Генацыд і барацьба яўрэяў у мінскім гета у гады Вялікай айчыннай вайны (ліпень 1941 – кастрычнік 1943 года)
Сувязь паміж фашысцкім Генеральным планам "Ост" (Усход) і "канчатковым вырашэннем яўрэйскага пытання". Перадумовы ўтварэння і абставіны арганізацыі Мінскага гета (чэрвень-ліпень-жнівень 1941 г.) праз прызму агульнаеўрапейскай палітыкі антысемітызму.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 55,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Размещено на http://www.allbest.ru/
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
УДК 323.14 (476 - 25) (= 411.16) “1941/1943” (043)
АЎТАРЭФЕРАТ
дысертацыі на саісканне вучонай ступені
Генацыд і барацьба яўрэяў у Мінскім гета у гады Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 - кастрычнік 1943 года)
кандыдата гістарычных навук
па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя
Тукала Сяргей Мікалаевіч
Мінск, 2010
Праца выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце
Навуковы кіраўнік: Коршук Уладзімір Канстанцінавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Афіцыйныя апаненты: Шаркоў Анатоль Васільевіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры крымінальна-выканаўчага права УА “Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”
Грэбень Яўген Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры філасофіі і гісторыі УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт”
Апаніруючая арганізацыя: УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт ім. П.М. Машэрава”
Абарона адбудзецца 27 мая 2010 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасу: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, ауд. 407.
Тэл. вучонага сакратара 8 (017) 227 - 45 - 11.
e-mail: menkovski@bsu.by
З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Аўтарэферат разасланы21 красавіка 2010 г.
Вучоны сакратар
савета па абароне дысертацый
доктар гістарычных навук, прафесарВ. І. Менькоўскі
антысемітызм мінскі гета фашысцкі
Резюме
Тукало Сергей Николаевич
Геноцид и борьба евреев в Минском гетто
в годы Великой Отечественной войны (июль 1941 - октябрь 1943 года)
Ключевые слова: Вторая мировая война, Великая Отечественная война, нацизм, геноцид, антисемитизм, Холокост, “окончательное решение еврейского вопроса”, гетто, подполье, облавы и погромы, юденрат (еврейский комитет), депортация.
Цель исследования: объективный, последовательный анализ военных событий 1941 - 1943 гг. для закономерного раскрытия главных причин, характеристики основных этапов и определения особенностей нацистской политики геноцида еврейского населения Беларуси в контексте общеевропейского Холокоста, на примере Минского гетто.
Методы и методология исследования: Были использованы общенаучные и специальноисторические (историко-сравнительный и историко - системный) методы исследования.
Научная новизна: Впервые в современной исторической науке проблема геноцида и борьбы евреев в Минском гетто в годы Великой Отечественной войны рассмотрена с позиций всестороннего анализа на основе детальной систематизации последних документальных, архивных материалов, литературных и других источников, которые классифицированы по основным групам и видам. Данная проблема проанализирована в прямом контексте европейских военных событий в годы Второй мировой войны: показана строгая сравнительная параллель между особенностями нацистской политики геноцида евреев в Западной Европе и тотальным уничтожением еврейского населения в Беларуси, на примере Минского гетто. Научное исследование по теме диссертации проведено в новом двухстороннем срезе: анализ антисемитской политики геноцида евреев и деятельности подпольной организации на территории гетто осуществляется в непосредственной методологической взаимосвязи, данный предмет исследования рассматривается как единая связанная между собой система, которая включает две названные проблемы.
Практическая значимость: Научные выводы диссертации представляют значительный интерес для разработки и проведения лекционных, семинарских занятий, образовательных программ, презентаций, творческих встреч ветеранов, жертв войны и молодежи, спецкурсов по истории Холокоста, Второй мировой и Великой Отечественной войн; организации музейной и краеведческой работы, исторических товариществ, клубов военных историков.
Рэзюмэ
Тукала Сяргей Мікалаевіч
Генацыд і барацьба яўрэяў у Мінскім гета
ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 - кастрычнік 1943 года)
Ключавыя словы: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна, нацызм, генацыд, антысемітызм, Халакост, “канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання”, гета, падполле, аблавы і пагромы, юдэнрат (яўрэйскі камітэт), дэпартацыя.
Мэта даследавання: аб'ектыўны, паслядоўны аналіз ваенных падзей 1941 - 1943 гг. дзеля заканамернага раскрыцця галоўных прычын, характарыстыкі асноўных этапаў і вызначэння асаблівасцяў нацысцкай палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскага Халакосту, на прыкладзе Мінскага гета.
Метады і метадалогія даследавання: Былі выкарыстаны агульнанавуковыя і спецыяльнагістарычныя (гісторыка- параўнальны і гісторыка- сістэмны) метады даследавання.
Навуковая навізна: Упершыню ў сучаснай гістарычнай навуцы праблема генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны разгледжана з пазіцый усебаковага аналізу на аснове дэталёвай сістэматызацыі апошніх дакументальных, архіўных матэрыялаў, літаратурных і іншых крыніц, якія класіфікаваны па асноўным групам і відам. Дадзеная праблема прааналізавана ў прамым кантэксце еўрапейскіх ваенных падзей у гады Другой сусветнай вайны: паказана строгая параўнаўчая паралель паміж асаблівасцямі нацысцкай палітыкі генацыду яўрэяў у Заходняй Еўропе і татальным знішчэннем яўрэйскага насельніцтва ў Беларусі, на прыкладзе Мінскага гета. Навуковае даследаванне па тэме дысертацыі праведзена ў новым двухбаковым зрэзе: аналіз антысеміцкай палітыкі генацыду яўрэяў і дзейнасці падпольнай арганізацыі на тэрыторыі гета здзяйсняецца ў непасрэднай метадалагічнай узаемасувязі, дадзены прадмет даследавання разглядаецца як адзіная звязаная паміж сабой сістэма, якая ўключае дзве названыя праблемы.
Практычная значнасць: Навуковыя вынікі кандыдацкай дысертацыі ўяўляюць значную цікавасць для распрацоўцы і правядзення лекцыйных, семінарскіх заняткаў, адукацыйных праграм, прэзентацый, творчых сустрэч ветэранаў, ахвяр вайны і моладзі, спецкурсаў па гісторыі Халакосту, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў; арганізацыі музейнай і краязнаўчай працы, гістарычных таварыстваў, клубаў ваенных гісторыкаў.
Summary
Tukalo Sergei Nikolaevich
Genocide and struggle of the Jews in Minsk ghetto
in the years of the Great Patriotic War (July 1941 - October 1943)
Key words: the Second world war, Great Patriotic war, nazism, genocide, antisemitism, Holocaust, "the final decision of the Jewish question", ghetto, resistance, underground, round-ups and massacres, Judenrat (Jewish committee), deportation.
The purpose of research: the objective, complex analysis of military events 1941 - 1943 for natural disclosing of the main reasons, characteristic of the basic stages and definition of the peculiarities of the genocide's policy of the Jewish population of Belarus in a context of the all-European Holocaust, on an example of Minsk ghetto.
Methods and methodology of research: two groups of methods of scientific research were used: general scientific and also specially-historical (historical-comparative and historical - system).
