Палітычнае становішча Беларусі

Змены ў сацыяльна-палітычным становішчы насельніцтва беларукіх зямель. Расійская сістэма падаткаў і павіннасцей. Лёс Беларусі ў вайне 1812 г. Вызваленчы рух, змены ў палітыцы царызму. Літаратура, жывапіс, тэатр і музыка, архітэктура эпохі Асветніцтва.

Рубрика История и исторические личности
Вид лекция
Язык белорусский
Дата добавления 30.07.2013
Размер файла 64,5 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Ян Баршчэўскі нарадзіўся на Віцебшчыне ў канцы XVIII ст. Доўгі час жыў у Пецярбургу, дзе вакол яго стварыўся гурток беларускай інтэлігенцыі. Пазнаёміўся там з А. Міцкевічам і Т. Шаўчэнкам. Кожнай вясною Я. Баршчэўскі пешшу прыходзіў з Пецярбурга на радзіму, збіраў народныя песні, казкі, легенды, паданні. Пісаў па-беларуску і па-польску, але большасць беларускіх твораў не трапіла ў друк і да нашага часу не дайшла. Вядомы толькі тры вершаваныя творы Баршчэўскага на беларускай мове, у тым ліку невялікая паэма «Рабункі мужыкоў», прысвечаная падзеям 1812 г. у Беларусі.

Збіраў народную творчасць. Cтварыў некалькі вершаў на беларускай мове і паэму «Рабункі мужыкоў». Галоўны твор - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (на польскай мове), аўтар літаратурна перапрацаваў фальклорны матэрыял. Сучаснікі параўноўвалі яго творы са славутымі арабскімі казкамі “Тысяча і адна ноч”, а самога аўтара называлі беларускім Гогалем, Гофманам і нават Уэлсам.

Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў Уладзіслаў Сыракомля. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы. Менавіта Сыракомля падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску.

Паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ажыццявіў пераход ад польскай літаратурнай традыцыі да ўласна беларускай. Паэт стаў на шлях выкарыстання беларускага слова як мастацкага сродку.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) - першы класік новай беларускай літаратуры, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу. Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета, скончыў у Бабруйску павятовую школу, вучыўся ў Віленскім універсітэце, служыў у Мінску, пазней жыў ва ўласным фальварку Люцынка ў Мінскім павеце. Творчая дзейнасць Дуніна-Марцінкевіча пачыналася на польскай мове. 3 сярэдзіны 40-х гг. ён вызначыўся як беларускі пісьменнік. У творах «Сялянка», «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» і інш. шырока выкарыстаў беларускі фальклор і адлюстраваў этнаграфічныя асаблівасці побыту і звычаяў беларускага народа.

Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862) Нарадзіўся ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета. Скончыў Навагрудскую гімназію. Праславіўся як польскі паэт, пісаў і па-беларуску. Актыўна прапагандаваў і абараняў у польскім друку беларускамоўную творчасць Я. Чачота і В. Дуніна-Марцінкевіча, адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову. Вуснамі паэта беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам».

Сыракомля аўтар верша “Паштальён”. У перакладзе на рускую мову ён стаў рускай народнай песняй “Ямщик” (“Когда я на почте сужил ямщиком”). У аснову верша пакладзены рэальны факт трагічнай гібелі паблізу пасёлка Мір закаханай у ямшчыка дзяўчыны.

Сыракомля аўтар “Кароткага даследавання мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі”, краязнаўчай працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”.

Паўлюк Багрым (1813 - каля 1890) - адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання, сын прыгоннага каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага павета. У 1828 г. падчас следства аб непадпарадкаванні крошынскіх сялян свайму памешчыку 15-гадовага П. Багрыма абвінавацілі ў распаўсюджанні сярод іх забароненых твораў і адабралі тры сшыткі вершаў, не знойдзеныя да нашага часу. Лёс паэта трагічны: ён быў здадзены на рэкруцкую службу ў царскае войска, дзе талент яго згас. Вядомы толькі адзін верш.П. Багрыма «Зайграй, зайграй, хлопча малы...».

Жывапіс.

У выяўленчым мастацтве Беларусі канца 18 -першай паловы XIX ст. наглядалася ўзаемадзеянне дзвюх плыняў класіцызму і рамантызму. Класіцызм быў афіцыйным стылем, якога прытрымлівалася Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Аднак у выяўленчае мастацтва пранікаюць і элементы рамантызму.

Асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны. У той жа час складваліся новыя жанры - пейзажны і бытавы.

Валенцій Ваньковіч (1794-1842) нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. прадстаўнік рамантызму Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг», тыповы прыклад рамантычнага партрэта напісаны ў 1828 г. Майстэрня Ваньковіча ў Мінску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада.

Аўтарам класічных твораў беларускага жывапісу з'яўляецца Іван Хруцкі. (1810-1885). Нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта: I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. Напісаў шмат нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў.

3. Тэатр і музыка.

Міхал Клеафанс Агінскі у сваёй сядзібе ў вёсцы Залессе на Смаргоншчыне напісаў знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”. Сядзіба М. Агінскага атрымала паэтычную назву “Паўночныя Афіны”.

