Суб’ектыўна-ацэначныя назвы асобы ў пазаабрадавых песнях Гомельшчыны

Аналіз выкарыстання часта ужывальных слоў з ацэначнай афарбоўкай ць неабрадавых паэзіі. Вызначэнне месца Намінатыўны лексікі ў моўных актах камунікацыі. Дапаможная ролю экспрэсіўных лексічных адзінак у камунікатыўным працэсе і пазнавальнай дзейнасці.

Рубрика Культура и искусство
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 01.01.2014
Размер файла 46,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://allbest.ru

Суб'ектыўна-ацэначныя назвы асобы ў пазаабрадавых песнях Гомельшчыны

УВОДЗІНЫ

У пазаабрадавай паэзіі актыўна выкарыстоўваюцца словы з ацэначнай афарбоўкай, пры дапамозе якіх перадаюцца розныя адценні -- неадабрэння, асуджэння, фамільярнасці. “Вусная мова дыялектаў асабліва багатая ацэначнымі сінонімамі, асабліва ў назвах рэалій ці адценняў моўнага зместу,” -- заўважае А. Абабурка [1, с. 14]. На наш погляд, ужыванне такіх слоў робіць яе не толькі каларытнай, але і выразнай, вобразнай.

У моўных актах камунікацыі першае і галоўнае месца адводзіцца намінатыўнай лексіцы, а экспрэаўныя лексічныя адзінкі адыгрываюць дапаможную ролю як у камунікатыўным працэсе, так і ў пазнавальнай дзейнасці наогул. Мова валодае дастатковай нязменнасцю, каб забяспечыць зносіны і ўзаемаразуменне, але і дастатковай гнуткасцю, каб праз яе выражаць разнастайнасць думак, ацэнак, адносін і пачуццяў гаворачых. Важнасць экспрэсіўнай функцыі мовы прызнаецца многімі лінгвістамі, асабліва ярка і шырока гэта функцыя праяўляецца ў гутарковым маўленні, у мове мастацкай літаратурыі публіцыстыкі..

Пад экспрэсіўнай функцыяй мовы можа разумецца “здольнасць выражаць думкі і пачуцці гаворачых” (Л. У. Шчэрба) [2, с. 132] або толькі “эмацыянальна-псіхічную дзейнасць чалавека” (В. С. Ахманава, Р. А. Будагаў, А. А. Уфімцава) [3, с. 76], “здольнасць узмацняць уздзеянне моўнага тэксту на слухача, чытача” (Ш. Баллі, Е. М. Галкіна-Федарук, I. В. Арнольд) [4, с. 372]. У цэлым экспрэсіўная лексіка, г. зн. словы з экспрэсіўнай функцыяй, выражаючы эмоцыі і пачуцці чалавека, суб'ектыўную і аб'ектыўную ацэнку, характарызуючы прадмет гаворкі, узмацняюць выразнасць маўлення.

Знешняя рэчаіснасць, у якой ёсць месца самым розным з'явам -- добрым і дрэнным, гераічным і подлым, моцным і слабым, праходзячы праз суб'ектыўнае ўспрыняцце, нараджае ў мове даволі пярэсты набор экспрэсіўных сродкаў, большасць з якіх адносіцца да лексічнага фонду. Экпрэсіўнае слова не столькі называе прадмет, з'яву, колькі дае ім ацэнку і перадае эмоцыі, якія яны выклікаюць. Для выказвання высокіх, узнёслых пачуццяў гаворыцца мужычына, мужычыно -- мужчына [8, с. 98]. Слова дрыпало [5, с. 42] азначае не проста чалавека, а “бруднага, неахайнага чалавека”. Экспрэсіўнае слова можа характарызаваць з'яву праз уяўленне, выкліканае асацыятыўнымі сувязямі з іншай з'явай, прадметам: арол “пра чалавека мужнай прыгажосці, адважнага, смелага”, мядзведзь “пра чалавека няіклюднага, непаваротлівага, дужага”.

Такім чынам, экспрэсіўнасць -- гэта ўласцівасць адзінкі, якая праяўляецца ў яе “здольнасці актуалізаваць якасна-колькасную характарыстыку рэальнага прадмета, вылучыць асабівасці дадзенага прадмета на фоне аднайменных з ім прадметаў і выразіць эмацыянальную ацэнку прадмета маўлення, дадзеную яму ад імя гаворачага” [7, с. 43], выказваць эмацыянальныя адносіны гаворачага. Супастаўленне чыста намінатыўных слоў і экпрэсіўных дазваляе выявіць экпрэсіўна-ацэначныя, эмацыянальныя элементы толькі ў другіх: гнідаўка (абр) -- малая ростам жанчына [6, с. 206]; чоловерно (знев) -- вялікі нязграбны ці неразвіты чалавек [9, с. 293-294]; штандарына -- тоўстая жанчына [9, с. 337].

У апошніх працах па лексікалогіі вылучаюцца тры кампаненты экпрэсіўнасці -- “эмацыянальная ацэнка”, “інтэнсіўнасць”, “вобразнасць” [4, с. 374]. Нам здаецца, варта адасобіць і кампанент “эмацыянальныя адносіны”, паколькі выражэнне пачуцця ласкавасці, жалю, незадаволенасці не заўсёды суправаджаецца ацэнкай. Экспрэсіўна афарбаваная лексіка мае больш складаную сэнсавую структуру, чым нейтральная лексіка. Лексічнае значэнне экспрэсіўнай адзінкі складаецца з двух кампанентаў: прадметна-сігніфікатыўнага і канатацыйнага. Канататамі экспрэсіўнай адзінкі могуць быць “эмацыянальныя адносіны да прадмета гаворкі”, “эмацыянальная або эмацыянальна-інтэлектуальная ацэнка”, “інтэнсіўнасць”, “вобразнасць” [4, с. 375]. Семантыка экпрэсіўнага слова абумоўлена наяўнасцю аднаго або сукупнасцю двух ці ўсіх чатырох канататыўных кампанентаў экспрэсіі. Часта ў адно спалучаюцца эмацыянальнасць і ацэнка, інтэнсіўнасць і ацэнка, вобразнасць і ацэнка.

Эмацыянальнасць уласціва той лексіцы, якая перадае эмоцыі суб'екта, выкліканыя з'явамі, прадметамі рэчаіснасці, названымі словам. Эмоцыі можа выклікаць прадмет або з'ява неардынарныя, з яскравымі прыметамі, якія іх вылучаюць сярод падобных. Эмацыянальныя адносіны выступаюць ужо як суб'ектыўныя, як перажыванні пэўнага індывіда. Складанасць узнікае пры стылістычнай класіфікацыі слоў, якія абазначаюць пачуцці, а таксама выклікаюць у чытача, слухача пэўныя эмоцыі, дзякуючы сваім асацыятыўным сувязям. неабрадавых паэзія намінатыўны лексіка

Спектр эмацыянальных рэакцый чалавека досыць шырокі: ласка, жаль, спачуванне, захапленне, узнёсласць, раздражненне, пагарда, абурэнне, іронія, жартаўлівасць і інш. Не ўсе яны замацаваны ў экпрэсіўных словах як канататыўныя кампаненты. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” адзначаюцца такія эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, як высокае, жартаўлівае, зневажальнае, зніжанае, іранічнае, ласкальнае, лаянкавае, неадабральнае, пагардлівае, фамільярнае. Уся разнастайнасць адценняў экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі можа быць зведзена да падзелу на ўзвышаныя і зніжаныя эмоцыі.

Ацэначнасць з'яўляецца адной з важных стылістычных катэгорый, якія спрыяюць здзяйсненню працэсу камунікацыі. Экспрэсіўны кампанент ацэначных слоў адлюстроўвае вынік кваліфікатыўнай дзейнасці чалавека, якая праяўляецца ў наступным выглядзе:

а) эмацыянальна-пачуццёвага ўспрымання і кваліфікацы аб'ектаў рэчаіснасці на аснове непасрэднага перажывання;

б) рацыянальна-ацэначнай кваліфікацыі на аснове разумовай ацэнкі [10, с. 95].

