Палацавы комплекс Сапегау
Азнаямленне з гісторыяй будынка магнацкай рэзідэнцыі ў Ружанах - палацавага комплексу Беларусі XVII-XVIII ст.ст. Спаленьне і рэстаўрацыя комплексу Сапегау. Апісанне архітэктуры палаца, археалагічнага музея і бібліятэкі. Ўпрыгожвання фасадаў будынкаў.
Рубрика | Строительство и архитектура |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 26.03.2015 |
Размер файла | 139,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Палацавы комплекс Сапегау
Адным з буйнейшых палацавых комплексаў Беларусі XVII-XVIII ст.ст. з'яўлялася магнацкая рэзідэнцыя ў Ружанах (Пружанскі р-н Берасцейскай вобл.), рэшткі якой бачны на высокім узгорку ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага гарадскога пасёлка і быццам лунаюць над яго забудовай. Ружанамі валодалі Сапегі - багацейшыя на Рэчы Паспалітай магнаты. У 1598 г. Барташ Брухальскі прадаў канцлеру Льву Сапегу свой маёнтак Ружаны, а той у пачатку XVII ст. узвёў палац-замак і ўжо ў 1617 г. ушаноўваў у ім каралевіча Ўладзіслава. У 1644 г. Уладзіслаў IV зноў гасцяваў у Казіміра Льва Сапегі. У гонар гэтай падзеі ў сцяне адной з залаў была ўмуравана памятная пліта. У час Паўночнай вайны тут захоўваліся рэліквіі святога Казіміра з Віленскага катэдральнага касцёла; з'явілася яшчэ адна мемарыяльная пліта.
Палац-замак пацярпеў ад шведаў, знішчаўся войскамі канфедэратаў у 1698 г., якія разбурылі гняздо нігілістычнага магната, не прызнаўшага ўлады ні караля Рэчы Паспалітай, ні расейскіх цароў, ні мясцовай шляхты. Аднак багатыя ўладальнікі за некалькі дзесяцігоддзяў першай паловы XVIII ст. аднавілі палац. У 1784 г. канцлер Вялікага Княства Літоўскага Аляксандар Сапега ўжо прымаў у ім прыбыўшага на Гарадзенскі сойм караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з той жа раскошай, што і продкі. Аднак у 1786 г. па іроніі лёсу манументальна-рэпрэзентацыйны палацавы ансамбль выкарыстоўваецца пад суконную фабрыку. Аляксандар Сапега пад уплывам факта падзелу Рэчы Паспалітай аддаў палац у арэнду прадпрымальніку Пінасу. Але разгорнутая там ткацкая вытворчасць праз 30 гадоў занепадае і ператвараецца ў сціплую прадзільню воўны. Палацавы комплекс згарэў у 1914 г., часткова рэстаўрыраваны ў 1930 г., у 1944 г. разбураны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Захаваліся рэшткі асноўных будынкаў (галоўнага і ўсходняга карпусоў), аркады, уязная брама і флігелі па яе баках. І зараз фрагменты аграмаднага палацавага ансамбля выклікаюць незабыўнае ўражанне, горда і велічна ўзнімаюцца над паселішчам, якое распасціраецца каля падножжа палацавага дзядзінца.
Першапачаткова палац меў абарончы характар - двухпавярховы крыжападобны ў плане мураваны аб'ём дапаўнялі тры чатырохгранныя вежы. У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся парадная зала і вестыбюль з двухбаковай лесвіцай, у бакавых частках - жылыя пакоі, кабінет, бібліятэка. Анфілада памяшканняў на першым паверсе пакрывалася скляпеністымі, а на друтім - бэлечнымі перакрыццямі. Пад будынкам у вялізных скляпеністых падвалах захоўваліся арсенал, архіў, харчаванне.
