Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944–1961 гг.)

Характарыстыка ўтрымання дзяржаўнай палітыкі ў галіне вышэйшай школы БССР па стварэнні сістэмы філалагічнай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў-філолагаў для забеспячэння патрэбаў ўсёй сістэмы адукацыі і навукі Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 49,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

АЎТАРЭФЕРАТ

дысертацыі на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук

па спецыяльнасці 07.00.02 - айчынная гісторыя

Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944-1961 гг.)

Гаравая Алеся

Мінск, 2010

Работа выканана ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»

Навуковы кіраўнік - Яноўскі Алег Антонавіч, кандыдат гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афіцыйныя апаненты: Гужалоўскі Аляксандр Аляксандравіч,

доктар гістарычных навук, прафесар,

прафесар кафедры этналогіі, музеелогіі і гісторыі мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Самусік Андрэй Федаравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры эканамічнай гісторыі

УА “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”

Апаніруючая арганізацыя - УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

КАРОТКІЯ ЎВОДЗІНЫ

Рэспубліка Беларусь уступіла ў XXI ст. з сучаснай сістэмай вышэйшай адукацыі, фундаментальныя і практычныя асновы якой былі закладзены яшчэ ў савецкі час. Зварот да нядаўняга гістарычнага мінулага пры разглядзе гэтай сферы грамадскага жыцця мае пэўны практычны і агульнанавуковы сэнс. Эфектыўнасць філалагічнай адукацыі заўсёды непасрэдна адлюстроўваецца на развіцці адукацыі і навукі ў цэлым, бо пісьменнасць - натуральная састаўляючая кваліфікаванай падрыхтоўкі па любым профілі навучання.

У адпаведнасці з Канцэпцыяй развіцця вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, развіццё вышэйшай школы з'яўляецца адной з важнейшых умоў забеспячэння прагрэсу і культурнага росквіту краіны на сучасным этапе. Сярод прыярытэтных накірункаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гг. можна вылучыць і гуманітарны, у межах якога ставяцца праблемы ў тым ліку і гісторыі развіцця беларускай філалогіі. Напрыклад, запатрабаваны даследаванні як самой сучаснай беларускай мовы, беларускай літаратуры і літаратуразнаўства (у прыватнасці, у фарміраванні духоўна-маральнага свету сучаснага чалавека), так і шляхоў іх гістарычнага развіцця, ўзаемасувязей з іншымі мовамі і літаратурамі.

Зварот у дысертацыі менавіта да вопыту развіцця філалагічнай адукацыі абумоўлены шэрагам прычын. Па-першае, пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распачалося структурнае фарміраванне філалагічнай адукацыі ў ВНУ рэспублікі. Па-другое, філалогія несла на сабе адбітак афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі, што дазваляе прааналізаваць яе вызначальны ўплыў на грамадскую і агульнакультурную сферу. Таму, па-трэцяе, на гэтым накірунку гістарычнага даследавання ёсць магчымасць для аналізу шляхоў і формаў сацыялізацыі асобы і фарміравання светапогляду савецкага грамадзяніна (нават праз дачыненне да відавочных праяўленняў і вынікаў філалагічнай адукацыі - літаратурных твораў і адметнасці мастацкага слова).

На фоне палітычных працэсаў 1944-1961 гг. прааналізавана ў сваім эвалюцыйным развіцці дзяржаўная сістэма падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў, навукова-педагагічных супрацоўнікаў, а таксама накірункі педагагічнай, навуковай і ідэалагічнай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага саставу ВНУ Беларусі. Звернута асаблівая ўвага менавіта на тыя рэфармаванні, праведзеныя на розных узроўнях (агульна-дзяржаўным, рэспубліканскім), якія дазволілі на працягу даследаванага перыяду стварыць у БССР дастаткова эфектыўную і дзейсную сістэму падрыхтоўкі філолагаў-педагогаў і філолагаў-навукоўцаў.

Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі створана абагульняючае даследаванне сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў важны і адметны сваімі сацыяльна-палітычнымі падзеямі гістарычны перыяд. На прыкладзе станаўлення і развіцця сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі прааналізавана сутнасць моўнай палітыкі дзяржавы ў 1944-1961 гг. Праведзены грунтоўны аналіз дзейнасці ВНУ і навуковых устаноў па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў для працы ў сярэдняй школе, ВНУ, навуковых установах. З пункту гледжання ўплыву на сістэму адукацыі таксама разглядаюцца накірункі і тэматыка навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкіх кадраў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў АН БССР.

На аснове прынцыпаў і метадалогіі гістарычнага даследавання зроблена спроба выявіць асноўныя тэндэнцыі ў працэсе далейшага станаўлення і змены арганізацыйных формаў вышэйшай філалагічнай адукацыі як аднаго з найбольш важных напрамкаў у сістэме адукацыі. Адлюстраваны непасрэдны і апасродкаваны (праз сістэму вышэйшай школы) уплыў навуковых устаноў на развіццё беларускай філалогіі ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі.

Храналагічныя рамкі дысертацыі - перыяд з 1944 па 1961 гг. Ніжняя мяжа абумоўлена пачаткам аднаўлення народнай гаспадаркі і многіх бакоў жыцця грамадства ў цэлым пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі. Якраз з гэтага часу пачынаюцца па сутнасці кардынальныя рэфармаванні сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі. Верхняя мяжа звязана з відавочным завяршэннем гэтага працэсу, што канстатавалася ў абвешчаным на XXII з'ездзе КПСС пераходзе да якасна новага этапу ў развіцці вышэйшай школы. Перад філалогіяй як адной з гуманітарных навук ставілася задача не толькі павышэння агульнапрафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, але і садзейнічання фарміраванню камуністычнай свядомасці ў грамадстве, распрацоўкі праз выкарыстанне прадметных сродкаў праблем камуністычнага выхавання.

АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАБОТЫ

Сувязь работы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі

Тэма дысертацыі зацверджана на пасяджэнні Савета ўстановы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава” (пратакол № 5 ад 29 снежня 2006 г.), са змяненнямі ў фармулёўцы тэмы (пратакол № 9 ад 25 красавіка 2009 г.). Работа выканана ў рэчышчы навукова-даследчай тэмы “Педагагічныя і навукова-педагагічныя кадры Беларусі: генезіс і адаптацыя да сацыяльна-палітычных умоў” (№ 622/91. Тэрмін выканання 2006-2010 гг.), якая распрацоўваецца кафедрай гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў “Гісторыя беларускай навукі, дзяржаўнасці і культуры”.

Мэта і задачы даследавання

Мэта даследавання - вызначыць і ахарактарызаваць змест дзяржаўнай палітыкі 1944-1961 гг. у галіне вышэйшай школы БССР па стварэнню сістэмы філалагічнай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў-філолагаў для забеспячэння патрэб усёй сістэмы адукацыі і навукі Беларусі. Мэта абумовіла пастаноўку і вырашэнне наступных задач:

§ разгледзець уплыў сацыяльных і палітычных умоў на развіццё вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў другой палове 1940-х - пачатку 1960-х гг., а таксама сутнасць дзяржаўнай палітыкі ў галіне падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў;

§ акрэсліць і прааналізаваць асноўныя накірункі і формы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў ва ўмовах рэформаў у сістэме філалагічнай адукацыі ў 1944-1961 гг.;

§ паказаць асноўныя формы падрыхтоўкі выкладчыцкіх і навуковых кадраў філалагічнага профілю ў беларускіх ВНУ ў 1944-1961 гг.;

§ суаднесці навуковую працу філолагаў ВНУ ў 1944-1961 гг. як з творчымі памкненнямі ў кантэксце часу, так і з партыйнымі і дзяржаўнымі ўстаноўкамі;

§ вызначыць узаемасувязі паміж развіццём мовазнаўства і літаратуразнаўства ў АН БССР і ВНУ ў 1944-1961 гг. і практыкай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў;

§ абгрунтаваць асаблівасці развіцця беларускай філалогіі (у параўнанні з рускай і замежнай) у педагагічнай і даследчай дзейнасці ВНУ і АН БССР.

