Каталіцкая царква ў грамадска-палітычным жыцці Італіі (1943–1962 гг.)

Характэрныя черті палітыкі каталіцкай царквы, звязаных з ёй каталіцкіх структур у грамадска-палітычным жыцці Італіі ў перыяд пераходу дзяржаўнага ладу краіны ад таталітарнага да дэмакратычнай. Выкарыстанне прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці, сістэмнасці.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 58,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Аўтарэферат

дысертацыі на саісканне вучонай ступені

кандыдата гістарычных навук

Каталіцкая царква ў грамадска-палітычным жыцці Італіі (1943-1962 гг.)

па спецыяльнасці 07.00.03 - усеагульная гісторыя

Паддубская Алена

Мінск, 2013

Праца выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік: Кошалеў Уладзімір Сяргеевіч,

доктар гістарычных навук, прафесар,

загадчык кафедры гісторыіі новага і навейшага часу

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты: Менькоўскі Вячаслаў Іванавіч,

доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Расіі

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Лук'янаў Пётр Рыгоравіч,

кандыдат гістарычных навук, прафесар,

прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова»

Апаніруючая арганізацыя: УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

УВОДЗІНЫ

Месца царквы ў сучасным свеце становіцца апошнім часам прадметам усё большай цікаўнасці. Рыма-каталіцкая канфесія прадстаўляе асаблівы інтарэс таму, што яе ўплыў большы за ўплыў нейкай адной краіны ці нават групы краін. Каталіцызм прэтэндуе на месца не толькі рэлігійна-духоўнага, але і маральнага, сацыяльнага, палітычнага аўтарытэту. Каталіцкая дактрына ляжыць у аснове поглядаў на праблемы свету сотняў мільёнаў каталікоў усіх кантынентаў, іх палітычных партый і грамадскіх арганізацый.

Адыгрываючы вялікую ролю ў міжнароднай палітыцы, каталіцкая царква яшчэ ў большай ступені ўплывае на падзеі грамадска-палітычнага жыцця Італіі. У італьянскай дзяржаве традыцыйныя каталіцкія каштоўнасці шмат у чым вызначаюць гістарычныя тэндэнцыі. Адбываецца і зваротнае ўздзеянне. Святому пасаду прыходзіцца ўлічваць складаныя працэсы, якія характарызуюць стан італьянскай дзяржавы. Вось чаму важна даследаваць менавіта гэтае суіснаванне на розных этапах гістарычнага развіцця, у тым ліку ў перыяд 1943 - 1962 гг., калі Ватыкан быў вымушаны умацоўваць свой аўтарытэт у італьянскім грамадстве.

Пасля падзення фашысцкага рэжыму ў Італіі над царквой навісла пагроза, што ёй прад'явяць іск за падтрымку Мусаліні. Падпісанне канкардатаў з Італіяй (1929 г.) і Германіяй (1933 г.), нежаданне Папы асудзіць злачынствы фашызму, адсутнасць афіцыйнага далучэння да руху Супраціўлення далі аснову для абвінавачванняў Святога пасаду і паставілі пад сумненне аўтарытэт каталіцкай царквы. Нягледзячы на гэта ў перыяд 1943 - 1962 гг. яна змагла дасягнуць значных поспехаў у замацаванні свайго становішча ў грамадска-палітычным жыцці Італіі (у тым ліку праз дзейнасць прафсаюзаў, свецкіх арганізацый, створанных каталіцкай царквой, і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Італіі), не згубіўшы таго афіцыйнага статуса, які набыла ў час фашызму ў выніку падпісання Латэранскіх пагадненняў.

Вывучэнне гісторыі каталіцкай царквы з'яўляецца састаўной часткай вывучэння гісторыі італьянскй дзяржавы. Без аналізу дзейнасці царквы, яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці Італіі не можа быць поўнай гісторыі гэтай краіны. Дадзенае даследванне таксама з'яўляецца адказам на ўсплёск цікаўнасці ў апошнія дзесяцігоддзі айчыннай навукі да рэлігійнай праблематыкі. Сёння, калі роля рэлігіі ў постсавецкім грамадстве значна ўзрасла, як ніколі, важна зразумець асаблівасці узаемадачыненняў царквы з дзяржавай, палітычнымі партыямі і прафсаюзамі, а таксама вопыт рашэння царквой сацыяльных праблем. Павышэнню інтарэса да вывучэння гісторыі Ватыкана садзейнічае і развіццё супрацоўніцтва паміж гэтай дзяржавай і Рэспублікай Беларусь. Для Беларусі Ватыкан з'яўляецца адным з важных партнёраў у Еўропе, пра што сведчыць сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Бенедыктам ХVI у 2009 г.

Вынікі дысертацыйнай працы ствараюць аснову для далейшага вывучэння пастаўленай праблемы і вызначаюць сучасныя перспектыўныя кірункі даследаванняў у галіне ўзаемадачыненняў каталіцкай царквы і дзяржавы.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі, тэмамі

Дысертацыйная праца падрыхтавана на кафедры гісторыі новага і навейшага часу БДУ і распрацоўвалася ў кантэксце праблемнага поля НДП «Каталіцкая царква пасля II Ватыканскага сабора: пошук ідэнтычнасці», якая выконваецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў: «Гуманітарныя навукі як фактар ??развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі» на 2011-2015 гг.

Мэта і задачы даследавання

Мэта працы заключаецца ў тым, каб выявіць характэрныя рысы палітыкі каталіцкай царквы і звязаных з ёю каталіцкіх структур у грамадска-палітычным жыцці Італіі ў перыяд пераходу дзяржаўнага ладу краіны ад таталітарнага да дэмакратычнага.

У адпаведнасці з сфармуляванай мэтай былі пастаўленыя наступныя задачы:

- прааналізаваць становішча каталіцкай царквы ў перыяд ад падзення рэжыму Мусаліні да сканчэння Другой сусветнай вайны (1943-1945 гг.);

- раскрыць змест сацыяльнай дактрыны каталіцызму ў разгляданы ў дысертацыі перыяд;

- даследаваць такія кампаненты «каталіцкага свету», як свецкія грамадскія арганізацыі, створаныя каталіцкай царквой, і каталіцкія прафсаюзы ў кантэксце іх адносін з італьянскай дзяржавай і грамадствам;

- выявіць уплыў каталіцкай царквы і каталіцкіх структур на кіруючую краінай Хрысціянска-дэмакратычную партыю Італіі (ХДП);

- разгледзіць палітыку каталіцкай царквы да партый левага кірунку - Італьянскай камуністычнай партыі (ІКП), Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП) і шматлікіх правых партый і рухаў (партыя «Італьянскі сацыяльны рух», манархічная «Нацыянальная партыя Італіі», арганізацыі «Нацыянальны фронт», «Нацыянальны авангард», рух «L'Uomo Qualunque» і інш.).

Аб'ект і прадмет даследавання

Аб'ектам даследавання з'яўляецца каталіцкая царква ў Італіі ў другой палове ХХ ст. Прадметам даследавання - роля і месца каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі 1943-1962 гг.

Храналагічныя межы

Праца ахоплівае перыяд 1943-1962 гг. Ніжняя мяжа дысертацыйнага даследавання (1943 г.) вызначаецца годам падзення рэжыму Мусаліні. Верхняя храналагічная мяжа тэмы (1962 г.) - пачаткам ІІ Ватыканскага сабору, які стаў у гісторыі каталіцызму паваротам да эпохі рэформ.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. На працягу Другой сусветнай вайны Ватыкан захоўваў нейтралітэт, афіцыйна не падтрымліваючы ні адзін з ваюючых бакоў і не далучыўшыся да руху Супраціўлення. Такая палітыка не абмяжоўвала дыпламатычныя магчымасці пантыфіка і не перашкаджала яму свабодна манеўраваць. Як фашызм імкнуўся выкарыстоўваць каталіцкую царкву, так і Ватыкан у сваю чаргу глядзеў на фашызм як на адзін са сродкаў сваёй палітыкі. Вынікам такой пазіцыі царквы стаў здзейснены за час вайны ўнутраны паварот ў ацэнцы рэжыму Мусаліні ад жадання абараніць і захаваць царкоўныя інстытуты праз супрацоўніцтва з рэжымам да яго крытыкі і адмаўлення ўсей фашысцкай сістэмы. Дзякуючы хуткай пераарыентацыі, выкліканай як знешнімі фактарамі (карэнны пералом у вайне і крах рэжыму Мусаліні), так і ўнутраннымі (разыходжанні па пытаннях расавай тэорыі, нацыі, дзяржавы, прафсаюзах і інш.) каталіцкая царква на апошнім этапе вайны па-ранейшаму заставалася адной з галоўных цэнтралізуючых сіл у італьянскім грамадстве, а ў пасляваенны час заняла важнае месца ў грамадска-палітычным жыцці Італіі, застаўшыся маральным арыенцірам для вялікай колькасці каталікоў краіны.

