Беларусь у 1900-1939 гады
Беларусь у пачатку найноўшага часу, сталыпінскія рэформы. Дзяржаўнасць у паслякастрычніцкі перыяд, рэвалюцыя ў Беларусі. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху. Гады Першай сусветнай вайны.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | курс лекций |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.11.2015 |
Размер файла | 117,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
жорстка праследвалі. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб'яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварэнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт.
Зыходзячы з ідэі выканання Польшчай "асобай місіі" на ўсходзе
Еўропы, Ю. Пілсудскі прапанаваў ідэю стварэння ў гэтым рэгіёне максімальна шырокай федэрацыі дзяржаў пад гегемогіяй Польшчы. У 1919 годзе ён фактычна меў два планы. У першым, "большым", прадугледжваўся антыбальшавіцкі саюз усіх нацыянальнасцяў заходніх акраін былой царскай імперыі, з перспектывай свабоднага самавызначэння кожнай з іх пасля заканчэння вайны. У другім, "меншым", меркаваўся падзел спрэчных зямель Польшчай і Расіяй на аснове плебесцыту, які б быў праведзены пад міжнародным кантролем. У "большым" плане даваўся беларусам шанс на самавызначэнне, незалежна ад скептытызму, з якім Пілсудскі ставіўся да іх дзяржаўных здольнасцяў. У "малым" - лічыў вартым падтрыманне беларусізму, але толькі на тэрыторыі Міншчыны, як процівагу расійскаму ўплыву. Каб падтрымаць федэралісцкія ілюзіі сярод часткі беларускага грамадства, Пілсудскі ў красавіку, а затым ў жніўні 1919 года выступіў з адозвамі да жыхароў Вялікага княства Літоўскага. У іх ён абяцаў будаваць адносіны на роўных, даць магчымасць беларусам і літоўцам самім вырашаць канфесіянальныя і нацыянальныя пытанні.
На самой справе на акупаваных палякамі землях праводзілася палітыка паланізацыі. Была зачынена Браслаўская беларуская гімназія, адабраны будынкі ў Мінскага педінстытута, Гродзенскай беларускай прагімназіі, прыпынілі дзейнасць Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са
150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, к восені
1919 года захавалася не больш 20. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. З дзяржаўных устаноў,
фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання.
Палітыка польскіх улад выклікала рашучае супраціўленне беларускага
насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. ЦК КП(б)ЛіБ стварыў спецыяльнае бюро нелегальнай работы (В. Міцкявічус- Капсукас, В. Кнорын, В. Багуцкі). Пад кіраўніцтвам эсэраў узнік масавы партызанскі рух, ядром якога стала беларускае працоўнае сялянства. Партызанскія атрады, значная частка якіх фарміравалася ў прыфрантавой зоне, цесна ўзаемадзейнічалі з чырвонаармейскімі часткамі Заходняга фронту. Штаб фронту каардынаваў іх дзеянні, дапамагаў набываць узбраенне, распрацоўваць планы баявых аперацый.
У той жа час частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пад уплывам дэкларацыйных заяў Ю. Пілсудскага пайшла на супрацоўніцтва з польскімі
акупацыйнымі ўладамі. Калі 18 верасня 1919 года ў Мінск прыязджаў Пілсудскі, дык яго віталі прадстаўнікі ўсіх беларускіх палітычных партый, апроч БПС-Р. Старшыня Рады БНР Я. Лёсік і яго намеснік А. Смоліч, іншыя
дзеячы Рады БНР накіравалі Пілсудскаму ліст, у якім прасілі згоды на
аднаўленне працы БНР і паступовую перадачу цывільнай улады ўраду БНР і арганізацыю беларускага войска.
12 снежня 1919 года з дазволу польскага ўрада ў Мінску была склікана Рада БНР. Акупанты разлічвалі, што яна падтрымае далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя БПС-Р дабілася перавыбараў прэзідыума Рады,
замены склада Савета Міністраў (А. Луцкевічу было выказана недавер'е, як і старшыні Рады Я. Лёсіку). На чале Савета міністраў быў пастаўлены В. Ластоўскі. Абноўленая Рада БНР, пацвердзіўшы вернасць Трэцяй Устаўной грамаце ад 25 сакавіка 1918 года, выказала пратэст супраць гаспадарання
палякаў на Беларусі.
У пачатку сакавіка 1920 года польскія войскі наступалі ў асноўным на
Украіне і ў красавіку занялі Кіеў, а ў Беларусі - Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу.
Каб дапамагчы Паўднёва-Заходняму фронту, Заходні фронт (камандуючы М. Тухачэўскі) 14 мая перайшоў у наступленне, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт быў умацаваны, атрымаўшы 170 тысяч байцоў. У сярэдзіне чэрвеня пачалося новае наступленне Заходняга фронту. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня - Вільня, 19 ліпеня - Гродна. Да жніўня
1920 года была вызвалена ўся Беларусь.