Аб'ект даследавання - сістэма вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі ва ўмовах змен у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэме СССР і БССР у 1944-1961 гг.

Прадмет даследавання - падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў праз сістэму вышэйшай філалагічнай адукацыі БССР ва ўмовах рэфармавання яе форм і накірункаў.

Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону

1. Пад вызначальным кіраўніцтвам дзяржаўных органаў і камуністычнай партыі ў даследаваны час была структурна сфарміравана сістэма вышэйшай філалагічнай адукацыі і філалагічнай навукі БССР. На фарміраванне гэтай сістэмы ў 1944-1961 гг. аказвалі ўздзеянне аб'ектыўныя сацыяльна-палітычныя ўмовы. Сярод гэтых умоў можна, перш за ўсё, вылучыць: складанае сацыяльна-палітычнае становішча ў краіне ў першыя пасляваенныя гады; празмерная ідэалагізацыя ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства, у тым ліку сферы навукі і адукацыі; тэхнакратычныя падыходы ў арганізацыі дзейнасці вышэйшай школы другой паловы 1950-х гг., што стрымлівала ў пэўнай ступені развіццё гуманітарных навук, а таксама мадэрнізацыйныя працэсы, якія пачаліся ў вышэйшай школе з сярэдзіны 1950-х гг.

2. З моманту вызвалення тэрыторыі БССР распачалася мадэрнізацыя дзейнасці вышэйшай філалагічнай школы з мэтай узнаўлення і пашырэння падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў, якія павінны былі ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі наладзіць працу сярэдніх школ. З 1944 да сярэдзіны 1950-х гг. сістэма набору і формы падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у ВНУ амаль цалкам заставаліся традыцыйнымі (уступныя экзамены, дзённая, завочная і вячэрняя формы навучання). За першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў цэлым колькасна была адноўлена сетка ВНУ, што спрыяла і забеспячэнню ўмоў для развіцця сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў БССР. У другой палове 1950-х гг. у працэсе падрыхтоўкі адбыліся структурныя змены - былі ўведзены так званыя факультэты “шырокага профілю” з падвоенымі педагагічнымі спецыяльнасцямі. Акрамя таго, пад уплывам закону “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР” (1958 г.) былі вызначыны прыярытэтныя напрамкі развіцця вышэйшай школы - навучанне без адрыву ад вытворчасці і ўкараненне ў працэс навучання апошніх дасягненняў навукі. Менавіта ў гэты час былі сфарміраваны фундаментальна-тэарэтычныя і практычныя асновы савецкай вышэйшай школы, якія ўплывалі на змест і сэнс філалагічнай адукацыі.

3. У другой палове 1940-х гг. у БССР з ліку выпускнікоў-філолагаў ВНУ фарміраваўся штат не толькі настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ, але і супрацоўнікаў навукова-даследчых акадэмічных інстытутаў, што займаліся як распрацоўкай пытанняў мовазнаўства і літаратуразнаўства, так і на высокім прафесійным узроўні выкладалі мову і літаратуру ў вышэйшай школе. Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі ажыццяўлялася праз аспірантуру, саіскальніцтва вучонай ступені, прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру. У той жа час многія арганізацыйныя і метадычныя пытанні, якія ў канцы 1940-х гг. паўсталі перад аспірантурай філалагічнага профілю, і да пачатку 1960-х гг. канчаткова не былі вырашаны (напрыклад, са спазненнем зацвярджаліся навуковыя кіраўнікі, індывідуальныя планы аспірантаў і тэмы іх дысертацыйных работ; кафедры мала акцэнтавалі ўвагу на навукова-даследчай працы аспірантаў у час іх вучобы і інш.).

4. Навукова-даследчая дзейнасць філалагічнага профілю ў ВНУ развівалася па трох накірунках: работа па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў, навукова-даследчая работа па запланаваных тэмах, навукова-даследчая работа студэнтаў. Накірункі і каардынацыя навукова-даследчай работы па філалогіі прафесарска-выкладчыцкага саставу беларускіх ВНУ непасрэдна вызначаліся АН БССР. З мэтай інтэнсіфікацыі навуковай работы ВНУ рэспублікі ў 1951 г. быў створаны Савет па каардынацыі навуковай дзейнасці пры АН БССР.

5. Накірункі развіцця філалагічнай навукі ў АН БССР у час даследавання ў многім вызначаліся як зместам дзяржаўнай палітыкі ў сферы мовазнаўства і літаратуразнаўства, так і неабходнасцю распрацоўкі фундаментальных навуковых праблем, а таксама метадычных запатрабаванняў вышэйшай і сярэдняй школ рэспублікі. У 1950-я гг. адбылася сур'ёзная структурная рэарганізацыя навукова-даследчай установы філалагічнага профілю - Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. З моманту фарміравання Інстытут мовазнаўства і Інстытут літаратуры АН БССР у сваёй дзейнасці вырашалі наступныя задачы: падрыхтоўка навуковых кадраў для вышэйшай школы і даследчых інстытутаў, распрацоўка для ВНУ падручнікаў і дапаможнікаў, стварэнне абагульняючых тэарэтычных прац. Пад уплывам рашэнняў XX з'езда пашырылася навуковае поле філалагічных даследаванняў, пачалі наладжвацца творчыя стасункі з краінамі Захаду, што мела непасрэдны ўплыў на філалагічную адукацыю.

6. Дзяржаўныя падыходы да моўнай палітыкі рэспублікі мелі пэўныя асаблівасці. Установы сістэмы вышэйшай адукацыі і навукова-даследчыя Інстытуты БССР філалагічнага накірунку займаліся перш за ўсё распрацоўкай навуковай праблематыкі ў галіне беларускай філалогіі, якая пераважна развівалася ў рэчышчы тэндэнцый, характэрных для рускага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Асаблівасцю даследаванага перыяду з'яўляецца ўзмацненне ўвагі з боку дзяржавы да выкладання і вывучэння замежнай мовы ў вышэйшай школе, што было выклікана паступовым пашырэннем міжнародных кантактаў савецкай дзяржавы. Выключна важная роля ў станаўленні і пашырэнні вывучэння замежных моў належыла Мінскаму дзяржаўнаму педагагічнаму інстытуту замежных моў, які і быў створаны ў 1948 г.

