Паштова-тэлеграфная сувязь на тэрыторыі Беларусі пасля рэформы 1884–1885 гг.

Развіццё паштова-тэлеграфнай сувязі ў Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX стст. Віды ўстаноў сувязі дадзенага ведамства, Асноўныя функцыі аддзяленняў і філіялаў, іх штатная структура і штаты. Аналіз матэрыяльна-тэхнічнай базы паштова-тэлеграфных акруг.

Рубрика Коммуникации, связь, цифровые приборы и радиоэлектроника
Вид статья
Язык белорусский
Дата добавления 20.02.2022
Размер файла 30,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі

Паштова-тэлеграфная сувязь на тэрыторыі Беларусі пасля рэформы 1884-1885 гг.

С.А. Сідарава,

выкладчык

Анатацыя

На аснове шырокага кола крыніц праведзе - ны аналіз развіцця паштова-тэлеграфнай сувязі на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX - пачатку ХХ ст. Праведзена сістэматызацыя відаў установ сувязі паштова-тэлеграфнага ведамства, разгледжаны асноўныя функцыі кантор і ад - дзяленняў, іх штатная структура і асабісты склад. Прааналізавана матэрыяльна-тэхнічная база паштова-тэлеграфных акруг на тэрыто - рыі Беларусі пасля рэфармавання галіны сувязі ў 1884-1885 гг. У дадзеным артыкуле на аснове архіўных крыніц і статыстычных дадзеных разглядаецца эвалюцыя паштовай і тэлеграфнай сувязі на рубяжы XIX-XX стст.

Ключавыя словы: паштова-тэлеграфная акруга, паштовая сувязь, тэлеграфная сувязь, су - вязісты, паштова-тэлеграфныя ўстановы.

Abstract

Sidarava S.

Activity of posttelegraphic institutions in the territory of belarus in the second half of the xix - the beginning of the xx centuries

On the basis of a wide range of sources, the analysis ofthe development ofpostal and telegraphic communication in the territory of Belarus in the late XIX - early XX century is carried out. The types of institutions of communication of the postal and telegraph department are systematised, the basic functions of postal and telegraph offices and their staff structure are examined. The material and technical base of postal and telegraph districts in Belarus is analyzed. In the article, on the basis of archival sources and statistical data, the evolution of the postal message and telegraph communication at the turn of the XIX and XX centuries is considered.

Keywords: postal service, telegraph communication, postal and telegraph district, signallers, postal and telegraph offices.

Уводзіны

Станаўленне і развіццё галіны сувязі ў канцы XIX - пачатку XX ст. стала адным з маркераў працэсу мадэрнізацыі беларускага грамадства. Хуткае развіццё ўнутранага рынку, супрацоўні - цтва з замежнымі краінамі, узмацненне дзела - вой актыўііасці насельніцтва прывялі да неаб - ходнасці пашырэння разнастайнай інфармацыі на тэрыторыі Беларусі. Узрос попыт на паслугі паштова-тэлеграфных устаноў, што, у сваю чар - гу, вызначыла эвалюцыю спосабаў камунікацый і з'яўленне новых шляхоў і сродкаў сувязі.

Актуальнасць даследуемай тэмы ўзма - цняе тое, што развіццё паштовай і тэлеграф - най сувязі на тэрыторыі Беларусі на мяжы XIX-XX стст., структура паштова-тэлеграф - ных устаноў і асабісты склад яшчэ не сталі прадметам спецыяльнага вывучэння. Развіц - цё сувязі на беларускіх землях разглядалася фрагментарна, у кантэксце развіцця сувязі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Тым не менш пэўны ўклад у даследаванне развіцця паштова-тэлеграфнай справы ў Расійскай ім - перыі ўнеслі дарэвалюцыйныя даследчыкі А. Глямбоцкі, С. Жаркоў, А. Сцяткевіч і інш., якія публікавалі свае артыкулы ў часопісах паштова-тэлеграфнага ведамства. У савецкі перыяд выйшлі пранці К.В. Базілевіч, калектыўная праца аўтараў «Сувязь у Беларусі», якія давалі абагульненую характарыстыку развіццю паштовай і тэлеграфнай справы ў дарэвалюцыйны перыяд. У першую чаргу да гісторыі сувязі на тэрыторыі Беларусі звяр - таліся гісторыкі-краязнаўцы. Працы аўтараў Л. Коласава, Э. Пятроўскага, М. Зарэмскага і іншых, нягледзячы на тое, што ўтрымліва - юць неапублікаваныя ранней крыніцы, нося - ць пераважна навукова-папулярны характар. Для напісання дадзенага артыкула быў пры - цягнуты шырокі спектр крыніц, у тым ліку заканадаўчыя акты, статыстычныя дадзеныя, матэрыялы справаводства, спецыяльны перы - ядычны друк, а таксама ведамасныя выданні.