12 ліпеня 1920 года прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных межах. Бяз згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб'яўляліся не толькі былыя Ковенская і Сувальская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні з гарадамі Вільня, Гродна, Шчучын, Смаргонь, Ашмяны.
Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБел. Спачатку ЦК РКП(б) пайшоў на стварэнне Мінскага
губрэўкама ў складзе А. Чарвякова, А. Адамовіча, А. Вайнштэйна і У.
Ігнатоўскага, а 31 ліпеня 1920 года ў Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі.
Такім чынам, этнічная тэрыторыя беларускай нацыі аказалася падзеленай на тры часткі. Як суверэнная дзяржава ССРБ існавала пасля
другога абвяшчэння ў межах шасці паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі) былой Мінскай губерні. Яе плошча складала 52,3 тыс.кв.км, а насельніцтва 1 544 000 чалавек.
З пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю Польшчы сталі выразна відаць палітычныя матывы і мэты вайны, якія меў Савецкі ўрад. З абарончай яна пераўтварылася ў сродак экспарту сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. 30 ліпеня 1920 года ў Беластоку быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт
Польшчы (Польрэўкам).
Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалюцыйнай хвалі ў Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам на
наступленне Чырвонай Арміі быў магутны нацыянальна-патрыятычны ўздым польскага народа. Армія Тухачэўскага сустрэла ўпартае супраціўленне праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у контрнаступленне. Чырвоная Армія
адкацілася ад Варшавы да Мінска. Але ні Польшча, ні Савецкая Расія не мелі
магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920 года былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай - з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыняліся.
На ІІ Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які адбыўся 13-17 снежня 1920
года ў Мінску, былі прыняты дапаўненні да Канстытуцыі ССРБ, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі -
ЦВК ССРБ, выканаўчым органам - СНК ССРБ. Старшынёй ЦВК і СНК ССРБ быў абраны А. Чарвякоў. З'езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, вызначыў задачы Саўнаргаса ССРБ у аднаўленні
прамысловасці і транспарта, зацвердзіў "Тэзісы аб аграрным пытанні", у якіх прадугледжваў надзяленне зямлёй беззямельных і малазямельных сялян, стварэнне саўгасаў. З'езд ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12
кастрычніка 1920 года і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ.
18 сакавіка 1921 года быў падпісаны "канчатковы, моцны, пачысны і
заснаваны на ўзаемнай згодзе", як падкрэслівалася ў прэамбуле, Рыжскі мірны дагавор. Заходняя граніца ССРБ з Польшчай праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўднёвага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава. Такім чынам, да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс.кв.км з насельніцтвам 4,6 млн чалавек. Паводле дагавору, Польшча абавязвалася прадаставіць беларусам, рускім і украінцам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і веравызнання. Бакі ўзаемна адмаўляліся ад патрабаванняў вярнуць расходы і страты, панесеныя ў час вайны. Польшча вызвалялася ад адказнасці за даўгі і іншыя абавязацельствы былой Расійскай імперыі. Расія павінна была выплаціць Польшчы 30 млн рублёў золатам за ўклад апошняй у гаспадарчае жыццё царскай Расіі.
Нацыянальна-дэмакратычныя сілы, якія аб'ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны дагавор. 26-30 верасня 1921 года ў Празе адбылася палітычная канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый. Адказнасць за разрыў Беларусі ўскладалася ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 года. Адзначалася, што Ліга Нацый без дастатковых падстаў палічыла беларусаў Віленшчыны этнаграфічнай меншасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб'яднала беларускія нацыянальна- дэмакратычныя сілы на аснове формулы "ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам".
У той жа час, не гледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады грамадзянскай вайны і знешняй інтэрвенцыі, была ўтворана і прызнана "дэ- юрэ" беларуская нацыянальная дзяржаўнасць. На тэрыторыі Савецкай Беларусі ў лістападзе-снежні 1920 года прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павятовыя і гарадскія Саветы. Рэўкамы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. ІІ Усебеларускі з'езд Саветаў звярнуўся да
насельніцтва Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі.
3. БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921-1939 гг.)
План:
1. БССР ў гады новай эканамічнай палітыкі.
2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі.
3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР.
1. Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя, умовы Рыжскага мірнага дагавора выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі "ваеннага камунізму" (- палітыка бальшавікоў у гады грамадз. вайны і ўзброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў, для якой характэрны адмена прыватнага гандлю і абмежаванне таварна-грашовых адносінаў, пераход сістэмы размеркавання ў рукі дзяржавы, увядзенне харчразвёрсткі, нацыяналізацыя прамысловасці, мілітарызацыя эканомікі), што падрывала аўтарытэт бальшавікоў у вачах народа. У гэтых умовах неабходны былі іншыя падыходы ў эканамічным плане.
X з'езд РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 г., прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэп). Мэтай нэпа з'яўлялася
ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюзу рабочага класа і сялянства дзеля захавання Савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы
спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі і вопыт
капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі і стварэнняўмоўдля будаўніцтва сацыялістычнага грамадства.
