Беларусь у 1900-1939 гады
Беларусь у пачатку найноўшага часу, сталыпінскія рэформы. Дзяржаўнасць у паслякастрычніцкі перыяд, рэвалюцыя ў Беларусі. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху. Гады Першай сусветнай вайны.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.11.2015 |
Размер файла | 117,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Іншыя члены ўрада таксама былі вядомымі дзеячамі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А.Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага Савета.
Так утварылася ў краіне двоеўладдзе, перапляценне дзвюх дыкта-тур: з аднаго боку -- дыктатура буржуазіі, якую ўвасабляў Часовы ўрад, з другога
-- рэвалюцыйна-дэмакратычная дыктатура пралетарыяту і сялянства --
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Улічваючы значную канцэнтрацыю рэвалюцыйных сіл на Беларусі і на
Заходнім фронце, ворагі рэвалюцыі, якія групаваліся вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага, штабоў Заходняга фронту і Мінскай ваеннай акругі, усяляк спрабавалі ізаляваць гэтыя сілы ад гістарычных падзей у Петраградзе. Яны хацелі ўтаіць ад працоўных Беларусі, што ў сталіцы імперыі адбылася рэвалюцыя. Са Стаўкі і штаба Заходняга фронту рассылаліся загады, у якіх патрабавалася ад усіх начальнікаў вайсковых часцей не дапускаць з Петраграда агітатараў, а пры іх з'яўленні затрымліваць і судзіць палявым судом. Камандуючы фронтам генерал А.Эверт даводзіў да ведама афіцэраў, што салдаты павінны быць далей ад палітыкі і не іх справа прыслухоўвацца да таго, што робіцца ў Расіі. Распаўсюджваліся чуткі, нібыта цар не звергнуты, а толькі захварэў. Манархісты і іх прыхільнікі ўсімі сіламі чапляліся за ўладу і імкнуліся ператварыць Паўночны і Заходні франты ў сваю апору. Аднак задумы манархістаў не маглі здзейсніцца. Весткі пра звяржэнне царскага самадзяржаўя рознымі шляхамі пранікалі ва ўсе куткі Беларусі і вайсковыя часці Заходняга фронту. Рабочыя, сяляне, салдаты вітдлі перамогу пралетарыяту Петраграда і выказвалі намер усімі сіламі падтрымаць рэвалюцыю. Яны спадзяваліся, што з перамогай рэвалюцыі скончыцца вайна і будуць вырашаны іх жыццёвыя пытанні. Салдаты Заходняга фронту ў адпаведнасці з загадам № 1 Петраградскага Савета стваралі ў вайсковых часцях салдацкія камітэты, адхілялі ад камандавання і нават арыштоўвалі ненавісных афіцэраў.
Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі 1
сакавіка 1917 г. Адразу ж ноччу з 1 на 2 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада, на якой прысутнічалі М.В.Фрунзе, В.Г.Кнорын,
К.І.Ландар, С.Р.Магілеўскі і інш. На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску
пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі
працоўных. Баявыя дружыны мінскіх рабочых 2 сакавіка вызвалілі з турмы
400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы фронтам,
начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М.В.Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917 г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Б.Позернам. Намеснікам яго абралі бальшавіка У.Любімава.
6 сакавіка 1917 г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ён бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка
ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт,
які заклікаў аб'яднацца вакол Савета. 3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілёве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла
ўсё, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917 г.
адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам на Сянной плошчы. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілёве
ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да
10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся. Аб'яднаны Савет складаўся амаль выключна з эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў. Такі партыйны склад вызначыў і
яго палітычную лінію. Савет актыўна падтрымліваў Часовы буржуазны ўрад і вайну да пераможнага канца. Паралельна з Саветам у Магілёве быў створаны т. зв. Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з
манархістаў. Манархісты распаўсюджвалі чуткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.
Саветы і іншыя дэмакратычныя органы былі ўтвораны ў многіх гарадах Беларусі. У першай палове сакавіка 1917 г. пачалі дзейнічаць Саветы ў Барысаве, Полацку, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. Саветы на Беларусі
прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах пры ўмове адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа. Але на практыцы адбывалася зусім іншае. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада,
дапамагалі ствараць такія органы і нават дэлегіравалі сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы. Праводзілі такую палітыку эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія складалі пераважную большасць у Саветах.
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу у губернях і паветах сваім камісарам, якія прызначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў і выконвалі функцыі губернатараў. Ім падпарадкоўваліся ўсе
мясцовыя органы ўлады.
Такім чынам, на Беларусі былі створаны свае мясцовыя органы буржуазнай улады, побач з якімі дзейнічалі Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тут, як і па ўсёй Расіі, склалася двоеўладдзе.
У першыя дні рэвалюцыі ў Беларусі пачалі стварацца прафесійныя саюзы. Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і служачых
амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі паляпшэння экана- мічнага становішча працоўных, скарачэння рабочага дня, павелічэння зарплаты і г. д.
Станоўча аднеслася да перамогі Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэння
царызму і беларускае сялянства. Гаспадарчы крызіс, масавыя міграцыі, бежанства канчаткова дыскрэдытавалі царызм у вачах сялян. Па ініцыятыве бальшавікоў 23 сакавіка 1917 г. быў выбраны сялянскі камітэт Мінскай губерні на чале з М.Фрунзе, які павінен быў склікаць сялянскі з'езд губерні. У канцы сакавіка пачаў дзейнічаць Мінскі камітэт Усерасійскага сялянскага саюзу, які стаяў на эсэраўскіх пазіцыях. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі паветаў Віленскай губерняў. Старшынёй з'езда быў абраны М.Фрунзе. Дэлегаты выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўраўняльнае землекарыстанне па працоўнай норме, за адмену прыватнай уласнасці на зямлю, забарону яе куплі-продажу. Асуджаліся самавольныя захопы зямлі. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання з'езд адклаў да склікання Устаноўчага сходу.
