Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у ХІ–XVII стагоддзях

Аналіз працэса тэрытарыяльна-структурнага развіцця Тураўскай (Турава-Пінскай) епархіі і ўзнікнення манастыроў у яе межах на працягу ХІ–XVI стст. Уладкаванне манастырскіх комплексаў, маёмасны стан і кірункі гаспадарчай дзейнасці манастыроў у ХІ–XVIІ стст.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 18.08.2018
Размер файла 68,8 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у ХІ-XVII стагоддзях

07.00.02 - айчынная гісторыя

кандыдата гістарычных навук

Дзянісава Алена Рыгораўна

Мінск, 2009

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Казакоў Юрый Леанідавіч, загадчык кафедры гicтoрыі Беларусі старажытнага часу i сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Афіцыйныя апаненты:

доктар гістарычных навук, прафесар Караў Дзмітрый Уладзіміравіч, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы»

кандыдат гістарычных навук, Філатава Алена Мікалаеўна, старшы навуковы супрацоўнік сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў Інстытута гіcтoрыі HAH Беларусі

Апаніруючая арганізацыя: УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М.Танка»

Абарона адбудзецца 24 верасня 2009 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, ауд. 407.

Тэл. вучонага сакратара (8-017) 227-45-11. e-mail: menkovski@bsu.by

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Аўтарэферат разасланы « 14 » жніўня 2009 г.

Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый, доктар гістарычных навук, дацэнт Менькоўскі В.І.

Рэзюмэ

Дзянісава Алена Рыгораўна

Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у XI-XVII стст.

Ключавыя словы: праваслаўная царква, мітраполія, епархія, манастыры, манаства, каталіцкая царква, прававы статус, права патранату, царкоўны крызіс, царкоўная унія, манастырскія статуты, сферы дзейнасці манахаў, манастырскія архітэктурныя комплексы, маёмасць і гаспадарчая дзейнасць манастыроў.

Аб'ект даследавання: праваслаўная царква на беларускіх землях у ХІ-XVII стст.

Прадмет даследавання: праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі і іх дзейнасць у ХІ-XVII стст.

Мэта даследавання: вызначэнне ролі праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурна-рэлігійным жыцці на беларускіх землях у ХІ-XVII стст.

Метады даследавання. Метадалагічную базу даследавання склалі прынцыпы гістарызму і аб'ектыўнасці. У працы быў выкарыстаны комплекс агульнанавуковых (аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, параўнанне, класіфікацыя, абагульненне) і спецыяльна-гістарычных (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны) метадаў.

Навуковая навізна вынікаў даследавання. Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі шматбакова даследавана дзейнасць манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст. Аналіз і сістэматызацыя пісьмовых крыніц і дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі дазволілі вылучыць асаблівасці станаўлення і арганізацыі манаскага жыцця ў Турава-Пінскай епархіі; рэканструяваць і даследаваць кірункі дзейнасці манастыроў; вызначыць іх ролю і значэнне ў грамадскіх працэсах на беларускіх землях у акрэслены перыяд. Усебаковае вывучэнне праблемы стала магчымым дзякуючы ўвядзенню ў навуковы абарот раней невядомых матэрыялаў з айчынных і замежных архіваў і рукапісных аддзелаў бібліятэк.

Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў. Вынікі даследавання будуць карыснымі пры напісанні спецыяльных і абагульняючых прац па царкоўна-канфесійнай гісторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, па гісторыі культуры Беларусі, па этналогіі, пры распрацоўцы навучальных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Матэрыялы дысертацыі могуць стаць асновай для стварэння спецыяльнага курса, прысвечанага дзейнасці праваслаўнай царквы і манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст.

Резюме

Денисова Елена Григорьевна

Православные монастыри Турово-Пинской епархии в общественной жизни на белорусских землях в XI-XVII вв.

Ключевые слова: православная церковь, митрополия, епархия, монастыри, монашество, католическая церковь, правовой статус, право патроната, церковный кризис, церковная уния, монастырские уставы, сферы деятельности монахов, монастырские архитектурные комплексы, имущество и хозяйственная деятельность монастырей.

Объект исследования: православная церковь на белорусских землях в ХІ- XVII вв.

Предмет исследования: православные монастыри Турово-Пинской епархии и их деятельность в ХІ-XVII вв.

Цель исследования: определение роли православных монастырей Турово-Пинской епархии в общественно-политической, социально-экономической и культурно-религиозной жизни на белорусских землях в ХІ-XVII вв.

Методы исследования. Методологическую базу исследования составили принципы историзма и объективности. В работе был использован комплекс общенаучных (анализ, синтез, индукция, дедукция, сравнение, классификация, обобщение) и специально-исторических (историко-генетический, историко-сравнительный, историко-типологический, историко-системный) методов.

Научная новизна результатов исследования. Впервые в отечественной историографии многосторонне исследована деятельность монастырей Турово-Пинской епархии в XI-XVII вв. Анализ и систематизация письменных источников и достижений отечественной и зарубежной историографии позволили выявить особенности становления и организации монашеской жизни в Турово-Пинской епархии; реконструировать и исследовать направления деятельности монастырей; определить их роль и значение в общественных процессах на белорусских землях в выделенный период. Всестороннее изучение проблемы стало возможным благодаря введению в научный оборот ранее неизвестных материалов из отечественных и зарубежных архивов и рукописных отделов библиотек.

Рекомендации по практическому использованию результатов. Результаты исследования будут полезны при написании специальных и обобщающих работ по церковно-конфессиональной истории Беларуси, Украины, Польши, по истории культуры Беларуси, по этнологии, при разработке учебных пособий для школ и вузов. Материалы диссертации могут стать основой для создания специального курса, посвящённого деятельности православной церкви и монастырей Турово-Пинской епархии в XI-XVII вв.

Summary

Dzianisava Alena Rygorauna

The orthodox monasteries of Turov-Pinsk eparchy in the public life on Byelorussian lands in the XІth - XVIIth centuries

Key words: Orthodox Church, metropolitan see, eparchy, monasteries, monasticism, Catholic Church, lawful status, right of patronage, church crisis, church union, monastic rule, spheres of monastic activities, monastic architectural complexes, property and economic activities of monasteries.

The object of the research is the Orthodox Church on Byelorussian lands in the XІth - XVIIth centuries.

The subject of the research is the activity of the orthodox monasteries of Turov-Pinsk eparchy in the XІth - XVIIth centuries.

The purpose of the research is to define the role of the orthodox monasteries of Turov-Pinsk eparchy in the public life on Byelorussian lands in the XІth - XVIIth centuries.

The research methods. The methodological base of the research is founded on the principles of historical method and objectivity. The complex of general scientific methods (analysis, synthesis, induction, deduction, comparison, classification, generalization) and special historical methods (historical-genetic, historical-comparative, historical-typological, historical-systematic methods) was used in the work.

The scientific novelty of the research results. For the first time in home historiography the activity of the monasteries of Turov-Pinsk eparchy in the XІth - XVIIth centuries was investigated detailed. The analysis and the systematization of written sources and achievements of the native and foreign historiography permitted to bring out peculiarities of the genesis, the development and the organization of the monastic life in Turov-Pinsk eparchy; to reconstruct and research the activities of the monasteries; to define their role and importance in social processes on Byelorussian lands in that period. The all-round study of the problem was possible due to the scientific usage of previously unknown documents from home and foreign archives and manuscript departments of libraries.