Асноўная частка

Важным фактарам паспяховага функцы - янавання паштова-тэлеграфнай справы была наладжаная сістэма перасылкі ўсіх без выклю - чэння відаў карэспандэнцыі. У канцы XIX - пачатку XX ст. асноўны аб'ём карэспандэнцыі на беларускіх землях перавозіўся з дапамо - гай паштовай службы («ганьбы») і чыгункі. Значэнне тэлеграфа як сродку сувязі ў гэты час пашырылася, тэлеграфныя лініі аб'ядноўвалі большасць губернскіх і павятовых гарадоў. Гаспадарчае развіццё беларускіх губерняў па - трабавала арганізацыі і зладжанага кіравання галіной сувязі. Да канца XIX ст., у сувязі з гэ - тым, адносяцца новыя пераўтварэнні ў структуры цэнтральных і мясцовых устаноў сувязі. У 1884-1885 гг. урад правёў рэформу ў галі - не сувязі, што было выклікана неабходнасцю ўдасканалення паштова-тэлеграфнай справы, якая ўжо не паспявала за развіццём сродкаў камунікацый. У першую чаргу мэтай пашто - вай рэформы 1884 г. была эканомія дзяржаў - нага бюджэту за кошт аб'яднання пошты і тэлеграфа, паколькі ў яе аснове ляжала ска - рачэнне выдаткаў на іх утрыманне [1, с. 21]. Рэформа была праведзена без уліку асабліва - сцей развіцця беларускіх губерняў, аднак за - ймае важнае месца ў эвалюцыі галіны сувязі, паколькі пацягнула за сабой істотныя змены ў цэнтральным і мясцовым кіраванні ведамства.

У першую чаргу рэформа закранула сістэ - му кіравання, у адпаведнасці з якой Пашто - вы і Тэлеграфны дэпартаменты Міністэрства ўнутраных спраў аб'ядноўваліся ў Галоўнае ўпраўленне пошт і тэлеграфаў. Тэрыторыя Расійскай імперыі была падзелена на 35 пашто - ва-тэлеграфных акруг, на чале якіх стаялі начальнім. Заканадаўча гэтыя змены былі аформ - лены Указам ад 28 мая 1885 г. «Аб пераўтварэн - ні мясцовых паштовых і тэлеграфных устаноў» [2, с. 768]. У адпаведнасці з палажэннем ад 28 мая 1885 г. на тэрыторыі Беларусі былі ство - раны Віленская (уключала Віленскую губерню і Докшыцкую паштова-телеграфную кантору Мінскай губерні), Гродзенская (Гродзенская губерня), Мінская (Мінская і Магілёўская губерні) і Смаленская (Віцебская губерня) пашто - ва-тэлеграфныя акругі. Мясцовае кіраванне паштовай і тэлеграфнай часткамі было зася - роджана ва Упраўленнях паштова-тэлеграфных акруг у губернскіх гарадах - Вільні, Гарод - ні, Менску і Смаленску [3, л. 37]. У гарадах і мястэчках ствараліся паштова-тэлеграфныя канторы і аддзяленні, якія ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваліся кіраўніцтву паштова-тэле - графных акруг. Сістэма паштова-тэлеграфных акруг праіснавала ажно да 1917 г.

Згодна з рэформай 1884-1885 гг. на тэры - торыі Беларусі атрымалі распаўсюджванне паштова-тэлеграфныя ўстановы сямі класаў у залежнасці ад ступені іх прыбытковасці. Да кантор адносіліся ўстановы першых шасці класаў, якія, у сваю чаргу, падзяляліся на паштовыя, тэлеграфныя і аб'яднаныя паштова-тэлеграф - ныя. Да ўстаноў сувязі сёмага класа належалі аддзяленні - паштовыя, тэлеграфныя і пашто - ва-тэлеграфныя. Паколькі асновай для падзелу паштова-тэлеграфных устаноў на класы была прынята іх прыбытковасць, то, напрыклад, для павышэння ўстановы сувязі з сёмага ў шосты клас быў неабходны даход не менш за 3000 руб. Такім чынам, пры зніжэнні ўзроўню даходу менш за 3000 руб. паштова-тэлеграфныя канторы пераходзілі ў разрад аддзяленняў. Для па - вышэння паштова-тэлеграфнай канторы ў пер - шы клас яе прыбытковасць павінна была быць ад 100 000 руб. [4, с. 83]. Паказчыкі ступені да - ходнасці паштова-тэлеграфных устаноў паста - янна мяняліся, таму ўстановы сувязі на тэрыто - рыі Беларусі штогод пераходзілі з аднаго класа ў другі. Нярэдкімі былі выпадкі, калі кантора павышала свой клас адразу ў некалькі разоў, як гэта было з Баранавіцкай паштова-тэлеграфнай установай, якая перайшла з чацвёртага ў другі клас. Яе даход за 1914 г. істотна ўзрос [5, с. 4].

1 ліпеня 1886 г., згодна з палажэннем ад 28 мая 1885 г., землі Мінскай і Магілёўскай губерняў увайшлі ў створаную Мінскую паштова-тэлеграфную акругу (далей - МПТА) [3, л. 42]. 4 ліпеня 1886 г. у Мінску арганіза - валі Кіраванне паштова-тэлеграфнай акругай. Размяшчалася Кіраванне акругі ў Мінску на вуліцы Захар'еўскай у доме №481 [6, л. 63].