Scientific novelty: For the first time in a modern historical science the problem of genocide and struggle of the Jews in Minsk ghetto in the years of the Great Patriotic War is considered from positions of the complex, all-round analysis on the basis of detailed ordering of last documentary, archival materials, literary and other sources, which were classified. The given problem is analysed in a direct context of the European military events in the years of the Second world war: the severe comparative parallel between the peculiarities of the genocide's policy of the Jews in Western Europe and total destruction of the Jewish population in Belarus, on an example of Minsk ghetto is shown. The scientific research on a theme of the dissertation was carried out in a new bilaterial сut: the analysis of the genocide's policy of the Jews and activity of the underground organization in ghetto was realized in direct methodological interrelation, the given subject of research was considered as the uniform connected among themselves system.
Practical application: The scientific conclusions of the dissertation represent significant interest for development and realization of lectures, seminars, educational programs, presentations, creative meetings of the veterans, victims of war and youth, special courses on a history of the Holocaust, Second world and Great Patriotic wars; organization of local-history museums, historical companies, clubs of the military historians.
Кароткія уводзіны
На працягу Другой сусветнай вайны нацысты (германскія фашысты) здзяйснялі чалавеканенавісніцкую, антысеміцкую палітыку генацыду, які ўвайшоў у гісторыю як адзін з самых найцяжэйшых відаў злачынства супраць чалавецтва, накіраванага на знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавым, нацыянальным ці рэлігійным матывам. Нацысцкай палітыкай Трэцяга Рэйха ўсе без выключэння яўрэі былі асуджаны на паступовае фізічнае вынішчэнне на ўсёй тэрыторыі Еўропы і СССР. Беларусь не была гістарычным выключэннем, на шляху распаўсюджвання і пашырэння ідэалогіі нацызму і моцнага ўкаранання дасканалых метадаў палітыкі генацыду, Вялікая Айчынная вайна стала сапраўдным жыццёвым выпрабаваннем для беларускіх яўрэяў, вышэйшым прыкладам якога для ўсёй Еўропы з'яўляецца крывавая гісторыя Мінскага гета. Больш таго, у гістарычным плане Беларусь значна адрозніваецца ад іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Высокая культура міжнацыянальных адносін, лаяльнасць да іншых народаў, талерантнасць - усе гэтыя якасці беларускага этнасу спрыялі ў ваенныя гады збліжэнню беларусаў і яўрэяў у іх сумеснай барацьбе супраць нацыстаў. Падчас нямецкай акупацыі менавіта ў Беларусі яўрэйскае насельніцтва ў меншай ступені было ізалявана ад тутэйшай нацыі, так як рашучыя антынямецкія настроі беларусаў, накіраваныя супраць палітыкі знішчэння яўрэяў, прымусілі нацыстаў скарэктыраваць маштабы генацыду яўрэйскіх грамадзян на занятых беларускіх землях. Так, у сярэдзіне 1942 г. у Беларусі заставалася яшчэ 75% яўрэяў, у Літве - 12%, Латвіі - 7%, у Эстоніі - на гэты момант былі знішчаны фактычна ўсе грамадзяне яўрэйскай нацыянальнасці.
Дадзеная навуковая тэматыка, якая разглядаецца ў параўнаўчым кантэксце агульнаеўрапейскай палітыкі генацыду яўрэйскага народа ў гады Другой сусветнай вайны, вельмі актуальна ў ХХІ стагоддзі, калі адбываецца моцны наступ ідэй неанацызму і антысемітызму, і надзвычай карысна ў маральным плане для стабілізацыі сучаснага няўстойлівага грамадства, якое перажывае сацыяльныя супярэчнасці і зноў узрастаючыя канфлікты на расавай, этнічнай, рэлігійнай глебе.
Актуальнасць тэмы кандыдацкай дысертацыі, прысвечанай генацыду і барацьбе яўрэяў у Мінскім гета, заключаецца ў тым, што падчас глыбокага непрадузятага вывучэння і маштабнага ўсеахопнага даследавання гісторыі яўрэяў Беларусі ў пэўны прамежак часу (перыяд Вялікай Айчыннай вайны), мы атрымоўваем магчымасць, па-першае, адначасова аб'ектыўна даследаваць, правільна асэнсоўваць гісторыю нашай роднай дзяржавы, запаўняць яе “белыя” плямы, па крупінкам збіраць малавядомыя і на першы погляд неістотныя факты, якія потым выпрацоўваюцца ў пабудову агульнай маналітнай структуры гістарычных падзей, пазбаўленых прабелаў і нелагічнасці; па-другое, вяртаць з небыцця забытыя імёны дзеячоў падпольнага і партызанскага руху, адданых падпольшчыкаў, якія, змагаючыся з ворагам, ратавалі нашу Радзіму і далёкую будучыню, пакідаючы яе для маладога пакалення.
Апошняе, да якога мы непасрэдна адносімся, праз прызму мінулых дзесяцігоддзяў старанна ўзнаўляючы і актуалізуючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, адраджае тым самым гістарычную памяць, якая на сённяшні момант з'яўляецца самым каштоўным і неад'емным багаццем сучаснай навукі, гісторыі і культуры Беларусі.
Агульная характарыстыка працы
Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі), тэмамі.
Тэма прапанаванай кандыдацкай дысертацыі “Генацыд і барацьба яўрэяў у Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны (ліпень 1941 - кастрычнік 1943 г.)” зацверджана Вучоным Саветам гістарычнага факультэта “Беларускага дзяржаўнага універсітэта” пратаколам № 3 ад 27 снежня 2005 г. Работа выканана ў межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006 - 2010 гг. “Гісторыя Беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры”, заданне 07 “Беларусь у войнах і ваенных канфліктах ХХ стагоддзя”. Распрацоўка праблемы выклікана ўзрастаючай актуальнасцю, звязанай з пастаяннай неабходнасцю больш глыбокага, дэталёвага вывучэння шматлікіх аспектаў па тэме Вялікай Айчыннай вайны, спалучэннем розных праблем ваеннай гісторыі ў адзіную трывалую структуру; паглыбленнем навуковым аналізам навейшых гістарычных крыніц у адпаведным накірунку.
Дысертацыя адпавядае прыярытэтным напрамкам фундаментальных навуковых даследаванняў, якія тычацца падзей Другой сусветнай вайны, а менавіта: сістэматычная распрацоўка маладаследаваных праблем Халакосту.
Мэта і задачы даследавання. Галоўная мэта кандыдацкай дысертацыі - аб'ектыўны і скрупулёзны аналіз ваенных падзей 1941 - 1943 гг. для заканамернага раскрыцця галоўных прычын, характарыстыкі асноўных этапаў і вызначэння асаблівасцяў нацысцкай палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскага Халакосту, на непасрэдным прыкладзе гісторыі Мінскага гета.
Для дасягнення пастаўленай мэты вырашаны наступныя задачы:
1) з дапамогай новага дакументальнага і архіўнага матэрыялу, меркаванняў і поглядаў айчынных і замежных гісторыкаў, уласных высноў устанавіць сувязь паміж фашысцкім Генеральным планам “Ост” (Усход) і “канчатковым вырашэннем яўрэйскага пытання”.
2) выдзеліць і падрабязна разгледзець перадумовы ўтварэння, абставіны арганізацыі Мінскага гета (чэрвень - ліпень - жнівень 1941 г.) праз прызму агульнаеўрапейскай палітыкі антысемітызму.
