Ахова сакральнага дойлiдства
Манументальнае дойлідства як адна з найважнейшых частак матэрыяльнай і духоунай спадчыны народа. Ролю архітэктурнай спадчыны увогуле і сакральнай архітэктуры у прыватнасці. Спіс архітэктурнай спадчыны горада Магілева, што падляжыць ахове з боку дзяржавы.
Рубрика | Строительство и архитектура |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 15.09.2014 |
Размер файла | 47,5 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru
Кафедра гiсторыi Беларусi i музеязнаўства
Курсавая работа
Тэма: Ахова сакральнага дойлiдства
на прыкладзе Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра
Мiнск 2013
Змест
Уводзiны
1. Жыровiцкi Свята-Успенскi манастыр
1.1 Гісторыя манастыра
1.2 Бібліятэкі і архіў манастыра
1.3 Манастырскія храмы
1.4 Успенскі сабор
1.5 Іканастас Успенскага сабора
1.6 Прыдзел Іаана Падцечы
1.7 Пакроўскі прыдзел
1.8 Роспісы сабора
1.9 Мікалаеўская царква
1.10 Цудатворны жыровіцкі абраз
1.11 Крыжаўзвіжанская царква
1.12 Жылы корпус
1.13 Царква-званіца
1.14 Георгіеўская (Юр'еўская) царква
2. Пашпарт А'бекта
Асноўная бібліяграфія
Уводзiны
Адной з самых важных частак матэрыяльнай і духоўнай спадчыны кожнага народа з'яўляецца манументальнае дойлідства. Яно складае спрадвечнае асяроддзе чалавечага быцця, надае яму рукатворную прыгажосць і цеплыню.
Архітэктура па сваёй сутнасці ёсць матэрыяльнае ўвасабленне гісторыі грамадства. У ёй арганічна спалучаюцца прыродна-кліматычныя асаблівасці кожнага рэгіёна, узровень навукова-тэхнічнага патэнцыялу грамадства на пэўным этапе, эканоміка і ідэалогія дзяржавы, індывідуальныя мастацкія пошукі і народныя традыцыі. Таму менавіта на манументальным дойлідстве, як на трывалым грунце, базіруецца стылістычнае развіццё прафесійнага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У адрозненне ад іншых набыткаў нацыянальнай культуры архітэктурныя помнікі нельга адарваць ад роднай зямлі, вывезці, схаваць у чужых сховішчах. Архітэктурны помнік можна толькі знішчыць, зруйнаваць дашчэнту, не пакінуўшы слядоў, і такім чынам збядніць гістарычную памяць народа. Са стагоддзя ў стагоддзе рабілася гэта на беларускай зямлі. Ніводзін з еўрапейскіх народаў не панёс большых страт сваёй гістарычнай і мастацкай спадчыны, як наш народ. Край, знаходзячыся на мяжызаходне- і ўсходнееўрапейскіх культурных арэалаў, розных філасофска-тэалагічных поглядаў, паміж моцных і прагных суседніх дзяржаў, пастаянна з'яўляўся аб'ектам палітычнай і ідэалагічнай экспансіі, а вельмі часта і ваеннай агрэсіі. У пажарышчах войнаў руйнаваліся гарады і мястэчкі, гінулі шматлікія помнікі нацыянальнай культуры і дойлідства, знікалі назаўсёды сляды стагоддзяў.
Але не толькі войны нанеслі непамерныя страты нашай архітэктурнай спадчыне. Не менш пацярпела яна ў мірныя часы. Прычынай таму сталі ўнутрыдзяржаўная нестабільнасць і нацыянальны ўціск, клерыкальная варожасць і астэтычны вандалізм, рэвалюцыйны запал і бездухоўны прагматызм, прафесійная некампетэнтнасць і злачынная безгаспадарнасць і г.д., і г.д.
На працягу шматвяковай гісторыі пашыралася тыпалагічная разнастайнасць архітэктурных помнікаў, мянялася іх роля ў жыцці грамадства. Розныя па тыпалогіі збудаванні: замкі, храмы, палацы, горадабудаўнічыя ансамблі - маюць свае адметныя архітэктурна-мастацкія асаблівасці і гісторыю.
Менавіта у гэтай курсавой рабоце мы разгледім манументальнае культавае дойлідства на прыкладзе Жыровицкага Свята-Успенскага манастыра. Тяжкі лёс, як вынік шматвяковай палітычнай, эканамічнай і ідэалагічнай барацьбы ўнутры вышэйшых свецкіх і рэлігійных пластоў грамадства, выкліканай адсутнасцю ў беларусаў дзяржаўнага сувернітэту і адзінага веравызнання. Аб'ектам мэтанакіраваных рэпрэсій на Беларусі з'яўляліся культавыя ансамблі розных канфесій. Такім чынам умацоўваліся сацыяльныя пазіцыі прыхільнікаў процілеглых рэлігійных ці атэістычных перакананняў. У розныя часы ахвярамі былі праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы, пратэстанскія зборы, каталіцкія касцёлы, сінагогі, мячэці, а ў савецкі перыяд - яны ўсе разам. Між тым за кожнай з разбуранай святынь стаяла цікавая, часта гераічная рэлігійная гісторыя, важная сацыяльна-асветніцкая функцыя, выдатны архітэктурна-мастацкі вобраз, які спалучаў семантыка-сімвалічную праграму сваёй канфесіі, мясцовыя традыцыі храмабудаўніцтва і багацейшы сінтэз мастацтваў.
Аб'ектам дадзенага даследавання з'яўляецца сакральнае дойлідства Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр.
Прадметам даследавання дадзенай працы з'яўляецца ахова сакральнага дойлідства як накірунак дзейнасці дзяржавы ў адносінах да культурнай спадчыны.
Мэта работы: разгляд аховы сакральнага дойлідства як накірунку дзейнасці дзяржавы.
Для дасягнення дадзенай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:
- даць азначэнне асноўным паняццям, што выкарыстоўваюцца ў рабоце: “дойлідства”, “сакральнае дойлідства”, “Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”;
- ахарактарызаваць ролю архітэктурнай спадчыны ўвогуле і сакральнай архітэктуры ў прыватнасці;
- разгледзець ахову гісторыка-культурнай спадчыны як накірунак дзейнасці дзяржавы;
- вызначыць межы даследуемай з'явы, гэта значыць вызначыць спіс архітэктурнай спадчыны горада Магілёва, што падляжыць ахове з боку дзяржавы.
Метад даследавання - апісальны аналіз.
Змест курсавой работы абумовіў яе структурны падзел. Ва ўводзінах называецца аб'ект і прадмет даследавання, пералічваюцца вырашаемыя задачы, пазначаецца мэта работы. Таксама ацэньваецца актуальнасць выбранай тэмы і звяртаецца ўвага на працы вядомых навукоўцаў у дадзеным накірунку.
Праца дапоўнена дадаткам з наступным ілюстрацыйным матэрыялам:
1. Пашпарт аб'екта
2. Фотаздымкі цудатворнага Жыровіцкага абраза Маці Божай
3. Фотаздымкi Іканастаса Успенскага сабора
4. Пасля заключэння прыводзіцца спіс выкарыстаных крыніц.
архітэктура сакральны дойлідства
1. Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр
Штогод напярэдадні 20 мая Жыровічы запаўняюць шматлікія паломнікі з розных месцаў Беларусі і з-за яе межаў. Людзі прыходзяць на свята цудатворнага Жыровіцкага абраза Маці Божай (мал.1).
Старажылы ў навакольных вёсках і зараз часта называюць мястэчка “Жырава”, хоць такая назва ўжо ў XVII ст. лічылася старадаўняй. Першы гісторык Жыровіцкага образа Маці Божай ігумен Віленскага Троіцкага манастыра Феадосій Баравік (а следам за ім Інакіній Галятоўскі)
Выводзіў гэты тапонім “от жиру то ест покарму, яки там на пущи дикие звери мели”. Баравіку, урэшце, была вядома і іншая версія: калісці жыў на гэтым месцы “хлоп с панскім іменем Жыр”. Здаецца, такая этымалагія больш верагадная, толькі селяніна таго хутчэй маглі зваць Журам, пазней імя трансфармавалася ў более зразумелае. Дарэчы, у старых памянніках побач з “Жыровічамі” сустракаецца назва “Журавічы”.
