Грамадска-палітычны рух

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве i Беларусі. Знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Утварэнне беларускай нацыі, а таксама пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык русский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 45,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Грамадскапалітычны рух

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве i Беларусі

У канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў ХІХ ст. у расійскім вызваленчым руху дваранскія рэвалюцыянеры саступілі месца рэвалюцыйным дэмакратам - выразнікам інтарэсаў сялян.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне.

Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалі назву «чырвоныя» (ўваходзілі дробная і беззямельная шляхта, афіцэры, дробная гарадская буржуазія, інтэлігенцыя, студэнцтва).

Чырвоныя падзяляліся на правых - памяркоўных (рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху, прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але выступалі за адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г., за надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфіскацыі ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Беззямельным - даць надзелы ў 2 га)

і левых - прадстаўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў (разлічвалі на сялянскую рэвалюцыю, за саюз і адзінства дзеянняў з расійскімі рэвалюцыянерам, прызнавалі права на нацыянальнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў, за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання.).

Праціўнікаў паўстання называлі «белымі». Гэта былі пераважна памешчыкі, сярэдняя буржуазія, частка інтэлігенцыі. «Белыя» не жадалі ніякіх сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў катэгарычна адмаўлялі права на нацыянальна - палітычнае самавызначэнне літоўцаў, украінцаў і беларусаў. Дабіцца аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г. яны хацелі, выкарыстоўваючы націск заходнееўрапейскіх краін на расійскія ўлады (наладзілі сувязь з Францыяй і Англіяй). Такія ж палітычныя плыні сфарміраваліся і існавалі не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганізаваны паўстанцкі гарадскі камітэт, перайменаваны ў 1862 г. у Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК).

К. Каліноўскі адстойваў ідэю сялянскай рэвалюцыі, выступаў за раздачу сялянам усёй зямлі, за усталяванне раўнапраўных адносін Варшавы і Вільні ў справах падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем, за прызнанне дзяржаўнай самастойнасці Літвы - Беларусі. За гэта польскія нацыяналісты называлі яго «літоўскім сепарацістам».

Рэвалюцыйныя сілы Варшавы ўзначаліў прадстаўнік левага крыла «чырвоных» Яраслаў Дамброўскі.

3 мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ўлетку 1862 г. у Вільні быў створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК).

«Левых» у Беларусі ўзначальваў Канстанцін Каліноўскі (1838-1864). Нарадзіўся 21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у в. Мастаўляны Гродзенскага павета. Ён паходзіў з сям'і збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Свіслацкую прагімназію і Пецярбургскі універсітэт, актыўна ўдзельнічаў у тайным гуртку польскага рэвалюцыянера З. Серакоўскага. У 1862-1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (друкавалася лацінкай у выглядзе лістоўкі). Пачынаючы выданне «Мужыцкай праўды», К. Каліноўскі (літаратурны псеўданім Яська з-пад Вільні) меў на мэце перш за ўсё прыцягненне да паўстання сялян, якіх яны лічылі галоўнай рэвалюцыйнай сілай. А каб сяляне лепш зразумелі іх, і была выкарыстана беларуская мова:

«Вазьмемся, дзецюкі, за рукі і дзяржыэмся разам!. Мужык, пакуль здужае трымаць касу і сякеру, бараніць свайго патрапіць і ў нікога ласкі прасіць не будзе.»

У канцы 1862 г. - навіна аб намеры расійскага ўрада правесці ў Польшчы масавы рэкруцкі набор прымусіла ЦНК прызначыць паўстанне на студзень 1863 г.

22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на расійскія войскі ў правінцыяльных гарнізонах.

У маніфесце і двух аграрных дэкрэтах Часовага нацыянальнага ўрада была выкладзена праграма паўстання:

- Польшча абвяшчалася незалежнай краінай з роўнымі правамі ўсіх яе грамадзян перад законам,

- дазвалялася дзейнасць уніяцкай царквы,

- планавалася перадаць сялянам іх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплаціць кампенсацыю з дзяржаўнай казны,

- пасля перамог было паабяцана надзяліць зямлёй беззямельных удзельнікаў паўстання.

- замест падушнага падатку ўводзіўся падымны.

- шматгадовая рэкруцкая служба замянялася ўсеагульнай 3-х гадовай.

- адмянялася забарона ўніяцкай царквы.

- усё насельніцтва Польшчы абвяшчалася свабоднымі і раўнапраўнымі грамадзянамі.

Спецыяльны зварот да насельніцтва Беларусі і Літвы заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы, але ў ім нічога не гаварылася аб нацыянальна-палітычным самавызначэнні гэтых тэрыторый.

ЛПК, перайменаваны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, 1 лютага 1863 г. звярнуўся да насельніцтва Беларусі і Літвы з маніфестам, у якім заклікаў падтрымаць паўстанне ў Польшчы (пачатак паўстання на Беларусі і Літве). Каб не парушаць адзінства дзеянняў, ЛПК вымушаны быў падтрымаць у сваім маніфесце і праграму паўстання, прынятую ў Варшаве.

У студзені - лютым 1863 г. у Беларусі з'явіліся першыя паўстанцкія атрады, якія прыйшлі з Польшчы.

Мясцовыя атрады (складаліся з дробнай шляхты, афіцэраў, рамеснікаў, студэнтаў, гімназістаў старэйшых класаў, сялян) пачалі дзейнічаць у сакавіку - красавіку і былі падначалены Вільні.

На Гродзеншчыне атрады паўстанцаў узначальвалі: Ф. Ражанскі, В.А. Урублеўскі (будучы генерал Парыжскай камуны). У Мінскай губерніі - А.Д. Трусаў (пасля падаўлення паўстання жыў у эміграцыі, з 1870 г. з'яўляўся дзеячам І Інтэрнацыянала).

К. Каліноўскі быў камісарам Гродзенскага ваяводства (губерніі).

адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Паўстанцам не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі.

Толькі атрад Л. Звяждоўскага пры падтрымцы студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін здолеў захапіць павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня).

Маштабнасцю і жорсткасцю характарызавалася бітва пад Мілавідамі ў Слонімскім павеце.

Найбольш актыўна паўстанцы дзейнічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Каліноўскі.

Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расіі. Самыя радыкальныя з кіраўнікоў паўстанцкіх атрадаў - В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі, М. Чарняк, 3. Серакоўскі, А. Мацкявічус, А. Трусаў, Л. Звяждоўскі - спадзяваліся на незадаволенасць сялян умовамі рэформы і імкнуліся прыцягнуць да ўдзелу ў паўстанні як мага больш сялян.

Сялян сярод паўстанцаў было няшмат, асабліва ва ўсходніх губернях Беларусі. Толькі ў Віленскай і Гродзенскай губернях сяляне складалі больш за чвэрць паўстанцаў - адпаведна 27 і 33%.

Для сялян Беларусі былі незразумелымі лозунгі Варшаўскага ЦНК аб адраджэнні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не змагла іх задаволіць і вельмі абмежаваная аграрная праграма паўстанцаў.

Значнай перашкодай распаўсюджанню паўстання з'явілася далучэнне да паўстанцаў «белых». паступова яны узялі кіраўніцтва паўстаннем у свае рукі (у сакавіку 1863 г.).

Улады імкнуліся прадставіць сялянам паўстанне як выступленне паноў супраць «цара - вызваліцеля».

11 сакавіка 1863 г. па загаду Часовага нацыянальнага ўрада ў Варшаве Віленскі Часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі «белыя». Аддзел узначаліў ковенскі памешчык Якуб Гейштар. К. Каліноўскага прызначылі камісарам Гродзенскага ваяводства.

Спадзяванні «белых» на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзіліся.

З пачатку 1863 г. усе беларуска - літоўскія губерніі былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было падаўлена, а летам расійскае камандаванне накіравала буйныя вайсковыя сілы ў Польшчу.

У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам быў назначаны М.М. Мураўёў (да гэтага быў губернатарам ў Магілёве, Гродне, Мінску).

М.М. Мураўёў быў першым з дзяржаўных дзеячаў Расіі, хто ўзняў пытанне аб пастаноўцы шырокай народнай адукацыі ў краі, прычым на «местном наречии», пад якім ён, безумоўна, разумеў беларускую мову.

Улетку 1863 г. да ўлады ў кіраўніцтве паўстанцамі ізноў прыйшлі «чырвоныя». У чэрвені 1863 г. у Вільню вярнуўся К. Каліноўскі, а ў ліпені ён стаў старшынёй Віленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Каліноўскага сканцэнтравалася ўсё кіраўніцтва паўстанцкімі атрадамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

Мясцовыя памешчыкі канчаткова адышлі ад паўстання.

28 жніўня Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

У верасні 1863 г. узброеныя паўстанцкія атрады ў заходніх губернях Беларусі і Літве былі разбіты, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

У Польшчы некаторыя паўстанцкія атрады дзейнічалі яшчэ да восені 1864 г., але таксама былі разбіты.

К. Каліноўскі быў арыштаваны ў студзені 1864 г. і 22 сакавіка таго ж года публічна павешаны ў Вільні на Лукішскай плошчы. Стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пад час абвяшчэння судовага прыгавору, у якім ён быў названы дваранінам, заявіў: «У нас няма дваран - у нас усе роўныя» Каліноўскі - аўтар «Пісем з-пад шыбеніцы». «Народзе… цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права. За сваю землю родную».

Каліноўскі сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: «…не народ зроблены для ўрада, а ўрад для народа».

У абарону паўстанцаў выступіў «Колокол» А. Герцэна. М. Бакунін апублікаваў адозву «Да рускага, польскага і да ўсіх славянскіх народаў», дзе заклікаў падтрымаць польскіх патрыётаў.

3 дапамогай цэнтра «Маладая Еўропа» і асабіста Д. Гарыбальдзі рыхтаваліся палітычныя і ваенныя кіраўнікі паўстанцаў.

Пры непасрэдным удзеле К. Маркса і Ф. Энгельса, якія лічылі польскае пытанне важнай састаўной часткай еўрапейскай рэвалюцыі, арганізоўваліся акцыі салідарнасці заходнееўрапейскіх рабочых з польскім народам.

128 чалавек пакараны смерцю. Каля 12 тыс. высланы ў Сібір.

У апошняй трэці ХІх - пачатку ХХ ст. сярод чыноўнікаў, настаўнікаў, праваслаўнага духавенства, асабліва на ўсходзе Беларусі, пашыралася сістэма поглядаў, якая атрымала назву заходнерусізм. Лідэрам ліберальна - дэмакратычнага кірунку ў заходнерусізме стаў ураджэнец Гродзенскай губерніі М.В. Каяловіч - гісторык, этнограф, публіцыст, аўтар прац па палітычнай і царкоўнай гісторыі Беларусі.

Заходнерусізм прызнаваў пэўную гісторыка - этнічную адметнасць Беларусі. Аднак выключаў магчымасць самастойнага дзяржаўнага і палітычнага развіцця беларускага этнасу.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух у Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70х гг.

Самым радыкальным напрамкам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва.

Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі Герцэн і Чарнышэўскі.

Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразк да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.

Адзін з першых народніцкіх гурткоў ў Беларусі ўтварыўся ў Магілёве ў 1875 г. сярод навучэнцаў мужчынскай гімназіі і духоўнай семінарыі. Яго заснавалі і кіравалі Мікалай Судзілоўскі. Сяргей Кавалік і Рыгор Ісаеў. Выдатным прапагандыстам ідэй сярод сялян быў М. Забела.

Калі летам 1879 г. пецярбургская арганізацыя «Зямля і воля» раскалолася на «Народную волю» і «Чорны перадзел», большасць народнікаў у Беларусі падтрымала апошнюю, якая прытрымлівалася старой прапагандысцкай тактыкі.

У 1879 і 1880 гг. у Беларусь двойчы прыязджаў лідэр «Чорнага перадзелу» Г.В. Пляханаў.

У Мінску пры актыўнай падтрымцы мінскіх і гродзенскіх народнікаў была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня «Чорнага перадзелу», якая ў пачатку 1881 г. выпусціла тры нумары газеты «Черный передел», столькі ж нумароў газеты для рабочых «Зерно» і дзве пракламацыі (лістоўкі).

У 1882 г. арганізацыя «Чорны перадзел» раскалолася.