У першай палове XIX ст. і пазней у гарадах Беларусі існавалі аматарскія тэатральныя калектывы. Праводзіліся таксама інструментальна-вакальныя канцэрты (часта з дабрачыннымі мэтамі), у якіх удзельнічалі мясцовыя спевакі, выканаўцы фартэпіяннай музыкі, скрыпачы, гітарысты і г.д.

«Сваіх» прафесійных тэатральных калектываў у Беларусі ў той час не было. Іх «замянялі» заезджыя польскія, а з 30-х гг. і расійскія трупы, якія дзейнічалі на камерцыйнай аснове, г. зн. давалі платныя спектаклі.

Самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры, у 40-50-я гг. з'яўляўся В. Дунін-Марцінкевіч. Ён выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст - выканаўца галоўных роляў у спектаклях. Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор», пастаўленая ў Мінску ў 1841 г. як аперэта. Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Дунін - Марцынкевіч аўтар тэкстаў да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». Даследчыкі мяркуюць, што музыку да іх таксама напісаў С. Манюшка, сябра Дуніна-Марцінкевіча, які, дарэчы, навучаў музыцы яго дзяцей - дачку Камілу і сына Міраслава. «Чарадзейная вада» была пастаўлена на віленскай сцэне. Самым буйным крокам да стварэння беларускага прафесійнага тэатра стала пастаноўка ў 1852 г. у Мінску оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага). Сярод выканаўцаў сваім артыстычным талентам выдзяляўся В. Дунін-Марцінкевіч, які выконваў вядучую ролю і быў душою спектакля. Разам з ім на сцэне выступалі дзве яго дачкі.

Станіслаў Манюшка (1819-1872) - адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Заснавальнік польскай і беларускай класічнай музыкі. У 40- 50-я гг. ён працаваў арганістам і дырыжорам у Вільні, пазней - дырыжорам і дырэктарам опернага тэатра ў Варшаве, стаў вядомым польскім кампазітарам. Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску. У сваёй творчасці ён шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор, падтрымліваў сувязь з беларускімі музыкантамі, усяляк дапамагаў ім. Сусветна вядомым творам Манюшкі стала опера «Галька» (1847 г.). У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. 12 песень кампазітар напісаў на вершы Я. Чачота.

Таленавітым беларускім кампазітарам быў Антон Абрамовіч. На аснове беларускіх народных песень і танцаў ён першым пачаў ствараць нацыянальна характарныя музычныя творы. (першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў). У 1846 г. была надрукавана музычная паэма А. Абрамовіча «Беларускае вяселле». Гэты ж кампазітар напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п'есу «Беларускія мелодыі».

4. Архітэктура.

Архітэктура. З эпохай Асветніцтва звязана ўсталяванне стылю класіцызму ў архітэктуры.

У архітэктурных кампазіцыях пачалі выкарыстоўвацца выразныя геаметрычныя формы. Набывалі распаўсюджанне антычная ордэрная сістэма і простыя дэкаратыўныя ўпрыгожванні. Класічны ордэрны порцік - характэрная частка палацаў, сядзіб і некаторых культавых пабудоў.

(Порцік - галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца завяршаецца франтонам ці атыкам).

Станаўленне класіцызму найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва.

У беларускіх гарадах пачалі з'яўляцца новыя тыпы жылых і грамадскіх будынкаў (канцылярый, бальніц, гімназій), якія вылучаліся на фоне сярэдневяковай забудовы сваімі правільнымі абрысамі.

Упершыню горадабудаўніцтва стала разглядацца як адзіная прасторавая сістэма, спланаваная на рацыянальных пачатках.

Горадабудаўніцтва станавілася дзяржаўнай справай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны планы забудовы звыш 40 беларускіх гарадоў.

Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі (1809- 1819 гг.).

Яскравае адлюстраванне класіцызм знайшоў у палацава-сядзібнай архітэктуры. Гомельскі, Жыліцкі (Кіраўскі раён), Сноўскі (Нясвіжскі раён) палацы.

Пры гэтых збудаваннях звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму, аздобленыя штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі.

Класіцызм панаваў у архітэктуры Беларусі да сярэдзіны XIX ст. Альтэрнатывай класіцызму выступаў рамантызм, які праявіўся пераважна ў пейзажнае паркавым мастацтве.

Выдатнымі помнікамі культавай архітэктуры ў стылі класіцызму з'яўляюцца Мамайскі і Мосарскі касцёлы ў Глыбоцкім раёне, Іосіфаўскі касцёл у Лідзе, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Дубайская царква ў Пінскім раёне, пабудаваныя ў канцы ХVІІІ - першай палове XIX ст.

Імператары Расiйcкай Імперыi падчас i пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай (Сталіца -г. Санкт-Пецярбург, з 1914 г. -г. Петраград)

Гады жыцця

Імя імператара

Гады царавання

1729-1796

Кацярына II Аляксееўна

1762-1796

1754-1801

Павел І Пятровіч

1796-1801

1777-1825

Аляксандр І Паўлавіч

1801-1825

1796-1855

Мікалай І Паўлавіч

1825-1855

1818-1881

Аляксандр II Мікалаевіч

1855-1881

1845-1894

Аляксандр III Аляксандравіч

1881-1894

1868-1918

Мікалай II Аляксандравіч

1894-1917

ДАДАТАК

ДАТЫ

1796-1797 гг. - адміністрацыйная рэформа, у Беларусі ствараліся губерніі.