2. Тэарэтычнай асновай ідэалагічнага ўздзеяння каталіцкай царквы на грамадства з'яўляецца яе сацыяльная дактрына. Па меры павелічэння крызісных з'яў у італьянскім грамадстве, падзення прэстыжу фашысцкага рэжыму і яго дучэ ў Ватыкане галоўны акцэнт усё ў большай ступені рабіўся на распрацоўку тэзісаў новага сацыяльнага ладу. Вядучай тэндэнцыяй новага сацыяльнага вучэння было перанясенне акцэнтаў з пытанняў этыкі непасрэдна ў сферу палітыкі і эканомікі. Царква абгрунтавала сваё ўмяшанне ў палітычныя і эканамічныя справы дзяржавы спасылкамі на сувязь сацыяльных пытанняў з узроўнем маральнасці людзей, на дарэмнасць рэформ без маральнага ўдасканалення чалавека. Змены ў дактрыне адлюстраваліся не толькі на дзейнасці самой каталіцкай царквы, але і паўплывалі на грамадска-палітычнае жыццё пасляваеннай Італіі. Сацыяльным вучэннем кіраваліся ў сваёй дзейнасці грамадскія свецкія арганізацыі, створаныя каталіцкай царквой і каталіцкія прафсаюзы. Значны ўплыў сацыяльная дактрына аказала і на фарміраванне і дзейнасць Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Італіі, якая выкарыстоўвала пастулаты вучэння ў сваёй праграме і стала кіруючай з 1948 г.

3. У выніку актыўнай дзейнасці каталіцкай царквы свецкія каталіцкія арганізацыі і прафсаюзы занялі важнае месца ў пасляваенным італьянскім грамадстве, аказваючы вялікі ўплыў на сацыяльную і рэлігійную сферы грамадскага жыцця Італіі. У час пантыфікатаў Пія ХІІ (193-1958) і Яна ХХІІІ (1958-1962) яны былі звязаны са Святым пасадам па сваёй структуры, з'яўляліся носьбітам хрысціянскіх ідэй, падтрымкай і кузняй кадраў для Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Італіі, злучаючы праз іх ватыканкія колы з простым народам. Ахопліваючы вялікую колькасць насельніцтва, яны даносілі ідэі царквы да кожнага верніка краіны. Цалкам кантралюючы свецкія каталіцкія арганізацыі, у пасляваенны перыяд Ватыкан намагаўся ўзмацніць свой уплыў і на прафсаюзны рух, што адлюстравалася ў шматлікіх спробах стварэння моцнай вузкаканфесійнай прафсаюзнай арганізацыі. Аднак гэтыя спробы царквы не мелі поспехаў з-за ўплывовасці неканфесійных каталіцкіх прафсаюзаў, з аднаго боку, і супярэчлівай палітыкі Святога пасаду ў дачыненні да прафсаюзаў, з другога боку (адсутнасць адзінага меркавання ў Ватыкане пра неабходнасць існавання вузкаканфесійнага прафсаюза, занепакоенасць адносна празмернай самастойнасці каталіцкага прафсаюза, недастатковы ў ім ўплыў духоўнага дарадцы і г.д.).

4. Уплывовай палітычнай сілай пасляваеннай Італіі з'яўлялася Хрысціянска-дэмакратычная партыя, заставаная ў 1943 г. Аднак, трэба зазначыць, што Святы пасад не адразу падтрымаў ХДП, бо ватыканскія колы на першых этапах існавання партыі не верылі ў яе рэальную здольнасць стрымліваць наступ левых сіл у Італіі і ў першую чаргу італьянскіх камуністаў. Таму сцвярджэнні некаторых гісторыкаў пра надзвычай моцны ціск каталіцкай царквы на палітыку хрысціянскіх дэмакратаў, панаванне прадстаўнікоў Святога пасаду ў палітычным жыцці краіны з'яўляюцца спрэчнымі. Безумоўна, каталіцкая царква імкнулася цалкам кантраляваць дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў, але гэта не задавальняла кіраўніцтва ХДП і яе лідара А. Дэ Гасперы, які праводзіў у адносінах да царквы сваю лінію. І лінія гэта была заснавана не на канцэпцыі поўнага падпарадкавання, а на ідэі адноснай самастойнасці, супрацоўніцтва і ўзаемавыгады. А. Дэ Гасперы абяцаў ватыканскім уладам дапамогу ў розных сферах і запэўніваў у тым, што ХДП здольная стаць «плацінай» супраць камунізму. У адказ на гэта Святы пасад заявіў пра сваю матэрыяльную і маральную падтрымку хрысціянскіх дэмакратаў. Шчыльнае супрацоўніцтва Ватыкана і ХДП умацавала пазіціі каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці пасляваеннай Італіі і яшчэ больш павысіла ўплыў Святога пасаду на італьянскае грамадства.

5. Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця пасляваеннай Італіі з'яўлялася наяўнасць моцных партый левага кірунку (ІКП і ІСП). Каталіцкая царква ў сваёй палітыцы не магла ігнараваць такую важную палітычную сілу. Пазіцыя Пія ХІІ да іх на працягу яго пантыфікату заставалася варожай, перашкаджаючы дыялогу ХДП з гэтымі партыямі і не прыносячы стабільнасці палітычнаму жыццю краіны. Сітуацыя пачала змяняцца толькі ў часы пантыфікату Яна ХХІІІ, які сваімі энцыклікамі «Mater et magistra» i «Pacem in terris» аб'ектыўна садзейнічаў паслабленню адмоўнага стаўлення да партый левага кірунку і пашырэнню супрацоўніцтва з левымі сіламі на самых розных узроўнях.

Супярэчлівай заставалася пазіцыя Ватыкана і да партый і арганізацый правага кірунку. Яна праяўлялася ў тым, што, з аднаго боку, Ватыкан рашуча асудзіў фашызм і неафашызм на афіцыйным узроўні. Гэта адлюстравалася ў шматлікіх праграмных дакументах і ў дакументах сацыяльнай дактрыны касцёла, дзе шмат разоў выказвалася непрыняцце таталітарызму, фашызму і неафашызму як у іх тэарэтычнай, так і ў практычнай постаці. З другога боку, у Ватыкане існавалі сілы, якія сімпатызавалі правым таму, што такія неафашысцкія і манархічныя партыі і арганізацыі, як Італьянскі сацыяльны рух, Нацыянальная партыя Італіі, Нацыянальны фронт, Нацыянальны авангард і інш., разглядаліся імі як сіла, здольная супрацьстаяць камуністычнаму руху і сваім радыкалізмам зацікавіць частку камуністычнага электарату.

