Сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай Сусветнай вайны (кастрычнік 1915 – кастрычнік 1917 гг.)
Характарыстыка стаўлення насельніцтва беларускіх губерняў да вайны. Аналіз становішча гарадскога насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Уплыў мабілізацыі на сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў.
Рубрика | История и исторические личности |
Вид | автореферат |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 19.08.2018 |
Размер файла | 54,8 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
УДК 947. 6 (“1914 - 1918”)
Аўтарэферат
дысертацыі на саісканне вучонай ступені
Сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай Сусветнай вайны (кастрычнік 1915 - кастрычнік 1917 гг.)
па спецыяльнасці 07.00.02. - айчынная гісторыя
кандыдата гістарычных навук
Хаданёнак Віктар Мамертавіч
Мінск, 2014
Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковы кіраўнік - Коршук Уладзімір Канстанцінавіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Афіцыйныя апаненты:
Іофэ Эмануіл Рыгоравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, прафесар кафедры паліталогіі і права ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка»;
Шчаўлінскі Мікалай Барысавіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі, сусветнай і айчыннай культуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Апаніруючая арганізацыя - Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова».
Абарона адбудзецца 27 сакавіка 2014 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8 (корпус юрыдычнага факультэта БДУ), аўд. 407.
Тэлефон вучонага сакратара: (8-017) 209-57-09; (8-017) 327-45-11.
e-mail: menkovski@bsu.by
З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Фундаментальнай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аўтарэферат разасланы « 22 » лютага 2014 г.
Вучоны сакратар
савета па абароне дысертацый
доктар гістарычных навук, прафесар В.І. Менькоўскі
беларускі губерня вайна мабілізацыя
Рэзюмэ
Хаданёнак Віктар Мамертавіч
Сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (кастрычнік 1915 - кастрычнік 1917 гг.).
Ключавыя словы: мабілізацыя, абарончыя работы, эвакуацыя, паштова-тэлеграфная справа, чыгунка, медыцынскае забеспячэнне насельніцтва, сельская гаспадарка, прамысловыя прадпрыемствы.
Мэта работы: прааналізаваць уплыў Першай сусветнай вайны на сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупаванай тэрыторыі Беларусі.
Метады даследавання: дадзенае даследаванне было праведзена на аснове метадалагічных прынцыпаў гістарызма, аб'ектыўнасці і сістэмнасці. Аўтар шырока прымяняў стандартныя лагічныя метады: аналіз, сінтэз, індукцыя, дэдукцыя, аналогія, параўнанне і абагульненне. Найбольш жа шырока пры напісанні дысертацыі прымяняліся спецыяльныя гістарычныя метады: гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнаўчы (кампаратыўны), гісторыка-тыпалагічны, гісторыка-сістэмны, рэтраспектыўны, праблемна-храналагічны, лакальна-гістарычны.
Атрыманыя вынікі і іх навуковая навізна: у дысертацыі ўпершыню падрабязна і шматбакова разгледжана сацыяльна-эканамічнае становішча неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны: у дынаміцы паказана стаўленне насельніцтва да баявых дзеянняў, праведзены ўсебаковы разгляд працэсу мабілізацыі ў армію і выкарыстання мясцовага насельніцтва на абарончых работах; вызначана роля паштова-тэлеграфных упраўленняў і чыгункі ў ваенны час; праведзены глыбокі аналіз гістарыяграфіі і крыніц; у навуковы зварот уведзены новыя, не выкарыстаныя раней архіўныя матэрыялы.
Рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў дысертацыі: вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы лекцый, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі. Факталагічны матэрыял будзе карысным пры распрацоўцы спецкурса “Беларускія землі ў гады Першай сусветнай вайны” і спецыяльных курсаў па гістарыяграфіі Беларусі. Практычная значнасць вынікаў працы заключаецца ў іх магчымым ужыванні для працягу навуковых даследаванняў гісторыі Беларусі першай чвэрці ХХ стагоддзя.
Галіна выкарыстання атрыманых вынікаў: гісторыя Беларусі, гістарычнае краязнаўства.
Резюме
Хаданёнак Виктор Мамертович
Социально-экономическое положение населения не оккупированной территории Беларуси в годы Первой мировой войны (октябрь 1915 - октябрь 1917 гг.).
Ключевые слова: мобилизация, оборонительные работы, эвакуация, почтово-телеграфное дело, железная дорога, медицинское обеспечение населения, сельское хозяйство, промышленные предприятия.
Цель работы: проанализировать влияние Первой мировой войны на социально-экономическое положение населения не оккупированной территории Беларуси.
Методы исследования: данное исследование было проведено на основе методологических принципов историзма, объективности и системности. Автор широко применял стандартные логические методы: анализ, синтез, индукция, дедукция, аналогия, сравнение и обобщение. Наиболее же широко при написании диссертации применялись специальные исторические методы: историко-генетический, историко-сравнительный (компаративный), историко-типологический, историко-системный, ретроспективный, проблемно-хронологический, локально-исторический.
Полученные результаты и их научная новизна: в диссертации подробно и многосторонне рассмотрено социально-экономическое положение не оккупированной территории Беларуси в годы Первой мировой войны: в динамике показано отношение населения к боевым действиям, рассмотрен процесс мобилизации в армию и использования местного населения на оборонительных работах; определена роль почтово-телеграфных управлений и железной дороги в военное время; проведён глубокий анализ историографии и источников; в научный оборот введены новые, не использованные ранее архивные материалы.
Рекомендации по использованию результатов диссертации выводы диссертационного исследования могут быть использованы при подготовке лекций, учебников, учебных пособий по истории Беларуси. Фактологический материал будет полезен при разработке спецкурса «Белорусские земли в годы Первой мировой войны» и специальных курсов по историографии Беларуси. Практическая значимость итогов работы заключается в их возможном использовании для продолжения научных исследований истории Беларуси первой четверти ХХ века.
Область применения полученных результатов: история Беларуси, историческое краеведение.
Summary
Khadanionak Viktar Mamertavich
Socioeconomic status of the population of non-occupied Belarusian areas during the First World War (October 1915 - October 1917)
Key words: mobilization, defensive works, evacuation, post-and-telegraph, railway, medical provision of the population, agriculture, plant facilities.
Aim of the work: to analyze the influence of the First World War on socioeconomic status of the population of non-occupied Belarusian territory.
Research methods: the present research was done basing on methodological principles of historicism, objectivity and systemacy. The author widely used standard logical methods: analysis, synthesis, induction, deduction, analogy, comparison and generalization. The most commonly used methods while writing the thesis were the special historical ones: historical and genetic, historical and comparative, historical and typological, historical and systematic, retrospective, problem and chronological, local and historical.
Received results and their novelty: the thesis provides detailed and multilateral consideration of socioeconomic status of the population in non-occupied Belarusian areas during the First World War: the attitude of the population to combat operations is shown in dynamics, the process of mobilization to the army and involving local population in defensive works is considered; the role of post-and-telegraph departments and the railway in wartime is defined; historiography and sources are deeply analyzed; new archival materials, not regarded before, have been used in scientific purposes.
Guidelines for use of results: the conclusions of the research provided by the thesis may be used in preparing lectures, textbooks, teaching aids on the history of Belarus. The factual material will be useful in developing a special course “Belarusian lands during the First World War” as well as special courses in historiography of Belarus. Practical importance of the thesis's conclusions is the possibility to use them to continue scientific research of Belarusian history during the first quarter of the ХХ century.
Area of application of the received results: history of Belarus, local history.
