Палітычнае становішча Беларусі

Змены ў сацыяльна-палітычным становішчы насельніцтва беларукіх зямель. Расійская сістэма падаткаў і павіннасцей. Лёс Беларусі ў вайне 1812 г. Вызваленчы рух, змены ў палітыцы царызму. Літаратура, жывапіс, тэатр і музыка, архітэктура эпохі Асветніцтва.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 64,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ

1. Змены ў сацыяльна - палітычным становішчы насельніцтва беларукіх зямель

Насельніцтва. Адміністрацыйны падзел.

САСЛОЎІ

Прывілеяваныя

падатковыя

Пазбаўленыя рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і інш. дзярж. павіннасцей

Агульныя павіннасці: падушны падатак, рэкрутчына, іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці

Дваранства

Духавенства

Купецтва

Ганаровыя грамадзяне (з 1832 г.)

Прыгонныя сяляне (53,5 %)

мяшчане

Памешчыцкія

дзяржаўныя

Свабоднае вінакурства

Земскі падатак

Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшымі прывілеяванымі саслоўямі былі дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з 1832 г.). Усе яны пазбаўляліся рэкрутчыны, цялесных пакаранняў, падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.

Асноўную масу падатковага саслоўя і ўсяго насельніцтва Беларусі (53,5 %) складалі прыгонныя сяляне, якія падзяляліся на дзве асноўныя групы - памешчыцкія і дзяржаўныя. Другім падатковым саслоўем былі мяшчане - асабіста свабоднае насельніцтва гарадоў, якое павінна было плаціць падушны падатак, адбываць рэкрутчыну, выконваць іншыя грашовыя і натуральныя павіннасці.

У першай палове XIX ст. у Беларусі ўтвараецца новая для яе непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва - разначынцы, г. зн. выхадцы з «розных чыноў і звання'ў».

1796-1797 гг. - адміністрацыйная рэформа, у Беларусі ствараліся губерні: Беларуская з губернскім горадам Віцебскам; Мінская з губернскім горадам Мінскам і Літоўская з губернскім горадам Вільняй.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі ў 1802 г. Беларуская губерня падзялілася на Магілёўскую і Віцебскую. Яны ўвайшлі ў склад Беларускага генерал - губернатарства. Літоўская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоўскае генерал - губернатарства.

Генерал - губернатары з'яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у якія ўваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноўнікі. Звычайна склад вышэйшых чыноў набіраўся з рускіх саноўнікаў і чыноўнікаў.

У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у «Даравальнай грамаце гарадам» («Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі»). У гарадах адмянялася панаванне свецкіх ці духоўных феадалаў, скасоўвалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены ўрадам. Усе гараджане дзяліліся на шэсць разрадаў і ў залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, дапускаліся да выбараў дэпутатаў («гласных») у гарадскую думу. Яна з'яўлялася распарадчым органам і выбірала па аднаму прадстаўніку ад кожнага разряду ў свой выканаўчы орган - шасцігласную думу. Аднак вырашэнне ўсіх важных пытанняў гарадскога жыцця цалкам залежала ад губернатараў і прызначаных імі чыноўнікаў - гараднічых. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было ў Расіі.

Сацыяльная і канфесійная палітыка. Расія, у складзе якой аказалася Беларусь, па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні. У XVIII ст., калі ў Еўропе хутка развіваўся капіталізм, у Рэчы Паспалітай працягваў панаваць феадальны лад, які знаходзіўся ў сваім апагеі: У Расіі памешчыкі раней, чым у Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш.

У пачатку XVIII ст. «паспалітае рушэнне», служба ў якім лічылася неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, у Рэчы Паспалітай ужо не склікалася. У Расіі толькі маніфест Пятра III ад 1762 г. вызваліў дваранства ад нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні:

- ў формах дваранскага землеўладання,

- ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай.

Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

Дваранству і купецтву беларускіх земель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатаў для выпрацоўкі праекта новага агульнадзяржаўнага Улажэння.

У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

У першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.

Аднак значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла царскі ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Беларусі рускім дваранам ды чыноўнікам. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маёнткаў у Беларусі ўрадам Аляксандра I была спынена.

Наступны крок - паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. У адносінах да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак барацьбы, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. Канфіскацыя праводзілася ў некалькі этапаў.

- Першыя канфіскацыі прыпадаюць на 1773-1775 гг. Яны былі накіраваны супраць той часткі магнатаў і шляхты, што не захацела прынесці прысягу новаму гаспадару.

- Наступная хваля канфіскацый была накіравана супраць удзельнікаў паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.).

- Пасля Айчыннай вайны 1812 г. пачалася новая хваля канфіскацый, якая, праўда, хутка прыпынілася. Цар, па сутнасці, дараваў здраду тым мясцовым памешчыкам, якія служылі Напалеону I.

Па загаду Кацярыны II пачалася «чыстка» мясцовага дваранскага саслоўя. Гэтае мерапрыемства расцягнулася на многія гады і называлася «разборам шляхты». Расійскія ўлады запатрабавалі ад беларускай шляхты прад'яўлення дакументаў на дваранскае званне. Дробная шляхта часта не мела іх і ў выніку выключалася з дваранскага саслоўя і пераводзілася ў саслоўе аднадворцаў.

Шляхецкае саслоўе ў цэлым страціла права выбіраць манарха, збіраць ваяводскія і павятовыя соймікі, ствараць узброеныя сілы (канфедэрацыі) для абароны сваіх вольнасцей і прывілеяў.

Магнаты былі пазбаўлены права трымаць свае войскі і крэпасці.

Адбыліся змены і ў судовай справе: крымінальныя справы вырашаліся на аснове расійскіх законаў, а грамадзянскія - у адпаведнасці з нормамі III Статута ВКЛ. Членаў судоў выбірала шляхта, якая мела не менш чым 10 прыгонных мужчынскага полу. Незаможная шляхта да выбараў не дапускалася. Значная частка раней вольных людзей была далучана да прыгонных сялян.

Для мясцовых памешчыкаў важнае значэнне мела захаванне за імі права на свабоднае вінакурства (пры ўмове выплаты дзяржаве пэўнай пошліны).

3. Падаткі і павіннасці. На Беларусь была распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей.

Сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага (з кожнага «дыма», двара) падушны падатак, значна больш цяжкі. Ён раскладваўся на мужчынскія «душы».

