Вялікае Княства Літоўскае ў знешнепалітычных адносінах Рэчы Паспалітай з Расіяй і Швецыяй у першай трэці XVII ст.
Агульна характарыстыка уплыву Вялікага Княства Літоўскага на фарміраванне знешнепалітычнай лініі Рэчы Паспалітай. Ступень уплыву палітычнага народа на фарміраванне знешнепалітычнай пазіцыі ВКЛ (РП) у сістэме ўзаемадачыненняў "шляхта-магнаты-ўраднікі".
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 63,1 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
3. У сістэме знешнепалітычных прыярытэтаў РП важнейшым з'яўляўся балтыйскі кірунак, які вымагаў асноўных мабілізацыйна-эканамічных высілкаў дзяржавы. У той жа час узаемаадносіны РП з Расійскай дзяржавай у многім вызначаліся збегам палітычных абставін у Прыбалтыцы, за якую вялася ўпартая барацьба са Швецыяй. Жыгімонт ІІІ з-за сваіх дынастычных амбіцый уцягнуў краіну ў вайну са Швецыяй, мэтай якой было вяртанне спадчыннай кароны, што, па сутнасці, перарасло ў змаганне за Прыбалтыку. ВКЛ не магло застацца па-за гэтым канфліктам і было вымушана рэагаваць на яго па прычыне свайго геапалітычнага становішча. Разам з тым адносінам шляхецтва да “шведскага пытання” была ўласціва некаторая зменлівасць, што было абумоўлена зацяжным характарам гэтай праблемы. Так, адназначная пазіцыя ВКЛ аформілася падчас вайны 1600-1611 гг.: яна ўспрымалася як абарончая, і шляхта Княства надзвычай клапацілася аб захаванні цэласнасці тэрыторый, дзеля чаго добрасумленна ўхваляла паборы на фінансаванне ваеннай кампаніі. З заключэннем часовага перамір'я ў 1611 г. паміж РП і Швецыяй шляхецкі стан ВКЛ пачаў ускладваць надзеі на канчатковае вырашэнне канфлікту мірным шляхам - праз саюзы і пагадненні. Асабліва выразна гэта стала прасочвацца з 1614-1615 гг. Паколькі рэальнай перашкодай для гэтага з'яўляліся амбіцыёзныя ідэі Жыгімонта ІІІ адносна дынастычных правоў, шляхта ў лепшым выпадку раіла яму адкласці рэалізацыю ўласных прэтэнзій на іншы час, у горшым - патрабавала канчаткова адмовіцца ад сваіх намераў. Жаданне мець надзейны мір узмацнілася і пасля перамір'я 1618 г., што было абумоўлена як відавочнай стомленасцю ад вайны, так і асцярогамі нападу шведаў. Рубяжом ва ўспрыманні свядомасцю шляхецтва ВКЛ неапраўданай паўночнай палітыкі Жыгімонта ІІІ стаў 1621 г., калі шведы захапілі Рыгу і вусце Дзвіны. Вынікам з'явілася Мітаўскае перамір'е, заключанае 10 жніўня 1622 г. Аднак праз вядомую пазіцыю манарха дзяржавы, якая падтрымлівалася ў некаторай ступені КП, ВКЛ вымушана было прымаць удзел у вайне 1625-1629 гг. Катастрафічнае становішча дзяржавы (а не сепаратысцкія памкненні ўраднікаў ВКЛ) прымусіла эліту выступіць ад імя ВКЛ на міжнароднай арэне - заключыць у 1627 г. адна-асобна ад цэнтральнай улады і кароннай шляхты пагадненне, якое супярэчыла ўмовам Люблінскай уніі [2; 4; 6; 14].
