Францыск Скарына

Выдання Скарыны - унікальныя помнікі свецкай рэнесанснай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе. Склад біблейскіх твораў пісьменніка. Асаблівасці іх моўнай стылістыкі, рыторыкі і алегарычнага зместу.

Рубрика Религия и мифология
Вид реферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.11.2015
Размер файла 1011,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Францыск Скарына

Паходжанне

Францыск Скарына (~1490, Полацк - ~1551, Прага) - беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык.

Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне універсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі універсітэт у 1504, у акце Падуанскага універсітэта 1512 названы "маладым чалавекам") дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння (дапушчальна і 2-я пал. 1480-х г.). Даследчыкі лічаць, што прозвішча "Скарына" ўтварылася ад старажытнага слова "скора" (скура) або "скорина" (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска - Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя "Францыск", зрэдку - "Францишек".

Асветніцкая дзейнасць

Выданні Скарыны з'яўляюцца ўнікальнымі помнікамі свецкай рэнесансавай біблейскай пісьменнасці. Іх месца ў еўрапейскім і беларускім культурна-гістарычным працэсе вызначаецца гістарычнымі ўмовамі, традыцыямі, своеасаблівасцю і агульным узроўнем духоўнага развіцця Беларусі і ўсходне-славянскіх зямель ВКЛ. Разам з тым яны адлюстроўваюць і асабістыя рысы выдаўца, яго духоўную адоранасць і непаўторнасць, веліч яго подзвігу. скарына біблейская пісьменнасць стылістыка

Біблія Скарыны не адпавядае поўнасцю ніводнаму з вядомых рукапісных ці друкаваных зводаў Святога Пісання. Яна адыходзіць ад царкоўных традыцый не столькі сваім складам і зместам (дзе многа кананічнага), колькі агульнай накіраванасцю, жывым духам і свецкай хрысціянскай прыўзнятасцю, грамадскімі, нацыянальна-патрыятычнымі, гуманістычнымі і асветніцкімі тэндэнцыямі. Творы Скарыны непарыўна і арганічна звязаны з яго выданнямі, тэмамі і накіраванасцю яго духоўнай дзейнасці. Яны ўяўляюць сабой сукупнасць уступных, заключных і каментуючых матэрыялаў, якія дастасаваны да адпаведных біблейскіх кніг і ствараюць з імі і з усёй Бібліяй разам арганічную цэласнасць. Асноўную ролю адыгрываюць "предьсловия" і блізкія да іх па функцыях "сказання". У пражскіх выданнях 21 прадмова і 4 сказанні, у віленскіх - адпаведна 2 і 21. Большасць даследчыкаў адносіць прадмовы і сказанні да адной жанравай разнавіднасці, на думку іншых (У. Конан, В. Дарашкевіч, А. Яскевіч) - сказанні бліжэй да пазнейшых беларускіх пропаведзяў, казанняў. Яны звычайна больш сціслыя, адрозніваюцца сваёй стылістыкай, красамоўствам, насычаны багаслоўскай рыторыкай.

Кнігі Скарыны прызначаліся для прыватнага і сямейнага чытання, выкарыстання ў царкоўных службах і свецкіх бібліятэках. Францыск Скарына ўлічваў адсутнасць у ВКЛ і ўсёй Усходней Еўропе развітой кніжна-пісьмовай традыцыі па перапісванні біблейскіх зводаў, недастатковае знаёмства з імі свецкіх і нават царкоўных колаў. Асобныя рукапісныя зводы Бібліі ("Генадзіеўская Біблія" 1499, "Дзесятаглаў" Мацея Дзевятага 1502-07, "Пяцікніжжа" дзяка Фёдара 1514) не былі прызначаны для шырокага распаўсюджання і толькі вынаходніцтва друку адчыніла перад ёй шырокія перспектывы. Каб пазбегнуць спрошчанага, памылковага ўспрыняцця Бібліі, Скарына імкнуўся ў простай і зразумелай форме каменціраваць біблейскія тэксты, падаваць звесткі аб гістарычных, побытавых, багаслоўскіх, моўных рэаліях. У тэалагічным кантэксце асноўнае месца ў прадмовах і сказаннях Скарыны займала т.зв. экзагеза - тлумачэнне алегарычнага зместу кніг Старога Запавету як прадвесця і прароцтва новазапаветных падзей, перамогі хрысціянства ў свеце і надзеі на вечнае духоўнае выратаванне. Комплекс прадмоў і сказанняў дапаўняюць калафоны - пасляслоўі з некаторымі выхаднымі звесткамі і т.зв. надпісанні - сціслыя ўступныя каментарыі да частак кожнай кнігі.

