Развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі (1944–1961 гг.)

Характарыстыка ўтрымання дзяржаўнай палітыкі ў галіне вышэйшай школы БССР па стварэнні сістэмы філалагічнай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў-філолагаў для забеспячэння патрэбаў ўсёй сістэмы адукацыі і навукі Беларусі.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 49,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

6. Мова (беларуская, руская, замежная) як абавязковая дысцыпліна выкладалася на ўсіх факультэтах педагагічных ВНУ рэспублікі, што мела агульнаадукацыйнае значэнне. Моўная палітыка ў краіне вызначалася напрамкамі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы. У другой палове 1940-х - пачатку 1950-х гг. у сістэме вышэйшай адукацыі дамінавала руская мова, якая выступала як мова міжнацыянальных зносін. Рашэнні XX з'езда КПСС паўплывалі на далейшае развіццё вышэйшай школы ў цэлым і філалагічнай адукацыі ў прыватнасці. У 1950-я гг., у перыяды як абвастрэння міжнароднай сітуацыі, так і “пацяплення” міжнародных стасункаў, важнае значэнне набыла замежная мова. Міжнародныя культурныя, творчыя і эканамічныя сувязі, якія інтэнсіўна пачалі развівацца з другой паловы 1950-х гг., маглі даць станоўчы вынік толькі пры наяўнасці спецыялістаў, што валодаюць замежнай мовай. У той жа час беларускай мове як прадмету выкладання надавалася ўсё менш увагі, што адпавядала дзяржаўнай палітыцы ў сферы міжнацыянальных адносін.

Вялікую ролю ў захаванні беларускай мовы ў БССР адыгралі адпаведныя структурныя адзінкі ВНУ і АН БССР, якія грунтоўна займаліся пытаннямі беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства. З боку партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва праблемы філалогіі знаходзіліся пад пільным кантролем, каб быць “на крок наперадзе за буржуазную навуку”. Зыходзячы з гэтага, фундаментальныя і практычныя даследаванні ў галіне мовазнаўства, з аднаго боку, праводзіліся ў накірунку набліжэння беларускай мовы да рускай. А з другога, - намаганнямі выдатных беларускіх навукоўцаў распрацоўваліся фундаментальныя пытанні беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, што спрыяла захаванню і пашырэнню ў грамадстве здабыткаў роднай мовы [3; 4; 7; 9; 13; 14].

Практычная значнасць атрыманых вынікаў

1. Вынікі даследавання, а таксама фактычны матэрыял, пададзены ў дысертацыі, могуць быць выкарыстаны ў сістэме вышэйшай школы ў лекцыйных курсах “Гісторыя Беларусі”, “Універсітэтазнаўства”, “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Агульнае мовазнаўства”, “Гісторыя беларускай мовы”, “Сучасная беларуская літаратурная мова”, у адпаведных профілю падрыхтоўкі спецыялістаў спецкурсах.

2. Вызначаны агульныя тэндэнцыі і накірункі ў працэсе развіцця вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў, звязаныя з вывучэннем літаратуразнаўства і мовазнаўства ў другой палове 40-х - пачатку 60-х гг. XX ст., якія могуць быць скарыстаны пры стварэнні абагульняючых даследаванняў, а таксама пры падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і гісторыі развіцця вышэйшай адукацыі.

3. Прааналізаваны асаблівасці развіцця беларускай, рускай і замежнай філалогіі ў сістэме вышэйшай адукацыі БССР у адпаведнасці з партыйна-дзяржаўнай палітыкай, што можа быць улічана пры арганізацыі навучання па агульнаўніверсітэцкіх філалагічных дысцыплінах незалежна ад профілю, выкарыстана ў навуковых працах пры ўдакладненні некаторых падыходаў савецкай улады да нацыянальнага пытання, а таксама ў час правядзення ідэалагічнай работы ў ВНУ.

4. У даследаванні асобна разгледжаны месца і роля замежнай мовы ў сістэме вышэйшай філалагічнай адукацыі (арганізацыя працэсу навучання, змест вучэбнага плану і інш.) і роля знаўцаў замежнай мовы ў грамадстве. Гістарычны аналіз можа быць карысны пры выкладанні замежнай мовы ў вышэйшай школе.

5. Вопыт рэфармавання (арганізацыя, структура, методыка) вышэйшай школы Беларусі ў 1944-1961 гг., асэнсаванне яго пазітыўных і негатыўных вынікаў на канктрэтных матэрыялах філалагічнай адукацыі можа быць улічаны пры вызначэнні сучасных мадэрнізацыйных крокаў у галіне гуманітарных навук і перспектыў іх развіцця.

СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ РАБОТ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ

Артыкулы ў навуковых часопісах

1. Гаравая, А.А. Падрыхтоўка спецыялістаў на завочнай форме навучання ў ВНУ Беларусі (другая палова 40-х - сярэдзіна 50-х гг. XX ст.) / А.А. Гаравая // Весн. Віцебск. дзярж. ун-та. - 2006. - № 2 (40). - С. 49-55.

2. Гаравая, А.А. Узнаўленне ў Беларусі падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі філалагічнага накірунку (1944-1956 гг.): стан і асаблівасці / А.А. Гаравая // Веснік БДУ. Сер. 3. Гісторыя, філасофія, псіхалогія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права. - 2008. - № 1. - С. 17-21.

3. Гаравая, А.А. Рэфармаванне вышэйшай філалагічнай адукацыі ў Беларусі ў сярэдзіне 50-х - пачатку 60-х гг. XX ст. / А.А. Гаравая // Весн. Віцебск. дзярж. ун-та. - 2008.- № 2 (48). - С. 33-38.

4. Гаравая, А.А. Навукова-даследчая работа філолагаў АН Беларусі ў другой палове 40-х - пачатку 60-х гадоў XX ст. / А.А. Гаравая // Гісторыя праблемы выкладання. - 2008.- № 12 (69). - С. 42-48.

5. Гаравая, А.А. Накірункі навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу філалагічнага профілю ў ВНУ БССР (1944-1961 гг.) / А.А. Гаравая // Весн. Гродз. дзярж. ун-та. Сер.1. Гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія. - 2010. - № 2 (95). - С. 40-44.

Артыкул у навуковым зборніку

6. Гаравая, А.А. Аднаўленне і развіццё сеткі ВНУ БССР у 1944-1954 гг. / А.А. Гаравая // XII (59) научная сессия преподавателей, научных сотрудников и аспирантов университета: сб. ст. / Вит. гос. ун-т им. П. М. Машерова; редкол.: Г.И. Михасев (отв. ред.) [и др.]. - Витебск: Изд-во УО «ВГУ им. П.М. Машерова», 2007. - С. 31-34.

Матэрыялы навуковых канферэнцый

7. Горовая, А.А. Основные тенденции развития высшей школы Беларуси во второй половине 40-х - начале 50-х гг. XX в. / А.А. Горовая // Содружество наук. Барановичи - 2005: материалы Междунар. науч.-практ. конф. молодых исследователей, Барановичи, 22 февр. 2005 г.: В 2 ч. Ч. 1 / Барановичский гос. ун-т; редкол.: В.И. Кочурко [и др.]. - Барановичи: УО «БарГУ», 2005. - С. 33-35.

8. Гаравая, А.А. Эканамічнае стымуляванне выкладчыкаў вышэйшай школы Беларусі ў другой палове 40-х - пачатку 50-х гг. XX ст. / А.А. Гаравая // Актуальные проблемы новой и новейшей истории Европы и США: материалы Респ. науч. конф., Минск, 31 марта 2005 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол.: Г.А. Космач [и др.]. - Мінск: БГПУ, 2005. - С. 319-323.

9. Гаравая, А.А. Замежная мова ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі ў 1944 - першай палове 50-х гг. XX ст. / А.А. Гаравая // Творчество молодых - будущее Родины: сб. материалов IX (54) науч.-практ. конф. студентов, магистрантов и молодых ученых / редкол.: Г.И. Михасёв [и др.]. - Витебск, 2006. - С. 46-49.

10. Гаравая, А.А. Гістарыяграфія праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў у вышэйшай школе Беларусі (другая палова 50-х - 80-я гг. XX ст.) / А.А. Гаравая // Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья: материалы Междунар. науч.-теор. конф., Витебск, 19-20 апр. 2007 г. / Вит. гос. ун-т им. П.М. Машерова; редкол.: В.А. Космач [и др.]. - Витебск, 2007. - С. 104-107.

11. Гаравая, А.А. Выкладчыкі-філолагі ВНУ Беларусі ў палітыцы дзяржавы (другая палова 1940-х - сярэдзіна 1950-х гг.) / А.А. Гаравая // Высшая школа: проблемы и перспективы: материалы 8-й Междунар. науч.-метод. конф., Минск, 18-19 дек. 2007 г.: В 2 ч. Ч. 2 / Республиканский институт высшей школы; редкол.: М.И. Демчук [и др.]. - Минск: РИВШ, 2007. - С. 53-55.

