Генацыд і барацьба яўрэяў у мінскім гета у гады Вялікай айчыннай вайны (ліпень 1941 – кастрычнік 1943 года)
Сувязь паміж фашысцкім Генеральным планам "Ост" (Усход) і "канчатковым вырашэннем яўрэйскага пытання". Перадумовы ўтварэння і абставіны арганізацыі Мінскага гета (чэрвень-ліпень-жнівень 1941 г.) праз прызму агульнаеўрапейскай палітыкі антысемітызму.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 55,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Раздзел 3.1 “Структура і склад падполля”. Пастаянныя пагромы, аблавы, расстрэлы вязняў, голад, хваробы, абмежаваная свабода перамяшчэння, праследаванні гестапа - у такіх складаных умовах адбывалася фарміраванне падпольнай арганізацыі Мінскага гета. Апошняя ставіла перад сабой наступныя мэты: 1) Разбіць панічны настрой яўрэяў. 2) Забяспечыць сістэматычны выпуск лістовак, каб распавесці вязням гета аб сапраўдным становішчы на фронце, паказаць рэальныя памкненні акупантаў датычна ўсіх яўрэяў і славян. 3) Наладзіць кантакт з камуністамі рускага раёну і ўстанавіць сувязь з партызанскімі атрадамі. 4) Устанавіць радыепрыёмнік для атрымання важных звестак падчас слухання перадач з Масквы.
Дзеля згуртавання ўсіх актывістаў гета быў утвораны арганізацыйны падпольны цэнтр, у склад якога ўвайшлі Я. Кіркаешта, Н. Вайнгауз і Р. Смоляр - кіраўнік аргцэнтра. Была выпрацавана агульная структура арганізацыі, асновай якой стала ячэйка (група), кожная складалася з дзесяці чалавек (падпольная “дзесятка”), прычым дадзеныя групоўкі павінны былі ўзначальваць надзейныя і правераныя людзі, здольныя самастойна і аператыўна дзейнічаць у складаных, крытычных сітуацыях.
У яўрэйскім гета на працягу яго існавання (са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 г.) дзейнічалі 22 падпольныя групы. Усе яны ствараліся па прынцыпу асабістага знаёмства, парад альбо рэкамендацый. “Дзесяткі” канцэнтраваліся як у самім гета, так і па - за яго межамі, па месцу работы яўрэйскіх працоўных камандаў. У Мінскім гета яны вялі актыўную працу па тлумачэнні ўзнікшага становішча, накіраваную супраць панікі, якая панавала сярод вязняў, арганізацыі слухання перадач з Масквы па радыёпрыемніках, выпуску лістовак, наладжванні сувязей з “рускім раёнам” горада, падборам явачных кватэр па-за тэрыторыяй гета, сувязі з партызанамі і г.д.
Раздзел 3.2 “Асноўныя накірункі дзейнасці падпольнай арганізацыі ў Мінскім гета”.
Падпольшчыкі гета распаўсюджвалі сярод вязняў прапагандысцкую літаратуру, збіралі цёплае адзенне, медыкаменты, прадукты, зброю, боезапасы і перапраўлялі іх партызанам, наладзілі сувязі з гарадскім падполлем, выводзілі надзейных людзей у лес дзеля ўступлення ў партызанскія атрады і стварэння сваіх уласных партызанскіх фарміраванняў, здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах ворага, камунікацыях.
Уступіўшыя ў партызанскія атрады яўрэі з Мінскага гета ўдзельнічалі ў баях, засадах, у падрывах варожых вайсковых эшалонаў, працавалі ў розных партызанскіх шпіталях, друкарнях, майстэрнях (збройных, швейных і г.д.). З дапамогай падпольшчыкаў Мінскага гета і выжыўшых вязняў, пры іх непасрэдным удзеле былі створаны і ў значнай ступені папоўнены дзевяць партызанскіх атрадаў і 1 партызанскі батальён: пяты атрад імя Кутузава, атрады імя Будзённага; імя Фрунзэ; імя С. Лазо; 25 - годзя БССР; імя Пархоменкі; імя Шчорса; № 406; № 106 Ш. Зорына, які складаўся больш як з 600 яўрэяў Мінскага гета; і першы батальён 208 - га асобнага партызанскага палка.
