Вобраз дзіцяці ў аксіялагічнай сістэме беларускай народнай педагогікі

Фальклор як адзін са сродкаў народнай педагогікі. Метады мастацкай і педагагічнай ўздзеяння на дзяцей. Выкарыстанне беларускага фальклору для ўсебаковага выхавання дзіцяці, вобраз якога так выразна апісваецца ў аксіялагічных сістэме народнай педагогікі.

Рубрика Педагогика
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 18.06.2018
Размер файла 26,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Вобраз дзіцяці ў аксіялагічнай сістэме беларускай народнай педагогікі

Т.Л. Гарнастай

У аксіялагічнай сістэме беларускай народнай педагогікі існавали свае ўяўленні пра дасканалага чалавека. Казачны эпас адлюстроўвае значнасць ролі працы ў распрацоўцы народных ідэалаў. Так, для кожнага селяніна шчасце - добрая гаспадарка, прыбытак, вольная праца на сваёй зямлі і, безумоўна, вялікая сям'я. Праца - гэта паказчык каштоўнасці чалавека, сэнс жыцця. “Без працы не будзе шчасця,” - гаварылі людзі, і таму ўсе, ад дзіцяці да старога чалавека, павінны былі працаваць з улікам узросту і полу. У казцы “Сынок з кулачок” дзед працуе у полі, баба варыць ежу, а маленькі сын носіць абед у поле. У казцы “Разумная дачка” дзяўчынка, як толькі падрасла і стала ёй сем год, пачала сама пасвіць карову. І такіх прыкладаў мноства. Народ быў упэўнены ў жыццёвай неабходнасці і карысці працы для здароўя чалавека (“Чалавек без працы, што птушка без крылаў”), выхавання, развіцця моцы, розуму, здольнасцей (“Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста”). Праца звязвала мінулае і будучае і праз яе адно пакаленне перадае другому свае духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці.

У аснове беларускай народнай педагогікі, на думку Г.П. Арловай, ляжыць прынцып прыроднай гармоніі, адпаведна якому і ўзнікла ўзроставая перыядызацыя. Згодна з ёю, перыяд ад нараджэння да шасці-васьмі год называлі маленствам. Толькі што народжанае дзіця - немаўляткам. Да таго часу, пакуль дзіця яшчэ мала што разумее, не размаўляе і мала ходзіць было прынята называць яго анёлкам. Па народных уяўленнях, дзіця да трох гадоў - анёлак, , таму што ў яго няма граху, ён ад прыроды дасканалы і ў гэтым яго праўда. Далей, як толькі дзіця пачынала хадзіць, свядома размаўляць, ўспрымаць навакольны свет (да 6-8 гадоў), яго звалі блазнам, блызнюком, блазнёнкам, блызнянінкам [1, с. 89]. Ў далейшым так называлі свавольных, безразважных дзяцей.

Вобраз дзіцяці ў беларускай народнай педагогіцы апісваецца ў розных фальклорных жанрах: калыханках, забаўлянках, песнях, казках, прыказках і прымаўках, загадках. Дзіця прадстае перад намі як вялікая каштоўнасць, у якой спалучаюцца прыгажосць, дабро, радасць і шчасце. Нараджэнне дзіцяці чакалі з радасцю і разглядалі як божы дар, бо ад прыроды яно было ўжо дасканалым. беларускі фальклор народны педагогіка

М.Я. Грынблат, А.С. Фядосік, В.І. Ялатаў і інш. адзначаюць спецыфіку радзінай абраднасці, якая захавалася найлепш у беларусаў у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі народамі. У ёй вызначаюцца хрэсьбіныя песні: велічальныя, жартоўныя, застольна-бяседныя. Вобраз дзіцяці больш выразна прадстае ў велічальных песнях. Прыгажосць светлых пачуццяў да каханай жонкі і дзіцяці раскрываецца ў словах песні:

“Жонка мая маладая,

Радасць мая ўдалая,

Ты радзіла мне сыночка,

Як яснога сакалочка,

Яшчэ радзі мне дачушку,

Як шызую галубачку,

Мне сыночка на ўцеху,

Табе дачушка на пацеху “[2, с. 175].

