Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (XIII-XVI стагоддзя)

Знаемства з асаблівасцямі і асноўнымі этапамі адукацыі Вялікага княства Літоўскага, аналіз праблем. Перыяд Вялікага княства Літоўскага як найважнейшы перыяд фарміравання беларускай народнасці, а таксама перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.03.2015
Размер файла 62,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (XIII-XVI стагоддзя)

Уводзіны

Трынаццатае стагоддзе для ўсходняга славянства стала адным з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі -- татара-манголы з паўднёвага ўсходу, крыжакі -- з паўночнага захаду,-- агарнулі іх землі пятлёю, якая пагрозліва заціскалася. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці, бойкі адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай. Тыя 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIII ст., шукалі ўсё больш цеснага кантакту як у эканамічнай, так і ў палітычнай сферах.

У канцы 30-х - 40-я гг. ХІІІ ст. пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе і суседніх тэрыторыях новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яе ўтварэнне - заканамерны вынік сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі і Літвы ў ХІІ - ХІІІ стст.

Тэма - «Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII - першаю палова XVI ст.)». Мэтай работы з'яўляецца разглядзець гісторыю стварэння і існавання Вялікага Княства Літоўскага, а таксама шляхі ўваходжання беларускіх зямель у яго склад.

Задачы - адлюстраваць утварэнне ВКЛ, вызначыць палітыку Міндоўга і Войшалка, ахарактарызваць уключэнне беларускіх зямель у склад ВКЛ, знешняю палітыку ВКЛ, арганізацыю дзяржаўнага ўпраўлення і сацыяльна-палітычны лад ВКЛ.

Перыяд Вялікага Княства Літоўскага - гэта перыяд фарміравання беларускай народносці, перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Працэс станаўлення дзяржаўнасці быў нялёгкім. Самастойнасць і магутнасць дасталася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывёй.

1.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага i уключэнне беларускіх зямель у яе склад (сярэдзіна XIII--XIV ст.)

княства літоўскі дзяржаўнасць

Літва, княства Наваградскае, княства Літоўскае і Наваградскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Жамойцкае і іншых зямель -- пад такімі назвамі была вядома ў гісторыі і ўпісала сваю старонку ў еўрапейскую і сусветную гісторыю адна з самых магутных і мудрых краін сярэднявечча, пачаткі якой адносяцца да сярэдзіны XIII ст.

У XIII ст усходнеславянскія абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якіх з пераменным поспехам змагаліся за першынства ў сваіх рэпенах прынамсі, на беларускіх землях такіх княстваў налічвалася каля 20.

На балцкіх землях на сярэдзіну XIII ст. сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Стан у гэтым рэгіёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчыць гісторыя, такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельніцтва знешняя небяспека вымушала суцішаць міжкняжацкія ўнутраныя разборкі і вылучала ідэю кансалідацыі, аб'яднальную ідэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседніх паўночных землях -- тэрыторыях латышоў і эстаў -- ордэн мечаносцаў далека не прапаведніцкімі метадамі насаджаў хрысціянства Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысціцеляў паўставала для палачан, пскавічоў, Ноўгарада Вялікага, ды і для той жа Жмудзі і Літвы Асаблівую небяспеку сталі ўяўляць ворагі з паўночнага захаду, калі ў 1237 г мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі, якія знішчылі перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў і марылі аб новых заваяваннях на ўсходзе.

Не меншая пагроза навісала для нашых продкаў у сярэдзіне XIII ст. з паўдневага ўсходу. Адно за адным падпадалі пад мангола-татарскае ярмо ўсходнія і паўдневыя княствы Нават самыя магутныя з іх -- тая ж Галіцка-Валынская Русь -- вымушаны былі выплачваць даніну ардынскім захопнікам.

У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельніцтва балта-ўсход-неславянскага памежжа павінна было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меншай меры тры цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Нельга забываць і аб палітычных амбіцыях у гэтым рэгіёне галіцкіх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела багатыя традыцыі незалежнага і самастойнага існавання, павінна было стаць тым цэнтрам, які б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобіц і іншаземных набегаў навакольныя землі. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, цяжкая зацяглая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачыла сілы гэтага волата. І ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яўляюцца як летапісныя звесткі, так і археалагічныя крыніцы.

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзіне XIII ст. вынікае з яго геапалітычнага становішча на гэты час. Тое, што багацце і раскоша пацяклі сюды -- натуральная з'ява, бо пацяклі яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых крывавых межаў, дзе сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі. Грошы і багацце давалі моц і ўладу. І калі ў 30-я гг. XIII ст. Наваградак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гт. наваградцьі праводзяць сваю самастойную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіёне.

Менавіта ў верхнім Панямонні разгортваліся асноўныя падэеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Першым князем -- прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка -- вы-ступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на ўвазе, што летапісная Літва размяшчалася на сённяшніх усходнелі-тоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы галіцка-валынскім князям ваяваць супраць палякаў. У 1237 г. ён па жаданні Данілы Галіцкага выступае супраць Конрада Мазавецкага. Аднак у сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі і яго пазіцыі ў Літве значна слабеюць. Скарыстаўшы гэта, праціўнікі-кунігасы Міндоўга выдвараюць яго з Літвы. Тады і з'яўляецца Міндоўг у Наваградку, дзе, паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. "… веру Христову от Востока (г.зн. праваслаўную) со многими своими баяры".

Як князь Наваградка Міндоўг выконвае волю і памкненні наваградскіх баяр, якія, паміж іншым, супадалі з яго асабістымі інтарэсамі. 3 дапамогай сілы Міндоўг напрыканцы 40-х -- пачатку 50-х гг. XIII ст. адваёўвае для сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Паводле Іпацеўскага летапісу Міндоўг "Литву зане, поймана бе вся земля Литовьская".

Добра разумеючы, што гэты крок прыдзецца не даспадобы магутным галіцка-валынскім князям, Міндоўг шукае падтрымку на Захадзе. Ён прымае каталіцтва і ў 1252 ці 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакеція XIV. Тым самым валадар Літвы мяркуе спыніць крыжацкі ўціск і здабыць саюзнікаў у супрацьстаянні з галічанамі. Але надзеі Міндоўга не спраўдзіліся. Тройчы абрушвалася моц галіцка-валынскага войска на землі Наваградчыны, несучы з сабой смерць, рабаванне, гвалт.

Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. У хуткім часе на княжацкі пасад яны запрашаюць сына Міндоўга -- Войшалка. Гэта быў таленавіты, дальнабачны, жорсткі палітык-валадар. На пачатку сваёй кар'еры ў ролі князя наваградскага ён разыгрывае складанейшую палітычную камбінацыю, мэтай якой было захаванне незалежнасці Наваградка ад галіцкіх князёў. Войшалк аддае сваё наваградскае княжанне Раману, сыну Данілы Галіцкага. Сам жа ўваходзіць у давер да магутнага паўднёварускага валадара. У зоучны ж момант -- недзе напрыканцы 50-х гг. XIII ст. -- Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастра-юцца адносіны паміж валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецда, пытанне аб лідэрстве ў рэгіёне павінна вырашыцца паміж гэтымі асобамі.

Але на авансцэну выходзіць трэцяя сіла -- жмудскі князь Трайнята. Менавіта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскіх зямель у адзіны палітычны арганізм. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны былі забітыя змоўшчыкамі. На чале іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ён вырашыў знішчыць пад корань усіх мажлівых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскі князь з пляменніка Міндоўга Таўцівіла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе і сам меў намеры скарыстаць сітуацыю і, забіўшы Трайняту, далучыць суседнія балцкія землі да сваёй дзяржавы. Больш увішным аказаўся жмудскі князь, які забіў полацкага Таўцівіла. Тады, як сведчаць летапісы, "Войшалк убоявся того же и бежа до Пiньска". Але трыумф Трайняты быў нядоўгім. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамі Міндоўга, пасля чаго і надышла развязка драмы: Войшалк "поиде с пиняны к Новогороду и оттоле пое с собою Новогородце и поиде в Лнтву княжнть". Наступным этапам удзейнасці Войшалка было далучэнне да сваіх уладанняў балцкіх земляў Налыпчанаў і Дзяволтвы.

Адсюль вынікае, князь наваградскі Войшалк стварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала княства Літоўскае, Літву ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такім чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнікаў княства Літоўскага былі разам з балцкімі і заходнебеларускія землі. Прычым у існаванні такога палітычнага аб'яднання было зацікаўлена насельніцтва як тых, так і другіх зямель. Але ў апошнія тры дзесяцігоддзі XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэнні суседзяў, што былі не зацікаўлены ў з'яўленні новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хінуліся яшчэ не падуладныя крыжакам ці ардынцам землі. І з гэтай задачай уладары Літоўскай дзяржавы паспяхова справіліся. Гэта стала мажлівым, па-першае, з прычыны гістарычнай мэтазгоднасці, калі яднанне сіл дазваляла балтаславянскаму насельніцтву верхняга і сярэдняга Панямоння адстаяць сваю свабоду і жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гістопоіі магутных дзяржаўных дзеячаў -- Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя -- не дазволіла згінуць дзяржаве ў крыві міжусобных дынастычных звадак.

Да другой паловы 70-х гг. XIII ст. яны былі больш-менш спакойнымі. Гэта ў многіх выпадках быў вынік паспяховага адбіцця крыжацкіх рэйдаў (успомнім перамогу ў бітве ля возера Дурбе). Але справа была яшчэ і ў тым, што ў 1260 г. на прускіх землях, дзе ўжо ўсталявалася ордэнская ўлада, супраць захопнікаў успыхнула паўстанне. Зацятая барацьба працягвалася болей дзесятка гадоў. Толькі ў 1274 г. аднавіліся захопніцкія выправы тэўтонаў на прускія землі і далей на ўсход. Аднак поспех далёка не заўсёды спадарожнічаў крыжакам. У 1279 г. яны атрымалі страшэннае паражэнне ад войска Тройдзеня і на некаторы час суцішылі свой уціск на Літву. Але ўсё ж крыжацкай агрэсіі не перапынілі, бо барацьба за жмудскія землі працягвалася і ў 80 -- 90-х гг. XIII ст., а ў 1300 -- 1315 гг. крыжакі рабілі наезды ў асноўным на Жмудзь ажно 20 разоў.

Тым не менш Літоўская дзяржава пасля смерці Тройдзеня ў 1280 г., які, безумоўна, умацаваў яе становішча, атрымала мажлівасць для далейшага развіцця. Што і знайшло сваё ўвасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. Асабліва яскрава цэнтралізатарскія памкненні выявіліся ў палітыцы вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. Менавіта за часы іх панавання ў склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі амаль усе беларускія землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні.

Шляхі іх уваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы былі розныя. Скупыя, адрывачныя звесткі, што дайшлі ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карціну гатага працэсу. Пад 1326 г. у летапісах упамінаецца князь менскі Васіль ужо як васал вялікага князя Гедыміна, але на якіх умовах і пры якіх абставінах гэта адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнні дзяржаўнай тэрыторыі Літоўскай дзяржавы адыгралі шлюбныя сувязі, недругараднае месца адводзілася і ваенна-палітычнаму ўціску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялікай доляй упэўненасці гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове ўваходжання ў склад Літоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускіх зямель -- Полацкай і Віцебскай. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў літоўскіх. Яны зацвярджалі аўтаномны статус названых зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Па меншай меры можна выдзеліць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан і віцяблян выказаць сваю думку і самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялікім князем першай асобы ў сваёй зямлі. Вялікі князь быў абавязаны "им давать воеводу по старому, по их волн, и который им будет нелюб воевода ... но нам воеводу им иного дати, по их воли".

Другая -- гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай і Віцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялікакняжацкіх намеснікаў ці ваявод. Гэта вельмі важны момант, бо заканадаўчыя нормы і судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоўвала за сабой. У прыгаданых земскіх прывілеях спецыяльна агаворвалася: "А воеводе нашому полоцкому мешчан не судити одному, судити ему с бояры и мешчаны".

Трэцяя рыса аўтаномнасці выяўлялася ў мажлівасці функцыяніравання полацкага і віцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка ці Віцебска вырашаліся многія важныя пытанні мясцовага кіравання: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскія справы, нарэшце, абмяркоўваліся міждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасці Полацкай і Віцебскай зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў выключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кіравання. Гэта значыць, мясцовыя землеўладальнікі захоўвалі за сабою права ўладарыць ў сваёй зямлі. Зусім нездарма менавіта з Падзвіння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнікі якіх займалі кіруючыя пасады яку мясцовых, так і ў цэнтральных органах улады Вялікага Княства Літоўскага. Тут былі радавыя гнёзды князёў Друцкіх, Лукомскіх, Адзінцэвічаў. Адсюль паходзілі такія вядомыя ўгісторыі прозвішчы, як Глябовічы, Ільінічы, Неміравічы, Корсакі, Зяноўевічы і многія іншыя.

Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўтаноміі далучаных зямель да Вялікага Княства Літоўскага. Феадальныя княствы-дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў Х -- XII стст., сваім вопытам дзяржаўнасці, развітай эканомікай, культурай удыхвалі свае багатыя традыцыі і новай Літоўскай дзяржаве, робячы яе Вялікім Княствам.

2.Барацьба ВКЛ з нямецкімі крыжаносцамі.Грунвальдская бітва

У XIV - першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У1409 г. пачалася так званая "вялікая вайна" паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад в. Грунвальд на Дубровінскім полі (Польшча) 15 ліпеня 1410 г. З аднаго боку войска Тэўтонскага ордэну. Аснова войска - цяжка ўзброеная конніца і, сапраўды кажучы, лепш узброеная, чым праціўніка. Супраць - аб'яднанае войска палякоў, літоўцаў, беларусаў, украінцаў, рускіх, а таксама атрад з Чэхіі і татары (усяго 40000 чалавек). Саюзнай арміяй камандваў Ягайла. Войскам ВКЛ - Вітаўт.

На пачатку трынаццатага стагоддзя ў Прыбалтыцы аселі нямецкія рыцары. Яны былі аб'яднаныя ў манаскія ордэны - вайсковыя арганізацыі рыцараў-манахаў. Ордэн крыжаносцаў, або тэўтонцаў, неабачліва запрошаны мазавецкім (польскім) князем, замацаваўся між нізавінамі Віслы і Нёмана. А ордэн мечаносцаў, або лівонцаў, на згоду полацкага князя атабарыўся на зямлі сённяшніх Латвіі ды Эстоніі. Мазаўшанам рыцары абяцалі абарону ад паганцаў-прусаў, а палачанам - даніну з паганцаў-ліваў. Акрамя таго, полацкім купцам дакляравалі выгады ад гандлю з нямецкімі партовымі гарадамі. На справе ж рыцары не толькі заняволілі не хрысціянскія балцкія і фінскія народы Прыбалтыкі, але і пачалі наступ на ўласныя землі Беларусі і Польшчы. Гэтым распачалося збройнае супрацьстаянне нашых продкаў з германцамі, якое доўжылася больш за два стагоддзі.

Пасля Крэўскай вуніі 1385 года ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе склаўся магутны альянс (гэта значыць хаўрус) дзвюх славянскіх дзяржаў - Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Уладанні гэтага альянсу распасціраліся ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад правабярэжных прытокаў Одры на захадзе да вышнявіны Волгі на ўсходзе. Вільня і Кракаў атрымалі магчымасць не толькі ўзгадняць замежную палітыку, але пры патрэбе і аб'ядноўваць свае збройныя намаганні. А патрэба была пільная - адпор нямецкаму рыцарству, асабліва крыжаносцам, якім ужо мала было прускай зямлі.

Крыжаносцы (або, як іх часта называюць, крыжакі) зразумелі, што гэтае аб'яднанне небяспечнае для іх. I таму ўзяліся гуртаваць сілы для канчатковага ваеннага паквітання. Заклікалі на дапамогу валадароў еўрапейскіх дзяржаў, збіралі за вялікія грошы і абяцаную будучую здабычу наймітаў-авантурыстаў. Назапашвалі зброю, харчы, рыштунак.

З свайго боку і хаўруснікі рыхтаваліся да вялікай вайны. Каралю Уладзіславу Ягайлу абяцалі падтрымку чэхі, нашаму вялікаму князю Аляксандру Вітаўту - сын Тахтамыша, былога хана Залатой Арды. Наўзамен той спадзяваўся на дапамогу ў барацьбе за панаванне над волжскімі і данскімі стэпамі. Вялікае Княства ўмацавала свае ўсходнія рубяжы, вымусіўшы Маскву ўвосень 1408 года замірыцца. А тады ўсю ўвагу зноў скіравала на Прыбалтыку. Таму тут, з ініцыятывы Вітаўта, на пачатку 1409 года пачалося антыкрыжацкае паўстанне жамойтаў.

Крыжакі, не чакаючы задзіночвання каралеўскіх і вялікакняскіх войскаў, улетку 1409 года напалі на паўночную Польшчу і захапілі вялікія абшары. Іх даўні прыхільнік вугорскі кароль Сігізмунд Люксембургскі не мог збройна ўмяшацца ў канфлікт. Ён спрабаваў пабурыць хаўрус, спакушаючы вялікага князя Вітаўта каралеўскай каронай. Але без поспеху. Да таго ж польскія войскі перайшлі ў наступ і адбілі шэраг гарадоў і замкаў. Праўда, абодва бакі яшчэ не падрыхтаваліся як мае быць да зацяжной вайны. Таму ўвосень было падпісанае замірэнне да наступнага лета.

Пры канцы 1409 года Вітаўт з Ягайлам на таемнай нарадзе ў Берасці выпрацавалі дэталёвы план будучых ваенных дзеянняў. Усю зіму і вясну ішла падрыхтоўка. У пушчах ладзіліся паляванні, каб назапасіць мяса дзічыны для шматтысячных войскаў. А ў канцы траўня 1410 года ў Горадню над Нёманам пачалі збірацца палкі-харугвы з усяго Вялікага Княства - з Беларусі, паўночнай Украіны і Летувы. Да іх далучыліся загоны татарскіх вершнікаў, аддзелы іншых хаўруснікаў.

30 чэрвеня, праз шэсць дзён пасля сканчэння замірэння, каля Чэрвінска на Вісле нашыя войскі злучыліся з польскімі. Іх лік тагачасныя летапісцы падаюць па-рознаму.