Сваім узнікненнем манастыр і мястэчка абавязаны маленькаму абразку Маці Божай, яўленаму на грушы ў пушчы непадалеку ад двара пана Солтана. Гісторыю яго з'яўлення апісаў у 1622г. Феадосій Баравік. Ён адпавядае, як “на той пущи пасучибыдло, пастыри убачили на дереве светлость великую, накшталт огня палаючого, пришедши там знашли образ Пречистой Девы Богородицы, на дереве стоящий и накшталт промней солнечных блистающийся, который взявши принесли до Господина своего на имя Александра Солтана, Подскарбного Литовского” Солтан паклаў абраз у куфар, але калі на наступны дзень хацеў паказаць яго сваім гасцям, не знайшоў на месцы. Праз не калькі дзен пастушкі ўбачылі абраз на тым жа дрэве зноў прынеслі прынеслі Солтану. Тады, асэнсаваўшы цудоўнае з'яўленне, Солтан высек пушчу, пабудавау царкву і паставіў у ей яўлены абраз. Рукапіс Баравіка на старабеларуская мове зараз захоўваецца ў Пецярбургу ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук. Аднак выдадзены ен быў , з апісаннем адбыўшыхся цудаў, ужо на польскай мове ў Віленскай езуіцкай друкарні і ў віленкіх базыльян (1628), з прысвячэннем каралеве Канстанцыі. Кніга паведамляе об мностве цікавых абставін, называе імя першага фундатара царквы , якому пастушкі прынеслі абразок, “Александр Солтан кавалер або рыцар Святога Гробу и Золотого Руна, подскарбий надворный Великого Князства Литовского, который от короля Казимира Ягеллона тые Жировицы за службу держал” але не вызначае даты цудоўнага з'яўлення. У 1721г., калі слава Жыровіцкага абраза дасягнула Рыма і наспеў намер яго караеаваць, італьянец Ісідор Нардзі вызначыў нейкім чынам дату з'яўлення, пранятую і цяпер, -1470г. На працягу трох стагоддзяў розныя аўтары спрабавалі ўдакладніць дату, абапіраючыся на ўскосныя звесткі, але ніхто не сумняваўся ў самым факце з'яўлення абраза. Яшчэ ў XVIII ст. Ігнат Сцябельскі ўказваў, што вялікі князь Аляксандр падараваў Жыровічы Солтану ў 1493г., такім чынам, з'яўленне іконы не магло адбыцца раней. Вядомы царкоўны гісторык , прафесар Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу П.М.Жуковіч таксама лічыў, што абраз з'явіўся ў 1493-1495гг., бо Солтан пачаў валодаць Жыровічамі з 1493., а ў 1495г. яго ўжо не было ў жывых. Памяннік Жыровіцкагага манастыра, складзены ў 1718г., паведамляе дату смеці Аляксандра Солтана - 1549г., відавочна зблытаўшы дзеда з унукам. У адной з нядаядаўніх публікацый з'яўленне іконы і пабудова першай царквы аднесены да 1510-1520гг.
Аляксандр Солтан, які наведаў Святую Зямлю Стагоддзем раней за Мікалая Крыштофа Радзівіла, на жаль, не апісаў свайго паломніцтва. А перад тым Солтан пабыў і паслужыў пры самых вядомых дварах Еўропы (Бургундыі, Кастыліі, Францыі, Англіі). Феадосій Баравік ганарыцца жыровіцкім фундатарам, называючы яго першым каварерам ордэна Залатога Руна ў хрысціянстве і рыцарам Гроба Гасподня. Пазней, на жаль, хаджэнне Аляксандра Солтана ў Іерусалім на многія стагоддзі засталося забытым.
1.1 Гісторыя манастыра
Дакладна невядома , калі была пабудавана царква на месцы цудоўнай падзеі. Ускоснымі сведкамі яе старажытнасці можна лічыць Крыж 1495г. і Мінею 1487 г., якія захоўваліся пазней у манастыры.
Гісторыя абраза апавядае, што на месцы яго з'яўлення сам Аляксандр Солтан паставіў драўляную царкву.Гістарыеграф феадальных родаў XVIII ст. Каспар Нясецкі пісаў, што аб гэтым паклапаціўся сын Аляксандра Іван. Праз некалькі дзесяцігоддзяў (каля 1520г.) царква згарэла, але абраз цудоўным чынам ацалеў і неўзабаве быў знойдзены непадалёку нп камені, тады адзін з нашчадкаў падскабія заклаў каменны храм (каля 1560г.).
Першая дакументальная згадка пра царкву ў Жыровічах знаходзіцца ў Літоўскай метрыцы пад 1572г.: Іван Аляксандравіч Солтан запісвае жонцы арыне Васільеўне Саламярэцкай Жыровічы з правам продажу царквы. Пры падзеле спадчыны паміж іх чатырма сынамі Жыровіцкі фальварак адышоў Давіду і Яраславу папалам. Яраслаў неўзабаве прадаў сваю частку брату Івану, у акце продажу (1586) упершыню гаворыцца пра манастыр: “так теж з половіною монастыра церкві Жыровіцкое … также і подданнымі монастырскімі”. Мяркуючы па ўсім, праваслаўныя манахі пры Жыровіцкай царкве з'явіліся (магчыма, з Супрасля) дзякуючы Марыне Саламярэцкай, але прабылі тут нядоўга. Матэрыялы спрэчкі Івана Мялешкі з Данілам Солтанам за фальварак (1610) сведчаць аб манастыры: “… Жыровицком заложеня церкви Пречистое Богородицы… и церков так деревянную яко и мурованую”, але манахаў у гэты час ужо не было. Гэта можно патлумачыць тым, што Давід і сын яго Даніла сталі пратэстантамі, даніла пазней адмовіўся кцітарства над царквою, а Іван зусім страціў права на Жыровічы пры драматычных абставінах. З дапамогай канцлера ВКЛ Льва Сапегі ўласнікам стаў мсціслаўскі кашталян Ян Мялешка.
Пераход жыровіцкіх цэркваў да ўніі адбыўся летам 1609г., першым ігуменам стаў Іасафат Кунцэвіч, які прыехаў з суседняга Быценя. Базыльяне называлі сваімі заснавальнікамі (фундатарамі) Яна Мялешку і Данілу Солтана. Ян Мялешка з жонкай Ганнай (з Фурсаў) 29 кастрычніка 1613г. даў першую дароўную грамату, а 15 мая 1618г. аддаў назаўсёды манастыру сваю палову Жыровіч, гэта пацвердзіла яго дачка Багдана Працлаўская (1620). Яе запіс знаходзіцца на л. 295-297 рукапіснага “Евангеле Сапегаў”. Там жа (л. 376-377) запіс Льва Сапегі на “шмат ворнай зямлі і карчму ў Шылавічах”, ён таксама падараваў нейкія царкоўныя прадметы, у тым ліку звон (1616). Сапега выкупіў другую частку маёнтка і перапрадаў Мялешку, пасля яго смерці дачка адмовілася ад усіх правоў на Жыровічы на карысць манастыра. Мялешка меў намер аддаць і Міронім на пэўных умовах, але дамова не адбылася. У 1667г. кароль Ян Казімір аддаўманастыру 134 валокі зямлі ў весках Була і Баравікі, пазней дабавіліся яшчэ два фальваркі, частка Квасевічаў і палова Ахонава; па стану на 1821г. Жыровіцкім базыльянам належалі 376 прыгонных мужчын. У самых Жыровічах манастыр валодаў 19 валокамі зямлі, утрымліваў шпіталь на 10 убогіх. У 1842г. амаль уся зямельная ўласнасць стала казеннай, манастыру пакінута “Жыровіцкая ферма” (342 дзесяціны).