У чацвёртай главе “Асноўныя этапы і асаблівасці палітыкі генацыду яўрэяў Мінскага гета” аналізуюцца і падрабязна характарызуюцца метады знішчэння яўрэйскага насельніцтва Мінскага гета са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 г., паказаны асноўныя напрамкі эканамічнай палітыкі немцаў у адносінах да вязняў гета, даследуецца важная і малараспрацаваная праблема дэпартацыі грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета з лістапада 1941 па верасень 1943 г., выяўляюцца этапы, галоўныя асаблівасці і трагічныя наступствы правядзення працэса ліквідацыі яўрэйскага гета.
Раздзел 4.1 “Вязні гета ва ўмовах правядзення аблаваў і пагромаў: практыка і метады знішчэння яўрэйскага насельніцтва”. Масавая ліквідацыя яўрэйскага насельніцтва ў Мінскім гета, і актыўна праводзімая нямецкімі акупантамі канфіскацыя маёмасці вязняў сведчыла аб незвычайнай, аднак трывалай і прадуманай узаемасувязі розных нацысцкіх метадаў знішчэння яўрэяў ваеннага характару і паслядоўнага эканамічнага тэрору.
Да ліку найбольш распаўсюджаных метадаў знішчэння вязняў Мінскага гета адносіліся: а) стварэнне галоднага рэжыму ў гета, антысанітарных умоў існавання. б) адмаўленне грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці ў сацыяльным страхаванні па хваробе, у выніку чаго планавалася пазбавіць яўрэяў медыцынскай дапамогі. в) расстрэлы жыхароў гета за нежаданне выходзіць на працу, невыкананне нямецкіх распараджэнняў, правядзенне антынямецкай прапаганды. г) атручванне вязняў адпрацаванымі выхлапнымі газамі ў спецыяльных крытых аўтамашынах - душагубках. д) правядзенне пастаянных штотыднёвых загадзя спланаваных аблаваў, нечаканых начных бандыцкіх налётаў у кватэры насельніцтва гета. е) арганізацыя і актыўнае здзяйсненне масавых перыядычных пагромаў (акцый) на тэрыторыі Мінскага гета, мэтай якіх была ліквідацыя максімальнай колькасці яўрэяў. На аснове пагромаў гісторыю Мінскага гета можна падзяліць на пяць храналагічных этапаў: 1) 19.07.1941 - 7.11.1941 (ад стварэння Мінскага гета да першага буйнога пагрому). 2) 20.11.1941 - 2.03.1942 (яўрэйскае насельніцтва ў перыяд паміж дзвумя пагромамі). 3) 2.03.1942 - 28.07.1942 (правядзенне нацыстамі шырокамаштабных акцый па знішчэнню жыхароў гета). 4) 08.1942 - 21.10.1943 (найбольш характэрныя эканамічныя мерапрыемствы акупантаў, накіраваныя на поўную канфіскацыю пакінутай пасля буйных пагромаў яўрэйскай маёмасці). 5) 21-23.10.1943 - 30.06.1944 (канчатковая ліквідацыя Мінскага гета і перыяд існавання “малога” гета).
Раздзел 4.2 “Дэпартацыя яўрэяў краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета. “Зондэргета” Мінскага гета (лістапад 1941 - верасень 1943 года)”. Дэпартацыя яўрэяў краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета здзяйснялася па загадзя распрацаванаму нямецкімі акупацыйнымі ўладамі дакладнаму плану, які прадугледжваў наступнае: з 1 лістапада 1941 г. па 4 снежня 1942 г. перасяленне з заходніх краін у раён Рыгі і Мінска каля 50 тыс. грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці.
