Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (XIII-XVI стагоддзя)

Знаемства з асаблівасцямі і асноўнымі этапамі адукацыі Вялікага княства Літоўскага, аналіз праблем. Перыяд Вялікага княства Літоўскага як найважнейшы перыяд фарміравання беларускай народнасці, а таксама перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.03.2015
Размер файла 62,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

2. ВКЛ і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.

3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.

У 1386г. Ягайла пачаў выконваць умовы Крэўскай уніі. Ён ажаніўся на Ядвізе, прыняў каталіцтва і стаў польскім каралем.3 дапамогай Рыма 30 тысяч жмудзінаў сталі католікамі. У 1387г. Ягайла выдаў шэраг прывілеяў, згодна з якімі каталіцкія феадалы атрымалі выключныя правы на валоданне зямлей, яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэты прывілей не распаўсюджваўся. У выніку ў ВКЛ утварылася моцная апазіцыя, якая не прымала Крэўскую унію. Узначаліў апазіцыю Вітаўт. У пошуках саюзнікаў Вітаўт заключыў пагадненне з ханам Залатой Арды Тахтамышам. Па ўмовах пагаднення Вітаўт абяцаў дапамагчы Тахтамышу ў вайне супраць заваёўніка Азіі Цімура Тамерлана. Тахтамыш абавязаўся ў выпадку перамогі аддаць Вітаўту ўсе рускія княствы, якімі валодала Залатая Арда. 12 жніўня 1399 г. войскі Вітаўта і Тахтамыша сустрэліся з войскамі Цімура на р. Ворскла (Палтаўшчына). Адбылася вялікая сеча. Войскі Вітаўта і Тахтамыша былі разбіты ўшчэнт арміяй Тамерлана. Для Вялікага княства Літоўскага гэта была катастрофа: на полі бітвы засталіся ляжаць прадстаўнікі 12 княжацкіх родаў, 40 князёў, лепшыя людзі краіны. Вітаўту ўдалося выратавацца. Тахтамыш апынуўся ў Сібіры, спрабаваў захапіць ханскі трон, але быў забіты. Такім чынам, паражэнне на р. Ворскла падштурхнула Вялікае княства Літоўскае да больш цеснага саюза з Польшчай. Вітаўт быў вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі. Дагавор 1401 г. дазваляў аб'яднаць сілы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы для барацьбы супраць агульных знешніх ворагаў.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. Таму было некалькі прычын. Знешняя палітыка ВКЛ у ХV - ХVI стст. вызначалася некаторымі асабліваcцямі. Гэтыя асаблівасці былі звязаны з тым, што ўнутранае становішча дзяржавы было вельмі цяжкім. Феадальная палітычная эліта ВКЛ была падзелена на дзве часткі, якія вялі жорсткую барацьбу за ўладу і ўласнасць на зямлю і прыгонных сялян. Другім фактарам была грамадзянская вайна, якая працягвалася фактычна да канца ХV ст. У гэтых умовах дзяржаўная ўлада была слабой, грамадства вызначалася нестабільнасцю, дзяржава не магла бараніць свае інтарэсы ва ўзаемаадносінах з сузедзямі, ды і суседзі імкнуліся выкарыстаць унутраныя цяжкасці ВКЛ на сваю карысць.

Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ быў звязаны з Крэўскай ўніяй і паспяховай барацьбой з крыжакамі. Перамога ў бітве над Грунвальдам заставіла Захад лічыцца з геапалітычнымі інтарэсамі ВКЛ. Усходні напрамак палітыкі ВКЛ быў абумоўлены узаемаадносінамі з Вялікім княствам Маскоўскім (далей - ВКМ), якое карыстаючыся падтрымкай Залатой Арды, у XIV ст. абвясціла сябе правапераемнікам Старажатнай Русі. Пасля гэтага маскоўскія князі пачалі "збіраць" тыя землі, якія некалі ўваходізілі ў склад Кіеўскай Русі. "Збіранне", як правіла, праходзіла шляхам вайны і далучэння новых тэрыторый да Масквы. У сярэдзіне ХV ст. Іван ІІІ ажаніўся на апошняй візантыйскай принцессе Сафіі, узяў сабе візантыйскі дзяржаўны герб-двухгаловага арла, а затым абвясціў Маскву абаронцай усяго праваслаўнага свету. Тым больш, што ў 1453 г. Візантыйская імперыя перастала існаваць. Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў ВКЛ. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара - абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. Між тым, у ВКЛ праваслаўная вера прыціскалася, наступаў каталіцызм і пашыраўся польскі ўплыў, што выклікала незадаволенасць праваслаўных феадалаў. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. У 1487 г. у Маскву прыехаў служыць "са сваімі вотчынамі" князь І.М. Перамышльскі, у 1489 г. князь Д.В. Варатынскі і тры князі роду Бяляўскіх. Перайшлі на бок Масквы князі Мажайскія, Лукомскія і інш. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу.