Да канца 1881 г. большасць народнікаў Беларусі перайшла на пазіцыі партыі «Народная воля». Яе аўтарытэт вырас пасля забойства Аляксандра ІІ.

Кіраўнікі «Чорнага перадзелу» (Г. Пляханаў і інш.) выехалі за мяжу і там стварылі марксісцкую арганізацыю - групу «Вызваленне працы».

У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады.

1 сакавіка 1881 г. пасля некалькіх няўдалых спроб яны забілі Аляксандра ІІ. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І. Грынявіцкі. У краіне пачаліся рэпрэсіі.

Народнікі ў Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана «Паўночна-заходняя арганізацыя «Народнай волі». ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы.

У першай палове 80-х гг. у Пецярбургу існавалі студэнцкія гурткі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў, удзельнікамі якіх былі выхадцы з Беларусі. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў, напісаных на рускай мове.

У 1884 г. члены Віцебскай арганізацыі народавольцаў (група «Гоман») (Аляксандр Марчанка, Xаім Ратнер і інш.) выступілі з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі - стварыць Беларускую сацыяльна - рэвалюцыйную народную партыю як філіял агульнарасійскай партыі «Народная воля». Імі было выдадзена два нумары гектаграфічнага часопіса «Гомон». Гоманаўцы аб'явілі сябе «Беларускай сацыяльна - рэвалюцыйнай групай».

К сярэдзіне 80-х гадоў многія народніцкія арганізацыі ў Расіі былі ліквідаваны паліцыяй.

У другой палове 80-х - 90-я гг. пануючым накірункам у народніцтве становіцца ліберальны. Ліберальныя народнікі адмовіліся ад рэвалюцыйных метадаў барацьбы і галоўную ўвагу звярнулі на рэфармаванне зямельнага заканадаўства з мэтай павялічыць сялянскае землеўладанне і захаваць абшчыну ў вёсцы. Гэтым яны спадзяваліся вырашыць аграрную праблему.

Ідэі ліберальных народнікаў у Беларусі прапагандавала газета «Минский листок».

У 1870 - 80-я гг. галоўная форма пратэсту рабочых - стачка або забастоўка - калектыўныя спыненні працы з патрабаваннем рэгулярнай выплаты зарплаты, скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы.

Найбольш актыўна ў рабочым руху ўдзельнічалі чыгуначнікі. Рабочы рух у гэты перыяд меў абарончы характар.

Адбыліся хваляванні рабочых - землякопаў на будаўніцтве Лібава - Роменскай чыгункі ў Мінскі павеце, на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці.

З мэтай матэрыяльнай падтрымкі стачачнікаў у слясарных майстэрнях Мінска ў 1885-1887 гг. была створана першая ў Беларусі стачачная каса. Яна ўяўляла сабой зародак прафесійных саюзаў, якія рабочым было забаронена ствараць. Стачачная каса была першапачатковай формай аб'яднання рабочых.

Рабочы рух стаў масавым з другой паловы 1890-х гадоў, калі сацыял - дэмакраты перайшлі да масавай агітацыі. Абсалютную большасць іх правялі рабочыя рамеснай і дробна-капіталістычнай гарадской прамысловасці. Барацьба насіла наступальны характар і заканчвалася саступкамі прадпрымальнікаў. Перамогам садзейнічаў і прамысловы ўздым.

Толькі ў 90-х гг. назіраецца ўздым стачачнай барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсё большую арганізаванасць і ў канцы XIX ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У гэты ж час ідэалогія народніцтва пачынае саступаць месца марксізму. Марксістамі называлі сябе прыхільніка сацыял - дэмакратыі.

Узнікненне самастойнага сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі «Пралетарыят» (утварылася ў 1882 г.) і асабліва пляханаўскай групы «Вызваленне працы» (утворана ў 1883 г. у Швейцарыі). Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікія і амаль не звязаныя з масавым рабочым рухам.

У процівагу народнікам марксісты даказвалі, што Расія развіваецца па капіталістычнаму шляху. Гістарычная місія пралетарыяту, па К. Марксу, - ажыццяўленне сацыялістычнай рэвалюцыі.

Прыблізна з сярэдзіны 90-х гг. сацыял-дэмакраты пачынаюць наладжваць прапаганду ідэй сацыялізму ў рабочым асяроддзі. у Мінску ў гэты час аформіліся дзве сацыял-дэмакратычныя групы. Адну ў Мінску ўзначальвалі Я. Гурвіч і П. Берман. Яны разгарнулі агітацыю сярод яўрэйскіх рабочых дробна-капіталістычнай і рамеснай вытворчасці.

Другая група пад кіраўніцтвам Станіслава Трусевіча (уваходзілі Вацлаў Сяліцкі, Яўген Спонці, Аляксандр Крэмер) прыйшла да высновы аб неабходнасці злучэння дзейнасці сацыял - дэмакратаў з рабочым рухам. вяла прапаганду на буйных прадпрыемствах Мінска. Яны разгарнулі масавую агітацыю сярод рабочых на аснове блізкіх і жыццёва важных для іх пытанняў.

Па найбольш важных для працоўных пытаннях віленскі сацыял - дэмакрат А. Крэмер у 1893 г. выдаў брашуру, у якой тлумачылася неабходнасць пераходу сацыял - дэмакратаў ад прапаганды марксізму ў вельмі вузкім коле перадавых рабочых да масавай агітацыі. З такім пераходам звязвалася магчымасць усталявання кіраўніцтва сацыял - дэмакратаў у рабочым руху.

У якасці першачарговай ставілася задача эканамічнай агітацыі - тлумачэнне рабочым неабходнасці іх аб'яднання для правядзення забастовак з мэтай паляпшэння свайго эканамічнага становішча.

Пазней сацыял - дэмакраты павінны былі перайсці да сацыялістычнай агітацыі.

У 1894-1898 гг. да масавай эканамічнай агітацыі сярод рабочых перайшлі сацыял - дэмакраты Вільні, Мінска, Смаргоні, Ашмянаў. Віцебска, Брэста. Гомеля, Гродна, Піснка.

У красавіку 1896 г. С. Трусевіч удзельнічаў у рабоце ўстаноўчага з'езда Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) у Вільні, але не пагадзіўся з яе сепаратызмам і ў маі 1896 г. стварыў Рабочы саюз Літвы (РСЛ), які аб'яднаў інтэрнацыянальныя рабочыя арганізацыі Вільні, Мінска і Смаргоні.