На мяшчан ускладваліся расходы па ўтрыманню гарадскіх улад, паліцыі, турмаў і г. д. (земскі падатак).

З 1811 г. дзяржаўныя падаткі ў Беларусі пачалі збіраць не асігнацыямі (папяровымі грашыма), як гэта было ў расійскіх губернях, а манетай, курс якой быў значна вышэйшы. У канцы 18 ст. падушны падатак даходзіў да 1 рубля серабром у год.

Новай і вельмі цяжкай для сялян і мяшчан Беларусі з'явілася рэкруцкая павіннасць (абавязак выдзяляць рэкрутаў на 20-гадовую службу ў расійскую армію). Адзін рэкрут выдзяляўся ад 200, а з 1820 г.- 125 душ мужчынскага полу.

Каб перавесці расійскае войска на самазабеспячэнне, міністр А. Аракчэеў стварыў у 1810 г. на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета першае ваеннае пасяленне. Да жніўня 1818 г. яны ўзніклі ва многіх губернях, у тым ліку ў Віцебскай і Магілёўскай. Салдат сялілі ў вёсках, а сялян гэтых вёсак перасялялі ў Новарасійскі край. Вёскі разбураліся і ствараліся новыя з роўнымі вуліцамі і аднолькавымі хатамі. Салдаты павнны былі несці службу і займацца сельскай гаспадаркай.

Уключэнне Беларусі ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму вызначыла накірункі гаспадарчай спецыялізацыі. Узніклі новыя мануфактуры: палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя.

У Крычаве была заснавана судаверф, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту.

Больш сталі вырошчваць тэхнічных культур..

Былі адменены пошліны на продаж сельскагаспадарчых прадуктаў, былі ліквідаваны ўнутраныя мытні. Пашырыліся гандлёвыя сувязі з рускімі і украінскімі губернямі. Павялічыўся вываз тавараў у расійскія парты на Балтыйскім моры.

4. Адносіны да канфесій.

Каля 80 % ад усіх мясцовых хрысціян складалі вернікі уніяцкай царквы. Да яе належала пераважная большасць сялян, а таксама частка мяшчан і дробнай шляхты. Практычна ўсе мясцовыя памешчыкі былі каталікамі.

Забаронены рымскім папам у 1773 г. ордэн езуітаў знайшоў сабе прытулак да 1820 г. на землях Усходняй Беларусі. Цэнтр езуіцкага ордэна перамясціўся ў Полацк. Была ўтворана Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

Праваслаўная царква, заняпалая ў часы Рэчы Паспалітай, заняла пануючае становішча на беларускіх землях: яе дзейнасці забяспечвалася поўная дзяржаўная падтрымка.

За католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў, маёмасць каталіцкіх касцёлаў, кляштараў захоўвалася ў недатыкальнасці. Засноўвалася Беларуская каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

Каталіцкаму духавенству катэгарычна забаранялася схіляць да сваей веры праваслаўных.

Такая ж верацярпімасць была праяўлена і ў адносінах да уніятаў: мінскае і беларускае праваслаўныя епархіяльныя кіраўніцтвы былі папярэджаны аб тым, што нельга прымушаць уніятаў прымаць праваслаўную веру, а патрэбна «возбуждать добровольное желание». Святары, якія парушалі гэты указ, падлягалі адлучэнню ад сваіх прыходаў.

Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына II выдала указ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе.

Пастаяннае пражыванне яўрэяў у Расіі было забаронена ў пачатку 40х гг. XVIII ст. У 1794 г. Кацярына II падпісала ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губернях. Толькі тут дазвалялася яўрэям пастаяннае пражыванне. Але і ў гэтым раёне ім было забаронена трымаць шынкі, корчмы і пастаялыя двары ў вёсках, арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы і ўвогуле пражываць за межамі гарадоў і мястэчак. У сувязі з гэтым пачалося прымусовае высяленне яўрэяў з вёсак і памешчыцкіх маёнткаў у гарады і мястэчкі, не звяртаючы ўвагі на адсутнасць там для большасці з іх жылля і працы.

Яўрэйскія рамеснікі і купцы абкладваліся ўдвая большымі падаткамі, чым хрысціяне. За выплату падаткаў, за выкананне павіннасцей адказваў кагал. Для яўрэяў была павышана і норма рэкруцкай павіннасці. Гэтыя і іншыя меры мелі на мэце прымусіць яўрэяў перайсці ў хрысціянства (праваслаўе) або зусім пакінуць Расійскую імперыю. Усе абмежаванні скасоўваліся для хрышчоных яўрэяў, якія цалкам адрываліся ад кагалу. Яўрэі маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што яны будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

2. Лёс Беларусі ў вайне 1812 г.

Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні вайны.

У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Прусіі. Было створана Варшаўскае герцагства. Гэта магло адмоўна паўплываць на настроі ў былой усходняй частцы Рэчы Паспалітай, якая знаходзілася ў складзе Расіі (прывесці да ўздыму сярод шляхты памкненняў да аднаўлення дзяржаўнасці). Каб не дапусціць такіх настрояў цар Аляксандр І заявіў аб намеры аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае.

У 1811 г. быў складзены князямі М.Агінскім, Ф. Любецкім, графам Л. Плятэрам праект “Палажэння аб аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”. Праект прадугледжваў аўтаномію - шырокае ўнутранае самакіраванне. Ён атрымаў назву “план Агінcкага”.

1. Пачатак вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. 12 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона Банапарта, сканцэнтраваныя на тэрыторыі герцагства Варшаўскага і Прусіі, пераправіліся праз Нёман і ўступілі ў межы Расійскай імперыі - на землі Літвы і Беларусі. 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён - Мінск.

Штаб 1-й арміі генерала М. Б. Барклая дэ Толі знаходзіўся ў Вільні,

штаб 2-й арміі генерала П. I. Баграціёна - у Ваўкавыску,

штаб 3-й арміі генерала А. П. Тормасава - у Луцку (на Валыні).

галоўнакамандуючы - Барклай дэ Толі. Перад 3-й арміяй ён паставіў задачу перакрыць французам шлях на Кіеў, а 1-я і 2-я арміі павінны былі адступаць на ўсход з мэтай злучыцца ў Віцебску.

Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны - Полацк, а Баграціён вёў сваё войска з Ваўкавыска праз Слонім на Мір (бітва 27-28 чэрвеня) і Мінск, але гэты шлях пасля ўзяцця французамі Мінска быў перакрыты. З - пад Міра 2-я армія накіравалася на Магілёў. У 11 км ад Магілёва, ля вёскі Салтанаўка 11 ліпеня, адбыўся жорсткі бой. Корпусу генерала М.М. Раеўскага (у бітве прымалі ўдзел яго 10 і 17 гадовыя сыны) ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

У сярэдзіне ліпеня вызначылася немагчымасць злучэння расійскіх армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам іх сустрэчы быў прызначаны Смаленск. 1-й арміі 13 - 14 ліпеня давялося вытрымаць жорсткія баі на падыходзе да Віцебска (каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына), пасля чаго яна пакінула Віцебск і накіравалася на Смаленск. Туды ж праз Чэрыкаў рухалася войска Баграціёна.

У гэтыя ж дні напружаныя баі адбываліся ў раёне Полацка, дзе Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна з мэтай перакрыць французам шлях на Пецярбург. Полацк быў заняты маршалам Удзіно. У бітве 15 ліпеня паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава расійскі генерал Я. Кульнёў (у 1809 г. ён быў прызначаны шэфам Беларускага, а потым Гродзенскага гусарскага палка, які ўваходзіў у склад 1-й рускай арміі пад камандаваннем М. Барклая дэ Толі. У 1900 г. імя Кульнёва было прысвоена Полацкай настаўніцкай семінарыі, у 1909 - Клясціцкаму гусарскаму палку, які да 1824 г. называўся Гродзенскі) атрымаў перамогу над Удзіно, але неўзабаве ў баі каля мястэчка Сівошын загінуў. Полацк застаўся ў руках французаў.

У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні ўключылася і армія Тормасава, якая накіравалася ў Гродзенскую губерню для ўдару па тылах французскіх войскаў. Але французы прымусілі яе зноў адступіць на Валынь.

На працягу другой паловы ліпеня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, вырашаючы пытанне, што рабіць далей. План маланкавага разгрому расійскай арміі ў межах Беларусі праваліўся, вайна зацягвалася. Усведамляючы небяспеку далейшага паходу ў глыбіню Расіі, французскі імператар схіляўся да думкі - закончыць баявую кампанію 1812 г. у Віцебску і чакаць тут мірных перагавораў з Аляксандрам I.

Але ўрэшце прыйшоў да высновы, што захаваць баяздольнасць сваёй арміі ён зможа толькі пры ўмове руху наперад і дасягнення перамог. Таму прыняў рашэнне ісці далей на ўсход і 1 жніўня выступіў з Віцебска.

Тым часам арміі Барклая дэ Толі і Баграціёна 22 ліпеня злучыліся пад Смаленскам. Пасля бітвы 4-5 жніўня працягвала адступаць. Тут у ходзе баёў колькасная перавага французаў значна зменшылася, а напярэдадні Барадзінскай бітвы (26 жніўня) сілы праціўнікаў былі ўжо прыблізна роўныя.

У баях пад Смаленскам удзельнічала Н.Дурава - гераіня вайны 1812 г., першая ў Расіі жанчына - афіцэр. З 1811 г. яна служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне. Удельнічала ў Барадзінскай бітве. Затым непрацяглы час была ардынарцам М.І.Кутузава.

2. Становішча ў Беларусі ў час вайны.

Да службы ў расійскай арміі былі прыцягнуты шляхам рэкруцкіх набораў каля 180 тыс. жыхароў беларускіх зямель. У 1-й арміі 6 дывізій былі ўкамплектаваны ўраджэнцамі беларускіх губерняў.

Разам з тым у Беларусі ў другой палове 1812 г. былі сфарміраваны 6 кавалерыйскіх і 5 пяхотных палкоў агульнай колькасцю каля 25 тыс. чалавек, якія ваявалі на баку Напалеона. Акрамя таго, не менш чым 8 тыс. налічвалася ў корпусе жандараў, народнай гвардыі і ў батальёнах стралкоў.

Польскія і беларускія паны і шляхта віталі прыход французаў, паступалі на службу ў напалеонаўскую армію, падтрымлівалі акупацыйны рэжым з надзеяй на аднаўленне Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

1 ліпеня 1812 г. (19 чэрвеня па старому стылю) загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага (Часовая камісія), якому падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць, перайменаваныя па французскаму ўзору ў дэпартаменты. (Дэпартамент - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.).

Імі кіравалі асобныя камісіі з трох членаў. Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты, якія не ўваходзілі ў склад ВКЛ, падпарадкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам.

Часовы ўрад ВКЛ імкнуўся да злучэння з Польшчай. 14 ліпеня 1812 г. ён падпісаў акт аб «зліцці з народам Польшчы».

Галоўным абавязкам Часовага ўрада ВКЛ з'яўлялася выкананне загадаў Напалеона, найперш - забеспячэнне французскай арміі прадуктамі, фуражом (кормам для жывёлы), правядзенне рэкруцкіх набораў, ахова грамадскага парадку ў краі.

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуў у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска.

3. Партызанскі рух. Агульны настрой насельніцтва Літвы-Беларусі ў адносінах да французаў на пачатку вайны быў спрыяльны. Напалеона і яго маршалаў сустракалі з хлебам-соллю ў Вільні, Мінску і іншых гарадах. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў па ініцыятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся ўзброеныя атрады, якія перашкаджалі расійскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоўнасці, запасы харчоў і фуражу, нападалі на абозы і каманды, што займаліся рэквізіцыямі ў вёсках. (Рэквізіцыя - прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах.)

Паны і сяляне ў Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона розныя надзеі. Спадзяванні беларускіх сялянства вызваленне ад прыгону. Але ў Беларусі, як і ў Расіі, Напалеон не пайшоў на рэвалюцыйныя меры ў вырашэнні сялянскага пытання, якія маглі б забяспечыць яму масавую падтрымку з боку прыгонных сялян.

У такіх умовах у многіх месцах Беларусі ў другой палове 1812 г. разгарнуўся партызанскі рух з мэтай абароны ад марадзёрства. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражыраў, не дапускалі іх да сваіх вёсак, пры магчымасці знішчалі. Адначасова сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў, нярэдка грамілі панскія фальваркі.