3) акрэсліць, прааналізаваць і аргументавана ахарактарызаваць метады знішчэння яўрэйскага насельніцтва Мінскага гета са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 г.
4) дакладна паказаць сутнасць і асноўныя напрамкі эканамічнай палітыкі немцаў у адносінах да вязняў Мінскага гета.
5) даследаваць важную і малараспрацаваную праблему дэпартацыі грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета з лістапада 1941 па верасень 1943 г.
6) выявіць галоўныя асаблівасці і трагічныя наступствы правядзення працэса ліквідацыі Мінскага гета ў кастрычніку 1943 г., назваць больш менш канкрэтную (мінімальную) агульную колькасць знішчаных яўрэяў на тэрыторыі гета з лета 1941 па восень 1943 г.
7) раскрыць супярэчлівыя рысы існавання яўрэйскага камітэта (юдэнрата) Мінскага гета і яго сутнасную ролю сярод жыхароў Мінска.
8) сканцэнтраваць непасрэдную ўвагу на адным з самых слабараспрацаваных аспектаў па Мінскаму гета: афармленне, склад, структура, арганізацыя і характэрныя накірункі дзейнасці падпольнага цэнтру яўрэйскага гета, асноўныя формы барацьбы яўрэяў, роля гетаўскіх падпольшчыкаў у падпольным і партызанскім руху Беларусі.
Аб'ектам дысертацыйнага даследавання з'яўляецца акупацыйная палітыка нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1944 гг.).
Прадмет даследавання - сутнасць, асноўны змест, канкрэтныя напрамкі, формы і метады нацысцкай палітыкі генацыду адносна яўрэйскага насельніцтва Мінскага гета ў 1941 - 1943 гг.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону.
1) Падчас Вялікай Айчыннай вайны, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, уключаючы Мінскае гета, нацысты ў адпаведнасці з расавай тэорыяй і распрацаваным фашысцкім Генеральным планам “Ост” (Усход) здзяйснялі “канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання” - сістэматычнае, паступовае, масавае, татальнае вынішчэнне грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці ўсіх узростаў і сацыяльных груп.
2) Летам - восенню 1941 г. пачаўся падрыхтоўчы этап здзяйсняемай антысеміцкай палітыкі нацыстаў, якія рыхтавалі далейшую крывавую глебу для паслядоўнага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ўсёй Беларусі. Мінск быў абраны немцамі ў якасці “асноўнага навуковага цэнтру” па апрацоўцы на практыцы новых нацысцкіх формаў і метадаў хуткага знішчэння людзей. Маштабная катастрофа беларускіх яўрэяў пачалася менавіта ў Мінскім гета, адным з буйнейшых гета на тэрыторыі СССР і ў Еўропе.
3) Паміж правядзеннем дзённых і начных пагромаў, пастаянных аблаваў, бандыцкіх налётаў, расстрэлаў жыхароў яўрэйскага гета і дэпартацыяй замежных яўрэяў у Мінскае гета была заканамерная сувязь: у выніку пагромаў, тэрыторыя гета “вызвалялася” для размяшчэння новых вязняў - яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і іншых краін Еўропы. Толькі з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі ў Мінскае гета ў 1941 - 1942 гг. было дэпартавана каля 24 тыс. яўрэйскіх грамадзян. Яшчэ 11 тыс. яўрэяў былі вывезены ў Мінскае гета з Польшчы, Францыі, Галандыі і Венгрыі ў спецыяльных дадатковых транспартах. Адпаведна архіўным матэрыялам, дакументальным дадзеным і уласным скрупулёзным падлікам, у Мінскім гета было знішчана каля 62 тыс. беларускіх яўрэяў (каля 5 тыс. яўрэяў, ліквідаваных нацыстамі падчас аблаваў і налётаў, каля 57 тыс. чалавек, загінуўшых у выніку пяці буйных пагромаў (13 тыс. +7 тыс. + 5 тыс. + 28 тыс. + 4 тыс.), не ўлічваючы замежных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці.
4) Яўрэйскі савет (юдэнрат) Мінска адыграў адпаведную ролю ў арганізацыі і дзейнасці падпольных груповак (дзесятак) на тэрыторыі гета, аказанні дапамогі партызанскім атрадам і фарміраванням. Нягледзячы на тое, што яўрэйскі камітэт пастаянна знаходзіўся пад пільным і строгім наглядам з боку нямецкіх улад, некаторыя яго прадстаўнікі ўсё ж такі здолелі стаць пэўнай рэальнай, хаця і ілюзорнай, надзеяй, на выратаванне для вязняў Мінскага гета. Галоўная роля юдэнрата сярод яўрэйскага насельніцтва Мінска заключалася ў наступным: камітэт пры актыўнай, пастаяннай дапамозе першага і другога яго кіраўнікоў (І. Мушкін і М. Іофэ) стварыў тэрміновую магчымасць згуртаваць вакол сябе пэўную частку яўрэяў гета дзеля частковага паляпшэння ўмоў іх існавання, атрымаў, няхай і невялікую, але адчувальную падтрымку з боку падпольшчыкаў і партызанаў з мэтай вядзення рашучай барацьбы з акупантамі.
5) Асноўнай задачай менавіта гетаўскіх падпольшчыкаў было ратаванне жанчын, дзяцей, старых, укрыванне іх у бяспечных месцах. Акрамя таго, актывісты гетаўскага падпольнага цэнтру распаўсюджвалі сярод вязняў прапагандысцкую літаратуру, збіралі цёплае адзенне, медыкаменты, прадукты, зброю, боезапасы, іншыя неабходныя рэчы і перапраўлялі іх партызанам, здолелі наладзіць трывалыя сувязі з пазагетаўскім, гарадскім падполлем, выводзілі надзейных людзей у лес дзеля ўступлення ў партызанскія атрады і стварэння сваіх уласных партызанскіх фарміраванняў, здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах ворага, камунікацыях.
Асабісты ўклад саіскальніка. Кандыдацкая дысертацыя з'яўляецца самастойным комплексным, сістэматызаваным даследаваннем аўтара ў сучаснай гістарычнай навуцы ў галіне вывучэння Халакосту. Яна можа стаць фундаментам для напісання якасна новай манаграфіі не толькі па праблеме генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета, але і па гісторыі Халакосту ў Генеральнай акрузе Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дысертантам выяўлена, сістэматызавана, уведзена ў навуковы зварот, прааналізавана вялікая колькасць архіўных крыніц, крытычна вывучаны і дэталёва разгледжаны працы айчынных і замежных даследчыкаў, што дазволіла дакладна раскрыць і ахарактарызаваць асноўныя формы, метады, этапы, асаблівасці і наступствы нацысцкай палітыкі генацыду адносна не толькі вязняў Мінскага гета, але і ўсяго яўрэйскага насельніцтва Беларусі, акупіраванай немцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Уласныя навуковыя падлікі, здзейсненыя з дапамогай выкарыстання сучасных метадаў гістарычнага даследавання, дазволілі вызначыць агульную (мінімальную) колькасць ліквідаваных з ліпеня 1941 па кастрычнік 1943 г. яўрэяў Мінскага гета - каля 97 тыс. чалавек (62 тыс. беларускіх і 35 тыс. замежных яўрэяў).
