Сцэнарый сямейна-бытавогоа абрада "Хрэсбіны"
У культуры беларусаў абрады сямейнага цыкла займаюць такое ж фундаментальнае месца, як і абрады цыкла каляндарнага. Сцэнарый сямейна-бытавогоа абрада "Хрэсбіны". Задума сцэнічнага варыянта абрада і яго састаўляючыя часткі. Рэжысёрская распрацоўка абрада.
Рубрика | Краеведение и этнография |
Вид | контрольная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 02.09.2024 |
Размер файла | 29,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Установа адукацыі
«Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»
Рэжысура абрадаў і святаў
Сапажкова Вольга Сяргееўна
Дамашняя кантрольная работа № 2
Варыянт №4
Навучэнкі Лагуновай Таццяны Міхайлаўны
2 курса НТ-22группы
спецыяльнасці 2-18 01 01 народная творчасць
напрамку спецыяльнасці 2-18 01 01-31 (народная творчасць (народныя абрады і святы)
Магілеў, 2024
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
1. СЦЭНАРЫЙ СЯМЕЙНА-БЫТАВОГОА АБРАДА «ХРЭСБІНЫ»
2. ЗАДУМА СЦЭНІЧНАГА ВАРЫЯНТА АБРАДА І ЯГО САСТАЎЛЯЮЧЫЯ ЧАСТКІ
3. РЭЖЫСЁРСКАЯ РАСПРАЦОЎКА АБРАДА
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Святы і абрады займаюць важнае месца ў духоўным жыцці грамадства. На сучасным этапе ў Беларусі развіваецца працэс станаўленне святочнай культуры, пабудаванай на культурна-гістарычных традыцыях мінулых пакаленняў і стварэння на гэтай аснове новых святочных формаўтварэнняў. За апошнія дзесяць гадоў гэта праблема часткова вырашана ўжо: у рэспубліцы склаліся ўстойлівыя традыцыі правядзення народных свят каляндарнага цыкла, з'явіліся новыя дзяржаўныя, мастацкія і мастацка-гістарычныя святы, пачалося станаўленне новай студэнцкай абраднасці, адраджэнне хрысціянскіх свят з удзелам устаноў культуры і мастацтва.
Абрады і звычаі беларусаў - сукупнасць устаноўленых звычаем дзеянняў, звязаных з выкананнем рэлігійных пачаткаў або з бытавымі традыцыямі беларусаў. Абрадавыя святы жылі на тэрыторыі Беларусі доўгі час. Абрадамі адзначаліся пачатак сяўбы, збор ураджаю, прыход вясны, дні паганскіх багоў.
У традыцыйнай культуры беларусаў абрады сямейнага цыкла займаюць такое ж фундаментальнае месца, як і абрады цыкла каляндарнага. Абодва яны яскрава характарызуюць беларускі этнас, паколькі выражаюць калектыўныя ўяўленні аб сацыяльных формах узаемадзеянняў і стасунках людзей паміж сабой, культурных архетыпах, універсаліях, узорах ці стэрэатыпах паводзін, формах і спосабах выхавання і навучання, ведах пра чалавека і прыроду, вераваннях. Будучы шчыльна знітаванымі, гэтыя цыклы выконваюць, аднак, розныя сацыяльныя функцыі: каляндарныя забяспечваюць рытм жыцця калектыву, абрады сямейнага цыкла - рытм індывідуальнага жыцця чалавека. Сямейныя звычаі і абрады аб'яднаны вакол найважнейшых пераломных момантаў жыцця чалавека: нараджэння, шлюбу і смерці. Значнасць гэтых вех жыццёвага цыкла ў далёкай старажытнасці спрыяла іх дэталёваму абрадаваму афармленню, і яны ў выніку працяглага гістарычнага развіцця замацаваліся ў выглядзе трох самастойных складаных рытуалаў: радзін, вяселля, пахавання.
Для сямейнага побыту характэрным было захаванне традыцый, абрадаў, звычаяў продкаў. Сямейныя звычаі і абрады аб'ядноўвалі сям'ю, служылі своеасаблівым механізмам для перадачы этнічных традыцый, маральна-этычных норм і прынцыпаў ад старэйшых да малодшых. Яны дапамагалі кожнай асобнай сям'і адзначыць такія радасныя і важныя падзеі як нараджэнне дзіцяці, вяселле, наваселле або зняць эмацыйна-псіхічную напругу ў выпадку смерці блізкіх людзей.
Вялікае месца ў сямейным побыце беларускага народа ў канцы XIX - пачатку XX ст. займалі звычаі, абрады, павер'і, звязаныя з нараджэннем дзіцяці, яго здароўем, абаронай ад злых духаў. Пасля нараджэння дзіцяці суседзі, сяброўкі, сваячкі наведвалі парадзіху з "адведкамі", віншавалі яе. У хату маці прыносілі гасцінцы, як правіла гэта былі прадукты. Па традыцыі немаўля хрысцілі ў царкве. Запрошаныя кумы (хросны бацька і хросная маці) неслі нованароджанага ў царкву, святар здзяйсняў Таінства Хрышчэння, выбіраў яму імя і пасля гэтага перадаваў у рукі хросных бацькоў.