Дзякуючы цудатворнаму абразу Маці Божай і шчодрасці Фундатараў манастыр стаў буйнейшым цэнтрам рэлігійнага культурнага жыцця;ё у ім шмат разоў адбываліся кангрэгацыі базыльян, пачынаючы з 2-ой (1629, 1658, 1659, 1661, 1675, 1675, 1679, 1694). З 1636г. богаслужэнні праводзіліся по двух абрадах - грэцкаму і рымскаму. Якія наступствы для манастыра мела вайна 1654-1667гг., па сутнасці, невядома. Сцвярджэнні пра разбурэнні манастыра казакамі Залатарэнкі, магчыма, перабольшаны, у такім выпадку збор тут у гэты перыяд кангрэгацый наўрад ці быў магчымы. Кангрэгацыя 1661г. выказала асаблівую ўдзячнасць айцу Самсону Барэйшы за тое, што ён змог захаваць манастырад чужаземных жаўнераў. Даставернатолькі, што 1660г. маскоўскае войска захапіла шмат “апаратаў царкоўных”, якія перавозілі з Ляхавіч у Жыровічы. Хутчэй за ўсё ад войска пацярпелі гаспадарка манастыра і мястэчка.
Пры манастыры існавала школа для свецкіх асоб, якая ўзнікла не пазней пачатку XVIIIст. у ёй вучыліся шляхецкія дзеці розныхканфесій. У 1709г. узнікла пагроза канкурэнцыі з боку слонімскіх езуітаў, і базыльяне пастанавілі захаваць ніжэйшыя і філасофскія штудыі . Навучэнцы паказвалі школьныя спектаклі: у 1752г. віленскія францысканцы надрукавалі трагедыю Б.Навіцкага “Цыцэрон”, пастаўленую ў Жыровіцкай гімназіі. Адукацыйная камісііяператварыла базыльянскія школы ў павятовые трохкласнае вучылішча. Яго вучні ў пачатку XIXст. На публічных экзаменах здавалі мноства дысцыплін: рэлігію, айчынную мову, трыганаметрыю, стэрэаметрыю, алгебру, хімію, логіку, рыторыку, паэзію, права, лацінскую, французскую і расійскую мовы. З жыровіцкіх школ выйшла шмат адукаваных царкоўных дзеячаў, напыклад, вядомы славіст Міхаіл Баброўскі. У 1810г. у Жыровічы з Навагрудка пераехала Брэсцкая духоўная кансісторыя. 1 кастрычніка 1828г. свецкая навучальная установа ператворана ў Грэка-уніяцкую духоўную сімінарыю, яе рэктарам стаў Антоній Зубко, пазней архіепіскап Полацкі і адзін з ліквідатараў Брэсцкай уніі. У 1830-ыя гг. У Жыровічах знаходзіўся епіскап Іосіф Сямашка; сюды выклікаліся для выхавання непаслухмяныя уніяцкія святары, звозілі уніяцкія трэбнікі і іншую базыльянскую літаратуру. У 1839г. уніяцкая семінарыя ператворана ў праваслаўную Літоўскую духоўную семінарыю і духоўнае вучылішча. Выкладчыкі, якія прыбылі з Рассіі, адзначалі пазней ва ўспамінах незвычайна сяброўскую атмасферу ў адносінах студэнтаў і прафесараў, а таксама цікавае жыццё навучэнцаў. У прыватнасці , значная увага надавалася навучэнню жывапісу, спевам і музыцы, семінарысты спявалі пад гітару рамансы на словы Пушкіна і Міцкевіча, хадзілі на маеўкі ў маляўнічае наваколле Жыровіч. Любоў да музыкі склалася пры базыльянах : пры іх аркестр іграў па святых пасля імшы; у 1821г. у манастыры налічвалася 38 музыкальных інструментаў - 2 фартэпіяна, 11 скрыпак, 5 труб, бастэля і інш. У 1845г. кафедра і семінарыя былі перавезены ў Вільню. У Жыровічах засталося павятовае духоўнае вучылішча і клас прычотніцтва. У 1840-ыя гг. У манастыры жыў былы мінскі архіепіскап Міхаіл Галубовіч (1800-1881), які быў пахаваны ў крыпце Яўленсакй царквы, дзе захавалася шыльда з надпісам. Домік яго яшчэ ў 1880г. захоўавуся ў цэласнасці, увесь завешаны сабранымі ім карцінамі, якія ён хацеў ахвяраваць жаночаму вучылішчу, заснаванаму ім у Жыровічах.
Манастыр здаўна славіўся сваімі агародамі і садамі і заахвоціў да садаводства жыровіцкіх жыхароў. Стары, выдатна дагледжаны сад быў пасаджаны на ўзгорках, новы - паміж царквой-званіцай і фальваркам. Мяшчане займаліся рамяством (шаўцы, каменшчыкі), любілі спяваць у царкоўным хоры. Усе жыццё мястэчка было звязана з манастыром. У XIIст. паломнікі прыходзілі не толькі з беларускіх губерняў, але і з Вільні, Літвы, з-за Буга. Найбольшы наплыў багамольцаў быў на Пакровы; тады ж адбываліся кірмашы, гандлявалі прадуктамі і вырабамі з дрэва.
Цяжкія часы насталі для Жыровіцкага манастыра ў 1915г., калі ў ім засталося толькі некалькі манахаў, а астатнія разам з найбольш каштоўнай царкоўнай маёмасцю былі эвакуіраваны ў Маскву.вярнуўся назад толькі цудатворны абраз, ацалелі будынкі манастыра. Частку манастырскіх карпусоў пры польскай уладзе заняла сельскагаспадарчая школа, пасля 1945г. ператвораная ў тэхнікум. У 1947г. аднавіла работу духоўная семінарыя, з яе сценаў выйшлі многія святары, якія служылі ў цэрквах Беларусі ў нялёгкія часы афіцыйнага атэізму. У 1961г. яна была зачынена савецкімі ўладамі і адноўлена ў 1989г. як Мінская духоўная семінарыя. Ад пачатку 1960-ых гг. тры дзесяцігоддзі Жыровіцкі манастыр заставаўсяадзіным дзеючым у Беларусі; колькасць яго насельнікаў дасягала 70 чалавек; сюды былі пераведзены апошнія манахіні з Гродна і Полацка. Навейшая гісторыя манастыра падрабязна апісана ў кнізе ігуменні Гаўрыілы (Марыі Глухавай).
1.2 Бібліятэкі і архіў манастыра
Мяркуючы па каталогу царкоўнаславянскіх рукапісаў Ф.М.Дабранскага , самыя старажытныя кнігі ў бібліятэцы Жыровіцкага манастыра належалі канцу XVст. У 1636г. базыльянская кангрэгацыя пастанавіла купляць штогод для яе кнігі. Гісторыя захавала імя царкоўнага рэгента ГілярыёнаСкарзінскага, які ахвяраваў на гэта тры з паловай тысячы злотых. У пачатку XIXст. у Жыровічы трапілі кнігі брэсцкіх езуітаў і базыльян. Пачынаючы з сярэдзіны XIXст. кнігі і рукапісы з Жыровіцкага манастыра разыходзіліся па свеце. Найбольш каштоўная частка ў 1845г. пераехала ў Вільню разам з духоўнай семінарыяй, пазней 40 рукапісных кніг былі перададзены ў Віленскую публічную бібліятэку (зараз яны знаходзяцца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы). Шмат кніг базыльянскага перыяду засталося ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. У 1893г. айцец Леў Паеўскі яшчэ бачыў тут чатыры вялізныя шафы са старажытнымі кнігамі на лацінскай і іншых мовах, але каталога не знайшоў, былі таксама рукапісы на польскай мове. Апошні вываз кніг з Жыровіч адбыўся ў 1960-ыя гг. пры закрыцці семінарыі. Нешматлікія ацалеўшыя кірылічныя старабеларускія рукапісы (да прыкладу, пераклад знакамітай паэмы Тарквата Таса “Вызвалены Іерусалім” канца XVIIст.) сведчаць пра значнае месца Жыровіцкага манастыра ў старажытнабеларускай культуры.
Падобны лёс і ўіжыровіцкага архіва. Як пісаў Леў Паеўскі, хто толькі не браў з яго дакументы! Аднак добрым словам трэба успомніць прафесара семінарыі Паўла Дабрахотава, які стаў пазней аланецкім епіскапам. Ён вывез у Вільню, а потым у Пецярбургсамыя каштоўныя дакументы архіва і тым самым захаваў іх (у тым ліку рукапіс Феадосія Баравіка). Але яшчэ перад 1915г. на месцы знаходзілася частка архіва манастыра і базыльянскага ордэна; пазней некаторыя яго матэрыялы, зафіксаваныя Паеўскім, трапілі ў Львоў.