Разам з тым, адносіны мужа да жонкі вызначаюцца ў залежнасці ад таго, каго яна нарадзіла - сына ці дачку. “…калі сына, я мёду дабуду, калі дачушку, я й так абайдуся; калі сына, я горад пастаўлю, калі дачушка, з кажушкамі адпраўлю” [2, с. 175]. Па традыцыі, перавага аддавалася сыну, бо ён - памочнік, будучы гаспадар, а дачушка - толькі “госцейка ў доме”, якой трэба даваць пасаг. Таму сыну бацька абяцае калыску залатую, а дачцэ - лубяную і просіць жонку нарадзіць “сем сыноў і дачушачку” [3, с. 212]. Нягледзячы на такія акцэнты, бацька апісваецца ў песнях як клапатлівы, уважлівы, старанны і спагадлівы да жонкі і дзіцяці, бо перад богам “бацьку і маці - ўсе роўныя дзеці: сыны і дачушкі - усе роўныя служкі” [3, с. 212].

Існавала шмат абрадаў, звычаяў, мэтай якіх было забеспячэнне шчаслівага лёсу дзіцяці. Так, бацька кідаў у ночвы, дзе купалі нованароджанага, срэбраныя манеты, каб дзіця было багатым і цешылася жыццём. У велічальных песнях каля хрэсьбінага стала гучалі заклікі да бо-га даць дзіцяці добрую долю: шчаслівую, грашовую, збожжавую, вянчальную, а яшчэ салявую і здаровейкую. Ва ўсіх песнях-зычэннях ярка адлюстроўваецца шчырасць добрых пачуццяў да дзіцяці.

Беларуская народная педагогіка заснавана на аксіялагічнай трыядзе “Дабро - Праўда - Прыгажосць”, таму да дзіцяці ставіліся суадносна з гэтымі катэгорыямі. У калыханках маці з замілаванасцю спявае: “Маленькая Светачка, міленькая кветачка”, “Люлі, малое дзіця, люлі, дарагое …”, “Дзіця маё кахана …”, “Люлі-люлі, сынок, з белымі плячыцамі, з чорнымі вачыцамі …” [4].

У фальклорнай традыцыі дзіця, як каштоўнасць, параўноўваюць і суадносяць з іншымі каштоўнасцямі, якія ўвайшлі ў аксіялагічную сістэму беларускай народнай педагогікі (з сонейкам, кветкай, каханнем, пры-гажосцю, шчасцем, жыццём і г.д.). Маленькаму дзіцяці бацькі гатовыя даць залатую люльку, човен, “… будзець у золаце хадзіць, чыста серабра насіць”, “У маёй Марынкі шоўкам шуба шыта …”, “Куплю чаравічкі, ма-лы, невялічкі, на Валюшкіну ножку”, “… ці пухову пярынку, ці шчасліву гадзінку”. У загадцы дзіця называюць “жывой жывулечкай”, якая “на жывым крэсле сядзіць і жывы абед абедае” [3, с. 314]. У казцы “Асілак” мы знаходзім такое апісанне дзіцяці: “ … радзіўся ў іх такі гожы хлопчык, што ўсе і надзівіцца не могуць. Расце хлопчык і сілы набіраецца” [3, с. 404]. Прымаўкі і прыказкі дадаюць: “Маленькі ды ўдаленькі”, “Маладзенькі верабей ды спрытны”, “Пазнаюць дачку і ў андарачку”, “Жонка - парада мая, дзеці - пацеха мая”, “Сын мой, ды розум у яго свой”. Трэба адзначыць, што ў народзе не прынята было хваліцца дзецьмі, іх прыгажосцю, гаварылі: “Не радзіся красны, а радзіся шчасны” [3, с. 309]. Прыгажосць і шчасце не заўсёды ішлі разам, каб стаць шчаслівым трэба выхоўваць такія важныя якасці, як сумленасць, паслухмянасць, разважлівасць, працавітасць, шчырасць і інш. “Ласкавае дзіцятка дзве маткі ссе, а гордае ні адной”, - прыкмячалі людзі [3, с. 302]. У сям'і існаваў звычай не звяртацца да дзіцяці з абразлівымі словамі, бо па павер'і палешукоў, калі немаўля абзываць жабай, то ў яго вырасце горб. Такая традыцыя ўсталёўвала ў сямейным выхаванні прынцыпы гуманнага, добразычлівага абыходжання з дзецьмі і апоры на станоўчыя якасці выхаванцаў.