4. Шляхта ў РП, як і ва ўсёй Еўропе, у пачатку ранняга Новага часу была вызначальным саслоўем у палітычным жыцці краіны. Асаблівасцю палітычнага ладу РП з'яўляліся надзвычайная вага, шырокае прадстаўніцтва і ўдзел шляхецкага стану ў дзяржаўным кіраванні. Пазіцыя павятовай шляхты ВКЛ пэўным чынам уплывала на рэалізацыю знешнепалітычнага курсу дзяржавы. Вынікі праведзенага даследавання пацвярджаюць, што ўраднікі ВКЛ у шэрагу канкрэтных сітуацый істотна ўздзейнічалі на палітычную лінію РП, што адлюстроўвалася ў знешнепалітычных акцыях і дасягненнях. У дачыненнях са Швецыяй прыкладам можа служыць факт падпісання польным гетманам Крыштофам Радзівілам Мітаўскага пагаднення, а таксама яго актыўная апазіцыйная палітыка ў адносінах да знешнепалітычных памкненняў манарха (асабліва на соймах 1624 і 1625 гг.), якая мела ўздзеянне на фарміраванне стаўлення шляхты ВКЛ да тых жа пытанняў. Даказана, што асаблівае месца ў фарміраванні знешнепалітычнай пазіцыі ВКЛ і РП займаў канцлер (1589-1623 гг.) і ў наступным гетман (1625-1633) Леў Сапега. Вызначальнай была яго роля ў праектаванні і ажыццяўленні стасункаў з Расійскай дзяржавай на працягу ўсёй першай трэці XVII ст. Добра ведаючы расійскія справы, умеючы спрагназаваць расклад падзей, Леў Сапега ўмела маніпуляваў сітуацыяй з мэтай прыстасаваць яе дзеля забеспячэння выгод РП. Адным з доказаў гэтага з'яўляецца яго пазіцыя на перамовах з расійскім бокам у Вільні падчас ратыфікацыі перамір'я 1601 г. Што датычыцца Дзмітрыяды, то Леў Сапега не з'яўляўся яе арганізатарам, але здолеў скарыстаць яе дасягненні пры змене палітычных абставін (калі сталі відавочнымі поспехі Ілжэдзмітрыя ў Расійскай дзяржаве). Так, ён першапачаткова падтрымаў план інтэрвенцыі ў Расійскую дзяржаву Жыгімонта ІІІ, быў адным з галоўных дарадцаў манарха ў гэтым праекце [1; 2; 3; 5; 6; 9; 11].
5. У фарміраванні знешнепалітычнай пазіцыі шляхты ВКЛ вылучаны два асноўныя матывацыйныя фактары - палітычны і эканамічны. Палітычны фактар праяўляўся ў салідарнасці з КП: суіснаванне ў межах адзінай дзяржавы - РП - вымагала ад Княства ўзгодненасці ў знешнепалітычных акцыях. Аднак уздзеянне гэтага фактара не было вызначальным. Спрацоўвалі таксама іншыя матывы - боязь перад агрэсіяй Расійскай дзяржавы і Швецыі, што пагражала тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, унутранаму ладу і эканамічнаму становішчу краіны, у выніку чаго шляхта ВКЛ выступала супраць войнаў. Негатыўнае стаўленне да вайны з Расіяй выклікаў і той факт, што яна была распачата без згоды сойма. У гэтым можна бачыць прыярытэт права над уладай манарха ў вачах шляхецкага стану. У адносінах РП са Швецыяй шляхта размяжоўвала прыватны інтарэс Жыгімонта ІІІ (імкненне вярнуць дынастычную карону) і дзяржаўны інтарэс (захаваць цэласнасць тэрыторый). Эканамічную складаючую фарміравалі матывы, якія як спрыялі, так і вялі да згортвання вайны ў Прыбалтыцы і Расіі. Так, падтрымку агрэсіўным планам Жыгімонта ІІІ Вазы аказвалі магнаты і ўраднікі ВКЛ Леў Сапега і Крыштоф Радзівіл Пярун, якія былі не супраць атрымаць валоданні ў Прыбалтыцы і Расіі. Акрамя таго, у сферу іх зацікаўленасці ўваходзіла жаданне здабыць прыхільнасць манарха, што давала пэўныя выгоды: зямельныя