Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у ХІ–XVII стагоддзях
Аналіз працэса тэрытарыяльна-структурнага развіцця Тураўскай (Турава-Пінскай) епархіі і ўзнікнення манастыроў у яе межах на працягу ХІ–XVI стст. Уладкаванне манастырскіх комплексаў, маёмасны стан і кірункі гаспадарчай дзейнасці манастыроў у ХІ–XVIІ стст.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 18.08.2018 |
Размер файла | 68,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У раздзеле 3.2 «Будаўніцтва і ўладкаванне манастырскіх комплексаў» выяўляюцца асаблівасці фарміравання і ўладкавання манастырскіх комплексаў. Першапачаткова на месцах будучых манастыроў сяліліся манахі. Потым будаваліся цэрквы і іншыя манастырскія будынкі. Здаралася і так, што фундатар манастыра будаваў храм і сяліў каля яго манахаў. Так узнікалі манастырскія комплексы. Што тычыцца тэрыторыі Турава-Пінскай епархіі, то складана спазнаць, што ўяўлялі сабой манастыры ў ХІ-XV стст. У працы адзначаецца, што іх будаўніцтва ішло ў агульным русле развіцця культавага дойлідства Беларусі. Вызначыць воблік манастыроў даюць магчымасць інвентарныя вопісы канца XV-XVІІ стст.
Раздзел 3.3 «Маёмаснае становішча і кірункі гаспадарчай дзейнасці манастыроў» прысвечаны даследаванню шляхоў фарміравання манастырскай маёмасці і кірункаў гаспадарчай дзейнасці. Адзначаецца, што першапачаткова хрысціянская царква Старажытнай Русі не мела ўласных сродкаў для існавання. Яна забяспечвалася вялікім князем з тых матэрыяльных сродкаў, якімі ён распараджаўся. Што тычыцца манастыроў Старажытнай Русі, у тым ліку і беларускіх, то іх эканамічнае забеспячэнне было іншым, дзесяцінная сістэма распаўсюджвалася на іх рэдка. Гэтыя духоўныя ўстановы павінны былі забяспечвацца сваімі кцітарамі, кім бы яны ні былі. Манастырскі зямельны фонд у Тураўскай епархіі пачаў фарміравацца ў ХІ ст., а ў ХІІ-ХІІІ ст. зямельная ўласнасць стала важнай крыніцай матэрыяльнага забеспячэння не толькі манастыроў, але і царкоўнай арганізацыі ў цэлым. Спосабы набыцця духоўнымі ўстановамі зямельнай і іншай уласнасці былі рознымі: праз дарэнні, праз духоўныя тэстаменты, праз пакупку і абмен, праз закладныя дакументы. Акрамя зямлі важнай крыніцай манастырскіх даходаў былі рознага роду грашовыя ахвяраванні: на дабрачынныя мэты, на памін душы, а таксама ўклады людзей, якія пастрыгаліся ў манахі ці прыходзілі ў манастыр на багамолле. Манастыры маглі атрымліваць прыбытак з нерухомай маёмасці, ад гандлёвых аперацый, мытных пошлін, праз атрыманне ругі. Права праваслаўнай царквы валодаць маёмасцю і распараджацца ёю было ўнесена ў Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. З праваслаўных духоўных устаноў Вялікага княства Літоўскага самай значнай маёмасцю валодалі мітрапаліцкая і ўладзімірская епіскапскія кафедры, Кіева-Пячэрская лаўра. Сярод праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі самым значным зямельным уладальнікам лічыўся Лешчанскі манастыр. Манастыры Турава-Пінскай епархіі валодалі рухомай і нерухомай маёмасцю, мелі грашовыя даходы. Разам з зямельнымі ўладаннямі ў распараджэнні манастыроў знаходзіліся маёнткі з сялянамі, якія плацілі падаткі і адпрацоўвалі павіннасці на карысць манастыроў. Манастырскія даходы ішлі на задавальненне ўласных патрэб, на выплаты дзяржаўных і царкоўных падаткаў і павіннасцяў, на дабрачынную і апякунскую дзейнасць (стварэнне шпіталяў і інш.), на навучальныя ўстановы. Частка манастырскіх прыбыткаў ішла на «памінкі», падарункі або на ўтрыманне падчас прыезду гаспадара, мітрапаліта і іншых высокапастаўленых асоб.
