Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

Агульна характарыстыка уплыву Вялікага Княства Літоўскага на фарміраванне знешнепалітычнай лініі Рэчы Паспалітай. Ступень уплыву палітычнага народа на фарміраванне знешнепалітычнай пазіцыі ВКЛ (РП) у сістэме ўзаемадачыненняў "шляхта-магнаты-ўраднікі".

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 63,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 327(474/476:470:485)(091)“16”(043.3)+

327(438:470:485)(091)“16”(043.3)

АЎТАРЭФЕРАТ

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

кандыдата гістарычных навук

па спецыяльнасці 07.00.15 - гісторыя міжнародных адносін

і знешняй палітыкі

Дземідовіч Алена Васільеўна
Мінск, 2012

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковыя кіраўнікі:Лойка Павел Алегавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;

Варонін Васіль Аляксеевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты: Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч,

доктар гістарычных навук, прафесар, рэктар УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”;

Мікалаева Людміла Віктараўна,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Апаніруючая арганізацыя:УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Абарона адбудзецца 19 верасня 2012 г. у 16.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.20 у Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 407.

Тэлефон вучонага сакратара: 259-70-05

E-mail: dostanko@bsu.by

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Аўтарэферат разасланы “6ліпеня 2012 г.

В.а. вучонага сакратара

савета па абароне дысертацый

доктар палітычных навук, прафесар Ю.І. Малевіч

знешнепалітычны літоўскі паспаліты шляхта

Рэзюмэ

Дземідовіч Алена Васільеўна

Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах

Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

Ключавыя словы: Рэч Паспалітая, Вялікае Княства Літоўскае, Каралеўства Польскае, Расія, Швецыя, знешняя палітыка, вайна, перамір'е, шляхта, манарх, палітычная эліта, сойм, соймік.

Мэта даследавання - вызначыць месца і ролю Вялікага Княства Літоўскага ў сістэме ўзаемаадносін Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

Метады даследавання. Дысертацыйнае даследаванне было праведзена з дапамогай агульнанавуковых метадаў: аналізу, сінтэзу; індукцыі, дэдукцыі; аналогіі, параўнання; мадэлявання. З шэрагу спецыяльна-гістарычных метадаў былі выкарыстаны гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнаўчы. Былі задзейнічаны метады герменеўтыкі.

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Вызначаны месца і роля Вялікага Княства Літоўскага ў сістэме ўзаемаадносін Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Упершыню на аснове шырокага кола крыніц і літаратуры ацэнены пазіцыя і ўплыў Вялікага Княства Літоўскага ў стасунках Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй. Паказана дынаміка стаўлення шляхты да ўвасаблення вышэйзгаданых кірункаў знешняй палітыкі ў жыццё, вызначаны асноўныя матывы, якія фарміравалі пэўную пазіцыю вышэйшага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага.

Рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры стварэнні навуковых прац і дапаможнікаў па знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай, па сацыяльна-палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама па агульным курсе гісторыі Беларусі. Праца можа выкарыстоўвацца падчас распрацоўкі спецкурсаў па гісторыі міжнародных адносін Паўночнай і Усходняй Еўропы.

Резюме

Демидович Елена Васильевна

Великое Княжество Литовское во внешнеполитических отношениях

Речи Посполитой с Россией и Швецией в первой трети XVII ст.

Ключевые слова: Речь Посполитая, Великое Княжество Литовское, Королевство Польское, Россия, Швеция, внешняя политика, война, перемирие, шляхта, монарх, политическая элита, сейм, сеймик.

Цель исследования - определить место и роль Великого Княжества Литовского в системе взаимоотношений Речи Посполитой с Россией и Швецией в первой трети XVII ст.

Методы исследования. Диссертационное исследование было проведено с помощью общенаучных методов: анализа, синтеза; индукции, дедукции; аналогии, сравнения; моделирования. Из ряда специально-исторических методов были использованы историко-генетический, историко-сравнительный. Были задействованы методы герменевтики.

Полученные результаты и их новизна. Определены место и роль Великого Княжества Литовского в системе взаимоотношений Речи Посполитой с Россией и Швецией в первой трети XVII ст. Впервые на основе широкого круга источников и литературы оценены позиция и влияние Великого Княжества Литовского в отношениях Речи Посполитой с Россией и Швецией. Показана динамика отношения шляхты к воплощению вышеупомянутых направлений внешней политики в жизнь, выявлены основные мотивы, которые формировали определенную позицию высшего сословия Великого Княжества Литовского.

Рекомендации по использованию результатов диссертации. Результаты исследования могут быть использованы при создании научных работ и пособий по внешней политике Речи Посполитой, по социально-политической истории Великого Княжества Литовского и Речи Посполитой, а также по общему курсу истории Беларуси. Работа может использоваться при разработке спецкурсов по истории международных отношений Северной и Восточной Европы.

Summary

Alena V. Dzemidovich

The Grand Duchy of Lithuania in foreign affairs of the
Polish-Lithuanian Commonwealth with Russia and Sweden in the first third
of the XVII century

Key words: the Polish-Lithuanian Commonwealth, the Grand Duchy of Lithuania, the Kingdom of Poland, Russia, Sweden, foreign policy, war, truce, gentry, monarch, political elite, Sejm, Sejmik.

Purpose of the research - to determine the place and role of the Grand Duchy of Lithuania in the system of relations of the Polish-Lithuanian Commonwealth with Russia and Sweden in the first third of the XVII century.

Methods of the research. The dissertation research was conducted with general scientific methods: analysis, synthesis; induction, deduction; analogy, comparison; modelling. Among special historical methods the following were used - historical genetic, historical comparative. Methods of hermeneutics were involved.

Achieved results and their novelty. The place and role of the Grand Duchy of Lithuania in the system of relations of the Polish-Lithuanian Commonwealth with Russia and Sweden in the first third of the XVII century were determined. The dissertation reveals on the basis of a great number of sources the position and influence of the Grand Duchy of Lithuania in the relations with Russia and Sweden. The dyna-mics of the gentry attitudes to implementation of the above mentioned foreign policy was shown. Basic motives which formed definite attitudes of the upper class of the Grand Duchy of Lithuania were determined.

Recommendations on use of the results of the dissertation. The results of the dissertation can be used while creating scientific works and textbooks on foreign po-licy of the Polish-Lithuanian Commonwealth, on social and political history of the Grand Duchy of Lithuania and the Polish-Lithuanian Commonwealth and also on general course of the history of Belarus. The work can be used while making out special courses in the history of foreign affairs of northern and eastern Europe.

Уводзіны

Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), апынуўшыся ў складзе Рэчы Паспалітай (РП), згодна з Люблінскай уніяй 1569 г. павінна было сумесна з Каралеўствам Польскім (КП) праводзіць агульную знешнюю палітыку. Аднак рэаліі ўзаемастасункаў ВКЛ і КП паказалі, наколькі гістарычная рэчаіснасць адрознівалася ад унійных імператываў. Геапалітычнае становішча, уласныя інтарэсы ВКЛ і КП абумоўлівалі рознае стаўленне гэтых дзяржаўных адзінак да актуальных праблем знешняй палітыкі. Акрамя таго, шмат у чым аўтаномны статус ВКЛ у складзе федэратыўнай дзяржавы забяспечваў яму магчымасці кіравацца ўласным бачаннем знешнепалітычных спраў, што не заўсёды адпавядала інтарэсам манарха і КП.

