Капліца-пахавальня князей Святаполк-Мірскіх у Міры
Росквіт ў сядзібнай архітэктуры Беларусі. Фамільная пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, узведзеная ў ландшафтным парку маёнтка Мір пецярбургскім архітэктарам Р. Марфельдам у 1904–1915 гг. трактоўка складанага комплексу рэтраспекцый у дэкоры капліцы.
Рубрика | Строительство и архитектура |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 17.05.2014 |
Размер файла | 16,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»
Рэферат
па дысцыпліне: Помнікі гісторыі і культуры
Капліца-пахавальня князей Святаполк-Мірскіх у Міры
Студэнт
ВШТ 2 курс ДТГ-1
Юдзін М.М.
Выкладчык
Самусік А.Ф.
Мінск, 2014
Пачатак ХХ стагоддзя быў перыядам надзвычайнага росквіту ў сядзібнай архітэктуры Беларусі. Тут спалучалася новае і традыцыйнае, вынікам чаго была разнастайнасць форм і прыёмаў. У гэты час для будынкаў вялікіх сядзібных рэзідэнцый і малых паркавых форм у роўнай ступені былі ўласцівы складаная несіметрычная планіроўка, дынамічная кампазіцыя і маляўнічы “гістарычны” дэкор 1.
Самым яскравым прыкладам такой архітэктуры з'яўляецца Мірская капліца - фамільная пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх, узведзеная ў ландшафтным парку маёнтка Мір пецярбургскім архітэктарам Р. Марфельдам у 1904-1915 гг. Мірскую капліцу без перабольшання можна лічыць адным з найцікавейшых помнікаў архітэктуры нашай краіны. Яе стварэнне мае сваю перадгісторыю, і некаторыя факты раскрываюць ідэйны грунт таго складанага мастацкага рашэння, якое знайшоў для капліцы пецярбургскі архітэктар Р. Марфельд.
Як прынята адзначаць у краязнаўчай літаратуры, “сугучча прозвішча князёў Святаполк-Мірскіх і назвы набытага імі ў 1891 г. маёнтка Мір з'яўляецца выпадковым”2.
Тым не менш бясспрэчна, што імкненне зрабіць Мір сваёй фамільнай рэзідэнцыяй адпавядала вялікім амбіцыям гэтай сям'і, якая не вызначалася асаблівай радавітасцю (у XVII стагоддзі Мірскія былі вядомыя сярод браслаўскай шляхты). У другой палове ХІХ ст. два пакаленні Святаполк-Мірскіх зрабілі імклівую кар'еру на вайсковай і дыпламатычнай службе ў Расійскай Імперыі, і вось тады - post factum - выпадак даў ім магчымасць займець Мір як “радавое гняздо”. Князі Святаполк-Мірскія ўзвялі ў маёнтку новы двухпавярховы палац (згарэў у 1914 г. і не быў адноўлены) і сямейную пахавальню.
Такім чынам, «звышзадачай» пры будаўніцтве Мірскай капліцы было стварэнне вобраза-легенды, унутрысямейнага сімвала старажытных каранёў, высакароднага паходжання і арыстакратызму княжацкага роду. Таму заказчыкі не шкадавалі сродкаў, і капліца, фактычна, «вырасла» да аб'ёмаў невялікай царквы: з вежай-званіцай, двумя парталамі і нават з сістэмай ацяплення (печкамі ў зале і ў крыпце).
Р. Марфельд (1852-1921), аўтар праекта Мірскай капліцы, - не “архітэктар-мастак” (так іменаваліся выпускнікі Акадэміі мастацтваў), а “грамадзянскі інжынер”, які не ставіў перад сабой задачы стварэння арыгінальных архітэктурных вобразаў і шырокага прымянення прынцыпу эклектыкі, спалучаючы ў дэкоры збудаванняў фармальныя сродкі гістарычных стыляў з моднымі элементамі мадэрну. Тым не менш, кампазіцыйнае рашэнне капліцы нельга не прызнаць удалым: нават на значным аддаленні будынак мае выразны сілуэт, стромкая вежа з невялікім купалам цягнецца ўверх, а асноўны аб'ём, абцяжараны высокай абсідай, двумя парталамі, высокай лесвіцай галоўнага ўваходу стварае важкую, масіўную аснову.
Капліца пабудавана з чырвонай цэглы, цокаль часткова аблямаваны шэрым і шэра-зялёным гранітам. Такі выбар матэрыялаў невыпадковы, фактура і колер каменю і цэглы адыгрывае найважнейшую дэкаратыўную ролю і відавочна ўтрымлівае ў сабе ілюзію на старажытны Мірскі замак. Значнае месца на галоўным фасадзе капліцы займаюць маёлікавае пано з выявай Хрыста Уседзяржыцеля і чаканны картуш з геральдычнай кампазіцыяй. Картуш і пано маюць узбуйненыя памеры, гэта, фактычна, самастойныя і паўнавартасныя элементы архітэктурнай кампазіцыі капліцы. Нагадаем, што менавіта ў стылістыцы мадэрну “з другаснага ўпрыгожання жывапіс і скульптура пераўтвараюцца ў кампазіцыйны сродак першаступеннай важнасці”.
