Сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі ў 60–90-я гг. ХІХ ст.

Асноўныя напрамкі ўрадавай палітыкі адносна сялянства Беларусі, яе роля ў фарміраванні сацыяльнай іерархіі сялянства. Асаблівасці іерархіі сялянства ў межах сельскай грамады, аналіз асаблівасцей яе праяўлення на афіцыйным і нефармальным узроўнях.

Рубрика История и исторические личности
Вид автореферат
Язык белорусский
Дата добавления 19.08.2018
Размер файла 66,6 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

УДК 316.343:63-051(476)(091)(043.3)

Аўтарэферат

дысертацыі на суісканне вучонай ступені

Сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст.

па спецыяльнасці 07.00.02. - айчынная гісторыя

кандыдата гістарычных навук

Маскевіч Ганна Іванаўна

Мінск, 2011

Работа выканана ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

Навуковы кіраўнік

Каханоўскі Аляксандр Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Афійцыйныя апаненты

Караў Дзмітрый Уладзіміравіч, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры эканамічнай тэорыі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Яноўская Валянціна Васільеўна, кандыдыт гістарычных навук, дацэнт, загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

Апаніруючая арганізацыя

Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт”

Абарона адбудзецца 26 мая 2011 г. у 16.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.01.05 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 407.

Тэлефон вучонага сакратара: (8-017) 227-45-11.

e-mail: menkovski@bsu.by

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Аўтарэферат разасланы 22 красавіка 2011 г.

Вучоны сакратар

савета па абароне дысертацый,

доктар гістарычных навук, прафесар В.І. Менькоўскі

ўрадавы палітыка сялянства беларусь

Рэзюмэ

Маскевіч Ганна Іванаўна

Сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі

ў 60-90-я гг. ХІХ ст.

Ключавыя словы: сялянства, сацыяльная стратыфікацыя, тэрытарыяльная мабільнасць, маёмасная іерархія, заможнае сялянства, сераднякі, малазямельнае сялянства, сялянская бедната, сельская грамада, неафіцыйная стратыфікацыя, сацыяльны статус.

Мэта работы: выявіць характэрныя рысы і асаблівасці сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст.

Метады даследавання: выкарыстаны агульнанавуковыя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, параўнаўчы аналіз, абагульненне, класіфікацыя), спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнаўчы, гісторыка-сістэмны, гісторыка-тыпалагічны, рэтраспектыўны) і метады іншых навук (герменэўтыка, сацыялагічны і колькасны аналіз). Метадалогія даследавання базуецца на прынцыпах гістарызма і навуковай аб'ектыўнасці.

Атрыманыя вынікі і іх навізна: у дысертацыі праведзены глыбокі аналіз гістарыяграфіі і крыніц па сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Разгледжаны фактары, што найбольш паўплывалі на фарміраванне сацыяльнай іерархіі сялянства (урадавая палітыка, узровень адукацыі, тэрытарыяльная мабільнасць). Шматбакова ахарактарызавана сацыяльнае становішча прадстаўнікоў трох маёмасных катэгорый сялян (заможных, сераднякоў, беднаты), паказаны шляхі іх фарміравання, унутранае ранжыраванне, нефармальны статус. Праведзены аналіз унутранай структуры сельскай грамады Беларусі, вызначаны адрозненні паміж паняццямі “сельская грамада” і “сялянская абшчына”. Упершыню даследавана неафіцыйная сацыяльная стратыфікацыя сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст.

Рэкамендацыі па выкарыстанні вынікаў дысертацыі: вынікі дысертацыйнага даследавання могуць быць выкарыстаны пры выкладанні гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ ? пачатку ХХ стст. у вышэйшых навучальных установах, пры падрыхтоўцы абагульняючых прац і навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі, супрацоўнікамі навуковых устаноў, архіваў і музеяў у прафесійнай дзейнасці, для падрыхтоўкі навукова-аналітычных аглядаў, заключэнняў на звароты органаў дзяржаўнага кіравання.

Резюме

Маскевич Анна Ивановна

Социальная стратификация крестьянства Беларуси

в 60-90-е гг. ХІХ в.

Ключевые слова: крестьянство, социальная стратификация, территориальная мобильность, имущественная стратификация, зажиточное крестьянство, середняки, малоземельное крестьянство, крестьянская беднота, сельское общество, неофициальная стратификация, социальный статус.

Цель работы: выявить характерные черты и особенности социальной стратификации крестьянства Беларуси в 60-90-е гг. ХІХ в.

Методы исследования: использованы общенаучные (анализ и синтез, индукция и дедукция, сравнительный анализ, обобщение, классификация), специально-исторические методы (историко-генетический, историко-сравнительный, историко-системный, историко-типологический, ретроспективный) и методы других наук (герменевтика, социологический и количественный анализ). Методология исследования базируется на принципах историзма и научной объективности.

Полученные результаты и их новизна: в диссертации проведен глубокий анализ историографии и источников по социальной стратификации крестьянства Беларуси в 60-90-е гг. ХІХ в. Рассмотрены факторы, оказавшие наибольшее влияние на формирование социальной иерархии крестьянства (правительственная политика, уровень образования, территориальная мобильность). Многосторонне охарактеризовано социальное положение представителей трех имущественных категорий крестьян (зажиточных, середняков, бедноты), показаны пути их формирования, внутреннее ранжирование, неформальный статус. Проведен анализ внутренней структуры сельского общества Беларуси, определены отличия между понятиями “сельское общество” и “крестьянская община”. Впервые исследована неофициальная социальная стратификация крестьянства Беларуси в 60-90-е гг. ХІХ в.

Рекомендации по использованию результатов диссертации: итоги диссертационного исследования могут быть использованы в преподавании истории Беларуси второй половины ХІХ - начала ХХ вв. в высших учебных заведениях, при подготовке обобщающих работ и учебных пособий по истории Беларуси, сотрудниками научных учреждений, архивов и музеев в профессиональной деятельности, для подготовки научно-аналитических обзоров, заключений на обращения органов государственного управления.

Summary

Maskevich Hanna Ivanauna

Social Stratification of Belarusian Peasantry

in the 60-90s of the XIX century

Key words: peasantry, social stratification, territorial mobility, estate hierarchy, upper class peasantry, “serednyaki” (middle class peasantry), landless peasants, lower class peasantry, rural “gramada”, informal stratification, social status.

Aim of the work: the purpose of this dissertation research was to examine defining characteristics and specific features of social evolution of Belarusian peasantry in the 1860?1890s.

Research methods: the research have been based on general scientific principles (analysis and synthesis, induction and deduction, comparative analysis, generalization, and classification), specific methods of historical analysis (historical genetic, historical comparative, historical systematic, historical typological, retrospective methods). The work has benefited from the methods traditionally used in hermeneutics as well as sociological and quantitative analyses. Methodology has been based on the principles of historicism ad scientific objectivity.

Received results and their novelty: a thorough analysis of historiography and the sources regarding social stratification of Belarusian peasantry in the 1860?1890s has been performed. The dissertation research has determined the most influential factors in the formation of social peasant stratification that included the government politic, level of peasant education, and territorial mobility. In order to illustrate the stages of peasant classes' formation, internal ranking, and informal status in the village, the dissertation has focused on the description of the social status of the representatives of three proprietary peasant categories - upper, middle and lower class. Internal structure of the rural Belarusian “gramada” has been analyzed. Major differences between the terms “rural gramada” and “peasant community” have been determined. A novel research approach to informal social stratification of Belarusian peasantry in the 1860?1890s has been employed.

Guidelines for use of results: the results of this dissertation can be used for teaching history of Belarus of the second half of the XIX - the beginning of the XX century in the institutions of higher education. The results of the research can also benefit scholars in their preparation of comprehensive works and textbooks on Belarusian history. The work can also serve as a useful aid in creating scientific analytic reviews by archive and museum specialists as well as a material for petitions at the government level.

