Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V–VI класаў пры навучанні беларускай мове

Усведамленне вучнямі сутнасці сацыяльнай функцыі беларускай мовы - фактар, які спрыяе засваенню разнастайных формаў чалавечых узаемаадносін, пазнанню маральных, культурных каштоўнасцяў свайго народа. Структурныя кампаненты камунікатыўнай кампетэнцыі.

Рубрика Педагогика
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 77,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru

Размещено на http://www.allbest.ru

Ўводзіны

На пачатку ХХІ ст. моўная адукацыя накіравана на гарманічнае развіццё асобы, у сувязі з чым галоўнай мэтай навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца фарміраванне камунікатыўнай культуры. Сфарміраваць высокі ўзровень культуры вучняў можна толькі пры ўмове свабоднага і камунікатыўна апраўданага авалодання імі мовай. Таму нарматыўныя дакументы (канцэпцыя, адукацыйны стандарт, вучэбная праграма) вызначаюць адну з асноўных задач навучання беларускай мове - фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. Вырашэнне названай задачы будзе садзейнічаць таму, што беларуская мова стане не толькі прадметам вывучэння, але і дзейсным сродкам фарміравання асобы. Усведамленне вучнямі сутнасці сацыяльный функцыі беларускай мовы паспрыяе засваенню разнастайных формаў чалавечых узаемаадносін, пазнанню маральных і культурных каштоўнасцей свайго народа, спасціжэнню ролі мовы ў самавыражэнні народа.

Праблема фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі набыла актуальнасць яшчэ ў канцы 60-х гадоў ХХ ст. і надалей атрымала грунтоўную распрацоўку ў методыцы выкладання замежнай мовы: даследаваліся мадэлі камунікатыўнай кампетэнцыі, вызначаліся межы і ўзроўні валодання мовай (І.Л. Бім, Г.А. Кітайгародцава, Я.І. Пасаў і інш.). З 80-х гадоў ХХ ст. праблема фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі пачала актыўна распрацоўвацца ў методыцы выкладання рускай мовы. Тэарэтычнае абгрунтаванне камунікатыўнай кампетэнцыі як асноўнай умовы дасканалага валодання мовай падавалася ў працах І.А. Зімняй, А.В. Хутарскога, М.М. Шанскага і інш; камунікатыўна-дзейнасны падыход як аснова фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі распрацоўваўся ў даследаваннях А.В. Архіпавай, Т.С. Болгавай, А.А. Быстровай, В.І. Капінос, Т.С. Кудраўцавай, А.Ю. Купалавай, Л.А. Мурынай і інш.; вывучэнне граматыкі ў камунікатыўным аспекце разглядалі Г.А. Золатава, Ф.М. Літвінка, Т.А. Печанёва і інш.; фарміраванне камунікатыўных уменняў у працэсе развіцця маўлення даследавалі А.С. Антонава, А.С. Грабчыкава, Л.І. Велічко, Т.К. Данская, Т.Р. Рамзаева і інш.

У беларускай лінгваметодыцы камунікатыўна арыентаванае навучанне беларускай мове на І ступені разглядалася М.Г.Яленскім, фарміраванне маўленчых уменняў вучняў на ІІ - ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі распрацоўвалі Г.М. Валочка, Л.С. Васюковіч, Л.А. Гамеза, І.М. Саматыя, У.П. Саўко, В.Я. Шкілёнак і інш. Аднак да гэтага часу пытанні фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі пры авалоданні беларускай мовай на ІІ ступені навучання спецыяльна не рапрацоўваліся: не акрэслены структура і змест камунікатыўнай кампетэнцыі, не вызначаны тэарэтычныя асновы і метадычныя сродкі яе фарміравання. Пра недаследаванасць праблемы сведчыць і адукацыйная практыка. У прыватнасці, вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання аказваюцца не матываванымі да выкарыстання беларускай мовы ў якасці сродку зносін, паколькі навучальны працэс па-ранейшаму скіроўвае на засваенне мовы як сістэмы, а не на практычнае авалоданне ёю. Недастатковы камунікатыўны патэнцыял падручнікаў прыводзіць да таго, што пры сістэмным навучанні беларускай мове камунікатыўныя ўменні і навыкі застаюцца на нізкім узроўні, што не дазваляе гаварыць пра фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у цэлым. камунікатыўны кампетэнцыя вучань

Актуальнасць тэмы і праблемы даследавання абумоўлена: 1) значнасцю авалодання зместам вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў V - VI класах у камунікатыўным аспекце, таму што названыя этапы навучання ўключаюць звесткі з асноўных раздзелаў сістэмнага курса беларускай мовы; 2) недастатковай тэарэтычнай распрацаванасцю зместу і структуры камунікатыўнай кампетэнцыі з пазіцыі методыкі выкладання беларускай мовы; 3) неабходнасцю распрацоўкі і ўкаранення методыкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў з мэтай практычнага авалодання беларускай мовай як сродкам зносін, бо як набытыя веды і ўменні па беларускай мове на пачатковым этапе навучання, так і ўзроставыя асаблівасці вучняў V - VI класаў садзейнічаюць іх мэтанакіраванаму моўнаму, маўленчаму і камунікатыўнаму развіццю.

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі. Дысертацыйнае даследаванне праводзілася ў межах выканання галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Адукацыя і здароўе” (заданне “Распрацаваць навукова-метадычнае забеспячэнне гуманітарнай адукацыі ў кантэксце фарміравання ў вучняў грамадзянскай, духоўна-маральнай, камунікатыўнай і мастацкай культуры як сродку рэалізацыі асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў”, 2006 - 2008 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20063636; Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў “Беларуская мова і літаратура” (заданне “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (беларуская мова як этнакультурная з'ява ў сінхраніі і дыяхраніі)”, 2006 - 2010 гг., дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 20062096.

Мэта і задачы даследавання. Мэта даследавання - тэарэтычна абгрунтаваць і распрацаваць методыку фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў, праверыць яе эфектыўнасць у працэсе вывучэння беларускай мовы ў V - VI класах.

Дасягненне пастаўленай мэты патрабуе вырашэння наступных задач:

1) удакладніць сутнасць паняцця “камунікатыўная кампетэнцыя” і вызначыць структурныя кампаненты камунікатыўнай кампетэнцыі;

2) прааналізаваць тэарэтычныя асновы (падыходы і прынцыпы) фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі, вызначыць прынцыпы адбору і змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў;

3) вызначыць камунікатыўны патэнцыял сродкаў навучання беларускай мове ў V - VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; распрацаваць крытэрыі ацэнкі сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі і вызначыць зыходны ўзровень сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў;

4) распрацаваць методыку фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў і праверыць яе эфектыўнасць пры навучанні беларускай мове ў V - VI класах.

Аб'ект даследавання: працэс фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў пры навучанні беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.

Прадмет даследавання: методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у працэсе навучання беларускай мове ў V і VI класах.

Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены наступнымі фактарамі: па-першае, важна, каб у працэсе вывучэння беларускай мовы ў V - VI класах вучні засвоілі змест вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў камунікатыўным аспекце, бо менавіта на гэтых этапах выкладаюцца асноўныя раздзелы беларускай мовы - фанетыка і арфаэпія, графіка і арфаграфія, лексіка і фразеалогія, марфеміка і словаўтварэнне, марфалогія, падаюцца прапедэўтычныя звесткі з сінтаксісу. Па-другое, вучні ўжо маюць пэўны моўны вопыт, які яны набылі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, што дае магчымасць для развіцця лексіка-граматычнага ладу маўлення, актуалізацыі моўных, маўленчых уменняў і ў сваю чаргу стварае аснову для мэтанакіраванага камунікатыўнага развіцця. Па-трэцяе, на думку даследчыкаў В. Пенфільда і Л. Робертса, да 12-гадовага ўзросту вучань здольны да адначасовага авалодання дзвюма-трыма мовамі. Таму пры мэтанакіраванай арганізацыі навучання беларускай мове ў V - VI класах магчыма стварыць трывалыя асновы для фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у цэлым.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Сутнасць паняцця “камунікатыўная кампетэнцыя” вызначаецца як сістэма моўных, маўленчых і маўленча-камунікатыўных ведаў і ўменняў, якая забяспечвае свабоднае маўленне. Гэта дазваляе вылучыць у структуры камунікатыўнай кампетэнцыі моўны, маўленчы і маўленча-камунікатыўны кампаненты. Моўны кампанент складаюць неабходныя для забеспячэння зместу камунікацыі веды і ўменні на ўсіх узроўнях беларускай мовы як сістэмы. Маўленчы кампанент складаюць: 1) маўленчыя паняцці; 2) уменні і навыкі маўленчай дзейнасці; 3) камунікатыўныя якасці маўлення. Маўленча-камунікатыўны кампанент складаюць: 1) спосабы выражэння думкі і ўменні прадуцыравання ўласнага выказвання ў адпаведнасці з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін; 2) правілы маўленчых паводзін і ўменні паводзіць сябе ў адпаведнасці з сітуацыяй зносін; 3) формулы маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі і ўменні выкарыстоўваць іх згодна з мэтай маўлення.

2. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі рэалізуецца на аснове камунікатыўна-дзейнаснага і сістэмна-функцыянальнага падыходаў. Гэта забяспечвае: 1) засваенне сродкаў беларускай мовы на аснове іх сэнсава-функцыянальных магчымасцей, што дазваляе фарміраваць камунікатыўна значымыя моўныя ўменні і навыкі; 2) авалоданне ўменнямі і навыкамі маўленчай дзейнасці праз свядомае засваенне маўленчых паняццяў і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення; 3) засваенне спосабаў выражэння камунікатыўнага намеру, правіл маўленчых паводзін як абавязковай умовы паспяховага суразмоўніцтва, этыкетных формул і выразаў.

Названыя падыходы дазваляюць вылучыць наступныя метадычныя прынцыпы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі: 1) прынцып актуалізацыі камунікатыўна рэлевантных моўных сродкаў у працэсе вывучэння праграмнага матэрыялу па беларускай мове (накіраваны на ўзнаўленне моўных адзінак, неабходных для сварэння выказвання, матывацыю вучняў да камунікацыі па-беларуску); 2) прынцып сітуацыйна-тэматычнага ўпарадкавання тэкставага матэрыялу (патрабуе вывучэння моўных законаў і маўленчых паняццяў на аснове тэкстаў розных стыляў і жанраў); 3) прынцып камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання (накіроўвае на прадуктыўную ацэнку сітуацыі і самастойны выбар шляхоў рэалізацыі камунікатыўнага намеру).

Адбор зместу фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі ажыццяўляецца на аснове наступных прынцыпаў: функцыянальнасці моўнага матэрыялу; рэлевантнасці моўных адзінак для працэсу маўлення; уліку блізкароднаснасці рускай і беларускай моў; вылучэння нацыянальна адметнага моўнага матэрыялу; арганічнага спалучэння моўнага, маўленчага і маўленча-камунікатыўнага развіцця вучняў пры авалоданні лінгвістычным матэрыялам.

Змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў уключае моўныя, маўленчыя і маўленча-камунікатыўныя веды, уменні і навыкі, якія адпавядаюць кампанентам камунікатыўнай кампетэнцыі. Моўны змест складаюць функцыянальныя адзінкі беларускай мовы і камунікатыўна значымыя моўныя ўменні і навыкі, неабходныя для стварэння выказвання. У маўленчы змест уваходзяць маўленчыя паняцці, уменні і навыкі маўленчай дзейнасці, што ствараюць аснову для разумення законаў пабудовы выказвання і ўсведамлення камунікатыўных якасцей маўлення. Маўленча-камунікатыўны змест складаюць спосабы выражэння думак згодна з сітуацыяй маўлення і ўменні прадуцыравання ўласнага тэксту ў адпаведнасці з умовамі зносін, формулы маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі і правілы маўленчых паводзін.

3. Канстатуючы эксперымент засведчыў недастатковы камунікатыўны патэнцыял падручнікаў як асноўных сродкаў навучання. Аналіз зместу навучання паказаў, што падручнікі па беларускай мове для V і VI класаў скіроўваюць вучняў на засваенне мовы як сістэмы, аднак не садзейнічаюць авалоданню мовай як сродкам зносін.

Крытэрыі вызначэння ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў суадносныя з яе кампанентамі: крытэрый якасці адбору моўных сродкаў, які дэманструе ўзровень лексічных, граматычных, арфаэпічных і акцэнтуацыйных уменняў вучняў, ступень усведамлення камунікатыўнай значымасці моўных адзінак для маўлення (моўны кампанент); крытэрый маўленчай кампетэнцыі выказвання, які паказвае ўзровень маўленчых ведаў; колькасна-інфармацыйны крытэрый, які дазваляе вызначыць адпаведнасць тэме, правільнасць ужытага фактычнага матэрыялу; якасна-інфармацыйны крытэрый, які вызначае паслядоўнасць і лагічнасць зместу, кампазіцыйнае афармленне выказвання; крытэрый камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення, які вызначае ступень усведамлення вучнямі камунікатыўных якасцей маўлення (маўленчы кампанент); сацыякультурны крытэрый паказвае ўзровень уменняў будаваць выказванне ў адпаведнасці з экстралінгвістычнымі фактарамі маўлення; этыка-прагматычны крытэрый дэманструе ўзровень валодання сродкамі маўленчага этыкету, разнастайнымі прыёмамі і спосабамі выражэння думак (маўленча-камунікатыўны кампанент).

Праведзеная дыягностыка паказала нізкі ўзровень сфарміраванасці моўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў (бедны лексічны запас, нетрывалыя граматычныя ўменні, няўменне дыферэнцыраваць моўныя сродкі ў адпаведнасці са стылем маўлення). Пра несфарміраванасць маўленчага кампанента сведчыць няведанне вучнямі асноўных маўленчых паняццяў, нізкі ўзровень развіцця логіка-кампазіцыйных уменняў і неўсвядомленасць камунікатыўных якасцей маўлення. Невысокі ўзровень сфарміраванасці маўленча-камунікатыўнага кампанента прадэманстраваны няўменнем падбіраць неабходныя спосабы выражэння думкі для дасягнення камунікатыўнага намеру, неадпаведнасць нормаў маўленчых паводзін сітуацыі маўлення, няведанне вучнямі беларускамоўных этыкетных адзінак.

Зафіксаваны ўзровень развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў тлумачыцца як адсутнасцю актыўнай маўленчай практыкі ў рэальным маўленчым асяроддзі (сямейна-побытавыя зносіны, суразмоўніцтва з аднагодкамі), так і недастатковым камунікатыўным патэнцыялам падручнікаў, у якіх не ўлічаны ўзровень маўленчага развіцця вучняў, паслабленай увагай да засваення камунікатыўна значымага моўнага і маўленчага матэрыялу, фрагментарным уключэннем маўленча-камунікатыўных звестак у праграму і адпаведна ў вучэбныя дапаможнікі.

4. Методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў грунтуецца на камунікатыўна-дзейнасным і сістэмна-функцыянальным падыходах, вылучаных метадычных прынцыпах, распрацаваным змесце і ўключае сістэму практыкаванняў, якая садзейнічае: 1) засваенню камунікатыўна і нарматыўна значымага моўнага матэрыялу, неабходнага для забеспячэння зместу маўлення (моўныя адзінкі розных узроўняў беларускай мовы, правілы іх функцыянавання ў выказванні, культура мовы) (моўны кампанент камунікатыўнай кампетэнцыі); 2) асэнсаванаму авалоданню маўленчымі паняццямі, правіламі пабудовы выказвання, уменнямі маўленчай дзейнасці, усведамленню камунікатыўных якасцей маўлення (маўленчыя паняцці, маўленчая дзейнасць, камунікатыўныя якасці маўлення) (маўленчы кампанент камунікатыўнай кампетэнцыі); 3) свядомаму авалоданню спосабамі выражэння камунікатыўнага намеру згодна з правіламі маўленчых паводзін і этыкі маўлення (спосабы выражэння камунікатыўнага намеру, правілы маўленчых паводзін, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі, формулы маўленчага этыкету) (маўленча-камунікатыўны кампанент камунікатыўнай кампетэнцыі).

Прапанаваныя метадычныя сродкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі садзейнічаюць авалоданню беларускай мовай як сродкам зносін і аптымізацыі працэсу навучання беларускай мове.

Асабісты ўклад саіскальніка. Дысертацыя з'яўляецца вынікам самастойнага даследавання аўтара, у якім:

· тэарэтычна распрацаваны тры метадычныя напрамкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў пры вывучэнні беларускай мовы ў V - VI класах: 1) фарміраванне моўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі; 2) фарміраванне маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі; 3) фарміраванне маўленча-камунікатыўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі;

· вызначаны падыходы, прынцыпы і змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў;

· распрацаваны крытэрыі дыягностыкі і ў адпаведнасці з імі вызначаны ўзровень сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў;

· прапанаваны метадычныя сродкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі пры выкладанні беларускай мовы ў V і VІ класах;

· распрацавана методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў на аснове вызначаных падыходаў, прынцыпаў, зместу і створанай сістэмы моўных, маўленчых і маўленча-камунікатыўных практыкаванняў.

Методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў прайшла эксперыментальную праверку і знайшла адлюстраванне ў вучэбна-метадычным дапаможніку “Развіццё камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы (5 - 6 класы)” з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.

Вывады і вынікі працы выкарыстоўваюцца ў працэсе навучання беларускай мове ў V - VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ў сістэме павышэння кваліфікацыі настаўнікаў-філолагаў, курсе методыкі выкладання беларускай мовы ў ВНУ.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання апрабоўваліся на навуковых сесіях і рэгіянальных навукова-практычных канферэнцыях выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў УА “ВДУ імя П.М. Машэрава” (2005 - 2011гг.), рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцыях: “Актуальныя праблемы выкладання беларускай мовы на сучасным этапе (Мінск, красавік 2005г.), “Креативные подходы в организации образовательного процесса” (Гомель, снежань 2007г.), “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі” (Брэст, сакавік 2008г.), “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы” (Мінск, красавік 2010г.), “Система менеджмента качества в современном университете: достижения, проблемы и перспективы” (Віцебск, чэрвень 2010г.), “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце” (Віцебск, кастрычнік 2010г.); міжнародных канферэнцыях: ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі “Пісьменнік - мова - стыль” (Мінск, верасень, 2005г.), VІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія” (Віцебск, красавік 2006г.), V міжнароднай канферэнцыі “Мова - Літаратура - Культура” (Мінск, лістапад 2006г.), ІV міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, май 2007г.), міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Куляшоўскія чытанні” (Магілёў, красавік 2009г.), V міжнароднай навуковай канферэнцыі “Текст. Язык. Человек” (Мазыр, май 2009г.), VІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства і літаратуразнаўства” (Віцебск, кастрычнік 2009г.), міжнароднай навуковай канферэнцыі “Актуальные проблемы современного гуманитарного познания” (Віцебск, кастрычнік 2009г.), міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуальные проблемы приграничных районов Беларуси и Российской Федерации” (Віцебск, май 2011г.). Асноўныя вынікі даследавання абмяркоўваліся на пасяджэннях лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

1. Тэарэтычныя асновы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VІ класаў

Удакладняецца сутнасць паняцця “камунікатыўная кампетэнцыя”, разглядаюцца падыходы і прынцыпы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі, вызначаецца змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў.

Камунікатыўная кампетэнцыя - гэта сістэма моўных, маўленчых і маўленча-камунікатыўных ведаў і ўменняў, якая забяспечвае свабоднае маўленне. Адпаведна ў структуры камунікатыўнай кампетэнцыі вызначаюцца арганічна ўзаемазвязаныя і ўзаемаабумоўленыя кампаненты - моўны, маўленчы і маўленча-камунікатыўны.

Моўны кампанент складаюць веды, уменні і навыкі, неабходныя для забеспячэння зместу камунікацыі, на ўсіх узроўнях беларускай мовы як сістэмы. Гэта фанетычныя, арфаэпічныя, акцэнтуацыйныя, інтанацыйныя веды і ўменні; веданне лексічнай і фразеалагічнай сістэм, валоданне лексічнымі і фразеалагічнымі адзінкамі беларускай мовы, уменні дакладнага і дарэчнага словаўжывання, валоданне граматычнымі нормамі беларускай мовы, уменні “граматычнага маркіравання” моўных адзінак, правільнае арфаграфічнае афармленне тэксту. На аснове названых ведаў і ўменняў адбываецца адэкватны выбар, спалучэнне і ўжыванне ў маўленні лексічных і граматычных адзінак у адпаведнасці з сітуацыяй камунікацыі. Маўленчы кампанент - гэта маўленчыя веды (засваенне маўленчых паняццяў), уменні ў рэцэптыўных (аўдзіраванне, чытанне) і прадуктыўных відах маўленчай дзейнасці (гаварэнне, пісьмо); камунікатыўныя якасці маўлення (дакладнасць, выразнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце). Дзякуючы ім адбываецца якасная праца з гатовым маўленчым узорам (тэкстам), яго рэдагаванне з улікам камунікатыўнай мэтазгоднасці (дасягненне мэты маўлення), ацэнка тэксту (з пазіцый камунікатыўных якасцей маўлення).

Маўленча-камунікатыўны кампанент складаюць веды, уменні і навыкі, якія вылучаюць камунікатыўную кампетэнцыю сярод іншых кампетэнцый, таму ён патрабуе спецыяльнага разгляду. Пры вызначэнні яго зместу трэба мець на ўвазе наступнае: па-першае, для дасягнення мэты суразмоўніцтва важна зразумець сітуацыю маўлення, правільна зарыентавацца ў ёй, падабраць моўныя сродкі і аформіць выказванне згодна з камунікатыўным намерам і мэтай маўлення. Па-другое, каб маўленчыя зносіны былі эфектыўнымі, неабходна ведаць нормы маўлення і валодаць пэўнымі правіламі маўленчых паводзін, як таго патрабуе сітуацыя. З гэтага вынікае, што маўленча-камунікатыўны кампанент камунікатыўнай кампетэнцыі ўключае спецыяльныя маўленча-камунікатыўныя веды і ўменні, якія абумоўлены сацыяльнымі нормамі паводзін і вызначаюцца матывацыйна-мэтавым і сітуацыйным фактарамі (сферай, мэтай, адрасатам) суразмоўніцтва. Да іх адносяцца: 1) спосабы выражэння думкі і ўменні прадуцыравання ўласнага выказвання ў адпаведнасці з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін; 2) правілы маўленчых паводзін і ўменні паводзіць сябе ў адпаведнасці з сітуацыяй зносін; 3) формулы маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі і ўменні выкарыстоўваць іх згодна з мэтай маўлення. Такім чынам, камунікатыўная кампетэнцыя вучняў будзе залежаць ад узроўню сфарміраванасці ўменняў выбіраць камунікатыўна значымыя моўныя адзінкі і аперыраваць імі ў адпаведнасці з задачамі маўлення, валодання нормамі і правіламі маўленчых паводзін з улікам этычнага аспекту канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі.

