Беларуская мова ў структуры адукацыйных дысцыплін вышэйшай школы: гісторыя і сучаснасць
Вызначэнне месца і значнасці асноўных агульнаадукацыйных гуманітарных дысцыплін, і мовы ў прыватнасці, пры атрыманні вышэйшай адукацыі, а таксама іх ролі ў развіцці ў студэнтаў моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый ў наш час.
Рубрика | Педагогика |
Вид | статья |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.11.2017 |
Размер файла | 21,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Беларуская мова ў структуры адукацыйных дысцыплін вышэйшай школы: гісторыя і сучаснасць
Г.І. Малько
Т.І. Скікевіч
У артыкуле вызначаецца месца і значнасць агульнаадукацыйных гуманітарных дысцыплін, і мовы ў прыватнасці, пры атрыманні вышэйшай адукацыі. Робіцца гістарычны экскурс аб вывучэнні беларускай мовы і літаратуры ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадабчай акадэміі. Аўтары вызначаюць мэты і задачы вывучэння беларускай мовы ў сучасны час, якія накіраваны на фарміраванне і развіццё ў студэнтаў моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый. Апісваюцца некаторыя метады і прыёмы выкладання беларускай мовы, якія выкарыстоўваюцца выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай моў БДСГА.
The article examines the place and importance of general-education humanities disciplines, in particular languages, when getting higher education. We have made historical excursus into the study of the Belarusian language and literature in the Belarusian State Agricultural Academy. We have shown aims and tasks of studying the Belarusian language at present time, which include formation and development of linguistic, communicative and linguistic-cultural competence in students. We have described certain methods of teaching Belarusian, which are used by lecturers at the chair of the Belarusian and Russian languages of the Belarusian State Agricultural Academy.
Сярод асноўных тэндэнцый развіцця адукацыі гуманізацыя займае цэнтральнае месца. У псіхалогіі вышэйшай адукацыі гуманізацыя «патрабуе не толькі павагі, але і выканання права студэнта на атрыманне ім такіх ведаў, якія забяспечаць яму прафесійны і асобасны камфорт у працы пасля заканчэння інстытута», новую дзейнасна-асобасную пераарыентацыю навучання. Гэта ўключэнне ў праграмы ВНУ дысцыплін гуманітарнага цыкла: філасофіі, этыкі, гісторыі, сацыялогіі, роднай і замежнай моў, шырокае выкарыстанне культурна-гістарычнага кантэксту пры вывучэнні спецыяльных навук, бо задача нашага грамадства - фарміраванне асобы, якая валодае не толькі глыбокімі прафесійнымі ведамі ў выбранай спецыяльнасці, але і з'яўляецца носьбітам агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў. Шырокі набор агульнаадукацыйных гуманітарных дысцыплін лічыцца абавязковым у ВНУ ЗША, Японіі і іншых краін, дзе ўведзены курсы па гісторыі культуры, літаратуры, інжынернай псіхалогіі, тэорыі зносін. Н.Д. Нікандраў у сваёй манаграфіі «Сучасная вышэйшая школа капіталістычных краін» адзначае, што сучасны спецыяліст павінен мець здольнасці выяўляць і крытычна аналізаваць праблемы, умець мысліць лагічна і пераканаўча выказваць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме, быць знаёмым з шэдэўрамі літаратуры і разумець іх ролю і ўплыў на цывілізацыю.
Універсальным інструментам пазнання, які выкарыстоўваецца ва ўсіх навуках, была і застаецца мова. гуманітарны моўны адукацыю
Навука аб мове - мовазнаўства - адносіцца да адной з самых старажытных галін ведаў. Яно ўзнікла прыкладна 2,5 тысячы гадоў назад: з'явілася граматыка Паніні, дзе было дадзена навуковае апісанне санскрыту - старажытнай мовы Индыі. Праз стагоддзе ўзнікла навука аб мове ў Старажытнай Грэцыі.