Спачатку сутнасцю нэпа абвяшчалася замена харчразвёрсткі
харчпадаткам, які быў па памеры менш на 30--50 %, чым харчразвёрстка і ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і даводзіўся да сялян яшчэ да пачатку сельскагаспадарчых работ. Гаспадарам, якія павялічвалі пасевы найбольш важных культур, увогуле прадугледжваліся ільготы па выплаце харчпадатку. Лішкам хлеба, які заставаўся пасля здачы падатку, селянін меў права распараджацца самастойна. Акрамя збожжа натуральным падаткам абкладалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і інш. Усіх падаткаўу 1921 г. было ўстаноўлена 13. Пазней іх замянілі адзіным грашовым падаткам. Увядзенне
нэпа дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выплаты падатку, прадаваць яе на рынку. У такіх умовах у сялян з'яўлялася зацікаўленасць у развіцці сваёй гаспадаркі. Сялянам дазволілі свабодна выбіраць формы землекарыстання. Аднолькава законнымі былі прызнаны сялянская арцель, абшчына, індывідуальнае карыстанне зямлёй у выглядзе хутароў і адрубаў. Дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы пры ўмове, што сам наймальнік таксама працуе.
Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансаванне. Дзяржаўныя
прадпрыемствы працавалі на поўным гаспадарчым разліку, пакрываючы выдаткі за кошт свайго прыбытку. Стратныя прадпрыемствы закрываліся ці
часова кансерваваліся, а прадпрыемствы, якія не мелі для дзяржавы асаблівага значэння, аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям або прыватным асобам. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідаваць таварны
голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.
Нэп -- гэта развіццё дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю як асноўных формаў эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, адбываўся пераход да таварна-грашовых адносін. Гэтаму садзейнічала праведзеная ў 1922--1924 гг. грашовая рэформа, вынікам якой стала ўвядзенне ў абарачэнне забяспечанага золатам чырвонца.
3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Гандлявалі сяляне, рабочыя, хатнія гаспадыні, дэмабілізаваныя салдаты і інш. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнта (ліцэнзіі) і выплаты імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 1920-х гг. была створана шырокая сетка магазінаў і магазінчыкаў -- рознічны гандаль, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У аптовым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прадпрыемствы.
Нэп -- гэта карэнная перабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-
камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і
ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад
зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі.
Табл. 1.
Асноўныя мерапрыемствы палітыкі "ваеннага камунізму" і нэпа
Палітыка "ваеннага камунізму" |
Новая эканамічная палітыка |
|
? Харчразвёрстка ? забарона свабоднага гандлю ? нацыяналізацыя |
? харчпадатак ? дазвол свабоднага гандлю ? дазвол дробнай прыватнай уласнасці, дапушчэнне |
прамысловасці, забарона прыватных прадпрыемстваў
? натуральны абмен прадуктамі
? увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці
? ураўняльны прынцып аплаты працы
? прымяненне адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання
замежнага капіталу, дазвол найму працоўнай сілы, арэнды зямлі і дробных прадпрыемстваў
? увядзенне савецкага чырвонца
? свабодны выбар форм землекарыстання, развіццё с/г кааперацыі
? розныя формы аплаты працы ў залежнасці ад зробленай
работы, камплектаванне прадпрыемстваў раб. сілай праз біржы працы
? выкарыстанне таварна- грашовых адносінаў і гаспадарчага разліку на найбольш буйных дзярж-х прадпрыемствах
? аднаўленне банкаўскай сферы, нават дазвалялася стварэнне камерцыйных і акцыянерных банкаў
? аднаўленне платы за транспарт, камунальныя і інш.
плацяжы
Асаблівасці правядзення нэпа ў Беларусі:
1) Нэпманамі ў Беларусі былі пераважна яўрэі, таму што тут у свой час праходзіла "мяжа яўрэйскай аселасці". Гэта служыла асновай для ўзмацнення, з аднаго боку, шавіністычнай ідэалогіі яўрэйскай буржуазіі -- сіянізму, а з другога боку, зняважлівых і нават варожых адносін да яўрэяў, іх заняткаў, побыту і культуры -- антысемітызму.
2) Адбывалася павелічэнне колькасці хутароў на былых памешчыцкіх землях па прычынах:
- добраахвотнага перасялення сялян на хутары ў выніку свабоднага выбару формаў землекарыстання;
- мэтанакіраванай патыкі беларускага ўрада згодна Зямельнага кодэксу БССР 1924 г., па якому было прынята рашэнне вырашыць праблему перанаселенасці бел. вёскі і высяліць сялян на хутары
Гэту палітыку падтрымліваў у 1925-1928 гг. народны камісар земляробства БССР З. Прышчэпаў. Адрозненнем аграрных мерапрыемстваў пры З. Прышчэпеве ад Сталыпінскай аграрнай рэформы было тое, што ў
1925-1928 гг. праводзілася дадатковае надзяленне зямлёй малазямельных сялян за кошт пераразмеркавання зямлі і адрэзкаў у заможнага сялянства. Да
прыкладна 25% ад усіх сялянскіх гаспадарак (пры Сталыпіне - 13%).
