Бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк па краязнаўстве

Тэарэтычныя пытанні бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэках. Тэрміналагічныя пытанні та асноўныя напрамкі бібліятэчна – бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў па краязнаўстве на прыкладзе Рэчыцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі.

Рубрика Культура и искусство
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 19.02.2014
Размер файла 64,4 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

1. Карыстальнікі, якія маюць дзелавыя (прафесіянальныя) краязнаўчыя патрэбнасці, змест якіх звязан з іх прафесіянальнай дзейнасцю:

Ш супрацоўнікі мясцовых органаў дзяржаўнай улады;

Ш дэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

Ш спецыялісты профільных для края галін і сфер дзейнасці;

Ш педагагічныя работнікі (настаўнікі сярэдніх школ, выкладчыкі гуманітарных вучылішч, каледжаў, інстытутаў, універсітэтаў);

Ш супрацоўнікі архіваў, музеяў, бібліятэк, органаў НТІ;

Ш работнікі экскурсійна-турыстскіх бюро;

Ш супрацоўнікі мясцовых выдавецтваў, рэдакцый мясцовых газет і часопісаў, мясцовага радыё і тэлебачання, кніжных магазінаў;

Ш творчая інтэлігенцыя (мастакі, кампазітары, музыканты, пісьменнікі, паэты, драматургі);

Ш студэнты і вучні (яны звяртаюцца да КД і паслуг бібліятэк з вучэбнымі мэтамі).

Гэтыя абаненты павінны валодаць даволі поўнымі ведамі аб краі, што патрабуе іх прафесіянальная (або вучэбная) дзейнаць.

2. Самастойную катэгорыю абанентаў - карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэк па краязнаўстве складаюць краязнаўцы-даследчыкі, члены мясцовых таварыстваў краязнаўцаў.

Краязнавец -- гэта спецыяліст па краязнаўстве. Краязнаўцы вывучаюць свой край па сваёй ініцыятыве, самастойна і ўсё жыццё, хаця гэта можа і не быць звязана з іх прафесійнай дзейнасцю. Яны маюць глыбокія веды аб гісторыі, прыродзе, культуры края, пры гэтым дзелавое чытанне спалучаецца ў іх з самаадукацыйным. Такім абанентам біліятэка павінна спрыяць у атрыманні новых краязнаўчых ведаў, прадстаўляць інфармацыю аб новых КД па тэмах, якія цікавяць краяведаў.

3. Самую вялікую групу складаюць карыстальнікі - носьбіты сацыякультурнай краязнаўчайпатрэбнасці, звязанай з неабходнасцю пазнання края з мэтай свабоднай арыентацыі ў ім, з мэтай адаптацыі новага пакалення, мігрантаў, перасяленцаў у гэты край.

Задавальняючы агульнакультурныя краязнаўчыя патрэбнасці, бібліятэка ўлічвае ўзрост абанента, як доўга жыве ў гэтым крае і ўзровень пазнання ім края.

Выдзяляюцца наступныя ўзроўні пазнання края карыстальнікамі:

1. нулявы ўзровень (напрыклад мігранты - не маюць ні эмпірычных, ні тэарэтычных ведаў аб краі);

2. эмпірычны ўзровень (напрыклад, дзеці - маюць рэальнае, эмпірычнае веданне края);

3. тэарэтычны ўзровень (вучоныя, які ствараюць новыя тэарэтычныя краязнаўчыя веды);

4. тэарэтыка-эмпірычны ўзровень (супрацоўнікі краязнаўчых музеяў, мясцовыя краязнаўцы, старажылы).

З улікам пералічаных узроўняў пазнання края карыстальнікамі, а таксама наяўнасці і ўстойлівасці краязнаўчых патрэбнасцей, супрацоўнікі мясцовай публічнай бібліятэкі:

Ш ажыццяўляюць індывідуальны падыход да абанентаў,

Ш удасканальваюць сродкі і метады КДБ, якія накіраваны на фарміраванне, задавальненне і развіццё сацыякультурных краязнаўчых патрэб карыстальнікаў.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі спрыяюць кансалідацыі жыхароў края:

Ш з дапамогай краязнаўчых бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў і сродкаў;

Ш шляхам выхавання ў насельніцтва пачуцця сапраўдных гаспадароў свайго сяла, горада, раёна, вобласці;

Ш шляхам адраджэння і захавання нацыянальных этнічных, прыродна-геаграфічных, культурна-гістарычных, моўных традыцый края;

Ш бібліятэкі спрыяюць старажылам і мігрантам у паглыбленні і пашырэнні ведаў аб сваёй нацыянальна-тэрытарыяльнай культуры;

Ш спрыяюць фарміраванню культуры міжнацыянальных зносін;

Ш выхоўваюць цярпімасць і павагу да гісторыі, традыцый, культуры, мовы нацыі і народнасцей, якія пражываюць у межах або за межамі сваіх нацыянальна-тэрытарыяльных стварэнняў;

Ш некарэннаму насельніцтву забяспечваецца магчымасць хутчэй прыстасавацца да мясцовых умоў, атрымаць прадстаўленне аб краі цалкам, або яго асобных аб'ектах, людзях;

Ш бібліятэкі павінны збіраць матэрыял аб выдатных людзях не толькі карэннай, але і іншых нацыянальнасцей гэтага краю і інш.