Палітыка РП на міжнароднай арэне ў першай трэці XVII ст. характарызавалася шматвектарнасцю. Асаблівая актыўнасць праявілася ў некалькіх напрамках. Адбывалася змаганне са Швецыяй, дзе ў якасці прычыны выступілі прэтэнзіі Жыгімонта ІІІ Вазы на дынастычныя правы, але, па сутнасці, гэта была барацьба за Прыбалтыку. Да таго ж, акрэслены прамежак часу азнаменаваўся для РП неадназначнымі ўзаемаадносінамі з Расійскай дзяржавай.

Улічваючы выключнасць знешнепалітычнай сітуацыі (зацяжныя канфлікты з суседнімі краінамі, што ў далейшым абумовіла новы расклад міжнародных адносін), у якой апынулася РП у першай трэці XVII ст., і сцвярджаючы пра адметны статус ВКЛ у складзе федэратыўнай дзяржавы, трэба канстатаваць, што важнае значэнне набывае вывучэнне пазіцыі Княства адносна знешнепалітычнага курсу РП. Неабходнасць гэтага вынікае з патрэбы асэнсавання ўплыву ВКЛ на ход падзей і складванне пэўнай геапалітычнай сістэмы.

У прапанаванай працы даследуюцца месца і роля ВКЛ у сістэме ўзаемаадносін РП з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. Гэта праблема з'яўляецца надзвычай актуальнай у айчыннай гістарыяграфіі, паколькі згаданае пытанне ў ёй не разглядалася. Абранне ж у якасці прадмета даследавання пазіцыі шляхты ВКЛ адносна найважнейшых праблем дзяржаўнага жыцця - знешняй палітыкі - пашырае веды пра ўнутраны статус ВКЛ у складзе РП. Апошняе з'яўляецца запатрабаваным кірункам як беларускай, так і замежнай гістарыяграфіі, таму што дазваляе глыбей зразумець гістарычны феномен суіснавання ВКЛ і КП у межах адной дзяржавы - Рэчы Паспалітай.

Храналагічныя рамкі дысертацыі акрэсліваюцца першай трэццю XVII ст. Ніжняй мяжой абраны 1600 г., якім пачынаецца новы этап знешняй палітыкі РП як у адносінах да Расійскай дзяржавы - з адпраўлення пасольства Льва Сапегі ў Маскву, так і да Швецыі - пачатак доўгатэрміновага ваеннага канфлікту прадстаўнікоў дынастыі Вазаў за спадчынную карону і панаванне на Балтыцы. За верхнюю храналагічную мяжу даследавання пры разглядзе ўзаемаадносін са Швецыяй прыняты 1629 г. - падпісанне Альтмаркскага перамір'я і завяршэнне з ёй серыі войнаў, а ў дачыненні да адносін РП з Расійскай дзяржавай - 1632 г., якім разам са смерцю Жыгімонта ІІІ Вазы і пачаткам Смаленскай вайны завяршыўся асобны этап у гісторыі ўзаемаадносін гэтых дзяржаў.

Агульная характарыстыка працы

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі

Дысертацыйнае даследаванне з'яўляецца часткай навукова-даследчых тэм “Унутры- і міжсаслоўныя адносіны на беларускіх землях у XVI-XVIII стст.” (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20113056) і “Рэлігійныя працэсы і іх уплыў на стан беларускага грамадства ў XVI-XVIII стст.” (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20113993), якія выконваюцца на кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі”, зацверджанай на 2011-2015 гг.

Мэта і задачы даследавання

Аб'ектам даследавання з'яўляюцца ўзаемаадносіны РП з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

Прадмет даследавання - пазіцыя палітычнага народа (шляхты) ВКЛ у сістэме ўзаемаадносін РП з Расіяй і Швецыяй.

Мэта дадзенай працы - вызначыць месца і ролю ВКЛ у сістэме ўзаемаадносін РП з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.

Для дасягнення ўказанай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

1) ахарактарызаваць уплыў ВКЛ на фарміраванне знешнепалітычнай лініі РП; даць агульную (для ўсёй РП) і асобную (у дачыненні да ВКЛ) ацэнку знешнепалітычнага курсу дзяржавы ў першай трэці XVII ст.;

2) вылучыць у сістэме знешнепалітычных прыярытэтаў РП ролю ўзаемаадносін з Расійскай дзяржавай; даць ім характарыстыку праз прызму інтарэсаў ВКЛ і РП, а таксама фактара Дзмітрыяды; паказаць гістарычную дынаміку ў правядзенні абазначанага кірунку ў жыццё з пункту гледжання ВКЛ;

3) вылучыць у сістэме знешнепалітычных прыярытэтаў РП месца шведскага кірунку і даць яму характарыстыку праз прызму інтарэсаў ВКЛ і РП; паказаць гістарычную дынаміку ў правядзенні абазначанага кірунку ў жыццё з пункту гледжання ВКЛ;

4) выcветліць ступень уплыву палітычнага народа на фарміраванне знешнепалітычнай пазіцыі ВКЛ (РП) у сістэме ўзаемадачыненняў “шляхта - магнаты-ўраднікі”; вызначыць ролю найбольш уплывовых дзеячаў ВКЛ у знешняй палітыцы РП у першай трэці XVII ст.;

5) выявіць асноўныя матывацыйныя фактары ў фарміраванні знешнепалітычнай пазіцыі шляхты ВКЛ і ахарактарызаваць іх.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. Умовамі Люблінскай уніі 1569 г. прадугледжвалася сумесная знешнепалітычная дзейнасць ВКЛ і КП, аднак на практыцы Княства мела ўласнае бачанне спраў міжнароднага характару, што было абумоўлена спецыфікай геапалітычнага становішча і наяўнасцю ўласных інтарэсаў, адрозных ад імкненняў кароннай шляхты і каралеўскай улады. Асобны статус ВКЛ у складзе федэратыўнай дзяржавы прадстаўляў пэўныя мажлівасці самастойнасці ў сферы знешнепалітычных адносін і дазваляў улічваць вышэйпералічаныя фактары. Знешнюю палітыку РП трэба прызнаць недастаткова сбалансаванай, што негатыўна ўплывала на становішча ВКЛ.

2. Адносіны РП і Расійскай дзяржавы ў пачатку XVII ст. вызначаліся імкненнем захаваць статус-кво, што было адлюстраваннем знешнепалітычнай лініі ВКЛ. Аднак да дэстабілізацыі стасункаў прывяла авантура Ілжэдзмітрыя І, падтрыманая ўплывовымі магнатамі КП і манархам РП. Шляхта ВКЛ, за некаторым выключэннем, не падтрымала Дзмітрыяду. Удзел у ёй асобных прадстаўнікоў РП быў абумоўлены інтарэсамі меркантыльнага характару. Паглыбленне канфлікту адбылося падчас інтэрвенцыі РП у Расійскую дзяржаву. У кантэксце разладжаных адносін РП і Расіі тэрытарыяльныя набыткі не мелі іншай перспектывы, як ваеннай пагрозы з боку Расійскай дзяржавы. Інтэрвенцыя раскалола палітычную эліту ВКЛ: вылучыліся яе прыхільнікі і праціўнікі. Няўдачы інтэрвенцыі скіравалі погляды палітычнай эліты да падтрымання ранейшага статус-кво. Прыкладам разважнасці ў адносінах да Расіі можна лічыць пазіцыю павятовай шляхты ВКЛ, якая на працягу ўсёй ваеннай кампаніі выступала за падтрыманне мірных адносін з усходнім суседам. Перыяд ад Дэўлінскага перамір'я да Смаленскай вайны у адносінах РП і Расійскай дзяржавы характарызаваўся напружанасцю, што было абумоўлена шэрагам нявырашаных пытанняў, звязаных з тытулатурай манархаў, памежнымі спрэчкамі. Гэта выклікала асцярогі шляхты ВКЛ адносна ўзнікнення новай вайны паміж РП і Расійскай дзяржавай.