The recommendations for practical use of the results. The research results can be used while writing special and general works in Religious History of Belarus, the Ukraine, Poland, in Cultural History of Belarus, in Ethnology, while working textbooks for schools and institutions of higher education. The materials of the dissertation can be helpful for the creation of the special course devoted to the activity of the Orthodox Church and the monasteries of Turov-Pinsk eparchy in the XІth - XVIIth centuries.

Агульная характарыстыка працы

Развіццё Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы спрыяла працэсам дэмакратызацыі духоўнага і рэлігійнага жыцця. Адраджэнне царкоўнай структуры і святкаванне 1000-годдзя Хрышчэння Русі, 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова, 1000-годдзяў Полацкай і Тураўскай епархій абудзілі ў грамадстве і навуковых колах цікавасць да царкоўна-канфесійнай гісторыі Беларусі. У ліку прыярытэтных праблем айчыннай гістарыяграфіі апынулася гісторыя праваслаўнай царквы, паколькі зразумець сучасную рэлігійную сітуацыю без асэнсавання папярэдніх перыядаў немагчыма, як немагчыма даследаванне грамадскіх працэсаў, якія адбываюцца на тэрыторыі Беларусі, без уліку ролі царкоўна-канфесійнага фактару. Грамадская зацікаўленасць і навуковая значнасць рэлігійнай праблематыкі вызначаюць актуальнасць тэмы даследавання.

Паколькі праваслаўная царква адыгрывала адметную ролю ў айчыннай гісторыі, даследаванне дзейнасці манастыроў як структурнай часткі царкоўнай арганізацыі з'яўляецца актуальнай навуковай праблемай. Праваслаўныя манастыры і манаства з часу іх з'яўлення на беларускіх землях аказвалі самы розны ўплыў на жыццё грамадства. Да нядаўняга часу гістарычная навука надавала недастатковую ўвагу вывучэнню манастырскай гісторыі, асабліва старажытнай. Дзейнасць манастыроў у XI-XVII стст. асвятлялася або ў кантэсце агульнацаркоўнай гісторыі, або даследаваліся толькі асобныя моманты. Шматбаковага аналізу падзей, звязаных са станаўленнем, развіццём і функцыянаваннем духоўных устаноў, праведзена так і не было. Сярэднія і дробныя манастыры наогул апынуліся па-за ўвагай даследчыкаў. На сённяшні дзень скласці аб'ектыўную карціну жыццядзейнасці манастыроў, агульная колькасць якіх у XI-XVII стст. складала каля 94 устаноў, немагчыма. Дадзеную праблему неабходна вывучаць на рэгіянальным узроўні. Таму ў кандыдацкай дысертацыі ў якасці прадмета даследавання былі вылучаны манастыры Турава-Пінскай епархіі. Епархія, якая ўзнікла ў ХІ ст., ахоплівала значны рэгіён - тэрыторыю Папрыпяцця і часткі Панямоння і Пабужжа. Гісторыя епархіі цесна звязана з лёсам беларускага народа. Ёй наканавана было стаць сімвалам духоўнага адраджэння, цэнтрам асветы і станаўлення культурнага жыцця на беларускіх землях. Вывучэнне гісторыі епархіі сёння даволі актуальна, паколькі ў 1990 і 1992 гг. былі адноўлены Пінская і Тураўская епархіі, якія ўключылі восем раёнаў Брэсцкай і дзесяць раёнаў Гомельскай вобласцей. Даследаванне манастырскай дзейнасці дазволіць па-новаму ацаніць ролю царкоўна-канфесійнага фактару ў жыцці насельніцтва як названых рэгіёнаў, так і наогул Беларусі.

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі. Дысертацыя выканана ў рамках навукова-даследчай працы кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 563/91 «Рэлігійна-канфесійнае становішча на тэрыторыі Беларусі на фоне агульнаеўрапейскіх працэсаў новага часу (другая палова XVI-XVIII ст.)», якая выконваецца ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» на 2006-2010 гг. (ГКПНІ «Гісторыя і культура»). Тэма зарэгістравана ў Дзяржаўным рэестры НІОКР (код № 20061340 ад 5 чэрвеня 2006 г.).

Мэта і задачы даследавання. Мэтай дысертацыйнага даследавання з'яўляецца вызначэнне ролі праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурна-рэлігійным жыцці на беларускіх землях у ХІ-XVII стст. Для дасягнення мэты патрабуецца шматбаковы аналіз падзей, звязаных са станаўленнем, развіццём і функцыянаваннем структурнай часткі царквы - манастыроў Турава-Пінскай епархіі. У адпаведнасці з мэтай даследавання вылучаны наступныя задачы:

- прааналізаваць працэс тэрытарыяльна-структурнага развіцця Тураўскай (Турава-Пінскай) епархіі і ўзнікнення манастыроў у яе межах на працягу ХІ-XVI стст.;

- вызначыць становішча праваслаўнай царквы і манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў другой палове ХІІІ-XVI ст.;

- паказаць значэнне дзейнасці праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі і Слуцкай архімандрыі ва ўмовах крызісу праваслаўнай царквы ў канцы XVI-XVII ст.;

- высветліць правілы арганізацыі жыцця, побыту манахаў, іх склад і напрамкі дзейнасці ў ХІ-XVIІ стст.;

- даследаваць уладкаванне манастырскіх комплексаў, маёмасны стан і кірункі гаспадарчай дзейнасці манастыроў у ХІ-XVIІ стст.

Аб'ектам даследавання выступае праваслаўная царква на беларускіх землях у ХІ-XVII стст.

Прадметам даследавання з'яўляюцца праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі і іх дзейнасць у ХІ-XVII стст.

Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:

1. Першапачаткова Тураўская епархія, якая ўзнікла ў пачатку ХІ ст., ахоплівала тэрыторыю рассялення дрыгавічоў і Тураўскага княства. У ХІ - першай палове ХІІІ ст. межы епархіі мяняюцца пад уплывам грамадска-палітычных працэсаў у рэгіёне і Старажытнай Русі. Фарміраванне царкоўнай арганізацыі, а таксама асаблівасці хрысціянізацыі мясцовага насельніцтва стымулявалі ўзнікненне праваслаўных манастыроў у межах епархіі. У другой палове XIII-XVI ст. далейшыя змяненні ў Тураўскай (Турава-Пінскай) епархіі адбываліся пад уплывам рэструктурызацыі праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім і ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем дзяржавы. Разам са старажытнымі ў епархіі распачынаюць дзейнасць новыя манастыры, фарміруюцца такія царкоўныя адзінкі, як архімандрыі.

2. У другой палове ХІІІ-XVI ст. праваслаўе займала трывалыя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім. У дзяржаве былі створаны спрыяльныя прававыя ўмовы для існавання праваслаўнай царквы. Але ў канцы XІV-XVI ст. пад уплывам пракаталіцкі настроенага кіраўніцтва краіны склаліся такія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, якія абумовілі прыніжанае становішча праваслаўнай іерархіі ў параўнанні з каталіцкай. Палітыка кіруючых колаў, злоўжыванні духавенства, актывізацыя дзейнасці прадстаўнікоў рэфармацыйных плыняў, ордэна езуітаў спрыялі з'яўленню крызісных тэндэнцый у царкоўнай арганізацыі, якія прасочваліся і ў жыццядзейнасці манастыроў Турава-Пінскай епархіі. Аднак згаданыя акалічнасці не прывялі да заняпаду манастырскага жыцця ў краі. У канцы XVI ст. праваслаўная царква заставалася самай уплывовай сярод насельніцтва, асабліва сялянскага, беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага.