1802 г. - новы адміністацыйны падзел. Стварэнне генерал-губернатарстваў.

1785 г. - на гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у «Даравальнай грамаце гарадам» («Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі»).

1785 г. - скасаванне магдбургскага права ў гарадах Беларусі, адмена панавання свецкіх ці духоўных феадалаў.

1785 г. - пачатак працэсу выкупу прыватных гарадоў і мястэчак урадам.

1785 г. - увядзенне на Беларусі гарадскіх Думаў.

Пачатак 18 ст. - спыненне склікання ў Рэчы Паспалітай “паспалітага рушэння”.

1762 г. - маніфест Пятра ІІІ аб вызваленні дваранства ад нясення дзяржаўнай службы.

1773 г. - часовая забарона Рымскім папам ордэна іезуітаў.

1774 г. - стварэнне Беларускай каталіцкай епахіі.

1794 г. - устанаўленне “мяжы яўрэйскай аселасці”.

Пасля 1801 г. - спыненне раздачы маёнткаў з сялянамі памешчыкам з Расіі.

1807 г. - Тыльзіцкі мір.

Маніфест Паўла І 1795 г. аб трохдзённай паншчыне

1811 г. праект “Палажэння аб аўтаномным Вялікім княстве Літоўскім”.

ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ

Важным крокам у развіцці вытворчых сіл буржуазнага грамадства было ўзнікненне ў сярэдзіне XVI ст. мануфактуры.

Развіццё капіталізму стрымлівала палітычная сістэма феадалізму з яе саслоўямі і абсалютнай манархіяй.

Тэорыя «натуральнага права» зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і ідэалагічна абгрунтоўвала патрабаванні дэмакратычных свабод.

Тэорыя «грамадскага дагавору» адхіляла боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дагавору паміж людзьмі.

Асноўнымі «натуральнымі прыроднымі правамі» людзей лічылася права на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць.

Асветнікі прапанавалі тэорыю «падзелу ўлады».

Калі ў цэнтры ўвагі заходнееўрапейскіх асветнікаў было становішча «трэцяга саслоўя», то ідэйная барацьба ў расійскім грамадстве разгортвалася вакол пытання аб прыгонным праве

Палітыку асветнага абсалютызму праводзіла Кацярына II.

Адпаведна адміністрацыйнай рэформе 1802 г. Генерал - губернатары з'яўляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паўнамоцтвамі.

Адпаведна адміністрацыйнай рэформе 1802 г. выканаўчая ўлада ў губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі.

Прыватныя гарады і мястэчкі Беларусі ў канцы 18 ст. былі выкуплены урадам.

Расія, у складзе якой аказалася Беларусь, па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй.

У Расіі памешчыкі раней, чым у Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш.

Неабходнай умовай для валодання шляхтай зямлёй у Рэчы Паспалітай была служба ў “паспалітым рушэнні”.

Яўрэям дазвалялася займацца гандлем і рамяством.

Яўрэям не дазвалялася займацца земляробствам.

Яўрэі маглі запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў. За гэта яны плацілі падаткі ў 2 разы больш.

Замест падымнага падатку быў уведзены падушны падатак і земскі збор.

У Беларусі ўводзілася землеўладанне рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Насельніцтва далучаных зямель, за выключэннем сялянства, на працягу месяца прыводзілася да прысягі.

Ваенныя пасяленні ўводзіў міністр А. Аракчэеў.

Узніклі новыя мануфактуры: палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя.

“Палажэнне аб аўтаномным Вялікім княстве Літоўскім” па-іншаму называецца “план Агінскага”.

царызм беларусь асветніцтво архітэктура

ГЕАГРАФІЯ

У адпаведнасці з адміністрацыйнай рэформай канца 18 ст. тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад трох губерняў.

Цэнтрам Беларускай губерніі быў г. Віцебск.

Цэнтрам Літоўскай губерніі быў г. Вільня.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу 1802 г. замест Беларускай губерніі былі створаны Магілёўская і Віцебская губерніі.

У выніку новага адміністрацыйнага падзелу 1802 г. Літоўская губернія была падзелена на Гродзенскую і Віленскую губерніі.

Цэнтрам Беларускай каталіцкай епархіі быў г. Магілёў.

Паводле Тыльзіцкага міру паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына.

У адпаведнасці з нормамі Статута ВКл 1588 г. вырашаліся грамадзянскія справы.

Водны шлях з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну адкрыў Бярэзінскі канал.

Басейны Дняпра і Нёмана злучыў Агінскі канал.

Першае ваеннае пасяленне было створана на базе Бабылецкага староства Клімавіцкага павета

У Крычаве была заснавана судаверф, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту.

Пасля часовай забароны Рымскім Папам цэнтр езуіцкага ордэна перамясціўся ў г. Полацк

ТЭРМІНЫ

КРЫНІЦАЗНАЎСТВА - гістарычная дысцыпліна, якая вывучае формы і змест гістарычных крыніц.

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ - 1) гісторыя гістарычнай навукі; 2) сукупнасць гістарычных даследаванняў. Аб'яднаных агульнымі рысамі.

Працэс ПЕРШАПАЧАТКОВАГА НАКАПЛЕННЯ КАПІТАЛУ - працэс пераходу ад простай таварнай вытворчасці да капіталістычнай.