1. СЦЭНАРЫЙ СЯМЕЙНА-БЫТАВОГОА АБРАДА «ХРЭСБІНЫ»
Дзеючыя асобы:
1. Бацька
2. Маці
3. Баба Ніна
4. Бабка
5. Кум
6. Кума
Госці:
7. Дуня
8. Зося
9. Фекла
10. Суседка Марыя
11. Музыка
Сцэна ўяўляе з сябе святочна прыбраную сялянскую хату.
Пасярод стаіць стол з лавамі. Баба Ніна калыша люльку.
Маці завіхаецца вакол стала.
Баба Ніна: Люлі люлі люлі
Прыляцелі гулі
Селі н галі
Песні загулі.
Маці: Спіць?
Баба Ніна: Спіць. Памылі, пакармілі, чаму ж яму не спаць.
Маці: Ну, добра, хай спіць.
Уваходзіць бацька з ахапкам дроў
Бацька: Жонка, жонка, трэба хутчэй варушыца, бо хутка кумочкі прыедуць.
Баба Ніна: Не спяшайся. Як людзі кажуць: Спех -- людзям на смех.
Стук у дзверы.
Маці. Міколка, ідзі адчыні.
Уваходзіць бабка, прытанцоўваючы і спяваючы песеньку
Бабака:Як у сенечках музыкі іграюць,
Як у хатачцы хрэсьбіны гуляюць.
Дай Бог, каб Ганначка не хварэла,
Каб нам гарэлачкі не жалела.
Кланяецца гаспадарам.
Бабка: Дзень добры, гаспадарыкі, у хатачку вашу прыгожую, для мяне гожую! сцэнарый сямейна бытавы абрад
Маці: Дзень добры, бабулечка наша. (Цалуюцца.)
Бацька: Добрага табе здароўя, красунечка. (Цалуюцца.)
Бабка: А дзе ж унучак мой, галубочак ясненькі?!
Бацька: Чакай, чакай. Ты спачатку скажы, адкуль прыйшла?
Бабка: Любенькія мае, хадзіла я, блукала, унука свайго шукала. Дарожка мяне па свеце вяла ды да вашай хаты прывяла.
Бацька: Пакажы нам свае дакументы.
Бабка: Есць, есць у мяне дакументы.
Бабка паказвае падарункі, ручнікі, пачастункі.
Бацька: Ну калі так, то пусцім цябе да нас. Бабулечка-красунечка, пі ў мяне мёд-віно, каб маё малое шчаслівае было, вялікае расло. (Падводзіць бабку да калыскі.) Вось ён, мой любенькі сыночак, у калысцы ляжыць, спачывае, цябе, бабулечка, чакае.
Бабка: (бярэ дзіця на рукі) Дай жа табе, унучак мой, галубочак мой, Божа, на быццё, на жыццё, на добрае здароўе, на доўгі век, каб быў ты добры чалавек. (Цалуе дзіця.)
Стук у дзверы.
Маці: Гэта ж, напэўна, кумы прыехалі да нас.
Бацька адчыняе дзверы. На сцэне з'яўляюцца кумы.
Кум: Шчасця і багацця ў дом!
Кума: (перадае каравай маці) Няхай жа ў вас добрае вядзецца ды памнажаецца.
Кумы цалуюцца спачатку з бацькамі дзіцяці, потым з бабкаю і бабуляй.
Кум: А дзе ж хрэсьнічак наш будучы, дзе наш прыгожанькі?
Бабка выносіць дзіця да кумоў.
Бабка: Бярыце народжанае, а прынясіце нам хрышчонае. Занясі, Божа, да Хрыста святога, дазволь, Божа, у хрысціянскую веру малога давясці. Прывядзі, Божа, парадзіху да першага здароўя. Дай, Божа, каб яна яго ахрысціла, да розуму давяла і на вяселлі пагуляла.
Бабка перадае куме дзіця, кланяецца. Кума прымае дзіця на рукі.
Кума: Бяром народжанае, а прынясём хрышчонае.
Бабка: Дзе тут ёсць бацька, маці, бабуля -- усіх прашу дзіця ў дарогу да Хрыста блаславіць.
Усе бласлаўляюць дзіця на дарогу.
Маці і баба Ніна збіраюць на стол, ім дапамагае бацька дзіцяці.
У гэты ж час бабка хавае сваю кашу
Маці: Ой, дараженькі мой, і клапотная гэта усе ж такі справа, дзіця ахрасціць. Я думала не паспеем стол накрыць. А вось, усе паспелі. Час і гасцей сустракаць.
Бацька: І не кажы любая, ледзь-ледзь паспелі. А вось і госці, чуеш, ідуць.
Бабка: І мая каша ўжо паспела!