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Тураўская епархія, якая ўзнікла ў пачатку ХІ ст., першапачаткова ахоплівала тэрыторыю рассялення дрыгавічоў і Тураўскага княства. Тураў стаў цэнтрам хрысціянізацыі акрэсленага рэгіёна. У ХІ - першай палове ХІІІ ст. межы Тураўскай епархіі мяняюцца. Гэты працэс, па-першае, быў звязаны з грамадска-палітычным развіццём Тураўскага княства і Старажытнай Русі, якое прывяло да памяншэння тэрыторыі княства, а потым і да вылучэння з яго асобных удзелаў. Па-другое, на азначаны працэс уплывала развіццё царкоўнай арганізацыі Старажытнай Русі, якое суправаджалася ўзнікненнем новых епархій і тэрытарыяльнымі змяненнямі епархіяльнай структуры. Згаданыя працэсы, а таксама асаблівасці хрысціянізацыі мясцовага насельніцтва стымулявалі ўзнікненне праваслаўных манастыроў. Заснаванне епархіі і манастыроў адбывалася па ініцыятыве і пры падтрымцы свецкай улады, што, у сваю чаргу, уплывала на прававы статус, паўнамоцтвы і маёмаснае становішча як згаданых адзінак, так і наогул царквы.
У другой палове XIII-XVI ст. адбылася рэструктурызацыя праваслаўнай царквы ў межах Вялікага княства Літоўскага. Гэты працэс закрануў амаль усе царкоўныя адзінкі і прывёў да зацвярджэння ў сярэдзіне XV ст. асобнай мітраполіі ў складзе дзесяці епархій і завяршэння фарміравання цэласнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры праваслаўнай царквы ў дзяржаве. Складанасць працэсу ўсталявання мітраполіі вяла да блытаніны ў яе юрысдыкцыі і выразілася ў тым, што Тураўская епархія на працягу XIV - першай паловы XV ст. пачаргова пераходзіла ў падпарадкаванне то Галіцка-Валынскай, то Літоўскай, то Кіеўскай мітраполій. З сярэдзіны XV ст. яна была ўключана ў склад апошняй. У гэты ж час епархія стала называцца Турава-Пінскай.
Межы епархіі ў другой палове XIII-XVI ст. мяняліся ў адпаведнасці са змяненнямі епархіяльнай структуры Кіеўскай мітраполіі і з адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннем Вялікага княства Літоўскага. У сярэдзіне XVI ст. Турава-Пінская епархія ўключыла тэрыторыю Пінскага павета Берасцейскага ваяводства і падзялілася на тры пратапопіі. Важнай часткай епархіі былі манастыры. З канца XV-XVI ст. старажытныя пінскі Лешчанскі Успенскі і слуцкі Свята-Троіцкі манастыры становяцца архімандрыямі. Узнікаюць новыя манаскія ўстановы ў Слуцку і Грозаве.
Усе змены, якія закранулі праваслаўную арганізацыю Вялікага княства Літоўскага, адбываліся па ініцыятыве свецкіх уладароў дзяржавы. Акрэсленыя працэсы праходзілі ў русле знешняй і ўнутранай палітыкі апошніх і павінны былі зацвердзіць пяршынства вялікіх князёў на ўсходнеславянскіх тэрыторыях дзяржавы. Праведзеныя мерапрыемствы ўмацавалі кантакты паміж свецкай уладай і духоўнай іерархіяй [4, 5, 6, 9, 11].
2. У другой палове ХІІІ-XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім былі створаны спрыяльныя прававыя ўмовы для існавання праваслаўнай царквы. З канца XV ст. прававы статус атрымаў пашыраную юрыдычную аснову, і заканадаўча праваслаўная царква была ўраўнавана ў правах з каталіцкай. Прававы статус падмацоўваўся дзейнасцю гаспадароў Вялікага княства Літоўскага па стварэнні цэласнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры царквы. Праваслаўе па колькасці вернікаў пераўзыходзіла іншыя канфесіі ў дзяржаве. Нягледзячы на адзначаныя факты праваслаўнае духавенства не мела такой значнай палітычнай вагі, якой валодала каталіцкае. Праваслаўная царква не атрымлівала або мела слабую маёмасную падтрымку з боку дзяржавы і кіруючых колаў, якія з канца XIV ст. пачалі аддаваць перавагу каталіцтву. Значна пахіснуліся пазіцыі праваслаўя і ў сувязі з актывізацыяй дзейнасці прадстаўнікоў рэфармацыйных плыняў, ордэна езуітаў у другой палове XVI ст.