РАЗНАЧЫНЦЫ - непадатковая і непрывілеяваная група насельніцтва, якая з'явілася ў Беларусі ў першай палове 18 ст.

ДУМА - прадстаўнічы орган з гарадскіх саслоўяў у Расіі канца 18 - пачатку 20 ст.

ГІЛЬДЫЯ - прафесійная арганізацыя купецтва ў Расіі.

МАЁНТАК - памешчыцкае землеўладанне з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, прадпрыемствамі і сялянамі.

СЕКВЕСТР - забарона ці абмежаванне на карыстанне маёмасцю.

Падушны падатак - падатак, які збіраўся з кожнага дарослага прадстаўніка мужчынскага полу з ліку сялян і мяшчан.

ВАЕННЫЯ ПАСЯЛЕННІ - асобая арганізацыя войскаў у Расійскай імперыі ў 1810-1857 гг., у якіх ваенная служба спалучалася з сельскагаспадарчай працай.

ГАСПАДАРЧАЯ СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ - засяроджванне дзейнасці на вытворчасці пэўнага віду прадукцыі.

КАНФЕСІЯ - рэлігійны кірунак, веравызнанне з уласцівай яму абраднасцю.

МЯЖА ЯЎРЭЙСКАЙ АСЕЛАСЦІ - частка тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1794-1917 гг., на якой дазвалялася жыць асобам яўрэйскай нацыянальнасці.

ПЛАН АГІНСКАГА - праект ўтварэння аўтаномнага Вялікага княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі, прапанаваны ў 1811 г. расійскаму імператару Аляксандру І Міхалам Клеафансам Агінскім.

“РАЗБОР” ШЛЯХТЫ - палітыка самадзяржаўя, згодна з якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў падатковыя саслоўі.

РЭКРУЦКАЯ ПАВІННАСЦЬ - павіннасць, уведзеная ў Беларусі пасля першых двух падзелаў Рэчы Паспалітай, згодна з якой асоб мужчынскага полу - прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў прызывалі на вайсковую службу ў расійскую армію.

САСЛОЎЕ - грамадская група людзей, якая мае спадчынныя (тыя, што перадаюцца ў спадчыну ад бацькі да сына) правы і абавязкі.

ВАЙНА 1812 г.

ДАТЫ

1806 г. - стварэнне Варшаўскага герцагства

1811 г. - складанне праекта “Палажэнне аб аўтаномным Вялікім княстве Літоўскім” (“план Агінскага”)

12 чэрвеня 1812 г. - пачатак вайны Расіі з Францыяй.

27-28 чэрвеня 1812 г. - бітва пад Мірам.

11 ліпеня 1812 г. - бітва ля в. Салтанаўка (11 км ад г. Магілёў).

13 - 14 ліпеня 1812 г. жорсткія баі 1-й арміі на падыходзе да Віцебска (каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына)

15 ліпеня 1812 г. бітва паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава.

22 ліпеня 1812 г. войскі 1-й і 2-й армій злучыліся пад Смаленскам.

1 жніўня 1812 г. французская армія Напалеона выступіла з г. Віцебск.

4-5 жніўня 1812 г. - Смаленская бітва.

26 жніўня 1812 г. - Барадзінская бітва.

1 ліпеня 1812 г. (19 чэрвеня па старому стылю) загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага.

14 ліпеня 1812 г. - Часовы ўрад ВКЛ падпісаў акт аб «зліцці з народам Польшчы».

14 лістапада 1812 г. - пераправа французаў праз Беразіну.

24 лістапада 1812 г. - Напалеон пакінуў армію.

ЛЮДЗІ, ПРАДМЕТЫ, ГЕАГРАФІЯ

Праект “Палажэння аб аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім”складзены князямі М.Агінскім, Ф. Любецкім, графам Л. Плятэрам.

Штаба 1-й арміі кіраваў генерал М. Б. Барклай дэ Толі

штабам 2-й арміі кіраваў генерал П. I. Баграціён

штабам 3-й арміі камандаваў генерал А. П. Тормасаў.

Галоўнакамандуючым воск Расіі быў Барклай дэ Толі.

У баях каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына змагалася 1-я армія генерала Барклая дэ Толі.

У Полацку Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна з мэтай перакрыць французам шлях на Пецярбург.

Полацк быў заняты французскімі войскамі пад камандаваннем маршалам Удзіно.

У бітве паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава расійскі генерал Я. Кульнёў атрымаў перамогу над войскамі маршала Удзіно.

У 1900 г. імя генерала Я. Кульнёва атрымала Полацкая настаўніцкая семінарыя.

Генерал Я. Кульнёў у 1809 г. быў прызначаны шэфам Беларускага, а потым Гродзенскага гусарскага палка.

У сярэдзіне ліпеня армія генерала А.П. Тормасава накіравалася ў Гродзенскую губерню для ўдару па тылах французскіх войскаў.

Першая ў Расіі жанчына-афіцэр - Н. Дурава.

Непрацяглы час Н. Дурава была ардынарцам М.І.Кутузава.

Польскія і беларускія паны і шляхта віталі прыход французаў з надзеяй на аднаўленне Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.

Напалеон стварыў Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, які па-іншаму называўся Часовая камісія.

Дэпартаментам кіравалі асобныя камісіі, якія налічвалі трох членаў.

