. Давньослов’янський пантеон богів, язичницькі культи, демонологічні уявлення. Дуалізм релігійних культів: синкретизм язичництва та християнство. Відродження віри предків як неоязичництво.

    курсовая работа [57,2 K], добавлен 08.10.2012

  • Сучасны грамадзянскі каляндар. Традыцыйны каляндар, звязваўший чалавека з прыродай, вераваньнямі і культурай. Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара. Культ продкаў -структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара.

    реферат [30,8 K], добавлен 10.01.2011

  • Национально-культурные объединения и этнокультурное образование. Роль СМИ в освещении национальной политики и межэтнических отношений. Развитие толерантности на современном этапе. Культура национального взаимодействия и плюрализм в национальной политике.

    реферат [27,7 K], добавлен 23.03.2009

  • Краткая история основания села М-Александровка. Социальный состав населения. Борьба против контрреволюции на Дону. Коллективизация, ликвидация кулачества как класса. Подвиг Героя Советского Союза И.М. Удовиченко. М-Александровка на современном этапе.

    реферат [24,3 K], добавлен 30.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.