Такім чынам, знешнепалітычная напружанасць паміж ВКЛ і ВКМ была абумоўлена тэрытарыяльнымі і рэлігійнымі супярэчнасцямі, барацьбой за лідэрства у рэгіёне. Гэтыя супярэчнасці вырашаліся на шляху вайны. Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг. У выніку яе была зламана абарона ўсёй літоўскай прымежавай паласы з Маскоўскім княствам. У 1492 г., пасля смерці вялікага князя літоўскага Казіміра, адбыўся сур'ёзны ваенны канфлікт.

Іван III зрабіў некалькі паспяховых паходаў на землі ВКЛ. Але ж, новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся закончыць вайну. Былі дасягнуты мірная і шлюбная дамоўленасці. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Па мірнай дамоўленасці да Маскоўскага княства адышлі Вяземскае княства і частка Вярхоўскіх княстваў. За Іванам III было прызнана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. За маскоўскім гасударом замацаваўся тытул "вялікага князя ўсяе Русі". Але гэтым супярэчнасці паміж ВКЛ і ВКМ не былі ліквідаваны. Іван III рыхтаваўся да вайны.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрагу буйных феадалаў ВКЛ ў межы Рускай дзяржавы. Іван ІІІ прыняў іх на службу і абвясціў вайну ВКЛ. У маі 1500 г. ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомій, Любеч, Ноўгарад Северскі, Рыльск. У выніку ВКЛ страціла 9 гарадоў 700 вёсак. Рыхтуючы новыя ваенныя дзеянні, Іван III прапанаваў саюз крымскаму хану Менглі Гірэю. Татарскаму войску вызначаўся маршрут руху праз украінскія землі да Турава, Слуцка, Пінска і Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў ад Івана III згоды на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіў, і гэта скарысталі кіраўнікі ВКЛ, якія заключылі саюз з ханам супраць Масквы за штогадовую даніну з Кіеўскай, Валынскай і Падольскай зямель. Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой, заключыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Масквы. У гэты час аднавілася унія з Польшчай.23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку быў падпісаны дакумент аб умовах гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксандр Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, соймы і адзіную манету. Але магнаты ВКЛ адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму Мельніцкі акт не быў ажыццёўлены, хаця палітыка дзяржаў стала больш каардынаванай. Ваенная кампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для ВКЛ. У лістападе 1501 г. Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку, 2 красавіка 1503 г. было заключана перамір'е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго ВКЛ саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл, страціла 1/4 частку плошчаў усёй дзяржавы. Гэта зрабіла безабароннай усходнюю мяжу ВКЛ, якая наблізілася да цэнтраў дзяржавы. Палітыку Івана Ш (ён памёр 27.10.1505) праводзіў яго сын Васілій Ш, які вырашыў канчаткова перамагчы Вільню. 19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. На прастол быў абраны брат Аляксандра - Жыгімонт.8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт заручыўся падтрымкай брата Васіля III Юрыя Іванавіча, удзельнага князя дзмітраўскага, звянігародскага, сярпейскага і бранскага, абяцаючы яму дапамогу ў заваёве рускага прастолу. У сваю чаргу Васілій Ш уступае ў блок з Міхалам Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што трапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонце. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г. Яна цесна звязана з пачатым у лютым 1508 г. феадальным паўстаннем у ВКЛ, якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі ён прысягнуў Васілію Ш. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў завалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі ва ўзаемадзеянні з атрадамі Глінскага даходзілі да Вільні.

Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. ВКЛ афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войн канца ХV - пачатку ХVІ стст., само ж атрымала тэрыторыі 5 смаленскіх воласцяў. Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска. Ён пачаў новую вайну. У снежні 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рухалася на Смаленск. Аднак першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія разгарнулася ўлетку 1513 г. і была таксама безвыніковай. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася ў маі 1514 г., і пасля трохмесячнага штурму Смаленск капітуляваў. Рускія войскі ішлі на захад, да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася вялікая бітва, у якой маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але вярнуць свае землі Літва не змагла. У 1522 г. было заключана пяцігадовае перамір'е, якое працягвалася аж да 1532 г.