Уводзіны

У 60-90-я гг. ХІХ ст. адбываліся важныя змены ў сацыяльным, эканамічным, палітычным развіцці Беларусі. У значнай ступені яны былі выкліканы тымі працэсамі, што мелі месца ў беларускай вёсцы пасля адмены прыгоннага права. Асноўным носьбітам гэтых змен з'яўлялася сялянства, якое ў другой палове ХІХ ст. складала самую вялікую групу ў сацыяльнай структуры грамадства Беларусі (1897 г. - 76,4 % насельніцтва). Трансфармацыя сацыяльнай іерархіі сялянства была цесна звязана з развіццём капіталістычных адносін і адлюстравалася ў фарміраванні новага сацыяльнага і эканамічнага складу насельніцтва. Вывучэнне сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. з'яўляецца неабходным для разумення заканамернасцяў і асаблівасцяў развіцця краіны ў эпоху сацыяльных, эканамічных, палітычных змен на рубяжы ХІХ-ХХ стст.

У айчыннай гістарыяграфіі надавалася ўвага пераважна афіцыйным аспектам сацыяльнай стратыфікацыі сялянства, у першую чаргу - яго маёмаснай іерархіі. Неафіцыйная стратыфікацыя ніколі не выступала асобным прадметам навуковага даследавання, разам з тым, яна мела немалаважнае значэнне ў фарміраванні сацыяльнага статусу асобы і ўнутрысаслоўных адносін сялянства. Пры даследаванні гэтых пытанняў трэба ўлічваць тыя абставіны, што сялянства - гэта самастойная група насельніцтва, якая складалася з асобных індывідаў. Кожны з іх займаў сваё адметнае месца ў грамадстве, малым і вялікім (сям'я, абшчына, саслоўе, дзяржава), іграў асобную ролю і ўплываў на агульны стан пэўнай сацыяльнай групоўкі. У некаторых сферах жыццядзейнасці селянін з'яўляўся кіраўніком, меў пэўныя перавагі, правы і паўнамоцтвы. Кожная сацыяльная катэгорыя сялянства мела асаблівы статус як унутры саслоўя, так і сярод іншых саслоўяў грамадства. Актуальнасць вывучэння такіх праяў сялянскага жыцця заключаецца ў тым, што яны значна паўплывалі на фарміраванне агульнаграмадскіх сацыяльных адносін.

Да адмены прыгоннага права ў вёсцы існавалі розныя катэгорыі сельскага насельніцтва (аднадворцы, чыншавікі, праваслаўныя арандатары, панцырныя баяры, вольныя людзі, стараабрадцы і інш.). Пасля 1861 г. урадавая палітыка была накіравана на іх уніфікацыю з мэтай афіцыйнага далучэння да саслоўяў сялян альбо мяшчан. Аднак на працягу парэформеннага перыяду вышэйназваныя катэгорыі захавалі ў вёсцы асаблівае сацыяльна-эканамічнае і культурнае становішча. У сувязі з гэтым у дысертацыі даследуецца выключна тое сялянства, якое пражывала ў сельскай мясцовасці і асноўныя сродкі існавання якога былі звязаны з сельскагаспадарчай вытворчасцю.

Агульная характарыстыка працы

Сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі і тэмамі

Праца падрыхтавана ў межах тэмы “Нацыянальна-канфесійныя і сацыяльна-саслоўныя фактары эвалюцыі ўрадавай палітыкі ў Беларусі (1863-1914 гг.)” (нумар дзяржаўнай рэгістрацыі - 20061336), якая выконвалася на кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ у 2006-2010 гг. у межах ДКПНД “Гісторыя і культура”.

Мэта і задачы даследавання

Мэта дысертацыі - выявіць характэрныя рысы і асаблівасці сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. У адпаведнасці з мэтай даследавання ў дысертацыі ставяцца наступныя задачы:

- вызначыць асноўныя напрамкі і этапы ўрадавай палітыкі адносна сялянства Беларусі, яе ролю ў фарміраванні сацыяльнай іерархіі сялянства;

- прааналізаваць уплыў пашырэння адукацыі на сацыяльнае становішча сялянства і змены яго адносін да атрымання адукацыі;

- разгледзець уздзеянне тэрытарыяльнай мабільнасці на эвалюцыю сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі;

- даследаваць сацыяльнае становішча, шляхі фарміравання, унутраную іерархію заможнага сялянства, сераднякоў і сялянскай беднаты;

- вызначыць іерархію сялянства ў межах сельскай грамады, прааналізаваць асаблівасці яе праяўлення на афіцыйным і нефармальным узроўнях;

- выявіць асаблівасці неафіцыйнай іерархіі сялянства, вызначыць сацыяльны статус прадстаўнікоў нефармальных сацыяльных груп.

Аб'ект даследавання - эканамічныя і сацыякультурныя працэсы ў беларускай вёсцы. Прадмет даследавання - заканамернасці і асаблівасці сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Выбар аб'екта і прадмета даследавання абумоўлены значнасцю сялянства ў структуры насельніцтва, важнай роллю сацыяльнай трансфармацыі сялянства ў фарміраванні буржуазнага грамадства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст.

Палажэнні, якія выносяцца на абарону

1. На фарміраванне сацыяльнай іерархіі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. уплывала ўрадавая палітыка праз рэгуляванне эканамічных пытанняў, стварэнне сістэмы сялянскага самакіравання, нівеліроўку розных дарэформенных катэгорый сялянства, вырашэнне сацыяльных праблем, а таксама рэгламентацыю міграцыйнага руху. У першыя парэформенныя гады былі вызначаны правілы землеўладання і землекарыстання, падаткаабкладання сялян, устаноўлены льготы для асобных катэгорый сялян. У пачатку 60-х гг. ХІХ ст. аформілася сістэма сялянскага самакіравання. Да канца 60-х гг. ХІХ ст. быў юрыдычна завершаны працэс стварэння адзінай катэгорыі сялян-уласнікаў. Пачынаючы з канца 70-х гг. ХІХ ст., узрастае ўвага ўрадавых органаў да рэгулявання становішча розных сацыяльных груп сялянства, стварэння сеткі адукацыйных устаноў, вырашэння іншых сацыяльных пытанняў. У 80-я гг. ХІХ ст. асабліва востра паўстала праблема міграцый. У гэты ж час наступіў новы этап у пазямельнай палітыцы ўрада, што было звязана з адкрыццём Сялянскага пазямельнага банка.

2. К канцу ХІХ ст. адным з найбольш уплывовых фактараў сацыяльнай трансфармацыі сялянства Беларусі становіцца адукацыя. Мяняецца ўспрыманне яе сялянамі. Адукацыя пачынае разглядацца як шлях да змены сацыяльнага статусу, павышэння матэрыяльнага дабрабыту, грамадскага аўтарытэту. Насцярожанасць і недавер да адукаваных асоб, выкліканыя глыбокай традыцыйнасцю вёскі, змяняліся павагай да іх, імкненнем да навучання, што пацвярджалася ростам колькасці навучальных устаноў для сялян (з 1856 па 1894 гг. колькасць сельскіх пачатковых школ узрасла ў 12 разоў, колькасць навучэнцаў - у 10). Большую значнасць набывала якасць адукацыі, што праяўлялася ў колькасным росце сялян з адукацыяй вышэй пачатковай. За 70-90-я гг. ХІХ ст. колькасць сялян сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў узрасла амаль у 10 разоў. Адукацыя давала магчымасць селяніну змяніць сацыяльна-эканамічны статус праз уладкаванне на дзяржаўную службу, ва ўстановы сялянскага самакіравання, праз занятак настаўніцтвам, атрыманне ганаровага грамадзянства і інш.