Агульны настрой насельніцтва Літвы-Беларусі ў адносінах да французаў на пачатку вайны быў спрыяльны.

У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў па ініцыятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся ўзброеныя атрады, якія перашкаджалі расійскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоўнасці, запасы харчоў і фуражу, нападалі на абозы і каманды, што займаліся рэквізіцыямі ў вёсках.

На чале атрада сялян вёскі Трасцяны Ігуменскага павета Мінскай губерні стаяў селянін Тарас Барысенка.

28 чэрвеня 1812 г., у час баёў каля мястэчка Мір, селянін Дзяніс з вёскі Сімкава па даручэнню казакаў апавясціў рускае камандаванне ў г. Стоўбцы аб месцазнаходжанні французскага атрада, што дало магчымасць казакам Платава разбіць яго.

Селянін з мястэчка Грозава (каля Слуцка) завёў атрад французскіх фуражыраў з нарабаваным дабром у размяшчэнне расійскіх войск.

У баях за Полацк удзельнічаў партызанскі атрад жыхароў вёскі Жарцы ў Полацкім павеце.

Камандзірамі партызанскага атрада з в. Жарцы быў адстаўны салдат Максім Маркаў і данскі казак Леў Грушын.

22 чалавека з партызанскага атрада в. Жарцы атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках.

Генералы В.Х. Вітгенштэйн і Я.І. Уластаў асабліва давяралі сялянцы памешчыка Глазкі Фядоры Міронавай.

Даныя, які прадставіла сялянка Фядора Міронава дапамаглі рускім войскам у штурме і вызваленні Полацка ад французскага войска.

Гараджанін І.Т. Цімафееў па ўласнай ініцыятыве на працягу трох месяцаў збіраў і дастаўляў у корпус Вітгенштэйна звесткі аб праціўніку.

Пераправай французскіх войскаў праз Беразіну кіраваў маршал Удзіно.

З французамі пры пераправе праз Беразіну змагаліся войскі адмірала Чычагава.

Прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны ўзмацніўся.

ГЕАГРАФІЯ

Вайна Францыі з Расіяй пачалася з пераправы войск Напалеона праз рэчку Нёман.

Штаб 1-й арміі знаходзіўся ў Вільні,

штаб 2-й арміі знаходзіўся ў Ваўкавыску,

штаб 3-й арміі знаходзіўся ў Луцку (на Валыні).

Перад 3-й арміяй на пачатку вайны стаяла задача перакрыць французам шлях на Кіеў

Перад 1-й і 2-й арміямі стаяла задача злучэння ў Віцебску.

Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны - Полацк.

У пачатку вайны Баграціён вёў сваё войска з Ваўкавыска праз Слонім на Мір і Мінск.

У бітве з французамі пад Мірам ў чэрвені 1812 г. удзельнічала 2-я армія генерала П.І. Баграціёна.

У бітве ля в. Салтанаўка корпусу генерала М.М.Раеўскага ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

У сярэдзіне ліпеня вызначылася немагчымасць злучэння расійскіх армій у раёне Віцебска. Чарговым пунктам іх сустрэчы быў прызначаны Смаленск.

Генерал Я. Кульнёў загінуў каля мястэчка Сівошын.

На працягу другой паловы ліпеня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, вырашаючы пытанне, што рабіць далей.

У час вайны 1812 г. гарнізон крэпасці ў Бабруйску вытрымаў 4-месячную аблогу французаў.

Войскі Барклая дэ Толі і Баграціёна злучыліся пад Смаленскам.

Напярэдадні Барадзінскай бітвы сілы праціўнікаў былі ўжо прыблізна роўныя.

У баях пад Смаленскам удзельнічала Н.Дурава - гераіня вайны 1812 г.

З 1811 г. Н. Дурава служыла ў Літоўскім уланскім палку, размешчаным у Гродне.

Часоваму ўраду ВКЛ падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць.

У склад ВКЛ, адноўленага Напалеонам не ўвайшлі Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты.

Французскім ваенным уладам падпарадкоўваліся Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты.

Даныя, які прадставіла сялянка Фядора Міронава дапамаглі рускім войскам у штурме і вызваленні Полацка ад французскага войска.

Партызанскі атрад в. Жарцы дзейнічаў у ваколіцах г. Полацк.

Селянін Дзяніс вызначыўся у час баёў каля мястэчка Мір.

Жыхаром г. Полацк быў І.Т. Цімафееў, які за свае заслугі быў узнагароджаны сярэбраным медалём на аненскай стужцы.

Горад Полацк вызваліла руская армія пад камандаваннем генерала Вітгенштэйна.

Горад Слонім вызваліла валынская армія.

Войска Напалеона пры адступленні пераправілася праз рэчку Бярэзіна ля вёскі Студзёнка.

Напалеон пакінуў армію ў мястэчку Смаргонь і ад'ехаў у Парыж

ТЭРМІНЫ

ДЭПАРТАМЕНТ - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.

РЭКВІЗІЦЫЯ - прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII - ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст.

1786 г. - новы школьны статут.

1802 г. - стварэнне ў Расіі Міністэрства народнай асветы.

1803-1804 г. - рэформа сістэмы адукацыі.

1803 г. - стварэнне універсітэта на базе Галоўнай віленскай школы.