У Магілёўскай губерні, якая ўваходзіла ў склад МПТА, мясцовыя паштова-тэлеграф - ныя канторы і аддзяленні падпарадкоўваліся Магілёўскай губернскай паштова-тэлеграф - най канторы, якая, у сваю чаргу, адносілася да Кіравання Мінскай паштова-тэлеграфнай акругі, размешчанага ў Мінску. Да 1895 г. у Магілёўскай губерні налічвалася 71 пашто - ва-тэлеграфная ўстанова, з якіх 16 пашто - ва-тэлеграфных кантор, 20 паштова-тэлеграф - ных аддзяленняў, 35 паштовых аддзяленняў [7, с. 33]. У Магілёве было арганізавана 12 паштовых скрыняў, а ў Мінску ў гэты час налі - чвалася 18. Насельніцтва беларускіх гарадоў было незадаволена недастатковай колькасцю паштовых скрыняў. Дарэчы, жыхары Гомеля скардзіліся на тое, што яны перапоўнены кар - эспандэнцыяй і часта былі размешчаны толькі ўздоўж галоўных вуліц [8, с. 3].

У 1899 г. колькасць паштовых і пашто - ва-тэлеграфных устаноў у Мінскай паштова-тэ - леграфнай акрузе складала 267, з якіх: пашто - ва-тэлеграфных кантор - 28; паштова-тэле - графных аддзяленняў - 54; паштовых аддзялен - няў - 40; паштова-тэлефонных аддзяленняў - 2; тэлеграфных аддзяленняў - 1. Да 1911 г. (за 10 гадоў) іх колькасць папоўнілася на 307 пашто - вых і паштова-тэлеграфных устаноў, у склад якіх таксама ўваходзілі дапаможныя паштовыя ўстановы (валасныя праўленні з ажыццяўлен - нем паштовых аперацый і конна-паштовыя станцыі) [9, с. 42]. Даход у Мінскай паштова-тэлеграфнай акрузе ў 1912 г. складаў 1905148 руб. (паштовы - 1367487 руб., тэлеграфны - 537661 руб.), а расход - 827587 руб. [10, с. 9].

У адпаведнасці з палажэннем ад 25 мая 1885 г. Віцебская губерня ўваходзіла ў склад Смаленскай паштова-тэлеграфнага акругі [11]. У сваю чаргу, мясцовыя канторы і ад - дзяленні Віцебскай губерні падпарадкоўваліся губернскай паштовай канторы, а апошняя - Кіраванню Смаленскай паштова-тэлеграфнай акругі ў Смаленску. У адпаведнасці са ста - тыстычнымі данымі на тэрыторыі Віцебскай губерні ў 1887 г. дзейнічала 29 паштова-тэле - графных устаноў, да 1911 г. іх колькасць складала 65 кантор і аддзяленняў [12, с. 17].

У 1886 г. у Гродне адкрылася Упраўленне Гродзенскай паштова-тэлеграфнай акругі [3]. Ужо праз год у акрузе налічвалася 14 пашто - ва-тэлеграфных устаноў, а ў 1911 г. гэтая лічба павялічылася да 89 устаноў сувязі. Яшчэ адна паштова-тэлеграфная акруга, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі - Віленская, з Кіраван - нем акругі ў Вільна [13, л. 21]. На тэрыторыі акругі да 1911 г. дзейнічала каля 70 паштовых і тэлеграфных устаноў.

3 1895 г. пры валасных упраўленнях сталі адкрывацца дапаможныя паштовыя аддзяленні з прыёмам і выдачай простай карэспандэнцыі і продажам знакаў паштовай аплаты [14, л. 93]. Большасць дапаможных паштовых пунктаў у бе - ларускіх губернях абмяжоўвала сваю дзейнасць прыёмам і выдачай два разы на тыдзень простых паштовых адпраўленняў і продажам паштовых марак. Колькасць такіх устаноў сувязі пастаянна расла, аднак яны не маглі задаволіць рост патрэ - бы сельскага насельніцгва ў паштовай сувязі.

У сувязі з недастатковай колькасцю дзяр - жаўных паштовых і тэлеграфных устаноў чыгу - начныя станцыі аказвалі і паштовыя паслугі. На большасці паштовых аддзяленняў пры чыгунач - ных станцыях прымаліся і выдаваліся тэлегра - мы ўнутранай, а на некаторых - і міжнароднай карэспандэнцыі [15, с. 63]. Аддзяленні адкры - валіся ў спецыяльна выдзеленым памяшканні вакзала, тут жа размяшчалася паштовая скрыня. Перавозка пошти знаходзілася ў падпарадка - ванні Кіравання перавозкі пошты па чыгунках і выконвалася на падставе «Часовых правілаў перавозкі пошти па чыгунках» ад 9 студзеня 1873 г. [16, с. 75]. Пастаянныя сутыкненні паміж ведамствамі адмоўна адбіваліся на перасылцы пошты. Нярэдкімі была затрымка паштовых цягнікоў, несупадзенне прыёму карэспандэнцыі і яе дастаўка адрасатам, што выклікала незада - воленасць мясцовага насельніцтва. У прыват - насці, па просьбах жыхароў Рагачова, абура - ных частымі затрымкамі карэспандэнцыі, быў апублікаваны цэлы артыкул у мясцовай газеце, на які давялося даваць тлумачэнне начальніка паштова-тэлеграфнай акругі [17, с. 2].