Смерць Васіля III і бязладдзе ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку падштурхнулі ВКЛ да яшчэ адной спробы вярнуць заваяванае Масквой. Аднавіліся ваенныя дзеянні, якія працягваліся 4 гады. ВКЛ вярнула толькі Гомель і некаторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заключана перамір'е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. За гэты час Маскоўскае княства стварыла моцную армію, захапіла Казанскае і Астраханскае ханствы, пачало каланізаваць Сібір. Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у XIV - XVI стст. Прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. ВКЛ вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі, у канцы XIV - XVI стст. высвятляліся адносіны з Польшчай, праблема літоўскапольскага саюза (Крэўская унія 1385 г.). Больш за 100 гадоў ВКЛ было ў стане уніі з Польшчай, застаючыся суверэннай дзяржавай. Але галоўным накірункам знешняй палітыкі ВКЛ сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, галоўным канкурэнтам у справе аб'яднання рускіх зямель. ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. аслабела, узнікла пагроза яго існаванню. На роўных яно ўжо не магло супрацьстаяць Маскоўскай дзяржаве. Логіка барацьбы з ёй і міжнародныя абставіны штурхалі ВКЛ да больш цеснага дзяржаўнага аб'яднання з Польшчай, да падпісання Люблінскай уніі 1569 г.

6.Культура беларускіх зямель у другой пал. XIII - першай пал. XVI ст.

Беларуская культура другой паловы XIII -- першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыроднагеаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльнаэканамічнага і грамадска-палітычнага ладу Вялікага княстваЛітоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю побыту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы.

Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту. Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальнапрыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Культурныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV -- XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўнаманастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслугоўваюць у асноўным прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства.

Паколькі змест і формы культуры ў эпоху сярэднявечча вызначаліся ў першую чаргу інтарэсамі феадалаў і рэлігіі, то царква ўнесла значны ўклад у развіццё асветы, грамадскапалітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі. Калі праваслаўная царква з'яўлялася носьбітам старажытнарускіх традыцый, то каталіцтва прыўносіла ў ВКЛ элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культурнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Кантакты з Заходняй Еўропай прывялі да ўзнікнення новых з'яў у беларускай культуры. У беларускую мову пранікаюць новыя словы, літаратура ўзбагачаецца перакладнымі творамі, у архітэктуры і мастацтве назіраюцца элементы заходнееўрапейскіх мастацкіх стыляў.

Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У другой палове XIII -- першай палове XVI ст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Полацкія, віцебскія і смаленскія граматы XIII ст. ужо адлюстравалі некаторыя адметныя рысы, уласцівыя жывой мове беларускай народнасці.

Пісьмовыя помнікі з беларускай моўнай асновай можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў.

Ад часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытнаруская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Царкоўнаславянская мова распаўсюдзілася па тэрыторыі Старажытнай Русі з увядзеннем хрысціянства і была ў сваёй аснове старажытнабалгарскай. 3 цягам часу царкоўнаславянская мова, як штучная і малазразумелая, паступова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З'явілася беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, што прыкметна адрознівала мову беларускіх тэкстаў ад мовы рэлігійных помнікаў тагачаснай Рускай дзяржавы. Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры XV ст., як "Жыціе Аляксея, чалавека божага", "Пакуты Хрыста", "Аповесць аб трох караляхвешчунах".

Найболыш чуйна на гаворку народа рэагавала юрыдычна-дзелавая пісьменнасць, менш кансерватыўная па свайму зместу і форме сярод іншых відаў пісьменнасці. Асноўнымі цэнтрамі юрыдычна-дзелавой пісьменнасці з'яўляліся дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Найважнейшыя дзяржаўныя акты, прывілеі і іншыя дакументы зацвярджала велікакняжацкая канцылярыя ў Вільні, якая мела свой уласны архіў, Метрыку. Большасць актаў і грамат Вялікага княства Літоўскага ў XIV XVI стст. былі напісаны кірыліцай, на старабеларускай, паводле тагачаснай тэрміналогіі, рускай.Прамежкавае становішча паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю са старабеларускай моўнай асновай і канфесійнай пісьменнасцю з царкоўнаславянскай мовай займала мова свецкіх мастацкалітаратурных твораў.

У ХІІІ -- XVI стст. на Беларусі паранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўнарэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. У XIV -- XV стст. слаба развівалася ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускае духавенства не вылучыла са свайго асяроддзя ніводнага прамоўцы, якога можна было б параўнаць з Кірылам Тураўскім. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя "словы" і шэраг жыцій.