3. Пасля заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596 г. праваслаўная царква апынулася па-за законам. Царкоўная іерархія была скасавана, некаторыя цэрквы і манастыры Турава-Пінскай епархіі былі перададзены уніятам. На працягу XVIІ ст., нягледзячы на ўпартую барацьбу праваслаўных за свае правы, крызіс царквы паглыбляўся. У гэты перыяд праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі і Слуцкай архімандрыі з'яўляліся асяродкамі захавання праваслаўя. Ва ўмовах частковага аднаўлення царкоўнай структуры на беларускіх землях найбольш значныя манастыры - пінскі Богаяўленскі і слуцкі Свята-Троіцкі - сталі цэнтрамі акруг, якім падпарадкоўваліся прыходскія цэрквы і больш дробныя манастыры.

4. Нормы манаскага жыцця вызначаліся статутамі, граматамі і настаўленнямі патрыярхаў, мітрапалітаў і іншых духоўных асоб. Пры складанні статутаў улічваліся меркаванні кцітараў манастыроў. Правілы патрабавалі ад манахаў жыць у адпаведнасці з дадзенымі зарокамі і падпарадкавацца настаяцелю. Манастыры павінны былі быць ізаляванымі структурамі. Але на практыцы праваслаўныя ўстановы аказаліся ўцягнутымі ва ўсе сферы грамадскага развіцця. Дадзеная арганізацыя манастыроў была забяспечана ўзаеманеабходнасцю і ўзаемазалежнасцю свецкага і духоўнага грамадстваў. Такі характар адносін вызначаў шляхі гістарычнага развіцця практычна ўсіх манастыроў на беларускіх землях.

5. Манастыры Турава-Пінскай епархіі мелі традыцыйнае ўладкаванне. Цэнтральнае месца ў манастырскіх комплексах займалі цэрквы. Храмавае будаўніцтва манастыроў епархіі зведала ўплыў розных іншаземных архітэктурных стыляў. Элементы гэтых стыляў адмыслова спалучаліся з традыцыямі мясцовага дойлідства. Акрамя цэркваў на тэрыторыі манастыроў размяшчаліся памяшканні для пражывання настаяцеляў і браціі, гаспадарчыя пабудовы, шмат'ярусная званіца. Як правіла, усе будынкі былі драўлянымі. Комплексы манастыроў вызначаліся нязменнасцю планіроўкі на працягу канца XV-XVII ст. тураўскі епархія манастыр гаспадарчы

6. Пачынаючы з XІ ст. праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі становяцца ўласнікамі рухомай і нерухомай маёмасці, вядуць разнастайную гаспадарчую дзейнасць. У другой палове XV-XVIІ ст. яны займаюць трывалае месца ў структуры феадальнага землеўладання. Набытая або нададзеная таму ці іншаму манастыру маёмасць замацоўвалася толькі за ім, а не за царкоўнай арганізацыяй у цэлым. Гэта, з аднаго боку, спрыяла іх самазабеспячэнню, з другога - уцягвала ў сферу эканамічнага жыцця грамадства, дзе манастыры разглядаліся не толькі як духоўныя ўстановы, але і як суб'екты гаспадарання. Усё гэта рабіла іх безабароннымі перад рознага кшталту злоўжываннямі і наносіла ім шкоду.

Асабісты ўклад суіскальніка. Дысертацыя з'яўляецца ўласным даследаваннем суіскальніка, цалкам выкананым самастойна. Праца заснавана на вывучэнні разнастайных дакументальных матэрыялаў з архіўных фондаў і аддзелаў рукапісаў бібліятэк Беларусі, Украіны і Літвы, на значным апублікаваным дакументальным матэрыяле, з улікам шматлікіх дасягненняў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Праведзеная работа дазволіла сістэматызаваць і паглыбіць веды аб станаўленні, развіцці і функцыянаванні праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст. і прапанаваць усебаковы погляд на гэтую з'яву.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Дысертацыя абмяркоўвалася і была рэкамендавана да абароны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 19 снежня 2008 г., а таксама на пасяджэнні навукова-метадалагічнага семінара гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта 8 красавіка 2009 г. Матэрыялы і вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены на дзесяці навуковых, навукова-тэарэтычных і царкоўна-навуковых канферэнцыях: студэнцкай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (Мінск, кастрычнік 1994 г.); ІІ Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў «Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця» (Мінск, 10-11 красавіка 1997 г.); царкоўна-навуковай канферэнцыі «Православие и современность», якая праводзілася ў рамках Свята-Міхайлаўскіх Чытанняў (Мінск, 14-21 лістапада 2002 г.); царкоўна-навуковай канферэнцыі «Минские епархиальные Чтения», прысвечанай 210-годдзю Мінскай епархіі (Мінск, 12-13 чэрвеня 2003 г.); міжнароднай навуковай канферэнцыі «Леў Сапега (1557-1633 г.) і яго час» (Гродна, 4-5 красавіка 2007 г.); рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа» (Гродна, 20 красавіка 2007 г.); рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі, новай і навейшай гісторыі краін Еўропы і ЗША» (Мінск, 28 сакавіка 2008 г.); Міжнародным круглым стале «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа» (Гродна, 24-25 красавіка 2008 г.); XVIII Міжнароднай канферэнцыі «Історія релігій в Україні» (Львоў, 12-15 мая 2008 г.); рэспубліканскай навукова-творчай канферэнцыі «Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць», у рамках якой праводзіліся «ІІІ Няфёдаўскія Чытанні» (Мінск, 19 сакавіка 2009 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Вынікі дысертацыі апублікаваны ў 13 артыкулах, з іх 3 - у навуковых выданнях, вызначаных ВАКам Рэспублікі Беларусь для публікацыі навуковых палажэнняў па кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыях, аб'ёмам 1,36 аўтарскіх аркуша, 7 - у зборніках навуковых артыкулаў і зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый, 3 - у іншых часопісах. Агульны аб'ём апублікаваных матэрыялаў складае 5 аўтарскіх аркушаў.

Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса, дзевяці дадаткаў. Агульны аб'ём дысертацыі - 147 старонак, з іх 110 - асноўны тэкст, 28 - бібліяграфічны спіс (386 найменняў), 9 - дадаткі.

Асноўны змест працы

Ва ўводзінах паказваецца неабходнасць правядзення даследавання па дадзенай тэме, абгрунтоўваюцца актуальнасць і храналагічныя межы працы, вызначаецца кола пытанняў, якія патрабуюць вывучэння, адлюстроўваецца месца дысертацыі сярод іншых даследаванняў па акрэсленай тэме.

У першай главе «Гістарыяграфія, крыніцы і методыка даследавання» аналізуюцца навуковая літаратура, апублікаваныя дакументальныя крыніцы і архіўныя матэрыялы па тэме дысертацыі.