На працягу ўсіх гадоў існавання мовазнаўства лічылася адной з асноўных дысцыплін у сістэме навук і адукацыі. Яшчэ Арыстоцель падкрэсліваў у свой час, што галоўнымі прадметамі з'яўляюцца граматыка, гімнастыка, музыка і зрэдку маляванне. Мова побач з лічбамі паважалася як унікальны, мудры сродак пазнання знешняй рэчаіснасці. Буйны англійскі філосаф Ф. Бэкан лічыў, што каранямі чалавечых ведаў служаць лінгвістыка, матэматыка, перспектыва і эксперыментальныя навукі. Я.А. Каменскі, чэшскі гуманіст і асветнік, адзначаў: «Ніхто не будзе аспрэчваць, што ключом да ўсіх навук служыць граматыка». Пад граматыкай раней разумелі вучэнне аб мове ў цэлым. Адзін з найбуйнейшых лінгвістаў ХХ ст. Р. Якабсан зазначыў, што мовазнаўства служыць мостам паміж прыродазнаўчымі і гуманітарнымі навукамі і займае цэнтральнае месца ў сістэме гуманітарных навук. На думку Л.У. Шчэрбы, вядомага рускага мовазнаўцы, філалогія з'яўляецца самай адукацыйнай дысцыплінай і дае для выхавання культурнага чалавека больш, чым іншыя прадметы навучання.
Наша існаванне мы можам лічыць пераважна моўным, бо, па падліках спецыялістаў, каля 80% жыцця чалавека звязана з маўленнем. Гэта значыць, што мы 19 гадзін у суткі выкарыстоўваем мову: гаворым, чытаем, слухаем, думаем, бачым сны і г.д. Сутнасць чалавека, яго жыццё, адносіны да іншых людзей адлюстроўваюцца ў яго мове, таму без маўлення нельга нічога сказаць пра чалавека як пра асобу. Існуе паданне, паводле якога да старажытнагрэчаскага філосафа Сакрата, глыбокага знаўцы чалавечых душ, прывялі незнаёмца, каб мудрэц ахарактарызаваў яго. Сакрат доўга глядзеў на яго і сказаў: «Дык загавары ж ты нарэшце, каб я мог спасцігнуць цябе!» Такім чынам, праз маўленне чалавека праяўляецца яго характар, унутранае жыццё, думкі, пачуцці.
Сусветна вядомы нямецкі паэт І.В. Гётэ пісаў аб тым, што чалавек столькі разоў чалавек, колькі ён ведае моў, бо кожная мова мае сваю прыроду і свой непаўторны характар, сваю сістэму светаўспрымання. Адной з найбольш значных патрэб грамадства і асобы з'яўляецца патрэба ў роднай мове. Нельга не пагадзіцца з вялікім нямецкім філосафам, мовазнаўцам і дзяржаўным дзеячам Вільгельмам Гумбальтам, які слушна зазначыў: «Мова ёсць вонкавая праява духу народа; мова народа ёсць ягоны дух і дух народа ёсць ягоная мова - цяжка сабе ўявіць нешта больш тоеснае». Вядомы беларускі этнограф і пісьменнік 19 стагоддзя Аляксандр Ельскі пісаў: «Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі: праз яе найлягчэй пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасці». Мова яднае не толькі людзей аднаго пакалення, але і розныя пакаленні людзей. Яна з'яўляецца пасярэднікам паміж чалавекам і навакольным асяроддзем. Чалавек спазнае свет у яго мінулым, сучасным і будучым вымярэннях праз мову, у выніку чаго яна становіцца тым культурна-гістарычным асяроддзем, якое фарміруе асобу, здольную авалодаць духоўным багаццем чалавецтва, яго сукупнай культурай. Мова павінна стаць механізмам фарміравання асобы, яе менталітэту, разумення прыроды і грамадства, спасціжэння культуры.
Выкладчыкі кафедры рускай і беларускай моў назапасілі значны вопыт у выкладанні лінгвістычных дысцыплін студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Сярод гэтых дысцыплін важнае месца займае беларуская мова.