3. У 60-90-я гг. ХІХ ст. пашырылася тэрытарыяльная мабільнасць сялянства Беларусі, якая выявілася ў такіх формах, як падзённы і сезонны адыход у межах беларускіх губерняў, а таксама іншыя рэгіёны Расійскай імперыі, доўгатэрміновы ад'езд на заробкі за мяжу і ў аддаленыя расійскія губерні, перасяленні на новае месца жыхарства. У 60-70-я гг. ХІХ ст. былі распаўсюджаныя мясцовыя кароткатэрміновыя адыходы беднага сялянства, перасяленні беззямельных сялян. У 80-я гг. ХІХ ст. большасць перасяленцаў складалі сяляне з сярэднім дастаткам. У структуры адыходніцтва ў гэты час пашырыўся ад'езд за межы Расійскай імперыі, перасяленчы рух ва ўсходнія рэгіёны краіны. У канцы ХІХ ст. расла колькасць сялян, што не атрымалі жаданых вынікаў ад перасяленняў і вярталіся назад. Уплыў міграцый на становішча селяніна не быў адназначны. Праца за мяжой, доўгатэрміновыя заробкі, перасяленні нярэдка спрыялі мадэрнізацыі сялянскіх гаспадарак, павышэнню матэрыяльнага дабрабыту. У асобных выпадках, асабліва пры няўдалых перасяленнях і вяртанні, назіралася адмоўная дынаміка сацыяльнага становішча селяніна. Кароткачасовае, сезоннае мясцовае адыходніцтва меней уплывала на дынаміку сацыяльнай іерархіі сялянства.

4. У маёмаснай стратыфікацыі сялянства вылучаліся тры асноўныя катэгорыі - заможныя, сераднякі, бедната. Заможныя сяляне падзяляліся на тры групы - больш дробныя сярод іх гаспадары з уладаннямі ў 20-100 дзесяцін, сярэднія - 100-1000 дзесяцін і буйныя - больш за 1000 дзесяцін зямлі. У 1877 г. першыя складалі каля 97 % усіх заможных сялян, другія - каля 2,8 %, а трэціх былі толькі адзінкі (каля 0,2 %). Асноўным шляхам фарміравання заможнага сялянства стала набыццё зямлі, якое актыўна праходзіла да канца 70-х гг. ХІХ ст. Сераднякі былі найбольш дынамічнай па колькасці катэгорыяй і найбольш аднароднай па сваім сацыялькультурным становішчы. Сярэднія памеры іх земляў, як правіла, складалі 15?20 дзесяцін. У парэформенны перыяд колькасць сераднякоў сярод сялян паступова памяншалася, што было абумоўлена, у першую чаргу, пашырэннем сямейных перадзелаў, у выніку чаго многія з сялян-сераднякоў папаўнялі шэрагі беднага сялянства. Сярод беднаты асобныя групы стваралі малазямельныя (з уладаннямі менш за 15 дзесяцін зямлі) і беззямельныя сяляне. Малазямельныя складалі большасць сялянства Беларусі ў 60-90-гг. ХІХ ст. Колькасць іх пастаянна павялічвалася, што было выклікана сямейнымі перадзеламі, збядненнем некаторай часткі сераднякоў і заможных сялян, натуральным прыростам насельніцтва. У асяроддзі беззямельнага сялянства існавалі свае статусныя групы, якія адрозніваліся паміж сабой спосабам атрымання сродкаў для існавання. Сярод іх - бабылі, жабракі, сляпцы, старцы, убогія, бадзягі. Кожная з маёмасных катэгорый сялянства вызначалася асаблівасцямі не толькі сацыяльна-эканамічнага, але і культурна-побытавага існавання, што праяўлялася ў абсталяванні гаспадарак, вонкавым і ўнутраным аздабленні жылых памяшканняў, якасці харчавання, вопраткі, іншых прадметаў хатняга ўжытку, традыцыях святкавання, правядзенні сялянскіх звычаяў і абрадаў і інш.

5. Афіцыйная сацыяльная стратыфікацыя сялянства па ступені валодання ўладай стала адчувальнай для большай колькасці сялянства Беларусі менавіта ў 60-90-я гг. ХІХ ст., што было звязана з рэарганізацыяй сельскай грамады і наданнем ёй новых функцый. Грамада, у адрозненне ад абшчыны, якая кантралявала толькі пытанні сялянскага землеўладання на ўсходзе Беларусі, існавала на ўсёй тэрыторыі краіны і з'яўлялася органам сялянскага самакіравання. У афіцыйнай структуры грамады вылучаліся пасады валасных старшын, валасных суддзяў, сельскіх старастаў, пісараў, даглядчыкаў запасных магазінаў, зборшчыкаў падаткаў, лясных і палявых вартаўнікоў, соцкіх і дзесяцкіх. Найбольш уплывовымі былі старшыны, старасты і пісары. Атрыманне пасады гарантавалася асабістым аўтарытэтам і павагай сярод аднавяскоўцаў, надавала кіруючыя паўнамоцтвы, паляпшала матэрыяльнае становішча сялян, забяспечвала ім шэраг ільгот. Аднак нярэдка магла назірацца адмоўная дынаміка сацыяльнага статусу службовых асоб, паніжэнне грамадскай павагі да іх, што было звязана са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, ігнараваннем імі інтарэсаў большасці членаў грамады.

6. Значнае месца ў іерархіі сялянства займала неафіцыйная стратыфікацыя, якая была прадстаўлена фармальнымі і нефармальнымі статуснымі групамі. Першыя сфарміраваліся на аснове неафіцыйных сялянскіх адносін, аднак мелі пэўнае юрыдычнае замацаванне свайго стану. Сярод іх вылучаліся сіроты, удовы, прызыўнікі, адстаўныя салдаты, прымакі, асуджаныя, былыя нявольнікі і інш. Большасць з іх мела невысокае сацыяльнае становішча. Нефармальныя статусныя групы фарміраваліся пад уплывам традыцыйнай культуры і маралі. Іх становішча не было афіцыйна замацавана, але іх наяўнасць з'яўлялася абавязковым элементам вясковага сялянскага жыцця. Прадстаўнікі такіх груп мелі асаблівы сацыяльны статус, валодалі дастатковым аўтарытэтам, хаця афіцыйных крытэрыяў для вылучэння гэтых катэгорый не існавала. Да іх адносіліся бабкі-павітухі, знахары, вясковыя старажылы і інш. Важнымі фактарамі фарміравання нефармальных адносін выступалі гаспадарлівасць, дабрабыт, добразычлівасць, маральныя якасці селяніна, паводзіны і ўчынкі.

Асабісты ўклад суіскальніка

Дысертацыя з'яўляецца самастойным навуковым даследаваннем. Пры яе напісанні былі выкарыстаны архіўныя матэрыялы з фондаў дзяржаўных устаноў на тэрыторыі Беларусі другой паловы ХІХ ст., сярод якіх губернскія і павятовыя па сялянскіх справах установы, канцэлярыі губернатараў, валасных і сельскіх праўленняў, мяшчанскія управы, казённыя палаты, статыстычныя камітэты. Значная частка выкарыстаных архіўных матэрыялаў выяўлена аўтарам і ўведзена ў навуковы ўжытак упершыню. Важным аспектам з'яўляецца праведзенае ўпершыню ў беларускай гістарыяграфіі ўсебаковае даследаванне сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. У працы ўпершыню даследаваны пытанні неафіцыйнай іерархіі сялянства, ахарактарызавана сацыяльнае становішча прадстаўнікоў маёмасных катэгорый сялянства, унутранае ранжыраванне ў межах кожнай з катэгорыі, адлюстраваны ўплыў сацыяльнай няроўнасці на розныя бакі сялянскага жыцця і ўзаемаадносін у вёсцы, праведзены аналіз функцыянавання сельскай грамады Беларусі, вызначаны яе ўплыў на станаўленне сацыяльнага статусу селяніна, разгледжаны асноўныя фактары фарміравання іерархіі сялянства.