Уводзіны
Першая сусветная вайна была своеасаблівым пераломным момантам у развіцці Еўропы, пасля якога ўжо немагчыма было вярнуцца да ранейшага геапалітычнага ўладкавання свету. Спынілі сваё існаванне магутныя імперыі: Расійская, Асманская, Германская, Аўстра-Венгерская, а на іх месцы ўзнік цэлы шэраг новых дзяржаў: Польшча, Чэхаславакія, Літва, Латвія, Венгрыя, Эстонія, Фінляндыя і г. д.. У стане вайны ўпершыню апынуліся не асобныя краіны ці рэгіёны, а ўся сусветная супольнасць. Агульная колькасць ахвяр перавысіла 10 млн. чалавек, больш за 20 млн. было паранена, каля 7 млн. засталіся калекамі.
За кароткі прамежак часу (1914-1918 гг.) адбыліся істотныя змены ў прамысловай вытворчасці, тэхналогіях, узбраенні і ваеннай тэхніцы, сродках масавай камунікацыі, сістэме эканамічных і сацыяльных адносін. Імклівымі тэмпамі развівалася аўтамабілебудаванне, авіяцыя і хімічная прамысловасць. Асаблівую вастрыню набыло нацыянальнае пытанне, у шэрагу краін актывізаваўся сацыялістычны і нацыяналістычны рух, назіраліся істотныя прыкметы мілітарызацыі ўсіх сфер жыцця.
У новых умовах сталі функцыянаваць не толькі дзяржаўныя, але і пераважная большасць грамадскіх інстытутаў. Улады вымушаны былі шырока выкарыстоўваць надзвычайныя органы і метады кіравання, на поўную моц мабілізаваць жыццёвыя рэсурсы краін для як мага больш эфектыўнага ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадства, горада і вёскі, фронту і тылу.
Першая сусветная вайна прывяла да таго, што быў трансфармаваны не толькі звыклы лад жыцця і абрысы палітычнай карты свету. Пэўным чынам памяняўся і сам чалавек, яго ментальныя ўстаноўкі і прыярытэты. Адаптацыя да новых умоў існавання патрабавала ад яго ломкі ранейшых стэрэатыпаў свядомасці і паводзін, без якой было нялёгка выжыць у экстрэмальных умовах, на мяжы жыцця і смерці. Істотныя змены адбыліся і ў духоўнай сферы жыцця грамадства. Цэлае пакаленне, якое перажыло жахі гэтай вайны і не здолела пэўным чынам адаптавацца да мірнага часу, было названа “страчаным”.
Набліжаецца 100-гадовы юбілей пачатку Першай сусветнай вайны. Між тым, звязаныя з ёй падзеі пакуль займаюць досыць сціплае месца ў памяці нашых грамадзян. У краіне, дзе вайна закранула кожнага: і таго, хто ваяваў у складзе рэгулярнай арміі, і мірнага жыхара, што быў змушаны цярпець голад, холад, нястачу, пакутаваць ад хвароб, пакідаць бацькоўскую хату, - да гэтага часу амаль няма помнікаў і музеяў, прысвечаных падзеям Першай сусветнай. У святле гэтага наспела пільная патрэба на аснове новага факталагічнага матэрыялу паспрабаваць абагуліць і пераасэнсаваць адну з найбольш драматычных старонак нашага мінулага, скасаваць пэўныя “белыя плямы” ў нашай гістарычнай навуцы.
Агульная характарыстыка работы
Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі
Дысертацыйная праца падрыхтавана ў межах Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг.: “Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці, культуры”, задання № 7 “Беларусь у войнах і ваенных канфліктах ХХ ст.”.
Мэта і задачы даследавання
Мэтай дысертацыйнай работы з'яўляецца: паказаць уплыў Першай сусветнай вайны на сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі.
У межах сфармуляванай мэты вызначаны наступныя задачы:
1)ахарактарызаваць стаўленне насельніцтва беларускіх губерняў да вайны;
2)выявіць і прааналізаваць становішча гарадскога насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады вайны;
3)паказаць змены, што адбыліся ў сельскай гаспадарцы і жыцці сялян ва ўмовах ваеннага часу;
4) прасачыць уплыў мабілізацыі на сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў; прааналізаваць удзел насельніцтва Беларусі ў абарончых работах ў гады Першай сусветнай вайны;
5)разгледзець асаблівасці становішча рабочых і службоўцаў паштова-тэлеграфнага ведамства і чыгункі ў гады вайны;
6)вызначыць праблемы, якія ўзніклі пры арганізацыі медыцынскай і ветэрынарнай дапамогі ў ваенны час.
Аб'ект даследавання - Віцебская, Магілёўская, частка Мінскай губерні як тылавая зона дзеючых армій у ваенныя гады. Прадмет - эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў кастрычніку 1915 - кастрычніку 1917 гг.
Храналагічныя рамкі работы ахопліваюць перыяд часу з кастрычніка 1915 г. па кастрычнік 1917 г. Яго пачатак супадае са стабілізацыяй лініі фронту і з'яўленнем выразна акрэсленых межаў неакупіраванай тэрыторыі Беларусі, а канец прыходзіцца на Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая прывяла да кардынальных змен у краіне (вывучэнне яе наступстваў выходзіць за межы работы аўтара). Варта зазначыць, што ў першай главе дысертацыйнага даследавання пасунута ніжняя храналагічная мяжа да ліпеня 1914 г. дзеля таго, каб атрымаць аб'ектыўнае ўяўленне пра тое, якім чынам адбылася эвалюцыя стаўлення мясцовага насельніцтва да ваенных дзеянняў. Усе даты ў дысертацыі прыведзены па старым стылі (па юліянскім календары).
Геаграфічныя межы даследавання былі абраны з улікам прадмета і асноўнай праблематыкі дысертацыйнай работы. Яны ўключаюць у сябе тэрыторыю трох беларускіх губерняў: Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай, якія не знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. На ўсходзе тэрытарыяльныя рамкі вызначаны межамі губерняў па іх стане да кастрычніка 1917 г., на захадзе - лініяй фронту Дзвінск - Паставы - Смаргонь - Баранавічы - Пінск. У шэрагу выпадкаў дзеля захавання ўнутранай логікі ў даследаванні закраналіся асобныя факты і падзеі, што пэўным чынам выходзілі за абазначаныя тэрытарыяльныя межы.
Палажэнні, якія выносяцца на абарону
1. На ўсім працягу вайны да яе не было адзінадушнага стаўлення. Настроі ў грамадстве мяняліся не толькі ў залежнасці ад сітуацыі на фронце, але і ўнутры Расійскай імперыі. Адрозненні ва ўспрыманні ваенных дзеянняў існавалі нават у межах асобных сацыяльных супольнасцей (рабочыя, сяляне, чыноўнікі, інтэлігенцыя, салдаты). Але ж для пераважнай большасці насельніцтва вайна несла горыч, боль і пакуты, і стаўленне людзей да яе было адпаведным.
2. Сельская гаспадарка неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны знаходзілася ў крытычным стане. Гэта выражалася ў катастрафічным недахопе працоўных рук і сельскагаспадарчых прылад працы, масавым бежанстве, пастаянных рэквізіцыях з боку ваенных і грамадзянскіх улад, неабходнасцю забяспечваць армію ўсім неабходным, у скарачэнні пасеваў і пагалоўя жывёлы, у імклівым росце цэн. На сельскагаспадарчых работах у прыватных гаспадарках актыўна выкарыстоўваліся ваеннапалонныя, што складалі высокі працэнт ад усёй колькасці работнікаў. Цяжкае становішча вёскі тым ці іншым чынам не толькі адбівалася на ўсіх сферах жыцця тагачаснага грамадства, але і ўплывала на сам ход ваенных дзеянняў.