З глыбокай старажытнасці людзі ведалі пра значнасць першых месяцаў жыцця дзіцяці ў яго далейшым развіцці. Таму маці стварала атмасферу любові, пяшчоты вакол дзіця і ў гэтым ёй дапамагалі калыханкі, забаўлянкі, гульні. Матчыны песні дапамагалі дзецям паэтычна ўспрымаць наваколле, асвойваць родную мову. Паэзія развівала памяць, увагу, уяўленне, выклікала станоўчыя эмоцыя. Асноўныя матывы калыханак - пажаданні дзіцяці сну, долі, здароўя, а таксама засцярога ад усякіх бед. У сваіх песнях маці звярталася да дзіця з самымі ласкавымі словамі: мілы, малюлька, каханы, галубочак. Сэрца маці падказала, што дзецям патрэбны менавіта такія песні: светлыя, красамоўныя, манатонна-рытмічныя, працяглыя, якія супакояць і перавядуць яго ў стан сну. У калыханках сустракаюцца міфічныя істоты - Сон, Драма, Бай, якія прыходзяць да маленькіх:

“…А й Сон з Драмой лугам ішоў.

А й Сон Драмы ды пытаецца:

- А й дзе будзем начаваці?

Заначуем у Цімошачкі …” [4,с. 61].

Дзецям жадаюць здароўя, хутчэй вырасці “бацьку-маці на пацеху, чу-жым людзям на паслугу”. Гучыць і засцярога: “Адыдзі ты, доля злая, ад майго дзіцяці ўбок”, або перасцярога “Ой, баю-баю-баю, не лажыся на краю, прыйдзе шэранькі каток, драпнець Ваньку за бачок”. Павучаюць да-бром аддаваць за дабро:

“А я шэраму кату за работу заплачу:

Дам кусочак піражка і гарлачык малачка” [4, с. 136].

Праз калыханкі і забаўлянкі дзіця атрымлівала першыя звесткі пра наваколле: хатніх птушак і жывёл, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі. Перад ім паўставаў невядомы свет узаемадзеяння прыроды і чалавека, у якім і яму знойдзецца адпаведнае месца. Але, каб заняць гэтае месца і быць прыязным людзям, трэба падрыхтавацца і гэтая падрыхтоўка адбываецца ў сям'і. “Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка” - гэта традыцыйная формула сямейнага выхавання маленькіх дзяцей. Яшчэ з калыханак дзіця прывучалі да працы, бо годнасць чалавека ў ёй і вызначаецца. “Працаваць не любіш - чалавекам не станеш”, - ґаварылі ў народзе. Праз учынкі ката - галоўнага персанажа фальклорных твораў - дзяцей знаёмілі з рознай сялянскай працай: прасці, ткаць, малаціць, мясці падлогу, а таксама хадзіць на таржок, на вуліцу. Разам з тым, дзіцяці расказвалі пра яго бліжэйшае працоўнае будучае:

“А-а, а-а, малое,

А на лета - другое.

Гэта будзець нянька,

А другое - лялька … “ [4, с. 280].

Згодна традыцыяй, з пяці-шасці гадоў сялянскія дзеці дапамагалі маці даглядаць нованароджанае дзіця. Далей - знаёмілі маленькага з акаляючым асяроддзем, развівалі мову, рухі, прымалі ў свае дзіцячыя гульні і самае галоўнае - неслі адказнасць за яго. Гэты абавязак прывучаў іх саміх да дысцыпліны і адказнасці, выхоўваў значныя сацыяльныя якасці. Сялянская дзяўчынка, якая бавіла братоў і сясцёр, рыхтавалася такім чынам да свайго будучага мацярынства і сувязь паміж пакаленнямі працягвалася.

З матчыных песень дзіця ўпершыню пачынала знаёміцца з сістэмай каштоўнасцей свайго народа, атрымліваць першыя маральныя ўяўленні пра справядлівасць, праўду, дабро і зло:

“Сам кухар пячонку злізаў,

На мяне, коціка, сказаў.

Будуць мяне, коціка, біці,

Будуць мне вушкі церабіці …” [4, с. 96].

Праз знаёмы вобраз ката прадстае сітуацыя несправядлівасці, у якой коціка трэба пашкадаваць. На другім годзе жыцця дзіця знаёмілі з забаўлянкамі. Іх роля - суцешыць, забаўляць, прывучаць малятак да просценькіх гульняў. Умоўна забаўлянкі падзяляюць на: забаўлянкі пры гульні с пальцамі і ручкамі дзіцяці; забаўлянкі пры гульні з ножкамі; забаўлянкі, якія суправаджаюць казытанне, пагладжванне; забаўлянкі, з якімі дзеці гушкаюцца на назе дарослага, імітуючы язду на кані [2, с. 382]. Але ўсе яны аб'ядноўваюцца мажорным тонам, гумарам, вобразнасцю і праўдай жыцця. Праз вобразы сарокі-вароны, мышкі, ласачкі, казы, курачкі, ката дзяцей працягвалі знаёміць з акаляючым светам, працай людзей, маральнымі нормамі, каштоўнасцямі. Для маленькіх дзетак праўда існавала ў тым, што яны патрабуюць дагляду, станоўчых эмоцый, пяшчоты:

“Ладкі ладком,

Піражкі з мядком,

Кашка з алеем,

Есці не ўмеем “ [4, с. 195].