Асабісты ўклад саіскальніка

Упершыню ў айчыннай і рускамоўнай гістарыяграфіі здзейснена комплекснае даследаванне ролі і месца каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі 1943-1962 гг. У выніку былі атрыманы наступныя высновы: вызначына роля такіх кампанентаў «каталіцкага свету», як свецкія грамадскія арганізацыі, створаныя каталіцкай царквой, і каталіцкія прафсаюзы ў кантэксце іх адносін з італьянскай дзяржавай і грамадствам, раскрыта значэнне сацыяльнай дактрыны каталіцызму ў разгляданы ў дысертацыйным даследванні перыяд, ахарактарызаваны ўплыў каталіцкай царквы і каталіцкіх структур на Хрысціянска-дэмакратычную партыю Італіі, асветлены аспекты палітыкі каталіцкай царквы як да партый левага кірунку, так і да правых партый і рухаў, паказана гнуткасць палітыкі Ватыкана, якая шмат у чым забяспечыла павелічэнне ўплыва каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці пасляваеннай Італіі.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні даследавання адлюстраваны ў публікацыях і выступленнях на 8 навуковых канферэнцыях: міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этнасацыяльныя і канфесійныя працэсы ў сучасным грамадстве» (ГрДУ, Гродна, 2006), II і IV міжнародных навуковых канферэнцыях «Раманаўскія чытанні» (МДУ, Магілёў, 2005; МДУ, Магілёў, 2007), рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Першы крок у навуку-2006» (АН РБ, Мінск, 2006), міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шаўчэнкаўская вясна» (КНУ, Кіеў, 2008), Х рэспубліканскай навукова-метадычнай канферэнцыі маладых навукоўцаў (БДУ, Брэст, 2008), міжнароднай навуковай канферэнцыі «Рэлігія, грамадства, нацыя: актуальныя праблемы этнаканфесійных адносін» (МДУ, Магілёў, 2009), міжнароднай навуковай канферэнцыі «VI Чытанні, прысвечаныя памяці Р.Л. Яворскага (1925-1995)» (Новакузнецк, КузДПА, 2010).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Вынікі і асноўныя палажэнні дысертацыі знайшлі адлюстраванне ў 14 публікацыях, з іх 4 артыкулы ў навуковых часопісах, уключаных у пералік выданняў ВАК, 2 - у зборніках навуковых прац і 8 - у матэрыялах і тэзісах дакладаў канферэнцый, у тым ліку 4 у замежных зборніках. Агульны аб'ём публікацый складае 4,8 аўт. арк.

Структура і аб'ём дысертацыі

Работа складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, 4 глаў, заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры. Агульны аб'ём працы складае 130 старонак, з якіх 23 старонкі займае спіс выкарыстаных крыніц. Колькасць крыніц і літаратуры - 373, з іх 14 публікацый саіскальніка.

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ

Глава 1 «Крыніцы, гістарыяграфія, метады і метадалогія даследавання» уключае тры раздзелы.

У раздзеле 1.1 «Характарыстыка крыніц» адзначаецца, што ў дысертацыйным даследаванні было выкарыстана шырокае кола крыніц, якія дазваляюць глыбока і ўсебакова раскрыць тэму.

Першую групу дакументаў складаюць крыніцы, якія паходзяць з Ватыкана (энцыклікі, выступленні пантыфікаў, запісы перадач Ватыканскага радыё). У гэтых дакументах прасочваюцца асаблівасці палітыкі Святога пасаду ў перыяд, які ахоплівае 1943-1962 гг. Найбольшую цікаваць з гэтага пераліку выклікаюць менавіта энцыклікі. Акрамя сваёй функцыі звяртання да кліра і веруючых, яны інфармуюць чытача як пра погляды пантыфіка на тую ці іншую праблему, так і пра той курс, якога Папа будзе прытрымлівацца ў будучым, і, такім чынам, фарміруюць грамадскае меркаванне па асноўных палітычных і сацыяльных праблемах сучаснасці.

Напрыклад, у энцыкліцы Льва ХІІІ «Rerum Novarum» аналізаваліся праблемы ўзаемаадносін паміж урадам, бізнэсам, працоўнымі і царквой Лев XII Rerum Novarum / Лев XII // 100 лет христианского социального учения. - М.: Pax Christi, 1991. - C. 6-24.. Камуністычнае вучэнне разглядалася ў энцыкліцы «Divini redemptoris» Pio XI Divini redemptoris / Pio XI // La Santa Sede [Resurso electronico]. - Vaticanо, 1937. - Modo de accesso: http://www.vatican.va/holy_father/pius_xi/encyclicals/documents/hf_p-xi_enc_19031937_divini-redemptoris_en.html. - Termino de accesso: 08.10.2010. . Важнай крыніцай па тэме дысертацыі з'яўляецца энцыкліка Пія ХІІ «Summi pontificatus» Пий XIІ Summi pontificatus / Пий XIІ // Сайт Пия XII [Электронный ресурс]. - Ватикан, 1939. - Режим доступа: http://piusxii.ru/?p=40. - Время доступа: 15.12.2010.. У ёй разглядаецца пытанне аб адносінах чалавека і дзяржавы. Энцыклікі Яна ХХІІІ «Mater et magistra»i «Pacem in terris» Giovanni XXIII Mater et magistra / Giovanni XIII // La Santa Sede [Resurso electronico]. - Vatican, 1961. - Modo de accesso :http://www.vatican.va/holy_father/john_xxiii/encyclic... - Termino de accesso: 11.04.2009; Иоанн XXIII Pacem in terris. Мир на земле. Окружное послание / Иоанн XXIII. - Ватикан: Ватиканская типография полиглотта, 1963. - 51 с. сваім з'яўленнем аб'ектыўна садзейнічалі паслабленню адмоўнага стаўлення да партый левага кірунку і пашырэнню супрацоўніцтва з левымі сіламі на самых розных узроўнях.

Частка энцыклік, выкарыстаных у дысертацыйным даследаванні, была выдадзена Львом ХIII і Піем ХІ., пантыфікат якіх не прыпадае на перыяд 1943-1962 гг. Аднак вучэнне Пія ХІІ і Яна ХХІІ шмат у чым стала працягам палажэнняў іх папярэднікаў.

Да другой групы крыніц належаць матэрыялы каталіцкай прэсы. Найбольш аўтарытэтнымі выданнямі з'яўляюцца «L'Osservatore Romano» і «La Civiltа Cattolica», на старонках якіх выказваліся па самых розных пытаннях (адносіны да прадстаўнікоў партый правага і левага кірункаў, прафсаюзнага руху, свецкіх каталіцкіх арганізацый і інш.) такія ўплывовыя прадстаўнікі каталіцкай думкі, як А. Брукулеры, С. Ленер, Г. Торэ, А. Месінеа і інш.

Да трэццяй групы адносяцца дакументы розных палітычных партый, статыстычныя дадзеныя вынікаў выбараў у Італіі, матэрыялы з'ездаў палітычных партый, дзе дадзена падрабязная інфармацыя пра іх дзейнасць і праграмныя ўстаноўкі ІХ съезд Итальянской коммунистической партии. - М.: Госполитиздат, 1960. - 307 с.; Материалы VIII съезда Итальянской коммунистической партии. - М.: Госполитиздат, 1957. - 344 c.; ХІ съезд Итальянской коммунистической партии. - М.: Госполитиздат, 1966. - 278 с.; Partito Socialista Italiano. 32 Congresso Nazionale. - Milano-Roma: Avanti! 1957. - 308 p.; 33 Congresso Nazionale. - 1959. - 358 p.; 34 Congresso Nazionale. - 1961 - 225 p.; 35 Congresso Nazionale. - 1964 - 308 p.; Archivio storico delle elezioni // Ministero dell`interno [Resurso electronico]. - Modo de accesso: http://elezionistorico.interno.it. - Termino de accesso: 11.02.2010..

Чацвёртую групу крыніц складаюць працы лідараў палітычных партый і каталіцкага руху, напісаныя імі ў разгляданы перыяд. Гэта выступленні і артыкулы каталіцкіх дзеячаў, лідараў Італьянскай камуністычнай партыі, ХДП і інш. Да гэтай жа групы крыніц прымыкае перапіска, якая найбольш дакладна паказвае псіхалагічны настрой іх аўтараў, адносіны і меркаванні па шматлікіх пытаннях сучаснасці Тольятти, П. Избранные статьи и речи в 2 томах / П. Тольятти. - М.: Госполитиздат, 1965. - Т. 2. - 1965. - 810 с.; Gasperi De, A. Lettere sul Concordato / A. De Gasperi. - Brescia: Morcelliana, 1970. - 175 р.; Gasperi De, A. De Gasperi scrive. Corrispondenza con capi di Stato cardinali nomini politici giornalisti diplomatici in 2 vol. / A. De Gasperi, M.R.C. De Gasperi. - Brescia: Morcelliana, 1974. - vol. 1 - 1974. - 414 р.; Vol. 2. - 1974. - 315 р.; Mindszenty, J. Memorie / J. Mindszenty. - Milano: Rusconi. - 197 р..