3. Шведскі вектар належаў да ліку бясспрэчных знешнепалітычных прыярытэтаў РП, і ВКЛ было ўцягнута ў вырашэнне балтыйскага пытання. Вызначальнымі ў межах акрэсленага кірунку былі дынастычныя амбіцыі Жыгімонта ІІІ Вазы, дзеля чаго ён ахвяраваў дзяржаўнымі інтарэсамі РП і вёў нерацыянальны знешнепалітычны курс. Вайна 1600-1611 гг. успрымалася шляхтай ВКЛ як абарончая і была ёй падтрымана. У далейшым зацяжны характар канфлікту і яго негатыўныя наступствы пабуджалі шляхту ВКЛ патрабаваць ад манарха прымірэння са Швецыяй і адмовы ад дынастычных прэтэнзій. Непадатлівасць караля пры падтрымцы КП, ахвяраванне інтарэсамі Княства вымушалі ВКЛ ісці на сепаратныя пагадненні са Шведскім Каралеўствам.

4. На прыкладзе шэрагу канкрэтных сітуацый даказана, што магнаты-ўраднікі ВКЛ істотна ўплывалі на знешнюю палітыку РП. Яскравымі прыкладамі з'яўляецца Мітаўскае пагадненне Крыштофа Радзівіла 1622 г. і дзейнасць Льва Сапегі. Пры ўсёй той вазе, якую мела павятовая шляхта ў палітычнай сістэме РП, на практыцы яе роля ў фарміраванні знешнепалітычнага курсу дзяржавы была абмежаванай. Шляхецкае саслоўе з'яўлялася своеасаблівым стрымліваючым фактарам, ад якога патрабавалася санкцыя на ажыццяўленне мерапрыемстваў, звязаных са знешняй палітыкай: зацвярджэнне падаткаў на ваенныя патрэбы, вырашэнне соймам пытанняў вайны і міру, арганізацыя паспалітага рушэння.

5. У фарміраванні знешнепалітычнай пазіцыі шляхты ВКЛ можна вылучыць два асноўныя матывацыйныя фактары - палітычны і эканамічны. Першы выяўляўся ў дзяржаўнай салідарнасці з КП, што прывяло да ўдзелу ВКЛ у войнах з Расіяй і Швецыяй. Але ваенныя страты і пагрозы, а таксама тое, што кароль пачаў вайну без згоды сойма і дзеля ўласнага дынастычнага інтарэсу, вялі да негатыўнага ўспрымання войнаў шляхтай ВКЛ. Эканамічны фактар першапачаткова заключаўся ў зацікаўленасці пэўных магнатаў ВКЛ у атрыманні асабістых выгод (маёнткаў, пасад і інш.). Аднак негатыўныя эканамічныя наступствы вайны вымушалі ВКЛ у цэлым імкнуцца да міру.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дадзеная дысертацыйная праца з'яўляецца самастойным уласным даследаваннем суіскальніка, якое ажыццяўлялася з выкарыстаннем шырокага кола крыніц і літаратуры. Аўтарам быў праведзены пошук і аналіз дакументальнага матэрыялу, асноўная частка якога знаходзіцца ў замежных архівасховішчах і аддзелах рукапісаў бібліятэк, у прыватнасці Рэспублікі Польшча. Акрамя таго, былі задзейнічаны матэрыялы апублікаваных крыніц, а таксама дасягненні айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Матэрыялы і вынікі дысертацыйнага даследавання былі прадстаўлены на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, а таксама на спецыялізаваных навуковых чытаннях і школах: Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Леў Сапега (1557-1633 гг.) і яго час” (Гродна, 4-5 красавіка 2007 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных, прысвечанай 90-годдзю Гетманату Паўла Скарападскага “Дні науки історичного факультету-2008” (Кіеў, 23-24 красавіка 2008 г.); “Х республиканской научно-методической конференции молодых ученых” (Брэст, 15-16 мая 2008 г.); Пасяджэннях “Летней школы молодых историков Беларуси и России - 2008” (Мінск, 18-23 жніўня 2008 г.); II Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы” (Гомель, 9-10 кастрычніка 2008 г.); Международных научных чтениях, посвященных 130-летию со дня рождения первого ректора БГУ, выдающегося ученого-слависта, академика В.И. Пичеты (Мінск, 28-29 кастрычніка 2008 г.); Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці (да 90-годдзя ўтварэння БССР)” (Мінск, 27 лютага 2009 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю гістарычнага факультэта БДУ “Сучасныя тэндэнцыі развіцця гістарычнай навукі і адукацыі” (Мінск, 25 верасня 2009 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Романовские чтения - VI (к 75-летию исторического факультета УО “МГУ им. А.А. Кулешова”)” (Магілёў, 24-25 лістапада 2009 г.); III Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Беларусь в современном мире” (Гомель, 20 мая 2010 г.); “Круглым стале”, прысвечаным 160-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, архівіста, археолага А.П. Сапунова (1851-1924) і 100-годдзю адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута (Мінск, 28 красавіка 2011 г.); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў, прысвечанай 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі” (Мінск, 27-28 верасня 2011 г.); Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Романовские чтения - VIII” (Магілёў, 24 лістапада 2011 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Вынікі і матэрыялы дысертацыйнага даследавання прадстаўлены аўтарам у 14 навуковых публікацыях, у тым ліку 4 - у рэцэнзаваных навуковых часопісах і зборніках аб'ёмам 3 аўтарскія аркушы, 8 - у зборніках матэрыялаў і тэзісаў дакладаў навуковых канферэнцый, 2 - у іншых навуковых зборніках. Агульны аб'ём апублікаваных артыкулаў складае 5,5 аўтарскія аркушы.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя ўключае пералік умоўных абазначэнняў, уводзіны, агульную характарыстыку працы, тры главы, заключэнне, бібліяграфічны спіс. Поўны памер дысертацыі складае 141 старонку (тэкст - 114, бібліяграфія - 27). Бібліяграфічны спіс уключае 361 адзінку , з іх 14 - аўтарскія публікацыі.

Асноўны змест працы

Асноўная частка дысертацыі змяшчае тры главы. У першай главе “Гістарыяграфія, крыніцы і метадалогія гістарычнага даследавання” аўтарам разгледжана і прааналізавана гістарыяграфія праблемы, прыведзена класіфікацыя і даецца характарыстыка крыніц, вызначаны метадалагічныя асновы напісання працы.

У раздзеле 1.1 “Гістарыяграфія” разглядаецца расійская, польская, беларуская, украінская гістарыяграфія. Узгадваюцца ключавыя працы шведскай і літоўскай гістарыяграфіі, якія маюць дачыненне да тэмы.

