Гісторыя развіцця адукацыі ў Беларусі ў XVIII - XX стагоддзях

Вывучэнне гісторыі фарміравання і дзейнасці кабінетаў і калекцый пры вышэйшых і сярэдніх навучальных установах на тэрыторыі Беларусі ў XVIII - пачатку XX стст. Музеі Гродзенскай медыцынскай і Полацкай езуіцкай акадэміі. Кабінеты Віленскага універсітэта.

Рубрика История и исторические личности
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 09.04.2015
Размер файла 67,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

На 1 студзеня 1871 г. фізічны кабінет Магілёўскай гімназіі налічваў 109 інструментаў і прыбораў, кабінет прыродазнаўчых навук - 1906 адзінак, у тым ліку па заалогіі - 635, па мінералогіі - 1266, па батаніцы - 5. Сярод іншых дапаможнікаў: 107 лексіконаў, 52 атласы, глобусы, геаграфічныя і гістарычныя карты, 570 мадэляў і ўзораў для малявання і чарчэння, 82 геадэзічныя інструменты [32, c. 120].

У 1879 г. для фізічнага кабінета набылі 49 прыбораў і апаратаў коштам 705 рублей 50 капеек. Акрамя гэтага, былі адрамантаваны 15 прыбораў на суму 173 рублі 13 капеек. На той момант фізічны кабінет быў добра прыстасаваны для гімназічных патрэб як па якасці прыбораў, так і па стану памяшкання: ён размяшчаўся ў двух вялікіх пакоях на ніжнім паверсе гімназіі, дзе адначасова чыталіся лекцыі па фізіцы і праводзіліся эксперыменты ў час заняткаў. Такое размяшчэнне музея было вельмі зручным: прадметы не трэба было пераносіць, і яны захоўваліся ад пашкоджання і страты [39, c. 331].

У 1879 г. быў створаны картаграфічны аддзел, для якога набылі значную колькасць дапаможнікаў па геаграфіі: альбом геаграфічных карт па губерням, геаграфічны атлас Граапе ў 20 экзэмплярах, араграфічную карту еўрапейскай Расіі, рэльефную карту Сярэдняй Еўропы, атлас ракі Волгі, гістарычныя карты Русі дамангольскага перыяду.

Аддзел дапаможнікаў па чарчэнню і маляванню пры Магілеўскай гімназіі быў створаны ў 1878 г. У наступным годзе для класа малявання было адведзена асобнае памяшканне, у якім сталы былі размешчаны амфітэатрам, там жа захоўваліся ўзоры і мадэлі для малявання. Таксама былі набыты альбомы пейзажаў Палестыны і Сіная, альбомы геліяграфічных малюнкаў, геаграфічны атлас Лінберга. Асобны клас для малявання і чарчэння ў гімназіі існаваў да 1904 г. і быў абсталяваны ўсімі неабходнымі прадметамі і мадэлямі, колькасць якіх складала 623 адзінкі [39, c. 332].

Паводле дадзеных са справаздачы М. Сазонава за 1899-1900 навучальны год для фізічнага кабінета Магілёўскай гімназіі былі набыты дзве станцыі тэлеграфа Морзе коштам 100 рублёў, выпуклае і ўвагнутае люстэркі на штатывах, калекцыя метрычных мер і вагаў коштам 41 рублёў 16 капеек. У выніку, на 1 студзеня 1901 г. фізічны кабінет гімназіі налічваў 244 адзінкі захоўвання.

Прыродазнаўчы кабінет, які размяшчаўся ў адным з двух пакояў, адведзеных для фізічнага кабінета, на 1 студзеня 1901 г. налічваў 1947 прадметаў, у тым ліку 656 па заалогіі, 1242 па мінералогіі, 49 па батаніцы. Іншых навучальных дапаможнікаў на гэты перыяд было 2510, у тым ліку 173 лексіконы, 246 атласаў, глобусаў, гістарычных і геаграфічных карт, 21 пропісь, 1447 адзінак іншых вучэбных дапаможнікаў [36, c. 15-16].

У 1909 г. фізічны кабінет гімназіі налічвае ўжо 487 прыбораў, сярод якіх шмат каштоўных, а склад прыродазнаўчага кабінета дасягае 1983 адзінкі. У той жа час быў вылучаны гісторыка-геаграфічны кабінет, які змяшчаў 390 карт і шмат іншых наглядных дапаможнікаў (да 500), але асобнага памяшкання не меў: вучэбныя дапаможнікі былі развешаны на сценах калідораў і класных памяшканняў, частка захоўвалася ў шафах у прыёмным пакоі [35, c. 101].

Так, можна лічыць, што калекцыі Магілёўскай гімназіі задавальнялі патрэбы вучняў і настаўнікаў, сістэматычна папаўняліся і абнаўляліся, што спрыяла павышэнню іх значнасці ў працэсе навучання.

29 студзеня 1794 г. у Віцебску было адкрыта галоўнае чатырохкласнае народнае вучылішча, якое з 1808 г. было пераўтворана ў губернскую мужчынскую гімназію, а з 1831 г. гімназія стала насіць імя Аляксандраўскай у гонар імператара Аляксандра І [25, c. 1]. Першапачаткова пры гімназіі існаваў толькі фізічны кабінет. У рапарце за 1808 г. рэвізор П. Цэйс адзначаў, што сярод інструментаў і іншых вучэбных дапаможнікаў у гімназіі былі 2 глобусы (“зямныя шары”), 2 макеты нябеснай сферы (“нябесныя шары”), камера-абскура, 2 геаметрычныя прыборы, мікраскоп, астралябія, аптычныя прыборы, 46 архітэктурных чарцяжоў, 12 геаграфічных карт, сярод якіх былі і старажытныя. У час рэвізіі 1809 г. падкрэслівалася, што ў музеі гімназіі няма самых неабходных для навучання прыбораў. У 1812 г. у фізічны кабінет паступіла некалькі прыбораў, у тым ліку электрычная машына са шматлікімі прыладамі для простых эксперыментаў [30, c. XVIII].

