Каталіцкая царква ў грамадска-палітычным жыцці Італіі (1943–1962 гг.)
Характэрныя черті палітыкі каталіцкай царквы, звязаных з ёй каталіцкіх структур у грамадска-палітычным жыцці Італіі ў перыяд пераходу дзяржаўнага ладу краіны ад таталітарнага да дэмакратычнай. Выкарыстанне прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці, сістэмнасці.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 58,0 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У пасляваенны перыяд каталіцкая царква намагалася ўзмацніць свой уплыў і на прафсаюзны рух, што адлюстравалася ў шматлікіх спробах стварэння моцнай вузкаканфесійнай прафсаюзнай арганізацыі. З аднаго боку, колькасць членаў каталіцкіх прафсаюзаў была дастаткова вялікай, што сведчыла пра іх значны ўплыў на працоўны рух краіны - АКЛІ і ІКПП занялі важнае месца ў пасляваенным італьянскім грамадстве. З другога боку, нягледзячы на гэта, ні АКЛІ, ні ІКПП не змаглі ператварыцца ў найбуйнейшыя ў Італіі. Спробы царквы стварыць адзіны моцны вузкаканфесійны прафсаюз не мелі поспехаў з-за ўплывовасці ў Італіі неканфесійных каталіцкіх прафсаюзаў і супярэчлівай палітыкі Святога пасаду ў дачыненні да прафсаюзнага руху (адсутнасць адзінага меркавання ў Ватыкане пра неабходнасць існавання вузкаканфесійнага прафсаюза, занепакоеннасць адносіна празмернай самастойнасці каталіцкага прафсаюза, недастатковы ў ім ўплыў духоўнага дарадцы і г.д.) [3, 6, 11].
4. Узнікненне ХДП было падрыхтавана захаваннем ідэалагічнай аўтаноміі каталіцкага руху ў часы фашызму. Калі лічыць, што Хрысціянска-дэмакратычная партыя ў сваёй праграме аформіла настрой значнай часткі сярэдніх слаёў насельніцтва, то трэба думаць, што такія настроі склаліся не адразу, а яшчэ ў нетрах фашысцкага рэжыму, бо ХДП мела ў краіне сапраўды шырокую электаральную базу, а яе праграмы карысталіся падтрымкай большасці насельніцтва. Аднак Хрысіянска-дэмакратычная партыя Італіі не адразу атрымала падтрымку ад Святога пасаду, бо ватыканскія колы на першых этапах існавання партыі не верылі ў яе рэальную здольнасць стрымліваць наступ італьянскіх камуністаў. Акрамя таго, у самім Ватыкане і ў асяродку дзеячоў каталіцкага руху вялася дыскусія пра тое, ці патрэбна краіне адзіная партыя каталіцкай арыентацыі, ці, пажадана, каб такіх партый было некалькі. Прынцыповага прызнання царкоўнай ігрерхіяй дамагаліся каталіцкія партыі Італьянскі палітычны цэнтр і так званыя “левыя хрысціяне”. У такіх умовах лідар ХДП А. Дэ Гасперы, імкнуўся прыцягнуць на свой бок вышэйшую царкоўную іерархію. Ён абяцаў ватыканскім уладам дапамогу ў розных сферах і запэўніваў у тым, што ХДП здольная стаць «плацінай» супраць камунізму. У адказ на гэта Святы пасад заявіў пра сваю матэрыяльную і маральную падтрымку хрысціянскіх дэмакратаў. Шчыльнае супрацоўніцтва Ватыкана і ХДП умацавала пазіціі каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці пасляваеннай Італіі і яшчэ больш павысіла ўплыў Святога пасаду на італьянскае грамадства [4, 12].
5. Партыі левага кірунку (ІКП і ІСП) з'яўляліся значнай палітычнай сілай пасляваеннай Італіі, таму каталіцкая царква ў сваёй палітыцы не магла іх ігнараваць. Пазіцыя Пія ХІІ да ІКП і ІСП на працягу ўсяго вызначанага перыяду заставалася варожай. Змены ў стаўленні да партый левага кірунку з'явіліся толькі ў часы пантыфікату Яна ХХІІІ, які сваімі энцыклікамі «Mater et magistra» i «Pacem in terris» аб'ектыўна садзейнічаў паслабленню адмоўнага стаўлення да левых і пашырэнню супрацоўніцтва з левымі сіламі на самых розных узроўнях.