Расійская гістарыяграфія праблемы ўяўляе сабой сінтэз даследаванняў ключавых падзей першай трэці XVII ст., якія разглядаюцца ў рамках больш агульных прац, прысвечаных вывучэнню гісторыі Расійскай дзяржавы ў цэлым ці праблеме балтыйскага пытання. Пэўныя аспекты ўзаемаадносін Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы знайшлі адлюстраванне ў працах М.М. Карамзіна, С.М. Салаўёва, М.І. Кастамарава, С.Ф. Платонава Карамзин, Н.М. История государства Российского : [в 4 кн. : в 12 т.] / Н.М. Карамзин ; [вступ. ст., коммент. к письмам: А.Ф. Смирнов ; сост., коммент. А.М. Михайлов]. - М. : РИПОЛ классик, 2001. - [Кн. 4] : Т. 10-12. - 735 с.; Соловьёв, С.М. Сочинения : в 18 кн. / С.М. Соловьёв ; [отв. ред.: И.Д. Ковальченко, С.С. Дмитриев]. - М. : Мысль, 1988-1998. - Кн. 4 : История России с древнейших времён : Т. 7-8 / [коммент. В.И. Корецкого, В.С. Шульгина]. - 1989. - 751 с.; Соловьёв, С.М. Сочинения : в 18 кн. / С.М. Соловьёв ; [отв. ред. И.Д. Ковальченко, С.С. Дмитриев]. - М. : Мысль, 1988-1998. - Кн. 5 : История России с древнейших времён : Т. 9-10 / [коммент. А.М. Сахарова, В.С. Шульгина]. - 1990. - 718 с.; Костомаров, Н. Кто был первый Лжедмитрий? : ист. исслед. / Н. Костомаров. - СПб. : Тип. В. Безобразвова и К?, 1864. - 63 с.; Костомаров, Н.И. Смутное время Московского государства в начале XVII столетия: 1604-1613 / Н.И. Костомаров. - М. : Чарли, 1994. - 800 с.; Платонов, С.Ф. Москва и Запад ; Борис Годунов / С.Ф. Платонов ; [предисл. А.Л. Хорошкевич]. - М. : Богород. печатник, 1999. - 283 с.; Платонов, С.Ф. Очерки по истории смуты в Московском государстве XVI-XVII вв. Опыт изучения общественного строя и сословных отношений в Смутное время / С.Ф. Платонов; отв. ред. Я.Н. Щапов. - М. : Памятники ист. мысли, 1995. - 469 с. .

Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі знешнепалітычную лінію ВКЛ і КП размежавалі даследаванні А. Савіча, А. Рамановіча Савич, А.А. Борьба русского народа с польской интервенцией в начале XVII в. / А.А. Савич. - М. : Гос. соц.-экон. изд-во, 1939. - 56 с.; Савич, А. Польско-литовская интервенция в эпоху великой Московской смуты / А. Савич // Сборник общества исторических, философских и социальных наук при Пермском университете / Перм. гос. ун-т ; под ред. А.П. Дьяконова. - Пермь, 1927. - Вып. 2. - С. 58-87; Романович, А. Новая страница из истории польской интервенции в Московском государстве в начале XVII века / А. Романович // Историк-марксист. - 1936. - Кн. 6. - С. 68-96.. Па гэтай прычыне, нягле-дзячы на тэндэнцыйны падыход, вартасць адзначаных прац дастаткова высокая. Аднак падобныя працы былі хутчэй выключэннем. У савецкай гістарыяграфіі па-ранейшаму пераважалі даследаванні, у якіх узаемаадносіны РП і Расійскай дзяржавы разглядаліся ў агульным рэчышчы вывучэння Смутнага часу.

Вялікае значэнне для вывучэння ўзаемаадносін РП і Расійскай дзяржавы перыяду Смуты маюць працы Р.Р. Скрыннікава. У іх аўтар трактуе падзеі дадзенага перыяду, пазбягаючы адназначных ацэнак і высноў Скрынников, Р.Г. Лихолетье : Москва в XVI-XVII веках / Р.Г. Скрынников. - М. : Моск. рабочий, 1988. - 543 с.; Скрынников, Р.Г. Самозванцы в России в начале XVII в. Григорий Отрепьев / Р.Г. Скрынников ; Акад. наук СССР ; отв. ред. А.П. Деревянко. - 2-е изд., испр. и доп. - Новосибирск : Наука, Сиб. отд-ние, 1990. - 238 с. .

Вывучэнню балтыйскага пытання ва ўсёй яго шматграннасці прысвечаны працы гісторыка Г.В. Форстэна Форстен, Г.В. Балтийский вопрос в XVI и XVII столетиях (1544-1648) : исследование : [д-р. дис.] : в 2 т. / Г.В. Форстен. - СПб. : Тип. В.С. Балашева и Кє, 1893-1894. - Т. 1 : Борьба из-за Ливонии. - 1893. - XV, 717 с.; Форстен, Г.В. Балтийский вопрос в XVI и XVII столетиях (1544-1648) : исследование : [д-р. дис.] : в 2 т. / Г.В. Форстен. - СПб. : Тип. В.С. Балашева и Кє, 1893-1894. - Т. 2 : Борьба Швеции с Польшей и Габсбургским домом: (30-летняя война). - 1894. - IX, 632 с. .

Важнымі для даследавання знешняй палітыкі РП з'яўляюцца працы расійскага даследчыка Б.М. Флоры Флоря, Б.Н. Польско-литовская интервенция в России и русское общество / Б.Н. Флоря ; Рос. акад. наук, Ин-т славяноведения. - М. : Индрик, 2005. - 415 с.; Флоря, Б.Н. Русско-польские отношения и балтийский вопрос в конце XVI - начале XVII в. / Б.Н. Флоря ; Акад. наук СССР, Ин-т славяноведения и балканистики ; [отв. ред. В.Д. Королюк]. - М. : Наука, 1973. - 222 с.; Флоря, Б.Н. Русско-польские отношения и политическое развитие Восточной Европы во второй половине XVI - начале XVII в. / Б.Н. Флоря ; Акад. наук СССР, Ин-т славяноведения и балканистики. - М. : Наука, 1978. - 300 с. . Гісторык выразна размяжоўвае погляды эліты КП і ВКЛ на знешнепалітычныя справы і падкрэслівае, што першапачаткова магнаты і шляхта ВКЛ былі супраць ускладнення адносін з Масквой. Тым не менш вышэйшае саслоўе РП аб'ядноўвала адна мэта: пераўтварыць рускія землі ў аб'ект польска-літвінскай феадальнай каланізацыі. Але шляхі здзяйснення гэтага, на думку аўтара, былі розныя: літвіны дамагаліся сваіх мэт мірнымі сродкамі, у той час як палякі былі схільнымі да агрэсіі Флоря, Б.Н. Польско-литовская интервенция в России… С. 80; Флоря, Б.Н. Русско-польские отношения и политическое развитие Восточной Европы… С. 288-289..

Стасункі РП з Расійскай дзяржавай і Шведскім Каралеўствам надзвычай шырока адлюстраваны ў польскай гістарыяграфіі. Адным з першых даследаванняў, у якім былі прааналізаваны падзеі першай трэці XVII ст., стала трохтомная праца Ю. Нямцэвіча, прысвечаная эпосе Жыгімонта ІІІ Niemcewicz, J.U. Dzieje panowania Zygmunta III, krуla polskiego : w 3 t. / J.U. Niemcewicz. - Wrocіaw : Z. Schletter, 1836. - T. 1. - LVIII, 367 s.; Niemcewicz, J.U. Dzieje panowania Zygmunta III, krуla polskiego : w 3 t. / J.U. Niemcewicz. - Wrocіaw : Z. Schletter, 1836. - T. 2. - 411 s.; Niemcewicz, J.U. Dzieje panowania Zygmunta III, krуla polskiego: w 3 t. / J.U. Niemcewicz. - Wrocіaw : Z. Schletter, 1836. - T. 3. - 453 s. . У канцы XIX - пачатку XX ст. з'яўляюцца даследаванні А. Хіршберга, прысвечаныя канкрэтным падзеям дадзенага перыяду Hirschberg, A. Dymitr Samozwanec / A. Hirschberg. - Lwуw : Gubrynowicz i Schmidt, 1898. - IX, 296 s.; Hirschberg, A. Maryna Mniszchуwna / A. Hirschberg. - Lwуw : Gubrynowicz i Schmidt, 1906. - VII, 339, III s. .