Існавала заканамерная, трывалая сувязь паміж правядзеннем пагромаў, аблаваў, начных бандыцкіх налётаў, расстрэлаў у Мінскім гета і дэпартацыяй замежных яўрэяў у дадзенае гета. У выніку пагромаў тэрыторыя гета “вызвалялася” для размяшчэння новых вязняў - яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Польшчы, Францыі, Галандыі, Венгрыі.
Нягледзячы на крыху лепшыя ўмовы існавання замежных яўрэяў у “зондэргета” Мінскага гета, яны, як і беларускія яўрэі, сталі нявіннымі ахвярамі антысеміцкай, чалавеканенавісніцкай палітыкі генацыду. “Зондэргета” і яго вязні былі канчаткова ліквідаваны ў верасні 1943 г., за месяц да поўнай ліквідацыі Мінскага гета.
Дакладную колькасць замежных яўрэяў у Мінскім гета па аб'ектыўным прычынам нельга назваць нават і сёння, але можна прытрымлівацца наступнай лічбы, якая з'яўляецца мінімальнай - каля 24 тыс. яўрэйскіх грамадзян, дэпартаваных толькі з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі ў Мінскае гета ў 1941 - 1942 гг. З другога боку, калі прынцыпова ўлічваць новыя архіўныя дадзеныя, уласныя матэматычныя падлікі, і той факт, што дэпартацыя ажыццяўлялася таксама з Польшчы, Францыі, Галандыі, Венгрыі (гэта падцвярджаюць новыя “чыгуначныя дакументы”), дык ёсць падставы лічыць: каля 35 тыс. яўрэяў (24 тыс. яўрэяў Германіі, Аўстрыі, Чэхаславікі + 11 тыс. яўрэйскіх грамадзян Польшчы, Францыі, Галандыі, Венгрыі) былі вывезены з краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета.
Раздзел 4.3 “Ліквідацыя Мінскага гета: асаблівасці, этапы, трагічныя наступствы”.
Ліквідацыя Мінскага гета здзяйснялася ў тры этапы, кожны з якіх меў свае характэрныя асаблівасці. Штуршком да пачатку працэсу канчатковага знішчэння яўрэйскага насельніцтва гета стаў загад рэйхсфюрэра СС Г. Гімлера, выдадзены ў чэрвені 1943 г. Гэта быў першы падрыхтоўчы этап, які прадугледжваў паслядоўную, дакладна прадуманую і сістэматычную ліквідацыю працоўных калон на тэрыторыі гета разам з вязнямі. Другі этап прыпадае на верасень 1943 г., калі немцы пачынаюць вельмі актыўна пазбаўляцца ад выжыўшых у невялікай колькасці замежных яўрэяў Мінскага гета, абяцаючы апошнім новае жыццё і надзейную працу ў Германіі, што азначала толькі адно - пакуты і немінучую смерць. У кастрычніку 1943 г. нацысты перайшлі да фінальнага трэцяга этапу, у выніку якога за тры дні (21- 23 кастрычніка таго ж года) “вялікае” Мінскае гета было канчаткова ліквідавана.
Нельга не заўважыць адну важную асаблівасць у гісторыі Мінскага гета, якая мае поўнае права на афіцыйнае існаванне: з кастрычніка 1943 г., пасля ліквідацыі “вялікага” Мінскага гета, працягвала функцыянаваць так званае “малое” гета ў раёне былога радыёзавода (зараз тэрыторыя каля ЦУМА), вязні якога (прыкладна 16-17 чалавек) пратрымаліся ў склепе на яўрэйскіх могілках да ліпеня 1944 г.
Агульная (мінімальная) колькасць загінуўшых яўрэяў на тэрыторыі Мінскага гета з лета 1941 па восень 1943 г. - каля 97 тыс. знішчаных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці (62 тыс. беларускіх і 35 тыс. замежных яўрэяў).