У студзені 1813 г. быў пакладзены пачатак мінералагічнаму кабінету, аснову якога склала калекцыя ад'юнкта Віленскага універсітэта Рамана Сімановіча, ахвяраваная гімназіі яго братам Я. Сімановічам. Калекцыя мінералаў налічвала 1466 адзінак, а ў 1815 г. яна была дапоўнена яшчэ 24 экзэмплярамі [30, c. LXX].

Паводле справаздачы за 1823 г., у склад фізічнага кабінета, які размяшчаўся ў невялікім трохвугольным пакоі, уваходзілі: электрычная, гальванічная і пнеўматычная машыны, прыборы для эксперыментаў з паветрам, землямерныя прылады, мензула, астралябія. Адзначаўся недахоп метэаралагічных прылад. У мінералагічным кабінеце ўсе прадметы былі сістэматызаваны і размешчаны па класах і сямействах у 4 зашклёных скрынях з драўлянымі крышкамі на падстаўках. Загадчыкам музея ў гэты перыяд быў настаўнік фізікі Ф. Д. Бароўскі [30, c. CI-CII].

На ўтрыманне музея кіраўніцтвам Віцебскай мужчынскай гімназіі выдзяляліся спецыяльныя сродкі. Напрыклад, у 1884-1885 навучальным годзе на ўтрыманне і папаўненне бібліятэкі і кабінетаў гімназіі было выдзелена 528 рублей 56 капеек. Асобна на рамонт інструментаў фізічнага кабінета выдаткавалі 27 рублей 50 капеек. Фізічны кабінет на той перыяд налічваў 207 інструментаў і прыбораў. Прыродазнаўчы кабінет уключаў 122 прадметы па заалогіі, 986 прадметаў па мінералогіі. Сярод іншых дапаможнікаў, не ўключаных у склад кабінетаў, захоўваліся: 50 лексіконаў, 288 глобусаў, карт, карцін, 485 мадэлей для малявання і чарчэння [25, c. 8].

На працягу існавання кабінетаў Віцебскай гімназіі колькасць адзінак захоўвання ў іх змянялася. Так, калекцыя фізічнага кабінета ў 1895 г. павялічылася да 279 апаратаў і прыбораў для эксперыментальных заняткаў. Склад прыродазнаўчага кабінета, наадварот, зменшыўся: заалагічная калекцыя ўключала толькі 41 прадмет, а мінералагічная, як і раней, 986 прадметаў. Самы каштоўны збор гімназіі ўяўлялі сабой калекцыі нумізматыкі і фалерыстыкі, якія налічвалі 317 манет і медалёў. Акрамя таго, не былі ўключаны ні ў адзін з кабінетаў 899 экзэмпляраў вучэбных дапаможнікаў: атласы, глобусы, геаграфічныя і гістарычныя карты, мадэлі для малявання, нотныя сшыткі і музычныя інструменты. Але паступова кабінеты прыходзілі ў заняпад, пераставалі папаўняцца. Пасля закрыцця гімназіі ў 1917 г. калекцыі яе кабінетаў былі страчаны [34, c. 30-33].

Можна адзначыць, што важны ўклад у фарміраванне вучэбных калекцый Віцебскай мужчынскай гімназіі ўнеслі прыватныя ахвяраванні, аднак нельга змяншаць і ролю педагагічнага савета гімназіі, які прадугледжваў выдаткі пэўных сродкаў на папаўненне калекцый.

Пачатак фізічнаму кабінету Мінскай мужчынскай гімназіі паклалі вучні гімназіі, якія ў 1806 г. набылі за свае сродкі некалькі прыбораў, названых у вопісе “механічнымі мадэлямі”. Да 1816 г. было набыта 54 прыборы, сярод якіх электрычная машына Вінтэра, пнеўматычная машына, мікраскоп, телескоп англійскай работы. У 1816 г. было набыта 38 розных прыбораў на суму 1089 рублеў срэбрам. У тым жа годзе для правядзення хімічных вопытаў быў прыстасаваны асобны пакой, у якім усталявалі тры печкі розных канструкцый, быў набыты хімічны посуд і іншыя неабходныя прыналежнасці.

У 1806 г. быў заснаваны і мінералагічны кабінет Мінскай гімназіі, аснову якога склала прысланая з Віленскага універсітэта мінералагічная калекцыя ад'юнкта Рамана Сімановіча, якая ўключала 825 экзэмпляраў розных мінералаў. У 1826 г. калекцыя была запатрабавана універсітэтам назад, а замест яе была прыслана гімназіі новая, якая складалася з 348 назваў мінералаў у 823 экзэмплярах. Некаторыя мінералы з калекцыі былі прадстаўлены ў значнай колькасці адзінак (напрыклад, гіацынт з Індыі, горны крышталь - па 100 экзэмпляраў), але сярод іх былі і даволі рэдкія і больш каштоўныя - рубін, сапфір, смарагд, халцэдон, самароднае золата і інш. У гімназічным кабінеце прыродазнаўства існавалі і прадметы па батаніцы: узоры дрэў мясцовых парод. Дапаможнікі па батаніцы складаліся пад кіраўніцтвам настаўніка ў выглядзе гербарыяў самімі вучнямі. Прадметы па заалогіі з'явіліся ў гімназіі значна пазней [1, c. 111].

Фізічны кабінет задавальняў патрэбам навучальнай установы, але ў той жа час на 1890 г. меў шмат прылад і інструментаў, якія па прычыне сваей старасці патрабавалі замены. Прыродазнаўчы кабінет змяшчаў 508 мінералаў і 300 мадэляў жывёл. Такім чынам, на 1 студзеня 1890 г. склад кабінетаў Мінскай мужчынскай гімназіі быў наступным: прыродазнаўчы - 808 адзінак захоўвання, фізічны - 231 адзінка [26, c. 17-18].