Працягвалася дэмакратызацыя войска. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Часовы ўрад і камандаванне вымушаны былі пагадзіцца з загадам № 1 Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх
дэпутатаў аб стварэнні выбарных салдацкіх камітэтаў і Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага тэлеграмай ад
11 сакавіка 1917 г. раіла штабу Заходняга фронту стаць на шлях кампрамісаў
з Саветам рабочых дэпутатаў. У выніку на Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. Яны павінны былі забяслечваць магчымасць удзелу салдат у палітычным жыцці краіны, садзейнічаць росту іх культурнага ўзроўню і палітычнай свядомасці.
У выніку гэтага абвастрыліся ўзаемаадносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Чыста палітычны і асветніцка-культурны рух, які спрабавалі
арганізаваць у войску Саветы, вельмі хутка перарос у антываенны, накіраваны супраць афіцэрства. Афіцэры ў пераважнай болыпасці выступалі за працяг вайны і ўмацаванне дысцыпліны ў войску. У выніку ў войску ўтварылася двоеўладдзе, што паскорыла яго разлажэнне.
Значнай з'явай у жыцці ўсяго беларускага грамадства з'явіўся 1 з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту, які адбыўся 7--
17 красавіка 1917 г. Адным з галоўных арганізатараў з'езда быў Мінскі Савет
рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Паводле партыйнага складу з'езд быў эсэра- меншавіцкім. Ен прызнаў неаб-ходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі, падтрымліваць палітыку Часовага ўрада і здзяйсняць пастаянны кантроль за ім з боку Петраградскага Савета. На салдацкія
арганізацыі ўскладвалася задача садзейнічаць павышэнню баяздольнасці арміі, забяспечваць грамадскія, палітычныя і культурна-бытавыя патрэбы салдат. На ўзроўні армій ствараліся Саветы салдацкіх дэпутатаў. Выбары камандзіраў не дапускаліся. Выканаўчы камітэт фронту атрымаў права кантролю за дзейнасцю франтавога камандавання. З'езд адмяніў асобыя суды і розныя абмежаванні правоў салдат па-за службай. Салдаты атрымалі ўсе правы і свабоды, як і цывільныя грама-дзяне Расіі, у тым ліку свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення. Разам з тым з'езд падкрэсліў неабходнасць захавання строгай ваеннай дысцыпліны, асудзіў дэзерцірства.
З'езд прызнаў свабоду класавых аб'яднанняў рабочых і іх права на арганізацыю забастовак, сходаў, вулічных маніфестацый і дэманстрацый, прапанаваў увесці 8-гадзінны рабочы дзень. Быў прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на замацаванне перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.
Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з'явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях
да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
2. БЕЛАРУСЬ У ПАЧАТКУ НАЙНОЎШАГА ЧАСУ. ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯКАСТРЫЧНІЦКІ ПЕРЫЯД (1917-1920 гг.)
План
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні.
2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады
(сакавік-снежань 1918 года).
3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і
ЛітБел.
4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці.
Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.).
1. Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку
1917 г. аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы краіны. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі,
прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю,
зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу
ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся антываенны рух.
У ходзе вайны руская армія несла велізарныя страты. На Беларусі нямецкія войскі, якія супрацьстаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйшлі да лініі Паставы - Смаргонь - Баранавічы - Пінск. Вырашэнне актуальных
пытанняў (зямельнае, харчовае і інш.) адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу.
Паўстанне ў Петрагардзе прайшло пад лозунгам "Уся ўлада Саветам!"
Другі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (25-26 кастрычніка 1917
г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады.
Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася пад уплывам эсэраў, меншавікоў,
бундаўцаў і іншых непралетарскіх сацыялістычных партый. Аднак у Мінску
Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях.
Ужо 25 кастрычніка выканкам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў насельніцтву горада аб пераходзе
ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў
сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту.
Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі бальшавікоў у
Мінску быў створаны 27 кастрычніка 1917 г. часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу - Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Ваенрэўкам Заходняга фронту ўключаў прадстаўнікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый.
Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўкам засяроджваў у сваіх руках уладу.
Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту.
Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкама стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі К.І. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, Н.В. Рагазінскі і інш.
Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў віцебску, Гомелі, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і іншых гарадах Беларусі і Заходнім фронце. Да таго ж Саветы, дзе прадстаўнікі іншых партый
пераважалі, як правіла, распускаліся.
З буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі пазней за іншыя Савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага камандуючага на чале з генералам Духоніным. Для зняцця Стаўкі ў сярэдзіне
лістапада 1917 года Савецкі ўрад накіраваў у Магілёў войска на чале з прапаршчыкам Н.В. Крыленка, прызначаным замест Духоніна галоўнакамандуючым. 20 лістапада узброеныя сілы, пасланыя з Петраграда ў
Магілёў, увайшлі ў горад без бою.
У цэлым, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларусі і на
Заходнім фронце прайшла бяскроўна. Дэмаралізаваная Стаўка Вярхоўнага камандавання ў Магілёве, штаб Заходняга фронту ў Мінску і адміністрацыя
Часовага ўрада ў беларускіх губернях былі не ў стане аказаць якое-небудзь сур'ёзнае супраціўленне бальшавікам, на бок якіх у сваёй большасці перайшла армія.
26 лістапада 1917 года выканаўчыя камітэты, выбраныя Заходнім абласным з'ездам Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, ІІ з'ездам сялянскіх
дэпутатаў Мінская і Віленскай губерняў і ІІ з'ездам Заходняга фронту, аб'ядналіся ў адзіны Выканаўчы Камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Старшынёй Аблвыкамзаху быў абраны Н.В. Рагазінскі, потым яго змяніў А.Ф. Мяснікоў.
Мяснікоў быў і камандуючым арміямі Заходняга фронту. Для кіравання вобласцю і фронтам у той жа дзень быў створаны Савет Народных камісараў на чале з К.І. Ландарам.
Такім чынам, значную ролю ва ўстанаўленні Савецкай улады на Беларусі адыгралі людзі, якія выпадкова апынуліся тут па ваенных акалічнасцях.
Аб'яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося на Беларусі, не мела прэтэндэнта. Гэта было адзінае ў Расіі ваенна- грамадзянскае ўтварэнне, у склад якога ўвайшлі Мінская, Віленская,
Гродзенская губерні і Заходні фронт. Органы Савецкай улады, выбраныя з'ездамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1917 года, у гэта аб'яднанне не ўвайшлі і, фармальна знаходзячыся ў складзе Заходняй
вобласці, з'яўляліся фактычна самастойнымі адміністрацыйна-
тэрытарыяльнымі адзінкамі.