1.3 Манастырскія храмы
Паводле Феадосія Баравіка , Іван Аляксандравіч Солтан пачаў будаваць мураваную царкву, сцены якой “на вышыню кап'я” ў 1620-ыя гг. бачыў сам Баравік. Маёмасныя акты Жыровіч 1609-1618гг. згадваюць царкву драўляную (Успення) і незавершаную мураваную (без тытула). Баравік вінаваціў у гэтым скупасць спадчыннікаў Солтана, да таго ж стаўшых пратэстантамі. З гісторыі абраза вынікае, што першы каменны храм закладзены каля 1560г., аднак змены ўласнікаў і іх канфесій спынілі працу. У 1628г. храм стаяў усё яшчэ незавершаным, а ў сярэдзіне XVIIст. сцены яго былі разабраны, калі будаваўся жылы корпус манастыра. Кангрэгацыя зрабіла за гэта вымову ігумену.
1.4 Успенскі сабор
Дата пабудовы Успенскага сабора, якая сустракаецца ў літаратуры, - 1613г. - памылковая, яна датычыцца маёмасных фундушаў Яна Мялешкі; толькі базыльянская кангрэгацыя 1629г. пастанавіла закласці царкву “ў гэтым годзе пасля Вялікадня ”. Апошнія публікацыі гісторыкаў архітэктуры ўказваюць на 1629-1650гг. Як вынікае з актаў кангрэкацый, у асноўным сабор будаваўся ў сярэдзіне XVIIст. пры ігумене Пятры Мімонскім, але і ў 1671г. яшчэ не быў завершаны. Нейкія пашкоджанні пагражалі храму ў 1686г.; з гэтай нагоды кангрэгацыя выказала ігумену незадавальненне. На неабходнасць яго рамонту кіраўніцтва ордэна ўказвала і на пачатку XVIIIст. Застаецца толькі гадаць, хто быў архітэктарам Жыровіцкага сабора - на той час аднаго з нямногіх крыжова-купальных храмаў у Вялікім княстве Літоўскім. Хтосці з вучоных-езуітаў - Павел Богша, Ян Франкевіч ці Освальд Кругер, каралеўскі архітэктар К.Цэнкала? А мажліва, Рафаіл Корсак (з 1626г. протаархімандрыд ордэна базыльян, а ў 1637 - 1642гг. уніяцкі мітрапаліт) запрасіў архітэктара з Рыма , горада, дзе ён часта знаходзіўся, памёр і быў пахаваны ў царкве Святых Сергія і Вакха?
Успенскі сабор (даўжыня больш за 55м, а вышыня пад купалам 40м) будаваўся і дабудоўвася на працягу двух стагодзяў. Яго структура трохнефавага храма з двухвежавым фасадам і трансептам у выглядзе двух купальных капліц выразна бачна ўсярэдзіне, а знадворку схавана перабудовамі XIXст.; асабліва яны закранулі галоўны фасад і тарцы трансепта. Адсюль розныя даты ў літаратуры і архіўных крыніцах, ажно да 1760г. Апошняя дата можа азначаці змену сілуэта фасадных вежаў храма ў накірунку “віленскага барока”.
Невядома, пацярпеў храм у 1812г. ці проста спатрэбілася чарговая рэстаўрацыя, але паводле інвентара 1821г. ён быў “открыт старанием настоятеля” ў 1819г.: закончаны і атынкаваны фасад, унутры вымураваны хор, дзе стаяў арган з болей чым дзесяццю рэгістрамі, накрыты купал і іншыя часткі храма. Архімадрыд Мікалай напісаў у 1863г., што сабор “окончен иждивением монастыря в 1828г.”. Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд яго фасад набыў класіцыстычны воблік.
У інтэр'еры храма ў 1821г. стаялі 15 разьбяных архітэктурных алтароў з 40 абразамі. Да 1837г. на верхнім ярусе фасада знаходзіліся абразы на медных дошках вышыней тры аршыны: “Багародзіца на грушы”, “Святы Васіль Вялікі”, “Святы Іасафат” (пазней - “Святы Іаан Златавуст”). Унізе паміж пілястрамі і калонамі з'яўляюцца роспісы з выявамі прарокаў Маісея, Давіда, Данііла і Аарона. У 1832г. скляпенні, аркі і купал размаляваны арнаментамі (арабескамі), а слупы - сюжэтамі “Вадохрышча”, “Уваскрэсенне”, “Хрыстос і самаранка”, “Праабраженне”, “Дабравешчанне”, “Мытар і фарысей”. У алтары за Царскімі варотамі на скляпені - “Бог Айцец у воблаках”, на сценах - чатыры евангелісты , апосталы Петр і Павел. У 1854г. намаляваны клеевымі фарбамі: на арцы “Спас Нерукатворны”, на скляпенні “Усёвідушчае Вока”, вакол яго херувімы, купал размаляваны маслянымі фарбамі. Купал у 1834г. накрыты жалезам (замест гонты) і пафарбаваны ў зялёны колер. Не зусім ясна, калі храм страціў фасадныя вежы з гадзіннікам і двума званамі для бою, у 1854г. іх (ужо,напэўна, без верхніх ярусаў) накрываюць жалезам. Канчатковыя змены фасада адбыліся ў 1867г. пры архімандрыдзе Мікалаю: былі зняты абразы на медных дошках і жалезны балкон пры выхадзе з хораў.
1.5 Іканастас Успенскага сабора
Іканастас Успенскага сабора (мал.2) да апошняга часу з'яўляўся адзіным з двух у Беларусі , які захаваў старажытны воблік і іканаграфію, змены 2-ой паловы XIXст. закранулі толькі абразы мясцовага рада. Ён мае тыповую для беларускіх іканастасаў трох'ярусную архітэктурную структуру: мясцовы, апостальскі і прарочы рады. Войцэх Боберскі (Інстытут мастацтва ПАН, Варшава) выявіў у бібліятэцы Вільнюскага універсітэта кантракт на яго выраб у 1732 - 1733гг. сталярамі Пятром Пралускім (ніжні ярус з Царскімі варотамі) і Францішкам Прытуцкім (верхнія ярусы). Трэба адзначыць, што Жыровіцкія базыльяне ставяць у саборы іканастас у той перыяд, калі ў парафіяльных уніяцкіх храмах пачынаюць разбіраць ужо існуючыя, замяняючы іх архетыктурнымі алтарамі. Цікава, што ярусы нібы пераходзяць стылістычна ад ранняга барока з калонамі, аздобленымі флемаванымі дарожнікамі, да позняга барока з гладкімі калонамі і накладной разьбой у стылі ракако. Намесныя абразы Спаса і Маці Божай абрамлены эдзікуламі накшталт аднаярусных архітэктурных алтароў. У вопісе 1837г. гаворыцца, што тады яшчэ існавала першапачатковая раннебарочная паліхромія: чорны колер сталярнай асновы і “малоприметная по давности лет” пазалота разьбы. Цудатворны абраз тады знаходзіўся ў іканастасе справа ад Царскіх варот паміж калонамі. Ён закрываўся рухомым абразом на дошцы (153X74 см) з выявай Багародзіцы на грушавым дрэве і двух епіскапаў на каленях перд ёю, у пазалочаным акладзе (у 1854г. на яе месцы згадваецца абраз таго ж сюжэта на палатне, без аклада). Злева ад варот быў абраз Маці Божай, які стаіць на маладзіку ў атачэнні анёлаў (“Беззаганнае Зачацце ”). Другі ярус утваралі чатыры абразы па тры апосталы, маляваныя алеем на дошках, з залатымі фонамі, вышыней амаль 2м, і “Спас на троне” (палатно, 2,8X1,75м) у пазалочаных акладах. У трэтім ярусе: “З'яўленне Маці Божай на дрэве” паміж двума абразамі прарокаў - “Іезекііль і Данііл”, “Іерэмія і Ісайя”. У 1854г. сталярная аснова іканастаса была перамалявана ў белы колер, а дэкаратыўная разьба, крыж у вяршыні, херувімы, рамы абразоў, Царскія вароты і часткова карнізы - пазалочаны па паліменту. Тады ж ранейшыя выявы заходніх айцоў царквы на паўночных і паўднёвых варотах замянілі абразамі прарока Аарона і архідыякана Стэфана. Пазней (да 1884г.) цудатворны абраз быў змешчаны злева ад варот, а на яго месцы справа - абраз Збавіцеля. Абразы прарокаў і апосталаў заставаліся на сваім месцы да нашых дзён і ў 2005г. заменены творамі сучасных іканапісцаў “в древнерусском стиле”.