У канцы XV-XVI ст. вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай з'яўлялася права патранату, якое праяўлялася ў форме права падавання. Згаданае права павінна было абмяжоўвацца дабрачыннасцю і клопатам з боку свецкага грамадства аб царкоўным дабрабыце і забеспячэнні. Аднак у рэальнасці яно ператварылася ў права свецкіх асоб прызначаць на царкоўныя пасады і распараджацца маёмасцю царквы, што стала глебай для з'яўлення шматлікіх злоўжыванняў. У Турава-Пінскай епархіі настаяцелі пінскіх манастыроў зацвярджаліся граматамі каралёў і вялікіх князёў, а слуцкіх - граматамі ўладальнікаў горада. Кіраўнікамі духоўных устаноў маглі прызначацца асобы, для якіх манастыры з'яўляліся крыніцамі даходаў. Крызісныя тэндэнцыі не былі пераадолены ні царкоўнымі саборамі, ні вальнымі соймамі XVI ст. Факты злоўжыванняў дыскрэдытавалі духавенства ў вачах грамадства, наносілі значную шкоду царкве.
Згаданыя акалічнасці тычыліся дзейнасці духавенства і не прывялі да заняпаду манастырскага жыцця ў краі. Пры ўсіх супярэчнасцях прававога становішча, палітыкі вярхоў, жыццёвай рэальнасці ў канцы XVI ст. праваслаўная царква заставалася самай уплывовай сярод насельніцтва [1, 10].
3. У канцы XVI ст. праваслаўная царква была аб'яўлена па-за законам. Вынікам зацвярджэння уніяцкай царквы было скасаванне праваслаўнай іерархіі, проціпраўныя дзеянні супраць духавенства і насельніцтва, гвалтоўная перадача цэркваў і манастыроў уніятам. Унія, якая мела на мэце аб'яднанне насельніцтва пад адзінай царквой, прывяла да грамадскага канфлікту. На працягу XVIІ ст., нягледзячы на частковае аднаўленне праваслаўнай арганізацыі ў 1632-1633 гг., вяртанне часткі цэркваў і манастыроў праваслаўным, рэформы мітрапалітаў, крызіс праваслаўнай царквы паглыбляўся. Такому становішчу спрыялі варожая дзяржаўная палітыка, асноўнымі прыярытэтамі якой былі ўмацаванне каталіцтва і зацвярджэнне уніяцтва; памяншэнне колькасці абаронцаў праваслаўя за кошт шляхты беларуска-ўкраінскіх зямель, якая ў значнай ступені была апалячана і акаталічана; адыход ад праваслаўя шляхты, што прывяло да паслаблення дзейнасці брацтваў; пераход найбольш актыўнай у абароне праваслаўя часткі казацтва ў падданства Маскоўскай дзяржавы.
У абставінах дэзарганізацыі і крызіснага становішча праваслаўнай царквы ў XVII ст. манастыры Турава-Пінскай епархіі і Слуцкай архімандрыі, якія абапіраліся на сваіх патронаў, з'яўляліся асяродкамі захавання праваслаўя. Асабліва важную ролю яны адыгрывалі ў перыяд безіерархічнага існавання, калі насельніцтва, пазбаўленае духоўнага кіраўніцтва, магло знайсці падтрымку сярод манаства. Заснаванне новых манастыроў і дзейнасць старых былі своеасаблівымі формамі пратэсту супраць уніі. Ва ўмовах частковага аднаўлення царкоўнай структуры на беларускіх землях найбольш значныя манастыры - пінскі Богаяўленскі і слуцкі Свята-Троіцкі - сталі цэнтрамі, якім падпарадкоўваліся прыходскія цэрквы і больш дробныя манастыры [2, 4, 7, 11].