Асабісты ўклад саіскальніка

Дысертацыя, яе асноўныя палажэнні з'яўляюцца вынікам самастойнага даследавання аўтара. У працэсе работы саіскальнікам вывучаны, сістэматызаваны, прааналізаваны і ўведзены ў навуковы зварот вялікі фактычны матэрыял.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання апрабаваны на наступных канферэнцыях: Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў “Содружество наук. Барановичи - 2005” (Баранавічы, 22 лютага 2005 г.); Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальные проблемы новой и новейшей истории Европы и США” (Мінск, 31 сакавіка 2005 г.); IX (54) навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і маладых даследчыкаў “Творчество молодых - будущее Родины” (Віцебск, 24 краса-віка 2006 г.); Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Актуаль-ные проблемы из исторического прошлого и современности в обществен-но-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья” (Віцебск, 19-20 красавіка 2007 г.); XII (59) навуковай сесіі выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў універсітэта (Віцебск, 2007 г.); 8-й Міжнароднай навукова-метадычнай канферэнцыі “Высшая школа: проблемы и перспективы” (Мінск, 18-19 снежня 2007 г.); Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі “Первая мировая война: история, геополитика и современность (к 90-летию окончания Первой мировой войны и начало формирования версальско-вашингтонской системы международных отношений)” (Віцебск, 11-12 лістапада 2008 г.); XV (62) Рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў, прысвечанай 100-годдзю з дня заснавання УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, (Віцебск, 3-5 сакавіка 2010 г.); Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць” (Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання выкладзены ў 14 публікацыях, з іх 5 артыкулаў у навуковых часопісах (2,8 аўтарскага ліста), што адпавядае патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь. Агульны аб'ём публікацый - 4,7 аўтарскага ліста.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі работы, трох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатку. Агульны аб'ём дысертацыі складае 173 старонкі (у тым ліку дадатак на 29 старонках, бібліяграфічны спіс - 365 найменняў на 28 старонках, з якіх 14 аўтарскіх публікацый).

АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ПРАЦЫ

Першая глава “Гістарыяграфія і крыніцы. Метадалогія і метады даследавання” складаецца з трох раздзелаў і прысвечана аналізу гістарыяграфіі і базы крыніц па тэме даследавання, а таксама метадалогіі і метадаў даследавання.

Раздзел 1.1 “Гістарыяграфія даследавання”. У даследаваннях па гісторыі развіцця вышэйшай філалагічнай адукацыі ў БССР можна ўмоўна вылучыць два асноўныя перыяды. Першы перыяд - другая палова 1940-х - 1980-я гг.; другі -1990-я гг. - пачатак XXI ст.

У агульнасаюзнай і беларускай гістарыяграфіі шмат увагі надавалася пытанням развіцця вышэйшай школы ў цэлым. Аднак філалагічная адукацыя і навука асобна не разглядаліся даследчыкамі ў гістарычным плане. Не асвятляліся вынікі рэфармавання вышэйшай філалагічнай адукацыі, дасягненні ў беларускай філалагічнай навуцы, стан і асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, выкладчыкаў. Дадзенае становішча яскрава адлюстравана толькі праз архіўныя дакументы.

Да 1950 г. беларуская (як і агульнасаюзная) філалагічная навука развівалася паводле навуковых пазіцый акадэміка М.Я. Мара. Такія мовазнаўцы, як І.І. Мешчанінаў, В.А. Міханкова, Р.І. Аванесаў, Г.П. Сердзючэнка, П.П. Фамін былі прыхільнікамі высноў М.Я. Мара Памяти академика Н.Я. Марра (1864-1934) / Академия наук СССР. Ин-т языкознания и мышления им. Н.Я. Марра; редкол.: И.И. Мещанинов [и др.]. - М.: Академия наук СССР, 1938. - 476 с.; Миханкова, В.А. Николай Яковлевич Марр. Очерки его жизни и научной деятельности / В.А. Миханкова. - 3-е изд. - М.: Академия наук СССР, 1949. - 554 с. , што знайшло адлюстраванне ў некаторых працах абагульняючага характару. І.В. Сталін у 1950 г. вызначыў новыя накірункі далейшага развіцця ў мовазнаўстве Сталін, І. Адносна марксізму ў мовазнаўстве / І. Сталін. - Мінск: Дзяржпалітвыд, 1950. - 31 с.; Сталин, И.В. Марксизм и вопросы языкознания / И.В. Сталин. - М.: Госполитиздат, 1950. - 43 с.. Погляды ж М.Я. Мара на мову, якія былі прыярытэтнымі ў савецкім мовазнаўстве ў 1940-я гг., у 1950-х гг. прызнаныя памылковымі, не адпаведнымі “гістарычнаму развіццю савецкага мовазнаўства”. Дадзеная літаратура разглядае выключна мовазнаўчыя праблемы, але яна дае магчымасць спазнаць тую атмасферу, у якой праходзіла развіццё філалагічнай адукацыі.

Змены ў айчыннай і агульнасаюзнай гістарыяграфіі даследавання вышэйшай школы і філалагічнай адукацыі ў прыватнасці пачаліся пасля XX з'езда КПСС, калі быў узяты курс на лібералізацыю ў грамадска-палітычным жыцці.

Праблематыку, якая непасрэдна ці ўскосна разглядалася ў гістарыяграфіі другой паловы 50-х - 80-х гг. XX ст., умоўна можна падзяліць па накірунках: 1) развіццё вышэйшай адукацыі; 2) пытанні ідэалагічнага выхавання ў вышэйшай школе; 3) дасягненні ў галіне філалагічных навук.

Навуковыя работы комплекснага характару, прысвечаныя вывучэнню розных пытанняў функцыянавання вышэйшай школы ў СССР, аналізу яе ролі ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных і культурных задач, якія стаялі перад савецкім грамадствам у 1944-1961 гг., на агульнасаюзным узроўні сталі з'яўляцца ў канцы 50-х - пачатку 60-х гг. XX ст. Да іх ліку неабходна аднесці работы Я.А. Бяляева, В.Г. Дубінкіна, К.Ц. Галкіна, С.І. Зіноўева, В.В. Украінцава, У.П. Ялюціна Беляев, Е.А. Рост численности научных кадров в союзных республиках (1917 - 1970 гг.) / Е.А. Беляев, В.Г. Дубинкин // История СССР. - 1972. - № 5. - С. 109 - 124.; Галкин, К.Т. Высшее образование и подготовка научных кадров в СССР / К.Т. Галкин; под ред. Н.А. Константинова. - М.: Советская наука, 1958. - 176 с.; Елютин, В.П. Высшая школа общества развитого социализма: Монография / В.П. Елютин. - М.: Высшая школа, 1980. - 560 с.; Елютин, В.П. Высшая школа СССР за 50 лет (1917-1967) / В.П. Елютин. - М.: Высшая школа, 1967. - 347 с.; Зиновьев, С.И. Высшие учебные заведения СССР / С.И. Зиновьев, Б.М. Ременников. - М.: Высшая школа, 1962. - 320 с.; Украинцев, В.В. КПСС - организатор революционного преобразования высшей школы / В.В. Украинцев. - М.: Высшая школа, 1963. - 298 с. .