Праграма РСЛ прадугледжвала звяржэнне царызму і заваяванне канстытуцыі ў Расіі ў адзінстве з расійскім пралетарыятам, а на далейшых этапах - барацьбу за сацыялістычны лад. З'езд выказаўся за ўступленне РСЛ на правах аўтаномнай (самастойнай) арганізацыі ў будучую Расійскую сацыял-дэмакратычную партыю. Нацыянальнае пытанне ў праграме РСЛ не закраналася. у пачатку 1897 г. амаль усе кіраўнікі РСЛ, у тым ліку С. Трусевіч, былі арыштаваны і пасля турэмнага зняволення адпраўлены ў ссылку.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходніх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганізацый па нацыянальнай прыкмеце. Такую пазіцыю заняла ЛСДП. Узаемадзеянне з расійскім пралетарыятам адмаўляла Польская сацыялістычная партия (ППС).

У верасні 1897 г. на з'ездзе яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый, што праходзіў у Вільні, утварыўся Бунд (у перакладзе - саюз) - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі. Яго лідэрам стаў А. Крэмер. Бунд лічыў, што абараніць інтарэсы яўрэйскіх рабочых можа толькі іх нацыянальная арганізацыя. Яны адносіліся да эканамістаў (за паляпшэнне эканамічнага становішча).

Праціўнікі Бунда стварылі ў Мінску Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе кіраўнікамі сталі народнікі Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, К. Брэшка-Брэійкоўская, А. Бонч-Асмалоўскі. Гэтая група стаяла на інтэрнацыянальных пазіцыях, але схілялася да тэрарыстычных метадаў барацьбы з самадзяржаўем. Праграма партыі была выкладзена ў брашуры «Свабода», якая была выдадзена вясной 1900 г. ва ўласнай падпольнай друкарні. Апора партыі - пралетарыят і дэмакратычная інтэлігенцыя. Бліжэйшая мэта - звяржэнне самадзяржаўя і заваяванне палітычнай свабоды (канстытуцыі). Канечная мэта - пабудова сацыялізму. Для тэрарыстычнай дзейнасці планавалася стварыць Баявую арганізацыю.

РППВР была ліквідавана вясной 1900 г. К. Брэшка - Брашкоўскай і Р. Гершуні ўдалося выехаць за мяжу і прыняць актыўны ўдзел у стварэнні Партыі сацыялістаў - рэвалюцыянераў (ПСР) і яе Баявой арганізацыі.

ў другой палове 90х гг. у Расіі ствараюцца буйныя гарадскія і рэгіянальныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Усё гэта выклікала неабходнасць аб'яднання сацыял-дэмакратаў у адзіную партыю. Ініцыятарам аб'яднальнага працэсу стаў створаны У.I. Леніным у 1895 г. пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа».

1 і 3 сакавіка 1898 г. у Мінску прайшоў з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага «Саюзаў барацьбы», кіеўскай «Рабочай газеты» і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанн прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыя-лдэмакратычную рабочую партыю (РСДРП) і выбраў ЦК партыі. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаноміі ў вырашэнні мясцовых спраў.

Пасля з'езду мясцовыя сацыял - дэмакратычныя камітэты ў Расіі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

У Беларусі, калі не лічыць бундаўскіх камітэтаў, якія непасрэдна падпарадкоўваліся свайму ЦК, утварыўся толькі адзін камітэт РСДРП - у Гомелі. Летам 1900 г. і ён далучыўся да Бунда. Пасля гэтага ў Беларусі не засталося іншых уплывовых рабочых арганізацый, акрамя бундаўскіх. Толькі ў Гродне значная частка рабочых знаходзілася пад уплывам Рабочага камітэта ППС.

Фактычна на пераломе XIX-XX стст. кіраўніком рабочага руху ў Беларусі стаў Бунд.

Цэнтрам згуртавання рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў стала газета «Искра». якая пачала ідэйную барацьбу з эканамізмам. Прыхільнікі эканамізму адмаўлялі палітычную барацьбу пралетарыяту і лічылі, што змагацца трэба толькі за паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся II з'езд РСДРП, Ён прыняў праграму РСДРП, распрацаваную іскраўцамі. У праграме абвяшчалася канчатковая мэта - пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Бліжэйшай палітычнай задачам партыя ставіла звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Адбыўся раскол РСДРП. З гэтага часу рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку - меншавікамі.

У 1902 г. прыхільнікі ідэй народніцтва стварылі партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Да яе далучыліся члены разгромленай РППВР, адзіны існуючы цэнтр якой заставаўся ў Мінску. Эсэры выступілі за пабудову сацыялізму, заснаванага на аснове сацыялізацыі зямлі, ураўняльнага землекарыстання і кааперацыі. Кааперацыя - добраахвотнае аб'яднанне асобных вытворцаў з мэтай сумеснага вядзення гаспадаркі. Яна мела на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне памешчыцкага землеўладання і ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Галоўным сродкам барацьбы эсэры лічылі індывідуальны палітычны тэрор. Лідэрам эсэраў быў мінскі рэвалюцыянер Р. Гершуні.

У 1902-1904 гг. эсэраўскія арганізацыі ўтварыліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Вільні, Беластоку, Смаленску і іншых гарадах заходніх губерняў. У 1904 г. яны аб'ядналіся ў Паўночна-Заходнюю арганізацыю ПСР.

Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. На рубяжы XIX-XX стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. Яшчэ ў канцы 90-х гг. XIX ст. сярод мінскіх навучэнцаў браты I. і А. Луцкевічы арганізавалі гурток, які меў на мэце вывучэнне Беларусі. Калі ў 1902 г. браты Луцкевічы пераехалі вучыцца ў Пецярбург, яны стварылі там легальны студэнцкі «Гурток беларускай народнай асветы», які працягваў пачатую ў Мінску дзейнасць.

У 1903-1904 гг. Пецярбургскі гурток выдаў зборнік вершаў Янкі Лучыны «Вязанка». а таксама зборнікі «Калядная пісанка» і «Велікодная пісанка» (апошнія два - нелегальна).