14 студзеня 1866 г. у Гомелі на базе дваранскага трохкласнага вучылішча была адкрыта пяцікласная прагімназія. Першапачаткова пры Гомельскай прагімназіі існавалі дзве бібліятэкі, фізічны і прыродазнаўчы кабінеты. Пазней быў створаны і кабінет наглядных вучэбных дапаможнікаў. Фізічны кабінет па колькасці прадметаў быў нязначны, таму што курс фізікі пачынаўся толькі з 6-га класа, і наяўныя ў кабінеце 122 прыборы поўнасцю задавальнялі патрэбы навучання. У кабінеце прыродазнаўчых навук налічвалася 207 чучал жывёл і 100 прадметаў па мінералогіі. Але з-за таго, што прыродазнаўства ў гімназіі не выкладалася, кабінет не папаўняўся новымі паступленнямі, а тыя, што існавалі, выкарыстоўваліся для выкладання геаграфіі [22, c. 32-34].

У справаздачы аб дзейнасці Гомельскай прагімназіі за 1885-1886 навучальны год адзначалася, што на бібліятэку і кабінеты было выдаткавана 646 рублей 78 капеек, а за 1889-1890 навучальны год - 724 рублі 23 капейкі [22, c. 26]. Можна заўважыць, што калекцыі кабінетаў папаўняліся новымі паступленнямі, і на гэтыя мэты павялічвалася колькасць выдаткаў. Але асноўныя сродкі ішлі на камплектаванне фізічнага кабінета, які ў 1889-1890 гг. налічваў ужо 175 прыбораў, склад жа прыродазнаўчага кабінета не змяніўся - 207 заалагічных і 100 мінералагічных узораў. Нягледзячы на тое, што фізічны кабінет набыў у 1890 г. 12 новых прадметаў на суму 39 рублеў, патрабавалася яго далейшае папаўненне. У папаўненні кабінета прыродазнаўства кіраўніцтва гімназіі не бачыла неабходнасці.

Кабінет вучэбных дапаможнікаў прагімназіі на 1 студзеня 1890 г. ўключаў 40 лексіконаў, 139 геаграфічных і гістарычных карт, атласаў і глобусаў, 682 узоры па маляванню і чарчэнню, 26 пропісей, 168 іншых дапаможнікаў. Адзначалася, што ўсе прадметы кабінета, агульнай колькасцю 1055, знаходзіліся ў добрым стане [22, c. 7].

Такім чынам, пры Гомельскай мужчынскай прагімназіі існавалі фізічны, прыродазнаўчы кабінеты, кабінет вучэбных дапаможнікаў, але кіраўніцтва садзейнічала папаўненню толькі тых калекцый, якія былі неабходны ў працэсе выкладання.

Гімназія ў Пінску была адкрыта ў 1858 г. на аснове дваранскага пяцікласнага вучылішча. Яна размясцілася ў двухпавярховым будынку, на ніжнім паверсе якога знаходзіліся памяшканні бібліятэкі, фізічнага і прыродна-гістарычнага кабінетаў, хімічнай лабараторыі [32, c. 172-173].

У 1860 г. для гімназіі быў набыты фізічны кабінет маскоўскага фізіка-механіка Швабе на суму 2091 руб. 50 капеек. У 1861 г. ён складаўся з 111 адзінак розных фізічных інструментаў і прыбораў, у 1863 г. налічваў128 адзінак, у 1871 г. - 187 адзінак. Павелічэнне калекцыі адбывалася за кошт набыцця прадметаў на сродкі гімназіі, а таксама ад перадачы прадметаў з фізічнага кабінета закрытай Навагрудскай гімназіі.

Заалагічны кабінет пры Пінскай гімназіі быў заснаваны пазней. Так, у 1863 г. была толькі нязначная калекцыя з 14 чучал мясцовых птушак. У 1867-1868 гг. калекцыя папоўнілася на 61 экзэмпляр жывёл з пап'е-машэ, а ў 1870 г. з Навагрудскай гімназіі было перададзена яшчэ 235 экзэмпляраў жывел з пап'е-машэ і 45 чучал птушак. Такім чынам, заалагічны кабінет, які складаўся з 296 экзэмпляраў жывел і 60 чучал птушак, уяўляў сабой даволі поўную калекцыю і задавальняў патрэбы гімназіі пры выкладанні натуральнай гісторыі. Для мінералагічнага кабінета па адкрыцці Пінскай гімназіі з кабінета Віленскай губернскай гімназіі была прыслана калекцыя з 348 мінералаў. Больш калекцыя не павялічвалася [32, c. 177-178].

Так, Пінская мужчынская гімназія мела якасную заалагічную калекцыю, добры збор фізічных прылад і прыбораў, але адзначаўся недахоп мінералагічных узораў. Адсутнічаюць звесткі аб існаванні пры гімназіі кабінета вучэбных дапаможнікаў.

Пры Аляксандраўскім рэальным вучылішчы ў Магілёве існавалі бібліятэка, хімічная лабараторыя, фізічны кабінет, кабінет натуральнай гісторыі, дапаможнікі па геаграфіі, гісторыі, маляванню, чарчэнню, музыцы [15, c. 38]. Фізічны кабінет вучылішча ўзнік у 1888 г., калі было ўведзена ў праграму выкладанне фізікі. Спачатку збор кабінета налічваў 181 прадмет коштам 1356 рублеў, але да 1902 г. склад кабінета павялічыўся да 544 адзінак коштам 5775 рублеў 25 капеек. Гэта адзін з кабінетаў вучылішча, які сістэматычна папаўняўся на працягу ўсяго свайго існавання. У хімічнай лабараторыі захоўвалася 98 прадметаў, але з выключэннем хіміі з шэрагу асобных дысцыплін лабараторыя перастала папаўняцца прадметамі. Прыродазнаўчы кабінет на пачатак існавання ўключаў 138 прадметаў. На 1902 г. колькасць адзінак захавання ў ім павялічылася да 381, што задавальняла патрэбы для выкладання прыродазнаўства. Але папаўняўся кабінет несістэматычна, у год выдзялялася на гэта каля 90 рублеў, тады як на папаўненне фізічнага кабінета - амаль у чатыры разы больш [15, c. 40-41].