Разам з тым, ім расказвалі пра розныя працоўныя дзеянні: “…малыя рабяткі гарох малацілі”, “…кацюты муку малолі”, “…мядзведзь боты падшываець”, “…варона пайшла жыта жаці”, “…ласачка кросны ткала”, “…сарока-варона дзеткам кашу варыла”. У шматлікіх творах вызначаецца ідэя працы, яе неабходнасць у будучым для дзіцяці. Так, у забаўлянцы яму гавораць, што “ты мал, круп не драў, вады не насіў, дзяжы не мясіў. Табе кашка на палічцы, малачком забелена. Схадзі і вазьмі”. У дзіцячай песні пяецца:

“Былі ў бацькі тры сыночкі.

Ды ўсе тры Васілёчкі.

Адзін козачкі пасе,

Другі лапцікі пляце.

Трэці сядзіць на каменю,

Дзяржыць дуду на раменню” [4, с. 327].

Дзяцей вучаць быць шчырымі (“…Не пазычу, не прадам! Прыдзі да мяне - дарма дам!”, “Налавіў дзед шчук, а баба - плотак, ды пазвалі цётак”), мірыцца (“Вы не біцеся, купіце піражок - памірыцеся”), любіць, шкадаваць, клапаціцца пра людзей, жывёл, птушак (“Пасыплю гарошку, каб пад'елі трошку”, “… паедзеш да бабкі, бабка дасць піражок, а дзядуля шаляжок …”, “Зайчык маленькі, чым ты жывенькі?”), нікога і нічога не баяцца (“Ягорачка …ваўкоў не баяўся, страхаў не пужаўся”) [4].

У народнай педагогіцы беларусаў значнае месца адводзілася ідэi дабра. Дабро традыцыйна вызначалася ў дзецях (“Без дзяцей ціха, ды на старасці ліха”), у прамым абавязку бацькоў іх выхоўваць, павучаць (“Тады дзяцей вучаць, як каля лаўкі ходзяць”, “Хто дзетак мае - няхай павучае”), несці за іх адказнасць перад грамадствам (“Дасі дзецям волю, адбярэш долю”), самім прыстойна сябе паводзіць (“Яблыка ад яблыні далёка не ад-качваецца”) [3, с. 302]. У дзіцяці фарміравалі пачуццё дабрыні (“Добрае дзіця бацькоў думкі адгадвае”, “Добраму - добрая памяць”, “Не хваліся срэбрам, а хваліся дабрынёй”). У казках праз розныя вобразы паказвалі сітуацыі дабра і зла, у якіх заўсёды перамагалі Дабро і Праўда.

Змалку дзяцей прывучалі быць праўдзівымі і чэснымі, бо гэта аснова народнага ідэалу выхаванасці: “Праўда грубая, ды людзям любая”, “Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма”. Народныя афарызмы, павучалі, як трэ-ба жыць, ставіцца да людзей: “Шануй людзей, то і цябе пашануюць”, “Людзей слухай, ды свой розум май”, “У гурце нішто не страшна”, “Не цані чалавека па твары, а цані па душы”, “Абы сумленне чыстае” [3].

Вучоныя Г.П. Арлова, А.А. Грымаць, Л.М. Варанецкая, Л.Б. Давідовіч, У.В. Пашкевіч, С.В. Снапкоўская і іншыя выявілі, што фальклор з'являецца сродкам духоўна-асобавага засваення свету дзецьмі. У ім змешчаны ўяўленні народа аб ідэальнай асобе, яе асноўных якасцях, адлюстраваны барацьба дабра і зла, каштоўнасць праўды. Даследчыкі народных казак вызначаюць пазнавальную, выхаваўчую, эстэтычную і камунікатыўную функцыі гэтага фальклорнага жанру. У казках рэальныя дзеянні адлюстраваны ў мастацкай форме. Дзіця праз іх пазнае акаляючы свет, чалавечыя адносіны. Разам з героем, яно выпрацоўвае асабістыя адносіны да розных сітуацый, уяўленняў і эмацыянальна реагуе. Так, у дашкольнікаў фарміруюцца эстэтычныя пачуцці, адносіны да фальклор-ных вобразаў, уяўленні пра хараство ў прыродзе, грамадстве і ў самім чалавеку. Выразная, мілагучная, вобразная мова казак развівае і ўзбагачае мову самаго дзіцяці.