3) Ліквідаваліся розныя грашовыя адзінакі ў прагранічных раёнах Беларусі пасля ўвядзення савецкага чырвонца ў 1924 г. (чырвонец быў роўны дарэвалюцыйнай 10-цірублёвай залатой манеце і да сярэдзіны 1926 г. каштаваў больш 5 долараў ЗША, вырабляўся з золата і мог замяняцца грошамі з паперы).
Такім чынам, нэп аказаў станоўчае значэнне для ўзнаўлення гаспадаркі
БССР. Да 1927 г. сельская гаспадарка і прамысловасць Бел. была поўнасцю адноўлена. Тым не менш, нэп быў часовым адступленнем бальшавікоў у
эканамічнай сферы. Яны выкарысталі капітал буржуазіі і вопыт прыватнікаў,
каб стварыць умовы для сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу бальшавікоў на пабудову сацыялізму.
Да значных грамадска-палітычных падзей у перыяд правядзення нэпа адносіцца стварэнне СССР. Гэта адбылося 30 снежня 1922 г. на I
Усесаюзным з'ездзе Саветаў, калі была падпісана Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР. Вярхоўным заканадаўчым органам Саюза стаў ЦВК СССР.
Каб заняць належнае месца ў складзе СССР, Беларусі неабходна было
вырашыць пытанне аб межах рэспублікі. Пасля стварэння СССР партыйныя органы БССР выказалі жаданне вярнуць у склад БССР усходнія паветы, якія былі ў складзе РСФСР і дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.
Сакавік 1924 г. урад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Адбылося першае ўзбуйненне БССР, у выніку якога тэрыторыя Бел. павялічылася да 110 тыс. кмІ, Н = 4,2 млн. чал. (Да гэта: БССР уключала толькі 6 паветаў Мінскай губерні -
Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, частка Мінскага і Слуцкага з тэр. = 52,3 тыс. кмІ, Н = 1,5 млн.чал.).
Снежань 1926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР: уключаны
Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку плошча БССР склала 126 тыс.кмІ, Н ?
5 млн. чал.
1927 г. - прыняцце Канстытуцыі БССР, згодна з якой зацвярджаліся дзяржаўны герб і сцяг (чырвоны з надпісам БССР) Беларускай ССР.
2. Беларусізацыя - палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна- культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 г. да канца 1920-х гг. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 г. на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі.
Перадумовамі беларусізацыі сталі:
1) развіццё рыначных адносін на вёсцы (свабода гандлю,
грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г.д.);
2) палітычная амністыя 1923 г. для тых беларускіх дзеячаў,
якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады;
3) першае ўзбуйненне тэтыторыі БССР (сакавік 1924 г.);
навучальных устаноў (БДУ і інш.).
Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х гг. мела тры этапы:
1. Сладванне перадумоў (1921 - пачатак 1924 гг.);
2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 - 1928 гг.);
3. Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з'явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад нэпа, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.
Аноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуляваны VII
з'ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 г. 15 ліпеня 1924 г. на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыцянальнай палітыкі". З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона.
Пад беларусізацыяй у шырокім сэнсе слова разумелася:
1. Развіццё беларускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ
з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкмх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР роўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы - беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 г. большасць складалі беларусы (80,6 %; яўрэі - 8,2 %; рускія - 7,7 %; палякі - 2 %; украінцы - 0,7 %, іншыя - 0,8 %), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі, паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксамі саюзным рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася руская мова.
Выключные месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі.
Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў
беларусазнаўства. У 1921 г. быў адкрыты БДУ, у 1922 г. - Інбелкульт, які ў студзені 1929 г. быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У.І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР - У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 г. каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Іншыя дасягненні палітыкі беларусізацыі прыведзены ў табл. 2.
2. Вылучэнне прадстаўнікой мясцовага насельніцтва на партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу. Гэта называлася палітыкай карэнізацыі. Ставілася задача адбіраць прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на тую ці інншую пасаду не па нацыянальнай прыкмеце - беларус-не беларус
-а па дзелавым якасцям, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу валоданню беларускай і рускай мовамі.
3. Перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага і
кааператыўнага апаратаў на беларускую мову. Агульны тэрмін для перавода справаводства на беларускую мову для ўсіх устаноў вызначаўся ў 3 гады. Ужо да 1927 г. каля 80 % служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай. Першымі, у найкарацейшы час, за адзін год (да ліпеня
Наркамасветы і Наркамзем.
Табл. 2.