У ацэначнасці выяўляюцца такія параметры, як аб'ектыўнасць і суб'ектыўнасць, разумовасць і эмацыянальнасць, абсалютыўнасць і параўнальнасць, пазітыўнасць і негатыўнасць. Аб'ектыўная ацэнка адлюстроўвае ацэнку з'явы грамадствам, якое з'яўляецца носьбітам і выразнікам агульнапрынятых крытэрыяў дабра і зла. Аб'ектыўная ацэнка, уласцівая слову, не залежыць ад індывідуальнага кантэкстуальнага ўжывання. Так, з пункту погляду замацаванай у грамадстве традыцыі скнара “скупы чалавек” -- дрэнны чалавек, а зух “лоўкі, вёрткі, кемлівы” -- добры. Разумовая ацэнка ў лексіцы ў параўнанні з эмацыянальнай ідзе не ад сэрца, а ад розуму. На практыцы разумова-ацэначная лексіка суправаджаёцца эмоцыямі -- адабрэннем або неадабрэннем. Эмацыянальная ацэначнасць можа не грунтавацца на суб'ектыўным меркаванні гаворачага аб перавагах ці недахопах, пакладзеных у аснову ацэначнага слова. Ацэначнасць можа ўваходзіць у семантычны змест экпрэсіўна-ацэначнага слова як дадатковая семантычная прымета: самахня -- жанчына (неахайная) [11, с. 64]; доўбень -- някемлівы чалавек [5, с. 34].

Ацэначнасць як экспрэсіўная афарбоўка слова праяўляецца тады, калі пры тоесным прадметным змесце некаторыя ацэньваюць прадмет, з'яву ніжэй або вышэй, чым яны ацэньваюцца грамадскім вопытам. Аб'ект ацэнкі застаецца, ацэнка робіцца тым, хто гаворыць, пры дапамозе моўных сродкаў. Кожная эмацыянальна-ацэначная лексема павінна мець нейтральны ў стылістычных адносінах адпаведнік.

3 эмацыянальнай ацэнкай як адным з кампанентаў экпрэсіўнасці цесна звязана вобразнасць. Вобразнае слова ўжываецца з мэтай выражэння эмацыянальных адносін да прадмета гаворкі і ацэнкі яго гаворачым. Акрамя таго, прадмет гаворкі адначасова можа характарызавацца з якасна-колькаснага боку. Гэта характарыстыка даецца вобразным словам праз нагляднае ўяўленне. У вобразных словах утрымліваюцца схаваныя параўнанні, якія ажыўляюць нашы ўяўленні пра тыя або іншыя з'явы [12, с. 186]. Вобразнае слова тады мае патрэбны эфект, калі будзе правільна разумецца ўсім калектывам. На такое разуменне можа быць разлічаны гукавы склад слова -- абракадабра, мымра, нэндзя. Прамой сувязі паміж спалучэннем гукаў у слове і яго эмацыянальным зместам можа і не быць або яно можа не адчувацца носьбітамі мовы.

Найбольш лёгка інтэрпрэтуюцца заамаформы -- вобразныя словы на аснове вобраза жывёл, их звычак, дзеянняў. Эмацыянальная ацэначнасць у спалучэнні з семантычным кампанентам вобразнасці яскрава праяўляецца ў назоўніках, звязаных з характарыстыкай асобы па яе ўнутраных і знешніх прыметах. У групе гэтых назоўнікаў значна пераважаюць назоўнікі з негатыўнай ацэнкай, якія характарызуюць чалавека з розных бакоў. У групе ацэначнай лексік асобы шырока прадстаўлены пераносныя ўжыванні назваў жывёл (арол, воўк, звер, карова, мядзведзь, пава, певень, сабака, свіння), раслін (красачка, дуб, ружа, фрукт), прадметаў хатняга ўжытку (бочка, калода, чапяла) і інш. Вобразна-метафарычныя найменні, называючы асобу, у першую чаргу ацэньваюць яе з боку пэўных характэрных рыс.

Такім чынам, экспрэсіўным лексічным адзінкам могуць быць уласцівы чатыры канататыўныя семы ў розных спалучэннях або ўсе разам пры дамінуючым становішчы адной з іх. Большасць экспрэсіўных слоў проціпастаўляецца нейтральным: слабы (нейтральнае) -- кволы, немачны (інтэнсіўнасць+эмоцыі жалю, спагады) -- нядошлы (інтэнаўнасць + неадабральнасць + зніжанасць) -- здохлы (інтэнсіўнасць + адмоўная ацэнка + зняважлівыя адносіны); ісці (нейтральнае) -- цягнуцца (інтэнсіўнасць + неадабральнасць + адмоўная ацэнка) -- перці (інтэнсіўнасць + неадабральнасць + адмоўная ацэнка) -- ляцець (інтэнсіўнасць + адабральнасць + станоўчая ацэнка + узвышанасць).

Лексічная сістэма мовы ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка -- два бакі адной з'явы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах.

Мэта курсавой работы -- ахарактарызаваць суб'ектыўна-ацэначныя назвы асобы ў пазаабрадавых песнях Гомельшчыны.

Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:

1. выявіць з найбольшай паўнатой суб'ектыўна-ацэначныя назвы асобы ў пазаабрадавых песнях Гомельшчыны;

2. ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;

3. вызначыць спосабы ўтварэння стылістычна-афарбаваных лексем.

У якасці крыніцы фактычнага матэрыялу выкарысталі вядомыя пазаабрадавыя песні Гомельшчыны.

Прадметам нашага даследавання з'яўляецца лексічны склад пазаабрадавых песень Гомельшчыны.

Аб'ект даследавання -- суб'ектыўна-ацэначныя назвы.

1. СУБ'ЕКТЫЎНА-АЦЭНАЧНЫЯ НАЗВЫ Ў ПАЗААБРАДАВЫХ ПЕСНЯХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНЫ АСПЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ

Кожная мова мае арганізаваную сістэму, што аб'ядноўвае розныя адзінкі і ўзроўні (фанемы, склады, словы, афіксы ў словах, лексіка-граматычныя катэгорыі слоў). Гэтыя паняцці існуюць у сістэме адносна самастойна, таму іх можна расчляніць і асобна фіксаваць змест, які з'яўляецца адным з самых істотных кампанентаў моўнай адзінкі.

Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos “які абазначае”) разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мовазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [11, с. 364]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміналагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіял, кагнітыўны фактар [12, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой.

“Намінацыі ёсць не што іншае, як моцнае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў” [12, с. 19]. Такім чынам, лексіка называе многія прыметы, прадметы, дзеянні, а “наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні” [13, с. 94].

Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, “што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі” [15, с. 220].

Сярод лексічных груповак, якія вылучаюцца з апорай на ўнутрымоўныя фактары, часцей за іншыя даследчыкамі ўпамінаюцца лексіка-семантычная група і лексіка-семантычнае поле. У адрозненне ад прадметна-тэматычных груп, якія фарміруюцца на падставе анамасіялагічнага (логіка-паняційнага) падыходу да вывучэння лексікі, лексіка-семантычныя групы і лексіка-семантычныя палі, як правіла, даследуюцца на аснове крытэрыяў уласна лінгвістычнага характару. Паколькі прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы асобнымі даследчыкамі часта атаясамліваюцца, зробім спробу выявіць адрозненні паміж гэтымі лексічнымі групоўкамі і тым самым назваць адметныя асаблівасці лексіка-семантычных груп.

Так, Ф. П. Філін лічыць, што “цяжкасць размежавання тэматычных і лексіка-семантычных груп слоў абумоўліваецца перш за ўсё складанасцю расчлянення слоўнікавага саставу, як спецыфічнай з'явы мовы, пазамоўнага зместу”. I дадае: “Агульнае паміж тэматычнымі і лексіка-семантычнымі групамі слоў заключаецца ў тым, што як адны, так і другія групы адлюстроўваюць пазнаную аб'ектыўную рэальнасць. У гэтым сэнсе любая лексіка-семантычная група слоў заўсёды мае сваю “тэму”, няхай нават будзе ісці размова аб групе вельмі блізкіх адзін да аднаго сінонімаў. У гэтым плане не можа быць раздзялення слоў на тэматычныя і лексіка-семантычныя группы” [17, с. 233].