4. Нормы манаскага жыцця вызначаліся статутамі (тыпіконамі). Правілы тыпіконаў складаліся згодна з граматамі і настаўленнямі патрыярхаў, мітрапалітаў і іншых духоўных асоб, улічвалі меркаванні манастырскіх кцітараў. Манастыры павінны былі быць ізаляванымі структурамі. Але на практыцы праваслаўныя ўстановы Турава-Пінскай епархіі ў ХІ-XVII стст. аказаліся ўцягнутымі ва ўсе сферы грамадскага развіцця. Як частка грамадства манастыры жывуць па яго законах, якія не заўсёды ўзгадняліся са статутавымі правіламі, прыводзілі да іх парушэнняў. Тым не менш менавіта з манаскага асяроддзя вылучылася цэлая плеяда хрысціянскіх падзвіжнікаў, аскетаў і асветнікаў, якія значна паўплывалі на маральны стан грамадства. Дабрачынная і апякунская дзейнасць манастыроў спалучалася з забеспячэннем сваіх уласных маёмасных і гаспадарчых патрэб. Прызначаныя стаць прыстанішчам ад жыццёвай буры, манастыры становяцца асяродкамі асветы і адукацыі. Такі дваісты характар арганізацыі дзейнасці вызначаў шляхі гістарычнага развіцця не толькі духоўных устаноў Турава-Пінскай епархіі, але і практычна ўсіх манастыроў беларускіх зямель [2, 4, 5, 8, 9].
5. Архітэктура і ўладкаванне манастырскіх комплексаў у Турава-Пінскай епархіі складаліся пад уплывам грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных і культурна-рэлігійных фактараў. Згодна з інвентарнымі вопісамі канца XV-XVII ст. цэнтральнае месца ў манастырскіх комплесах займалі храм або некалькі храмаў. Храмы манастыроў вызначаліся простым і даволі сціплым убраннем. Іканастасы не былі вялікімі і дзяліліся на «стоячия» і «на фарбах». Абразы часта ўпрыгожваліся рознымі каштоўнымі камянямі і аправамі.
У манастырскіх храмах, акрамя абразоў, знаходзіліся розныя царкоўныя рэчы, некаторыя з іх былі зроблены з каштоўных металаў і мелі надпісы. У рызніцах храмаў захоўвалася свяшчэнніцкае адзенне. Значны пералік рэчаў для богаслужэнняў меўся толькі ў такіх буйных манастырах, як пінскі Лешчанскі, слуцкі Троіцкі. У дробных і менш уплывовых манастырах колькасць гэтых рэчаў была больш сціплай.
Акрамя цэркваў на тэрыторыі манастыроў размяшчаліся жылыя памяшканні для настаяцеляў і браціі, а таксама гаспадарчыя пабудовы. Як правіла, усе будынкі былі драўлянымі. Асобае месца ў манастырах займала шмат'ярусная званіца, якая адначасова магла быць брамай. Вельмі часта ўвесь комплекс агароджваўся. На працягу канца XV-XVII ст. асноўныя прынцыпы планіроўкі і прасторавая арганізацыя манастырскіх комплексаў у Турава-Пінскай епархіі заставаліся нязменнымі [2, 4, 5, 6].
6. З часу ўзнікнення праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі валодаюць рознай маёмасцю: зямлёй; маёнткамі з сялянамі, якія плацілі падаткі і выконвалі розныя павіннасці; сельскагаспадарчымі ўгоддзямі - лясамі, азёрамі з рыбнымі ловамі, сенажацямі, борцямі; дамамі з пляцамі ў горадзе і інш. Асноўным багаццем была зямля, якую манастыры атрымлівалі праз дарэнне, абмен і куплю.
Манастыры займаліся разнастайнай гаспадарчай дзейнасцю і атрымлівалі даходы ад гандлю, кірмашовых збораў, арэнды, перавозу. Пэўныя грашовыя даходы паступалі ў манастыры па тэстаментах і ў якасці ахвяраванняў ад заможных асоб і людзей, якія прыходзілі на багамолле.
Асноўная колькасць манастыроў Турава-Пінскай епархіі была небагатая. Аднак калі ўлічыць той факт, што большасць з іх былі маланаселеныя, то маёмасць, якую яны мелі, забяспечвала патрэбы манахаў. Манастырскія даходы ішлі на выплаты дзяржаўных і царкоўных падаткаў, на дабрачынную і апякунскую дзейнасць, на ўтрыманне навучальных устаноў.