3 усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы. Летапісы гэта гістарычналітаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. Яны спалучаюыь лаканічную, дакументальнадзелавую фіксацыю гістарычных падзей з эмацыянальнавобразным, белетрызаваным асэнсаваннем мінулага. У XV ст. у новых гістарычных умовах перыяду фарміравання беларускай народнасці і палітычнай кансалідацыі беларускіх зямель летапісы набылі новыя якасці і рысы, з'явіўшыся яркім адлюстраваннем новага этапа ў жыцці беларускага народа.Беларускалітоўскія летапісы, паводле свайго складу, зместу і формы, падзяляюцца на 4 асноўныя групы: "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх", Беларускалітоўскі летапіс 1446 г., "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", "Хроніка Быхаўца".Беларускалітоўскі летапіс 1446 г. -- першы беларускалітоўскі летапісны звод. Сваю назву ён атрымаў таму, што 1446 годам датуецца ў ім апошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад сярэдзіны IX да сярэдзіны XV ст.Гісторыя Кіеўскай дзяржавы, дзейнасць яе князёў -- змест першай часткі зводу, запазычанай з рускіх летапісаў. У Беларускалітоўскім летапісе 1446 г. змешчаны і шэраг твораў мясцовага паходжання: Смаленская хроніка, "Пахвала Вітаўту", "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх".

3 пачатку XVI ст. адбыліся некаторыя змены ў летапісным жанры:аўтары сваю ўвагу амаль цалкам сканцэнтравалі на гісторыі ВКЛ. У 20я гады XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроенай літоўскай арыстакратыі была створана "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага", дзе выкладаецца гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. Хроніка была напісана з мэтай абудзіць пачуццё нацыянальнага гонару ў літоўцаў, сцвердзіць перавагу літоўскіх феадалаў над феадаламі ўсходнеславянскага паходжання.

"Хроніка Быхаўца" -- яшчэ адзін найболып поўны агульнадзяржаўны летапісны звод. Сваю назву яна атрымала ад прозвішча пана зпад Ваўкавыска А.Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яе рукапісны экзэмпляр. "Хроніка" апісвае падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку XVI ст. Такім чынам, упершыню была створана найбольш поўна сістэматызаваная палітычная гісторыя ВКЛ на працягу значнага прамежку часу. "Хроніка Быхаўца" -- этапны твор у гісторыі беларускалітоўскага леталісання. Ен аб'яднаў у сабе традыцыйную летапісную форму пераказу са звязным расповядам пра мінулае, што адлюстравала тэндэнцыю да белетрызацыі гістарычнага апавядання. Хроніка Быхаўца паслужыла асновай для "Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі" М.Стрыйкоўскага.

У канцы XV пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадскадалітычнай дзейнасці і нацыянальнакласавай барацьбы, секулярызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувяаей.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадскапалітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзеленым ад рэлігійнай ідэалогіі.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар,гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 -- каля 1551). Ён выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадскапалітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI XVII стст.

Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэтгуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы Мікола Гусоўскі (1470(?) -- 1533(?).У 1518 г. М.Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М.Гусоўскі стварыў свой лепшы твор "Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго". Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М.Гусоўскі бачыў у войнах. Паэтгуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных па культуры і веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.

Такім чынам, у беларускай літаратуры другой паловы XIII першай паловы XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя ідэйнамастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы. Аднак з канца XV -- пачатку XVI ст. пад уплывам Рэнесансу выяўляецца тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый, удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя, дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры.Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На працэс станаўлення і і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаўсюджаяне на Беларусі набыла готыка мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раманскаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найболып тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вытпмнёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі с'уральчатымі, высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай.Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова XIII- XVI ст.), функцыянальным спалучэнні культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстанні цаглянай муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і рэнесансавых форм.

Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў. Другія ж размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў - кастэлі, запазычаныя з Захаду. У Заходняй Еўропе кастэлем называлі невялікі мураваны замак у нізіне, які выконваў абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў, значна павялічыўшы плошчу замкавага двара, дзе хавалася ў час небяспекі мірнае насельніцтва.

У канцы XIV - пачатку XV ст. крыжакі ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу замкаўкастэляў.

Значнае месца ў архітэктуры адзначанага перыяду займала культавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV -- першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый.У сувязі з пашырэннем каталіцызму пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі рн) --адзіны помнік беларускага культавага дойлідства перыяду станаўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён быў створаны прыкладна ў 1471 -- 1472 гг. У культавай архітэктуры канца XV -- першай паловы XVI ст. з'яўляецца новы тып пабудоў -- інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.