Прыярытэт у абслугоўванні па краязнаўстве належыць індывідуальным абанентам (аб іх і шла гаворка), але бібліятэкі абслугоўваюць і калектыўных абанентаў.

Калектыўныя абаненты ЦБС:

Ш органы дзяржаўнай улады ў гэтым краі;

Ш мясцовыя Саветы народных дэпутатаў;

Ш прадпрыемствы і ўстановы, дзейнасць якіх звязана з профільнымі для края галінамі, або непасрэдна з краязнаўствам;

Ш вучэбныя ўстановы (школы, гімназіі, вучылішчы, тэхнікумы, каледжы, інстытуты, універсітэты);

Ш архівы, музеі, выдавецтвы, рэдакцыі мясцовых газет, мясцовыя телерадыёкампаніі, клубы, органы НТІ, кніжныя магазіны.

Гэтыя калектыўныя спажыўцы інфармацыі выкарыстоўваюць краязнаўчыя веды ў навукова-даследчых, вучэбных, вытворчых і іншых мэтах.

Мясцовыя публічныя бібліятэкі, абслугоўваючы калектыўных абанентаў:

Ш інфармуюць іх аб новай літаратуры;

Ш выконваюць краязнаўчыя даведкі;

Ш праводзяць масавыя мерапрыемствы;

Ш каардынуюць сваю дзейнасць са спецыяльнымі бібліятэкамі гэтых устаноў (абмен інфармацыяй і ўзаемавыкарыстанне краязнаўчых фондаў).

Калектыўнае інфармаванне ў галіне краязнаўства не заўсёды мэтанакіравана. Значна зніжае эфектыўнасць бібліятэчных паслуг:

Ш безадраснасць краязнаўчага інфармавання пры абслугоўванні калектыўных абанентаў;

Ш незацікаўленасць у ім асобных мясцовых устаноў і арганізацый, якія не арыентаваны на рэгіянальныя прабемы.

Праяўляецца гэта ў тым, што большасць абанентаў, якія атрымліваюць краязнаўчую інфармацыю на калектыў, не з'яўляюцца чытачамі універсальнай абласной бібліятэкі або ЦБС.

У той жа час, удакладненне профіля даследчых, вучэбных і вытворчых праграм мясцовых устаноў і арганізацый дазваляе публічнай бібліятэцы канкрэтызаваць сваю краязнаўчую работу, больш абгрунтавана весці каардынацыю дзейнасці са спецыяльнамі бібліятэкамі, функцыяніруючымі ў структуры гэтых устаноў, ажыццяўляць абмен інфармацыяй і ўзаемавыкарыстанне краязнаўчых фондаў. Асабліва гэта неабходна ў тым выпадку, калі ўстанова або арганізацыя не мае сваёй бібліятэкі і абслугоўвае яе калектыў мясцовая публічная бібліятэка.

Узровень бібліятэчнага абслугоўвання калектыўных абанентаў не можа канкурыраваць з узроўнем забяспечаннасці індывідуальных абанентаў, якія звяртаюцца ў мясцовую публічную бібліятэку за краязнаўчымі дакументамі і інфармацыяй краязнаўчага зместу.

Групавыя абаненты бібліятэк -- гэта грамадскія арганізацыі, даследчыя групы, удзельнікі краязнаўчых канферэнцый, экспедыцый. Сярод іх:

Ш члены абласных, гарадскіх і іншых краязнаўчых арганізацый;

Ш удзельнікі нефармальных аб'яднанняў і прафесійных таварыстваў (асацыацый), якія вядуць даследаванні і папулярызацыю гісторыі, прыроды, навукі, культуры края;

Ш члены аб'яднанняў па ахове помнікаў гісторыі і культуры;

Ш члены фонда культуры, кнігалюбаў і іншых арганізацый, якія займаюцца вывучэннем края;

Ш земляцтвы, творчыя калектывы, нацыянальна-культурныя суполкі і інш.

Бібліятэкі задавальняюць прафесійныя і непрафесійныя краязнаўчыя патрэбнасці групавых карыстальнікаў, дакументна і інфармацыйна забяспечваюць мясцовыя краязнаўчыя праграмы шляхам прадстаўлення краязнаўчых фондаў і краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі. Удзел у рэалізацыі краязнаўчых праграм -- шлях павышэння сацыянальнага прэстыжу масавых публічных бібліятэк.

Віды краязнаўчых патрэбнасцей спажыўцоў інфармацыі

Бібліятэка не толькі фарміруе, задавальняе і развівае дзелавыя, аматарскія, сацыякультурныя краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў, але павінна ўлічваць інтарэсы і патрэбнасці патэнцыяльных спажыўцоў інфармацыі.

Краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў падзяляюцца на выяўленыя і нявыяўленыя.

Выяўленая краязнаўчая патрэбнасць адлюстроўваецца ў статыстыцы выдачы, (некаторыя бібліятэкі вядуць улік выданых КД); фіксуюцца запыты абанентаў, улічваюцца пажаданні чытачоў -- гэтыя патрэбы вызначаюцца супрацоўнікамі бібліятэкі.