Апрабацыя вынікаў дысертацыі

Вынікі дысертацыі былі прадстаўлены на міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях: “НИРС-2005” (Мінск, 14-16 лютага 2006 г.), “Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў ХХ-ХХІ стст. у Беларусі: да 100-годдзя з дня нараджэння М.М. Улашчыка” (Мінск, 23-25 лютага 2006 г.), “Проблемы методологии исследований истории Беларуси” (Мінск, 26-27 кастрычніка 2006 г.), “Актуальные проблемы современного гуманитарного образования” (Мінск, 29 лістапада 2006 г.), “Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец ХVІІІ - пачатак ХХ ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.” (Мінск, 23 лютага 2007 г.), “Шевченковская весна” (Кіеў, 1-4 сакавіка 2007 г.), “Актуальные проблемы из исторического прошлого и современности в общественно-гуманитарных и социо-религиоведческих науках Беларуси, ближнего и дальнего зарубежья” (Віцебск, 19-20 красавіка 2007 г.), “ІІ Машэраўскія чытанні” (Віцебск, 24-25 красавіка 2007 г.), “Европа: актуальные проблемы этнокультуры” (Мінск, 27 красавіка 2007 г.), “Реформы и революции: процессы модернизации в Беларуси и других странах Европы” (Мінск, 25-26 кастрычніка 2007 г.), “Дни науки исторического факультета” (Кіеў, 23 красавіка 2008 г.), “Архивы и историческая наука” (Санкт-Пецярбург, 23 красавіка 2008 г.), “Каразінські читання (історичні науки)” (Харкаў, 25 красавіка 2008 г.), Х Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя маладых вучоных (Брэст, 15-16 мая 2008 г.), Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя 130-годдзю У.І. Пічэты (Мінск, 28-29 кастрычніка 2008 г.), “Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці (да 90-годдзя ўтварэння БССР)” (Мінск, 18 снежня 2008 г.), “ІІІ Машэраўскія чытанні” (Віцебск, 24-25 сакавіка 2009 г.), “Сучасныя тэндэнцыі развіцця гістарычнай навукі і адукацыі” (Мінск, 25 верасня 2009 г.), XII Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя маладых вучоных (Брэст, 14 мая 2010 г.), “Этнокультурное развитие Беларуси в XIX - начале XXI вв.” (Мінск, 19-20 мая 2010 г.).

Апублікаванасць вынікаў дысертацыі

Вынікі даследавання апублікаваны ў 20 артыкулах, у тым ліку 6 - у навуковых часопісах, 9 - у матэрыялах канферэнцый, 3 - у тэзісах дакладаў канферэнцый, 2 - у зборніках навуковых прац. Агульны аб'ём друкаваных матэрыялаў склаў 6,2 аўтарскіх аркушы, у тым ліку 3,1 аўтарскіх аркушы - ў публікацыях, якія адпавядаюць пункту 18 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь.

Структура і аб'ём дысертацыі

Дысертацыя складаецца з уводзінаў, агульнай характарыстыкі працы, чатырох глаў, заключэння, бібліяграфічнага спісу і пяці дадаткаў. Структура дысертацыі абумоўлена мэтай і задачамі даследавання. Агульны аб'ём - 164 старонкі, з іх бібліяграфія займае 37 старонак, дадаткі - 12 старонак. Бібліяграфічны спіс змяшчае 496 пазіцый (у тым ліку 20 публікацый аўтара).

Асноўны змест дысертацыі

Асноўная частка дысертацыі ўключае чатыры главы. Глава 1 “Гістарыяграфія, крыніцы, метадалогія і метады даследавання” складаецца з трох раздзелаў. У раздзеле 1.1 “Стан распрацоўкі праблемы” праведзены аналіз гістарыяграфіі. Першыя спробы даследавання сацыяльнага становішча сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. рабіліся ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст., аднак матэрыялы па беларускіх губернях мелі характар агляду Гл.: Дружинин Н.П. Очерки крестьянской общественной жизни. СПб., 1905; Ён жа. Право и личность крестьянина. Ярославль, 1912; Ён жа. Юридическое положение крестьян. СПб., 1897.. У 20-я гг. ХХ ст. з'явіліся працы айчынных гісторыкаў, прысвечаныя пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі Гл.: Довнар-Запольский М.В. Народное хозяйство Белоруссии. 1861-1914 гг. Минск, 1926; Игнатовский В., Смолич В. Белоруссия. Территория, население, экономика, важнейшие моменты истории. Минск, 1924; Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 1992; Пичета В.И. История народного хозяйства в России ХІХ-ХХ вв. Начало индустриализации и разложение крепостного хозяйства. М., 1923; Ён жа. История белорусского народа. Минск, 2003.. Для адлюстравання сацыяльнай іерархіі стала выкарыстоўвацца маёмаснае раздзяленне сялян на тры катэгорыі: заможныя (кулакі), сераднякі, бедната. Пераважная ўвага надавалася вывучэнню эканамічных крытэрыяў ранжыравання сялянства (памеры сялянскіх зямельных надзелаў, колькасць коней у гаспадарцы) Гл.: Дудкоў Д.А. Аб развiццi капiталiзму Беларусi ў 2-й палове ХIХ і пачатку ХХ ст. Мінск, 1932; Кернажыцкі К.І. Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі перад імпералістычнай вайной. Мінск, 1932..

У 50-80-я гг. ХХ ст. узрасла колькасць даследаванняў сацыяльнага расслаення ў вёсцы, аднак яно разглядалася таксама пераважна з эканамічных пазіцый. З'явіліся першыя абагульняючыя, калектыўныя працы па гісторыі Беларусі, у якіх уздымаліся пытанні развіцця вёскі Гл.: Гісторыя Беларускай ССР / Акад. навук БССР, Ін-т гісторыі. Мінск, 1955; История Белорусской ССР. Минск, 1997; Социалистическое народное хозяйство БССР. Минск, 1949.; манаграфіі, прысвечаныя вывучэнню асобных аспектаў сялянскага жыцця (развіццё наёмнай працы, адыходніцтва і міграцыі, складванне сельскагаспадарчага рынку, удзел сялян у рэвалюцыйным руху, урадавая палітыка ў дачыненні да сялянства і інш.) Гл.: Бейлькин Х.Ю. Сельскохозяйственный рынок Беларуси 1861-1914 гг. Минск, 1989; Верещагин П.Д. Крестьянские переселения из Белоруссии (вторая половина ХIХ в.). Минск, 1978; Панютич В.П. Из истории формирования пролетариата Белоруссии. 1861-1914 гг. Минск, 1969; Самбук С.М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ века. Минск, 1980; Семейных З.М. Аграрные миграции белорусского крестьянства в Сибирь в период империализма (1900-1914): автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.02. Минск, 1986; Фридман М.Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. Минск, 1958; Шабуня К.И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в революции 1905-1907 гг. Минск, 1962., агульнай характарыстыцы развіцця капіталізму і сацыяльна-эканамічнага становішча ў вёсцы Гл.: Кожушков А.И. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии во второй половине ХIХ в. Минск, 1963; Липинский Л.П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (ІІ половина ХIХ в.). Минск, 1971; Панютич В.П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни. 1861-1900 гг. Минск, 1990; Саладков И.И. Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции (конец ХIХ-начало ХХ в.). Минск, 1957; Шабуня К.И. О некоторых чертах развития аграрных отношений в Белоруссии во второй половине ХIХ - начале ХХ в. // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1960. Киев, 1962. С. 62-77.. Большасць работ была накіравана на адлюстраванне класавай палярызацыі сялянства, працэсу фарміравання сельскай буржуазіі і сельскага пралетарыяту. Разгляд сацыяльнай стратыфікацыі на аснове маёмаснага расслаення захоўваўся амаль да канца 80-х гг. ХХ ст.