Паколькі Заходняя вобласць аб'ядноўвала ў сваіх межах тэрыторыі з пераважнай большасцю беларускага насельніцтва, яна набывала калі не
юрыдычна, то фактычна характар нацыянальанй адміністрацыйна-
тэрытарыяльнай адзінкі.
Кастрычніцкая рэвалюцыя ўнесла раскол у беларускі нацыянальна-
вызваленчы рух. Рух, які грунтаваўся на ідэі адзінства ўсіх пластоў беларускага насельніцтва ў адстойванні агульнанацыянальных інтарэсаў, аслабляўся адрозненнямі класавых памкненняў яго ўдзельнікаў. Выразна акрэсліліся два патокі вызваленчага руху: нацыянальна-дэмакратычны, які прадстаўлялі БСГ і іншыя нацыянальныя партыі, і пралетарскі, радыкальна- сацыялістычны. Прычына расколу ў адраджэнскім руху - рознае разуменне сацыяльна-эканамічных асноў нацыянальнай дзяржаўнасці і, значыць, нацыянальнага адраджэння ўвогуле.
Беларускія партыі ў сваёй большасці не падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю. У "Грамаце да беларускага народа", надрукаванай 27
кастрычніка 1917 года ад імя Вялікай Беларускай Рады, Часовай цэнтральнай беларускай вайсковай рады, Беларускага выканаўчага камітэту Заходняга фронта, Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народнай партыі
сацыялістаў, звяржэнне Часовага ўрада і пераход улады ў рукі Савета Народных Камісараў характарызаваліся як "найвялікшае бедства", "віхор бязладу", што можа "згубіць святую нацыянальную справу абароны
вольнасцей і правоў Беларускага Народу", пагражае нават самому існаванню беларусаў.
Але ў ВБР і яе прыхільнікаў не было ні палітычных, ні ваенных магчымасцей для звяржэння Савецкай улады.
У той жа час абвешчаны Кастрычніцкай рэвалюцыяй лозунг вольнага
самавызначэння народаў аж да дзяржаўнага аддзялення паставіў усе беларускія партыі і арганізацыі перад пытаннем нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Паступова выспявае думка аб скліканні Усебеларускага з'езда, які павінен быў арганізаваць краёвую ўладу. Гэта тэндэнцыя знайшла адлюстраванне ў "Грамаце да ўсяго народа беларускага" ад імя Вялікай Беларускай Рады, у "Дэкларацыі Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў" і ў пастановах ІІ Беларускага з'езда ў Маскве.
У звароце "Да ўсяго народа беларускага" ВБР выказала сваю палітычную праграму, якая змяшчала наступныя патрабаванні: абвяшчэнне
Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, злучанай з Вялікарасіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі на аснове федэрацыі, неабходнасць усяму народу беларускаму ўзяць у свае рукі кіраўніцтва краем, перадача ўсёй улады на
Беларусі Краёвай Радзе, абранай на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У якасці неадкладных мер адозва вызначала заключэнне міру і аб'яднанне тэрыторыі Беларусі.
З мэтай арганізацыі народнай краёвай улады адозва ВБР абвясціла скліканне ў Мінску Усебеларускага з'езда на 5 снежня 1917 года.
Рэакцыя партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці на рашэнне
ВБР склікаць Усебеларускі з'езд у Мінску была адмоўнай. Калі ў Паўночна-
Заходнім абласным камітэце РСДРП(б) і Аблвыкакамзаху стала вядома аб гэтым рашэнні ВБР, А. Мяснікоў выехаў у Петраград. Ён спадзяваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне дадзенага з'езда. Але Наркамнац не пагадзіўся з такой прапановай, паколькі яна цалкам супярэчыла абвешчанаму Савецкай уладай праву нацый на самывызначэнне. Наркам І. Сталін параіў Мяснікову шукаць іншае выйсце, знайсці такую арганізацыю, якая б пагадзілася выступіць супраць ВБР і склакала б свой з'езд таксама ў снежні, але ў іншым горадзе. Такой арганізацыяй з'явіўся БАК.? Па-першае, БАК прадстаўляў сялянства, самы шматлікі клас насельніцтва Беларусі. Па-другое, гэты леваэсэраўскі камітэт быў лаяльна настроены да Савецкай улады і выступіў супраць падзелу Расіі на нацыянальныя дзяржавы.
Такім чынам, дзве беларускія грамадскія арганізацыі - ВБР і БАК - амаль адначасова абвясцілі аб скліканні сваіх з'ездаў. Прэтэндуючы на галоўную ролю ў дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, БАК разлічваў на
БАК - Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дзейнічаў у лістападзе 1917-1918 гг. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з'ездзе сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі Я.С. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (нам. старшыні), З. Сабалеўскі і іншыя (усяго 70 чалавек). Па сваёй сунасці быў леваэсэраўскай арганізацыяй.
моцную падтрымку сялянства, часткова інтэлігенцыі, якая выйшла з сялянства і воінаў-беларусаў. ВБР жа карысталася значным уплывам сярод нацыянальных дзеячаў Беларусі, фактычна яна аб'яднала такія буйныя арганізацыі, як Цэнтральная беларуская вайсковая рада, Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларускую сацыялістычную грамаду.
Жорсткая барацьба за кіраўніцтва беларускім нацыянальным рухам, якая ўспыхнула паміж ВБР і БАК, завяршылася пагадненнем сумесна весці падрыхтоўку з'езда. 10 снежня 1917 года быў падпісаны пратакол пагаджальнай камісіі. Камісія пастанавіла запрасіць з правам рашаючага голаса дэлегатаў ад наступных устаноў і арганізацый: усіх дэпутатаў Усерасійскага Устаноўчага сходу ад Беларусі, ад губернскіх і павятовых саветаў сялянскіх дэпутатаў, ад губернскіх і павятовых настаўніцкіх арганізацый, ад губернскіх і павятовых зямельных камітэта, ад саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, ад кааператыўных аб'яднанняў, ад арганізацый беларускіх уцекачоў, ад беларускіх палітычных партый, Выканаўчы камітэт ВБР, БАК, Выканаўчы камітэт 2-га Беларускага з'езда ў Маскве, дэлегатаў ад павятовых земстваў, ад гарадскіх самакіраванняў, ад Балтыйскага і Чарнаморскага флатоў, ад ваенных Рад, ад губернскіх земстваў і губернскіх харчовых камітэтаў. Меркавалася таксама запрасіць беларускіх культурна-палітычных дзеячаў і навукоўцаў, якія маюць працы аб Беларусі.