У раздзеле 1.2 «Аналіз гістарыяграфіі» аналізуюцца працы, як савецкіх, расійскіх, айчынных, так і замежных даследчыкаў па тэме дысертацыйнага даследавання.

Працы савецкіх гісторыкаў, збольшага, былі прысвечаны агульнай праблематыцы гісторыі Ватыкана і яго ролі ў развіцці краін Заходняй Еўропы і свету. Палітыка Ватыкана ў гады Другой сусветнай вайны і ў пасляваенныя дзесяцігоддзі жорстка крытыкавалася, а дзейнасць каталіцкай царквы пераважна асвятлялася ў плане адносін Святога пасаду да атэістычнага матэрыялізму і левых партый і рухаў. У якасці прыкладу можна прывесці даследаванні гісторыкаў, М.М. Шэйнмана Шейнман М.М. Ватикан во Второй мировой войне / М.М. Шейнман. - М.: АН СССР, 1951. - 352 с.; Шейман, М.М. От Пия IX до Павла VI / М.М. Шейман. - М.: Наука, 1979. - 317 с. і І.Р. Грыгулевіча Григулевич, И.Р. Папство. Век ХХ / И.Р. Григулевич. - М.: Терра-Книжний клуб, 2003. - 368 с.. Айчынная гістарыяграфія прадстаўлена шэрагам прац, якія таксама прысвечаны агульным праблемам гісторыі Ватыкана ці праблематыцы каталіцкай царквы ў Беларусі Мараш, Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569-1795) / Я.Н. Мараш. - Мн.: Вышэйшая школа, 1971. - 272 с.; Курносов, А.П. Католическая церковь - идеологический защитник господства помещиков и буржуазии в Западной Белоруссии (1919-1939): автореф. дис. ... канд. истор. наук: 07.00.02 / А.П. Курносов; АН БССР. - Мн., 1969. - 27 с. .

Ускосным чынам роля каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі разглядалася ў шэрагу артыкулаў і манаграфій па пытаннях гісторыі каталіцкай царквы, ХДП, рабочага руху ў Італіі ў перыяд пасля фашысцкага дваццацігоддзя. Непасрэдна закранаюць дадзены перыяд працы Н.М. Паташынскай, М.А. Кавальскага, Ю.П. Лісоўскага, Н.П. Камолавай, Б.Г. Лапухова, М.С. Шаронава Ковальский, Н.А. Католики и мировое социальное развитие / Н.А. Ковальский. - М.: Наука. 1974. - 183 с.; Лисовский, Ю.П. Италия от фашизма к демократии: Трудные пути послевоенной перетройки / Ю.П. Лисовский. - М.: Наука, 1990. - 385 с.; Комолова, Н.П. Движение Сопротивления и политическая борьба в Италии / Н.П. Комолова. - М.: Наука, 1972. - 444 с.; Комолова, Н. Классовые бои в итальянской деревне / Н. Комолова. - М.: Изд. АН ССР, 1963. - 343 с.; Лопухов, Б.Р. История фашистского режима в Италии / Б.Р. Лопухов. - М.: Наука, 1977. - 296 с.; Поташинская, Н.Н. Католический клерикализм и народные массы / Н.И. Поташинская. - М.: Наука, 1971. - 290 с.; Поташинская Н.Н. Католическая церковь и рабочее движение в Италии / Н.Н. Поташинская. - М.: Наука, 1979. - 255 с.; Шаронов, М.С. Коммунисты и католики в Италии. Из истории диалога (1921-1956) / М.С. Шаронов. - М.: Наука, 1973. - 359 с.. Але з-за вызначанага тэматычнага кірунку (аўтараў цікавіць у першую чаргу рабочы і камуністычны рух Італіі) значныя пласты дзейнасці італьянскіх каталікоў выпалі з поля зроку гэтых даследчыкаў. Такі ж недахоп мае і даследаванне К.Р. Халадкоўскага «Працоўны рух у Італіі (1959-1963)» Холодковский, К.Г. Рабочее движение в Италии (1959-1963) / К.Г. Холодковский. - М.: Наука, 1969. - 399 с., якое аналізуе жыццё прафсаюзаў краіны напярэдадні рашэнняў ІІ Ватыканскага сабора.

Сучасная расійская гістарыяграфія прадстаўлена працамі Т.У. Зонавай, Я.С. Токаравай і інш. У кнізе Я.С. Токаравай «Фашызм, царква і каталіцкі рух у Італіі (1922-1943 гг.)» Токарева, Е. Фашизм, церковь и католическое движение в Италии (1922-1943 гг.) / Е. Токарева. - М.: ИВИ РАН, 1999. - 366 с. даецца комплексная карціна становішча царквы і свецкіх каталіцкіх арганізацый у Італіі ва ўмовах фашысцкай дыктатуры.

У сваёй кнізе «Дыпламатыя Ватыкана ў кантэксце еўрапейскай палітычнай сістэмы» Зонова, Т.В. Дипломатия Ватикана в контексте эволюции европейской политической системы / Т.В. Зонова. - М.: РОССПЭН, 2000. - 200 с. Т.С. Зонава аналізуе знешнюю палітыку Святога пасаду падкрэсліваючы, што папская дзяржава была актыўнай палітычнай сілай у Заходняй Еўропе і аказвала ўплыў як на ўсю сістэму еўрапейскіх міжнародных адносін, так і на ўнутраную палітыку асобных краін кантыненту.

З пачаткам 1990-х гг. наступае новы этап і ў айчыннай гістарыяграфіі, звязаны з вывучэннем каталіцкай царквы. З'яўляюцца даследаванні, якія спрабуюць па-новаму разгледзіць шырокае кола праблем гісторыі каталіцызму. Аднак па-ранейшаму цікаўнаць беларускіх даследчыкаў накіравана ў першую чаргу на вывучэнне беларускай праблематыкі. Роля «каталіцкага» фактара ў гісторыі Беларусі на розных этапах развіцця адлюстравана ў працах У.М. Завальнюка, У.М. Конана, Э.С. Ярмусіка, Ю.А. Башычшы і інш Завальнюк, У.М., кс. Узняліся крыжы над святынямі / кс. У.М. Завальнюк. - Мн.: Выданне касцёла св. Сымона і св. Алены, 1999. - 204 с.; Конан, У.М. Адам Станкевіч і каталіцкае Адраджэнне / У.М. Конан. - Мн.: «Про Хрысто», 2003. - 128 с.; Ярмусик, Э.С. Римско-католическая церковь в Беларуси (1939-1991): автореф. дис. ... докт. истор. наук: 07.00.02 / Э.С. Ярмусик; БГУ. - Мн., 2009. - 45 с.; Бачышча, Ю.А. Каталіцкая царква ў нацыянальна-рэлігійнай палітыцы царызму ў Беларусі (1900-1914): аўтарэф. дыс. ... канд. гістар. навук: 07.00.02 / Ю.А. Бачышча; БДУ. - Мн., 2009. - 20 с. .

Сярод прац, прысвечанных дзейнасці каталіцкай царквы па-за межамі Беларусі, можна прывесці даследаванні Д.Г. Ларыёнава Ларионов, Д.Г. Современная социальная доктрина католической церкви и ее адаптация в условиях Латинской Америки: автореф. дис. ... канд. истор. наук: 07.00.03 / Д.Г. Ларионов; БГУ. - Мн., 2003. - 22 с. і К.В. ЛаўрыненкаЛаўрыненка, К.В. Каталіцкі Касцёл у грамадска-палітычным жыцці ПНР у 1970-1989 г.: аўтарэф. дыс. ... канд. гістар. навук: 07.00.02 / К.В. Лаўрыненка; БДУ - Мн., 2005. - 21 с..