Разам з тым у канцы 1902 - пачатку 1903 г. рабіліся спробы арганізацыі першай нацыянальнай рэвалюцыйнай партыі і выдання яе органа - газеты «Свабода».

У канцы 1902 - пачатку 1903 г. з нацыянальна - культурных гурткоў Мінска, Вільні і Пецярбурга аформілася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). Сярод яе стваральнікаў і кіраўнікоў былі К. і А. Луцкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі. Амаль усе яны паходзілі з каталіцкай беларускай шляхты.

У снежні 1903 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў ад гурткоў, на якім была ўтворана Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ) і зацверджана яе праграма.

На сваім I з'ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе «Сацыяльна-палітычнай арганізацыяй беларускага працоўнага народа». Тэарэтычныя погляды членаў БРГ спалучалі ідэі рэвалюцыйнага дэмакратызму і народніцтва.

БРГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне капіталізму і ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расіі на аўтаномію.

Аграрная праграма БРГ прадугледжвала знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Шлях да сацыялізму яна бачыла праз усебаковую кааперацыю працоўных. Пазней БРГ была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ). БСГ узаемадзейнічала з ЛСДП, ПСР, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. Сваю агітацыю БСГ праводзіла ў асноўным сярод сялянства, у рабочым асяроддзі яе ўплыў быў нязначным.

Утварэнне беларускай нацыі. Культура Беларусі

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі.

Нацыя - супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць.

Пераважная большасць беларусаў займалася сельскай гаспадаркай. У прамысловасці, будаўніцтве і гандлі, на транспарце і ў іншых галінах народнай гаспадаркі было занята толькі 17,1% беларускага насельніцтва. Зусім нязначны працэнт складалі беларусы сярод купцоў.

Пасля скасавання ў 1839 г. царкоўнай уніі і прымусовага далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю (у 1897 г. - 81%). Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне.

Буржуазія - рускія, польскія, часткова беларуская.

Памешчыкі - рускія і палякі.

Купцы і прамыслоўцы - яўрэйскія.

Інтэлігенцыя - рускія і беларусы, у меншай ступені палякі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880-1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з'яўляецца развіццё капіталістычных адносін, разбурэнне натуральнай гаспадаркі, пашырэнне і паглыбленне гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, свабодная міграцыя (рух, перасяленне) рабочай сілы, злучэнне мясцовых рынкаў у агульнанацыянальяы рынак.

Беларуская аграрная буржуазія, якая пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права і ў пачатку XX ст. была эканамічна слабай, не ўсведамляла свайго нацыянальнага адзінства як беларусаў і не разлічвала сваімі сіламі авалодаць нацыянальным рынкам.

Развіццё нацыянальнай (літаратурнай) мовы. Агульнасць мовы - адна з самых важных прыкмет нацыі.

Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца ў першай палове XIX ст. на аснове жывой, шматдыялектнай народнай мовы. Яна не мела пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай. Старая літаратурная мова фактычна знікла ў 18 ст. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоіла польскую мову, што панавала ў грамадскім і культурным жыцці да паўстання 1863 - 64 гг. Беларускай дыялектнай мовай карысталіся толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, парцоўныя слаі гарадскога насельніцтва.

Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё сярэднебеларускіх гаворак.

У Пецярбургу ў 1903 г. выйшаў з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Лучына зрабіў далейшы крок у літаратурнай апрацоўцы сярэднебеларускай гаворкі, якая станавілася асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

У цэлым працэс фарміравання беларускай літаратурнай мовы да пачатку XX ст. не завяршыўся. Гэта тлумачыцца выключна неспрыяльнымі ўмовамі яе развіцця.

Этнічная самасвядомасць. Пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыкметай існавання этнасу (нацыі) з'яўляецца наяўнасць у яго прадстаўнікоў этнічнай (нацыянальнам) самасвядомасці, г. зн. усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным». Вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці - разуменне асабістай адказнасці за лёс свайго народа, гатоўнасць аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю.

Нацыянальная самасвядомасць - сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную сукупнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца назва народа.

У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найболын поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы. У беларускім нацыянальным руху, які ў 10-50-х гг. меў культурна-асветніцкі характар, ідэя барацьбы за дзяржаўнасць зарадзілася напярэдадні паўстання 1863 г. Першым змагаром за яе ажыццяўленне быў К. Каліноўскі.

Праз 20 гадоў пасля гібелі Каліноўскага тэарэтычна распрацавалі нацыянальную ідэю прадстаўнікі новага пакалення нацыянальных дзеячаў - беларускіх студэнтаў-народнікаў - асветнікаў і нарадавольцаў.

У пачатку 80-х гг. створаныя імі падпольныя гурткі (пераважна ў Пецярбургу) выдалі некалькі публіцыстычных твораў («Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да землякоў-беларусаў» ад «Шчырага беларуса»), два нумары часопіса «Гомон» (1 - 1884 г.).

Асіміляцыя - знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.

Народнікі ўпершыню тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу, яго права на роўнасць з іншымі народамі і ўласную дзяржаўнасць.

У 1886-1902 гг. цэнтрам згуртавання ліберальна-народніцкай інтэлігенцыі Беларусі стала газета «Минский листок». На яе старонках друкаваліся гісторыка-этнаграфічныя даследаванні М. Доўнар-Запольскага, М. Янчука і іншых вучоных, якія ў асцярожнай форме прапагандавалі і абгрунтоўвалі ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.

Пачатковая і сярэдняя адукацыя.

школьная рэформа 1864 г. мела ў цэлым прагрэсіўны характар, паколькі абвяшчала ўсесаслоўнасць адукацыі і адкрывала (пры наяўнасці сродкаў) магчымасць навучання і ў сярэдняй, і ў вышэйшай школе для прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў.

Амаль да канца ХІХ ст. у Беларусі дзейнічалі «Часовыя правілы для народных школ», распрацаваныя ў 1863 г. пры віленскім генерал-губернатары М.М. Мураўёве. Згодна з імі пачатковыя школы поўнасцю аддаваліся пад кантроль праваслаўнага духавенства.

Пасля паўстання ў 1864 г. былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў Віленскай акругі, у тым ліку Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Сістэма адукацыі была зарыентавана на выхаванне вучняў у духу манархізму, праваслаўя і афіцыйнай народнасці.