12. Гаравая, А.А. Уклад вучоных Акадэміі навук БССР у развіццё мовазнаўства і літаратуразнаўства 1944-1961 гг. / А.А. Гаравая // Первая мировая война: история, геополитика и современность (к 90-летию окончания Первой мировой войны и начало формирования версальско-вашингтонской системы международных отношений): материалы науч.-теор. конф., Витебск, 11-12 нояб. 2008 г. / Вит. гос. ун-т им. П.М. Машерова; редкол.: В.А. Космач [и др.]. - Витебск, 2008. - С. 235-237.

13. Гаравая, А.А. Замежная мова ў дзяржаўнай палітыцы БССР (1955-1961 гг.) // А.А. Гаравая // Наука - образованию, производству, экономике: материалы XV (62) Регион. науч.-практ. конф. преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, посвященной 100-летию со дня основания УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 3-5 марта 2010 г. / Вит. гос. ун-т им. П.М. Машерова; редкол.: А.П. Солодков [и др.]. - Витебск, 2010. - С. 326-327.

14. Гаравая, А.А. Станаўленне і развіццё сістэмы вышэйшай філалагічнай адукацыі ў БССР (1944-1961 гг.) / А.А. Гаравая // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г. / Віц. дзярж. ун-т імя П.М. Машэрава; рэдкал.: В.У. Акуневіч [і інш.]. - Віцебск, 2010. - С. 171-176.

РЭЗЮМЕ

Ключавыя словы: Беларусь, вышэйшая школа, філалагічная адукацыя, студэнты-філолагі, прафесійная падрыхтоўка, вучэбны план, выкладчыкі ВНУ, навука, Акадэмія навук БССР, навукова-даследчая дзейнасць.

Мэта даследавання - вызначыць і ахарактарызаваць змест дзяржаўнай палітыкі 1944-1961 гг. у галіне вышэйшай школы БССР па стварэнню сістэмы філалагічнай адукацыі, накіраванай на падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў-філолагаў для забеспячэння патрэб усёй сістэмы адукацыі і навукі Беларусі.

Метады і метадалогія даследавання. У дысертацыі была скарыстана сукупнасць навуковых прынцыпаў: гістарызму, навуковай аб'ектыўнасці і сістэмнасці, а таксама спецыяльна-гістарычных метадаў (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, рэтраспекцыі).

Атрыманыя вынікі і іх навізна. Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў заключаюцца ў тым, што ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі створана абагульняючая праца па праблемах развіцця вышэйшай філалагічнай адукацыі Беларусі ў 1944-1961 гг. Аўтарам даследавана ў кантэксце дзяржаўнай палітыкі сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў праз вышэйшую школу, навукова-педагагічная дзейнасць прафесарска-выкладчыцкага саставу, ідэалагічная праца ў ВНУ.

Рэкамендацыі па выкарыстанні. Вынікі могуць быць выкарыстаны ў лекцыйных курсах па гісторыі Беларусі, спецкурсах па гісторыі вышэйшай школы, у навуковым працэсе, звязаным з даследаваннямі ў галіне літаратуразнаўства і мовазнаўства другой паловы 40-х - пачатку 60-х гг. XX ст., пры падрыхтоўцы вучэбных дапаможнікаў, а таксама пры стварэнні абагульняючых прац па гісторыі Беларусі і гісторыі развіцця вышэйшай адукацыі.

Сфера выкарыстання: гісторыя развіцця вышэйшай адукацыі, гісторыя навукі, універсітэтазнаўства.

Ключевые слова: Беларусь, высшая школа, филологическое образование, студенты-филологи, профессиональная подготовка, учебный план, преподаватели вузов, наука, Академия наук БССР, научно-исследовательская деятельность.

Цель исследования - определить и охарактеризовать содержание государственной политики 1944 - 1961 гг. в области высшей школы БССР по созданию системы филологического образования, направленной на подготовку высококвалифицированных кадров-филологов для обеспечения потребностей всей системы образования и науки Беларуси.

Методы и методология исследования. В диссертации была использована совокупность научных принципов: историзма, научной объективности и системности, а также специально-исторических методов (историко-генетический, историко-сравнительный, ретроспекции).

Полученные результаты и их новизна. Научная новизна и значимость полученных результатов заключаются в том, что впервые в белорусской историографии создана обобщающая работа по проблемам развития высшего филологического образования Беларуси в 1944-1961 гг. Автором исследована система подготовки специалистов-филологов через высшую школу, научно-педагогическая деятельность профессорско-преподавательского состава, идеологическая работа в вузах в контексте государственной политики.