Першымі даследаваннямі беларускіх навукоўцаў, дзе разглядаліся пытанні развіцця непасрэдна вышэйшай школы ў БССР у 1940-я - 1960-я гг., сталі работы І.М. Ільюшына, М.І. Красоўскага, П.І. Саевіча, С.А. Умрэйкі Народное образование в БССР / И.М. Ильюшин, С.А. Умрейко. - Минск: Учпедизд. БССР, 1957. - 438 с.; Высшая школа Советской Белоруссии. Исторический очерк / Н.И. Красовский. - Минск: Госиздат БССР, 1963. - 256 с.; Высшая школа Советской Белоруссии / Н.И. Красовский. - Минск: Вышэйшая школа, 1972. - 332 с.; Народное образование БССР за 30 лет / П.В. Саевич. - Минск: Госиздат БССР, 1948. - 47 с.; Развитие высшего и среднего специального образования в БССР / С.А. Умрейко // Савецкая школа. - 1957. - № 5. - С. 30 - 42.. Галоўная ўвага ў навуковых працах надавалася колькасным паказчыкам развіцця вучэбна-матэрыяльнай базы ВНУ СССР і БССР, пашырэнню іх сеткі і структуры. Асвятляліся формы і агульныя метады падрыхтоўкі спецыялістаў праз ВНУ. Разглядаліся поспехі беларускай савецкай навукі з акцэнтам на тэхнічны накірунак, характарызаваліся метады партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва сістэмай вышэйшай адукацыі. Пры гэтым праблемы філалагічнай адукацыі амаль не закраналіся.

У 1970-х гг. з'явіліся абагульняючыя працы па гісторыі Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага, Мінскага педагагічных інстытутаў, а таксама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэміі навук БССР. Даследчыкі разглядалі накірункі дзейнасці і дасягненні ВНУ праз працу факультэтаў, у тым ліку філалагічных. Пададзены гістарычны нарыс узнікнення і развіцця АН БССР, якая разглядаецца як вядучая навуковая ўстанова ў рэспубліцы.

Пытанні ролі ВНУ ў ідэалагічным выхаванні разглядаліся даследчыкамі праз прызму рашэнняў з'ездаў КПСС. Вядучыя накірункі ідэйна-выхаваўчай работы даследаваліся М.А. Голубевай, П.Г. Ігнатовічам, М.В. Рабаконь, М.К. Сакаловым, А.І. Шакалюк Исторический опыт борьбы коммунистической партии против буржуазной идеологии в высшей школе в период строительства социализма. Межвузовский сборник научных трудов / Министерство просвещения РСФСР. Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт имени А.И. Герцена; редкол.: В.С. Волков (отв. ред.) [и др.]. - Л., 1987. - 160 с.; Коммунистическое воспитание студентов в процессе преподавания общественных наук / редкол.: Н.В. Рябоконь [и др.]. - Минск: Высшая школа, 1979. - 158 с.; Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием кадров высшей школы БССР / Н.К. Соколов. - Минск: БГУ, 1978. - 144 с.; Шокалюк, А.И. На принципах интернационализма. Подготовка кадров национальной интеллигенции в СССР. 1951-1958 гг. / А.И. Шокалюк. - Львов: Вища школа, 1981. - 124 с.. На фоне лібералізацыі грамадскага жыцця даследаванні вызначаліся багаццем фактычнага матэрыялу, аб'ектыўнымі высновамі.

Сярод работ савецкага перыяду вылучаюцца грунтоўнасцю падыходаў працы гісторыка М.К. Сакалова Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием научно-педагогических кадров, 1936-1961 гг. / на материалах БССР /: дис. … док. ист. наук: 07. 00. 02 / Н.К. Соколов. - Минск, 1988. - 449 с.; Соколов, Н.К. Партийное руководство подготовкой и воспитанием кадров высшей школы БССР / Н.К. Соколов. - Минск: БГУ, 1978. - 144 с.. Яго работы прысвечаны пытанням дзейнасці кампартыі БССР па аднаўленні кадраў вышэйшай школы ў 1943-1950 гг., а таксама па забеспячэнні ВНУ кваліфікаванымі кадрамі ў 1951-1960 гг. Аўтар даследуе спецыфіку вышэйшай школы і прыярытэтныя накірункі яе развіцця ў рэспубліцы. Палажэнні, сфармуляваныя М.К. Сакаловым, грунтуюцца перш за ўсё на аналізе архіўных дакументаў, статыстычных дадзеных, што надае ім відавочную навуковую важкасць.

У навуковых працах айчыннай і агульнасаюзнай гістарыяграфіі асаблівая ўвага надавалася пытанням літаратуры ў духоўным жыцці грамадства. Новы акцэнт у гэтым накірунку быў вызначаны М.С. Хрушчовым на пасяджэнні пісьменнікаў у ЦК КПСС 13 мая 1957 г. За тесную связь литературы и искусства с жизнью народа. Сб. документов. М.: Искусство, 1958. - 74 с. Пад вуглом партыйна-дзяржаўных установак на фарміраванне ідэйнай пазіцыі пісьменніка ролю і прызначэнне савецкай літаратуры ў 1960-я - першай палове 1980-х гг. разглядалі Г.І. Куніцын, І.Т. Крук, А.А. Лойка, А.М. Нікіцін, Б.А. Рурыкаў, С.А. Шэрлаімава, В.А. Хораў, В.Р. Шчэрбіна Рюриков, Б. Марксизм-ленинизм о литературе и искусстве / Б. Рюриков. - М.: Советский писатель, 1960. - 155 с.; Куницын, Г.И. Политика и литература / Г.И. Куницын. - М.: Советский писатель, 1973. - 591 с.; Крук, И.Т. Ленинский принцип партийности литературы и свобода творчества / И.Т. Крук. - Киев: Радянська школа, 1978. - 135 с.; Імёнаў светлае аблічча: Арт., успаміны/ Уклад. А.І. Бельскі. - Мінск: БДУ, 2002. - 216 с.; Никитин, А. М. Лауреаты Сталинских премий. Художественная литература 1951. Материалы к лекции / А. М. Никитин. - М.: Культпросветлит, 1952. - 64 с.; О партийности литературы и искусства / сост.: С.А. Шерлаимова [и др.]. - М.: Прогресс, 1978. - 324 с.; Щербина, В.Р. Ленин и вопросы литературы / В.Р. Щербина. - М.: Худ. лит., 1985. - 560 с..