Заключэнне
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі:
1) У гады Вялікай Айчыннай вайны, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, уключаючы Мінскае гета, нацысты ў адпаведнасці з расавай тэорыяй і распрацаваным фашысцкім Генеральным планам “Ост” (Усход) здзяйснялі “канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання” - сістэматычнае, паступовае, масавае вынішчэнне грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці ўсіх узростаў, сацыяльных груп, нягледзячы нават на пол і прыналежнасць да хрысціянскай рэлігіі [5]. Абапіраючыся на прааналізаваныя архіўныя дакументы і шматлікія ўспаміны вязняў Мінскага гета можна зрабіць выснову: летам - восенню 1941 г. пачаўся важнейшы падрыхтоўчы этап здзяйсняемай палітыкі нацыстаў, якія з поўнай нямецкай стараннасцю прадуманна рыхтавалі далейшую антысеміцкую крывавую глебу для паслядоўнага знішчэння яўрэйскага насельніцтва ўсёй Беларусі [9;10]. Наша краіна не разглядалася акупантамі як магчымы аб'ект германскай каланізацыі і ў некаторым сэнсе Мінск быў абраны немцамі ў якасці “сметніка” для рассялення і паскоранай ліквідацыі “непрыдатных” у расавых адносінах элементаў, “асноўнага навуковага цэнтру” па апрацоўцы новых нацысцкіх формаў і метадаў хуткага знішчэння людзей. Гэта была сапраўдная маштабная катастрофа беларускіх яўрэяў, якая пачалася менавіта ў Мінскім гета, адным з буйнейшых гета на тэрыторыі СССР і ў Еўропе [6].
2) Існавала вельмі заканамерная сувязь паміж правядзеннем масавых пагромаў, пастаянных аблаваў, начных бандыцкіх налётаў, расстрэлаў жыхароў яўрэйскага гета і дэпартацыяй замежных яўрэяў у Мінскае гета. У выніку дзённых і начных пагромаў, тэрыторыя гета хутка і якасна “вызвалялася” для размяшчэння новых вязняў - яўрэяў з Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі і іншых краін Еўропы. Улічваючы навейшыя дакументальныя дадзеныя і скрупулёзныя статыстычныя падлікі, неабходна адзначыць: з лістапада 1941 па кастрычнік 1942 гг. каля 35 тыс. грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці былі вывезены з краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета [1].
3) Адпаведна архіўным матэрыялам, у Мінскім гета (лічбы на люты - сакавік 1943 г.) было знішчана звыш 90 тыс. чалавек яўрэйскага насельніцтва [7;8]. Праведзеная маштабная даследчая праца, дэталёвы аналіз навейшых дакументаў, іх класіфікацыя і сістэматызацыя, уласныя навуковыя падлікі, здзейсненыя з дапамогай выкарыстання дысертантам сучасных метадаў гістарычнага даследавання - усё гэта дазволіла вызначыць агульную (мінімальную) колькасць ліквідаваных з ліпеня 1941 па кастрычнік 1943 г. вязняў яўрэйскага гета - каля 97 тыс. чалавек (5 тыс. яўрэяў, знішчаных нацыстамі падчас аблаваў і налётаў, каля 57 тыс. чалавек, загінуўшых у выніку пяці буйных пагромаў (13 тыс. +7 тыс. + 5 тыс. + 28 тыс. + 4 тыс), складаюць каля 62 тыс. беларускіх яўрэяў. Да гэтай лічбы дадаем 35 тыс. замежных яўрэяў) [3;12;13].
4) Для перасялення і рассялення яўрэйскага насельніцтва ў гета, арганізацыі рабочых каманд, абслугоўвання патрэб нямецкай арміі, збору грашовых сродкаў, нямецкімі ўладамі быў створаны спецыяльны выканаўчы орган - яўрэйскі камітэт (юдэнрат), які ў нейкай ступені ўяўляў невялічкую згуртаваную групу грамадскіх актывістаў, энтузіястаў, спрабаваўшых праяўляць самастойнасць, аказваць рэальную дапамогу вязням і падтрымку падпольшчыкам як унутры гета, так і па-за яго межамі, устанавіць трывалыя сувязі з партызанамі. Нягледзячы на тое, што яўрэйскі камітэт пастаянна знаходзіўся пад пільным і строгім наглядам з боку нямецкіх улад, некаторыя яго прадстаўнікі здолелі стаць рэальнай надзеяй на выратаванне для вязняў Мінскага гета [2].