Нявыяўленая краязнаўчая патрэба -- звесткі аб ёй атрымліваюць

Ш шляхам спецыяльных даследаванняў: назіранне, інтэрв'ю, апытанне абанентаў,

Ш на падставе вывучэння профілю края, складу і структуры яго насельніцтва.

Усё гэта вызначае круг патэнцыяльных карыстальнікаў КФ, дае магчымасць параўнаць краязнаўчыя рэсурсы і вынікі вывучэння краязнаўчых патрэбнасцей, вызначыць прыярытэтныя кірункі работы, ажыццявіць апярэджваючае абслугоўванне па краязнаўству, удакладняць тэрытарыяльныя межы края, далучыць індывідуальных, групавых і калектыўных абанентаў да карыстання КД і інш. Супрацоўнікі краязнаўчага аддзела (сектара) павінны бесперапынна паглыбляць веданне края.

Звесткі аб краі, якія неабходны бібліятэчным работнікам, канцэнтруюцца у:

1. адраснай картатэкі;

2. картатэкі эканамічнага і культурнага профіля горада, сяла;

3. картатэкі чытацкага профіля;

4. плане (схеме, карце) раёна, горада, сяла (вывешваецца ля ўваходу у бібліятэку) -- там адзначаны прадпрыемствы, установы, паркі, вуліцы, філіялы ЦБС і г.д.

Спецыфіка КДБ патрабуе выдзялення ў штаце супрацоўнікаў аддзела краязнаўства пасады менеджера, або стварэння маркетынгавай службы, якая:

— вывучае "краязнаўчы рынак" або склад і стуктуру краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў абанентаў;

— вывучаюцца абаненты бібліятэкі, а таксама жыхары края, якія не карыстаюцца паслугамі бібліятэк, што дазваляе вылучыць рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў КФ і паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі -- гэта шлях уключэння публічнай бібліятэкі ў жыццё мясцовага згуртавання. Калі бібліятэка ўсведамляе сябе як частку края, тады яна находзіць сабе мноства сяброў, партнёраў у розных слаях насельніцтва.

Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

Удзел мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт КДБ можа быць:

а) рэсурсным (дакументным, фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным);

б) дзейнасным (удзел у правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, папулярызацыя вынікаў КДБ).

Існуюць 2 формы дакументнага забеспячэння КДБ з боку абанентаў:

1. перадача ў дар мясцовай публічнай бібліятэцы:

а) прыватных калекцый КД і мясцовых выданняў (кніг, мясцовых газет і часопісаў, карт, нот і фотаальбомаў, рэпрадукцый, эстампаў, плакатаў, лістовак, праспектаў, грампластынак, марак, паштовак);

б) папкі выразак з газет і часопісаў і г.д.

2. перадача ў фонд бібліятэкі сваіх краязнаўчых прац (кніг, артыкулаў, тэзісаў дакладаў), а таксама альбомаў фатаграфій, запісаў успамінаў старажылаў, мясцовага фальклору, аматарскіх кінафільмаў і відэазапісаў.

Дакументныя паслугі чытачоў -- важная крыніца бягучага і рэтраспектыўнага камплектавання краязнаўчага фонда.

Рэсурсная дапамога абанентаў можа заключацца ў фінансіраванні і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні КДБ.

Яна рэалізуецца ў форме індывідуальна-ініцыатыўнага, кааператыўна-камерцыйнага, грамадскага, або рэгіянальна-дзяржаўнага субсідзіравання КДБ.

Дзейнасны кірунак удзелу абанентаў у КДБ мае 2 формы:

1. саўдзел у папулярызацыі краязнаўчых ведаў, правядзенні краязнўчых мерапрыемстваў і стварэнні паслуг бібліятэкі па краязнаўстве;

2. папулярызацыя вынікаў КДБ па радыё, телебачанню, у друку і г.д.

Абаненты актыўна ўдзельнічаюць у краязнаўчых мерапрыемствах:

у арганізацыі і правядзенні прэзентацый;

абмеркаванні краязначай кнігі або мясцовага выдання;

у дыспуце;

— вечары-сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай улады, мясцовымі дзеячамі, пісьменнікамі, краяведамі;

— удзел у прэсканферэнцыях;

— аукцыёне-вектарыне;

— конкурсе на лепшага знаўца края або краязнаўчай літаратуры;

— гульні-падарожжы па роднаму краю;

— чытацкай канферэнцыі;

— краязнаўчых чытаннях;

— дні краязнаўцы;

— у правядзенні свята горада, сяла, вуліцы, установы, прадпрыемства, навучальнай установы і інш.

Мясцовая публічная бібліятэка -- практычна адзіная агульнадаступная ўстанова, якая задавальняе дзелавыя, аматарскія і агульнаадукацыйныя краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў бібліятэкі і ўсіх жыхароў края.

З часам будзе расці роля гэтых бібліятэк як маркетынгавага пасрэдніка па краязнаўстве для індывідуальных карыстальнікаў, выдаведстваў, рэдакцый мясцовых газет, сродкаў масавай інфармацыі, мясцовых устаноў і арганізацый.

Вялікі краязнаўчы патэнцыял мясцовых публічных бібліятэк дазваляе хутка рэагаваць на змены краязнаўчых запытаў, пашыраць спектр паслуг, удасканальваць арганізацыю абслугоўвання па краязнаўстве.

Карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве на ўзроўні сацыяльнай арганізацыі класіфіцыруюцца на індывідуальныя, групавыя і калектыўныя.

Краязнаўчыя патрэбнасці абанентаў дзеляцца на выяўленыя і нявыяўленыя, на іх фарміраванне ўплывае шэраг параметраў асобы.

Удзел мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк можа быць рэсурсным (дакументным, фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным) або дзейнасным (удзел у правядзенні краязнаўчых мерапрыемстваў, папулярызацыі вынікаў КДБ).

1.2 Асноўныя напрамкі бібліятэчна - бібліяграфічнага абслугоўвання ў публічных бібліятэках па краязнаўстве

Даведачна - бібліяграфічнае абслугоўванне - абслугоўванне ў адпаведнасці з запытамі спажыўцоў інфармацыі, якое звязана з выкананнем даведак і іншых бібліяграфічных паслуг. Зварот ў бібліятэку ў рэжыме даведачна - бібліяграфічнага абслугоўвання прынята называць запытам, а інфармацыю, якая выдаецца ў адказ - даведкай. Пад краязнаўчымі запытамі разумеюцца такія, у якіх выяўлена запатрабаванне ў інфармацыі аб краі, нароўні з інфармацыяй агульнага характару.

Мэты зваротаў ў бібліятэку з краязнаўчымі запытамі розныя: для навуковай працы, у дапамогу вытворчасці, для самаадукацыі, вучэбнай працы і г.д. [ 17, с. 97].

Краязнаўчае бібліятэчна - бібліяграфічнае абслугоўванне ажыццяўляецца, як правіла, бясплатна. Плата бярэцца за дадатковыя паслугі і больш камфортнае абслугоўванне - пры ўмове даступнасці да тых жа рэсурсаў у бясплатным рэжыме: за капіраванне вылучанага масіва бібліяграфічных запісаў, тэкстаў і іншай інфармацыі з баз дадзеных на дыскету; за пошук у базе дадзеных пры наяўнасці запытваемых звестак у карткавым каталозе; за капіраванне і электронную дастаўку краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў і іх фрагментаў; за выкананне тэрміновых ці складаных пісьмовых даведак па краязнаўчым запытам і г.д.

Віды паслуг, якія аказваюць за плату, і памеры платы ўстанаўліваюцца адміністрацыяй бібліятэкі ў адпаведнасці з дзеючымі дзяржаўнымі і ведамаснымі нарматыўнымі дакументамі.

У залежнасці ад характару запытаў бібліяграфічныя даведкі прынята дзяліць на наступныя тыпы: тэматычныя, удакладняючыя, адрасныя і фактаграфічныя. Гэта класіфікацыя прымяніма і для краязнаўчых дведак. Базай для выканання ўсіх відаў даведак з'яўляецца, у першую чаргу, краязнаўчы даведачна - бібліяграфічны апарат.

Па форме выканання адрозніваюць вусныя і пісьмовыя краязнаўчыя даведкі. Колькасць пісьмовых даведак звычайна бывае невялікай - 7 - 8 % ад агульнай колькасці. Пісьмовыя запыты, як правіла, адрозніваюцца складанасцю і патрабуюць спецыяльных адшукванняў.

Пераважная колькасць краязнаўчых даведак прыпадае на долю тэматычных даведак. Тэматычная даведка з'яўляецца вынікам пошуку мноства бібліяграфічных запісаў па прыкмеце зместу, паходжання і інш. ( па “тэме”), якая іх аб'ядноўвае.

Запыты краязнаўчага характару выконваюцца ў той жа паслядоўнасці, што і запыты некраязнаўчага характару:

1) Прыём і аналіз запыту;

2) Падбор і аналіз крыніц;

3) Пошук у крыніцах ці непасрэдны пошук;

4) Афармленне, выдача і рэгістрацыя даведкі.

Асаблівасцю прыёма краязнаўчага запыту тэматычнага характару з'яўляецца абавязковае ўдакладненне меж тэрыторыі, якой цікавіцца карыстальнік ( вобласць у цэлым, частка яе, раён, горад, сяло, фізічна - геаграфічны ці эканамічны аб'ект і г.д.).

Спецыялістамі выдзяляюцца дзве асноўныя групы тэматычных запытаў: агульныя, якія кранаюць у комплексе адразу ўсіх ці некалькіх бакоў жыцця краю ( раён у гады…, горад у гады Вялікай Айчыннай вайны і г.д.); якія адносяцца да аднаго з бакоў жыцця краю.

Значнае месца займаюць запыты аб прыродных умовах і рэсурсах, іх выкарыстанне і ахова, гісторыі і культуры, асобных прадпрыемстваў, геаграфічных аб'ектаў, дзеячоў краю і г.д. Шмат бібліяграфічных запытаў выконваецца з дапамогай бібліяграфічных дапаможнікаў розных відаў ( бягучых, тэматычных, біяграфічных і г.д.) [ 17, с. 99].