З 1990-х гг. пачаўся новы этап у айчынная гістарыяграфіі, прысвечанай пытанням вышэйшай школы. Шэраг навукоўцаў (А.Р. Агееў, В.А. Бандарэнка, С.А. Габрусевіч, А.М. Дарафееў, А.Г. Зельскі, Г.У. Карзенка, І.П. Крэнь, С.А. Парашкоў, А.У. Русецкі, У.Н. Сідарцоў, В.М. Шутава, А.А. Яноўскі і інш. Магілеўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А.Р. Агееў [і інш.]; пад рэд. М.І. Вішнеўскага. - Магілеў: МДУ імя А.А. Куляшова, 2003. - 260 с.; Габрусевіч, С.А. Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс / С.А. Габрусевіч, І.П. Крэнь. - Гродна: УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы”, 2001. - 175 с.; Корзенко, Г.В. Подготовка научных кадров в Белоруссии. Взгляд сквозь годы / Г.В. Корзенко. - Минск: Белорусское издательское Товарищество “Хата”, 1998. - 167 с.; Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава. Падзеі. Людзі. Лёсы / пад рэд. А.У. Русецкага, А.М. Дарафеева. - Віцебск: ВДУ, 1998. - 224 с.; Сидорцов В.Н. Лингвистический поворот в историографии и дискурс-анализ / Сидорцов В.Н., Шутова О.М. // Методология исследований политического дискурса: актуальные проблемы содержательного анализа общественно-политических текстов: сб. науч. трудов / Белорусский государственный университет; под науч. ред. И.Ф. Ухвановой-Шмыговой. - Минск, 2008. - С. 37-48; Яноўскі, А.А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў / А.А. Яноўскі, А.Г. Зельскі. - Мінск: БДУ, 2001. - 320 с.) даследуюць гісторыю станаўлення і развіцця ВНУ. У работах аналізуецца паэтапнае аднаўленне навукова-даследчай дзейнасці ВНУ і НДУ БССР, прыводзяцца шматлікія статыстычныя дадзеныя колькасці аспірантаў дзённага і завочнага навучання, складу прафесарска-выкладчыцкіх кадраў, канстатуюцца грунтоўныя дасягненні ў мовазнаўстве, літаратуразнаўстве і іншых галінах навукі, а таксама разглядаюцца пытанні метадалогіі ў галіне філалогіі. Аўтары раскрываюць сутнасць і значэнне дзейнасці знакамітых філолагаў ВНУ (М.Р. Ларчанкі, Ц.П. Ломцева, І.І. Замоціна, А.Я. Супруна, П.Я. Цярэнцьева, П.П. Шубы і інш.). Адзначаюцца станоўчыя факты падрыхтоўкі спецыялістаў (выпускнікамі ВНУ былі выдатныя беларускія пісьменнікі і моваведы У. Агіевіч, Э. Валасевіч, М. Гарулёў, Ф. Янкоўскі і інш.), разгортвання фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў. Канстатуюцца колькасны і якасны рост выкладчыцкіх кадраў і падаецца абагульнены аналіз дзейнасці філалагічных кафедраў.

Значэнне сістэмы ўніверсітэцкай адукацыі разглядаецца ў артыкуле А.М. Данілава і А.І. Падлужнага Гуманитаризация науки и образования в переходный период. Монография / редкол.: А.И. Подлужный [и др.]. Минск: аналитический центр НАН Беларуси, 2000. - 228 с. . Сацыяльныя праблемы сучаснасці, як лічаць аўтары, “адлюстроўваюць рэаліі жыцця” і падаюцца праз сістэму вышэйшай адукацыі. Адзначаецца неабходнасць мадэрнізацыі ўсёй сістэмы вышэйшай адукацыі.

Навуковыя работы Г.У. Карзенкі Аспирантура Беларуси: вехи истории / Г.В. Корзенко // Адукацыя і выхаванне. - 1997. - №5. - С. 115 - 123.; Научная интеллигенция Беларуси в 1944-1990 гг. (подготовка, рост, структура) / Г.В. Корзенко. - Минск: АНБ. Ин-т Истории, 1995. - 77 с.; Подготовка научных кадров в Белоруссии. Взгляд сквозь годы / Г.В. Корзенко. - Минск: Белорусское издательское Товарищество “Хата”, 1998. - 167 с. раскрываюць эвалюцыю вышэйшай школы і аналізуюць асноўныя этапы станаўлення спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі (без акцэнту на філолагаў) праз ВНУ і НДУ. Адзначаючы пазітыўныя і негатыўныя моманты ў развіцці беларускай навукі савецкага перыяду, аўтар робіць грунтоўныя вывады аб пэўных супярэчнасцях у развіцці навукова-даследчай працы ў БССР.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў айчыннай і агульнасаюзнай гістарыяграфіі існуе назапашаны як у савецкі час, так і на сучасным этапе метадалагічны і навуковы падмурак для даследаванняў па праблемах, звязаных з аднаўленнем і развіццём структуры ВНУ і НДУ, а таксама па падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і навуковых супрацоўнікаў. Аднак у той жа час роля і месца філалагічных навук у сістэме ВНУ, а таксама пытанні, у тым ліку і рэфармацыйныя, звязаныя з падрыхтоўкай спецыялістаў-філолагаў праз вышэйшую школу ў 1944-1961 гг., сістэмна не даследаваліся. Засталіся па-за ўвагай даследчыкаў пытанні звязаныя з фарміраваннем сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі, змест дзяржаўнай палітыкі ў галіне вышэйшай філалагічнай адукацыі, асаблівасці развіцця беларускай філалогіі (у параўнанні з рускай і замежнай) у педагагічнай і даследчай дзейнасці ВНУ і АН БССР.

Раздзел 1.2 “Крыніцы”. У дысертацыі прааналізавана шырокае кола крыніц, што дазволіла сфарміраваць цэласнае ўяўленне аб фарміраванні і развіцці вышэйшай філалагічнай адукацыі і ролі навукі ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў. Базу крыніц склалі нарматыўныя дакументы 40-я -60-х гг. XX ст. цэнтральных і рэспубліканскіх партыйных і дзяржаўных органаў, якія дазволілі прасачыць змены ў галіне вышэйшай філалагічнай адукацыі, арганізацыі і змесце вучэбна-выхаваўчага працэсу пад уздзеяннем дзяржаўнай палітыкі.

Станаўленне, развіццё і рэфармаванне вышэйшай школы прадстаўлена праз матэрыялы фонду ЦК КП(б)Б - Ф. 4-п. (Воп. 17, 47, 73, 81), дакументы рэспубліканскага Міністэрства асветы - Ф. 7 (Воп. 1, 3, 4, 5), указы і пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР - Ф. 42 (Воп. 4, 5), фонд БДУ - Ф. 205 (Воп. 5, 6), фонд Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР - Ф. 1220 (Воп. 1) Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дакументы змяшчаюць вялікі фактычны і статыстычны матэрыял, які характарызуе вучэбную, навуковую і выхаваўчую дзейнасць педагагічных ВНУ.

Тэндэнцыі развіцця філалагічнай навукі знайшлі адлюстраванне ў дакументах фонду Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР - Ф. 7 (Воп. 1), фонду Інстытута мовазнаўства АН БССР - Ф. 8 (Воп. 1), фонду Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР - Ф. 10 (Воп. 1) - Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дакументы насычаны фактычным матэрыялам.

Гісторыя развіцця асобных дзяржаўных педагагічных інстытутаў адлюстравана на падставе дакументаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці - Ф. 1 (Воп. 1), Ф. 204 (Воп. 1, 10, 11), Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці - Ф. 991 (Воп. 1), Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці - Ф. 927 (Воп. 1). Віцебскі і Гродзенскі дзяржаўныя архівы ўтрымліваюць значную колькасць дакументаў, якія раскрываюць педагагічную, навуковую і выхаваўчую дзейнасць ВНУ. У Магілёўскім дзяржаўным архіве некаторыя дакументы, якія характарызуюць вучэбна-выхаваўчы і навуковы працэс ВНУ перыяду 1944-1961 гг., не захаваліся.

Раздзел 1.3 “Метадалогія і метады даследавання”. Метадалагічнай асновай дысертацыі з'яўляецца сукупнасць навуковых прынцыпаў: аб'ектыўнасці, гістарызму, сістэмнасці. Рэалізацыя гэтых прынцыпаў ажыццяўляецца з дапамогай агульнанавуковых і спецыяльных метадаў гістарычнага даследавання, у тым ліку выкарыстаны гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны і рэтраспектыўны метады.