Замежная гістарыяграфія бясспрэчна большая за савецкую, расійскую і айчынную. Умоўна можна вызначыць у замежнай гістарыяграфіі наступныя кірункі, звязаныя з вывучэннем разглядаемай тэмы:

1. Каталіцкі кірунак. Развіццё каталіцкай гістарыяграфіі ў пасляваенны перыяд звязана з патрабаваннем растлумачыць пазіцыю царквы падчас Другой сусветнай вайны, ролю ў грамадска-палітычным жыцці Італіі ХДП, свецкіх каталіцкіх арганізацый і каталіцкіх прафсаюзаў. Трактоўка каталіцкага руху і ўплыву Ватыкана на грамадска-палітычнае жыццё Італіі зводзілася да маральна-этычнай характарыстыкі ролі каталіцкай царквы ў развіцці пасляфашысцкай Італіі. Прыкладамі такіх прац, з'яўляюцца даследванні М. Бендышолі, П. Мальвесціці А. Мараца Malvestiti, P. Achtung: Banditi / P. Malvestiti. - Milano: Gastaldi, 1960. - 90 p.; Bendiscioli, M. La Resistenza: aspetti politici / M. Bendiscioli. - Roma: Studium. - 1955. - 291 p.; Bendiscioli, M. Possibilitа e limiti di una storia critica di avvenimenti contemporanei. Salerno, 1954 nel 1954 / M. Bendiscioli // Annuario dell'Istituto universitario Magistero di Salerno. - Salermo: dell'Istituto universitario Magistero di Salerno. - 356 р.; Marazza, A. I cattolici e la Resistenza / A. Marazza // Il Movimento di Liberazione in Italia. - 1965. - № 43. - Р. 91-104. і інш.

У пачатку 1970-х гг. адбыўся перагляд такога падыходу да вывучэння гісторыі Святога пасаду. Каталіцкія гісторыкі новага пакалення П. Скопала і Фр. Траніэла казалі пра недапушчальнаць ацэнак дзейнасці царквы выключна з пункту гледжання маралі і пра неабходнасць разумення матываў унутранага і знешняга развіцця царквы Scoppola, P. La proposta politica di De Gasperi / P. Scoppola. - Bologna: Il Mulino, 1977. - 332 p.; Scoppola, P. Introduzione a: AAVV. I cattolici tra fascismo e democrazia. - Bologna: Il Mulino, 1975. - Р. 3-18; Traniello, F. Stаto e partiti alle origini della Repubblica nel dibattito storiografico / F. Traniello // IC. -1979. - № 134. - P. 3-13. .

Адным з найважнейшых напрамкаў у каталіцкай гістарыяграфіі было і застаецца вывучэнне сацыяльнай дактрыны каталіцызму. У працах Ю. Майкі, П. дэ Лаб'е і Й. Хёфнера Лобье, П. де. Три града. Социальное учение христианства / П. де Лобье. - Спб.: Алетейя: ТО «Ступени», 2001. - 412 с.; Майка, Ю. Социальное учение католической церкви: опыт исторического анализа / Ю. Майка. - Рим; Люблин, Издательство Святого креста, 1994. - 480 с.; Хёффнер, Й. Христианское социальное учение / Й. Хёффнер. - М.: Духовная библиотека, 2001. - 324 с., ахопліваецца вялікі перыяд (ад сацыяльных ідэй Старога Запавету да энцыклік Яна Паўла ІІ) і самыя розныя пытанні: чалавек і грамадства, шлюб і сям'я, праца і прафесія, эканоміка, дзяржава, супольнасць народаў і г.д.), у тым ліку разглядаюцца і асаблівасці сацыяльнага вучэння пантыфікаў Пія ХІІ і Яна ХХІІІ.

У канцы 1970-пачатку 1980-х гг. з'явілася некалькі абагульняючых калектыўных прац па гісторыі каталіцкага рухy Introduzione alla storia del movimento cattolico in Italia. - Bologna: Il Mulino, 1979. - 440 p.; Dizionario storico del movimento cattolico in Italia: 1860-1980 in 3 vol. - Torino: Marietti, 1981-1984. - Vol. 1: I fatti e le idee. - 1981. - 520 p.; Vol. 2: I protagonisti. - 1982. - 489 p.; Vol. 3: Le figure rappresentative. - 1984. - 539 p.. Яны падсумоўваюць вынік папярэднім пошукам і сведчаць пра тое, што ў развіцці гэтага гістарыяграфічнага напрамку вызначыўся новы этап: спецыфічны прадмет каталіцкай гістарыяграфіі становіцца ўсё цяжэй адасобіць ад агульнаграмадзянскай тэматыкі.

2. Ліберальны кірунак. Пануючым прынцыпам ліберальнага кірунку пасляваеннай гістарыяграфіі з'яўляўся прынцып антыклерыкалізму, які характарызаваўся бояззю перад узмацненнем пазіцый царквы ў дзяржаве. Такое ўзмацненне, па меркаванні аўтараў ліберальнага кірунку, прывяло бы да знікнення існавання «дзвюх паралелей», г.зн. тэорыі, згодна з якой царква і дзяржава не павінны сутыкацца, дзейнічаючы ў розных сферах. Сярод аўтараў, якія пісалі на тэму Ватыкана ў апошнія гады фашысцкага рэжыму можна пералічыць Д. Дэліна, П. Ляпідэ, Э. Родэса, О. Чэдвіка Dalin, D.G. Myth about Pope of Hitler / D.G. Dalin. - Washington: Regnery Publishing, 2005. - 209 р.; Lapide, P. Three Popes and the Jews / P. Lapide. - New York: Hawthorn Books, 1967. - 384 p.; Rhodes, A. Il Vaticano e le dittature, 1922-1945 / A. Rhodes. - Milano: Mursia, 1975. - 399 p.; Chadwick, O. Britain and the Vatican during the Second World War / O. Chadwick. - New York: Cambridge University Press, 1988. - 344 р..

У 1979 г. была апублікавана кніга С. Маджыстэра «Палітыка Ватыкана і Італія (1943-1978)» Маджистер, С. Политика Ватикана и Италия 1943-1978 / С. Маджистер. - М.: Прогресс, 1982. - 254 с.. Даследаванне збольшага прысвечана аналізу дзейнасці ХДП у час пантыфікатаў Пія ХІІ, Яна ХХІІІ і Паўла VI, таму што даследчык лічыў менавіта яе галоўным правадніком інтарэсаў Ватыкана ў палітычным жыцці Італіі.

Іншыя аўтары прысвячалі свае пошукі асобным праблемам, вывучэнне якіх дазволіла скласці комплекснае ўяўленне пра ролю і месца Святога пасаду ў грамадска-палітычным жыцці Італіі. Ц. Фальконі вывучаў маладзёжныя арганізацыі каталіцкага дзеяння ў пасляваенны перыяд Falconi, C. La chiesa e le organizzazioni cattoliche in Italia (1945-1950)/C. Falconi. - Torino: Einaudi, 1956.- 670 p.. А. Баскіні Boschini, A. Chiesa e Acli / A. Boschini. - Napoli: Edizioni Dehoniane, 1975. - 158 p. і Д. Расаці Rosati, D. La questione politika delle ACLI / D. Rosati. - Napoli: Dehoniane, 1975. - 270 p. даследавалі гісторыю каталіцкага прафсаюза - Хрысціянскіх асацыяцый італьянскіх працоўных, іх ролю і месца ў рабочым руху Італіі. Гісторыя стварэння грамадзянскіх камітэтаў цікавіла Л. Урэціні, які ў сваёй кнізе «Грамадзянскія камітэты Трэвін`яна і іх функцыянаванне падчас выбараў 1948» Urettini, L. I comitati civici del Trevignano e la loro funzione nelle elezioni del 1948 / L. Urettini. - Venezia: Bonechi, 1978. - 503 р. прасачыў іх развіццё ад утварэння ў 1948 г. Гісторыкі Дж. Спатар і Р. Заградзі аналізавалі ўзнікненне ХДП, перыяд яе станаўлення і прычыны папулярнасці партыі.

3. Марксісцкі кірунак. Існаванне значнага ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі марксісцкага кірунку ў пасляваеннай Італіі тлумачыцца ўзмацненнем ролі левых партый, уплыў якіх адчуваўся пры абмеркаванні любой праблемы нацыянальнага жыцця.