На Беларусі да нашых дзён захаваліся два абарончыя храмы:Сынковіцкая царквакрэпасць і Мураванкаўская (Маламажэйкаўская) царква.Сынковіцкая царквакрэпасць у в.Сынковічы (Зэльвенскі рн) -- помнік дойлідства канца XV - пачатку XVI ст. Не менш цікавым збудаваннем абарончага тыпу з'яўляецца Мураванкаўская царквакрэпасць (Шчучынскі рн), якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву -- Маламажэйкаўская. Яна была пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у першапачатковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі.

На тэрыторыі Падляшша знаходзілася Супрасльская царквакрэпасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна з'яўлялася найбольш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм быў створаны ў 1505 -- 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Хадкевіча.

У XV -- першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Гродне, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі рн), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі рн).

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра,гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах.

Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і цікавасцю да чалавечых пачуццяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элементаў і разьбяных ліштваў, што надавала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV XVI стст.) і інш.3 пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў" (каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.

3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манументальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шырокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў.

На Беларусі развіваўся і такі від жывапісу, як кніжная мініяцюра -- малюнак на старонках рукапісаў невялікага памеру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI стст. Адным з буйнейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе існавалі майстэрня для аздаблення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка. Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі -- Лаўрышаўскае евангелле, створанае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца рэалістычнымі рысамі.

Мініяцюра была папярэдніцай графікі, якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны адзін з самых ранніх партрэтаў друкароў наогул.Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура.

Скульптурныя творы ўпрыгожвалі цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага перыяду вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характарызавалася цеснай узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скульптурныя творы звычайна ўваходзілі ў склад створкавых алтароў -- своеасаблівых скульптурнажывалісных комплексаў. У рамках дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст. развіваліся размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб тэракотавай і паліванай керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгажэнні і посуд. Развівалася і касцярэзная вытворчасць: вырабляліся накладкі калчанаў, дэталі арбалетаў, грабяні, гузікі, фігуркі шахмат, невялікія абразкі. Беларускія рамеснікі таксама стваралі розныя рэчы з каменя: надмагільныя крыжы, надмагіллі ў выглядзе бюстаў, статуй, рэльефаў.

Разнавіднасцю дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў пачатку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у манументальных збудаваннях. На мяжы XV- XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацкадэкаратыўныя функцыі ў інтэр'еры памяшканняў. У пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная" кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і пліткі для падлогі.

Такім чынам, другая палова XIII першая палова XVI ст. яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансавагуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

Заключэнне

Гаворачы пра час знаходжання беларусскіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім, аўтары разглядаюць яго як своесаблівы перыяд у жыцці нашых продкаў. Знахадзячыся ў складзе гэтай дзяржавы, беларускія землі мелі і пэўную самастойнасть.

Прычыны, якія прывялі да аб'яднання беларусаў і літоўцаў у адной дзяржаве, былі наступныя.

1. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза ішла ад нямецкіх рыцараў (крыжакоў) і з усходу - ад мангола-татар.

2. Феадальная раздробленасць (на беларускіх землях налічвалася 20 княстваў). У перыяд феадальнай раздробленасці і распаду Кіеўскай Русі беларускія княствы аказаліся бездапаможнымі перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалі падтрымкі і саюзаў са сваімі суседзямі.

3. Інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі, класавыя інтарэсы феадалаў як літоўскіх, так і беларускіх зямель, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельніцтвам.

Існуе дзве канцэпцыі адносна ўтварэння ВКЛ. Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае Княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.

Па другой канцэпцыы гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай Аукштайціяй. На думку М.Ермаловіча, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. І не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, Новагародак паставіў Міндоўга сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй дзяржаўнай мэты - заваявання Літвы.

З сярэдзіны ХІІІ да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі ўваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла у склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці (Полацкая, Віцебская землі). Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Дзяржаўны лад ВКЛ - феадальная манархія. Вышэйшыя органы ўлады - вялікі князь, Рада, Сойм. Вялікі князь - носьбіт заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Рада ў першыя гады свайго існавання выступала ў якасці Савета пры гаспадары. Аднак па меры ўзмацнення феадальнай знаці яна адасабляецца ў самастойны, асобны ад вялікага князя орган улады. Сойм канчаткова аформіўся ў канцы XV ст. У склад Сойма ўваходзілі паны-радныя, службовыя асобы, на яго пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ. Ішоў працэс не цэнтралізацыі ўлады, як у Заходняй Еўропе, а пашырэнне ролі феадальнай знаці (шляхты).