падараванні, пасады, грашовыя пажалаванні. Разам з тым войны выклікалі цяжкасці, што абумоўлівала негатыўную пазіцыю шляхты адносна іх працягу: патрабавалася вялікае фінансавае і, шырэй, матэрыяльнае забеспячэнне ваенных і дыпламатычных дзеянняў; жаўнеры, якім не плацілі, рабавалі і спусташалі землі дзяржавы; вораг наносіў значныя ваенныя разбурэнні. Да ўсяго гэтага трэба дадаць, што, па-першае, ВКЛ несла большыя выдаткі на войны, чым КП, па-другое, падчас канфлікту са Швецыяй былі падарваны гандлёвыя сувязі і страчаны мытныя даходы ад іх (1620-я гг.) [2; 4; 5; 11; 12].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў дысертацыі
Практычная значнасць вынікаў дысертацыйнага даследавання заключаецца ў магчымасці іх выкарыстання ў дзяржаўных установах і структурах, вышэйшых навучальных установах, навукова-даследчых інстытутах, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне міжнародных адносін, а таксама гісторыі Беларусі, Расіі, Польшчы. Матэрыялы дысертацыйнага даследавання могуць быць карыснымі пры распрацоўцы лекцыйных курсаў, спецкурсаў, звязаных з гісторыяй міжнародных адносін Паўночнай і Усходняй Еўропы, сацыяльна-палітычнай гісторыяй ВКЛ і РП, пры падрыхтоўцы навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў па курсах “Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі”, “Гісторыя міжнародных адносін”, а таксама па агульных курсах гісторыі Беларусі, Расіі, Польшчы.
Спіс публікацый суіскальніка
Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках навуковых прац
1. Дземідовіч, А.В. Люблінская унія 1569 г. ва ўспрыманні шляхты беларускіх зямель (другая палова XVI - першая трэць XVII стст.) / А.В. Дземідовіч // Леў Сапега (1557-1633 гг.) і яго час : зб. навук. арт. / Гродзен. дзярж. ун-т ; рэдкал.: С.В. Марозава [і інш.]. - Гродна, 2007. - С. 224-228.
2. Дземідовіч, А.В. Адносіны Вялікага княства Літоўскага са Шведскім каралеўствам у канцы XVI - пачатку XVII ст. у святле рашэнняў Люблінскага сойму 1569 г. / А.В. Дземідовіч // Studia Historica Europae Orientalis : науч. сб. / Респ. ин-т высш. шк. ; отв. ред.: А.В. Мартынюк, Г.Я. Голенченко. - Минск, 2008. - Вып. 1. - С. 132-140.
3. Дземідовіч, А.В. Узаемадачыненні Вялікага княства Літоўскага з Расійскай дзяржавай (першая трэць XVII ст.) / А.В. Дземідовіч // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Эканоміка. Права. - 2008. - № 3. - С. 3-7.
4. Дземідовіч, А.В. Вялікае княства Літоўскае ў знешнепалітычным курсе Рэчы Паспалітай (першая трэць XVII ст.) / А.В. Дземідовіч // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. ст. : в 2 ч. / Респ. ин-т высш. шк. ; редкол.: М.И. Демчук (пред.) [и др.]. - 2009. - Вып. 8, ч.1. - С. 14-22.
5. Дземідовіч, А.В. Вялікае княства Літоўскае падчас інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Расійскую дзяржаву 1609-1618 гг. / А.В. Дземідовіч // Український історичний збірник : наук. пр. асп. та молодих вчених / НАН України, Ін-т історії ; редкол.: Т. Чухліб (голов. ред.) [та ін.]. - Київ, 2010. - Вип. 13, ч. 1. - С. 68-82.
6. Дземідовіч, А.В. Дыпламатычныя стасункі Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай у пачатку XVII ст. / А.В. Дземідовіч // Беларус. гіст. часоп. - 2011. - № 5. - С. 47-53.