Па меры развіцця чыгунак на тэрыторыі Беларусі некаторыя паштовыя гасцінцы стра - цілі сваё былое значэнне. Паштовыя тракты нярэдка былі ў нездавальняючым стане, пра што, у прыватнасці, сведчыць выпадак на даро - зе Слуцк - Старобін у 1912 г., калі фурманка з поштай засела ў гразі і загінуў паштовы конь [18, с. 3]. Гэты выпадак быў не адзіным у бела - рускіх губернях, і дадзеная праблема часта аб - мяркоўвалася ў мясцовым перыядычным друку.

У выпадку, калі адкрыццё новых устаноў было востра неабходна мясцоваму насельніцтву, усе выдаткі па іх уладкаванні клаліся на апош - ніх. У сувязі з гэтым часцяком насельніцтву да - водзілася звяртацца за дапамогай да прыватных асоб. На тэрыторыі Беларусі прыватныя пашто - выя паслугі аказвалі яўрэйскія сем'і. Як вынікае з архіўных крыніц, начальнікі ўпраўленняў бе - ларускіх паштова-тэлеграфных акруг неаднараз - ова рассылалі лісты ў падведамасныя ўстановы сувязі, у якіх адзначалася, што платныя пашто - выя паслугі, якія аказвалі яўрэі, карыстаюцца большай папулярнасцю ў сельскага насельні - цтва ў адрозненне ад дзяржаўнай пошты [19, л. 44]. Гэта тлумачылася тым, што паштовыя ад - праўленні, адрасаваныя ў сельскую мясцовасць праз дзяржаўную пошту, дастаўляліся ў валас - ныя праўленні і траплялі адрасатам толькі праз некалькі тыдняў і нават месяцаў, а часам і зусім не траплялі па прызначэнні.

Як відаць з прыведзеных статыстычных даных, павелічэнне ўнутраных і міжнародных паштова-тэлеграфных адпраўленняў, вялікі попыт на паштова-тэлеграфныя паслугі на тэрыторыі беларускіх губерняў, у сваю чаргу, прыводзілі да адкрыцця новых устаноў сувязі. Тым не менш іх колькасць у складзе бела - рускіх паштова-тэлеграфных акруг заставалася нязначнай у параўнанні з ростам насельні - цтва губерняў і попытам на паслугі сувязі, які ўзрос у пачатку XX ст. Гэта было выклікана адсутнасцю дзяржаўных сродкаў на адкрыццё новых паштова-тэлеграфных устаноў, бо ас - ноўная частка даходаў паштова-тэлеграфнага ведамства ішла на будаўніцтва новых тэле - графных ліній. На думку ўрада, уладкаванне кантор і аддзяленняў павінна было праходзіць без істотных выдаткаў для казны.

Пераўтварэнні канца XIX ст. закранулі таксама асабісты склад паштова-тэлеграфных служачых. Усе ранейшыя назвы пасад былі ска - саваны, і з 1885 г. служачых пошты і тэлегра - фа сталі называць паштова-тэлеграфнымі чы - ноўнікамі. Асобам, якія загадвалі ўстановамі, замест звання «паштмайстар», было прысвоена званне «начальнік», а памочнік паштмайстра перайменаваны ў «памочнік начальніка». Усе астатнія паштова-тэлеграфныя службоўцы былі падзелены на шэсць разрадаў, апошні шосты разрад, у сваю чаргу, падзяляўся на два аклады: вышэйшы і ніжэйшы [20, с. 119].

Служба чыноўніка пачыналася з ніжэйша - га акладу шостага разраду, і толькі праз амаль 20 гадоў працы ў ведамстве ён меў магчы - масць даслужыцца толькі да чацвёртага разра - ду. Некаторым чыноўнікам удавалася дасягну - ць перших трох разрадаў, якія звычайна былі звязаны з пасадамі загадчыкаў паштовых ад - дзяленняў або вышэйшымі пасадамі ў буйных канторах. Яркі прыклад - мешчанін Аўтухоў, які, як відаць з яго асабістай справы, пачынаў службу ў ведамстве з насади паштальёна і з часам даслужыўся да начальніка адной з кантор мінскай губерні [21, л. 75].

У любы штат беларускай установы сувязі ўваходзілі, як правіла, начальнік, яго памочнік, некалькі паштова-тэлеграфных чыноўнікаў. наглядчыкаў, паштальёны, механік, вартаўнік і рассыльныя. У паштова-тэлеграфных канторах першага і другога класаў існавалі пасады эксдедыдараў і іх памочнікаў Супрацоўнікі паштова-тэлеграфнага ведамства былі абавя - заны насіць форменнае адзенне ўстаноўленага ўзору [22, с. 17].

У адпаведнасці з цыркулярам начальніка Галоўнага ўпраўлення пошт і тэлеграфаў ад 20 ліпеня 1885 г. былі вызначаны абавязкі на - чальнікаў і памочнікаў паштова-тэлеграфных устаноў [23, с. 184]. Агульны нагляд па парадку службы, захоўвання грашовых сум і маёмасці быў ускладзены на начальніка ўстановы. У сваю чаргу, яго памочніку было даверана загадванне аддзелам страхавой карэспандэнцыі, выкананне распараджэнняў і даручэнняў начальніка і загад - ванне ўстановай падчас яго адсутнасці.