Усе народы, якія прымалі ўдзел у палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікага княства, а найперш беларускі і літоўскі, з'яўляюцца гістарычнымі спадкаемцамі гэтай дзяржавы. Таму для вызначэння дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ёсць падставы ўжываць тэрмін “Беларуска-Літоўскае гаспадарства”. Нядрэннымі былі магчымасці для развіцця культуры. Беларуская мова, як больш развітая і дасканалая, з'яўлялася дзяржаўнай. На ёй вялося справаводства, пісаліся выдатныя помнікі прававой сярэдневяковай думкі - Статуты Вялікаго княства Літоўскага. Яны аказалі значны ўплыў не толькі на развіццё грамадства ва ўсходніх славян, але і ў іншых месцах Еўропы. Нездарма менавіта ў гэты час заканчваецца працэс складвання беларускай народнасці. Яе выдатным прадстаўніком стаў асветнік і першадрукар Ф. Скарына, адзін з буйных прадстанікоў эпохі Адраджэння, дзеяч еўрапейскага і сусветнага маштабу. Такім чынам, працэс стварэння адной з самых буйных дзяржаў Еўропы ў эпоху сярэднявечча - Вялікага княства Літоўскага - быў доўгім і складаным: пачаўся ён у сярэдзіне ХІІІ ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст.

Другая палова XIII першая палова XVI ст. яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансавагуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

Літаратура

1. 100 пытанняў i адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. i прадмова І. Саверчаны, З. Санько. - Мн., 1994.

2. Белоруссня в эпоху феодалнзма Мн , 1959 Т 1 Галенчанка Г Я Францыск Скарына -- беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар Мн , 1993

3. Белы А.Я. Да 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы. З пошты Рэдакцыі "Наша Нiва" ад 4.11.2008.

4. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 2000. С.107-114.

5. Греков Н Б Очеркн по нсторнн международных отношеннй Восточной Европы XIV - XVI вв М , 1963

6. Довгялло Д. Битва при Грюнвальде. С.25.

7. Ермашкевич Г.И., Смехович Н.В. История Беларуси. Учебно-методический комплекс. Мн., 2004. С.52 - 56.

8. Ігнатоўскі У. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.5-е выд. Мн, 1992. С.86.

9. Материалы глобальной сети Интернет www.Gistbel.ru "Гiсторыя Беларусi"

10. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х. Ч. 1 М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В.Штыхаў і інш.- Мн.: Беларусь, 1994.

11. Сагановіч Г.М. Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі.

12. Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Аналіз нормаў Статута 1588 г., што вызначылі структуру, кампетэнцыю, характар дзейнасці цэнтральных устаноў і службовых асоб. Агляд найбольш важных норм цывільнага, дзяржаўнага, ваеннага права, асаблiвасцей крымінальнага права Вялікага княства Літоўскага.

    контрольная работа [33,2 K], добавлен 29.06.2011

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Значэнне ўтварэння Вялікага княства Літоўскага для эканамічнага развіцця Беларусі. Сельскагаспадарчая вытворчасць, формы землеўладання і землекарыстання XIII-XVI ст. Павіннасці і катэгорыі сялян. Жывёлагадоўля, сялянская гаспадарка, формы павіннасцяў.

    реферат [50,2 K], добавлен 21.01.2011

  • Беларускі тэрыторыі у складзе ВКЛ – час далейшага прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, рамястве і развіцця феадальных адносін. Існаванне гарадоў з магдэбургскім правам. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

    реферат [51,6 K], добавлен 15.12.2010

  • Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

    курсовая работа [80,6 K], добавлен 04.03.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Ігнацый Юзаф Літавор (Іаахім Храптовіч) - грамадскі, палітычны i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі, публіцыст, паэт, перакладчык; стваральнік i член Адукацыйнай камісіі па кіраўніцтве народнай асветай.

    реферат [16,0 K], добавлен 19.11.2012

  • Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады.

    реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009

  • Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасці. Палітычны і сацыяльна-эканамічны пераўтварэння. Беларускае пытанне у перыяд савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Рыжскi мiрны дагавор. Роля i месца БССР у складзе СССР. Узбуйненне тэррыторыi рэспублiкi.

    реферат [27,7 K], добавлен 19.02.2013

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.