Асноўныя дасягненні нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР
Што прадугледжвалася зрабіць |
Што фактычна зроблена |
|
Перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову |
Да 1928 г. каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання |
|
Перавод дзяржаўнага апарата на беларускую мову |
Да 1927 г. каля 80 % служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай |
|
Перавод Чырвонай Арміі на беларускую мову |
У войсках, размешчаных у Беларусі, уведзена вывучэнне беларускай мовы. Створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі (дывізіі, палкі) |
|
Прыцягненне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічыя пасады (карэнізацыя) |
Да 1927 г. павялічылася на 48 % удзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў |
|
Стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі |
1921 г. - адкрыццё БДУ. 1919- 1920 гг. - дзейнасць педагагічных інстытутаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Беларускага палітэхнічнага інстытута, Горы- Горацкага земляробчага інстытута. У 1924 г. адкрыўся Віцебскі ветэрынарны інстытут. |
|
Арганізацыядзейнасці навукова- даследчай дзейнасці па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі |
1922 г. - адкрыццё Інбелкульта, які быў рэрганізаваны ў Акадэмію навук БССР |
|
Выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове |
Створана выдавецтва "Савецкая Беларусь", пачалося выданне газеты "Савецкая Беларусь" і часопіса "Наш край", адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка |
|
Развіццё беларускай літаратуры |
Створыны літаратурна-мастацкія аб'яднанні "Маладняк", "Узвышша". Выдаваліся часопісы "Маладняк", "Полымя", "Узвышша". Працуць пісьменнікі старэйшага пакалення (Я. Колас, . Купала, Ц. Гартны), з'яўляюцца і новыя таленты (М. Чарот, К. Чорны, М. Лынькоў, К. Крапіва, М. Гарэцкі) |
3. Індустрыялізацыя
Завяршэнне аднаўлення народнай гаспадаркі паставіла на павестку дня
праблему стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах гаспадаркі. СССР па прамысловых паказчыках адставала ад развітых краін на цэлую эпоху. БССР, у прыватнасці, заставалася сялянскай рэспублікай, дзе асноўную долю ў прамысловасці складалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы.
Курс на правядзенне сацыялістычнай індустрыялізацыі ў СССР быў прыняты ў снежні 1925 г. на XIV з'ездзе ВКП (б). Згодна з партыйнай задачай
асноўны сэнс індустрыялізацыі зводзіўся да таго, што СССР павінна была ператварыцца з краіны, якая увозіла машыны і абсталяванне з-за рубяжа, у краіну, якая іх вырабляе. Гэта значыць, што галоўная стаўка рабілася на
развіццё цяжкай прамысловасці. Такім чынам, індустрыялізацыя - гэта працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці.
Табл. 3.
Правядзенне індустрыялізацыі ў СССР і ў капіталістычных краінах
СССР |
Капіталістычныя краіны |
||
Тэрмін правядзення індустрыялізацыі |
10-15 год |
Стагоддзі |
|
Галіна прамысловасці |
Цяжкая, якая патрабавала вялікіх капіталаўкладанняў |
Лёгкая, якая патрабавала менш фінансавых выдаткаў і забяспечвала атрыманне ў кароткі тэрмін высокага прыбытку |
Сродкі для правядзення індустрыялізацыі:
1) даходы ад існуючых прамысловых прадпрыемстваў і с/г;
2) продаж за мяжу зерня, лесу, нафтапрадуктаў, мастацкіх і царкоўных каштоўнасцей;
3) рэжым жорсткай эканоміі;
4) увядзенне дзярж. манаполіі на гарэлку і валютнай манаполіі;
5) выкарыстанне працоўнага энтузіязма народа ( асноўны метад правядзення індустрыялізацыі - гэта сацыялістычнае спаборніцтва, якое
развівалася ў такіх формах як стаханоўскі рух, ударныя брыгады,
шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій).
Індустрыялізацыя ў БССР з'яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Але яна мела свае асаблівасці правядзення, што
было ваклікана асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі.
Вось яны:
1) інустрыялізацыя ў БССР праходзіла з выкарыстаннем запасаў мясцовай сыравіны (лес, торф);
2) прыгранічнае становішча Бел., недахоп сыравіны (нафты, газу, каменнага вуглю), інжынерна-тэхнічных і рабочых кадраў рабілі немэтазгодным размяшчаць тут прадпрыемства цяжкай прамысловасці. Таму гал. асаблівасць правядзення індустрыялізацыі ў БССР -будаўніцтва прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці;
3) з-за недахопу ў БССР уласных фінансавых рэсурсаў частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі выдзяляў урад СССР;
4) былі створаны новыя галіны прамысловасці - паліўная,
хімічная, машынабудаўнічая, вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу.