У раздзеле 1.1 «Гістарыяграфія» прадстаўлены агляд літаратуры, выкарыстанай у даследаванні. Адзначаецца, што цікавасць да гісторыі праваслаўных манастыроў беларускіх зямель узнікае яшчэ ў пачатку ХІХ ст. На сённяшні дзень існуе значная колькасць гістарычнай літаратуры, у якой у рознай ступені разглядаецца манастырскае жыццё ў Турава-Пінскай епархіі. Сярод гэтай літаратуры можна выдзеліць наступныя групы:

1. Працы даведачна-інфармацыйнага або апісальнага характару. Значная колькасць падобных прац з'явілася ў ХІХ ст. Яны ўтрымліваюць важны фактаграфічны матэрыял аб узнікненні і дзейнасці манастыроў, іх настаяцелях і апекунах. Сярод іх публікацыі архімандрыта Амвросія, архімандрыта Мікалая, В.В. Звярынскага, А. Ратшына Амвросий (Орнатский, А.А.) История Российской иерархии: в 6 ч. / Амвросий (А.А. Орнатский). - М.: при Синодальной тип., 1807-1815; Николай, архим. Историко-статистическое описание Минской Епархии / архим. Николай. - СПб.: Журн. “Странник”, 1864. - 315 с.; Зверинский, В.В. Материал для историко-топографического изследования о православныхъ монастыряхъ в Российской империи: в 3 т. / В.В. Зверинский. - СПб.: тип. В. Безобразова и К0, 1890-1897; Полное собрание исторических сведений о всех бывших древностях и ныне существующих монастырях и примечательных церквах в России / Сост. А. Ратшиным. - М.: Университетская тип., 1852. - 565, 45 с.. Дадзены матэрыял змешчаны ў сучасным выданні «Православные монастыри Беларуси», якое ўключае звесткі аб 127 манастырах Беларусі, у тым ліку Турава-Пінскай епархіі Наши духовные ценности: в 12 вып. / редкол.: Л.Ф. Анцух (гл. ред.) [и др.] - Мн.: Четыре четверти, 1995-2003. - Вып. 5: Православные монастыри Беларуси / сост.: С.Э. Сомов [и др.]. - 2003. - 200 с.. Гісторыя асобных манастыроў і манаства прадстаўлена таксама ў энцыклапедычным даведніку «Рэлігія і царква на Беларусі», шматтомным выданні Маскоўскай патрыярхіі «Православная энциклопедия», гісторыка-дакументальнай хроніцы «Памяць» Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш.; Маст. А.А. Глекаў. - Мн.: БелЭн, 2001. - 368 с.; іл.; Православная энциклопедия. Русская Православная Церковь / Под общ. ред. Патриарха Московского и всея Руси Алексия ІІ. - М.: Церковно-научный центр “Православная энциклопедия”, 2000; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пінска. - Мн.: БЕЛТА, 1998. - 557 с.; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і г. Слуцка: У 2 кн. - Кн. 1. - Мн.: БЕЛТА, 2000. - 464 с.: іл..

2. Даследаванні па царкоўнай і канфесійнай гісторыі. У працах ХІХ - пачатку ХХ ст. дзейнасць манастыроў прадстаўлена ў кантэксце гісторыі рускай і заходнерускай цэркваў Беднов, В.А. Православная церковь в Польше и Литве (по Volumina Legum) / В.А. Беднов. - Мн.: Лучи Софии, 2002. - 432 с.; Беляев, И. Полоцкая православная церковь до Брестской унии: монастыри / И. Беляев // Православное обозрение. - 1870. - № 1. - С. 116-125; Киприанович, Г.Я. Исторический очерк православия католичества и унии в Белоруссии и Литве с древнейшего до настоящего времени / Г.Я. Киприанович. - 2-е изд. - Вильна: Тип. И. Блюмовича, 1899. - 238 с.; Левицкий, О.И. Основныя черты внутренняго строя западно-русской церкви в XVI и XVII вв. / О.И. Левицкий. - Б. м., [1884?]. - С. 627-654; Чистович, И. Очерк истории западно-русской церкви: в 2 ч. / И. Чистович. - СПб.: Тип. Департамента Уделов, 1882-1884. . Сярод іх важнае месца займае «История русской церкви» мітрапаліта Макарыя (Булгакава) Макарий (Булгаков), митрополит Московский и Коломенский. История Русской церкви: в 12 т. / Макарий (Булгаков), митрополит Московский и Коломенский. - М.: Изд. Спасо-Преображенского Валаамского монастыря, 1994-1996.. Асобныя раздзелы «Истории…» прысвячаліся праваслаўным манастырам, у тым ліку Турава-Пінскай епархіі. Іх жыццядзейнасць разглядалася ва ўмовах хрысціянізацыі зямель Старажытнай Русі, у часы станаўлення і існавання Заходнерускай мітраполіі. Важнае значэнне для вывучэння гісторыі манастыроў мае даследаванне акадэміка Я.Е. Галубінскага «История Русской Церкви», у якім падымаліся пытанні аб з'яўленні манаства на Русі, жыццядзейнасці першых манастыроў, вывучаліся правілы арганізацыі манастырскага жыцця Голубинский, Е.Е. История русской церкви: в 2 т., 4 полутомах / Е.Е. Голубинский. - М.: Крутицкое патриаршее подворье: Общество любителей церковной истории, 2002. .

У савецкі перыяд па прычынах ідэалагічнага кшталту царкоўна-рэлігійная тэматыка не была папулярнай сярод навукоўцаў. Перавага аддавалася пытанням узаемаадносін дзяржавы і царквы, гаспадарчай дзейнасці і маёмаснаму становішчу царквы і манастыроў, пытанням эксплуатацыі сялянства і класавай барацьбы Никольский, Н.М. История русской церкви / Н.М. Никольский. - Мн.: Беларусь, 1990. - 541 с.: ил.; Щапов, Я.Н. Княжеские уставы и церковь в Древней Руси XI - XIV вв. / Я.Н. Щапов. - М.: Наука, 1972. - 340 с.; Щапов, Я.Н. Государство и церковь Древней Руси Х-ХІІІ вв. / Я.Н. Щапов. - М.: Наука, 1989. - 232 с.; Рапов, О.М. Русская церковь в ХІ - первой трети ХІІ в. Принятие христианства / О.М. Рапов. - М.: Высшая школа, 1988. - 416 с..

Царква як важная частка грамадства прадстаўлена ў сучасных даследаваннях. Развіццю царкоўна-рэлігійных адносін у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, структурнай арганізацыі і становішчу духавенства прысвечаны публікацыі беларускіх гісторыкаў Г.В. Васюка, Д.В. Карава, Г.Я.Галенчанкі Васюк, Г.В. Карев, Д.В. Политика правящих кругов Речи Посполитой по отношению к православному населению государства во второй половине XVІ - XVIII вв. / Г.В. Васюк, Д.В. Карев // Царква і культура народаў ВКЛ і Беларусі ХІІІ - пачатку ХХ стст.: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Гродна, 28 верас. - 1 кастр. 1992 г. / Наш радавод. - Гродна, 1992. - Кн. 4. - Ч. 2.- С. 361 - 414; Галенчанка, Г.Я. Царква і канфесіі / Г.Я. Галенчанка // Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.] - Мн.: Экаперспектыва, 2007-2008. - Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIII-XVI ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. - 2008. - С. 191-258.. Пытанні ўзаемаадносін дзяржавы і царквы, прававога стану царкоўнай арганізацыі, прычыны і наступствы Берасцейскай царкоўнай уніі разглядаюцца ў працах расійскага даследчыка Б.М. Флора Флоря, Б.Н. Исследования по истории Церкви. Древнерусское и славянское средневековье: Сборник / Б.Н. Флоря. - М.: ЦНЦ «ПЭ», 2007. - 528 с. . Розныя аспекты дзейнасці праваслаўнай царквы і манастыроў на працягу канца Х-XVII ст. паказаны ў выданні ўкраінскіх даследчыкаў «Українське православ'я» Історія релігії в Украінї: у 10 т. / редкол.: А. Колодний (голова) [та ін.]. - Киів: Центр духовної культури, 1996-1998. - Т. 2: Українське православ`я / П. Яроцький. - 1997. - 376 с..