Праціўнік займаў выгоднае становішча і быў поўнасцю падрыхтаваны да бітвы. Хаўруснікам жа трэба было пад гарматным і лучным абстрэлам пераходзіць водную плынь, прадзірацца праз абарончыя частаколы, мячом здабываць плацдарм на другім беразе. Правільна ацаніўшы сітуацыю, Вітаўт і Ягайла павярнулі на ўсход, каб перайсці раку на вышнявіне. А ўначы з 14 на 15 ліпеня іхныя войскі былі пад Грунвальдам (у беларускіх летапісах гэтая вёска называецца Дуброўна), дзе ўжо размясціліся крыжацкія сілы. I з першымі промнямі сонца нашыя ваяры пачалі станавіцца ў баявыя шыхты. Паміж невялікімі вёскамі Грунвальд (у перакладзе з нямецкай - Зялёны Лес), Танэнбэрг (Ялінавая Гара) і Людвігсдорф (Ладвігова) прасціралася шырокае поле будучай бітвы. Палкі-харугвы Ягайлы і Вітаўта трыма лініямі расцягнуліся паміж Ладвіговам і далінай рэчкі. Левае крыло займала 51 харугва каралеўскіх войскаў, складзеных у асноўным з палякаў. Былі ў ім таксама найміты з Чэхіі і Маравіі, а таксама некалькі харугваў з галіцкай Украіны. Сорак харугваў Вітаўта занялі пазіцыю праваруч ад палякаў. Сярод іх былі харугвы Віленская, Гарадзенская, Наваградская, Лідская, Полацкая, Віцебская, Ваўкавыская, Берасцейская, Пінская, Старадубская, Дарагічынская, Смаленская, Мельніцкая, Кіеўская, Крамянецкая, Ковенская, Троцкая, Медніцкая, палкі гарадоў і ўдзельных князёў. 19 нашых харугваў летапісец не называе, але і так відаць, што бальшыня вялікакняскіх ваяроў паходзіла з беларускіх земляў. Яны выйшлі змагацца пад сцягамі з выявай нашага старажытнага герба "Пагоня", якія вялікі князь уручыў перад бітвай трыццаці сваім палкам.

На Грунвальдскіх палях насупраць шыхтоў Вітаўта і Ягайлы яшчэ з ночы сталі крыжакі з сваімі памагатымі, сабранымі з усёй Еўропы. Было іх каля 30 тысяч, гэта прыкметна меней, чым нашых войскаў. Аднак яны бралі вайсковым майстэрствам і ўзбраеннем. Да таго ж немцы моцна разлічвалі на артылерыю (блізу сотні бамбардаў), якую ў палявых умовах выкарыстоўвалі ўпершыню. Спадзяваліся таксама на заслон арбалетнікаў і на замаскаваныя воўчыя ямы, выкапаныя перад пазіцыямі. Бітву пачало войска Вітаўта, ды што яно наткнулася на падрыхтаваныя немцамі "воўчыя ямы". Але ж, ёсць меркаванне, што первапачатковае, амаль панічнае адступленне лёгкаўзброенай конніцы ВКЛ, яе значныя страты былі тактычным манеўрам Вітаўта з мэтай уцягнуць рыцараў у атаку. Наступным агульным месцам апісання бітвы стаў гераізм "трох смаленскіх палкоў".Затым наступіла чарга цяжкаўзброеных коннікаў ВКЛ, якія, адбіваючыся ад тэўтонцаў, адыходзілі назад з тым, каб заманіць рыцараў пад агонь артылерыі. Гэта не "страта пазіцый падначаленых Вітаўта", а працяг тактычнага манеўра войск ВКЛ.

Вялікі магістр Ордэна Ульрых фон Юнгінген убачыў, як адступаюць пярэднія харугвы Вітаўтавага войска. I скіраваў на іх галоўны ўдар. Рыцарскія кліны набліжаліся ўжо да вялікакняскага абозу. Выцягнуўшыся наўскос, яны падстаўлялі свой бок удару цэнтральнай групоўкі хаўрусных войскаў. Аднак Ягайла пазніўся. Ён усё маліўся, мабыць спадзеючыся на нябесны цуд. I на крыле вялікакняскага войска склалася крытычная сітуацыя. Некаторыя харугвы ўжо адступалі па-сапраўднаму, не могучы даць рады нямецкаму націску. Іншыя ляглі пад цяжкімі крыжацкімі мячамі. На сутыку з польскім войскам сплывалі крывёю, але апантана секліся з ворагам смаленскі, амсціслаўскі і аршанскі палкі, узначаленыя князем Сымонам Альгердавічам.

Вітаўт паімчаў да караля, заклікаючы распачаць наступ і польскім левым крылом. Ягайла падаў знак сваім ваярам. Былі моманты, калі здавалася, што перамагаюць ваяўнічыя тэўтонцы. Аднак нарэшце пад націскам нашых ваяроў на пабаявішчы адбыўся пералом. Крыжакам не дапамаглі нават рэзервовыя харугвы. Амаль усе яны былі абкружаныя і знішчаныя. Частка крыжакоў спрабавала ўратавацца ва ўмацаваным вазамі лагеры. Але тут іх дастала пяхота, складзеная з польскіх і беларускіх сялян, узброеных лукамі і сякерамі. Сяляне рыцараў у палон не бралі, бо па завядзёнцы таго часу не мелі права атрымоўваць за іх выкуп.

I раней крыжакі часам цярпелі скрышальныя паразы. Але яны заўсёды знаходзілі сілы акрыяць ад няўдачы і працягвалі экспансію. I менавіта да лета 1410 года Тэўтонскі ордэн дасягнуў найбольшай магутнасці - яму, разам з хаўрусным Лівонскім ордэнам, належала ўсё ўзбярэжжа Балтыкі ад польскага Памор'я да Фінскай затокі на поўначы. Але Грунвальдская бітва аб'яднанымі намаганнямі перш за ўсё славянскіх народаў паклала канец германскаму націску на ўсход. Паводле мірнай дамовы 1411 года Ордэн траціў частку польскіх земляў і выплочваў вялізную кантрыбуцыю. Да Вялікага Княства вярталася Жамойць. Праз паўстагоддзя крыжакі вымушаныя былі прызнаць вяршэнства польскага караля, а ў сярэдзіне наступнага, шаснаццатага, стагоддзя пад уладную руку Вільні папрасіліся і землі Лівонскага ордэна. Разгром крыжацкага войска паклаў канец ваеннай магутнасці Ордэна.

Перамога пад Грунвальдам яшчэ больш шчыльна злучыла Польшчу і ВКЛ, прадэманстравала карысць ад аб'яднання сіл. У 1413 г. на супольным сойме ў Гарадле паміж дзяржавамі была заключана новая унія. Бакі пагадзіліся, што ў выпадку смерці караля Уладзіслава ІІ Ягайлы альбо вялікага князя Вітаўта абранне іх пераемнікаў будзе здзейснена толькі са згоды манарха і арыстакратыі саюзнай дзяржавы. Гарадзельскі акт надаў шырокія прывілеі і перавагі каталіцкай знаці ВКЛ. Яны датычыліся як маёмасных правоў (феадалам-католікам гарантавалася бесперашкоднае валоданне і перадача па спадчыне вотчын), так і ўдзелу ў палітычным жыцці і кіраванні дзяржавай (толькі "падуладныя святой рымскай царквы" маглі займаць афіцыйныя пасады і ўваходзіць у вялікакняжацкую раду).