“Паўночнаму” пытанню прысвечана трылогія А. Шэлянгоўскага, у якой разглядаецца складаны працэс змагання за Балтыку, паказваецца і ацэньваецца агульная палітычная сітуацыя ў Еўропе Szel№gowski, A. Sprawa pуіnocna w wiekach XVI i XVII : w 3 cz. / A. Szel№gowski. - Lwуw : Nakі. Ksiкg. Pol. B. Poіonieckiego ; Warszawa : Gebethner i Wolff, 1904-1905. - Cz. 1 : Walka o Baіtyk. - 1904. - 399 s.; Szel№gowski, A. Sprawa pуіnocna w wiekach XVI i XVII : w 3 cz. / A. Szel№gowski. - Lwуw : Nakі. Ksiкg. Pol. B. Poіonieckiego ; Warszawa : Gebethner i Wolff, 1904-1905. - Cz. 2 : Њl№sk i Polska wobec powstania czeskiego. - 1904. - 423 s.; Szel№gowski, A. Sprawa pуіnocna w wiekach XVI i XVII : w 3 cz. / A. Szel№gowski. - Lwуw : Nakі. Ksiкg. Pol. B. Poіonieckiego ; Warszawa : Gebethner i Wolff, 1904-1905. - Cz. 3 : O ujњcie Wisіy. Wielka wojna pruska. - 1905. - XVI, 462 s. .

Важным этапам у асвятленні адносін РП і Расійскай дзяржавы перыяду інтэрвенцыі з'явілася манаграфія В. Сабескага Sobieski, W. Їуіkiewski na Kremlu / W. Sobieski. - Krakуw [etc.] : G. Gebethner i Spуіka, 1920. - 217 s..

У 60-я гг. XX ст. да тэматыкі ўзаемаадносін РП і Расійскай дзяржавы звярнуўся Я. Мацішэўскі. Аднак даследчык удзяліў больш увагі меркаванням шляхты КП наконт знешняй палітыкі РП. Непасрэдна пазіцыя ВКЛ была пакінута па-за межамі навуковага інтарэсу Maciszewski, J. Polska a Moskwa, 1603-1618. Opinie i stanowiska szlachty polskiej / J. Maciszewski. - Warszawa : Paсst. Wydaw. Nauk., 1968. - 327 s.; Maciszewski, J. Szlachecka opinia publiczna w Polsce wobec interwencji w Moskwie (1604-1609) / J. Maciszewski // Kwart. Hist. - 1963. - Rocz. 70, № 2. - S. 363-386. .

Безумоўным аўтарытэтам у галіне даследавання як увогуле палітычнай гісторыі эпохі Вазаў, так у прыватнасці і стасункаў РП з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст. з'яўляецца Г. Віснер. Яму належыць шэраг прац, прысвечаных унутранай і знешняй палітыцы РП Wisner, H. Kampania Inflancka Krzysztofa Radziwiііa w latach 1617-1618 / H. Wisner // Zapiski hist. : poњwiкcone historii Pomorza i krajуw Baіtyckich. - 1970. - T. 35, z. 1. - S. 9-35; Wisner, H. Krуl i ksi№їк. Konflikt miкdzy Zygmuntem III Waz№ i Krzysztofem Radziwiііem / H. Wisner // Rocz. Biaіostocki. - 1972. - T. 11. - S. 53-100; Wisner, H. Opinia szlachecka Rzeczypospolitej wobec polityki szwedzkiej Zygmunta III w latach 1587-1632 / H. Wisner // Zapiski Hist. - 1973. - T. 38, z. 2. - S. 9-50; Wisner, H. Wojna Inflancka 1625-1629 / H. Wisner // Studia i materiaіy do historii wojskowoњci. - 1970. - T. 16, cz. 1. - S. 27-94. .

У беларускай гістарыяграфіі даследаванняў, якія закранаюць дадзеную праблематыку, няшмат. Неабходна адзначыць працы П.А. Лойкі, Г.М. Сагановіча, А. Катлярчука, У.Е. Снапкоўскага, В.І. Лазоркінай, якія ў той ці іншай ступені разглядаюць знешнюю палітыку РП у цэлым і ВКЛ у прыватнасці Лойка, П.А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI - першай трэці XVII ст. / П.А. Лойка ; Беларус. дзярж. ун-т. - Мінск : БДУ, 2002. - 99 с.; Лойка, П.А. Пазіцыя шляхты беларускіх зямель у знешнепалітычных стасунках Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI - першай трэці XVII стст. / П.А. Лойка // Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў Рэсп. навук.-творчай канф., Мінск, 19 сак. 2009 г. : [у 2 т.] / III-я Няфёдаўскія чытанні; [склад. А.У. Любы]. - Мінск, 2009. - Т. 2 : Вялікае княства Літоўскае ў гісторыі і культуры Беларусі. - С. 11-17; Сагановіч, Г.М. Шляхта Менскага ваяводзства і інтэрвенцыйная вайна пачатку XVII ст. / Г.М. Сагановіч // Гісторыя і культура Заслаўя ў святле агульнанацыянальных праблем : матэрыялы Міжнар. канф., Заслаўе, 9-11 лістап. 1995 г. / Гіст.-культур. запаведнік “Заслаўе” ; уклад. навук. рэд. Т.С. Скрыпчанка. - Заслаўе, 1997. - С. 91-93; Сагановіч, Г. Беларусь у інтэрвенцыйнай вайне Рэчы Паспалітай 1604-1618 гг. / Г. Сагановіч // Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2007-2011. - Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII-XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш]. ; рэд.: Ю. Бохан, П. Лойка. - 2007. - С. 33-42; Катлярчук, А. У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княтсва Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. / А. Катлярчук. - [Мінск : б. в., 2009]. - 305 с.; Катлярчук, А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў / А. Катлярчук. - Выд. 2-е, папраўл. і дап. - Вільня : Ін-т беларусістыкі, 2007. - 303 с.; Снапкоўскі, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі : вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін : у 2 ч. / У.Е. Снапкоўскі. - Мінск : БДУ, 2003-2004. - Ч. 1 : Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. - 2003. - 281 с.; Снапкоўскі, У.Е. Пра калізіі знешнепалітычных інтарэсаў Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай / У.Е. Снапкоўскі // Спадчына. - 1995. - № 3. - С. 189-201; Лазоркина, О.И. Дипломатическая служба Великого Княжества Литовского во внешнеполитическом механизме Речи Посполитой в 1600-1697 гг. : дис. … канд. ист. наук : 07.00.15 / О.И. Лазоркина. - Минск, 2009. - 126 л. .

Ва ўкраінскай гістарыяграфіі пытанні знешняй палітыкі РП разглядаліся, як правіла, у кантэксце казацкай праблемы, пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на адносіны з Турцыяй. Праца М.С. Грушэўскага Грушевский, М.С. История украинского казачества до соединения с Московским государством : извлеч. из 7 и 8 т. “Исторii Украiны-Руси” : в 2 т. / М.С. Грушевский. - Киев : Тип. 1 Киев. артели печ. дела, 1913-1914. - Т. 2. : Первые десятилетия XVII века : (извлечено из VII и VIII т. “Исторіп Украпни-Руси”). - 1914. - 476 с. з'яўляецца, бадай, адзіным грунтоўным даследаваннем украінскай гістарыяграфіі, у якім разгледжаны знешнепалітычныя інтарэсы РП і пры гэтым звернута ўвага на стаўленне да іх шляхты дзяржавы.