Першыя партызанскія атрады пачалі дзейнічаць на яе тэрыторыі ўжо ў ліпені 1812 года. Сяляне вёскі Трасцяны Ігуменскага павета Мінскай губерні стварылі атрад, у які ўваходзіла ўсё дарослае насельніцтва вёскі. На чале яго стаяў селянін Тарас Барысенка. Атрад нападаў на французскіх салдат і мясцовых памешчыкаў, якія актыўна супрацоўнічалі з акупантамі. У гэты ж час арганізавалі партызанскія атрады сяляне вёсак Стараселле, Мажаны, Кляўкі Барысаўскага ўезда і іншых населеных пунктаў Беларусі.

28 чэрвеня 1812 г., у час баёў каля мястэчка Мір, селянін Дзяніс з вёскі Сімкава па даручэнню казакаў апавясціў рускае камандаванне ў г. Стаўбцы аб месцазнаходжанні французскага атрада, што дало магчымасць казакам Платава разбіць яго. Селянін з мястэчка Грозава (каля Слуцка) завёў атрад французскіх фуражыраў з нарабаваным дабром у размяшчэнне расійскіх войск.

Партызанскі атрад жыхароў вёскі Жарцы ў Полацкім павеце. Камандзір - адстаўны салдат Максім Маркаў і данскі казак Леў Грушын. Удзельнічалі ў баях за Полацк. 22 чалавека атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках.

Пасля вайны сяляне вёскі Жарцы пачалі лічыць сябе вольнымі і адмовіліся ісці на паншчыну. Памешчык пакараў іх розгамі. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў сялян вёскі з землямі ў вольныя хлебаробы з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай латы.

Фядора Міронава, прыгонная сялянка памешчыка Глазкі на Віцебшчыне. Ёй асабліва давяралі генералы В.Х. Вітгенштэйн і Я.І. Уластаў. Даныя Фядоры Міронавай дапамаглі рускім войскам у штурме і вызваленні Полацка ад французскага войска. ў лютым 1816 года быў падпісаны дакумент на яе ўзнагароджанне. Імператар прызначыў ёй пяцьсот рублёў грошай і срэбны на аненскай стужцы медаль з надпісам “За карыснае”, які дазваляецца ёй насіць. 2 студзеня 1820 года, паводле царскага ўказа, прыгонная сялянка Фядора Міронава, кавалер медаля “За карыснае”, з сямействам была вызвалена з-пад прыгону і стала вольнай.

Адзін з жыхароў Полацка І.Т. Цімафееў па ўласнай ініцыятыве на працягу трох месяцаў збіраў і дастаўляў у корпус Вітгенштэйна звесткі аб праціўніку. Французам удалося яго схапіць. Пагражалі расстрэлам. Але гараджанін збег і працягваў дапамагаць рускай арміі. За свой подзвіг Цімафееў быў узнагароджаны сярэбраным медалём на аненскай стужцы.

4. Баявыя дзеянні восенню 1812 г. У пачатку кастрычніка Напалеон, не дачакаўшыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддаў загад аб адступленні з разбуранай і спаленай Масквы.

6-8 кастрычніка войска Вітгенштэйна авалодала Полацкам, а валынская армія, якую ўзначаліў адмірал Чычагоў,- Слонімам. 2-6 кастрычніка - вызвалены Віцебск.

4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысаў (9.11) і Магілёў (12.11).

Армія Напалеона фактычна была акружана, а наперадзе ў яе была пераправа праз раку Бярэзіну. Гэтую пераправу забяспечваў корпус Удзіно. Каля вёскі Студзёнкі (15 км на поўнач ад Барысава) узводзіліся два масты. Адначасова фальшывая - для падману расійцаў - пераправа рыхтавалася ля вёскі Ухалоды - ніжэй Барысава. Сюды і сцягнуў свае войскі адмірал Чычагоў. 14 лістапада праз масты ля в. Студзёнкі пераправіўся Напалеон са сваёй гвардыяй. А ў наступныя тры дні ў гэтым месцы загінула каля 20 тыс. французаў. Праз Бярэзіну пераправілася не больш як 60 тыс. чалавек - дзесятая частка "Вялікай арміі».

У Смаргоні 24 лістапада Напалеон пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж. Расійскія войскі без бою 8 снежня занялі Гродна. Да Немана дайшлі менш за 30 тыс. французаў. Для Напалеона тэта азначала катастрофу.

5. Вынікі вайны для Беларусі.

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813-1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да французаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, што змагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскаў. Наадварот: прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

Сяляне вёскі Жарцы лічылі сябе вольнымі і не выконвалі павіннасцей. Памешчык пакараў іх розгамі, прыгаворваючы: “Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж”. У 1819 г. царскі ўрад выкупіў жыхароў вёскі Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы з умовай спагнання з іх у казну большай часткі гэтай платы.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвяшчаў дараванне тым асобам, якія прынялі ў вайне бок Напалеона, і хто вяртаўся з-за мяжы на працягу двух месяцаў. Пасля гэтага тэрміна іх маёнткі забіраліся ў казну.

3. Вызваленчы рух. Змены ў палітыцы царызму

1. Тайныя таварыствы.

На развіццё грамадскай думкі зрабілі ўплыў:

- тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральным праве

ідэя грамадскага дагавору

падзеі вайны 1812 г.

Імкненне польскай і апалячанай шляхты Беларусі і Літвы да аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай

У 10-20-я гг. XIX ст. яно праяўлялася ў дзейнасці розных тайных таварыстваў і гурткоў, якія існавалі ў Віленскім універсітэце, у некаторых гімназіях і вучылішчах краю, а таксама ў войску.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча і Юзафа Яжоўскага ўзнікла таварыства філаматаў ці аматараў навук («філамат» - у перакладзе з грэчаскай мовы - той, хто імкнецца да ведаў). На пачатку іх дзейнасці ставіліся за мэту самаадукацыя, садзейнічанне «па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце» і грамадскай працы на карысць радзіме. Вялікае значэнне надавалася краязнаўству. 3 дзейнасцю філаматаў звязаны пачатак навуковага даследавання фальклору, мовы, вераванняў і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

Заклікалі “захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану”. Яны нават сабралі ўзоры хлеба, якім харчаваліся ў галодныя гады сяляне.

Філіяламі таварыства філаматаў былі «Таварыства прамяністых» і «Саюза літаратараў». У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае «Таварыства аматараў навук», члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі і роўнасці.