Кабінет для малявання быў укамплектаваны даволі добра, прычым збор яго пастаянна павялічваўся. На момант адкрыцця вучылішча кабінет складаўся з 61 прадмета. На пачатак ХХ ст. у склад кабінета ўваходзяць ужо 534 прадметы, у тым ліку геаметрычныя мадэлі, геадэзічныя інструменты, узоры для чарчэння і малявання.

Гісторыка-геаграфічны кабінет не вызначаўся багаццем калекцый і патрабаваў значных укладанняў, але на яго выдаткоўвалася мала сродкаў. Першапачаткова кабінет налічваў 45 прадметаў, а да 1902 г. колькасць іх узрасла да 82. Найбольш каштоўнай была калекцыя карцін Ракочыо (да 50 адзінак) [15, c. 48-49].

У некаторых сярэдніх навучальных установах былі зроблены спробы стварыць музеі гісторыка-краязнаўчага профілю.Так, 22 ліпеня 1915 г. пры Мсціслаўскім духоўным вучылішчы быў створаны музей старажытнасцей. У Палажэнні аб заснаванні музея адзначалася: “Мсціслаўскі музей мае мэту садзейнічаць навуковаму вывучэнню як гісторыі, археалогіі і этнаграфіі ўвогуле, так і мясцовай гісторыі, археалогіі і этнаграфіі ў прыватнасці, для чаго музей збірае, сістэматызуе і захоўвае прадметы ў выглядзе як саміх помнікаў старажытнасці і мастацтва, так і найбольш дакладных здымкаў з іх”. Музей уключаў некалькі аддзелаў: археалагічны, царкоўны, нумізматычны, мастацкі, этнаграфічны, вайны 1914-1915 гг., гісторыі Мсціслаўскага духоўнага вучылішча. Усе паступленні ў музей запісваліся ў спецыяльныя каталогі з пазначэннем дарыцеля. Дырэктарам музея прызначаўся наглядчык семінарыі. Для вырашэння важнейшых пытанняў збіраўся Савет музея. Таксама музей меў сваю пячатку з надпісам вакол герба горада Мсціслава “Мсціслаўскі музей”. У лютым 1916 г. музей быў адкрыты для наведвальнікаў [27, c. 1-8].

Яшчэ адзін прыклад - археалагічны музей полацкага кадэцкага корпуса, ініцыятарам стварэння якога быў падпалкоўнік А. В. Русет. Музей быў створаны на аснове прыватных калекцый, сабраных краязнаўцамі-аматарамі, афіцэрамі І. І. Даўговым, А. К. Марэлем, Л. Л. Кірпічовым [12, c. 66]. Полацкі кадэцкі корпус быў размешчаны ў будынках былога езуіцкага калегіума, ад якога атрымаў у спадчыну частку калекцый. Кадэцкаму корпусу перайшла частка фізічнага кабінета, карціннай галерэі, мінералагічнай калекцыі, калекцый ракавін і рэдкасцей. Фізічныя прыборы (141 адзінка, у тым ліку пнеўматычная машына, створаная майстрамі-езуітамі, тэлескоп Доланда з Лондана) размяшчаліся ў 10 шафах, на стале і на падлозе. Карцінная галерэя корпуса складалася з 67 адзінак. Калекцыя гравіраваных чарцяжоў і малюнкаў уключала 2091 адзінку, з іх 484 ? па архітэктуры, 3 сшыткі з чарцяжамі па ваеннай архітэктуры, па механіцы і анатоміі. Музей кадэцкага корпуса быў адкрыты для наведвальнікаў [5, c. 46].

2.2 Кабінеты і калекцыі пры жаночых навучальных установах

Сетка жаночых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі пачала складвацца яшчэ ў канцы XVIII ст. Да далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі большасць жаночых школ утрымлівалася рознымі духоўнымі ордэнамі, хаця існавалі і свецкія школы, арганізаваныя па прыкладу манастырскіх. На 1835 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 27 жаночых пансіёнаў пры манастырах і каля 40 свецкіх жаночых навучальных устаноў [17, c. 5].

Так, да сярэдзіны ХІХ ст. сярэднюю адукацыю дзяўчынкі маглі атрымаць толькі ў прыватных пансіянатах і жаночых пансіёнах пры манастырах. Навучанне насіла закрыты элітарны характар і было даступна для прадстаўніц вышэйшых саслоўяў.

У 1840-х гг. амаль усе пансіёны пры манастырах былі закрыты. У другой палове ХІХ ст. на Беларусі сфарміраваліся два асноўныя тыпы сярэдніх жаночых навучальных устаноў: гімназіі Марыінскага ведамства і навучальныя ўстановы духоўнага ведамства. Марыінскае ведамства існавала ў Расійскай імперыі з канца XVIII ст. і кіравала ўсімі жаночымі ўстановамі (інстытуты, гімназіі, вучылішчы, сіроцкія дамы). На тэрыторыі Беларусі вучылішчы дадзенага ведамства пачалі адкрывацца з 1860-х гг., а з 1862 гг. яны былі перайменаваны ў гімназіі. Жаночыя вучылішчы духоўнага ведамства актыўна пачалі ўзнікаць у выніку рэарганізацыі сіроцкіх дамоў у 60-я гг. Існавалі таксама прыватныя жаночыя навучальныя ўстановы.