Выкладанне роднай мовы і літаратуры ў нашай акадэміі пачалося ў 1925 г., калі была створана кафедра беларусазнаўства. Першым загадчыкам кафедры быў вядомы беларускі паэт і перакладчык Юрка Гаўрук. У 1926-1928 гг. кафедру ўзначальваў Максім Іванавіч Гарэцкі, славуты беларускі пісьменнік і мовазнаўца, які ў 1909-1913 гг. вучыўся ў Горках у каморніцка-агранамічным вучылішчы, а з 1926 да 1928 года працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У гэты ж час беларускую мову ў акадэміі выкладала і Паўліна Мядзёлка, першая выканаўца ролі Паўлінкі ў п'есе Янкі Купалы, якая ў далейшым стала вядомым дзеячам беларускай культуры. У 1928 г., пасля ад'езду М. Гарэцкага ў Мінск, Юрка Гаўрук зноў стаў загадчыкам і кіраваў кафедрай беларусазнаўства да 1931 г., калі ў сувязі са зменай палітыкі дзяржавы ў адносінах да нацыянальнага адраджэння кафедра была ліквідавана, а многія яе супрацоўнікі (М. Гарэцкі, Ю. Гаўрук, П. Мядзёлка) падвергліся рэпрэсіям. Пачынаючы з 30-х гадоў выкладанне беларускай мовы ў акадэміі спынілася.
З 1992 г. ў адпаведнасці з «Законам аб мовах у Беларускай ССР» у акадэміі аднавілася выкладанне беларускай мовы. Выкладчыкі кафедры пад кіраўніцтвам загадчыка В.П. Зяньковіч прынялі актыўны ўдзел у распрацоўцы праграмы па беларускай мове для ВНУ аграрнага профілю. Кафедрай былі распрацаваны дзве «Праграмы беларусізацыі», дзве «Праграмы лінгвістычнай падрыхтоўкі студэнтаў акадэміі», тыпавая праграма «Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка» для студэнтаў нефілалагічных ВНУ. У 1994 г. кафедрай праведзена Рэспубліканская навуковая канферэнцыя па методыцы выкладання беларускай мовы ў нефілалагічных ВНУ. Да 25-годдзя кафедры і 160-годдзя акадэміі ў 2000 г. ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з вялікім поспехам прайшла першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Проблемы и перспективы лингвистической подготовки студентов в вузах негуманитарного профиля», у якой прынялі ўдзел вучоныя з Расіі, Украіны і Беларусі. У 2005 г. была праведзена ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, а зараз ужо вядзецца падрыхтоўка да правядзення трэцяй канферэнцыі, якая адбудзецца ў чэрвені 2010 г., таксама юбілейнага: будзе адзначацца 35-годдзе кафедры рускай і беларускай моў і 170-годдзе нашай акадэміі.
У 2008 г. ў новыя стандарты быў уключаны курс беларускай мовы, які зараз мае назву «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Навучанне беларускай мове студэнтаў вядзецца ў адпаведнасці з тыпавой праграмай для вышэйшых навучальных устаноў, падрыхтаванай кафедрай гісторыі беларускай мовы БДУ. Характэрнымі рысамі гэтай праграмы з'яўляюцца абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій.
Праграма курса накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна успрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнымі мэтамі выкладання беларускай мовы з'яўляюцца выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў пісьменнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай, развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю маўлення, пашырэнне і ўзбагачэнне лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўмення практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці, дапамога студэнтам ва ўсведамленні месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі, выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
У змест дысцыпліны «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» уваходзіць восем тэм: «Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых каштоўнасцей», «Мова і соцыум»,«Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы», «Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму», «Функцыянальныя стылі маўлення», «Навуковы стыль», «Афіцыйна-справавы стыль», «Культура прафесійнага маўлення». Вывучэнне гэтых тэм накіравана на фарміраванне і развіццё ў студэнтаў моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый.
Моўная кампетэнцыя - гэта валоданне сістэмай мовы (фанетыкай, лексікай, фразеалогіяй, складам слова і словаўтварэннем, марфалогіяй, сінтаксісам), заканамернасцямі і правіламі функцыянавання моўных сродкаў, нормамі беларускай літаратурнай мовы, здольнасць карыстацца мовай для забеспячэння патрэб камунікацыі.
Камунікатыўная кампетэнцыя - валоданне культурай маўлення, правіламі маўленчых зносін, рознымі відамі маўленчай дзейнасці, здольнасць ствараць вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў.
Лінгвакультуралагічная кампетэнцыя - валоданне мовай як сістэмай захавання і перадачы каштоўнасцяў культуры, як сродкам спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры, здольнасць карыстацца культуразнаўчымі звесткамі ў працэсе маўленчых зносін.