Гучыць лірычная беларуская мелодыя. Уваходзяць госці.
Госці: (усе разам) Дзень добры маладыя бацькі! Ці гатовыя вы гасцей сустракаць?
Маці: Гатовыя, гатовыя.Толькі хросных яшчэ няма. Сядайце, калі ласка, пчакаем разам.
Баба Ніна: Каб дарма час не губляць будзем песні спяваць!
Спяваюць песню “Добрым людзям”
Цяпла і міра жадаю хаце,
Здароўя бацьку, дзецям, маці!
Каб не збяднелі, дух і вера
Каб не міналі Вашы дзверы,
І каб кахалі Вас бяз меры.
Прыпеў: Хай ад бліноў плыве дымок,
І смачна пахне ў Вашай хаце!
Хай сыдзе хмарай чорны рок
З духмяным хлебам вякуе шчасце!
Чуецца гоман. Стук у дзверы.
Баба Нина: Видаць кумачки з царквы вярнулися. Пойдзем их сустракаць.
Усе идуць сустракаць кумоў
Бабка: Кладу кажух на парог, каб дух гэтай хаты дзіця заўжды бярог.
Кум кладзе дзіця на кажух на некалькі хвілі. Потым паднімае і разам з кумой уваходзіць у хату
Бабка пасыпае кумоў і дзіцяці зернем.
Бабка: На шчасце, на долю, на здароўе.
Кума: Узялі ў вас дзіця народжанае, а прынеслі вам хрышчонае. Судзіў Бог бачыць пад Хрыстом, судзі, Божа, бачыць пад вянцом.
Маці: Дзякуй, даражэнькія кумы. А якое імя далі нашаму сыночку.
Кум: Імя далі - Андрэйка.
Бабка (прымае дзіця на рукі, перадае яго маці): Дзякую кумочкі даражэнькія! Добрае імя далі. На, Ганна, пакладзі дзіця у люльку.
Маці ідзе уносіць дзіцяці. Бярэ падарункі для кумоў
Бацька: Дзякуй вам, даражэнькія, за тое, што сыночка ахрысцілі! ?????
Маці: Прыміце за гэта ад нас падарункі. (уручае падарункі кумам)
Бацька:Ну а зараз, госцікі, сядайце за стол ды частуйцеся!
Зося: Сапраўды, пара ужо за стол.
Усе сядаюць за стол, з правага на левы бок сядаюць бабка, кум, кума, гаспадар, гаспадыня, госці.
Гучыць лірычная беларуская мелодыя.
Баба Ніна: (налівае гарэлкі ў чарку). Божа, блаславі (выпівае частку гарэлкі, а рэшткі вылівае ўгару). Дай, Божа, каб наш унук вялікі рос (налівае яшчэ адну чарку гарэлкі, кладзе ў яе капейку і перадае куму).
Кум: (прымае гарэлку ад бабы Ніны). Божа, блаславі (выпівае гарэлку, вымае капейку, а рэшткі пітва вылівае ўгару). Каб наш хрэсьнічак так высока скакаў (вяртае чарку бабе Ніне).
Баба Ніна: зноў налівае ў чарку гарэлкі, кладзе капейку, перадае куме. Кума: паўтарае дзеянні кума. Каб наш хрэснічак такі ж высокі вырас!
Пасля гэтага пачынаецца частаванне
Бацька: Будзем жывыя і здаровыя, бабуля!
Бабка: Цукар табе на душу, галубок!
Кум: (з чаркай) Як мы бачылі Андрэечку пад Хрыстом, каб бачылі яго пад вянцом. Каб наш хрэсьнічак добра араў і малаціў! (Да бацько.) Дай вам Бог на гэта вечнае лета.
Бабка: Няхай жа Божа Андрэйку нашага гадуе ды долю яму лепшую рыхтуе. Дай, Госпадзі, нам дажыць і на яго вяселлі пагуляць!
Маці: Частуйцеся, госці, нічога сабе не шкадуйце.
Дуня: Вось тут ужо добрыя людзі казалі нашаму хрэсьнічку шчырыя пажаданні, да якіх я таксама далучаюся. А яшчэ хачу расказаць вам адну гісторыю. Аднаго разу сядзелі купцы ў двары ў селяніна. Гаспадыня выйшла з хаты, а хлапчук яе пачаў плакаць. Крычаў, пакуль не змарыўся. “Ну, дзякуй Богу, перастаў”, -- кажа адзін купец. А хлопчык, пачуўшы гэта, адказвае: “Ага, перастаў: адпачну і зноў буду!” Дык вып'ем за тое, каб Андрэечка наш быў заўсёды спакойны і ніколі нікога, асабліва бацькоў сваіх, не турбаваў.
Госці выпіваюць, частуюцца.
Фекла: П'ем за вашага сыночка, каб праз год была і дочка!
Зося: Каб ваша дзіцятка расло, каб яно шчаслівае было, каб яму Бог долечку даў, ды шчаслівенькую.