У аснове італьянскай марксісцкай гістарыяграфіі ляжаць канцэпцыі А. Грамшы і П. Тальяці Gramsci, A. Sotto la mole 1916-1920 / A. Gramsci. - Roma: Einaudi, 1975. - 509 p.; Togliatti, P. Momenti della storia d`Italia / P. Tоgliatti. - Roma: Editori riuniti, 1973. - 326 p.; Tоgliatti, P. Politico. Comunista / P. Tоgliatti. - Roma: Societa Editrice l'Unita, 1945. - 274 p.. З пасляваеннай марксісцкай гістарыяграфіі Італіі можна прывесці ў прыклад даследаванне Дж. Кандэлора «Каталіцкі рух у Італіі», напісанае на пачатку 1950-х гг., і працу па гісторыі Італіі навейшага часу «Гісторыя сучаснай Італіі» Канделоро, Дж. История современной Италии / Дж. Канделоро. - М.: Прогресс, 1971. - 387 с.; Канделоро, Дж. Католическое движение в Италии / Дж. Канделоро. - М.: Издательство иностранной литературы, 1955. - 586 с.. Гэтыя кнігі ствараліся ў той час, калі Ватыкан займаў жорсткую антыкамуністычную пазіцыю, таму нядзіўна, што яны неслі на сабе адбітак тагачаснай фазы ва ўзаемаадносінах камуністаў і каталікоў.

Толькі ў сярэдзіне 1970-х гг. вывучэнне каталіцкага руху і царквы ў Італіі атрымала новы імпульс, дзякуючы працам такога аўтара, як М. Росі Rossi, E. Il manganello e l`aspersorio / E. Rossi. - Bari: Laterza, 1968. - 370; Rossi, M.G. Questione cattolica e «caso» italiano: contribute ad un dibattito storiografico / M.G. Rossi // Critica marxista. - 1977. - № 3. - P. 133-139.. Новым у працах гэтага даследчыка стаў адыход ад жорсткай крытыкі Ватыкана і прызнанне шчырасці палітыкі Святога пасада, які, як сцвярджаў М. Росі, па большай частцы ў сваёй дзейнасці кіраваўся агульнымі рэлігійнымі і маральнымі прынцыпамі.

Тэма каталіцкай царквы ўпамінаецца пры разглядзе іншых праблем. Напрыклад, даследчык П. Спірана, пішучы пяцітомную гісторыю Італьянскай камуністычнай партыі, закранае тэму ўзаемадачыненняў камуністаў з каталікамі і адносінаў Ватыкана да Італьянскай камуністычнай партыі Spirano, P. Storia del Partito comunista italiano in 5 vol. / P. Spirano. - Torino: Giulio Einaudi, 1967-1973. - Vol. I. - 1967. - 564 р.. Шырокавядомыя ў СССР гісторыкі-марксісты Л. Лонга Longo, P. L'antifascismo cattolico novarese: problemi di lettura / Р. Longo // Figure e centri dell'ami fascismo in terra novarese. - Novara: Piero Fornara, 1992. - P. 89-142; Longo, G. I1 movimento cattolico nella society italiana. Idee per una rassegna bibliografica / G. R. Longo // Critica marxista. - 1976. - № 5-6. - P. 71-85., Р. Баталья Battaglia, R. Storia della Resistenza / R. Battaglia. - Torino: G. Einaudi, 1979. - 682 p. і П. Сек'я Secchia, P. Risorgimento e Resistenza / P. Secchia. - Biella: Anpi, 1958. - 57 р. ў сваіх працах па руху Супраціўлення і першых пасляваенных гадах, становішчы левых сіл у Італіі закраналі ў тым ліку і праблему стаўлення камуністаў да царквы і каталікоў.

У 1980-1990-х гг. як у ліберальным, так і ў каталіцкім, і марксісцкім лагеры вялікую ролю пачынае адыгрываць кірунак, які нарадзіўся яшчэ ў 1960-ыя гг. і быў звязваны з вывучэннем мікрагісторыі каталіцкага свету, свецкага каталіцкага руху, мясцовага самакіравання ў асобных раёнах і абласцях. У 1990-2000-х гг. з'яўляецца шэраг прац, прысвечаных распрацоўцы асобных вузкіх і раней недаследаваных пытанняў гісторыі царквы і каталіцкага руху: пазіцыя ў дачыненні да фашысцкага і дэмакратычнага рэжымаў Італіі шэраговых святароў, вайсковых капеланаў, місіянераў і інш.

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што ў савецкай і сучаснай постсавецкай навуковай літаратуры ў той ці іншай ступені разглядаюцца асобныя пытанні, звязаныя з месцам і роляй каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі 1943-1962 гг., але комплекснае даследаванне па гэтай тэме адсутнічае. Адначасова італьянамоўныя даследчыкі атрымалі вынікі, крытычнае асмысленне якіх дазваляе па-новаму зірнуць на палітыку каталіцкай царквы ў пасляваенны перыяд.

У раздзеле 1.3 «Метадалогія і метады даследавання» адзначаецца, што тэарэтыка-метадалагічную аснову дысертацыйнай працы складае комплекснае выкарыстанне прынцыпаў і метадаў даследавання, выпрацаваных сучаснай гістарычнай навукай. У рабоце выкарыстаны агульнанавуковыя, а таксама спецыяльна-гістарычныя метады: гісторыка-параўнальны, гісторыка-генетычны і тыпалагічны.

Матэрыял главы 2 дысертацыі «Каталіцкая царква на заключным этапе Другой сусветнай вайны» згрупіраваны ў два радзелы.

У раздзеле 2.1 «Фашысцкі рэжым і каталіцкая царква ў Італіі» разглядаюцца ўзаемадачыненні каталіцкай царквы і фашысцкага рэжыму.

Пачынаючы сваё прасоўванне да ўлады, фашызм імкнуўся выкарыстоўваць падтрымку каталіцкай царквы для заваёвы аўтарытэту ў масах. Б. Мусаліні даволі хутка прыйшоў да ідэі заключэння афіцыйнай дамовы, якая, як лічыў фашысцкі ўрад, паспрыяе рэалізацыі яго задач у адносінах да італьянскага грамадства, царквы і рэлігіі. 11 лютага 1929 г. былі падпісаныя Латэранскія пагадненні, якія аднаўлялі Папскую дзяржаву, прызнавалі Папу незалежным кіраўніком на тэрыторыі Ватыкана і фактычна аб'яўлялі каталіцкую рэлігію адзінай дзяржаўнай. Аднак заключэнне Латэранскіх пагадненняў не знішчыла супярэчнасцяў паміж Ватыканам і рэжымам Мусаліні (разыходжанні па пытаннях расы, нацыі, дзяржавы, прафсаюзаў і інш.)

Праўда, існаванне гэтых супярэчнасцяў не падштурхнула Ватыкан адкрыта выступіць супраць рэжыму Мусаліні. Заняўшы пазіцыю неўмяшання, Святы пасад захоўваў нейтралітэт афіцыйна не падтрымліваючы ні адзін з ваюючых бакоў, і толькі з 1943 г. палітыка Ватыкана стала набываць выразныя рысы разыходжання з фашысцкім рэжымам.

У раздзеле 2.2 «Пазіцыя каталіцкай царквы ў адносінах да руху Супраціўлення аналізуецца роля і месца каталіцкай царквы ў руху Супраціўлення.

У італьянскай гістарыяграфіі ў паняцце «супраціўленне» ўключаецца ўся гісторыя антыфашысцкага руху, а пачатак яго вызначаецца 1921 г. Але ў больш вузкім і дакладным сэнсе Супраціўленне - гэта ўзброеная барацьба, якая пачалася з восені 1943 г. Святы пасад на афіцыйным узроўні не далучыўся да гэтай ўзброеннай барацьбы, захоўваючы нейтралітэт. Гэта, безумоўна, аслабіла рух Супраціўлення, бо паводзіны каталікоў шмат у чым вызначалася афіцыйнымі заявамі пантыфіка. Нягледзячы на гэта, у вызваленчай барацьбе прынялі ўдзел шырокія каталіцкія колы: прадстаўнікі каталіцкіх арганізацый і партый, простыя вернікі; у тым ліку і парафіяльныя святары, якія перажылі разам з мясцовым насельніцтвам беды вайны.