Такім чынам, праваслаўныя феадалы былі пастаўлены ў дыскрымінацыйнае становішча. Гарадзельскі прывілей на доўгія гады ўскладніў стасункі паміж каталіцкімі і праваслаўнымі феадаламі ВКЛ. Ён паклаў пачатак адной з самых вострых і балючых праблем яго рэлігійнага, грамадскага і палітычнага жыцця. Але ж самае галоўнае, што Грунвальдская бітва падарвала сілы Тэўтонскага ордэна, прыпыніла яго агрэсію на усход на 500 гадоў. Перамога садзейнічала эканамічнаму развіццю Польшчы и ВКЛ. У гэтым была вялікая гістарычная роля перемогі пад Грунвальдам.

3.Арганізацыя дзяржаунага кіравання i сацыяльна-палітычны лад ВКЛ

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Дзяржаўны лад ВКЛ можна вызначыць як парламенцкую манархію. Непасрэдны ўплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя справы аслабляўся яго частымі і працяглымі ад'ездамі ў Польшчу. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (гаспадар), у большасці часу ён з'яўляўся адначасова каралём Польшчы. Вялікі князь з'яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Галоўным яго абавязкам была абарона ўласнасці і тэрыторыі гаспадарства. Вялікі князь меў шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, ён прызначаў на дзяржаўныя пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя заканадаўчыя акты.

Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў, ці Ягелонаў) напачатку вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца XV ст. - вальным (агульным) соймам з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель. Інагурацыя (узвядзенне на пасаду, каранацыя) вялікіх князёў адбывалася ў Вільні, у касцёле святога Станіслава. На галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр.

Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь не аднаасобна, а з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. «Таким чынам, улада гаспадара, не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася соймам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты».

Спачатку Рада была дарадчым органам пры князю і назначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры вялікім князю зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. З цягам часу ўстанавіўся пэўны састаў Рады. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія біскупы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, самыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення (маршалак земскі, канцлер, гетман найвышэйшы, і інш.) і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Раней у склад Рады ўваходзілі выключна католікі, але к пачатку XVI ст. сярод іх былі ўжо і праваслаўныя.

Рада вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, назначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выдаваліся граматы і прывілеі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адменены аднаасобна вялікім князем.

Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў у год, і разбірала толькі важныя справы. А ўсю бягучую работу па кіраванню дзяржаўнымі справамі ад імя Рады выконвала Найвышэйшая, або Тайная Рада, у якую ўваходзілі ваяводы, каштэляны, канцлер, гетман, маршалак земскі. Прававое становішча Рады было замацавана ў агульназемскіх прывілеях 1492 і 1506 гг.

У сваёй дзейнасці Рада вымушана была ўлічваць палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама знешнепалітычную абстаноўку. Усё гэта прымушала яе дзейнічаць з пэўнай аглядкай і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усяго саслоўя шляхты.

Агульнадзяржаўны (вальны) сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе буйныя феадалы, што ўваходзілі ў склад Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама дэпутаты ад шляхты. Усе шляхцічы мелі права з'яўляцца на соймы, але, паколькі яны ўхіляліся ад яўкі, у 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты ад кожнага павета. Іншыя пласты насельніцтва сваіх прадстаўнікоў на сойме не мелі. На соймах выпрацоўваўся агульны кірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Ён быў форумам вострай палітычнай барацьбы, абмяжоўваў уладу вялікага князя і, часткова, Рады. Інстытут вальных соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.

Вышэйшымі службовым асобамі ў дзяржаве былі маршалак земскі, гетман, канцлер і падскарбій. Маршалак земскі старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаў сам вялікі князь. У час ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзначальваў войска ў находзе.

У войску знаходзіліся земскі харужы з земскай харугвай (сцягам). Ён узначальваў прыватныя і павятовыя харугвы, што далучаліся да гетманскага войска. Існавала пасада дворнага харужага, які захоўваў сцяг пры вялікім князю і камандаваў атрадам дваран.

Канцлер кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакўментаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу, ён падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яго намеснікам быў падканцлер, які пры адсутнасці канцлера выконваў яго абавязкі. Канцлеру падпарадкоўваліся шматлікія пісары, дзякі, талмачы. У канцылярыі пісьмова на беларускай мове (з 1696 г. - на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся Літоўскай Метрыкай.

Падскарбій земскі быў даглядчыкам дзяржаўнай казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў. Яго намеснік - падскарбій дворны адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы гаспадарскага двара.

На ўсе вышэйшыя пасады ў дзяржаве прызначаліся толькі буйныя феадалы некаторых найбольш знатных фамілій, толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную адукацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай службы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гаспадар, ні Рада не мелі права без віны адабраць іх.

«Мясцовае кіраванне на беларускіх землях было складаным. Яно залежала ад гістарычнага мінулага мясцовасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ад уладальніка тэрыторыі. Найбольш буйныя старажытныя княствы (Полацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Навагародскае) у першай палове XVI ст. былі пераўтвораны ў ваяводствы, іншыя - у паветы, а такія, як Слуцкае, Кобрынскае і некаторыя іншыя, заставаліся княствамі. Асаблівае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права».

Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку багатых і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Пры назначэнні ваяводы ў Полацкае і Віцебскае ваяводствы вялікаму князю і Радзе неабходна было заручыцца згодаю мясцовых феадалаў прыняць кандыдата на пасаду ваяводы. Аднак і пасля назначэння ваяводы феадалы гэтых зямель мелі права патрабаваць яго зняцця. Асноўныя абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні правапарадку на сваёй тэрыторыі, кіраўніцтве выкарыстаннем усіх крыніц дзяржаўных і вялікакняжацкіх даходаў, арганізацыі ўзброеных сіл ваяводства, выкананні правасуддзя. Ваявода ўваходзіў у склад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма.

Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: кашталян - па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйна-судовых; ключнік - наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы - камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў, а павіннасці, звязаныя з пасадай, выконваў яго намеснік - падстароста. Прававое становішча старосты залежала ад павета, які ён узначальваў, і ад таго, хто гэту пасаду займаў, ад яго сувязяў і паходжання.

Староста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за парадкам на падведамнай тэрыторыі, наглядаў за гаспадаркай дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем дзяржаўных даходаў, клапаціўся пра баявую гатоўнасць замкаў, збіраў апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і ваенныя справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў.

У павеце захоўваліся таксама старыя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай небяспекі.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя соймікі. На іх маглі прысутнічаць усе шляхцічы павета. Тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Старшынстваваў на сойміку або найбольш высокі па пасадзе пан, або павятовы маршалак.

