Органы пачуццяў. Язык — орган смаку, скура — орган дотыку
Фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; для чаго трэба ведаць свой арганізм; навыкі даследчай дзейнасці, самастойнай працы, навыкі рэфлексійнай дзейнасці на ўроках па прадмеце "Чалавек і свет".
Рубрика | Педагогика |
Вид | разработка урока |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.12.2012 |
Размер файла | 15,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
Урок па прадмеце “Чалавек і свет”
Тэма: "Органы пачуццяў. Язык -- орган смаку, скура -- орган дотыку".
настаўніца Дзераўнянскай сярэдняй школы
Канановіч А.А.
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба ведаць свой арганізм; фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці і самастойнай працы, навыкі рэфлексійнай дзейнасці.
Абсталяванне: тканіна плошчай 1,5 кв.м; лімон; люстэркі; растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай; палачкі ад марожанага; альбомы для малявання; губная памада; лупа.
органаў пачуццяў арганізм рэфлексійнай
Ход урока
1. Арганізацыйны этап
Настаўнік прапануе вучням узяцца за рукі, пажадаць адзін аднаму добрага настрою, цікавых адкрыццяў на ўроку.
2. Пастаноўка праблемы. Вызначэнне тэмы і задач урока
Заданні і пытанні
* Паглядзіце на лімон. Які смак ён мае?
* Пры дапамозе якога органа пачуццяў вы пра гэта можаце даведацца?
* Якая ежа вам больш падабаецца?
* Назавіце страву, якую вы не любіце. Чаму?
* Як вы думаеце, чаму адну страву мы любім, а другую не?
* Адгадайце загадку:
Цела наша пакрывае,
Ад мікробаў засцерагае.
Заўсёды будзем яе мыць,
Каб прыгожым, чыстым быць. (Скура)
* Вызначце тэму ўрока.
* Што вы ведаеце пра скуру?
3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў з уласнага вопыту, знаёмства з новай інфармацыяй
Практычныя доследы
1. Сцісніце палец. Што вы адчуваеце? Сцісніце мацней. Апішыце свае адчуванні.
2. Дакраніцеся рукой да ножкі крэсла. Што вы цяпер адчуваеце? Дакраніцеся да шыі. Апішыце свае адчуванні.
Вывад: скура можа адчуваць цяпло, холад, ціск, боль. Скура -- орган дотыку, таму што мы адчуваем, калі дакранаемся да яе.
Настаўнік ставіць праблемнае пытанне: які орган пачуццяў самы галоўны?
Пасля выказванняў вучняў робіцца вывад: усе органы пачуццяў вельмі важныя, таму трэба пра іх шмат ведаць і даглядаць іх.
Медыцынская сястра знаёміць вучняў з дадатковай інфармацыяй.
Плошча скуры дарослага чалавека займае прыкладна 1,5--2 кв. м (паказвае дзецям тканіну, плошча якой 1,5 кв. м). Скура чалавека можа важыць да 3--4 кг. Таўшчыня яе ад 2 да 5--6 мм. Як вы думаеце, дзе скура самая тоўстая? (На пятках). Што трэба рабіць, каб скура была чыстай? Ці ведаеце вы, што скура аднаўляецца? Верхні яе слой злушчваецца, і вырастае новы. За сваё жыццё чалавек губляе да 18 кг скуры!
4. Фізкультхвілінка
5. Самастойная даследчая работа ў цэнтрах.
Цэнтр эксперыментаў
1. Разгледзьце свой язык у люстэрка.
2. Правядзіце эксперымент: паспрабуйце вызначыць, які ўчастак языка больш адчувае салодкае, кіслае, горкае, салёнае. Адзначце ўчасткі языка на малюнку, карыстаючыся памяткай.
Памятка
Размяркуйце абавязкі:
* лабарант праводзіць эксперымент;
* дэгустатар вызначае смак;
* памочнік адзначае на малюнку зоны языка.
Этапы работы
1) Перад табой чатыры растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай.
2) Вазьмі салодкі раствор.
3) Намачы ў ім палачку і дакраніся ёю да розных участкаў языка.
4) Які з іх найбольш адчувае салодкае? Пазнач на малюнку.
5) Тое самае зрабі з астатнімі растворамі. Кожны раз бяры чыстую палачку.