Нягледзячы на тое што рэарганізацыя паштовай і тэлеграфнай справы прынесла казне значную выгаду, матэрыяльнае ста - новішча паштовых служачых палепшылася ў параўнальна нязначнай ступені. Заработная плата паштова-тэлеграфных служачых, з якой адлічвалася 2% у пенсійны і інвалідны фонды, складалася з асноўнага акладу і так званых «сталовых грошай» [20, с. 146]. Вартаўнікі і рассыльныя таксама атрымлівалі розныя акла - ды (у залежнасці ад колькасці праслужаных гадоў і месцазнаходжання ўстановы). У пры - ватнасці, у 1912 г. на ўтрыманне асабістага складу ў Мінскай паштова-тэлеграфнай акрузе даводзілася 650 100 руб. (у сярэднім на адну ўстанову сувязі 3218 руб.) [24, с. 28]

Згодна з зацверджанай думкай Дзяржаўна - га Савета ў 1892 г., «чынам» і «ніжнім служы - целям» планавалася прадастаўляць казённыя кватэры пры ўстановах, а ў выпадку іх адсут - насці - выдаваць кватэрныя грошы ў памеры не больш за 30% ад заробку [1, с. 41]. Аднак у сувязі з пастаянным недафінансаваннем паштова-тэлеграфнага ведамства большасць служачых не атрымлівалі кватэр і неаднаразо - ва нават кватэрных грошай. Варта адзначыць, што ў такім неспрыяльным становішчы знаход - зіліся ніжэйшыя чыны ведамства, а чыноўнікі вышэйшых разрадаў, нават у такіх невялікіх па - вятовых гарадах, як Лепель, пражывалі ў дзяр - жаўных кватэрах і мелі прыслугу [25, л. 211].

Імкненне ўрада скараціць выдаткі на аса - бісты склад прыводзіла да неадпаведнасці росту колькасці работнікаў да росту колькасці паштовых і тэлеграфных адпраўленняў [26, с. 56]. Таксама пасля аб'яднання ведамстваў значная частка служачых, якія займаліся раней выключна тэлеграфнай справай, была абавязана займацца дадаткова і паштовымі аперацыямі. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіла да запаволення паштовых і тэлеграфных апера - цый, дапушчэнняў рознага роду памылак, што негатыўна адбілася на стане паштовай і тэле - графнай справы ў цэлым.

У сувязі з иным нярэдкай з'явай было тое, што на працу ва ўстановы прымалі недастатко - ва адукаваных выхадцаў з сялян і мяшчан, якія жадалі працаваць у ведамстве. Адсутнасць ад - паведнай адукацыі паштова-тэлеграфных слу - жачых адмоўна адбілася на развіщті сувязі ў Бе - ларусі. Нярэдкай з'явай было тое, што большас - ць з начальнікаў паштовых і тэлеграфных стан - цый не толькі не атрымалі належную адукацыю ў навучальных установах акругі, але і не здавалі экзаменаў на павышэнне пасады ў адпаведныя чыны, хоць гэта было абавязковым патрабаван - нем. Паштовыя служачыя не маглі правільна аформіць паштова-телеграфную дакумента - цыю і нават пісаць без памылак. Нешматлікія чыны ведамства маглі гаварыць на англійскай, французскай ці нямецкай мовах, хоць веданне адной замежнай мовы з'яўлялася абавязковым для паступлення на службу вышэйшых пасад. Каб прадухіліць заняцце пасады начальнікаў паштова-тэлеграфных устаноў некампетэнт - нымі асобамі, начальнік Галоўнага ўпраўлення пошт і тэлеграфаў сваім цыркулярам забараніў прымаць у ведамства асоб без адпаведнай аду - кацыі [27, л. 96].

Пры беларускіх губернскіх паштова-тэ - леграфных канторах дзейнічалі паштовыя школы і школы наглядчыкаў, дзе жадаючыя ўступіць на пасаду служачых ведамства вы - вучалі асноўныя прадметы і здавалі экзамены на адпаведнасць займаемай пасадзе. Аднак першая адукацыйная ўстанова для чыноў паштова-тэлеграфнага ведамства ў Мінску была адкрыта пры Кіраванні акругі толькі ў 1910 г. Школа наглядчыкаў і кваліфікаваных служачых сувязі размяшчалася на вуліцы Пе - трапаўлаўскай, (цяпер вуліца Энгельса) [19, л. 147]. Выпускнікам школы неабходна было здаць адиаведныя экзамены на веданне пашто - вай і тэлеграфнай спецыяльнасцей. Пасля заканчэння курсаў яны маглі займаць пасаду паштова-тэлеграфнага чыноўніка.

Згодна з пастановай Дзяржаўнага Савета ад 17 мая 1904 г. жанчынам таксама было дазволе - на паступаць на службу ў паштова-тэлеграфнае ведамства на насады штатных чыноўнікаў [28, с. 53]. Жанчыны маглі займаць пасады ўсіх раз - радаў, аднак без права ўзначальваць паштова-тэ - леграфныя ўстановы. Цікавым з'яўляецца факт імклівага павышэння па службе паштова-тэле - графнага чыноўніка 5-га разраду Кубіцкай, аб чым сведчыць нататка ў паштова-тэлеграфным выданні. Як адзначаюць аўтары гэтага артыку - ла, яе павышэнне адбылося шмат у чым дзяку - ючы сваяцкім сувязям з чыноўнікам Віленскай паштова-тэлеграфнай акругі [29, с. 3].