1812 г. - пераўтварэнне ў Акадэмію Полацкай езуіцкай калегіі.

1820 г. - спыненне дзейнасці Полацкай езуіцкай акадэміі.

У канцы 20-х гг. 19 ст. у сістэме народнай адукацыі Расіі назіраўся паварот да рэакцыі.

1823 г. - па ўказу Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы было забаронена адпраўляць юнакоў для навучання ў замежныя універсітэты.

1828 г. - новы школьны статут.

1829 г. - створана Беларуская навучальная акруга.

1832 г. - закрыццё Віленскага універсітэта,

1832 г. - часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.).

1836 г. - выдадзены указ Мікалая І аб правядзенні выкладання ва ўсіх навучальных установах выключна на рускай мове.

1840 г. - указам Мікалая І забаранялася ўжыванне тэрміна “Беларусь”, “Літва”, “беларускія” і “літоўскія” губерніі.

1840 г. - адкрыццё Горы - Горацкай земляробчай школы.

1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана.

1819 г. - у Гомелі ў маёнтку графа М.П.Румянцава была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання.

Канец 50-х гг. - забарона друкавання кніг лацінскім шрыфтам.

1845 г. - першая публікацыя паэмы “Энеіда навыварат”,

1889 г. - апублікавана паэма “Тарас на Парнасе”.

1838 г. урадавыя газеты з'явіліся ў кожнай губерні - «Губернские ведомости».

1841 г. - пастаноўка п'есы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”.

1852 г. - пастаноўка оперы “Сяланка”.

1794 г. - указ Кацярыны ІІ аб пераводзе ў праваслаўе ўніятаў на далучаных землях.

1832 г. - указ аб ліквідацыі каталіцкіх манастыроў, якія не мелі поўнага складу манахаў.

ЛЮДЗІ, ПАДЗЕІ

У адпаведнасці са школьным статутам 1786 г. адукацыйная сістэма будавалася строга па саслоўным прынцыпе.

Школьная рэформа пачатку 19 ст. праводзілася сыходзячы з прынцыпаў усесаслоўнасці і свецкасці школы.

Папячыцелем Віленскай навучальнай акругі быў Адам Чартарыйскі.

Адпаведна школьнай рэформе пачатку 19 ст. адкрыццё пачатковых школ для сялян ускладалася на памешчыкаў і арандатараў казённых маёнткаў.

У Віленскай навучальнай акрузе ва ўсіх школах акругі асноўнай мовай навучання прызнавалася польская мова.

У Свіслачы гімназія была створана на сродкі графа Тышкевіча.

Нацыянальна-культурны напрамак дзейнасці Віленскага універсітэта быў польскім.

У Віленскім універсітэце сфарміравалася першае пакаленне беларускай інтэлігенцыі.

Новы школьны статут канца 1820-х гг. уводзіў строга саслоўны прынцып навучання.

Указам Мікалая І забаранялася ўжыванне тэрміна “Беларусь”, “Літва”, “беларускія” і “літоўскія” губерніі. Уводзілася назва “Паўночна - Заходні край”.

Адбыўшы 10-гадовую ссылку за прыналежнасць да таварыства філаматаў, ён у 1833 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1837-1846 гг. выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень» - Ян Чачот.

У прадмове да апошняга зборніка паэт-даследчык даў аналіз асаблівасцей беларускай мовы, якую ён называў «славяна-крывіцкай». Разам з тым заклікаў прадстаўнікоў малодшага пакалення беларускай інтэлігенцыі да распрацоўкі граматыкі і слоўніка беларускай мовы - Ян Чачот.

У 1828 г. скончыў Віленскі універсітэт, стварыў у родным Лагойску музей старажытнасцей, сабраў архіў старажытных рукапісаў, каштоўную бібліятэку, займаўся археалагічнымі раскопкамі - Канстанцін Тышкевіч

Падрыхтаваў і выдаў «Апісанне Барысаўскага павета», стаў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута - Яўстафій Тышкевіч.

Археолаг, этнограф, гісторык, літаратар. Быў выдаўцом-рэдактарам многіх зборнікаў, а таксама газет і часопісаў. Раскапаў каля 1000 курганоў. - Адам Кіркор.

для шматтомнага выдання «Живописная Россия» амаль цалкам напісаў вялікі том, у якім асвятліў прыроду і гісторыю Літвы-Беларусі, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа - Адам Кіркор.

Найбольш вядомымі былі яго нарысы «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», якія на працягу чатырох гадоў публікаваліся ў пецярбургскіх часопісах «Современннк» і «Пантеон». склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы - Павел Шпілеўскі.

У пачатку 40-х гг. 19с т. гэты знакаміты чэшскі вучоны распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Упершыню даволі дакладна паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў - Павел Шафарык.

Беларускі гісторык і этнограф, які ў аснову размежавання этнасаў пакладаў мову. «Адзінай адзнакай для падзелу насельніцтва Беларусі на беларусаў і палякаў можа быць мова». - П.Баброўскі.

Удзельнік таварыства філаматаў. У 14 гадоў паступіў на фізіка - матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Пасля паўстання 1830 - 31 гг. выехаў за мяжу. З 1838 г. жыў у Чылі. Арганізаваў шырокае вывучэнне геалогіі і мінералогіі - Ігнат Дамейка.