Натуральна, што выхаванне асобы дзіцяці немажліва ўявіць без звяртання да духоўна-маральных каштоўнасцей народа, без іх асэнсавання і выкарыстання. Ідэі народнай педагогікі прывабліваюць тым, што яны заснаваныя на вопыце народа, у якім шмат паэзіі і мудрасці. Фальклор з'являецца адным з галоўных сродкаў народной педагогiкi. Ён увабраў ў сябе тыя ідэальныя метады мастацкага і педагагічнага ўздзеяння на дзяцей, якія выпрацоўваў народ на працягу стагоддзяў.

Працэс развіцця духоўна-маральнай культуры ажыццяўляецца на працягу ўсяго жыцця. Аднак дзяцінства - найбольш спрыяльны перыяд для авалодання каштоўнасцямі нацыянальнай культуры. Для дашкольнікаў цікавымі і даступнымі з'являюцца такіе жанры і віды вуснай народнай творчасці, як калыханкі, забаўлянкі, казкі, загадкі, некаторыя прымаўкі і прыказкі, легенды, гульні, каляндарна-абрадавы фальклор. Усе яны выконваюць істотную маральна-выхаваўчую функцыю, і таму перад дашкольнай адукацыяй стаіць важная задача адабраць і мэтанакіравана вы-карыстаць усё багацце беларускага фальклору для ўсебаковага выхавання дзіцяці, вобраз якога так выразна апісваецца ў аксіялагічнай сістэме народнай педагогікі.

Спіс цытаваных крыніц

1. Арлова, Г.П. Беларуская народная педагогіка / Г.П. Арлова. - Мінск : Нар. асвета, 1993. - 120 с.

2. Беларуская вусна-паэтычная творчасць / склад. К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік [і інш.] - Мінск : Выш. школа, 1988. - 415 с.

3. Беларускі фальклор : Хрэстаматыя / склад.: К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік, І.К. Цішчанка. - Мінск : Выш. школа, 1985. - 749 с.

4. Дзіцячы фальклор / рэд. К.П. Кабашнікаў. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972. - 736 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі.

    реферат [38,5 K], добавлен 18.04.2009

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

    курсовая работа [1,4 M], добавлен 14.04.2013

  • Змест та прынцыпы навучання сінтаксісу простага сказа. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа. Аналіз падручніка ў аспекце даследавання. Метады і прыёмы, стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказ (дыдактычны сцэнарый урока).

    курсовая работа [4,4 M], добавлен 22.03.2016

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

    курсовая работа [56,6 K], добавлен 20.06.2012

  • Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў аповесці "Трэцяя ракета", "Знак бяды". Частае выкарыстанне мадальных словаў як ў суб’ектыўнай манеры пісьма.

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 30.04.2013

  • Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Прычыны яго правалу.

    реферат [22,6 K], добавлен 19.12.2010

  • Традыцыі і матывы народнай творчасці. Вобраз маці, хаты, дрэва, вады ў Рыгора Барадуліна. Наватарскія здабыткі ў мастацкім увасабленні задумы. Літаратурная спадчына Рыгора Барадуліна з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

    курсовая работа [39,0 K], добавлен 16.12.2013

  • Перыяд цяжарнасці жанчыны. Момант нараджэння дзіцяці. Сучасны абрад хрышчэння. Народныя звычаі, павер’я, фалклорны матэрыял, звязаны з абрадам Хрэсьбіны. Момант нараджэння дзіцяці : прыкметы, павер'і, забабоны. Першыя гады жыцця дзіцяці, радзнныя песні.

    курсовая работа [67,5 K], добавлен 23.10.2013

  • Жанравая форма і вобразны лад народных балад. Драматычныя калізіі ў народнай баладзе. Катэгорыя трагічнага ў баладных песнях. Асноўныя паэтычныя сродкі ў раскрыцці драматычнага і трагічнага ў баладах. Гісторыя ўзнікнення народнай балады і спецыфіка жанру.

    дипломная работа [91,3 K], добавлен 19.06.2010

  • Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

    курсовая работа [68,2 K], добавлен 08.01.2014

  • Справы беларусізацыі і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Праграма дзейнасьці Беларускай Народнай Самапомачы. Гістарычныя факты правядзення сабора Беларускай Праваслаўнай Царквы. Вынікі правядзення Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору.

    реферат [28,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў і росту нацыянальных рухаў ў XIX стагодзі. Складаны шлях беларускага этнасу да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Тэрыторыя фармiравання беларускай нацыi. Дзейнасць збiральнiкаў фальклору, гiсторыкаў і этнографаў.

    реферат [32,9 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.