3. Адкажыце на пытанне: чаму адну страву мы любім, а другую не? Для гэтага прачытайце інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Чалавек і яго здароўе" Л. I. Дурэйкі і Г. Д. Лосева на с. 36.
4. Падрыхтуйцеся да прэзентацыі.
Цэнтр даследаванняў
1. Разгледзьце скуру праз лупу. Пастарайцеся ўбачыць маленькія адтуліны -- поры.
2. Навошта яны патрэбны? (Пора -- гэта "кішэнька", у якую збіраецца скураны тлушч, неабходны, каб засцерагчы скуру ад сухасці, а таксама для падтрымання аптымальнай тэмпературы цела.)
3. Злёгку намажце палец губной памадай, а затым прыцісніце яго да аркуша паперы. Параўнайце адбіткі -- свой і сябра. Зрабіце выснову.
4. Прачытайце артыкул "Чаму скуру называюць незвычайным адзеннем" у падручніку на с. 108--109.
5. Адкажыце на пытанне: якое значэнне для арганізма мае скура?
6. Складзіце кластар на тэму: "Значэнне скуры". Пракаменціруйце.
Цэнтр творчасці
1. Прачытайце артыкул "Як трэба клапаціцца пра скуру" ў падручніку на с. 109--110.
2. Зрабіце малюнкі на тэму: "Сябры скуры".
3. Складзіце апавяданне пра "сяброў" скуры.
4. Адкажыце на пытанне: ці можа скура знішчаць мікробаў? Для гэтага прачытайце дадатковую інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Усё пра тваё здароўе" на с. 109.
5. Прэзентацыя работы цэнтраў
6. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме ўрока
7. Падвядзенне вынікаў ўрока
Дзеці адказваюць на пытанне: чым людзі падобныя адзін да аднаго і чым не падобныя?
8. Рэфлексія
Стратэгія "3 -- 2 -- 1". Назавіце:
3 -- тры асноўныя думкі, якія вы зразумелі сёння на ўроку;
2 -- два заданні, якія вы можаце практычна зрабіць;
1 -- пытанне, якое вас хвалюе.
9. Дамашняе заданне
1. Настаўнік прапануе выбраць заданне з дошкі.
2. Настаўнік просіць перадаць пісьмо бацькам (гл. дадатак).
3. Дзеці выбіраюць адно з пытанняў па жаданні, чытаюць спіс літаратуры, у якой можна знайсці адказ.
Дадатак
Паважаныя бацькі! Кожны чалавек хоча быць здаровым. А для гэтага трэба ведаць свой арганізм, прыслухоўвацца да яго.
На ўроках па прадмеце "Чалавек і свет" дзеці пазнаёміліся з органамі пачуццяў. Яны вучацца беражліва адносіцца да свайго здароўя, і ў гэтым вы можаце ім дапамагчы. Распытайце, што ім вядома. Сачыце за правільнасцю прагляду тэлеперадач, рэжымам дня. Абавязкова сачыце за чысцінёй цела і адзення. Клапоцячыся пра гігіену цела, мы не толькі забяспечваем эстэтычны знешні выгляд, але і ствараем аптымальныя ўмовы для дыхання скуры, яе тэрмарэгуляцыі. Адзенне выконвае як эстэтычную, так і ахоўную функцыю. Вельмі важна, каб адзенне было з натуральнай тканіны.
Вашы паводзіны павінны служыць прыкладам для вашых дзяцей. Яны знаходзяцца ў такім перыядзе развіцця, калі вельмі лёгка сфарміраваць жаданыя навыкі.
Дзякуй вам за супрацоўніцтва!
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Методические рекомендации при изучении темы: "Орган слуха". Строение уха и вестибулярного аппарата. Как защитить орган слуха от повреждения. Органы равновесия, кожно-мышечной чувствительности, обоняния и вкуса. Значение анализаторов слуха и равновесия.
реферат [1,4 M], добавлен 13.07.2010Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012Залежність між формуванням музично-естетичної культури особистості студента й розвитком його смаку й національного кругозору. Вплив застосування принципу інтеграції на естетичну свідомість, розширення національного кругозору й формування смаку студентів.
статья [25,0 K], добавлен 27.08.2017- Виховання естетичного смаку в студентів вищих навчальних закладів МВС України засобами іноземних мов
Методики виховання естетичного смаку засобами іноземних мов з використанням оригінальних літературних текстів. Педагогічні умови виховання естетичного смаку у студентів вищих навчальних закладів МВС України. Інтеграції в навчально-виховний процес.