Да 60-х гадоў сістэма адукацыі характарызавалася разнастайнасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большапсць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губерніях.

У 60-90-я гг. асноўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці з'яўляліся народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах - прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы.

Народныя вучылішчы падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы і давалі больш грунтоўныя веды, чым царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя ведамству праваслаўнай царквы.

Каталіцкае беларускае і польскае насельніцтва адмаўлялася пасылаць сваіх дзяцей у царкоўна-прыходскія школы і школы граматы. У сувязі з гэтым на захадзе Беларусі больш пашыранымі былі народныя вучылішчы.

Паварот да рэакцыі ва ўнутранай палітыцы царызму, які вызначыўся ў пачатку 80-х гг., у пачатковай адукацыі праявіўся ва ўзмоцненым насаджэнні менавіта школ царкоўнага ведамства. У канцы XIX ст. у Магілёўскай і Мінскай губернях яны складалі да 85% усіх пачатковых школ. 3 прычыны адсутнасці земстваў у Беларусі не было земскіх школ.

Настаўнікі для пачатковай школы рыхтаваліся ў Маладзечанскай, Полацкай, Нясвіжскай і Свіслацкай настаўніцкіх семінарыях. Прымаліся ў іх выключна праваслаўныя. Сярэдняй адукацыі настаўніцкія семінарыі не давалі, і іх выпускнікі не маглі паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя для мужчын, а таксама жаночыя гімназіі. Класічная мужчынская гімназія давала грунтоўную гуманітарную падрыхтоўку. Толькі выпускнікі гімназі мелі выключнае права паступлення ва ўніверсітэты.

У гарадах паводле Палажэння 1872 г. дзейнічалі пачатковыя школы павышанага тыпу - гарадскія вучылішчы (2, 3 і 4-класныя). У 1912 г. яны былі пераўтвораны ў вышэйшыя 4-класныя пачатковыя вучылішчы. Толькі іх выпускнікі атрымалі права паступлення ў адпаведныя класы сярэдняй школы, але зрабіць гэта ў большасці выпадкаў не маглі, бо ў пачатковых вучылішчах не вывучаліся замежныя мовы.

Цыркуляр 1887 г. («цыркуляр пра кухарчыных дзяцей») прадпісваў не прымаць у гімназіі і прагімназіі дзяцейц кучараў, лакеяў, павароў, прачак, дробных крамнікаў.

Школьная рэформа дазволіла адкрываць школы на сродкі грамадскіх арганізацый ці прыватных асоб, што садзейнічала дынамічнаму развіццю прыватнай адукацыі ў другой палове 19 - пач. 20 ст.

Асноўнымі тыпамі пачатковых школ у сельскай мясцовасці і ў пачатку XX ст. заставаліся царкоўна-прыходскія школы і школы граматы, якія падпарадкоўваліся ведамству Рускай праваслаўнай царквы, а таксама вучылішчы Міністэрства народнай асветы. улады аддавалі перавагу школам царкоўнага ведамства. У 1901-1903 гг. у Гродзенскай і Магілёўскай губернях яны складалі 80-85% усіх сельскіх школ.

Змены, што адбыліся ў грамадска-палітычным жыцці ў сувязі з рэвалюцыяй 1905-1907 гг., буржуазныя пераўтварэнні ў ходзе сталыпінскіх рэформ садзейнічалі істотнаму абнаўленню і пашырэнню сеткі навучальных устаноў. Адбывалася паступовая замена школ царкоўнага ведамства ў сельскай мясцовасці народнымі вучылішчамі. Колькасць вучняў у апошніх у 1905-1914 гг. павялічылася амаль у 3 разы і дагягнула 305 тыс.

1909-1916 гг. - адкрыццё настаўніцкіх інстытутаў у Віцебску, Магілёве і Мінску, настаўніцкіх семінарый у Рагачове, Оршы, Барысаве, Гомелі і Бабруйску. Настаўніцкія інстытуты давалі няпоўную вышэйшую, а семінарыі - няпоўную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў Горацкім рамесным і Гомельскім тэхнічным чыгуначным вучылішчах, шэрагу рамесных і сельскагаспадарчых школ, а таксама ў рамесных аддзяленнях і класах, якія адкрываліся пры пачатковых агульнаадукацыйных школах. Вучоба была платнай.

даволі распаўсюджаным сярод сялян было першапачатковае хатняе навучанне дзяцей пры дапамозе наёмных настаўнікаў («дарэктараў») - мясцовых пісьменных падлеткаў, што закончылі народныя вучылішчы.

Навуковыя даследаванні. Паўстанне 1863 г. выклікала небывалую цікавасць да Беларусі ў шырокіх колах расійскага грамадства, а таксама ў Заходняй Еўропе. Найбольшую вядомасць у 60-я гады ў Расіі набылі шматлікія публікацыі па гісторыі Беларусі і яе адносін да Расіі і Польшчы прафесара Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіча (ураджэнца Гродзеншчыны), які выступіў у якасці ідэолага «заходнерусізму».

Значную навуковую дзейнасць разгарнуў Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства (РГТ), створаны ў 1867 г. у Вільні. Актыўнымі супрацоўнікамі РГТ з'яўляліся этнографы і мовазнаўцы Іван Насовіч, Павел Шэйн, Юльян Крачкоўскі, Аляксандр Семянтоўскі і інш.

I. Насовіч (1788-1877) нарадзіўся ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. ў сям'і вясковага святара. Быў настаўнікам. У 1865 г. быў абраны членам-супрацоўнікам РГТ. Самым вялікім укладам I. Насовіча ў беларусазнаўства з'яўляецца «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870), над якім ён працаваў 16 гадоў. У гэтай кнізе змешчаны болын за 30 000 слоў, да якіх дадзены разгорнутыя тлумачэнні і прыклады ў выглядзе прымавак, прыказак, урыўкаў з песень, апісанняў жылля, адзення, ежы, прылад працы, сямейнага і грамадскага побыту, абрадаў, звычаяў і іншых з'яў духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа. Навуковая спадчына I. Насовіча адыграла велізарную ролю ў развіцці беларускай этнаграфіі і мовазнаўства. Яна не страціла свайго значэння да нашых дзён.