У алтары сабора на горным месцы змяшчаўся абраз Жыровіцкай божай Маці на палатне памерам 150X120см, у сярэбранай пазалочанай шаце12-ай пробы, вагой большза 5кг. На сценах сабора вопіс 1854г. адзначае абразы на палотнах вялікага фармату, у розных ківотах: Святога Мікалая, Андрэя Першазваннага, Васіля Вялікага, Святога Ануфрыя, а таксама “Распяцце з Прадстаячымі” (набедраная павязка і меч, які працінае грудзі Маці Божай, - срэбныя накладкі). Каля другога паўднёвага слупа знаходзіўся бронзавы ківот з мошчамі 20 святых, а ў верхняй яго частцы змяшчаліся часцінкі Жыватворнага Крыжа Гасподняга, скалы Гроба Гасподняга, Гроб Маці Божай і скалы з вострава Патмас. На другіх слупах вопіс 1854г. адзначае абраз Маці Божай з Дзіцем “італьянскага пісьма”, ківоты з абразамі Трох свяціцеляў, свяціцеляў Маскоўскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх, Святой Тэклі. Вялікая плашчаніца на малінавым аксаміце была куплена ў 1836г. у Петярбургу за 1650 руб. асігнацыямі. Дваццаць невялікіх абразоў прысланы ў 1843г. маскоўскімі купцамі. Нічога з гэтага да нашага часу не захавалася.
Двух'ярусныя бакавыя ківоты каля ўсходніх слупоў састаўлены са стылістычна неаднародных і, відаць, рознага часу архітэктурных структур: у паўневым ківоце разьба ніжняга яруса належыць да позняга барока (абраз “Спас” у срэбным акладзе з меткай “АИ.С”), верхні выкананны ў XIXст. (абраз на палатне “Уваскрэсенне”). Аналагічна ўстроены паўночны ківот з абразамі “Маці Божая Знаменне” (у акладзе) і “Ушэсце”. (Абразы ў акладах прынесены ў сабор А.М. Дунчыкам.) Варта адзначыць жалезную агароджу клірасаў як рэдкі ўзор мастацкага ліцця 2-ой паловы XIXст.
1.6 Прыдзел Іаана Падцечы
У паўночным нефе, перакрытым цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, знаходзіцца прыдзел Іаана Падцечы. На скляпенні купала капліцы ацалеў унікальны ляпны дэкор XVIIст. Іканастас складаецца з мясцовага рада з разнымі Царкімі варотамі, абразамі 2-ой паловы XIXст. (“Праайцец Мельхіседэк”, “Маці Божая з дзіцем”, “Спас”, “Архангел Гаўрыіл”) і сюжэтамі “Дабравесце Захарыі” і “Сустрэча Марыі і Елізаветы”, звязанымі з нараджэннем Іаана Прадцечы. З поўначы да прыдзела прыбудаваны скляпеністы калідор, які злучае сабор з корпусам семінарыі.
1.7 Пакроўскі прыдзел
Архітэктура паўдневага нефа (Пакроўскі прыдзел) адрозніваецца ад паўночнага корабавым скляпеннем капліцы і малюнкам ляпнога арнаменту. У іканастасе 2-ой паловы XIXст. мясцовы рад утвараюць абразы пецярбургскай акадэмічнай школы “Прарок Маісей”, “Нараджэнне Маці Божай”, “Маці Божая з дзіцем”, “Спас”, “Архідыякан Стэфан”, “Нараджэнне Хрыстова”, “Пакроў”. У другім радзе - “Святая Барбара” і “Святая Кацярына”, шанаваныя абедзвюма хрысціянскімі канфесіямі святыя пакутніцы. У пачатку нефа, пад хорамі, у падлозе ўмуравана надмагільная пліта з датай - “1743г.”
1.8 Роспісы сабора
Са згаданых вышэй роспісаў XIXст. захавалася толькі “Тройца” ў скуф'і купала і евангелісты на парусах. Іншыя сюжэты на сценах і слупах намаляваны мясцовымі мастакамі-манахамі Г.Русаком і Кавальчуком у 1950-ыя гг. Дакладна невядома, ці захаваліся пад імі ці пад пабелкай ранейшыя роспісы.
1.9 Мікалаеўская царква
З паўдневага бока да сабора прымыкае зімовая Мікалаеўская царква, якая першапачаткова іменавалася Ануфрыеўскай у памяць раннехрысціянскага егіпецкага пустэльніка, вельмі шанаванага ў беларускіх манастырах , як праваслаўных, так і базыльянскіх. Яна мае характэрную структуру трапезнай, прамавугольная ў плане (20X7м), невысокая, з прыгожым паўцыркульным скляпеннем без арак, з люнетамі, якое было размалявана ў 1854г. (роспісы, будзем садзявацца, толькі забелены). У 1847г. пастаўлены іканастас, упісаны пад арку скляпення (максімальная вышыня 3,8м); разьба і пазалота па паліменце выконваліся ў Пецярбургу, там жа, у Акадэміі мастацтваў, былі напісаны абразы: “Архідыякан Стэфан”, “Спас”, “Маці Божая”, “Святы Мікалай”, “Тайная вячэра”, “Святая Кацярына”, чатыры абразы евангелістаў. У алтары на горным месцы знаходзіўся абраз Тройцы (холст, 100X70см). Сярод абразоў выдзяляецца багатым зместам і дасканалым жывапісам “Святы Мікалай з жыціем” пецярбургскага пісьма XIXст., падораны ў 1990-ыя гг. святаром з Пяцярбурга.
1.10 Цудатворны жыровіцкі абраз
Цудатворны жыровіцкі абраз уяўляе сабою мініяцюрны (5,6X4,3см) рэльеф Маці Божай Замілаванне з дзіцем на правай руцэ, выразны на авальнай пласціне з яшмы. Ад часу ці, магчыма, моцнага нагрэву пры пажары камень набыў цёмна-чырвонае адценне. Адзінае мастацтвазнаўчае даследаванне абразка ажыццявіў В.Р.Пуцко. Ён высока ацаніў мастацкае выкананне абразка, датаваў яго апошняй трэццю XVст., адзначыў вытанчанасць пластыкі, выключную рэдкасць матэрыялу (яшма) і на гэтай падставе выказаў думку аб грэчаскім пажоджанні майстра. Ніводзін з беларускіх абразоў Маці Божай не перажыў такога шматвякавога ўсеагульнага шанавання і не спарадзіў такой шырокай рукапіснай і друкаванай гістарыяграфіі. Ужо ў 1621г. базыльянская кангрэгацыя ў Лаўрышаве пастанавіла выдаць кнігу пра яўленне і цуды абраза. Па дапамогу да яго звярталіся людзі самага рознага стану і хрысціянскіх веравызнанняў. У 1644г. пакланіцца Жыровіцкаму абразу прыяджаў кароль Уладыслаў IV з каралевай Марыяй Людвікай, ужо ва ўмовах казацкай вайны паломніцтва ўчыніў Ян Казімір (1651), пазней - Ян Сабескі з сынам Якубам (1688), Аўгуст II, апошні кароль рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст (1784). Шчодрыя дары прыносілі магнаты Сапегі, Радзівілы, Войны, Хадкевічы, Рудаміны. У 1636г. пісар ВКЛ Казімір Леў Сапега падараваў да абраза каштоўную вечную лямпу, пазней такі ж дар прывёз Аляксандар Палубінскі, праслаўленны ваенаначальнік сярэдзіны XVIIст.
Думка аб каранацыі цудатворнага абраза наспела пасля таго, як у Рыме ў калідоры базыльянскай рэзідэнцыі пры старажытнай царкве Сергія і Вакха адкрылася фрэскавая выява Жыровіцкага абраза з кірылічным надпісам па перыметры. Калі пры фрэсцы сталі здарацца незвычайныя з'явы, то вырашылі перанесці яе ў бакавы мармуровы алтар у царкве Сергія і Вакха, пабудаваны настаяцелем Ігнатам Кульчыцкім. Хутка рымская выява таксама праславілася цудамі і стала вядома пад назвай “Della Madonne del Pascolo”. Ларэнца Грамічча да Кава, вучань знакамітага мастака Вентура Ламберці, напісаў жывапісную копію з фрэскі. Яна, побач з ранейшымі гравюрамі, магла стаць іканаграфічным прататыпам для шматлікіх жывапісных выяў Жыровіцкага абраза на дрэве і палатне. Надпіс “Честнейшую херувим и славнейшую воистину серафим без истления Бга слово”, якая фігуруе га гравюрах 1677 і 1682гг., магчыма, апаясвала калісці перыметр яўленага абразка і сцерлася ад часу.