У 1820 г. улады даведаліся пра дзейнасць віленскіх студэнтаў і загадам рэктара Віленскага універсітэта іх аб'яднанне было распушчана. У гэтым жа годзе ў асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў ці аматараў дабрачыннасці («філарэт» - у перакладзе з грэчаскай мовы - той, хто любіць дабрачыннасць). Яны выступалі за ўвядзенне канстытуцыйнага ладу, усталяванне раўнапраўнасці людзей і народаў. Член таварыства Міхал Рукевіч стварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і некаторых іншых гарадах і мястэчках Гродзеншчыны. Гурток прыхільнікаў філарэтаў быў і ў Полацку.

У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў.

Вясною 1823 г. улады раскрылі існаванне таварыства філарэтаў, пачаліся арышты. Была ўтворана следчая камісія на чале з сенатарам М. Навасільцавым. Паводле прысуду 20 філарэтаў і філаматаў былі высланы ў аддаленыя губерні Расіі. 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі на радзіме. Акрамя таго, былі звольнены з працы прафесары Віленскага універсітэта I. Лялевель, М. Баброўскі, I. Даніловіч, заменены рэктар. Змушаны быў пайсці ў адстаўку і кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі князь А.Чартарыйскі.

Жыхарам Літвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях.

Да следства прыцягваўся і М. Рукевіч, але з-за адсутнасці доказаў яго прыналежнасці да таварыства філарэтаў быў вызвалены. Неўзабаве ён арганізаваў на Беласточчыне сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпуса «Таварыства ваенных сяброў», кіраўнікамі якога сталі капітан К.Ігельстром і паручнік А.Вягелін. М. Рукевіч і яго «ваенныя сябры» мелі сувязі з тайнымі арганізацыямі расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў. Выстыпалі за вольнасць і асвету для сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. “ваенныя сябры” сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у мястэчку Браньск (Беласточчына).

Дзекабрысты

Пачатак дзейнасці дзекабрыстаў у Беларусі звязаны з паўстаннем у 1820 г. Сямёнаўскага гвардзейскага палка ў Пецярбургу і пераводам у заходнія губерні гвардзейскага корпуса, у якім служылі члены «Паўночнага таварыства».

У Мінску ў 1821 г. служыў кіраўнік гэтага таварыства М. Мураўёў. Тут ім быў складзены першы праект расійскай канстытуцыі, вядомы пад назвай «мінскі варыянт».

У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра «Таварыства з'яднаных славян» І. Гарбачэўскі.

У 1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся план арышту цара ў час агляду войск у Бабруйскай крэпасці. Аднак план не быў ажыццёўлены.

Праз 10 дзён пасля паўстання ў Пецярбургу (24 снежня 1825 г.) адзін з батальёнаў Літоўскага асобнага корпуса па закліку членаў «Таварыства ваенных сяброў» адмовіўся прысягнуць Мікалаю I. Арганізатары гэтага выступлення былі арыштаваны. Ваенны суд прыгаварыў М. Рукевіча, К. Ігельстрома і 11 іх паплечнікаў да пакарання смерцю. Аднак цар змякчыў гэты прыгавор, асудзіўшы абвінавачаных на 10 гадоў катаргі і далейшае «вольнае пасяленне» ва Усходняй Сібіры.

Правалам скончылася і спроба сяброў «Таварыства з'яднаных славян» падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску ў лютым 1826 г.

Члены «Паўднёвага таварыства» дзекабрыстаў у 1824 г. наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычным таварыствам», якое мела свае гурткі і ў Літве-Беларусі і ставіла за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі прадстаўнікі буйных памешчыкаў М. Ромер, К. Радзівіл, К.Прозар. Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы адначасовага паўстання супраць царызму. Пры гэтым польскае таварыства дамаглося згоды ад расійскіх рэвалюцыянераў на далучэнне да Польшчы Гродзенскай, Віленскай і часткі Мінскай губерняў (толькі часткі са сваіх патрабаванняў). Дачасны разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыйных сіл Польшчы і Расіі.

У лютым 1826 г. член “таварыства аб'яднанных славян” С. Трусаў спрабаваў уняць паўстанне ў Палтаўскім пяхотным палку ў Бабруйску.

Няўдачы першых рэвалюцыянераў дваранска - шляхецкага паходжання тлумачыцца іх адарванасцю ад народа. Яны хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.

2. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.

Паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1815 г. было створана Каралеўства Польскае ў складзе Расійскай імперыі. Яно мела сваю Канстытуцыю, сейм, асобнае войска. Вялікім князем у Каралеўстве быў брат цара.

У канцы лістапада 1830 г. у Варшаве ўспыхнула паўстанне ў сувязі з намерам Мікалая I паслаць польскае войска на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі. Шляхецка-рэвалюцыйную плынь (за пашырэнне паўстання на землі былога ВКЛ, іх лозунг “За нашу і вашу свабоду”) у паўстанні ўзначальваў I. Лялевель, былы прафесар гісторыі Віленскага універсітэта, кансерватыўна-арыстакратычную (выступалі за захаванне традыцый, стабільнасці, упарадкаванасці) - князь А.Чартарыйскі. У студзені 1831 г. ён стаў старшынёю польскага нацыянальнага ўрада. Тады ж сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая I і членаў яго сям'і правоў на польскі трон.

Мэта паўстання - аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

Для кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.

У сакавіку - красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у Гродзенскай губерні яно пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені - ліпені, калі ў Каралеўстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл.

Ядро паўстанцаў складалі польская шляхта, навучэнцы, афіцэры - палякі, каталіцкае і уніяцкае духавенства.

Распаўсюджанне паўстання на ўсходзе Беларусі прадухілілі рашучыя контрзахады магілёўскага губернатара М.М.Мураўёва.

Апалячаная шляхта Літвы-Беларусі, каталіцкае і часткова уніяцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставітся. Фактычна замоўчвалася сялянскае пытанне. Галоўны лозунг паўстання - аднаўленне польскай шляхецкай дзяржавы - для беларускага сялянства быў зусім чужы. Таму пераважная большасць сялян не падтрымала паўстанне, а часткова далучылася да яго пад прымусам сваіх памешчыкаў і паўстанцкіх улад.