У сучаснай сітуацыі дзяржаўнага двухмоўя ў Рэспубліцы Беларусь у курсе беларускай мовы немагчыма абысці ўвагай праблемы, звязаныя з існаваннем мовы ў грамадстве (соцыуме), бо мова - з'ява сацыяльная, якая ўзнікла ў грамадстве і для патрэб грамадства. Ні адзін соцыум не можа ажыццяўляць зносін без мовы. Калі ж у грамадстве ўжываюцца паралельна дзве мовы, якія з'яўляюцца блізкароднаснымі і маюць многа агульных рыс на ўсіх моўных узроўнях - фанетычным, лексічным, граматычным, непазбежна ўзнікаюць праблемы інтэрферэнцыі, якая вызначаецца як ужыванне элементаў адной мовы ў маўленні на другой. Калі ў вусным маўленні большы ўплыў адчуваецца з боку беларускай мовы, то ў пісьмовым, наадварот, руская мова ўплывае на беларускае маўленне вельмі сур'ёзна, што выяўляецца ў вялікай колькасці русізмаў у беларускіх тэкстах. Каб пазбегнуць памылак руска-беларускай інтэрферэнцыі, патрэбна ведаць асаблівасці беларускай фанетыкі, арфаэпіі, лексікі, фразеалогіі, марфалогіі і сінтаксісу, якія і вывучаюцца студэнтамі на занятках па беларускай мове. Вялікую дапамогу ў гэтай працы аказваюць распрацаваныя выкладчыкамі кафедры метадычныя ўказанні «Як пазбегнуць памылак руска-беларускай інтэрферэнцыі».
Не застаюцца па-за ўвагай і пытанні паходжання і гісторыі беларускай мовы. Вялікую цікавасць студэнтаў выклікаюць заняткі, прысвечаныя славутым людзям беларускай зямлі, яе асветнікам, друкарам, мовазнаўцам: Ефрасінні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму, Пятру Мсціслаўцу, Браніславу Тарашкевічу і многім іншым патрыётам Беларусі, жыццё якіх з'яўляецца сапраўдным подзвігам у імя нацыі і павінна стаць прыкладам для ўсіх тых, хто неабыякава адносіцца да лёсу роднай краіны. Студэнты рыхтуюць даклады, прысвечаныя жыццю і дзейнасці гэтых людзей, падбіраюць ілюстрацыйны матэрыял і выступаюць перад групай.
Важнае месца ў праграме адведзена навуковаму стылю мовы, бо ён найбольш цесна звязаны з будучай спецыяльнасцю студэнтаў. На занятках студэнты займаюцца перакладам навуковых тэкстаў, знаёмяцца з кампазіцыяй пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення і іх афармленнем, з правіламі выкарыстання і афармлення цытат і спасылак, бібліяграфіі. Выкладчыкі вучаць студэнтаў складаць анатацыі навуковых тэкстаў, рэзюмэ, рэфераты. Такая праца, несумненна, дапаможа студэнтам пры напісанні навуковых дакладаў, курсавых і дыпломнай работы.
Сучаснаму кіраўніку нельга абысціся без ведання правіл падрыхтоўкі і афармлення дакументацыі, справавых лістоў, таму вялікая ўвага надаецца і вывучэнню афіцыйна-справавога стылю. Студэнты знаёмяцца на занятках з правіламі афармлення дакументаў, з кампазіцыяй справавых лістоў, моўнымі формуламі, з правіламі афармлення справавых лістоў.
Вывучэнне беларускай мовы ў негуманітарных ВНУ патрабуе аб'яднаных намаганняў і супрацоўніцтва з установамі культуры. Кафедрай беларускай і рускай моў наладжаны цесныя сувязі з бібліятэкай БДСГА, супрацоўнікі якой чытаюць лекцыі для студэнтаў, наладжваюць выставы кніг, з Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеем і карціннай галерэяй, якія дапамагаюць у справе стварэння беларускамоўнага асяроддзя.
Выкладчыкамі кафедры праводзіцца і вялікая пазаўрочная праца па беларускай мове. Кожны год у акадэміі праходзяць студэнцкія навуковыя канферэнцыі па розных праблемах беларускага мовазнаўства, у тым ліку і па праблемах культуры маўлення ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму. Студэнты рыхтуюць даволі цікавыя даклады, раздатачны і ілюстрацыйны матэрыял, робяць малюнкі, фатаграфіі, прыгожа афармляюць работы. Выкладчыкі дапамагаюць ім у падборы неабходнага матэрыялу, правяраюць даклады. У час выступлення на канферэнцыі студэнты павінны сцісла расказаць пра тэматыку і праблематыку свайго даклада, прывесці неабходныя прыклады, адказаць на пытанні кіраўнікоў секцый і ўдзельнікаў канферэнцыі.