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Дысертант прымае пастаянны, непасрэдны і актыўны ўдзел у шматлікіх навукова-практычных канферэнцыях, у тым ліку прысвечаных актуальным, недастаткова распрацаваным праблемам гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і агульным тэндэнцыям развіцця гістарычнай навукі і навуковай думкі. Падчас выступленняў шырокай навуковай аўдыторыі і грамадскасці па заяўленай для абароны тэме былі дакладзены самыя апошнія і асноўныя вынікі ўласных даследаванняў, якія ўключаны ў агульную структуру кандыдацкай дысертацыі.
Выступленні з падрыхтаванымі дакладамі адбыліся на наступных рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях: 1) 14 снежня 2005 г. - Мінск, архіўныя чытанні ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС), прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, старшыні Археаграфічнай камісіі Белкамархіва Р.П. Платонава. Тэма выступлення: “Да гісторыі падполля ў Мінскім гета: структура, склад, арганізацыя дзейнасці і яе асноўныя накірункі”.
2) 22 красавіка 2006 г. - Мінск, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (БНТУ), Чацвёртая Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Навука - адукацыі, вытворчасці, эканоміцы”, тэматыка якой была прысвечана актуальным праблемам сучаснай навукі. Тэма выступлення: “Мінскае гета (ліпень 1941 - кастрычнік 1943) - трагедыя беларускіх яўрэяў”.
3) 12 мая 2006 г. - Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (МДЛУ), Пятая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”, на якой на аснове дакументальных і гістарыяграфічных крыніц асвятляліся асобныя старонкі гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі і Германіі. Тэма выступлення: “Правядзенне пагромаў у Мінскім гета”.
4) 22 чэрвеня 2006 г. - Мінск, Гістарычная майстэрня, Міжнародная канферэнцыя пад назвай “Жыццё ў няволі: прымус, палон, рабства, смерць” (да 65-годдзя нападу Германіі на СССР). Тэма выступлення: “Афармленне падпольнага цэнтру ў Мінскім гета (жнівень 1941 г.)”.
5) 30 чэрвеня 2006 г. - Мінск, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка (БДПУ ім. М.Танка), Міжвузаўская навукова-тэарэтычная канферэнцыя “1941 год - трагедыя і гераізм беларускага народа”, прысвечаная 65-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тэма выступлення: “Стварэнне Мінскага гета і асаблівасці яго існавання ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.
6) 26 красавіка 2007 г. - Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Шостая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”. Разглядаліся актуальныя праблемы Вялікай Айчыннай вайны праз прызму гісторыі, гістарыяграфіі і крыніцазнаўства, узаемаадносіны Беларусі і Германіі ў мінулым і на сучасным этапе. Тэма выступлення: “Мінскае гета ў апошнія месяцы свайго існавання (чэрвень - кастрычнік 1943)”.
7) 27 красавіка 2007 г. - Мінск, Гістарычная майстэрня, Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мемарыялізацыя Другой сусветнай вайны: палі славы і забыцця”. Тэма выступлення: “Адкрыцці і тайны Мінскага гета”.
8) 22 чэрвеня 2007 г. - Мінск, Гістарычная майстэрня, Міжнародная канферэнцыя “Другая сусветная вайна: антыфашысцкае супраціўленне і яго вызначэнні” (з нагоды нападу нацысцкай Германіі на СССР, пачатку германскай акупацыі і масавага супраціўлення ў Беларусі). Тэма выступлення: “Мінскае гета як частка гісторыі трагедыі і гераізму”.
9) 22 кастрычніка 2007 г. - Мінск, Гістарычная майстэрня, Міжнародная канферэнцыя памяці Мінскага гета і Трасцянецкага лагера смерці “Урокі Халакоста і сучаснасць”. Тэма выступлення: “Ліквідацыя Мінскага гета: этапы, асаблівасці, трагічныя наступствы”.
10) 25 красавіка 2008 г. - Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Сёмая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”. Тэма выступлення: “Канфіскацыя маёмасці яўрэйскага насельніцтва мінскага гета”.
11) 28 - 29 красавіка 2008 г. - Мінск, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска - яўрэйскі дыялог у кантэксце сусветнай культуры”. Тэма выступлення: “Мінскае гета: гістарыяграфічны агляд”.
12) 22 кастрычніка 2008 г. - Мінск, Гістарычная майстэрня, Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 65-й гадавіне знішчэння Мінскага гета. Тэма выступлення: “Дзіцячае пытанне ў Мінскім гета”.
13) 17 красавіка 2009 г. - Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Восьмая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”. Тэма выступлення: “Практыка і метады знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Мінскім гета”.
14) 22 красавіка 2009 г. - Мінск, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (БНТУ), Восьмая Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Навука - адукацыі, вытворчасці, эканоміцы”. Тэма выступлення: “Крыніцы па гісторыі Мінскага гета”.
15) 27 лістапада 2009 г. - Мінск, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт (БДАТУ), Міжнародная навуковая канферэнцыя “Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу”, прысвечаная 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Тэма выступлення: “Айчынныя і замежныя крыніцы па Мінскаму гета: параўнаўчы аналіз”.
16) 8 красавіка 2010 г. - Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, Дзевятая Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”. Тэма выступлення: “Механізм і методыка падліку колькасці загінуўшых яўрэяў на тэрыторыі Мінскага гета з лета 1941 па восень 1943 года”.
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі. Па тэме кандыдацкай дысертацыі маецца трынаццаць публікацый, з іх тры артыкулы - размешчаны ў навуковых часопісах, уключаных Вышэйшай Атэстацыйнай камісіяй (ВАК) у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь і рэкамендаваных для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў (агульны аб'ём - 1,3 аўтарскіх аркуша), астатнія дзесяць - надрукаваны ў зборніках дакладаў і матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый.
Структура і аб'ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі працы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса. Поўны аб'ём даследавання займае 130 старонак. Колькасць выкарыстаных бібліяграфічных крыніц - 341.
Асноўны змест дысертацыі
У главе першай “Гістарыяграфія праблемы і асноўныя крыніцы” прыводзіцца аналітычны агляд крыніц і публікацый па тэме, апісанне вызначаных перыядаў у развіцці крыніцазнаўчай і гістарыяграфічнай думкі па разглядаемай праблеме.
Раздзел 1.1 “Гістарыяграфія”. У савецкай гістарыяграфіі праблема нацысцкай палітыкі генацыду яўрэйскага насельніцтва ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны не знайшла комплекснае адлюстраванне. У гэты перыяд адсутнічаюць маштабныя даследчыя працы і артыкулы па дадзенай тэматыцы.
Тым не менш, у 1974 г. гісторыкам Раманоўскім У.П. была абаронена доктарская дысертацыя на тэму: “Немецко-фашистская оккупационная политика и её крах в Белоруссии (1941 - 1944 гг.)”. Романовский, В.Ф. Немецко-фашистская оккупационная политика и её крах в Белоруссии (1941 - 1944 гг.): автореф. дис. … д-ра истор. наук: 07.00.02 / В.Ф. Романовский; Акад. наук БССР, отделение обществ. наук. - Минск, 1974. - 46 л. Аўтар характарызуе метады знішчэння яўрэяў Беларусі: голад, антысанітарыя, цяжкая праца, правядзенне масавых пакаранняў і г.д. У той жа час даследчык не акцэнтуе ўвагу на асаблівасцях і канкрэтных прыкладах праводзімай немцамі палітыкі генацыду ў адносінах да грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці.