Падобнае размежаванне слоў адбываецца не па лініі іх адносін да пазамоўнай рэчаіснасці, а па лініі іх узаемаадносін паміж сабой. Інакш кажучы, “калі мы не лічым, што значэнне тоеснае паняццю, то мы таксама не павінны атаясамліваць сувязі паміж значэннямі слоў і сувязі паміж паняццямі” [17, с. 234]. Такім чынам, у межах прадметна-тэматычных груп адносіны паміж словамі абумоўлены адносінамі паміж паняццямі, якія гэтыя словы абазначаюць. У межах жа лексіка-семантычных груп самыя разнастайныя сувязі паміж словамі з'яўляюцца вынікам дзеяння законаў і заканамернасцей гістарычнага развіцця лексічнай семантыкі мовы. Таму, “калі ставіцца задача выявіць унутраныя сувязі слоў у межах семантычнай сістэмы мовы, вызначыць структуру і спецыфічныя сэнсавыя сувязі апошняй, неабходна даследаваць лексіка-семантычныя групы слоў” [16, с. 300].

Каб канчаткова высветліць адносіны паміж такімі лексічнымі групоўкамі, як прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы, працытуем яшчэ некалькі прац. Так, I. П. Слесарава лічыць, што “адносіны тэматычных груп да ЛСГ ... -- гэта адносіны перасячэння. Словы адной ЛСГ могуць аказацца размеркаванымі па розных тэматычных группах” [18, с. 52]. Падобныя асіметрычныя адносіны паміж прадметна-тэматычнымі і лексіка-семантычнымі групамі тлумачацца тым, што “кожная лексіка-семантычная група мае сваю “тэму”, але далёка не кожнае класіфікацыйнае аб'яднанне слоў па той ці іншай тэме ўяўляе сабой дадзенае ў самой мове аб'яднанне значэнняў (Сінанімічных, антанімічных, узаемазвязана ўдакладняючых і інш.)” [17, с. 239]. Пералічаныя адрозненні паміж прадметна-тэматычнымі і лексіка-семантычнымі групамі ў многім вызначаюць і адметныя асаблівасці апошніх.

1. Калі прадметна-тэматычныя групы звычайна вылучаецца на падставе крытэрыяў пазамоўнага характару, дык выяўленне лексіка-семантычных груп, як правіла, ідзе з дапамогай крытэрыяў уласна лінгвістычнага характару. У якасці першага з такіх крытэрыяў неабходна назваць улік лексічнага значэння слова пры ўключэнш яго ў састаў лексіка-семантычнай групы. Адносна гэтай адметнай асаблівасці лексіка-семантычных груп сярод даследчыкаў лексічнай семантыкі існуе даволі рэдкае аднадушша. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прывесці некалькі выказванняў з прац розных аўтараў.

Так, Л. М. Васільеў лічыць, што “тэрмінам ЛСГ можна абазначаць любы семантычны клас слоў (лексем), аб'яднаных хоць бы адной агульнай лексічнай парадыгматычнай семай (або хоць бы адным агульным семантычным множнікам)” [19, с. 110]. У сваю чаргу П. М. Дзянісаў адзначае, што “лексіка-семантычную групу складаюць словы, якія выражаюць адно паняцце, адну ідэю, адно агульнае значэнне. Гэта -- сінанімія ў самым шырокім сэнсе” [20, с. 148]. Аналагічныя думкі выказваюць і іншыя аўтары [16, с. 301]. Такім чынам, даследчыкі лексічнай семантыкі перакананы, што наяўнасць агульнай семантычнай прыметы з'яўляецца абавязковай для ўсіх слоў, якія ўваходзяць у састаў адной лексіка-семантычнай групы.

Праўда, “не кожная прымета можа выступаць у якасці семантычнага ядра лексіка-семантычнай группы” [16, с. 301]. Часцей за ўсё словы ў межах лексіка-семантычнай групы аб'ядноўваюцца 1) значэннямі якога-небудзь слова (яно ў такім выпадку называецца ідэнтыфікатарам, дамінантай, ядром, імем ЛСГ) або 2) адным агульным семантычным кампанентам. Адносна першага спосабу аб'яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы акадэмік В. У. Вінаградаў пісаў, што «ў некаторых семантычных групах асобныя, найбольш семантычна важкія словы выступаюць у якасці семантычных цэнтраў, вакол якіх групуюцца цэлыя рады слоў і паняццяў. Прыцягненне да іх новых серый слоў суправаджаецца зменамі ў ладзе іх старых значэнняў. Такія цэнтральныя словы, якія з'яўляюцца як бы сонцамі асобных семантычных сістэм, часам выражаюць асноўныя, “баявыя” паняцці той ці іншай эпохі” [16, с. 302]. Што ж датычыцца другога спосабу аб'яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы, калі словы аб'ядноўваюцца адным агульным значэннем ці семантычным кампанентам, то фармальным паказчыкам гэтага спосабу, на думку Ю. М. Каравулава, з'яўляецца тое, што ў якасці назваў утвораных такім чынам лексіка-семантычных груп звычайна выступае словаспалучэнне (напрыклад, ЛСГ тэрмінаў сваяцтва) [16, с. 302].

2. Яшчэ адной адметнай асаблівасцю лексіка-семантычных груп з'яўляецца змешаны, дэнататыўна-сігніфікатыўны, тып значэння тых слоў, якія ўваходзяць у састаў гэтых груп. Прычым у адрозненне ад прадметна-тэматычных груп з іх прадметнай арыентацыяй, якая часцей за ўсё знаходзіць сваё адлюстраванне праз уключэнне ў склад такіх групп канкрэтных назоўнікаў, лексіка-семантычныя групы слоў могуць быць вылучаны ў межах самых розных часцін мовы. Так, па сведчанню А. М. Ціханава, “прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі аб'ядноўваюцца ў ЛСГ на базе агульнасці тыповых лексічных значэнняў або іх пэўных кампанентаў, семантычных множнікаў” [16, с. 303]. Яшчэ больш катэгарычна выказваецца адносна магчымасці ўключэння слоў пералічаных часцін мовы ў склад лексіка-семантычных груп П. М. Дзянісаў. Ён, у прыватнасці, лічыць, што “іменна да лексіка-семантычных груп адносяцца класіфікацыі дзеясловаў (дзеясловы пачуцця, мыслення, маўлення, паводзін, перадачы, фізічнага ўздзеяння, стварэння, разбурэння і пад.), а таксама класіфікацыі прыметнікаў (прыметнікі формы, памеру, узросту, тэмпературы і іншыя) і прыслоўяў” [20, с. 148].

У сваю чаргу, калі ў межах лексіка-семантычных груп аб'ядноўваюцца назоўнікі з аднатыпнымі лексічнымі значэннямі, то такія лексіка-семантычныя групы набліжаюцца па свайму саставу да адпаведных прадметна-тэматычных груп. Так, паводле назіранняў Ф. П. Філіна, даволі шматлікімі з'яўляюцца “выпадкі, каля ў полі зроку даследчыка трапляе абмежаваная па свайму саставу група слоў, якая адначасова можа быць і тэматычнай, і лексіка-семантычнай” [17, с. 303]. Да ліку такіх лексічных груповак змешанага характару можна аднесці, напрыклад, назвы паселішчаў і населеных пунктаў, тэрміны сваяцтва і іншыя.

3. Адрозніваюцца лексіка-семантычныя групы ад прадметна-тэматычных груп і па сваіх адносінах да сінаніміі, антаніміі і іншых тыпаў семантычных сувязей паміж словамі. Гэтыя тыпы сувязей звычайна не ўлічваюцца пры вылучэнні прадметна-тэматычных груп слоў, паколькі апошнія фарміруюцца ў адпаведнасці з сістэмнымі адносінамі паміж прадметамі і з'явамі навакольнага асяроддзя. Што ж датычыцца лексіка-семантычных груп, то ў іх структуры пералічаныя тыпы ўнутрымоўных семантычных сувязей адыгрываюць даволі істотную ролю. Удакладняючы тыпы гэтых унутрымоўных сувязей, В. Г. Гак гаворыіць: “Элементы ЛСГ звязаны адносінамі ўключэння і супадпарадкавальнасці, ЛСГ уключае гіперонімы і гіпонемы, сінонімы і антонімы” [16, с. 304].