Баба Ніна: Жадаю вашаму сыночку разам трое: шчасця, долі і здароўя!
Кум: А дзе ж наша бабка?
Бабка: Тутачкі я, тута!
Кум: Бабка, а дзе ж твая каша? Чаму ты яе не нясеш?
Бабка: Каша ёсць, і вельмі смачная. Але ж яе трэба знайсці і прынесці.
Дзяўчаты! Дапамажыце бабе, знайсци кашу.
Зося: Канешне, бабулька, зараз.
Ганна, Зося і Фекла ідуць за кашай
Кума: А давайце, пакуль кашу чакаем , маці з бацькам павіншуем, за іх здароўе вып'ем!
Праслаўленне бацькі і маці
Дзякуй таму кавалю,
А што зрабіў нам гульню,
Ён і ручак не хукаў,
Малаточкам не стукаў,
Без молата, без кувадла,
Паглядзелі: дзіця ладна.
А дзе ж тыя кавалі,
Што скувалі нам дзіця
Паздраў, Божа, каваля,
Што скуваў нам дзіцяня.
Вяртаюцца дзяўчыны з гаршком, накрытым шапкай, у руках.
Кашу нясуць, дзержучыся за гаршчок с двух бакоў
Дуня: Знайшлі! Нясем, нясем! Ні канём, ні валом бабкіну кашу вязём. Вось вам і бабкіна каша!
Зося: Ай, ай, ай! Горача, рукі аппалілі!
Дзяўчыны дакранаюцца гаршчком да полу, потым да лаўкі, потым да стала
Фекла: Ой, глядзіце госцікі даражэнькія, «каша скача»!
Зняўшы шапку, дзяўчыны паказваюць бабке змесціва гаршку, у якім аказваецца сырая бульба
Зося: Ну, бабуся, ці твая гэта каша?
Бабка(гледзячы на гаршок): Ой, не, не, не! Гэта не мая каша! Дзе ж вы яе ўзялі? Пашукайце яшчэ.
Дуня: Дзе ж нам яшчэ кашу шукаць?
Стук у дзверы, уваходзіць суседка Марыя
Марыя: Добры дзень вам! Прабачце, спазнілася я крыху. Ці прымаеце яшчэ гасцей за слол?
Маці: Прымаем. Суседачка, прымаем. Праходзь. Сядай разам з намі!
Марыя. Ой. Дзякуй даражэнькая. А я тут з ярмаркі ішла, ды пад плотам гаршок знайшла, мабыць ваш?
Бабка: Мабыць наш! Гэта ж я відаць па дарозе згубіла, як спяшалася на хрэсьбіны
Зося: Бяры, бабка, гаршок, паглядзі, ці твая гэта каша?
Дуня перадае бабке гаршок, у якім аказваецца сырое зерне
Дуня: Ой, а што гэта?! І гаршок нейкі гразны…
Бабка: Не, не мой гэта гаршок. А людцы добрыя, зноў падманулі! Гэта не мая каша! Гэтую кашу толькі курам!
Зося: (з усмешкай) Гэта ж ты лодар такая! Відаць сама забылася ды не памыла гаршок! Надо ж такую бабку лодара брать?
Бабка: Што ж гэта такое робіцца? Відаць прыйдзецца ісці самой сваю кашу шукаць.
Фекла: Пачакай, бабулечка. Пачакай, даражэнькая. Зараз я сама яшчэ раз пашукаю.
Фекла ідзе шукаць кашу
Бабка. А што ж гэта кумочкі нашыя прыціхлі? Можа павесяляць нас?
Кум. Кума, а кума, можа, і нам праспяваць песню?
Кума. А чаму і не, кумочак мой любенькі.
Кум і кума спяваюць.Госці у гэты час выходзяць танчыць.
--Ой, кума, кума, Добра гарэлка.
--Вып'ем, кумочак, Мы з панядзелка.
--Возьмем мы, кума, Рублікаў сорак,
--Вып'ем, кумочак, Шчэ і ў аўторак.
--Прададзім, кума, Тваю чарэду.
--Вып'ем, кумочак, Шчэ і ў сярэду.
--Прададзім, кума, Міскі ды ложкі.
--Вып'ем, кумочак, у чацвер трошкі.
--Прададзім, кума, Рабу цяліцу.
--Вып'ем, кумочак, шчэ і ў пятніцу.
--Не пойдзем, кума, Мы на работу.
--Вып'ем, кумочак, Шчэ і ў сыботу.
--Зрабілі ўсё мы, асталась кудзелю.
--Вып'ем, кумочак, шчэ і ў нядзелю.
Ад панядзелка да панядзелка,
Добрая з кумам Была гарэлка.
Выходзіць Фекла з гаршком у руках. Гаршок накрыты шапкай і завернуты ў прыгожую хустку
Фекла: Ну ка, пагладзі даражэнькая, ці твая гэта каша?
Бабка: Во, во! Гэта дзела! Во, гэта нам. Мая гэта каша!