Палітычныя, ідэалагічныя змены 90-х гг. мінулага стагоддзя ў грамадскім жыцці Беларусі садзейнічалі ўзнікненню новага напрамку ў сучаснай гістарычнай навуцы - ваеннай эўрыстыкі, якая займалася распрацоўкай у тым ліку пытанняў, звязаных з праблемай знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Мінскім гета.
У 1993 г. беларускі гісторык Г. Купрэева ў трох нумарах часопіса “Беларуская мінуўшчына” апублікавала артыкул пад назвай: “Мінскае гета: схаваная праўда”, які ўтрымліваў новыя гістарычныя факты аб масавым знішчэнні яўрэяў Мінска ў 1941-1943 гг. і аргументаваныя разважанні, якія базіраваліся на прааналізаваным дакументальным матэрыяле. Купрэева, Г. Мінскае гета: схаваная праўда / Г. Купрэева // Беларуская мінуўшчына. - 1993. - № 2, 3, 4. - С. 46-51, 62-68.
У 1990-я г. на тэму нацысцкай антысеміцкай палітыкі генацыду на тэрыторыі Беларусі ў ваенныя гады (у тым ліку ў Мінскім гета) пачалі актыўна выказваць свае меркаванні шматлікія даследчыкі. З'явіўся шэраг артыкулаў, якія ў сціслым выглядзе асвятлялі розныя аспекты па праблеме ліквідацыі яўрэйскага насельніцтва ў Мінскім гета. Гэта працы Э.Р. Іофэ, Г.Д. Кнацько, Р.А. Чарнаглазавай, М.Б. Батвінніка, С.Я. Новікава, Я.З. Басіна, І.П. Герасімавай, Я.С. Разенблата, Л.Л. Смілавіцкага, А.Т. Лейзерава, К.І. Козака, А.М. Літвіна і інш. Ботвинник, М. Памятники геноцида евреев Беларуси / М. Ботвинник. - Минск: Бел. навука, 2000. - 324 с; Басин, Я. Холокост как исторический и социальный феномен ХХ века / Я. Басин // Авив. - 2003. - 19 окт. - С. 2; Новікаў, С.Я. Беларусь у кантэксце германскай гістарыяграфіі гісторыі другой сусветнай вайны / С.Я. Новікаў. - Мінск: МДЛУ, 2004. - 223 с.
Цікавыя даследаванні былі праведзены гісторыкам, доктарам гістарычных навук Э.Р. Іофэ. Иоффе, Э.Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941-1945 / Э.Г. Иоффе. - Минск, 2003. - 427 с; Иоффе, Э. Минское гетто: основные этапы истории / Э. Иоффе // Мінскае гета. 1941 - 1943 гг.: Трагедыя. Гераізм. Памяць. Матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 24 каст. 2003 г. / Гіст. майст. г. Мінска; рэдкал.: К. І. Козак [і інш.]. - Мінск, 2003. С. 49 - 58. Яго манаграфія “Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941 - 1945” стала першым навуковым даследаваннем, якое характарызавала і выяўляла перадумовы, прычыны, асаблівасці, этапы і галоўныя вынікі палітыкі антысемітызму ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, апісвала паўсядзённае жыццё яўрэйскага насельніцтва ва ўмовах акупацыі, метады знішчэння вязняў гета Беларусі, у тым ліку Мінскага гета, стварэнне, дзейнасць і ролю падполля на іх тэрыторыях.
Адной з першых дакументальную распрацоўку актуальных пытанняў Халакосту ў Беларусі пачала даследчык Р. Чарнаглазава. Каштоўны і аб'ёмны матэрыял яна, разам з А. Лейзеравым, У. Жумарам і Х. Хеерам, падрыхтавала ў шматлікіх зборніках дакументаў, дзе сабраны і апублікаваны ўспаміны былых вязняў Мінскага гета. Найбольш значнай працай Р. Чарнаглазавай стала кніга-крыніца “Judenfrei! Свободно от евреев: История Минского гетто в документах...”. Judenfrei! Свободно от евреев: История Минского гетто в документах /сост. Р.А. Черноглазова. - Минск: Асобны дах, 1999. - 395 с.
Эфектыўная работа была здзейснена гісторыкам Г.Д. Кнацько. Яе публікацыі 1990-х гг. дапаўняюць і ўзбагачаюць гістарыяграфічную базу па праблеме Мінскага гета. Кнатько, Г.Д. Минское гетто (июль 1941 - октябрь 1943) / Г.Д. Кнатько // Старонкі ваеннай гісторыі Беларусі. - Вып. 2. - Минск, 1998. - С. 171 - 189; Кнатько, Г.Д. История Минского гетто / Г.Д. Кнатько // Генацыд у Другой сусветнай вайне: праблемы даследавання (у памяць ахвяр Трасцянца): матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 25 - 27 крас. 2002 г. / Бел. дзярж. ун-т; рэдкал.: К.І. Козак (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2003. - С. 37 - 60.
Унікальнасць Халакосту як гістарычнага і сацыяльнага феномена ў сусветнай гісторыі і значэнне гэтага факта для разумення характару Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, асаблівасці і трагічныя наступствы правядзення аблаваў і пагромаў у Мінскім гета - над гэтымі актуальнымі і складанымі пытаннямі працуе Я.З. Басін.
Не менш важнымі па дакументальнай насычанасці з'яўляюцца публікацыі А.Т. Лейзерава ў навуковых зборніках, дзе ідзе гаворка аб знішчэнні яўрэяў Беларусі падчас фашысцкай акупацыі і на аснове матэрыялаў архіўных дакументаў акупацыйных улад раскрываецца практыка і метады ліквідацыі беларускіх яўрэяў у Мінскім гета. Лейзеров, А. За стенами гетто: практика и методы истребления белорусского еврейства / А. Лейзеров // Евреи Беларуси: история и культура. - Минск: Арти- Фекс, 1998. - Вып. 2. - С. 107 - 118.
У рамках актыўнай дзейнасці Гістарычнай майстэрні г. Мінска выйшлі аўтарскія абагульняючыя артыкулы даследчыка К.І. Козака, у якіх разглядаюцца і аналізуюцца актуальныя пытанні, звязаныя з генацыдам яўрэяў Беларусі (у тым ліку ў Мінскім гета) у гады Вялікай Айчыннай вайны. Козак, К. Депортированные евреи Германии, Австрии и Чехии в Минском гетто: практика германского нацизма в Беларуси 1941-1944 гг. / К. Козак // Лагер смерці Трасцянец 1941 - 1944 гг.: памяці ахвяр нацызма ў Беларусі: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 10 ліст. 2004 г. / Гіст. майст. г. Мінска; рэдкал.: К. І. Козак [і інш.]. - Мінск, 2005. - С. 109 - 164; Козак, К.И. Проблемы принуждения, плена и военнопленных в белорусской историографии: тенденции, формы, содержание и синтез / К.И. Козак // Беларусь у выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны: масавыя забойствы нацыстаў: матэрыялы Міжнар. навук.- практ. канф., Мінск, 2 ліп. 2004 г. / Гіст. майст. г. Мінска; рэдкал.: У.Ф. Балакіраў (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2005. - С. 32-33.