Спецыфіка краязнаўчых запытаў часта патрабуе ад бібліёграфа звароту да крыніц некраязнаўчага характару. Гэта звязана з тым, што падзеі і з'явы, якія адбываюцца ў вобласці не павінны разглядацца ізалявана. Выкарыстанне некраязнаўчых крыніц патрабуе ў выпадку адсутнасці ў фондзе бібліятэкі фундаментальных краязнаўчых паказальнікаў дарэвалюцыйнага перыяду, а таксама дапаможнікаў савецкага перыяду, якія з'явіліся ў свет да Вялікай Айчыннай вайны. Гэта змушае звяртацца да некраязнаўчых крыніц, выданням органаў дзяржаўнай бібліяграфіі.

Калі пошук па даведачна - бібліяграфічнаму апарату не дае неабходнага выніку, бібліёграфы прадпрымаюць складаныя адшукванні, звяртаючыся непасрэдна да краязнаўчага фонду, прагляду кніг, зборнікаў, камплектаў мясцовых перыядычных выданняў і іншых матэрыялаў.

У сваю чаргу, агульную літаратуру аб краі, аб асобных з'явах неабходна разглядаць як крыніцу звестак аб асобах, жыццё і дзейнасць якіх з'яўляецца тэмай запыту.

Тэматычная даведка цесна звязана з бібліяграфічнай кансультацыяй.

Бібліяграфічная кансультацыя - “ адказ на разавы запыт, які змяшчае рады па самастойнаму выкарыстанню шляхоў і сродкаў бібліяграфічнага пошуку”. Часцей за ўсе тэматыка кансультацыі звязана з вучэбнай і навуковай дзейнасцю [17, с. 100 ].

Удакладняючая даведка - бібліяграфічная даведка, якая ўсталеўвае ці ўдакладняе элементы бібліяграфічнага апісання, якія адсутнічаюць ці скажоны ў запыце.

Адрасная даведка - бібліяграфічная даведка, ў працэсе выканання якой усталеўваецца наяўнасць і месцазнаходжанне выдання ці неапублікаванага дакументу ў фондзе пэўнай бібліятэкі.

Удакладняючыя і адрасныя даведкі займаюць значна меншы аб'ём работы ў структуры даведачна - бібліяграфічнага апарату па краязнаўству, аднак разнастайныя чытацкія запыты патрабуюць увагі і да іх. Спецыялісты адзначаюць пастаяннае павелічэнне колькасці выкананых фактаграфічных запытаў.

Фактаграфічная даведка ўяўляе сабой адказ па сутнасці запыту ( паведамленне дакладнай даты, лічбы, цытаты, характарыстыка з'явы, тлумачэнне тэрміна і г.д.). Фактаграфічны пошук грунтуецца на выкарыстанні энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў, фактаграфічных баз дадзеных, рэсурсаў Інтэрнет [ 17, с. 103].

Перспектыўным накірункам краязнаўчага характару даведачна - бібліяграфічнага абслугоўвання з'яўляецца абслугоўванне ў рэжыме выдаленага доступу, так званая віртуальная даведка. Замежная практыка паказвае, што найбольшае распаўсюджванне атрымліваюць два варыянты інфармацыйнага абслугоўвання праз сайт бібліятэкі: кансультаванне ў рэжыме чат - сесіі і віртуальны стол даведак. Першая форма дапускае інтэрактыўную, фактычна жывую дапамогу бібліёграфа. У рэжыме рэальнага часу вядзецца кансультаванне чытачоў па ўсяму спектру пытанняў, якія звычайна задаюцца пры асабістым наведванні.

Пры гэтым бібліеграф і чытач могуць не толькі мець зносіны праз чат, але і сумесна звяртацца да розных лічбавых аб'ектаў ( пошукавым сістэмам, базам даных, лічбавым бібліятэкам), як калі б яны сапраўды знаходзіліся побач. Віртуальны стол даведак уяўляе сабой складанне на сайце спецыяльнай формы, у якой чытачы могуць пакідаць све запыты і праз пэўны час атрымаць адказ на іх па электроннай пошце.

Абедзве гэтыя формы маюць свае заслугі і недахопы. Кансультаванне ў рэальным часе патрабуе пастаяннай прысутнасці і вельмі напружанай працы спецыяльна вылучанага бібліёграфа, паколькі карыстальнікам патрабуецца, як правіла, неадкладны адказ. Арганізацыя віртуальнага стала даведак не патрабуе прыцягненне дадатковага штату і не гэтак напружана сама па сабе, так як даведкі могуць выконвацца рознымі супрацоўнікамі бібліяграфічнага падраздзялення ў залежнасці ад ступені іх бягучай загружанасці.

Яшчэ адным з накірункаў краязнаўчага характару даведачна - бібліяграфічнага абслугоўвання з'яўляецца краязнаўчае бібліяграфічнае інфармаванне.

Краязнаўчае бібліяграфічнае інфармаванне - гэта сістэматычнае інфармаванне аб краязнаўчых дакументах і мясцовых выданняў у адпаведнасці з рэальнымі, працягла дзеючымі патрабаваннямі асобных груп, арганізацый, спажыўцоў.

У практыцы бібліятэк склалася два асноўных віды бібліяграфічнага інфармавання:

1) Дыферэнцыраванае ( індывідуальнае ці групавое), якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастаянна дзеючымі ( долгачасовымі) запытамі ці патрабаваннямі асобнага чытача ці пэўнай групы спецыялістаў. Індывідуальнае бібліяграфічнае інфармаванне дапускае інфармаванне канкрэтнага спажыўца, якое ажыццяўляецца з улікам яго патрабаванняў, а групавое - інфармаванне пэўнай групы спажыўцоў інфармацыі, якія выдзяляюцца па якой - небудзь прыкмеце і маюць блізкія па зместу інфармацыйныя патрэбы.