Гэта з'ява была нярэдкім у паштова-тэ - леграфным асяроддзі. Некалькі першых ста - ронак «Паштова-тэлеграфнага рэха» было прысвечана М.Р. Рункевічу - чыноўніку Кіра - вання Мінскай паштова-тэлеграфнай акру - гі, які, скарыстаўшыся сваяцкімі сувязямі, узяў у арэнду ў Бабруйску памяшканне для размяшчэння там паштова-тэлеграфнай канторы, якое належала яго сястры. Кошт арэнд - най платы гэтага памяшкання быў значна да - ражэйшы за іншыя прапанаваныя варыянты [30, с. 2; 31, с. 2; 32, с. 3].

Нягледзячы на недастатковае матэрыяль - нае становішча і неадпаведнасць заработнай платы шырокаму колу абавязкаў паштова-тэ - леграфных служачых, яны працягвалі гадамі несці цяжкую службу ў паштова-тэлеграфным ведамстве. Гэта тлумачыцца тым, што ўсе слу - жачыя пасля атрымання чыну мелі права на выключэнне з падатковага стану. Паколькі па - сады «ніжніх служыцелей» устаноў сувязі ў ас - ноўным камплектаваліся з мяшчан і сялян, то яны ахвотна карысталіся дадзенымі льготамі.

Заключэнне

паштовы тэлеграфны сувязь

Такім чынам, развіццё новых шляхоў зносін, рост насельніцтва, ускладненне са - цыяльных камунікацый прывялі да з'яўлення новых сродкаў сувязі і росту паштовых і тэле - графных адпраўленняў, у выніку чаго наспела неабходнасць у рэфармаванні галіны. У ад - паведнасці з рэформай 1884-1885 гг. узнікла новая акруговая сістэма кіравання, беларускія губерні ўвайшлі ў склад чатырох паштова-тэ - леграфных акруг, якія былі ўключаны ў агуль - ную паштова-телеграфную сетку Расійскай імперыі. Адбылося аб'яднанне паштовых і т элеграфных устаноў. І ў цяперашні час на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць аб'яднаныя паштова-тэлеграфныя ўстановы - аддзялен - ні сувязі. Удалае геаграфічнае размяшчэнне Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, вялікая колькасць тавараў на экспарт, па - велічэнне колькасці насельніцтва, развіццё чыгуначнага будаўніцтва прывялі да ўзросту колькасці карэспандэнцыі і, як следства, да ад - крыцця новых паштова-тэлеграфных устаноў і тэлеграфных ліній. Аднак паказчыкі коль - касці ўстаноў сувязі ў беларускіх паштова-тэ - леграфных акругах не на многа апярэджвалі сярэднестатыстычныя паказчыкі па Расійскай імперыі. На агульным стане паштова-тэле - графнай справы значна адбівалася недастат - ковае фінансаванне з боку ўрада, нягледзячы на высокія паказчыкі прыбытковасці галіны сувязі. Становішча служачых, якія пасля рэ - формы 1884-1885 гг. выконвалі большы аб'ём працы, з-за аб'яднання паштовых і тэлеграф - ных устаноў заставалася на нізкім узроўні.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Стеткевич, а С. Почта и телеграф в царствование императора Александра III / сост. А.С. Стеткевич. - Санкт-Петербург: тип. М-ва вн. дел, 1901. - 80 с.

2. Полное собрание законов Российской империи: собрание 3-е. Том V. 1885. От №26433435 и Дополнения. - Санкт-Петербург, 1887. - 1478 с.

3. Об образовании Минского почтово-телеграфного округа // Российский государственный исторический архив (РГИА). - Фонд 1289. Оп. 2. Д. 1551. 159 л.

4. Базилевич, К.В. Почта в России в XIX веке / К.В. Базилевич. - М.: НКПиТ, 1927. - 196 с.

5. Глембоцкий, а О. О возведении с 1 апреля 1915 г. / А.О. Глембоцкий // Почтово-телеграфное эхо. - Санкт-Петербург, 1915. - №13. - С. 15.

6. Циркуляры ГУПТ и переписка с начальниками почтово-телеграфных контор и отделений // Национальный исторический архив Беларуси (НИАБ). - Фонд 448. Оп. 1. Д. 2. - 532 л.

7. Обзор Минской губернии за 1895 год. Минск, 1896. - Мн.: Типография губернского правления, 1896. - 54 с.

8. Икс. Почтовый ящик / Икс // Полесская жизнь: политическая, общественная и литературная газета / Гомель. - 1910. - №76. - С. 3

9. Обзор Могилевской губернии за 1911 г. - Могилев: издание Могилевского губернского статистического комитета, 1912. - 115 с.

10. Глембоцкий, А.О. Содержание личного состава местных почтово-телеграфных учреждений / А.О. Глембоцкий // Почтово-телеграфный вестник. - Санкт-Петербург. - 1913. - №24. - С. 18.

11. Об образовании Смоленского почтово - го-телеграфного округа // РГИА. - Фонд 1289. Оп. 2. Д. 1548. - 96 л.