Як бачым, прадстаўніцтва на з'ездзе павінна было быць надзвычай шырокім, ахапіць усе пласты насельніцтва краю.
Па закліку ВБР дэлегаты пачалі збірацца 5 снежня 1917 года.
На жаль, мы не маем архіўных дакументаў, якія б дакладна сведчылі аб складзе удзельнікаў з'езда. Вядома толькі, што ад 5 па 17 снежня мандатная
камісія выдала 1167 мандатаў з правам рашаючага голасу і 705 - з правам дарадчага. З іх грамадскім асобам было выдадзена 812 мандатаў з правам рашаючага голасу, 344 - з правам дарадчага. Ваенным - з правам рашаючага
голасу - 355 і з правам дарадчага - 361.
Па свайму палітычнаму накірунку з'езд не быў аднародным. Амаль адразу на ім вызначыліся дзве асноўныя фракцыі, амаль што роўныя па
колькасці дэлегатаў з рашаючым голасам групы - "радаўцы" і "абласнікі". Палітычныя фракцыі рыхтавалі канкрэтныя інструкцыі сваім членам, якія працавалі ў розных секцыях і камісіях з'езда. Усяго на з'ездзе было
арганізавана 12 секцый па асобных галінах дзяржаўна-прававой, эканамічнай,
культурнай і іншай дзейнасці.
З 5 па 13 снежня 1917 года работа ішла ў секцыях і фракцыях.
14 снежня, калі, нарэшце, прыбылі ўсе дэлегаты, адбылося ўрачыстае адкрыццё з'езда. Быў абвешчаны склад прэзідыума і зацверджаны Савет
з'езда. Старшынёй з'езда быў абраны І. Серада. У Савет з'езда ўвайшлі ўсяго
57 чалавек, у тым ліку Я.Варонка (старшыня), Я.Карскі, Я.Канчар, А.
Цвікевіч і інш.
15 снежня быў абвешчаны наступны парадак дня: 1) Мэты і задачы з'езда; 2) Палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі; 3) Пытанні ўцекачоў і
4) Дэмабілізацыя арміі.
16 і 17 снежня работа ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Галоўнае абмяркоўваемае пытанне - аб Беларускай Народнай Рэспубліцы і форме краёвай улады.
Гэта пытанне стала каменем сутыкнення пазіцый "радаўцаў" і
"абласнікоў". Так "радаўцы" патрабавалі неадкладна абвясціць беларускую рэспубліку (іх падтрымалі Віленскае і Гродзенскае земляцтвы). "Абласнікі"
лічылі гэту прапанову нерэалізуемай ва ўмовах вайны і ў якасці альтэрнатывы вылучалі патрабаванне арганізацыі аўтаномнай Беларускай вобласці (іх падтрымала Магілёўская група).
Раскол, які адбыўся падчас работы з'езда, адсутнасць адзінства па прынцыповых пытаннях, сутыкненне дзвюх супрацьлеглых пазіцый рабілі амаль што немагчымым прыняцце агульнай рэзалюцыі па пытанню
нацыянальнага самавызначэння Беларусі. У выніку, у рэшце рэшт, пасля доўгіх спрэчак быў выпрацаваны адзіны тэкст рэзалюцыі аб самавызначэнні Беларусі і аб Часовай краёвай уладзе і зачытаны дэлегатам з'езда ў 1 гадзіну
15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня 1917 г.
Пасля абмеркавання дэлегаты з'езда паспелі аднагалосна прыняць толькі першы пункт прапанаванай рэзалюцыі ў наступнай рэдакцыі:
"Усебеларускі з'езд, які сабраўся ў Мінску-Беларускім, абмеркаваўшы цяжкае становішча краіны і Беларусі, замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, заваёванае расійскай рэвалюцыяй, усталёўваючы
дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах беларускай зямлі, у мэтах захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі, пастанавіў: вылучыць са свайго складу орган краёвай улады - Народны Савет Беларусі, якому і ўручае кіраванне Беларуссю да склікання Беларускага
Устаноўчага Сходу".
Рэзалюцыі з'езда і найперш дакумент пра неадкладнае ўтварэнне
Усебеларускага Савета Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх дэпутатаў, які часова станавіўся на чале кіраўніцтва краем, падаліся бальшавікам як непрызнанне
Савецкай улады на Беларусі, імкненне рэстаўрыраваць капіталізм. І ў ноч на
18 снежня 1917 года Першы Усебеларускі з'езд быў разагнаны; прэзідыум і асобныя дэлегаты арыштаваны.
Такім чынам, Усебеларускі з'езд не закончыў сваёй працы, не стварыў на Беларусі народнай улады. Але пасля яго застаўся Савет з'езда, які,
існуючы нелегальна, адыграў адметную ролю ў справе адраджэння беларускай дзяржаўнасці.
Увогуле, Першы Усебеларускі з'езд яскрава засведчыў, што, не гледзячы на наяўнасць розных думак і падыходаў да дзяржаўнага
самавызначэння Беларусі, дамінуючай у грамадскім руху пакуль што заставалася ідэя Беларускай рэспублікі ў складзе федэратыўнай дэмакратычнай Расіі.
2. Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перамовы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 года наступленне на ўсход. У выніку гэтага
наступлення былі захоплены новыя раёны Беларусі і прыкладна 4/5 тэрыторыі края апынулася у зоне нямецкай акупацыі. Заходняя вобласць працягвала існаваць толькі ў складзе Смаленскай і неакупіраваных частак Магілёўскай і Віцебскай губерняў.
Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронта 19 лютага 1918 года перабраліся ў з Мінску ў Смаленск. З турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай
Беларускай Вайсковай Рады, якія навялі парадак у горадзе. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Савета Усебеларускага з'езда.