Бабка забірае у Феклы кашу, ставіць на стол, хрэсціць сваей манетай. Цсе госці сядаюць за стол на сваі месцы.
Бабка: (хрысцячы кашу)
«Наша каша з канапельками,
А ўсе людзі з капейками.
Іна йшчэ з грыбамі,
І ўсе людзі з рублямі».
Кум: Ой, чаму ж гэта каша не гароджана, срэбрам, золатам не абложана. Трэба гэту кашу загарадзіць, срэбрам, золатам аблажыць.
Бабка: Госці дарагія, запрашалі вас на хлеб- соль, а ў вас просім на кашу.
Бацька: Каша смачная, салодкая, хто купляе?
Дуня: Я куплю! Даю пяць рублёў!
Бацька: Каша застаецца за Дуняй, хто больш?
Зося: Даю шесць рублёў, мая каша!
Бацька: Каша застаецца за Зосяй. Хто больш?
Марыя: А я дзесяць рублеў не пашкадую за такую кашу!
Бацька: Ой і шчодрая ў нас суседка! Напэўна ей каша застанецца. Ну, хто больш за дзесяць рублеў дае?
Кума: Не жміся, кумок, не жміся. Кладзі грошы, твая каша будзе.
Марыя: Не, не. Мая, мая каша. Ніхто болей не дасць!
Кум: Добра! Я кладу сто рублёў, мая каша!
Усе: Кумава каша, кумава!
Кум: Дазвольце кашу падзяліць
Усе: Дазваляем!
Кум, узяўшы гаршок праз платок, хрэсціць кашу, робячы крыжападобныя рухі гаршком з кашай дакранаючыся да сталу ў чатырох месцах крыжападобна 3 разы.
Кум:Першым разам, лепшым часам..
Усе: Благаславі Божа!
Кум: Другім разам, лепшым часам..
Усе: Благаславі Божа!
Кум: Трэцім разам, лепшым часам…
Усе: Благаславі Божа!
Кум разбівае гаршок аб стол.
Зразае вяршок і кладзе на талерку
Кум: Ну а цяпер гаспадар, родны бацька, паспрабуй бабіну кашу, ці смачная?
Не спяшайся, мой даражэнькі, гэту кашу трэба змяшаць напалову з соллю. І ты першы павінен яе адведаць. Даруй, Божа, калі можаш. Даем табе, бацька, вяршок, каб сын твой рос як дубок.
Гаспадар бярэ кашу. Кум у гэты час раздае кашу усім астатнім.
Усе спрабуюць кашу.
Бацька: Ой, каша зусім не смачная, горкая!
Бабка: Пацалуй жонку, будзе салодкая!
Дуня: А ў мяне наадварод салодкая!
Бабка: Памачы язык у соль, будзе салёная!
Зося: Ай, хлусіце! Смачная каша!
Бабка: Давайте, давайте, усе бярыце, каб хутчэй немаўлятка вырас, каб хутчэй хадзіць ды размаўляць пачаў.
Марыя: Дзякуй, бабка, смачную кашу зварыла!
Усе: Смачную кашу зварыла!
Маці: Бабулька, родненькая, а з чарапкамі што рабіць?
Бабка: А вось я зараз кожнаму дам па чарапку на шчасце, на долю, на доўгае жыцце. А вам, мае любыя дзяўчаткі, кладу на галаву чарапок. Каб у кожнай з вас хутчэй нарадзіўся сынок.
Бабка раздае чарапкі.
Усе разам: Дзякуй бабулечка.
Бабка: На здароўе.
Кум (з чаркай). Дай жа, Божа, нашаму хрэсьнічку здароўя, быць разумнаму, шчасліваму, багатаму. Каб быў ён бацькам пацехай у маладосці, карміцелем у старасці. Маці і бацьку з сыночкам віншуем, а бабцы за частаванне дзякуем.
Маці: (перадае бабцы хустку). Прымі, бабулечка, падарунак, каб другі раз зноў дапамагла.
Бабка. Дзякуй табе, Ганначка, за падаруначак.(прымае ад бацькі чарку) Жадаю, каб мой унучак і ваш сыночак вялікі рос ды весялосцю трос.
Бабка выпівае чарку гарэлкі, пачынае танцаваць. Госці спяваюць і танчаць разам з бабкай
Упілася бабка, упілася,
За сталом звялася, звялася.
Мышанькі шалелі, шалелі,
Хвартук бабцы ўзялі праелі.
Вой, пачала бабка ўставаці,
Вой, пачала моцна плакаці:
Нечым ёй хвартук залатаці.
Вой, латачак вы накупайце,
Бабцы хвартушок залатайце.
Тады будзе бабка красіва,
Як на дубе жоўтая сліва
Бацька дорыць бабцы фартушок.
Бабка: Але ж час і да дому збірацца. Дзяўчаты, хадземце ужо. Маладой маці і адпачыць крыху трэба, пакуль немаўлятка спіць.