Кіруючыся палажэннямі сістэмна-функцыянальнага і камунікатыўна-дзейнаснага падыходаў да навучання беларускай мове, вылучаны метадычныя прынцыпы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. Прынцып актуалізацыі камунікатыўна рэлевантных моўных сродкаў у працэсе вывучэння праграмнага матэрыялу па беларускай мове накіроўвае на ўзнаўленне моўных адзінак, неабходных для стварэння выказвання, і матывацыі вучняў да маўленчай камунікацыі па-беларуску. Маўленчая дзейнасць пры гэтым матывуецца ў межах суразмоўніцтва - для чаго, з якой мэтай, каму адрасавана выказванне. Прынцып сітуацыйна-тэматычнага ўпарадкавання тэкставага матэрыялу патрабуе вывучэння моўных законаў і маўленчых паняццяў на аснове тэкстаў розных стыляў і жанраў з апісаннем сітуацый і ўмоў зносін. Дзякуючы гэтаму будзе прадэманстравана функцыянаванне беларускай мовы ў межах пэўнага фрагмента жыцця соцыуму, чым пацвярджаецца практычная значнасць вывучэння моўнай тэмы. Прынцып камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання накіроўвае на прадуктыўную ацэнку сітуацыі, прадвызначае фарміраванне самастойнага выбару шляхоў рэалізацыі маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з умовамі камунікацыі, апісанымі ў вучэбнай сітуацыі.

Адбор зместу фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі праводзіўся з улікам наступных прынцыпаў: прынцыпу функцыянальнасці моўнага матэрыялу; прынцыпу рэлевантнасці моўных адзінак для працэсу маўлення; прынцыпу ўліку блізкароднасці рускай і беларускай моў; прынцыпу вылучэння нацыянальна адметнага моўнага матэрыялу; прынцыпу арганічнага спалучэння моўнага, маўленчага, маўленча-камунікатыўнага развіцця вучняў пры авалоданні лінгвістычным матэрыялам. У адпаведнасці з імі моўны змест складаюць функцыянальныя адзінкі беларускай мовы і камунікатыўна значымыя моўныя ўменні. Фанетычныя адзінкі неабходныя для правільнага гукавога афармлення выказвання і фарміравання камунікатыўна значымых арфаэпічных і інтанацыйных уменняў. Выяўленне камунікатыўных магчымасцей слова спалучаецца з фарміраваннем уменняў вызначаць семантыку і нацыянальна-культурны кампанент значэння слоў; дыферэнцыраваць іх ў адпаведнасці са сферай маўлення і інш. Засваенне словазлучэння абумоўлівае фарміраванне ўменняў утвараць словазлучэнні розных структурных мадэлей, захоўваючы дакладнасць і ўлічваючы спецыфіку іх функцыянавання ў беларускай мове; вызначаць намінатыўны характар словазлучэнняў і інш. Вывучэнне сказа як асноўнай камунікатыўнай адзінкі прадугледжвае фарміраванне уменняў разумець семантычнае значэнне выказніка (сцвярджэнне або адмаўленне думкі, абазначэнне дзеяння, выражэнне якасцей прадмета-дзейніка і інш.); будаваць сказы з рознымі спосабамі выражэння дзейніка і выказніка і інш.

Маўленчы змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі - гэта маўленчыя паняцці (сітуацыя маўлення, тэкст, стыль, жанр, тып маўлення, дыялог, маналог), засваенне якіх накіравана на ўсведамленне спосабаў маўленчай дзейнасці; развіццё маўленчых уменняў і навыкаў (напрыклад, якаснае ўспрыманне, разуменне, структураванне і перапрацоўка інфармацыі ў тэксце; аналіз, стварэнне і рэдагаванне выказванняў і інш.) і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасці, выразнасці, лагічнасці, чысціні, дарэчнасці, багацця).

Маўленча-камунікатыўны змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі прадугледжвае засваенне спосабаў і правіл выкарыстання мовы ў розных сітуацыях суразмоўніцтва (напрыклад, парада, просьба, віншаванне, усхваляльнае слова, адмова, падтрымка маўленчага кантакту і інш.). У адпаведнасці з імі вызначаюцца маўленча-камунікатыўныя веды (спосабы выражэння думак згодна з сітуацыяй маўлення, правілы маўленчых паводзін) і маўленча-камунікатыўныя ўменні (напрыклад, вызначаць ступень афіцыйнасці суразмоўніцтва ў адпаведнасці з такімі фактарамі, як узрост, пол, статус суразмоўцаў; дыферэнцыраваць сродкі мовы ў адпаведнасці са сферай выказвання; весці суразмоўніцтва згодна з мэтай маўлення; карэктна перадаваць просьбу, задаваць пытанні і інш.).

Распрацаваны моўны, маўленчы і маўленча-камунікатыўны змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі арганічна спалучаецца ў працэсе вывучэння курса беларускай мовы са зместам вучэбнай праграмы для V і VI класаў.

2. Узровень сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VІ класаў

Падаецца лінгваметадычны аналіз праграм і падручнікаў па беларускай мове для V і VI класаў, распрацоўваюцца крытэрыі ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў, па выніках канстатуючага эксперымента вызначаецца зыходны ўзровень камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў.

Аналіз паказаў, што ў сучаснай вучэбнай праграме знайшоў адлюстраванне моўны і маўленчы змест навучання, аднак веды і ўменні, звязаныя з арганізацыяй суразмоўніцтва, адлюстраваны фрагментарна і ўяўляюць сабой неструктураваны пералік. Падручнікі закладваюць асновы вывучэння беларускай мовы, аднак лінгвістычны матэрыял паспрыяе авалоданню мовай як сродкам зносін тады, калі вучні зразумеюць яго нарматыўную і камунікатыўную значымасць. Ацэнка метадычнага апарату дазваляе канстатаваць, што як у папярэдніх падручніках (па якіх адбывалася навучанне на працягу 2002/2003 - 2009/2010 нав. гг.), так і ў дзейных (што выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе з 2010/2011нав. г.) гэта не заўсёды паслядоўна спалучаецца з выкладаннем лінгвістычных тэм. Варта адзначыць, што на дадзены момант змест падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай і беларускай мовамі навучання не размяжоўваецца. Гэта, на нашу думку, з'яўляецца метадычна немэтазгодным, бо ігнаруецца ўлік беларускамоўнай практыкі вучняў школ з рускай мовай навучання. Такім чынам, недастатковы камунікатыўны патэнцыял падручнікаў не садзейнічае павышэнню ўзроўню маўленча-камунікатыўнага развіцця вучняў, што не можа ў поўнай меры вырашыць заяўленую ў нарматыўных дакументах задачу фарміравання камунікатыўнай культуры вучняў.