Шырокія гарызантальныя цягі, карнізы складанага профілю, з медальёнамі, “кроплямі і сухарыкамі”, архівольты падкупальнай канструкцыі, афармленне парталаў і вокнаў - усе гэтыя элементы архітэктурнага дэкору маюць знарочыстую складанасць. Нават куты збудавання аформлены кожны па-свойму: паўднёва-ўсходні “зрэзаны”, паўднёва-заходні ўпрыгожаны пілястрамі. Такая надзвычайная вынаходлівасць архітэктара, уменне насыціць і нават перанасыціць кампазіцыю дэталямі і акцэнтамі часам ставіла ў тупік нашых даследчыкаў архітэктуры, якія інтэрпрэтавалі Мірскую капліцу як прыклад “выкарыстання матываў старажытнарускага дойлідства”.
На справе складаны комплекс рэтраспекцый у дэкоры Мірскай капліцы цяжка трактаваць у рэчышчы таго ці іншага напрамку архітэктуры гістарызму (рэтраспектыўна-рускага, неагатычнага ці неараманскага). Гэта - характэрны прыклад свядомага змяшэння рознастылёвых элементаў, у аснове якога ляжыць пэўная ідэалагічная праграма. Дэкаратыўныя матывы, што ўзыходзяць да эпохі Сярэднявечча (перспектыўны партал уваходу, масіўная вежа, дэкаратыўныя краты вокнаў і інш.) павінны былі падкрэсліць арыстакратызм заказчыкаў, прыхільнасць сям'і Святаполк-Мірскіх да еўрапейскай культуры.
Аднак найважнейшыя акцэнты дэкаратыўнай сістэмы капліцы маюць падкрэслены “візантыйска-рускі” характар (завяршэнне вежы ў выглядзе сферычнага візантыйскага купала, маёліка “Хрысос Уседзяржыцель” на галоўным фасадзе). Маёлікавае пано, дзякуючы гучнасці насычаных колераў, эфектнаму залатому фону, погляду Хрыста, які неадступна звернуты на гледача, настолькі яскрава выдзяляецца на фасадзе капліцы, што пры пэўным успрыняцці ўсё збудаванне можна трактаваць як велізарную мудрагелістую “раму” манументальнага абраза. Пры яўнай некананічнасці архітэктурнага рашэння, яго сувязь з праваслаўнай храмавай традыцыяй была абавязковай, паколькі сям'я Святаполк-Мірскіх, чыім фамільным храмам і месцам апошняга прытулку павінна была стаць капліца, належала да праваслаўя, выводзячы свой радавод ад кіеўскага князя Святаполка.
Такім чынам, спалучэнне разнародных рэтраспектыўных матываў у архітэктуры Мірскай капліцы мела невыпадковы, праграмны характар. Вобразнае рашэнне гэтага унікальнага помніка па духу звязана з дзвюма моцнымі традыцыямі - агульнаеўрапейскай і праваслаўнай, а кампазіцыя выкарыстоўвае прынцыпы стылю “мадэрн”. Аўтар і заказчыкі спрычыніліся да архітэктурных пошукаў пачатку ХХ ст., а плён іх дзейнасці - Мірская капліца - для свайго часу быў авангардысцкім эксперыментам пераходнай эпохі, калі архітэктура развітвалася з мінулым і шукала сучасную мастацкую мову.
Спіс літаратуры
архітэктура пахавальня капліца
1. Шымялевіч Г.Г. Стылявыя напрамкі другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст.ст. у архітэктуры капліц Беларусі // Альманах: Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. - 2000. - № 3. - С. 72-74.
2. Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. - Мн., 1989. - С. 197.
3. Кириченко Е.И. Русская архитектура 1830-1910 гг. - М., 1982. - С. 231.
4. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. З. - Мн., 1989. - С. 192.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Історія створення парку та його місце розташування. Грунтові та кліматичні характеристики паркової території. Реконструкція малої архітектурної форми, прилеглої ситуації та другорядної прогулянкової алеї. Перепланування насаджень групи та живоплоту.
курсовая работа [4,4 M], добавлен 02.10.2014Історична довідка парку. Характеристика споруд та території. Le Chateau Vieux (Старий замок). La Chapelle (Каплиця). La Grotte de Meudon (Печера Медоне). Le Chateau Neuf (Новий замок). Реконструкція парку і будівель. Музей мистецтва та історії Медон.