Сутнасная роля юдэнрата сярод яўрэйскага насельніцтва Мінска заключалася ў наступным: камітэт пры актыўнай, пастаяннай дапамозе першага і другога яго кіраўнікоў стварыў тэрміновую магчымасць згуртаваць вакол сябе пэўную частку яўрэяў Мінскага гета дзеля частковага паляпшэння ўмоў іх існавання, атрымаў, няхай і невялікую, але адчувальную падтрымку з боку падпольшчыкаў і партызанаў з мэтай вядзення рашучай барацьбы з акупантамі. [2].
5) З восені 1941 па кастрычнік 1943 г. антыфашысцкае падполле ў Мінскім гета існавала пад уплывам Мінскага падпольнага гаркома партыі, з якім каардынавала свае мэты і задачы, умацоўвала і значна пашырала шэрагі падпольнай арганізацыі дзеля актывізацыі агульнага супраціўлення нямецкім акупантам [11]. Дзейнасць падполля гета праходзіла ва ўмовах пастаянных аблаваў, дзённых і начных пагромаў, праследаванняў гестапа, псіхалагічнага ўціску на яўрэяў, абмежаванай свабоды перамяшчэння, хвароб і эпідэмій, голаду і холаду. Падпольныя групоўкі (“дзесяткі”) унеслі значны ўклад у актывізацыю падпольнага і пашырэнне партызанскага руху. Так, на працягу 1941 - 1942 гг. падпольшчыкі вывелі з горада ў партызанскія фарміраванні больш 2 тыс. чалавек, у 1943 г. - 6.5 тыс. У іх ліку былі і вязні Мінскага гета [4].
Галоўнай заслугай менавіта гетаўскіх падпольшчыкаў было ратаванне жанчын, дзяцей, старых. Актывісты гетаўскага падпольнага цэнтру распаўсюджвалі сярод вязняў прапагандысцкую літаратуру, збіралі цёплае адзенне, медыкаменты, прадукты, зброю, боезапасы, іншыя неабходныя рэчы і перапраўлялі іх партызанам, здолелі наладзіць трывалыя і моцныя сувязі з паза гетаўскім, гарадскім падполлем, выводзілі надзейных людзей у лес, дзеля ўступлення ў партызанскія атрады і стварэння сваіх уласных партызанскіх фарміраванняў, здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах ворага і камунікацыях [4].
Рэкамендацыі па практычнаму выкарыстанню вынікаў:
1) І сёння існуе рэальная патрэба ва ўмацаванні ў свядомасці людзей расавай, этнічнай, рэлігійнай лаяльнасці да кожнага чалавека і поўнай павагі да свайго гістарычнага мінулага. Атрыманыя дысертантам вынікі і павінны садзейнічаць вырашэнню гэтых задач, увекавечыць гістарычную памяць аб ахвярах Мінскага гета ў выглядзе Мемарыяльнага гісторыка - культурнага комплексу Другой сусветнай вайны.
2) Навуковыя вынікі кандыдацкай дысертацыі ўяўляюць значную цікавасць для распрацоўкі і правядзення лекцыйных, семінарскіх заняткаў, адукацыйных праграм, прэзентацый, творчых сустрэч ветэранаў, ахвяр вайны і моладзі, спецкурсаў па гісторыі Халакосту, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў; арганізацыі музейнай і краязнаўчай працы, гістарычных таварыстваў, клубаў ваенных гісторыкаў.
3) Матэрыялы дадзенага дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны для больш глыбокага і дэталёвага вывучэння праблем Халакосту часоў Другой сусветнай вайны, усебаковага аналізу і сутнаснага раскрыцця малавядомых аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.