Для вызначэння ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў распрацаваны наступныя крытэрыі, суадносныя з яе кампанентамі: крытэрый якасці адбору моўных сродкаў, які дэманструе ўзровень моўных уменняў вучняў, ступень усведамлення камунікатыўнай значымасці моўных адзінак (моўны кампанент); крытэрый маўленчай кампетэнцыі выказвання, які паказвае ўзровень маўленчых ведаў; колькасна-інфармацыйны крытэрый, што дазваляе вызначыць адпаведнасць тэме і правільнасць фактычнага матэрыялу ў выказванні; якасна-інфармацыйны крытэрый, які вызначае ўзровень логіка-кампазіцыйных уменняў; крытэрый камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення, які вызначае ступень усведамлення вучнямі камунікатыўных якасцей маўлення (маўленчы кампанент); сацыякультурны крытэрый паказвае ўзровень уменняў ствараць выказванне ў адпаведнасці з экстралінгвістычнымі фактарамі маўлення і этыка-прагматычны крытэрый, які дэманструе ўзровень валодання прыёмамі і спосабамі выражэння думак, сродкамі маўленчага этыкету (маўленча-камунікатыўны кампанент).

З мэтай выяўлення ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў быў праведзены канстатуючы эксперымент, у якім прынялі ўдзел 380 вучняў V - VІ класаў. Даследаванне праводзілася ў СШ № 8, СШ № 15, СШ № 29, СШ № 31 г. Віцебска, СШ № 27 г. і СШ № 179 г. Мінска, Сасноўскай базавай школе Віцебскага раёна. У час эксперымента аналізаваліся вучнёўскія выказванні як вусныя (фіксаваліся найбольш характэрныя прыметы), так і пісьмовыя, што дазволіла атрымаць дакладныя вынікі і зрабіць адпаведныя высновы. З дапамогай крытэрыя якасці падбору моўных сродкаў выяўлена, што 73% вучняў не валодаюць у дастатковай ступені лексіка-граматычнымі нормамі, не ўсведамляюць іх камунікатыўную значымасць, што дэманструе нізкі ўзровень сфарміраванасці моўнага кампанента. Вынікі аналізу маўлення вучняў у адпаведнасці з крытэрыем маўленчай кампетэнцыі выказвання сведчаць пра недастатковы ўзровень маўленчых ведаў і ўменняў у 69% вучняў. Колькасна-інфармацыйны крытэрый паказаў, што 86% вучняў раскрылі тэму выказвання павярхоўна. Якасна-інфармацыйны крытэрый выявіў парушэнні ў логіка-кампазіцыйным афармленні выказванняў (95% вучняў). Крытэрый камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення паказаў, што 86% вучняў не ўсведамляюць сутнасці камунікатыўных якасцей. Вынікі аналізу дэманструюць сфарміраванасць маўленчага кампанента толькі ў 16% вучняў. Сацыякультурны крытэрый дазволіў выявіць, што 87% вучняў не маглі творча асэнсаваць сацыякультурны кантэкст, разгледзець варыянты маўленчых паводзін, аформіць выказванне ў адпаведнасці з камунікатыўным намерам, адрасатам і ўмовамі зносін. Этыка-прагматычны крытэрый прадэманстраваў, што аперыраванне формуламі этыкету пры звароце, спачуванні, просьбе, запытанні выклікала цяжкасці ў 93% вучняў. Абагульненыя вынікі аналізу сведчаць пра несфарміраванасць маўленча-камунікатыўнага кампанента.

Недастатковы ўзровень камунікатыўнай кампетэнцыі ў 82,3% вучняў тлумачыцца як адсутнасцю актыўнай маўленчай практыкі ў рэальным маўленчым асяроддзі (сямейна-побытавыя зносіны, суразмоўніцтва з аднагодкамі), так і недастатковым камунікатыўным патэнцыялам сродкаў навучання, у якіх не ўлічана маўленчае развіццё вучняў; паслабленай увагай да засваення камунікатыўна значымага моўнага і маўленчага матэрыялу, фрагментарным ўключэннем маўленча-камунікатыўных звестак у праграму і адпаведна ў вучэбныя дапаможнікі. Такім чынам, існуе неабходнасць узмацніць камунікатыўную накіраванасць вучэбнага прадмета “Беларуская мова”.

3. Методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VІ класаў: навучальны эксперымент

Фармулююцца задачы навучальнага эксперымента, апісваецца методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V і VI класаў.

Распрацаваная методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі ўкаранялася ў практыку навучання беларускай мове на працягу 2007 - 2010 гг. ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, дзе праводзіўся канстатуючы эксперымент - СШ № 8, СШ № 15, СШ № 29, СШ № 31 г. Віцебска, СШ № 27 і СШ № 179 г. Мінска, Сасноўскай базавай школе Віцебскага раёна. Эксперыментальныя заданні выконвалі 270 вучняў V і VІ класаў. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі адбывалася пры вывучэнні ўсіх раздзелаў курса беларускай мовы ў V і VI класах. Прапанаваныя заданні моўных практыкаванняў мелі аналітыка-сінтэтычны характар, уключалі элементы лінгвістычнага аналізу тэксту, што садзейнічала засваенню: а) камунікатыўна значымых лексіка-граматычных адзінак (камунікатыўна значымы моўны матэрыял); б) правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні (нарматыўна значымы матэрыял). У выніку на іх аснове адбывалася ўсведамленне таго, што моўныя адзінкі - гэта “інструменты”, пры дапамозе якіх думкі становяцца выказваннямі, а іх правільнае і дакладнае ўжыванне ў вусных і пісьмовых тэкстах грунтуецца на законах мовы.

Фарміраванне маўленчага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі адбывалася з дапамогай маўленчых практыкаванняў, накіраваных на: 1) свядомае ці імпліцытнае засваенне сутнасці маўленчых паняццяў (сітуацыя маўлення, тэкст, стыль, жанр, тып маўлення, дыялог, маналог); 2) фарміраванне ўменняў маўленчай дзейнасці; 3) асэнсаванне і аналіз тэксту як адзінкі маўлення, усведамленне камунікатыўных якасцей маўлення. Свядомае засваенне маўленчай тэорыі садзейнічала фарміраванню ўменняў ствараць выказванні розных функцыянальна-сэнсавых тыпаў і жанраў як падрыхтаваных, так і спантанных. Заданні, распрацаваныя на аснове зместава-кампазіцыйнага аналізу тэксту, спрыялі замацаванню ведаў па лінгвістыцы і стылістыцы тэксту і ўсведамленню камунікатыўных якасцей маўлення.

На фарміраванне маўленча-камунікатыўнага кампанента камунікатыўнай кампетэнцыі накіраваны маўленча-камунікатыўныя практыкаванні, якія прадугледжвалі засваенне: 1) спосабаў выражэння думкі і фарміраванне ўменняў прадуцыравання ўласнага выказвання ў адпаведнасці з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін; 2) правіл маўленчых паводзін і ўменняў паводзіць сябе ў адпаведнасці з сітуацыяй зносін; 3) формул маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак і ўменняў выкарыстоўваць іх згодна з мэтай маўлення. Маўленча-камунікатыўныя практыкаванні распрацоўваліся на аснове камунікатыўнага аналізу тэксту і імітацыі працэсу моўных зносін. Маўленча-камунікатыўныя практыкаванні, распрацаваныя на аснове камунікатыўнага аналізу тэксту, падводзілі вучняў да свядомага і мэтанакіраванага выбару моўных сродкаў у адпаведнасці з сітуацыяй і сферай маўлення. У працэсе працы акцэнтавалася ўвага на культуры маўленчых паводзін і этычных нормах. Маўленча-камунікатыўныя практыкаванні, распрацаваныя на аснове імітацыі працэсу моўных зносін, утрымлівалі элементы сацыяльна-ролевай гульні, што давала магчымасць аднаўляць сітуацыю маўлення і дэманстраваць функцыянаванне моўных адзінак у камунікатыўным кантэксце. Заданні спрыялі актывізацыі і рэпрэзентацыі беларускамоўных сродкаў, а выказванне па-беларуску было запатрабавана сітуацыяй маўлення.