У сувязі з індустрыялізацыяй і павелічэннем насельніцтва гарадоў у 2-й палове ХІХ ст., з'яўленнем новых прафесій, што дазвалялі прымяняць працу жанчын, а таксама з распаўсюджаннем ідэй эмансіпацыі, з'явілася неабходнасць у пашырэнні і ўдасканаленні жаночай адукацыі. Канец ХІХ - пачатак ХХ ст. - перыяд масавага стварэння жаночых навучальных устаноў, што было выклікана дэмакратызацыяй грамадства і павышэннем цікавасці да жаночай адукацыі. Так, ў пачатку ХХ ст. колькасць жаночых гімназій павялічылася больш, чым за ўвесь папярэдні перыяд. Дзейнічалі Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская гімназіі, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч [37, c. 41].

Поспехам у працэсе навучання спрыяла шырокае выкарыстанне наглядных дапаможнікаў: фізічных прылад і механічных машын, карт і глобусаў, заалагічных і батанічных узораў. У жаночых гімназіях найбольш актыўна выкарыстоўваліся атласы, геаграфічныя і гістарычныя карты, глобусы, мадэлі для малявання і інш. Так, у Гомельскай прыватнай яўрэйскай жаночай гімназіі Гурэвіч па дадзеных на 1915 г. налічвалася 432 дапаможнікі, у тым ліку па батаніцы - 36, па заалогіі - 47, па мінералогіі - 81, па анатоміі - 45, геаграфічных карт - 77, гістарычных карт - 28, прадметаў для малявання - 30 [37, c. 73].

У некаторых жаночых гімназіях ствараліся розныя па колькасным і якасным складзе фізічныя, прыродазнаўчыя, мінералагічныя кабінеты, прадметы і ўзоры якіх выкарыстоўваліся ў працэсе выкладання. Можна разгледзець некалькі прыкладаў.

У студзені 1863 г. у Буйнічах было заснавана Магілёўскае жаночае вучылішча для дзяўчын духоўнага звання, якое падпарадкоўвалася Марыінскаму ведамству. З увядзеннем у праграму навучання курса фізікі ў пачатку 1880-х гг. пры вучылішчы пачаў стварацца фізічны кабінет. Ён абавязаны сваім заснаваннем наглядчыку па гаспадарчай частцы купцу І. М. Цярэнцьеву, які ў 1881 г. ахвяраваў 800 рублёў на набыццё фізічных прыбораў і інструментаў [41, c. 22]. Збор кабінета на працягу свайго існавання пастаянна павялічваўся: прадметы паступалі як у выніку мэтанакіраванага набыцця, так і шляхам дарэння. У перыяд 1892-1904 гг. кіраўніцтва вучылішча рабіла шмат намаганняў па паляпшэнні і пашырэнні складу бібліятэкі і фізічнага кабінета. Так, былі адрамантаваны ўсе старыя фізічныя прыборы і інструменты, а ў 1897-1898 гг. набылі новыя прылады агульным коштам 300 рублёў. Крыху пазней кабінет папоўніўся новымі прадметамі, падараванымі Гаспадарчым Упраўленнем пры св. Сінодзе [41, c. 32]. Такім чынам, можна сказаць, што Магілёўскае жаночае вучылішча задавальняла свае патрэбы ў наглядных дапаможніках і фізічных прыладах.

У 1879 г. была заснавана Дзвінская прагімназія, пераўтворная ў 1882 г. у гімназію. Яна размясцілася ў каменным двухпавярховым будынку, але ў хуткім часе, у сувязі з павелічэннем колькасці класаў і пашырэннем калекцый кабінетаў і бібліятэкі, гімназія заняла яшчэ адзін будынак побач. Ініцыятарам стварэння пры гімназіі бібліятэкі і кабінетаў фізічных, прыродазнаўчых і іншых вучэбных дапаможнікаў быў гарадскі галава П. Ф. Дубровін. У год заснавання навучальнай установы П. Ф. Дубровін набыў для яе вялікую колькасць разнастайных вучэбных дапаможнікаў на суму 325 рублёў 75 капеек, а затым, па меры неабходнасці, набываў карты, карціны, фізічныя прыборы, апараты і інш. На 1904 г. гімназія валодала якаснай калекцыяй самых неабходных вучэбных дапаможнікаў па розных прадметах. Фізічны кабінет гімназіі налічваў 603 прадметы, калекцыя па прыродазнаўству - 343. Акрамя гэтага, захоўвалася 925 іншых вучэбных дапаможнікаў. Агульная колькасць адзінак захавання ў кабінетах гімназіі складала 1871, на суму 6126 рублёў 49 капеек. Сярод цікавых прадметаў калекцыі вызначаўся “чароўны ліхтар” (ліхтар эфіра-кіслароднага асвятлення) і даволі багатая калекцыя карцін [23, c. 18].

Аднак не ўсе жаночыя навучальныя ўстановы маглі прадставіць сваім навучэнцам багатыя і якасныя дапаможныя матэрыялы. Напрыклад, па дадзеных на 1908 г., бібліятэка і фізічны кабінет Віленскай жаночай гімназіі знаходзіліся ў нездавальняючым стане. Гімназія валодала невялікай колькасцю фізічных прыбораў (коштам у 500 рублеў), большасць з якіх былі старыя ці непрыдатныя для выкарыстання. Неабходныя дапаможнікі пры вывучэнні літаратуры і важнейшыя фізічныя прыборы настаўнікі прыносілі з іншых навучальных устаноў [17, c. 32].

У пачатку ХХ ст. пры гімназіях пачалі адкрывацца педагагічныя музеі - культурна-асветніцкія ўстановы, якія служылі вывучэнню і прапагандзе матэрыялаў, што адносяцца да школы і асветы. Адзін з такіх музеяў быў адкрыты пры Мінскай жаночай гімназіі. Прадстаўлены там збор падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, састарэлых і новых, айчыннага і замежнага выдання, закліканы быў дапамагчы настаўнікам зарыентавацца ў вялікай колькасці існуючай вучэбнай літаратуры [14, c. 73].