Спіс публікацый саіскальніка
Артыкулы ў навуковых часопісах:
1. Тукала, С.М. Дэпартацыя яўрэяў краін Заходняй Еўропы ў Мінскае гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны / С.М. Тукала // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - 2007. - № 1. - С. 26 - 30.
2. Тукала, С.М. Яўрэйскі камітэт (юдэнрат) Мінскага гета ў час нямецкай акупацыі / С.М. Тукала // Труд. Профсозы. Общество. - 2007. - № 4 (18). - С. 104 - 108.
3. Тукала, С.М. Ліквідацыя Мінскага гета: асаблівасці, этапы і наступствы / С.М. Тукала // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. гуманіт. і грам. навук. Гісторыя. Псіхалогія. Права. Паліталогія. Педагогіка. - 2007. - № 3 (30). - С. 50 - 55.
Матэрыялы навуковых канферэнцый:
4. Тукала, С.М. Да гісторыі падполля ў Мінскім гета: структура, склад, арганізацыя дзейнасці і яе асноўныя накірункі / С.М. Тукала // Мінулае павінна служыць людзям... : матэрыялы архіўных чытанняў “Р.П. Платонаў і пытанні архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства і гісторыі Беларусі ХХ ст.”, прысвеч. 75-годдзю з дня нараджэння Р.П. Платонава, Мінск, 14 снежн. 2005 г. / БелНДІДАС; рэдкал.: У. І. Адамушка [і інш.]. - Мінск, 2006. - С. 130 - 137.
5. Тукала, С.М. Мінскае гета (ліпень 1941 - кастрычнік 1943) - трагедыя беларускіх яўрэяў / С.М. Тукала // Наука - образованию, производству, экономике: материалы четвертой Междунар. науч. - технич. конф., Минск, 22 апр. 2006 г.: в 2 т. / БНТУ; редкол.: Б.М. Хрусталев [и др.]. - Минск, 2006. - Т. 2. - С. 42 - 45.
6. Тукала, С.М. Правядзенне пагромаў у Мінскім гета / С.М. Тукала // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 12 мая 2006 г. / МДЛУ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. - Мінск, 2007. - Вып. 5. - С. 153 - 157.
7. Тукала, С.М. Мінскае гета ў апошнія месяцы свайго існавання (чэрвень - кастрычнік 1943) / С.М. Тукала // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 26 красавіка 2007 г. / МДЛУ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. - Мінск, 2007. - Вып. 6. - С. 199 - 203.
8. Тукала, С.М. Канфіскацыя маемасці яўрэяў Мінскага гета / С.М. Тукала // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 25 красавіка 2008 г.: у 2 ч. / МДЛУ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. - Мінск, 2008. - Ч. 2. - С. 180 - 183.
9. Тукала, С.М. Стварэнне Мінскага гета і асаблівасці яго існавання ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны / С.М. Тукала // Уроки Холокоста: история и современность: сб. науч. ст. / МБФ “Возрождение - Старт”; сост. и науч. ред. Я.З. Басин. - Минск, 2009. - С. 102 - 105.
10. Тукала, С.М. Крыніцы па гісторыі Мінскага гета / С.М. Тукала // Наука - образованию, производству, экономике: материалы седьмой Междунар. науч. - технич. конф., Минск, 23 апр. 2009 г.: в 3 т. / БНТУ; редкол.: Б.М. Хрусталев [и др.]. - Минск, 2009. - Т. 3. - С. 129 - 130.
11. Тукала, С.М. Афармленне падпольнага арганізацыйнага цэнтру ў Мінскім гета (жнівень 1941 г.) / С.М. Тукала // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 17 красавіка 2009 г. / МДЛУ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. - Мінск, 2010. - Вып. 8. - С. 142 - 147.
12. Тукала, С.М. Практыка і метады знішчэння яўрэйскага насельніцтва ў Мінскім гета / С.М. Тукала // Партизанское движение в Беларуси и его роль в разгроме фашистских захватчиков в 1941 - 1944 годах: материалы Междунар. науч. - практ. конф., Минск, 25 - 26 июня 2009 г. / НАН Беларуси; редкол.: М.В. Мясникович [и др.]. - Минск, 2010. - С. 405 - 411.