Рекомендации по использованию. Результаты могут быть использованы в лекционных курсах по истории Беларуси, спецкурсах по истории высшей школы, в научном процессе, связанном с исследованиями в области литературоведения и языковедения второй половины 40-х - начале 60-х гг. XX в., при подготовке учебных пособий, а также при создании обобщающих трудов по истории Беларуси и истории развития высшего образования.

Сфера применения: история развития высшего образования, история науки, университетоведение.

Keywords: Belarus, higher school, philological education, students-philologists, professional preparing, curriculum, instructors, science, the Academy of Science BSSR, research.

The aim of the research - to find out and give the characteristics of the content of the governmental policy in 1944 - 1961 in the frame of the higher school of BSSR in creating the system of philological education aimed at the preparation of well-qualified specialists for the needs of the whole educational system of Belarus. філалагічная адукацыя беларусь

Methods and research methodology. In the dissertation there was used the combination of scientific principles such as objectivity, historism and systemism, and also special historic methods (historic and genetic, comparative historical, retrospective). The received results and their novelty. The scientific innovation and importance of the received results consist in the creation of summarizing work on the developmental problems of philological education in Belarus in 1944-1961. The author investigated the system of preparing of specialists-philologists with the help of higher education, teaching staff research, ideological work in higher educational establishments within the framework of the governmental policy.

The recommendations for using. The results can be applied for lectures on the history of Belarus, lessons on the history of higher education, scientific process which is connected with the research on the fields of literature and linguistics of higher education of the second half 40s- the beginning 60s of the XX-th century, for preparing and publishing text-books, and for writing summarizing researches on the history of the development of Belarusian higher education.

The sphere of using: the history of work the development of higher education, the history of science, the history of university.

Размещено на Allbest.ru

...

Подобные документы

  • Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Станаўленне нацыянальнага тэатра. Выяўленчае і музычнае мастацтва та адносіны да царквы і рэлігіі.

    реферат [41,0 K], добавлен 23.11.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. Мадэрнізацыя савецкай сістэмы.

    реферат [40,6 K], добавлен 22.12.2010

  • Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і палітыка царызму на Беларусі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. Сельская гаспадарка на пачатак XX ст., сталыпінская аграрная рэформа. Развіццё транспарту, унутранага, фінансава-крэдытнай сістэмы.

    реферат [34,8 K], добавлен 25.01.2011

  • Гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. – 1917 г. Паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, першая сусветная вайна, цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Вынікі русіфікацыі беларускага народу.

    реферат [16,5 K], добавлен 17.02.2012

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Індустрыялізацыя Беларусі як частка працэсу індустрыялізацыі СССР. Наступствы вялікага скачка ў эканоміцы Беларусі. Станаўленне жорсткай цэнтралізаванай сістэмы кіравання прамысловасцю. Вынікі першых пяцігодак. Значэнне сацыялістычнага спаборніцтвы.

    реферат [17,8 K], добавлен 17.12.2010

  • Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі. Беларусізацыя 20-30-х гадоў. Моўная палітыка, развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі.

    реферат [37,9 K], добавлен 18.05.2013

  • Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай, індустрыялізацыя. Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928–1941 гг. Адукацыя.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Асаблівасці грамадска-палітычнай сістэмы рэспублікі Беларусь, фарміраванне аднапартыйнай сістэмы. Унутрыпартыйная барацьба, разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг. Канстытуцыя 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей.

    реферат [28,9 K], добавлен 26.12.2010

  • Перадумовы ўзнікнення "Нашай Нівы". Склад рэдакцыі, ідэйная скіраванасць. Умовы выдання, структура, жанрава разнастайнасць. Характарыстыка перыядаў дзейнасці газеты. Дзве плыні ў "нашаніўскім" руху. Станаўлення нацыянальна-гістарычнай адукацыі ў Беларусі.

    реферат [34,9 K], добавлен 31.05.2013

  • Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фабрычна-заводской вытворчасці. Фарміраванне прамысловай буржуазіі, урбанізацыйныя працэсы ў Беларусі.

    реферат [27,7 K], добавлен 04.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Рэформа 1861 года, ліквідацыя галоўнай перашкоды, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі - прыгоннага права. Пастановы аб правядзенні рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку; перабудова сельскай гаспадаркі.

    реферат [23,9 K], добавлен 03.12.2009

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.

    контрольная работа [56,2 K], добавлен 23.09.2012

  • Абставіны эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі, іх уплыў на аграрную палітыку ўрада ў заходніх губерніях. Сацыяльна-эканамічнае палажэнне дзяржаўных сялян Беларусі да канца 30-х г. XIX в. Падрыхтоўка і правядзенне рэформы дзяржаўнай вёскі ў Беларусі.

    курсовая работа [91,8 K], добавлен 17.02.2015

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.