Зося: І то праўда. Адпачывай, Ганначка.
Марыя: Дзякуй вялікі.
Кум: А мы зараз бабку да хаты павязем.
Бацька і маці: дапабачэння, госцікі даражэнькія, да наступнай сустрэчы.
Госці па чарзе сыходзяць са сцэны пад музыку.
2. ЗАДУМА СЦЭНІЧНАГА ВАРЫЯНТА АБРАДА І ЯГО САСТАЎЛЯЮЧЫЯ
Да 40-га дня пасля нараджэння дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў.Лічылася што пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым. Паралельна з абрадам хрышчэння ў храме як царкоўным асвячэннем нованароджанага ў хрысціянскую веру, у гэты ж дзень у хаце праводзілі сямейна-родавы рытуал увядзення дзіцяці ў склад сваёй сям'і і ўсяго роду, які калісьці называлі “Радзіны”.
Хрэсьбіны сімвалізуюць тое, што нованароджаны пакінуу ужо лімінальную зону і яго патрэбна далучыць да роду і абшчьны, дзе яму належыла жыць. Шматлікія абрадавьія элементы, якія ўтрымліваюцца ў святкаванні хрэсьбін, выяўляюць генетычную сувязь са старадаўнімі звычаямі і абрадамі, аднак у цэлым хрэсьбіны шчыльна звязаны з сацыяльным і гаспадарчым жыццём беларускай вёскі,
Мэта тэатралізаванага прадстаўлення паказаць сучаснаму пакаленню, найбольш важныя падзей, што суправаджаліся абрадывымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сям'і і грамады. Праз абрадавыя дзействы рэканструіраваць і паменшыць вялізарны разрыў паміж штодзенным побытам, масавай культурай жыхароў рэспублікі Беларксь, з аднаго боку і здабыткамі беларускай нацыянальнай культуры, распрацаванай літаратарамі, навукоўцамі, мастакамі - з другога.
3. РЭЖЫСЁРСКАЯ РАСПРАЦОЎКА АБРАДА
Пры распрацоўцы сцэнарыя тэатралізаванай пастаноўкі абрада рэжысёр стараўся паказаць традыцыйныя абрадавыя дзеі і асаблівасці святкавання абрада «Хрэсбіны» у Магілеўскім рэгіене. Асноўнае здарэнне абраду - далученне навароджанага да сям'і і грамады. Теэтралізаваная пастаноўка складаецца з 6 эпізодаў:
1. прыход бабкі-павітухі
2. адпраўленне кумоў у царкву
3. сустрэча кумоў з царквы
4. частаванне
5. бабіна каша
6. адорванне бабкі-павітухі.
Кампазіцыйная пабудова сцэнарыя:
Экспазіцыя - увод гледачоў у курс падзей. Прыход бабкі-павітухі і кумоў.
Завязка - Вяртанне кумоў з царквы, частаванне гасцей..
Кульмінацыя - найвышэйшы эмацыянальны пункт у развіцці святочнай дзеі: пошукі бабінай кашы.
Фінал - адорванне бабкі-павітухі, развітанне з гасцямі.
Спецыяльнага абраду, які б адкрываў хрэсьбіны, на большай частйы тэрыторыі Беларусі, не было. Па традыцыі самыя ганаровыя месцы за сталом належалі кумам і павітусе. Кумы ў час урачыстасці павінны былі прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін, якія зноў жа зыходзілі з сусветнай магічнай універсаліі. Так, кумы імкнуліся сядзець як мага бліжэй адзін да аднаго, каб у дзіцяці ў далейшым былі густыя зубы і каб яно ўсё жыццё жыло ў згодзе з іншымі людзьмі. 3 мэтай жа засцерагчы дзіця ў будучым дарослым жыцці ад п'янства кумы не павінны былі напівацца, а выпіць толькі дзве чаркі, каб іх хроснік жаніўся («жыў у пары»).
Спецыяльнай абрадавай стравай на беларускіх хрэсьбінах была «бабіна каша», падзел якой з'яўляўся кульмінацыйным момантам урачыстасці. Сімволіка кашы у беларускай радзіннай абраднасці мела той жа сэнс, што і ва ўсіх народаў свету. Вялікую цікавасць уяўляюць імправізаваныя сцэны, якія суправаджалі абрад падзелу кашы. У іх праглядваюцца карнавальныя рысы.