На мяжы ХІХ-ХХ стст. на хвалі ўздыму цікавасці да адукацыі і навукі быў заснаваны шэраг жаночых гімназій: Полацкая (1903 г.), Брэсцкая (1904 г.), Пінская (1906 г.), Мазырская (1911 г.), Слуцкая (1912 г.) і інш. У гэты перыяд у жаночых сярэдніх навучальных установах актывізуецца працэс стварэння кабінетаў фізікі і прыродазнаўчых навук, абсталяваных адпаведнымі прыборамі і дапаможнікамі [37, c. 41].

24 верасня 1910 г. была заснавана Слонімская жаночая гімназія, якая размясцілася ў двух каменных будынках. Спачатку гімназія мела толькі бібліятэку, але пазней склаліся багатыя і разнастайныя калекцыі. Фізічны кабінет Слонімскай гімназіі налічваў 316 прыбораў. У прыродазнаўчым кабінеце захоўваліся 222 прадметы, у тым ліку шкілет чалавека, гіпсавыя разборныя мадэлі асобных органаў цела чалавека, якія выкарыстоўваліся на ўроках гігіены. Акрамя гэтага, гімназія мела 105 навучальных дапаможнікаў па геаграфіі, 110 па гісторыі (атласы, глобусы, геаграфічныя і гістарычныя карты), 255 па маляванню (мадэлі з пап'е-машэ, гіпсу, тэракоты, гліны), 888 па рукадзеллю. З пачаткам першай сусветнай вайны Слуцкая гімназія, як і іншыя навучальныя ўстановы, прыняла ўдзел у аказанні дабрачыннай дапамогі байцам рускай арміі. Гімназія вылучыла месца ў сваіх памяшканнях пад медыцынскі шпіталь і канцылярыю гродзенскага губернатара. У жніўні 1915 г., калі пачалася эвакуацыя гімназіі ў Калужскую губерню, з-за недахопу часу ўсю маёмасць не змаглі вывезці: мэбля, бібліятэка і кабінеты засталіся ў Слоніме. Далейшы лёс калекцый невядомы [38, c. 273-274].

Невялікія калекцыі наглядных дапаможнікаў, фізічных прылад, заалагічных, мінералагічных узораў мела амаль кожная жаночая гімназія. Так, фізічны кабінет Аршанскай гімназіі на 1916 г. налічваў 345 прыбораў, а кабінет натуральнай гісторыі ? 104 прадметы. Гомельская гімназія мела фізічны кабінет з колькасцю прадметаў 354, і прыродазнаўчы - 295 прадметаў. У Пінскай гімназіі фізічны кабінет налічваў 346 прыбораў, прыродазнаўчы - 324 прадметы. У некаторых навучальных установах з-за недахопу месца кабінетам і калекцыям не адводзілі асобнага памяшкання, а размяшчалі іх у класах і калідорах [37, c. 74].

Можна адзначыць, што большасць кабінетаў гімназій складаліся з наглядных дапаможнікаў па розных прадметах. Гэта было выклікана неабходнасцю рэалізацыі асноўнага дыдактычнага прынцыпу канца ХІХ-пачатку ХХ ст. - прынцыпу нагляднасці. Наглядныя матэрыялы: дапаможнікі, фізічныя прылады, прыродныя ўзоры - дапамагалі навучэнцам зразумець пэўныя з'явы, падзеі, атрымаць больш поўнае ўяўленне аб навакольным свеце. Такім чынам, кабінеты навучальных дапаможнікаў адыгрывалі важную ролю ў справе гімназічнай адукацыі і былі асабліва неабходныя для нагляднага засваення такіх прадметаў, як гісторыя, геаграфія, фізіка і інш.

Дзейнасць музеяў пры жаночых гімназіях і вучылішчах суправаджалі цяжкасці, характэрныя для большасці тагачасных музеяў: з-за недахопу сродкаў камплектаванне калекцый было выпадковым, адсутнічала іх дакладная прафілізацыя, не ствараліся каталогі. Малыя памяшканні альбо ўвогуле адсутнасць выставачнай плошчы не дазвалялі якасна прадставіць калекцыі наведвальнікам. Па гэтай жа прычыне не забяспечвалася захаванасць прадметаў калекцый, што прыводзіла да іх псавання і знішчэння.

Але, нягледзячы на ўсе адмоўныя бакі ў арганізацыі кабінетаў, неабходна падкрэсліць іх станоўчую ролю ў развіцці жаночай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі Беларусі, так як яны мелі важнае значэнне ў працэсе засваення ведаў вучаніцамі гімназій, у фарміраванні іх навуковага светапогляду.

Заключэнне

З канца XVIII ст. пры духоўных і свецкіх навучальных установах Беларусі пачалі стварацца першыя вучэбныя кабінеты і калекцыі, некаторыя з якіх адпавядалі статусу музеяў. Гэта можна гаварыць, у асноўным, пра калекцыі пры вышэйшых навучальных установах. Так, як прыклад можна прывесці калекцыі Полацкага езуіцкага калегіума, Гродзенскай медыцынскай акадэміі, Віленскага універсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Склад і характар калекцый залежаў ад профільнага накірунка навучальнай установы: пры Гродзенскай медыцынскай акадэміі дзейнічаў музей натуральнай гісторыі, Горы-Горацкі земляробчы інстытут валодаў значным зборам сельскагаспадарчых прылад. Прадметы траплялі ў музеі шляхам набыцця кіраўніцтвам установы, шляхам дарэння, а таксама дзякуючы намаганням выкладчыкаў-энтузіястаў. Некаторыя настаўнікі займаліся разнастайнай навуковай і даследчыцкай дзейнасцю, якая закранала сферы медыцыны, заалогіі, батанікі, геалогіі, мінералогіі, археалогіі. Тое, што свае даследаванні яны праводзілі на аснове калекцый навучальных устаноў, надавала кабінетам навуковую вартасць і ператварала іх у першыя своеасаблівыя навуковыя лабараторыі.

