Беларускія землі ў ІХ-ХІІІ стагоддзі
Геапалітычнае становішча беларускіх зямель, эканамічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі, развіцце гандлю. Гістарычныя падзеі барацьбы з іншаземнымі захопнікамі, крыжацкая пагроза. Узаемаадносіны з татара-манголамі і літоўскімі пляменамі.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | реферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 07.04.2015 |
Размер файла | 46,4 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://allbest.ru
Змест
Уводзіны
1. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель
2. Эканамічныя і культурныя сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі
2.1 Развіцце гандлю
2.2 Культурныя сувязі
3. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі. Крыжацкая пагроза
4. Узаемаадносіны з татара-манголамі і літоўскімі пляменамі
4.1 Процістаянне татара-манголам
4.2 Адносіны з літоўскімі пляменамі
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Старажытны перыяд гісторыі Беларусі займае вельмі важнае месца ў развіцці беларускіх зямель. Менавіта ў гэты час на тэррыторыі Беларусі афармляюцца першыя княствы - з'яўляецца беларуская дзяржаўнасць. Становішча гэтых княстваў неаднаразова змяняецца. Але як самастойныя, так і ў складзе Кіеўскай Русі, яны вядуць складаную знешнепалітычную дзейнасць. Усё гэта не можа не цікавіць цяпер сапраўднага патрыета Рэспублікі Беларусь, які жадае ведаць гісторыю сваёй краіны з пачатку ўзнікнення дзяржаўнасці.
Між тым, як справядліва адзначае П. Дзмітрачкоў, праблема знешнепалітычных умоў развіцця беларускіх зямель, у тым ліку і ў перыяд ранняга сярэднявечча, у вучэбнай і навуковай літаратуры раскрыта недастаткова. У асноўным аддаецца ўвага міжусобнай барацьбе, а таксама адносінам князёў з Кіевам і Ноўгарадам. І гэта неабгрунтована, таму што старажытныя княствы праводзілі больш складаную і разнастайную знешнюю палітыку.
Справа ўскладняецца тым, што гісторыя Беларусі Полацкага перыяду не мае адной ці некалькіх пэўных крыніц. Уласныя летапісы, якія вяліся ў Полацку, а таксама ў Менску і Тураве, не захаваліся. Таму для вывучэння матэрыялу па гісторыі старажытнай беларускай дзяржавы мы звяртаемся да летапісных крыніц, якія пісаліся ў Кіеве, Ноўтарадзе, Уладзіміры-Валынскім, Чарнігаве і іншых гарадах. Гэта такія летапісы, як Іпацьеўскі, Ноўгарадскі 1-шы летапіс, якія ўтрымліваюць «Аповесць мінулых часоў», «Павучэнне» Уладзіміра Манамаха (утрымліваецца ў Лаўрэнцьеўскім летапісе), Цвярскі летапіс, Маскоўскі летапісны звод XV ст., Радзівілаўскі летапіс і інш. Важнымі і цікавымі з'яўляюцца для нас таксама звесткі В.Тацішчава, які трымаў у руках і рабіў выпіскі з арыгінальнага полацкага летапісу (так званы летапіс Яропкіна, які загінуў, як мяркуюць, у 1812 г.). Першакрыніцай з'яўляецца таксама «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латыша, якая ахоплівае падзеі 1186 -- 1225 гг. і фрагментарна распавядае пра барацьбу палачан з крыжакамі. Да першакрыніц таксама адносяцца гандлёвыя дагаварныя граматы Полацка, Смаленска, Віцебска з Рыгаю, ганзейскімі гарадамі першай паловы XIII ст.
З усімі гэтымі крыніцамі для мяне магчыма было азнаеміцца праз цытаты з іх у гістарычнай літаратуры сучаснага перыяду. Гэта манаграфія Л.Аляксеева, прысвечаная Полацкай зямлі, кнігі Э.М. Загарульскага, М. Ермаловіча, артыкул П. Дзмітрачкова і некаторыя іншыя матэрыялы з падручнікаў і энцыклапедый.
1. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель
У IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын.
Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называлася Кіеўскай Руссю.
Кіеўская Русь - гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. Сучасныя гісторыкі пішуць аб адносна адзінай дзяржаунай структуры Кіеўскай Русі ў канцы X--XI стагоддзяў, якая ў першай палове XII стагоддзя канчаткова распалася на самастойныя княствы. Яна характарызуецца як сярэднявечная федэрацыя з пэўным саюзам адносін паміж князямі на пачатках сюзеранітэта-васалітэта. 3 пункту гледжання дзяржаўнай арганізацыі Кіеўская Русь складалася з розных тэрытарыяльных адзінак. Гэтыя ўтварэнні вядомы пад назвай «воласць», «зямля», «вобласць».
Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы?
На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.
Самым магутным і значным княсвам з усіх, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў X--XIII стст., з'яўлялася Полацкая зямля, гістарычным ядром якой было племя иное княжанне крывічоў-палачан больш ранніх часоў.
Полацкая зямля размяшчалася ў паўночнай Беларусі, уключаючы Віцебскую вобласць і паўночную палову Менскай. На паўночным захадзе ўладанні полацкіх князёў прасціраліся па ніжняму цячэнню Заходняй Дзвіны (Даугавы), дзе знаходзіліся гарады Кукенойс і Герсіка, да Рыжскага заліва.
Падчас ўтварэння Полацкай зямлі вялікая роля належала геаграфічнаму, этнічнаму і сацыяльна-эканамічнаму фактарам. Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VIII --X стст. ішлі дзяржаваўтваральныя працэсы і фарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў. У першую чаргу да іх адносяцца разгалінаваная рачная сетка, вялікая колькасць азёр і хваёвыя лясы. Ворныя землі на месцы гэтых лясоў былі асабліва ўрадлівымі. Акрамя таго, у гэтай зоне значна цяплей і больш вільготна, снежнае покрыва з'яўляецца пазней і, наадварот, на 15 --20 дзён раней, чым на іншых беларускіх землях, сыходзіць снег і на 7 --12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы.
Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне.
Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX - X стст., займала ўсю Паўночную Беларусь i межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе -- са Смаленскай, на поўдні -- з Турава-Пінскай, на захадзе -- з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.
Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе -- Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэрыторыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці.
У летапісе Полацк залічаны да гарадоў, дзе «седяху велиции князи, под Олгом суще» ў апавяданні пра яго паход на Канстанцінопаль у 907 годзе. Упамінанне тут пра Полацк пацвярджае, што полацкая знаць і мясцовыя князі дзейнічалі, абапіраючыся на кіеўскага князя.
Полацк у пачатку X стагоддзя можна разглядаць як саюзніка Кіева. Горад на рэчцы Палата ў перыяд фарміравання старажытнарускай дзяржавы падтрымліваў кантакты з Кіевам. Даніна, што ішла ў Полацк ад грэкаў, выкарыстоўвалася на ўтрыманне полацкай дружыны, якая прымала ўдзел у гэтым удалым паходзе.
У апошняй трэці X ст. у Полацку сядзеў незалежны ад Кіева і Ноўгарада князь Рагвалод. Яго зусім выключнае становішча сярод іншых княстваў летапісец падкрэсліў словамі «трымаў Полацкую зямлю і правіў ей».
Гэта сведчыць пра самастойнасць Полацка. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што Полацк з сваёй воласцю з'яўляўся горадам-дзяржавай. Горадам-дзяржавай таксама называюць Тураў
Адносіны паміж Кіевам і Полацкам часта ўскладняліся ў XI ст. Полацк сапернічаў з Ноўгарадам і Смаленскам за суседнія раёны. Калі ў першай палове XI ст. кіеўскія князі яшчэ стрымлівалі імкненне полацкага князя да адасаблення, дык у другой палове становішча змянілася і полацкі князь зрабіўся асноўным сапернікам Кіева.
Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 -- 1101).
Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны.
3 60-х гадоў XI ст зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты - Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апыніўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па Нямизе и тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. «бачыла» на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар «Слова пра паход Ігаравы» пісаў: «На Немизе снопы стелют головами, молотят цепами булатными, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немиги кровавые бреги не житом были посеяны, а костьми сынов русских». Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.
Полацкія князі настойліва намагаліся пашырыць свае ўладанні, у першую чаргу, за кошт выгадна размешчаных тэрыторый, здаўна заселеных крывічамі. Перыядычныя спробы паўднёварускіх князёў прымусіць Полацк і Менск падпарадкоўвацца ўладзе Кіева прыводзілі да ваенных сутычак.
3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.
Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур.
Пасля княжання Святаполка Акаяннага (988--1015), як называлі яго летапісцы, Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскай Русі. Уладзімір Манамах, знаходзячыся ў Кіеве з 1113 да 1125 года, трымаў Тураў у залежнасці ад сябе і вёў бараць-бу з Менскім князем Глебам.
У XII ст. Тураўская зямля разам з Кіевам пераходзіла то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. У 50-ыя гады XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княская дынастыя. Гарады Мазыр і Брагін заставаліся за Кіевам. Тураўская зямля сама падзялілася на ўдзельныя княствы -- Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя. Дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў.
На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель -- княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў. Першае, пасля смерці Усяслава, распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60 -70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежалі ад галіцка-валынскага князя.
Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй.
У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.
У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў «вялікае патрэбе». Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. «Менавіта ў Полацкай зямлі, -- сцвярджае ён, -- раней пачаўся працэс феадальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся».
Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. I хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага -- галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.
Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой «выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву».
У Верхнім Панямонні найбольш старажытнымі гарадамі з'яўляюцца Наваградак (Навагрудак) і Ваўкавыск, жыццё ў якіх зарадзілася ў канцы X стагоддзя. Амаль адначасова на правым беразе Немана пры вусці Гараднічанкі ўзнік пасёлак, відаць, ваеннага прызначэння, які паклаў пачатак гораду Гародня (Гродна). Тут існавалі яшчэ гарады Слонім, Турыйск, магчыма, Вавярэск Такім чынам, у Верхнім Панямонні (так званая «Чорная Русь») узніклі Гарадзенскае, Наваградскае, Ваўкавыскае, Слонімскае ўдзельныя княствы. У летапісе названа яшчэ Свіслацкае княства.
2. Эканамічныя і культурныя сувязі беларускіх зямель з замежнымі краінамі
2.1 Развіцце гандлю
3 даўнейшых часоў Русь падтрымлівала палітычныя і гандлёвыя сувязі з многімі краінамі Еўропы, у тым ліку і з Германіяй. Правіцелі Русі і Германіі абменьваліся пасольствамі; рускія купцы гандлявалі ў нямецкіх гарадах, нямецкія часта бывалі ў Ноўгарадзе, Кіеве, Смаленску, Луцку, Полацку.
Паміж насельніцтвам паўночна-заходніх зямель Русі і мяжуючымі балцкімі плямёнамі існавалі даўнія палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. 3 рускіх абласцей у Прыбалтыку траплялі традыцыйныя прадметы экспарту: футра, воск, шыферныя прасліцы, вырабы са шкла, металічныя ўпрыгажэнні (бронзавыя грыўны, бранзалеты).
Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам, куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў. Развіццю гандлю ў значнай ступені садзейнічала раз вітая сістэма рэк, якія з'яўляліся асноўнымі сродкамі 'зносін. Былі і сухапутныя дарогі.
У XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы, якія, як і смаленскія, павінны былі плаціць «по две гривны кун от берковъска вощанаго». Гэта плата была болыш высокая, чым тая, якую плацілі мясцовыя купцы -- жыхары Ноўгарада і Ноўгарадскай зямлі. Гэтым, трэба думаць, ліквідавалася канкурэнцыя. Шмат тавараў (жыта, пшаніца, агародніна, віна, прыправы) дастаўляліся ў Ноўгарад праз Полацк і Віцебск транзітам. Вядомы выпадкі, калі наўмысная іх затрымка ставіла Ноўгарад у цяжкае становішча: у 1141 г., напрыклад, на працягу дзевяці месяцаў «ни жито к ним не идще ни откуда же»; у 1167 г. «съложишася на Новъгородъ Андреи съ смолняны и съ полоцяны, и пути заяша, и сълы изъимаша новгродъския вьсьде, вести не дадите Кыеву».
Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р. Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая ўпадала ў Нёман. Са шматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI -- XIV стст. былі знойдзены ўпрыгажэнні з бурштыну, што здабываўся на берагах Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана ў ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў: флаконы і кубкі, шкляныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана, некаторыя прадметы ўзбраення і інш.
Тураў таксама меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паўночным Прычарнамор'ем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаапрацоўчае, ювелірнае, кастарэзнае, дрэваапрацоўчае. шавецкае, ганчарнае рамёствы.
Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая з'яўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Тураве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць.
На тэрыторыю Беларусі траплялі рамесныя вырабы з іншых зямель і гарадоў. Волжскім шляхам прывозіўся для вырабу грэбняў самшыт, які расце ў лясах Каўказа. Пісьмовыя крыніцы паведамляюць аб дастаўцы з Полацка ў Ноўгарад воску.
Да сярэдзіны XIII ст. па Дняпры і яго прытоках адзначана рэгулярнае паступленне ў Заходнюю Русь вырабаў кіеўскіх шкларобаў: посуду, аконнага шкла, шкляных бранзалетаў, белаглінянага посуду, пакрытага зялёнай палівай.
3 Кіева ж прывозіліся і розныя нрадметы, звязаныя з хрысціянскім культам: энкалпіёны (крыжы-складзені), каменныя і розныя нацельныя іконкі. Кіеўскія ювелірныя майстэрні пастаўлялі каштоўныя, пакрытыя эмаллю ўпры-гожанні з золата і серабра.
3 Валыні прывозілі шыферныя прасліцы для верацён. У адным толькі Мінску іх знойдзена звыш тысячы. У Тураве выяўлены прывазныя чырвонашыферныя саркафагі.
Сродкамі знешняга гандлю задавальнялася патрэба ў каляровым металс. 3 Прыбалтыкі паступаў бурштын і некаторыя вырабы з бронзы.
Вырабы паўднёварускай вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкляных бранзалетаў (хаця некаторая іх частка выраблялася і ў гарадах Беларусі -- Полацку, Віцебску, Друцку), пацерак, пярсцёнкаў, посуду. 3 паўночнага Прычарнамор'я даходзілі на Беларусь амфары з віном і алеем. Вялікая колькасць гэтага посуду сабрана ў Навагрудку, ёсць ён у Мінску, Полацку, Віцебску, Брэсце і інш.
3 Каўказа па волжска-дняпроўскаму шляху прывозілі грэцкі арэх і самшыт, грэбені з якога знойдзены ў многіх старажытных гарадах Беларусі.
Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях «з вараг у грэкі» (Балтыйскае мора -- Нява -- Ладажскае возера -- Волхаў -- возера Ільмень -- Ловаць -- Днепр -- Чорнае мора). Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: «Русы -- купцы, -- а яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны славян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сталіцы Іціль, да Багдада і тут прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, а таксама мячы». На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.
3 далёкіх краін у гарады наступалі каляровыя і высакародныя металы, неабходныя для рамесніцкіх вырабаў. У IX--X стст. імпарціраваліся арабскія манеты-дырхемы, а ў XI ст. асноўным экспарцёрам манетнага серабра -- дынарыяў -- былі Германія і Англія.
Для феадальнага двара з Візантыі і Бліжняга Усходу зрэдку дастаўляліся прадметы раскошы -- каштоўныя каляровыя тканіны (павалокі), шкляныя пасудзіны тонкай мастацкай работы, распісаныя золатам і эмаллю, грэцкія арэхі. Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. Фрагмент шыкоўнай шоўкавай вопраткі, вышытай залатымі ніткамі, знойдзены ў Мінску. Нават з далёкага Індыйскага акіяна траплялі на Беларусь рэчы. Гэта ракавінкі кауры, што ішлі на аздобу маністаў. Яны знойдзены ў Гродне, Полацку і Віцебску. Цікавая знаходка выяўлена ў Ваўкавыску -- рэшткі касцей паўліна, знойдзеныя ў пласце XII ст. Радзімаю гэтых дзівосных істот з'яўляюцца астравы Цэйлон і Суматра. Несумненна, што такая рэдкая для нашых краёў птушка магла належаць вельмі заможным людзям -- князю або знаці. Магчыма, з Ноўтарада або з Прыбалтыкі ці праз Польшчу ў гарады Беларусі тралілі тавары заходнееўрапейскай вытворчасці. Так, у Навагрудку знойдзены бронзавы кубак XII ст., які паходзіць з Самбіі, і залаты пярсцёнак з лацінскім надпісам (XIII--XIV стст.). У Гродне сярод старажытнасцей Барысаглебскай царквы выяўлены бронзавы рукамыйнік-вадалей у выглядзе ўзброенага конніка (Ніжняя Саксонія, першая палова XIII ст.). У Ваўкавыску знойдзена наверша з косці маржа ў выглядзе галавы льва, які паглынае чалавека (Паўднёвая Германія, другая палова XII ст.), у Мінску -- абломак касцяной лыжачкі для прычасця ў выглядзе фігуркі святога з рогам (Францыя, XII ст.), зброя скандынаўскага паходжання (мячы, шлем) знойдзена ў некаторых гарадах Панямоння і ў Полацку. У Візантыю і Заходнюю Еўропу гарады Беларусі пастаўлялі найперш дарагія футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю, замкі, разную косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў, пра што іншым разам згадваюць пісьмовыя крыніцы. Каляровыя і высакародныя металы траплялі ў Беларусь толькі прывазным шляхам у выніку гандлёвага абмену. Пра добра наладжаны гандаль сведчаць знаходкі ў гарадах і ў некаторых пахаваннях ручных вагаў, бязменаў, гірак-разнаваг. У Мінску знойдзены бязмен, якім можна ўзважыць грузы да 8 пудоў.
У цэлым гандаль у IX --XIII стст. развіваўся ва ўмовах абмежаванай патрэбнасці ў прывазных таварах.
2.2 Культурныя сувязі
Культурныя сувязі беларускіх зямель азначанага перыяду перш за ўсё характэрызуюцца распаўсюджаннем на іх тэрыторыі хрысціанства.
Хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло з Візантыі. Пры ўсёй складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, эліты. У славянскім грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху -- ад эліты да народа. Кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч у 988 г. сам перайшоў у хрысціянскую веру і пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў -- ІІолацка і Ноўгарада. Хрысціянства прыйшло сюды у гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць стагоддзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новым запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрыста і Багародзіцы, са стараславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі.
Ужо ў X ст. ісландская епіскапская «Сага аб хрышчэнні» распавядае аб місіянеры Торвальдзе па прозвішчы Вандроўнік, які, прайшоўшы паломніцкі шлях у Палесціну, вярнуўся да сябе на радзіму праз Полаччыну. У Полацку, паводле звестак, ён заснаваў манастыр у гонар Іаана Прадцечы, дзе памёр і быў пахаваны.
Адным з вынікаў прыняцця хрысціянства стала з'яўленне на беларускіх землях манументальнага дойлідства. Грэчаскія майстры прынеслі ва Усходнюю Еўропу сістэму крыжова-купальнага храма, у аснову якой быў закладзены квадрат, падзелены чатырма слупамі так, што ў плане ён уяўляў сабой крыж. Найбольш слынным з мураваных збудаванняў на нашых землях стаў Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны пры Усяславе Чарадзеі (1044-1066).
З ХІ ст. пад візантыйскім і заходнееўрапейскім уплывам на Беларусі пачынае развівацца манументальны жывапіс (фрэскі), іканапіс, кніжная мініяцюра. Надзвычай рана на Беларусі з'явілася пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Імя князя перададзена так званымі кірылічнымі літара-мі, але ў грэчаскім гучанні -- «Ізяславос» і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Справа ў тым, што знакаміты балгарскі асветнік Кірыла Салунскі прыдумаў азбуку-глаголіцу ў 60-я гг. IX ст., якая зусім не падобная на існуючую. Яго вучні, у тым ліку архіепіскап Ахрыдскі Клімент, адаптавалі сучасныя ім грэчаскія літары пад славянскую фанетыку. У гэтым выглядзе і трапілі да нас з Балгарыі першыя перакладныя кнігі і кніжнае пісьмо.
Такім чынам, Беларуская культура ІХ-ХІІІ стст. развівалася ў межах сусветных культурна-гістарычных тэндэнцый. Значны ўплыў на яе аказала прыняцце хрысціянства, якое стала штуршком у развіцці культурных працэсаў. У той жа час на гэтым этапе быў закладзены падмурак фарміравання беларускага этнасу і адметнай культуры нашага народа.
3. Барацьба з іншаземнымі захопнікамі. Крыжацкая пагроза
Паўночна-заходнімі суседзямі Полацкай зямлі з даўнейшых часоў былі шматлікія прыбалтыйскія плямёны -- яцвягі, літоўцы, аўкштайты, земгалы, лівы і інш. Славяне сутыкнуліся з імі яшчэ ў VI -- VII стст. н. э. Падчас славянскай каланізацыі балты адступілі на поўнач і захад, частка іх была асімілявана.
У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны парушыліся. Летапісцы ў розных гарадах засведчылі трывожныя звесткі: нямецкія рыцары высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі тут крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю - Рэвель (1209).
Якім чынам нямецкія рыцары апынуліся ў Прыбалтыцы, каля рускіх межаў?
3 канца XI ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захаваць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Яна аб'явіла іх мэтай вызваленне ад мусульман Палесціны і «гроба гасподня». У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Уступаючы ў opдэн, рыцар заставаўся воінам, але даваў зарок манаства: не мог мець сям'і. 3 гэтага часу ён пакорліва слухаў галаву ордэна - гросмайстра, ці вялікага магістра.
Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім - ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам -- вандроўнікам). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн -- Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. рыжскі епіскап Альберт Буксгаўдэн, жадаючы абярнуць у хрысціянства насельніцтва Прыбалтыкі, заснаваў рыцарскі Ордэн мечаносцаў. Новыя рыцары насілі белы плашч з чырвоным мячом і крыжам, замест якога пазней сталі нашываць зорку.
Пацярпеўшы цяжкае паражэнне ў вайне з арабамі, нямецкія князі ў канцы XII ст. вырашылі перанесці вайну ў Прыбалтыку і Русь, заваяванне якіх ім абяцала новыя землі і прыбыткі.
Атрымліваючы вялікую дапамогу людзьмі, зброяй і грашыма з боку нямецкіх феадалаў і паўночнагерманскіх гарадоў, рыцары-крыжакі пашыралі занятыя тэрыторыі, узводзячы магутныя замкі.
Паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з'явіліся ў Прыбалтьпцы ў канцы XII ст. У 1186 г. полацкі князь Уладзімір (Вальдэмар, паводле заходніх хронік) дазволіў немцу Мейнарду весці хрысціянізатарскую дзейнасць сярод падуладных Полацку ліваў. «В Полоцке, правители которого были заняты местными распрями и взаимоотношениями с политическими группировками других земель, по-видимому, не отнеслись серьезно к данному предприятию, не поняли первоначально тех опасностей, которые оно за собой влекло», - піша Л. Аляксееў.
«Але язычнікі-балты не надта імкнуліся пад духоўную ўладу папы рымскага і наступнага прапаведніка, Бартольда, забілі ў 1190 г. Дарэчы, гэта быў амаль звычайны лёс для большасці першых хрысціянскіх прапаведнікаў, пачынаючы з Апосталаў Хрыстовых».
Але ў даным выпадку курыя была зацікаўлена не толькі і не столькі ў выратаванні «аблудных» душ, колькі ў далучэнні да сваёй улады новых зямель і атрыманні з іх новых прыбыткаў. Крыжакі ставілі перад сабой высакародную мэту - хрысціць Прыбалтыйскія землі. Іх войскі былі адносна невялікія, але даволі дысцыплінаваныя. На самай справе галоўнай мэтай крыжакоў было падпарадкаванне новых зямель і мясцовага гандлю.
3 гэтай мэтай у 1201 г. пры біскупе Альберце (зноў-такі з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга (этымалогія гэтай назвы ад беларускага слова «рыгво» -- вусце ракі). Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў. Гэта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй Еўропаю, -- Дзвіна -- была перакрыта. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвіны паставіла пад іх кантроль важны для Полацкай зямлі гандлёвы шлях, закрывала выйсце ў Балтыйскае мора. Рыцары імкнуліся трымаць у сваіх руках таксама права збіраць даніну з ліваў. Ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель.
Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася неўзабаве -- у 1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскюль (Ікесколу) непадалёку ад Рыгі. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам.
У «Хроніцы Лівоніі» напісана: «Полацкі кароль Вальдэмар раптоўна з'явіўся з войскам у Лівонію, аблажыўшы замак Ікесколу. Няўзброеныя лівы не адважыліся супраціўляцца і паабяцалі даць яму грошы. Пасля гэтага, атрымаўшы даніну, кароль спыніў аблогу. Між тым тэўтоны, пасланыя біскупам з самастрэламі і іншай зброяй, занялі замак Гольм, і, калі прыйшоў кароль, каб аблажыць і гэты апошні, яны паранілі ў яго шмат коней і змусілі да ўцёкаў русаў, якія не рашыліся пад абстрэлам перайсці Дзвіну». Як бачым, першая ж баявая сустрэча з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан з прычыны болын дасканалай нямецкай зброі. Звяртае на сябе ўвагу вялікае значэнне конніцы ў полацкім войску, якое, магчыма, толькі з яе і складалася.
Адразу пасля паведамлення аб адступленні полацкага князя ў «Хроніцы Лівоніі» гаворыцца, што кароль Герцыке (ён не названы тут па імені, але з далейшага мы ведаем, што гэта быў Усевалад), падышоўшы да Рыгі з летонамі, забраў жывёлу гараджан, якая была на пашы, захапіў двух святароў, што пілавалі з пілігрымамі лес, а аднаго, які разам з гараджанамі пагнаўся за князем, забіў.
«Нельга не заўважыць сувязь гэтага факта з папярэднім. Ясна, што дзеянні полацкага і герцыкскага князёў былі ўзгодненымі. Болей за тое, улічваючы вялікую адлегласць Герцыке ад Рыгі, куды наўрад ці пайшоў бы самастойна Усевалад, можна думаць, што полацкі князь па дарозе на ліваў захапіў з сабою і герцыкскага князя, атрад якога, такім чынам, быў дапаможнай сілай і помсціў крыжакам за няўдачу палачан» - адзначае М. Ермаловіч.
Падзеі 1203 г. азначалі сабою пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і крыжакамі. Важнае значэнне для зыходу яе мелі адносіны да ваюючых бакоў мясцовага насельніцтва. Досыць вялікая тэрыторыя Ніжняга Падзвіння не была ўсюды ў аднолькавай меры асвоена полацкай уладай. Полацкая ўлада выяўлялася найперш у збіранні даніны і аказанні Полацку вайсковай дапамогі. Ва ўсім астатнім плямёны кіраваліся сваімі старэйшынамі і самастойна вялі войны і заключалі саюзы з суседзямі. Зразумела, любая іншаземная ўлада -- ці яна моцная, ці яна слабая -- непрымальная для пакоранага народа. Таму і полацкае ўладаранне не магло карыстацца асаблівай сімпатыяй тубыльцаў. Аднак справа змянілася з наступленнем крыжакоў. Іх добра арганізаваная ўлада з яе паслядоўнасцю і разнастайнымі метадамі прыгнечання, з яе сталым сістэматычным уціскам у параўнанні з менш арганізаванай полацкай уладай успрымалася прыбалтыйскімі плямёнамі выключна жорсткай і таму з'яўлялася для іх большым злом, чым ранейшая. Асабліва важнае значэнне мела і тое, што палачане не прымушалі залежныя ад іх язычніцкія плямёны Прыбалтыкі пераходзіць у хрысціянства.. Адсюль зразумела, што пад уплывам такіх акалічнасцей і маглі змяніцца адносіны да полацкай улады насельніцтва Прыбалтыкі, у першую чаргу ліваў, якія адразу з'явіліся аб'ектам нямецкай агрэсіі і таму пачалі глядзець на полацкага князя як на моцную апору ў іх барацьбе з крыжакамі. Гэтым і было выклікана з'яўленне таемнага ад немцаў ліўскага пасольства ў Полацку ў 1206 г., якое хацела схіліць караля да выгнання тэўтонаў.
Такім чынам, у 1206 г. у Полацк прыбылі паслы ад ліваў. Яны прасілі Уладзіміра дапамагчы выгнаць крыжаносцаў. Уладзімір згадзіўся і накіраваў у прыбалтыйскія землі сваіх ганцоў, якія, «рассыпаўшыся ва ўсе бакі... пачалі клікаць ліваў і лэтаў... з'явіцца са зброяй».
«Лівы прыйшлі не столькі з намерам выканаць волю караля, г. зн. полацкага князя, колькі пасадзейнічаць пагібелі хрысціян. Аднак лэты, хоць і заставаліся яшчэ язычнікамі, усё ж былі добрай думкі аб жыцці хрысціян і, жадаючы ім дабра, не з'явіліся на гэтыя каварныя, як характарызуе іх Генрых, перагаворы, і нават падарункі, паднесеныя ім палачанамі, не змаглі схіліць іх супроць тэўтонаў», - расказвае М. Ермаловіч.
Аднак выступленне супраць крыжаносцаў было дрэнна падрыхтавана і скончылася няўдачай перш за ўсё з-за таго, што не былі ўзгоднены дзеянні саюзнікаў. Лівы выступілі першымі, але пацярпелі паражэнне. Спачатку ім удалося захапіць Гольм, у якім быў забіты святар Іаан. Аднак рыцары вярнулі сабе Гольм і нанеслі вялікія страты лівам. У ліку забітых быў старэйшына Ако, які разам з іншымі прасіў караля полацкага выступіць на вайну з рыжанамі. Рыцары былі асабліва ўзрадаваны смерцю Ако і, адсекшы яму галаву, паслалі яе як трафей свайму біскупу.
Даведаўшыся аб гэтым; на дапамогу лівам накіраваўся полацкі князь Уладзімір. Ен «сабраў войска з усіх канцоў свайго каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сваіх сяброў, і з вялікай храбрасцю спусціўся ўніз па Дзвіне на караблі», -- піша храніст. Войскі палачан 11 дзен асаджалі Гольм, які з'яўляўся ключом да Рыгі.
