Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця асобы

Стварэнне ўмоў для развіцця і ўдасканалення творчага патэнцыялу вучняў. Рэалізацыя гуманна-асобаснага падыходу да вучняў. Апрабіраванне на ўроках беларускай мовы форм, метадаў і прыёмаў інтэрактыўнага навучання, што садзейнічаюць развіццю асобы.

Рубрика Педагогика
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 14.06.2016
Размер файла 428,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Аддзел адукацыі і спорту Жыткавіцкага райвыканкама

ДУА “Кольненскі дзіцячы сад сярэдняя школа”

АПІСАННЕ

ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

«Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў

навучання на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця асобы»

Неўдах Таццяна Віктараўна,

настаўнік беларускай мовы і

літаратуры

8 (029) 8228615

tatstsyana2017@yandex.by

Актуальнасць вопыту

Самае галоўнае ў сучасны час у адукацыі -- развіццё чалавека культуры, здольнага ўплываць на ўласную адукацыйную траекторыю, суадносіць яе з нацыянальнымі і агульначалавечымі дасягненнямі.

У сваёй прафесійнай дзейнасці я кіруюся Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе сцвярджаецца, што мэтамі адукацыі з'яўляецца фар- міраванне ведаў, уменняў, навыкаў, інтэлектуальнае, маральнае, творчае і фізічнае развіццё асобы навучэнца. [1.с.13] ,вучэбнымі праграмамі па беларускай мове і літаратуры для 11-гадовай школы, канцэпцыямі і стандартамі моўнай і літаратурнай адукацыі, дзе вызначаны важныя задачы дзейнасці школьнікаў, што арыентуюць на творчы, эстэтычны характар засваення прадмета, віды дзейнасці, якія ўкараняюцца ў адукацыйны працэс, даюць веды і спрыяюць творчаму працэсу, фарміруюць адносіны да інтэлектуальнай працы.

Кожны настаўнік імкнецца зрабіць свае ўрокі цікавымі і карыснымі для вучняў. Не выключэнне і я. Яшчэ ў самым пачатку сваёй педагагічнай дзейнас- ці я імкнулася зрабіць ўрокі беларускай мовы разнастайнымі. Хацелася, каб вучні адносіліся да беларускай мовы не толькі як да навучальнага прадмета, які патрэбна вывучаць у школе, але каб беларуская мова сапраўды стала роднай, неабходнай. Мая задача як настаўніка беларускай мовы, як патрыёта Беларусі -- садзейнічвць выхаванню павагі да мовы ў вучняў, гонару за сваю Бацькаўшчыну, спрыяць вяртанню мовы ў шырокае асяроддзе. Узнікае пытанне: як дабіцца таго, каб вучні, дзякуючы ўрокам, не проста атрымлівалі веды, а паступова станавіліся носьбітамі мовы, і яна (мова) стала для іх сродкам зносін?

Каб дасягнуць пастаўленай мэты, я вырашыла ўнесці ў змест навучання элементы сучасных тэхналогій, якія забяспечваюць самае галоўнае ў адука -цыйным працэсе -- развіццё асобы кожнага вучня, яго актыўнасці.Выбар зрабіла на карысць тэхналогіі інтэрактыўнага навучання. Чаму? На маю думку, выка- рыстанне інтэрактыўных метадаў навучання актывізуе пазнавальную дзейнасць вучняў, спрыяе фарміраванню светапогляду праз развіццё асобы, дае магчымасць рухацца наперад і выпрацоўвае камунікатыўныя навыкі.

Мэтамі маёй педагагічнай дзейнасці як настаўніка-беларусаведа з'яўляюцца: вучань беларускі інтэрактыўны навучанне асобу

1. Стварэнне ўмоў для развіцця і ўдасканалення творчага патэнцыялу вучняў.

2. Рэалізацыя гуманна-асобаснага падыходу да вучняў.

3. Адзінства навучання і выхавання.

Дасягненне гэтых мэт магчыма пры вырашэнні наступных задач:

навучальныя:

- развіваць навыкі самастойнай працы;

- навучанне вучняў нормам вуснай і пісьмовай мовы;

- фарміраванне ўмення выражаць свае думкі, адстойваць свае перакананні;

выхаваўча-развіваючыя:

- фарміраванне гарманічнай, творчай асобы;

- развіццё культуры маўлення;

- развіццё самастойнасці, павагі да працы,талерантнасц;

- выхаванне патрыятызму;

метадычныя:

- сабраць дыдактычны матэрыял для выкарыстання на ўроках, які спрыяе развіццю асобы вучня;

- апрабіраваць на ўроках беларускай мовы, метады, прыёмы інтэрактыўнага навучання, што садзейнічаюць фарміраванню трывалых ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў.