Падзел «бабінай кашы» суправаджаўся разнастайнымі пажаданнямі дзіцяці, у якіх знайшлі адлюстраванне маральныя нормы.і прынцыпы беларускага сялянства, яго каштоўнасныя арыентацыі: працавітасць, здароўе, дабрабыт. Акрамя слоўных пажаданняў на беларускіх хрэсьбінах выконваліся разнастайныя абрадавыя дзеянні, закліканыя спрыяць хуткаму фізічнаму і разумоваму развіццю дзіцяці. Так пасля таго, як кум разбіваў гаршчок з кашай, госці імкнуліся як мага хутчэй з'есці яе, каб дзіця хутчэй пачало хадзіць і гаварыць. Агульнавядома таксама магічнае значэнне лічбы «тры», якое сустракаецца амаль ва ўсіх жанрах беларускага фальклору
Трэба адзначыць, што дзеці прымалі актыўны ўдзел у правядзенні хрэсьбін і выконвалі пэўныя абрадавыя дзеянні,што былі прыняты ў дадзенай мясцовасйі. Часцей за ўсё дзеці, дачакаўшыся, калі баба-павітуха паставіць на стол кашу, хапалі яе і хутка беглі на двор. Згодна з народнымі ўяўлегінямі, гэта спрыяла таму, каб дзіця, калі вырасце, хутка бегала.
Па-першае, ва ўказаных абрадавых дзеяннях яскрава праглядаецца ідэя садзейнічаць фізічнаму развіццю нованароджанага (паводле імітатыўнай магіі). Па-другое, у наяўнасці элементы ініцыяйных абрадаў прыёму малога ў пэўны полаўзроставы калектыў. Патрэцяе, частаванне дзяцей абрадавай кашай, згодна з народнымі ўяўпеннямі, павінна было садзейнічаць іх росту і развіццю.
У большасці раёнаў Беларусі, завяршальным абрадавым дзеяннем на хрэсьбінах было «цяганне бабы на баране». Выглядала гэта наступным чынам. Бабу-павітуху выводзілі на вуліцу, усаджвалі на барану, якая была пакрыта кажухом, і цягалі вакол хаты па зямлі, як бы барануючы яе. Пры гэтым «гераіню» дня часта ўпрыгожвалі пер'ямі, вянком з хмелю, павязвалі на галаву шмат хустак, шчокі размалёўвалі ярка-чырвонай фарбай. У руках баба-павітуха трымала чырвоную стужку, зрэдку надзявала кажух, падганяла гасцей венікам ці галінкай.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Наша краіна багата на розныя святы і абрады. Вельмі шкада, што многія з іх зніклі назаўсёды з нашай гісторыі. Гэта адбывалася па многім прычынам, але галоўнай была знікненне сялянства, а таксама тое што беларусаў многія не лічылі самастойнай нацыяй, ў што самі беларусы пачыналі верыць за што і пачалі губляць свае карані. Але не ўсё так дрэннна на першы погляд, бо некаторыя святы і абрады пачынаюць аднаўляцца гэта прыемна бачыць, але мы ніколі не вароцім поўнасцю тое, што страчвалі вякамі, мы можам толькі ў нейкай ступені ліквідаваць белыя плямы нашай культуры. У наш час з'явіліся новыя сямейныя традыцыі і абрады: урачыстая рэгістрацыя нованароджанага, урачыстае заключэнне шлюбу. Аднак жа хочацца, каб тыя традыцыі і звычаі, якіх прытрымліваліся нашы бабулі і прабабулі, не забываліся: у іх укладзены вялікі жыццятворны сэнс. Калі чалавек не ведае свайго мінулага, то і не мае права на будучыню.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Коваль У.І., Новак В.С. Беларускія народныя святы і звычаі. - Гомель: Бел. агенцтва нав. - тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1993;
2. Культура Беларусі: энцыклапедыя. Т.2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал.рэд.) і інш. - Мінск: Белар. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011
3. Ліцьвінка, В Святы і абрады беларусаў / В.Ліцьвінка. - Мінск: Полымя, 1998
4. Сумцов Н.Ф. Символика славянских обрядов. - М., 1996
5. Сысоў У.М. 3 крыніц спрадвечных. - Мінск, 1997
6. Сям'я і сямейны быт беларусаў / В.К. Бандарчык, Г.М. Курыловіч, Л.В. ракава і інш. - Мн.: Навука і тэхніка, 1990;
7. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў.: 2 вып.- Мінск, 2007
8. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. - Мн.: БелСЭ, 1989.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Первая этническая общность в истории человечества, обладающая устойчивостью и единством. Что такое "тасаттык". Что означает "полигамия". Религия австралийских аборигенов. Что такое "левират", какие элементы входят в "наурыз-коже" и другие вопросы.
тест [30,3 K], добавлен 01.10.2008Происхождение и сущность этносов. Жизненный цикл этноса. Этнические контакты и основные типы этнических процессов. Концепция культуры в теории этногенеза Льва Гумилева. Связи характера, обычаев и культуры народа с геоландшафтами, "месторазвитиями".
реферат [30,2 K], добавлен 21.09.2011Изучение истории зарождения, эволюции и особенностей культуры Израиля: музыки, театра, кино, пластических искусств. Распространение и поощрение культуры. Арабская и друзская культура в Израиле. Влияние религии на менталитет израильтян. Традиции и обычаи.
курсовая работа [62,8 K], добавлен 29.05.2012Факторы, повлиявшие на формирование культуры Китая. Территория. История. Характеристика культуры Китая. Характеристика культуры Китая, религия, язык. Особенности менталитета китайцев. Конфуцианство. Даосизм. Буддизм. Бизнес с китайцем.