Пытанні гісторыі праваслаўнай царквы рапрацоўваюцца ў польскай гістарыяграфіі. Палітыка польскіх каралёў і вялікіх князёў у адносінах да царквы, яе прававы статус, змены ў царкоўнай арганізацыі, дзейнасць манастыроў прадстаўлены ў працах К. Хадыніцкага, А. Мірановіча, Т. Слівы Chodynicki, K. Koњciуі Prawosіawny a Rzeczpospolita Polska. Zarys historyczny 1370-1632 / K. Chodynicki. - Warszawa: Druk. Kasy im. Mianowskiego, 1934. - XXI, 632 s.; Mironowicz, A. Koњciуі prawosіawny w dziejach dawnej Rzeczypospolitej / A. Mironowicz. - Biaіystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Biaіymstoku, 2001. - 352 s.; Њliwa, T. Koњciуі prawosіawny w paсstwie litewskim w XIII-XIV wieku / T. Њliwa // Chrest Litwy. Geneza, przebieg, konsekwencje. Pod redakcj№ ks. Marka T. Zahajkiewicza. - Lublin: Katolicki uniwersytet lubelski, 1990. - S. 15-32. .

3. Абагульняючыя працы па гісторыі манастыроў і манаства. Асаблівасці манастырскага жыцця ў XI-XIV стст. аналізуюцца ў працах Я.Н. Шчапава, М.І.Бълховы, А. Моці, В. Рычкі Щапов, Я.Н. Монашество на Руси в ХІ-ХІІІ в. / Я.Н. Щапов // Монашество и монастыри в России. ХІ - ХХ века: Исторические очерки / Отв. ред. Н.В. Синицына; Ин-т российской истории. - М.: Наука, 2002. - С. 13-24; Бълхова, М.И. Монастыри на Руси ХІ - середины XIV в. / М.И. Бълхова // Монашество и монастыри в России. ХІ - ХХ века: Исторические очерки / Отв. ред. Н.В. Синицына; Ин-т российской истории. - М.: Наука, 2002. - С. 25-56; Моця, А. Древнерусские монастыри Среднего Поднепровья (Х-ХІІІ вв.) / А. Моця // La vie quotidienne des moines et chanoines reguliers au Moyen Age et Temps modernes. - Wroclaw, 1995. - P. 741-752; Ричка, В. Повсякденне життя монастирів Киівськоі Руси / В. Ричка // La vie quotidienne des moines et chanoines reguliers au Moyen Age et Temps modernes. - Wroclaw, 1995. - P. 731-739.. У даследаванні Ф.І. Цітова вызначаецца характар кіравання, размеркаванне абавязкаў сярод манастырскай браціі і іншыя розныя аспекты дзейнасці «заграничных» манастыроў Кіеўскай епархіі ў XVII-XVIII стст. Титов, Ф.И. Изследование о заграничных монастырях Киевской епархии XVII-XVIII вв. / Ф.И. Титов // Памятники православия и русской народности в Западной России в XVII -XVIII в. / Под ред. проф. свящ. Ф. Титова. - Киев: Тип. И.И. Чоколова, 1905. - Т.1. - Ч.1. - 1905. - С. XV-CLXIV.. Асобныя раздзелы даследаванняў І.К. Смоліча і Н.В.Сініцынай аб рускім манастве прысвячаюцца манаству беларуска-ўкраінскіх зямель Смолич, И.К. Русское монашество 988-1917. Жизнь и учение старцев / И.К. Смолич. - М.: Церковно-научный центр “Православная энциклопедия”, 1997. - 608 с.; Синицына, Н.В. Русское монашество и монастыри. Х-XVII вв. / Н.В. Синицына // Православная энциклопедия. Русская Православная Церковь / Под общ. ред. Патриарха Московского и всея Руси Алексия ІІ. - М.: Церковно-научный центр “Православная энциклопедия”, 2000. - С. 305 - 324.. У працы С. Сенік вывучаецца ўладкаванне і дзейнасць жаночых манастыроў у Беларусі і ва Украіне Senyk, S. Women`s Monasteries in Ukraine and Belorussia to the period of suppressions / S. Senyk. - Roma: Pont Institutum Studiorum Orientalium, 1983. - 235 p..

4. Працы, у якіх аналізаваліся асобныя бакі дзейнасці царквы і манастыроў. Гэта даследаванні, у якіх разглядаліся пытанні аб царкоўным землеўладанні Владимирский-Буданов, М.Ф. Церковныя имущества в Юго-Западной России XVI века / М.Ф. Владимирский-Буданов // Архив Юго-Западной России, издаваемый временною комиссиею для разбора древних актов высочайше учрежденною при Киевском, Подольском и Волынском генерал-губернаторе: в 8 ч. - Киев, 1859 - 1911. - Ч. 8. Т. 4: Акты о землевладении в Юго-Западной России XV- XVIII вв. - Киев: Тип. С.В.Кульженко, 1907. - С. 3-224; Шукан, М.Г. Правовое положение имущества православной в Великом княжестве Литовском в конце XVI - первой половине XVII вв.: дис. … канд. юрид. наук: 12.00.01 / М.Г. Шукан. - Мн., 2007. - 119 с., манастырскіх статутах Мансветов, И. Церковный устав (типик): его образование и судьба в греческой и русской церкви / И. Мансветов. - М.: Тип. Э. Лисснера и Ю. Романа, 1885. - 450 с. , культавым дойлідстве Якимович, Ю.А. Зодчество Белоруссии XVI - середины XVII в.: справ. пособие / Ю.А. Якимович. - Мн.: Навука і тэхніка, 1991. - 368 с.; Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. давед. / А.М. Кулагін. Маст. З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн.: БелЭн, 2007. - 656 с.: іл.; Слюнькова, И. Н. Монастыри восточной и западной традиции. Наследие архитектуры Беларуси / И.Н. Слюнькова. - М.: Прогресс-Традиция, 2002. - 600 с., асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці манастыроў Мірановіч, А. Праваслаўнае школьніцтва на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага да канца XVIII ст. / А. Мірановіч // Белорусский сборник. - СПб., изд. Рос. нац. библиотеки Санкт-Петербурга, 2005. - Вып. 3. - С. 56-65; Нікалаеў, М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ў Х - ХVІІІ стст. / М. Нікалаеў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. - 239 с., іл.; Флёров, И. О православных церковных братствах, противоборствовавших унии в Юго-Западной России, в XVI, XVII и XVIII столетиях / И. Флёров. - СПб.: Тип. Э. Веймара, 1857. - 200 с.; Харлампович, К. Западнорусския православныя школы XVI и начала XVII века, отношение их к инославным / К. Харлампович. - Казань: Тип. Императорскаго Университета, 1898. - XIII, 524, LXII с..