12. Обзор Витебской губернии за 1886 г.: прил. ко всеподданнейшему отчету витеб. губернатора. - Витебск: Губерн. тип., 1887. - 34 с.

13. Об образовании Виленского почтово-телеграфного округа // РГИА. - Фонд 1289. Оп. 2. Д. 1532. - 142 л.

14. Жарков, С. Почта и телеграф в России (1883-1893 гг.) / С. Жарков // Почтово-телеграфный журнал (отдел неофициальный). - СПб., 1896. - апрель. - С. 550-594.

15. Колосов, Л.Л. Железнодорожная почта в белорусских губерниях в конце XIX - начале XX вв. / Л.Л. Колосов // Веснік сувязі. - 1995. - №3 (119) - С. 63-64.

16. Соловьев, К М. Почта и телеграф в ХІХ столетии / К.М. Соловьев // Министерство внутренних дел. Исторический очерк. Приложение второе. - СПб.: Типография министерства внутренних дел, 1901. - 248 с.

17. Бич. Почтовые недоразумения / Бич // Полесская жизнь. - Гомель, 1911. - №44. - С. 2 (4 января).

18. Vivus. Где истиная причина? / Vivus // Минское слово. - Минск, 1912. - №1585. - С. 3.

19. Циркуляры начальника почтово-телеграфного округа по вопросам деятельности почтово-телеграфных учреждений // НИАБ. - Фонд. 448. Оп. 1. Д. 7. - 231 л.

20. Базилевич, К.В. Очерки по истории профессионального движения работников связи (1905-1906) / К.В. Базилевич. - М.: Издание ЦК союза связи, 1925. - 453 с.

21. Сведения о структуре и распределение обязанностей между отделениями Управления округа / НИАБ. - Фонд. 448. Оп. 2. Д. 3. - 116 л.

22. Попова, А.С. Связь в Белоруссии / Бел. рес. правление ИТОРиЭ имени А.С. Попова, Институт научн.-техн. информ. и пропаганды при Госплане БССР. - Мн.: Связьиздат, 1967. - 69 с.

23. Зверев, Н.П. Краткий сборник приказов, циркуляров и других распоряжений по Почтово-телеграфному ведомству, последовавших с 8 июля 1884 г. по 31 декабря 1899 г. / Н.П. Зверев. - СПб.: Невс. тип., 1900. - 270 с.

24. Глембоцкий, А.О. Расходы на содержание личного состава почтово-телеграфного ведомства / А.О. Глембоцкий // Почтово-телеграфный вестник. - СПб.: А.О. Глембоцкий, 1913. - №10. - С. 28.

25. Статистическое обследование санитарно-бытовых условий служащих почтово-телеграфного ведомства Виленской губернии // РГИА. - Фонд 1289. Оп. 14. Д. 15. - 809 л.

26. Мальцева, Н.А. Материалы по истории связи в России XVIII - начало ХХ вв. Обзор документальных материалов / под ред. Н.А. Мальцевой. - Ленинград: Ленинградская типография №5 Главполитграфпрома СССР, 1966. - 335 с.

27. Циркуляры начальника округа с предписаниями и разъяснениями начальников // НИАБ. - Фонд 448. Оп. 1. Д. 5. - 377 л.

28. Заремский, В.К. Организация работы женщин в почтово-телеграфных учреждениях Российской империи / В.К. Заремский // Веснік Ма - гілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Ку - ляшова. Серыя А: гум. навукі: гісторыя, філасофія, філалогія. - 2010. - №1 (35). - С. 50-58.

29. Глембоцкий, А.О. В Виленской центральной телеграфной конторе / А.О. Глембоц - кий // Почтово-телеграфное эхо. - СПб., 1915. - №24. - С. 3.

30. Герасимов, Н.И. Почтово-телеграфный князь Михаил Григорьевич / Н.И. Герасимов // Почтово-телеграфное эхо. - СПб., 1915. - №1. - С. 1-4.

31. Рункевич, М. Г Опровержение / М.Г. Рункевич // Почтово-телеграфное эхо. - СПб., 1915. - №4. - С. 1-6.

32. Герасимов, Н.И. Ответ Михаилу Григорьевичу / Н.И. Герасимов // Почтово-телеграфное эхо. - СПб., 1915. - №5. - С. 1-5.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Структура ремонтно-строительной компании. Анализ необходимости внедрения автоматизированной системы. Функциональные возможности системы. Общая структура организации работ по проектированию ПП. Необходимость отладки разработанного программного продукта.

    дипломная работа [111,8 K], добавлен 29.09.2007

  • Назначение базы данных и ее основные функции. Категории пользователей, инфологическое и даталогическое проектирование базы данных "Интернет-магазин". Учет специфики предметной области, ограничения и бизнес-правила. Описание пользовательского интерфейса.

    курсовая работа [3,3 M], добавлен 30.09.2011

  • Спектральний аналіз та можливості кількісної оцінки параметрів ЕЕГ. Згладжування методом Калмана. Фазочастотний аналіз миттєвих характеристик. Реалізація, складена з відрізків синусоїд з різними амплітудами і частотами та її фазова й частотні криві.