У 1784-1788 гг. прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бекер перабудоўвае старажытны палац-замак. Адначасова дойлід узводзіць у нізіне перад палацам парафіяльны касцёл і кляштар базыльян, а таксама могілкавую капліцу і заезны двор. За сваю таленавітую творчасць Бекер атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160 злотых. Аб стылі архітэктуры палаца ў мастацтвазнаўцаў існуюць розныя меркаванні. Вядомыя расейскія гісторыкі мастацтва Лукомскія памылкова характарызуюць яго як ампірны, польскія даследнікі - як будынак "у французскім гусце". Разам з тым, верагодна, што архітэктура палаца з'явілася натуральным і аб'ектыўным сімбіёзам адыходзячага барока і класіцызму, які нараджаўся. Больш таго, у элементах субархітэктуры і ў дэкоры сустракаюцца элементы стылю ракако (картушы, ракайлі-завіткі, люкарны даху, руставаныя лапаткі, вазы і інш.). Дзве вежы старажытнага палаца былі разабраны, а заходняя ўключана ў агульны аб'ём новага будынка, які стаў сіметрычным па кампазіцыі. Галоўны корпус набыў выгляд кампактнага двухпавярховага простакутнага ў плане будынка пад высокім мансардавым "французскім" дахам. Галоўны фасад у трынаццаць вокнаў у цэнтральнай частцы вылучаўся ўзнятым на другі паверх прысценным порцікам з двух пар калон і пілястр, завершанных высокім трохкутным франтонам, запоўненых скульптурным барэльефам і ўвянчаным па вуглах гратэскнай скульптурай. На тыльным фасадзе порціку адпавядала шырокая дзесяцікалонная тэраса, на якую выходзілі вокны-дзверы бальнай залы. Высокія, у барочна-ракайльным прафілявяным абрамленні вокны верхняга паверха сведчаць аб яго парадным прызначэнні.
Унутры будынак меў люстэркава-сіметрычнае размяшчэнне апартаментаў. Да памяшканняў "першага парадка" адносіліся квадратная бальная зала, вестыбюль і парадная двухбаковая лесвіца.
Зала і вестыбюль асвятляліся двума ярусамі вокнаў. Месца размяшчэння парадных памяшканняў на другім паверсе абумовіла падзел фасадаў на цокальны, парадны і верхні паўпаверх, аб'яднаных агульным ордэрам. У палацы меліся археалагічны кабінет-музей і аграмадная бібліятэка са сваім уласным экслібрысам, выкананым мастаком Францішкам Бальцэвічам. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гэта інтэлектуальнае багацце засталося ў суседнім палацы Сапегаў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.). Пісьменнік Ю. Нямцэвіч у 1814 г. знайшоў у адным з пакояў палаца толькі вартыя жалю рэшткі бібліятэкі. Яна разам з архівам у 1832 г. была канфіскавана расейскім урадам і перавезена да Горадні, а ў 1858 г. перададзена ў Віленскую археалагічную камісію. Адзін з пакояў дома выконваў ролю дамавой капліцы.
Адначасова з перабудовай цэнтральнага будынка фармуецца вялікі палацавы ансамбль з некалькіх, сіметрычна згрупаваных вакол параднага замкнутага двара карпусоў з уключэннем у яго рэгулярнага парка, сада, аранжарэі. сапегау палацавы архітэктура рэстаўрацыя
Працяглыя, простакутныя ў плане двухпавярховыя бакавыя карпусы размяшчаліся перпендыкулярна да палаца і аб'ядноўваліся з ім паўцыркульнымі, шырока разгорнутымі аркадамі. Спараныя тасканскія калоны перакрывалі дубовыя бэлькі сегментнага малюнка, на якіх цягнуўся фрыз з дарычнымі трыгліфамі. Выкананыя з дуба кранштэйны таксама неслі завяршальны карніз. Ва ўпрыгожанні фасадаў палацавых будынкаў выкарыстоўваліся руставаныя пілястры, гірлянды, скульптура, разнастайнае пластыка-арнаментальнае абрамленне.
Усходні корпус, падзелены параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі, складаўся з тэатра і манежа.
Тэатр лічыўся адным з буйнейшых у Беларусі, у яго архітэктуры сумяшчаліся рысы італьянскай сцэны і новыя павевы французскіх дойлідаў XVIII ст. У 1784 г. кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стаў гледачом балета "Літасцівасць Ціта", пастаўленага балетмайстрам М. Прэнчынскім, і музычнай камедыі Маліне "Чарадзейнае дрэва". Запраектаваная ў тэатры глыбокая сцэна з сямю планамі куліс дазваляла тройчы змяняць афармленне ў час спектакля.