2) Недэферэнцыраванае ( масавае), якое не арыентавана на пэўную групу і не ўлічвае іх канкрэтных інфармацыйных патрабаванняў ( г.зн. абслугоўванне без запытаў) [17, с. 104 ].

Пры арганізацыі бібліяграфічнага інфармавання па краязнаўству шырока выкарыстоўваюцца ўсе формы і метады бібліятэчнай дзейнасці: масавыя, групавыя і індывідуальныя. Найбольш шырока практыкуюцца масавыя формы інфармацыі аб краязнаўчых друкаваных крыніцах: выставы, агляды.

Віды аглядаў, якія практыкуюцца ў публічных бібліятэках:

А) Агляды новых паступленняў ( праводзяцца як у выстаў новых пступленняў у бібліятэцы, так і за яе межамі, у тым ліку па радыё, публікуюцца ў перыядычным друку);

Б) Тэматычныя агляды ( звычайна прымеркаваныя юбілейным і памятным датам);

В) Агляды - экскурсіі па краязнаўчаму фонду бібліятэкі ці яго асобнай часткі;

Г) Агляды асобных краязнаўчых выданняў

Бібліяграфічнае абслугоўванне ў адпаведнасці з працягла дзеючымі запытамі ( асобных карыстальнікаў і калектываў) ажыццяўляецца ў формах, якія ўласцівы бібліяграфічнаму інфармаванню ў цэлым ( выбарчае распаўсюджанне інфармацыі). Пры вызначэнні кола абанентаў бібліяграфічнага інфармавання прыярытэтам карыстаюцца супрацоўнікі музеяў і архіваў, краязнаўцы - даследчыкі і члены мясцовых краязнаўчых аб'яднанняў.

Важным накірункам інфармавання ў сучасных умовах з'яўляецца размяшчэнне краязнаўчай інфармацыі на вэб - старонках бібліятэкі. Бібліятэкі размяшчаюць наступную інфармацыю аб:

1) Краязнаўчых рэсурсах самой бібліятэкі ( краязнаўчым даведачна - бібліяграфічным апараце, фондах, калекцыях, рэдкіх і каштоўных дакументах і інш.);

2) Краязнаўчай дзейнайці бібліятэкі ( паслугах, правілах і умовах абслугоўвання, выданнях і інш.);

3) Краязнаўчай дзейнасці іншых бібліятэк і устаноў рэгіёна, якія валодаюць значнымі краязнаўчымі рэсурсамі.

Адной з форм сістэматызацыіі рэсурсаў Інтэрнет і спосабам інфармавання выдаленых карыстальнікаў з'яўляюцца даведнікі. Замежныя спецыялісты выдзяляюць паняцце “прадметны даведнік” - гэта сэрвісы ў Інтэрнеце, якія падтрымліваюць сістэматычны пошук рэсурсаў. Яны забяспечваюць спасылкі на рэсурсы ( дакументы, аб'екты, сайты ці службы), пераважна даступныя праз Інтэрнет, і заснаваны на апісанні гэтых рэсурсаў [17, с. 106 ].

Бібліятэчныя формы: бяседы і інш.

Яркая краязнаўчая накіраванасць дзейнасці бібліятэк садзейнічае таму, што сёння ў культурнай прасторы адбываецца працэс фарміравання новых мадэляў абслугоўвання насельніцтва бібліятэчнай кнігай. Шляхам фарміравання новых мадэляў абслугоўвання насельніцтва супрацоўнікі бібліятэк ствараюць прэцэдэнт не толькі пашырэння грамадскай значнасці бібліятэк, але і прыцягнення да іх ўвагі. Прыкладам такога падыходу ў арганізацыі краязнаўчай дзейнасці можна назваць стварэнне этнаграфічных куткоў, музеяў пры бібліятэках, калі разам з кнігай фарміраванне і развіццё прадметна - ілюстрацыйнага раду становіцца адным з галоўных, афіцыйна заяўленых аўтарытэтаў - зменяецца статут бібліятэкі, яна прымае на сябе даследчыя функцыі і атрымлівае назву “ бібліятэка - музей”.

Імкненне стварыць новыя формы арганізацыі абслугоўвання насельніцтва ў канчатковым выніку - новую мадэль бібліятэкі - дазваляе раскрыць творчы патэнцыял яе супрацоўнікаў, садзейнічае іх прафесійнаму росту, дапамагае прадэманстраваць разнастайнасць варыянтаў работы, вызначае перспектывы далейшай дзейнасці, накіраваныя на запатрабаванасць ў мясцовай супольнасці.

Падобная мадэль арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва дапамагае бібліятэчным супрацоўнікам вырашаць адначасова некалькі праблем, сярод іх:

1) Выкананне мемарыяльнай функцыі;

2) Прыцягненне чытачоў ў бібліятэку;

3) Умацаванне краязнаўчага аспекту ў асветніцкай дзейнасці бібліятэкі;

4) Павышэнне статута бібліятэкі як грамадска значымай установы;

5) Выхаванне патрыятычнага пачатку ў выхаванні дзяцей і моладзі.