    реферат [576,0 K], добавлен 27.11.2010

  • Обчислення передаточної функції ланцюгів та аналіз частотних характеристик. Еквівалентна схема ланцюга за змінним струмом. Метод вузлових потенціалів. Можливості програми схемотехнічного моделювання Micro-Cap 7. Аналіз кіл активних компонентів.

    лабораторная работа [299,9 K], добавлен 10.05.2013

  • Структура автоматического фазометра, выбор компонентой базы и расчет блока питания. Описание алгоритма и составление программы для микроконтроллера и персонального компьютера, их основные действия. Определение погрешности скорости передачи данных.

    курсовая работа [209,7 K], добавлен 05.08.2010

  • Развитие элементной базы основано на потребностях СМЭ, достижениях физики, технологии, производства. Микроэлектроника базируется на интеграции дискретных элементов электронной техники, а каждый элемент схемы формируется в полупроводниковом кристалле.

    реферат [101,1 K], добавлен 09.01.2009

  • Структура и назначение арифметическо-логического устройства, порядок его проектирования. Выбор элементной базы, конструкции данного блока и основные требования к нему. Расчет частоты собственных колебаний блока АЛУ, оценка уровня его унификации.

    курсовая работа [1,3 M], добавлен 01.09.2008

  • Анализ основных технических требований. Выбор и обоснование элементной базы, материалов конструкции, компоновочной схемы, метода и принципа конструирования. Разработка модуля управления климатом на базе микроконтроллера. Стандартная структура сети.

    отчет по практике [1,1 M], добавлен 28.04.2015

  • Описание схемы электрической принципиальной "USB-термометр". Структура микроконтроллера, программный продукт для него. Обоснование элементной базы. Проектирование резистивной микросборки. Компоновка изделия, расчет на надежность и технологичность.

    курсовая работа [2,3 M], добавлен 07.09.2012

  • Анализ генератора Колпитца. Исследование биполярного транзистора, зависимости тока коллектора от тока базы и напряжения база-эмиттер. Структура и алгоритмы работы асинхронных и синхронных триггеров. Функции переходов и возбуждения их основных типов.

    лабораторная работа [967,1 K], добавлен 11.05.2013

  • Состав структурной схемы цифрового радиоприемника. Выбор элементной базы. Расчет частотного плана, энергетического плана и динамического диапазона. Выбор цифровой элементной базы приемника. Частота полосы сигналов. Максимальный коэффициент усиления.

    курсовая работа [593,4 K], добавлен 19.12.2013

  • Выбор элементной базы. Анализ ресурсов ввода-вывода. Структура алгоритма программы. Состав и назначение отдельных элементов. Подпрограммы табличной перекодировки напряжения в давление, вывода числа на индикацию, обработчика прерывания от таймера.

    курсовая работа [1,1 M], добавлен 21.12.2010

  • Структура компонентов сети сотовой связи, назначение отдельных подсистем. Этапы и принципы формирования базы данных для подтверждения подлинности IMEI, типы списков номеров: белые, черные и серые. Возможность протокола управления радио ресурсами RR-RR.

    контрольная работа [650,1 K], добавлен 06.08.2013

  • Функциональная спецификация, описание объекта, структура системы и ресурсов микроконтроллера. Ассемблирование, программирование микроконтроллера и разработка алгоритма работы устройства, описание выбора элементной базы и работы принципиальной схемы.

    курсовая работа [2,2 M], добавлен 02.01.2010

  • Общие сведения о компании "ЭР-Телеком" ("Дом.ру"). Основные операционные показатели. Структура абонентской базы. Услуги и тарифы. Исследование конкурентной среды. Основные методы анализа рынка. Сравнительный анализ интернет-провайдеров 4Р г. Рязань.

    курсовая работа [2,3 M], добавлен 06.12.2014

  • Схема цифрової системи передачі інформації. Кодування коректуючим кодом. Шифрування в системі передачі інформації. Модулятор системи передачі. Аналіз роботи демодулятора. Порівняння завадостійкості систем зв’язку. Аналіз аналогової системи передачі.

    курсовая работа [1,6 M], добавлен 04.02.2013

  • Блок обработки данных: общее устройство, выбор элементной базы. Структура операционного автомата. Расчет нагрузочной способности шины данных. Расчет длительности такта управляющего автомата. Память: построение, контроллер. Интерфейс шины процессор-память.

    курсовая работа [3,7 M], добавлен 07.01.2015

  • Характеристика та аналіз функціональних схем систем автоматичного регулювання підсилення (АРП). Різновиди та елементи систем АРП. Методика розрахунку зворотньої системи регулювання підсилення. Порівняльний аналіз між аналоговими та цифровими системами.

    курсовая работа [1,0 M], добавлен 25.01.2010

  • Процес передачі повідомлення, канали та принципи ущільнення ліній. Формування цифрового потоку, структура системи передачі Е1. Основні параметри інтерфейсу та форми імпульсу. Аналіз та вимірювання цифрового потоку Е1, техніко-економічне обґрунтування.

    дипломная работа [1,9 M], добавлен 12.01.2012

  • Опис роботи, аналіз та синтез лінійної неперервної системи автоматичного керування. Особливості її структурної схеми, виконуваних функцій, критерії стійкості та її запаси. Аналіз дискретної системи автокерування: визначення її показників, оцінка якості.

    курсовая работа [482,1 K], добавлен 19.11.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.