Вось як апісвае асаду Гольма М. Ермаловіч: «Заўважыўшы, што тэўтоны знаходзяцца ў замку, палачане пайшлі далей і, раптоўна падышоўшы да замка Гольм, акружылі яго з усіх бакоў. Лівы ж, якія не ведалі аб прыходзе полацкага войска, адны пабеглі і схаваліся ў лясах, астатнія далучыліся да тэўтонаў і заперліся ў замку. Балістарыі ўзышлі на валы і пераранілі мноства палачан. Апошнія, са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і ранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і стараліся падпаліць умацаванні, але старанні гэтыя былі дарэмныя, а пры зборы лесу многія з іх былі паранены балістарыямі. Таму кароль полацкі паслаў ганцоў да жыхароў Тарэйды, да лэтаў і ўсіх вакольных язычнікаў, каб усе яны выступілі ў паход супроць рыжан. Людзі з Тарэйды адразу ж з радасцю сабраліся да караля, і было даручана ім збіраць дровы, каб падпаліць замак. А паколькі зброі для абароны яны не мелі, то пры збіранні дроў вялікае мноства людзей было перабіта нечаканымі стрэламі. Лэты ж і самі не прыйшлі і ганцоў не прыслалі. Прыладзілі палачане і невялікую кідальную машыну, на ўзор тэўтонскіх, але, не ведаючы майстэрства кідаць каменне, ранілі многіх у сябе, пападаючы ў тыл».
Баючыся, што крыжаносцы атрымаюць падмацаванне, палачане знялі асаду.
Нямецкія рыцары былі ўзброены лепш за палачан, іх рады няспынна папаўняліся новымі сіламі, ім дапамагалі паўночна-нямецкія гарады. Поспеху рыцараў садзейнічдлі германскі імператар і рымскі папа, а таксама правіцелі іншых краін феадальнай Еўропы.
Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы Дзвіны. Іх насельніцтва было змешанае, часткова славянскае, часткова балцкае.Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герцыка. Кіравалі Герцыке і Кукенойсам князі славянскага паходжання. Каб падабрацца бліжэй да Полацка, крыжакі накіравалі дзейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205 г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую канфрантацыю з Рыгай кукейноскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу, бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гг. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаяннью сутычкі з асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукейносе пасяліліся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. Не атрымаўшы дапамогі ад Полацка, у 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок -- перабіў са сваёй дружынай немцаў, спаліў Кукейнос і пайшоў, як апавядае «Хроніка Ліваніі», у «Русію» Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў.
У 1209 г. на месцы спаленага Кукенойса быў заснаваны нямецкі мураваны замак Кокэнхаўзэн, крыжаносцы разграбілі і падпалілі Герцыке.
Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. He зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю.
У 1210 годзе паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Згодна з дагаворам, Полацк захоўваў свае права на атрыманне даніны ад ліваў.
«Вядома, біскуп, калі ўжо лівы фактычна былі пад ордэнскай уладай, мог наогул адмовіць Полацку ў даніне з іх. Але, улічваючы сваё крытычнае ста-новішча ў Лівоніі і ў сувязі з усеагульнай нянавісцю да сябе, ён вымушаны быў пайсці на кампраміс, згадзіўшыся на штогадовую выплату даніны Полацку або самімі лівамі, або біскупам за іх. Бясспрэчна, другое было больш выгадна для Ордэна, бо не дапускала непасрэднага кантакту Полацка з лівамі, а таксама давала магчымасць біскупу спаганяць з ліваў большую даніну і нацкоўваць іх гэтым самым на Полацк, адначасова прысвойваючы частку яе (а то і большую) сабе. Часткова і часова гэтая ўмова задавальняла полацкага князя, 6о давала яму магчымасць і надалей атрымліваць даніну з ліваў, што, відаць, было важна для папаўнення полацкай казны», - піша М. Ермаловіч.
Праз два гады адбыліся новыя перагаворы паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў, інакш ён пагражаў «спаліць усе замкі Лівоніі, а разам і саму Рыгу». Але Уладзімір не змог дабіцца свайго, распачаць жа неадкладныя ваенныя дзеянні яму было, відаць, не пад сілу. У той жа час на Полацкую зямлю пачалі рабіць набегі літоўскія феадалы, што разам з міжфеадальнымі ўсобіцамі аслабляла ваенныя сілы палачан. Перагаворы скончыліся пагадненнем, паводле якога полацкі князь быў вымушаны адмовііцца ад ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва, але з умовай, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Дзвіне.
Аднак барацьба палачан супраць крыжаносцаў на гэтым не скончылася. У 1214 г., парушыўшы дагавор, рыцары зноў напалі на Герцыке, але былі разбіты літоўскімі войскамі, пакліканымі на дапамогу герцыкскім князем Усеваладам. Горад з часткай княства некаторы час заставаўся ў руках Усевалада.
У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі.
П. Дзмітрачкоў вызначае наступныя прычыны няўдачы Полацка ў барацьбе з крыжаносцамі:
«Па-першае, праявілася недаацэнка полацкімі і іншымі суседнімі славянскімі князямі той небяспекі, якую неслі для іх крыжаносцы. Гэта дало магчымасць ім замацавацца ў Прыбалтыцы і стварыць апорныя пункты для далейшага прасоўвання на ўсход.
Па-другое, Ордэн умела выкарыстоўваў супярэчнасці паміж плямёнамі, якія насялялі раён Ніжняга Падзвіння, і здолеў схіліць іх на свой бок, адарваць ад Полацка і нават супрацьпаставіць іх Полацкаму княству. Полацк фактычна адзін супрацьстаяў Ордэну. Толькі пазней, з 40-х гг. XIII ст., у гэту барацьбу ўключыліся Пскоў і Ноўгарад.
Па-трэцяе, трэба мець на ўвазе і той факт, што крыжаносцы ў ваенных адносінах былі добра падрыхтаваныя, мелі найноўшую па тым часе еўрапейскую зброю. Феадалы каталіцкіх дзяржаў Заходняй Еўропы пастаянна папаўнялі шэрагі крыжаносцаў, давалі ім велізарныя сродкі, што забяспечвала Ордэн як людскімі сіламі, так і неабходнымі ваеннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі».