Такая праца з'яўляецца вельмі карыснай для студэнтаў, бо яны асвойваюць методыку навуковага даследавання, якая, несумненна, дапаможа ім пры напісанні курсавых прац, дыпломнай працы, а ў далейшым нават магістарскай і кандыдацкай дысертацыі.
У кожным семестры праводзяцца і алімпіяды па беларускай мове. Заданні алімпіяд даволі складаныя і разнастайныя: пастаноўка знакаў прыпынку ў сказе; пераклад словазлучэнняў на беларускую мову з рускай; пераклад фрагмента тэксту, які абавязкова ўтрымлівае дзеепрыметнікі, складаныя для перакладу, адрознае ад рускага дзеяслоўнае кіраванне, марфалагічныя асаблівасці. Сярод заданняў ёсць і падбор беларускіх эквівалентаў да запазычаных слоў і да рускіх фразеалагізмаў; тлумачэнне значэнняў беларускіх фразеалагізмаў. Абавязкова ўключаюцца пытанні для маналагічнага выказвання пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека, пра адносіны студэнтаў да двухмоўя. Распрацаваны крытэрыі ацэнкі кожнага задання. Пераможцы вызначаюцца па агульнай колькасці балаў і па якасці пісьмовых адказаў. Трэба адзначыць, што студэнты з ахвотай удзельнічаюць у алімпіядах. Такая праца, несумненна, садзейнічае павышэнню матывацыі да вывучэння беларускай мовы і выхаванню патрыятызму студэнтаў, беражлівых адносін да сваёй роднай культуры і мовы.
Выкладчыкі кафедры праводзяць таксама і заняткі па беларускай мове на падрыхтоўчым аддзяленні, мэта якіх - падрыхтоўка будучых абітурыентаў да напісання цэнтралізаваных тэстаў.
Вывучэнне мовы дапамагае падрыхтаваць камунікатыўна актыўную асобу, якая можа пісьменна, лагічна і доказна пабудаваць сваё выказванне, прыгожа і дакладна выказаць свае думкі. Дасканалае веданне роднай беларускай мовы, добрае веданне рускай і іншых моў забяспечвае перспектыву беларускай моладзі як носьбітам адметнай нацыянальнай культуры, духоўных каштоўнасцей у сучасным шматмоўным свеце.
літаратура
1. Аврорин, В.А. Проблемы изучения функциональной стороны языка / В.А. Аврорин. Л.: Наука, 1975. 100 с.
2. Беларуская мова. Энцыклапедыя / Мінск: БелЭн, 1994. 655 с.
3. Бондалетов, В.Д. Социальная лингвистика / В.Д. Бондалетов. М.: Просвещение, 1987. 160 с.
4. Леонтьев, А.А. Язык, речь, речевая деятельность / М.: Просвещение, 1969. 80 с.
5. Малько, Г.І. Руска-беларуская інтерферэнцыя ў перыядычным друку Рэспублікі Беларусь (лексічны і граматычны ў зроўні): аўтарэферат дыс. … канд. філалаг. Навук: 10.02.01, 10.02.02 / БДУ Мінск, 2004. 20 с.
6. Малько, Г.І., Малько П.І. Як пазбегнуць памылак руска-беларускай моўнай інтерферэнцыі. Метадычныя указанні для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення і студэнтаў першых курсаў вочнага і завочнага навучання / Горкі, 1999. 52 с.
7. Плотнікаў, Б.А. Агульнае мовазнаўства: вуч. дапаможнік для філ. фак. ВНУ / Б.А. Плотнікаў. Мінск: Універсітэцкае, 1994. 250 с.
8. Пытанні білінгвізму і ўзаемадзеяння моў / Мінск: Навука, 1983. 200 с.