Кіраўніцтва беларускага нацыянальнага руху вырашыла, што
надыйшоў час рашучых дзеянняў. Свяціла надзея, што ў рэалізацыі сваіх планаў яно знойдзе паразуменне Германіі, якая выдавала сябе абаронцай прыгнечаных народаў Расіі. Выканаўчы камітэт Савета з'езда абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі і заклікаў насельніцтва да спакою. З гэтай нагоды 21 лютага 1918 года ім была выдадзена Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі.
Такім чынам, быў зроблены пачатковы крок на шляху адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Хаця фармальна беларуская рэспубліка абвешчана не была.
22 лютага 1918 года быў надрукаваны спіс членаў урада, які ўзначаліў
Я. Варонка. Найбольш важныя партфелі атрымалі грамадоўцы і эсэры.
З прыходам у Мінск нямецкіх акупацыйных войск паміж беларускай уладай і нямецкім камандаванне пачалася паласа нявызначаных адносін.
Дагэтуль Германія разглядала Беларусь толькі як частку тэрыторыі Расіі. Але ў Мінску, нечакана для сябе, нямецкія войскі сутыкнуліся з палітычным органам, які называў сябе беларускім урадам і выдаваў ад свайго імя заявы і
прыказы.
28 лютага 1918 года дэлегацыя Народнага Сакратарыята на чале з Я.
Варонкам наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі ў Мінску і выразіла лаяльнасць у адносінах да акупацыйных улад. Такім чынам,
Сакратарыят з першых дзён сваёй працы вызначыў асноўным напрамкам паводзін пошук згоды з нямецкімі ўладамі дзеля прызнання сябе беларускім
урадам, дзеля магчымасці будучага дзяржаўнага ўладкавання Беларусі.
Тэндэнцыі незалежнасці ў беларускім руху ўзмацніліся пасля падпісання 3 сакавіка 1918 года Брэсцкага мірнага дагавора, дзе лёс Беларусі
быў вырашаны без удзелу яе прадстаўнікоў.
Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ні адным з бакоў. Беларусь, як нацыянальны рэгіён, не ўпамінаецца ні ў асноўным дагаворы, ні ў дадатках да яго. Па сутнасці, Беларусь выступала ў гэтых дакументах не
суб'ектам міжнародна-прававых адносін, а толькі ў якасці аб'екта і нават не называлася сваім імем.
Паводле ўмоў Брэсцкага міру, тэрыторыя Беларусі была падзелена па
лініі Дзвінск - Свянцяны - Ліда - Пружаны - Брэст. Беларуская частка Віленшчыны і Гродзеншчыны з паветамі Бельскім і Беластоцкім далучалася да Літоўскай дзяржавы, абвешчанай 11 снежня 1917 года. Землі на поўдзень ад Палескай чыгункі па дамоўленасці з Цэнтральнай Украінскай радай
перадаваліся УНР. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрэгатыва Расійскай федэрацыі. Беларусь не атрымлівала нічога на аднаўленне разбуранай у час вайны гаспадаркі.
Такім чынам, у выніку падпісанага міру немцы занялі большую частку тэрыторыі Беларусі з Мінскам уключна. Неакупіраванымі заставаліся толькі
14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў.
Абразлівыя адносіны да Беларусі выклікалі моцны нацыянальна- вызваленчы рух і аб'ектыўна спрыялі канчатковаму выспяванню і самавыяўленню ідэі суверэннай Беларускай дзяржавы. Наступным крокам у
гэтым напрамку стала прыняцце Народным Сакратарыятам Другой Устаўной
Граматы 9 сакавіка 1918 года.
Другая Устаўная Грамата абвяшчала Беларусь Народнай Рэспублікай.
Выканкам Савета з'езда, даведзены да колькасці 71 чалавека, за кошт дэлегіравання прадстаўнікоў мясцовых рад, земстваў і гарадскога самакіравання, нацыянальных меншасцей, палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый, пераймяноўваўся ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў І. Серада.
Другая Устаўная Грамата была ўсё ж такі кампрамісным дакументам.
Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай, але нічога не было сказана пра суверэннасць БНР, яе тэрыторыю і адносіны да суседніх дзяржаў.
18 сакавіка 1918 года у склад Рады БНР былі кааптаваны 6 сяброў
Віленскай Беларускай Рады, што ўмацавала незалежніцкую плынь у ёй. Незалежніцкія настроі ўзмацніліся і тым, што Германія адмовілася прызнаць акт 9 сакавіка 1918 і па-ранейшаму разглядала Беларусь як акупіраваную частку Расіі.
У гэтых варунках 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прымае Трэцюю Устаўную Грамату, якая абвяшчае Беларускую Народную Рэспубліку "незалежнаю і вольнаю дзяржаваю", у якой "самі народы Беларусі ў асобе
Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі".
Рада БНР таксама аб'яўляла аб сваіх намерах перагледзіць умовы
Брэсцкага мірнага дагавора ў дачыненні да Беларусі.
Трэцяя Устаўная Грамата вызначыла тэрыторыю абвешчанай незалежнай БНР - усе землі, дзе "жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ" - і ўдакладняла: Магілёўшчына, беларускія часткі Міншчыны, Гродзеншчыны, Віленшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часткі губерняў, заселеныя беларусамі.
У заключэнні 3-й Устаўной Граматы падцвярджалі ўсе правы і вольнасці грамадзян БНР, абвешчаныя 9 сакавіка 1918 года, і выказвалася
надзея, "што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы".
Такім чынам, тры дэкларацыі - Першая, Другая і Трэцяя Устаўныя
Граматы, развіваючы ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, нарматыўна вызначылі важнейшыя палажэнні аб дзяржаўным і грамадскім ладзе Беларусі, уласнасці на зямлю і яе нетры, тэрыторыі рэспублікі,
вярхоўнай заканадаўчай і выканаўчай уладай, правах і свабодах грамадзян,
статусе нацыянальных меншасцей.