Пасляваенны перыяд у Італіі характарызаваўся з'яўленнем на палітычнай арэне краіны новых партый і рухаў правага кірунку, якія знаходзілі падтрымку сярод пэўнай часткі электарату. Пазіцыя каталіцкай царквы да гэтых партый і арганізацый была супярэчлівай. З аднаго боку, Ватыкан рашуча асудзіў фашызм і неафашызм на афіцыйным узроўні, што адлюстравалася ў шматлікіх праграмных дакументах і ў дакументах сацыяльнай дактрыны касцёла, дзе шмат разоў выказвалася непрыняцце таталітарызму, фашызму і неафашызму як у яго тэарэтычнай, так і ў практычнай сутнасці. З другога боку, у Ватыкане існавалі сілы, якія сімпатызавалі правым партыям таму, што неафашызм і манархісты разглядаліся імі як сіла, здольная супрацьстаяць камуністычнаму руху і сваім радыкалізмам зацікавіць частку камуністычнага электарату. Аднак, нягледзячы на сімпатыю некаторых прадстаўнікоў каталіцкай царквы да правых сіл, ні Святы пасад, ні ХДП сур'ёзна не разглядалі іх як магчымых саюзнікаў, што было звязана і з міжнароднай сітуацыяй таго часу, і з настроямі ў самой Італіі [2, 13, 14].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Высновы і асноўныя палажэнні дысертацыі складаюць аснову і інфармацыйную базу для далейшых гістарычных даследаванняў па дадзенай праблематыцы. Атрыманыя навуковыя вынікі маюць вялікае значэнне для вывучэння не толькі гісторыі каталіцкай царквы, але і палітычнай сітуацыі сучаснай Італіі. Практычная значнасць дысертацыйнага даследавання абумоўлена тым, што факталагічны і тэарэтычны матэрыялы, выкладзенныя ў ім, могуць быць выкарыстаны для актывізацыі навукова-акадэмічнага супрацоўніцтва ў сферы гістарычнай адукацыі і навукі з вядучымі вучэбнымі і навуковымі ўстановамі СНД і Італіі.
Матэрыялы дысертацыі могуць быць выкарыстаны пры напісанні вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па новай і навейшай гісторыі Італіі, спецкурсаў па гісторыі рэлігіі і царквы. Яны прадстаўляюць значны інтарэс для наступных даследаванняў у галіне італьяністыкі і ў сферы вывучэння ролі рэлігіі ў сучасным грамадстве.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ САІСКАЛЬНІКА
Артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках навуковых прац
1. Поддубская, Е.Ф. Окончание Второй мировой войны и Пий ХІІ /
Е.Ф. Поддубская // Актуальные проблемы исторической науки : междунар.
сб. науч. тр. молодых учёных. - Пенза : ГУМНИЦ, 2008. - Вып. 5. - С. 235-237.
2. Паддубская, А.Ф. Пазіцыя каталіцкай царквы да партый левага кірунку ў Італіі (1943-1962 гг.) / А.Ф. Паддубская // Научные труды Республиканского института высшей школы: исторические и психолого-педагогические науки : сб. науч. ст. - Минск : РИВШ, 2009. - С. 140-145.
3. Поддубская, Е.Ф. История гражданских комитетов в Италии /
Е.Ф. Поддубская // Актуальные проблемы гуманитарных и естественных наук. - М., 2009. - Вып. 8. - С. 50-52.
4. Паддубская, А.Ф. Узаемаадносіны Ватыкана і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Італіі (1943-1962 гг.) / А.Ф. Паддубская // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Научный и производственно-практический журнал. - Гомель : ГГУ, 2010. - № 6(63). -
С. 174-178.
5. Паддубская, А.Ф. Рух Супраціўлення ў Італіі і пазіцыя каталіцкай царквы / А.Ф. Паддубская // Веснік МДУ імя А.А. Куляшова. - Магілёў : МДУ, 2011. - С. 14-19.
6. Паддубская, А.Ф. Арганізацыі каталіцкага дзеяння ў Італіі (1943-
1962 гг.) / А.Ф. Паддубская // Научные труды Республиканского института высшей школы: исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. - Минск : РИВШ, 2013. - С. 270-275.