Урачыстая каранацыя ў Жыровічах адбылася 19 верасня 1730г. у прысутнасці 33тыс. паломнікаў. Анна (з Сангушкаў) Радзівіл з сынам Геранімам аплацілі выдаткі, у тым ліку кароны, аздобленыя каштоўнымі камянямі. Кароны, асвечаныя Бенедыктам XIII, з Рыму прывёз Геранім Радзівіл як прадстаўнік папы на ўрачыстасці. Тады ж было надрукавана апісанне праведзенага абраду на лацінскай мове, у 1891г. яно было перакладзена на рускую мову і выдадзена ў Гродне айцом. П.Дзікоўскім. Да каранацыі была зроблена прыгожая аправа, страчаная ў Маскве ў гады рэвалюцыі; меркаваць аб ёй можна толькі па інвентарах XIXст. У 1821г. абразок апісваецца так: “… авальны ў залатой аправе, вакол якой 57 дыяментаў. Ён замацаваны на вялікай срэбнай пазалочанай табліцы, аздобленай адной вялікай і дзвюма меншымі залатымі каронамі, 108 дыяментамі большымі і меншымі, 140 рубінамі, 22 чэшскімі камянямі, 24 тапазамі, 40 срэбнымі пазалочанымі кольцамі”.
Чытаючы гэтыя вопісы аздобаў, міжволі задумваешся. Тое , што, нягледзячы на ўсе войны, пажары нашэсці чужаземных войскаў, захавалася раз стагоддзі, у адзін міг знішчылала жудаснае XX стагоддзе. Шматпакутны Жыровіцкі абразок давялося схаваць у слоік з варэннем, каб прывезці з Масквы, куды яго эвакуіравалі ў 1915г. перад наступленнем кайзераўскіх войск. І гэта яшчэ шчаслівы вынік. Іншыя цудатворныя іконы так і прапалі ў Расіі “ў віхуры рэвалюцыі”: Супрасльская, Каложская, Віленская, Наваградская Замкавая і інш.
Зніклі з сабора гістарычна-мастацкія каштоўнасці, адзначаныя ў вопісах XIXст. Манстранцыя залатая, зверху ў выглядзе грушкі, аздобленай каўтоўнымі камянямі. Вырабы з срэбра: на алтары з цудатворным абразом і другім - Зачацця Маці Божай - 305 таблічак-вотаў. Алтарны антэпендыўм, 6 вялікіх ліхтароў, 3 лампады перад Царскімі варотамі. У алтары Укрыжаванага Збавіцеля - 66 рэлікварыяў; у алтары Апекі і Святога Францыска - шаты на абразах. У рызніцы 16 срэбраных пазалочаных паціраў, 4 евангеллі ў срэбранай аправе. Выйшаўшы з літургічнага ўжытку, яны маглі б аздобіць царкоўна-гістарычны ці мастацкі музей.
Царква на месцы другога яўлення цудатворнага абраза на камені пасля пажару пабудавана, верагодна, у 1672г. У 1769г. яна падоўжана спераду, дабудаваны новы фасад з паўкалонамі і фігурным фронтам у стылі позняга барока. Масіўны драўляны купал над цэнтрам двухскатнага даху пастаўлены ў XIX ст. Зальны інтэр'ер плоскай алтарнай сцянойперакрыты столлю. У алтары пад прастолам захаваўся гістарычны камень кубічнай формы. Як быў яўлены абраз пасля пажару, апавядае Феадосій Баравік. Дзеці ўбачылі здалёк прыгожую жанчыну з абразом у руках, якая сядзіць на камені, але, калі наблізіліся, жанчына знікла, а на камені ляжаў абразок. Некалі на камені быў бачны след нібы ад абапёртавй далоні, як тады зразумелі, самой Маці Божай. У далёкія часы людзі верылі, што камень дапамагае пры розных хваробах, а асабліва парадзіхам, таму паломнікі адбівалі і забіралі з сабою кавалачкі каменя. Манахі змясцілі яго ў алтар і агарадзілі, каб захаваць ад прастадушнага знішчэння. У 2000г. у царкве ўстаноўлены новы разны іканастас. Абразы напісаны мясцовымі іканапісцамі.
1.11 Крыжаўзвіжанская царква
Крыжаўзвіжанская царква пабудавана каля 1730г. на самым высокім месцы тэрыторыі манастыра на сродкі жонкі пінскага лоўчага Элеаноры Галаўнічанкі як мясцовая Кальварыя (Галгофа). Фундатарка была моцна ўражана, убачыўшы такую капелу ў Рыме з лесвіцай Scala Sancta, па якой узыходзіў Збавіцель у палац Пілата. Унутры Жыровіцкага храма да алтара вяла лесвіца з 33 ступеней (па колькасці гадоў Хрыста, зараз іх 31), у якія былі закладзены часцінкі мошчаў розных святых. Паломнікі праходзілі шлях на гару да царквы і затым па лесвіцы на каленях. У 1830-ыя гг. мошчы былі выняты са ступеняў і змешчаны ў спецыяльна зроблены стацыянальны крыж. Сцены царквы калісці былі размаляваны сцэнамі Крыжовага шляху Хрыста таленавітым мастаком-базыльянінам Шашалевічам, які навучаўся ў Рыме. На алтарнай сцяне быў напісаны ілюзіяністычны архітэктурны алтар з “Укрыжаваннем” у цэнтры. Роспісы існавалі яшчэ ў 1880г.; “образ Страждущего Богочеловека производит сильное впечатление”, - пісаў адзін са свяшчэннікаў у “Литовских епархиальных ведомостях”. Першы іканастас у царкве з'явіўся ў 1830-ыя гг., у перыяд ліквідацыі уніі. Новы, устаноўлены ў 2004г., апрача абавязковых абразоў мясцовага рада змяшчае “Крыжаўзвіжанне” і “Святыя Кірыл Тураўскі, Гаўрыіл Заблудаўскі і Лаўрэнцій Тураўскі”. Абапал на сценах - роспісы сярэдзіны XXст.: “Нясенне Крыжа”, “Уваскрэсенне Хрыста” і “Крыжаўзвіжанне”.
1.12 Жылы корпус
Першы мураваны жылы корпус (на поўдзень ад сабора) будаваўся ў сярэдзіне XVIIст., трохпавярховы будынак на супрацьлеглым баку (зараз семінарыя), паводле айца Льва Паеўскага, узведзены каля 1710г. Тады ж з'явіліся трапезная, гаспадарчыя пабудовы каля манастырскіх сцен, сады.
1.13 Царква-званіца
Старая званіца насупраць увахода ў Успенскі сабор у 1820-ыя гг. была перабудавана на царкву-званіцу ў стылі класіцызму. У 1828г. яна яшчэ была не атынкавана, змяшчала чатыры званы рознай вагі. Па успамінах свяшчэнніка і літаратара Плацыда Янкоўскага, у 1-ай палове XIXст. аркестр на балконе званіцы іграў у святы па дзве-тры гадзіны.
1.14 Георгіеўская (Юр'еўская) царква
Драўляная Георгіеўская (Юр'еўская) царква ў плане аднанефавая, з пяціграннай апсідай і шчытом на фасадзе, увенчаным невялікім барочным купалам, гісторыкамі архітэктуры датуецца 1790г. Архімандрыд Мікалай у 1863г. пісаў, што пабудавана яна ў сярэдзіне XVIIст. і перанесена на могілкі настаяцелем Георгіем Шаталовічам. Хутчэй за ўсё, гутарка можа ісці пра царкву сярэдзіны XVIIIст. Яе алтарны абраз “Цуд Юр'я аб змеі”, намаляваны Нікадзімам Прачыцкім у 1751г., хутчэй за ўсё, для новапабудаванай царквы.