реферат [18,9 K], добавлен 17.08.2007Культура астраханских этнических казахов. Исторические особенности казахской культуры. Современное развитие и проблемы сохранения казахской культуры. Перспективы развития казахской культуры. Региональные казахские общественные организации и объединения.
курсовая работа [91,6 K], добавлен 21.02.2009Празднично-обрядовая культура народов как особый пласт культуры. Разработка и эффективная реализация социально-культурной программы по сохранению и развитию празднично-обрядовой культуры алтайского этноса (на примере Онгудайского района республики Алтай).
дипломная работа [92,3 K], добавлен 11.03.2012Характеристика этнической и национальной культуры, ее значение. Особенности понятий этноса, субкультуры и нации. Образование более высокого порядка, чем этнос. Развитие и функционирование национальных и этнических культур в современном мире, их значение.
контрольная работа [76,8 K], добавлен 28.02.2011Особенности досоветского, советского и современного периодов исследования культуры дагестанских народов. Стороны культуры и быта, этнокультурные различия. Феномен полиглоссии в Дагестане. Антропологические исследования, изучение художественных промыслов.
доклад [17,7 K], добавлен 27.09.2009Развитие материальной культуры казахов в XVI-XVIII вв. Описание быта и жилища, занятий казахского народа. Характеристика народных казахских костюмов. Народные обычаи, верования и религии казахов. Устное народное творчество и письменная литература.
реферат [39,3 K], добавлен 13.02.2011Годы правления губернатора Оренбургского края В.А. Перовского. Строительство грандиозной мечети Караван-Сарая. Сочетание в архитектуре города православных церквей и соборов, мусульманских мечетей, костёлов и молитвенных домов. Парк культуры в наше время.
реферат [1,7 M], добавлен 12.09.2013Характеристика основных этнических функций культуры. Инструментальная, инкультурационная, нормативная, сигнификативная (знаковая) функциии культуры. Взаимосвязь этнических процессов конца XX столетия и этнокультурных взаимоотношений разных народов мира.
курсовая работа [51,6 K], добавлен 14.02.2011Братская могила Героев Советского Союза В.Г. Семенишина и Н.Е. Лавицкого (парк культуры и отдыха "Городской сад"). Водонапорная башня по ул. Им. Варганова. Дворец культуры металлургического комбината "Азовсталь". Памятник жертвам голодомора 1932-1933 гг.
презентация [3,7 M], добавлен 09.09.2015Традиции быта и культуры коренных народов Севера: Ямало-Ненецкий фольклор, история возникновения, тематика и жанры; истоки национальной культуры. Коллективные и календарные ненецкие игры, их использование в организации и проведении народных праздников.
реферат [35,0 K], добавлен 23.01.2011Предпосылки создания тувинской письменности. Монастыри (хурэ) как первые очаги просвещения. Обучение ученических кадров в Монголию и в Россию. Становление "книжной культуры" тувинцев. Хореография, кинематография, изобразительное искусство, театр.
дипломная работа [98,4 K], добавлен 23.06.2015Краткая характеристика развития культуры Красноярского края, которая имеет яркую историю и богатые культурные традиции. Материальная и духовная культура Приенисейского края в XVII веке. Культурное развитие Енисейской губернии в 20-60-е годы XIX века.
курсовая работа [40,9 K], добавлен 26.06.2013Конструктивные особенности курганов сабатиновской культуры. Типы погребальных сооружений. Памятники сабатиновской культуры в Крыму. Могильник у с. Донское, с. Зеленогорское (Новокленово). Карта памятников поздней бронзы. Планы курганов и погребения.
курсовая работа [2,9 M], добавлен 05.11.2011Деятели науки и культуры, писатели и художники Владимирского края. Образование как фундамент культуры в начале ХХ века. Ведущие учебные заведения губернии. Культурное наследие XIX века - дворянские имения ("гнезда") А.Р. Воронцова и В.С. Храповицкого.
реферат [39,3 K], добавлен 16.05.2009Праздник как явление культуры, эмоционально-психологическое содержание феномена. Особенности проведения праздников в современном городе. Ростов-на-Дону: история развития города как фактор формирования событийно-идеологической основы праздничной системы.
дипломная работа [69,1 K], добавлен 16.11.2010Этнографические аспекты формирования национального состава, обозрение основных национальностей Астраханского края. Обзор архитектуры и быта. Народные праздники, виды спорта и игры. Принципы формирования центра истории и культуры Астраханской области.
дипломная работа [6,2 M], добавлен 19.05.2011Традиции, сложившиеся в процессе развития культуры крестьян Белгородчины (юга Черноземья). Особенности национальной культуры белгородчан. Особенности отдельных элементов поясной женской одежды (понева, плахта, запаска, юбка) в контексте русской традиции.
курсовая работа [221,8 K], добавлен 10.01.2015