У сваім спалучэнні граматы даюць уяўленне аб палітычнай пазіцыі беларускай рэспублікі. Прыхільнікі абвяшчэння незалежнасці БНР не прызнавалі гістарычнай непазбежнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыята. Яны прапаноўвалі, па сутнасці, традыцыйныя формы грамадскага і дзяржаўнага ладу. Беларусь бачылася ім дэмакратычнай парламенцкай прававой дзяржаваю, у якой будуць гарантаваны правы ўсіх яе грамадзян і нацыянальных меншасцяў. Не прымаўся курс бальшавікоў на класавую барацьбу і знявагу каштоўнасцямі буржуазнай дэмакратыі.
У абвяшчэнні незалежнасці БНР не было нічога дзіўнага. Поспех вызваленчага руху звычайна завяршаецца і замацоўваецца стварэннем
нацыянальнай дзяржавы. Але своеасаблівасць сітуацыі, яе парадаксальнасць заключалася ў тым, што суверэнная БНР была аб'яўлена на тэрыторыі, дзе ўся ўлада належыла нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Магчымасць
рэалізацыі абвешчаных нацыянальна-дзяржаўных ідэалаў істотна абмяжоўвалася палітыкай кайзераўскай Германіі ў беларускім пытанні.
Германскі ўрад разглядаў ваенныя, палітычныя і эканамічныя аспекты з
пазіцыі неабходнасці ўмацавання акупацыйнага рэжыму, максімальнага выпампоўвання сыравінных і харчовых рэсурсаў з Беларусі. Прытрымліваючыся сваіх ваенна-эканамічных мэтаў, манархічная Германія не прызнавала і не збіралася прызнаваць якую-небудзь паралельную ўладу. Нацыянальна-культурная аўтаномія - вось мяжа свабоды выбару, якую акупацыйныя ўлады прадставілі беларускаму народу, зыходзячы перш за ўсё з уласных геапалітычных інтарэсаў.
Устаўныя Граматы ў агульных рысах акрэслілі ідэальную мадэль Беларускай Народнай Рэспублікі. Але гэтыя ідэі трэба было рэалізаваць на практыцы. Таму Рада і Народны Сакратарыят прыклалі нямала намаганняў, каб арганізаваць беларускія нацыянальныя інстытуты ў цэнтры і на месцах.
Увогуле, поспехі Рады БНР у галіне дзяржаўнага будаўніцтва былі нязначнымі. Таму былі аб'ектыўныя прычыны, так як Германія
падтрымлівала толькі тое, што не закранала яе ўласных інтарэсаў. Яна зрабіла ўсё для таго, каб урад БНР не стварыў нацыянальныя ўзброеныя сілы і паліцыю.
Зыходзячы з гэтага, весці гутарку аб свабодзе, дзяржаўнай самастойнасці БНР, асабліва на ўзроўні ўнутранага кіравання, выпрацоўкі і рэалізацыі законаў, кантроля за іх выкананнем, было б значным перабольшаннем.
Значных поспехаў БНР дасягнула толькі ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 беларускіх школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслачскай гімназіі і Мінскім
педінстытуце. У красавіку 1918 года была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красавіку 1918 года была створана падрыхтоўчая камісія
для адкрыцця Беларускага універсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі М. Доўнар-
Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве І. Луцкевіча ў 1918 годзе была створана першая беларуская навуковая ўстанова - Беларускае навуковае таварыства. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты.
Трэцяя Устаўная Грамата абвясціла аб поўнай самастойнасці і незалежнасці БНР і адначасова заявіла: "Самі народы Беларусі, у асобе
свайго Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях
Беларусі".
З кім жа меркавалася ўсталяваць такія сувязі? Адказ на гэтае пытанне не быў адназначным і нярэдка кардынальна зменьваўся ў залежнасці ад
абставін.
Сама магчымасць існавання БНР у рашаючай ступені залежыла ад палітыкі Германіі. За беларуска-германскае збліжэнне выступіла т.зв.
Менскае Беларускае прадстаўніцтва, 10 сяброў якога на чале з Р. Скірмунтам
12 красавіка 1918 года былі кааптаваны ў склад Рады БНР.
Пад іх непасрэдным уплывам 25 красавіка 1918 года на закрытым пасяджэнні Рады была падтрымана прапанова зварота да кайзера. У
тэлеграме, накіраванай Вільгельму, выказвалася падзяка за вызваленне
Беларусі ад бальшавіцкага гнёту і анархіі і змяшчалася просьба абараніць незалежнасць Беларусі і яе непадзельнасць.
Аднак гэты свядомы кампраміс, на які пайшлі беларускія дзеячы пад уціскам выключна неспрыяльных абставін, не прынёс станоўчых вынікаў.
Урад Германіі не прызнаў БНР.
Акрамя таго, адкрытая прагерманская арыентацыя Рады БНР прывяла да расколу БСГ і крызісу ўрада. Раду БНР пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Лаяльныя адносіны Рады да германскіх улад выклікалі
непаразуменне і масавы пратэст насельніцтва Беларусі.
Такім чынам, спроба нацыянальна-дэмакратычных сіл дабіцца незалежнасці Беларусі закончылася паражэннем. БНР, як рэальнае
дзяржаўнае ўтварэнне, не склалася. Нацыянальнае самавызначэнне патрабуе не толькі дэкларацый, але і мэтанакіраванай дзейнасці па арганізацыі апарата вярхоўнай і мясцовай улады на вызначанай тэрыторыі, канстытуіраванню
дзяржавы, выпрацоўцы, прыняццю і рэалізацыі законаў у жыццё, выкананні кантрольных функцый, гарантыі правоў і свабод грамадзян і г.д. Галоўнае, неабходна падтрымка насельніцтвам акта самавызначэння.
БНР жа абвяшчалася ў ў межах этнаграфічнага рассялення беларусаў, але сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Не было арміі, паліцыі, адсутнічала фінансавая сістэма, не сфармавалася ўлада на месцах, функцыі вярхоўнага ўрада абмяжоўваліся, у асноўным,
прадстаўніцтвам пры акупацыйных уладах, а таксама вырашэннем шэрагу задач у культурна-асветніцкай сферы, мясцовай прамысловасці і гандлі. Весці ж гутарку аб гарантыі правоў і вольнасцей беларускага насельніцтва ва
ўмовах акупацыі наогул немагчыма.