Матэрыял главы 3 дысертацыі «Адносіны каталіцкай царквы з грамадскімі каталіцкімі арганізацыямі і прафсаюзамі» згрупіраваны ў тры раздзелы.

У раздзеле 3.1 «Сацыяльная дактрына каталіцкай царквы» разглядаецца сацыяльнае вучэнне каталіцкай царквы ў 1943-1962 гг.

Распрацоўка тэзісаў новага сацыяльнага вучэння пачалася ўжо з 1943 г. Вядучай тэндэнцыяй сацыяльнай дактрыны было перанясенне акцэнтаў з пытанняў этыкі непасрэдна ў сферу палітыкі і эканомікі, бо царква павінна была абгрунтаваць сваё ўмяшанне ў палітычныя і эканамічныя справы дзяржавы. Змены ў сацыяльным вучэнні аказалі значны ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё пасляваеннай Італіі, бо яны знайшлі сваё адлюстраванне ў дзейнасці каталіцкіх прафсаюзаў, свецкіх каталіцкіх арганізацый, створаных каталіцкай царквой, і ХДП Італіі.

У раздзеле 3.2 «Развіццё грамадскіх арганізацый, створаных каталіцкай царквой» аналізуецца дзейнасць свецкіх каталіцкіх арганізацый разгляданага ў дысертацыйным даследаванні перыяду.

Самай уплывовай арганізацыяй, створанай пад эгідай каталіцкай царквы, стала Каталіцкае дзеянне (КД). Ватыкан імкнуўся ператварыць КД ў масавую і актыўную арганізацыю і патрабаваў, каб яна ад выключна рэлігійнай дзейнасці перайшла да свецкай. Таму важным пытаннем заставаўся ўдзел КД у палітычнай дзейнасці. Як і яго папярэднікі, у пасляваенны час Пій ХІІ працягваў заяўляць пра тое, што Каталіцкае дзеянне стаіць над партыямі і па-за палітыкай. У сапраўднасці царква пераследвала ўвесь час і палітычную мэту. Так, заўсёды падчас выбараў у якасці адной з задач КД Ватыкан ставіў палітычную задачу падрыхтоўкі і ўдзелу ў перадвыбарнай агітацыі за ХДП, якая карысталася падтрымкай каталіцкай царквы. Паступовы адыход ад палітызацыі Каталіцкага дзеяння назіраўся толькі ў канцы 1950-пачатку 1960-х гг. і быў звязаны з агульнымі тэндэнцыямі, характэрнымі для гэтага перыяду (пачатак пантыфікату Яна ХХІІІ, накіраванасць на супрацоўніцтва з левымі і г.д.).

Раздзел 3.3 «Барацьба за стварэнне вузкаканфесійнага каталіцкага прафсаюза» разглядае спробы Ватыкана стварыць моцны вузкаканфесійны каталіцкі прафсаюз.

Ужо ў ходзе Супраціўлення склалася адзінства прафсаюзнага руху, што прывяло да стварэння 4 чэрвеня 1944 г. Усеагульнай італьянскай канфедэрацыі працы (УІКП), асноўнымі плынямі якой былі: камуністычная, сацыялістычная і хрысціянская

Аднак у Ватыкане заўсёды існаваў недавер да прафсаюзнага адзінства. Ужо ў кастрычніку 1944 г. у афіцыйных дакументах Святога пасаду казалася пра небяспеку адзінага прафсаюза УІКП, бо існавала магчымасць уплыву ідэалогій, ідучых з марксізму.

У такіх умовах Святы пасад выступаў за стварэнне арганізацыі, якая зможа супрацьстаяць такім «небяспекам». Першая спроба была здзейснена 28 чэрвеня 1944 г. са стварэннем каталіцкай працоўнай арганізацыі - Хрысціянскіх асацыяцый італьянскіх працоўных (АКЛІ). Аднак АКЛІ не ўдалося сабраць у сваіх шэрагах усіх каталікоў краіны, таму ставілася пытанне пра магчымасць стварэння яшчэ адной прафсаюзнай арганізацыі.

31 ліпеня-1 жніўня 1948 г. была створана Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных (ІКПП). Праўда, даволі хутка стала зразумела, што і ІКПП не зможа стаць вузкаканфесійным прафсаюзам. Разуменне таго, што арганізацыя канфесійнага тыпу не зможа быць пануючай ва ўсім прафсаюзным руху і папярэднія няўдалыя спробы стварэння моцнага вузкаканфесійнага прафсаюза прымусілі змірыцца ватыканскія ўлады з яго адсутнасцю. 2 студзеня 1952 г. адзін з лідараў ХДП, Г. Ганэла, канстатаваў: «Мы з журбой бачым, што... зараз... адмаўляемся ад формулы: «Прафсаюз будзе хрысціянскім ці яго не будзе зусім», і замяняем яе іншай: «Прафсаюз будзе прафсаюзам працоўных ці яго не будзе зусім» Поташинская Н.Н. Католическая церковь и рабочее движение в Италии / Н.Н. Поташинская. - М.: Наука, 1979. - С. 135..

Глава 4 «Каталіцкая царква і палітычныя партыі Італіі» складаецца з трох раздзелаў.

У раздзеле 4.1 «Узаемаадносіны каталіцкай царквы і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Італіі» даследуюцца палітыка каталіцкай царквы адносна ХДП.

Прымаючы рашэнне пра стварэнне адзінай партыі італьянскіх каталікоў у 1943 г., лідар ХДП А. Дэ Гасперы імкнуўся прыцягнуць Святы пасад на свой бок. Ён адштурхоўваўся ў сваім намеры ад таго, што італьянская партыя каталікоў не можа заставацца абыякавай да каталіцкай царквы, бо кіруецца прынцыпамі вызначанымі Ватыканам.

Аднак адносіны Святога пасаду да новай Хрысціянска-дэмакратычнай партыі былі нявызначанымі даволі працяглы час. Ватыкан не мог адразу вызначыцца з падтрымкай (ці непадтрымкай) ХДП. Толькі 29 жніўня 1945 г. была апублікавана заява Кансістарыяльнай кангрэгацыі Ватыкана, якая сведчыла пра падтрымку ХДП, бо перадала інструкцыю для ўсіх каталікоў галасаваць за тую партыю, якая будзе «паважаць і бараніць Закон Божы і правы рэлігіі і царквы ў прыватным і грамадскім жыцці» Prandi, A. Chiesa e politica / A. Prandi. - Bologna: Il Mulino, 1968. - Р. 27..

Такія перадвыбарчыя заклікі сталі своесаблівай традыцыяй, якая характарызавала выбары 1948, 1953 і 1958 гг. Усё гэта дапамагало ХДП захоўваць сваю масавую базу і заваёўваць галасы электарату, ператварыўшы партыю ў наймацнейшую палітычную сілу пасляваеннай Італіі. А шчыльнае супрацоўніцтва Ватыкана і ХДП умацавала пазіціі каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці пасляваеннай Італіі і яшчэ больш павысіла ўплыў Святога пасаду на італьянскае грамадства.

У раздзеле 4.2 «Палітыка каталіцкай царквы да партый левага кірунку» разглядаецца пазіцыя каталіцкай царквы да левых партый.

Уплывовасць левых партый у палітычным жыцці пасляваеннай Італіі ставіла пытанне аб неабходнасці фарміравання каталіцкай царквой дакладнага меркавання пра іх і магчымасць супрацоўніцтва з імі ўсіх каталікоў краіны.