5. Работы, прысвечаныя асобным манастырам Турава-Пінскай епархіі. Сярод іх пераважаюць працы, якія разглядаюць дзейнасць найбольш значных манастыроў. Гэта даследаванні аб пінскіх Лешчанскім і Богаяўленскім, слуцкім Свята-Троіцкім, купяціцкім Увядзенскім манастырах Довгялло, Д.И. Пинский Лещинский монастырь в 1588 г. / Д.И. Довгялло // Минские епархиальные ведомости. - 1909. - № 10. - С. 226-253; Миловидов, А.И. Архив упраздненного Пинского Лещинского монастыря / А.И. Миловидов. - М.: Изд-е императорского общества истории и древностей Российских при Москов. Университете, 1900. - 33 с.; Миловидов, А.И. Пинский Богоявленский второклассный монастырь / А.И. Миловидов. - Мн.: Паровая типо-литогр. Б.И. Соломонова, 1900. - Извлеч. из: Мин. епархиал. вед. - 1900. - №№ 10-11; Мосейчук, В. История Пинского Свято-Успенского Лещинского монастыря / В. Мосейчук. - Сергиев Посад, 2002. - 111 с.; Ціткоўскі, І. Слуцкі Свята-Троіцкі манастыр / І. Ціткоўскі // Праваслаўе. - 1999. - № 8. - С. 26-37; Chomik, P. Monaster kupiatycki jako oњrodek kultowy cudownej ikony Matki Boїej / P. Chomik // Їycie monastyczne w Rzeczypospolitej: materiaіy konferencji naukowej, Bialystok, maj 2001 r. - Supraњl: Drukarnia Monasteru Supraskiego, 2001. - S. 145-160.. Звесткі аб манастырах прыводзяцца ў краязнаўчых даследаваннях і працах, прысвечаных асобным праблемам гісторыі Беларусі Грушевский, А.С. Пинское Полесье в XIV-XVI в. Историческiе очерки: в 2 ч. / А.С. Грушевский. - Киев: Тип. Имп. Ун-та Св. Владимира, 1901-1903; Грицкевич, А.П. Древний город на Случи / А.П. Грицкевич. - Мн.: Полымя, 1985. - 158 с.; Грицкевич, А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI - XVIII вв. (социально-экономическое исследование истории городов) / А.П. Грицкевич. - Мн.: Наука и техника, 1975. - 248 с.; Лысенко, П.Ф. Древний Пинск ХІ - ХІІІ вв. / П.Ф. Лысенко. - Пинск: Пин. регион. тип., 2007. - 172 с.: ил.; Лысенко, П.Ф. Сказание о Турове / П.Ф. Лысенко. - Мн.: Белорус. наука, 2007. - 118 с.; Серно-Соловьевич, Ф.Ф. Древне-русский город Слуцк и его святыни / Ф.Ф. Серно-Соловьевич. - Вильна: Тип. А.Г. Сыркина, 1896. - 38 с..

У дысертацыі адзначаецца, што дзейнасць праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі, як і наогул манастыроў Беларусі, у XI-XVII стст. не стала прадметам спецыяльнага даследавання гісторыкаў, што сведчыць аб неабходнасці яе падрабязнага аналізу.

У раздзеле 1.2 «Крыніцы» прааналізаваны дакументальныя і наратыўныя крыніцы па тэме даследавання. Крыніцы, пакладзеныя ў аснову дысертацыйнай працы, сістэматызаваны наступным чынам: 1) дакументы заканадаўства (агульназемскія прывілеі, Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг., пастановы (канстытуцыі) соймаў); 2) актавыя крыніцы (Статуты Уладзіміра і Яраслава, прывілеі і граматы вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, патрыярхаў, мітрапалітаў, епіскапаў, прыватных асоб, пастановы царкоўных сабораў, Кормчыя кнігі, статуты манастыроў); 3) матэрыялы справаводства (кнігі Метрыкі Вялікага княства Літоўскага, актавыя кнігі судовых інстанцый, рэестры дакументаў, данясенні, рапарты, ведамасці); 4) матэрыялы статыстычнага характару (кнігі рэвізій, пісцовыя кнігі, інвентары, люстрацыі, вопісы, сумарыюшы, маёмасныя ведамасці); 5) летапісы і хронікі (Аповесць мінулых гадоў, Ніканаўскі летапіс, Іпацьеўскі летапіс, Хроніка Літоўская і Жамойцкая, Хроніка Быхаўца); 6) літаратурныя і публіцыстычныя творы (жыція, «Кіева-Пячэрскі пацярык», творы К. Тураўскага, «Сінопсіс», «Літас» П.Магілы, «Дыярыуш» А. Філіповіча); 7) эпісталярныя крыніцы (лісты, пасланні, звароты царкоўных і грамадскіх дзеячаў).

Пры напісанні працы былі выкарыстаны малавядомыя, а таксама новыя крыніцы, уведзеныя ў навуковы зварот упершыню. Сярод іх дакументы XVI-XVIIІ стст. з архіва слуцкага Свята-Троіцкага манастыра (так званы Трайчанскі архіў), якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі ў Мінску. Да нядаўняга часу яны былі памылкова размешчаны сярод кніжных фондаў, не мелі сталай сігнатуры і таму не выкарыстоўваліся даследчыкамі. У Трайчанскім архіве маюцца разнастайныя дакументы, якія тычацца слуцкіх Свята-Троіцкага і Ільінскага манастыроў, Праабражэнскай і Успенскай цэркваў і брацтваў пры іх, грозаўскага Іаана-Багаслоўскага манастыра, дакументы князёў Алелькаў, Радзівілаў і інш.

Карысныя для даследавання крыніцы выяўлены ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску, Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове, аддзеле рукапісаў Львоўскай навуковай бібліятэкі імя В. Стэфаніка НАН Украіны, Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Вільнюсе, аддзелах рукапісаў бібліятэк Вільнюскага універсітэта і НАН Літоўскай Рэспублікі. У дысертацыі выкарыстаны таксама крыніцы, апублікаваныя ў зборніках дакументаў і матэрыялаў, выдадзеных у ХІХ-ХХ стст. у Беларусі, Расіі, Літве. Важнейшымі з іх з'яўляюцца «Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов», «Акты, относящиеся к истории Западной России», «Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России», «Архив Юго-Западной России», «Памятники православия и русской народности в Западной России в XVII - XVIII в.», «Русская историческая библиотека», «Volumina legum». Прааналізаваныя крыніцы раскрываюць разнастайныя аспекты жыццядзейнасці манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст.

У раздзеле 1.3 «Методыка даследавання» характарызуюцца прынцыпы і метады, якія выкарыстоўваліся пры напісанні дысертацыйнай працы. Тэарэтыка-метадалагічную аснову даследавання склалі прынцыпы гістарызму і аб'ектыўнасці. У дысертацыі выкарыстоўваліся дзве групы метадаў - агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, параўнанне, класіфікацыя, абагульненне) і спецыяльна-гістарычныя (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны). Выкарыстанне акрэсленых метадаў дазволіла вылучыць этапы станаўлення і арганізацыі манаскага жыцця ў Турава-Пінскай епархіі; рэканструяваць і даследаваць кірункі дзейнасці манастыроў; паказаць іх ролю і месца ў грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурна-рэлігійных працэсах на беларускіх землях у акрэслены перыяд.

У другой главе «Роля праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў грамадска-палітычных і рэлігійных працэсах на беларускіх землях у ХІ-XVIІ стст.» даследуецца працэс фарміравання епархіяльнай структуры і ўзнікнення манастыроў, прававое і рэальнае становішча праваслаўных устаноў, узаемаадносіны са свецкім грамадствам.