Не ўсё зразумела і ў пытанні міжнароднага прызнання Беларускай
Народнай Рэспублікі. Называюць некалькі дзяржаў, якія прызналі БНР, -
Украіну, Літву, Латвію, Чэхаславакію, Фінляндыю, Балгарыю. Але, як
слушна заўважыў вядомы беларускі даследчык-правазанўца В. Круталевіч, ніхто не падае ў пацвярджэнне якую-небудзь крыніцу, не ўказваецца форма юрыдычнага прызнання - прызнанне ўрада ці прызнанне дзяржавы.
Ідэя незалежнасці не змагла рэалізавацца ў рамках БНР. Шэраг абставін знешнепалітычнага і ўнутранага характару прывёў да такога непазбежнага
фіналу.
Па-першае, фатальны зыход задум нацыянальных дэмакратаў быў прадвызначаны неспрыяльным геапалітычным фактарам. Грамадская думка Еўропы яшчэ недастаткова была падрыхтавана да ўспрымання самога факта
самавызначэння беларускага народа ў незалежную дзяржаву. Фактычна з'яўленне БНР на арэне вайсковых дзеянняў аніяк не ўпісвалася ў планы ўрадаў тых краін, якія тры гады вялі згубную вайну. Тым больш, што
набліжалася развязка і надыходзіў час для падвядзення вынікаў вайны - падзелу тэрыторый. Інтарэсы асобных народаў улічваліся пры гэтым менш за ўсё, панавалі інтарэсы ўрадавых колаў дзяржаў-пераможцаў. Беларусі ж пры
гэтым падзеле была наканавана роля разменнай карты.
Па-другое, не меншую ролю ў прычынах нерэалізаванасці канцэпцыі
БНР адыгралі абставіны ўнутранага характару. Ідэя незалежнасці не атрымала ўсеагульнай падтрымкі. Самасвядомасць беларускага народа на
згаданым этапе толькі яшчэ фарміравалася. Аб'яўляючы разрыў з Расіяй,
Рада БНР не ўлічыла рэальных настрояў мас. Акцыя ажыццяўлялася толькі палітычнымі партыямі, якія не паспелі пераўтварыцца ў масавыя арганізацыі
і аб'ядноўвалі пераважна інтэлігентаў. Сацыяльны прагрэс інтэлігенцыя спалучала з нацыянальна-дзяржаўным самавызначэннем, вышэйшым выяўленнем якога павінна было стаць дасягненне незалежнасці. Такое
разуменне галоўнай мэты развіцця беларускай нацыі не падтрымоўвалася большасцю працоўнага насельніцтва краю, для якога галоўнымі заставаліся сацыяльныя пытанні. Патрэбны былі мір, зямля, хлеб, а ўжо потым -
нацыянальная дзяржава.
Прагерманская арыентацыя Рады не знайшла падтрымкі ў беларускага насельніцтва, якое выступіла з пратэстам супраць акупантаў, не спыняючыся
нават перад узброенай барацьбой. Лаяльныя адносіны Рады да германскіх улад выклікалі непаразуменне і масавы пратэст беларусаў, які асабліва ўзмацніўся пасля адпраўкі Радай сумнавядомай тэлеграмы Вільгельму.
Да таго ж Рада БНР, якая спрабавала правесці ідэю незалежнасці беларускай дзяржавы ў жыццё, не змагла выпрацаваць адзінай стратэгіі і тактыкі паводзін. Як вынік - частая змена курсу, істотнае "паправенне", змена лідэраў і кабінетаў.
Такім чынам, з прычыны неспрыяльных для БНР знешніх і ўнутраных абставін ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці не знайшла рэалізацыі ў форме Беларускай Народнай Рэспублікі.
3. 10 снежня 1918 года немцы перадалі Мінск савецкім уладам, якія,
аднак, ні перад тым, ні ў найбліжэйшыя дні пасля перадачы не абвясцілі
Беларускую рэспубліку і не ўтварылі яе ўрада. Адмоўныя адносіны да беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў гэты час былі характэрнымі як для цэнтральных органаў, так і для мясцовага бальшавіцкага кіраўніцтва.
Такая пазіцыя выклікала недавер і занепакоенасць з боку Беларускіх секцый РКП(б)1 і Белнацкама2.
21 - 23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча- сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале з Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю "стварэння
Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі". Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец
1918 года VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць
Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць нацыянальны цэнтр, які ўзяў бы пад свой кантроль не толькі секцыі, але і мясцовыя арганізацыі, у тым ліку тыя, што дзейнічалі ў падполлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Прынятыя канферэнцыяй пастановы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашаць праблему беларускай дзяржаўнасці.
25 снежня 1918 года прайшло Аб'яднанае экстранае пасяджэнне членаў
калегіі Белнацкама, прадстаўнікоў Цэнтральнага бюро Беларускіх камуністычных секцый і камітэта Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б). З.Жылуновіч, старшыня пасяджэння, паведаміў прысутным аб перамовах І.Сталіна з супрацоўнікамі Белнацкама, што адбыліся раніцай таго ж дня. Па сведчанню З.Жылуновіча, у выніку гэтых перамоў было вызначана, што "з нагоды сучасных міжнародных адносін і ў мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыяліястычнай рэвалюцыі ў сусветным масштабе, у сучасны момант зусім наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай".
На гэтым жа пасяджэнні, згодна з даручэннем І.Сталіна, быў вызначаны спіс кандыдатаў з 15 чалавек у склад Рабоча-Сялянскага Урада
Беларусі, старшынёй якога быў абраны З.Жылуновіч.
30 снежня 1918 года адкрылася ў Смаленску VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за
абвяшчэнне ССРБ. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што сталыпінскі паслякастрычніцкі беларусь
ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пераважна беларусамі.
Беларускія секцыі РКП(б) - бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 1918-1919 гадах у Варонежы, Казані, Маскве, Невелі, Петраградзе і інш., як часткі мясцовых арганізацый РКП(б). У іх кіруючае ядро ўваходзілі А.Чарвякоў, З.Жылуновіч, А.Усціловіч, І.Лагун і інш.
2 Белнацкам - Беларускі нацыянальны камісарыят, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Існаваў з лютага 1918 да сакавіка 1919. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918. З сакавіка 1918 знаходзіўся ў Маскве. Камісар А.Р. Чарвякоў. Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б).