Працягласць работы над вопытам

1. Падрыхтоўчы этап -- вывучэнне і аналіз псіхолага-педагагічнай літаратуры, метадычнай літаратуры (2011г.).

2. Этап практычнай рэалізацыі -- апрабіраванне на ўроках беларускай мовы форм, метадаў і прыёмаў інтэрактыўнага навучання, што садзейнічаюць развіццю асобы (2011-2014г.).

1. Этап абагульнення вопыту -- распрацоўка заданняў, правядзенне адкры- тых урокаў, выступленне на метадычных аб'яднаннях настаўнікаў.

Тэхналогія вопыту

Вядучая ідэя майго педагагічнага вопыту -- стварэнне ўмоў на ўроках бела-рускай мовы, якія садзейнічаюць развіццю і ўдасканальванню творчага патэн-цыялу вучняў. Хачу паказаць сваю работу ў выглядзе схемы.

Актыўнае карыстанне на сучасным этапе развіцця грамадства беларускай мовай, на жаль, зведзена да мінімуму. Беларуская мова здае свае пазіцыі, уступаючы рускай мове, якой аддаецца перавага ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

Безумоўна, мяне гэта вельмі непакоіць, не толькі як настаўніка, але ў першую чаргу, як беларуску і патрыётку. Пагэтаму для выяўлення адносін вучняў да ўрокаў беларускай мовы, а таксама іх вучэбнай матывацыі правяла анкетаванне ў пачатку 2011/2012 навучальнага года(дадатак 1) Вынікі дыягностыкі паказалі высокі працэнтнавучэнцаў абыякавых да беларускай мовы.

Я паставіла перад сабой задачу: карэнным чынам змяніць адносіны вучняў да роднай мовы, бо лічу ўрокі роднай мовы самымі важнымі ў развіцці асобы вучня, выхаванні патрыятызму, любові да роднай зямлі. Выкананне пастаўленай задачы патрабавала ад мяне змен ў методыцы выкладання, тым больш, што гэтага патрабуюць і змены,якія адбываюцца ў нашым грамадстве, у галіне адукацыі.

У цяперашні час немагчыма ўявіць навучальны працэс без выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання. Слова “інтэрактыў” прыйшло ў нашу мову з англійскай і абазначае “дзейнічаць узаемна”. Гэты метад для выкладання беларускай мовы і літаратуры лічу найбольш прыймальным: ён дазваляе маты- віраваць вучняў да вывучэння роднай мовы і літаратуры, павышае якасць ведаў і садзейнічае развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, рухае педагога да самаразвіцця, дапамагае ўстанавіць супрацоўніцтва з вучнямі.[9.с.167]

Выкарыстоўваючы інтэрактыўнае навучанне на ўроках беларускай мовы, прытрымліваюся наступных патрабаванняў: у класе павінна быць створана прадуктыўная псіхалагічная атмасфера, панаваць павага і давер да вучняў, забяспечаны высокі ўзровень матывацыі вучэбнай дзейнасці, практычная накіраванасць навучання, што дапамагае фарміраванню неабходных навыкаў і ўменняў, дасягненне ўсімі вучнямі неабходнага ўзроўню ведаў, павышэнне самаацэнкі вучняў, аб'ектыўнае ацэньванне ведаў вучняў, актуалізацыя апорных ведаў, прымяненне іх на практыцы. [7.с.8]

На маю думку, інтэрактыўнае навучанне садзейнічае не толькі павышэнню якасці ведаў, але і павышэнню працаздольнасці, актыўнасці вучняў, іх заціўленасці прадметам. На ўроках, дзе выкарыстоўваецца інтэрактыўнае навучанне, вучань адчувае сваю паспяховасць, упэўненасць ва ўласных сілах. У час работы ў навучэнцаў фарміруюцца камунікатыўныя навыкі, развіваецца крытычнае мысленне, здольнасць да супрацоўніцтва.