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў эксперыментальных і кантрольных класаў, дзе навучанне адбывалася традыцыйна, паказаў эфектыўнасць распрацаванай методыкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі (малюнак).

Малюнак 1 - Узроўні сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў кантрольных і эксперыментальных класаў

Вучні эксперыментальных класаў у адрозненне ад вучняў кантрольных класаў прадэманстравалі высокі ўзровень сфарміраванасці моўнага, маўленчага і маўленча-камунікатыўнага кампанентаў камунікатыўнай кампетэнцыі. Улік сэнсава-функцыянальнага аспекту і матываванасці засваення моўных сродкаў, актывізацыя маўленча-мысліцельнай актыўнасці вучняў дазволілі падпарадкаваць працэс навучання беларускай мове камунікатыўнай мэце - авалоданню мовай як сродкам зносін, пры дапамозе якога можна спасцігаць навакольны свет.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі:

1. Сутнасць паняцця камунікатыўная кампетэнцыя вызначана як сістэма моўных, маўленчых і маўленча-камунікатыўных ведаў, уменняў і навыкаў, якая забяспечвае свабоднае маўленне. У яе структуры вылучаны моўны, маўленчы і маўленча-камунікатыўны кампаненты. Моўны кампанент складаюць неабходныя для забеспячэння маўленчых зносін веды і ўменні на ўсіх узроўнях беларускай мовы як сістэмы: веданне фанетычных законаў беларускай мовы; арфаэпічныя, акцэнтуацыйныя, інтанацыйныя ўменні; веданне лексічнай і фразеалагічнай сістэм, уменні дакладнага і дарэчнага ўжывання лексічных і фразеалагічных адзінак; веданне граматычных нормаў беларускай мовы, уменні “граматычнага маркіравання” і правільнага арфаграфічнага афармлення пісьмовага выказвання. Маўленчы кампанент складаюць маўленчыя паняцці (сітуацыя маўлення, тэкст, стыль, жанр, тып маўлення, дыялог, маналог), уменні і навыкі маўленчай дзейнасці (якаснае ўспрыманне і разуменне выказванняў, структураванне і перапрацоўка інфармацыі, аналіз і рэдагаванне тэкстаў), усведамленне камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасць, выразнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце). Маўленча-камунікатыўны кампанент складаюць спосабы выражэння думак згодна з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін, правілы маўленчых паводзін у адпаведнасці з сітуацыяй, формулы маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі [4, 7, 11, 15, 23, 24, 29].

2. Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі адбываецца на аснове камунікатыўна-дзейнаснага і сістэмна-функцыянальнага падыходаў. Яны вызначаюць: 1) засваенне сродкаў беларускай мовы з улікам іх сэнсава-функцыянальных магчымасцей, авалоданне камунікатыўна значымымі моўнымі ўменнямі і навыкамі; 2) свядомае засваенне сутнасці маўленчых паняццяў, авалоданне ўменнямі і навыкамі маўленчай дзейнасці і ўсведамленне камунікатыўных якасцей маўлення; 3) засваенне спосабаў выражэння камунікатыўнага намеру, правіл маўленчых паводзін, формул маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак і ўменне выкарыстоўваць іх згодна з мэтай маўлення.

Метадычнымі прынцыпамі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі з'яўляюцца: прынцып актуалізацыі камунікатыўна рэлевантных моўных сродкаў у працэсе вывучэння праграмнага матэрыялу па беларускай мове, які накіраваны на ўзнаўленне моўных адзінак, неабходных для спараджэння выказвання, і матывацыі вучняў да маўленчай камунікацыі па-беларуску; прынцып сітуацыйна-тэматычнага ўпарадкавання тэкcтавага матэрыялу, які патрабуе вывучэння моўных законаў і маўленчых паняццяў на аснове тэкстаў розных стыляў і жанраў з апісаннем сітуацый, умоў і сферы зносін; прынцып камунікатыўнай крэатыўнасці і актыўнасці навучання, які абумоўлівае фарміраванне ўменняў прадуктыўнай ацэнкі сітуацыі і самастойнага выбару шляхоў рэалізацыі ўласнага выказвання.

Для адбору зместу фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі распрацаваны наступныя прынцыпы: прынцып функцыянальнасці моўнага матэрыялу (патрабуе ўключэння моўных фактаў і з'яў у адзінстве іх значэння і функцыі ў маўленні); прынцып рэлевантнасці моўных адзінак для працэсу маўлення (вызначае ўключэнне моўнага матэрыялу, на аснове якога фарміруюцца камунікатыўныя якасці маўлення); прынцып уліку блізкароднаснасці рускай і беларускай моў (патрабуе ўлічваць карэляцыю некаторых законаў дзвюх блізкароднасных моўных сістэм, што паскарае працэс засваення матэрыялу); прынцып вылучэння нацыянальна адметнага моўнага матэрыялу (вызначае неабходнасць спецыяльнай увагі да спецыфічных законаў беларускай мовы, трывалае засваенне нормаў мовы); прынцып арганічнага спалучэння моўнага, маўленчага, маўленча-камунікатыўнага развіцця вучняў пры авалоданні лінгвістычным матэрыялам (вызначае арганічнае спалучэнне і ўзаемасувязь камунікатыўна значымага моўнага, маўленчага і маўленча-камунікатыўнага матэрыялу).

Змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў уключае моўныя, маўленчыя і маўленча-камунікатыўныя веды, уменні і навыкі, якія адпавядаюць кампанентам камунікатыўнай кампетэнцыі. Моўны змест складаюць функцыянальныя адзінкі беларускай мовы і камунікатыўна значымыя моўныя ўменні і навыкі, неабходныя для спараджэння маўлення. Маўленчы змест фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі складаюць маўленчыя паняцці, уменні і навыкі маўленчай дзейнасці, што ствараюць аснову для разумення законаў пабудовы выказвання і ўсведамлення камунікатыўных якасцей маўлення. Маўленча-камунікатыўны змест уключае спосабы выражэння думкі і ўменні прадуцыравання ўласнага выказвання ў адпаведнасці з мэтай, задачамі і ўмовамі зносін; правілы маўленчых паводзін, спосабы выражэння думак згодна з сітуацыяй маўлення і ўменні прадуцыравання ўласнага выказвання ў адпаведнасці з умовамі зносін; формулы маўленчага этыкету, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі і ўменне выкарыстоўваць іх згодна з мэтай маўлення [7,13, 15, 20, 21, 25, 26, 28, 29].

3. На ўзровень камунікатыўнай кампетэнцыі аказвае ўплыў камунікатыўны патэнцыял падручнікаў, аднак як у папярэдніх, так і ў дзейных вучэбных дапаможніках ён недастатковы. У змесце навучання не ўлічваецца рэальны ўзровень маўленчага развіцця вучняў, паслаблена ўвага да засваення камунікатыўна значымага моўнага і маўленчага матэрыялу. Пералік маўленча-камунікатыўных уменняў адсутнічае ў вучэбных праграмах, і адпаведны маўленча-камунікатыўны змест не падаецца ў вучэбных дапаможніках.