У другой главе “Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў (1944-1961 гг.)”, якая складаецца з чатырох раздзелаў, аналізуецца змест дзяржаўнай палітыкі ў станаўленні і развіцці сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1944-1961 гг., структуры і формах прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, у тым ліку і ва ўмовах рэфармавання вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1955-1961 гг.

Раздзел 2.1 “Аднаўленне сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі і тэндэнцыі яе развіцця ў 1944-1955 гг.”. У раздзеле разглядаецца праблема аднаўлення і станаўлення вышэйшай філалагічнай адукацыі ў 1944-1955 гг. на фоне наступстваў Вялікай Айчыннай вайны. Вызначаецца роля вышэйшай школы ў аднаўленні народнай гаспадаркі рэспублікі праз падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў.

У 1944-1955 гг. была створана сістэма вучэбных устаноў Беларусі, якая забяспечвала падрыхтоўку настаўнікаў-філолагаў. Яна ўключала тры складнікі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, педагагічныя інстытуты, настаўніцкія інстытуты.

Пры ацэнцы дынамікі росту колькасці педагагічных ВНУ, студэнтаў пададзены аналіз запатрабаванасці ў настаўніках-філолагах для сяміга-довай і сярэдняй школ, а таксама ролі педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў у вырашэнні кадравага пытання школ. Аднак да сярэдзіны 1950-х гг. канчаткова ліквідаваць дэфіцыт настаўнікаў-філолагаў у сістэме народнай адукацыі так і не ўдалося.

На пачатку 1950-х гг. назіралася перанасычэнне настаўніцкіх кадраў па асобных прадметах. Гэта прывяло да закрыцця ў 1955 г. настаўніцкіх інстытутаў як прамежкавага звяна паміж вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Аднак па беларускай, рускай і замежнай філалогіі па-ранейшаму кадравы дэфіцыт складаў прыкладна 51 %.

Раздзел 2.2 “Структура і формы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў (другая палова 1940-х - першая палова 1950_х гг.)”. Прафесійная падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў праходзіла складаны і ў многім супярэчлівы шлях развіцця. ВНУ развіваліся на фоне аднаўлення народнай гаспадаркі, умацавання савецкай ідэалогіі ў грамадстве, а таксама ва ўмовах разгортвання “халоднай вайны”.

Усе тыпы вучэбных планаў па спецыяльнасці “філалогія” ўключалі ў сябе чатыры блокі (цыклы) вучэбных прадметаў: грамадска-палітычны, агульнаадукацыйны, псіхолага-педагагічны, спецыяльных філалагічных дысцыплін.

Змест выкладання спецыяльных дысцыплін на філалагічных факультэтах і аддзяленнях беларускіх ВНУ быў максімальна прыбліжаны да ўзроўню і патрабаванняў сярэдніх школ. Грамадска-палітычныя, агульнаадукацыйныя, псіхолага-педагагічныя цыклы вучэбных дысцыплін для студэнтаў спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура” выкладаліся ў большасці на рускай мове - мове агульнасаюзных стасункаў.

Працэс аднаўлення завочнага і вячэрняга навучання ў другой палове 1940-х гг. сутыкнуўся са шматлікімі цяжкасцямі: слабай забяспечанасцю матэрыяльнай базай і метадычнымі сродкамі, недахопам кваліфікаваных выкладчыцкіх кадраў. У сувязі з гэтым шэраг дысцыплін выкладаліся ў скарочаным аб'ёме. Назіралася тэндэнцыя развіцця сістэмы навучання праз павелічэнне кантынгенту студэнтаў-завочнікаў. Згодна са статыстыч-нымі дадзенымі, прыём у ВНУ рэспублікі на вячэрнія і завочныя аддзялен-ні ўжо ў 1960 г. склаў 1792 і 5968, а ў 1961 г. - 2011 і 7362 студэнтаў адпаведна.

Насуперак цяжкасцям у працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў да сярэдзіны 1950-х гг. савецкаму кіраўніцтву ўдалося наладзіць сістэму падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для працы ў сярэдняй школе і ВНУ.

Раздзел 2.3 “Рэфармаванне вышэйшай філалагічнай адукацыі і змены ў змесце прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у 1956-1961 гг.”. Аўтар даследуе агульнасаюзныя рэформы ў галіне вышэйшай школы, іх уплыў на змест прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў, а таксама змены ў моўнай палітыцы дзяржавы.

З 1956/1957 навучальнага года Міністэрства асветы БССР пачало перабудову сваёй працы праз увядзенне новых вучэбных планаў так званага “шырокага профілю” з падвоенымі педагагічнымі спецыяльнас-цямі. Негатыўны ўплыў на ўзровень і якасць прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў аказалі мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў межах рэформы. Так, спецыялісты-філолагі атрымлівалі дадатковую гуманітарную спецыяльнасць за кошт скарачэння вучэбных гадзін па асноўнай спецыяльнасці і павелічэння агульнай колькасці гадзін па вучэбным плане “шырокага профілю”.

У канцы 1950-х гг. адбыліся чарговыя сур'ёзныя змены ў падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў у ВНУ. У сістэме вышэйшай адукацыі на першае месца ставілася задача фарміравання так званай “моладзі-вытворцы”. Згодна з законам 1958 г. “Об укреплении связи школы с жизнью и о дальнейшем развитии системы народного образования в СССР”, быў вызначаны прыярытэтны напрамак - навучанне без адрыву ад вытворчасці. У даследаванні прааналізавана арганізацыя вытворчай практыкі студэнтаў ва ўніверсітэце і педагагічных інстытутах.

Відавочна, што рэформы ў галіне вышэйшай школы мелі даволі супярэчлівыя вынікі. З аднаго боку, пашырылася сфера спецыялізаванай падрыхтоўкі кадраў. З другога, вялікая ўвага надавалася структуры, а не зместу падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Уніфікацыя зместу філалагічнай падрыхтоўкі спрыяла абмежаванню сферы ўжытку беларускай мовы.

Раздзел 2.4 “Замежная мова ў сістэме вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі 1944-1961 гг.”. У працэсе падрыхтоўкі кваліфі-каванага спецыяліста з вышэйшай адукацыяй як абавязковая дысцыпліна вывучалася замежная мова. Структурна вучэбны працэс па спецыяльнасці і дысцыпліне “замежная мова” аформіўся да канца 1940-х гг. Ва ўсіх педагагічных ВНУ функцыянавалі кафедры замежнай мовы. У рэспубліцы з 1944 г. былі адноўлены факультэты замежных моў. Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, які быў адкрыты ў 1948 г., стаў вядучай ВНУ БССР у падрыхтоўцы спецыялістаў па замежных мовах.

У працэсе падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў выкладанне і вывучэнне замежнай мовы на спецыяльных і неспецыяльных факультэтах якасна адрознівалася. Звычайна на неспецыяльных факультэтах ВНУ вывучэнне замежнай мовы абмяжоўвалася аўдыторнымі гадзінамі.

Праведзенае даследаванне дазволіла раскрыць спецыфіку ў выкладанні замежнай мовы як спецыяльнай дысцыпліны, якая мела асаблівасці ў параўнанні з іншымі прадметамі філалагічнага цыклу. Кваліфікаваны спецыяліст за час навучання ў ВНУ павінен быў засвоіць практыку вуснага маўлення, аўдзіраванне, чытанне, пісьмо. Таму 93 % гадзін, якія па вучэбным плане адводзіліся на вывучэнне замежнай мовы, -практычныя і семінарскія заняткі, і толькі 7 % складалі лекцыі (асновы граматыкі і фанетыкі).