Навучальны працэс я імкнуся арганізоўваць такім чынам, каб практычна ўсе вучні былі зацікаўлены набыццём новых ведаў. Выконваючы інтэрактыўныя практыкаванні і заданні, навучэнцы не толькі замацоўваюць вывучаны матэрыял, але і вывучаюць новы.

На ўроках мовы выкарыстоўваю такія метады інтэрактыўнага навучання:

1.Работа ў парах.

2.Карусель.

4. Дэбаты.

5. Дыскусія.

6. Мікрафон.

7. Мазгавы штурм.

8.Чаканне.

У пачатку ўрока, калі разам з дзецьмі фарміруем мэты ўрока, выкарысто- ваю такі элемент інтэрактыўнага навучання, як “чаканне”. На дошцы запісана тэма ўрока, а вучням прапануецца выказаць свае чаканне ад вызначанай тэмы. Вучні выказваюць свае думкі, гавораць, што яны хочуць даведацца, якім чынам і для чаго?

Запісваю на дошцы выказванні вучняў, а потым паведамляю ім канкрэтныя дыдактычныя мэты ўрока, улічваючы іх меркаванне, іх жаданне даведацца, што цікавіць па тэме ўрока. Такім чынам, аналізуючы выказванні дзяцей, я магу:

даведацца, што цікавіць вучняў па вызначанай тэме ўрока;

выявіць першапачатковыя ўяўленні вучня па тэме;

атрымаць інфармацыю пра здольнасці дзяцей;

дапамагчы дзецям атрымаць матывацыю;

вызначыць узровень матывацыі вучняў.

Стварэнне і вырашэнне на ўроках праблемных сітуацый абуджае ў вучняў творчую актыўнасць, фарміруе вопыт даследчай працы. Асабліва гэта бачна пры выкарыстанні такога элемента інтэрактыўнага навучання як “Мазгавы штурм”.

“Мазгавы штурм” -- гэта метад выпрацоўкі ідэй і рашэнняў пры рабоце ў гру-пе. Правілы правядзення “мазгавога штурма”:

-усе выказваюцца і ўсе слухаюць;

-усе маюць роўныя правы;

-называючы ідэі, нельга паўтарацца;

-чым больш прапаноў -- тым лепш;

-працуючы над праблемай, разбіраем яе з розных бакоў;

-выказванні не ацэньваюца і не крытыкуюцца.

Вось як я праводзіла тлумачэнне новага матэрыялу на ўроку мовы ў 9 класе, выкарыстоўваючы гэты метад. Гавару вучням, што мы пачынаем вывучаць новую тэму, але не называю яе. Запісваем тры сказы, вызначаем іх віды. Увосень паветра чыстае і празрыстае. Непрыкметна прайшоў час, і вось ужо залатое лісце кружыцца ў паветры. Калі садзяць сады, восень лісце мяце і на сцежках сляды засыпае.

Вучні, якія ўжо знаёмыя з простымі і складанымі сказамі, лёгка вызначаюць, што першы сказ просты, другі -- складаны і трэці -- таксама складаны. Прашу вучняў даказаць, што і другі, і трэці сказ складаныя. Адзін з вучняў гаворыць, што гэтыя сказы складаюцца з двух простых сказаў, затым вызначае іх асновы.

--Што агульнага паміж імі? (Агульнае, што яны абодва складаныя)

--А чым яны адрозніваюцца? (У другім сказе простыя сказы незалежныя адзін ад аднага, а ў другім яны злучаюцца па тыпу залежнасці)

--Які ж сказ залежны? Як сказы злучаюцца?

Я мяркую, што сумесная дзейнасць вучняў у час засваення вучэбнага матэрыялу, дапамагае і вучням, і настаўнікам абменьвацца думкамі, спосабамі дзейнасці, ідэямі.

Некалькі год я выкарыстоўваю такі метад інтэрактыўнага навучання як “Дэбаты”. Гэта складаная, але эфектыўная форма работы, бо вучні лепш запамінаюць і вучацца ў час спрэчкі. Гэта адбываецца па наступным прычынам:

--навучэнцы не толькі атрымліваюць інфармацыю, але і даюць лагічнае тлу- мачэнне,чаму іх меркаванне, рашэнне з'яўляюцца правільнымі;

--у час працы вучні выкарыстоўваюцьсвой і чужы вопыт;

-- ідэі, што выказваюць у час дэбатаў вучні, больш глыбокія: іх думка будзе аспрэчвацца, таму выказванні павінны быць лагічна пабудаваны.