2. Пашпарт аб'екта
1.Назва Цэнтральная частка в. Жыровічы (уключаючы тэрыторыю Свята-Успенскага манастыра) (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) 3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыі; А/Б): “ 3 ” ______________________________________ пастанова Савета Міністраў РэспублікіБеларусь ад 14 мая 2007 № 578 |
2. Шыфр 413Г000539 (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) |
|
4. Від |
матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць |
|
(матэрыяльная або нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) |
5. Тып:
А. (матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) |
нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць: помнікі архітэктуры |
(рухомая або нерухомая: дакументальны помнік, запаветныя мясціны, помнік археалогіі, помнік архітэктуры, помнік гісторыі, помнік горадабудаўніцтва, помнік мастацтва)
Б. (нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць) |
_______ |
(фіксаваная або ўвасобленая: звычаі, традыцыі, абрады, фальклор, мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанімічных аб'ектаў і твораў народнага мастацтва, іншыя праяўленні творчасці чалавека)
6. Стыль (матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць ) |
---------- |
7. Месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці (па сучаснаму адміністрацыйна-тэрытарыяль-наму падзелу) |
Гродзенская |
в. Жыровічы |
||
(вобласць) |
(раён) |
(населены пункт) |
||
(плошча / вуліца / завулак і нумар будынка) |
8. Гістарычны адрас (на момант узнікнення гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя змены адрасу) |
в. Жыровічы |
|||
(губерня) |
(павет) |
(населены пункт) |
||
(плошча / вуліца / завулак і нумар будынка) |
9. Гісторыя фармавання гісторыка-культурнай каштоўнасці
Узнікненне; віды работ |
Дата |
Стваральнік або аўтар |
|
узнікненне |
17 - 19 стст. |
----------- |
|
10. Выкарыстанне |
|||
(гістарычнае) |
(сучаснае) |
11. Уласнік (уладальнік) |
Лакалізацыя валодання |
Форма ўласнасці |
Дата наступлення/ заканчэння правоў уласнасці |
Ахоўнае абавяза-цельства (дата і нумар рэгістрацыі) |
|
Жыровіцкі Свята-Успенскм манастыр |
дзяржаўная |
12. Тэхнічная характарыстыка (для матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці):
1. Сучасны тэхнічны стан |
здавальняючы |
|||
(здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны) |
||||
2. Асноўныя будаўнічыя матэрыялы |
3. Плошча забудовы, м2 |
4. Будаўнічы аб'ём, м3 |
5. Агульная плошча, м2 |
|
13. Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці:
Архітэктурны ансамбль манастыра мае нерэгулярную планіроўку, маляўнічую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю і выразны сілуэт. Ядро ансамбля - Успенскі сабор, злучаны крытымі пераходамі з будынкам семінарыі (на поўначы) і і з жылым корпусам (на поўдні), у першым паверсе якога зроблены арачны праезд на тэрыторыю манастыра. Перад саборам - квадратная ў плане двух'ярусная званіца. Будынак семінарыі фарміруе парадны двор перад апсідай сабора. Каля ўсходняга крыла семінарыі вялікі прамавугольны гаспадарчы двор, абкружаны 1-павярховымі карпусамі. За саборам у цэнтры манастырскай тэрыторыі Богаяўленская царква. Ва ўсходняй частцы манастыра на самым высокім месцы пабудавана Крыжаўзвіжанская царква - вертыкальная дамінанта ансамбля.
14.Элементы, што маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці:
Шыфр |
Назва |
Дата |
Катэгорыя |
|
адсутнічаюць |
15. Гістарычная даведка.
Свята-Успенскі манастыр знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, на ўзвышаным беразе р. Шчара. Вядомы з 1587 г.
Паводле падання ўзнікненне тут першай праваслаўнай святыні звязваюць з цудоўным з'яўленнем у 1470 г. на грушы ў пушчы непадалёк ад сядзібы літоўскага падскарбія надворнага Аляксандра Солтана абраза Маці Божай. Першая царква на месцы цудоўнай падзеі была пабудавана ў 2-й палавіне 15 ст. па фундацыі Аляксандра Солтана ці яго сына Івана, аб чым сведчылі старажытны напрастольны крыж 1495 г. і Мінея 1487 г., якія захоўваліся ў манастыры. У дакументах царква ўпамінаецца пад 1572 г. У 1613 г. ўладальнік Жыровічаў Ян Мялешка заснаваў тут Свята-Успенскі мужчынскі базыльянскі манастыр. У ім з 1629 г. рэгулярна праходзілі з'езды базыльян (кангрэгацыі); з 1636 г. набажэнствы адбываліся па рымскім і грэчаскім абрадах.
Дабрабыт манастыра значна ўзрос пасля надання Жыгімонтам III Вазам Жыровічам статуса мястэчка (14.3.1613). Вялікія ахвяраванні на ўтрыманне зрабілі канцлер літоўскі Леў Сапега ў 1616 г. і Дамінік Солтан ў 1620 г., кароль Ян Казімір на будаўніцтва храмаў манастыра ахвяраваў даходы ад маёнтка Була і надаў мястэчку магдэбургскае права (9.12.1652). Першым ігуменам стаў Іасафат Кунцэвіч, паплечнік рэфарматара уніяцкага манаства, протаархімандрыта базыльянскага ордэна Іосіфа Руцкога. Манастыр у 1655 г. быў спалены, як і ўсё мястэчка, казакамі атамана Залатарэнкі. Наступныя 6 гадоў зруйнаваны манастыр апекавалі слонімскія францысканцы і бернардзінцы. У 1660 г. сюды зноў вярнуліся базыльяне.
На працягу 1672 - 1825 гг. сфарміраваўся мураваны прыстанак. Архітэктурны ансамбль манастыра склаўся ў 17 - 19 стст. і ўключае тры храмы (Успенскі сабор, Богаяўленску і Крыжаўзвіжанскую цэрквы), званіцу, будынак семінарыі, жылы корпус, трапезную, шпіталь, шэраг гаспадарчых пабудоў.
Галоўны Успенскі сабор пачалі будаваць у 1629 г., работы працягваліся да 1670 - 1680 гг. Богаяўленская царква пабудавана ў 1672 г. на месцы другога з'яўлення абраза пасля пажару. Крыжаўзвіжанская царква пабудавана ў 1769 г. і размалявана мастаком-базыльянінам Шашалевічам. Насупраць галоўнага ўвахода ў Успенскі сабор праз вуліцу пабудавана званіца. З паўночнага і паўночна-ўсходняга боку ад манастыра быў сфарміраваны гаспадарчы двор манастыра з сістэмай драўляных будынкаў. Каля сабора на прамавугольным участку паміж лініяй плошчы і заходнім корпусам манастыра быў разбіты невялікі сад.
Пад час ваенных дзеянняў паміж польскімі войскамі і войскам Багдана Хмяльніцкага апошні поўнасцю спустошыў Жыровіцкі манастыр. Пасля гэтага, к канцу 17 ст., Жыровічы былі нанава адбудаваны. Новыя разбурэнні прынесла Паўночная вайна, і зноў, пасля адступлення войскаў Карла XII, манастыр хутка аднавілі. У 1810 г. сабор манастыра стаў кафедральным саборам усёй Брэсцкай епархіі. Сюды было перанесена епархіяльнае ўпраўленне, якое раней знаходзілася ў Навагрудку. У 1828 г. Успенская царква стала кафедральным саборам, пры ёй створана кансісторыя, семінарыя і ніжэйшае духоўнае вучылішча. Сфарміраваны на аснове манастыра буйны цэнтр духоўнай адукацыі павінен быў стаць галоўнай на Беларусі навучальнай установай па падрыхтоўцы святароў для праваслаўных храмаў.
У 1820-я гг. у манастыры праводзяцца будаўнічыя работы, якімі кіраваў архітэктар А. П. Аколаў.
У 1827 - 1828 гг. быў рэканструяваны і Успенскі сабор. Ён набыў рысы класіцызму. Па праекце 1828 г. у паўднёвай частцы гаспадарчага двара пабудавалі мураваны будынак гасцініцы для багамольцаў і службовы будынак.
У выніку скасавання уніі Полацкім царкоўным саборам у 1839 г. манастыр і семінарыя сталі праваслаўнымі.