У раздзеле 2.1 «Распаўсюджванне хрысціянства і фарміраванне царкоўнай структуры ў межах Тураўскай зямлі ў ХІ - першай палове ХІІІ ст.» вызначаюцца асаблівасці хрысціянізацыі беларускіх зямель, час узнікнення і межы Тураўскай епархіі, абставіны заснавання праваслаўных манастыроў. У працы адзначаецца, што на беларускія землі звесткі аб хрысціянстве маглі пранікаць задоўга да афіцыйнага прызнання яго дзяржаўнай рэлігіяй. Хрышчэнне беларускіх зямель, як і зямель Старажытнай Русі, ажыццяўлялася рознымі шляхамі і не заўсёды мірнымі. З мэтай зацвярджэння хрысціянства ў 1005 г. у Тураве была заснавана епіскапская кафедра. На момант узнікнення епархія ахоплівала некалькі суседніх рэгіёнаў: з паўднёвай Беларусі - Папрыпяцце, з паўднёвага захаду - частку Пабужжа і з заходніх зямель Беларусі - Верхняе Панямонне. Аднак тэрыторыя Тураўскай епархіі не заставалася нязменнай. Яе межы змяняліся ў сувязі з грамадска-палітычным развіццём Тураўскага княства і Старажытнай Русі і з фарміраваннем царкоўнай арганізацыі. Хрысціянізацыя насельніцтва была працяглай і доўжылася да сярэдзіны ХІІІ ст. Для пашырэння ўплыву на насельніцтва патрэбны былі людзі, жыццё якіх служыла б узорам хрысціянскіх паводзін і маралі. Падобная роля адводзілася менавіта манаству.

Са старажытнасці вядуць сваю гісторыю манастыры Тураўскай епархіі. Пачатак іх дзейнасці прыпадае на канец ХІ-ХІІ ст. (толькі з'яўленне Лешчанскага манастыра адносяць да пачатку ХІ ст.). Агульная колькасць, улічваючы межы епархіі, невялікая: пяць манастыроў, з іх - тры мужчынскія і два жаночыя.

У раздзеле 2.2 «Манастыры Турава-Пінскай епархіі ў працэсах рэструктурызацыі і афармлення прававога статусу праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIII-XVI ст.» аналізуюцца развіццё царкоўнай арганізацыі ў Вялікім княстве Літоўскім і яго ўплыў на становішча манастыроў Турава-Пінскай епархіі.

Падраздзел 2.2.1 «Эвалюцыя царкоўнай арганізацыі ў Вялікім княстве Літоўскім» прысвечаны аналізу прычын, якія стымулявалі структурныя змяненні праваслаўнай царквы. Падкрэсліваецца, што адноснае адзінства Кіеўскай мітраполіі, якая ахоплівала землі Старажытнай Русі, было парушана ў другой палове ХІІІ-XІV ст. Фарміраванне і развіццё новых дзяржаўна-тэрытарыяльных утварэнняў, знешнепалітычная экспансія на землі Русі выклікалі саперніцтва паміж некалькімі дзяржавамі, якія імкнуліся падначаліць усю або частку царкоўна-адміністрацыйнай структуры Кіеўскай мітраполіі. Сярод іх Польшча, Галіцка-Валынскае княства, Вялікае княства Літоўскае, Вялікае княства Уладзімірскае (Цвер і галоўным чынам Масква). Яшчэ адным дзяржаўна-канфесійным цэнтрам заставаўся Канстанцінопаль. Распачынаецца барацьба за панаванне ў Заходняй Русі праз стварэнне асобных мітраполій - Галіцка-Валынскай і Літоўскай. У 1458 г. агульная Кіеўская мітраполія канчаткова падзялілася на дзве самастойныя: Кіеўскую мітраполію ў Вялікім княстве Літоўскім і Галіцыі з цэнтрам у Наваградку і Маскоўскую. Змяненні, звязаныя з Кіеўскай мітраполіяй, закранулі і Тураўскую епархію, якая з XV ст. стала называцца Турава-Пінскай. На працягу XIV - першай паловы XV ст. яна трапляла пад юрысдыкцыю то Галіцка-Валынскай, то Літоўскай, то Кіеўскай мітраполій. З сярэдзіны XV ст. да скасавання ў XVІІ ст. яна знаходзілася ў складзе апошняй. Межы епархіі мяняліся і ў сярэдзіне XVI ст. яна ахоплівала тэрыторыю Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У другой палове XV ст. у Вялікім княстве Літоўскім з'яўляюцца новыя манаскія цэнтры. У межах Турава-Пінскай епархіі дзейнічалі такія старажытныя манастыры, як пінскі Варварынскі і Лешчанскі Успенскі, слуцкі Свята-Троіцкі. З канца XV-XVI ст. два апошнія лічыліся архімандрыямі. Новыя манастыры ўзнікаюць у Слуцку, Грозаве і іншых населеных пунктах.

У падраздзеле 2.2.2 «Прававы статус і ўзаемаадносіны праваслаўнай царквы і манастыроў са свецкім грамадствам» выяўляюцца асаблівасці юрыдычнага і рэальнага становішча праваслаўнай царквы і манастыроў, аналізуюцца фактары, якія ўплывалі на іх дзейнасць. Адзначаецца, што пачынаючы з ХІІІ ст. на землях Вялікага княства Літоўскага становіцца адчувальным уплыў заходняга хрысціянства. У канцы XIV ст. каталіцтва прымаецца кіруючымі коламі Вялікага княства Літоўскага і трапляе пад апеку дзяржавы. Дзейнасць каталіцкай царквы была падмацавана дзяржаўнымі прывілеямі (1387 і 1413 гг.) і рознай маёмасцю. Падчас грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. праваслаўныя здолелі дабіцца ўраўнавання ў правах з католікамі. Прывілей Жыгімонта Кейстутавіча 1434 г. фактычна адмяняў дыскрымінацыйныя палажэнні Гарадзельскай пастановы ў адносінах да праваслаўных. З канца XV ст. прававы статус праваслаўнай царквы атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову. Прывілеямі 1499 і 1511 гг. быў аформлены эканамічны і судовы імунітэт праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. Канчаткова кірункі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да вернікаў розных канфесій былі зацверджаны Статутам 1588 г. Праваслаўная царква заканадаўча была ўраўнавана ў правах з каталіцкай. Аднак рэальнае жыццё сведчыла аб тым, што першая з'яўлялася царквой цярпімай у дзяржаве, а другая - прывілеяванай. Шкоду праваслаўю нанесла не столькі адсутнасць значнага палітычнага ўплыву і апекі з боку дзяржавы, колькі злоўжыванне кіруючымі коламі Вялікага княства Літоўскага, а потым і Рэчы Паспалітай, правам патранату (jus patronatus). Факты злоўжыванняў мелі месца і ў кіраванні манастырамі Турава-Пінскай епархіі.