На павятовых сойміках выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыі аб соймах, выбіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі органамі.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання былі дзяржаўцы (спачатку яны называліся цівунамі), якім даваліся ў часовае кіраванне і ўладанне двары, замкі і фальваркі (дзяржаўныя маёнткі). Яны наглядалі за гаспадаркай у маёнтках, атрымлівалі з яго частку або ўсе даходы і адначасова кіравалі ім. Яны мелі права судзіць падуладных ім простых людзей. Для нагляду над сялянамі старосты і дзяржаўцы назначалі соцкіх, дзесяцкіх, сельскіх войтаў, сарочнікаў, якія сачылі за парадкам у вёсках і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі.

«Увесь апарат улады і кіравання ад вялікага князя да цівуна і дзесяцкага дзейнічаў выключна ў інтарэсах класа феадалаў, які складаў прыкладна 10% насельніцтва краіны, забяспечваў яго эканамічныя, палітычныя і асабістыя правы і ўладу над астатнім насельніцтвам».

Такім чынам, вызначальныя асаблівасці аграрных адносін, рост гарадоў у XV - XVI стст. выяўляюць глыбокія зрухі ў гаспадарчым жыцці, якія ўзломвалі векавыя традыцыі веадальных асноў і сведчылі аб высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця.

4.Сацыяльна-палітычныя адносіны у ВКЛ

Перыяд знаходжання беларускіх тэрыторый у складзе ВКЛ - гэта час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і гандлі і развіцця феадальных адносін. Зямля паранейшаму з'яўлялася асноўным багаццем. У межах ВКЛ вярхоўным яе ўладальнікам з'яўляўся вялікі князь - «гаспадар». Усе дзяржаўныя землі падзяляліся на «воласці» і «гаспадарскія двары». Першыя групаваліся па некалькі сёл, а даходы ад іх ішлі на казённыя патрэбы. Другія належалі вялікаму князю і забяспечвалі патрэбы яго двара. З дзяржаўнага фонду адбываліся вялікакняскія падараванні служыламу баярству зямель з працаваўшы-мі на іх сялянамі, якія ўласнай зямлі не мелі. У сярэдзіне ХVІ ст. дзяржаўны зямельны фонд разам з асабістым уладаннем князя складаў амаль 50 %, 45 % - належала свецкім, 5 % - царкоўным феадалам.

Асноўная маса насельніцтва (каля 95 %) пражывала ў вёсках і сёлах. Аснову гаспадаркі сялян і феадалаў складалі раслінаводства і жывёлагадоўля. Развітае ворнае земляробства, заснаванае на выкарыстанні драўляных сох з жалезнымі нарогамі, цяглай сілы коней або валоў, выкарыстанні трохполля давала ўстойлівыя ўраджаі жыта, ячменю, проса, пшаніцы, аўсу і іншых збожжавых культур. Для вырабу тканіны і іншай прадукцыі шырокае распаўсюджанне мелі пасевы ільну, пянькі, каноплі. Пэўную долю харчовых прадуктаў давала агародніцтва і садаводства.

У мэтах апрацоўкі зямлі, для ваенных або транспартных патрэб разводзіліся коні. Буйнарагатая жывёла, козы, свінні, авечкі, а таксама хатняя птушка забяспечвалі патрэбы людзей у харчовых прадуктах і сыравіне для вырабу адзення, абутку і інш. Важную ролю ў гаспадарцы сельскага жыхарства адыгрывалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, а таксама хатнія прамыслы - ткацтва, рамёствы.

Сяляне ў ХІV - першай палове ХVІ стст. звычайна называліся «людзьмі», «смердамі», «мужыкамі». Паводле прыналежнасці зямлі, якой яны карысталіся, існавалі вялікакняжацкія (гаспадарскія), шляхецкія, царкоўныя (духоўныя) сяляне. Тыя, асноўнай формай рэнты якіх з'яўлялася даніна, называліся даннікамі. Асноўная маса насельніцтва складалася з цяглых сялян, якія выконвалі галоўным чынам адпрацовачную павіннасць на палетках уладальніка. Тая ж частка сялянства, якое выконвала павіннасці ў выглядзе грашовага (чынш) падатку, звалася чыншавым.

Сялянства выконвала і дзяржаўныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце абарончых збудаванняў, дарог, мастоў, па перавозцы грузаў і службовых асоб, выплаце падаткаў на ваенныя мэты. Адзінкай падатковага абкладання вясковага насельніцтва з'яўлялася сялянская сям'я - «служба» або «дым», якая карысталася надзелам ворнай зямлі. Усе астатнія ўгоддзі - паша, сенажаць, вадаёмы і інш., а таксама (на пэўных умовах з феадалам) лес, знаходзіліся ў карыстанні ўсёй сялянскай абшчыны, якая ўяўляла сабой спецыфічную сацыяльную адзінку, адказную за выкананне павіннасцей. Менавата на яе ўскладаліся такія павіннасці, як талака - сяўба, збор ураджаю, нарыхтоўка сена і інш., а таксама гвалты (згоны) - работы, выкліканыя тэрміновасцю іх выканання - тушэнне пажараў, будаўніцтва дарог, мастоў і інш. аб'ектаў.

З часу ўтварэння ВКЛ асноўная маса сялянства была асабіста свабоднай. Частка яго, названая чэляддзю нявольнай, фактычна з'яўлялася поўнай уласнасцю феадала. Акрамя асабіста залежных людзей, адрознівалі так званых сялян-слуг (служкі, старцы, войты, цівуны), якія абслугоўвалі маёнтак, а таксама прыслуга (кухары, півавары), прамыславікі (асочнікі, бортнікі, конюхі, рыбаловы, стральцы), вясковыя рамеснікі (кавалі, цесляры, ганчары, калёснікі, кушняры).

Доўгі час свабодныя сяляне ў пошуках лепшых умоў жыцця мелі магчымасць пераязджаць ад аднаго феадала да другога. З ХV ст. яны сталі падзяляцца на «людзей пахожых», якія мелі такое права, і «людзей непахожых», якія яго страцілі. Так, у 1447 г. прывілей вялікага князя Казіміра (1440-1492) абавязваў феадалаў не прымаць у свае маёнткі тых сялян, якія пакінулі гаспадароў без яго дазволу. Тым самым прывілей паслужыў пачаткам юрыдычнага афармлення прыгоннага права. У ХV-ХVІ стст. адбываўся працэс пераўтварэння «пахожых» сялян у «непахожых» за кошт тых, хто доўгі час пражываў на зямлі аднаго ўладальніка. Паводле Статута 1529 г., «непахожымі» прызнаваліся сяляне, якія пражылі ў аднаго гаспадара больш 10 гадоў.