Некаторыя аспекты па праблеме генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета закранаюць абароненыя ў 2000 і 2008 гг. кандыдацкія дысертацыі гісторыкаў Я.С. Разенблата і А.І. Корсак. Корсак, А.І. Генацыд яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 1941 - 1943 гг.: дыс. ... канд. гіст. навук / А.І. Корсак. - Мінск, 2008; Розенблат, Е.С. Нацистская политика геноцида в отношении еврейского населения на территории западных областей Беларуси (1941 - 1944 гг.): дис. … канд. ист. наук / Е. С. Розенблат. - Минск, 2000. - 177 л.
Асобнае месца займае замежная гістарыяграфія вывучаемай праблемы. Менавіта даследчыкі ЗША, Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Ізраіля і іншых краін распрацоўвалі праблематыку Халакосту, у тым ліку некаторыя аспекты па Мінскаму гета. Гэта абагульняючыя работы І. Трунка, І. Арада, Ш. Халяўскага, У. Гартэншлегера, Д. Корбаха, Р. Хільберга, Д. Кагана, П. Коля, К. Браўнінга, Х. Герлаха, У. Курылы, М. Дзіна, Б. К'яры, Х. Ленхарда, Г.Г. Вільгельма, К. Хекер і іншых. Трунк, И. Юденрат - еврейский совет в Восточной Европе в годы нацистской оккупации / И. Трунк. - Иерусалим, 1979. - 430 с; Арад, И. Холокаст. Катастрофа европейского еврейства. 1933 - 1945. / И. Арад. - Иерусалим: Яд Ва - Шем, 1990. - 165 с; Смиловицкий, Л.Л. Катастрофа евреев в Беларуси. 1941 - 1944 гг. / Л.Л. Смиловицкий. - Тель- Авив: Б - ка Матвея Черного, 2000. - 432 с; Cholawski, S. The Jews of Bielorussia During World War II / S. Cholavski. - Amsterdam, 1998; Gartenschlдger, U. Die Stadt Minsk wдhrend der deutschen Besetzung (1941 - 1944) / U. Gartenschlдger. - Dortmund, 2001. - 90 s; Kohl, P. Der Krieg der deutschen Wehrmacht und der Polizei 1941- 1944 / P. Kohl. - Frankfurt am Main, 1995. - 349 s; Gerlach, C. Kalkulierte Morde: die deutsche Wirtschafts - und Vernichtungspolitik in Weissrussland 1941 bis 1944 / C. Gerlach. - Hamburg, 2000. - 1232 s; Chiari, B. Alltag hinter der Front. Besatzung, Kollaboration und Widerstand in WeiBrussland 1941-1944 / B. Chiari. - Dьsseldorf: Droste, 1998. - 380 s;
Такім чынам, у вывучэнні праблемы генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна выдзеліць некалькі этапаў, кожны з якіх мае свае асаблівасці: 1) гістарыяграфія савецкага часу, якая фрагментарна і не заўсёды аб'ектыўна апісвала падзеі ваенных гадоў, якія датычыліся генацыду яўрэйскага насельніцтва. 2) сучасны этап (1991 - 2010 г.) гістарыяграфіі разглядаемага пытання, які характарызуецца значнай актывізацыяй даследаванняў у дадзеным накірунку, пошукам, класіфікацыяй і сістэматызацыяй новых архіўных і дакументальных матэрыялаў, спробай аб'ектыўна і ўсеахопна прааналізаваць шматлікія аспекты па гісторыі Мінскага гета. У якасці асобнага этапу, які храналагічна супадае з першым і другім, выступае замежная гістарыяграфія вывучаемай праблемы, для якой характэрны крытычны падыход да гістарычных падзей і фактаў. Прадстаўнікі замежных школ і напрамкаў разглядаюць Халакост з розных пазіцый, статыстычных падлікаў. Аднак пры гэтым па-за межамі аналізу падчас застаюцца важныя гістарычныя факты, альтэрнатыўныя погляды на праблему.
На сённяшні дзень многія аспекты па праблеме генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета па-ранейшаму недастаткова распрацаваны ў гістарычнай навуцы: дэпартацыя замежных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці ў Мінскае гета і іх узаемаадносіны з мясцовымі яўрэямі і акупацыйнымі ўладамі, пытанне аб супярэчлівай дзейнасці і сутнаснай ролі яўрэйскага камітэта (юдэнрата) сярод вязняў гета, праблема вызначэння агульнай колькасці знішчаных яўрэяў на тэрыторыі гета з ліпеня 1941 па кастрычнік 1943 г., раскрыццё галоўных асаблівасцяў, этапаў і асноўных накірункаў дзейнасці падполля яўрэйскага гета і інш.
Раздзел 1.2 “Крыніцы”. Пры напісанні дысертацыйнага даследавання былі выкарыстаны як неапублікаваныя архіўныя матэрыялы, так і разнастайныя апублікаваныя крыніцы па шматлікім аспектам праблемы генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета.
Адабраны, прааналізаваны і паслядоўна сістэматызаваны дакументы фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага архіва мінскай вобласці, якія тычацца абставін стварэння і арганізацыі Мінскага гета, асаблівасцяў яго існавання, умоў пражывання вязняў і іх узаемаадносін з акупантамі, формаў і метадаў знішчэння яўрэйскага насельніцтва, дэпартацыі замежных яўрэяў у “зондэргета” Мінска, афармлення і дзейнасці падполля на тэрыторыі гета і г.д.
Найбольш істотнымі і змястоўнымі з'яўляюцца дакументы фондаў 4п; 378; 391; 408; 393; 861; 3500; 4683 Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Дадзеныя матэрыялы класіфікаваны дысертантам на дзве групы архіўных крыніц: 1) арганізацыйна-распарадчая дакументацыя органаў нямецкага акупацыйнага кіравання і вярхоўнага камандавання Германіі - паведамленні, аператыўныя зводкі, пастанаўленні, пісьма, пратаколы, даклады, агляды, службовыя запіскі. 2) неапублікаваныя акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследванню і ўстанаўленню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, фонд 4п змяшчае вялікую колькасць успамінаў былых вязняў Мінскага гета, у прыватнасці аб дзейнасці падпольнай арганізацыі на яго тэрыторыі, сувязях з іншымі падпольшчыкамі горада і партызанамі, а таксама справаздачы і рапарты камандзіраў партызанскіх атрадаў аб становішчы яўрэяў у гета.
Да другой групы архіўных крыніц (акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі), думаецца, трэба адносіцца ўважліва і крытычна, так як некаторыя дадзеныя актаў (аб колькасці знішчаных савецкіх грамадзян, у тым ліку яўрэяў у Мінскім гета, на тэрыторыі Мінска і яго ваколіцах) не зусім адпавядаюць гістарычным звесткам з іншых крыніц, што ў сваю чаргу дазваляе параўноўваць усе існуючыя статыстычныя факты і рабіць агульныя высновы.