Да сцэны далучаліся невялікія гардэробы-артыстычныя. Падковападобная ў плане двух'ярусная зала змяшчала ў першым ярусе 14 ізаляваных ложаў, у другім - 15 з каралеўскай ложай у цэнтры. Архітэктурны дэкор залы меў рысы ранняга класіцызму: ажурныя балюстрады, калоны карынфскага ордэра. Тут магнаты ўчынялі святкаванні каралям Рэчы Паспалітай, ушаноўваючы іх з неапісальнай раскошай. І асноўным элементам гэтых святкаванняў з'яўлялася прыдворная тэатральная трупа Сапегаў, складзеная з выхаванцаў прыватнай школы прыгонных акцёраў. У рэпертуар тэатра ўваходзілі французскія і польскія сцэнічныя творы.
Заходні корпус прызначаўся для карціннай галерэі. Па восі палаца была ўзведзена ўязная брама ў выглядзе трохпралётнай трыумфальнай аркі з разнымі геральдычнымі картушамі з моранага дуба, антычнымі скульптурнымі барэльефамі, рустоўрай. Браму фланкіравалі два двухпавярховыя службовыя флігелі, фармуючы франтальна разгорнутую кампазіцыю параднага ўезда. Трыумфальная брама з'яўлялася вартым пачаткам рэпрэзентацыйнага палацавага комплексу. Уваходзячы ў арку, першапачаткова бачылася толькі цэнтральная, найбольш пластычная частка палаца з порцікам, а пасля прахода праз яе палацавы комплекс раскрываўся ва ўсёй сваёй прыгажосці.
Двухпілонныя ўезды меліся і паміж флігелямі і бакавымі карпусамі палаца.
Я. Бекер праектуе і рэгулярны праменісты парк з каналамі, вадаёмамі, стрыжанымі шпалерамі. Парк спыняў паралельны палацу вадаём на рацэ Зяльвянцы. Перспектыва кожнай са стрыжаных ліпавых алей замыкалася павільёнам.
Да пейзажнай зоны далучаўся звярынец у выглядзе прабітага прасекамі ляснога масіва. З прыстасаваннем палаца пад фабрыку да 1834 г. парк фактычна перастаў існаваць.
Дадатак
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Проектування готельного комплексу "Камелія" з рестораном "Мерлін". Опис місця розміщення об’єкту. Характеристика транспортних шляхів району будівництва, місць масового відпочинку. Визначення загальної та корисної площі, об’ємно-планувальне рішення.
контрольная работа [276,6 K], добавлен 30.04.2010Визначення основних функціональних груп будівель та споруд, які розташовані на береговій частині комплексу та їх вплив на загальну планувальну концепцію території суходолу і гавані. Процес становлення яхтового комплексу як архітектурного об’єкта.
статья [181,4 K], добавлен 24.11.2017Природні умови ділянки для розміщення житлового комплексу. Визначення чисельності населення, об’ємів житлового будівництва і номенклатури квартир. Об’єкти обслуговування населення. Вулично-дорожна мережа та міський транспорт. Техніко-економічні показники.
реферат [59,9 K], добавлен 23.09.2009Радикальні зміни в економіці будівельного комплексу та оновлення матеріально-технічної бази. Суть терміну "капітальне будівництво". Структура будівельної галузі та будівельного комплексу. Кон'юнктура ринку будівництва та показники розвитку галузі.
реферат [25,6 K], добавлен 04.07.2009Гісторыка-культурныя перадумовы развіцця мастацтва Польшчы канца XVIII - першай паловы XIX стагоддзя. Асаблівасці польскай культуры перыяду класіцызму. Спецыфіка грамадзянскага будаўніцтва. Кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці ландшафтнай архітэктуры.
дипломная работа [84,1 K], добавлен 23.05.2012Особливості проектування розважальних закладів. Концепція та актуальність проектного рішення розважального комплексу "Оптик-Ефект", формування дизайну його інтер'єру з використанням принципу оптичних ілюзій. Архітектурно–планувальне рішення аналогів.
дипломная работа [9,5 M], добавлен 03.10.2011Характерные черты Московское барокко (конец XVII - первые года XVIII в.). Особенности Нарышкинского стиля. Применение элементов архитектурного ордера и использование центрических композиций в храмовой архитектуре на примере Церкви Покрова в Филях.