У пасляваенны перыяд афіцыйная пазіцыя Ватыкана да левых партый заставалася варожай. Праявай гэтага на афіцыйным узроўні сталі дэкрэты 1949 і 1959 гг., накладаўшыя рашучую забарону на падтрымку левых, бо абмяжоўвалі грамадска-палітычнае супрацоўніцтва з некаталікамі. Сітуацыя стала змяняцца толькі з другой паловы 1950-пачатку 1960-х гг., якія характарызаваліся крызісам палітычнай сістэмы краіны і неабходнасцю пошуку новых палітычных саюзнікаў, як для хрысціянскіх дэмактараў, так і для левых партый. Гэта адлюстравалася перш за ўсё ва ўзмацненні пазіцыі тых прадстаўнікоў каталіцкай царквы, якія не адрозніваліся крайнім антыкамунізмам, і дазволіла Яну ХХІІІ пачаць новую палітыку ў дачыненні да левых сіл.

Раздзел 4.3 «Каталіцкая царква і партыі правага кірунку» прысвечаны аналізу адносін каталіцкай царквы да правых партый і рухаў.

Супярэчнасць стаўлення каталіцкай царквы да правых партый праяўлялася ў тым, што, з аднаго боку, Святы пасад на афіцыйным узроўні асуджаў фашызм і неафашысцкія партыі і рухі. З іншага боку, у сценах Ватыкана заставалася значная частка сімпатызуючых рэжыму Мусаліні і неафашысцкай партыі (не кажучы ўжо пра манархістаў). Гэта абылося таму, што, па-першае, каб захаваць нацыянальнае адзінства, было вырашана не публікаваць архівы сакрэтнай фашысцкай паліцыі, а ў 1948 г. урад аб'явіў амністыю. У выніку шматлікія вайскоўцы, чыноўнікі паліцыі, судовых органаў і іншыя асобы, якія супрацоўнічалі з рэжымам Мусаліні, засталіся на сваіх пасадах. Безумоўна, сярод іх былі і прадстаўнікі касцёла. Па-другое, у пасляваенны перыяд неафашызм і манархісты разглядаліся некаторымі прадстаўнікамі Ватыкана як сіла, здольная супрацьстаяць камуністычнаму руху.

Аднак самі партыі правага кірунку знаходзілі падтрымку толькі сярод нязначнай часткі электарату, застаючыся невялікімі і амаль неўплывовымі на палітычнае жыццё італьянскай дзяржавы.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
Прааналізаваўшы ролю і месца каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італьянскай дзяржавы (1943-1962 гг.), былі зроблены наступныя высновы:

1. Адной з найбольш сур'ёзных праблем, з якімі сутыкнулася каталіцкая царква ў ХХ ст. было ўсталяванне таталітарных рэжымаў. Пазіцыя Святога пасаду ў адносінах да фашызму была прадметам шматлікіх спрэчак і дыскусій, якія не спыняюцца і сёння. Гэта можна растлумачыць і тым, што аб'ектыўна прааналізаваць ролю царквы ў дадзены перыяд дастаткова складана, таму што яна з'яўляецца не толькі рэлігійнай арганізацыяй, але і палітычнай структурай. Як установа «Боскага паходжання» царква знаходзіцца па-за часам. Як чалавечая арганізацыя яна адлюстроўвае дух свайго часу. Таму не дзіўнай з'яўляецца такая сітуацыя, калі царква, асуджаючы (як духоўная сіла) фашызм, адначасова (як палітычны інстытут) уступала ў перамовы з фашысцкім урадам і нават падпісвала з ім пагадненні. Заняўшы пазіцыю неўмяшання, Ватыкан прытрымліваўся яе аж да 1943 г., не асудзіўшы фашызм і не далучыўшыся афіцыйна да руху Супраціўлення. Такая пазіцыя Святога пасаду тлумачыцца імкненнем выкарыстоўваць рэжым Мусаліні, як адзін са сродкаў сваёй палітыкі. Нягледзячы на гэта, асноўнай тэндэнцыяй з 1943 г. стала паступовае разыходжанне царквы з фашысцкім рэжымам, якое скончылася канчатковым разрывам. Дзякуючы хуткай пераарыентацыі каталіцкая царква на некаторых этапах вайны па-ранейшаму заставалася адной з галоўных цэнтралізуючых сіл у італьянскім грамадстве, а ў пасляваенны час здолела застацца маральным арыенцірам для вялікай колькасці каталікоў Італіі і заняць важнае месца ў грамадска-палітычным жыцці краіны [1, 5, 9, 10].

2. Сацыяльная дактрына каталіцызму з'яўляецца тэарэтычнай асновай ідэалагічнага ўздзеяння рэлігіі на грамадства. Па меры павелічэння крызісных з'яў у італьянскім грамадстве, падзення прэстыжу фашысцкага рэжыму і яго дучэ, росту аўтарытэту Пія ХІІ (і царквы ў цэлым) у каталіцкіх арганізацыях галоўны акцэнт ўсё ў большай ступені стаў рабіцца на распрацоўку тэзісаў новага сацыяльнага лада і на падрыхтоўку да той работы, якая пачнецца пасля сканчэння вайны. Яшчэ ва ўмовах існавання ў Італіі фашысцкай дыктатуры царкве прыйшлося вызначаць сваю пазіцыю па шматлікіх актуальных пытаннях (праблемы годнасці чалавека ў сучасным свеце, сацыяльна-эканамічных ўмоў яго існавання і інш). А з 1943 г. назіраецца актывізацыя каталіцкіх філосафаў і эканамістаў, якія пачынаюць работу над новымі палажэннямі дактрыны. Мэтай сацыяльнай дзейнайсці было абвешчана стварэнне «новага ладу», якім, як лічылася, можа быць толькі лад, заснаваны на хрысціянскім вучэнні, г.зн. на натуральным праве і на справядлівасці, гарантавать якую можа толькі касцёл і асабіста Папа.

Такім чынам, асноўнай тэндэнцыяй новага сацыяльнага вучэння стала перанясенне акцэнтаў з пытанняў этыкі непасрэдна ў сферу палітыкі і эканомікі, калі царква абгрунтавала сваё ўмяшанне ў палітычныя і эканамічныя справы дзяржавы спасылкамі на сувязь сацыяльных пытанняў з узроўнем маральнасці людзей. Змены ў дактрыне адлюстраваліся на дзейнасці грамадскіх свецкіх арганізацый, створаных каталіцкай царквой і каталіцкіх прафсаюзаў. Вялікі ўплыў сацыяльная дактрына аказала і на фарміраванне ХДП Італіі, якая выкарыстоўвала пастулаты вучэння ў сваёй праграме і стала кіруючай партыяй Італіі ў 1948 г. [4, 6, 7, 8].

3. Свецкія каталіцкія арганізацыі і прафсаюзы ў выніку актыўнай дзейнасці Ватыкана, занялі важнае месца ў пасляваенным італьянскім грамадстве, аказваючы вялікі ўплыў на сацыяльную і рэлігійную сферы грамадскага жыцця Італіі. Праз дзейнасць гэтых арганізацый у галіне культуры, выхавання і маралі, каталіцкая царква імкнулася ўмацаваць і распаўсюдзіць свой уплыў на шырокія колы насельніцтва, не аднаразова ўмешваючыся і ў палітычнае жыццё краіны. Так, у час выбарчых кампаній у якасці адной з задач КД ставілася задача падрыхтоўкі да выбараў. Члены арганізацый заклікаліся правільна выканаць свой палітычны абавязак, г.зн. аддаць галасы за ХДП, якая карысталася падтрымкай Ватыкана. Акрамя таго, члены КД удзельнічалі ў перадвыбарнай агітацыі за ХДП. Паступовы адыход ад палітызацыі КД назіраўся толькі ў канцы пантыфікату Пія ХІІ, калі наступны за Піям ХІІ Папа - Ян ХХІІІ, выказаўся за неабходнасць перасцерагацца непасрэднага ўдзелу ў палітыцы.

...

Подобные документы

  • Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.

    реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.

    реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.

    реферат [32,3 K], добавлен 17.12.2010

  • Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.

    реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010

  • Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.

    дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012

  • Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.

    реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010

  • Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.

    контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010

  • Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.

    реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011

  • Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.

    реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.

    контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011

  • Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.

    контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014

  • Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.

    реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014

  • Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.

    курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.

    реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012

  • Канстытуцыя 1791 г. – спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху. Ухваление “Устава жондова”, адмена выбарнасці караля, істотныя змяны у грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў.

    реферат [20,1 K], добавлен 24.08.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.