З 90-х гг. ХХ ст. пашыраецца цікавасць да сацыяльнай гісторыі. З'яўляюцца новыя работы, прысвечаныя агульнай характарыстыцы сацыяльнай стратыфікацыі грамадства Беларусі Гл.: Бригадин П.И., Кохановский А.Г. Социальная структура белорусского общества на рубеже ХІХ-ХХ вв. // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3. 1996. № 3. С. 34-37; Каханоўскі А.Г. Саслоўная і сацыяльна-прафесiйная стратыфiкацыя беларускага грамадства ў 60-90-х гг. ХIХ ст. // Выбраныя навуковыя працы БДУ. У 7 т. Мінск, 2001. Т. 2. С. 92-100; Ён жа. Сацыяльная стратыфікацыя беларускага грамадства 60-90-х гг. ХІХ ст.: гістарыяграфія пытання // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 3. 2002. № 1. С. 17-21.. Даследуюцца сялянская ментальнасць, самакіраванне, паўсядзённае жыццё вёскі Гл.:Носевич В.Л. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск, 2004; Талмачова С.А. Сялянскае самакіраванне ў Беларусі (1861-1901 гг.): дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02. Мінск, 2002; Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова ХІХ - першая траціна ХХ ст. Менск, 2007.. Разам з тым працягваецца праца па вывучэнні сацыяльна-эканамічнай гісторыі сялянства, капіталістычнай трансфармацыі сялянскай гаспадаркі Гл.: Бейлькин Х.Ю. Капиталистическая трансформация сельского хозяйства Беларуси в начале ХХ века (1901-1914 гг.). Гомель, 2006; Ён жа. Аграрный кризис конца ХIХ в. и структурная реконструкция сельского хозяйства Беларуси. Минск, 2001; Панютич, В.П. Наемный труд в сельском хозяйстве Белоруссии, 1861- 1914 гг. Минск, 1996; Ён жа. Змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва Беларусі ў другой палавіне ХІХ ст. // Вес. Акад. навук Беларусі. Сер. грамад. навук. 1992. № 1. С. 65-73; Ён жа. Падаткі сялян Беларусі ў 60-90-я гады ХІХ ст. // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 2000. № 4. С. 67-73.. Выходзіць грунтоўная праца “Гісторыя сялянства Беларусі” Гл.: Гiсторыя сялянства Беларусi: у 3 т. Мінск, 1997-2002. Т.2: Ад рэформы 1861 г. да сакавiка 1917 г. / пад рэд. В.П. Панюціча. 2002..

Сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства Беларусі вывучалі расійскія і польскія навукоўцы, якія разглядалі праблему пераважна ў кантэксце асвятлення агульнай гісторыі Беларусі ці Расійскай імперыі ХІХ-ХХ стст. Гл.: Анфимов А.М. Крестьянское хозяйство Европейской России 1881-1904. М., 1980; Дружинин Н.М. Русская деревня на переломе 1861-1880. М., 1971; Зайончковский П.А. Проведение в жизнь крестьянской реформы 1861 г. М., 1958; Ковальченко И.Д. Аграрный строй России конца ХІХ - начала ХХ в. М., 2004; Миронов Б.Н. Социальная история России периода империи (ХVIII - начала ХХ в.): Генезис личности, демократической семьи, гражданского общества и правового государства. В 2 т. 3-е изд., испр. и доп. СПб., 2003; Рындзюнский П.Г. Утверждение капитализма в России (1850-1880 гг.). М., 1978; Eberhardt P. Prїemiany narodowoњciowe na Biaіorusi. Warszawa, 1994; Kosman M. Historia Biaіorusi. Wrocіaw, 1979; Laniec S. Biaіoruњ w drugej polowie XIX stulecia. Olsztyn, 1997; Stкpniewska-Holzer B. Wieloetnicznoњж miast i miasteczek wschodniej Biaіorusi na przeіomie XIX i XX w. // ХХ стагоддзе ў гісторыі палякаў і беларусаў: матэрыялы беларус.-пол. навук. канф., Мінск, 20-21 ліст. 2000 г. Warszawa; Мінск, 2001. С. 53-64.. Нягледзячы на цікавасць гісторыкаў да вызначанай праблематыкі, у айчыннай гістарыяграфіі не было спецыяльнага даследавання, якое ўлічвала б разам з эканамічнымі і сацыяльна-культурныя акалічнасці сацыяльнай стратыфікацыі сялянства, адлюстроўвала яго фармальную і нефармальную іерархію; малаасветленымі засталіся пытанні адносін унутры грамады, асаблівасці ўнутранай стратыфікацыі розных маёмасных катэгорый сялянства Беларусі.

У раздзеле 1.2 “Крыніцы” дадзена характарыстыка дакументальных і апавядальных крыніц. Заканадаўчыя дакументы з'яўляюцца важнай крыніцай па вывучэнні прававога становішча сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Яны апублікаваны ў зборніках законаў другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стст. Гл.: Краткое изложение прав и обязанностей крестьян и дворовых людей, вышедших из крепостной зависимости. СПб., 1861; Полное собрание законов Российской империи. В 55 т. Собр. 2-е. СПб., 1830-1884; Собр. 3-е. СПб., 1885-1916; Сборник постановлений по поземельному устройству государственных крестьян в губерниях: Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской, Ковенской, Минской, Могилевской и Подольской. 1868 г.; Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян, вышедших из крепостной зависимости (за 1857, 1858, 1859 и 1860 гг.). СПб., 1861. Т. 1; Сборник правительственных распоряжений по устройству быта крестьян. СПб., 1862-1864. Т. ІІІ-V; Свод законов Российской империи издания 1857 г. СПб., 1857. Т. 9. Ч. 1. Акрамя апублікаваных дакументаў заканадаўства каштоўнасць маюць указы, распараджэнні, цыркуляры, заканадаўчыя акты з дакументаў архіўных фондаў. Акты справаводства (дакументы цэнтральных і мясцовых органаў улады, справаздачы, даклады, паведамленні, запыты, распараджэнні, скаргі і інш.), як правіла, таксама захаваліся ў архівах. Важныя даныя статыстычнага характару прадстаўлены ў матэрыялах устаноў, што займаліся статыстычнымі даследаваннямі. У падобных публікацый адлюстраваны найперш пазямельныя адносіны, стан нерухомай маёмасці сялянства Гл.: Волости и важнейшие селения Европейской России. СПб., 1886. Вып. V: Губернии Литовской и Белорусской областей; Главнейшие данные поземельной статистики по обследованию 1887 г. СПб., 1897. Вып. ІV: Виленская губерния; 1898. Вып. V: Витебская губерния; 1896. Вып. ХІ: Гродненская губерния; 1896. Вып. ХХІІ: Минская губерния; 1893. Вып. ХХІІІ: Могилевская губерния; Свод стат. сведений по сель. хоз-ву России к концу ХІХ в. СПб., 1902-1903. Вып. І-ІІ; Статистика землевладения 1905 г. СПб., 1906. Вып. XI: Гродненская губерния; 1906. Вып. XІII: Могилевская губерния; 1906. Вып. XIX: Минская губерния; 1906. Вып. XXVII: Витебская губерния; Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России по данным обследования, произведенного стат. учреждениями М-ва внутр. дел. СПб., 1882. Вып. V.. У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. выдаваліся ваенна-конскія перапісы. У 1897 г. быў праведзены Першы Ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897. СПб.: 1900-1904. Вып. IV. Тетр. 1-3: Виленская губерния; 1899-1901. Вып. V. Тетр. 1-3: Витебская губерния; 1903. Вып. ХI: Гродненская губерния; 1904. Вып. ХХІІ: Минская губерния; 1905. Вып. ХХІІI: Могилевская губерния., дзе прадстаўлены даныя аб саслоўным складзе насельніцтва, характары заняткаў і промыслаў сялянства, міграцыях, сямейным становішчы, узроўні адукацыі. Стан адукацыі сялянства часткова рэпрэзентуе “Аднадзённы перапіс пачатковых школ у імперыі” Однодневная перепись начальных школ в империи, произведенная 18 января 1911 г. СПб., 1914. Вып. VIII (10): Виленский учебный округ., праведзены ў 1911 г. Статыстычныя даныя адлюстраваны ў штогадовых пагубернскіх выданнях (агляды, памятныя кніжкі, каляндары, працы статыстычных камітэтаў і інш). Дапаўняюць статыстычныя крыніцы публікацыі Ю. Янсона, Ф. Ястрэмскага Гл.: Янсон Ю.Э. Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах. СПб., 1887; Ястремский Ф. Поземельное устройство крестьян Минской губернии. Минск, 1901; Ён жа. Статистико-экономический очерк Минской губернии. Минск, 1896..

Фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы публікаваліся ў выданнях спецыяльных устаноў, што займаліся гісторыка-этнаграфічным вывучэннем Беларусі, у перыядычных выданнях этнаграфічнага характару Гл.: Этногр. обозрение. 1889. Кн. 1-3; Живая старина. СПб., 1893-1894. Вып. 1-3; Записки Императ. Рус. Геогр. о-ва по отд-нию этнографии. СПб., 1873. Т. 5; Записки Северо-Западного отд-ния Рус. Геогр. о-ва. Вильно, 1910-1912. Кн. 1-3; Труды этногр. стат. экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императ. Рус. Геогр. о-вом. СПб., 1872-1878. Т. 1-6., у выглядзе нататкаў падарожнікаў, у даследаваннях такіх этнографаў, як М. Доўнар-Запольскі, А. Кіркор, І.Насовіч, М. Нікіфароўскі, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскі, М. Федароўскі, П. Шэйн, П. Шпілеўскі, М. Янчук. Падобныя матэрыялы найбольш поўна рэпрэзентуюць культурна-побытавыя адметнасці сялянства Беларусі, даюць магчымасць прааналізаваць асаблівасці яго нефармальнай сацыяльнай стратыфікацыі.

База крыніц па сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. дастаткова рэпрэзентатыўная. Выяўленыя матэрыялы дазваляюць шматбакова даследаваць сацыяльную стратыфікацыю сялянства, даць колькасную і якасную характарыстыку маёмасным катэгорыям сялян, вызначыць асаблівасці афіцыйнай і неафіцыйнай структуры сельскай грамады ў Беларусі, рэканструяваць сялянскі менталітэт, ахарактарызаваць сацыяльныя адносіны ў сялянскім асяроддзі.

У раздзеле 1.3 “Метадалогія і метады даследавання” ахарактарызаваны базавыя прынцыпы даследавання (аб'ектыўнасць, гістарызм). Вызначаны метады, на аснове якіх пабудавана даследаванне: агульнанавуковыя (аналіз і сінтэз, індукцыя і дэдукцыя, параўнаўчы аналіз, абагульненне, класіфікацыя), спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнаўчы, гісторыка-сістэмны, гісторыка-тыпалагічны, рэтраспектыўны), метады іншых навук (герменэўтыка, сацыялагічны і колькасны аналіз).

Глава 2 “Фактары сацыяльнай іерархіі сялянства” складаецца з трох раздзелаў. Раздзел 2.1 “Урадавая палітыка” прысвечаны аналізу асноўных мерапрыемстваў, напрамкаў і этапаў палітыкі ўрада Расійскай імперыі адносна сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Рэформа 1861 г. паклала пачатак фарміраванню новай катэгорыі сялянства - сялян-уласнікаў. У “Палажэннях” аб адмене прыгоннага права ўстанаўліваліся правілы надзялення зямлёй і выкупу зямельных надзелаў для былых памешчыцкіх сялян. У Беларусі яны мелі свае асаблівасці, якія заключаліся ў тым, што пасля паўстання 1863 г. сяляне атрымалі шэраг ільгот. З 1864 г. часоваабавязаныя сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Да іх далучалася частка раней беззямельных гаспадароў, якія атрымлівалі абавязковыя зямельныя надзелы. Пасля гэтых змен палітыка ўрада накіроўвалася на ўніфікацыю прававога становішча сялян, што праявілася ў паступовай ліквідацыі дарэформенных катэгорый сялянства і далучэння іх да катэгорыі сялян-уласнікаў. Дзейнасць “Палажэнняў” 1861 г. да канца 60-х гг. ХІХ ст. распаўсюдзілася на ўсе катэгорыі сялянства Беларусі. У першыя гады пасля адмены прыгоннага права важным было рэгуляванне пытанняў землекарыстання і землеўладання сялян, фарміравання сістэмы сялянскага самакіравання. Новы этап ў вырашэнні зямельнага пытання быў звязаны з пачаткам дзейнасці Сялянскага пазямельнага банка ў 1882 г. У канцы 70-х - пачатку 80-х гг. ХІХ ст. урад звярнуў увагу на праблему міграцый сялянства. Канец ХІХ ст. вызначыўся ўзрастаннем актуальнасці вырашэння пытанняў сацыяльнага характару.

У раздзеле 2.2 “Уплыў адукацыі на сацыяльнае становішча асобы” паказаны магчымасці сацыяльнай мабільнасці сялянства праз атрыманне адукацыі. У парэформенны перыяд адукацыя выступала важным фактарам фарміравання сацыяльнага статусу асобы. У 60-90-я гг. ХІХ ст. назіралася значная дынаміка паказчыкаў адукаванасці сялянства. Колькасць толькі пачатковых сельскіх школ у Беларусі з 1856 па 1894 гг. узрасла ў 12 разоў, а колькасць навучэнцаў у іх - у 10 разоў. Асабліва хуткімі тэмпамі гэты працэс праходзіў у 80-90-я гг. ХІХ ст. Павышалася якасць сялянскай адукацыі, хаця і больш маруднымі тэмпамі. У другой палове ХІХ ст. значнае адрозненне мелі тэрміны “пісьменнасць” і “адукаванасць”. У першым выпадку сацыяльнае становішча асобы з набыццём мінімальных навыкаў пісьма і чытання мянялася нязначна, а ў другім - з атрыманнем больш грунтоўнай адукацыі, дыплома, прафесіі - селянін набываў якасна іншы, больш значны сацыяльны статус. Становішча адукаваных асоб у вёсцы не было ўніфікавана, у кожным выпадку вызначалася асобна. Для трансфармацыі светапогляду, маральных і культурных каштоўнасцяў, перабудовы і мадэрнізацыі ўсталяваных традыцый сялянства патрабаваўся пэўны тэрмін. Сяляне ў першыя парэформенныя гады часта насцярожана ставіліся да наватарскіх тэндэнцый, не разумелі жыцця па-за межамі вёскі. Паступова рабіліся больш відавочнымі станоўчыя наступствы адукацыі, якая паляпшала матэрыяльнае становішча, адкрывала дарогу да службовых пасад, атрымання ганаровага грамадзянства, пераходу ў іншае саслоўе, мяняла нефармальны статус асобы.