19 чэрвеня аб'яднаныя сілы польскага войска і мясцовых атрадаў паўстанцаў былі разбіты недалёка ад Вільні. Камандуючы расійскай арміяй генерал-фельдмаршал І.Ф. Паскевіч “заслужыў” ад цара гомельскі маёнтак.

На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена.

Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склала каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымала паўстанне: - Шляхта, - вучнёўская моладзь, - каталіцкае духавенства, - часткова уніяцкае духавенства.

Адам Міцкевіч ў сваёй драматычнай паэме “Дзяды” адлюстраваў гісторыю Таварыства філаматаў. У паэме “Пан Тадэвуш” некаторыя раздзелы прысвечаны удзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812 г.

ІГНАТ ДАМЕЙКА. Удзельнік Таварыства філаматаў, удзельні к паўстання 1830-1831 гг. Пасля падаўлення паўстання выехаў за мяжу. З 1838 г. жыў у Чылі. Арганізаваў там шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі, наладзіў шэраг экспедыцый у горы Анды. У Чылі стварыў этнаграфічны музей, падрыхтаваў праект арганізацыі школьнага навучання, напісаў падручнік па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час займаў пасада рэктара ўніверсітэта ў Сант'яга. У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік”.2002 г. ЮНЕСКА афіцыйна абвясціла годам І. Дамейкі.

ТЭАДОР НАРБУТ. У 1807 г. на Беразіне пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. Аўтарам праекта крэпасці і ўдзельнікам яе будаўніцтва быў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер, гісторык і археолаг Тэадор Нарбут. У час вайны 1812 г. гарнізон крэпасці вытрымаў 4-месячную аблогу французаў. У 1823 г. у расквартыраваным у крэпасці пяхотным палку служыў дзекабрыст С.І. Мураўёў - Апостал.

3. Змены ў палітыцы ўрада. Паўстанне 1830-1831 гг. яшчэ больш падарвала давер з боку расійскіх улад да шляхты і каталіцкага духавенства Літвы - Беларусі. У ходзе і пасля падаўлення паўстання быў узяты курс на ўсямернае аслабленне пазіцый шляхты, каталіцкага касцёла і ліквідацыю уніяцкай царквы.

- Маёнткі памешчыкаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну.

Канфіскацыя - прымусовае і бязвыплатнае адабранне маёмасці, грашовых сродкаў ва ўласнасць дзяржавы.

- Закрываліся каталіцкія і уніяцкія храмы і манастыры, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання.

- Па указу “Аб разборы шляхты ў заходніх губернях і аб упарадкаванні гэтага роду людзей” ад 19 кастрычніка 1831 г. узмацніўся «разбор шляхты», пачаты пры Кацярыне II (яна распусціла ваяводскія і павятовыя соймікі, забараніла арганізоўваць свае ваенна - палітычныя саюзы). Быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указам асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.

- Канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання маёнткі раздаваліся «прыродным расійскім памешчыкам» у арэнду на сто гадоў, а фактычна - у якасці спадчынных вотчын, якія забаранялася дзяліць і прадаваць. Тое ж рабілі і з казённымі маёнткамі.

- Былі прыняты захады для заахвочвання перасялення рускіх сялян у Беларусь.

- Дзеянне III Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях было скасавана ў 1831 г., а на астатняй тэрыторыі Беларусі (Мінская, Гродзенская, Віленская губерні) - у 1840 г.

- 1 студзеня 1831 г. было ўведзена расійскага заканадаўства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне "Устава аб губернях", усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся расійскія назвы.

- У 1832 г. быў створаны «Асобы камітэт па справах заходніх губерняў». які распрацоўваў і ажыццяўляў мерапрыемствы па пашырэнню расійскага дваранскага землеўладання і расійскага ўплыву ў галіне кіравання і суда, у іншых сферах. На ўсе адказныя пасады ў губернях і паветах прызначаліся выхадцы з Цэнтральнай Расіі. Цар Мікалай І паставіў перад камітэтам задачу, каб “губерні, ад Польшчы далучаныя, прыведзены былі да такога парадку, які для кіравання ў іншых расійскіх губернях існуе”. Дзейнічаў да 1848 г.

- Указ 18 ліпеня 1840 г. прадпісваў замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская.

Генерал-губернатарам ў Віленскай губерні ў гэты час быў Ф. Міркавіч.

- Справаводства ў дзяржаўных установах і навучанне ў школах было пераведзена на рускую мову. Чыноўнікі і настаўнікі, якія слаба валодалі ёю, звальняліся са службы і замяняліся расійцамі.

- Закрываліся ўсе школы, што дзейнічалі пры каталіцкіх і уніяцкіх манастырах. У 1832 г. указам Мікалая I быў закрыты Віленскі універсітэт.

- узмацніўся наступ царызму на уніяцкую царкву. Палітыка Мікалая I была накіравана на злучэнне яе з рускай праваслаўнай царквою. Гэтую палітыку падтрымала вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з мітрапалітам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з I. Сямашкам на Саборы ў Полацку падпісала падрыхтаваныя ў Пецярбургу акт аб «уз'яднанні» і просьбы на імя цара аб яго зацвярджэнні.

Сярод простых вернікаў - сялян і мяшчан - масавага супраціўлення переводу ў праваслаўе не назіралася.

У выніку скасавання уніі пераважная большасць беларускага насельніцтва стала праваслаўнай. Уніяцкія служэбнікі (многія тысячы кніг, у тым ліку старадрукі) нейкі час захоўваліся ў архівах, а затым па загаду мітрапаліта Сямашкі былі спалены. 3 храмаў выкідаліся скульптурныя і жывапісныя выявы уніяцкіх святых, арганы.

Культура

Асветніцтва і рамантызм - асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.

Эпоха Асветніцтва ў Беларусі - канец XVIII - 10-я гг. XIX ст.

Ідэйная аснова Асветніцтва - працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках.

Задача - дасягненне “Царства розуму” на Зямлі шляхам развіцця навукі і шырокай асветы народных мас.

Мастацкі стыль - класіцызм (ад лац. сlasicus- узорны). Зварот да ўзораў антычнай спадчыны.

З 10 - х гг. XIX ст. пачалася эпоха рамантызму. Светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Рамантызм не з'яўляўся акрэсленым мастацкім стылем. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага, што прывяло да шырокага распаўсюджання ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.

Адукацыя.