Даследчыкі адзначаюць стылявы і жанравы сінкрэтызм асноўных твораў Францыска Скарыны, дасканаласць выяўленчых сродкаў, публіцыстычнасць, экспрэсіўнасць, прытчавы і алегарычны характар, багацце гістарычных, філасофскіх, тэалагічных каментарыяў, сугучнасць узнёслай моўнай стылістыцы кніг Бібліі.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Агульная характарыстыка каталіцтва і яго асаблівасці. Другі этап каталіцтва. Асаблівасці веравучэння і культу каталіцызму. Структура каталіцкай царквы. Уніяцтва на Беларусі. Разгляд каталіцтва разам з праваслаўем як рэлігія, якая мае доўгую гісторыю.

    реферат [34,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Аналіз основних підходів до осмислення постмодернізму, як культурної категорії. Характеристика історико-філософських джерел постмодернізму: аналітична натуралістична традиція, ідеї вільнодумства. Проблема релігії, теології у творчості постмодернізмів.

    дипломная работа [120,6 K], добавлен 17.01.2010

  • Асаблівасці барацьбы паміж нямецкімі і савецкімі акупантамі Беларусі, наступствы для беларускага народа. Стаўленне акупантаў да праваслаўнай царквы, прыклады пагардлівага адносіны. Змены ў Генеральным камісарыяце краіны. Структура царкоўнай улады.

    реферат [44,2 K], добавлен 28.03.2011

  • Асаблівасці каланіяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Еўропы перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Наступствы экстрэмальнай палітыкі немцаў восенню 1941 года. Гісторыя аднаўлення і арганізацыі праваслаўнай царкоўнага жыцця ў Беларусі.

    курсовая работа [36,1 K], добавлен 23.03.2011

  • Життєвий шлях, родинне виховання та становлення особистості Йосипа Сліпого. Його діяльність на посту ректора духовної семінарії і академії. Львівський собор 1946 р та ліквідація УГКЦ. Арешт митрополита і роки ув’язнення. Наукова та культурна діяльність.

    курсовая работа [89,6 K], добавлен 17.05.2014

  • Агульная характарыстыка праваслаўя – адного з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Хрысціянізацыя Русі. Гісторыя праваслаўя на тэрыторыі Беларусі, Расіі. Стараверства, асаблівасці праваслаўнага веравучэння і культу. Структура праваслаўнай царквы на Беларусі.

    реферат [39,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Рэлігія і навука як формы духоўна-творчага асваення свету. Гістарычны вопыт і цывілізацыйныя асаблівасці ўзаемаадносін паміж навукай і рэлігіяй: ад старажытных часоў да сучаснасці. Рэлігія і навука ў святле сучасных духоўна-цывілізацыйных працэсаў.

    дипломная работа [66,4 K], добавлен 29.05.2012

  • Загальна оцінка міжконфесійних зв’язків в Україні. Конфесійна розмаїтість та багатонаціональний склад населення Полтавщини. Релігійні течії та організації на території регіону. Міжрелігійні стосунки Полтавській області, їх сучасний стан та особливості.

    реферат [18,6 K], добавлен 10.05.2013

  • Францыск Скарына — беларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. План старажытнага Полацка. Заснаванне беларускага кнігадрукавання. Асветніцкая дзейнасць і светапогляд Скарыны.

    презентация [1,5 M], добавлен 03.04.2014

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры першай паловы XVI ст. Францыск Скарына. Першая друкаваная скарынаўская кніга – Псалтыр. Прадмовы Скарыны як важная крыніца вывучэння яго светапогляду. Лацінамоўная паэзія Беларусі XVI–XVІIІ ст. Мікола Гусоўскі.

    курсовая работа [97,7 K], добавлен 24.02.2011

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus: лірыка і проза" пісьменніка. Падабенства і адрозненні твораў Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

    реферат [29,1 K], добавлен 19.12.2011

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў пісьменніка. Аналіз сюжэтаў найбольш вядомых твораў Лукаша Калюги, адзнака сацыяльных праблем грамадства.

    реферат [35,4 K], добавлен 24.02.2011

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Гісторыя ўзнікнення азбукі. Агульная характарыстыка сучасных беларускіх азбук, асаблівасці фанетычнай сістэмы. Методыка выкарыстання азбук у навучальным працэсе на 1-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Распрацоўка ўрока з прымяненем "Буквара" А. Клышкі.

    дипломная работа [248,9 K], добавлен 31.10.2015

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.