У раздзеле 2.3 “Тэрытарыяльная мабільнасць сялянства” аналізуецца ўплыў міграцый на фарміраванне сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Перасяленні і адыход у першыя парэформенныя гады былі пашыраны сярод беднага і беззямельнага сялянства, што ў немалой ступені вызначалася ўрадавай палітыкай па ўладкаванні гэтых катэгорый насельніцтва. Яны нярэдка перасяляліся ў горад, шукалі несельскагаспадарчыя крыніцы заробкаў. Многія праз пэўны час гублялі сувязь з вёскай і прыпісваліся ў мяшчане. Іншыя, наадварот, ператвараліся ў жабракоў, займаліся бадзяжніцтвам. Мясцовыя падзённыя і сезонныя заробкі таксама з'яўляліся крыніцай існавання бедных катэгорый сялянства. Аплата іх працы была невялікай і не магла значна змяніць эканамічнае становішча селяніна. Доўгатэрміновыя адыходы давалі большы заробак, аднак ён у асноўным ішоў на выплату падаткаў і пагашэнне нядоімак. З 80-х гг. ХІХ ст. змяніўся сацыяльны склад адыходнікаў і перасяленцаў. Большасць іх складалі сяляне з сярэднім дастаткам, што было абумоўлена неабходнасцю сялян несці пэўныя выдаткі на перасяленне, урадавай палітыкай. У гэты час пашырыўся ад'езд за мяжу, які значна адбіваўся на сацыяльным становішчы селяніна, мяняючы яго самавызначэнне, грамадскія адносіны і матэрыяльнае забеспячэнне. У канцы ХІХ ст. павялічылася колькасць сялян-перасяленцаў, што вярнуліся на старое месца жыхарства. Былая маёмасць такім гаспадарам не вярталася, таму ўладкаванне іх у грамадзе адбывалася ў складаных умовах.

У главе 3 “Маёмасная стратыфікацыя сялянства” разглядаецца сацыяльнае становішча асноўных маёмасных катэгорый сялянства Беларусі. У раздзеле 3.1 “Заможнае сялянства” даецца характарыстыка стану заможных сялян у 60-90-я гг. ХІХ ст. Прааналізаваны шляхі фарміравання катэгорыі, дынаміка колькаснага складу на працягу парэформеннага перыяду, нефармальнае становішча яе прадстаўнікоў у вёсцы, асаблівасці іх паўсядзённага побыту і культуры. Асноўным фактарам фарміравання заможнай катэгорыі стала купля зямлі сялянамі. На працягу 60-80-х гг. ХІХ ст. назіраўся рост сярэдніх памераў сялянскіх уладанняў за кошт купленых земляў. З канца 80-х гг. ХІХ ст. гэтыя працэсы запаволіліся. У гэты час адбывалася памяншэнне колькасці заможнага сялянства, зніжэнне сярэдніх памераў сялянскіх асабістых уладанняў. У 1877 г. заможныя гаспадаркі складалі 10,4 % усіх сялянскіх двароў, а ў 1905 г. - толькі 7,8 %. Фарміраванне групы заможных гаспадарак адбывалася пераважна за кошт былых памешчыцкіх сялян. Сярод заможнага сялянства існавала свая ўнутраная дыферэнцыяцыя: уладанні ў 20-100 дзесяцін складалі дробныя заможныя, у 100-1000 дзесяцін - сярэднія заможныя, звыш 1000 дзесяцін - буйныя заможныя гаспадаркі. Працэс фарміравання маёмаснай іерархіі сялянства суправаджаўся ростам сацыяльна-культурных адрозненняў паміж рознымі катэгорыямі сялян, складваннем новых нефармальных узаемаадносін у вёсцы. Цягам часу адбывалася эвалюцыя самога разумення сялянамі тэрміну “заможны гаспадар”, які вылучаўся ўжо не толькі памерамі ўладанняў, але і асаблівасцямі побыту, знешнім выглядам, спецыфічным правядзеннем традыцыйных для сялянскай культуры звычаяў і рытуалаў.

У раздзеле 3.2 “Сераднякі” паказана становішча серадянкоў. Яны ў маёмаснай іерархіі сялянства знаходзіліся паміж заможнымі, у якіх было больш за неабходную норму зямлі, і беднякамі, у якіх зямлі недаставала. Серадняцкія двары прадстаўлялі сабой гаспадаркі з неабходнай для забеспячэння сялянскага існавання колькасцю зямельных уладанняў (15-20 дзесяцін на двор). Сераднякі выступалі крыніцай папаўнення катэгорыі беднякоў, што, у сваю чаргу, прымушала іх шукаць магчымыя шляхі павелічэння гаспадарчага прыбытку і вяло не толькі да паляпшэння эканамічнага становішча, але і да мадэрнізацыі гаспадарак. Разам з памяншэннем сялянскага падушнага землеўладання ў 80-90-я гг. ХІХ ст. адбывалася і памяншэнне агульнай колькасці сярадняцкіх гаспадарак. З 1877 па 1905 гг. удзельная вага гаспадарак сярэдніх памераў сярод усіх маёмасных катэгорый сялянства скарацілася амаль утрая - з 27,7 % да 9,7 %. Многія серадняцкія двары, якія ў 60-70-я гг. ХІХ ст. лічыліся “дастатковымі”, у 80- 90-я гг. ХІХ ст. паступова збяднелі. Прычынай таму ў значнай ступені з'яўляліся сямейныя перадзелы. На працягу 60-90-х гг. ХІХ ст. менавіта у катэгорыі сялян-сераднякоў адбываліся найбольш дынамічныя колькасныя змены. Іх маёмаснае становішча пераважна пагаршалася і сераднякі пераходзілі ў разрад малазямельных ці беззямельных сялян. Аднак нельга сцвярджаць, што адбываўся толькі працэс збяднення сялянскіх гаспадарак. Існавалі і адваротныя выпадкі, але яны характарызавалі не агульную накіраванасць эвалюцыі маёмаснага становішча сялянства, а толькі асобныя сялянскія гаспадаркі. Лад жыцця, паўсядзённы побыт, традыцыйная культура сераднякоў былі больш набліжаны да прадстаўнікоў беднай катэгорыі сялянства, чым да заможных гаспадароў.

У раздзеле 3.3 “Сялянская бедната” прааналізавана сацыяльнае становішча самай нізкай маёмаснай катэгорыі сялянства, у якой існавала свая ўнутраная іерархія. Яна складалася з малазямельнага і беззямельнага сялянства. Прадстаўнікі гэтых слаёў розніліся эканамічным, прававым, сацыяльным статусам. У 1877 г. бедныя сяляне складалі 61,9 %, а ў пачатку ХХ ст. - 82,5 %. Памеры іх гаспадарак не дасягалі 15 дзесяцін. Шляхі фарміравання гэтай катэгорыі сялянства мелі свае асаблівасці. Згодна з надзяленнем сялян зямлёй па ўмовах рэформы 1861 г. большасць сялян атрымлівала мізэрныя надзелы. Такія гаспадаркі з'яўляліся бядняцкімі. Пераход у вышэйшую маёмасную катэгорыю адбываўся пераважна за кошт куплі зямлі. Сярод беднаты заставаліся тыя, у каго не было сродкаў для пашырэння зямельных уладанняў. Рост колькаснага складу малазямельных гаспадарак адбываўся і за кошт збяднення і разарэння серадянкоў, радзей - заможных сялян. Для абазначэння беззямельнага сялянства выкарыстоўваўся тэрмін “бабылі”. Важным пытаннем для іх быў пошук крыніц існавання. Пры адсутнасці зямельных надзелаў многія наймаліся на працу ў вёсцы ці за межамі сельскай мясцовасці. Існавала якасна іншая група бабылёў, якія не працавалі, а жылі за кошт збору міласціны, папрашайніцтвам. Гэта бадзягі і жабракі, у асяроддзі якіх яшчэ вылучаліся сляпцы, убогія, старцы. У вызначаны перыяд назіралася пэўнае павелічэнне колькасці бедных сялян, памяншэнне сярэдніх памераў сялянскіх зямельных надзелаў. Разам з тым, мяняліся стандарты жыцця, выкліканыя развіццём капіталістычных адносін, мадэрнізацыяй грамадства, што нярэдка праяўлялася ў змяненні сялянскага побыту і удасканаленні гаспадарак, пашырэнні магчымасцяў сацыяльнай мабільнасці.