Спецыялісты, што валодалі замежнай мовай, былі запатрабаваны як настаўнікі для сярэдняй школы, як перакладчыкі, а ва ўмовах разгортвання “халоднай вайны” - як спецыялісты для работы ў краінах “сацыялістыч-нага лагеру” і развіваючыхся краінах (Пакістан, Туніс, Індыя, Інданезія і інш.). Аўтар прааналізаваў працэс арганізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў для працы за мяжой.

У трэцяй главе “Прафесарска-выкладчыцкія кадры сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі, якая складаецца з трох раздзелаў, аўтар праз уплыў моўнай палітыкі дзяржавы аналізуе формы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў, арганізацыю, асноўныя напрамкі педагагічнай і навуковай дзейнасці выкладчыцкага саставу ВНУ, накірункі даследчыцкай дзейнасці супрацоўнікаў навукова-даследчых устаноў і яе ўздзеянне на вучэбны працэс ВНУ.

Раздзел 3.1 “Формы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў”. У раздзеле разглядаюцца праблемы падрыхтоўкі выкладчыцкіх кадраў-філолагаў для ВНУ. Профільнымі кафедрамі ў ВНУ Беларусі, дзе праводзілася падрыхтоўка спецыялістаў-філолагаў (за выключэннем БДУ), як правіла, выступалі: кафедры беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, замежнай мовы. Абмежаваная колькасць кафедраў філалагічнага профілю можа быць патлумачана дэфіцытам супрацоўнікаў са ступенню ці званнем. Па статыстычных дадзеных АН БССР, з 1944 г. і да 1952 г. на атрыманне вучонай ступені была абаронена 91 дысертацыя і толькі 9 (9,8 %) - па філалогіі, доктарскіх дысертацый па філалогіі - ніводнай.

Ліквідацыя дэфіцыту ў навукова-педагагічных кадрах у галіне філалагічных дысцыплін з 1944 г. стала магчымай у педагагічных і навукова-даследчых установах праз аспірантуру (дзённую і завочную), саіскальніцтва вучонай ступені і прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру.

Аўтарам праведзены аналіз працэсу падрыхтоўкі кадраў для ВНУ. Вызначаны асноўныя цяжкасці ў працы аспірантуры. Па сутнасці не дзейнічалі конкурсныя патрабаванні для кандыдатаў пры паступленні ў аспірантуру, назіраўся невысокі ўзровень кваліфікацыі навуковых кіраўнікоў і інш.

Арганізацыйна-метадычная і даследчая праца аспірантуры непасрэдна зыходзіла з моўнай палітыкі, якая вызначалася дзяржавай. Напрыклад, існаваў штогадовы дзяржаўны заказ на падрыхтоўку і колькасць аспірантаў-філолагаў, дзейнасць аспірантуры ўвогуле знаходзілася пад пільным кантролем улады, актуальныя накірункі навуковых даследаванняў у галіне філалогіі зацвярджаліся міністэрствам і адпаведнымі ведамствамі і інш.

Рашэнні XX з'езда КПСС акрэслілі новыя дамінанты ў падрыхтоўцы кадраў для ВНУ, вызначэнні навукова-даследчых планаў і абранні тэм дысертацый. Аднак у цэлым сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў і праблемы, характэрныя для аспірантуры, да пачатку 1960-х гг. засталіся нязменнымі.

Раздзел 3.2 “Арганізацыя, асноўныя накірункі педагагічнай і навуковай дзейнасці выкладчыцкага саставу”. Аўтарам даследуецца навуковая і педагагічная дзейнасць прафесарска-выкладчыцкіх кадраў філалагічнага профілю Беларусі.

У 1944-1961 гг. у цэлым ішоў працэс станаўлення не толькі структуры і арганізацыі вучэбна-метадычнай работы па падрыхтоўцы філолагаў, але і іх навукова-даследчай дзейнасці: як у вышэйшай школе Беларусі, так і навуковых установах.

У 1950-я гг. адзначаліся традыцыйныя недахопы вышэйшай школы ў навукова-даследчай дзейнасці філалагічнага накірунку: дубліраванне навуковай работы, фармальны падыход да планавання навуковых даследаванняў, шматтэмнасць і размеркаванне сродкаў на выкананне вузкіх тэм.

Працэс падрыхтоўкі кваліфікаваных прафесарска-выкладчыцкіх кадраў для ВНУ меў пераемнасць з навукова-даследчай дзейнасцю студэнтаў. Праца студэнтаў у навуковым накірунку ажыццяўлялася праз спецыялізаваныя прадметныя гурткі, якія арганізоўваліся пры кафедрах. Творчая работа студэнтаў па філалогіі прыярытэтна выконвалася па тэмах рускага і замежнага мовазнаўства. На працягу 1947-1960 гг. пры ўдзеле філалагічных кафедраў ВНУ (праз практыку студэнтаў-філолагаў) пад кіраўніцтвам АН БССР праводзілася работа па збіранні матэрыялаў для складання Дыялекталагічнага атласу беларускай мовы.

Раздзел 3.3 “Даследчыцкая дзейнасць супрацоўнікаў навуковых устаноў і яе ўплыў на вучэбны працэс ВНУ”. Раздзел прысвечаны даследаванню найбольш характэрных тэндэнцый аднаўлення і развіцця фундаментальнай і прыкладной філалагічнай навукі праз АН БССР у 1944-1961 гг. з пункту гледжання яе ўздзеяння на філалагічную адукацыю. Акадэмія навук як вядучая навукова-даследчая ўстанова рэспублікі вызначала напрамкі ў развіцці філалагічнай навукі і тым самым садзейнічала павышэнню кваліфікацыі педагагічных кадраў.

У 1950-я гг. на базе Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР былі створаны як самастойныя структурныя адзінкі Акадэміі навук Інстытут мовазнаўства (1952 г.) і Інстытут літаратуры (1957 г.). Навуковыя даследаванні гэтых Інстытутаў былі прысвечаны праблемам мовазнаўчага і літаратуразнаўчага характару, што спрыяла вырашэнню многіх пытанняў у галіне філалогіі. Навукоўцы таксама вялі падрыхтоўку да выдання літаратуры вучэбна-метадычнага характару для ВНУ, што спрыяла павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў.

Найбольш значнымі фундаментальнымі дасягненнямі АН БССР у галіне філалогіі з 1944 па 1961 гг. можна лічыць стварэнне “Рукапіснага фонду” пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва (дзе было сабрана больш як 15000 рукапісаў), заснаванне Літаратурнага музея Я. Купалы (заставаўся на той час у рэспубліцы найбуйнейшым сховішчам рукапісаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў), выданне “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (што дазволіла спыніць арфаграфічны разнабой і засведчыць адзінства граматычных нормаў беларускай мовы) і “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” (прадставіў у поўным аб'ёме гаворкі рэспублікі).