Я таксама вучуся, бо шмат новага ў час дэбатаў даведваюся ад вучняў.

Прывяду прыклад работы на ўроку па тэме “Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства” ў 9 класе.

Тэма ўрока : “Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства”

Мэта ўрока: Паглыбіць веды вучняў пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова- сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю роднай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменне адэкватна ўспрымаць вуснае маўленне, весці дыялог, выказваць і адстойваць сваё меркаванне.

Абсталяванне: выказванні беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў аб мове,запіс на дошцы праблемнага пытання “Ці з'яўляецца беларуская мова сродкам зносін?”

Клас дзеліццца на дзве групы. Вучні адной групы абмярклўваюць і запісваюць аргументы на карысць станоўчага адказу (“за”) на праблемнае пытанне, вучні другой групы -- на карысць адмоўнага адказу (“супраць”).

Вучні першай і другой груп выказваюць свае доказы на карысць сваіх перакананняў, Абмеркаванне працягваецца да таго часу , пакуль усе выкажуць свае меркаванні.

Гэты метад вучыць уменню весці дэбаты, выказваць свае меркаванні, пры- водзячы аргументы, выхоўвае павагу да людзей і мовы.

Пытанні для абмеркавання:

--Якія аргументы для вас былі нечаканымі?

--Што было цікавым?

--На якія думкі навяла вас спрэчка?

Таксама выкарыстоўваю на ўроках метад“Работа ў парах”, прыём “Ланцужок” Вось прыклад урока ў 10 класе.

Тэма ўрока : Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення (Тэма “Родная прырода” )(дадатак 3)

Мэты ўрока: стварэнне ўмоў для засваення правапісу канчаткаў назоўнікаў 2 скланення; выпрацоўка уменняў вызначаць назоўнікі 2 скланення, правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні; выхаванне любові да родных мясцін.

Абсталяванне: картка з тэкстам (дадатак3.1), аркушы паперы (колькі назоўнікаў-столькі аркушоў).

Алгарытм работы:

1. Вучні падзяляюцца на пары і атрымліваюць картку з тэкстам (дадатак3. 1), паперу ( 6 аркушоў).

2. Вучні ў парах чытаюць тэкст і выпісваюць назоўнікі 2 скланення на асобныя аркушы і вызначаюць род назоўніка, лік, склон, скланенне.

3.Па ланцужку кожная пара выходзіць і прымацоўвае свой аркуш паперы з разабраным назоўнікам на дошку, астатнія вучні правяраюць і карэкціруюць.

4.Калі ўсе назоўнікі з тэксту запісаны на дошцы, у сшытак вучні запісваюць назоўнікі толькі мужчынскага роду, другога скланення.

5. Параўноўваюць канчаткі і робяць высновы.

Гэты від дзейнасці дазваляе засвоіць веды адносна правапісу канчаткаў на- зоўнікаў другога скланення мужчынскага роду. Замацаваць навыкі марфала -гічнага аналізу, фарміраваць пісьменнасць, правільнае ўжыванне назоўнікаў у маўленні, выхоўвае павагу да роднай прыроды.

Пытанні для абмеркавання

1. Як вы можаце адказаць на пытанне: навошта трэба берагчы прыроду?

2. Якія запаведнікі вы ведаеце?

3. Што ў нашым раёне робіцца для захавання прыроднага багацця?

На ўроках мовы часта выкарыстоўваю метад “Карусель”. Прывяду прыклад фрагмента ўрока ў 9 класе.

Тэма ўрока: сачыненне-разважанне на тэму “ Быць беларусам” (дадатак 4)

Мэты ўрока:

1.Замацаваць веды аб асаблівасцях тэкста-разважання, яго структуры, моўных асаблівасцях.

2.Фарміраваць уменне ствараць тэкст-разважанне.

Абсталяванне: аркуш белай паперы, аловак, каляровыя алоўкі.

1.Кожны вучань малюе васілёк ( пялёсткаў столькі--колькі васількоў), у цэнтры піша слова беларус.

2. Вучні перадаюць аркушы адзін аднаму. На пялёстку вучань піша слова, якое са словам беларус.