Матэрыялы навуковых канферэнцый
7. Паддубская, А.Ф. Асобаснасць як аснова і перадумова сацыяльнай якасці чалавека. На прыкладзе твораў Яна Паўла ІІ / А.Ф. Паддубская // Этносоциальные и конфессиональные процессы в современном обществе : материалы междунар. науч. конф., 8-9 дек. 2005 г., Гродно / отв. ред. проф. М.А. Можейко. - Гродно : ГрГУ, 2006. - С. 239-242.
8. Паддубская, А.Ф. Праца ў сацыяльнай дактрыне Яна Паўла ІІ /
А.Ф. Паддубская // Романовские чтения - 2 : сб. тр. междунар. науч. конф., 10-11 нояб. 2005 г., Могилев / под ред. О.В. Дьяченко. - Могилев : МГУ
им. А.А. Кулешова, 2006. - С. 187-188.
9. Паддубская, А.Ф. Адносіны Ватыкана і італьянскай дзяржавы (1943-
1946 гг.) / А.Ф. Паддубская // Молодёжь в науке - 2006 : сб. тр. междунар. науч. конф. молодых учёных, 16-19 окт. 2006 г., Минск : в 2 ч. - Минск : Белорус. наука, 2007. - Ч. 1. - С. 304-307.
10. Паддубская, А.Ф. Падзенне фашысцкага рэжыму ў Італіі і пазіцыя Ватыкана / А.Ф. Паддубская // Романовские чтения - 4 : сб. тр. междунар. конф., 22-23 нояб. 2007 г., Могилев / под ред. Я.Г. Риера. - Могилев : МГУ
им. А.А. Кулешова, 2008. - С. 85-86.
11. Паддубская, А.Ф. Развіццё грамадскіх арганізацый, створаных каталіцкай царквой у Італіі (1943-1958) / А.Ф. Паддубская // Х респ. науч.-метод. конф. молодых учёных : сб. тез. докл., 15-16 мая 2008 г., Брест / под общ. ред. К.К. Красовского. - Брест : БГУ им. А.С. Пушкина, 2008. - С. 168.
12. Поддубская, Е. Ф. Альчидо Де Гаспери и христианская демократия в Италии / Е.Ф. Поддубская // Шевченковская весна - 6 : сб. тр. междунар. науч.-практ. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, 20-22 марта, Киев / под. ред. А.И. Петренко. - Киев : КНУ, 2008. - С. 189-194.
13. Паддубская, А.Ф. Каталіцкая царква і неафашысцкі рух у Італіі (1945-1958 гг.) / А.Ф. Паддубская // Религия, общество, нация: актуальные проблемы этноконфессиональных отношений : сб. тр. междунар. конф. - Могилёв : МГУ им. А.А. Кулешова, 2009. - С. 117-119.
14. Поддубская, Е.Ф. Левые христианские партии в Италии после Второй мировой войны и позиция Ватикана / Е.Ф. Поддубская // Международные VI Чтения, посвященные памяти Р.Л. Яворского (1925-1995) : материалы междунар. науч. конф. - Новокузнецк : РИО КузГПА, 2010. - С. 140-144.
РЭЗЮМЭ
Ключавыя словы: каталіцкая царква, Італія, Ватыкан, пантыфікат, прафсаюзы, каталіцкія грамадскія арганізацыі, сацыяльная дактрына, фашызм, Хрысціянска-дэмакратычная партыя, Італьянская камуністычная партыя, Італьянская сацыялістычная партыя.
Мэта даследавання: выявіць характэрныя рысы палітыкі каталіцкай царквы і звязаных з ёю каталіцкіх структур у грамадска-палітычным жыцці Італіі ў перыяд пераходу дзяржаўнага ладу краіны ад таталітарнага да дэмакратычнага.
Метады даследавання. У працы выкарыстаны агульнанавуковыя, а таксама спецыяльна-гістарычныя метады: гісторыка-параўнальны, гісторыка-генетычны і тыпалагічны. Даследаванне пабудавана на прынцыпах гістарызму, аб'ектыўнасці і сістэмнасці.