На развіцці навукі ў Беларусі адмоўна адбівалася адсутнасць вышэйшых навучальных устаноў. У сувязі з гэтым многія таленавітыя вучоныя, ураджэнцы Беларусі, былі вымушаны жыць і працаваць за межамі радзімы.

Навуковай дзейнасцю тут займаліся ў асноўным выкладчыкі сярэдніх навучальных устаноў, урачы, аграномы, ветэрынары, інжынеры і г. д. Іх працы па дакладных навуках мелі прыкладны і папулярны характар.

У пачатку XX ст. найбольшым навуковым укладам у беларусазнаўства з'явілася трохтомнае (у 4 выпусках) даследаванне Я. Карскага «Беларусы», надрукаванае ў 1903-1922 гг. Гэты твор называюць «энцыклапедыяй беларусазнаўства».

Карскі Яўхім Фёдаравіч (1861-1931) нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага павета. Заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст. Скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут на Украіне, працаваў прафесарам і рэктарам Варшаўскага універсітэта, прафесарам Пецярбургскага універсітэта. Быў выбраны акадэмікам Расійскай Акадэміі навук. Напісаў больш за 700 прац.

Этнаграфічная тэорыя Карскага пра паходжанне беларускай народнасці стала асновай даследаванняў шэрага іншых вучоных. Галоўная яго праца «Беларусы» ацэньваецца спецыялістамі як энцыклапедыя беларусазнаўства. Карскі ўпершыню даў усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа.

Вядомым гісторыкам у пачатку XX ст. стаў М.В. Доўнар-Запольскі.

Доўнар-Запольскі Мітрафан Віктаравіч (1867-1934) нарадзіўся ў г. Рэчыца Мінскай губ. кончыў Мазырскую прагімназію, Кіеўскі універсітэт. Навуковую дзейнасць пачаў у 80 - 90-я гг. як беларускі этнограф, фалькларыст і літаратуразнавец. Абгрунтоўваў ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, неабходнасці развіцця беларускай культуры, навукі і літаратуры. У пачатку XX ст. працаваў прафесарам гісторыі ў Кіеўскім універсітэце і адначасова дырэктарам створанага ім у Кіеве Камерцыйнага інстытута. Апублікаваў больш за 150 навуковых прац па гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Расіі, беларускай этнаграфіі, фальклору і літаратуры. Працы Доўнар-Запольскага садзейнічалі станаўленню беларускай нацыянальнай канцэпцыі (сістэмы поглядаў) у гістарычнай навуцы.

Да ліку найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння ў пачатку XX ст. належаў В. Ластоўскі. Ён вызначыўся як таленавіты нашаніўскі публіцыст і гісторык.

Ластоўскі Вацлаў (1883-1938) нарадзіўся ў фальварку Калеснікі Дзісненскага пав. Віленскай губ. у збяднелай шляхецкай сям'і. Рознабаковую і грунтоўную адукацыю набыў самастойнай настойлівай вучобай. Працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы». На старонках «Нашай нівы», а затым асобнай кніжкай апублікаваў «Кароткую гісторыю Беларусі» (1910 г.), якая адыграла важную ролю ў абуджэнні сярод беларускай грамадскасці нацыянальнай гістарычнай памяці і свядомасці. У 1916-1917 гг. узначальваў выданне беларускай газеты «Гоман» у Вільні, быў адным з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі.

Літаратура і мастацтва

Мастацкая літаратура. У 40-50-я гг. XIX ст. назіраўся пэўны ўздым у беларускім нацыянальна-культурным руху, у тым ліку і ў развіцці літаратуры. Ён працягваўся і ў пачатку 60-х гг. У гэты час значнае распаўсюджанне набыла агітацыйная антыўрадавая літаратура на беларускай мове ў форме ананімных вершаваных «гутарак», у якіх адлюстроўваліся ідэі польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў - памяркоўных «чырвоных».

У 1863 і ў 1864 гг. выдаваліся асобнай кнігай «Расказы на беларускай гаворцы», накіраваныя супраць польскага вызваленчага руху і ўдзелу ў ім беларускага сялянства.

Важкі ўклад у развіццё беларускай літаратуры ў жанры публіцыстыкі ў пачатку 60-х гг. унёс К. Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і «Пісьмы з-пад шыбеніцы» ў асобных месцах успрымаюцца як вершы ў прозе. Знаходзячыся ў турме, Каліноўскі напісаў верш «Марыська чарнаброва, галубка мая».

Пасля падаўлення паўстання ў гісторыі беларускай літаратуры наступіў самы цяжкі перыяд. На яе развіцці крайне адмоўна адбіліся цяжкія рэпрэсіі ў адносінах да ўсіх, хто падтрымаў паўстанне, захады ўладаў па замене мясцовай інтэлігенцыі выхадцамі з цэнтральнай Расіі, фактычная забарона беларускага друку.

Ф. Багушэвіч (1840-1900) нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям'і збяднелага шляхціца. У 1861 г. скончыў Віленскую гімназію і паступіў у Пецярбургскі універсітэт, аднак неўзабаве быў выключаны з яго за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены. Ад рэпрэсій Багушэвічу ўдалося схавацца на Украіне, дзе ён скончыў юрыдычны ліцэй і шмат гадоў працаваў у судовых установах. У 1884 г. вярнуўся ў Вільню і да канца жыцця служыў адвакатам, абараняючы ў судах інтарэсы сялян і гарадской беднаты.

У 1891-1894 гг. за межамі Расійскай імперыі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Для першага аўтар выкарыстаў псеўданім Мацей Бурачок, для другога - Сымон Рэўка з-пад Барысава.

У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт выступіў супраць зняважлівых адносін да роднай мовы як «мужыцкай», якія праяўляліся і сярод беларусаў. «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Ф. Багушэвіч выступіў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэсаў працоўных мас сялянства. I ў гэтых адносінах ён таксама быў першым у беларускай літаратуры.

Янка Лучына (І. Неслухоўскі) (1851-1897) нарадзіўся ў Мінску. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Закончыў Мінскую гімназію і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, працаваў інжынерам. Пісаць пачынаў па-польску і па-руску. Як нацыянальны паэт абудзіўся ў 1887 г. пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў у Мінску.