Пасля 1956 г. у новых палітычных абставінах з'явілася магчымасць да пашырэння сувязей з навукоўцамі замежжа ва ўмовах змяншэння напружанасці ў “халоднай вайне”. Былі ўсталяваны сістэматычныя навуковыя кантакты з інстытутамі літаратуры “краін народнай дэмакратыі”.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі

Праведзенае даследаванне дазваляе зрабіць наступныя вывады:

1. Пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў намаганнямі дзяржавы і грамадства да 1954 г. былі адноўлены як матэрыяльна-тэхнічная база, так і метадычнае забеспячэнне вышэйшай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў існавалі два тыпы ВНУ - універсітэт і педагагічны інстытут. Настаўніцкі інстытут як прамежкавы тып педагагічнай навучальнай установы паміж ВНУ і сярэдняй спецыяльнай навучальнай установай у 1955 г. быў закрыты: вастрыня запатрабаванасці ў настаўніцкіх кадрах для школ была да сярэдзіны 1950_х гг. па многіх прадметах ліквідавана. За выключэннем філалогіі, попыт на настаўніцкія кадры сярэдніх школ (па звестках, якія мела Міністэрства асветы) у 2-3 разы перавышаў прапанову. У цэлым дзейнасць педагагічных ВНУ знаходзілася пад пільным партыйна-дзяржаўным кантролем, і да сярэдзіны 1950-х гг. узрастаў ідэалагічны ціск на вышэйшую школу, у тым ліку і на яе філалагічны складнік [6; 7; 11; 13; 14].

2. Да сярэдзіны 1950-х гг. былі сфарміраваны структурныя адзінкі ў сістэме вышэйшай школы для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў-філолагаў праз вочную, завочную і вячэрнюю формы навучання. З мэтай мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі ў БССР у другой палове 1950-х гг. пачалося арганізацыйна-структурнае рэфармаванне, што ўнесла супярэчлівыя карэктывы ў падрыхтоўку спецыялістаў-філолагаў. З 1956 г. у педагагічных ВНУ адбыліся структурныя змены: уведзены факультэты так званага “шырокага профілю”, тэрмін навучання павялічыўся з 4 да 5 гадоў. Канцэнтраваным вызначэннем сэнсу рэфармавання ўсёй сістэмы вышэйшай школы ў БССР, стаў закон “Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР”. З аднаго боку, дзяржава імкнулася скарэктаваць структуру і змест вышэйшай школы і стварыць сістэму падрыхтоўкі кадраў, якая б адпавядала неабходнасці мадэрнізацыйнага абнаўлення, у тым ліку і грамадскага жыцця. З другога, - рэформы праводзіліся без папярэдняй падрыхтоўкі, што выклікала цяжкасці ў арганізацыі працэсу навучання ў ВНУ. Рэфармаванне вышэйшай філалагічнай адукацыі ў асноўным датычылася яе структуры. Захоўвалася значная вучэбная перанагрузка для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага саставу [1; 3; 6; 7].

3. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў разгортвалася, як і раней, у педагагічных і навукова-даследчых установах праз аспірантуру (вочную і завочную), саіскальніцтва вучонай ступені і прыкамандзіраванне ў аднагадовыя аспірантуру і дактарантуру. Тэмпы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў галіне філалогіі не адпавядалі вырашэнню пытанняў практычнага насычэння ВНУ знаўцамі беларускай, рускай і замежнай філалогіі. Пэўныя вывады аб працы аспірантуры па філалагічным накірунку савецкім кіраўніцтвам былі зроблены ўжо ў 1961 г. З мэтай павышэння навуковага ўзроўню будучых аспірантаў у 1961 г. выйшла пастанова, згодна з якой у ВНУ неабходна было больш увагі надаваць навукова-даследчай рабоце студэнтаў. Тэматыка дысертацыйных даследаванняў па лінгвістыцы ў асноўным зводзілася да раскрыцця блізкасці беларускай мовы з рускай, вывучэння дыялекталагічных асаблівасцей мовы на аснове рэгіянальнага матэрыялу, а таксама аналізу актуальных праблем лексікалогіі беларускай мовы [2; 5; 9].

4. Навуковая дзейнасць у ВНУ БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе развівалася з цяжкасцю. Адсутнічалі дактары навук і прафесары па філалагічных спецыяльнасцях у педагагічных ВНУ. У канцы 1940-х гг. узмацніўся ідэалагічны ціск на прафесарска-выкладчыцкія кадры, у тым ліку на філолагаў, якія нярэдка абвінавачваліся ў “касмапалітызме”, “нізкапаклонстве перад Захадам”. У выкладанні філалагічных дысцыплін абавязкова павінен быў прысутнічаць сінтэз адукацыі і ідэолага-партыйнага выхавання. Назіраўся часам фармальны падыход выкладчыкаў ВНУ да правядзення навукова-даследчай работы, што было звязана з вялікай аўдыторнай нагрузкай, абмежаванасцю тэрмінаў выканання, невысокім працэнтам выкладчыкаў адпаведнай кваліфікацыі, а таксама з недастатковай навуковай базай. Тэматыка навуковых распрацовак у галіне філалогіі ў ВНУ ў асноўным вызначалася агульнай навуковай праблематыкай АН БССР. Работа па павышэнні кваліфікацыі - адзін з прыярытэтных накірункаў у навукова-даследчай працы філалагічнага профілю ў 1944-1961 гг. Яна на афіцыйным узроўні разглядалася, у першую чаргу, як падрыхтоўка да абароны кандыдацкай або доктарскай дысертацыі, а не як павышэнне вучэбна-метадычнага ўзроўню выкладчыкаў. Між тым запатрабаванні дзяржавы да сучасных характарыстык навуковых даследаванняў узрасталі, што было абумоўлена зменамі ў грамадска-палітычным жыцці ў другой палове 1950-х гг., аднаўленнем і колькасным ростам сістэмы вышэйшай школы, пазбаўленнем яе ад наступстваў вайны. Акрамя таго, у канцы 1950-х гг. перад савецкай вышэйшай школай была пастаўлена задача - забяспечыць развіццё ўсіх галін навук, што спрыяюць далейшаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу. У гэтым пераліку знаходзілася і філалогія [4; 5; 8; 11].

5. Беларуская філалагічная навука ў 1944-1961 гг. знаходзілася пад уплывам тэндэнцый, характэрных для рускага мовазнаўства. “Навуковая крытыка”, ідэалагічныя абмежаванні, а таксама кароткі тэрмін выканання навуковых распрацовак накладалі негатыўны адбітак на арганізацыю і вынікі навуковага працэсу ў галіне філалогіі. У 1950-х гг. для вырашэння задач уласна філалагічнай навукі структурна аформіліся Інстытут мовазнаўства і Інстытут літаратуразнаўства. Накірункі навуковых даследаванняў (гісторыя беларускай мовы і літаратуры, пытанні беларускай лексікаграфіі і інш.) прысвячаліся, з аднаго боку, праблемам мовазнаўчага і літаратуразнаўчага характару, што спрыяла вырашэнню многіх пытанняў у галіне філалогіі. А з другога, - распрацоўвалася літаратура вучэбна-метадычнага характару для ВНУ, што садзейнічала павышэнню якасці падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў. У ходзе фундаментальных і практычных даследаванняў АН БССР у галіне мовазнаўства і літаратуразнаўства другой паловы 40-х - пачатку 60-х гг. XX ст. была створана навукова-практычная база для далейшага развіцця філалогіі як навукі [4; 5; 12].

...

Подобные документы

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.

    реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.

    реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013

  • Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.

    реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010

  • Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.

    реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.

    реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.

    контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.