Так, напрыклад пры Васілевічскай бібліятэцы створаны музей пісьменніку - земляку Івану Навуменку. А у Броненскай сельскай бібліятэцы прадстаўлена экспазіцыя “ Беларуская хата”. Сваю місію бібліятэкі бачаць ў адраджэнні і зберажэнні культурна - гістарычнай спадчыны беларускай вёскі.

Кожная публічная масавая бібліятэка павінна імкнуцца да таго, каб назапасіць як мага больш інфармацыі аб сваім родным краі, а затым забяспечыць ёю карыстальнікаў. З гэтай мэтай бібліятэкі ажыццяўляюць краязнаўчую бібліяграфічную дзейнасць, якая ўключае арганізацыю і вядзенне краязнаўчага даведачна - бібліяграфічнага апарату, падрыхтоўку краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, краязнаўчае бібліяграфічнае абслугоўванне.

У тэорыі краязнаўчай дзейнасці публічных масавых бібліятэк склалася шэраг напрамкаў, якія павінны выкарыстоўваць публічныя масавыя бібліятэкі ў сваёй практыцы. У сучасных умовах перспектыўным накірункам з'яўляецца выкарыстанне абслугоўвання ў рэжыме выдаленага доступу, а таксама выкарыстанне новых форм работы з краязнаўчымі дакументамі і пры абслугоўванні карыстальнікаў.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь [Электронны рэсурс ] : Закон Рэспублікі Беларусь 22 сакавіка 1995 г. № 3680- XII: [ ў рэдакцыі ] Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2009 г. / Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. - Мінск, 2012. - Рэжым доступу: http: // www. pravo. info/docum 09/part33/akt33667.htm.

2. Аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь [ Электронны рэсурс]: палажэнне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 28 снежня 1993 г. : [ ў рэдакцыі ] палажэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2009 г. / Леванеўскі права. - Мінск, 2012. - Рэжым доступу: http: // www. levonevski. net/pravo/ norm2009/num43/d43833.html.

3. Ажеева, Р.Б. Историко-краеведческая деятельность публичных библиотек: учеб. пособие / Р.Б. Ажеева. - Москва: Литера, 2011. - 105с. - (Серия «Современная библиотека», вып. 88).

4. Акулич, С.Н. О сущности понятия « краеведческий документ» [Текст ] / С. Акулич // Сов. Библиотековедение. - 1990. - № 4. - С. 46 - 53.

5. Амельковіч, Л.Г. Цэнтральнае бюро краязнаўства [Тэкст] / Л. Амельковіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т; Т. 5. - Мн., 1987. - С. 49.

6. Бажов, Н.М. Інформционные потребности и их роль в изучении функционирования библиотек [ Текст] / Н.М. Бажов // Социология и психология чтения. - М., 1979. - С.207.

7. Библиотечное краеведение: терминологический словарь / С.-Петерб. гос. акад. культуры; [сост.: В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов]. - Санкт-Петербург, 1998. - 85 с.

8. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метадычныя рэкамендацыі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; [складальнікі: Р.М. Чыгірова, М.У. Сокал; рэд.: І.А. Прылішч, Р.М. Чыгірова]. - Мінск, 1994. - 102 с.

9. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С. Н. Криворотенко. - Москва: Либерея-Бибинформ, 2006. - 62с.

10. Кушнаренко, Н.Н. Библиотечное краеведение: теоретико-методический аспект: автореферат канд. дисс. / Н.Н. Кушнаренко. - Москва, 1993. - 16 с.

11. 11.Маслова, А.Н. Краеведение и библиотека: [избранные статьи ] / А. Н. Маслова. - Санкт - Петербург: Профессия, 2010. - 363с.

12. 12.План работы бібліятэкі на І квартал 2013 года.

13. 13.План работы бібліятэкі на ІІ квартал 2013 года.

14. Саітава, В.І. Гісторыя краязнаўства Беларусі: вучэбны дапаможнік / В.І. Саітава. - Мінск: Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, 2009. - 203 с.

15. Стрыжонак, І.М. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства [Электронны рэсурс]: тэксты лекцый /І.М. Стрыжонак, В.І. Саітава. - Рэжым доступу: http://www.buk.by/ libbuk/?page_id=34

16. Стрыжонак, І.М. Краязнаўчая функцыя бібліятэк як сацыяльна - курнунага інстытута грамадства / І.М. Стрыжонак, В.І. Саітава // Культура. Наука. Творчество. Вып.2. - Мінск, 2008. - С.681-685.

17. Тараненко, Л.Г. Информационное обеспечение региона: специфика краеведческой деятельности библиотек: учеб. пособие / Л.Г. Тараненко. - Москва: Литера, 2009. - 160 с.

18. Справаздача Рэчыцкай ЦБС за 2012 - 2013 гг. / склад. А.І. Патаповіч. - Рэчыца, 2013. - 30 с.

19. Тюнина, Н. Сохранить информационное богатство. Создание справочно - библиографического аппарата / Н. Тюнина // Библиотека. - 2010. - № 9. - С. 56 - 60.