Апублікаваныя крыніцы па праблеме генацыду і барацьбы яўрэяў у Мінскім гета можна падзяліць на наступныя групы: 1) матэрыялы справаводства. 2) статыстычныя матэрыялы. 3) крыніцы асабістага паходжання (дзённікі, успаміны, пісьма). 4) літаратурныя і публіцыстычныя творы. 5) перыядычны друк.
Матэрыялы справаводства ўключаюць апублікаваныя акты Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследванню злачынстваў акупантаў, дакументы праціўніка - планы, загады, справаздачы, распараджэнні ўрадавых органаў і вышэйшага камандавання Трэцяга Рэйха, якія ўтрымліваюцца ў шматлікіх зборніках дакументаў і матэрыялаў (напрыклад, у зборніку “Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941 - 1944 гг” апублікаваны новыя дакументы НА РБ аб злачынствах немцаў супраць яўрэяў Беларусі ў 1941 - 1944 гг., у тым ліку паказанні нямецкіх ваеннапалонных). Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941 - 1944 гг. Документы и материалы / Нац. архив Респ. Беларусь; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. - Минск: НАРБ, 2009. - 216 с.
Статыстычныя матэрыялы па разглядаемай праблеме характарызуюцца паўнатой, наяўнасцю колькасных дадзеных. Заслугоўвае ўвагі кніга “Нямецка - фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 - 1944)”, у якой прыведзены ўдакладненыя і дапоўненыя статыстычныя звесткі аб акупацыйнай палітыкі захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Нямецка - фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 - 1944) / Белар. н.-д. цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і арх. справы; рэдкал.: У.М.Міхнюк [і інш.]. - Мінск: БелНДЦДААС, 1995. - 411 с. Карысным з'яўляецца даведнік аб нямецка-фашысцкіх лагерах, гета, іншых месцах прымусовага ўтрымання грамадзянскага насельніцтва на часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 1943 гг., які змяшчае дадзеныя аб колькасці вязняў і знішчаных яўрэяў Мінскага гета. Справочник о немецко - фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941 - 1945 гг. / Гос. ком. по архивам и делопроизводству Респ. Б; редкол.: В.И.Адамушко [и др.]. - Минск: Натако, 1998. - 80 с.
Важна падкрэсліць значнасць і інфарматыўнасць нетрадыцыйных крыніц асабістага паходжання - дзённікі, успаміны сведкаў Халакосту і палітыкі генацыду яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Дакументальна насычанамі сталі ўспаміны І. Вайца, А. Гальбурта, Г. Краснапёркі, С. Марголінай, А. Лапідуса, Г. Завольнер, М. Трэйсцера, М. Бруднера, А. Рубенчыка, С. Гебелевай - Асташынскай, Р. Ліпскай, Г. Мачыз, Ф. Рэйзман, М. Крапінай, Л. Рубінштэйна, Л. Меламеда і інш. Вайц, И. Евреи Минска во время второй волны уничтожения / И. Вайц // Катастрофа европейского еврейства / И. Вайц. - Тель - Авив, 2000. - Гл. 7. - С. 103-109; Вайц, И. Ликвидация минского гетто / И. Вайц // Катастрофа европейского еврейства / И. Вайц. - Тель - Авив, 2000. - Гл. 7. - С. 117-120; Гальбурт, А. Воспоминания / А. Гальбурт. - Минск: Энциклопедикс, 2000. - 64 с; Краснапёрка, Г. Пісьмы маёй памяці / Г. Краснапёрка. - Мінск, 1984; Трейстер, М. Проблески памяти. Воспоминания, размышления, публикации / М. Трейстер. - Минск: Ист. мастерская, 2007. - 242 с; Минское гетто: [По воспоминаниям бывших узников] / В. Левин, Д. Мельцер // Чёрная книга с красными страницами: Трагедия и героизм евреев Белоруссии / В. Левин, Д. Мельцер. - Балтимор, 1996. - С. 343 - 414; Карпилова, А.Х. Каждый выстрел отдавался в сердце: [Рассказ бывшей узницы Минского гетто / А.Х. Карпилова // Знамя юности. - 1993. - 2 февр; Гебелева, С. Таким был Михаил Гебелев: [Об участнике Минского подполья] / С. Гебелева // Авив. - 1993. - 19 окт. - С. 3, 6.
Вялікую ролю ў адлюстраванні трагічных старонак па Мінскаму гета адыгрываюць пісьмовыя сведчанні, дзённікі дэпартаваных замежных яўрэяў. Гэта ўспаміны К. Лёвенштайна, Х. Розенберга, Б. Руднера. Rosenberg, H. Jahre des Schreckens. ... und ich blieb ьbrig, das ich Dir's ansage / H. Rosenberg. - Gцttingen, 1985; Loewenstein, K. Minsk, im Lager der deutschen Juden / K. Loewenstein. - Bonn, 1961; Руднер, Б. Дневник из Минского гетто (ноябрь 1941 - июнь 1942) / Б. Руднер // Беларусь у выпрабаваннях Вялікай Айчыннай вайны: масавыя забойствы нацыстаў: матэрыялы Міжнар. навук.- практ. канф., Мінск, 2 ліп. 2004 г. / Гіст. майст. г. Мінска; рэдкал.: У.Ф. Балакіраў (адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск, 2005. - С. 202 - 219. Напрыклад, Б. Руднер падрабязна апісвае цяжкі і доўгі працэс падрыхтоўкі высялення яўрэяў і адпраўкі іх на Усход, складаную сітуацыю, якая панавала ў Мінскім гета па прыбыццю ў Мінск: псіхалагічная прыгнечанасць мясцовых вязняў, нявызначанасць, антысанітарныя, нечалавечыя ўмовы існавання.
Літаратурныя і публіцыстычныя творы па Мінскаму гета маюць багатую дакументальную аснову і ўтрымліваюць важныя гістарычныя факты. Рубенчик, А. Правда о Минском гетто: док. повесть узника гетто и малолетнего партизана / А. Рубенчик. - Тель-Авив, 1999. - 192 с; Жива... Да, я жива! Минское гетто в воспоминаниях Майи Крапиной и Фриды Рейзман: материалы и док. / сост. М.И. Крапина, Ф.В. Рейзман; под ред. К.И. Козака. - Минск, 2005. - 258 с. + 26 с. ил; Новиков, И. Руины стреляют в упор. Документальная повесть / И. Новиков. - Минск: Беларусь, 1965. - 464 с.
Абагульненыя, базісныя звесткі аб генацыду яўрэяў у Мінскім гета можна знайсці ў шматлікіх выданнях перыядычнага друку, у такіх газетах і навуковых часопісах як “Авив”, “Вечерний Минск”, “Звязда”, “Советская Белоруссия”, “Рэспубліка”, “Минский курьер”, “Спадчына”, “Беларусь”, “Вопросы истории”, “Беларуская мінуўшчына”, “Беларускі гістарычны часопіс” і іншыя.
Падчас праведзенага аналізу, сістэматызацыі і класіфікацыі гістарычных крыніц дысертант кіраваўся прынцыпамі гістарызму і аб'ектыўнасці. Пры гэтым былі выкарыстаны дзве групы метадаў навуковага даследавання: агульнанавуковыя і спецыяльнагістарычныя (гісторыка - параўнальны і гісторыка - сістэмны метады), якія далі магчымасць даследаваць тэму з розных навуковых пазіцый, усебакова, маштабна і ўсеахопна.