Матэрыялы канферэнцый
7. Демидович, Е. Смоленск во взаимоотношениях Великого княжества Литовского и Московской державы в XVI - первой трети XVII ст. / Е. Демидович // Дні науки історичного факультету : матеріали міжнар. конф. студентів, аспірантів та молодих учених, присвяченої 90-річчю Гетьманату Павла Скоропадського, Київ, 23-24 квіт. 2008 р. : у 2 ч. / Київ. нац. ун-т ; редкол.: В.Ф. Колесник (голова) [та ін.]. - Київ, 2008. - Ч. 2. - С. 128-130.
8. Дземідовіч, А.В. Расійска-вялікакняжацкая мяжа ў першай трэці XVII ст.: канфлікты і пагадненні / А.В. Дземідовіч // Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўпывы : матэрыялы II Міжнар. навук. канф., Гомель, 9-10 кастр. 2008 г. / Гомел. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Р.Р. Лазько (гал. рэд.) [і інш.]. - Гомель, 2008. - С. 5-9.
9. Дземідовіч, А.В. Стаўленне шляхты Вялікага княства Літоўскага да ўзаемастасункаў дзвюх частак Рэчы Паспалітай у апошняй трэці XVI - першай трэці XVII ст. / А.В. Дземідовіч // Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці: да 90-годдзя ўтварэння БССР : матэрыялы Рэсп. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 27 лют. 2009 г. : у 2 ч. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: А.І. Андарала [і інш.]. - Мінск, 2009. - Ч. 1 : Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да 1918 г. - С. 53-56.
10. Дземідовіч, А.В. Узаемадачыненні Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй (першая трэць XVII ст.) / А.В. Дземідовіч // ІІІ Машеровские чтения : материалы респ. науч.-практ. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 24-25 марта 2009 г. / Витеб. гос. ун-т ; редкол.: А.Л. Гладков (гл. ред.) [и др.]. - Витебск, 2009. - С. 96-98.
11. Дземідовіч, А.В. Ілжэдзмітрыяда і адносіны да яе шляхты Вялікага княства Літоўскага / А.В. Дземідовіч // Романовские чтения - 6 (к 75-летию исторического факультета УО “МГУ им. А. А. Кулешова”) : сб. ст. Междунар. науч. конф., Могилев, 24-25 нояб. 2009 г. / Могилев. гос. ун-т ; редкол.: И.А. Марзалюк (пред.) [и др.]. - Могилев, 2010. - С. 177-178.
12. Дземідовіч, А.В. Адлюстраванне адносін шляхты Вялікага княства Літоўскага да вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у соймікавых інструкцыях (першая трэць XVII ст.) / А.В. Дземідовіч // Беларусь в современном мире : материалы III Междунар. науч. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гомель, 20 мая 2010 г. / Гомел. гос. техн. ун-т ; редкол.: В.В. Кириенко (гл. ред.) [и др.]. - Гомель, 2010. - С. 164-166.
13. Дземідовіч, А.В. Узаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага з Расійскай дзяржавай у пачатку XVII ст. Расійская гістарыяграфія пытання / А.В. Дземідовіч // Романовские чтения - 8 : сб. ст. Междунар. науч. конф., Могилев, 24 нояб. 2011 г. / Могилев. гос. ун-т ; редкол.: Я.Г. Риер (пред.) [и др.]. - Могилев, 2012. - С. 87-89.
Тэзісы дакладаў
14. Дземідовіч, А.В. Узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй у першай трэці XVII ст. / А.В. Дземідовіч // Х республиканская научно-методическая конференция молодых ученых : сб. тез. докл., Брест, 15-16 мая 2008 г. / Брест. гос. ун-т ; под общ. ред. К.К. Красовского. - Брест, 2008. - С. 157.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Першае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага і Польскай дзяржавы. Пачатак Лівонскай вайны. Пытанне заключэння уніі з Польшчай, особеності вылучаных патрабаванняў. Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай, характарыстыка палажэнняў Статута 1588.
реферат [17,8 K], добавлен 28.08.2011Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.