Канферэнцыя абвясціла сябе І з'ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б - Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А.Мясніковым.
31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе
Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана,
што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў абвешчаны З.Жылуновіч.
1 студзеня 1919 года Часовы ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест у
сувязі з утварэннем ССРБ. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў Маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб'явіў па-за законам Беларускую раду.
5 студзеня 1919 года Часовы рэвалюцыйна-сялянскі ўрад ССРБ, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Савецкай Беларусі.
Звернем увагу, што Маніфест ад 1 студзеня 1919 года абвяшчаў Беларусь незалежнай (выдзелена намі - А.Б.) сацыялістычнай рэспублікай. Такому нечаканаму "падарунку" ад маскоўскіх улад магло быць наступнае
тлумачэнне.
ССРБ стваралася на падставе агульнага рашэння ЦК РКП(б) аб аддзяленні Савецкай Расіі ад капіталістычнага свету ланцугом савецкіх рэспублік. Гэта значыць, маладой беларускай дзяржаве была наканавана роля
буфера, якую магла выканаць толькі незалежная рэспубліка.
Так складана і супярэчліва ішоў працэс падрыхтоўкі і абвяшчэння
Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Значную ролю ў ім адыгралі прадстаўнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б). Яны
распрацавалі ўласную канцэпцыю вырашэння нацыянальнага пытання,
сутнасць якой была ў прызнанні неабходным нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі як састаўной часткі савецкай федэрацыі, і прыклалі
шмат намаганняў, каб яе ажыццявіць. Беларускія нацыянал-камуністы шчыра верылі, што з дапамогай Савецкай Расіі і на аснове камуністычнай дактрыны
можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасць хутчэй і лепш, чым на аснове іншых палітычных канцэпцый. Як сведчаць факты, менавіта прыхільнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б) былі ініцыятарамі абвяшчэння ССРБ і яе першымі будаўнікамі.
Сваю дзейнасць урад ССРБ пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, голад і галеча. Асабліва складанымі былі
знешнепалітычныя ўмовы. У пачатку 1919 года кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Рэч Паспалітую у межах 1772 года. Улічваючы прэтэнзіі
Польшчы на землі Беларусі і Літвы, ЦК РКП(б) па ініцыятыве Леніна 16
студзеня 1919 года прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерням выйсці са складу ССРБ, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб'яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай.
З пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. З.Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і недапушчальны. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з
прапановай адмяніць гэта рашэнне, але безвынікова. У канцы студзеня у знак пратэсту ўрад ССРБ пакінулі тры наркамы - Ф.Шантыр, У.Фальскі і Я.Дыла.
2 - 3 лютага 1919 года ў Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра
адбыўся І Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасць ССРБ і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб'яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з'езд прыняў першую Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.
У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), выбранага на І Усебеларускім з'ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А.Мяснікоў).
Функцыі пастаяннага ўрада ССРБ павінен быў выконваць Вялікі Прэзідыум ЦВК, у якім белнацкамаўцы і члены былых беларускіх камуністычных секцый - члены ранейшага Часовага ўрада ССРБ, былі пазбаўлены пасад наркамаў.
27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі
(ЛітБел). Аб'яднаны ЦВК ЛітБел узначаліў К.Г. Цыхоўскі, а СНК - В.С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш
як чатырохмільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні І Усебеларускага з'езда адышлі да РСФСР.
Кіруючыя органы ЛітБел правялі шэраг марапрыемстваў у галіне
дзяржаўнага будаўніцтва. Былі прыняты інструкцыі аб валасных, гарадскіх і павятовых Саветах, дэкрэты пра арганізацыю савецкай міліцыі і суда, раўнапраўе ўсіх мясцовых моў, ураўнаванне жанчын ў правах з мужчынамі, скасаванне саслоўяў і тытулаў. Вядучай партыяй у рэспубліцы была КП(б)ЛіБ, утвораная шляхам аб'яднання КП(б)Б і КП(б)Л у пачатку сакавіка
1919 года. Мерапрыемствы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах праводзіліся ў рамках палітыкі "ваеннага камунізму". Зямельны фонд, лясы, нетры, воды
былі абвешчаны агульнадзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 года СНК выдаў пастанову пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў
выглядзе пайка. Прыватны гандаль хлебам і хлебапрадуктамі забараняўся.
Заможныя сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў ажыццяўляўся шляхам прымусовай харчразвёрсткі. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, калі ў сялян адбіралі насенны фонд і прадукты, неабходныя для выжывання, сталі адной з важнейшых прычын антысавецкіх выступленняў у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБел адмовіўся ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і імкнуўся на базе былых памешчыцкіх маёнткаў ствараць саўгасы, камуны і сельгасарцелі. Такая палітыка пазбаўляла рэспубліканскія ўлады сялянскай падтрымкі.
28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел прыняў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой прапанаваў усім народам і іх урадам прызнаць Літ.-Бел.
ССР і ўступіць з ёй у зносіны, дэклараваў гатоўнасць "вырашыць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва".
У лютым-сакавіку 1919 года улады ЛітБел імкнуліся прадухіліць магчымасць вайны з Польшчай. Аднак Польшча і вядучыя дзяржавы Захаду не прызналі Літ.-Бел. ССР як суб'ект міжнароднага права.
4. У лістападзе 1918 года адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб'явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад Злучаных Штатаў, Францыі і Англіі, Польшча стала рыхтавацца да захопу беларускіх і украінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне так званай Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады "мясцовай абароны" з польскіх памешчыкаў і шляхцічаў, якія пасля адступлення нямецкіх войскаў павінны былі ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны. У лютым - сакавіку 1919 года імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск. У красавіку 1919 года польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБел пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і узмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 года быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб'яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Восенню 1919 года фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой трымаўся да вясны
1920 года.
Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа усходняй вобласцю
Польшчы ("Усходнімі крэсамі"). Для кіравання ёю быў створаны
Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Ежы Асмолоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на тры акругі - Віленскую, Брэсцкую і Мінскую, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на паветы. Польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага самакіравання, як бальшавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў
...Подобные документы
Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.
реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010