3. Істотныя змены, абумоўленыя ваенным часам, назіраліся ў жыцці гарадскога насельніцтва. Месцічы пакутавалі ад непамерна цяжкай працы, нізкіх заробкаў, рэжыму строгай эканоміі, недахопу жылля, голаду, холаду, няспыннага росту цэн, перыядычных бамбардзіровак з нямецкага боку. Істотна змянілася і сама структура прамысловасці на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Фабрыкі і заводы вымушаны былі стаць на ваенныя рэйкі. Малыя, у першую чаргу прыватныя прадпрыемствы ў большасці выпадкаў спынілі сваю дзейнасць.
4. Правядзенне масавых мабілізацый, актыўнае прыцягненне мірнага насельніцтва неакупіраваных тэрыторый да выканання доўгатэрміновых абарончых работ надзвычай ускладнілі і без таго цяжкае жыццё жыхароў беларускіх земляў. Названыя мерапрыемствы праводзіліся са шматлікімі парушэннямі існуючага заканадаўства. Гэта адбывалася як з-за хібаў і недасканаласцей у нарматыўна-прававой базе, так і з-за перагібаў мясцовай адміністрацыі. Такі стан рэчаў выклікаў справядлівае абурэнне мясцовага насельніцтва, якое час ад часу пераходзіла да актыўных формаў барацьбы (разгромы прызыўных пунктаў, узброены супраціў і г. д.). Як вынік, на неакупіраваных беларускіх землях было створана “масава мабілізаванае грамадства”.
5. У гады Першай сусветнай вайны рабочыя і службоўцы чыгуначных станцый і работнікі паштова-тэлеграфных устаноў сутыкнуліся са шматлікімі праблемамі, многія з якіх так і не былі вырашаны. Найбольш жа яны пакутавалі ад пастаяннага недахопу харчавання, адсутнасці ўласнага жылля, жорсткага рэжыму ўсеагульнай эканоміі, збояў у сістэме выплаты заработнай платы, крадзяжоў на чыгуначных станцыях і прыпынках.
6. Насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны ў поўнай меры зазнала на сабе недахоп кваліфікаваных медыцынскіх работнікаў і амаль поўную адсутнасць фінансавання лячэбных устаноў з боку дзяржавы. Асабліва цяжка пераадольваліся наступствы інфекцыйных хвароб, такіх, як сыпны тыф, дызентэрыя, воспа, халера і інш. Актыўную дапамогу грамадзянскаму насельніцтву аказвалі мясцовыя камітэты Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам і Усерасійскага саюза гарадоў, а таксама прыватныя асобы з высокім сацыяльным і маёмасным статусам.
Асабісты ўнёсак саіскальніка
Дысертацыя ўяўляе сабой самастойнае аўтарскае даследаванне, якое было зроблена з апорай на выяўленне, вывучэнне, аналіз і абагульненне вялікай колькасці архіўных крыніц Беларусі і навуковай літаратуры па дадзенай тэме. Большасць архіўных матэрыялаў уведзена ў навуковы ўжытак упершыню. У дысертацыйным праекце грунтоўна вывучана сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі
Вынікі дысертацыі былі прадстаўлены на наступных міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: 1) 10-я Міжнародная навуковая канферэнцыя: “Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць”. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мінск, 7 красавіка 2011 г.; 2) 14-я Навуковая сэсія выкладчыкаў і студэнтаў. Віцебскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін. Віцебск, 22 красавіка 2011 г.; 3) 13-я Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя маладых вучоных. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Брэст, 13 мая 2011 г.; 4) VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых даследчыкаў. Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Баранавічы, 19-20 мая 2011 г.; 5) VII Международная научная конференция “Менталитет славян и интеграционные процессы: история, современность, перспективы”. Гомельский государственный технический университет им. П.О. Сухого. Гомель, 26-27 мая 2011 г.; 6) Международная научно-практическая конференция: “Актуальные проблемы приграничных районов Беларуси и Российской Федерации”. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова. Витебск, 27 мая 2011 г.; 7) Международная научно-практическая конференция: “Национальная безопасность: интересы личности, общества, государства”. Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь. Минск, май 2011 г. 8) VI Международная научно-практическая конференция: “Религия и общество”. Могилёвский государственный университет им. А.А. Кулешова. Могилёв, 13 мая 2011 г.; 9) Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў, прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: “Актуальныя праблемы айчыннай і сусветнай гісторыі”. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мінск, 27-28 верасня 2011 г.; 10) Международная научно-практическая конференция студентов, аспирантов и молодых учёных: V Машеровские чтения. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова. Витебск, 29-30 сентября 2011 г.; 11) Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 450-годдзю віцебскага гарадскога права і 100-годдзю выдання першай кнігі зборніка “Полоцко-Витебская старина”: “Актуальныя праблемы крыніцазнаўства айчыннай гісторыі”. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава. Віцебск, 6-7 кастрычніка 2011 г.; 12) Рэспубліканская навуковая канферэнцыя: “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХІХ-ХХ стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны. Гомель, 13-14 кастрычніка, 2011 г.; 13) ІІІ международная научная военно-историческая конференция: “Боевое братство славян на защите мира”. Гродненский государственный университет им. Я. Купалы. Гродно, 16 ноября 2011 г.; 14) V Международная научно-практическая конференция, посвящённая 20-летию исторического факультета: “Личность в истории: героическое и трагическое”. Брестский государственный университет им. А.С. Пушкина. Брест, 24-25 ноября 2011 г.; 15) 46 Республиканская научно-техническая конференция преподавателей и студентов. Витебский государственный технологический университет. Витебск, 24 апреля 2012 г.
Апублікаванасць вынікаў дысертацыі
Асноўныя палажэнні дысертацыйнага даследавання змешчаны ў 20 работах, з якіх - 4 артыкулы надрукаваны ў навуковых выданнях, унесеных у «Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў” (агульным аб'ёмам 2,1 аўтарскія аркушы), 2 публікацыі ў навуковым часопісе “Труд. Профсоюзы. Общество”, 9 артыкулаў у зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый, 5 - тэзісаў. Агульны аб'ём апублікаваных матэрыялаў складае 5,3 аўтарскія аркушы.
Структура і аб'ём дысертацыі
Структура дысертацыі абумоўлена мэтай і задачамі даследавання. Дысертацыйная работа складаецца з пераліку ўмоўных абазначэнняў, уводзін, агульнай характарыстыкі работы, асноўнай часткі (3 главы), заключэння, бібліяграфічнага спісу. Агульны аб'ём дысертацыі складае 151 старонку. Дысертацыя змяшчае 8 табліц на 4 старонках. Бібліяграфічны спіс складаецца з 519 найменняў, з якіх 20 - уласныя публікацыі аўтара (на 44 старонках).
Асноўны змест дысертацыі
У першай главе “Гістарыяграфія, крыніцы і метады даследавання” разглядаецца ступень распрацаванасці тэмы, характарызуецца комплекс архіўных дакументаў і іншых крыніц, падаецца метадалагічная аснова работы.