Для вызначэння рэальнага ўзроўню сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў распрацаваны наступныя крытэрыі, суадносныя з яе кампанентамі: крытэрый якасці адбору моўных сродкаў, які дэманструе ўзровень лексічных, граматычных, арфаэпічных і акцэнтуацыйных уменняў і навыкаў вучняў, ступень усведамлення камунікатыўнай значымасці моўных адзінак для маўлення (моўны кампанент); крытэрый маўленчай кампетэнцыі выказвання, які паказвае ўзровень маўленчых ведаў; колькасна-інфармацыйны крытэрый, што дазваляе вызначыць адпаведнасць тэме, правільнасць ужытага фактычнага матэрыялу; якасна-інфармацыйны крытэрый, які вызначае паслядоўнасць і лагічнасць зместу, кампазіцыйнае афармленне выказвання; крытэрый камунікатыўнай мэтазгоднасці маўлення, які вызначае ступень усведамлення вучнямі камунікатыўных якасцей маўлення (маўленчы кампанент); сацыякультурны крытэрый, які паказвае ўзровень уменняў будаваць выказванне ў адпаведнасці з экстралінгвістычнымі фактарамі маўлення; этыка-прагматычны крытэрый, які дэманструе ўзровень валодання сродкамі маўленчага этыкету, разнастайнымі прыёмамі і спосабамі выражэння думак (маўленча-камунікатыўны кампанент).

Канстатуючы эксперымент сведчыць пра нізкі ўзровень сфарміраванасці камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў. Няякасны адбор моўных сродкаў, бедны лексічны запас, змешванне лексічных адзінак беларускай і рускай моў, нетрывалыя граматычныя ўменні і навыкі, няўменне дыферэнцыраваць сродкі ў адпаведнасці са стылем маўлення не дазваляюць у поўнай меры правільна і дакладна рэалізаваць задуму выказвання, што сведчыць пра нізкі ўзровень сфарміраванасці моўнага кампанента. Нізкі ўзровень засваення маўленчых паняццяў і развіцця маўленчых уменняў, неўсвядомленасць камунікатыўных якасцей маўлення прадэманстравалі несфарміраванасць маўленчага кампанента. Няўменне выбіраць неабходныя спосабы рэалізацыі камунікатыўнага намеру, няведанне вучнямі нормаў маўленчых паводзін і спецыфічных беларускамоўных этыкетных адзінак (якім пераважная большасць вучняў не надавала ўвагі пры афармленні выказвання) засведчылі нізкі ўзровень сфарміраванасці маўленча-камунікатыўнага кампанента [5, 9, 10, 14, 18, 19, 29].

4. Методыка фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў заснавана на вызначаных падыходах, прынцыпах, змесце і рэалізуецца ў адпаведнасці з распрацаванай сістэмай практыкаванняў, якія садзейнічаюць: 1) засваенню камунікатыўна і нарматыўна значымага моўнага матэрыялу, неабходнага для забеспячэння зместу маўлення (моўныя адзінкі розных узроўняў беларускай мовы, правілы іх функцыянавання ў выказванні, культура мовы); 2) авалоданню маўленчымі паняццямі, уменнямі маўленчай дзейнасці, правіламі пабудовы выказвання, усведамленню камунікатыўных якасцей маўлення (маўленчыя паняцці, маўленчая дзейнасць, камунікатыўныя якасці маўлення); 3) свядомаму авалоданню спосабамі выражэння камунікатыўнага намеру згодна з правіламі маўленчых паводзін і этыкі маўлення (спосабы выражэння камунікатыўнага намеру, правілы маўленчых паводзін, сацыяльна маркіраваныя маўленчыя адзінкі, формулы маўленчага этыкету).

Заданні моўных практыкаванняў накіраваны на засваенне: а) камунікатыўна значымых лексіка-граматычных адзінак (камунікатыўна значымы матэрыял); б) правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні (нарматыўна значымы матэрыял): “убачыць” арфаэпічную норму і прадэманстраваць яе ва ўласным маўленні; растлумачыць мэтазгоднасць ужывання лексічных адзінак у пэўнай сітуацыі суразмоўніцтва; знайсці патрэбную граматычную форму і паказаць яе ролю для выражэння зместу выказвання; пабудаваць лексіка-граматычны цэнтр тэмы і інш.

Маўленчыя практыкаванні звязаны з: а) асэнсаваннем і аналізам тэксту як адзінкі маўлення; б) свядомым ці імпліцытным засваеннем сутнасці маўленчых паняццяў; в) фарміраваннем уменняў маўленчай дзейнасці; г) усведамленнем камунікатыўных якасцей маўлення (дакладнасць, выразнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, багацце). На гэта накіраваны наступныя заданні: вызначыць часткі тэксту і сэнсавыя адносіны паміж імі (прычыны, выніку, мэты, умовы); вызначыць асаблівасці сітуацый, у якіх запатрабавана маўленне ў публіцыстычным, мастацкім, навуковым і інш. стылях; вызначыць, пра што паведамляе аўтар, з якой мэтай падае інфармацыю; вызначыць ступень рэалізацыі задумы аўтара ў тэксце, прыдумаць працяг тэксту; запомніць неабходную інфармацыю і даць ёй ацэнку ў сваім выказванні і інш.

Маўленча-камунікатыўныя практыкаванні звязаны з засваеннем: а) спосабаў выражэння думак згодна з сітуацыяй маўлення; б) правіл маўленчых паводзін; в) формул маўленчага этыкету і сацыяльна маркіраваных маўленчых адзінак. У адпаведнасці з гэтым прапануюцца заданні: даць характарыстыку сферы і сітуацыі маўлення; вызначыць спосабы разгортвання думкі ў тэкстах розных стыляў і тыпаў; ахарактарызаваць удзельнікаў камунікацыі; знайсці апісанне нормаў маўленчых паводзін; знайсці формулы маўленчага этыкету, абгрунтаваць іх выбар; разыграць маўленчую сітуацыю і прадэманстраваць этычныя нормы маўлення і інш. [1, 2, 3, 5, 6, 8, 15, 16, 17, 22, 26 - 31].

У адпаведнасці з заяўленым зместам фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі носіць не фрагментарны, а сістэмны характар на працягу ўсяго вывучэння курса беларускай мовы ў V - VI класах. Прапанаваная методыка навучання садзейнічае авалоданню мовай як сродкам зносін і аптымізуе працэс навучання беларускай мове.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў.

Праведзенае даследаванне ў тэарэтычным і практычным аспектах выяўляе эфектыўнасць распрацаванай методыкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі пры вывучэнні беларускай мовы ў V - VI класах. Апрабацыя методыкі фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў эксперыментальна праверана і знайшла адлюстраванне ў вучэбна-метадычным дапаможніку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, які ўключаны ў пералік сродкаў вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь [29].

Распрацаваныя крытэрыі і заданні канстатуючага і навучальнага эксперыментаў могуць быць выкарыстаны як у якасці кантрольна-вымяральнага матэрыялу для дыягностыкі моўнага, маўленчага, маўленча-камунікатыўнага развіцця вучняў, так і ў адукацыйным працэсе з мэтай фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў V - VI класаў [5,14].

Літаратура

1. Мартынкевіч, С.В. Актывізацыя маўлення на ўроку беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура, 2003. - № 5. - С. 41 - 55.

2. Мартынкевіч, С.В. Дыктант у сістэме камунікатыўных практыкаванняў / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2006. - № 7. - С. 18 - 22.

3. Мартынкевіч, С.В. Развіццё камунікатыўнай культуры школьнікаў на ўроках беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2007. - № 10. - С. 31 - 38.

4. Мартынкевіч, С.В. Лінгвадыдактычная мадэль камунікатыўнага ядра моўнай асобы школьніка / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2008. - № 2. - С. 33 - 36.

5. Мартынкевіч, С.В. Узровень развіцця камунікатыўных уменняў вучняў У -УІ класаў школ з рускай мовай навучання / С.В. Мартынкевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2009. - № 3. - С. 56 - 60.

6. Мартынкевіч, С.В. Базавыя кампаненты методыкі развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2009. - № 9. - С. 61 - 65.