Адукацыя пераходзіла з - пад царкоўнага ўплыву ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар.

Паводле статута 1786 г. у губернскіх гарадах ствараліся галоўныя, а ў павятовых - малыя народныя вучылішчы, адпаведна з пяці- і двухгадовымі курсамі навучання. Статут прадугледжваў абавязковае вывучэнне асноў праваслаўнай веры. Адукацыйная сістэма будавалася строга па саслоўным прынцыпе.

1802 г. - у Расіі створана Міністэрства народнай асветы. 6 навучальных акруг у Еўрапейскай частцы Расіі. На чале навучальнай акругі - папячыцель (прызначаўся царом).

З 1803 - 1804 гг. - Рэформа сістэмы адукацыі, зыходзячы з прынцыпаў усесаслоўнасці і свецкасці школы.

Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму універсітэту, створанаму ў 1803 г. на базе Галоўнай віленскай школы.

Віленская навучальная акруга - Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні.

Папячыцель Віленскай навучальнай акругі - магнат Адам Чартарыйскі.

Навуковы і адміністрацыйны цэнтр Віленскай акругі - Віленскі універсітэт.

Яму падпарадкоўваліся прыходскія вучылішчы (пачатковыя школы), павятовыя вучылішчы і гімназіі.

Вынік рэформы:

- павялічылася сетка школ,

- увядзенне вывучэння прыродазнаўчых дысцыплін

- адносная даступнасць пачатковых навучальных устаноў,

- адсутнасць абмежаванняў нацыянальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару,

- забеспячэнне дзяўчынкам права наведваць школу.

Аднак сялянскія дзеці амаль не мелі магчымасці наведваць школы. З-за адсутнасці ў пераважнай большасці насельніцтва сродкаў на адукацыю і нязначнай колькасці навучальных устаноў.

У гарадскіх прыходскіх вучылішчах, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вывучаліся рамёствы. Адкрыццё пачатковых школ для сялян ускладалася на памешчыкаў і арандатараў казённых маёнткаў. Устанаўлівалася пераемнасць у вучэбных праграмах.

Ва ўсіх школах акругі асноўнай мовай навучання прызнавалася польская мова. Руская вывучалася па жаданні бацькоў вучняў.

Да 1812 г. гімназіі былі створаны ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Мінску, а таксама ў Жыровічах і Свіслачы (апошняя - на сродкі графа Тышкевіча).

Каталіцкія навучальныя ўстановы (належалі каталіцкім ордэнам).

Езуіцкія калегіі да 1820 г (калі дзейнасць езуіцкага ордэна ў Расіі была забаронена) існавалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве і Мсціславе.

Полацкая езуіцкая калегія была заснавана ў 1581 г. У студзені 1812 г. яна была ператворана ў Акадэмію (дзейнічала да 1820 г.). Была вышэйшай навучальнай установай, цэнтрам асобай езуіцкай навучальнай акругі.

Віленскі універсітэт. 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны і агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, заалагічны музей, адна з найбагацейшых у Еўропе бібліятэк, 3 клінікі, шмат добра абсталяваных кабінетаў. Да ліку найбольш вядомых вучоных адносіліся астраномы М. Пачобут-Аддяніцкі і Я. Снядэцкі, хімік А. Снядэцкі, гісторыкі I. Лялевель, М. Баброўскі і інш.

Нацыянальна-культурны напрамак дзейнасці Віленскага універсітэта быў польскі. у Віленскім універсітэце сфарміравалася першае пакаленне беларускай інтэлігенцыі.

У канцы 20-х гг. у сістэме народнай адукацыі Расіі назіраўся паварот да рэакцыі.

У 1823 г. па ўказу Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы было забаронена адпраўляць юнакоў для навучання ў замежныя універсітэты.

Новы статут 1828 г.:

- уводзіўся строга саслоўны прынцып навучання: гімназіі прызначаліся для дваран і чыноўнікаў, трохгадовыя павятовыя вучылішчы - для купцоў і мяшчан, а аднакласныя прыходскія вучылішчы - для дзяцей «самых нізкіх станаў».

- выхаванне вучняў і студэнтаў у духу адданасці самадзяржаўю і праваслаўю.

1829 г. - створана Беларуская навучальная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пазней да яе далучылі Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні і Беластоцкую вобласць.

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг.

- 1832 г. - закрыццё Віленскага універсітэта,

- часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.).

- у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове.

- Настаўнікаў запрашалі з расійскіх губерняў,

- пасылалі палітычна надзейных выпускнікоў мясцовых гімназій для вучобы ў Пецярбургскі і Маскоўскі універсітэты за казённы кошт. Пасля завяршэння вучобы яны абавязваліся адпрацаваць вызначаны час у школах Беларусі.

- Спрабавалі наладзіць падрыхтоўку рускамоўных выкладчыкаў у Віцебскай настаўніцкай семінарыі. Але яна праіснавала ўсяго 5 гадоў.

У 1836 г. выдадзены указ Мікалая І аб правядзенні выкладання ва ўсіх навучальных установах выключна на рускай мове.

У 1840 г. указам Мікалая І забаранялася ўжыванне тэрміна “Беларусь”, “Літва”, “беларускія” і “літоўскія” губерніі. Уводзілася назва “Паўночна - Заходні край”.

Зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Беларусі:

- 1840 г. адкрыццё Горы - Горацкай земляробчай школа. З 1848 г. - Горы-Горацкі земляробчы інстытут- першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў.

У 1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую - да Пецярбургскай навучальнай акругі.

1819 г. - у Гомелі ў маёнтку графа М.П.Румянцава была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. Навучанне дзяцей і дарослых у іх адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка.

Развіццё навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ.

Беларусазнаўства - навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў.

Пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага як беларуска-літоўскай дзяржавы паклалі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч.

Актыўным збіральнікам беларускага фальклору з часу вучобы ў Віленскім універсітэце быў Ян Чачот. Адбыўшы 10-гадовую ссылку за прыналежнасць да таварыства філаматаў, ён у 1833 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1837-1846 гг. выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень». Пад уплывам беларускага фальклору Чачот і сам пачаў пісаць вершы па-беларуску. У прадмове да апошняга зборніка паэт-даследчык даў аналіз асаблівасцей беларускай мовы, якую ён называў «славяна-крывіцкай». Разам з тым заклікаў прадстаўнікоў малодшага пакалення беларускай інтэлігенцыі да распрацоўкі граматыкі і слоўніка беларускай мовы.