У літоўскай гістарыяграфіі выразна вылучаюцца працы, у якіх разглядаецца паўночны вектар знешняй палітыкі РП у XVII ст. У першую чаргу гэта даследаванні Б. Дундуліса, А. Ціла, напісаныя яшчэ ў савецкія часы Dundulis, B. Рvedш feodalш бsiverюimai б Lietuvа XVII-XVIII a. / B. Dundulis. - Vilnius : Mokslas, 1977. - 175 p.; Тила, А.А. Борьба литовских и шведских феодалов из-за Ливонии в конце XVI - начале XVII в.: политические и экономические последствия для Литвы : дис. … автореф. дисс. … д-ра ист. наук : 07.00.02 / А.А. Тила ; Гос. ун-т им. В. Капсукаса. - Вильнюс, 1987. - 41 с.; Tyla, A. Lietuva ir Livonija XVI a. pabaigoje - XVII a. pradћioje / A. Tyla ; Liet. TSR MA Ist. inst. - Vilnius : Mokslas, 1986. - 219 p. .

Сярод даследаванняў шведскай нацыянальнай гістарыяграфіі варта ўзгадаць працы, прысвечаныя войнам РП са Швецыяй, а таксама перыяду праўлення Жыгімонта ІІІ, напрыклад, А. Норберга, Д. Нормана Norberg, A. Polen i svensk politik, 1617-1626 / A. Norberg. - Stockholm : Almqvist & Wiksell, 1974. - 323 p.; Norrman, D. Sigismund Vasa och hans regering i Polen (1587-1632) / D. Normann. - Stockholm : P.A. Norstedt & Sцners fцrlag, 1978. - 272 p.. У асноўным аб'ектамі іх навуковага інтарэсу сталі ваенныя кампаніі, дыпламатычныя кантакты, уплыў канфлікту РП са Швецыяй на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча апошняй. Пазіцыя ВКЛ шведскіх даследчыкаў цікавіла мала.

Раздзел 1.2 “Крыніцы” прысвечаны класіфікацыі і характарыстыцы крыніц. Падчас напісання дысертацыйнай працы было задзейнічана шырокае кола крыніц, якія згодна з традыцыйнай класіфікацыяй можна падзяліць на дакументальныя і апавядальныя. Да дакументальных (заканадаўчых, актавых, справаводчых) крыніц, на аснове якіх была напісана праца, належаць наступныя: соймавыя канстытуцыі; універсалы; міжнародныя пагадненні і перамірныя граматы; матэрыялы соймікавых пасяджэнняў і з'ездаў шляхты ВКЛ - пасольскія інструкцыі, лісты, пастановы; лісты афіцыйнай перапіскі. Апавядальныя крыніцы былі прадстаўлены рускімі летапісамі; дзённікамі, хронікамі, дыярыўшамі падзей; дыярыўшамі соймаў і соймікаў; лістамі прыватнай карэспандэнцыі магнатаў і манарха РП. Асноўны масіў крыніц склалі дакументы, якія знаходзяцца ў Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве (AGAD) і належаць да фонду Радзівілаў, а таксама матэрыялы рукапісных аддзелаў бібліятэк Рэспублікі Польшча.

У раздзеле 1.3 “Метадалогія гістарычнага даследавання” характарызуюцца метады і прынцыпы, з дапамогай якіх праводзілася даследаванне. Дысертацыя грунтуецца на прынцыпах гістарызму, аб'ектыўнасці, сістэмнасці і каштоўнаснага падыходу. Метадалагічнай базай даследавання сталі агульнанавуковыя метады: аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, аналогія і параўнанне, мадэляванне. Выкарыстоўваліся таксама спецыяльна-гістарычныя метады. Гісторыка-генетычны метад дазволіў разгледзець з'явы на працягу ўсяго працэсу іх развіцця. Напрыклад, ён знайшоў прымяненне пры вывучэнні канфліктаў і войнаў, якія разглядаліся з моманту ўзнікнення іх ідэй, далейшага разгортвання і заканчэння. З дапамогай кампаратыўнага метаду ажыццяўлялася параўнанне поглядаў розных прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя ВКЛ і КП на вырашэнне асноўных знешнепалітычных пытанняў. Падчас працы з наратыўнымі гістарычнымі крыніцамі, асабліва з асабістай перапіскай, выкарыстоўваліся метады герменеўтыкі, якія ўваходзяць у групу так званых інавацыйных метадаў.

У другой главе Вялікае Княства Літоўскае ў сістэме ўзаемаадносін Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы” даследуецца роля ВКЛ у фарміраванні ўсходняга вектара знешняй палітыкі РП у першай трэці XVII ст., разглядаецца ўдзел Княства ў важнейшых дыпламатычных і ваенных акцыях РП у дачыненні да Расіі, выяўляецца стаўленне шляхты ВКЛ да іх.

У раздзеле 2.1 “Дыпламатычныя стасункі Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы ў пачатку XVII ст.” аналізуюцца ўзаемаадносіны РП з Расійскай дзяржавай ад часу адпраўлення пасольства Льва Сапегі 1600-1601 гг. у Маскву да з'яўлення Ілжэдзмітрыя І. Даецца ацэнка геапалітычнага становішча РП пасля заключэння Ям-Запольскага перамір'я, тлумачыцца неабходнасць падпісання міру з Расіяй. Падрабязна апісаны ход перамоў падчас заключэння перамір'я паміж РП і Расійскай дзяржавай у 1600-1601 гг. Разгледжана дыпламатычная барацьба зацікаўленых бакоў - РП і Расіі - на перамовах у Маскве, дзе было падпісана дваццацігадовае перамір'е, а таксама ў Вільні, дзе адбывалася яго ратыфікацыя. Асаблівая ўвага звернута на дзейнасць канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Працэс заключэння перамір'я 1601 г. засведчыў істотную ролю ВКЛ ва ўзаемаадносінах РП і Расійскай дзяржавы. Фактычна пры пасіўнай пазіцыі КП ВКЛ вызначала стратэгію і тактыку ўзаемадачыненняў з Расіяй.

Раздзел 2.2 “Дзмітрыяда і стаўленне да яе шляхты Вялікага Княства Літоўскага прысвечаны разгляду адносін РП і Расійскай дзяржавы перыяду Дзмітрыяды. Адзначаецца, што стабільнасць усходняга вектара знешняй палітыкі РП, якую яна атрымала ў выніку перамір'я 1601 г., была падарвана падзеямі Дзмітрыяды. Гэты дэстабілізуючы фактар з'явіўся рашаючым для далейшага лёсу адносін дзвюх магутных дзяржаў-лідараў, больш таго, ён прадвызначыў змены ў далейшым балансе сіл усходнееўрапейскага рэгіёна. Падзеі Дзмітрыяды выявілі несупадзенне інтарэсаў манарха РП, а таксама часткі шляхты КП, з аднаго боку, і шляхты ВКЛ - з другога. Прадстаўнікі ВКЛ выступілі супраць парушэння перамір'я 1601 г.: не падтрымалі Ілжэдзмітрыя І і Ілжэдзмітрыя ІІ. Выключэннем з'явіліся асобныя выпадкі: дзеянні Яна Пятра Сапегі, які аказаў падтрымку Ілжэдзмітрыю ІІ. Што датычыцца пазіцыі Льва Сапегі, то рэканструкцыя яго паводзін у першым дзесяцігоддзі XVII ст. даказвае недатычнасць гэтай асобы да ініцыявання авантуры. У той жа час можна зрабіць выснову, што калі палітычны расклад відавочна складваўся не на карысць Расійскай дзяржавы, канцлер быў не супраць выкарыстаць гэта ў мэтах РП.