7. Мартынкевіч, С.В. Камунікатыўная кампетэнцыя: Сутнасць паняцця і прынцыпы адбору зместу яе фарміравання / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2011. - № 3. - С. 82 - 85.

8. Мартынкевіч, С.В. Тыпалогія практыкаванняў па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў / С.В. Мартынкевіч // Роднае слова. - 2011.- № 4. - С. 78 - 81. - № 5. - С. 71 - 73.

Артыкулы ў навуковых зборніках

9. Мартынкевіч, С.В. Лінгвістычная тэрміналогія ў школьным курсе беларускай мовы / С.В. Мартынкевіч // Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы: зб. арт. / Нац. ін-т адукацыі; пад. рэд. В.П. Протчанкі, М.Г. Яленскага. - Мінск, 2003. - С. 90 - 93.

10. Мартынкевіч, С.В. Умовы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў пры вывучэнні блізкароднасных моў / С.В. Мартынкевіч // Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія: матэрыялы VІІ міжнар. навук. канф.: зб. навук. арт. / Віц. дзярж. ун-т; пад агул. рэд. Г.М. Мезенка. - Віцебск, 2006. - С. 209 - 212.

11. Мартынкевіч, С.В. Камунікатыўнае ядро моўнай асобы вучня: структура і змест / С.В. Мартынкевіч // Текст. Язык. Человек: сб. науч. тр.: в 2 ч. / Мозырский гос. пед. ун-т им. И.П. Шамякина; отв. ред. С.Б. Кураш, В.Ф. Русецкий. - Мозырь, 2007. - Ч 2. - С. 179 - 180.

12. Мартынкевіч, С.В. Механізмы маўленчай камунікацыі як фактар развіцця камунікатыўных уменняў школьнікаў / С.В. Мартынкевіч // Текст. Язык. Человек: сб. науч. тр.: в 2 ч. / Мозырский гос. пед. ун-т им. И.П. Шамякина; редкол.: С.Б. Кураш (отв. ред.) [и др.]. - Мозырь, 2009. - Ч.2. - С. 129 - 131.

13. Мартынкевіч, С.В. Заканамернасці і прынцыпы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі школьнікаў у працэсе навучання беларускай мове / С.В. Мартынкевіч // Образование и педагогическая наука: тр. Нац. ин-та образования. Сер. 1, Гуманитарное образование / Нац. ин-т образования. - Минск, 2009. - Вып. 3: Подходы и принципы. - С.167 - 173.

14. Мартынкевіч, С.В. Крытэрыі ацэнкі ўзроўню камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў / С.В. Мартынкевіч // Коммуникативная компетенция: принципы, методы, приёмы формирования: сб. науч. ст. / Белорус. гос. ун-т. - Минск, 2011. - Вып. 10. - С. 20 - 26.

...

Подобные документы

  • Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаборніцтвы: конкурс скорагаворак, псеўдаслоўнік, гульня ў тэлеграмы, алітэрацыя, лагагрыфы, шарады.

    курсовая работа [43,1 K], добавлен 01.01.2014

  • Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).

    дипломная работа [103,9 K], добавлен 30.07.2013

  • Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.

    дипломная работа [84,0 K], добавлен 29.01.2012

  • Авалоданне фразеалагічным багаццем беларускай мовы ў пачатковай школе. Асноўныя праблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы.

    курсовая работа [35,9 K], добавлен 01.03.2010

  • Прыёмы, асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы, псіхолага-педагагічная характарыстыка школьнікаў 7 класа. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы "Дзеепрыслоўе" ў 7 класе.

    дипломная работа [51,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе. Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры. Узаемасувязь методыкі выкладання літаратуры з іншымі навукамі.

    лекция [28,3 K], добавлен 01.10.2012

  • Праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры. Аналіз дапаможнікаў па літаратуры для настаўнікаў. Характарыстыка дапаможніка "Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе". Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва.

    курсовая работа [35,0 K], добавлен 01.03.2010

  • Паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж членамі. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння словнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове.

    курсовая работа [2,4 M], добавлен 28.01.2016

  • Значэнне частак мовы для агульнага развіцця мовы і мыслення школьніка. Спецыфічныя асаблівасці, асноўныя заданні і мэты пры вывучэнні розных часцін мовы. Прыклады і тэмы правядзення ўрокаў парадзіх "Морфолгия" ў VI і VII класах агульнаадукацыйнай школы.

    курсовая работа [67,9 K], добавлен 12.04.2012

  • Возрождение и воссоздание традиций народа, приобщение нового поколения к системе культурных ценностей народа и своей семьи. Педагогическая технология приобщения дошкольников к народным традициям. Связь национальных традиций с другими видами деятельности.

    творческая работа [48,5 K], добавлен 12.11.2012

  • Особенности и виды диктантов, содержание банка текстов о культуре русского народа для их проведения, виды творческих работ. Использование диктанта о культуре русского народа на уроках русского языка, анализ и оценка его педагогической эффективности.

    курсовая работа [38,0 K], добавлен 13.07.2015

  • Психолого-педагогические основы формирования интереса у детей дошкольного возраста к этнокультуре. Ознакомление дошкольников с декоративно-прикладным искусством армянского народа. Диагностика уровня сформированности интереса к армянской культуре.

    дипломная работа [644,7 K], добавлен 24.12.2017

  • Воспитание – важнейшее явление духовной жизни общества. Творческий целенаправленный процесс взаимодействия педагогов и воспитанников по созданию оптимальных условий для освоения социально-культурных ценностей и развития самоактуализации личности.

    реферат [37,4 K], добавлен 13.05.2009

  • Закрепление представлений о правах ребенка, понятия о том, что каждый ребенок имеет права. Развитие художественного восприятия произведений изобразительного искусства. Воспитание эстетических чувств. Подготовка и разучивание тематических стихов.

    разработка урока [19,7 K], добавлен 04.12.2011

  • Развитие школы и воспитания в государствах Древнего Востока под воздействием экономических, социальных, культурных, этнических и географических факторов. Влияние библейских заповедей на античную и средневековую европейскую педагогическую традицию.

    курсовая работа [37,3 K], добавлен 24.02.2012

  • Особенности, методы и приемы формирования санитарно-гигиенических навыков у детей младшего дошкольного возраста. Методика диагностики уровня культурных навыков у дошкольников. Комплекс игр, направленных на воспитание привычки мытья рук и личной гигиены.

    курсовая работа [306,7 K], добавлен 09.03.2015

  • Становление этнопедагогики как науки о воспитании на основе культурных традиций. Вклад в развитие этнопедагогики Я.А. Коменского, К.Д. Ушинского, Г. Волкова. Новаторство А. Макаренко в традициях народной педагогики. Методы воспитания по В. Сухомлинскому.

    контрольная работа [40,0 K], добавлен 20.12.2010

  • Изучение социально-культурных проблем в художественном воспитании детей. Понятие "свободное время" и "досуг". Педагогические основы художественного воспитания в кружке изобразительного искусства. Формирование основ целостного художественного восприятия.

    курсовая работа [98,2 K], добавлен 21.10.2013

  • Семейное воспитание как повышение человеческого потенциала общества. Первостепенность семьи в формировании личности ребенка. Традиция как компонент культуры и условие социализации ребёнка. Влияние ценностей культурных традиций на семейное воспитание.

    курсовая работа [64,5 K], добавлен 12.01.2015

  • Изучение аспектов экспозиционной реконструкции музейного объекта. Ознакомление с историей экспозиционной реконструкции объектов в среде исторических культурных феноменов. Рассмотрение процесса организации обучения школьников по разработанной методике.

    дипломная работа [70,1 K], добавлен 29.08.2017

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.