Глава другая “Рэалізацыя нацысцкай палітыкі знішчэння яўрэяў у Мінску” прысвечана вызначэнню перадумоў утварэння, абставінаў арганізацыі Мінскага гета, раскрывае асаблівасці, сутнасную ролю і супярэчлівыя рысы існавання яўрэйскага камітэта (юдэнрата) Мінска.
Раздзел 2.1 “Перадумовы ўтварэння і абставіны арганізацыі Мінскага гета”.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь выкарыстоўвалася акупантамі як “сметнік” для рассялення “непрыдатных” у расавых адносінах элементаў і не разглядалася вышэйшымі прадстаўнікамі Трэцяга Рэйха як магчымая тэрыторыя для нямецкай каланізацыі. Мінск у некаторым сэнсе быў абраны немцамі ў якасці “навуковага цэнтру” па апрацоўцы на практыцы новых метадаў хуткай ліквідацыі людзей.
Мінскае гета было створана 19 ліпеня 1941 г.: выйшаў загад (складаўся з 12 пунктаў), падпісаны камендантам 812 палявой камендатуры, дзе адзначалася, што з выданнем гэтага распараджэння ў г. Мінску выдзяляецца спецыяльная частка горада (жылы раён) выключна для рассялення яўрэяў. У выніку, летам 1941 г. усе яўрэі Мінска былі сагнаны ў гета - раён прымусовага пасялення яўрэйскага насельніцтва. У тэрыторыю Мінскага гета ўвайшло каля 40 вуліц і завулкаў у паўночна - заходняй частцы горада: Калгасны завулак, вуліца Калгасная, рака Свіслач, вуліца Няміга, выключаючы праваслаўную царкву, Рэспубліканская, Шорная, Калектарныя вуліцы, Мэблявы завулак, вул. Перакопская, Нізавая, Яўрэйскія могілкі, таксама вуліца Ракаўская і Абуўная, Юбілейная плошча, вул. Апанскага і інш.
Яўрэям катэгарычна забаранялася знаходзіцца па-за межамі Мінскага гета, аднак падчас перасялення ім дазвалялася ўзяць з сабою нажытую хатнюю маёмасць. Яны ўключаліся ў створаныя немцамі працоўныя калонны і маглі пакінуць яўрэйскі жылы раён толькі са спецыяльным накіраваннем да месца працы, якое выдавалася Мінскай гарадской управай. Адпаведна загаду ад 19 ліпеня 1941 г. права ўваходу ў яўрэйскі раён Мінскага гета (існавала толькі два афіцыйных увахода - па вуліцы Астроўскага і Апанскага - С.Т.) мелі толькі яўрэі, а таксама (па службовым справам - С.Т.) вайскоўцы нямецкіх ваенных фармаванняў і супрацоўнікі Мінскай гарадской управы. Пералазіць праз загароду строга забаранялася, нямецкай ахове і дапаможнай паліцыі быў аддадзены дакладны загад: страляць у парушальнікаў без раздумвання. На грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці накладвалася кантрыбуцыя памерам 30 тыс. чырвонцаў за кампенсаванне выдаткаў, звязаных з перасяленнем.
Раздзел 2.2 “Яўрэйскі камітэт (юдэнрат) у час нямецкай акупацыі”.
Яўрэйскі камітэт (юдэнрат) быў створаны ў Мінску напачатку ліпеня 1941 г. па распараджэнні палявога каменданта сталіцы, гэта значыць яшчэ да афіцыйнага ўзнікнення Мінскага гета. Юдэнрат патрэбен быў акупантам толькі як часовая мера для рэалізацыі, актыўнага і хуткага правядзення крывавай нацысцкай палітыкі, накіраванай на татальнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Акрамя пытання аб перасяленні і рассяленні яўрэяў у гета, яўрэйскі камітэт займаўся забеспячэннем жыхароў Мінскага гета харчаваннем, таварамі першай неабходнасці, тлумачыў існуючае становішча. Адначасова ён спрабаваў аказваць псіхалагічную дапамогу вязням, фарміраваў рабочыя каманды, выплачваў накладзеныя акупантамі кантрыбуцыі.
Юдэнрат, як выканаўчы орган, створаны нямецкімі ўладамі ў выніку першапачатковай рэалізацыі нацысцкай палітыкі знішчэння яўрэяў Мінска, не стаў марыянеткай акупантаў. Яўрэйскі камітэт пры дапамозе першага і другога яго кіраўнікоў (І. Мушкін, М. Іофэ) стварыў тэрміновую магчымасць згуртаваць вакол сябе пэўную частку яўрэяў гета дзеля частковага паляпшэння ўмоў іх існавання, атрымаў, няхай невялікую, але адчувальную падтрымку з боку падпольшчыкаў і партызанаў з мэтай вядзення рашучай барацьбы з нацыстамі.
У трэцяй главе “Падполле Мінскага гета” даследуецца адзін з найбольш супярэчлівых і складаных момантаў у гісторыі Мінскага гета: праблема станаўлення і асаблівасці дзейнасці, ва ўмовах татальнага знішчэння вязняў гета, з верасня 1941 па кастрычнік 1943 г. яўрэйскай падпольнай арганізацыі.
...Подобные документы
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Наступление группы армии "Север" в 1941 г. и противодействие РККА немецким войскам. Блокирование Ленинграда. Мобилизация Ленинграда и оборона города с сентября 1941 г. по март 1942 г. Попытки Красной армии деблокирования Ленинграда в 1942-1943 гг.
курсовая работа [86,4 K], добавлен 08.08.2010Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Основные причины Великой Отечественной войны. Первый период войны. Битва за Брестскую крепость в июле-августе 1941 года. Оборонительные сражения в Крыму в сентябре-октябре 1941 года. Город Нытва в годы войны. Итоги и последствия Отечественной войны.
реферат [23,5 K], добавлен 01.10.2010Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.
контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.
контрольная работа [21,2 K], добавлен 22.08.2011Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Проведение Московской конференции конца сентября - начала октября 1941 года. Результаты трехсторонних переговоров и роль Московской конференции в создании антигитлеровской коалиции. Практические проблемы англо-американо-советского сотрудничества.
дипломная работа [56,1 K], добавлен 18.12.2006Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Итальянское наступление 1940 года. Первое английское наступление (декабрь 1940 – февраль 1941). Первое и второе наступление Роммеля, оценка результатов каждого из них. Третье наступление союзников (октябрь 1942 – май 1943). Исход и последствия войны.
реферат [20,8 K], добавлен 08.10.201222 июня 1941 г. - нападение фашистской Германии на СССР. Оборона Брестской крепости. Начало контрнаступления советских войск под Москвой. Сталинградская битва. Блокада Ленинграда. Июль-август 1943 г. - Курская битва. Капитуляция фашистской Германии.
презентация [8,1 M], добавлен 29.04.2015Главные причины Второй мировой войны. Антигитлеровский блок, основные этапы войны. Битва за Москву в 1941-1942 годах. Сталинградская битва 1942-1943 гг. Курская битва 1943 года. Итоги Второй мировой войны. Значение военных действий для Советского Союза.
презентация [758,4 K], добавлен 16.02.2014