А I. П. Слесарава спрабуе нават вызначыць іерархічныя адносіны паміж лексіка-семантычнай групай слоў, сінанімічным радам і іншымі лексічнымі групоўкамі: “ЛСГ у нашым разуменні ўяўляе ўтварэнне, прамежкавае паміж сінанімічным радам і семантычным полем. Яна ўключае ў сябе сінонімы і ўваходзіць у больш шырокае аб'яднанне слоў -- семантычнае поле” [18, с. 50]. Выкарыстанне такога тыпу семантычных сувязей, як сінанімія, пры апісанні той часткі лексічнай семантыкі, якой у структурным плане звычайна адпавядае тая ці іншая лексіка-семантычная група, нярэдка становіцца прычынай памылковага абазначэння гэтай лексіка-семантычнай групы тэрмінам сінанімічны рад.

4. Нарэшце, у якасці апошняй адметнай асаблівасці лексіка-семантычных груп трэба адзначыць магчымасць іх вывядзення з сінтагматычных структур. Як правіла, у сказе члены адной лексіка-семантычнай групы выконваюць адну і тую ж граматычную функцыю. Якраз гэта мела на ўвазе В. М. Ярцава, калі адзначала, што “пэўныя лексіка-семантычныя структурныя групы маюць сувязь з граматычнымі пабудовамі і нават уплываюць на іх” [16, с. 305]. Агульнасць граматычнай функцыі членаў адной лексіка-семантычнай групы дазваляе ім замяніць адзін аднаго ў сказе. Вось як ілюструе гэта палажэнне Ф. П. Філін: “З'яўляецца зусім відавочнай цесная семантычная сувязь у сучаснай рускай мове паміж словамі спина і хребет. У прастамоўі абодва гэтыя словы ў пэўным маўленчым кантэксце ўзаемазамяняльныя: параўн. взвалить мешок на хребет і взвалить мешок на спину... 3 гэтага вынікае, што ў рамках адной тэматычнай групы (назваў частак чалавечага цела.-- В. Шч.) існуюць больш дробныя, але цесна спаяныя паміж сабой лексіка-семантычныя групы слоў” [17, с. 233].

Такім чынам, лексіка-семантычныя групы слоў маюць наступныя адметныя асаблівасці: а) унутрымоўны, семантычны характар аб'яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы; б) змешаны, дэнататыўна-сігніфікатыўны, тып лексічных значэнняў, якія складаюць змест лексіка-семантычнай групы і перадаюцца ці толькі назоўнікамі, ці толькі прыметнікамі, ці толькі дзеясловамі, ці толькі прыслоўямі; в) магчымасць сумяшчэння ў межах лексіка-семантычнай групы такіх лексічных з'яў, як сінанімія, антанімія, гіпанімія і іншыя; г) агульнасць граматычнай функцыі членаў адной лексіка-семантычнай групы ў сказе. Што ж датычыцца тэматычнай прыналежнасці розных лексіка-семантычных груп, то на сённяшні дзень “вывучаюцца, напрыклад, ЛСГ дзеясловаў маўлення, перамяшчэння, гучання, стварэння, разбурэння, радасці, смутку і інш.; ЛСГ прыметнікаў прасторавых вымярэнняў, колеру, памеру і г. д.; ЛСГ назоўнікаў, якія абазначаюць час, назвы рэльефу, людзей па прафесіі, узросту, нацыянальнасці і г. д.” [16, с. 307]. У якасці ж найбольш тыповых прыкладаў лексіка-семантычных груп можна прывесці лексіка-семантычную групу прыслоўяў са значэннем ступені (зусім, поўнасцю, цалкам, абсалютна, канчаткова, вельмі, дастаткова і г. д.), лексіка-семантычную групу назваў стану чалавека (жыць, спаць, дыхаць, нараджацца, паміраць і г. д.), лексіка-семантычную групу назваў людзей паводле ўласцівасцей іх інтэлекту (дурны, мудры, разумны, тупы, абмежаваны, недалёкі, някемлівы і г. д.) і многія іншыя ЛСГ.

Разгледзім лексіка-семантычную групу суб'ектыўна-ацэначных назваў у пазаабрадавых песнях Гомельшчыны.

1.1 Суб'ектыўна-ацэначныя назвы асоб

Тэрміналогія роднасці і сваяцтва, як вядома, з'яўляецца вельмі старажытнай не толькі ў славянскіх і наогул індаеўрапейскіх, але і іншых, тыпалагічна аддаленых мовах. Таму невыпадкова вывучэнне тэрмінаў роднасці ў мовазнаўстве было адной з першых задач анамасіялагічных даследаванняў. Гэты старажытны пласт лексікі неаслабна прыцягваў да сябе ўвагу такіх даследчыкаў рускай, украінскай і польскай моў, як Ф. П. Філін, А. М. Трубачоў, І. А. Дзендзялеўскі, А. А. Бурачок, А. І. Майсееў, А. Абрэмская, М. Шымчак і іншыя. У беларускай лексікалогіі ён распрацаваны менш. Старажытныя беларускія тэрміны роднасці і сваяцтва ў артыкуле М. Булахава [21, с. 7]і ў кандыдацкай дысертацыі А. К. Шыкаловіча [22, с. 43]. Гэтыя аўтары робяць спробу сістэмнага даследавання назваў роднасці і сваяцтва ў дыяхранічным плане, паказваюць узнікненне і развіццё гэтай тэматычнай групы, крыніцы і шляхі яе ўзбагачэння. У сувязі са сваёй выключна строгай структурнай арганізацыяй гэты пласт лексікі добра паддаецца структурнаму аналізу і семантычнаму апісанню асобных яго кампанентаў. “Суадносіны паміж паасобнымі тэрмінамі адлюстроўваюць тыя адзначаныя генеалагічныя дачыненні, што існуюць паміж людзьмі ў манагамным грамадстве. Таму кожная асобная адзінка сваяцкіх стасункаў можа быць выведзена з жорстка пабудаванай схемы генеалагічнага дрэва і асобна апісаная і прааналізаваная”, -- слушна ўдакладняе даследчык П. Міхайлаў [23, с. 44]. Разам з тым, неабходна адзначыць, што тэрміны роднасці і сваяцтва моцна падвергнутыя дыферэнцыяцыі ў залежнасці ад эпохі, месца, мовы і нават асобы. А гэта не толькі ўяўляе цікавасць для навуковага даследавання, але і стварае для яго пэўныя цяжкасці. Індывідуальны і эмацыйны аспект, несумненна, маюць вялікае значэнне пры называнні родзічаў, таму нярэдка ў мове ўжываюцца сацыяльна дыферэнцаваныя апелятывы поруч з тэрмінамі, што пазначае самую радзінную сувязь. Такім чынам, тэрміналогія роднасці і сваяцтва ў пэўным сэнсе дапамагае нам дакрануцца да архаічных формаў мыслення і філасофіі канкрэтнага калектыву, глыбей зразумець яго сутнасць і існаванне ў прыродзе, а таксама складаныя і напростыя ўзаемаадносіны з навакольным светам.

Тэрміны, якія абазначаюць найбліжэйшыя і найважнейшыя ступені роднасці, аднолькавыя ў літаратурнай мове і ў народных гаворках. Заўважаюцца толькі некаторыя асаблівасці ў формах слоў, у адценнях значэнняў. Найбольшыя адрозненні назіраюцца ў абазначэнні далейшых ступеняў роднасці і сваяцтва. Сістэма такіх назваў у гаворках больш складаныя і разнастайныя, чым у літаратурнай мове, дыялектныя словы бытуюць побач з літаратурнымі адпаведнікамі.