У раздзеле 2.3 “Вялікае Княства Літоўскае падчас інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву 1609-1618 гг.” разглядаюцца асноўныя падзеі інтэрвенцыі РП у Расійскую дзяржаву. Прасочваецца гістарычная дынаміка ў правядзенні абазначанага кірунку знешняй палітыкі ў жыццё з пункту гледжання ВКЛ. Аналізуюцца стаўленне палітычнага народа ВКЛ да ўсходняй палітыкі РП, а таксама ўдзел палітычнай эліты Княства ў інтэрвенцыі. Заўважаецца, што не было адзінства сярод палітычнай эліты ў поглядах на яе. Акрамя таго, нават адным і тым жа асобам была ўласціва зменлівасць у адносінах да знешнепалітычнага курсу РП у 1609-1618 гг. Пазіцыя мясцовай шляхты, за рэдкім выключэннем, была негатыўнай адносна эскалацыі канфлікту з усходнім суседам. Соймікі Княства настойліва патрабавалі ўрэгуляваць адносіны з Расіяй шляхам перамір'я. Усе ўхваленыя падаткі на ваенную кампанію прадпісвалася выкарыстоўваць дзеля дасягнення вышэйзгаданай мэты. Паходы войск РП з мэтай заваёвы ўсходніх зямель не прынеслі жаданых вынікаў. Недахоп сродкаў, пацыфісцкі настрой грамадства ВКЛ, якое цярпела ад вайны непараўнальна больш, чым КП, дзеянні сканфедэраваных жаўнераў вымусілі ўрад РП адмовіцца ад агрэсіўных намераў і пайсці на заключэнне ў 1618 г. Дэўлінскага перамір'я.

У раздзеле 2.4 “Адносіны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай у перыяд ад Дэўлінскага перамір'я да Смаленскай вайны” асвятляюцца стасункі паміж дзяржавамі ў пазначаны перыяд. Звяртаецца ўвага на тое, што хоць гэты час не быў адзначаны ўзброенымі канфліктамі, аднак ён характарызуецца напружанасцю ў адносінах паміж РП і Расійскай дзяржавай. Апошняе абумоўлівалі нявырашанасць пытання аб тытулах гаспадароў, памежныя сутыкненні і іншыя непаразуменні. На падставе крыніц робіцца выснова, што ў перыяд 1620-х гг. шляхта ВКЛ выказвала клопат адносна магчымага нападу з боку ўсходняга суседа. Як паказаў час, асцярогі ВКЛ адносна вайны былі небеспадстаўныя. Расійскую дзяржаву не маглі задаволіць умовы Дэўлінскага перамір'я, і на працягу больш за дзесяцігоддзе пасля яго маскоўскі ўрад выношваў ідэю вайны-рэваншу.

У трэцяй главе “Вялікае Княства Літоўскае ва ўмовах войнаў Рэчы Паспалітай са Шведскім Каралеўствам (1600-1629 гг.) даследуецца роля ВКЛ у фарміраванні шведскага вектара знешняй палітыкі РП, разглядаецца ўдзел палітычнай эліты Княства ў войнах РП са Швецыяй, выяўляецца пазіцыя шляхты ВКЛ адносна барацьбы Жыгімонта ІІІ Вазы за шведскі прастол і Прыбалтыку.

У раздзеле 3.1 “Пачатак дынастычнай барацьбы ў доме Вазаў” разглядаюцца вытокі канфлікту прадстаўнікоў дому Вазаў за шведскі прастол і аналізуецца стаўленне шляхты ВКЛ да падзей, якія прадвырашылі змаганне паміж РП і Швецыяй за панаванне на Балтыцы. Зроблена выснова, што шляхта ВКЛ у асноўным пасіўна аднеслася да імкнення Жыгімонта ІІІ змагацца за дынастычныя правы, паколькі разумела, што гэта барацьба будзе пагражаць бяспецы дзяржавы, аб якой яна надзвычай клапацілася. У той жа час шляхта настойвала на выкананні абяцання Жыгімонтам ІІІ уключыць Паўночную Эстонію (Эстляндыю) у склад РП. Ва ўсіх пачынаннях манарх быў падтрыманы вялікім гетманам ВКЛ, віленскім ваяводам Крыштофам Радзівілам Перуном і канцлерам Львом Сапегам.

У раздзеле 3.2 “Вялікае Княства Літоўскае і вайна 1600-1611 гг.” разглядаюцца ваенныя дзеянні, рэакцыя грамадства ВКЛ на вайну РП са Швецыяй, яе абмеркаванне на сойміках і галоўных з'ездах ВКЛ, а таксама агульнадзяржаўных соймах, матэрыяльнае забеспячэнне ВКЛ ваенных кампаній. На пасяджэннях сойма 12 сакавіка 1600 г. адбылося абвяшчэнне аб уключэнні Жыгімонтам ІІІ Паўночнай Эстоніі ў склад РП. Гэта стала фармальнай падставай для вайны. Зразумела, што супрацьстаянне паміж РП і Шведскім Каралеўствам датычылася ўжо не толькі дынастычных правоў і спадчыннасці кароны, але закранала праблему тэрытарыяльных валоданняў - пытанне прыналежнасці Інфлянтаў. Адзначаецца, што вайна РП са Швецыяй 1600-1611 гг. выявіла ўсе хібы палітычна-эканамічнага ўладкавання дзяржавы эпохі першага Вазы. Яна ж паставіла пад сумненне і сапраўдную вартасць Люблінскай уніі. Асноўны цяжар ваенных кампаній і іх наступстваў давялося зведаць ВКЛ без асаблівай дапамогі КП. Канфлікт са Швецыяй вымушаў шляхту ВКЛ клапаціцца аб уласнай абароне ад ворага і самавольства жаўнераў, а не дбаць аб задавальненні амбіцый Жыгімонта ІІІ Вазы.

У раздзеле 3.3 “Пазіцыя Вялікага Княства Літоўскага адносна стасункаў Рэчы Паспалітай са Швецыяй у 1611-1621 гг.” раскрываецца стаўленне шляхты ВКЛ да адносін РП са Швецыяй у перыяд ад заключэння перамір'я 1611 г. да аблогі шведамі Рыгі ў 1621 г., што прадвырашыла пачатак новай вайны. Пасля заключэння перамір'я ў 1611 г. шляхту ВКЛ непакоіла не толькі ўрэгуляванне стасункаў з Расійскай дзяржавай, але і пытанне адносін РП са Швецыяй. У ліпені 1617 г. Швецыя актывізуе ваенныя дзеянні. У хуткім часе ўзбярэжжа ад Саліса да Парнавы трапіла ў рукі Швецыі. Выключэннем з'явілася Рыга. У лістападзе 1618 г. было заключана перамір'е да 1620 г. Аднак яно не было ратыфікавана ні Жыгімонтам ІІІ, ні Густавам ІІ Адольфам, што выклікала непакой ВКЛ адносна магчымага нападу з боку Швецыі. У адзначаны перыяд на сойміках гучалі заклікі да захавання міру і адначасова ўмацавання паўночных межаў дзяржавы. Прыватны інтарэс Жыгімонта ІІІ Вазы - вяртанне спадчыннай кароны - не знаходзіў належнага спачування з боку шляхты. У той жа час манархам і шляхтай КП небяспека, якая пагражала РП ад Густава ІІ Адольфа, ігнаравалася. 21 жніўня 1621 г. шведы распачалі аблогу Рыгі. На Варшаўскім вальным сойме 1621 г., на якім абмяркоўвалася справа абароны Інфлянтаў, былі прыняты дзве канстытуцыі: асобна для КП і ВКЛ. Несумненна, гэта было праявай рознагалоссяў паміж імі, на гэты раз на глебе спрэчак адносна выкарыстання паспалітага рушэння ВКЛ. Частка сенатараў КП жадала, каб ВКЛ такім спосабам супольна з Каронай бараніла дзяржаву ад Турцыі. Аднак канстытуцыя ВКЛ пастанавіла іншае прызначэнне свайго паспалітага рушэння: на абарону ад Швецыі і Расійскай дзяржавы.