3. Вучні дзеляцца на 2 групы, кожная група знаёміцца з запісанымі на контурах паперы словамі і складае тэкст-разважанне на тэму “Быць беларусам”.

Пры напісаннні сачынення выкарыстоўваецца схема: разважанне--тэзіс -- аргументы -- вывад.

1. Тэкст - разважанне запісваеццца на ліст.

2. Вучні кожнай групы перадаюць арукшы з тэкстам сачынення для азнаямлення суседняй групе.

3. Сачыненні зачытваюцца ўголас, абмяркоўваюцца.

Пытанні для абмеркавання:

--Якая асноўная думка прагучала ў творы7

--Як яна аргументавалася?

--Што новага даведаліся?

--Што можаце прапанаваць?

Рэзультатыўнасць і эфектыўнасць вопыту

Прымяненне на ўроках інтэрактыўных метадаў навучання з мэтай развіцця асобы вучня можа быць плённым пры наступных умовах:

1) настаўнік дасканала рыхтуе ўрок, уважліва падбірае матэрыял;

2) настаўнік уяўляе, на што накіравана яго праца;

3) выкарыстоўвае метады і прыёмы інтэрактыўнай тэхналогіі сістэматычна.

У выніку прымянення ў сваёй дзейнасці элементаў, метадаў і прыёмаў інтэр- актыўнайтэхналогіі дасягнуты наступныя рэзультаты:

1. Аналізуючы вынікі навучання за чвэрць, год, вынікі экзаменаў,я прыйшла да высновы, што павысіўся сярэдні бал навучанасці па прадмеце ва ўсіх класах (дадатак 5)

2. У 80% вучняў змяніліся адносіны да беларускай мовы, 60% вучняў і ў паўсядзённым жыцці карыстацца роднай мовай

3. Актывізаваўся ўдзел вучняў у літаратурных праектах, інтэрнэт-гульнях і конкурсах, разнастайных творчых конкурсах, даследчай дзейнасці, алімпіядах на розных узроўнях, некаторыя з іх маюць граматы і дыпломы за ўдзел у конкурсах сачыненняў і даследчых работ. (дадатак 6)

4. Актыўна прымаюць вучні ўдзел у працы гуртка “Юны журналіст”, дзе ім прадстаўляецца магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці. Мне вельмі цікава працаваць з юнымі карэспандэнтамі, развіваць і ўдасканальваць іх творчыя здольнасці, бачыць іх рост і радавацца поспехам. Работы вучняў часта друкуюцца ў раённай газеце “Новае Палессе”.(дадатак 7)

Заключэнне

Хочацца адзначыць, што выкарыстанне на ўроках беларускай мовы інтэрактыўных тэхналогій павышае матывацыю вучняў у вырашэнні пастаўленых праблем, дае эмацыянальны штуршок да наступнай пошуковай актыўнасці, дапамагае развіваць творчыя здольнасці вучняў, спрыяе фарміраванню светапогляду, фарміруе інтэлектуальны патэнцыял навучэнцаў.

Я хачу, каб мае ўрокі дапамаглі вучням адчуць сябе патрыётамі Беларусі, быць паспяховымі, умець адстойваць свае меркаванні, прыслухоўваючыся да іншых. Пагэтаму, рыхтуючыся да ўрокаў, разам з адукацыйнымі задачамі вызначаю комплекс выхаваўчых , якія звязаны з выхаваннем патрыятызму, гонару за сваю Бацькаўшчыну, родную мову.

Закончыць сваю работу мне хацелася б словамі Сухамлінскага . У кнізе “Сто парад настаўніку” ён пісаў: “Няма абстрактнага навучання. Мастацтва і майстэрства навучання і выхавання садзейнічаюць таму, каб раскрыць сілы і магчымасці кожнага дзіцяці, даць яму магчымасць адчуць радасць поспеху ад разумовай працы.”[8. c.87]

Думаю, што задача настаўніка не толькі навучыць, але і дапамагчы дзіцяці знайсці сябе ў жыцці, абудзіць у ім творчае зярнятка, якое ёсць у кожнага, бо закладзена прыродай

Спіс літаратуры

1. Кодэкс аб адукацыі са змяненнямі і дап.,унесенымі Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 г. -- Мінск. нацыянальны цэнтр прав. інфармацыі Рэспубліка Беларусь, 2014 -- 400 с.

1. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” (І-ХІ класы). Адукацыйны партал www.adu.by

2. Вучэбная праграма для устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова V-XI класы. - Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012. - 127 с.

3. Губко, В. Бачыць незвычайнае ў звычайным / В. Губко // Настаўніцкая газета. - 2013. - 8 чэрв. - с. 24.

4. Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" ў 2015/2016навучальным годзе». Адукацыйны партал www.adu.by

5. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Адукацыйны партал www.adu.by

6. http://ru.wikipedia.org

7. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў / М.В. Жуковіч / Мінск:Аверсэв. 2007.

8. Электронная версия учебного пособия. «Педагогика школы в двух словах». В.В.Воронов http://mgou.h11.ru/index

9. Кашлеў, С.С. Інтэрактыўныя метады навучання педагогіцы: вучэбны дапаможнік / Мінск Вышэйшая школа 2004. 176 с.

10. Сухомлинский, В.А. Избранные произведения в 5 томах/ Киев Радянска

школа /1979.том 1. 87 с.

Дадатак 1

Анкета “Адносіны да ўрокаў беларускай мовы”

Мэта апытання: выявіць адносіны вучняў да ўрокаў мовы

1. Я ведаю гэты прадмет (так,не)

2. Люблю ім займацца. (так, не)

3. З радасцю іду на ўрок. (так, не)

4. Карыстаюся мовай не толькі на ўроках.(так, не)

Дадатак 2

Тэма фрагмента ўрока: “Роля роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства”

Мэта ўрока: Паглыбіць веды вучняў пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова - сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю роднай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменне адэкватна ўспрымаць вуснае маўленне, весці дыялог, выказваць і адстойваць сваё меркаванне.

Абсталяванне: выказванні беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў аб мове, запіс на дошцы праблемнага пытаня “Ці з'яўляецца беларуская мова сродкам зносін?”

Клас дзеліццца на дзве групы. Вучні адной групы абмяркоўваюць і запісваюць аргументы на карысць станоўчага адказу (“за”) на праблемнае пытанне, вучні другой групы -- на карысць адмоўнага адказу (“супраць”).

Вучні першай і другой груп выказваюць свае доказы на карысць сваіх перакананняў, Абмеркаванне працягваецца да таго часу , пакуль усе выкажуць свае меркаванні.

Гэты метад вучыць уменню весці дэбаты, выказваць свае меркаванні, прыводзячы аргументы, выхоўвае павагу да людзей і мовы.

Пытанні для абмеркавання:

--Якія аргументы для вас былі нечаканымі?

--Што было цікавым?

--На якія думкі навяла вас спрэчка?

Дадатак 3

Метад “ Работа ў парах”, прыём “ Ланцужок”

Тэма ўрока : Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення (Тэма “Родная прырода” )

Мэты ўрока:Дапамагчы вучням засвоіць правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення. Выпрацоўваць уменні вызначаць назоўнікі 2 скланення, правільна ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні.

4) выхаванне любові да родных мясцін.

Абсталяванне : картка з тэкстам, аркушы паперы ( колькі назоўнікаў-столькі аркушоў)

1.Вучні падзяляюцца на пары і атрымліваюць картку з тэкстам, паперу ( 6 аркушоў)

2. Вучні ў парах чытаюць тэкст і выпісваюць назоўнікі 2 скланення на асобныя аркушы і вызначаюць род назоўніка, лік, склон, скланенне

3.Па ланцужку кожная пара выходзіць і прымацоўвае свой аркуш паперы з разабраным назоўнікам на дошку, астатнія вучні правяраюць і карэкціруюць.

4.Калі ўсе назоўнікі з тэксту запісаны на дошцы. У сшытак вучні запісваюць назоўнікі толькі мужчынскага роду, другога скланення

5. Параўноўваюць канчаткі і робяць высновы.

Пытаннідля абмеркавання.

- Як вы можаце адказаць на пытанне: навошта трэба берагчы прыроду?

- Якія запаведнікі вы ведаеце?

- Што ў нашым раёне робіцца для захавання прыроднага багацця?

- Ці патрэбны запаведнікі?

Дадатак 4

Тэма ўрока: сачыненне-разважанне на тэму “ Быць беларусам”

Мэты ўрока:

1.Замацаваць веды аб асаблівасцях тэкста-разважання, яго структуры, моўных асаблівасцях

2.Фарміраваць уменне ствараць тэкст-разважанне.