Пасля ўказа аб аб'яднанні уніяцкай і праваслаўнай царквы па распаражэнні Сінода кафедра брэсцкага і літоўскага (праваслаўнага) архіепіскапа з Жыровіч была перанесена ў Вільню. У 1845 г. туды ж былі перанесены духоўная семінарыя і архіў і пакінута толькі духоўнае вучылішча, якое праіснавала да 1915 г.
Многія дакументы 1851 - 1852 гг. паведамляюць, што плябанам Шуміловічам у манастыры былі праведзены рамонтныя работы.
Пад час Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў Жыровічы і манастыр пастаянна падвяргаліся рабаванням і разбурэнням. У 1924 г. частка манастырскіх будынкаў была выкарыстана для размяшчэння сельскагаспадарча-лясной школы, якая праіснавала да 1939 г.
Вядома, што ў 1933 - 1934 гг. на тэрыторыі манастыра праводзіліся рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага польскага архітэктара Станіслава Лорэнца.
У Вялікую Айчынную вайну манастыр дзейнічаў, манастырскія будынкі ацалелі, званіца і дзве мураваныя да яе прыбудовы былі адрамантаваны і ў 1947 г. у іх пасяліліся выкладчыкі вучылішча і семінарыі. Паводле даных “Рэгістрацыйнай справы Жыровіцкага манастыра”, у 1949 г., на тэрыторыі канвента знаходзіліся дзеючыя цэрквы, жылыя і гаспадарчыя будынкі, будынак званіцы з дзвюма прыбудовамі. У 1957 г. архімандрыт Антоній пачаў рэстаўрацыйныя работы на цэрквах. Да таго Богаяўленская і Крыжаўзвіжанская цэрквы выкарыстоўваліся як кладовыя манастыра і семінарыі.
У 1979 г. праведзены чарговы рамонт Успенскага сабора, вакол тэрыторыі зроблена мураваная агароджа. Пасля 1988 г. пачалося паступовае адраджэнне манастыра. Выкананы рамонтныя работы ў цэрквах, адрамантаваны жылы корпус. На тэрыторыі манастыра ўзведзены новыя майстэрні, гаспадарчыя будынкі, новыя келлі. З 1989 г. у манастыры знаходзіцца Мінская вышэйшая праваслаўная духоўная семінарыя. З 1994 г. семінарыя набыла статус вышэйшай навучальнай установы, у 1996 г. на базе семінарыі адкрыта Мінская духоўная акадэмія. Манастыр з'яўляецца другой рэзідэнцыяй Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.
Асноўная бібліяграфія
1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мн., 1986 г.
2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6. Мн., 1998 г.
3. Караткевіч В.Б., Кулагін А.М. Помнікі Слоніма. Мн., 1983 г.
4. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. Даведнік / А. М. Кулагін - Мн.: БелЭн, 2001. - 328 с.: іл.
5. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. - Мінск: БЕЛТА, 2009. - 648 с.: іл.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Гісторыка-культурныя перадумовы развіцця мастацтва Польшчы канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. Асаблівасці польскай культуры перыяду класіцызму. Спецыфіка грамадзянскага будаўніцтва. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці ландшафтнай архітэктуры.
дипломная работа [84,1 K], добавлен 23.05.2012Роль деревянной архитектуры. Строительные и композиционные приемы, отвечавшие природно-климатическим условиям и художественным вкусам народа. Типы изб на Руси. Расположение хозяйственных помещений. Древние церкви – высокая классика русской архитектуры.
презентация [1,1 M], добавлен 27.09.2014Сущность и роль хонакох в градостроительстве и жизни народа Средней Азии. Голубые мавзолеи Шахи-зинды. Художественная культура и архитектурные памятники монгольского периода. Краткая история города Карши. Эволюция архитектурного декора в ХIII-XIV веках.
контрольная работа [1,5 M], добавлен 27.04.2015Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага. Крыж Ефрасiннi Полацкай. Кірыла Тураўскі - пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Клімент Смаляціч.
реферат [40,8 K], добавлен 13.01.2011Замкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нацыянальнай спадчыны: Камянецкая вежа, Лідскі і Навагрудскі замкі, замак-кастэль у Крэве, Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія.
курсовая работа [7,7 M], добавлен 03.05.2011Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013Вывучэнне спадчыны А. Міцкевіча, якое з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі. Творчы аналіз паэмы "Гражына", як аўтар паказвае ў ёй гістарычнае мінулае Беларусі. Праца над іміджам Гражыны, ці можам мы аднесці яе да рамантычных героям.
конспект урока [16,5 K], добавлен 10.11.2010Даследаванне жыцця і творчасці драматурга М. Трухана. Разгляд драматургічнай спадчыны Ф. Аляхновіча перыяду 1917—1920 гг. Яго першыя "фальклорныя" п'есы, якія адлюстроўвалі розныя накірункі яго мастацкіх пошукаў. Рэжысерскі аналіз п’есы "Чорт і Баба".
дипломная работа [48,8 K], добавлен 22.03.2017Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі. Эпоха позняга палеаліту. Мезалiтычныя культуры адрознiвалiся адна ад другой перш за ўсё характарам вьттворчасцi крамянёвых прылад працы. Асноўныя здабыткаў эпохы неаліту. Помнiкi матэрыяльнай культуры.
реферат [25,7 K], добавлен 25.02.2009Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамадтва. Блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў сістэмы.
реферат [22,9 K], добавлен 27.11.2010Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010Адукацыя племяннога В'етнамскай дзяржавы. Надоўга стагоддзе каралеўства аулак. Стварэнне аб'яднанай дзяржавы намвьет. Перадумовы супрацьстаянне "Краін поўначы і поўдня". Крызісе в'етнамская феадалізму, агрэсыя 1784-85 гг. Страта націянальнай незалежнасці.
дипломная работа [121,0 K], добавлен 25.04.2012Разуменнем дзяржаўнага кіравання у антычныя епоху, позняга адраджэнн. Дагаворная тэорыя паходжання дзяржавы Ж.Ж. Русо, Т Гобса. Развіток і прыхільніки грамадскай і дзяржаўнай тэорыі самакіравання ў Расіі. Фарміравання сучаснага дэмакратычнага дзяржавы.
реферат [34,1 K], добавлен 22.11.2010Характарыстыка раннефеадальнай дзяржавы ў Германіі, яго ўстанаўленне і развіццё. Раннефеадальная манархія і асаблівасці саслоўнай структуры. Феадальная дзяржава ў перыяд тэрытарыяльнай раздробненасці. Прававая сістэма Германіі дадзенага перыяду.
курсовая работа [0 b], добавлен 11.06.2012Адукацыя, развіццё і гібель Егіпецкага дзяржавы. Грамадскі лад: панавальныя пласты насельніцтва; сяляне, рамеснікі і рабы. Апарат кіравання, узброеныя сілы, судовыя органы. Крыніцы і характэрныя рысы правы: грамадзянскае, спадчыннае, крымінальная.
курсовая работа [45,0 K], добавлен 12.06.2012Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.
реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010Польская колёнізацыя Беларусі і акаталічваньне. Змаганьне ў ВКЛ паміж беларусамі, украінцамі і жмудзінамі. Рэлігійная палеміка паміж іезуітамі – з аднаго боку, а праваслаўнымі і пратэстантамі – з другога боку. Каталіцка-полёнізацыйная акцыя на Беларусі.
реферат [31,1 K], добавлен 28.03.2011Боротьба за єдність. Тиск з боку Тимчасового уряду. Відновлення автокефального антихристиянської пропаганди з боку більшовицької влади. Бурхливі події 1939-1965 рр. та вплив їх на церковне життя. Відродження Православної Церкви у післявоєнний час.
курсовая работа [42,4 K], добавлен 14.11.2010На ринку факторів виробництва з боку попиту виступають фірми для споживання виробничих факторів, з боку пропозиції – власники факторів – домогосподарства. Стратегія ціноутворення - вибір підприємством динаміки зміни вихідної ціни товару в умовах ринку.
курсовая работа [107,5 K], добавлен 28.12.2008Основні теоретичні засади формування пропозиції грошей. Фактори, які впливають на пропозицію грошей з боку різних суб’єктів господарювання. Особливості формування пропозиції грошей в Україні. Вплив на пропозицію грошей з боку небанківського сектору.
курсовая работа [84,5 K], добавлен 09.10.2011