У раздзеле 3.4 “Знешнепалітычная актыўнасць Вялікага Княства Літоўскага падчас войнаў 1621-1629 гг.” асвятляюцца падзеі, якія сталі кульмінацыяй шведскай экспансіі: захоп Рыгі і вусця Дзвіны, уступленне шведаў на тэрыторыю ВКЛ. На падставе шырокага кола крыніц аналізуецца пазіцыя шляхты ВКЛ адносна вышэйзгаданых момантаў. У верасні 1621 г. Густаў II Адольф авалодаў Рыгай і вусцем Дзвіны, што мела негатыўныя наступствы непасрэдна для ВКЛ. Крыштоф Радзівіл асцерагаўся распаўсюджвання ваенных дзеянняў на тэрыторыю ВКЛ. 10 жніўня 1622 г. у Мітаве ён падпісаў без узгаднення з манархам перамір'е са Швецыяй. Жыгімонт ІІІ рабіў усё магчымае (не без дапамогі асобных палітыкаў КП), каб у будучым прадухіліць заключэнне міру са шведскім бокам. Пазіцыю ж шляхты ВКЛ у сярэдзіне 20-х гг. XVII ст. адносна пытання канфлікту РП са Швецыяй нельга назваць канкрэтнай і аднароднай. Яскравым прыкладам з'яўляецца перадсоймавая кампанія 1625 г., падчас якой у соймікавых інструкцыях ВКЛ занатавана рознае стаўленне да пазначанага вышэй пытання: ад своеасаблівай палітычнай індыферэнтнасці (адсутнасці дакладнай пазіцыі аб абароне і вяртанні Інфлянтаў, а замест яе - наказ паслам раіцца наконт гэтага са шляхтай кароннай) і просьбаў аб міры да агрэсіўнай ідэі вайны. Адзінае, у чым быў салідарны шляхецкі стан, - гэта канстатаванне немагчымасці больш зацвяр-джаць падаткі на вайну і папрок шляхце КП, якая пазбягала прымаць на сябе частку фінансавых выдаткаў. Цяжкім становішчам ВКЛ тлумачыцца заключэнне яго прадстаўнікамі аднаасобных пагадненняў са Швецыяй у 1626 і 1627 гг. Не без націску палітычнай эліты ВКЛ Жыгімонт ІІІ Ваза ідзе на падпісанне Альтмаркскага перамір'я са Швецыяй у 1629 г.

Заключэнне

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

1. ВКЛ не з'яўлялася пасіўным суб'ектам федэрацыі РП. Дзеянні на міжнароднай арэне і адносіны да асноўных пытанняў знешняй палітыкі шляхты - рашаючай сілы ў палітычным жыцці дзяржавы - часам былі ўзгоднены з польскім бокам, а часам не. Бясспрэчна тое, што ВКЛ, па мажлівасці, кіравалася ўласным бачаннем спраў, а не ішло ў фарватары інтарэсаў КП і манарха РП, якія часам імкнуліся навязаць Княству неапраўданы знешнепалітычны курс, мэты якога былі далёкія ад дзяржаўных інтарэсаў РП. Па выніках даследавання відавочна, што знешняя палітыка Жыгімонта ІІІ была неабачлівай і вяла да тэрытарыяльных стратаў (прыбалтыйскія землі) і дэстабілізацыі ўнутры краіны (рознагалоссі паміж шляхтай ВКЛ і шляхтай кароннай, рабаўнічае насілле жаўнераў, крызіс дзяржаўных фінансаў, дзеянні “свавольных” людзей). Разам з тым варта адзначыць і такія сумніўныя дасягненні, як далучэнне Смаленскай і Северскай земляў: з аднаго боку, іх вяртанне віталася шляхтай ВКЛ, з другога - яна справядліва непакоіліся з-за верагоднасці новага ваеннага канфлікту з Расійскай дзяржавай [1; 2; 3; 4; 6; 7; 9].

2. Адносіны РП і Расійскай дзяржавы ў пачатку XVII ст. вызначаліся імкненнем захаваць статус-кво. Падобная тэндэнцыя характарызавала памкненні не толькі ВКЛ, але і пазіцыю РП у цэлым, а таксама Расійскай дзяржавы. Гэта пацвярджаецца і перамовамі падчас пасольства Льва Сапегі ў Маскву ў 1600-1601 гг., і місіяй расійскага боку ў адказ на яго ў РП, а таксама ўмовамі самога перамір'я 1601 г. Аднак фактарам дэстабілізацыі гэтай сістэмы міждзяржаўных адносін з'явілася Дзмітрыяда, ініцыяваная асобнымі прадстаўнікамі шляхты КП і падтрыманая (неафіцыйна) манархам РП. Што датычыцца шляхты ВКЛ, то прасочваюцца яе выразныя памкненні ўсімі сіламі захаваць мір з Расіяй, што абумоўлівала негатыўнае стаўленне да абазначанага вышэй авантурнага праекта. Усе афіцыйныя асобы (няпэўнай з'яўляецца пазіцыя канцлера ВКЛ Льва Сапегі), якія займалі найважнейшыя пасады ў ВКЛ, асудзілі гэту авантурную ідэю: лічылі так званага Дзмітрыя самазванцам, патрабавалі прытрымлівацца ўмоў перамір'я 1601 г. Не была яна папулярнай і сярод шырокага шляхецкага кола. У гэтым кантэксце мы можам пазначыць толькі асобныя моманты, што выпадаюць з сістэмы: дзеянні ўсвяцкага старасты Яна Пятра Сапегі. У далейшым асцярожнае стаўленне да перспектыў агрэсіўных ініцыятыў у дачыненні да ўсходняга суседа захоўвалася, аднак пазіцыя палітычнай эліты ВКЛ да адносін РП з Расійскай дзяржавай пачала змяняцца ў 1608 г. Ідэя інтэрвенцыі раскалола палітычную эліту ВКЛ. Яна пазбавілася адназначнага стаўлення да таго, якім павінен быць характар узаемаадносін з усходнім суседам. Выразна вылучыліся прыхільнікі (Леў Сапега, Крыштоф Дарагастайскі, Бенядзікт Война, Аляксандр Гасеўскі) і праціўнікі (Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, Ян Караль Хадкевіч, Геранім Хадкевіч) ваеннай выправы ў Расію. Першапачаткова не было адназначных поглядаў на гэтую справу і на павятовым узроўні. У выніку капітуляцыі крамлёўскага гарнізона РП (у лістападзе 1612 г.) немэтазгоднасць працягу вайны стала відавочнай. З гэтага часу соймікі Княства настойліва патрабавалі ўрэгуляваць адносіны з Расіяй шляхам перамір'я. Разам з тым Дэўлінскае перамір'е не здымала напружанасці ў адносінах паміж дзяржавамі і выклікала пастаянную занепакоенасць у шляхты ВКЛ [3; 4; 5; 6; 8; 11; 12].

...

Подобные документы

  • Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.

    реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011

  • Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

    реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011

  • Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.

    реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012

  • Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.

    реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009

  • Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.

    контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010

  • Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.

    реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009

  • Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.

    курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010

  • Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.

    контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010

  • Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

    контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009

  • Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.

    контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012

  • Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.

    реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009

  • Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.

    контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010

  • Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.

    контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007

  • Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.

    реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011

  • Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

    реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012

  • У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.

    реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008

  • Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.

    курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010

  • Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.

    реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009

  • Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.

    реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009

  • Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.

    реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.