Грамадска-палітычны рух

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве i Беларусі. Знішчэнне прыватнай зямельнай уласнасці і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання без эксплуатацыі чужой працы. Утварэнне беларускай нацыі, а таксама пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык русский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 45,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Казімір Альхімовіч (1840-1916) нарадзіўся ў Лідскім павеце ў сям'і небагатага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Пасля ссылкі жыў за мяжою. Закончыў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. Працаваў у Парыжы, Варшаве і іншых гарадах. Пісаў карціны на гістарычныя тэмы («Пахаванне Гедыміна». «Пасля бітвы» «Смерць Глінскага ў турме»), паказаў лёс ссыльных паўстанцаў («Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале», «На зтапе»), адлюстраваў цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян і парабкаў («Жніво», «Парабкава хата»).

Напалеон Орда. Нарадзіўся ў Пінскім павеце. Мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў польскага кампазітара Ф. Шапэна. Амаль 25 гадоў падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве. У Беларусі зрабіў больш за 200 замалёвак.

На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў пач. ХХ ст. па-ранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ.

У пачатку XX ст. у Мінску, Віцебску, Магілёве з'явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы.

Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі пейзажны, бытавы і партрэтны.

Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872-1957) нарадзіўся ў м. Бялынічы Магілёўскай губ. Пасля сканчэння Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства жыў у Маскве, але часта наведваў радзіму. Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Да ліку лепшых яго палотнаў адносяцца «Сакавіцкае змярканне» (1903), «Зімовы сон» (1911), «Блакітная капліца» (1911), «З аколіц Пяцігорска» (Траццякоў набыў для сваёй калекцыі), «Вясна ідзе» (прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў). Сябраваў з І. Рэпіным.

Архітэктура. Пад уздзеяннем прамысловай рэвалюцыі ў гарадах Беларусі ў 60-90-я гг. адбыліся прыкметныя змены. Будаваліся буйныя фабрыкі і заводы, праз многія гарады прайшлі чыгункі, што выклікала новы тып пабудоў - вакзалы, дэпо, чыгуначныя майстэрні. Будынкі вакзалаў будынкі, навучальных устаноў (гімназій, рэальных і духоўных вучылішчаў), тэатраў, банкаў, акруговых судоў і іншых дзяржаўных устаноў у кожным горадзе адносіліся да ліку лепшых і прыгажэйшых.

Для архітэктуры другой паловы XIX ст. (гарадской, сядзібнай, храмавай) быў характэрны стылявы эклектызм, г. зн. змяшанне, спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў і стыляў.

Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэднявечнай готыкі з прымессю іншых стыляў («псеўдаготыка» - несапраўдная готыка). Найбольш часта ён выкарыстоўваўся ў будаўніцтве касцёлаў (Відзы, Гервяты, Браслаў, Вілейка, Іўе, Рэчыца, Паставы і інш.).

У будаўніцтве праваслаўных храмаў - сярэднявечны «рускі», або «візантыйскі», стыль. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву «мураўёвак». Характэрна - высокія шатровыя званніцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў.

У гэтым стылі створаны мемарыяльны храм у вёсцы Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі; капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрэсенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве складваўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры - Чырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з «архітэктурай гістарызму» ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю - мадэрна. Для помнікаў гэтага стылю характэрна перапляценне ліній, асімітрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор.

Прыклады мадэрна: Пазямельна - сялянскі банк у Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве.

Адной з асаблівасцяў беларускай архітэктуры стала выкарыстанне прыроднага камяню. Найбольш папулярны ён быў у Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (касцёлы ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзеснкай вобласці, вёсцы Гожа Гродзенскага раёна).

Нацыянальная самабытнасць беларускай архітэктуры выявілася ў насычэнні помнікаў этнаграфічнымі дэталямі (Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці), выкарыстанні мастацкага кавальства (дом купца Мураўёва ў Гродне), дэкаратыўнай керамікі (Мірская капліца).

паўстанне землекарыстання рух вызваленчы

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Пад'ём польскага нацыянальна-вызвольнага руху і паўстанне 1863 г. Адмена расейскім урадам прыгоннага права ў Беларусі і Літве, ажыўленне апазіцыйнага руху ў Расійскай імперыі і краінах Заходняй Еўропы. Затрымка станаўлення беларускай інтэлігенцыі.

    реферат [23,4 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі. Станаўленне беларусазнаўства. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры.

    реферат [42,8 K], добавлен 22.12.2010

  • Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гг.; рэвалюцыянэр-дэмакрат, паэт. Летапіс жыцця, грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці. Месца К. Каліноўскага ў беларускай культуры.

    курсовая работа [30,1 K], добавлен 11.03.2015

  • Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі.

    курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011

  • Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя беларускія арганізацыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі.

    реферат [57,5 K], добавлен 15.07.2012

  • Выяўленне асноўных прычын і мэтаў паўстання. Разгляд характару яго праходжання ў Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях. Агляд мер і дзеянні расійскіх уладаў. Вызначэнне асноўных вынікаў і ўплыву паўстання на далейшае развіццё Беларусі.

    презентация [9,3 M], добавлен 07.01.2018

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".

    реферат [17,1 K], добавлен 28.03.2010

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Перыяды фарміравання беларускай нацыі. Развіццё нацыянальнай мовы. Матэрыяльная і духоўная культура Беларусі. Агульнасць эканамічнага жыцця як асноўны прыкмета нацыі. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці у XIX - XX ст. Школьныя рэформы 60—80 гадоў.

    реферат [38,1 K], добавлен 03.12.2009

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гісторыя барацьбы беларускага народа за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Палітыка Беларускага пасольскага клуба, страта яго аўтарытэту ў народных масах. Перадумовы, прычыны і вынікі паўстання працоўных і сялян 1929-1933 гадоў у Заходняй Беларусі.

    реферат [19,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Ліквідацыя абсалютызму і переход ўлады да новых груп насельніцтва. Гістарычныя перадумовы і пачатак паўстання 1863-1864 гг.. Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў Беларусі і Літвы. Наступствы паўстання для яго ўдзельнікаў і іншых жыхароў Беларусі.

    курсовая работа [65,0 K], добавлен 25.11.2008

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі. Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці. Мастацтва і тэатр.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 23.09.2012

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Развіццё лібералізму на тэрыторыі Заходніх губерняў. Працоўны рух, прапаганда марксізму і адукацыя рабочых саюзаў. Дзейнасць польскіх і габрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый, іх уплыў на сацыяльную жыццё. Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.