Тэрміны кроўнай роднасці падзяляюцца на тэрміны па прамой і па бакавых лініях.

Асноўнымі назвамі кроўнай роднасці першай ступені з'яўляюцца маці, бацька, дачка, сын. У пазаабрадавых песнях Гомельшчыны ўжываюцца наступныя эмацыянальна-афарбаваныя найменні:

- маці:

мамачка. Чаго, мамачка, родная, // Мілый мне не піша [24, с. 22]; - бацька:

мамка. Я ў мамкі росла, гадоваласе, // Як вішэнька ў саду красоваласе [24, с. 26];

- дачка:

донька. Пайшоў коцік на таржок, //Купіў доньцы піражок [24, с. 11];

доня. Пайшоў коцік у лясок, Прынёс доні паясок [24, с. 11].

Да тэрмінаў кроўнай роднасці па прамой лініі другой ступені адносяцца назвы дзеда, бабулі, унука, унучкі. Народныя гаворкі не маюць вялікіх адрозненняў ад літаратурнай мовы ў абазначэнні гэтых паняццяў. Паняцці “родны дзед”, “родная баба”, брат, сястра ў гаворках перадаюцца наступнымі словамі:

бабка. Паеду к бабцы ў госці [24, с. 15].

бабка. ...Пайшла бабка за ката, // Нідалецічка за балоцічка [24, с. 11];

сястрыца. Ты, сястрыца, маць радная, // Выхавай маю дзяціну... [24, с. 21].

У пазаабрадавых песнях Гомельшчыны ўжываюцца і такія лексемы, якія характарызуюць назвы асоб маладога ўзросту:

дзеўчынонька. Росла, росла дзеўчынонька, // Росці перэстала [24, с. 24];

дзеўчынка. Ой, дзеўчынка, ты прыгожая, // Дзе ты, красна, росла, гадоваласе? [24, с. 26].

Асобную групу складаюць асабовыя памяншальна-ласкальныя назвы:

Жэнічок. А мой маленькі Жэнічок // Будзе спаці [24, с. 9-10];

Жэнька. Штоб коцікі не ходзілі, // Мойго Жэньку не будзілі [24, с. 9];

Парасачка. Ласачка-Парасачка, дзе была? [24, с. 13];

Алёнка. Ці самому з'есць, Ці Алёнцы занесць? [24, с. 11].

Таксама трэба адзначыць, што ў пазаабрадавых песнях Гомельшчыны выяўлены найменні, якія характарызуюць асоб рознага ўзросту:

- малога:

хлопчык. Еты хлопчык невялічкі [24, с. 16];

малютка. Мілы ўехаў, мяне кінуў, // Шчэ й малютку на руках... [24, с. 21];

дзеткі. Поўшоў коцік гуляці, // Малым дзеткам // Казкі казаці [24, с. 8];

дзіцятко. Спі, моя дзіцятко, // Усю ночку сладко [24, с. 8];

- сярэдняга малодшага:

дзевачкі. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15].

Такім чынам, выяўленыя лексемы гэтай лексіка-семантычнай групы маюць станоўчую афарбоўку ласкальнасці. Гэтыя найменні з'яўляюцца агульнавядомымі не толькі ў пазаабрадавых песнях, але і ў літаратурнай мове.

1.2 Суб'ектыўна-ацэначныя назвы жывёл

У лексіцы пазаабрадавых песень вылучаецца вялікая тэматычная група слоў-назваў жывёл, у якую ўваходзяць разнастайныя семантычныя аб'яднанні -- назвы хатніх і дзікіх жывёл. Спосабамі намінацыі з'яўляюцца як прамы (назвы матывуюцца ўласнымі характарыстыкамі жывых істот), так і ўскосны (назвы матывуюцца падабенствам асобных уласцівасцей жывёл да розных рэалій). Найбольш прадуктыўнымі для назватворчасці прадстаўнікоў жывёльнага свету з'яўляюцца наступныя агульныя матывацыйныя прыкметы:

1) “характэрная знешняя асаблівасць жывёлы” -- назвы па саматычных асаблівасцях (па кодеры, памеры і пад.: пярэстая, стракатая, перапялёсая, пёстрая “пярэстая карова”), адрознівальных асаблівасцях цела або асобных частак цела жывёлы (рагавік, рагач “жук-алень, рагач”),

2) “характэрная асаблівасць паводзін і спосабы існавання жывёлы ў прасторы” (скачок “конік”, “блыха”, “лясны клоп”, выпаўзень “дажджавы чарвяк”, стрыгун “двухгадовае жарабя”). Асобныя жывёлы названы па месцы распаўсюджання (балотнік “камар”, надворнк “парсюк”), крыніцы харчавання (канюх “воўк, які нападае на коней”, малочнік “цяля, якое ссе карову”) і па часе з'яўлення, найболынай сутачнай актыўнасці (весянчук “веснавое цяля”, позняя муха “здрок”) [9, с. 314]. У гэтай тэматычнай групе нямала слоў уласна дыялектных, яна багатая сінонімамі і словаўтваральнымі варыянтамі. Лексіка назваў жывёл у пазаабрадавых песнях не была яшчэ прадметам спецыяльнага даследавання, толькі ў некалькіх артыкулах даецца апісанне асобных характарыстычных слоў, высвятляецца іх этымалогія і асаблівасці ўжывання. Збіранне і даследаванне гэтага лексічнага пласта можа даць новыя факты для высвятлення ўзаемаадносін паміж народнымі гаворкамі і літаратурнай мовай, для вывучэння багатай і невычарпальнай сінанімічнай разнастайнасці мовы пазаабрадавай паэзіі, яе вялікіх словаўтваральных магчымасцей.

Намі выяўлены наступныя групы, якія характарызуюць жывёл:

- хатніх:

коцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

коця. Ходзіць коця по капусце, // Носіць сон у белай хусце [24, с. 8];

котко. Ой ты, котко маленькі, // Прынесі Жэньцы сон солодзенькі [24, с. 9];

каточак. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

каток. Сталі лапкі грэцца, Нейдзі катку дзецца [24, с. 9];

кошачка. Кошачка-ласачка, дзе была? [24, с. 14];

конік. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

кабылка. ... Дарожка крывая, // Кабылка храмая [24, с. 14];

курочкі. А што курочкам даць? [24, с. 17];

козачэнька. Нема того козачэнькі, // Што я полюбіла [24, с. 23];

- якія жывуць у вадзе:

рыбка. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

- дзікіх:

ваўчок. Прыдзя серынькі ваўчок //Дай пацягне за бачок [24, с. 10];

зайка. Зайка серынькі, Хвосцік белінькі [24, с. 10];

ласочка. Ласочка-небога, // Дзе была? [24, с. 11];

мышка. Дзе мышка? [24, с. 13];

зайчык. Бег зайчык цераз мосцік -- // Чатыры лапкі, пяты хвосцік [24, с. 17];

мішка. За сцяклянымі дзвярамі // Стаіць мішка з пірагамі [24, с. 19];

мішанька. Здрастуй, мішанька-дружок, //Сколькі стоіць піражок? [24, с. 19];

- птушак:

верабейкі. А ў конопелькі -- там веробейкі [24, с. 17];

бусько-клечко. Бусько-клечко, знесі мне яечко... [24, с. 18];

- агульных паняццяў:

табуночэк. А я пойду на востроў: // Плывець вутак табуночэк [24, с. 27].

Такім чынам, выяўленыя суб'ектыўна-ацэначныя назвы жывёл характарызуюць толькі станоўчую адзныку (памяншальна-ласкальную) і пералічваюць іх асноўныя групы і падгрупы.