Падрыхтаваў праект арганізацыі школьнага навучання, напісаў падручнікі па фізіцы і мінералогіі. Доўгі час займаў пасаду рэктара універсітэта ў Сант'яга. У сталіцы Чылі яму пастаўлены помнік пад назвай “Вялікі асветнік” - Ігнат Дамейка.

Аўтар праекта Бабруйскай крэпасці і ўдзельнік яе будаўніцтва (пачатак - 1807 г.) быў ураджэнец Беларусі, капітан расійскай арміі, ваенны інжынер, гісторык і археолаг Тэадор Нарбут.

У 1803 г. скончыў Віленскі універсітэт. Напісаў “Гісторыю літоўскага народа” у 9 тамах. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц,у тым ліку “Хроніку Быхаўца”. Праводзіў археалагічныя раскопкі. Першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў - Тэадор Нарбут.

Лічыцца, што літара “ў”упершыню з'явілася ў беларускіх тэкстах Я.Чачота. Затым стала шырока выкарыстоўвацца ў творах В.Дуніна - Марцынкевіча.

Адам Міцкевіч: «На беларускай мове, якую называюць русінскай, альбо літоўска-русінскай... гавораць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваёй дыпламатычнай перапіскі».

Уладзіслаў Сыракомля: «Пекная гэта галіна славянскай мовы - той крывіцкі дыялект і старая! Бо гэта мова нашага літоўскага статута і заканадаўства на працягу двух стагоддзяў - XVI і XVII. I пашыраная! Бо смела можна сказаць, што на ёй размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы, народ, шляхта і паны».

Першыя беларускамоўныя паэты пісалі на беларускай мове лацінскімі літарамі.

Аўтарам паэмы “Энеіда навыварат” лічыцца Вікенцій Равінскі.

Скончыў Навагрудскую гімназію, Віленскі універсітэт, адбыў ссылку ў Расіі за прыналежнасць да філаматаў, з 1829 г. жыў у эміграцыі, чытаў лекцыі ў Парыжскім універсітэце. Пісаў на польскай мове - Адам Міцкевіч.

Пісаў па-беларуску і па-польску, але большасць беларускіх твораў не трапіла ў друк і да нашага часу не дайшла. Вядомы толькі тры вершаваныя творы на беларускай мове, у тым ліку невялікая паэма «Рабункі мужыкоў» - Ян Баршчэўскі.

Сучаснікі параўноўвалі яго творы са славутымі арабскімі казкамі “Тысяча і адна ноч”, а самога аўтара называлі беларускім Гогалем, Гофманам і нават Уэлсам - Ян Баршчэўскі.

Падзеям вайны 1812 г. прысвечана паэма Яна Баршчэўскага “Рабункі мужыкоў”.

Аўтарам твора «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» з'яўляецца Ян Баршчэўскі.

Сюжэты і вобразы беларускага фальклору шырока выкарыстоўваў гэты паэт. Большасць яго твораў напісана на польскай мове, аднак захаваліся і некаторыя беларускамоўныя вершы. Менавіта ён падтрымаў імкненне Дуніна-Марцінкевіча пісаць па-беларуску - Уладзіслаў Сыракомля.

Першы класік новай беларускай літаратуры, які прысвяціў сваю творчасць беларускаму народу - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Аўтар твораў «Сялянка», «Вечарніцы», «Гапон», «Купала», «Шчароўскія дажынкі» - Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч.

Скончыў Навагрудскую гімназію. Праславіўся як польскі паэт, пісаў і па-беларуску. Актыўна прапагандаваў і абараняў у польскім друку беларускамоўную творчасць Я. Чачота і В. Дуніна-Марцінкевіча, адстойваў права беларускага народа на сваю літаратурную мову. Вуснамі паэта беларускі селянін заяўляў: «Я край мой кармлю адвеку і маю права звацца чалавекам» - Уладзіслаў Сыракомля.

Аўтар верша “Паштальён”. У перакладзе на рускую мову ён стаў рускай народнай песняй “Ямщик” (“Когда я на почте сужил ямщиком”) - Уладзіслаў Сыракомля.

Аўтар “Кароткага даследавання мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі”, краязнаўчай працы “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” - Уладзіслаў Сыракомля.

Адзіны ў гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. паэт сялянскага паходжання, сын прыгоннага каваля з мястэчка Крошын Навагрудскага павета - Паўлюк Багрым.

Аўтар верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» - Паўлюк Багрым.

Аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе” лічыцца Канстанцін Вераніцын.

Паэма “Тарас на Парнасе” упершыню была надрукавана ў газеце “Минский листок”.

Друкаваным органам віленскага генерал-губернатара была газета “Кур'ер Літэўскі”.

Афіцыйным стылем у жывапісе канца 18- пачатку 19 ст. быў класіцызм.

Новыя жанры ў жывапісе пачатку 19 ст. - пейзажны і бытавы.

Нарадзіўся ў в. Каможыцы, што на Міншчыне, вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Пасля жыў у Мінску. прадстаўнік рамантызму Працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Яго майстэрня ў Мінску была цэнтрам, вакол якога групаваліся лепшыя мастацкія сілы горада - Валенцій Ваньковіч.

Напісаў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», шэраг партрэтаў. Да ліку лепшых твораў мастака адносіцца кампазіцыйны партрэт «А. Міцкевіч на скале Аюдаг» - Валенцій Ваньковіч.