Манастырская маёмасць, як і наогул царкоўная, мела дваякі статус - належала духоўным установам, але права распараджэння ёй залежала ад волі патронаў, або «подавцев». Менавіта такое становішча стала глебай для злоўжыванняў, калі духоўныя ўстановы разглядаліся як «хлябы духоўныя», гэта значыць, як крыніцы даходаў. Падобныя факты сталі распаўсюджанай з'явай асабліва ў XVI ст. Гэта, у сваю чаргу, наносіла шкоду дадзеным установам [3, 4, 5, 10].
Рэкамендацыі па практычнаму выкарыстанню вынікаў
Змест даследавання, яго асноўныя палажэнні і вынікі могуць выкарыстоўвацца пры напісанні спецыяльных і абагульняючых прац па царкоўна-канфесійнай гісторыі Беларусі, Польшчы, Украіны, гісторыі культуры Беларусі, этналогіі, пры распрацоўцы навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў. На аснове матэрыялаў дысертацыі можа быць створаны спецыяльны курс па дзейнасці праваслаўнай царквы і манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст. Вынікі дысертацыйнай працы будуць карыснымі для краязнаўчай і музейнай работы.
Фактычны матэрыял, атрыманы аўтарам, выкарыстоўваецца ў вучэбным працэсе Беларускага дзяржаўнага універсітэта (акт аб практычным прымяненні вынікаў дысертацыйнага даследавання ад 28.05.2009 г.) і УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў» (акт аб практычным прымяненні вынікаў дысертацыйнага даследавання ад 01.06.2009 г.).
Спіс публікацый суіскальніка
Публікацыі ў навуковых часопісах:
1. Дзянісава, А.Р. Прававое становішча праваслаўнай царквы на Беларусі ў XV-XVI стст. / А.Р. Дзянісава // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. - 1998. - № 1. - С. 7-10.
2. Дзянісава, А.Р. Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскага рэгіёна / А.Р. Дзянісава // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. - 2002. - № 2. - С. 3-7.
3. Дзянісава, А.Р. Гаспадарчая дзейнасць праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў другой палове XV-XVII ст. / А.Р. Дзянісава // Беларускі гістарычны часопіс. Навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс. - 2009. - № 4. - С. 10-15.
Публікацыі ў зборніках навуковых артыкулаў і перыядычных выданнях:
4. Дзянісава, А.Р. Слуцкий Свято-Троицкий монастырь / А.Р. Дзянісава // Минские епархиальные ведомости. - 2002. - № 4. - С. 58-60.
5. Дзянісава, А.Р. Пинский Лещинский монастырь / А.Р. Дзянісава // Минские епархиальные ведомости. - 2003. - № 1. - С. 55-56.
6. Дзянісава, А.Р. Свято-Николаевский и Свято-Иоанновский Грозовские монастыри / А.Р. Дзянісава // Минские епархиальные ведомости. - 2005. - № 3. - С. 64-66.
7. Дзянісава, А.Р. Змены ў прававым становішчы праваслаўных манастыроў Турава-Пінскай епархіі ў канцы XVI-XVII ст. / А.Р. Дзянісава // Леў Сапега (1557-1633 гг.) і яго час: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: С.В. Марозава [і інш.]. - Гродна, 2007. - С. 299-304.
8. Дзянісава, А.Р. Развіццё асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці праваслаўных манастыроў у Турава-Пінскім рэгіёне (ХІІ - першая палова XVII ст.) / А.Р. Дзянісава // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. / Белар. дзярж. ун-т; рэдкал.: У.К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007. - Вып. 2. - С.117-119.
9. Дзянісава, А.Р. Дзейнасць праваслаўных манастыроў Тураўскай епархіі ў ХІ-ХІІ стст. / А.Р. Дзянісава // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа: зб. навук. артыкулаў / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, ГрДУ імя Я. Купалы, Ін-т гіст. НАНБ, рэдкал.: С.В. Марозава [і інш.]. - Гродна: ГрДУ, 2008. - С. 430-433.
10. Дзянісава, А.Р. Права патранату ў прававым становішчы праваслаўнай царквы беларускіх зямель у канцы XV-XVI ст. / А.Р. Дзянісава // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы. Научный сборник. - Минск: Издательский центр БГУ, 2008. - Вып. 1. - С.163
Матэрыялы канферэнцый:
11. Фурс (Дзянісава), А.Р. Гісторыя Пінскіх праваслаўных манастыроў / А.Р. Фурс (Дзянісава) // Матэрыялы студэнцкай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 60-годдзю гістарычнага факультэта БДУ, Мінск, кастр. 1994 г. / Беларус. дзярж. ун-т, Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў; рэдкал.: І.А. Еўтухоў [і інш.] - Мінск, 1994. - С. 39-41.