Праз шэсць гадоў пасля яго смерці гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік беларускамоўных вершаў Я. Лучыны «Вязанка».

Беларуская літаратура нашаніўскага перыяду. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусаў у пачатку XX ст. найболып поўна і яскрава адлюстравалася ў мастацкай літаратуры.

Купала Я. (Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 1882-1942) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага пав. Віленскай губ. у сям'і арандатара. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Коласам) новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, адзін з заснавальнікаў беларускай драматургіі і нацыянальнай школы перакладу, класік беларускай літаратуры.

Продкі Купалы належалі да беззямельнай шляхты. Вучобу Ясь Луцэвіч пачаў у «дарэктараў», скончыў народнае вучылішча. Вельмі шмат чытаў. Вершы пачынаў пісаць па-польску. Канчаткова ўсвядоміў сябе як беларус у 1904 г., пазнаёміўшыся з творамі Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і рэвалюцыйнымі пракламацыямі на беларускай мове. У 1905-1908 гг. працаваў на памешчыцкіх броварах. Пазней характарызаваў гэтую працу як «амаль катаржную». Першы зборнік яго твораў «Жалейка», выдадзены ў 1908 г. пецярбургскай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Паэта заўважылі кіраўнікі нацыянальнага руху і запрасілі на працу ў Вільню - у рэдакцыю «Нашай нівы» і прыватную бібліятэку. У 1909-1913 гг. ён вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Пецярбургу. Творы, напісаныя ў той час, склалі зборнікі «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913). У 1914-1915 гг. Купала быў рэдактарам «Нашай нівы». У сувязі з наступленнем немцаў на Вільню ён выехаў у Маскву, дзе быў прызваны ў армію. Служыў у ваенна-будаўнічым атрадзе ў Мінску, Полацку, Смаленску.

Купала быў адным з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і любоўнай лірыкі. Фальклорна-рамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва» па сваёй выключнай мастацкай дасканаласці сталі класічнымі.

Колас Я. (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 1882-1956) нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Мінскага павета ў сям'і малазямельнага селяніна-лесніка. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Купалам) новай беларускай літаратуры і літара-урнай мовы, класік беларускай літаратуры. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы (1902 г.). Працаваў на стаўнікам пачатковых школ. Летам 1906 г. удзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, за што быў звольнены з працы і асуджаны на 3 гады зняволення. Адбываў пакаранне ў 1908-1911 гг. у мінскім астрозе. Пасля вызвалення настаўнічаў. У пачатку першай сусветнай вайны выехаў у Расію. У 1915-1917 гг. служыў у арміі, быў на фронце. першыя вершы Кастусь Міцкевіч пісаў па-руску.

У 1906 г. Аляксандр Уласаў, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады, запрасіў Коласа да супрацоўніцтва ў газеце «Наша доля». У гэтай газеце ўбачылі свет яго вершы «Наш родны край» (№1), «Асенні вечар» (№2), «Беларусам» (№3), а таксама сатырычнае апавяданне «Слабода» (№2).

Шмат твораў Я. Коласа апублікавала газета «Наша ніва», у тым ліку тых, што былі напісаны за астрожнымі кратамі. У 1910 г. рэдакцыя «Нашай нівы» выдала першы зборнік паэта «Песні жальбы». У 1912 - 14 гг. убачылі свет празаічныя зборнікі - «Апавяданні» і «Родныя з'явы».

Я. Колас быў пачынальнікам мастацкай прозы ў беларускай літаратуры. Мастацкай дасканаласцю вылучаюцца ягоныя алегарычныя апавяданні, вядомыя лад назвай «Казкі жыцця».

Велізарную ролю ў развіцці беларускай літаратуры ў міжрэвалюцыйны перыяд 1907-1917 гг. адыграў Максім Багдановіч (1891-1917) нарадзіўся ў Мінску у сям'і настаўніка, беларускага фалькларыста Адама Багдановіча. Перакладчык, літаратуразнавец, класік беларускай літаратуры. Маленства правёў у Гродна. У 1906-1916 г. жыў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Скончыў юрыдычны ліцэй. З восені 1916 г. - у Мінску. Удзельнічаў у дзейнасці Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У пачатку 1917 г. абвастрылася хвароба (сухоты). Выехаў лячыцца ў Ялту.

Творы Багдановіча, выдадзеныя ў зборніку «Вянок» (1913 г.) і напісаныя ў апошнія гады жыцця, у найбольшай ступені садзейнічалі ўключэнню беларускай літаратуры ў еўрапейскі літаратурны працэс і набліжалі яе да ўзроўню больш развітых літаратур.

Палымянай любоўю да Радзімы пранізаны адзін з апошніх твораў М. Багдановіча - верш-гімн «Пагоня», які стаў запаветам паэта свайму народу.

У перыяд нацыянальнага адраджэння ярка раскрыліся творчыя таленты Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Казіміра Кастравіцкага (К. Каганца), Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.), Зміцера Жылуновіча (Ц. Гартнага), Змітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло, Максіма Гарэцкага.

Цётка - аўтар кніг «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» - першых арыгінальных зборнікаў беларускай паэзіі пач. ХХ ст. Яна - адна з пачынальнікаў апавядальнага жанру.

Жывапіс. У другой палове XIX ст., як і ў першай, не існавала нацыянальнай беларускай школы, ці плыні, жывапісу.

У 2-й палове ХІХ ст. у беларускім жывапісе панаваў мастацкі стыль рамантызм.

Нікадзім Селівановіч (1834-1919) нарадзіўся ў в. Цынцавічы Вілейскага павета (непадалёк ад Маладзечна) у сям'і селяніна. Скончыў Маладзечанскае пяцікласнае вучылішча, а за тым Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Вярнуўся на радзіму. Пісаў іконы, партрэты. Захапіўся мазаікай. 3 мэтай удасканалення майстэрства ў гэтай галіне мастацтва зноў паступіў у Акадэмію. Майстар бытавога жывапісу. Скончыў мазаічны клас і быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Аўтар бытавых карцін («Дзеці ў двары», «У школу», «Гульня дзяцей вёскі Цынцавічы», «Пастух са Свянцяншчыны»). Найбольш значны твор у гэтым жанры - «Стары пастух».

...

Подобные документы

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".

    реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 25.11.2008

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.