Нарадзіўся на Віцебшчыне ў мястэчку Ула, вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. 3 1845 г. жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся карцінамі ў жанрах нацюрморта, партрэта, пейзажа. За нацюрморт «Кветкі і садавіна» ён атрымаў званне акадэміка. - Іван Хруцкі.

Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны «Кветкі і садавіна», «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Партрэт жонкі», «Сямейны партрэт», партрэт мітрапаліта: I. Сямашкі, «Від у маёнтку», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы» і інш. - Іван Хруцкі.

У 40-50-я гг. 19 ст. ён з'яўляўся самай значнай постаццю ў беларускім сцэнічным мастацтве, як і ў літаратуры. Выступаў і як драматург, і як арганізатар творчых калектываў, і як артыст - выканаўца галоўных роляў у спектаклях. - В. Дунін-Марцінкевіч.

Першым яго драматычным творам была п'еса «Рэкруцкі яўрэйскі набор» - В. Дунін-Марцынкевіч.

Музыку д ап'есы “Рэкруцкі яўрэйскі набор” напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі.

Аўтар тэкстаў да аперэт «Спаборніцтва музыкаў» і «Чарадзейная вада». - В. Дунін-Марцынкевіч.

Кампазітар, які навучаў музыцы дзяцей Дуніна-Марцынкевіча - С. Манюшка.

Адзін з бліжэйшых паплечнікаў В. Дуніна-Марцінкевіча ў справе стварэння беларускага тэатра, аўтар музыкі да яго сцэнічных твораў, нарадзіўся ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Заснавальнік польскай і беларускай класічнай музыкі. - С. Манюшка.

Аўтарам вершаў на беларускай мове “Дзеванька”, “Гарэліца” з'яўляецца Ян Баршчэўскі.

Станаўленне класіцызму ў архітэктуры найперш было звязана з інтэнсіўным развіццём горадабудаўніцтва.

Пры палацах у першай палове 19 ст. звычайна ствараліся паркі ў стылі рамантызму.

Канфесійная сітуацыя ў Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. складвалася на карысць праваслаўя.

У другой палове 18 ст. самай масавай канфесіяй на Беларусі было уніяцтва.

ГЕАГРАФІЯ

У віленскую навучальную акругу ўваходзілі Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерніі.

Першапачаткова Беларуская навучальная акруга была створана ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў была адкрыта ў г. Горкі.

Пасля расфарміравання Беларускай навучальнай акругі Мінская, Гродзенская, Віленская і Ковенская губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую - да Пецярбургскай навучальнай акругі.

У Полацку ў 2003 г. узведзены незвычайны помнік - памятны знак беларускага алфавіта “Ў”.

прыгонныя тэатры - Зорыча ў Шклове, Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы, Радзівілаў у Нясвіжы, Агінскіх у Слоніме, Сапегаў у Ружанах, Тызенгаўза ў Гродне.

П'еса “Рэкруцкі яўрэйскі набор” упершыню была пастаўлена ў г. Мінску.

Опера “Сялянка” была пастаўлена ў г. Мінску.

Музычная, кампазітарская дзейнасць Манюшкі пачыналася ў Мінску.

У першай чвэрці 19 ст. Петрапаўлаўскі сабор быў пабудаваны ў г. Гомелі.

ТЭРМІНЫ

КЛАСІЦЫЗМ - мастацкі стыль, якім панаваў ў канцы 18-пач. 19 ст., у перакладзе з лацінскага “узорны”.

РАМАНТЫЗМ - дакладна не акрэслены мастацкі стыль, які пачаўся на Беларусі ў 10-я гг. 19 ст.

КЛАСІЦЫЗМ - мастацкі стыль, прадстаўнікі якога звярталіся ў сваёй творчасці да твораў антычнай спадчыны.

РАМАНТЫЗМ - не акрэслены мастацкі стыль, прадстаўнікі якога сцвярджалі перавагу духоўнага пачатку над розумам.

ПАПЯЧЫЦЕЛЬ - назва адміністрацыйнай пасады, якая ўзначальвала навучальную акругу.

ланкастэрская - назва сістэмы навучання ў школе, пры якім навучанне дзяцей і дарослых адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка.

БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА - навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў.

ПОРЦІК - галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца завяршаецца франтонам ці атыкам.

КАНФЕСІЯ - рэлігійны кірунак (веравызнанне).

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Эканамічная палітыка кіруючых колаў Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі. Заняпад прамысловасці, становішча працоўных. Зямельная рэформа, падатковая палітыка. Палітычнае бяспраўе беларускага народа. Нацыянальна-вызваленчы рух. Культурная жыццё.

    контрольная работа [29,8 K], добавлен 10.12.2011

  • Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.

    реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.

    реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.

    контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі. Для вывучэння дакументаў справаводства вялікае значэнне маюць класіфікацыі ў залежнасці ад функцый.

    реферат [26,4 K], добавлен 11.12.2008

  • Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух. Дынаміка і структура насельніцтва. Гаспадарка і становішча сялян.

    курсовая работа [56,4 K], добавлен 19.11.2012

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя. Грамадска-палітычнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

    реферат [43,2 K], добавлен 22.12.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.

    реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.