реферат [23,3 K], добавлен 27.08.2011Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай.
реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай палове XVI ст. Рост велікакняжацкай улады. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага, мясцовае кіраванне.
реферат [16,7 K], добавлен 28.11.2009Перамога войск Вялікага княства Літоўскага на чале з Альгердам над татара-манголамі на рэках Сінія Воды і Ворскла. Гістарычнае значэнне разгрома крыжакоў пад Грунвальдам. Войны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай у канцы XV-XVI ст.
контрольная работа [34,9 K], добавлен 24.11.2010Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна Рэчы Паспалітай. Паход Лжэдзмітрыя ў Расію. Бітва пад Ноўгарад-Северскім. Герой барацьбы з інтэрвентамі Скопін-Шуйскі. Мяцеж у Маскве 17 ліпеня 1610 г. Пагроза пазбаўлення незалежнасці Расіяй 1611 г.
реферат [30,9 K], добавлен 29.11.2009Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў 1654-1655 та 1656-1667 гг.
курсовая работа [32,4 K], добавлен 03.07.2010Вывучэнне сутнасці, перадумовы прыняцця, станоўчых і адмоўных бакоў Люблінскай уніі. Вызначэнне ўмоў станаўлення Вялікага княства Літоўскага на палітычнай арэне XV-XVI ст. Высвятленне асноўных момантаў і вынікаў аб'яднання дзяржавы ў Рэч Паспалітую.
контрольная работа [272,9 K], добавлен 08.08.2010Перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі. Крызіс Рэчы Паспалітай, спробы рэформ у дзяржаве. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.
контрольная работа [36,6 K], добавлен 13.08.2009Рэч Паспалітая - федэрацыя Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага, якая ўзнікла ў выніку Люблінскай уніі ў 1569 годзе і ліквідаваная ў 1795 годзе з падзелам паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Перадумовы і гістарычнае значэнне Люблінскай уніі.
контрольная работа [33,1 K], добавлен 26.09.2012Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Масквой. Ваенныя няўдачы 1500 г. та унія з Польшчай. Ваенная кампанія 1507 г., звязана з паўстаннем у ВКЛ.
реферат [16,2 K], добавлен 28.11.2009Прадумовы фарміравання дзяржавы. Дзяржауна - прававы стан ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вунія Вялікага Княства і Кароны паводле Люблінскага акта. Кодэкс законаў, Статут крымінальнае права. Змаганне за захаванне суверэнітэту беларусска-літоускай дзяржавы.
контрольная работа [46,7 K], добавлен 24.11.2010Прычыны падзелу 1772 г. і міжнародна-прававыя дакументы. Падзелы 1793 і 1795 гг. Унутраная палітыка расійскага урада на Беларусі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Падзелы Рэчы Паспалітай.
контрольная работа [27,2 K], добавлен 16.11.2007Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова ў сфере бытавых адносін. Развіццё кірылічнае кнігадрукаванне.
реферат [28,1 K], добавлен 18.08.2011Калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. Назва Вялікага Княства. Утварэння Вялікага княства Літоўскага, адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.
реферат [35,9 K], добавлен 08.04.2012У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.
реферат [47,1 K], добавлен 10.06.2008Аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у кантексце гісторы Беларусі. Выразны захопніцкі характар, прычыны і падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу паспалітай 1654-1667 гг. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
курсовая работа [37,0 K], добавлен 28.03.2010Акт падзелу Рэчы Паспалітай. Дзялення Беларуская губерня на Магілёўскую і Віцебскую у 1801 г. Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай. Капіталізм ў Еўропе у XVII ст. Расійская падатковая сістэма. Сітуацыя напярэдадні Айчыннай вайны 1812 г.
реферат [31,7 K], добавлен 29.11.2009Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам мечаносцаў, адпор полчышчам татара-манголаў. Аб'яднальны працэс заходнерускіх зямель пры князі Гедыміне.
реферат [30,3 K], добавлен 28.11.2009Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010