автореферат [47,8 K], добавлен 27.04.2009 Концепция воспитательной и профилактической работы. Важнейшие общеучилищные мероприятия. Формы работы библиотеки. Руководители кружков и секций. Органы ученического самоуправления, издательский орган. Приоритетные направления воспитательной работы.
методичка [13,8 K], добавлен 06.05.2009Шалва Амонашвили - педагог и психолог, автор научного направления "Гуманно-личностный подход к детям в образовательном процессе". Педагогический эксперимент по исследованию развивающего обучения. Основные постулаты учительской философии Амонашвили.
презентация [2,3 M], добавлен 17.10.2013Педагогический совет - постоянно действующий коллегиальный орган самоуправления школьных педагогических работников. Функции и содержание педсоветов, требования к их планированию. Методы и формы проведения педсоветов в общеобразовательной школе.
творческая работа [30,3 K], добавлен 16.02.2008Особенности системы воспитания в правоохранительном органе. Процесс формирования и совершенствования социальных качеств, профессионального совершенствования. Педагогические принципы воспитания сотрудников. Морально-психологическая подготовленность.
реферат [17,9 K], добавлен 05.07.2009Принципы организации коллектива в детских учреждениях. Функции руководства отряда во главе с командиром. Главный орган самоуправления - общее собрание всех воспитанников детского учреждения. Полномочия санкомиссии и Совета отряда. Дисциплина и режим.
лекция [66,9 K], добавлен 31.05.2015Воспитанность сотрудника правоохранительных органов, создание эффективной педагогической системы. Государственно-профессиональное, патриотическое, профессионально-нравственное и профессионально-правовое воспитание. Элементы оптимальной методики занятий.
контрольная работа [29,4 K], добавлен 26.10.2009Формы и методы работы с детьми. Работа с дошкольниками по ознакомлению с органами чувств человека. Способности индивида адаптироваться к внешним воздействиям. Становление социально-нравственной позиции ребенка-дошкольника. Основы здорового образа жизни.
курсовая работа [30,3 K], добавлен 30.07.2014Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).
дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013Психологическая характеристика физических качеств. Предельные мышечные усилия. Средства и методы развития физических качеств: силы, выносливости, гибкости, ловкости и быстроты движений. Характер развития функциональных возможностей отдельных органов.
реферат [29,5 K], добавлен 21.02.2014Мотивація навчальної діяльності. Проблемно-тематичний аналіз повісті Григора Тютюнника "Климко". Всебічна характеристика віршу Т. Шевченка "Думи мої, думи мої…". Вдосконалення навичок виразно читати. Виховання в учнів естетичного смаку, почуття добра.
конспект урока [18,4 K], добавлен 29.01.2014Ознайомлення дітей з поняттями "карнавал", жанром комедії. Розширення уявлення про традиційний елемент карнавального костюму - венеціанську маску. Розвиток творчої уяви і мислення, виховання естетичного смаку, охайності, почуття любові до прекрасного.
разработка урока [1,5 M], добавлен 10.01.2016Состав населения Саудовской Аравии. Разговорный язык городских жителей. Местные органы власти. Судебная система и государственное устройство. Роль религии в саудовском обществе. Положение женщин в Саудовской Аравии. Развитие системы образования.
реферат [42,1 K], добавлен 10.12.2014Урок как основная форма обучения биологии в средней школе. Требования, предъявляемые к современному уроку биологии. Типы и виды уроков биологии. Методики уроков по темам строения органов дыхания, газообмена в легких, оценка действия курения на легкие.
разработка урока [8,5 M], добавлен 10.02.2010Формування літературного смаку. Психологічні особливості процесу усвідомлення старшокласниками творів модернізму. Канали сприйняття, їх ґрунтування на фізичних способах сприйняття і отримання інформації. Візуальний, кінестетичний та аудіальний канали.
статья [47,8 K], добавлен 20.12.2010Музичний смак як основна складова музичного виховання. Значущість в естетичному розвитку дітей співу та слухання музики. Проблема розвитку музичного смаку у психолого-педагогічних працях. Індивідуально-психологічні особливості молодших школярів.
курсовая работа [54,4 K], добавлен 06.06.2014