Глава 4 “Статусная стратыфікацыя сялянства” складаецца з двух раздзелаў. Раздзел 4.1 “Афіцыйная структура сельскай грамады” прысвечаны аналізу месца і ролі сістэмы сялянскага самакіравання ў фарміраванні сацыяльнай стратыфікацыі сялянства Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. У радзеле разгледжаны адрозненні паміж паняццямі “сельская грамада” і “сялянская абшчына”. Сельская грамада - форма грамадскай арганізацыі сялян, адзінка самакіравання, а сялянская абшчына - форма сялянскага землеўладання, якое існавала ў сельскай грамадзе нароўні з падворным. Сельская грамада выступала важным фактарам сялянскага існавання і вызначала афіцыйную сацыяльную стратыфікацыю сялянства на аснове такога крытэрыя, як валоданне ўладай. Дзейнасць грамады падпарадкоўвалася сельскім і валасным праўленням. Фармальная яе структура ў Беларусі ў парэформенны перыяд была прадстаўлена валаснымі старшынамі, сельскімі старастамі, пісарамі, зборшчыкамі падаткаў, дазорцамі хлебных запасных магазінаў, соцкімі і дзесяцкімі, ляснымі і палявымі вартаўнікамі. Сацыяльны статус службовых асоб сялянскага самакіравання не вызначаўся толькі іх афіцыйнымі паўнамоцтвамі, а залежаў таксама ад грамадскай думкі, нефармальных адносін у вёсцы. Афіцыйная роля грамады была адлюстравана ў дзейнасці яе кіруючага органа - сельскага сходу, дзе вырашаліся галоўныя пытанні сялянскага жыцця. На дзейнасць сходу ўплывалі фармальныя і нефармальныя стасункі ўнутры грамады. На працягу парэформеннага перыяду дзейнасць сходаў ператваралася у больш фармальную працэдуру, хаця кантроль грамады над рознымі бакамі жыцця сялян захоўваўся.

У раздзеле 4.2 “Неафіцыйная ўнутрысаслоўная стратыфікацыя” разгледжаны асноўныя неафіцыйныя катэгорыі сялян Беларусі ў 60-90-я гг. ХІХ ст. Неафіцыйная стратыфікацыя складалася з фармальнай і нефармальнай. Да фармальных неафіцыйных катэгорый адносіліся групы, становішча якіх было пэўным чынам фармалізавана, - удовы, сіроты, прымакі, прызыўнікі, адстаўныя салдаты, асуджаныя, былыя нявольнікі і інш. Нефармальная група складалася з асоб, што мелі асаблівае становішча ў вёсцы, аднак існаванне іх афіцыйна замацавана не было. Гэта старажылы, знахары, бабкі-павітухі і інш. Становішча прадстаўнікоў фармальных і нефармальных груп магло быць як прэстыжным, так і сацыяльна нізкім. На складванне і развіццё неафіцыйных сацыяльных адносін у грамадзе ўплывалі асабістыя якасці селяніна, найперш гаспадарлівасць. Такіх асоб аднавяскоўцы паважалі, да іх прыслухоўваліся, што адлюстроўвалася ў афіцыйнай дзейнасці грамады (праца сельскіх сходаў) і нефармальных адносінах (запрашэнне ў кумы, сваты). Важную ролю ў вызначэнні неафіцыйнага становішча сялян мелі традыцыйная культура і мараль.

...

Подобные документы

  • Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства.

    контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008

  • Сялянскае насельніцтва. Класавае расслаенне сялянства. Прававое становішча сялян. Сялянская гаспадарка. Асаблівасці падаткаў, плацяжоў і павіннасцяў сялян. Пакаранне за няплату падаткаў і плацяжоў. Наступствы непамернага цяжкага падатковага абкладання.

    реферат [25,6 K], добавлен 19.11.2012

  • Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі. Развіццё сацыяльнай сферы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 70-80 гг.

    реферат [32,7 K], добавлен 19.01.2011

  • Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля далучэння да Расійскай імперыі. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

    реферат [53,7 K], добавлен 19.12.2010

  • Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў пачатку XVI стагоддзя. Сялянскія бунты як праява незадаволенасьці феадальнымі адносінамі ў сяле.

    курсовая работа [39,7 K], добавлен 25.07.2012

  • Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя.

    реферат [39,8 K], добавлен 04.12.2013

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг.

    реферат [34,6 K], добавлен 25.01.2011

  • Аналіз міграцыйных працэсаў на тэрыторыі Беларусі з ІV па VII стст. Рассяленне індаеўрапейцаў, балцкі этап у этнічнай гісторыі беларусаў. Усходнеславянскія саюзы плямен на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні.

    контрольная работа [3,5 M], добавлен 21.12.2012

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг). Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў.

    реферат [30,9 K], добавлен 25.01.2011

  • Прычыны, тэндэнцыі і асаблівасці дзяржаунай рэпрэсіўнай палітыкі. Фарміраванне таталітарнага рэжыму. Палітычныя судовыя працэссы. Рэпрэсіі закранулі і партыйную арганізацыю. Устаноўлена саюз вызвалення Беларусі, партыя вызвалення сялян, народная громада.

    курсовая работа [41,8 K], добавлен 29.05.2015

  • Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Аснова канфесійнай палітыкі. Палітычнае становішча Беларусі падчас Айчыннай вайны 1812 г.

    контрольная работа [35,3 K], добавлен 23.09.2012

  • Гісторыя вывучэння навукі пра глебы Беларусі. Работы па даследаванні глебаў у першыя пасляваенныя гады, сканцэнтраванны ў аддзеле глебазнаўства Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. Глебазнаўства ў навучальных установах Беларусі.

    реферат [40,3 K], добавлен 17.01.2016

  • Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час Айчыннай вайны. Шмат працоўных Беларусі.

    реферат [42,9 K], добавлен 25.04.2012

  • Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.

    контрольная работа [51,8 K], добавлен 27.09.2012

  • Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-х гадах. Палітыка беларусізацыі, развіццё культуры. Эканоміка БССР у перыяд НЭП. Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі. Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі.

    реферат [41,2 K], добавлен 12.02.2011

  • Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.

    контрольная работа [15,2 K], добавлен 26.09.2012

  • Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах. Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі, узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва. Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.

    реферат [25,0 K], добавлен 25.01.2011

  • Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Вельмі значна роля веча. Прыняцця і распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі. Рэлігія славян.

    реферат [51,3 K], добавлен 21.01.2011

  • Агульная характарыстыка сельскай гаспадаркі ў Беларусі XIX ст. Перадумовы, значэнне і наступствы прамысловага перавароту і гаспадарчых рэформаў у Беларусі ў першай палове XIX ст. Гісторыя станаўлення і далейшага развіцця фабрычна-завадской прамысловасці.

    реферат [25,1 K], добавлен 22.12.2010

  • Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасцяў паміж краінамі і пачатак Другой сусветнай вайны. Асноўныя напрамкі развіцця польска-савецкіх адносін.

    дипломная работа [52,1 K], добавлен 29.05.2012

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.