Пасля падаўлення паўстанняў 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута на Беларусі не засталося вышэйшых навучальных устаноў. У гэты перыяд на першы план выходзяць сярэднія навучальныя ўстановы, намаганнямі настаўнікаў якіх фарміруюцца вучэбныя калекцыі і ствараюцца кабінеты. Шырокае выкарыстанне наглядных дапаможнікаў: фізічных прылад, механічных машын, заалагічных і батанічных узораў, карт і глобусаў ? спрыяла поспехам у працэсе навучання, лепшаму засваенню інфармацыі вучнямі. Розныя па колькасным і якасным складзе кабінеты фізікі, прыродазнаўства, механікі і малявання ствараліся ў мужчынскіх і жаночых гімназіях, вучылішчах, духоўных семінарыях. Экспанаты і літаратура перадаваліся ў калекцыі настаўнікамі, набываліся на гімназічныя сродкі, прымаліся ў дар ад мясцовага насельніцтва. Да ўдзелу ў стварэнні кабінетаў прыцягваліся і навучэнцы. Часам настаўнікі разам з вучнямі арганізоўвалі экспедыцыі для вывучэння і апісання помнікаў старажытнасці, збору прадметаў этнаграфіі, кніг, прыродазнаўчых узораў. Знойдзеныя прадметы папаўнялі гімназічныя калекцыі. Аднак, большасць вучэбных збораў пры сярэдніх навучальных установах змяшчалі невялікую колькасць аўтэнтычных прадметаў, папаўняліся эпізадычна і не мелі музейнага значэння.

Такім чынам, у дадзенай працы даследавана гісторыя заснавання і развіцця калекцый пры вышэйшых і сярэдніх установах адукацыі на Беларусі, умовы станаўлення першых вучэбных кабінетаў, іх роля ў працэсе навучання.

Калекцыі, якія збіраліся пры навучальных установах, не з'яўляліся музеямі ў сучасным сэнсе гэтага слова. Іх фарміраванне было падпарадкавана бягучым патрэбам выкладчыкаў і навучэнцаў, і абумоўлівалася імкненнем да больш паспяховага ўспрыняцця інфармацыі. У функцыянаванні большасці вучэбных кабінетаў не прасочваюцца навукова-даследчы і навукова-фондавы накірункі музейнай дзейнасці. Але калекцыі выконвалі адукацыйна-асветніцкую функцыю, спрыялі засваенню ведаў, абуджалі цікавасці да вучэбных дысцыплін.

Спіс літаратуры

1. Адо, Н. А. Краткий исторический очерк Минской мужской гимназии / Н. А. Адо. - Минск : Паровая типо-литография И. и В. Тасьман, 1903. - 226 с.

2. Берсенев, В., А. Отчет о состоянии Слуцкой гимназии в 1897-1898 учебном году / В. А. Берсенев. - Слуцк : Типогр. Я. Х. Яброва, 1899. - 73 с.

3. Блінова, Т. Езуіцкі музей у Полацку / Т. Блінова // Мастацтва. ? 1993. ? № 3. ? С. 59-62.

4. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси (их роль в организации образования и просвещения) / Т. Б. Блинова. - Гродно : ГрГУ, 2002. - 425 с.

5. Викентьев, В. П. Полоцкий кадетский корпус / В. П. Викентьев. - Полоцк : Типография Х. В. Клячко, 1910. - 396 с.

6. Володина, Е. О. Гродненская медицинская школа в экскурсии по Гродно / Е. О. Володина // Наука-2009/ Министерство образования РБ, Учреждение образования “Гродненский государственный университет им. Я. Купалы”. Ч.2 / [редколлегия: А. Ф. Проневич (ответственный редактор) и др.]. - Гродно, 2009. ? С. 59-60.

7. Гейнце, Ф. И. Отчет о состоянии Слуцкой гимназии в 1901-1902 учебном году / Ф. И. Гейнце. ? Слуцк : Типография Я. Х. Яброва, 1903. - 80 с.

8. Глебов, И. А. Историческая записка о Слуцкой гимназии с 1617-1630-1901 гг. / И. А. Глебов. - Вильна : Типография А. Г. Сыркина, 1903. ? 217 с.

9. Глебов, И. А. Отчет о состоянии Слуцкой гимназии в 1891-1892 учебном году / И. А. Глебов. - Слуцк : Типография Я. Х. Яброва, 1893. - 99 с.

10. Гримаускайте, Д. Истоки нумизматического собрания Виленского императорского университета (1803-1832) / Д. Гримаускайте // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны: навук. зб. Вып. 4. / рэдкал.: С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск : БДУ, 2008. ? С. 44-49.

11. Гужаловский, А. А. Музеи Белоруссии в дооктябрьский период / А. А. Гужаловский // Музей и власть / Отв. ред. С. А. Каспаринская. Ч. 2: Из жизни музеев. - Минск, 1991. ? С. 44-61.

12. Гужалоўскі, А. А. Нараджэнне беларускага музея / А. А. Гужалоўскі.? Мінск : НАРБ, 2001. ? 124 с.

13. Дарашэвіч, Э. К. Жылібер Жак Эмануэль / Э. К. Дарашэвіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. даведнік / гал. рэд. Б. I. Сачанка. - Мінск : БелЭн, 1995. ? С. 213-214.

14. Евдокимова, Е. Л. Гимназическое образование в Беларуси: исторический опыт и тенденции развития (ХІХ - нач. ХХ вв.) / Е. Л. Евдокимова. - Минск : НИО, 1998. - 140 с.

15. Евреинов, В. А. Александровское реальное училище в г. Могилеве на Днепре / В. А. Евреинов. - Могилев : Скоропечатня и литогр. Ш. А. Фридланда, 1902. - 141 с.

16. Живописная Россия / Под. общ. ред. П. П. Семенова. - Репринт. воспроизведение изд. 1882 г., 2-е изд.. - Минск : Беларус. Энцыкл., 1994. - 490 с.

17. Киприанович, Г. Я. К истории женского образования в Западной России / Г. Я. Киприанович. - Вильна: Губ. тип., 1910. - 68 с.