Ход індустрыялізацыі ў СССР і БССР:
Першая пяцігодка (1928-1933 гг.): прадугледжвалася нарасціць аб'ём прамысловасці ў 3,7 раз. У першыя два гады намечаныя паказчыкі развіцця
народнай гаспадаркі былі перавыкананы. Тады ўзнікла ілюзія "вялікага скачка", і ў 1930 г. Сталін прызваў да звышіндустрыялізацыі. Узнік лозунг: "Пяцігодку - за 4 гады!". Гэта прывяло да скарачэння якасці вырабаў,
прастояў. У выніку - прам. вытворчасць узрасла ў 2,7 р. пры запланаваных
3,7 раза. У БССР за першую пяцігодку было пабудавана 538 прам.
прадпрыемстваў, у тым ліку, 78 буйных.
Другая пяцігодка (1933-1937 гг.): завяршылася прамысловае будаўніцтва. Але планавыя паказчыкі таксама не былі выкананы. Планавалася павысіць аб'ём прамысловай вытворчасці ў 3,8 р., а рэальна адбылося - у 1,9 р.
Вынікі індустрыялізацыі для БССР:
1) была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі, уведзена ў дзеянне і рэканструявана 1863
прадпрыемства, якія выпускалі 90% усёй прам. прадукцыі;
2) адбыліся змены ў структуры прамысловасці, што было звязана са з'яўленнем новых яе галін;
3) змянялася і сацыяльная структура насельніцтва: рос рабочы клас, сфарміраваліся новыя рабочыя прафесіі.
Калектывізацыя
Курс на правядзенне палітыкі калектывізацыі с/г распрацаваў XV з'езд
УКП(б) у снежні 1927 г. У гады нэпа у бел. вёсцы адбывалася кааперацыя сялянскіх гаспадарак. Яна мела розныя формы: ад простых (спажывецкая,
збытавая) да складаных (таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Да 1928 г. у Бел. усімі відамі с/г кааперацыі было ахоплена 50 % сялянскіх двароў, а калектыўнымі гаспадаркамі (калгасамі) - толькі 1 %. Таму тэмпы
правядзення калектывізацыі - аб'яднанне індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя (калгасы) - былі прызнаны кіраўніцтвам СССР нездавльняючым. З
1929 г. калектывізацыя стала галоўнай лініяй камуністычнай партыі ў вёсцы.
Каб атрымаць у кароткі тэрмін сродкі для правядзення індустрыялізацыі, у вёсцы пачалі прымусова і паскорана ствараць калгасы. Дзяржавай былі зніжаны закупачны цэны на с/г прадукцыю, што выклікала нежаданне сялян прадаваць хлеб па нізкіх цэнах. Так узнік "хлебны крызіс" 1928-1929 гг., у
расальванні якога былі абвінавачаны кулакі. Пачалася палітыка раскулачвання.
У лютым 1930 г. было прынята рашэнне аб абвяшчэнне БССР раёнам суцэльнай калектывізацыі і абагуліць у калгасы да сакавіка 1930 г. 75-80 % слянскіх гаспадарак. Гэта выклікала незадаволенасць сялян, што выявілася у
сялянскіх узброенных выступленнях. У сакавіку 1930 г. І. Сталін апублікаваў артыкул "Галавакружэнне ад поспехаў", у якім абвінаваціў за перагібы ў калгасным будаўніцтве выкунаўцаў палітыкі калектывізацыі на месцах. Пагэтаму кіраўніцтва БССР часова адмовілася ад сілавых метадаў абагулення
сялянскіх гаспадарак, што адразу выклікалі памяншэнне іх долі у калгасах у чэрвені 1930 г. да 11 %.
Правядзенне суцэльнай калектывізацыі ў Бел. мела свае асаблівасці.
Яна суправаджалася масавым і паскорамым сяленнем хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.
У калгасах праца ацэньвалася вельмі нізка. Яе аплачвалі не грашыма, а
прадуктамі ў канцы года па колькасці адпрацованых дзён. Улік працы вялі па працаднях. С сяр. 1930-х гг. у калгасах БССР быў устаноўлены мінімум выпрацоўкі працадзён - 80. Хто не адпрацоўваў - прыцягваліся да адміністацыйнай адказнасці. З 1932 г., калі ў СССР была ўведзена пашпартная сістэма, калгаснікі пашпарты не атрымоўвлі. У выніку яны былі пазбаўлены права свабоднага выбару працы.
Хто выступаў супраць сілавых метадаў правядзення індустрыялізацыі, абвінавчваліся ворагамі народа. Ахвярай стаў нарком земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпаў, які рабіў стаўку ў развіціі с/г не на стварэнне калгасаў, а на падтрымку хутарской сістэмы.
У вёску для арганізацыі калгасаў накіоўваліся сотні ўпаўнаважаных- камуністаў, а таксама працоўныя-дваццаціпяцітысячнікі. Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі ствраны МТС, а пры іх - палітаддзелы, якія строга
праводзілі партыйную лінію ў калектывізацыі.
Фактычна калектывізацыя ў БССР была завершана да 1935 г., калі было абагулена ў калгасы прыкладна 85, 6 % сялянскіх гаспадарак. У 1939 г. было
абагулена ўжо больш 90 % сялянскіх гаспадарак.
Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
1921-1939 гг.
План:
1. Палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ў складзеПольшчы.
2. Асноўныя формы нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй
Беларусі. Культура Заходняй Беларусі.
1. Палітычнае і эканамічнае становішча Заходняй Беларусі ўскладзе Польшчы. У выніку падпісання Рыжскага мірнагадагавора паміж
Польшчай і Савецкай Расіяй (18.03.1921) заходніябеларускія тэрыторыі плошчай 98 815 км2 з насельніцтвам звыш 3 млн. чалавек (з із беларусаў больш за 50 %) сталі часткай "другой Рэчы Паспалітай". Яны былі падзелены на чатыры ваяводствы (Віленскае, Беластоцкае, Наваградскае і Палескае), 29 паветаў і гміны. Палякі называлі гэтыя тэрыторыі "крэсы ўсходнія", "паўночна ўсходнія землі Польшчы", "Белапольшча", што падкрэслівала пазіцыю непрызнання беларускіх зямель як асобнай не толькі тэрытарыяльна-палітычнай, але і этнічнай адзінкі. У эканамічным плане Заходняя Беларусь была аграрным рэгіёнам. У сельскай гаспадарцы гэтага краю было занята звыш 124 80 % насельніцтва. Многія сяляне пакутавалі ад мала- ці беззямелля. Звыш 50 % пашы належала памешчыкам. У 20-х гг. польскі ўрад праводзіць на далучаных землях шэраг аграрных рэформ: парцэляцыю - продаж памешчыкамі праз банк часткі сваіх зямель па фіксаваных цэнах; камасацыю - аб'яднанне ў адзіны надзел дробных сялянскіх палосак і высяленне сямей на хутары; пераход сервітутаў - сумесных для карыстання памешчыкаў і сялян зямель (сенажаць, лес, месца для рыбнай лоўлі і інш.) - да прыватных уласнікаў. У выніку комплексных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы ўмацавалася становішча заможных і сярэдніх сялян, паскорыўся працэс сацыяльнага расслаення на вёсцы, актывізавалася канцэнтрацыя сельгасвытворчасці. У 1926 г. быў прыняты закон, па якім польскія афіцэры і унтэрафіцэры (асаднікі) маглі набываць на далучаных да Польшчы землях за невялікія грошы надзелы плошчай ад 15 да
45 гектараў. Яны мелі права насіць зброю і карыстацца ёй па сваім жаданні. Гэтай мерай польскі ўрад імкнуўся стварыць сабе сацыяльную апору на вёсцы.
Прамысловасць Заходняй Беларусі насіла пераважна дробны характар (каля 80 % прадпрыемстваў) з найбольшым развіццём харчовай і дрэваапрацоўчай галін. У адносінах да рабочых прымянялася пашыраная
сістэма штрафаў, не развівалася сацыяльнае заканадаўства (рабочы дзень дасягаў 12-14 гадзін, не было шпітальных кас і інш.). Сярэдняя заработная плата рабочага на заходнебеларускіх прадпрыемствах складала каля 68 % ад
заработнай платы рабочага ў Цэнтральнай Польшчы. Значна абвастрыў стан працоўных эканамічны крызіс 1929-1933 гг., у выніку 46 % рабочых засталіся без працы. Адным з вынікаў непамернай эксплуатацыі народа і
цяжкага сацыяльна-эканамічнага стану стаў масавы выезд за мяжу: за 1921-
1939 гг. краіну пакінулі каля 120-150 тысяч чалавек; выхадцы з Беларусі пераязджалі ў Канаду, ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Яшчэ адным паказчыкам цяжкага становішча стала нацыянальна-рэлігійная
палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне беларускай нацыі.
Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання,
мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а гэта значыць і выданняў (з
23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8).
Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне
польскай мовы прызнавалася
непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення
выбарчых правоў. Зачыняліся ці ператвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага
(1926-1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гг. пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне
дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні самавызначэння беларускіх зямель і спынення ўрадавых рэпрэсій. З 1923 г. у заходнебеларускім рэгіёне пачынае дзейнічаць камуністычная партыя
(КПЗБ), якая разам з заходнеўкраінскай з'яўлялася часткай кампартыі Польшчы (КПП). У 1924 г. з'явіўся Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі (першы сакратар - В. Харужая). З'яўленне новай палітычнай сілы -
КПЗБ - спрыяла пашырэнню партызанскага руху. Але актывізацыя ўзброеных выступленняў паўплывала на ўвядзенне асаднага становішча і далейшае згортванне партызанскай барацьбы.