презентация [5,6 M], добавлен 22.05.2012- Виробництво дрібноштучних виробів з бетону на Харківському машинобудівному заводі "Червоний Жовтень"
Устаткування для первинної переробки й дозування сировини, для обслуговування сушильного й пічного відділення. Комплекс по виробництву дрібноштучних виробів з бетону методом вібропресування. Управління об’єктом удосконалення та автоматизація комплексу.
курсовая работа [792,3 K], добавлен 18.03.2015 Загальна характеристика будівельного комплексу, його матеріально-технічна база. Планування організації постачання будівництва, складське господарство та розрахунок кількості матеріалів. Класифікація і структура підприємств виробничої бази будівництва.
реферат [39,6 K], добавлен 21.12.2010Аналіз історичних умов для виникнення архітектурних стилів. Визначення причин появи нових стильових особливостей архітектури Слобожанщини ХVII-XVIII століть. Закономірності формування містобудівних систем. Огляд проблем реставрації архітектурних споруд.
курсовая работа [49,4 K], добавлен 24.06.2013Каргополь как старинный город Русского Севера. Расцвет архитектуры России на рубеже XVII–XVIII веков. Церковь Входа в Иерусалим, конструктивные особенности. Варианты упрощения Входо-иерусалимской церкви, внутреннее устройство. Анализ типологии храмов.
реферат [428,6 K], добавлен 22.10.2015Розгляд результатів урбоекологічного та ландшафтного аналізу факторів, що впливають на прийоми формування ландшафтно-архітектурного комплексу, озеленення та благоустрою території об'єкта. Ознайомлення з екологічним обґрунтуванням проектних рішень.
дипломная работа [8,6 M], добавлен 20.08.2019Нормативные требования к комплексу работ по монтажу металлических воздуховодов внутренних систем вентиляции. Порядок производства монтажа, методы строповки. Потребность в машинах, инструментах и приспособлениях. Расчет численности рабочих и трудозатрат.
методичка [1,5 M], добавлен 26.02.2012Технологія підсилення фундаментів за допомогою збільшення підошви фундаменту способом залізобетонної обойми. Переваги і недоліки застосовуваного методу. Заходи з техніки безпеки при розбиранні будівель і споруд в процесі їх реконструкції або знесення.
контрольная работа [20,6 K], добавлен 05.04.2010Визначення нормативної тривалості будівництва. Вибір методів виконання основних робіт. Розрахунок основних параметрів робіт по будівельному майданчику в цілому. Аналіз раціональної черговості об’єкта. Календарний план будівництва промислового комплексу.
курсовая работа [149,5 K], добавлен 22.02.2022Архитектура музея: прошлое, настоящее, будущее. Градостроительные принципы размещения музеев. Дизайн интерьера музейно–выставочного пространства. Выбор материалов для отделки, технологии укладки. Конструктивно-технологические решения пола, стен, потолков.
дипломная работа [3,2 M], добавлен 03.12.2015Роль будівельного комплексу у народному господарстві країни. Чинники розвитку і розміщення його галузей. Кон'юнктура ринку будівництва. Функціональна та територіальна структура будівельної індустрії, галузева та технологічна спеціалізація її організацій.
реферат [685,4 K], добавлен 16.04.2014Дослідження тенденцій розвитку будівельної галузі України в сучасний період. Основні параметри забудови мікрорайонів. Обгрунтування необхідності планування цільного комплексу мікрорайонів. Виявлення значення використання новітніх технологій та матеріалів.
статья [20,0 K], добавлен 13.11.2017Разработка архитектурного проекта строительства музея весов из контейнеров. Поиск объемно-планировочного решения. Выбор материалов для утепления конструкции контейнерного дома. Характеристика современных теплоизоляторов. Описания отделочных материалов.
презентация [6,8 M], добавлен 08.11.2016Оборонний характер забудови міст другої половини XVII століття. Фортифікаційні споруди. Розташування вулиць і кварталів. Укріплені монастирі. Архітектура парадно-резиденційної забудови. Світські будівлі XVIII століття. Муроване церковне будівництво.
курсовая работа [47,0 K], добавлен 29.03.2013