У гэты час па загаду каталіцкай царквы пад чорны з белым крыжам сцяг сабраліся рыцары з розных частак Германіі. Крыжовы паход пачаўся паспяхова. У Прыбалтыцы не было вялікіх войскаў, магутных крэпасцей, і жыхары яе былі ўзброены горш за закаваных у латы рыцараў. Заваяваўшы Эстонію і значную частку Латвіі, рыцары сталі пагражаць Pycі. Калі б аб'ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабралася б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна адкінула б рыцараў. Але. як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія. суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.
У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам.
Для ўмацавання сваёй магутнасці мечаносцы аб'ядналіся з Прускім (Тэўтонскім) ордэнам (1237 г.). Галоўную ролю адыгрываў больш вядомы ў Еўропе Тэўтонскі ордэн. Але ордэн мечаносцаў, які з гэтага часу зваўся Лівонскім (Інфлянцкім), таксама працягваў існаваць.
Аб'яднаная ордэнская дзяржава пачала пагражаць літоўскім, рускім, а пазней і польскім землям. Ваенная экспансія немцаў супраць Полацкага княства і Наўгародскай зямлі прывяла Полацк і Ноўгарад да палітычнага саюзу, які быў замацаваны шлюбам Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. У гэтай бітве вызначыўся полацкі воін Якуб. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе.
«Нямецкая агрэсія ў Прыбалтыцы прыйшлася на час, каяі Полацкае кпяства перажывала складаны перыяд унутраных сутычак, вынікаў феадальнай раздробленасці, - піша Э. Загарульскі. - Нават перад тварам грознай небяспекі полацкія князі не спынялі міжусобіц, часта выстуітаючы адзін супраць аднаго. Іх барацьба супраць ордэна насіла разрознены і няўзгоднены характар. Да таго ж якраз у гэты час на Полацкую зямлю ўсё часцей сталі рабіць спусташалыіыя набегі літоўцы, якія карысталіся аслабленнем заходніх зямель Русі. Весці барацьбу адначасова з ордэнам і літоўцамі ў тых умовах было надзвычай цяжка, і Полацк спрабаваў дабіцца падтрымкі ад Смаленска, які перажываў у той час прыкметны ўздым. Абодва княствы звязвалі агульныя інтарэсы захавання і ўмацавання гандлёвага шляху па Заходняй Дзвіне.
Страціўшы Кукейнос і Герцыке, каптроль над выхадам воднага шляху ў Балтыйскае мора, Полацк усё ж мог спыніць наступленне рыцараў у глыбіню Русі і сыграў ролю перадавой апоры на шляху нямецкай агрэсіі».
Упартая барацьба з ордэнам працягвалася і пазней.
4. Узаемаадносіны з татара-манголамі і літоўскімі пляменамі
4.1 Процістаянне татара-манголам
Калі ў асіміляваных славянамі балтыйскіх, вугра-фінскіх і скіфа-сармацкіх народаў Еўропы працэс разлажэння рода-племяннога ладу да XII ст. ужо даўно закончыўся, у выніку чаго склаліся самастойныя феадальныя дзяржавы, то ў народаў Цэнтральнай Азіі ў XII ст. ён толькі набіраў сілу. Па вызначэнні гісторыка Л. Гумілёва, у азіяцкіх народаў адбываўся «пасіянарны выбух» (перыяд нечакана моцнага ўнутранага развіцця). Вынікам гэтага на пачатку XII ст. у манголаў утварылася вялікая дзяржава на чале з Чынгіз-Ханам. Не маючы ўнутраных механізмаў сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, дзяржава мангола-татар магла існаваць толькі пры ўмове экстэнсіўнага пашырэння сваіх межаў, экспансіі і прысваення вынікаў працы іншых народаў. 3 гэтай мэтай манголы стварылі жорсткую таталітарную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая была заснавана на войску. Пачаўся іх актыўны націск на Захад. У 1219 г. орды манголаў знішчаюць старажытнейшую сярэднеазіяцкую дзяржаву Харэзмшахаў. Сцёрты з твару зямлі гарады Бухара, Самарканд, Ургенч, Мерв.
У 1222 --1223 гт. манголы прайшлі вогненнай віхурай праз Іран, Закаўказзе, трапілі ў Прычарнаморскія стэпы, разбілі плямёны полаўцаў і 31 траўня 1223 г. упершыню сустрэліся са славянскімі паўднёварускімі дружынамі. Вядомая бітва на р. Калка стала прадцечай цэлай эпохі ў жыцці ўсходнеславянскіх зямель. У гэтай бітве разам з іншымі загінуў і князь Юрый нясвіжскі (праўда, некаторыя гісторыкі лічаць гэтыя летапісныя звесткі памылковымі). У 1237 г. тумены хана Батыя падышлі да Разанскага княства, каб пакласці пачатак агульнавядомаму мангола-татарскаму ігу.
Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для падрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. 3 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі ўсе рускія землі, знішчылі Кіеў, галіцкія і валынскія гарады, ашаламілі Заходнюю Еўропу спусташэннем Венгрыі, Малапольшчы і Сілезіі. У 1237 г. гарэлі Разань, Суздаль, Уладзімір. Татара-манголы рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі.
У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву. Знііггчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Цаной велізарных страт рускі народ абяскровіў сілы татара-манголаў і пазбавіў іх магчымасці заваёўваць краіны і народы Заходняй Еўропы. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў.
Першая хваля мангольскай навалы закранула паўднёвую Беларусь. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Па археалагічных звестках, яны напалі на Гомель і захапілі гарадскі пасад. Летапіс паведамляе, што галіцкі князь Даніла ў 1240 г. не мог пад'ехаць да Брэста «ради смрада великого убиенных множества в поле лежащих». Верагодна, тут адбылася вялікая бітва, у якой загінула многа мангола-татар, бо хрысціяне сваіх нябожчыкаў пасля боек заўсёды хавалі. Паводле бела-руска-літоўскіх летапісаў, той іх часткі, якая лічыцца легендарнай, вялікі князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'я войскі хана Койдана. Многія з татр утапіліся ў Прыпяці і Дняпры, а сам Кайдан ледзь выратаваўся. 3 таго часу мястэчка пачало называцца Койданава (сучасны Дзяржынск).