У 20-я - першай палове 50-х гг. ХХ стагоддзя пры разглядзе Першай сусветнай вайны на вядучыя ролі выйшла марксісцка-ленінская метадалогія. Былі вызначаны і прыярытэтныя падыходы да вывучэння тэмы вайны, а менавіта - класавы. Дэталёва разглядаліся рабочы і сялянскі рух у ваенны час (А.Б. Бяркевіч, І.В. Вардзін, А.В. Кіржніц, Ф.А. Раманаў), яго уплыў на надыходзячыя рэвалюцыйныя падзеіРабочее движение в годы войны / Подготовил к печати М.Г. Флеер. - М.: Вопросы труда, 1925. - 186 с.; Беркевич, А.Б. Крестьянство и всеобщая мобилизация в июле 1914 г. / А.Б. Беркевич // Ист. зап. М.: Наука, 1947. - Т. 23. - С. 3 - 43.; Киржниц, А.В. В годы империалистической войны (Очерк рабочего движения России) / А.В. Киржниц. - М.: «Труд и книга», 1924. - 160 с.; Хрящева, А.И. Крестьянство в войне и революции / А.И. Хрящева. - М.: ЦСУ, 1921. - 45 [2] с.; Вардин, И.В. Российский пролетариат и мировая война / И.В. Вардин. - М.: Госиздат, 1924. - 64 с. .
З-за ўзмацнення ідэалагічнага ўціску і культу асобы шэраг пытанняў па асвятленні падзей Першай сусветнай вайны негалосна апынуліся пад забаронай. Так, амаль не вывучаліся пытанні, звязаныя са станам адукацыі і культурна-асветніцкім рухам у ваенны час. З-за малой колькасці рэгіянальных даследаванняў, характэрнай рысай для гэтага перыяду гістарыяграфіі Першай сусветнай вайны было тое, што высновы зробленыя для цэнтра краіны, распаўсюджваліся на ўсю тэрыторыю імперыі; амаль цалкам ігнараваліся мясцовыя асаблівасці пры вывучэнні вайны.
Прыярытэтным накірункам даследаванняў стаў разгляд падзеяў, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, праз прызму якой і разглядалася Першая сусветная вайна: “Большевики и армия в 1905 - 1917 гг.”, “1917 год в Беларуси и на Западном фронте” і г. д. Сам ваенны час і ўмовы жыцця насельніцтва часам адыходзілі на другі план. Вялікая ўвага надавалася ў першую чаргу рэвалюцыйным падзеям, партыйнай барацьбе і змене ўлады.
У сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гг. ХХ стагоддзя адбылося часовае паслабленне ідэалагічнага ўціску на даследчыкаў. Пасля ХХ з'езду КПСС у навуковы зварот была ўведзена вялікая колькасць раней засакрэчаных архіўных крыніц.
Інстытутам гісторыі АН СССР была выдадзена грунтоўная абагульняльная праца “Первая мировая война”, дзе закраналіся дыпламатычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы ў гады Першай сусветнай вайны Первая мировая война. 1914 - 1918 / АН СССР. Ин-т истории. - М.: Наука, 1968. - 376 с.. Істотнае месца ў ёй адведзена неакупіраваным беларускім губерням, паказана становішча як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Асобная ўвага надавалася сялянскаму і рабочаму руху.
Палітычнаму жыццю на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў згаданы перыяд прысвечана дысертацыя Э.М. Савіцкага “Революционное движение в Белоруссии в годы Первой мировой войны и русской революции (июль 1914 - март 1917 г.”. Нягледзячы на пераважную скіраванасць на вывучэнне рэвалюцыйных падзей, у працы разглядаецца і эканамічнае становішча неакупіраваных беларускіх губерняў (скарачэнне цэнзавых прадпрыемстваў і колькасці рабочых, змяншэнне пасяўных плошчаў, рост цэн на прамысловыя і харчовыя прадукты). Праца багатая на каштоўны статыстычны матэрыял.
Становішча вясковага насельніцтва, яго пратэстныя настроі, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сялянскіх гаспадарак (колькасць свойскай жывёлы, выкарыстанне ўгнаенняў, памеры скарачэння пасяўных плошчаў, выкарыстанне сялян на прымусовых акопных работах) разглядае ў сваіх працах Л.П. Ліпінскі Липинский, Л.П. Крестьянское движение в Белоруссии в 1914 - 1917 гг. / Л.П. Липинский. - Мн.: [Изд-во БГУ], 1975. - 184 с.; Липинский Л.П. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 - февраль 1917 гг.) / Л.П. Липинский, Е.П. Лукьянов. - Мн.: Акад. наук БССР. Ин-т истории: Наука и техника, 1964. - 258 с.. Нягледзячы на пэўны ўплыў ідэалогіі на канцэптуальную пазіцыю навукоўца, дадзеныя даследаванні былі аднымі з самых грунтоўных для вывучэння сельскай гаспадаркі на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.
Пачынаючы з канца 80-х гг. ХХ ст. былі перагледжаны і пераасэнсаваны шмат якія аспекты гісторыі Першай сусветнай вайны. Погляд вучоных на яе стаў больш збалансаваны. Адбыўся зварот да раней непапулярных тэм: адукацыя і культура ў гады вайны, менталітэт, масавая псіхалогія. Виноградов, В.Н. Ещё раз о новых подходах к истории Первой мировой / В.Н. Виноградов // Новая и новейшая история. - 1995. - №5. - с. 112 - 123.; Кирьянов, Ю.И. Рабочие России и война: новые подходы к анализу проблемы / Ю.И. Кирьянов // Первая мировая война: Пролог ХХ в. - Москва: Наука, 1998. - с. 432 - 446.; Первая мировая война: история и психология / Под ред. В.И. Старцева и др. // Материалы Российской научной конференции 29 - 30 ноября 1999 г. - СПб.: Нестор, 1999. - 157, [1] с.
Айчыннымі даследчыкамі пры дапамозе новых метадалагічных прыёмаў стала актыўна вывучацца непасрэдна тэрыторыя Беларусі: “Антынямецкі ўзброены рух на Беларусі ў 1918 г.”, “Дзейнасць дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па аказанні дапамогі бежанцам у Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 - кастрычнік 1917 г.)” і г. д. Адамушко, В.И. Архивные источники о событиях Первой мировой войны в Беларуси / В.И. Адамушко // Юстыцыя Беларусі. - 2008. - № 6. - С. 22-24.; Асіноўскі, С.М. Антынямецкі ўзброены рух на Беларусі ў 1918 г. / С.М. Асіноўскі // Архівы і справаводства. - 2000. - № 6. - С. 110 - 120.; Асіноўскі, С.М. Беларусь у акупацыйных планах кайзераўскай Германіі / С.М. Асіноўскі // Архівы і справаводства. - 2000. - № 4. - С. 105 - 113; Беспалая, М.А. Германская оккупация Беларуси в годы 1-й мировой войны / М.А. Беспалая // Беларуская германістыка. Мн., 2008. Грунтоўна даследваў працэсы, звязаныя з развіццём адукацыі ў ваенны час У.В. Ляхоўскі Ляхоўскі, У.В. Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915 - 1918 гг.): аўтарэферат. дыс. канд. гіст. навук: 07. 00. 02 / У.В. Ляхоўскі; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. - Мн., 2007. - 22 с.; Ляхоўскі, У. Гісторыя адукацыі ў Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны: гістарыяграфія праблемы / У. Ляхоўскі // Першая і Другая сусветныя войны: акупацыя і яе наступствы на Беларусі. - Мн., 2006. - с. 9 - 19; Ляхоўскі, У.В. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915 - 1918 г.) / У.В. Ляхоўскі. - Вільня: Інстытут беларусістыкі Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. - 340 с..