13. Тукала, С.М. Айчынныя і замежныя крыніцы па Мінскаму гета: параўнаўчы аналіз / С.М. Тукала // Вклад белорусского народа в Великую Победу: материалы Респуб. науч. - практ. конф., посвящённые 65-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне, Минск, 27 ноября 2009 г. / БГАТУ; редкол.: Е.А. Гребень [и др.]. - Минск, 2010. - С. 76 - 83.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Развіцце партызанскага руху супраць германскіх захопнікаў. Удзел партызан у вызваленні беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Роля камуністычнай партыі у арганізацыі партызанскіх атрадаў і дзейнасці падполля.
контрольная работа [35,0 K], добавлен 12.09.2015Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую гадзіну", "Партызанская дубінка", "Партызанскае жыгала", іх ідэйна-тэматычная накіраванасць i асаблівасці
курсовая работа [66,9 K], добавлен 02.05.2011Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час. Тыпова фармуліроўка ролі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адказы на апошняе пытанне аб уплыве Вялікай Айчыннай вайны. Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока. Значэнне нашай Перамогі.
реферат [21,6 K], добавлен 09.09.2008Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917–1920 гг. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г). I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.
контрольная работа [33,2 K], добавлен 20.05.2008Наступление группы армии "Север" в 1941 г. и противодействие РККА немецким войскам. Блокирование Ленинграда. Мобилизация Ленинграда и оборона города с сентября 1941 г. по март 1942 г. Попытки Красной армии деблокирования Ленинграда в 1942-1943 гг.
курсовая работа [86,4 K], добавлен 08.08.2010Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.
реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а затым мілітарысцкай Японіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945 гг. Вынікі і ўрокі Вялікай Айчыннай вайны.
контрольная работа [40,9 K], добавлен 08.10.2012Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Основные причины Великой Отечественной войны. Первый период войны. Битва за Брестскую крепость в июле-августе 1941 года. Оборонительные сражения в Крыму в сентябре-октябре 1941 года. Город Нытва в годы войны. Итоги и последствия Отечественной войны.
реферат [23,5 K], добавлен 01.10.2010Прычыны, перадумовы, перыядызацыя Другой сусветнай вайны, яе урокi. Напад СССР на Фінляндыю. Траісты пакт паміж Японіяй, Германіяй і Італіяй. Змяненне палітыкі ЗША. Паветраная вайна над Ангельшчынай. Фашысцкая агрэсія ў Паўночнай Афрыцы і на Балканах.
контрольная работа [70,2 K], добавлен 02.04.2011Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі, аснова для її ўтварэння. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну.
контрольная работа [21,2 K], добавлен 22.08.2011Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Проведение Московской конференции конца сентября - начала октября 1941 года. Результаты трехсторонних переговоров и роль Московской конференции в создании антигитлеровской коалиции. Практические проблемы англо-американо-советского сотрудничества.
дипломная работа [56,1 K], добавлен 18.12.2006Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Итальянское наступление 1940 года. Первое английское наступление (декабрь 1940 – февраль 1941). Первое и второе наступление Роммеля, оценка результатов каждого из них. Третье наступление союзников (октябрь 1942 – май 1943). Исход и последствия войны.
реферат [20,8 K], добавлен 08.10.201222 июня 1941 г. - нападение фашистской Германии на СССР. Оборона Брестской крепости. Начало контрнаступления советских войск под Москвой. Сталинградская битва. Блокада Ленинграда. Июль-август 1943 г. - Курская битва. Капитуляция фашистской Германии.
презентация [8,1 M], добавлен 29.04.2015Главные причины Второй мировой войны. Антигитлеровский блок, основные этапы войны. Битва за Москву в 1941-1942 годах. Сталинградская битва 1942-1943 гг. Курская битва 1943 года. Итоги Второй мировой войны. Значение военных действий для Советского Союза.
презентация [758,4 K], добавлен 16.02.2014