12. Дзянісава, А.Р. Праваслаўныя манастыры на ўсходзе Беларусі ў канцы XV - першай палове XVI стст. / А.Р. Дзянісава // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця: матэрыялы ІІ Усебеларус. канф. гісторыкаў, Мінск, 10-11 крас. 1997 г. / Белар. дзярж. ун-т - Мінск, 1999. - С. 63-64.
13. Дзянісава, А.Р. Праваслаўныя манастыры Турава-Пінскай епархіі ў XI-XVII стст.: гістарыяграфія праблемы / А.Р. Дзянісава // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі, новай і навейшай гісторыі краін Еўропы і ЗША: матэрыялы Рэсп. навук-тэарэт. канф., г. Мінск, 28 сак. 2008 г. У 2 ч. Ч. 1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (ад старажытных часоў да кастрычніка 1917 г.) / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А.І. Андарал, М.М. Забаўскі, А.П. Жытко [і інш.]; адк. рэд. В.А. Пілецкі. - Мінск: БДПУ, 2008. - С. 12-15.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.
реферат [75,3 K], добавлен 04.03.2009Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкладу Е. Полацкай, К. Тураўскага і К. Смаляціч у развіццё культуры Беларусі ў эпоху ранняга сярэднявечча.
контрольная работа [22,0 K], добавлен 24.11.2010Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый. Ідэалогія "заходнерусізму" і яе рысы. Фарміраванне асноўных элементаў беларускай нацыі.
контрольная работа [29,5 K], добавлен 01.03.2010Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст.
курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.
контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзейнасць Е. Полацкай, яе заслугі у распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі.
контрольная работа [29,1 K], добавлен 24.11.2010Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.
контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чорт шляхецкасялянскіх міжсаслоўных адносін на беларускіх землях. Вынікі аграрнай рэформы 1557 года.
курсовая работа [51,9 K], добавлен 08.08.2010Суперечності розвитку української культури у другій половині XVIІ і на початку XVIII століття. Культурний підйом України на межі XVIІ-XVIII століть. Національна своєріднсть і специфіка українського мистецтва у другій половині XVIІ-XVIII століття.
реферат [27,8 K], добавлен 05.10.2008Летапісы, гістарычныя творы XI-XVII стст., у якіх апавяданне вялося па гадах, найважнейшыя гістарычныя крыніцы і самыя значныя помнікі грамадскай думкі і культуры Старажытнай Русі. Вывучэнне летапісе як гістарычнай крыніцы і метады іх вывучэння.
реферат [35,3 K], добавлен 27.04.2012Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асветы і навукі. Прыгонны тэатр. Мастацкія вырабы мануфактур і іх значэнне, асартымент і разнавіднасці.
презентация [4,1 M], добавлен 24.09.2013Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.
контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. Асноўныя накірункі развіцця ВКЛ у XV ст. Палітычнае становішча Беларусі. Дзяржаўны лад і органы кіравання. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель.
курсовая работа [99,9 K], добавлен 21.01.2011Аналіз системи прямого оподаткування на українських землях під владою Литви, Польщі та Речі Посполитої в середині XIV-XVII ст. Основні види податків: данина, подимщина, серебщина, стація. Зближення Великого князівства Литовського з Королівством Польським.
статья [27,9 K], добавлен 11.08.2017Межславянския супярэчнасці ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе другой паловы XVI - першай чвэрці XVII ст. Руска-польска-ўкраінскія адносіны. Украінская нацыянальная рэвалюцыя. Колонизаторская палітыка Расійскай імперыі на ўкраінскіх і беларускіх землях.
дипломная работа [97,2 K], добавлен 28.05.2012Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго назвы. Духоўная жыццё балтаў і ўсходніх славян.
реферат [35,2 K], добавлен 17.12.2010Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннем першабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі. Пытанне паходжання славян на тэрыторыі Беларусі, дэмаграфічный рост у VІІІ-ІХ стст. Асноўны масіў славянства склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы.
реферат [13,8 K], добавлен 28.03.2010Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.
дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012