Шматпланавасцю даследаванняў падзеяў Першай сусветнай вайны на беларускіх землях вылучаецца М.В. Цуба. Ён вывучае як грамадска-палітычны, сацыяльна-эканамічны, так і ваенны бакі Цуба, М.В. Беларускі нацыянальны рух у пачатку першай сусветнай вайны / М.В. Цуба // Беларускі гістарычны часопіс. 1996. № 1. С. 16 - 21; Цуба, М.В. Грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі з пачатку Першай сусветнай вайны да Лютаўскай рэвалюцыі (жнівень 1914 - люты 1917 г.): матэрыялы да курса “Гісторыя Беларусі” / М.В. Цуба; Палескі дзяржаўны ўніверсітэт. - Мн., 2006. - 231 с.; Цуба М.В. Першая сусветная вайна на Беларусі ў кантэксце сусветных ваенных падзей (грамадскі і ваенны бакі) 1914 - 1918 гг. / М.В. Цуба. - Пінск: ПалесДУ, 2010. - 303 с.. Бежанства, беларускую культуру і нацыянальны рух, дзяржаўна-палітычную сітуацыю у Беларусі ў ваенны час грунтоўна аналізуе М.Б. Шчаўлінскі Шчаўлінскі, М. Бежанцы і беларускі нацыянальны рух у гады Першай сусветнай вайны / М. Шчаўлінскі // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 3. С. 24 - 28; Шчаўлінскі М.Б. Беларуская культура ў гады першай сусветнай вайны (1914 - 1918 гг.) / М.Б. Шчаўлінскі. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002. - 78 с.; Щавлинский, Н.Б. Белорусское национальное движение в годы Первой мировой войны (1914 - 1918 гг.) / Н.Б. Щавлинский. - Мн.: РИВШ БГУ, 2001. - 136 с.; Щавлинский, Н.Б. Государственно-политическое и национально-культурное самоопределение Беларуси в годы Первой мировой войны (1914 - 1918) / Н.Б. Щавлинский. - Мн.: ООО «Мэджик Бук», 2009. - 191 с. і г. д. Актыўна вывучае дзейнасць грамадскіх і дзяржаўных арганізацый па аказанні дапамогі бежанцам С.Ф. Лапановіч Лапановіч, С.Ф. Асноўныя напрамкi дзейнасцi Галоўнаўпаўнаважаных па ўладкаваннi бежанцаў на франтах, у глыбiнi iмперыi ў перыяд першай сусветнай вайны / С.Ф. Лапановіч // Весцi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага унiверсiтэта. - 2001. № 3. С. 158 -161; Лапановіч, С.Ф. Дзейнасць дзяржаўных і грамадскіх арганізацый па аказанні дапамогі бежанцам у Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (1914 - кастрычнік 1917 г.) / С.Ф. Лапановіч; М-ва ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Мн., 2010. - 127 с..
Нягледзячы на наяўнасць дастатковай колькасці спецыяльных работ па асобных праблемах гісторыі Першай сусветнай вайны, можна канстатаваць, што яны напісаны ў асноўным у агульнарасійскім маштабе. Адчуваецца недахоп прац, у якіх на аснове багатага факталагічнага матэрыялу разглядалася б тэрыторыя Беларусі ў ваенны час. Застаецца патрэба ў комлексным вывучэнні жыццёвага ўзроўню і настрояў насельніцтва на неакупіраваных беларускіх землях. Патрабуюць свайго далейшага даследавання праблемы стаўлення насельніцтва да вайны, арганізацыі медыцынскай дапамогі, правядзення мабілізацыйных кампаній і г. д.
Крыніцы, дзе разглядаюцца падзеі Першай сусветнай вайны, можна ўмоўна падзяліць на дзве вялікія групы: дакументальныя і апавядальныя. У сваю чаргу, сярод дакументальных крыніц можна вылучыць дакументы заканадаўства, матэрыялы справаводства і статыстычныя матэрыялы. Да апавядальных крыніц адносяцца мемуары, эпісталярныя крыніцы, літаратурныя і публіцыстычныя творы. Асобным відам крыніц з'яўляецца перыядычны друк, які лёгка можна аднесці як да дакументальных, так і да апавядальных крыніц. Падчас працы над даследаваннем аўтарам выкарыстоўваліся архіўныя фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску, дзяржаўных архіваў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама занальнага дзяржаўнага архіва ў горадзе Полацку.
Метадалагічная аснова даследавання:
Даследаванне было праведзена на аснове метадалагічных прынцыпаў гістарызму, аб'ектыўнасці і сістэмнасці. Аўтарам шырока прымяняліся лагічныя метады (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне і інш.). Апроч лагічных метадаў аўтарам былі выкарыстаны метады тэарэтычнага даследавання. Метад ідэалізацыі дапамог мысленна сфармаваць аб'екты з ідэальнымі ўласцівасцямі. Пры яго дапамозе ўдалося сканструяваць вобразы-схемы, якія дазволілі спарадкаваць эмпірычны матэрыял, атрыманы ў ходзе даследавання. Выкарыстаныя ў сукупнасці вышэй згаданыя метады дазволілі раскрыць заканамернасці працэсаў, што працякалі на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Метады статыстычнага аналізу дапамаглі сістэматызаваць лічбавыя паказчыкі сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці.
Найбольш шырока прымяняліся спецыяльныя гістарычныя метады: гісторыка-параўнальны, праблемна-храналагічны, лакальна-гістарычны. Пры дапамозе гісторыка-параўнальнага метада былі выяўлены рэгіянальныя асаблівасці гаспадарчага становішча неакупіраваных беларускіх губерняў. Праблемна-храналагічны метад выкарыстоўваўся для паказу колькасных і якасных характарыстык асноўных працэсаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, кіраванні і сацыяльнай сферы на незанятай ворагам тэрыторыі. Лакальна-гістарычны метад дапамог выявіць агульныя гістарычныя заканамернасці для сацыяльна-эканамічнага становішча краіны, а з другога боку - спецыфіку тылавых рэгіёнаў дзеючых армій.
У другой главе “Сацыяльнае становішча насельніцтва” аналізуецца стаўленне людзей да вайны, правядзенне мабілізацыйных кампаній і арганізацыя медыцынскай і ветэрынарнай справы.
У першым раздзеле другой главы “Стаўленне насельніцтва беларускіх земляў да вайны” разглядаецца стаўленне мясцовых жыхароў да ваеннай навалы, эвалюцыя іх поглядаў. У першыя месяцы вайны ў грамадстве назіраўся патрыятычны ўздым. Настроі беларускага насельніцтва істотным чынам не адрозніваліся ад агульнарасійскіх. Той факт, што Германія першай абвясціла вайну Расіі, паспрыяў фарміраванню ў масавай свядомасці ўстановак яе ўспрыняцця як вайны справядлівай, абарончай.
Рэжым выключных законаў і адсутнасць праўдзівай інфармацыі з фронту прывёў да з'яўлення ў насельніцтва здагадак, скажэнняў фактаў, што не магло паспрыяць стабілізацыі становішча ў тыле краіны. З-за палітыкі замоўчвання знізіўся ўзровень даверу да мясцовай адміністрацыі і царскага двара.
Нягледзячы на высілкі афіцыйнай агітацыі, сфарміраваць адзінадушнае стаўленне да вайны ўладам не ўдалося. Да таго ж адрозніваліся між сабой адносіны да ваенных дзеянняў не толькі паміж рознымі сацыяльнымі супольнасцямі, але нават і ўнутры іх. Сялянства негатыўна ўспрыняло пачатак ваеннай кампаніі. На працягу вайны ўспыхвалі сялянскія выступленні. Яны мелі стыхійны характар і часта супадалі з сезоннасцю сельскагаспадарчых работ і правядзеннем мабілізацый у рэгулярную армію..