18. Лаўрэш, Л. Астраномія ў Віленскім універсітэце / Л. Лаўрэш // Наша Слова. - 2008. - 27 лют. ? №9 (848). ? С. 6-7.

19. Лившиц, В. М. Гори-Горецкий земледельческий институт (1863-1864 гг.). Выдающиеся ученые и профессора / В. М. Лившиц, В. В. Немыкин, А. Р. Цыганов. - Горки: БСХА, 1999. - 168 с.

20. Ліўшыц, У. М. Горкі: старонкі гісторыі / У. М. Ліўшыц. - Мінск: Красіка-прынт, 2007. - 310 с.

21. Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут / У. М. Ліўшыц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд) і інш. - Мінск : БелЭн, 1996. ? С. 93-94.

22. Максимов, И. П. Историческая записка о Гомельской шестиклассной прогимназии и отчет за 1885-1886 учебный год / И. П. Максимов. - Гомель : типография Ш. А. Фридланда, 1886. - 60 с.

23. Михайлов, Д. И. Историческая записка 25-летия Двинской женской гимназии, 1879-1904 г. / Д. И. Михайлов. - Витебск : Губ. типо-литогр., 1905. - 47 с.

24. Орлов, В. А. Тайны полоцкой истории / В. А. Орлов. - Минск : Беларусь, 1995. - 478 с.

25. Отчет о состоянии Витебской гимназии за 1884-1885 учебный год / Витебск : Типо-литография Г. А. Малкина, 1886. - 67 с.

26. Отчет о состоянии Минской гимназии за 1889-1890 учебный год / Минск : Типо-литография Б. И. Соломонова, 1891. - 28 с.

27. Положение о Мстиславском музее древностей. - Мстиславль : Типогр. М. Б. Брыськина, 1915. - 8 с.

28. Самусік, А. Ф. Гродзенская каралеўская медыцынская акадэмія / А. Ф. Самусік // Вышэйшая школа. - Мінск. ? 2007. ? № 4. ? С. 62-67.

29. Сапунов, А. П. Заметка о коллегии и академии иезуитов в Полоцке / А. П. Сапунов. - Витебск : Тип. губ. правл., 1890. - 30 с.

30. Сапунов, А. П. Историческая записка 75-летия Витебской гимназии, 1808-1883 / А. П. Сапунов. - Витебск : Тип. губ. правл., 1884. - 167 с., CLXXVII c.

31. Сборник материалов для истории просвещения в России, извлеченных из архива Министерства народного просвещения. Т. 2. Учебные заведения в западных губерниях, 1802-1804 / введение И. Корнилова. - Вильно. ? 1897. - 1160 с.

32. Сборник сведений о средних учебных заведениях Виленского учебного округа / Вильна : Типография М. Ромма, 1873. - 376 с.

33. Севергин, В. М. Записки путешествия по западным провинциям Российского государства, или Минералогические, хозяйственные и другие примечания, учиненные во время проезда через оные в 1802 году академиком, коллежским советником ордена св. Анны второго класса кавалером Василием Севергиным / В. М. Севергин. - СПб : Императорская Академия наук, 1803. - 224 с.

34. Сімакова, І. М. Вучэбныя калекцыі Віцебскай гімназіі / І. М. Сімакова // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць / [рэдкалегія: В. У Акуневіч (адказны рэдактар) і інш.]. - Віцебск : ВДУ, 2010. - С. 30-33.

35. Созонов, М. Историческая записка Могилевской мужской гимназии / М. Созонов. - Могилев : Губ. тип. ? 1909. - 208 с.

36. Созонов, М. Отчет о состоянии Могилевской гимназии за 1899-1900 и 1900-1901 учеб. г. / М. Созонов. - Вильно, 1902. - 204 с.

37. Ступакевич, М. А. Женское образование в Беларуси (вторая половина ХІХ века - 1917 год) / М. А. Ступакевич. - Гродно : ГрГУ, 2006. -169 с.

38. Ступакевич, М. А. Развитие женского гимназического образования в уездных городах Гродненской губернии в начале ХХ века (на примере Слонимской женской гимназии) / М. А. Ступакевич // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры / Міністэрства адукацыі РБ, Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”. - Гродна, 2007. - С. 269-274.

39. Фурсов, М. Ф. Отчет о состоянии Могилевской гимназии в 1879 году / М. Ф. Фурсов. - Вильно : Типография А. Г. Сыркина, 1880. - 361 с.

40. Шалькевіч, В. Ф. Віленскі універсітэт / В. Ф. Шалькевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.2. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд) і інш. ? Мінск: БелЭн, 1996. ? С. 287.

41. Шелепин, Н. Могилевское женское училище духовного ведомства (1863-1913 гг.) / Н. Шелепин, Н. Гамолко. - Могилев : Тип. И. Б. Клаза и М. Л. Кагана, 1914. - 171 с.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Прычыны глыбокага эканамічнага заняпаду Беларусі ў XVII-XVIII ст. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі, гарадоў. Эканамічны ўздым у Беларусі ў другой палове XVIII ст., сацыяльна-эканамічнае значэнне яе далучэння да Расіі.

    реферат [20,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (40 тыс. гадоў да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э.). Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу). Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.

    реферат [25,0 K], добавлен 16.03.2010

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.

    контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.

    реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011

  • Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.

    контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014

  • Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.

    контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае заканадауства у дачыненнi да культавага будаунiцтва. Становiшча у будаунiцтве розных культавых будынкау.

    дипломная работа [141,4 K], добавлен 12.05.2013

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.

    реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Узнiкненне чалавечага грамадства як надзвычай доўгi i складаны працэс. Пранікненне старажытнага чалавека на тэрыторыю Беларусі. Найбольш важные дасягненням першабытных людзей. Бронзавы век на тэрыторыi Беларусi. Археалагiчныя культура бронзавага веку.

    реферат [21,8 K], добавлен 15.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.