У сярэдзіне 20-х гг. на палітычную сцэну выходзіць яшчэ некалькі сіл, сярод якіх вызначаецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ). За два гады яе існавання (1925-1927) яна ператварылася ў самую масавую
палітычную арганізацыю сялян Еўропы. Яе праграмныя мэты: самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель, сялянска-рабочы ўрад, ліквідацыя асадніцтва, дэмакратыя, свабода, нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове. На пазіцыях
нацыянальнага вызвалення беларускага народа стаялі некаторыя іншыя партыі і арганізацыі. Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сойме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных
палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яе галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г. напярэдадні выбараў у сойм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя
"Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых" (І. Гаўрылік і інш.). Сярэдзіна 20-х - пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад
КПЗБ было аддадзена 26 % галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму - эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца
паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (1933) і найбуйнейшае
паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чалавек
(1935-1939).
2. Асноўныя формы нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі. Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936-1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за
30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана КПП і яе адгалінаванне - КПЗБ. Зместам нацыянальна-
культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Супраць гэтага выступіла Таварыства беларускай школы (ТБШ). Яно дзейнічала на
працягу 1921-1937 гг. У розны час яго ўзначальвалі Б. Тарашкевіч, І. Дварчанін, Р. Шырма і інш. Яго сябры выступалі за беларускую школу, рыхтавалі новыя падручнікі, стваралі чытальні, гурткі самаадукацыі. У канцы
20-х гг. пад націскам грамадскасці было адчынена 18 беларускіх школ. Ідэйным кіраўніком ТБШ стаў вучоны-філолаг, літаратар, аўтар "Беларускай граматыкі для школ" (1918) Браніслаў Тарашкевіч. Сапраўднымі асяродкамі
беларускай мовы і культуры становяцца Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (1926-1936), беларускія гімназіі ў Вільні (1914-1944), Наваградку, Нясвіжы, Радашковічах, Клецку, Будславе (зачынены ў канцы 20-х - пачатку
30-х гг.). У віленскіх выдавецтвах выходзяць "Хрэстаматыя беларускай літаратуры ХІ век - 1905 год" М. Гарэцкага (1922), "Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)" І. Дварчаніна (1927), падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўлоўскага, беларускамоўныя часопісы і газеты ("Маланка", "Шлях моладзі", "Летапіс ТБШ" ("Беларускі летапіс"), "Беларуская крыніца" і інш.). У 1921 г. на базе прыватнай калекцыі беларускага археолага і этнографа І. Луцкевіча па ініцыятыве Беларускага навуковага таварыства (1918-1939) быў заснаваны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. У навуковай і культурна- асветніцкай рабоце актыўна ўдзельнічалі В. Ластоўскі, А. Станкевіч, Б. Тарашкевіч, браты Луцкевічы і інш. У час, калі ў БССР пачаўся працэс згортвання палітыкі беларусізацыі, супрацьстаянне прымусовай паланізацыі ў Заходняй Беларусі садзейнічала актывізацыі і аб'яднанню беларускай інтэлігенцыі. Нацыянальны фактар вызначаўся як галоўны ў сацыяльна- палітычнай барацьбе. У канцы 20-х - 30-я гг. палітыка польскага ўрада канчаткова павярнулася да ліквідацыі беларускіх нацыянальных асяродкаў (выдавецтваў і выданняў, культурна-асветніцкіх арганізацый). Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М. Танк, В. Таўлай, М. Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н. Арсеннева, К. Сваяк, У. Жылка і інш.). Выяўленчае мастацтва адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я. Драздовіча ("Дух зла" і інш.), бытавымі палотнамі М. Сеўрука і П. Сергіевіча, партрэтам і пейзажам - Г. Семашкевіч, карыкатурамі - Я. Горыда. Сур'ёзную
працу па збіранні і прапагандзе беларускага фальклору праводзілі Р. Шырма, Г. Цітовіч. Утвараліся хоры (адзін з самых папулярных - хор Беларускага саюзу студэнтаў у Вільні), рэпертуар якіх складаўся пераважна з беларускіх песень. Значны ўнёсак у музычную культуру зроблены кампазітарамі К. Галкоўскім, Л. Раеўскім, оперным спеваком і выканаўцам народных беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкім.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Вывучэнне тэндэнцый развіцця, сацыяльнага статусу і ролі нацыянальнай журналістыкі Беларусі як фактару фарміравання беларускай нацыі і дзяржаўнасці ў гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, у перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі, ў гады першых пяцігодак.
реферат [30,4 K], добавлен 29.03.2011Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Зараджэнне, развіццё старажытнага грамадства. Пачатак фарміравання сучаснага беларускага этнасу. Крызіс феадальных адносін. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і грамадзянскай вайны. Беларусь пад час крызісу і распаду СССР (1985–1991 гг.).
шпаргалка [211,6 K], добавлен 28.03.2012Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.
курс лекций [318,3 K], добавлен 19.12.2011Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.
реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Асаблівасці палітычнага і эканамічнага развіцця краіны, жыццёвыя інтарэсы працоўных мас. Ўплыў рэвалюцыі на жыццё Расіі, "западнорусизм" як ідэалогія. Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі. "Наша ніва" у гісторыі беларускага нацыянальнага руху.
реферат [22,2 K], добавлен 03.12.2009Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.
реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.
реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010