Большасць гараджан занялі пазіцыю пасіўнага чакання. Для іх вайна аказалася непатрэбнай, адкідваемай, як перашкода звычайнай плыні паўсядзённага жыцця. Праўда, у пачатку вайны царызму ўдалося на непрацяглы час кансалідаваць пралетарыят на платформе агульнаімперскага патрыятызму.
Стыхійны патрыятызм салдат спалучаўся з неразуменнем прычын і мэтаў вайны. Доўгая пазіцыйная барацьба, без асаблівых зменаў і надзеяў на лепшае, з цягам часу ўсё болей і болей паслабляла баявы дух салдат.
У другім раздзеле “Уплыў мабілізацыі на сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў. Выкарыстанне мясцовага насельніцтва на абарончых работах” даследуецца ўплыў мабілізацыйных кампаній на сацыяльна-эканамічнае становішча насельніцтва.
Правядзенне мабілізацый і шырокае выкарыстанне мясцовага насельніцтва на абарончых работах паўплывала не толькі на змены ў сацыяльнай структуры грамадства, але і прывяло да ліквідацыі даўно складзенага ладу жыцця. Гэтыя працэсы пазбавілі гаспадарку краіны працоўных рук.
Падчас правядзення прызыўных кампаній на беларускіх землях нярэдкімі былі выпадкі ўзброеных выступленняў навабранцаў. Напярэдадні правядзення мабілізацый усе сілы паліцыі прыводзіліся ў баявую гатоўнасць. Каманды мабілізаваных адпраўляліся з прызыўных пунктаў ў суправаджэнні жандармаў. Але ж нягледзячы на прынятыя меры, толькі падчас першых мабілізацый, з 19 па 25 ліпеня 1914 г., у Беларусі было разбурана каля 60 панскіх маёнткаў дзясяткі вінных крам і складоў. Хваляванні ахапілі 20 з 35 беларускіх паветаў.
За ўсю вайну з Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў у царскую армію было прызвана 682,2 тыс. чалавек. Гэта складала прыкладна 51% ад колькасці дарослых працаздольных мужчын і 12-13% ад колькасці ўсяго насельніцтва. З улікам мабілізаваных у заходнім рэгіёне Беларусі да яго акупацыі немцамі можна дапусціць, што ўсяго ў расійскую армію было прызвана не менш за 800 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Па сваім сацыяльным становішчы абсалютную большасць прызыўнікоў з беларускіх земляў склалі сяляне.
Правядзенне абарончых работ надзвычай ускладнялася адсутнасцю нарматыўна-прававой базы, якая б рэгламентавала іх выкананне. Часам усё залежала ад указанняў мясцовай адміністрацыі, якія часта разыходзіліся з агульнадзяржаўнымі пастановамі. У складаных умовах вымушаны былі працаваць акопныя рабочыя. Інжынернае ведамства магло перакідваць іх з месца на месца і суткамі трымаць на вакзалах галоднымі. Часта да выканання акопных работ прыцягваліся дзеці, жанчыны, старыя і нямоглыя людзі, якія былі няздольныя выконваць цяжкую працу.
У трэцім раздзеле другой главы “Арганізацыя медыцынскай дапамогі” разглядаюцца мерапрыемствы па аказанні ўрачэбнай дапамогі мясцоваму насельніцтву.
Адной з асноўных праблем, якую прыходзілася вырашаць у гады вайны, было апекаванне над хворымі і параненымі. Колькасць іх няспынна расла разам з наплывам бежанцаў. Арганізацыя медыцынскай дапамогі на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі праходзіла са шматлікімі цяжкасці, якія перш за ўсё былі звязаны з блізкасцю фронту, з адсутнасцю неабходнай колькасці кваліфікаванага персаналу, з крытычным недахопам матэрыяльных сродкаў.
Змяніліся шляхі атрымання насельніцтвам медыцынскай дапамогі. Шмат якія стацыянарныя лякарні перасталі функцыянаваць. Замест іх пачалі сваю актыўную дзейнасць губернскія і павятовыя камітэты Усерасійскага земскага саюза дапамогі хворым і параненым воінам і Усерасійскага саюза гарадоў. Урачы Усерасійскага земскага саюза аказвалі медыцынскую дапамогу як параненым і бежанцам, так і мясцоваму насельніцтву праз разгалінаваную сетку ўстановаў: харчова-назіральныя пункты, інфекцыйныя баракі, эпідэмічныя і воспапрышчапляльныя атрады, шпіталі, лазарэты, зубаўрачэбныя кабінеты. Актыўна працавала і арганізацыя Чырвонага Крыжа. Яна займалася фарміраваннем санітарных цягнікоў, уладкаваннем ваенных лазарэтаў і інш.
У трэцяй главе “Эканамічнае становішча насельніцтва” разглядаецца стан сельскай гаспадаркі і прамысловасці неакупіраванай тэрыторыі Беларусі, умовы жыцця гарадскога і вясковага насельніцтва; асаблівая ўвага надаецца аналізу значэння паштова-тэлеграфнай справы і чыгункі ў ваенны час.
У першым раздзеле трэцяй главы “Стан сельскай гаспадаркі” паказана, якую шкоду нанеслі ваенныя дзеянні сельскагаспадарчаму жыццю насельніцтва неакупіраваных ворагам зямель. Сяляне сталі вяртацца ад рынкавай да натуральнай гаспадаркі. Больш за палова працаздольных мужчын была мабілізавана. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак (асабліва дробных) увогуле засталося без работнікаў. Змянілася полаўзроставая структура вясковага насельніцтва: удзельная вага жанчын і старых стала дамінуючай.
Шмат вясковага насельніцтва вымушана было назаўжды пакінуць родныя мясціны, маёмасць і рушыць на ўсход, як мага далей ад лініі фронту. Здараліся і прымусовыя эвакуацыі, пры дапамозе якіх царскія ўлады хацелі знізіць у прыфрантавой паласе сацыяльную напружанасць і рэвалюцыйныя настроі.
Каб палепшыць сітуацыю з забеспячэннем вёскі працоўнымі рукамі, асобныя кіраўнікі навучальных устаноў пачалі ствараць добраахвотныя дружыны з навучэнцаў дзеля аказання імі дапамогі сялянам. Рух гэты ўзнік стыхійна і не быў арганізаваны ўладамі, якія часта ўзяць на сябе адказнасць.
Бадай ці не самым вялікім злом, якое ўплывала на маёмаснае становішча вясковага насельніцтва прыфрантавой паласы, былі рэквізіцыі. Яны праводзіліся амаль бесперапынна. Гэтаму садзейнічала тое, што існавала не адна, а цэлы шэраг мясцовых рэквізіцыйных камісій. У сялян канфіскоўваўся хлеб, фураж, свойская жывёла. Аб'ёмы і памер рэквізіцый увесь час павялічваліся, а не былі строга вызначаны заканадаўствам.
Вясковаму насельніцтву прыфрантавой паласы не хапала прылад працы. Цэны на іх выраслі ўжо ў першыя гады вайны. Асабліва востра недахоп сельскагаспадарчых машын адчуваўся ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Адбывалася скарачэнне пасяўных плошчаў і пагалоўя свойскай жывёлы на неакупіраванай тэрыторыі. За 1914 - 1917 гг. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях агульныя пасяўныя плошчы скараціліся з 2,2 да 1,9 млн. дзесяцін, або на 15,6 %, у тым ліку пасевы бульбы - з 317,8 да 198,4 тыс. дзес. (37,6 %), пшаніцы - з 35, 2 да 27 тыс. дзес. (23,3 %), жыта - з 1,1 млн. да 916 тыс. дзес. (20,6 %).