Атрыманыя вынікі і іх навізна. У дысертацыйным даследаванні ўпершыню ў айчыннай гістарычнай навуцы зроблены комплексны аналіз ролі і месца каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці Італіі 1943 - 1962 гг. Была вызначына роля такіх кампанентаў «каталіцкага свету», як свецкія каталіцкія арганізацыі і каталіцкія прафсаюзы ў кантэксце іх адносін з італьянскім грамадствам і дзяржавай, раскрыта значэнне сацыяльнай дактрыны каталіцызму ў разгляданы ў дысертацыйным даследванні перыяд, ахарактарызаваны ўплыў каталіцкай царквы і каталіцкіх структур на Хрысціянска-дэмакратычную партыю Італіі, асветлены аспекты палітыкі каталіцкай царквы як да партый левага кірунку, так і да правых партый і рухаў. Паказана гнуткасць палітыкі Ватыкана, якая шмат у чым забяспечыла павелічэнне ўплыва каталіцкай царквы ў грамадска-палітычным жыцці пасляваеннай Італіі.
Рэкамендацыі па выкарыстанні. Высновы, выкладзенныя ў дысертацыі, прадстаўляюць значны інтарэс для вывучэння не толькі гісторыі каталіцкай царквы, але і навейшай гісторыі Італіі і складаюць аснову для далейшых даследаванняў па дадзенай праблематыцы.
Вобласць прымянення. Матэрыялы дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры напісанні вучэбных дапаможнікаў і лекцыйных курсаў па навейшай гісторыі Італіі, спецкурсаў па гісторыі рэлігіі і царквы. Яны могуць быць цікавымі для наступных даследаванняў у сферы вывучэння ролі рэлігіі ў сучасным грамадстве.
Ключевые слова: католическая церковь, Италия, Ватикан, понтификат, профсоюзы, католические общественные организации, социальная доктрина, фашизм, Христианско-демократическая партия, Итальянская коммунистическая партия, Итальянская социалистическая партия. каталіцкая царква палітычны
Цель исследования: выявить характерные черты политики католической церкви и связанных с ней католических структур в общественно-политической жизни Италии в период перехода государственного строя страны от тоталитарного к демократическому.
Методы исследования. В работе использованы общенаучные, а также специально-исторические методы: историко-сравнительный, историко-генетический, типологический. Исследование построено на принципах историзма, объективности и системности.
Полученные результаты и их новизна. В диссертационном исследовании впервые в отечественной исторической науке сделан комплексный анализ роли и места католической церкви в общественно-политической жизни Италии 1943 - 1962 гг. Была определена роль таких компонентов «католического мира», как светские католические организации и католические профсоюзы в контексте их отношений с итальянским обществом и государством, раскрыто значение социальной доктрины католицизма в период 1943 - 1962 гг., охарактеризовано влияние католической церкви на ХДП, освящена политика католической церкви по отношению к левым и правым партиям и движениям. Показана гибкость политики Ватикана, которая много в чём обеспечила увеличение влияния католической церкви в общественно-политической жизни послевоенной Италии.
Рекомендации по использованию. Выводы, изложенные в диссертации, представляют значительный интерес для изучения не только истории католической церкви, но и новейшей истории Италии и являются основой для дальнейших исследований по данной проблематике.
Область применения. Материалы исследования могут быть использованы при написании учебных пособий и лекционных курсов по истории Италии, спецкурсов по истории религии и церкви. Они могут быть интересны для последующих исследований в сфере изучения роли религии в современном обществе.
Key words: Catholic Church, Italy, Vatican, pontificate, trade unions, catholic non-profit organizations, social doctrine, fascism, Christian Democratic Party, Italian Communist Party, Italian Socialist Party
Purpose of the research: to identify the main characteristics of the policy of Catholic Church and related catholic structures in the social and political life of Italy during the period of transition from totalitarian to democratic state system.
Methods of research. The author used general scientific methods, as well as specific historical methods: historical comparative, historical genetic, typological. The research is based on the principles of historicism, objectivity and system.
The results and their novelty. The complex analysis of the role and place of the Catholic Church in the social and political life of Italy in 1943 - 1962, carried out for the first time by a national historian. The research defines the role of such components of “catholic world” as secular non-profit organizations, established by the Catholic Church, catholic trade unions in the context of their relations with the Italian society and the state, unveils the definition of the Catholicism social doctrine of 1943-1962, characterizes the influence of the Catholic Church and catholic structures on the Christian Democratic Party, reveals the role of the Catholic Church in 1943-1962, covers the aspects of the Catholic Church policy in relation to the left-wing parties and right-wing parties and social movements. The thesis reveals flexibility of the Vatican`s policy, which to a great extend enabled the increase in the influence of the Catholic Church in the social and political life of post-war Italy.