1.3 Суб'ектыўна- ацэначныя назвы сацыяльна-бытавой лексікі

У наступную лексіка-семантычную групу ўваходзяць назваў сацыяльна-бытавой лексікі ўваходзяць найменіі, якія характарызуюць такія падгрупы:

- назвы прыродных рэсурсаў і з'яў:

вадзіца. Ён вадзіцы не насіў, // Цеста не мясіў [24, с. 16];

ночка. Спі, моя дзіцятко, // Усю ночку сладко [24, с. 8];

дроўкі. Коцік дровак насячэ, //Баба бліноў напячэ... [24, с. 11];

крынічка. ...А тут крынічка, // Халодная вадзічка [24, с. 17];

вадзічэнька. Вадзічэньку брала, не набрала, // Заплакала дый пайшла... [24, с. 23];

- назвы адзення і абутку:

платок. Да ходзіў коцік на плотку // Да ўсім дзецям прынёс дрымотку [24, с. 8];

дожджык. Дожджык, дожджык, лупані, // Бабу з поля прагані! [24, с. 19];

- назвы пабудоў і іх частак:

таржок. Пойшоў коцік на таржок, // Купіў Свеце пірожок [24, с. 8];

палаткі. Памарозіў лапкі, // Палез на палаткі [24, с. 10];

сметнічок. Сарока-белабока по сметнічку скакала... [24, с. 16];

мосцік. Бег зайчык цераз мосцік -- // Чатыры лапкі, пяты хвосцік [24, с. 17];

оконцэ. Сонцэ нізенько ў оконцэ, Вечэр блізенько ідзе [24, с. 27];

- назвы страў і пітва:

піражок. Пойшоў коцік на таржок, // Купіў Свеце пірожок [24, с. 8];

кусочак. Кусочак сала [24, с. 13];

нідакусачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

нідагрызачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

нідаедачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

чаёк. Паядзім піражок, // Пап'ём чаёк [24, с. 15];

хлебіц. Кашку ў рукавічку, Хлебіц на палічку [24, с. 17];

кашка. ...Дзеткам кашку збірала [24, с. 16];

пшонічка. А даць курочкам пшонічку [24, с. 18];

яечко. Бусько-клечко, знесі мне яечко... [24, с. 18];

арэшкі. Ехала белка на цялежцы, // Прадавала ўсім арэшкі [24, с. 19];

- назвы раслін:

грушка. Побег коцік под грушку, // Знайшоў коцік подушку [24, с. 9];

красачкі. Дзе красачкі? [24, с. 13];

- назвы адзення і абутку:

паясок. Пайшоў коцік у лясок, Прынёс доні паясок [24, с. 11];

кажушок. Кажушком [24, с. 14];

чаравічкі. Куплю чаравічкі // Малы-невялічкі, // А пастой трошкі, // Вывяжу панчошкі [24, с. 14];

панчошкі. Куплю чаравічкі // Малы-невялічкі, // А пастой трошкі, // Вывяжу панчошкі [24, с. 14];

чабаток. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

рукавічка. Кашку ў рукавічку, Хлебіц на палічку [24, с. 17];

- назвы ландшафту:

лясок. Пайшоў коцік у лясок, Прынёс доні паясок [24, с. 11];

балоцічка. ...Пайшла бабка за ката, // Нідалецічка за балоцічка [24, с. 11];

дарожка. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

- назвы посуду:

ложачка. ...Ложачкай дзяліці // I ў чарапочку студзіці [24, с. 16];

чарапочак. ...Ложачкай дзяліці // I ў чарапочку студзіці [24, с. 16];

- іншыя назвы:

слядочак. Ой, пойду ў садочэк, // Вышчыкну лісточэк, // I возьму прыкрыю // Мілого слядочэк... [24, с. 27];

палічка. Твая кашка на палічцы ў рукавіцы, // Вялікі расці [24, с. 16];

цялежка. Ехала белка на цялежцы, // Прадавала ўсім арэшкі [24, с. 19];

калечка. Пацерала я калечка, // Пацерала я любоў... [24, с. 21];

цветочкі. Ой, надаелі мне ўся цветочкі, То іх садзі, то палівай [24, с. 22];

- назвы раслін і іх частак:

лісток. Чаго вецер не вее // I лісток не калыша [24, с. 22];

рабіночка. Ой, рабіночка, ты, зелёная, // Калі ты ўзышла... [24, с. 26];

вішэнька. Я ў мамкі росла, гадоваласе, // Як вішэнька ў саду красоваласе [24, с. 26];

рабіначка. Я знайшла красу ў зелёным лесу, // У зелёным лесу под рабіночкой [24, с. 26];

лісточак. Ой, пойду ў садочэк, // Вышчыкну лісточэк, // I возьму прыкрыю // Мілого слядочэк... [24, с. 27];

- абстрактныя паняцці:

праўданька. ...Скажы праўдоньку ўсю, // Дзе ўзела красу? [24, с. 26];

- назвы ландшафту:

Такім чынам, выяўленыя найменні ўваходзяць у розныя лексіка-семантычныя падгрупы і характарызуюць прадмет ці асобу з розных бакоў. Прааналізаваныя словы маюць толькі станоўчую (ласкальную) афарбоўку.

1.4 Суб'ектыўна-ацэначныя назвы абстрактных паняццяў

У наступную лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць назвы, якія характарызуюць абстрактныя паняцці:

дрымотка. Да ходзіў коцік на плотку // Да ўсім дзецям прынёс дрымотку [24, с. 8];

соночка. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

здороўечко. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

долюшка. За то мая долюшка така [24, с. 10].

Такім чынам, выяўленыя лексемы характарызуюць стан чалавека і, як і ў папярэдніх падгрупах, характарызуюць станочую адзнаку чалавека.

1.5 Суб'ектыўна-ацэначныя назвы частак цела чалавека і жывёл

У чацвёртую лексіка-семантычную групу ўваходзяць найменні, якія характарызуюць наступныя часткі чалавека і жывёл і маюць памяншальна-ласкальнае адценне:

бачок. Прыдзя серынькі ваўчок //Дай пацягне за бачок [24, с. 10];

вочкі. ...Плачце, вочкі, плачце, кары, // Така ваша доля [24, с. 24];

вочыца. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

галоўка. Опусціла голоўку, // У другі зал пойшла [24, с. 25];

жывоцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

лапкі. Сталі лапкі грэцца, Нейдзі катку дзецца [24, с. 9];

лічка. А я роду харошага // I на лічка прыгожая [24, с. 22];

ножачка. А варабейка скача // I па ножачцы плача [24, с. 18];

ножка. Я ж на ету ножку // Вывяжу панчошку... [24, с. 18];

ножка. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

плечыца. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

хвасточак. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

хвосцік. Зайка серынькі, Хвосцік белінькі [24, с. 10];

попка. Бег чэрэз колоду, попкою ў воду [24, с. 17];

ручка. Вот окончылісь танцы, // Усім ручку дала [24, с. 25];

ручкі. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

сэрдэнько. Я спешусе до цебе, // Моё сэрдэнько [24, с. 27].

Такім чынам, выяўленыя найменні характарызуюць асноўныя часткі цела чалавека і жывёлы і маюць адценне ласкальнасці.

1.6 Суб'ектыўна-ацэначныя назвы-характарыстыкі

Апошнюю лексіка-семантычную групу складаюць словы, якія характарызуюць адносіны суб'екта да аб'екта гаворкі:

варкоцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

клечко. н. метаф. Бусел. Бусько, клечко, знесі мне еечко. т.2 с 196

дружок. Здрастуй, мішанька-дружок, // Сколькі стоіць піражок? [24, с. 19];

кавалёк. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

паночак. А паночак, не сячы, // Буду табе служыці... [24, с. 16].

Такім чынам, у пазаабрадавай паэзіі выяўлена нязначная колькасць лексем, якія характарызуюць станоўчыя адносіны да суб'екта.

2 СУБ'ЕКТЫЎНА-АЦЭНАЧНЫЯ НАЗВЫ Ў ПАЗААБРАДАВЫХ ПЕСНЯХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СТРУКТУРНА-ГРАМАТЫЧНЫ АСПЕКТ ДАСЛЕДАВАННЯ

Словаўтварэнне -- асноўны шлях папаўнення слоўнікавага складу мовы. Паводле слоў Л. Булахоўскага, “словаўтваральныя элементы і іх камбінацыі забяспечваюць амаль бязмежную колькасць новых слоў і новых адценняў, узбагачэнне якімі адпавядае сур'ёзным запатрабаванням росту мовы” [25, с. 134].