Абсталяванне: аркуш белай паперы, аловак, каляровыя алоўкі.

1.Кожны вучань малюе васілёк ( пялёсткаў столькі--колькі васількоў), у цэнтры піша слова беларус.

2.Вучні перадаюць аркушы адзін аднаму. На пялёстку вучань піша слова, якое асацыіруеццаў яго са словам беларус.

3. Вучні дзеляцца на 2 групы, кожная група знаеміцца з запісанымі на контурах паперы словамі і складае тэкст-разважанне на тэму “Быць беларусам”

Пры напісаннні сачынення выкарыстоўваецца схема: разважанне - тэзіс - аргументы - вывад

1. Тэкст -разважанне запісваеццца на ліст

2. Вучні кожнай групы перадаюць арукшы з тэкстам сачынення для азнаямлення суседняй групе

3. Сачыненні зачытваюцца ўголас, абмяркоўваюцца.

Пытанні для абмеркавання:

- Якая асноўная думка прагучала ў творы7

- Як яна аргументавалася?

- Што новага даведаліся

- Што можаце прапанаваць

Дадатак 5

Вынікі навучання

Дадатак 6

2. Конкурс сачыненняў “Выратавальнікі вачамі дзяцей”» (2013г.) - 2 месца.

3. Конкурс сачыненняў “Выратавальнікі вачамі дзяцей” (2014 г.) - 2 месца.

4. Конкурс сачыненняў “Не парушаем законы дарог (2016 г.)--2 месца.

5. Даследчая работа “ Былі яны проста дзяўчатамі” (2016 г.)--дыплом IIIст.

6. Даследчая работа “ Ад Каляд да Вялікадня” (2015 г.)--дыплом IIст.

7.Конкурс сачыненняў “Настаўнік пероад імем тваім..”--1месца.

8. Конкурс сачыненняў “След Чарнобыля”--2 месца.

9. Даследчая работа “Летапіс школы”--дыплом II ступені.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.

    курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010

  • Вікові особливості учнів молодшого шкільного віку. Особливості організаційних форм навчання. Аналіз використання існуючих форм організації навчання в початковій школі. Експериментальна перевірка ефективного використання різних форм організації навчання.

    курсовая работа [66,8 K], добавлен 06.11.2011

  • Организация системы применения нетрадиционных форм обучения в образовательном пространстве дополнительного профессионального образования в системе Государственной противопожарной службы. Особенности нетрадиционных форм проведения лекций, их виды.

    дипломная работа [393,3 K], добавлен 16.07.2015

  • Понятие познавательной деятельности в психолого-педагогической литературе. Проблема развития мотивации к познанию у дошкольников, характеристика основных форм ее организации. Проектная деятельность как одна из форм развития познавательной сферы.

    курсовая работа [95,6 K], добавлен 03.04.2016

  • Уравнение как общематематическое понятие. Направления изучения линии уравнений в школьном курсе алгебры. Методика изучения квадратных уравнений. Характеристика форм уроков. Разработка и практическое использование различных форм уроков математики.

    дипломная работа [4,0 M], добавлен 29.01.2011

  • Трактування "нестандартних форм організації навчання" в науковій літературі. Класифікація нестандартних форм навчання. Роль курсу "Економіка" в системі загальної та економічної освіти. Особливості навчання у вивченні курсу учнями старшого шкільного віку.

    курсовая работа [31,8 K], добавлен 31.08.2010

  • Особливості позаурочних організаційних форм навчання: їх суть, значення, методика проведення. Масові, групові та індивідуальні форми виховної роботи. Досвід вчителів трудового навчання щодо організації і проведення основних форм позаурочної роботи.

    курсовая работа [85,4 K], добавлен 24.10.2010

  • Розвиток та вдосконалення організаційних форм навчання в сучасній школі. Взаємозв’язок нетрадиційних і традиційних форм навчання. Дослідно-експериментальна робота по вивченню ефективності застосування нетрадиційних типів уроків під час практики.

    курсовая работа [57,2 K], добавлен 24.04.2009

  • Изучение проблем организации групповых форм работы, их влияния на личность ребенка. Принципы создания благоприятного психологического климата в классе. Рассмотрение приемов и средств активизации познавательной деятельности в педагогическом процессе.

    курсовая работа [105,8 K], добавлен 02.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.