У летапісным паданні знаходзім і расказ аб паражэнні татар «за Мазыром на рацэ Акунёўцы». Летапісец паведамляе, што рускія і літоўскія князі з Турава, Друцка, Луцка, Кіева і іншых гарадоў «пошли против цара Курдаса і всее рати его Завольское и вдарылися в полки межы собою, и вчынили бои вельми великии от пораня оли ж до вечора». Татары былі разбіты.
Але набегі татарскіх туменаў на беларускія землі былі эпізадычнымі. У 1258 г. хан Бурундай разам з Васількаю Раманавічам уладзіміра-валынскім напаў на Нальшаны (паўночны захад Беларусі). Паўтараліся напады ў 1259, 1275 і 1287 гг. У гэтых паходах мангола-татары, як заўсёды, рабавалі маёмасць, зводзілі людзей у палон, каб прадаць пасля на нявольніцкіх рынках. Але накласці пастаянную даніну, усталяваць пастаянную ўладу і кіраванне праз выдачу мясцовым князям «ярлыкоў», як ім гэта ўдалося зрабіць у рускіх землях, на Беларусі татары не змаглі.
Гэта можна растлумачыць шэрагам прычын. Па-першае, да часу набліжэння да заходнерускіх зямель іх сілы былі ў значнай меры аслаблены і абяскроўлены цяжкай барацьбой насельніцтва паўночна-ўсходніх і паўднёвых зямель Русі (бітва пад Разанню, на рацэ Сіці, пад Казельскам, паблізу Смаленска, абарона Кіева, Чарнй гава і іншых гарадоў), а таксама народаў Пярэдняй Азіі, Каўказа і Паволжа. Праўда, татара-манголы яшчэ змаглі спустошыць Польшчу (тройчьг), Венгрьгю, Маравію і іншьгя землі, але, сустрэўшы моцнае супраціўленне, падпарадкаваць гэтьгя краіньг таксама не здолелі.
Па-другое, заходнія і паўночна-заходнія землі Русі, асабліва Полацкая, Смаленская і Наўгародская, якія ў XIII ст. стрымалі націск крыжаносцаў, бьглі дастаткова моцнымі ў ваенных адносінах.
Па-трэцяе, у саюзе з князямі заходнерускіх зямель у гэты час знаходзіліся князі літоўскія, якія мелі немалыя і добра ўзброеныя сілы.
Акрамя таго, у адрозненне ад паўднёва-рускіх земляў, дзе шматлікія княствы перажывалі час феадальнай раздробленасці і заняпаду, у 1230 -- 1240 гг. утварылася маладая цэнтралізаваная дзяржава -- Вялікае Княства Літоўскае. Яно аб'яднала літоўскія і полацкія землі.
4.2 Адносіны з літоўскімі пляменамі
Адносіны з літоўскімі пляменамі змяняліся на працягу часу. Так, «Повесть временных лет» паведамляе, што кіеўскі князь Яраслаў Мудры ў 1040 г. зрабіў паход у Літву. Відаць, у ім прымаў удзел і полацкі князь Брачыслаў. Зімой 1131--1132 гг. на Літву хадзіў кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч сумесна з Усеваладам Гродзенскім і іншымі князямі. У сярэдзіне XII ст. (каля 1159 г.) у літоўскія землі вадзіў свае дружыны адзін з полацка-мінскіх князёў Валадар Глебавіч. У 1191 г. рыхтавалася сумеснае выступленне наўгародскіх і полацкіх князёў. У пачатку XIII ст. супраць Літвы выступалі полацкія (напрыклад, Уладзімір у 1201 г.), чарнігаўскія і смаленскія князі. Частымі былі спусташальныя набегі старажытнарускіх феадальных дружын на яцвяжскія землі.
Гэтыя паходы заканчваліся, як правіла, патрабаваннем даніны. У ліку плямёнаў, якія плацілі даніну Русі, аўтар «Повестн временных лет» называе і «літву». Мяркуюць, што літоўцы ў XII ст. плацілі даніну Полацку, а раней і Кіеву. Аднак няма падстаў сцвярджаць, што літоўскія землі знаходзіліся ў колькі-небудзь трывалай або пастаяннай залежнасці ад старажытнарускіх князёў. Полацкія, віцебскія і мінскія князі іншы раз толькі выкарыстоўвалі літоўскія дружыны ў час феадальных міжусобіц (напрыклад, у 1162, 1180, 1198 гг.).
Акрамя атрымання даніны, якая іншы раз мела сімвалічны характар, Старажытнаруская дзяржава, а затым некаторыя княствы, асабліва Полацкае, ставілі перад сабой больш істотныя мэты. Яны імкнуліся захаваць і замацаваць за сабой старыя гандлёвыя шляхі на Захад, умацаваць заходнія і паўночна-заходнія граніцы, панаваць над народамі Усходняй Прыбалтыкі.
...Подобные документы
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.
реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.
контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін.
реферат [17,5 K], добавлен 02.06.2008Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Палітычны лад Полацкага княства, яго заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства. Аснова гаспадаркі княстваў - земляробства і жывёлагадоўля. Прычыны ўзнікнення гарадоў.
реферат [24,4 K], добавлен 25.11.2009Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XIII ст.: земляробства, бортніцтва, хатнія промыслы. Эканамічныя прычыны феадальнай раздробленасці.
реферат [35,5 K], добавлен 21.01.2011Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Адмена прыгоннага права, буржуазныя рэформы 1860–1870 гг. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Развіццё капіталізму ў прамысловасці, транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Сялянская гаспадарка. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту.
реферат [25,1 K], добавлен 25.01.2011Становішча на тэрыторыі Беларусі ў IV-VII cт. Эпоха ваеннай дэмакратыі. Усходнеславянскія саюзы плямен (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Славянская каланізацыя ў землях Панямоння. Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х – 1003гг. Час Брачыслава та У. Чарадзея.
контрольная работа [511,2 K], добавлен 28.05.2012Політичний розвиток Волині у складі Галицько-Волинського князівства. Мстиславичі. Волинь в інтеграційному процесі Руської землі на рубежі ХІІ – ХІІІ ст. Соціально економічний розвиток Волинської землі. Культурне життя Волині.
дипломная работа [92,0 K], добавлен 04.02.2004Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010