Змяншэнне фонду дзяржаўных зямель, а таксама драбленне феадальных уладанняў з-за іх пераразмеркаванняў паміж нашчадкамі адмоўна адбівалася на паступленні падаткаў у дзяржаўны бюджэт, запатрабавала правядзення аграрнай рэформы. Яе неабходнасць падмацоўвалася недасканаласцю сістэмы падаткаў і павіннасцей, патрэбай у павышэнні даходнасці дзяржаўных зямель, а таксама ростам попыту на збожжа на заходнееўрапейскіх рынках.

З гэтай нагоды ў 1557 г., пачалася аграрная рэформа, названая ў адпаведнасці з «Уставай на валокі», «валочнай памерай». Так, адзінкай падаткаабкладання ўсталёўвалася адна валока - зямля плошчай 20 дзесяцін або 21, 36 га. Кожная сялянская сям'я надзялялася адной валокай, а разам з ёй усталёўваўся аб'ём павіннасцей. Сяляне па-ранейшаму выконвалі гвалты і талокі.

У ліку важнейшых мэтаў рэформы з'яўлялася заснаванне «фальваркаў» - феадальных гаспадарак, скіраваных на вытворчасць таварнага збожжа. Кожны фальварак мусілі апрацоўваць сялянскія гаспадаркі. Так, на трымальнікаў 7 сялянскіх валок прыпадаў абавязак апрацоўваць адну валоку феадальнай зямлі. Адпаведна ўзніклі новыя катэгорыі залежнага сялянства. Так, цяглыя сяляне пераважалі там, дзе існавалі фальваркі. За карыстанне валокай зямлі яны адбывалі 2 дні паншчыны на тыдзень і плацілі чынш ад 6 да 21 гроша. Асадныя сяляне (чыншавікі) плацілі 30 грошаў, выконвалі 12 талок у год або плацілі 12 грошаў. Асадныя сяляне пераважалі ва Ўсходняй Беларусі, дзе было менш фальваркаў. Чэлядзь нявольная атрымоўвала невялікія надзелы зямлі і займалася агародніцтвам.

Ажыццяўленне аграрнай рэформы мела станоўчыя для дзяржавы і класа феадалаў вынікі. Рэзка ўзрасла таварнасць і даходнасць сельскай гаспадаркі. Фіксаваны памер падатку даваў сялянам магчымасць павысіць прадукцыйнасць сваёй працы. Нягледзячы на захаванне сельскай абшчыны, праца яе членаў зрабілася больш самастойнай і індывідуалізаванай, з'арыентаванай на сувязь з рынкам.

Разам з тым усялякія перасяленні па ініцыятыве сялян забараняліся, а самі яны назаўсёды прымацоўваліся да надзелаў. Статут 1566 г. уводзіў 10-гадовы тэрмін пошуку збегшых сялян, а таксама санкцыі супраць тых, хто іх прымаў да сябе.

Удасканаленне тэхнікі і тэхналогіі землеапрацоўкі, выкарыстанне трохполля, павышэнне ўраджайнасці збожжавых, тэхнічных і садова-агародных культур, павелічэнне пагалоўя хатняй жывёлы забяспечыў магчымасць далейшага развіцця насельніцтва. Інтэнсіфікацыя рамяства і гандлю, у тым ліку замежнага, абумовіла з'яўленне ў ВКЛ у ХІV-ХV стст. новага тыпу паселішчаў - так званых мястэчак, жыхары якіх займаліся абслугоўваннем гандлёвых караванаў, а таксама вырабам рамесных тавараў. Частка насельніцтва, свабоднага ад прыгону, займалася будаўніцтвам, промысламі, земляробствам.

Істотным чынам змянілася аблічча гарадоў. Іх колішнія драўляныя сцены былі заменены каменнымі, замест адных варот - будавалася некалькі брам, каля якіх збіраліся падаткі з іншагародніх гандля-роў. У буйнейшых з іх - Вільні, Гародні, Лідзе, Крэве, Міры былі пабудаваны замкі. Але калі знешне грозны выгляд гарадоў быў абумоўлены частымі войнамі, то ўнутраная іх структура выяўляла чыста мірныя, жыццёва патрэбныя аб'екты і пабудовы: вялікакняскі (калі гэта сталіца) ці магнацкі (калі гэта ўласніцкі горад) палац; ратуша (калі го-рад меў Магдэбургскае права), рынкавая плошча; гандлёвыя рады; царква, касцёл ці сінагога; дамы майстроў, купцоў ці шляхты; вуліцы, дзе размяшчаліся майстэрні і хаты рамеснікаў.

Шырокім асартыментам вызначаліся вырабы кавалёў, кушняроў, краўцоў, шаўцоў, ювеліраў і збройнікаў. Агульная колькасць гарадскіх прафесій ВКЛ у ХVІ ст. складала больш за 100. Асноўнай адзінкай рамеснай вытворчасці з'яўлялася майстэрня ў складзе майстра, чалядніка (падмайстры) і 2-4 вучняў. Майстар, ён жа ўладальнік майстэрні, асабіста ажыццяўляў увесь вытворчы працэс - ад нарыхтоўкі сыравіны да прыдання вырабу таварнага выгляду. Яго памочнік - чаляднік або падмайстар выконваў усе даручэнні гаспадара і за сваю працу атрымоўваў пэўнае жалаванне. Вучні пачыналі з абавязкаў слуг і выканання простых аперацый, толькі за сціплае харчаванне і пражыванне ў доме майстра.

З мэтай устаранення або змяншэння канкурэнцыі з боку сельскіх або іншагародніх рамеснікаў, а таксама для ўрэгулявання вытворчасці і збыту сваіх вырабаў майстры адной ці некалькіх сумежных прафесій сталі аб'ядноўвацца ў адмысловыя арганізацыі - цэхі. У ХVІ ст. у Менску было не менш 9 цэхаў, Берасці - 14, Слуцку - 17, Магілёве - 21. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які абіраўся групай старэй-шых цэхавых майстроў і кіраваў яго дзейнасцю.