Recommendations for use. The conclusions titled in this Dissertation do not only create an important scope of interest for studying both history of the Catholic Church and the contemporary history of Italy, but also represent the departing point for the further researches in the same field of studies.
Field of application. The materials can be used while developing manuals and lecture courses on the history of Italy, special courses on religion and church. They can become a basis for further researches in the sphere of Italian studies and the studies of the role of religion in modern society.
Размещено на Allbest.ru
...Подобные документы
Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм.
реферат [46,7 K], добавлен 22.12.2010Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.
реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011Характарыстыка грамадска-палітычнага ладу ў другой палове 1-га тыс. н.э. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
реферат [31,9 K], добавлен 17.12.2010Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.
контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.
курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржаўна-палітычных структур Еўропы. Характарыстыка грамадска-гаспадарчага ладу Полацкай зямлі ў Х-ХІ ст.
реферат [32,3 K], добавлен 17.12.2010Усплёск грамадскай актыўнасці ў Беларусі ў перыяд прыняцця Канстытуцый СССР 1977г. і БССР 1978г., якія былі арыентаваны на абарону сацыяльных гарантый людзей. Стварэнне палітычных партый і парламенцкай апазіцыі як сведчанне развіцця дэмакратыі ў краіне.
реферат [20,1 K], добавлен 19.12.2010Змены ў грамадскім жыцці Рыма напярэдадні ўсталяванне рэспублікі. Дзяржаўны лад Рыма ў пач. III ст. Законы Дванаццаці табліц, прыклад фармалізму права. Прававое становішча рымскіх грамадзян. Грамадскі і дзяржаўны лад старажытнага Рыма ў сярэдзіне II ст.
дипломная работа [84,4 K], добавлен 28.05.2012Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.
реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, аналіз дзейнасці філаматаў і філарэтаў. Уплыў польскага паўстання 1830-1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848-1849 гг. на грамадска-палітычны рух, іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
контрольная работа [36,8 K], добавлен 10.08.2010Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё, сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі. Перадумовы ўключэння Беларусі ў працэс эфектыўнага міжнароднага падзелу працы.
реферат [23,0 K], добавлен 21.01.2011Радыкальныя сацыяльна-палітычныя ператварэння ў Беларусі і нарастанне крызісных з'яў у жыцці савецкага грамадства. Палітыка Перабудовы як канцэпцыя "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", разлічаная на пераразмеркаванне фінансавых сродкаў.
реферат [30,7 K], добавлен 19.12.2010Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.
реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010Грамадска-палітычны рух у Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 г. Узнікненне і дзейнасць тайных таварыстваў: віленская асацыяцыя, палітычныя і прававыя погляды масонаў. Беларусь у палітычных планах дзекабрыстаў. Палітычныя ідэалы паўстанцаў 1830-31 гг.
контрольная работа [26,5 K], добавлен 25.01.2011Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Шляхи развіццё Расійскай дзяржавы пасля рэвалюцыі. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым – верасні 1917 г. Беларускі нацыянальны рух 1917 г.
контрольная работа [23,2 K], добавлен 02.01.2014Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарчага механізма і пераходу да новага стратэгічнага курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў эканоміцы.
реферат [16,6 K], добавлен 29.08.2014Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду сапраўднай беларускай рэнесансу 20-х гадоў - Кастрычніцкай рэвалюцыі і ломкі ладу царскай Расіі.
курсовая работа [69,6 K], добавлен 19.12.2012Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010Канфесійнае жыцце ў Заходняй Беларусі у перыяд 1921-1939 гг. Прычыны і перадумовы ўзнікнення і развіцця уніяцкай парафіі на тэрыторыі Беларусі. Руплівая праца В. Аношкі і яго ўплыў на беларускую рэлігійную жыццё. Заснавання ўсходняй семінарыі ў г. Дубна.
реферат [30,6 K], добавлен 27.08.2012Канстытуцыя 1791 г. – спроба карэннай рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, праведзеная зверху. Ухваление “Устава жондова”, адмена выбарнасці караля, істотныя змяны у грамадзянства, заканадаўства, судовага і адміністратыўнага ладу, арміі, фінансаў.
реферат [20,1 K], добавлен 24.08.2011