У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне

З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з'яўляецца афіксацыя -- утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя). У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Спынімся на разглядзе асобных тыпаў марфалагічнага словаўтварэння ацэначных назваў. Выяўленыя найменні маюць адценне памяншальнасці, якая ўтвараецца пры дапамозе наступных суфіксаў:

- ок-, -ак-:

платок < плот: платок. Да ходзіў коцік на плотку // Да ўсім дзецям прынёс дрымотку [24, с. 8];

торжок < торг: торжок. Пойшоў коцік на торжок, // Купіў Свеце пірожок [24, с. 8];

піражок < пірог: пірожок. Пойшоў коцік на торжок, // Купіў Свеце пірожок [24, с. 8];

каточак < каток /чаргаванне к // ч/: коточак. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

хвасточак < хвасток: хвосточак. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

каток < кот /чаргаванне о // а/: каток. Сталі лапкі грэцца, Нейдзі катку дзецца [24, с. 9];

Жэнічок < Жэнік: Жэнічок. А мой маленькі Жэнічок // Будзе спаці [24, с. 9-10];

ваўчок < воўк Чаргаванні о // а, к // ч/: ваўчок. Прыдзя серынькі ваўчок //Дай пацягне за бачок [24, с. 10];

бачок < бок /чаргаванне о // а/: бачок. Прыдзя серынькі ваўчок //Дай пацягне за бачок [24, с. 10];

паясок < пояс /чаргаванне а // о/: паясок.Пайшоў коцік у лясок, Прынёс доні паясок [24, с. 11];

лясок < лес /чаргаванне е // я/: лясок. Пайшоў коцік у лясок, Прынёс доні паясок [24, с. 11];

кусочак < кусок /чаргаванне к //ч/: кусочак. Кусочак сала [24, с. 13];

кажушок < кажух /чаргаванне х //ш, мена націску/: кажушок. Кажушком [24, с. 14];

чабаток < чобат /чаргаванне о // а/: чабаток. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

паночак < панок: паночак. А паночак, не сячы, // Буду табе служыці... [24, с. 16];

чарапочак < чарапок: чарапочак. ...Ложачкай дзяліці // I ў чарапочку студзіці [24, с. 16];

лісток < ліст: лісток. Чаго вецер не вее // I лісток не калыша [24, с. 22];

-к-:

дрымотка < дрымота: дрымотка. Да ходзіў коцік на плотку // Да ўсім дзецям прынёс дрымотку [24, с. 8];

дзеткі < дзеці /чаргаванне ц // т/: дзеткі. Поўшоў коцік гуляці, // Малым дзеткам // Казкі казаці [24, с. 8];

дзіцятко < дзіцяці: дзіцятко. Спі, моя дзіцятко, // Усю ночку сладко [24, с. 8];

ночка < ноч: ночка. Спі, моя дзіцятко, // Усю ночку сладко [24, с. 8];

котко < кот: котко. Ой ты, котко маленькі, // Прынесі Жэньцы сон солодзенькі [24, с. 9];

рыбка < рыба: рыбка. Ой ты, коцік, коточак, // Зловіў рыбку за хвосточак [24, с. 9];

лапкі < лапы: лапкі. Сталі лапкі грэцца, Нейдзі катку дзецца [24, с. 9];

грушка < груша: грушка. Побег коцік под грушку, // Знайшоў коцік подушку [24, с. 9];

Жэнька < Жэня: Жэнька. Штоб коцікі не ходзілі, // Мойго Жэньку не будзілі [24, с. 9];

зайка < зая: зайка. Зайка серынькі, Хвосцік белінькі [24, с. 10];

палаткі < палата: палаткі. Памарозіў лапкі, // Палез на палаткі [24, с. 10];

донька < доня: донька. Пайшоў коцік на таржок, //Купіў доньцы піражок [24, с. 11];

дроўкі < дровы /чаргаванне в // ў/: дроўкі. Коцік дровак насячэ, //Баба бліноў напячэ... [24, с. 11];

Алёнка < Алёна: Алёнка. Ці самому з'есць, Ці Алёнцы занесць? [24, с. 11];

бабка < баба: бабка. ...Пайшла бабка за ката, // Нідалецічка за балоцічка [24, с. 11];

ласочка < ласка /чаргаванне к // ч/: ласочка. Ласочка-небога, // Дзе была? [24, с. 11];

мышка < мыш: мышка. Дзе мышка? [24, с. 13];

красачкі < краскі: красачкі. Дзе красачкі? [24, с. 13];

Парасачка < Параска: Парасачка. Ласачка-Парасачка, дзе была? [24, с. 13];

кошачка < кошка: кошачка. Кошачка-ласачка, дзе была? [24, с. 14];

ножка < нож: ножка. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

дорожка < дарога: дорожка. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

кабылка < кабыла: кабылка. ... Дарожка крывая, // Кабылка храмая [24, с. 14];

панчошкі < панчоха /чаргаванне ш // х/: панчошкі. Куплю чаравічкі // Малы-невялічкі, // А пастой трошкі, // Вывяжу панчошкі [24, с. 14];

ручкі < рукі: ручкі. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

кашка < каша: кашка. ...Дзеткам кашку збірала [24, с. 16];

ложачка < ложка: ложачка. ...Ложачкай дзяліці // I ў чарапочку студзіці [24, с. 16];

палічка < паліца /чаргаванне ц // ч/: палічка. Твая кашка на палічцы ў рукавіцы, // Вялікі расці [24, с. 16];

рукавічка < рукавіца /чаргаванне ц // ч/: рукавічка. Кашку ў рукавічку, Хлебіц на палічку [24, с. 17];

крынічка < крыніца /чаргаванне ц // ч/: крынічка. ...А тут крынічка, // Халодная вадзічка [24, с. 17];

мішка < міша: мішка. За сцяклянымі дзвярамі // Стаіць мішка з пірагамі [24, с. 19];

цялежка < цялега: цялежка. Ехала белка на цялежцы, // Прадавала ўсім арэшкі [24, с. 19];

арэшкі < арэхі: арэшкі. Ехала белка на цялежцы, // Прадавала ўсім арэшкі [24, с. 19];

цветочкі < цвяток: цветочкі. Ой, надаелі мне ўся цветочкі, То іх садзі, то палівай [24, с. 22];

мамачка < мамка /чаргаванне к // ч/: мамачка. Чаго, мамачка, родная, // Мілый мне не піша [24, с. 22];

лічка < ліцо /чаргаванне ц // ч/: лічка. А я роду харошага // I на лічка прыгожая [24, с. 22];

-ік-, -ык-:

коцік < кот /чаргаванне т // ц/: коцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

варкоцік < варкота /чаргаванне т // ц/: варкоцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

жывоцік < жывот /чаргаванне т // ц/: жывоцік. Коцік, мой варкоцік, // Цёпленькі жывоцік [24, с. 8];

хвосцік < хвост /чаргаванне ц // т/: хвосцік. Зайка серынькі, Хвосцік белінькі [24, с. 10];

конік < конь: конік. Кую, кую ножку, // Поеду ў дорожку, // Трэбо коніка коваць... [24, с. 14];

хлопчык < хлопец /чаргаванне ц // ч/: хлопчык. Еты хлопчык невялічкі [24, с. 16];

зайчык < заяц /чаргаванне ц //ч/: зайчык. Бег зайчык цераз мосцік -- // Чатыры лапкі, пяты хвосцік [24, с. 17];

мосцік < мост /чаргаванне т // ц/: мосцік. Бег зайчык цераз мосцік -- // Чатыры лапкі, пяты хвосцік [24, с. 17];

дожджык < дождж: дожджык. Дожджык, дожджык, лупані, // Бабу з поля прагані! [24, с. 19];

-очк-, -ачк-:

соночка < соня: соночка. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

нідакусачкі < нідакусіць: нідакусачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

нідагрызачкі < нідагрызці: нідагрызачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

нідаедачкі < нідаесць: нідаедачкі. ...Піражкі есці, // Нідакусачкі, нідагрызачкі, // Нідаедачкі [24, с. 15];

-ыц-, -іц-:

вочыца < вочы: вочыца. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

плечыца < плечы: плечыца. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

вадзіца < вада /чаргаванне д // дз'/: вадзіца. Ён вадзіцы не насіў, // Цеста не мясіў [24, с. 16];

хлебіц < хлеб: хлебіц. Кашку ў рукавічку, Хлебіц на палічку [24, с. 17];

сястрыца < сястра: сястрыца. Ты, сястрыца, маць радная, // Выхавай маю дзяціну... [24, с. 21];

-ечк-:

здороўечко < здароўе /чаргаванне о // а/: здороўечко. Дай соночкі ў вочыца, // А здороўечко ў плечыца [24, с. 9];

калечка < кальцо: калечка. Пацерала я калечка, // Пацерала я любоў... [24, с. 21];

-юшк-:

долюшка < доля: долюшка. За то мая долюшка така [24, с. 10];

-ічк-:

балоцічка < балота /чаргаванне т // ц/: балоцічка. ...Пайшла бабка за ката, // Нідалецічка за балоцічка [24, с. 11];

-ёк-:

кавалёк < каваль /мена націску/: кавалёк. Коў-коў, кавалёк, // Падкуй чабаток, // Я не буду каваць, // У мяне ручкі баляць, // Пайду к дзевачкам гуляць [24, с. 15];

чаёк < чай: чаёк. Паядзім піражок, // Пап'ём чаёк [24, с. 15];

-аньк-:

мішанька < міша: мішанька. Здрастуй, мішанька-дружок, //Сколькі стоіць піражок? [24, с. 19];

-ютк-:

малютка < малы: малютка. Мілы ўехаў, мяне кінуў, // Шчэ й малютку на руках... [24, с. 21];

-эньк-:

вадзічэнька < вадзіца /чаргаванне ц // ч/: вадзічэнька. Вадзічэньку брала, не набрала, // Заплакала дый пайшла... [24, с. 23];

козачэнька < казак /чаргаванні а // о, к // ч/: козачэнька. Нема того козачэнькі, // Што я полюбіла [24, с. 23];

сэрдэнько < сэрца: сэрдэнько. Я спешусе до цебе, // Моё сэрдэнько [24, с. 27];

-аньк-:

праўда < праўда: праўданька. ...Скажы праўдоньку ўсю, // Дзе ўзела красу? [24, с. 26];

-эк-:

табун < табунок: табуночэк. А я пойду на востроў: // Плывець вутак табуночэк [24, с. 27];

-ц-:

...

Подобные документы

  • Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.

    реферат [28,2 K], добавлен 21.08.2011

  • Истоки зарождения и развития американской музыки. Тема свободы в песнях американских рок-групп 80-90-х гг. XX в. Своеобразие и характерные черты рок-музыки, понятие рок-группы. Роль визуального фактора для рок-культуры, ее основные стилевые направления.

    контрольная работа [32,1 K], добавлен 04.10.2011

  • Поэты, художники, композиторы посвящают ему свои произведения. Слова его песен высекают на мраморе обелисков в честь погибших на фронтах Великой Отечественной войны. Он продолжает жить в стихах, песнях, названием улиц.

    реферат [13,4 K], добавлен 06.01.2004

  • Правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх аб'яднання з сучаснай культурай. Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "Масленіца". Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята.

    дипломная работа [88,3 K], добавлен 12.06.2015

  • Воспевание рыцарской куртуазной любви и радостей жизни провансальскими поэтами-певцами XI-XIII веков. Классификация трубадуров по стилю поэзии. Беспечное веселье и свободная жизнь в песнях вагантов, влияние на их творчество античной и латинской поэзии.

    презентация [210,7 K], добавлен 29.04.2016

  • Притеснения украинской культуры. Наука и образование. Искусство. В народных песнях, былинах и легендах украинцы продолжали воспевать свое героическое прошлое. Культура традиционного быта. Гончарное искусство. Ковроделие и ткачество.

    реферат [23,4 K], добавлен 06.04.2007

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва, паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні". Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, развіццё адукацыі.

    реферат [26,0 K], добавлен 03.12.2009

  • Вывучэнне гісторыі зараджэння мастацтва на тэрыторыі Паўднёвай Урала як новай формы дзейнасці чалавека. Разгляд асаблівасцяў наскальных малюнкаў першабытных людзей. Апісанне малюнкаў у пячорах Шульган-Таш і Ямазы-Таш як ачагоў паліалітычнаў жывапісу.

    реферат [4,4 M], добавлен 16.04.2010

  • Станавленне буржуазнага грамадства, якэя паскорыла працэсы культурнага жыцця Беларусі ў канцы ХIХ ст., ўздзеянне на развіццё культуры руской культуры. Вядучае месца мастацкай літаратуры, тэатральная і музычная культура выяўленчае мастацтва і архітэктура.

    реферат [17,5 K], добавлен 31.12.2010

  • Асаблівасці драматургічных твораў Івана Мележа, іх месца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускай драматургіі і літаратуры наогул. Спецыфіка развіцця беларускай драматургіі. Творчы шлях Івана Мележа ў беларускай літаратуры.

    курсовая работа [59,3 K], добавлен 15.06.2011

  • Віды ўліку бібліяграфічнай работы, асаблівасці ўліку яе асобных кірункаў. Умовы якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці, асноўныя праблемы ў рэалізаціі справаздачнасці. Ацэнка ўзроўню абслугоўвання.

    реферат [17,5 K], добавлен 21.08.2011

  • Поняття модернізму та його особливості. Структурно-стильовий аналіз модернізму. Естетичні концепції модернізму та стильові тенденції. Формування українського модернізму під впливом європейських тенденцій та зустрічних течій на перетині філософії.

    реферат [38,6 K], добавлен 18.05.2011

  • Загальна характеристика Державної агенції промоції культури України (ДАПКУ). Аналіз організаційної та управлінської структури ДАПКУ. Майно та аналіз джерел його формування. Аналіз трудових ресурсів. Основні завдання та права структурних підрозділів ДАПКУ.

    отчет по практике [285,2 K], добавлен 12.12.2010

  • Ознайомлення із джерелом натхнення візажиста. Вибір косметики та моделі. Аналіз сучасних тенденцій в моді та макіяжі. Стилізоване графічне зображення джерела творчості та його конструктивний аналіз. Розгляд технологічної послідовності виконання макіяжу.

    курсовая работа [10,0 M], добавлен 29.04.2014

  • Збір та аналіз аналогів експозицій. Музейні вітрини і вітринні комплекси. Чуттєво предметно-художня форма, ідеальна модель, що виникає в уяві дизайнера під час вирішення проектного завдання. Перспективний аналіз даного проекту, дизайнерська концепція.

    курсовая работа [4,9 M], добавлен 19.05.2014

  • Аналіз арнаментальнай сімволікі ўсходніх славян па этнаграфічных матэрыялах вышыўкі і ткацтва, сабраным на тэрыторыі сучасных Беларусі, Украіны, еўрапейская часткі Расіі. Сеіятычны аналіз старажытных арнаментаў. Сімвалы Сусвету і сімвалы Чалавека.

    статья [17,1 K], добавлен 10.05.2013

  • Аналіз сценарію театралізованого концерту "Ожилі іграшки". Обґрунтування вибору. Літературний і документальний матеріал сценарію. Ідейно тематичний аналіз. Головні епізоди. Композиційна побудова. Характеристика дійових осіб. Режисерська експлікація.

    курсовая работа [40,3 K], добавлен 06.10.2016

  • Розгляд формування і поширення масової культури як феномену другої половини XX ст. Аналіз проблеми перетворення мистецтва у шоу. Вплив масової культури на маргінальні верстви людей. Комерційний аналіз формування культурних потреб і бажання масс.

    презентация [724,8 K], добавлен 14.05.2015

  • Особливості формування фондів бібліотек вищих навчальних закладів, головні вимоги до даного процесу, нормативне забезпечення. Аналіз та оцінка місця бібліотеки вищих навчальних закладів у системі дистанційної освіти в контексті інформаційного простору.

    курсовая работа [41,6 K], добавлен 19.03.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.