Развіццё ў ВКЛ рамяства і таварна-грашовых адносін павялічыла ў гарадах і мястэчках праслойку купецтва. Тых купцоў, хто ажыццяўляў рознічны гандаль у вёсках ці мястэчках, называлі «карабейнікамі». Тых, хто вёў замежны гандаль і карыстаўся ахоўнымі граматамі вышэйшых асоб дзяржавы, звалі «гасцямі». У Польшчу, Чэхію, Германію імі вывозіліся збожжа, лес, воск, скуры, футра, лён, пяньку, дзёгаць і інш. Буйнейшы рынак з удзелам беларускіх купцоў знаходзіўся ў Круляўцы (Кёнігсберг). Асноўным плацёжным сродкам быў літоўскі паўгрош, затым срэбны пражскі грош.

Аб'яднанні купцоў зваліся брацтвамі. Яны імкнуліся да манаполіі ў межах свайго горада і падуладнай яму перыферыі. Купцы прыносілі прысягу на вернасць гораду, свайму цэху, складалі агульную касу ўзаемадапамогі, мелі сваю пячатку, харугву, дом для сходаў.

Рэкі з'яўляліся асноўнымі транспартнымі камунікацыямі. З развіццём рамяства, гандлю і таварна-грашовых адносін узніклі перадумовы для будаўніцтва новых сухапутных шляхоў, якія звязалі Полацк і Смаленск; Оршу, Мінск і Берасце.

Пад уздзеяннем прагрэсіўных павеваў з Заходняй Еўропы, а таксама абапіраючыся на традыцыі вечавых сходаў, гараджане - майстры, купцы, шляхта асобных беларускіх гарадоў - здолелі дамагчыся ад іх уласнікаў або вялікага князя права на самакіраванне. Першымі так званае «Магдэбургскае права» атрымалі жыхары Вільні (1387), Берасця (1390), Гародні (1391), Слуцка (1441), Полацка (1498), Менска (1499). Па Магдэбургскім праве жыхары горада выходзілі з-пад улады феадалаў, а таксама ваявод, стараст і іншых службовых асоб ВКЛ. Ажыццяўленне і ахова іх правоў уваходзілі ў абавязкі гарадской рады.

Гарадская рада (магістрат) складалася з бурмістраў, радцаў (райцаў) і членаў гарадскога суда - лаўнікаў. Усе яе рашэнні зацвярджаліся войтам, які выбіраўся са шляхты ці заможных мяшчан і падпарадкоўваўся толькі вялікаму князю. На кожную вакантную пасаду ў радзе прэтэндавалі 2-4 кандыдаты. Іншаземцы, нехрысціяне, ліхвяры, беднякі, калекі не мелі права голаса. Самакіраванне (магістрат) засядала ў ратушы, якая будавалася ў цэнтры горада, на гандлёвай плошчы.

Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - «юрыдыках», магдэбургскае права не дзейнічала.

Існаванне на Беларусі гарадоў з магдэбургскім правам - прагрэсіўная з'ява эпохі позняга сярэднявечча і росквіту феадальнага ладу. На 1569 год у межах ВКЛ налiчвалася прыкладна 3,5 млн жыхароў, з iх больш за 1,8 млн - на землях цяперашняй Беларусi. Да шляхецкага стану адносiлася прыкладна 9 % насельнiцтва. На пачатку ХVI ст. у ВКЛ пражывала каля 10 тыс iудзеяў, каля 7 тыс. татараў. Буйнейшымi гарадамi (прыкладна па 10 тыс. жыхароў) з'яўлялiся Берасце, Вiцебск, Магiлёў, Полацк, Пiнск, Слуцк. Прыкладна 40 % гарадоў (Быхаў, Дуброўна, Капыль і інш.) належалi магнатам.

5.Знешняя палітыка ВКЛ

Найбольшая пагроза для славян сыходзіла з Усхода, ад мангола-татар. З пачатку XІІ ст. у Манголіі ўтварылася моцная дзяжава, палітычная сістэма якой была заснавана на войску. У гэтай сістэме кожны мангол быў найперш воінам. Такая сістэма была найлепш прыстасавана да вайны, яна мела значныя перавагі ў арганізацыі ўлады і войска перад іншымі дзяржавамі. Гэта забяспечыла манголам хуткую перамогу над дзяржавамі Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Манголы таксама рабілі набегі і ў глыб Панямоння (у сярэднем 6 набегаў у год).

У перыяд праўлення Альгерда (1345-1377гг.) Вялікае княства Літоўскае (далей - ВКЛ) пачало ператварацца ў магутную дзяржаву, якая стала центрам палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе. Альгерд абвясціў сваю дзяржаву спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы. На гэтай аснове ён пачаў аб'ядноўваць усе землі, якія ў ІХ-ХІІІ ст. належылі Кіеўскай Русі. У 60-70 гадах ХIV ст. Альгерд захапіў Валынь, Смаленск, Чарнігаў. Каб замацаваць гэтыя тэрыторыі трэба было перамагчы мангола-тарар.

У 1362 г. у бітве на рацэ Сінія Воды (Падолія) Альгерд ушчэнт разбіў 100 тысячнае войска мангола-татар. Гістарычнае значэнне сіняводскай перамогі ў тым, што ў выніку яе Кіеўшчына і Падолія былі вызвалены ад татара-манголаў і далучаны да ВКЛ. Залатая Арда пачала развальвацца. Узмацнілася барацьба за ўладу. У выніку перамог тэрыторыя княства значна пашырылася за кошт новых зямель, якія раней належылі мангола-татарам. Пасля смерці Альгерда у Вільні пачалася барацьба за ўладу паміж яго сынамі. Спачатку за ўладу змагаліся Кейстут і Ягайла. У 1382 г. Ягайла з дапамогай крыжакоў перамог Кейстута. Потым Ягайла забіў Кейстута. Але барацьба на гэтым не спынілася. За ўладу пачаў змагацца сын Кейстута Вітаўт. Вітаўт атрымаў падтрымку крыжакоў, Жмудзі, Полацка і Віцебска. Ягайла запрасіў дапамогі ў маскоўскага князя Дзмітрыя. Але Дзмітрый запатрабаваў за дапамогу тэрыторыю Полацка і Віцебска. Ягайла адмовіўся ад такой дапамогі і звярнуўся за падтрымкай да Польшчы. У перыяд з 1383 па 1385гг. ішлі сакрэтныя перагаворы аб умовах уніі паміж Польшчай і ВКЛ. У 1385 г. унія была падпісана ў Крэўскім замку, рэзідэнцыі Вялікіх князеў ВКЛ. Умовы гэтай уніі былі наступнымі:

1. Польшча і ВКЛ атрымліваюць адну агульную палітычную ўладу ў асобе Вялікага князя і караля Польшчы. Пры гэтым Вялікі князь абіраецца ў ВКЛ, а затым ён займае пасаду польскага караля.

...

Подобные документы

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

    реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

    реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.