Пагалоўе жывёлы за 1914 - 1916 гг. зменшылася на 671,1 тысячы галоў, або на 11,4 %. Асабліва значна скарацілася пагалоўе кароў - на 33,9 %. Ужо ў 1915 г. перавозкі хлеба па краіне склалі толькі 2/3 даваеннага аб'ёму. За першае паўгоддзе 1916 г. з запланаваных да перавозак 175000. вагонаў харчовых грузаў было перавезена толькі 84000 вагонаў, а далей перавозкі харчу складалі толькі 25 % ад плану. Мінская губерня мела дэфіцыт харчовага зерня ў межах 37 %, Магілёўская - 38 %, а Віцебская - 44 %. Гэтыя губерні маглі забяспечыць сябе харчовым зернем не больш чым 6 - 8 месяцаў на год.
У другім раздзеле трэцяй главы “Гарадское насельніцтва і стан прамысловасці” разглядаецца ўплыў вайны на жыццё гарадскога насельніцтва і стан прамысловасці. З-за масавага руху бежанцаў і перамяшчэння вайсковых кантынгентаў, колькасць гарадскога насельніцтва не была пастаяннай на працягу ваенных гадоў. Дынаміка яе была даволі істотнай. Калі 1-га студзеня 1914 г. у гарадах Магілёўскай губерні пражывала 264,9 тыс. чалавек, то па дадзеным гарадскога перапісу 1917 г. гэта лічба складала ўжо 321,8 тыс. чалавек; у Мінску на 1914 г. пражывала 100 тысяч, а ў 1915 г. - 250.
Асобным галаўным болем для ўлады была эвакуацыя прадпрыемстваў з тых мясцовасцей, што знаходзіліся пад пагрозай хуткага нашэсця непрыяцеля. У 1915 г. у сувязі з імклівым наступам нямецкіх войскаў, былі вывезены ўглыб Расійскай імперыі 432 фабрычна-завадскія прадпрыемствы, асобныя фабрыкі і заводы былі дэманціраваны. Часта эвакуацыя праводзілася неарганізавана, з вялікімі стратамі абсталявання і гатовай прадукцыі.
Умовы ваеннага часу наклалі значны адбітак на развіццё прамысловасці на беларускіх землях. У першыя месяцы вайны каля 20 % усіх беларускіх прадпрыемстваў спынілі сваю працу. Большая частка заводаў і фабрык у тэрміновым рэжыме была пераведзена на ваенныя рэйкі. Невайсковыя прамысловыя прадпрыемствы былі мабілізаваны для абслугоўвання патрэб вайны. Ваенныя заказы выконвалі тэкстыльныя, швейныя, абутковыя, хлебапякарна-сухарныя, лесапільныя, ільнопрадзільныя, тытунёвыя, харчовыя прадпрыемствы. Усе мясцовыя металаапрацоўчыя заводы былі пераведзены на вытворчасць узбраення і боепрыпасаў.
Новай з'явай для прамысловасці Беларусі былі ваенныя перасовачныя прадпрыемствы. Месцазнаходжанне іх было мабільным і карэкціравалася ў залежнасці ад лініі фронту. Напрыклад, у Полацку ў канцы 1914 г. дыслацыравалася авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся рамонт рухавікоў. Збройныя майстэрні дзейнічалі ў Бабруйску і Навабеліцы.
Мабілізацыя мужчын у армію выклікала скарачэнне вытворчасці, замену вопытных рабочых новымі нявопытнымі, а таксама павелічэнне жаночай і дзіцячай працы. Гэта негатыўным чынам уплывала на змяншэнне аб'ёмаў вытворчасці і эфектыўнасці працы. Колькасць жанчын і падлеткаў сярод рабочых у параўнанні з даваеннай парой павялічылася ў 2 разы.
У трэцім раздзеле трэцяй главы “Паштова-тэлеграфная справа і чыгунка” аналізуецца праца работнікаў сувязі і чыгункі, паказваецца роля паштова-тэлеграфнага ведамства і чыгуначных зносін у грамадскім і ваенным жыцці насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Абставіны ваеннага часу вымагалі дасканалай, узгодненай працы работнікаў сувязі. Ад гэтага залежала аператыўнасць перадачы інфармацыі і каардынаванне дзеянняў паміж рознымі ведамствамі і рэгіёнамі. Ваеннае ліхалецце ўносіла свае карэктывы ў функцыянаванне паштовай сістэмы. Шмат хто з работнікаў паштова-тэлеграфнай службы эвакуіраваўся ўглыб Расійскай імперыі. Нягледзячы на адсутнасць рэгулярнага заробку, некаторыя асобы спрабавалі ўладкавацца на працу ў паштова-тэлеграфныя аддзяленні, бо гэта давала ім права атрымаць легальнае вызваленне ад прызыву ў дзеючую армію. Атрымаўшы адтэрміноўку, многія пакідалі працоўныя месцы.
З-за блізкасці фронту былі перагружаны тэлеграфныя лініі. На пошту паступала значная колькасць тэлеграм, якія не мелі тэрміновага характару. Гэта замаруджвала перадачу важных паведамленняў. Паштовыя цягнікі спазняліся. Не хапала персаналу для суправаджэння каштоўных грузаў.
Узрасла роля і значэнне чыгункі пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Гэты від транспарту актыўна выкарыстоўвалі для перавозкі зброі і боепрыпасаў, салдат, пры эвакуацыі мясцовага насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцей. Таму і ўвага да стану чыгуначных ліній была пільнай. Часам на чыгуначных станцыях і прыпынках здараліся даволі значныя крадзяжы, асабліва харчовых запасаў, прызначаных для забеспячэння войска. Бывала, што забіралі толькі частку прадуктаў, а вагоны па-новаму пламбіравалі і ставілі пячатку.
Заключэнне
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Адносіны насельніцтва да вайны не былі аднароднымі. Маральна-псіхалагічная і ідэйна-палітычная кансалідацыя большасці насельніцтва, інтэграцыя яго высілкаў у барацьбе са знешнім ворагам адсутнічалі. Часовыя змены ў стаўленні да ваенных дзеянняў адбываліся з-за нестабільнай сітуацыі не толькі на фронце, але і ўнутры краіны. Актыўна праводзімая агітацыя і прапаганда, якая толькі зараджалася на дзяржаўным узроўні і была скіравана ў першую чаргу на фарміраванне нянавісці да ворага, не здолелі прынесці чаканых вынікаў. Салдаты не жадалі падаўляць пратэстныя настроі мясцовага насельніцтва, а часам і аказвалі ім спачуванне і падтрымку [3, 13, 15, 18].
Абсалютная большасць насельніцтва неакупіраванай тэрыторыі Беларусі крайне негатыўна ўспрымала вайну, бо добра ведала, што тая ім прынясе.
2. У поўнай меры цяжкасці ваеннага часу адчула на сабе сельская гаспадарка краіны. З-за імклівага росту цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю былі зруйнаваны механізмы тавараабмену ў краіне, актыўна расквітнелі спекуляцыя і перакупніцтва. Адміністрацыйна-выканаўчая ўлада не магла належным чынам кантраляваць скупку і перапродаж прадуктаў з мэтай нажывы, самавольнае павышэнне цэн. Законы цэнаўтварэння перасталі функцыянаваць, і мясцовыя ўлады перайшлі да палітыкі таксавання цэн і нарміравання спажывання.