20. Щерба, А. Библиотечное и библиографическое краеведение: сборник последних статей / А.В. Щерба. - Москва: Книжная палата, 1995. - 189 с.

21. Эстрина, Ю.Ю. Библиотечное краеведение [ Текст ] : актуальные проблемы / Ю. Эстрина // Научные и технические библиотеки. - № 5. - 2003. - 85 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Віды ўліку бібліяграфічнай работы, асаблівасці ўліку яе асобных кірункаў. Умовы якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання. Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці, асноўныя праблемы ў рэалізаціі справаздачнасці. Ацэнка ўзроўню абслугоўвання.

    реферат [17,5 K], добавлен 21.08.2011

  • Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння. Стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве. Асаблівасці развіцця культавага дойлідства. Петрапаўлаўская царква як помнік архітэктуры. Гісторыя храма. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.

    контрольная работа [29,6 K], добавлен 26.12.2013

  • Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.

    реферат [28,2 K], добавлен 21.08.2011

  • Купалле на Беларусі: агульная характарыстыка свята: генезіс і этымалогія назвы, паходжанне свята, асноўныя абрады і звычаі. Гульнёвыя дзеі: семантыка i сімволіка. Падрыхтоўка і правядзенне свята: творчая заяўка, рэжысерская задума, літаратурны сцэнарый.

    дипломная работа [102,7 K], добавлен 12.12.2013

  • Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый. Духоўная культура Італіі эпохі Рисорджименто. Асноўныя мастацкія плыні: неакласіцызм, рамантызм, рэалізм.

    дипломная работа [54,2 K], добавлен 12.06.2012

  • Характарыстыка краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі. Функцыянальнае прызначэнне КДБА. Раздзелы картатэцы. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве: чытальнай залы, мультымедыйны цэнтр, вддзел бібліятэчнага маркетынгу.

    контрольная работа [9,9 K], добавлен 14.06.2011

  • Разгляд фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Вывучэнне арганізацыі працэсу абслугоўвання чытачоў, стварэння картатэкі, правядзення масавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з метадычнымі матэрыяламі па краязнаўстве. Прапаганда краязнаўчай літаратуры.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.10.2014

  • Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе. Павышэння кваліфікацыі маладога бібліёграфа.

    реферат [29,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Азначэнне паняцця менеджменту, яго мэты і значэнне для сучаснай бібліятэкі. Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання: яе элементы, ўзроўні і функцыі. Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю і шляхі яго паляпшэння.

    реферат [25,5 K], добавлен 18.08.2011

  • Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні. Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці. Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг, цэнаўтварэнне, прасоўванне.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 24.08.2011

  • Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стылістычная афарбоўка моўных сродкаў. Афіцыйна-дзелавы стыль. Адметныя рысы афіцыйна-дзелавога стылю. Сістэма сродкаў, прызначаная для абслугоўвання сферы грамадскіх адносін. Выкарыстанне моўных стэрэатыпаў.

    реферат [28,8 K], добавлен 06.03.2011

  • Размеркаванне роляў мужчыны і жанчыны ў сямейнага жыцця: гістарычны аспект. Культурнае развіццё цывілізацыі з пункту гледжання адносіны полаў. Гісторыя жаночай дыскрымінацыі. Барацьба за раўнапраўе, абарона правоў жанчын - мэта фэмінісцкіх арганізацый.

    реферат [30,0 K], добавлен 08.03.2010

  • Самакіраванне - структура, працэдура, працэс. Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу. Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці. Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе гімназіі.

    реферат [38,6 K], добавлен 19.06.2002

  • К. Крапіву можна з поўным правам лічыць тэарэтыкам літаратуры. У рэчышчы сваёй літаратурна-крытычнай дзейнасці (а Крапівой аналізаваліся і ацэньваліся многія творы сучаснай беларускай літаратуры) пісьменнік закранаў важныя тэарэтыка-літаратурныя пытанні.

    реферат [37,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Гісторыя стварэння беларускай сацыялістычнай грамады – першай у рэспубліцы нацыянальна-дэмакратычнай партыі сацыялістычнай арыентацыі, яе арганізатары; мэты і задачы. Аналіз асноўных пытанняў дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў праграмных дакументах БСГ.

    контрольная работа [10,9 K], добавлен 15.03.2013

  • Кароткія біяграфічныя звесткі. Асноўныя напрамкі і матывы творчасці. Аналіз некаторых твораў пісьменніка. Стварэння рамана новага кшталту. Пераход сінкрэтызму ў сінтэтызм, аналітыкі і дыдактыкі ў канцэптуальнасць і філасафічнасць.

    реферат [37,2 K], добавлен 05.11.2006

  • Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз.

    контрольная работа [22,8 K], добавлен 16.03.2010

  • Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва. Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця. Беларуская літаратура і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю. Сновішча рэлігіі і царквы.

    контрольная работа [39,0 K], добавлен 18.12.2010

  • Асаблівасці і прынцыпы развіцця філасофска-сімвалічнай паэмы. Сінтэз і сімвал - асноўныя сродкі мастацкага ўспрымання і прайграванні рэальнасці. Тыпалогія філасофска-сімвалічнай паэмы на прыкладзе супастаўлення тэкстаў "Страчанага Рая" і "Каіна".

    дипломная работа [77,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.