Выдатнымі дзеячамі культуры Беларусі былі графы браты Тышкевічы - Канстанцін і Яўстафій. Канстанцін Тышкевіч у 1828 г. скончыў Віленскі універсітэт, стварыў у родным Лагойску музей старажытнасцей, сабраў архіў старажытных рукапісаў, каштоўную бібліятэку, займаўся археалагічнымі раскопкамі. Яго брат Яўстафій падрыхтаваў і выдаў «Апісанне Барысаўскага павета». Яўстафій стаў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута.

Адам Кіркор - археолаг, этнограф, гісторык, літаратар. Быў выдаўцом-рэдактарам многіх зборнікаў, а таксама газет і часопісаў. Раскапаў каля 1000 курганоў. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Пазней для шматтомнага выдання «Живописная Россия» А. Кіркор амаль цалкам напісаў вялікі том, у якім асвятліў прыроду і гісторыю Літвы-Беларусі, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа.

Павел Шпілеўскі. Найбольш вядомымі былі яго нарысы «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», якія на працягу чатырох гадоў публікаваліся ў пецярбургскіх часопісах «Современннк» і «Пантеон». Шпілеўскі склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы.

У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Упершыню даволі дакладна паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў.

Беларускі гісторык і этнограф П.Баброўскі таксама ў аснову размежавання этнасаў пакладаў мову. «Адзінай адзнакай для падзелу насельніцтва Беларусі на беларусаў і палякаў можа быць мова».

Тэадор Нарбут (1784 - 1864) - беларускі гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павета. У 1803 г. скончыў Віленскі універсітэт. Напісаў “Гісторыю літоўскага народа” у 9 тамах. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц,у тым ліку “Хроніку Быхаўца”. Праводзіў археалагічныя раскопкі. Першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў.

У Полацку ў 2003 г. узведзены незвычайны помнік - памятны знак беларускага алфавіта “Ў”. Лічыцца, што яна ўпершыню з'явілася ў беларускіх тэкстах Я.Чачота. Затым стала шырока выкарыстоўвацца ў творах В. Дуніна - Марцынкевіча.

Літаратура

Станаўленне нацыянальнай мовы і літаратуры. Асноўныя віды беларускага фальклору - каляндарна-абрадавая, сямейна-абрадавая і пазаабрадавая паэзія, празаічныя эпічныя творы (казкі, легенды, паданні), жарты, прыказкі, прымаўкі і загадкі, творы для дзяцей.

У 1-й палове 19 ст. - працэс станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі сярэднебеларускія гаворкі.

1. Адам Міцкевіч: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай... гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

2. Уладзіслаў Сыракомля: «Пекная гэта галіна славянскай мовы - той крывіцкі дыялект і старая! Бо гэта мова нашага літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў - XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

Першыя беларускія паэты найчасцей паходзілі з акаталічанай і апалячанай шляхты. Таму пісаць па-беларуску яны пачалі прывычнай для іх лацінкай.

Аўтары, выхаваныя ў рускай культуры, ужывалі кірыліцу (ананімныя паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», іншыя творы

Забарона ў канцы 50-х гг. друкавання кніг лацінскім шрыфтам. Першай ахвярай гэтай забароны стаў пераклад В. Дуніна-Марцінкевіча вядомай паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

«Энеіда навыварат» (аўтарам лічыцца Вікенцій Равінскі) была напісана ў 10-20-я гг. XIX ст. як пародыя на старажытнарымскую паэму Вергілія па ўзору пародый на яе, створаных раней на рускай і ўкраінскай мовах. Упершыню была апублікавана ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк». Невядомы аўтар таленавіта апрацаваў віцебска-смаленскія гаворкі, выкарыстаныя пры напісанні паэмы.

Ананімная паэма «Тарас на Парнасе» (найбольш верагодны аўтар - Канстанцін Вераніцын), напісаная не пазней сярэдзіны 50-х гг. Зараз вядома каля 20 розных варыянтаў паэмы. Упершыню была апублікавана ў 1889 г. у газеце «Минский листок». Паэма з'явілася выдатным узорам літаратурнай апрацоўкі сярэднебеларускай гаворкі, якая і стала асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

Па сваім мастацка-вобразным узроўні, культуры верша і мовы паэма «Тарас на Парнасе» сталася вышэйшым дасягненнем беларускай літаратуры XIX ст.

Для мастакоў слова першай паловы XIX ст., што выйшлі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, Аляксандр Рыпінскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі), характэрна двухмоўная творчасць - на польскай і беларускай мовах.

Асноўныя напрамкі - Асветніцтва і рамантызм.

Адам Міцкевіч (1798- 1855) - класік польскай літаратуры. Ёсць звесткі, што ён пісаў і па-беларуску. Нарадзіўся А. Міцкевіч на хутары Завоссе Навагрудскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію, Віленскі універсітэт, адбыў ссылку ў Расіі за прыналежнасць да філаматаў, з 1829 г. жыў у эміграцыі, чытаў лекцыі ў Парыжскім універсітэце. Пісаў на польскай мове, выкарыстоўваючы сюжэты беларускай гісторыі і фальклору. Прадстаўнік рамантызму ў польскай літаратуры Адам Міцкевіч паўплываў на творчую дзейнасць пачынальнікаў беларускай літаратуры.

У драматычнай паэме “Дзяды” А.Міцкевіч адлюстраваў сваё рамантычнае каханне да шляхцянкі Марылі Верашчакі. У паэме “Пан Тадэвуш” некаторыя раздзелы прысвечаны ўдзелу шляхты беларускіх зямель у вайне 1812 г.

Ян Чачот (1796-1847) - зямляк і сябар А. Міцкевіча, вядомы як збіральнік, даследчык і перакладчык на польскую мову беларускіх народных песень, а таксама як першы беларускі паэт. У зборніках «Вясковыя песні» апублікаваў каля 30 сваіх беларускіх вершаў. выдаў 6 фальклорных зборнікаў, дзе змясціў беларускія песні ў польскім перакладзе і арыгінале. Пісаў вершы на беларускай мове, у якіх заклікаў гуманна адносіцца да прыгонных сялян.

...

Подобные документы

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад функцый.

    реферат [26,4 K], добавлен 11.12.2008

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.