презентация [10,4 M], добавлен 18.04.2015Проектування готельного комплексу "Камелія" з рестораном "Мерлін". Опис місця розміщення об’єкту. Характеристика транспортних шляхів району будівництва, місць масового відпочинку. Визначення загальної та корисної площі, об’ємно-планувальне рішення.
контрольная работа [276,6 K], добавлен 30.04.2010Визначення основних функціональних груп будівель та споруд, які розташовані на береговій частині комплексу та їх вплив на загальну планувальну концепцію території суходолу і гавані. Процес становлення яхтового комплексу як архітектурного об’єкта.
статья [181,4 K], добавлен 24.11.2017Радикальні зміни в економіці будівельного комплексу та оновлення матеріально-технічної бази. Суть терміну "капітальне будівництво". Структура будівельної галузі та будівельного комплексу. Кон'юнктура ринку будівництва та показники розвитку галузі.
реферат [25,6 K], добавлен 04.07.2009Гісторыка-культурныя перадумовы развіцця мастацтва Польшчы канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. Асаблівасці польскай культуры перыяду класіцызму. Спецыфіка грамадзянскага будаўніцтва. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці ландшафтнай архітэктуры.
дипломная работа [84,1 K], добавлен 23.05.2012Особливості проектування розважальних закладів. Концепція та актуальність проектного рішення розважального комплексу "Оптик-Ефект", формування дизайну його інтер'єру з використанням принципу оптичних ілюзій. Архітектурно–планувальне рішення аналогів.
дипломная работа [9,5 M], добавлен 03.10.2011Садово-паркове будівництво як важлива складова частина в загальному комплексі містобудування та міського господарства, аналіз природно-кліматичних умов об’єкту досліджень. Особливості підбору та обґрунтування асортименту рослин для різних видів насаджень.
курсовая работа [77,2 K], добавлен 09.02.2013Розгляд результатів урбоекологічного та ландшафтного аналізу факторів, що впливають на прийоми формування ландшафтно-архітектурного комплексу, озеленення та благоустрою території об'єкта. Ознайомлення з екологічним обґрунтуванням проектних рішень.
дипломная работа [8,6 M], добавлен 20.08.2019Нормативные требования к комплексу работ по монтажу металлических воздуховодов внутренних систем вентиляции. Порядок производства монтажа, методы строповки. Потребность в машинах, инструментах и приспособлениях. Расчет численности рабочих и трудозатрат.
методичка [1,5 M], добавлен 26.02.2012Технологія підсилення фундаментів за допомогою збільшення підошви фундаменту способом залізобетонної обойми. Переваги і недоліки застосовуваного методу. Заходи з техніки безпеки при розбиранні будівель і споруд в процесі їх реконструкції або знесення.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 05.04.2010Визначення нормативної тривалості будівництва. Вибір методів виконання основних робіт. Розрахунок основних параметрів робіт по будівельному майданчику в цілому. Аналіз раціональної черговості об’єкта. Календарний план будівництва промислового комплексу.
курсовая работа [149,5 K], добавлен 22.02.2022Природні умови ділянки для розміщення житлового комплексу. Визначення чисельності населення, об’ємів житлового будівництва і номенклатури квартир. Об’єкти обслуговування населення. Вулично-дорожна мережа та міський транспорт. Техніко-економічні показники.
реферат [59,9 K], добавлен 23.09.2009Роль будівельного комплексу у народному господарстві країни. Чинники розвитку і розміщення його галузей. Кон'юнктура ринку будівництва. Функціональна та територіальна структура будівельної індустрії, галузева та технологічна спеціалізація її організацій.
реферат [685,4 K], добавлен 16.04.2014Дослідження тенденцій розвитку будівельної галузі України в сучасний період. Основні параметри забудови мікрорайонів. Обгрунтування необхідності планування цільного комплексу мікрорайонів. Виявлення значення використання новітніх технологій та матеріалів.
статья [20,0 K], добавлен 13.11.2017- Виробництво дрібноштучних виробів з бетону на Харківському машинобудівному заводі "Червоний Жовтень"
Устаткування для первинної переробки й дозування сировини, для обслуговування сушильного й пічного відділення. Комплекс по виробництву дрібноштучних виробів з бетону методом вібропресування. Управління об’єктом удосконалення та автоматизація комплексу.
курсовая работа [792,3 K], добавлен 18.03.2015 Загальна характеристика будівельного комплексу, його матеріально-технічна база. Планування організації постачання будівництва, складське господарство та розрахунок кількості матеріалів. Класифікація і структура підприємств виробничої бази будівництва.
реферат [39,6 K], добавлен 21.12.2010Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культуры на Беларусі. Станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва. Замкі і храми.
реферат [29,2 K], добавлен 28.11.2009Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай як адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны. Уперша спроба інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу. Люблінскі акт як вынік складанага ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ.
реферат [17,4 K], добавлен 28.11.2009