Пасяўныя плошчы і колькасць пагалоўя жывёлы зменшыліся амаль на 20 %. Цяжкім ярмом на гаспадарку краіны легла ўтрыманне бежанцаў: не хапала харчавання, ігнараваліся санітарна-медыцынскія ўмовы іх утрымання. Справядлівае абурэнне і хваляванні вясковага насельніцтва выклікалі шматлікія рэквізіцыі, абавязак забяспечваць армію ўсім неабходным і прымаць удзел у розных дапаможных абарончых работах: рыццё акопаў, ахова ваенных аб'ектаў, дарог, мастоў і г. д.. Сялянам не хапала сельскагаспадарчых машын і прылад працы, а пастаўкі з тылавых рэгіёнаў Расійскай імперыі змяншаліся год ад году [1, 8, 10, 16].
3. Жыццё гарадскога насельніцтва ў гады вайны зазнала на сабе значныя змены. Блізкасць лініі фронту абумовіла зусім іншы, чым раней, лад жыцця. Надзвычай ускладніліся ўмовы працы, назіраўся амаль поўны застой у камунальнай гаспадарцы. Рост заробкаў не паспяваў за ростам цэн. Гараджане вымушаны былі працаваць паўгалоднымі да 16 гадзін у суткі ў халодных, неацепленых памяшканнях за мізэрную плату. З-за вялікай колькасці прызваных у армію катастрафічна не хапала вузкіх спецыялістаў, шырока выкарыстоўвалася праца жанчын і падлеткаў, нават на цяжкіх работах і ў начны час. Масавае бежанства прывяло да таго, што ў гарадах на ўсім працягу вайны не была вырашана праблема забеспячэння насельніцтва жыллём. Гэта стварала спрыяльную глебу для пашырэння інфекцыйных захворванняў.
Руйнаванне эканамічных механізмаў тавараабмену, выкарыстанне чыгуначных ліній у першую чаргу для ваенных патрэб негатыўна адбіліся на пастаўках у горад харчовых тавараў. Гэта вяло да імклівага росту цэн і спекуляцый. Увесь час існавала пагроза голаду. Адчуваўся недахоп прадуктаў першай неабходнасці. Тактыка “выпаленай зямлі”, часам прымяняемая беспадстаўна, прывяла да ліквідацыі важных прамысловых аб'ектаў. Цэлы шэраг прамысловых аб'ектаў быў эвакуіраваны на ўсход, углыб Расійскай імперыі. Толькі ў 1915 г. былі вывезены 432 фабрычна-завадскія прадпрыемствы.
Умовы ваеннага часу дыктавалі зусім іншыя патрэбы арміі і насельніцтва. У выніку ў пэўных галінах вытворчасці (цагельная, кафлявая, шкларобчая, вінакурна-гарэлачная і г. д.) назіраўся істотны крызіс, які прывёў да масавага закрыцця прадпрыемстваў адпаведнай скіраванасці. З другога боку, тэкстыльныя, швейныя, абутковыя, хлебапякарна-сухарныя, ільнопрадзільныя, тытунёвыя, харчовыя прадпрыемствы, усе мясцовыя металаапрацоўчыя заводы атрымлівалі безліч ваенных заказаў, што дапамагала ім не проста выжываць, але і павялічваць аб'ёмы вытворчасці. 2/3 рабочых цэнзавай прамысловасці былі заняты выпускам абароннай прадукцыі [2, 7, 17].
...Подобные документы
Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў першай палове XIX стагоддзі. Дзяржаўныя сяляне - адмысловае саслоўе ў XVIII - першай палове XIX стагоддзі ў Расіі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі. Працэс акцыяніравання прадпрыемстваў.
реферат [29,3 K], добавлен 18.05.2010Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.
курсовая работа [67,3 K], добавлен 12.02.2011Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель. Беларусь як арэна для ваенных дзеянняў. Асноўныя напрамкі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху. Прычыны ваенных паражэнняў царскай арміі ў 1915 годзе.
реферат [39,3 K], добавлен 04.02.2012Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў пачатку ХХ ст. Земская рэформа ў Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, яе значэнне. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ўплыў на паляпшэнне становішча працоўных беларускіх губерняў. Аграрная рэформа П. Сталыпіна.
контрольная работа [25,7 K], добавлен 24.11.2010Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі. Прымітыўная тэхніка земляробства - прычына нізкай ураджайнасці.
реферат [62,9 K], добавлен 03.01.2011Беларусь у гады першай сусветнай вайны, у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Эканамічная палітыка Часовага ўрада. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Аграрнае пытанне.
реферат [26,4 K], добавлен 25.01.2011Сітуацыя напярэдадні вайны 1812 г. Поспехі Напалеона ў пачатку рускай кампаніі, хроніка падзей вайны в Беларусі. Стаўленне насельніцтва Беларусі да захопнікам. Рабаўніцкія стаўленне акупантаў да мясцовага насельніцтва. Развіццё партызанскага руху.
реферат [25,3 K], добавлен 19.12.2010Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўленне. Прычыны адставання эканамічнага развіцця. Сацыяльна-эканамічнае значэнне далучэння Беларусі да Расіі.
контрольная работа [54,7 K], добавлен 25.05.2014Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі. Напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках. Стан рамяства, мануфактур. Першыя фабрыкі. Паляпшэнне шляхоў зносін. Насельніцтва гарадоў.
контрольная работа [32,5 K], добавлен 01.03.2010Складаныя міжнародныя абставіны напярэдадні Другой сусветнай вайны. Палітычнае размежаванне эміграцыі. Крызіс беларускай культуры. Нацыянальна-культурныя патрэбы беларускага дыяспары. Умацаванне беларускіх школ, пашырэнне выкарыстання беларускай мовы.
реферат [23,9 K], добавлен 19.12.2010Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.
реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.
реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамольска-маладзёжных груп, дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, палітычная работа сярод насельніцтва.
творческая работа [52,3 K], добавлен 23.11.2010Вынікі Другой сусветнай вайны і знешняя палітыка Велікабрытаніі. Развіццё знешнепалітычнага працэсу ў першай палове ХХ стагоддзя як фарміраванне перадумоў яго развіцця пасля Другой сусветнай вайны. Трансфармацыя знешнепалітычная статусу Вялікабрытаніі.
дипломная работа [125,5 K], добавлен 25.04.2012Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць. Кіеўская Русь ІХ- Х ст. Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам.
реферат [33,9 K], добавлен 17.12.2010Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць.
реферат [32,6 K], добавлен 17.12.2010Абвастрэнне сітуацыі ў Інфлянтах і пачатак Інфлянцкай вайны. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Першы і другі перыяд вайны. Перамір'е як паражэнне Івана IV. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў.
контрольная работа [69,4 K], добавлен 16.02.2009- Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя
Характарыстыка Беларусі ва ўмовах сусветнай вайны і лютаўскай рэвалюцыі. Мадэрнізацыя расійскага грамадства і ўсталяванне новага ладу ў краіне. Дзейнасць органаў Часовага ўрада і палітычных сіл вясной - летам 1917 г. Нацыянальны рух і звяржэнне самаўлады.
реферат [33,6 K], добавлен 22.12.2010 Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.
контрольная работа [51,8 K], добавлен 27.09.2012Дакументы, абагульняючыя вопыт Вялікай Айчыннай вайны. Спецыфіка гістарыяграфія кожнага з яе ўдзельнікаў, выяўленая пры тлумачэнні найважных праблем вайны з пункту гледжання сённяшніх інтарэсаў сваёй краіны. Перыядызацыя гiсторыii Другой сусветнай вайны.
реферат [24,9 K], добавлен 21.05.2015