9. Цыганоў, А.Р. Гісторыя кафедры рускай і беларускай моў БДСГА і лінгвістычная падрыхтоўка студэнтаў-аграрнікаў / А.Р. Цыганоў, Т.І. Скікевіч // Теория и практика преподавания лингвистических дисциплин в вузах негуманитарного профиля: метериалы II Междунар. науч.- практ. конф., г. Горки, 9-10 июня 2005 г. / Горки, 2005. С. 3-5.
10. Шатравко, Н.С. К проблеме формирования профессиональной речевой компетенции студентов негуманитарного вуза / Теория и практика преподавания лингвистических дисциплин в вузах негуманитарного профиля: метериалы II Междунар. науч.- практ. конф., г. Горки, 9-10 июня 2005 г. / Горки, 2005. С. 253-255.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.
курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.
курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.
курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).
дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.
дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010Месца творчасці Быкава ў сучаснай вучэбнай праграме для школы. План характарыстыкі героя. Сістэма урокаў па творчасці В. Быкава ў 9, 11 класах (на прыкладзе вывучэння жыццёвага і творчага шляху пісьменніка). Біяграфічна звестка пра Васіля Быкава.
курсовая работа [36,8 K], добавлен 01.03.2010Основные научно-методические требования к современному уроку. Реформирование стиля, структуры, форм и методов содержания урока для совершенствования деятельности школы. Роль и ответственность администрации школы по развитию повышения качества знаний.
курсовая работа [70,2 K], добавлен 19.01.2012Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.
курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.
лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012Теоретические основы развития русской школы, исторические предпосылки ее возникновения. Характеристика разных типов русской национальной школы, специфика русской школы в советский и постсоветский периоды. Апробация идей русской школы на практике.
курсовая работа [42,1 K], добавлен 10.06.2011Методичні поради авторки по розвитку мови дітей раннього віку, відведення провідної ролі дорослих в її формуванні. Види занять з іграшками і реальними предметами, які викладено в книзі "Ігри і заняття маленьких дітей". Методи активізації словника дітей.
контрольная работа [18,5 K], добавлен 02.02.2012Оценка особенностей и структуры письменного китайского языка. Изучение истории возникновения иероглифов. Определение методики преподавания иностранного языка ученикам начальной школы. Характеристика мнемотехнических методов изучения китайской иероглифики.
дипломная работа [2,1 M], добавлен 23.07.2017Изучение учебно-воспитательных программ, учебников школы и другой документацией. Исследование методики проведения, структуры и содержания уроков технологии. Организация внеклассного мероприятия на тему "Все работы хороши", разработка наглядных пособий.
отчет по практике [79,4 K], добавлен 09.06.2013Социально-экономические факторы повышения роли школы в организации воспитательной работы семьи и общественности. Основные вопросы совместной работы семьи и школы в сфере воспитания учащихся. Организационно-педагогическая работа школы с родителями.
доклад [27,4 K], добавлен 10.04.2014Принципы, формы и методы работы администрации школы с педагогами. Планирование и контроль администрацией школы работы учителей в общеобразовательной школе. Критерии, определяющие уровень и факторы компетентности администрации школы в работе с учителями.
курсовая работа [32,0 K], добавлен 02.06.2015Примірний склад тестових завдань з української мови по темам: орфографія, фонетика, лексикологія та фразеологія, будова слова і словотвір, морфологія, синтаксис і пунктуація, стилістика і культура мовлення. Розвиток мовлення. Відповіді та коментарі.
тест [193,2 K], добавлен 11.05.2009Вариативные модели адаптивной школы, ее концептуальные идеи. Синергетический и гуманитарно-культурологический подходы. Характеристика рефлексивной культуры. Диалогический тип воздействия. Открытость образовательной среды. Функции адаптивной школы.
курсовая работа [36,9 K], добавлен 17.12.2009Оцінка відповідності матеріалу підручника навчальній програмі з дисципліни "Українська мова", аналіз його тексту та позатекстових елементів. Виховне, освітнє значення вміщених вправ та завдань, їх роль у формуванні грамотної та творчої особистості.
курсовая работа [62,4 K], добавлен 30.12.2010Аналіз ставлення здобувачів до проблеми надання російській мові статусу другої державної мови в Україні. Розвиток критичного мислення у здобувачів та сприяння становленню у них активної життєвої позиції. Виховання патріотизму та національної свідомості.
разработка урока [29,0 K], добавлен 15.11.2023