У раздзеле 2.3 «Крызіс праваслаўнай царквы і дзейнасць манастыроў Турава-Пінскай епархіі і Слуцкай архімандрыі ў канцы XVI-XVII ст даследуецца дзейнасць праваслаўных манастыроў ва ўмовах распаўсюджвання уніі і скасавання Турава-Пінскай епархіі. Пасля зацвярджэння уніі ў 1596 г. праваслаўе апынулася па-за законам. Кіеўская мітраполія, епархіі, у тым ліку Турава-Пінская, прыходы станавіліся уніяцкімі. Насаджэнне уніі прывяло да раз'яднання грамадства і выклікала супраціўленне. У першую чаргу барацьба разгарнулася на соймавых пасяджэннях, дзе абаронцам царквы выступіла праваслаўная шляхта. Значны адпор «новая вера» сустрэла з боку гараджан і ніжэйшага духавенства. У першыя дзесяцігоддзі XVII ст. праваслаўныя манастыры, якія падтрымліваліся сваімі патронамі, сталі асяродкам захавання праваслаўя. Заснаванне новых манастыроў стала своеасаблівай формай пратэсту супраць уніі. Асабліва важнай іх роля была ў безіерархічны перыяд, калі насельніцтва, фактычна пазбаўленае праваслаўнай іерархіі, магло знайсці падтрымку сярод манаства. Праваслаўная іерархія часткова была ўзноўлена ў 1620 г. Епіскапат на чале з мітрапалітам Іовам Барэцкім паспрабаваў упарадкаваць арганізацыю праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Непасрэднае кіраванне манастырскім жыццём Вялікага княства Літоўскага ажыццяўлялася настаяцелямі такіх буйных манастыроў, як Віленскі Свята-Духаўскі і Слуцкі Свята-Троіцкі. У выкананні сваіх абавязкаў манастырскія настаяцелі былі падтрыманы праваслаўнымі брацтвамі і шляхтай.

Спрыяльныя ўмовы для праваслаўнай царквы склаліся ў 1632-1633 гг., калі былі прыняты «Артыкулы супакаення абывацеляў Кароны і Вялікага княства Літоўскага рускага народа грэчаскай рэлігіі». Новаабраны кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла распачынае рэфармаванне царкоўнай арганізацыі праз умацаванне дысцыпліны і пашырэнне ўлады мітрапаліцкай кафедры. У час яго кіравання будаваліся новыя і аднаўляліся старыя манастыры. Значную дзейнасць у гэтым кірунку разгарнулі брацтвы. Адметнай была дзейнасць пінскага праваслаўнага брацтва. Нягледзячы на саступкі, зробленыя дзяржаўнай уладай у 1632-1633 гг., сутыкненні паміж праваслаўнымі і уніятамі працягваліся. Нявырашанасць рэлігійных праблем, сацыяльна-эканамічны прыгнёт, які цярпела непрывілеяванае насельніцтва, прывялі да выбуху ў грамадстве. У 1648 г. пачынаецца паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Поспехі казакаў вымусілі ўрад і новага караля Яна Казіміра пайсці на саступкі. 12 студзеня 1650 г. кароль выдаў дыплом, у якім праваслаўныя атрымалі шэраг правоў адносна свабоды ў веравызнанні, царкоўнай іерархіі, храмаў і манастыроў. У другой палове XVII ст. становішча манастыроў, як і праваслаўнай царквы ў цэлым, не палепшылася. Урад Рэчы Паспалітай бярэ курс на абмежаванне і нейтралізацыю праваслаўнай царквы, падтрымку і пашырэнне уніі, узмацненне каталіцтва. Не апошнюю ролю ўлады Рэчы Паспалітай адыгралі і ў дэзарганізацыі кіравання праваслаўнай царквой. У гэты перыяд галоўнымі захавальнікамі праваслаўя выступалі манастыры.

У трэцяй главе «Манастырскае жыццё ў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст.» аналізуюцца ўнутранае манаскае жыццё, сферы дзейнасці манахаў, асаблівасці манастырскіх ансамбляў, фарміраванне маёмасці і гаспадарчая дзейнасць духоўных устаноў.

У раздзеле 3.1 «Арганізацыя манастырскага жыцця і сферы дзейнасці манахаў» вызначаецца ўклад жыцця манахаў, падкрэсліваецца, што манастырскае жыццё наладжвалася ў адпаведнасці з пэўным распарадкам, які вызначаўся як непісьмовымі традыцыямі, так і пісьмовымі статутамі (тыпіконамі). Што тычыцца Старажытнай Русі, то тут найбольш распаўсюдзілася «агульнажыхарская» форма манаства. У ХІ - першай палове ХІІІ ст. у манастырскім асяроддзі Русі дзейнічаў статут канстанцінопальскіх храмаў - Тыпікон Вялікай Царквы. Разам з ім паралельна дзейнічаў так званы Студзійскі статут. Акрамя таго, у XI-XVII стст. нормы манаскага жыцця вызначаліся статутавымі і духоўнымі граматамі, запаветамі, павучаннямі патрыярхаў, мітрапалітаў, епіскапаў і ігуменаў, правіламі Айцоў царквы - Васіля Вялікага, Яфрэма Сірына, Іаана Лествічніка, Грыгорыя Сінаіта; саборнымі рашэннямі (саборы 1509 і 1640 гг.); каралеўскімі граматамі, дакументамі фундатараў і апекуноў манастыроў. Манахі Турава-Пінскай епархіі мелі розныя манаскія ступені. Сярод іх былі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва, а таксама выхадцы з грэка-візантыйскага, кіеўскага і віленскага манаскага асяроддзя. Па сацыяльным паходжанні яны ў большасці былі прадстаўнікамі духавенства, шляхты і мяшчанства. Кіравалі манастырамі настаяцелі, таксама меліся пасады намесніка, духоўніка, эканома, келара, кухара і інш. Колькасць манахаў у манастырах епархіі вагалася ад некалькіх адзінак да некалькіх дзесяткаў чалавек. Са старажытнасці вызначаюцца традыцыйныя сферы дзейнасці манахаў. У першую чаргу, гэта духоўная і грамадская праца. З манастырамі Турава-Пінскай епархіі звязаны лёс такіх вядомых грамадскіх і рэлігійных дзеячаў, як Кірыла Тураўскі, Афанасій Філіповіч, Елісей Плецянецкі, Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі. Важным кірункам была манаская дабрачынная і апякунская дзейнасць. Праваслаўныя манастыры з'яўляліся асяродкамі асветы і адукацыі. Дзякуючы працы манахаў паступова фарміраваліся манастырскія бібліятэкі, якія разам з царкоўнымі і прыватнымі захоўвалі рукапісныя, а з XVI ст. - і друкаваныя кнігі. Акрамя таго, у манастырах вялося летапісанне. Са старажытнасці пры манастырах Турава-Пінскай епархіі дзейнічалі школы. Значную ролю ў распаўсюджванні асветы і адукацыі адыгрывалі брацтвы, якія дзейнічалі пры цэрквах і манастырах.

...

Подобные документы

  • Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.

    реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009

  • Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.

    контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010

  • Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.

    контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.

    курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.

    контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010

  • Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.

    контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.

    курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Суперечності розвитку української культури у другій половині XVIІ і на початку XVIII століття. Культурний підйом України на межі XVIІ-XVIII століть. Національна своєріднсть і специфіка українського мистецтва у другій половині XVIІ-XVIII століття.

    реферат [27,8 K], добавлен 05.10.2008

  • Летапісы, гістарычныя творы XI-XVII стст., у якіх апавяданне вялося па гадах, найважнейшыя гістарычныя крыніцы і самыя значныя помнікі грамадскай думкі і культуры Старажытнай Русі. Вывучэнне летапісе як гістарычнай крыніцы і метады іх вывучэння.

    реферат [35,3 K], добавлен 27.04.2012

  • Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.

    презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.

    курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011

  • Аналіз системи прямого оподаткування на українських землях під владою Литви, Польщі та Речі Посполитої в середині XIV-XVII ст. Основні види податків: данина, подимщина, серебщина, стація. Зближення Великого князівства Литовського з Королівством Польським.

    статья [27,9 K], добавлен 11.08.2017

  • Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.

    дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012

  • Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.

    реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010

  • Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

    реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

  • Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.

    дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.